Сацыяльная стратыфікацыя сялянства Беларусі ў 60–90-я гг. ХІХ ст.

Асноўныя напрамкі ўрадавай палітыкі адносна сялянства Беларусі, яе роля ў фарміраванні сацыяльнай іерархіі сялянства. Асаблівасці іерархіі сялянства ў межах сельскай грамады, аналіз асаблівасцей яе праяўлення на афіцыйным і нефармальным узроўнях.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 66,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Заключэнне

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

1. Сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. не было аднародным саслоўем. Паводле свайго маёмаснага, прававога, сацыякультурнага становішча яно падзялялася на розныя афіцыйныя і неафіцыйныя катэгорыі. Пасля правядзення сялянскай рэформы 1861 г. стала фарміравацца новая сацыяльная іерархія сялянства. На гэтыя працэсы значна ўплывала палітыка ўрада Расійскай імперыі. Важным яе накірункам стала ўніфікацыя прававога становішча тых катэгорый сялянства, што існавалі ў Беларусі да 1861 г. Мясцовыя і Агульныя Палажэнні закраналі становішча толькі памешчыцкіх сялян. У пачатку 60-х гг. ХІХ ст. выдаваліся асобныя пастановы, якія рэгулявалі становішча дваравых сялян, сялян дробных маёнткаў і тых, хто належаў дваранам без маёнткаў, беззямельных і малазямельных сялян, батракоў, бабылёў, аднасельцаў, а таксама езуіцкіх і ленных сялян. Некаторыя з іх заставаліся беззямельнымі, а астатнія ўтварылі новую катэгорыю сялян-уласнікаў, да якіх таксама далучыліся сяляне, што ў 1861 г. знаходзіліся ў т. зв. пераходным стане. У 1867 г. да сялян-уласнікаў адышлі былыя дзяржаўныя сяляне, да якіх у 1866 г. прыпісваліся такія прадстаўнікі сельскага насельніцтва, як ворныя салдаты і ваенныя пасяляне. З 1869 г. такая катэгорыя дзяржаўных сялян, як лясная стража, далучылася да сялян-уласнікаў. Афіцыйна фарміраванне новай катэгорыі было завершана да канца 60-х гг. ХІХ ст. У той жа час сацыяльна-культурныя, побытавыя адрозненні захаваліся паміж прадстаўнікамі дарэформенных катэгорый да канца ХІХ ст. У першыя паслярэформенныя гады асаблівая ўвага ўрада была накіравана на рэгуляванне эканамічных пытанняў сялянскага існавання. Рэгуляваліся правілы надзялення сялян зямлёй і выкупу сялянскіх надзелаў, памеры падаткаў і павіннасцяў, ільготы для асобных катэгорый сялянства. Важныя змены, якія некалькі палепшылі эканамічнае становішча сялян Беларусі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі, былі ўнесены ў заканадаўства 1863 года. У пачатку 60-х гг. ХІХ ст. актыўна распрацоўвалася пытанне функцыянавання сістэмы сялянскага самакіравання, якая склала аснову вылучэння статусных сацыяльных груп сялянства па прыкмеце “валоданне ўладай”. У 80-90-я гг. ХІХ ст. важным аспектам дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да сялянства стала пытанне міграцый. У гэты ж час пачынае ўздымацца шэраг сацыяльных праблем, сярод якіх пытанні адукацыі, сацыяльнай дапамогі асобным малаабароненым катэгорыям сялянства. Адкрыццё Сялянскага пазямельнага банка ў 1882 г. паклала пачатак новаму этапу ў пазямельнай палітыкі ўрада [4; 11; 12; 17; 19; 20].

2. З 60-х гг. ХІХ ст. павялічылася роля адукацыі як фактара сацыяльнай стратыфікацыі сялянства. Стаўленне да навучання мянялася на працягу 60- 90-х гг. ХІХ ст. У першыя паслярэформенныя гады сяляне нярэдка адносіліся з насцярогай і недаверам да адукаваных аднавяскоўцаў і да атрымання адукацыі, на што ўплывала глыбокая традыцыйнасць беларускай вёскі. З развіццём адукацыі, пашырэннем сеткі навучальных устаноў для сялян рабіліся відавочнымі станоўчыя наступствы навучання, якое адкрывала сялянам магчымасці палепшыць сацыяльна-эканамічнае становішча. У першую чаргу гэта дапамагала адукаваным асобам уладкавацца на дзяржаўную службу (паштовае ведамства, справаводства і інш.), заняць высокую пасаду ва ўстановах сялянскага самакіравання (пісар, валасны старшына), атрымаць прафесію настаўніка, што ў 60-90-я гг. ХІХ ст. забяспечвала неблагі матэрыяльны прыбытак і грамадскі аўтарытэт, і нават атрымаць ганаровае грамадзянства. Усё большую ролю набывала якасць адукацыі. Становішча проста пісьменных сялян адрознівалася ад адукаваных. Першыя ў большасці не мелі закончанай адукацыі, а толькі валодалі мінімальнымі навыкамі пісьма і чытання, што не было гарантам росту сацыяльнага статусу такіх асоб. Адукаванасць азначала больш высокі ўзровень адукацыі, нярэдка заканчэнне сярэдняй навучальнай установы, у асобных выпадках - нават вышэйшай, а не толькі пачатковай царкоўнапрыходскай школы ці народнага вучылішча. З сярэдзіны 70-х гг. ХІХ ст. да пачатку ХХ ст. колькасць сялян сярод навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў узрасла з 3,7 % да 30 %. Большасць такіх устаноў знаходзілася ў гарадах, што адкрывала сялянам магчымасці знаёмства з гарадской культурай і ладам жыцця [5; 7; 8; 15; 19].

3. Тэрытарыяльная мабільнасць сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. была прадстаўлена часовым адыходам на заробкі ў межах беларускіх губерняў, у іншыя губерні Расійскай імперыі і за мяжу, а таксама перасяленнямі. У кожным выпадку назіралася змена сацыяльнага статусу селяніна. Пры часовых сезонных адыходах такія змены былі мінімальныя, бо забяспечвалі толькі неабходныя жыццёвыя патрэбы (дазвалялі селяніну выплаціць падаткі, пракарміць сям'ю). У выпадку адыходніцтва за мяжу селянін нярэдка меў магчымасці назапасіць пэўны капітал, што станоўча адбівалася на яго гаспадарцы. Мянялася светаўспрыманне і самавызначэнне такіх сялян. Грамадскія адносіны да падобных гаспадароў не заўсёды былі станоўчыя. Перасяліцца ў аддаленыя губерні Расійскай імперыі, дзе была магчымасць атрымаць зямельны надзел, імкнуліся ў першую чаргу малазабяспечаныя гаспадары, якія шукалі на новых землях лепшых умоў жыцця, спадзяваліся на паляпшэнне эканамічнага стану сваіх гаспадарак. Аднак іх спадзяванні часта няспраўджваліся, што вяло да яшчэ большага збяднення такіх гаспадароў, прымушала вяртацца. У 80-90-я гг. ХІХ ст. павялічылася колькасць сялян, што вярнуліся назад. У канцы 90-х гг. ХІХ ст. яны складалі каля 15,5 % усіх сялян-перасяленцаў з Беларусі. У выпадку вяртання становішча такіх сялян у грамадзе яшчэ больш прыніжалася, што было выклікана ў першую чаргу паніжэннем іх маёмаснага статусу (перасяленцы звычайна вымушаны былі прадаваць сваю маёмасць перад перасяленнем) [4; 5; 7; 8; 17].

4. Важнай асновай сацыяльнай стратыфікацыі сялянства выступалі маёмасныя характарыстыкі сялянскіх гаспадарак, найважнейшая з якіх ? памеры зямельных уладанняў. Згодна з гэтым сяляне падзяляліся на заможных, сераднякоў і беднату. Заможныя сяляне прадстаўлялі асобную маёмасную і сацыякультурную катэгорыю насельніцтва, у якой існавала свая ўнутраная іерархія. Заможныя гаспадаркі з памерамі зямельных уладанняў больш за 1000 дзесяцін лічыліся буйнымі, аднак у Беларусі такіх былі адзінкі. Гаспадаркі памерамі ў 100-1000 дзесяцін адносіліся да сярэднезаможных. Большасць складала група дробназаможных сялян, якія мелі 20-100-дзесяцінныя гаспадаркі. Катэгорыя сялян-сераднякоў у Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. з'яўлялася самай дынамічнай. Памеры серадняцкіх гаспадарак вызначаліся вельмі вузкімі межамі - як правіла, 15-20 дзесяцін. У сувязі з гэтым сераднякі характарызаваліся найбольшай аднароднасцю. Бліжэй да канца ХІХ ст. іх колькасная вага сярод сялянства Беларусі некалькі знізілася. Такая адмоўная дынаміка была выклікана пераважна пашырэннем колькасці сямейных перадзелаў сярод сялян-сераднякоў, што нярэдка прыводзіла да пагаршэння іх маёмаснага становішча і збяднення. Сялянская бедната падзялялася на дзве катэгорыі - малазямельныя і беззямельныя сяляне. Першыя, памеры гаспадарак якіх пераважна не дасягалі 15 дзесяцін, складалі большасць сялянства Беларусі. У асяроддзі другіх існавалі свае статусныя групы, якія адрозніваліся спосабам атрымання сродкаў для існавання. Сюды ўваходзілі бабылі, жабракі, сляпцы, старцы, убогія, бадзягі. Паміж рознымі маёмаснымі катэгорыямі сялянства назіраліся не толькі эканамічныя, але і прававыя, сацыякультурныя, побытавыя, звычаёвыя, псіхалагічныя адрозненні. У прадстаўнікоў кожнай катэгорыі складвалася свая сістэма каштоўнасцяў, меліся асаблівасці менталітэту і культуры [4; 11; 14; 16; 17; 18; 19].

5. Важны аспект сацыяльнага ранжыравання сялянства быў адлюстраваны ў афіцыйнай структуры сельскай грамады Беларусі і яе кіруючых органаў. У валасных і сельскіх праўленнях існавалі пасады валасных старшын, сельскіх старастаў, пісараў, суддзяў, даглядчыкаў магазінаў, вартаўнікоў, соцкіх і дзесяцкіх. Найбольш уплывовымі з іх былі першыя тры. Звычайна атрыманне кіруючай пасады азначала павышэнне матэрыяльнага статусу селяніна, надавала яму шэраг ільгот і паўнамоцтваў, уплывала на нефармальныя адносіны у сялянскім асяроддзі. На кіруючыя пасады сяляне выбіралі пераважна паважаных і добранадзейных гаспадароў, аднак цягам часу грамадскія адносіны да кіраўніцтва маглі мяняцца ў адмоўны бок, што нярэдка было выклікана злоўжываннямі паўнамоцтвамі з боку службовых асоб. На працягу 60-90-х гг. ХІХ ст. пасада сельскага старасты паступова губляла сваю значнасць, ператваралася ў цяжкі абавязак для сялян. Разам з тым, памяншалася значнасць сельскага сходу як асноўнага выканаўчага органа сельскай грамады і выразніка інтарэсаў сялянства. Іншым было становішча пісара, які не валодаў кіруючымі паўнамоцтвамі, але часта валодаў большым аўтарытэтам і ўплывам сярод сялян, чым сельскі стараста ці валасны старшына [1; 3; 9; 16; 17; 19].

6. Змены, што адбываліся ў сацыяльным складзе сялянскага саслоўя, былі паскораны новаўвядзеннямі, якія прынесла ў сялянскае жыццё рэформа 1861 г. Мадэрнізацыя грамадства Беларусі разам з унутрысаслоўнымі зменамі ў сялянскім асяроддзі прывялі да трансфармацыі паўсядзённага і гаспадарчага жыцця сялянства, выклікалі перабудову агульнасялянскіх духоўна-культурных каштоўнасцяў і традыцый. Афіцыйны статус не заўсёды з'яўляўся вызначальнай акалічнасцю фарміравання сацыяльнага статусу селяніна ў вёсцы. У сялянскім асяроддзі складваліся самастойныя фармальныя і нефармальныя групы на аснове неафіцыйных адносін (асабістыя якасці, аўтарытэт і інш.). Да неафіцыйнай фармальнай катэгорыі адносіліся асобы, становішча якіх магло рэгулявацца заканадаўча, але працэс іх фарміравання ў большасці выпадкаў нязначна залежаў ад афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі. Сярод іх - сіроты, удовы, прымакі, рэкруты і прызыўнікі, адстаўныя салдаты, асуджаныя, былыя нявольнікі і інш. Нефармальныя катэгорыі фарміраваліся на аснове асабістых, унутрыграмадскіх адносін, індывідуальных якасцяў селяніна, псіхалагічных альбо фізічных асаблівасцяў. У такія групы можна вылучыць старажылаў, знахараў, бабак-павітух і інш. Сярод неафіцыйных катэгорый сялянства былі як сацыяльна прэстыжныя, якія валодалі грамадскай павагай і аўтарытэтам (напрыклад, знахары, бабкі-павітухі, старажылы), так і тыя, што мелі сацыяльна нязначнае, малапрэстыжнае становішча (такія як прымакі, былыя нявольнікі). Існавалі і такія катэгорыі, да якіх аднавяскоўцы адносіліся са спачуваннем. Грамада адчувала пэўную адказнасць за іх, імкнулася дапамагчы, хаця ў сацыяльнай іерархіі сялянства прадстаўнікі такіх катэгорый не займалі высокія пазіцыі (сярод іх - удовы, сіроты, рэкруты, прызыўнікі) [2; 6; 10; 13; 16; 18].

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў

Вынікі дысертацыйнага даследавання могуць быць выкарыстаны пры выкладанні сацыяльна-эканамічнай, палітычнай гісторыі Беларусі другой паловы ХІХ - пачатку ХХ стст. у вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь, пры падрыхтоўцы абагульняючых прац і навучальных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі, супрацоўнікамі навуковых устаноў, архіваў і музеяў у прафесійнай дзейнасці, для падрыхтоўкі навукова-аналітычных аглядаў, заключэнняў на звароты органаў дзяржаўнага кіравання.

Спіс публікацый суіскальніка

Артыкулы ў навуковых часопісах і зборніках навуковых прац

1. Маскевіч, Г.І. Сацыяльнае становішча кіруючых асоб беларускай вёскі (60-90-я гг. ХІХ ст.) / Г.І. Маскевіч // Працы гістарычнага факультэта БДУ : навук. зб. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: У.К. Коршук [і інш.]. - Мінск, 2006. - Вып. 1. - С. 50-53.

2. Маскевіч, Г.І. Адлюстраванне сацыяльнага статусу сялянства Беларусі ў вясельнай і пахавальнай абраднасці ХІХ ст. / Г.І. Маскевіч // Працы гістарычнага факультэта БДУ : навук. зб. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: У.К. Коршук [і інш.]. - Мінск, 2007. - Вып. 2. - С. 147-150.

3. Маскевіч, Г.І. Сацыяльная арганізацыя сельскай грамады Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. / Г.І. Маскевіч // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. ? Сер. 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Эканоміка. Права. - № 3. - 2007. - С. 13-18.

4. Маскевіч, Г.І. Уладкаванне сацыяльна-прававога становішча бабылёў Беларусі ў 60-я гг. ХІХ ст. / Г.І. Маскевіч // Научные труды Республиканского института высшей школы. Исторические и психолого-педагогические науки : сб. науч. ст. : в 2 ч. / Респ. ин-т высш. школы (Минск) ; под ред. В.Ф. Беркова. - Минск, 2008. - Вып. 6 (11), ч. 1. - С. 209-217.

5. Маскевіч, Г.І. Фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі па сацыяльнаму становішчу сялянства ў 60-90-я гг. ХІХ ст. / Г.І. Маскевіч // Архівы і справаводства. - 2008. - № 2. - С. 106-110.

6. Маськевич, Г.І. Статусно-групова стратифікація селянства Білорусі в 60-90-ті рр. ХІХ ст. за данними фолькльорних та етнографічних джерел / Г.І. Маськевич // Збірник наукових праць. Сер. “Історія та географія” / Харк. нац. пед. ун-т ім. Г.С. Сковороди ; редкол.: Л.М. Плиско (відп. ред.) [та інш.]. - Харків, 2008. - Вип. 32. - С. 177-188.

7. Маскевіч, Г.І. Сялянства Беларусі ў мадэрнізацыйных працэсах у другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. / Г.І. Маскевіч // Працы гістарычнага факультэта БДУ : навук. зб. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: У.К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2009. - Вып. 4. - С. 295-301.

8. Маскевіч, Г.І. Фактары сацыяльнай мабільнасці сялянства Беларусі (60-90-я гг. ХІХ ст.) / Г.І. Маскевіч // Научные труды Республиканского института высшей школы. Исторические и психолого-педагогические науки : сб. науч. ст. : в 2 ч. / Респ. ин-т высш. школы (Минск) ; под ред. В.Ф. Беркова. - Минск, 2009. - Вып. 8 (13), ч. 1. - С. 113-120.

Матэрыялы і тэзісы канферэнцый

9. Маскевіч, Г.І. Сацыяльнае становішча пасадовых асоб сялянскага самакіравання ў Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. / Г.І. Маскевіч, А.Г. Каханоўскі // “НИРС-2005” : сб. тез. докл. Х Респ. науч. конф. студентов и аспирантов вузов Респ. Беларусь, Минск, 14-16 февр. 2006 г. : в 3 ч. / М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т, Белорус. нац. техн. ун-т, учреждения образования “Белорус. гос. аграр. техн. ун-т”, “Белорус. гос. мед. ун-т”, “Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка”, “Белорус. гос. технол. ун-т”, “Белорус. гос. ун-т информатики и радиоэлектроники”, “Белорус. гос. ун-т культуры и искусств”, “Белорус. гос. ун-т физ. культуры.”, “Белорус. гос. экон. ун-т”, “Минск. гос. лингвист. ун-т” ; редкол.: С.К. Рахманов [и др.]. - Минск, 2005. - Ч. 3. - С. 204-205.

10. Маскевіч, Г.І. Праблемы вывучэння сацыяльнай стратыфікацыі сялянства Беларусі 60-90-х гг. ХІХ ст. / Г.І. Маскевіч // Актуальные проблемы современного гуманитарного образования : материалы ІІІ Респ. науч. конф. молодых ученых и аспирантов, Минск, 29 нояб. 2006 г. / М-во образования Респ. Беларусь, ГУО “Респ. ин-т высш. школы” ; редкол.: В.И. Дынич [и др.]. - Минск, 2006. - С. 208-210.

11. Маскевич, А.И. Влияние отмены крепостного права на имущественную стратификацию крестьянства 60-90-х гг XIX в. (на примере крестьянства Беларуси) / А.И. Маскевич // Шевченкiвьска весна : матерiали Мiжнар. наук.-практ. конф. студентiв, аспiрантiв та молодих учених, присвячоноi 90-риччю Украiньскоi революцii 1917-1920 рр., Київ, 1?4 березеня 2007 р. / Київ. нац. ун-т ім. Т. Шевченка ; редкол.: В.О. Куліков (голов. ред.) [та інш.]. - Київ, 2007. - Вип.V : у 3-х ч. - Ч. 3 : Iсторiя. - С. 29-31.

12. Маскевич, А.И. Теоретические аспекты изучения социальной стратификации крестьянства Беларуси 60-90-х гг. ХІХ в. / А.И. Маскевич // II Машеровские чтения : регион. науч.-практ. конф. студентов, магистрантов и аспирантов, Витебск, 24-25 апр. 2007 г. / М-во образования Респ. Беларусь, УО “Витеб. гос. ун-т им. П.М. Машерова” ; редкол.: А.Л. Гладков (гл. ред.) [и др.]. ? Витебск, 2007. ? Т. II : Гуманитарные науки. - С. 34-35.

13. Маскевіч, Г.І. Адлюстраванне сацыяльнай няроўнасці сялянства ў вясельнай і пахавальна-памінальнай абраднасці беларусаў у другой палове ХІХ ст. / Г.І. Маскевіч // Европа: актуальные проблемы этнокультуры : материалы Междунар. науч.-теорет. конф., Минск, 27 апр. 2007 г. / БГПУ им. М. Танка ; редкол.: В.В. Тугай [и др.]. - Минск, 2007. - С. 240-242.

14. Маскевіч, Г.І. Сацыяльнае становішча заможных сялян беларускай вёскі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. / Г.І. Маскевіч // Актуальные проблемы из исторического прошлого и современности в общественно-гуманитарных и социо-религиоведческих науках Беларуси, ближнего и дальнего зарубежья : материалы Междунар. науч.-теорет. конф., Витебск, 19-20 апр. 2007 г. / Витеб. гос. ун-т им. П.М. Машерова ; редкол.: В.А. Космач [и др.]. - Витебск, 2007. - Ч. 1. - С. 76-78.

15. Маскевіч, Г.І. Сацыяльныя аспекты атрымання адукацыі сялянствам Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. / Г.І. Маскевіч // Актуальныя праблемы сацыяльнай гісторыі Беларусі (канец ХVІІІ - пачатак ХХ ст.): да 90-годдзя Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. : матэрыялы рэсп. навук.-тэарэт. канф., Мінск, 23 лют. 2007 г. / Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка ; рэдкал.: А.І. Андарала [і інш.]. - Мінск, 2007. - С. 180-183.

16. Маскевич, А.И. Статусная стратификация социальных групп сельского населения Беларуси в 60-90-х гг. ХІХ в. / А.И. Маскевич // Каразінські читання (історичні науки) : тези доповідей 61 Міжнар. наук. конф. молодих вчених, Харків, 25 квітня 2008 р.) / Мін-во освіті і наукі Україні, Харків. нац. ун-т ім. В.Н. Каразіна ; редкол.: В.О. Куліков (голов. ред.) [та інш.]. - Харків, 2008. - С. 193-194.

17. Маскевіч, Г.І. Айчынная гістарыяграфія сацыяльнай стратыфікацыі сялянства Беларусі 60-90-х гг. ХІХ ст. / Г.І. Маскевіч // Проблемы методологии исследований истории Беларуси : материалы междунар. науч. конф., Минск, 26-27 окт. 2006 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории ; редкол.: А.А. Коваленя [и др.]. - Минск, 2008. - С. 267-269.

18. Маскевіч, Г.І. Крыніцы вывучэння сацыяльнай стратыфікацыі сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. / Г.І. Маскевіч // Х Республиканская научно-методическая конференция молодых ученых : сб. тез. докл., Брест, 15-16 мая 2008 г. / М-во образования Респ. Беларусь, Брест. гос. ун-т им. А.С. Пушкина ; под общ. ред. К.К. Красовского. - Брест, 2008. - С. 163.

19. Маскевіч, Г.І. Да пытання аб фарміраванні этнакультурных стэрэатыпаў і нацыянальна-дзяржаўных ідэалаў сялянства Беларусі ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. / Г.І. Маскевіч // Беларусь: этапы станаўлення дзяржаўнасці (да 90-годдзя з дня ўтварэння БССР) : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 18 снеж. 2008 г. / М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Нац. акад. навук Беларусі [і інш.] ; рэдкал.: А.А. Каваленя (старш.) [і інш.]. - Мінск, 2009. - С. 148-150.

20. Маскевіч, Г.І. Трансфармацыя саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі пасля адмены прыгоннага права / Г.І. Маскевіч // ІІІ Машеровские чтения : материалы Респ. науч.-практ. конф. студентов, аспирантов и молодых ученых, Витебск, 24-25 марта 2009 г. / УО “Витеб. гос. ун-т им. П.М. Машерова” ; редкол.: А.Л. Гладков (гл. ред.) [и др.]. - Витебск, 2009. - История. Белорусская филология. Русская филология. - С. 17-18.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Сялянскае насельніцтва. Класавае расслаенне сялянства. Прававое становішча сялян. Сялянская гаспадарка. Асаблівасці падаткаў, плацяжоў і павіннасцяў сялян. Пакаранне за няплату падаткаў і плацяжоў. Наступствы непамернага цяжкага падатковага абкладання.

    реферат [25,6 K], добавлен 19.11.2012

  • Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі. Развіццё сацыяльнай сферы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70-80 гг.

    реферат [32,7 K], добавлен 19.01.2011

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Гісторыя Еўропы эпохі Сярэднявечча. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы Германіі. Сацыяльнае становішча нямецкага сялянства ў канцы ХV - ў пачатку XVI стагоддзя. Сялянскія бунты як праява незадаволенасьці феадальнымі адносінамі ў сяле.

    курсовая работа [39,7 K], добавлен 25.07.2012

  • Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.

    реферат [39,8 K], добавлен 04.12.2013

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.

    реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011

  • Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.

    реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011

  • Прычыны, тэндэнцыі і асаблівасці дзяржаунай рэпрэсіўнай палітыкі. Фарміраванне таталітарнага рэжыму. Палітычныя судовыя працэссы. Рэпрэсіі закранулі і партыйную арганізацыю. Устаноўлена саюз вызвалення Беларусі, партыя вызвалення сялян, народная громада.

    курсовая работа [41,8 K], добавлен 29.05.2015

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.

    реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016

  • Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.

    реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

  • Вынікі буржуазных рэформ 60-70 гг. XIX ст., іх уплыў на эканамічнае жыцце Беларусі. Праяўленні імперыялістычнай стадыі капіталізму ў эканоміцы губерняў. Асноўныя галіны прамысловай вытворчасці і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Гандаль і транспарт.

    контрольная работа [51,8 K], добавлен 27.09.2012

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.

    реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011

  • Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.

    контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012

  • Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі, узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.

    реферат [25,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.

    реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Роль заходніх дзяржаў у фарміраванні знешняй палітыкі Польшчы, яе адносіны з Англіяй і Францыяй. Збліжэнне Польшчы і Германіі, узнікненне супярэчнасцяў паміж краінамі і пачатак Другой сусветнай вайны. Асноўныя напрамкі развіцця польска-савецкіх адносін.

    дипломная работа [52,1 K], добавлен 29.05.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.