Становішча дзяцей і іх удзел у народнай барацьбе супраць акупантаў на тэрыторыі беларусі ў гады вялікай айчыннай вайны

Характарыстыка асноўных напрамкаў і наступстваў палітыкі нацыстаў у адносінах да дзяцей, месца дзіцячага супраціву ў народнай антыфашысцкай барацьбе. Становішча дзяцей на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Гісторыя Беларусі ў перыяд германскай акупацыі.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 64,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

АЎТАРЭФЕРАТ

дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 - айчынная гісторыя

Становішча дзяцей і іх удзел у народнай барацьбе супраць акупантаў на тэрыторыі беларусі ў гады вялікай айчыннай вайны

Бездзель Вераніка

Мінск, 2011

Работа выканана ва ўстанове адукацыі

“Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава”

Навуковы кіраўнік -

Коршук Уладзімір Канстанцінавіч

доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Афіцыйныя апаненты - Кузьменка Уладзімір Іванавіч

доктар гістарычных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік ад-
дзела ваеннай гісторыі і міждзяр-жаўных адносін ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”

Грэбень Яўген Аляксандравіч кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры філасофіі і гісторыі УА “Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт”

УВОДЗІНЫ

Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў гісторыю беларускага народа як небывалы па жорсткасці, трагізму і гераізму перыяд барацьбы. Яна закранула кожную беларускую сям'ю, кожнага чалавека, незалежна ад полу і ўзросту. Па гэтай прычыне падзеі 1941-1945 гг. займаюць значнае месца ў калектыўнай памяці беларускага народа.

Ваенная праблематыка не губляе сваёй актуальнасці, паколькі шэраг праблем і аспектаў гісторыі акупацыі Беларусі застаюцца недастаткова распрацаванымі і вывучанымі. Тэма “дзеці і вайна” ў савецкай гістарыяграфіі разглядалася пераважна ў кантэксце гераічнай барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адыход у канцы 80-х - пачатку 90-х гг. ХХ ст. ад безальтэрнатыўнай трактоўкі гістарычнага працэсу, пранікненне ў гістарычную навуку новых метадалагічных накірункаў далі магчымасць навукоўцам звярнуцца да вывучэння асобных сацыяльных груп ва ўмовах германскай акупацыі, іх стратэгіі выжывання, месца ў барацьбе з ворагам.

Дэталёвае і комплекснае даследаванне становішча дзяцей у перыяд фашысцкай агрэсіі з'яўляецца актуальным, паколькі з тэрыторыі Беларусі паспелі вывезці ў тыл каля 15 % дзяцей да 16 гадоў. Астатнія былі вымушаны разам з дарослымі пераносіць усе цяжкасці акупацыі. Аналіз асноўных напрамкаў дзейнасці германскіх улад у дачыненні да падрастаючага пакалення дазваляе гаварыць пра рэалізацыю праграмы германізацыі славянскіх, у тым ліку беларускіх дзяцей, як на акупаваных землях, так і на тэрыторыі Германіі. Выкарыстанне гітлераўцамі спецыяльнага тэрміна “бандэр кіндэр” падкрэслівае існаванне для акупантаў дадатковай праблемы ў выглядзе падрастаючага пакалення, што патрабавала правядзення спецыяльнай палітыкі, якая рэгламентавала б розныя сферы яго жыцця. Становішча дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны характарызавалася іх удзелам у антыфашысцкай барацьбе, што было нечаканым фактам для саміх акупантаў.

У даследаванні выкарыстаны пэўныя тэрміны, і, каб пазбегнуць разыходжанняў у іх разуменні, патлумачым асноўныя з іх.

Дзеці (юрыд.) - асобы, якія не дасягнулі паўналецця Большая энциклопедия : в 62 томах. Т. 15. - Москва : ТЕРРА, 2006. - С. 95. .

Дзяцінства - этап развіцця чалавека, які папярэднічае перыяду “даросласці”. У педагогіцы і псіхалогіі няма агульнапрызнанай тэорыі аб узроставых межах дзяцінства. Тым не менш, адной з найбольш распаўсюджаных з'яўляецца градацыя перыядаў дзяцінства на падставе вядучага тыпу дзейнасці дзіцяці: перыяд немаўляцтва (ад нараджэння да 1 года), ранняе дзяцінства (ад 1 да 3 гадоў), дашкольны (ад 3 да 6 - 7 гадоў), малодшы школьны (ад 6 - 7 да 11 - 12 гадоў), падлеткавы (ад 11 - 12 да 15 гадоў) і старэйшы школьны ўзрост (ад 15 да 17 гадоў) Кулагина, И. Ю. Возрастная психология: полный жизненный цикл развития человека : учебное пособие для студентов высших учебных заведений / И. Ю. Кулагина, В. Н. Колюцкий. - Москва : ТЦ Сфера, 2004. - С. 108..

Такім чынам, абапіраючыся на дадзеную класіфікацыю, вызначым узроставыя межы разглядаемай сацыяльнай групы з улікам спецыфікі гістарычнага даследавання: пад дзецьмі мы будзем мець на ўвазе асоб, пачынаючы з 1927 года нараджэння. Гэта значыць, што на момант вызвалення тэрыторыі Беларусі ў 1944 г. ім было не больш за 16 - 17 гадоў. Асобы 1926 г.н. і старэйшыя за іх складаюць наступную ўзроставую групу - моладзь. У гісторыі Вялікай Айчыннай вайны яны з'яўляліся прадстаўнікамі франтавога пакалення (ваявалі ў радах Чырвонай Арміі), асновай партызанскага і падпольнага руху на акупаванай тэрыторыі Беларусі.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі.

Тэма дысертацыі зацверджана на пасяджэнні Вучонага Савета ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава” (пратакол № 5 ад 29 снежня 2006 г.), удакладнена на пасяджэнні навуковага семінара гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пратакол № 9 ад 17 лютага 2011 г.). Работа выканана ў межах Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006 - 2010 гг. “Гісторыя Беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры”, заданне 07 “Беларусь у войнах і ваенных канфліктах ХХ стагоддзя”.

Мэта і задачы даследавання.

Мэта дадзенага даследавання - раскрыць асноўныя накірункі і наступствы нацысцкай палітыкі ў адносінах да падрастаючага пакалення, вызначыць месца дзіцячага супраціўлення ў народнай антыфашысцкай барацьбе.

Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

1. Акрэсліць асноўныя накірункі палітыкі нацыстаў у дачыненні да дзяцей, выявіць іх практычную рэалізацыю.

2. Прааналізаваць мерапрыемствы акупацыйных улад у сацыяльнай і працоўнай сферах і іх наступствы для падрастаючага пакалення.

3. Раскрыць прызначэнне і функцыі дзіцячых устаноў, што дзейнічалі на акупаванай тэрыторыі.

4. Паказаць дзейнасць партыйных і камсамольскіх органаў, партызан па захаванні жыцця дзяцей, іх забеспячэнні, выхаванні.

5. Вызначыць ролю дзяцей у партызанскай і падпольнай барацьбе, накірункі і формы ўдзелу дзяцей у супраціўленні.

Аб'ект даследавання - гісторыя Беларусі ў перыяд германскай акупацыі (1941 - 1944 гг.). Прадмет даследавання - становішча дзяцей на акупаванай тэрыторыі Беларусі.

Асноўныя палажэнні, якія выносяцца на абарону.

1) Планы германскага кіраўніцтва ў адносінах да насельніцтва СССР, у тым ліку і падрастаючага пакалення, былі распрацаваны да пачатку вайны і карэкціраваліся ў залежнасці ад падзей на савецка-германскім фронце. Яны зводзіліся да правядзення палітыкі генацыду, што рэалізоўвалася праз забойствы дзяцей па нацыянальнай і расавай прыкмеце, фізічна і псіхічна непаўнацэнных, карныя аперацыі, стварэнне лагераў для дзяцей-донараў і перасыльных лагераў для вывазу ў Германію, выкарыстанне дзяцей на прымусовых работах. Германізацыя ці духоўнае прыгнячэнне прадугледжвала перавыхаванне дзяцей у духу нацыянал-сацыялізму праз сістэму дзіцячых устаноў, пазашкольных арганізацый (у тым ліку і СБМ), друк, радыё, стварэнне сеткі дыверсійных школ, лагераў для дзяцей у Германіі і Польшчы.

2) Палітыка германскіх улад у дачыненні да дзяцей у сацыяльнай сферы мела дыферэнцыраваны характар і залежала ад узросту і этнічнай прыналежнасці дзіцяці, месца яго бацькоў у сістэме адносін акупаванага грамадства. Асобна вылучаліся дзеці фольксдойчэ і калабарантаў, якія мелі лепшае харчовае забеспячэнне, былі абаронены ад прымусовых работ, наведвалі спецыяльныя школы. Уведзеныя па картках нормы харчовага забеспячэння для астатняй часткі дзяцей, што складалі пераважную большасць, не адпавядалі іх мінімальным патрэбам і ў сукупнасці з недаступнасцю медыцынскіх паслуг прыводзілі да павелічэння дзіцячай смяротнасці. Характэрнай рысай палітыкі нацыстаў у працоўнай сферы стала выкарыстанне дзяцей на прымусовых работах як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі.

3) Істотнай праблемай для гітлераўцаў, якая патрабавала неадкладнага рашэння, стала дзіцячае бадзяжніцтва. Неабходнасць кантраляваць гэты працэс прымусіла акупантаў у шэрагу выпадкаў захаваць дзіцячыя ўстановы, якія не паспелі эвакуіраваць у тыл. Акрамя кантролю за дзіцячай беспрытульнасцю, яны сталі месцам рэалізацыі палітыкі германізацыі, правядзення забораў крыві, крыніцай таннай рабочай сілы, зручнай для гітлераўцаў арганізацыйнай формай генацыду падрастаючага пакалення.

4) Дзейнасць партыйных і камсамольскіх органаў, партызанскага камандавання на працягу вайны была накіравана на захаванне жыцця дзяцей як будучыні беларускага народа. Для ажыццяўлення пастаўленай мэты падпольшчыкі і партызаны праводзілі спецыяльныя выратавальныя аперацыі, аказвалі матэрыяльную дапамогу дзіцячым установам, што знаходзіліся на падкантрольнай акупантам тэрыторыі, вывозілі дзяцей у тыл, уладкоўвалі ў сялянскія сем'і. Яны стваралі ўмовы для навучання і выхавання падрастаючага пакалення: у партызанскіх зонах функцыянавалі школы, піянерскія атрады, была наладжана мастацкая самадзейнасць. Удзел дзяцей у гаспадарчых работах дазваляе гаварыць пра іх непасрэдны ўклад у Перамогу.

5) Масавы ўдзел дзяцей у партызанскім і падпольным руху стаў унікальнай з'явай Вялікай Айчыннай вайны і быў абумоўлены комплексам прычын як аб'ектыўнага (савецкая сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання), так і суб'ектыўнага (забойствы бацькоў) характару. Асноўнымі накірункамі барацьбы дзяцей стала ўзброенае і няўзброенае супраціўленне акупантам.

Асабісты ўклад суіскальніка.

Дысертацыя ўяўляе вынік самастойнага даследавання становішча дзяцей і іх барацьбы ва ўмовах германскай акупацыі. Аўтарам былі выяўлены, апрацаваны і сістэматызаваны архіўныя матэрыялы з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ), Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (БДМГВАВ), дзяржаўных архіваў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, зборнікаў апублікаваных дакументаў.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі.

Асноўныя палажэнні былі агучаны на 6 міжнародных, 4 рэспубліканскіх і 1 рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыях: Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі “Актуальные проблемы из исторического прошлого и современности в общественно-гуманитарных и социо-религиоведческих науках Беларуси, ближнего и дальнего зарубежья” (Віцебск, 19 - 20 красавіка 2007 г., УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”); Рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі “ІІ Машеровские чтения” (Віцебск, 24 - 25 красавіка 2007 г., УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць” (Мінск, 26 красавіка 2007 г., УА “МДЛУ”); ІІ Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі “Европа: актуальные проблемы этнокультуры” (Мінск, 25 красавіка 2008 г., УА “БДПУ ім. М. Танка”); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянне і ўзаемаўплывы” (Гомель, 9 - 10 кастрычніка 2008 г., УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць” (Мінск, 17 красавіка 2009 г., УА “МДЛУ”); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Первая мировая война: история, геополитика, уроки истории и современность (к 90-летию окончания Первой мировой войны и началу формирования Версальско-Вашингтонской системы международных отношений)” (Віцебск, 11 - 12 лістапада 2008 г., УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”); Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць ХІХ - пачатак ХХІ ст.)” (Гродна, 23-24 кастрычніка 2008 г., УА “ГрДУ імя Я. Купалы”); Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Віцебшчына ў 1941 - 1944 гг. : Супраціў. Вызваленне. Памяць” (Віцебск, 18 - 19 чэрвеня 2009 г., УА “ВДУ ім. П.М. Машэрава”, “Віцебскі абласны краязнаўчы музей”); Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Вклад белорусского народа в Великую Победу” (Мінск, 27 лістапада 2009 г., УА “БДАТУ”); Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Адукацыя на Віцебшчыне: гісторыя і сучаснасць” (Віцебск, 30 - 31 сакавіка 2010 г., УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”).

Апублікаванасць вынікаў даследавання.

Вынікі дысертацыйнага даследавання апублікаваны ў 14 артыкулах, 3 з якіх змешчаны ў рэцэнзуемых часопісах, уключаных ВАКам у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь і рэкамендаваных для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў (агульны аб'ём артыкулаў складае 1,4 аўтарскіх аркуша), астатнія 11 - у зборніках дакладаў і матэрыялаў навукова-практычных канферэнцый.

Структура і аб'ём дысертацыі.

Дысертацыя складаецца са спіса скарачэнняў, уводзін, агульнай характарыстыкі работы, трох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса, дадатка. Агульны аб'ём дысертацыі - 151 старонка, у тым ліку бібліяграфічны
спіс - 28 старонак (уключае 329 найменняў і 14 публікацый суіскальніка), дадатак - 9 старонак.

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ

У першай главе “Гістарыяграфія, крыніцы, метадалогія даследавання” аналізуецца гістарыяграфія па праблеме, даецца характарыстыка крыніц і вызначаецца метадалагічны апарат даследавання.

У раздзеле “Гістарыяграфія праблемы” праводзіцца аналітычны агляд літаратуры. Вызначаюцца два асноўныя перыяды - савецкі і сучасны - у асвятленні беларускімі даследчыкамі становішча дзяцей ва ўмовах нацысцкага акупацыйнага рэжыму. Такі падзел абумоўлены зменамі ў грамадскім жыцці СССР у канцы 80-х - пачатку 90-х гг. ХХ ст., пранікненнем новых метадалагічных накірункаў у гістарычную навуку.

Прыярытэтным накірункам ў вывучэнні дзіцячай праблематыкі ў 40 - 50-я гг. ХХ ст. была тэма гераізму дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны, якая разглядалася ў кантэксце барацьбы моладзі і камсамольцаў супраць акупантаў, а таксама супрацьстаяння партызан і падпольшчыкаў гітлераўскай палітыцы германізацыі падрастаючага пакалення Зимянин, М.В. Молодежь Белоруссии борется / М.В. Зимянин. - Москва : Молодая гвардия, 1942. - Вып. 2. - 45 с.; Моладзь Беларусі ў баях за Радзіму : зб. - Масква : Выд-ва ЦК КП(б)Б “Сав. Беларусь”, 1943. - 137 с.; Вадэйка, І.С. Школа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны / І.С. Вадэйка // Звязда. - 1944. - 23 жн. - С. 3; Паўлюк, Н. Гітлераўцам не анямечыць беларускіх дзяцей / Н. Паўлюк // Савецкая Беларусь. - 1942. - 27 мая. - С. 5; Саф'ян Г. Беларуская культура і нямецка-фашысцкія “культуртрэгеры” /
Г. Саф'ян // Беларусь. - 1947. ? № 10. - С. 28 - 29; Макаревич, М.В. Советская школа в партизанских зонах Белоруссии в годы Великой Отечественной войны / М.В. Макаревич // Учен. зап. Мин. пед. ин-та. - 1955. - Вып. 4. - С. 3 - 19; Липило, П.П. КПБ - организатор и руководитель партизанского движения в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны / П.П. Липило. - Минск : Госиздат БССР, 1959. -
260 с.; Аблова, Р.Т. Это было в Белоруссии (из истории борьбы молодежи в партизанских отрядах и подполье) / Р.Т. Аблова. - Москва : Молодая гвардия, 1957. - 192 с. .

У якасці самастойнай тэма “дзеці і вайна” выступала пры зборы ўспамінаў непаўналетніх сведак акупацыі, тых, хто дапамагаў дарослым у барацьбе з ворагам Ніколі не забудзем : расказы беларускіх дзяцей аб днях Вялікай Айчыннай вайны / пад рэд. Я. Маўра. - Мінск : Дзярж. выд-ва БССР, 1948. - 210 с.. Гэты перыяд характарызаваўся зборам факталагічнага матэрыялу, выяўленнем дакументаў, што ў наступным сталі асновай для правядзення навуковых даследаванняў па пытаннях акупацыі і супраціўлення на тэрыторыі Беларусі.

60-80-я гады ХХ ст. у савецкай гістарыяграфіі вызначыліся сапраўдным прарывам па колькасці навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне. Інфармацыя, якая адлюстроўвала становішча і барацьбу дзяцей, разгрупавана па многіх публікацыях разглядаемага перыяду. Літаратуру можна ўмоўна падзяліць на дзве групы. Да першай групы адносяцца работы, прысвечаныя непасрэдна тэме “дзеці і вайна” (удзел у барацьбе з акупантамі, школьная палітыка нацыстаў, дзейнасць партызан і падпольшчыкаў па супрацьдзеянню палітыцы анямечвання, гісторыя дзетдамоў).

Адзначым кандыдацкую дысертацыю П.М. Кобрынца “Школа, учитель и учащиеся Белоруссии в период Великой Отечественной войны (1941 - 1945 гг.)” Кобринец, П.Н. Школа, учитель и учащиеся Белоруссии в период Великой Отечественной войны
(1941 - 1945 гг.) : автореф. дисс. … канд. пед. наук : 13.00.01 / П.Н. Кобринец ; БГУ им. В.И. Ленина. - Минск, 1972. - 20 с. , прадметам вывучэння якой, стаў патрыятызм школьнікаў і настаўнікаў у гады вайны. Вытокі масавага ўдзелу вучняў у антыфашысцкай барацьбе аўтар бачыць у даваенным выхаванні дзяцей, якое грунтавалася на прынцыпах уключанасці піянераў у грамадскае жыццё, барацьбы за лепшыя вынікі, узаемападтрымкі і калектывізму. Тэматычна сюды прымыкае калектыўная праца С.А. Умрэйкі, А.І. Залескага і П.М. Кобрынца “Патриотизм учителей и школьников Белоруссии в борьбе против немецко-фашистских оккупантов” Умрейко, С.А. Патриотизм учителей и школьников Белоруссии в борьбе против немецко-фашистских оккупантов / С.А. Умрейко, П.Н. Кобринец, А.И. Залесский. - Минск : Изд-во БГУ, 1980. - 176 с. . Выкарыстоўваючы архіўныя матэрыялы, аўтары раскрылі змест адукацыйнай палітыкі акупантаў у Беларусі, значную ўвагу надалі разгляду пытанняў дзіцячага супраціўлення, стварэння і дзейнасці падпольных піянерскіх арганізацый, змаганню асобных піянераў. Праблему заснавання савецкіх школ у тыле ворага і вызначэнне ролі ў гэтым працэсе камсамольскіх арганізацый разгледзелі ў сваёй працы Я.К. Новік і У.І. Навіцкі Новик, Е.К. Ленинский комсомол Белоруссии - общеобразовательной школе : содержание, формы и методы работы по обучению и коммунистическому воспитанию молодежи (1941 - 1980 гг.) / Е.К. Новик, В.И. Новицкий. - Минск : Наука и техника, 1982. - 352 с. . Аўтары закранулі аспект навучання дзяцей у партызанскіх зонах, працы піянерскай арганізацыі, падкрэслілі іх важнае значэнне ў жыцці падлеткаў у гады вайны.

У гэты перыяд з'явілася тэндэнцыя да вывучэння гісторыі асобных дзіцячых устаноў, што засталіся на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Адным з першых звярнуў увагу на гэтае пытанне В.Д. Кармазін, які зацікавіўся Дамачаўскім дзетдомам, знішчаным гітлераўцамі ў 1942 г. Кармазин, В.Д. Добро, спасшее мир : [докум. повесть] / В.Д. Кармазин. - Киев, 1989. - С. 18-54; Кармазин, В.Д. Это было в Домачеве : история детдома / В.Д. Кармазин // Неман. - 1989. - № 6. ? С. 120-128.

У адрозненне ад папярэдніх прац літаратура па праблеме ўдзелу піянераў у барацьбе з акупантамі мела навукова-папулярны характар, з публіцыстычным стылем выкладання матэрыялу. Асноўным прызначэннем гэтых работ быў не толькі паказ укладу дзяцей у Перамогу, але і іх выкарыстанне ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення Ткачоў, М. Небяспека побач : дакументальныя нарысы / М. Ткачоў. - Мінск : Народная асвета, 1972. - 136 с. . Тым не менш, у работах па гісторыі піянерскай арганізацыі Беларусі Очерки истории пионерской организации Белоруссии / сост. А.В. Герасимова [и др.]. - Минск : Нар. асвета, 1975. - 345 с.; Искры пионерских костров : книга-летопись об истории белорусской пионерии / сост. Г.В. Бизюк [и др.]. - Минск : Юнацтва, 1983. - 303 с.; Герасімава, А.В. Наш шлях. Нарысы па гісторыі піянерскай арганізацыі Беларусі / А.В. Герасімава [і інш.]. - Мінск : Вучпедвыд БССР, 1962. - 292 с. аналізаваліся асноўныя формы ўзброенай і няўзброенай барацьбы дзяцей; у тэматычных зборніках пра подзвігі піянераў у розных рэгіёнах Беларусі Граблевский, И.С. Юные герои Гродненщины : для сред. и ст. шк. возраста / И.С. Граблевский. - Минск : Юнацтва, 1981. - 152 с.; Юные герои Витебщины / Н.И. Дорофеенко [и др.]. - Минск : Нар. асвета, 1980. - 127 с. раскрываўся гераізм падрастаючага пакалення, вернасць Радзіме ў складаных жыццёвых абставінах.

У навуковай літаратуры 1960 - 1980-х гг., якая складае другую групу, яскрава вызначыліся некалькі прыярытэтных накірункаў даследаванняў: партызанская і падпольная барацьба, акупацыйны рэжым і яго наступствы для краіны, пры распрацоўцы якіх закраналіся асобныя аспекты тэмы “дзеці і вайна”, разглядаліся дзейнасць партыі і камсамола па стварэнні ўмоў і рэалізацыі тайнага навучання дзяцей, у ідэалагічнай сферы, пытанні забеспячэння партызанскага руху, жыцця насельніцтва ў партызанскіх зонах, іх функцыянавання Залескі, А.І. Дарогамі партызанскай Беларусі / А.І. Залескі. - Мінск : Беларусь, 1974. - 256 с.; Лемешонок, В.И. Идейно-политическая работа Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны / В.И. Лемешонок. - Минск : Беларусь, 1988. - 221 с.; Очерки истории Коммунистической партии Белоруссии : в 2 ч. / Ин-т истории партии при ЦК КПБ, фил. Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС; под ред. Н.М. Мешкова. - Минск : Беларусь, 1967. - Ч. 2. - 586 с.; Очерки истории Ленинского комсомола Белоруссии. - Минск : Беларусь, 1975. - 536 с.; Якубовский, Н.А. В тыл врага: помощь страны кадрами партизанскому движению Белоруссии в годы Великой Отечественной войны / Н.А. Якубовский. - Минск : Беларусь, 1979. - 175 с..

Значны фактычны матэрыял па дзіцячай праблематыцы прадстаўлены ў калектыўных абагульняючых працах, падрыхтаваных Інстытутам гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б, Інстытутам гісторыі АН БССР Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны : в 3 т. / [гл. редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.]]. - Минск : Ин-т истории партии при ЦК КПБ, 1983 - 1985; Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 - июль 1944) : док. и материалы : в 3 т. / Ин-т истории партии при ЦК КПБ ; Ин-т истории АН БССР. - Минск : Беларусь, 1967 - 1978; Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. Т. 4 : Беларусь напярэдадні і ў гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза (1938-1945 гг.) / Акад. навук БССР, Ін-т гісторыі. - Мінск : Навука і тэхніка, 1972-1975 / рэдкал.: І. М. Ігнаценка (старшыня) [і інш.]. - 1975. - 640 с. , у якіх утрымлівалася пэўная інфармацыя пра мэты і задачы гітлераўцаў у адносінах да падрастаючага пакалення, перш за ўсё ў галіне адукацыі, факты знішчэння дзяцей у канцлагерах і ў час карных экспедыцый. Каштоўны матэрыял па тэме “дзеці і вайна” знайшоў адлюстраванне ў літаратуры, прысвечанай дзейнасці падполля ў асобных рэгіёнах Беларусі О партийном подполье в Минске в годы Великой Отечественной войны. - Минск : Госиздат БССР, 1961. - 90 с.; Пахомов, Н.И. Витебское подполье / Н.И. Пахомов, Н.И. Дорофеенко, Н.В. Дорофеенко. - 2-е изд., перераб. и доп. - Минск : Беларусь, 1974. - 248 с.; Подвиги их бессмертны: о подпол. борьбе сов. людей в захвач. фашист. оккупантами городах и селах Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941 - 1944) : сб. ст. / Ин-т истории партии при ЦК КПБ, фил. Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС ; под ред. С.З. Почанина. - Минск : Беларусь, 1978. - 383 с..

Такім чынам, даследаванні першага перыяду будаваліся з улікам асаблівасці Беларусі як “партызанскай рэспублікі”. Прадметам многіх манаграфій і дысертацый станавілася роля Кампартыі ў арганізацыі партызанскай і падпольнай барацьбы ў тыле ворага. Найбольшае асвятленне атрымала тэма гераізму дзяцей, якія актыўна ўдзельнічалі ў партызанскім і падпольным руху. Шмат было зроблена па выяўленні матэрыялаў пра дзяцей-удзельнікаў супраціўлення, аднак назапашаная факталогія не атрымала адпаведнага аналітычнага асэнсавання, што не дазволіла раскрыць усе аспекты становішча дзяцей у акупаваным беларускім грамадстве.

Якасна новы этап у гістарыяграфіі пачаўся на мяжы 80-90-х гадоў ХХ ст. і быў звязаны з адыходам ад класавай трактоўкі гістарычнага мінулага. У навуковы ўжытак уводзіліся недаступныя раней крыніцы, пашыралася тэматыка даследаванняў, у тым ліку за кошт тэм, якія былі “закрытымі” для гісторыкаў, выкарыстоўваліся новыя метадалагічныя падыходы, але комплекснага даследавання па гісторыі становішча дзяцей ва ўмовах германскай акупацыі, іх удзеле ў антыфашысцкай барацьбе праведзена не было.

З'явіліся артыкулы менавіта па дзіцячай праблематыцы: публікацыі А.І. Котава, Л.А. Осіпавай Котаў, А.І. Дзеці Беларусі напярэдадні і ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны / А.І. Котаў // Трагічнае лета 1941: напамін гісторыі : мат-лы міжнар. навук.-тэарэт. канф., Мінск, 22 чэрвеня 2001 / Гал. рэд. А.А. Каваленя; Мінск. дзярж. лінгв. ун-т. - Мінск, 2001. - С. 77 - 81; Котаў, А.І. Дзеці Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны / А.І. Котаў // 55 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне: погляд праз гады, новыя канцэпцыі і падыходы : матэрыялы навук.-тэарэт. канф. 4 - 5 мая 2000 г. : у 2 ч. - Мінск : БДПУ, 2001. - Ч. 1. - С. 61 - 64; Котов, А.И. Дети в войне : психоисторические аспекты проблемы / А.И. Котов // Другая сусветная вайна: новыя аспекты даследаванняў : матэрыялы міжнар. навук. семінара, 1 верасня 2003 года, Мінск. / адк. рэд.: В. Ф. Балакіраў, К. І. Козак. - Мінск : НАРБ, 2004. - 208 с.; Осіпава, Л.А. Дзеці Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны / Л.А. Осіпава // Беларусь у гады Другой сусветнай вайны: урокі гісторыі і сучаснасць : матэрыялы рэсп. навук. канф., прысвеч. 50-годдзю Перамогі, 26 - 27 крас. 1995 г. - Мінск, 1995. - С. 128 - 132.. Становішча і забеспячэнне выхаванцаў дзіцячых дамоў прааналізаваў У.П. Паўлаў Паўлаў, У.П. Дзеці ліхалецця / У.П. Паўлаў. - Мінск : ААТ “Паліграфкамбінат імя Я. Коласа”, 2005. - 416 с. . Адукацыйныя працэсы на беларускіх землях вывучаў М.Г. Жылінскі Жылінскі, М.Г. Адукацыя на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941 - ліпень 1944 гг.) : аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук : 07.00.02 / М.Г. Жылінскі ; Беларус. дзярж. пед. ун-т ім. М. Танка. - Мінск, 2002. - 21 с.. Трагічны лёс дзяцей, якія ўдзельнічалі ў абароне Брэсцкай крэпасці, прасачыла А.А. Грабёнкіна Гребенкина, А. А. Живая боль. Женщины и дети Брестского гарнизона (1941-1944) / А. А. Гребенкина. - Минск : Беларусь, 2008. - 174 с. . Пералічаныя працы істотна дапоўнілі звесткі пра становішча дзяцей у гады вайны.

З літаратуры навукова-публіцыстычнага жанру вылучаецца кніга ўспамінаў М. Кузняцова, былога малалетняга вязня, выхаванца дзетдома “Дразды”, у якой аўтар аналізуе ўсё, што з ім адбылося, з пункту гледжання доктара-псіхіятара Кузнецов, М.Т. Формирование синдрома социальной депривации у малолетних узников национал-социалистических концлагерей / М.Т. Кузнецов // Здравоохранение. - 2002. ? № 10. - С. 36 - 38; Кузнецов, М. Это тоже наша история. Национал-социализм глазами малолетнего узника. Исповедь о пережитом / М. Кузнецов. - Могилев : МГУ им. А.А. Кулешова, 2004. - 386 с..

Раскрыццю праблемы садзейнічалі работы, прысвечаныя даследаванню асобных груп грамадства ў 1941 - 1944 гг. Значны інтарэс уяўляюць праца А.А.Кавалені Каваленя, А.А. Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі. 1941 - 1944. Вытокі. Структура. Дзейнасць / А.А. Каваленя. - Мінск : БДПУ імя М. Танка, 1999. - 260 с. , дзе ў якасці прадмета вывучэння выступілі маладзёжныя саюзы, створаныя акупантамі, барацьба моладзі супраць агрэсара; манаграфічнае даследаванне У.І. Кузьменкі Кузьменко, В.И. Интеллигенция Беларуси в период немецко-фашистской оккупации (1941 - 1944 гг.) : Монография / В.И. Кузьменко. - Минск : БГПУ им. П.М. Танка, 2001. - 199 с., у якім разглядаюцца розныя аспекты становішча інтэлігенцыі на захопленых тэрыторыях; дысертацыя
І.У. Нікалаевай пра месца і ролю жанчын у ваенна-палітычных, сацыяльна-эканамічных працэсах на акупаванай тэрыторыі Беларусі Нікалаева, І.У. Жанчыны Беларусі ў перыяд германскай акупацыі (1941 - 1944 гг.) : дыс. … канд. гіст. навук : 07.00.02 / І.У. Нікалаева ; Бел. дзярж. ун-т. - Мінск, 2006. - 140 с. .

Звесткі пра спецыфіку сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага становішча яўрэйскіх дзяцей утрымліваюцца ў работах Я.С. Розэнблата, І.Э.Яленскай Еленская, И. Э. Журнал регистрации умерших жителей Пинска (1941-1943 гг.) как исторический источник / И. Э. Еленская // Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: стан і перспектывы даследавання праблемы : матэрыялы “круглага стала” (Мінск, 22 ліст. 2002 г.) / рэдкал.: А. М. Літвін (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск : ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”, 2005. - С. 158-162; Еленская, И. Э. К вопросу о продовольственном снабжении и социальной помощи населению Брестчины / И. Э. Еленская // Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі : зборнік / Ін-т гісторыі НАН Беларусі, Аддзел ваеннай гісторыі ; Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка, каф. айч. і сусвет. гісторыі ; навук. рэд. А. М. Літвін. - Мінск, БДПУ, 1998. - Вып. 2. - С. 115-132; Розенблат, Е.С. Нацистская политика геноцида в отношении еврейского населения на территории западных областей Беларуси (1941 - 1944 гг.) : дис. … канд. ист. наук : 07.00.02 / Е.С. Розенблат ; Бел. гос. ун-т. - Минск, 1999. - 158 с. . Пытанні халакосту, удзелу яўрэйскага насельніцтва, у тым ліку дзяцей, у змаганні з ворагам, дзейнасці германскіх служб бяспекі па стварэнні школ для падрыхтоўкі дыверсантаў вывучаў Э.Р. Іофе Иоффе, Э.Г. Абвер, тайная полиция и СД, тайная политическая полиция, отдел “Иностранной армии - Восток” в западных областях СССР. Стратегия и тактика. 1939 - 1945 гг. / Э.Г. Иоффе. - Минск : Харвест, 2008. - 384 с.; Иоффе, Э.Г. Белорусские евреи: трагедия и героизм : 1941 - 1945 / Э.Г. Иоффе. - Минск, 2003. - 428 с..

Некаторыя праявы палітыкі германскіх улад у дачыненні да дзіцячага насельніцтва Беларусі закраналіся пры разглядзе асобных аспектаў акупацыйнага рэжыму. Пытанні працоўнага выкарыстання дзяцей і вываз іх за межы краіны былі асветлены ў дысертацыі Я.А. Грэбеня Гребень, Е.А. Привлечение нацистской Германией граждан Беларуси на принудительные работы (1941 - 1944) : автореф. дис. … канд. ист. наук : 07.00.02 / Е.А. Гребень ; Бел. гос. ун-т. - Минск, 2005. - 19 с., супрацьстаяння нямецкай і савецкай прапаганды, ідэалагічнай барацьбы за падрастаючае пакаленне ў даследаваннях Г.А. Болсун, А.А. Мігуновай Болсун, Г.А. Противостояние немецкой и советской пропаганды на оккупированной территории Беларуси (1941 - 1944 гг.) : автореф. дис. … канд. ист. наук : 07.00.02 / Г.А. Болсун ; Бел. гос. ун-т. - Минск, 1999. - 20 с.; Мігунова, А.А. Прапагандысцкая і культурна-асветніцкая дзейнасць нямецкай акупацыйнай улады ў Генеральнай акрузе Беларусь (1941 - 1944) : аўтарэф. дыс. … канд. гіст. навук : 07.00.02 /
А.А. Мігунова ; Бел. дзярж. пед. ун-т ім. М. Танка. - Мінск, 1999. - 24 с. . Навуковаму асэнсаванню становішча дзяцей ва ўмовах акупацыі садзейнічалі працы па гісторыі Беларусі перыяду вайны такіх даследчыкаў, як У.К. Коршук,
А.М. Літвін, А.В. Бяляеў, С.У. Жумар, І.Ю. Сервачынскі, С.Я. Новікаў і інш. Коршук, У.К. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны / У.К. Коршук // Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. - Мінск : БелЭн, 2000. - С. 180 - 190; Літвін, А.М. Акупацыя Беларусі (1941 - 1944) : пытанні супраціву і калабарацыі / А.М. Літвін. - Мінск : Беларускі кнігазбор, 2000. - 288 с.; Беляев, А.В. Местная вспомогательная администрация в системе немецко-фашистского оккупационного режима в Беларуси (1941 - 1944 гг.) : автореф. дис. … канд. ист. наук : 07.00.02 / А.В. Беляев ; Бел. гос. ун-т. - Минск, 2005. - 20 с.; Жумарь, С.В. Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны / С.В. Жумарь. - Минск : БелНИИДАД, 1996. - 283 с.; Сервачинский, И.Ю. Коллаборационизм на оккупированной территории Беларуси (июль 1941 - август 1944) : автореф. дис. … канд. ист. наук : 07.00.02 / И.Ю. Сервачинский ; Бел. гос. ун-т. - Минск, 1999. - 16 с.; Новікаў, С.Я. Беларусь у кантэксце германскай гістарыяграфіі гісторыі Другой сусветнай вайны /
С.Я. Новікаў. - Мінск : МДЛУ, 2004. - 223 с.

Вынікам плённай працы беларускіх навукоўцаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і акупацыі стаў выхад абагульняючага даследавання “Беларусь. 1941 - 1944: Подвиг. Трагедия. Память.” Беларусь. 1941-1944 : Подвиг. Трагедия. Память. В 2 кн. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории ; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. - Минск : Беларуская навука, 2010., якое вызначаецца разнастайнасцю праблематыкі і метадалагічных падыходаў.

Цяжка пераацаніць значэнне ўнікальнага шматтомнага выдання гісторыка-дакументальных хронік раёнаў і гарадоў Беларусі “Памяць” Памяць : Гіст.-дак. хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. - Мінск, 1985 - 2005.. У кожнай кнізе ёсць раздзел, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, усталяванню акупацыйнага рэжыму, зараджэнню і разгортванню падпольнага і партызанскага руху.

Разам з айчыннымі гісторыкамі пэўны ўклад у асвятленне праблем гісторыі вайны і становішча дзяцей унеслі нямецкія гісторыкі Н. Мюлер, Х. Ленхард, Б. К'яры, У. Гартэншлегер, Х. Герлах Мюллер, Н. Вермахт и оккупация (1941 - 1944) / Н. Мюллер / Под ред. А. Юденкова. - Москва : Воениздат, 1974. - 387 с.; Ленхард, Х. “Жизненное пространство на Востоке”. Немцы в Белоруссии 1941-1944 / Х. Ленхард ; предисл. А. Кудрявца ; послесл., подгот. текста и примеч. А. Литвина // Неман. - 1993. ? № 5. - С. 119-160; К'яры, Б. Штодзённасць за лініяй фронту : акупацыя, калабарацыя і супраціў у Беларусі (1941 - 1944 г.) / Б. К'яры; нав. рэд. Г. Сагановіч. - Мінск, 2005. - 390 с.; Gartenschlaeger, U. Die Stadt Minsk waehrend der deutschen Besetzung (1941 - 1944) ? U. Gartenschlaeger. - Koeln, 1988. - 167 S.; Gerlach, Ch. Kalkulierte Morde : die deutsche Wirtschafts- und Vernichtungspolitik in Wessrussland 1941 tis 1944 ? Ch. Gerlach. - Hamburg, 2000. - 1232 S., польскі даследчык Ю. Туронак Туронак, Ю. Людзі СБМ / Ю. Туронак; Пер. з польск. В. Ждановіч; камент. А.М. Літвіна. - Вільня : Gudas, 2006. - 236 с.. Цікавымі для гісторыкаў з'яўляюцца працы беларускіх эмігрантаў Найдзюк, Я., Касяк, І. Беларусь учора і сяньня : Папуляр. нарыс з гісторыі Беларусі / Я. Найдзюк, І. Касяк. - Мінск : Навука і тэхніка, 1993. - 414 с.; Юрэвіч, Л. Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускае Моладзі / Л. Юрэвіч - Мінск : Энцыклапедыкс, 2001. - 214 с.; Галубіцкі, А. (Марговіч, А.). Шляхі беларускіх дзяцей у вапошнюю вайну / А. Галубіцкі (А. Марговіч) // Бацькаўшчына (Мюнхэн). - 1955. - № 24 (254). - С. 12 - 17., якія ў большасці прысвечаны праблемам адукацыйных працэсаў на акупаванай тэрыторыі пад патранажам германскіх улад, месцу СБМ сярод калабарацыянісцкіх арганізацый.

Падводзячы вынік аналізу літаратуры, можна канстатаваць, што і да 1990-х гг., і на сучасным этапе, пытанні, звязаныя са становішчам дзяцей у гады акупацыі, атрымалі фрагментарнае асвятленне. Пастаўленая праблема як самастойная тэма даследавання засталася па-за ўвагай гісторыкаў, хаця асобныя яе аспекты і былі закрануты ў працах беларускіх навукоўцаў.

У другім раздзеле “Агляд крыніц” ахарактарызавана крыніцазнаўчая база даследавання. Пры напісанні дысертацыі былі выкарыстаны як архіўныя, так і апублікаваныя крыніцы. Аснову даследавання склалі матэрыялы з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (фонды Генеральнага камісарыята Беларусі (ГКБ) (ф. 370), Інспектарыята беларускіх школ (ф. 371), Беларускай Народнай Самапомачы (ф. 381, 384, 401, 402), ЦК КП(б)Б (ф. 4-п), ЦК ЛКСМБ (ф. 63), БШПР (ф. 1450), падпольных камсамольскіх арганізацый па Брэсцкай (ф. 1378), Беластокскай (ф. 1377), Баранавіцкай (ф.1375), Гомельскай (ф. 1381), Віцебскай (ф. 1380), Палескай (ф. 1385), Мінскай (ф. 1386) абласцях), абласных архіваў, матэрыялы перыядычнага друку, успаміны з фондаў БДМГВАВ і апублікаваныя ўспаміны.

Увесь комплекс крыніц мэтазгодна падзяліць на дзве групы паводле іх паходжання: савецкія і акупацыйныя. Група крыніц савецкага паходжання ўключае дакументальныя матэрыялы ЦК КП(б)Б, ЦК ЛКСМБ, БШПР, падпольных камсамольскіх арганізацый, партызанскіх атрадаў; апублікаваныя зборнікі дакументаў; мемуары ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Група крыніц акупацыйнага паходжання - дакументальныя матэрыялы адзінак кіравання захопленымі тэрыторыямі, перыядычны друк. Дакументальныя крыніцы абедзвюх груп у сваю чаргу падзяляюцца на дырэктыўна-распарадчую, справаздачную дакументацыю, дакументацыю аператыўна-інфармацыйнага характару.

Дырэктыўна-распарадчая дакументацыя савецкага паходжання прадстаўлена загадамі, пастановамі БШПР, ЦК КП(б)Б, ЦК ЛКСМБ, накіраванымі на арганізацыю і вызначэнне асноўных задач антыфашысцкай барацьбы, распараджэннямі падпольных абкамаў, гаркамаў, райкамаў, партызанскага камандавання па рэалізацыі пастаноў партыі. У справаздачнай дакументацыі падпольных партыйных і камсамольскіх органаў, партызанскага камандавання ёсць звесткі пра выратаванне дзяцей партызанамі і падпольшчыкамі, удзел дзяцей у антыфашысцкай барацьбе, іх навучанне і выхаванне ў школах партызанскіх зон. Статыстычныя матэрыялы пра полаўзроставую структуру партызанскіх атрадаў, колькасць ўзнагароджаных, загінуўшых партызан даюць магчымасць вызначыць асаблівасці і характэрныя рысы дзіцячага супраціўлення.

Зборнікі дакументаў па гісторыі вайны і акупацыі, выдадзеныя ў савецкі і постсавецкі перыяд, паглыбляюць разуменне сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1941 - 1944 гг.

Мемуарная літаратура прадстаўлена ўспамінамі непаўналетніх сведак аку-пацыі, якія перадаюць пачуццёвае ўспрыняцце падзей, няпросты працэс сталення дзяцей; успамінамі падпольшчыкаў і партызан пра ўдзел дзяцей у барацьбе, выконваемыя імі функцыі і абавязкі, аперацыі па выратаванні дзяцей.

Распараджэнні ГКБ, рэйхскамісарыята “Остланд”, ваеннага каманда-вання ў тылавым раёне групы армій “Цэнтр”, якія рэгламентавалі палітыч-ную, сацыяльна-эканамічную, культурную сферы грамадства, устанаўлівалі крымінальную адказнасць за удзел у супраціўленні і падтрымку партызан і падпольшчыкаў, адносяцца да дырэктыўна-распарадчай дакументацыі.

Справаздачы, пратаколы пасяджэнняў мясцовай дапаможнай адміністрацыі, калабарацыянісцкіх арганізацый, якія складаюць комплекс справаздачнай дакументацыі, змяшчаюць інфармацыю пра дзейнасць БНС па аказанні матэрыяльнай дапамогі маламаёмасным грамадзянам, дзіцячым установам, уладкаванні беспрытульных, Інспектарыята беларускіх школ і адпаведных аддзелаў камісарыятаў (генеральнага, акруговых, гарадскіх) і ўпраў (гарадскіх, раённых, валасных) па наладжванні школьнай справы, рэгламентацыі працы медыцынскіх устаноў, па вырашэнні іншых сацыяльных пытанняў. З матэрыялаў аператыўна-інфармацыйнай дакументацыі цікавасць уяўляюць перш за ўсё статыстычныя звесткі пра колькасць школ, вучняў, выхаванцаў дзіцячых дамоў, нараджальнасць і смяротнасць сярод насельніцтва акупаваных тэрыторый. Разам з тым, неабходна крытычна ўспрымаць інфармацыю, што ўтрымліваецца ў акупацыйных архіўных дакументах. Перш за ўсё гэта тычыцца статыстычных матэрыялаў, справаздач мясцовай адміністрацыі па сацыяльных пытаннях, забеспячэнні дзіцячых устаноў, дадзеныя якіх маглі завышацца ці, наадварот, заніжацца ў залежнасці ад сітуацыі.

Важнай крыніцай пры напісанні дысертацыйнага даследавання з'яўляўся акупацыйны перыядычны друк. Артыкулы “Менскай газэты” (“Беларуская газэта” з лютага 1942 г.), газеты “Новы шлях”, якая выходзіла ў Віцебску, акупацыйных часопісаў “Беларуская школа”, “Школьнік”, “Юнацкі покліч”, “Вучэбны лісток”, “Дзённік загадаў” характарызуюцца тэндэнцыйнасцю ў асвятленні жыцця дзяцей у СССР. Разам з тым, нягледзячы на іх прапагандысцкае прызначэнне, увагі заслугоўваюць абвесткі пра пошук дзяцей, дадзеныя аб нараджальнасці і смяротнасці, матэрыялы пра дзейнасць БНС у вырашэнні сацыяльных пытанняў.

Як адзначаецца ў трэцім раздзеле “Метадалогія даследавання” метадалагічную аснову дысертацыі складаюць навуковыя прынцыпы, катэгорыі і метады навуковага пазнання. Для атрымання вынікаў даследавання аўтар зыходзіў з прынцыпаў гістарызму, аб'ектыўнасці і сістэмнасці. Былі выкарыстаны як агульналагічныя (метад аналізу, індукцыі, параўнання), агульнавуковыя (гістарычны, лагічны, узыходжання ад канкрэтнага да абстрактнага), так і спецыяльныя гістарычныя метады: гісторыка-генетычны (падрастаючае пакаленне разглядалася ў экстрэмальных умовах вайны і акупацыі, у абставінах барацьбы за выжыванне), гісторыка-параўнальны (для разумення становішча дзяцей былі разгледжаны некаторыя мерапрыемствы акупантаў у адносінах да такіх сацыяльных груп, як жанчыны, моладзь, было выяўлена падабенства форм барацьбы для вызначаных сацыяльных груп), гісторыка-тыпалагічны (рэалізоўваўся пры класіфікацыі дзіцячых устаноў, якая грунтавалася на вызначаных фашыстамі мэтах і задачах, што ўзнікалі і вырашаліся імі ў ходзе вайны).

У другой главе “Палітыка германскіх улад у адносінах да дзяцей на акупаванай тэрыторыі Беларусі” аналізуюцца накірункі германскай палітыкі ў ідэалагічнай, сацыяльнай, працоўнай сферах і іх наступствы для падрастаючага пакалення.

У першым раздзеле “Асноўныя накірункі палітыкі нацыстаў у дачыненні да дзяцей” вызначаецца характар і ідэалагічная аснова палітыкі фашыстаў. Аўтар звяртае ўвагу, што на працягу ўсяго перыяду акупацыі германскія ўлады не адмаўляліся ад метадаў масавага тэрору ва ўзаемадачыненнях з насельніцтвам, якое яны лічылі “недачалавекамі”. Палітычная лінія карэкціравалася ў залежнасці ад падзей і становішча на франтах. Разам з тым, характар вайны, якую пачала Германія, быў вызначаны як “вайна на знішчэнне”. З гэтага вынікаў першы накірунак палітыкі нацыстаў - генацыд мясцовага насельніцтва незалежна ад полу і ўзросту.

Не менш важным уяўлялася для гітлераўцаў і падрыхтоўка ў будучым прыслугі для задавальнення патрэб “расы гаспод”, прадстаўнікоў якой планавалася перасяліць на захопленыя тэрыторыі з Германіі. У сувязі з гэтым, значнай станавілася задача выхавання паслухмяных, пакорлівых прыхільнікаў “новага парадку”, у першую чаргу з ліку падрастаючага пакалення, паколькі можна было паспяхова ўздзейнічаць на несфарміраваныя асобы. Практычна рэалізоўваць мерапрыемствы па германізацыі планавалася праз школьныя ўстановы, пазашкольную дзейнасць шляхам уцягвання дзяцей у гурткі самадзейнасці, працоўнае навучанне ў сярэдніх спецыяльных установах. Па-за межамі Беларусі з мэтай перавыхавання “дзяцей бандытаў” па загаду Г. Гімлера быў ствараны шэраг лагераў, у якіх прадугледжваўся расавы адбор, выхаванне “послушания, прилежания, безусловного подчинения и честности по отношению к немецким господам”, а таксама праца на прамысловых прадпрыемствах.

У другім раздзеле “Мерапрыемствы акупантаў у сацыяльнай і працоўнай сферах і іх наступствы для падрастаючага пакалення” разглядаецца рэгламентацыя акупантамі сферы харчовага забеспячэння, медыцынскага абслугоўвання і працоўных адносін сярод насельніцтва, у тым ліку дзяцей.

Першапачаткова германскае кіраўніцтва лічыла непатрэбным правядзенне якіх-небудзь мерапрыемстваў у сацыяльнай сферы. Пасля паражэння ў бітве пад Масквой і ў сувязі з зацягваннем вайны яно вымушана было шукаць падтрымку сярод пэўнай часткі насельніцтва, адасобіўшы ў першую чаргу фольксдойчэ і калабарантаў, а таксама іх дзяцей, у якіх бачылі будучых прыхільнікаў новага парадку. Для фольксдойчэ адкрывалі спецыяльныя школы, уводзілі асобныя нормы харчавання па картках, на іх распаўсюджваўся Нацыянальны дэкрэт аб працы, які забараняў уцягваць дзяцей у працоўныя адносіны.

Нормы харчавання па картках пераважнай большасці дзіцячага насельніцтва не маглі забяспечыць іх мінімальных патрэб, а легальных шляхоў для самастойнага набыцця прадуктаў у дзяцей фактычна не было. Такая сітуацыя садзейнічала павелічэнню дзіцячага бадзяжніцтва, спекуляцый на чорным рынку. Уведзеныя меры па адказнасці бацькоў за непаўналетніх не далі вынікаў, паколькі клопат дарослых пра здабыццё харчавання і іх уцягнутасць у працоўныя адносіны зводзіла кантроль за дзецьмі да мінімума.

Імкненне акупантаў кантраляваць медыка-санітарнае становішча ў тыле ўласнай арміі абумовіла мерапрыемствы ў медыцынскай сферы. Вялікая колькасць беспрытульных і безнаглядных дзяцей з'яўлялася патэнцыйнымі пераносчыкамі інфекцыйных захворванняў. Пастановы акупацыйных улад прадпісвалі медыцынскі агляд вучняў і ахоплівалі адпаведна нязначную частку дзяцей, якая наведвала школу. Медыцынская дапамога, прапанаваная медыцынскімі ўстановамі, была платнай і з'яўлялася недаступнай для большасці дзяцей, нават калі іх бацькі працавалі.

Палітыка ўцягвання падрастаючага пакалення ў працоўную сферу была звязана з сітуацыяй на савецка-германскім фронце, дэфіцытам рабочай сілы ў Германіі і непасрэдна на тэрыторыі Беларусі. Падлеткі і моладзь з'яўляліся значнай па колькасці пасля жанчын, але некваліфікаванай, групай беларускага грамадства, якую задзейнічалі на дадатковых, абарончых работах, а з восені 1942 г. як частковую замену дарослых рабочых. Германскія ўлады, што абмяжоўвалі прыцягненне нямецкіх дзяцей да працы, актыўна выкарыстоўвалі ў прамысловасці прымусовую працу дзяцей з усходніх тэрыторый. Дзеці-остарбайтары склалі 8,3 % ад агульнай колькасці беларускіх остарбайтараў.

Як адзначаецца ў трэцім раздзеле “Дзіцячыя дамы, сады, яслі ва ўмовах акупацыі”, вялікая колькасць дзяцей па розных прычынах не была вывезена ў савецкі тыл і засталася ў дзіцячых дамах, садах, яслях, піянерскіх лагерах, якія працягвалі дзейнічаць пад акупацыяй. Для большасці дзіцячых устаноў былі характэрны аднолькавыя праблемы, з якімі сутыкнуліся выхавацелі і выхаванцы ў новых жыццёвых абставінах: адсутнасць наладжанага, дастатковага харчовага забеспячэння, неабходнага медыцынскага нагляду за дзецьмі, мінімальнай колькасці медыкаментаў, прадметаў асабістай гігіены, паліва, адзення, абутку. Да гэтага дадаваліся абыякавыя адносіны з боку выхавацеляў, якія клапаціліся пра ўласнае выжыванне.

Рэалізацыя акупантамі канкрэтных мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне дзяцей ў якасці донараў і працоўнай сілы, рэгуляванне праблемы бежанцаў, шэрагу іншых сацыяльных праблем, прывялі да выдзялення наступных тыпаў дзіцячых дамоў: дзетдамы - сельскагаспадарчыя калоніі, дзетдамы для бежанцаў, дзетдамы для забору крыві, дзетдамы - лагеры для адпраўкі на прымусовыя работы ў Германію.

Разам з тым, для многіх дзяцей дзіцячыя дамы, выхавацелі якіх не пайшлі на супрацоўніцтва з акупантамі і не пакінулі дзяцей на волю лёсу, сталі месцам паратунку. Тут хаваліся дзеці партработнікаў, бацькі якіх былі знішчаны гітлераўцамі, яўрэйскія дзеці пад славянскімі прозвішчамі. Дзіцячыя ўстановы не маглі замяніць сям'ю, але іх дзейнасць дазволіла выратаваць пэўную колькасць дзіцячых жыццяў.

У трэцяй главе “Удзел дзяцей у антыфашысцкай барацьбе” разглядаецца дзейнасць партыйных, камсамольскіх органаў і партызанскага камандавання па выратаванні дзяцей, арганізацыі іх выхавання, а таксама накірункі і формы барацьбы дзяцей супраць акупантаў.

У першым раздзеле “Выратаванне і выхаванне дзяцей партызанамі і падпольшчыкамі” зроблены вывад пра тое, што дзейнасць удзельнікаў партызанскай і падпольнай барацьбы па выратаванні жыцця падрастаючага пакалення з'яўлялася састаўляючай комплексу мерапрыемстваў па абароне насельніцтва ад знішчэння акупантамі і вывазу ў Германію. Па магчымасці дзяцей вывадзілі ў партызанскія зоны, перапраўлялі самалётамі ў савецкі тыл (па дадзеных БШПР у савецкі тыл самалётамі было адпраўлена больш за 5 тыс. жанчын, дзяцей і старых). Партызаны правялі дзве спецыяльныя аперацыі па вывазу выхаванцаў Полацкага і Сёмкаў-Гарадоцкага дзетдамоў. Значную дапамогу ў справе выратавання дзяцей аказвала і мясцовае насельніцтва, якое прымала іх ў свае сем'і, клапацілася ў час карных аперацый.

У ідэалагічнай сферы мерапрыемствы партызан і падпольшчыкаў былі накіраваны на супрацьдзеянне палітыцы германізацыі. Арганізацыя школ і наладжванне пазашкольнай дзейнасці ў партызанскіх зонах і сямейных лагерах садзейнічалі сацыялізацыі дзяцей, надавалі мэту штодзённаму існаванню, стваралі ўмовы для творчай самарэалізацыі праз удзел у гуртках самадзейнасці, піянерскіх шэрагах. Немалаважным аспектам дзейнасці дзяцей у партызанскіх зонах і лагерах для грамадзянскага насельніцтва з'яўлялася праца па гаспадарчым забеспячэнні партызан, што дазваляла замяняць дарослых, якія былі задзейнічаны ў барацьбе з акупантамі і адначасова ажыццяўляць працоўнае навучанне.

У другім раздзеле “Накірункі і формы барацьбы дзяцей” адзначаецца, што дзіцячы рух у гады акупацыі насіў масавы характар. Уключэнню дзяцей у барацьбу з ворагам садзейнічалі жорсткасць акупацыйнага рэжыму, а таксама савецкае ваенна-патрыятычнае выхаванне. Ужо летам 1941 г. падлеткі ствараюць першыя падпольныя піянерскія атрады, для якіх была характэрна ўзроставая дыферэнцыяцыя пры выкананні заданняў. Дзеці малодшага школьнага ўзросту (да 11 - 12 гадоў) былі разведчыкамі, сувязнымі, распаўсюджвалі лістоўкі, збіралі зброю. Падлеткі і старэйшыя школьнікі, акрамя пералічанага вышэй, удзельнічалі ў баявых аперацыях партызан і падпольшчыкаў. Лёс піянерскіх атрадаў быў розным: частка дзяцей была выведзена ў партызанскія зоны і працягвала барацьбу ў партызанскіх атрадах, частка перапраўлена ў савецкі тыл для працягвання навучання, частка раскрыта і знішчана акупантамі.

Дзеці былі прадстаўлены ў партызанскім руху. Па дадзеных БШПР на момант злучэння з Чырвонай Арміяй 8,87 % (25 тыс. чал.), недасягнуўшых 18-гадовага ўзросту, змагаліся ў партызанскіх шэрагах. Дзеці ўваходзілі ў падпольныя арганізацыі. Так, у віцебскім гарадскім падполлі дзейнічалі 52 піянеры і школьнікі, у гомельскім - 32 чалавекі (5,32 %). У васілішкаўскім антыфашысцкім падполлі (Баранавіцкая вобласць) з 20 чалавек 8 былі падлеткамі (40 %).

Удзел падрастаючага пакалення ў антыфашысцкай барацьбе праявіўся ва ўзброеным і няўзброеным супраціўленні. Падлеткі прымалі ўдзел у баявых аперацыях партызан, займаліся дыверсійнай дзейнасцю. Выкарыстанне дзяцей у якасці сувязных, разведчыкаў, распаўсюджвальнікаў нелегальнай літаратуры, лістовак, збіральнікаў зброі (гэтыя формы барацьбы рэалізоўваліся ў рамках няўзброенага супраціўлення) было абумоўлена тым, што яны не так прываблівалі да сябе ўвагу, ім не патрэбны былі дакументы. Удзел дзяцей у вызначаных вышэй накірунках быў значным укладам у антыфашысцкую барацьбу беларускага народа.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Навуковыя вынікі дысертацыі

1. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з боку германскай арміі пераважала тэндэнцыя да знішчэння мясцовага насельніцтва незалежна ад полу і ўзросту. Правал бліцкрыгу, зацягванне ваеннай кампаніі на Усходзе абумовілі змены ў стратэгіі паводзін гітлераўцаў на акупаваных землях. Тэрыторыя Беларусі разам з насельніцтвам з гэтага часу пераўтвараецца ў крыніцу для забеспячэння эканомікі Германіі і патрэб германскай арміі. Праяўляючы пэўнае лавіраванне ў палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах, не адмаўляючыся пры гэтым ад сілавых метадаў узаемадзеяння з насельніцтвам (палітыка генацыду), нацысты сталі актыўна праводзіць германізацыю падрастаючага пакалення. Усе мерапрыемствы, дазволеныя акупантамі (навучанне дзяцей, стварэнне СБМ, друкаванне дзіцячых часопісаў), павінны былі спрыяць выхаванню дзяцей у духу нацыянал-сацыялізму, паслухмяных і пакорлівых рабоў. Такім чынам, гітлераўская мэтанакіраваная палітыка анямечвання і генацыду падрастаючага пакалення была накіравана на дасягненне некалькі мэт: не дапусціць ваеннага ўзмацнення суперніка, “воспрепятствовать развитию его биологической силы в будущем”; прыцягнуць на свой бок як мага больш падлеткаў і моладзі, каб у будучым выкарыстаць іх у якасці надзейнай апоры; набіраць з ліку дзяцей танную рабочую сілу; садзейнічаць забыццю нацыянальных каранёў; выкарыстоўваць дзяцей як донараў для нямецкіх салдат, кроў якіх не магла “сапсаваць” арыйскую. За гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі загінула больш за 166 тыс. непаўналетніх, а сіротамі засталіся больш за 138 тыс. [1-А; 3-А; 7-А; 8-А; 11-А].

...

Подобные документы

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.

    контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015

  • Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.

    реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IV-VII cт. Эпоха ваеннай дэмакратыі. Усходнеславянскія саюзы плямен (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Славянская каланізацыя ў землях Панямоння. Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг. Час Брачыслава та У. Чарадзея.

    контрольная работа [511,2 K], добавлен 28.05.2012

  • Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

    реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.

    контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009

  • Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012

  • Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

    курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011

  • Нямецкі акупацыйны рэжым на заваяванай тэрыторыі Беларусі. Барацьба жыхароў Маладзечна супраць нямецка-фашысцкай акупацыі. Партызанскія і падпольныя групы на Маладзечаншчыне. Вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ваярамі 3 Беларускага фронту.

    реферат [28,2 K], добавлен 27.11.2013

  • Палітыка генацыду на Беларусі. Першыя публічныя пакаранні смерцю ў Мінску. Медыцынскія эксперты, работа па расследаванню злачынстваў гітлераўцаў у Трасцянцы. Партызанская барацьба супраць фашыстаў. Мемарыяльны комплекс "Хатынь", экскурсія па комплексу.

    реферат [29,8 K], добавлен 03.05.2012

  • Падрыхтоўка аперацыі "Баграціён". Выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Вызвалення вёсак і гарадоў Беларусі. Этапы аперацыі "Баграціён". Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Храналогія вызвалення галоўных гарадоў Беларусі.

    контрольная работа [19,2 K], добавлен 11.10.2012

  • Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.

    контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011

  • Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.

    реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012

  • Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.

    реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Разбурэнні Беларусаў пасля Вялікай Айчыннай вайны і фашысцкай акупацыі. Ўзаемадапамога і аб'яднанне рэсурсаў усіх савецкіх рэспублік для аднаўлення эканомікі краіны. Недастатковае развіццё таварна-грашовых адносін як фактар тармажэння ўздыму эканомікі.

    реферат [23,0 K], добавлен 17.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.