Становішча дзяцей і іх удзел у народнай барацьбе супраць акупантаў на тэрыторыі беларусі ў гады вялікай айчыннай вайны

Характарыстыка асноўных напрамкаў і наступстваў палітыкі нацыстаў у адносінах да дзяцей, месца дзіцячага супраціву ў народнай антыфашысцкай барацьбе. Становішча дзяцей на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Гісторыя Беларусі ў перыяд германскай акупацыі.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 64,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

2. Ва ўмовах зацягвання вайны акупанты вымушаны былі нейкім чынам рэгламентаваць грамадскае жыццё на занятых тэрыторыях і шукаць апору сярод мясцовага насельніцтва. Дзеці фольксдойчэ, калабарантаў, бацькі якіх з'яўляліся прыхільнікамі новай улады, былі выдзелены ў асобную групу, на якую планавалася абапірацца ў будучым, таму яны мелі лепшае харчовае забеспячэнне, наведвалі спецыяльныя школы, атрымлівалі пэўныя выплаты ў выніку смерці бацькоў, былі абаронены ад прымусовых работ.

Пераважная большасць дзяцей знаходзілася на самым нізе сацыяльнай лесвіцы адносін. Паўгалоднае існаванне прымушала падлеткаў жабраваць, спекуляваць, уладкоўвацца на працу, за якую яны атрымлівалі толькі 50-70% заробку ў параўнанні з дарослымі рабочымі. Безабароннае становішча дзяцей, немагчымасць бацькоў клапаціцца пра іх як у даваенны перыяд, нізкі ўзровень, а ў большасці выпадкаў адсутнасць медыцынскіх паслуг, прывялі да павелічэння смяротнасці дзяцей, асабліва 1939 - 1942 гадоў нараджэння. Па падліках гісторыкаў, у гады вайны “неданарадзілася” прыкладна 35 % дзяцей. Пэўныя мерапрыемствы ў медыцынскай сферы, якія дазваляліся акупантамі, былі накіраваны на тое, каб не дапусціць распаўсюджання інфекцыйных захворванняў ў тыле ўласнай арміі. Тым больш што дзеці, пазбаўленыя кантролю як з боку бацькоў, так і школьных устаноў, з'яўляліся іх патэнцыйнымі пераносчыкамі.

Прыцягненне дзяцей да прымусовых работ мела месца з пачаткам акупацыі Беларусі. Спачатку яны выкарыстоўваліся ў якасці дадатковай, некваліфікаванай рабочай сілы, а з восені 1942 г. часткова замянілі працу дарослых. Пасля карэннага пералому ў вайне ў 1943 г. характэрным стала выкарыстанне падлеткаў на будаўніцтве абарончых збудаванняў, а таксама павялічылася колькасць дзяцей, вывезеных на прымусовыя работы за межы Беларусі з адначасовым паніжэннем узроставага цэнзу да 10 - 12 гадоў. З 33 тыс. дзяцей-остарбайтараў на Радзіму вярнулася толькі 22825 чалавек, ці 69 % ад агульнай колькасці [1-А; 3-А; 4-А; 7-А; 8-А; 10-А; 11-А].

3. Захаванне ад савецкага часу і стварэнне акупантамі новых дзіцячых устаноў было абумоўлена неабходнасцю ўпарадкаваць і кантраляваць дзіцячае бадзяжніцтва. Вялікая колькасць беспрытульных дзяцей, а таксама тых, каго бацькі не маглі пракарміць і яны жабравалі па вуліцах, стварала для акупацыйных улад пагрозу росту злачынстваў, распаўсюджання інфекцый. Дзіцячыя ўстановы павінны былі вырашаць шэраг іншых праблем, якія паўсталі перад гітлераўцамі ў выніку зацягвання вайны. Яны выступалі як надзейная крыніца набору працоўнай сілы, донараў для нямецкіх салдат. Не менш важным для акупантаў было правядзенне палітыкі анямечвання падрастаючага пакалення. Фашысты не забяспечвалі дзіцячыя ўстановы нават самым неабходным. Тыповай з'явай сталі холад, голад, адсутнасць адзення, абутку, антысанітарны стан памяшканняў, разнастайныя хваробы і высокая смяротнасць сярод выхаванцаў. У гады акупацыі дзіцячыя ўстановы з'яўляліся месцам генацыду дзяцей шляхам стварэння невыносных умоў для іх жыцця [1-А; 4-А; 6-А; 7-А; 8-А; 11-А;12-А; 13-А].

4. Адной з задач партызанскага і падпольнага руху была барацьба за захаванне жыцця дзяцей як будучыні беларускага народа. Сярод форм выратавання дзяцей можна адзначыць спецыяльныя аперацыі (“Зорачка” і “Дзеці”), апекаванне дзіцячых устаноў, стварэнне партызанскіх дзіцячых дамоў, вываз у савецкі тыл, матэрыяльную дапамогу сем'ям чырвонаармейцаў, партызан і падпольшчыкаў. Партыйныя і камсамольскія органы, партызанскае камандаванне стваралі па магчымасці ўмовы для навучання дзяцей, іх сацыялізацыі праз пазашкольную дзейнасць, удзел у гуртках самадзейнасці, дзе рэалізоўваліся прынцыпы маральнага выхавання. Для саміх вучняў наведванне школы ўяўляла не толькі працэс набыцця ведаў. Гэта была спроба ўзнавіць даваеннае жыццё, няхай толькі ў некаторых яго праяўленнях. Праз школу даведваліся пра змены на фронце, у школе сустракаліся з партызанамі, вывучалі зброю, перапісвалі лістоўкі, рабілі грамадска-карысную працу. Дзеці былі заняты таксама на гаспадарчых работах: такім чынам ажыццяўлялася працоўнае навучанне і замена дарослых, якія ўдзельнічалі ў барацьбе. Апошняе нагадвала становішча дзяцей у савецкім тыле, дзе дзейнасць падлеткаў была падпарадкавана лозунгу “Усё для фронта, усё для перамогі” [4-А; 9-А; 12-А; 14-А].

5. Уключэнню дзяцей у антыфашысцкую барацьбу садзейнічалі некалькі фактараў: правядзенне нацыстамі палітыкі генацыду, якая закранула многія сем'і, страта бацькоў, псіхічныя траўмы, атрыманыя дзецьмі; значную ролю адыграла даваеннае савецкае выхаванне, ваенна-патрыятычнае па сваёй сутнасці. Лозунг “Піянер павінен быць падрыхтаваны да абароны сваёй Радзімы” набыў практычнае значэнне ва ўмовах вайны. Па няпоўных падліках, прыкладна 25 тыс. не дасягнуўшых прызыўнага ўзросту, змагаліся ў партызанскіх атрадах. Большасць з іх з'яўлялася шараговымі байцамі, у асноўным 1927 - 1928 гадоў нараджэння. Па дадзеных БШПР, 9,56 % і 9,49 % дзяцей-партызан было задзейнічана адпаведна ў якасці сувязных і агентурных разведчыкаў. Акрамя гэтага, падлеткі і старэйшыя школьнікі ўваходзілі ў падрыўныя групы, мелі свае рахункі па колькасці пушчаных пад адхон цягнікоў, былі кулямётчыкамі. У рамках няўзброенай барацьбы дзеці з'яўляліся сувязнымі, распаўсюджвальнікамі нелегальнай літаратуры і лістовак, збіральнікамі зброі, разведчыкамі. Найбольш прымальнай арганізацыйнай формай супраціўлення для падлеткаў стаў піянерскі атрад, які аб'ядноўваў дзяцей агульнай мэтай барацьбы. На працэс стварэння падпольных піянерскіх атрадаў паўплываў прыклад дарослых, якія сталі арганізоўвацца ў невялікія групы ці вялі размовы пра тое, што змагацца з акупантамі можна не толькі на перадавой. Дапамога, якую дзеці аказвалі партызанам і падпольшчыкам, садзейнічала набліжэнню Перамогі [2-А; 5-А; 9-А; 13-А].

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў дысертацыі

1. Навуковыя вынікі дысертацыйнага даследавання могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы спецыяльных і абагульняючых прац па гісторыі Беларусі, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, арганізацыі музейнай і краязнаўчай работы, распрацоўцы спецкурсаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

2. Вывады і абагульненні, зробленыя ў даследаванні, могуць быць скарыстаны для далейшай навуковай распрацоўкі пытанняў аб стратэгіі выжывання насельніцтва Беларусі ва ўмовах акупацыі, палітычных, сацыяльна-эканамічных і псіхалагічных наступстваў вайны і акупацыі для беларускага грамадства.

3. Матэрыял дысертацыі можа быць карысны пры ўдасканаленні сістэмы патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі на прыкладзе гераічнага мінулага беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пры правядзенні ідэалагічнай работы на розных этапах навучальнай і выхаваўчай дзейнасці дзяцей.

4. Разгледжаныя крокі дзяржавы па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення напярэдадні і ў гады вайны, асэнсаванне форм пазашкольнай дзейнасці падкрэсліваюць неабходнасць і значнасць дзейнасці па патрыятычным і маральным выхаванні падрастаючага пакалення.

СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ СУІСКАЛЬНІКА

Артыкулы ў навуковых часопісах

1. Бездзель, В.Я. Стан і праблемы медыка-санітарнага абслугоўвання дзяцей на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1941 - 1944) / В.Я. Бездзель // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі. - 2008. ? № 7. - С. 70 - 74.

2. Бездзель, В.Я. Вобраз Вялікай Айчыннай вайны ў свядомасці дзяцей / В.Я. Бездзель // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2008. ? № 3. - С. 12 - 17.

3. Бездзель, В.Я. Палітыка акупацыйных улад у адносінах да дзяцей на тэрыторыі Беларусі (1941 - 1944) / В.Я. Бездзель // Веснік БДУ. Серыя 3. Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. - 2008. ? № 2. - С. 14 - 18.

Матэрыялы навуковых канферэнцый

4. Бездзель, В. Я. Савецкая гістарыяграфія праблемы “Дзеці на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1941 - 1944)” / В.Я. Бездзель // Актуальные проблемы из исторического прошлого и современности в общественно-гуманитарных и социо-религиоведческих науках Беларуси, ближнего и дальнего зарубежья : материалы международной научно-теоретической конференции, Витебск, 19 - 20 апреля 2007 г. / Вит. гос. ун-т ; редкол.: В.А. Космач (гл. ред.) [и др.]. - Витебск : издательство УО «ВГУ им. П.М. Машерова», 2007. - Ч. 1. - С. 133 - 135.

5. Бездзель, В.Я. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны вачыма дзяцей / В.Я. Бездзель // ІІ Машеровские чтения. Региональная научно-практическая конференция студентов, магистрантов и аспирантов, Витебск, 24 - 25 апреля 2007 г. / Вит. гос. ун-т. - Рудня : ООО «Альтиора плюс», 2007. - Ч. 2. - С. 4 - 5.

6. Бездзель, В.Я. Дзіцячыя дамы на Віцебшчыне ў час германскай акупацыі (1941 - 1944) / В.Я. Бездзель // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 26 крас. 2007 г. / рэдкал. А.А. Каваленя (гал. рэд.), С.Я. Новікаў (нам. гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : МДЛУ, 2007. - Вып. 6. - С. 96 - 99.

7. Бездзель, В.Я. Да пытання аб палітычнай стратэгіі акупацыйных улад у адносінах да дзяцей на тэрыторыі Беларусі (1941 - 1944) / В.Я. Бездзель // Европа: актуальные проблемы этнокультуры : материалы 11 Междунар. науч.-теорет. конф., г. Минск, 25 апр. 2008 г. / Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка ; редкол. В.В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. - Минск : БГПУ, 2008. - С. 329 - 331.

8. Бездзель, В.Я. Дзеці на акупаванай тэрыторыі Беларусі : праблемы выжывання / В.Я. Бездзель // Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянне і ўзаемаўплывы. Міжнародная навуковая канферэнцыя,
9-10 кастрычніка 2008 г. : [матэрыялы] / рэдкал.: Р.Р. Лазько (галоўны рэд.)
[і інш.]. - Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. - С. 188 - 192.

9. Бездзель, В.Я. Сістэма выхавання ў БССР у 30-я гады ХХ ст.: патрыятычны аспект / В.Я. Бездзель // Первая мировая война: история, геополитика, уроки истории и современность (к 90-летию окончания Первой мировой войны и началу формирования Версальско-Вашингтонской системы международных отношений) : материалы международной научной конференции, Витебск, 11 - 12 ноября 2008 г. / Вит. гос. ун-т ; редкол.: В.А. Космач (гл. ред.) [и др.]. - Витебск : УО «ВГУ им. П.М. Машерова», 2008. - С. 225 - 226.

10. Бездзель, В.Я. Дзейнасць БНС у адносінах да дзяцей у перыяд германскай акупацыі Беларусі (1941 - 1944) / В.Я. Бездзель // Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць ХІХ - пачатак ХХІ ст.) : матэрыялы Рэсп. навук. канф. (Гродна, 23 - 24 кастр. 2008 г.) / ГрДУ імя Я. Купалы ; рэдкал.: І.І. Коўкель (адк. рэд.) [і інш.]. - Гродна : ГрДУ, 2009. -
С. 334 - 338.

11. Бездзель, В.Я. Прымусовая дзіцячая праца на тэрыторыі тылавога раёна групы армій “Цэнтр” / В.Я. Бездзель // Віцебшчына ў 1941 - 1944 гг.: Супраціў. Вызваленне. Памяць : матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, Віцебск, 18 - 19 чэрвеня 2009 г. / Віц. дзярж. ун-т ; рэдкал.: В.У. Акуневіч (адк. рэд.) [і інш.]. - Віцебск : УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2009. - С. 43 - 48.

12. Бездзель, В.Я. Выратаванне дзяцей партызанамі і падпольшчыкамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны / В.Я. Бездзель // Вклад белорусского народа в Великую Победу : материалы республиканской научно-практической конференции, Минск, 27 ноября 2009 г. / редкол.: Е.А. Гребень (отв. ред.) [и др.]. - Минск : БГАТУ, 2010. - С. 84 - 88.

13. Бездзель, В.Я. Дзіцячыя дамы на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1941 - 1944) : прызначэнне і забеспячэнне / В.Я. Бездзель // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск,
17 красавіка 2009 г. / рэдкал. А.А. Каваленя (гал. рэд.), С.Я. Новікаў (нам. гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : МДЛУ, 2010. - Вып. 8. - С. 74 - 78.

14. Бездзель, В.Я. Змест і формы навучання дзяцей у партызанскіх атрадах / В.Я. Бездзель // Адукацыя на Віцебшчыне: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, Віцебск, 30 - 31 сакавіка 2010 г. / Віц. дзярж. ун-т ; рэдкал.: В.У. Акуневіч (адк. рэд.) [і інш.] - Віцебск : УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2010. - С. 155 - 159.

РЭЗЮМЕ

Ключавыя словы: дзеці, акупацыя, генацыд, германізацыя, сіроцтва, бадзяжніцтва, супраціўленне, выжыванне, піянеры, выхаванне.

Мэта дадзенага даследавання ? раскрыць асноўныя накірункі і наступствы палітыкі нацыстаў ў адносінах да дзяцей, вызначыць месца дзіцячага супраціўлення ў народнай антыфашысцкай барацьбе.

Аб'ект даследавання - гісторыя Беларусі ў перыяд германскай акупацыі (1941 - 1944 гг.). Прадмет даследавання - становішча дзяцей на акупаванай тэрыторыі Беларусі.

Метадалогія даследавання. Для атрымання вынікаў даследавання аўтар зыходзіў з прынцыпаў гістарызму, аб'ектыўнасці і сістэмнасці, а таксама выкарыстаў гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны, гісторыка-тыпалагічны метады пазнання гістарычнага працэсу.

Атрыманыя вынікі і іх навізна. У выніку даследавання былі вызначаны асноўныя накірункі палітыкі германскіх улад у адносінах да падрастаючага пакалення; прааналізаваны мерапрыемствы акупантаў у сацыяльнай, працоўнай сферах, якія прывялі да павелічэння дзіцячай смяротнасці, выкарыстання прымусовай працы дзяцей; разгледжаны асноўныя накірункі і формы барацьбы дзяцей супраць гітлераўцаў, а таксама дзейнасць партызан і падпольшчыкаў па выратаванні дзяцей, іх навучанні і выхаванні на прынцыпах савецкага патрыятызму.

Навуковая навізна работы заключаецца ў тым, што ўпершыню ў айчыннай гістарычнай навуцы было праведзена комплекснае даследаванне становішча дзяцей на акупаванай тэрыторыі Беларусі.

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні. Вынікі дысертацыйнага даследавання могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы спецыяльных і абагульняючых прац па гісторыі Беларусі, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, распрацоўцы спецкурсаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Ключевые слова: дети, оккупация, геноцид, германизация, сиротство, бродяжничество, сопротивление, выживание, пионеры, воспитание.

Цель данного исследования - раскрыть основные направления и последствия политики нацистов в отношении детей, определить место детского сопротивления в народной антифашистской борьбе.

Объект исследования - история Беларуси в период германской оккупации (1941 - 1944 гг.). Предмет исследования - положение детей на оккупированной территории Беларуси.

Методология исследования. Для получения результатов исследования автор исходил из принципов историзма, объективности и системности, а также использовал историко-генетический, историко-сравнительный, историко-типологический методы познания исторического процесса.

Полученные результаты и их новизна. В результате исследования были определены основные направления политики германских властей в отношении подрастающего поколения; проанализированы мероприятия оккупантов в социальной и трудовой сферах, которые привели к росту детской смертности, использованию принудительного труда детей; рассмотрены основные направления и формы борьбы детей против гитлеровцев, а также деятельность партизан и подпольщиков по спасению детей, их обучению и воспитанию на принципах советского патриотизма.

Научная новизна работы заключается в том, что впервые в отечественной исторической науке было проведено комплексное исследование положения детей на оккупированной территории Беларуси.

Рекомендации по практическому использованию. Результаты диссертационного исследования могут быть использованы при подготовке специальных и обобщающих работ по истории Беларуси, учебников и учебных пособий для высших и средних учебных заведений, разработке спецкурсов по истории Великой Отечественной войны.

Keywords: children, occupation, genocide, Germanization, orphanhood, vagraney, resistance, revival, pioneers, upbringing.

The aim of the research - to reveal the main trends and policy implications Nazis against children, to define the disposition of children resistance in the struggle against fascists on the Belarusian territory.

The object of research - the history of Belarus during Nazi invasion (1941 - 1944). The subject of research - to find out the life of children on the occupation territory of Belarus.

Methods and research methodology. The author views have been based on the principles of historical sequence and objectivity as well as historical-genetic, historical-comparative, historical-typological methods of knowledge have been used германская акупацыя дзіцячы беларусь

Obtained results and their novelty. The main direction of German policy concerning youngsters have been investigated; invaders measures in social and labour spheres, resulting in increasing children?s death using children forced labour have been analyzed; the main directions and forms of children?s struggle against fascists as well as partisans and underground activity in saving children, their learning and upbringing on Soviet patriotic principles have been considered.

Scientific value of the work is considered to be the complex investigation of children life on the Belarusian territory has been carried out for the first time in native historiography.

The recommendations for using. Theses investigation results can be used while preparing special and generalizing works on Belarusian history, textbooks for higher and secondary educational establishment, carrying out special courses on Great Patriotic war history.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.

    контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015

  • Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.

    реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IV-VII cт. Эпоха ваеннай дэмакратыі. Усходнеславянскія саюзы плямен (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Славянская каланізацыя ў землях Панямоння. Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг. Час Брачыслава та У. Чарадзея.

    контрольная работа [511,2 K], добавлен 28.05.2012

  • Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

    реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.

    контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009

  • Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012

  • Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

    курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011

  • Нямецкі акупацыйны рэжым на заваяванай тэрыторыі Беларусі. Барацьба жыхароў Маладзечна супраць нямецка-фашысцкай акупацыі. Партызанскія і падпольныя групы на Маладзечаншчыне. Вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ваярамі 3 Беларускага фронту.

    реферат [28,2 K], добавлен 27.11.2013

  • Палітыка генацыду на Беларусі. Першыя публічныя пакаранні смерцю ў Мінску. Медыцынскія эксперты, работа па расследаванню злачынстваў гітлераўцаў у Трасцянцы. Партызанская барацьба супраць фашыстаў. Мемарыяльны комплекс "Хатынь", экскурсія па комплексу.

    реферат [29,8 K], добавлен 03.05.2012

  • Падрыхтоўка аперацыі "Баграціён". Выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Вызвалення вёсак і гарадоў Беларусі. Этапы аперацыі "Баграціён". Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Храналогія вызвалення галоўных гарадоў Беларусі.

    контрольная работа [19,2 K], добавлен 11.10.2012

  • Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.

    контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011

  • Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.

    реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012

  • Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.

    реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Разбурэнні Беларусаў пасля Вялікай Айчыннай вайны і фашысцкай акупацыі. Ўзаемадапамога і аб'яднанне рэсурсаў усіх савецкіх рэспублік для аднаўлення эканомікі краіны. Недастатковае развіццё таварна-грашовых адносін як фактар тармажэння ўздыму эканомікі.

    реферат [23,0 K], добавлен 17.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.