Славянскія пахаванні з драулянымі вёдрам: арэал распаусюджання, храналогія, выток традыцы, семантыка
Традыцыі пахавання з драÿлянымі вёдрамі у розных рэпёнах Еуропы у розных этнасау. Звычай ставіць вёдры у пахаванні трэба выводзіць з яе семантыкі у міфалогіі. Вызначэнне семантыкі вядра ў духоўнай культуры позняга фальклору як шлюбна-сексуальнага сім
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | статья |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 26.07.2021 |
Размер файла | 1,0 M |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Славянскія пахаванні з драялянымі вёдрам: арэал распаясюджання, храналогія, выток традыцы, семантыка
Эдвард Зайкоускі, Цэнтр даследаванняу беларускай культуры, мовы і літаратурьі НАН Беларусі
Адной з прыналежнасцяу пахавальнага інвентару славян ХІ-ХІІ стст. бьлі драуляныя вёдры, якія на усходзе Еуропы адсутнічалі толькі я курганах ільменскіх славен, вяцічау, часткова крывшоу. Трапляюцца яны і я тых могільніках, дзе маюцца пахаванні скандынавау.У гэты ж час драяляныя вёдры прысутшчалі і я некропалях на абшарах Польшчы, Славакіі і ЧэхИ. У двух апошніх краінах гэтая традыцыя была распаясюджана яшчэ з VI-VII стст. і хутчэй за ясё была запазычана ад германскага племя лангабардая. Дастаткова рана такія пахаванні з'явіліся я славян на тэрыторыях Трансільваніі і Харватып (уключаючы язбярэжжа Адрыятыю). У перыяд рымсюх уплывау драуляныя вёдры нярэдка трапляліся я могільніках пшэворскай, любошыцкай, вельбарскай і шшых германскіх паводле этшчнай прыналежнасщ культур. У сваю чаргу, звычай хаваць з вёдрамі быу пераняты германцамі ад кельтая (латэнская культура). Пісьмовыя помнікі часоя Кіеяскай Русі, некаторыя археалагічныя знаходкі, а таксама пазнейшы фальклор даюць падставу вызначаць семантыку вядра я духоунай культуры як шлюбна-сексуальнага сімвалу.
Ключавыя словы. славяне, драяляныя вёдры, пахавальны інвентар, германцы, кельты, шлюбна- сексуальны сімвал.
Slavonic burial with wooden buckets: the area of spread,chronology, roots of the tradition, semantics
Edvard Zajkoьski, Centre for Belarusian Culture, Language and Literature Research of NAS of Belarus
One of the attributes of funeral implements of Slavs in ХІ-ХІІ centuries were wooden buckets, which were absent in Eastern Europe only in barrows of Ilmen Slavs, Vjatichi, partially Kryvichs. They are also found in those burial grounds, where the burials of Scandinavians were. At the same time, wooden buckets were present in necropolises in the vastness of Poland, Slovakia and Czechia. In two last countries, this tradition was common still from VI-VII centuries and most likely was borrowed from German tribe of Longobards. Sufficiently early, the similar burials emerged on the Slavs territories of Transylvania and Croatia (including Adriatic coast). In the Roman influence period, wooden buckets were came across rather often in burial grounds of the Przeworsk culture, Luboszice culture, the Wielbark culture and other Germanic ethnical cultures. In turn, Germanic tribes borrowed the custom to bury with buckets from the Celts (the La Tиne culture). Written histories of Kievan Rus' times, some archaeological finds, as well as more the late folklore give ground to reveal the semantics of the bucket in intellectual culture as marriage-sexual symbol.
Key words: Slavs, wooden buckets, funeral implements, Germanic tribes, Celts, marriage-sexual symbol.
пахавання вёдра шлюбний семантыка
У свой час Л.У. Дучыц звярнула явагу на пэянае распаясюджанне сярод пахавальнага інвентару раннесярэднявечных курганных могільнікая Беларусі рэшткая драуляных вёдрая. Згодна ёй, на тэрыторш Беларусі вядома больш за паясотні курганных пахаванняя, у якіх выяулены жалезныя абручы, дужкі і вушкі ад драуляных вёдрая. Мяркуючы па металганых дэталях, дыяметр вёдзер быу 12-35 см і вышыня - 20-30 см. Вядро звычайна ставілася каля ног нябожчыка. З 30 дастаткова пояна дакументаваных знаходак вёдрая у 24 курганах знойдзены драуляныя, у 3 - берасцяныя і яшчэ я 3 - керамганыя імітації драуляных ці берасцяных вёдзер. Паводле падлікая Л.У. Дучыц, сярод 24 курганоу з драялянымі вёдрамі я швентары 5 насыпау былі з параші пахаваннямі, 1 насып - з трыма пахаваннямі, 11 курганоу - з пахаваннямі мужчын і 7 курганоу - з пахаваннямі жанчын. У адным з курганоу каля Бабруйска вядро было упрыгожана сярэбранымі пазалочанымі бляхамі і такая ж круглая бляха высцшала дно унутры [Дучыц, 1994, с. 49-53].
Усяго на карце Л.У. Дучыц адзначана 57 мясцінау, дзе меліся курганныя пахаванні з вёдрамр хоць у тэксце яе артыкула названа 28 помнікау. Акрамя таго, пра рэштк драулянага вядра каля ног нябожчыка я багатым парным пахаванні каля в. Драздова Талачынскага раёна паведамляла В.М. Ляуко [Левко, 2004, с. 69], а пра вядро я кургане каля в. Сычкава Бабруйскага раёна - Т.М. Каробушкіна [Каробушкіна, 1993, с. 58-59]. Пра шэраг знаходак вёдрау у курганах поудня Беларусі сабрала звесткі І.П. Русанава [Русанова, 1966, с. 29]. Картаграфаванне знаходак вёдрау у курганах Беларусі (мал. 1) паказвае, што яны сустракаюцца пераважна я пауднёвай і цэнтральнай частках Беларусі, а таксама на водападзеле Дняпра і Дзвшы, і на самым поудні басейна Заходняй Дзвшы, на правабярэжжы ж Дзвшы знаходкі вёдзер у курганах невядомыя. Па племянной прыналежнасщ нябожчык з вёдрамі я інвентары належалі да аб'яднання дрыгавічоя [Лысенко, 1991, с. 86, 157-242], туды ж варта аднесці і некаторыя пахаванні Дняпроуска-Дзвінскага водападзелу і нават поудня Падзвіння, у якіх трапляюцца дрыгавщкш этнавызначальныя упрыгожанш. Досыць шмат вядома пахаванняу з вёдрамі на тэрыторыі радзімічау, дзе яны вядомыя на 13 помніках [Богомольников, 2004, с. 42]. Амаль выключна пахаванні з вёдрамі сустракаюцца у курганах, якія належалі славянскаму насельніцтву. Ва усходнелітоускіх курганах і могільніках шшых балцкіх плямёнау знаходкі іх невядомыя (выключэнне - яцвяжскія курганы каля в. Ясудава Гродзенскага раёна, але зрэшты там знойдзена керамічная імітацБія вядра). У Падросі (каля Ваукавыска) вядро знаходзілася у кургане з каменнымі канструкцБіямі, але з упрыгожанняу там сустрэты паутараабаротныя скроневыя колцы. Пахаванняу з драялянымі вёдрамі няма на большай частцы арэалу крывічоя.
Мал. 1. Карта распаусюджання пахаванняу ХІ-ХІІ стст. з драуляным вёдрам ва усходняй частцы Еуропы
На тэрыторып Беларусі вёдры знойдзены толькі у курганах з трупапалажэннямі як мужчын, так і жанчын, і рэшткі іх невядомыя у пахаваннях з трупаспаленнем. Гэта дазваляе датаваць пахаванні з вёдрамі перыядам пасля знікнення абраду крэмацый, г.зн. не раней чым другой паловай Х, і ХІ - першай паловай XII ст.
Акрамя пауднёвай часткі арэалу крывгаоу, рэшткі вёдрау выяулены пры раскопках курганнай групы Харлапава каля Дарагабужа на Смаленшчыне. З 74 раскапаных курганоу у 10 былі пахаванні з вёдрамі каля ног, належалі усе яны мужчынам. Я.А. Шмідт, які даследавау курганы у Харлапаве, датуе іх перыядам ад канца Х ці пачатку ХІ ст. і да пачатку ХІІІ ст. [Шмидт, 1957, с. 200, 215]. Апрача таго, пахаванні з вёдрамі у раёне Дарагабужа вядомыя у курганах каля в. Усвяцце і ва урочышчы Мутышына. Там вёдры знаходзіліся у пахаваннях мужчын і былк паводле назіранняу Н.І. Савіна, бярозавыя і дубовыя, з жалезнымі дужкамі і абручамі “добрай работы” [Савін, 1930, с. 240-241].Самыи^ усходнімі з'яуляюцца знаходкі вёдзер паблізу р. Угры, аднаго з прытокау Акі: у кургане каля в. Шатуны Угранскага раёна
Смаленскай вобл. [Булычев, 1913, с. 29, рис. 13] і у кургане з крэмацыяй каля в. Слевідава Перамышльскага раёна Калужскай вобл. (мал. 1). Апошняе пахаванне па знаходках ганчарнай керамікі датавана ХІ ці ХІІст. [Изюмова, 1970, с. 238]. У зоне кантактау полацкіх і пскоускіх крывгаоу драуляныя вёдры трапіліся у курганнай групе Грыцкава недалёка ад Себежа Пскоускай вобласці [Седов, 1971, с. 52]. У астатняй частцы арэалу пскоускіх крывгаоу, а таксама у пахаваннях наугародскіх славен і вяцічау знаходкі вёдрау невядомыя. Аднак яны былі распаусюджаны у курганных пахаваннях славянскіх плямёнау сучаснай пауночнай Украіны. Так, яны сустрэтыя у шэрагу курганоу валынян (могільнікі Басау Кут, Белеу, Красне, Пліснеск, Перасопніца, Тэклеука). Форма вёдрау была усечанаканічная, вышыня 20-30 см, дыяметр асновы 15-30 см. У курганах драулян вёдры часцей сустракаюцца з пахаваннямі мужчын. Досыць шмат пахаванняу з драялянымі вёдрамі на племянной тэрыторъй палян (Барахцянская Альшанка, Грубск, Кіеу, Леплява, Пераяслауль, Седнеу). Вядомыя знаходкі драуляных вёдрау і у курганах севяран [Русанова, 1966, с. 30-33, 35-37; Седов, 1982, с. 101, 106, 111, 140]. Па лтгаратуры вядома, што пахаванні валынян з вёдрамі змяшчаліся у курганах з трупапалажэннямк а значыць, датуюцца перыядам не раней другой паловы Х ст. В.В. Сядоу і шэраг іншых даследчыкау лічаць, што дрыгавічы, валыняне, драуляне і паляне паходзілі ад раннеславянскай культуры тыпу Лукі-Райкавецкай (VIII-X ст.), якая атаясамліваецца з летапіснымі дулебамі, і характарызавалкя шэрагам агульных этнаграфічных рысау. У сваю чаргу, культура тыпу Лукі-Райкавецкай узнікла на аснове больш ранняй пражскай культуры. Іншае паходжанне, як мяркуецца, мелі севяране, але іхнія курганы характарызуюцца бедным інвентаром, як і у плямёнау дняпроускага правабярэжжа - валынян і палян [Седов, 1982, с. 140]. Зрэшты, на думку В.В. Сядова, звычай насыпаць курганы у севяран з'явіуся у выніку інфільтрацыі славянскага насельніцтва з былога дулебскага арэалу [Седов, 1995, с. 200], а шшыя даследчыкі, у прыватнасці І.І. Ляпушкін, увогуле лічылі, што славяне праніклі на Дняпроускае левабярэжжа каля VIII ст. з захаду, з тэрыторъй культуры тыпу Лукі-Райкавецкай [Ляпушкин, 1961, с. 356-366]. Характэрна, што у нашчадкау насельніцтва пянькоускай культуры - племяннога саюзу белых харватау - пахаванні з драялянымі вёдрамі невядомыя. У полацка-смаленскіх крывгаоу такія пахаванні трапляліся толькі у Падняпроуі і на пауднёвай ускраіне басейна Дзвшы, не заходзячы у глыбіню Падзвіння.
На этнічным памежжы дрыгавічоя і мазаушан знаходкі драуляных вёдрау, дакладней, металганых дэталяу ад іх, вядомыя на Падляшшы, у прыватнасщ, у могільніку Данілова-Малое (на захад ад Суража), які датуецца другой паловай ХІ-ХІІ ст. [perkiewicz, Krasnodзbski, 2002, s. 271-274]. Досыць распаусюджаным прадметам інвентару вёдры з'яуляліся у пахаваннях з каменнымі канструкцыямі у Мазовіі і Падляшшы, якія лічацца пахавальнымі помнікамі мазаушан. Л. Раугут, які прысвяція гэтым помнікам спецыяльную манаграфію, драуляныя вёдры датавау перыядам да 1100 г. і дапускау магчымасць іх ужывання да сярэдзшы ХІІ ст. [Rauhut, 1971, s. 473]. В.В. Сядоу, які падкрэслгаау значную ролю заходнебалцкага кампаненту у фармаванні мазаушан, звяртау увагу на тое, што у каменных могільніках Мазовіі і Падляшша вёдры часцей трапляюцца у жаночых пахаваннях другой чвэрці ХІ - пачатку ХІІ ст., якія мелі заходнюю арыентыроуку, у адрозненне ад пахаваных у асноуных галовамі на усход мужчын. Значыць, мужчыны мелі мясцовае балцкае паходжанне, а жанчыны былі прышлымі славянкамі [Седов, 1997, с. 168-169].
Яшчэ далей на захад драуляныя вёдры былі знойдзены у бірытуальным грунтовым могільніку Лютамерск (заходней Лодзі). Вёдры былі на тым могільніку у чатырох дзесятках грунтовых пахаванняу з трупапалажэннямі [Miskiewicz, 1969, s. 280, tab. 26]. Вёдры у складзе пахавальнага інвентару вядомыя у раннесярэднявечных могільніках з трупапалажэннямі Малапольшчы, у асноуным заходней Вюлы (мал. 1). Палеабатанічны аналіз валокнау дрэва з могільніка Кракау-Закшуука паказау, што вядро было зроблена з драуншы ціса [Zoll- Adamikowa, 1971, s. 115]. Яшчэ у мжваенны перыяд рэшткі драуляных вёдзер былі знойдзены у цэлым шэрагу грунтовых могільнікау Вялікапольшчы [Rajewski, 1937, s. 73-74], якія датуюцца ХІ-ХІІ ст. Самыя заходнія з могільнікау, дзе трапляецца гэта катэгорыя рэчау, знаходзяцца у сяраднім цячанні р. Варты, у ваколіцах Познані (мал. 1), а на пауднёвым захадзе Польшчы сустракаюцца у вярхоуях Одры у Верхняй Сілезії (Грошавіца каля Аполе) [Miskiewicz, 1969, s. 277, tab. 16].
Адным з самых пауночных помнікау з такімі рашткамі з'яуляецца могільнік Бжасць - Куяускі [Kaszewscy, 1971, s. 428-432]. Звычайна вядро у магіле ставілася каля ног нябожчыка. Для таго, каб прааналізаваць спадарожны інвентар у пахаваннях Польшчы з ведрамі, узяты два найбольш вывучаныя могільнікі - Коньскія (раскапана 170 магілау, у 16 з іх былі вёдры) і Лютамерск (131 магіла, з іх 41 з ведрамі). Аказалася, што вёдры без іншых рачау трапляюцца радка. З прадметау пахавальнага інвентару найбольш часта вёдрам спадарожнічалі нажы, далей па убываючай колькасці ішлі крэсівы, скроневыя колцы, спражкі, керамганыя пасудзіньї, тачыльныя брускі. Вёдры бьілі як у мужчинскіх, так і у жаночых пахаваннях. У могільніку Лютамерск вёдры неаднаразова трапляліся у пахаваннях са зброяй - 16 разоу разам з дзідамі і 1 раз - разам з мечам.
Мал. 2. Металічньїя даталі ад сярэднявечных вёдрау (1-8 - Стары Коуржым; 9- Мкульчыцы-Клаштаржыска; 10, 12- Старазрэмбы; 11 - Дольны Петэр IV)
Паводле інфармацні, якую прыводзщь М. Дзік, драуляныя вёдры, рэштк якіх знойдзены у раннесярэднявечных пахаваннях Польшчы, мелі унутраны дыяметр (з улікам таго, што форма вырабау часта была не цыліндрычнай, а усечанаканічнай) ад 21 да 25 см, а вышыню - ад 13 да 26 см. Было вызначана, што умяшчальнасць вёдрау вагалася ад 4,4 да 5,7 літра [Dzik, 2006, s. 86-87].
Абсалютная большасць пахаванняу з вёдрамі у Польшчы належыць да грунтовых могільнікау з трупапалажэннямі. У пахаваннях з крэмацыяй вёдры вядомыя толькі ва ужо згаданым могільніку Лютамерск, а таксама у могільніку Стшыкоцін на Заходнім Памор'і [Zoll-Adamikowa, 1979, s. 156]. Адной з прычын такой невялікай колькасці знаходак вёдрау у пахаваннях з трупаспаленнямі з'яуляецца тое, што пахавальныя помнікі сукауска-дзедзіцкай культуры VI-X ст., насельніцтва якой займала значную частку цэнтральнай і заходняй Польшчы, увогуле не паддаюцца выяуленню, а таксама што пры трупаспаленнях ня усе нават металшныя дэталі захоуваліся. У Лютамерску пахаванні з трупаспаленнямі датуюцца канцом Х-ХІ ст. [Седов, 1995, с. 346]. Некаторыя археолагі мяркуюць, што могільнік, ці прынамсі яго частка, пакшуты немясцовым насельніцтвам. Так, Л. Раугут аднёс яго да помнікау мазаушан, а К. Яжджэяскі лічыя, што частка пахаванняу, асабліва з трупаспаленнямі, пакшуты выхадцамі з тэрыторыі Кіеускай Русі у пачатку ХІ ст. [Яжджевский, 1978, с. 216-217].
Але значна больш драуляныя вёдры вядомыя у раннесярэднявечных могільніках Чэхи, Славакіі і дзе-нідзе - пауночнай часткі Венгрии На пауночным захадзе Чэхи у могільніку з трупапалажэннямі Жаланы (ваколіцы горада Тэпліцэ-Шаная), у пахаванні XLV, акрамя рэшткау вядра каля правай нагі, у далоні нябожчыка ляжау дэнарый князя Спіцігнева ІІ (1055-1061 гг.). Нябожчык меу узрост каля 35 гадоу. У іншим пахаванні таго ж могільніка трапілася манета князя Враціслава ІІ (1061-1092 гг.), што дазваляе датаваць могільнік у цэлым другой паловай ХІ ці нават пачаткам ХІІ ст. У могільніку Вшаржыцэ (акруга горада Сланы у сярэдняй Чэхи), акрамя абручоу ад вёдрау і інших рэчау, знаходзілі пры раскопках дэнарый князёу Бржэціслава І (1034-1055 гг.) і Бржэщслава ІІ (1092-1100 гг.) [Turek, 1948, s. 514-515].
Зрэшты, адной з самых позніх праяу звычаю ставіць вёдры у магшы лічыцца пахаванне у могільніку Горні Дунаёвщы (на поудні Маравіі), якое датуецца дэнарыем першай паловы ХІІ ст. Таксама на поудні Маравіі, у могільніку Высачаны - над - Дыяй, вёдры трапляліся у пахаваннях, якія адносіліся да другой паловы ІХ - сярэдзшы Х ст. [Eisner, 1966, s. 427]. Вёдры знаходзілі у могільніках Стары Коуржым (усходней Прагі) (Мал. 2,1-8), дзе розныя іх формы адносяцца да канца ІХ - пачатку Х ст., і у Мшульчыцах (Маравія) [Krumphanzlova, 1974, s. 75]. У грунтовым могільніку з шгумацыяй каля гарадзішча Будзечы (заходней Прагі), акрамя шшых рэчау, сустрэты і рэштк вёдрау. Паводле пахавальнага інвентару, могільнік датуецца перыядам ад канца ІХ да сярэдзшы Х ст. Драуляныя вёдры з жалезнимі абручамі знойдзены і пры раскопках грунтовага могільніка ІІ з трупапалажэннямі недалёка ад горада ЛШщэ-над- Цыдлшай [Седов, 1995, с. 315].
У могільніках белабрдоускай культуры, якая з'яуляецца праявай славяна-мадзьярскага сімбюзу і склалася у першай палове Х ст., вёдры таксама дзе-нідзе вядомыя, у прыватнасщ, у Штры (Славакія). Таксама ёсць яны у славянскіх пахаваннях сярэдзшы Х - сярэдзшы ХІ ст. ва урочышчы Вендэлш каля Шобу, на поуначы Венгрыі [Eisner, 1966, s. 426]. Рэштк драуляных вёдрау знойдзены у курганных могільніках з трупаспаленнямі у Нушфалэу (Шлагынагыфалу) і Сомешэш у Трансільваніі, на пауночным захадзе Румыни [Комша, 1958, с. 525-534; Макря, 1958, с. 551-570; Eisner, 1966, s. 427], куды у раннім сярэднявеччы таксама пранікалі славяне. Румынскі археолаг Марыя Комша датавала курганы у Нушфалэу канцом VIII - пачаткам IX ст., і меркавала, што абодва гэтыя могільнікі пакшуты славянскімі перасяленцамі з Сярэдняга Падунауя ці тэрыторыі Чэхи, адкуль вымушаны былі сысці у выніку перамогі франкау Карла Вялікага над аварамі [Комша, 1978, с. 99-100].
Але найбольш распаусюджанай гэта прыналежнасць пахавальнага інвентару была у могільніках насельніцтва Вялікамараускай дзяржавы, а таксама у залежных ад яе чэшскіх землях. На вялікамараускім паселйттчы Старэ Место (паблізу г. Угерске Градзіштэ на пауднёвым усходзе ЧэхИ, недалёка ад мяжы са Славакіяй) быу даследаваны вялікі могільнік, які размяшчауся па суседству з хрысцшнскш храмам. У пахаваннях, акрамя керамічнага посуду, зброі, упрыгожанняу, прыладау працы, знойдзены і драуляныя вёдры або цэбры з жалезнБімі абручамі [Седов, 1995, с. 291].
Мал. 3. Драуляныя вёдры са славянскіх сярэднявечных пахаванняу (1-3 - Орослань I; 4- Стшэмешыцэ Вельке)
Мяркуючы па тым, што храм дзесьці адразу пасля 900 г. быу канчаткова разбураны, у гэты час напэуна перасталі функцыянаваць і могілкі. У могільніку Мшульчыцы-Клаштэржыска, размешчаным каля раннесярэднявечнага паселішча гарадскога тыпу (у Цэнтральнай Маравіі) шэраг пахаванняу з трупапалажэннямі, акрамя шшых рэчау, утрымлівая дужкі, абручы і вушкі ад драуляных вёдрау (мал. 2, 9) [Klanica, 1985, obr. 11:6,13, obr. 15:13, obr. 19:1]. Большасць магіл датуецца ІХ ст. [Klanica, 1985, s. 536]. Рэшткі драуляных вёдрау сустракаюцца таксама у дзесятках шшых вялікамараускіх пахавальных помнікау [Dostal, 1966, s. 85-86, 201]. Ва уласна ЧэхИ пахаванні вялікамараускага часу з рэшткамі вёдрау вядомыя у могільніках Прага-Відоуле, Пражскі Град, Лахавіцьі (каля Прагі), Заколаны, Стодулкі, Ошкобрх (каля Падэбрадау), Дабрамержыцы і шшыя [Krumphazlova, 1974, s. 74-77].
У могільніку з трупапалажэннямі Скаліца (на захадзе Славакіі) знойдзеныя рэшткі вёдрау, датаваныя ІХ стагоддзем, у асноуным другой яго паловай [Budinsky-Kricka, 1959, s. 2223]. Пахавальны інвентар магілау у Дольным Петры IV (Святым Петры) у акрузе Камарна на поудні Славакіі сярод шшых прадметау меу абручы, дужкі і вушкі ад драуляных вёдрау (мал. 2,11), якія па аналогіях са знаходкамі з іншых помнікау адносяцца у асноуным да другой паловы ІХ ст. [Bйres, 1995, s. 150-151]. У могільніку каля с. Велькі Гроб, у акрузе Сянец, у пахаванні 48, дзе не мелася шшых рэчау, абручы ад вядра ляжалі каля ног нябожчыка [Chropovsky, 1957, s. 178-179, 215]. У могільніку Завада (акруга горада Тапальчаны) у пахаванні ІІІ вядро разам з сякеркай, нажом і брытвай складалі пахавальны інвентар мужчыны 4050 гадоу. Пахаванне адносіцца да ліку самых ранніх у могільніку і датуецца першай паловай ІХ ст. [Bialekova, 1982, s. 125, 159].
Ад 560-х гадоу і да самага пачатку ІХ ст. славяне Сярэдняга Падунауя знаходзіліся пад уладай Аварскага каганату, які быу канчаткова разгромлены толькі у вышку ваенных паходау правіцеля франкау Карла Вялікага. На познім этапе існавання каганату качэянікі-авары па- ступова змешваліся з колькасна больш шматлікім славянскім насельніцтвам і пераходзілі да земляробства. Вядомыя досыць шмат могільнікау і паселішчау, якія адлюстроуваюць такі мшэтшчны сімбіёз. У г. Камарна (Славакія) у могільніку на вул. Варадзі рэштю вёдрау сустрэ- ты у большасці пахаванняу вершнікау. Тыпалапчна можна інвентар могільніка аднесці да комплексу матэрыяльнай культуры познеаварскага перыяду. З. Чылінска, якая даследавала гэты помнік, мяркуе, што вёдры былі складовай часткай амунщый вершніка, а не рытуальнай рэччу для нябожчыка [Cilinska, 1982, s. 349, 351, 392, 393], з чым нельга пагадзіцца. У адваротным выпадку вёдры былі б абавязковай прыналежнасцю вершнікау у розных народау, у тым ліку качавых, што супярэчыць археалагічным матэрыялам.
Могільнік функцыянавау у другой палове VIII ст., а таксама у ІХ ст. Хаця у дадзеным выпадку як звычай хаваць разам з коньмі, так і частка інвентару адлюстроуваюць уплыу аварау, але звычай ставіць вёдры у пахаванні мае славянскае паходжанне. Яшчэ больш раннім помнікам з'яуляецца славянскі грунтовы могільнік у Чакаёуцы (недалёка ад Штры), у якім частка пахаванняу зроблены па абраду трупаспалення. У пахаванні 833 побач з рэшткамі крэмацый жанчыны знойдзена гліняная пасудзіна, падпрауленая на ганчарным коле, і фрагменты жалезнага абруча (мяркуецца, што ад драулянага вядра). Пахаванне паводле асаблівасцяу керамікі можна аднесці да VIII ст. [Rejholcova, 1990, s. 363, 416].
У славяна-аварскім могільніку Новэ Замкы (на р. Нітра у Славакіі) у цэлым шэрагу пахаванняу былі металічныя дэталі ад драуляных вёдрау, якія З. Чылшска лгаыць характэрнымі для VII-VIII ст. [Cilinska, 1966, s. 180]. На раннеславянскім могільніку у Дэвшскай Новай Всі (Славакія), які датуецца VI-VIII ст., з 875 пахаванняу прыблшна у 20 % іх былі знойдзены рэшткі драуляных вёдрау. Такая вялікая распаусюджанасць звычаю ставіць у магшы гэты від начыння можа сведчыць, што у мясцовых славянау традыцыя пахаванняу з вёдрамі мела даунія карані [Zeman, 1956, s. 103]. Аварскім імпартам сярэдзшы VII ст. у прусау лічыцца каванае вядро з бронзавымі абручамі, якое паходзіць з Ментке недалёка ад Ольштына (у сучаснай Польшчы). Вядро было зроблена з дошчачак і акута папярочныиш металіч^імі палоскамі, мела металічную дужку [Okulicz- Kozaryn, 1997, s. 136]. Але найбольш раннім у гэтых адносінах лічыцца славянска-аварскі могільнік пачатку VII ст. Орослань І на поуначы Венгрый, дзе большасць пахаваных арыентавана галавой на захад. Акрамя ляпной керамікі пражска-карчакскага тыпу, у некаторых пахаваннях сустрэты драуляныя вёдры з бронзавымі абручамі (мал. 3, 1-3) [Sos, 1958, s. 106-119, Abb. 16-18]. Рэштю вёдрау билі і у могільніку Орослань ІІ [Szatmari, 1980, Abb. 10, Abb. 12-Abb. 14].
Падобна таму, як у Аварскім кага- наце авары пераймалі славянскія звБічаі, некаторыя асаблівасці славянскай культуры сталі запазычаць і качзунікі - венгры пасля авалодання у канцы ІХ - па- чатку Х ст. Паноніяй. На мадзьярскім могільніку у Секешфехервар - Радыётэлеп вёдры сустракаюцца у пахаваннях багатых мужчын і жанчын, паколькі заможная праслойка хутчэй пераймала шшаэтшч- ныя звычак Вёдры вядомыя не толькі у пахаваннях славян Усходняй Еуропы, цяперашняй Польшчы і Сярэдняга Паду- науя. Вядома таксама, што пахаванні з драулянБімі вёдрамі меліся і у харватау Далмацыі [Eisner, 1966, s. 427]. У прыват- насці, такія пахаванні даследаваліся археолагамі у Dubravice (каля горада Скрадін у цэнтральнай частцы адрыя- тычнага узбярэжжа Харватый), дзе датуюцца, верагодна, VIII ст. [Gunjaca, 1995, s. 162-163], а таксама у Biskupija- Crkvina каля г. Кнін (недалёка ад мяжы з Босніяй), у інвентары меліся візантБійскія манеты 760-775 гг. [Mirnik, 2004, s. 226, 240, 241], а паудневей - у Бгхачы каля Мравінцау (ваколіцы Спліта) [Karaman, 1940, s. 26-27]. На усходзе Харватыі, недалёка ад мяжы з Сербіяй, пахаванні з вёдрамі у Вінкауцах (Vincovci) датаваныя па С14 канцом VII - сярэдзшай VIII ст. [IvanCan, Tkalcec, 2007, s. 149, 157, 162].
Магчыма, тлумачыцца гэта тым, што каля усходняга узбярэжжа Адрыя- тыкі сустрэты пэуныя сляды першапачат- ковага пранікнення насельніцтва пражс- кай культуры, хай сабе і нешматлікія. Так, грунтовы могільнік з трупаспаленнямі і ляпной пасудзінай VII ст. адкрыты у Кашычы паблізу Задара (Харватыя). На некаторых славянскіх паселішчах Адрыя- тыкі першай паловы VII ст. вядомыя паузямлянкі, характэрныя менавіта для пражскай культуры. Харвацкі археолаг З. Вінскі мяркуе, што першыя славяне, у тым ліку належачыя да пражска-карчакскай групы, з'явіліся у Далмацыі разам з аварамі у канцы VI - пачатку VII ст. [Седов, 1995, с. 29-30, 321].
Мал. 4. Вёдры з пахаванняу латэнскай культуры (1, 2) і перыяду рьмскіх уплывау (1 - Алесфорд, Англія; 2 - Мальбара, Англія; 3 - Цемнщэ, Польшча; 4 - Сакольнщэ, Чэхія; 5 - Вуцжэ, Германія; 6 - Закшуу, Польшча; 7 - Цэйкау, Славакія; 8 - Астравяны, Славакія; 9 - Шэлёнг, Польшча)
Але на тэрыторыях цяперашніх Польшчы,Славаки і Чэхп звычай ставіць драуляныя вёдры у пахаванні існавау задоуга да з'яулення славян. Вёдры сустракаліся яшчэ у пахаваннях пшэворскай культуры, якая займала у рымскі перыяд усю пауднёвую частку цяперашняй Польшчы (за выключэннем крайняга пауднёва-заходняга кутка). У прыватнасщ, добра захаванае вядро з драуляных дошчачак з бронзавымі абручамі выяулена у “княскім” пахаванні у Вроцлаве-Закшуве (мал. 4, 6) [Wielowiejski, 1981, s. 419-420, ryc. 206, 3]. Інвентар пахавання быу надзвычай багатым.
Могільнік належыць да сілезска-славацкай групы “княскіх” пахаванняу Ш-IV ст. К. Гадлоускі указвау, што у пахаваннях пшэворскай культуры раннерымскага перыяду сустракаліся у невялікай колькасці драуляныя вёдры, зробленыя з суцэльнага кавалка дрэва, ад якіх захаваліся доугія, з якарападобнымі раздваеннямі на канцы, жалезныя акоукі, і зрэдку металічныя дужкі. Вёдры з дошчачак з'явіліся у пачатку познерымскага перыяду, найбольш распаусюдзіліся у фазе С2 (другая палова ІІІ ст.), сустракаюцца і у фазе D (другая палова IV - сярэдзша V ст.). У большасці гэта былі невялікія пасудзіны цыліндрычнай формы, зробленыя з драуншы ціса, з металічнБімі абручамі. Асабліва часта вёдры сустракаліся у інвентары багатых пахаванняу - як мужчБінскіх, так і жаночых [Godlowski, 1981, s. 73-74]. На познім этапе пшэворскай культуры яе помнікі вядомыя і у Славакіі, дзе у могільніку Цэйкау (Cejkov) даследавана багатае жаночае пахаванне IV ст., у якім было драулянае вядро з бронзавай абіукай (мал. 4, 7) [Буданова, 2000, с. 60, рис. 17; Zeman, 1956, s. 91, obr. 4, 5, s. 101].
Але найбольш драуляныя вёдры з жалезнБімі абручамі трапляліся у могільніках любошыцкай культуры, прытым досыць часта у адносінах да агульнай колькасці пахаванняу [Domanski, 1981, s. 267]. Любошыцкая культура існавала з сярэдзіны ІІ да мяжы IV-V ст. і ахоплівала тэрыторыю пауночнай часткі Ніжняй Сілезіі, Верхнюю і Ніжнюю Лужыцы, пауднёвую частку Брандэнбурга, Любускую зямлю і усходнюю Саксонію. Па этнічнай прыналежнасщ насельніцтва абедзвюх гэтых культур лічаць германцамі, прычым пшэворскую культуру звычайна атаясамліваюць з вандаламі, а любошыцкую - з бургундамі. Пахаванні з вёдрамі ранняга рымскага перыяду вядомыя каля Жондза паблізу Грудзёндза (І ст. н.э.) і у ваколіцах Інауроцлава, а таксама у Сілезіі, так і у Мекленбургу (Германія).
У познім рымскш перыядзе пахаванні з драуляншмі вёдрамі былі распаусюджаны ва усім басейне Одры, дзе-нідзе на Заходнім Памор'і, ва усходняй частцы Германіі, у Даніі і Швецый, у пэунай меры - у Славакіі (ужо згаданы Цэйкау, а таксама Стражэ каля Пештан і Астравяны) і ЧэхИ (Сакольніца каля Брно у Маравіі) (мал. 4, 4, 8). У Прушчы-Гданьскш (Польшча), у пункце 5 пры раскопках могільніка (у пахаванні 1) знайшлі, апрача глінянага посуду, эфектнага шклянога кубка і фрагментау шкляной бутлі, таксама металічныя акоукі ад драулянага вядра, медную міску, бронзавы ножык, срэбную спражку, грэбень высокага класу выканання і фібулу. Пахаванне датуецца перыядам каля мяжы IV і V ст., калі у нізоуях Віслы хутчэй за усё складвауся міжпле- мянны саюз вщзшарыяу, пра які пазней пісау гоцкі гісторык Іардан [Kokowski, 2007, s. 258, ryc. 120, s. 261]. У курганным могільніку Земплін на усходзе Славакіі (пахаванне 23), акрамя шэрагу шшых рэчау, знойдзены жалезныя часткі вядра. Могільнік з'яуляуся полштшчным (кельты, дакійцы і насельніцтва пшэворскай культуры) і адносіцца у асноуным да І-ІІ ст., хаця ёсць і больш раннія пахаванні [Budinsky-Kricka, Lamiova-Scmiedlova, 1990, s. 249, pl. III, 21-35, pl. IV, 1-6].
У пахаваннях вельбарскай культуры вёдры сустракаюцца пераважна у раёнах, блізкіх да Балтыйскага узбярэжжа, на Усходнім Памор'і. У арэале роднаснай “вельбарцам” чарняхоускай культуры у пахаваннях таксама вядомыя драуляныя вёдры з жалезншмі дэталямі (Кампанійцы, Балцаці, Чумбруд), а у могільніках Рудка і Ханска-Лутэрыя - бронзавыя вёдры. Даследчык гэтай культуры Б.В. Магамедау звяртае увагу на тое, што комлексы “княскіх” пахаванняу Германіі і Польшчы познерымскага часу (тып Hassleben-Leuna-Sackrau) утрымлівалі рытуальныя сервізы для віна,якія падкрэслівалі прэстыж арыстакратыі і уключалі дарагія імпартншя рэчы: бронзавыя таз,чарпак і сіта, бронзавае або драулянае вядро, шкляныя, срэбныя і гліняныя кубкі, а таксама прыналежнасці азартных гульняу рымскага паходжання. У могільніках чарняхоускай культуры набор рытуальнага посуду мог быць спрошчаным, і уключаць мясцовыя гліняныя імітацыі шклянога посуду і вёдрау добрадзеньскага тыпу (напрыклад, керамічная імітацшя вядра у крэмацыі № 5 з Кабаргі і знаходкі з тэрыторый Румынй) [Магомедов, 2001, с. 32-33, 85].
Яшчэ раней драуляныя вёдры бшлі часткай пахавальнага інвентару латэнскай культуры, якая атаясамліваецца са старажытнымі кельтамі. Такія пахаванні вядомыя як і у самім Ла-Тэне, дзе іх храналогія акрэслшаецца сярэдзінай ІІІ-І ст. да н. э., так і на землях сучаснай Чэхй - у
Страдоніцах (акруга Бероун), Малым Градзіску каля Кромержыжа і у Карлстайне каля Райхэнхаля. У шьрокім сэнсе прарадзімай драуляных вёдрау лгаыцца Сярэдняя Еуропа на поунач ад Альпау. У вышку экспансИ кельтау на Брьітанскія астравы туды быу занесены і звычай пахавання з драялянымі вёдрамі. Гэтая прыналежнасць пахавальнага інвентару вядомая, у прыватнасці, у могільніках з крэмацыяй Алесфорд (у Кенце) і Мальбара (ва Уштшыры) [Zeman, 1956, s. 86-87]. На металічних палосах аковак вёдрау з Алесфорду і Мальбара маецца арнамент, стылшаваныя выявы жывёл і чалавечых тварау (мал. 4, 1, 2). Нямецкі даследчык А. Гётцэ яшчэ у 1920-я гады звяртау увагу на падабенства кельцкіх драуляных вёдрау і больш старажытных гальштацкіх цыстау [Zeman, 1956, s. 87]. Сапрауды, бронзавыя вёдры цыліндрычнай і усечанаканічнай формы - цысты і сітулы - былі характэрнымі для пахаванняу позняга этапу гальштацкай культуры, у тым ліку яны выяулены і у самім Гальштацкім могільніку, які адносіцца да часу паміж 750 і 400 гг. да н.э. [Монгайт, 1974, с. 178-179].
Акрамя пахаванняу з вёдрам^ у арэале латэнскай культуры вядомыя ахвярныя калодзежы, у якіх таксама часам знаходзяць драуляныя вёдры. Напрыклад, пры раскопках у Фельбах-Шмщэн каля Рэмса (на захадзе Германн) была расчышчана шахта глыбшёй 20,5 м, сцены якой былі умацаваныя драуляным зрубам шырынёй 1,2-1,55 м. Калодзеж быу запоунены касцямі жывёл, вуголлем, абломкамі керамікі і розтімі іншымі рэчамі, сярод якіх - фібулі, сякера, драуляны меч, драуляныя фігури двух казлоу і аленя, драулянае вядро. Калодзеж выкарыстоувауся доугі час, таму што знаходкі датуюцца перыядам прыблізна ад 125 г. да н. э. і да ІІ ст. н. э. Драуляныя вёдры трапляюцца і у культавых калодзежах на тэрыторыі Францып У некаторых калодзежах выяулены бронзавыя снулы [Русанова, 2002, с. 32-34, рис. 36]. Трэба адзначыць, што наяунасць у такіх калодзежах вады не з'яулялася абавязковай. Бронзавыя снулы знаходзяць сярод ахвяраванняу і на свяцілішчах германцау ІІ-V ст. н.э. [Русанова, 2002, с. 52, 59].
Недастаткова яшчэ вывучана пытанне, ад якіх неславянскіх плямёнау Цэнтральнай Еуропы звычай пахавання з драялянымі вёдрамі быу запазычаны насельніцтвам пражскай культуры. Можна меркаваць, што гэта адбылося на тэрыторып сучасных заходняй Славакіі, Маравіі ці пауночна-заходняй Венгрыі у выніку кантактау славян з германскім племем лангабардау, якое займала тую тэрыторыю да 568 г., г.зн. да моманту перасялення апошніх у пауночную Італію у сувязі з аварскім нашэсцем на Сярэдняе Падунауе. Першапачаткова, да апошніх дзесяцігоддзяу IV ст. лангабарды жылі на ніжняй Эльбе, і пасля міграцыі занялі у сярэдзіне V - пачатку VI ст. землі на сярэднш Дунаі. Напрыклад, у лангабардскім могільніку Лужыцэ (на тэрыторыі Маравіі), які датуецца канцом V - першай паловай VI ст., у пахаванні 55 сярод шшых рэчау знойдзены акаванае шырокімі металічнымі палосамі драулянае вядро. Рэштк драулянага вядра былі і у пахаванні на могільніку Шаквщэ [Tejral, 2005,s.156, Abb. 13, C18, D 11]. Як сведчаць археалапчныя матэрыялы, рэгіянальнага размежавання паміж славянскімі і лангабардскімі пахаваннямі у могільніках не наглядаецца. Больш таго, мела месца некаторае змешванне лангабардскіх і славянскіх элементау, што сведчыць пра пачатак славяна- лангабардскай метысацыь Пасля перасялення лангабардау у Італію мараускія землі былі шчыльна заселены славянамі [Седов, 1995, с. 25-28]. Дарэчы, І. А. Гаурытухш звяртае увагу на тое, што у могільніку Орослань,акрамя ляпной керамікі пражскага тыпу, меуся ганчарны посуд, характэрны для германцау [Гавритухин, 1997, с. 44].
У эпоху Вялікага перасялення народау звычай пахавання з дра^я^Е^ вёдрамі захавауся і быу занесены гарманцамі каля 400 года у правінцыйнарымскае асяроддзе. У прыватнасці, часам каля 400 года датуюцца пахаванні у Лампэртгайме каля Вормса у заходняй частцы Германіі і у Фурфоа (Furfooz) у Бельгіі. Да пачатку V ст. адносяцца акаваныя вёдры з могільніка у Луг (былы Кёнігсбрух) каля Гуры на поуначы Ніжняй Сілезіі (Польшча). У Кальштрасэ каля Веймару у Германіі вядомае жаночае пахаванне другой паловы V ст. з акаваным жалезам вядром, а у Обэрмёллеры (Цюрынпя) - пахаванне першай паловы VI ст., дзе вядро мела жалезныя абручы. Пахаванні з вёдрамі былі распаусюджаныя у шэрагу могільнікау меравінгскага перыяду (Монсгайм у Саксонії, Соэст у Вестфаліі, у Вкбадэне, у Гадорфе каля Коліна над Рэйнам, Базелі - Бэрнерынгу у Швейцарьіі). Пахаванне воіна з вядром у Энгельмансховене каля Лімбурга у Бельгіі датуецца пачаткам VI ст. [Zeman, 1956, s. 95-96]. Звычай пахавання з вёдрамі быу распаусюджаны таксама у англа-саксау. У Саттон-Ху (Норфолк у Англіі) даследавана пахаванне караля Рэдвальда, які памёр у 625 г. На пахавальным караблі, акрамя зброі, упрыгожанняу і бытавых рэчау, знойдзена драулянае вядро, абітае жалезам. Вядома, што Рэдвальд пэуны час быу хрысцшншам, а потым ізноу вярнууся у язычніцтва.
У насельніцтва СкандынавИ традыцыя пахавання з драуляншмі вёдрамі існавала не толькі у рымскую эпоху, але і пазней, у эпоху вікінгау. Вёдры знойдзены пры раскопках могільнікау Біркі (Швецыя) і Хедэбю (Данія). Многія пахаванні вікінгау на славянскіх тэрыторыях таксама маюць у пахавальным інвентары гэту прыналежнасць. Такія знаходкі вядомыя у так званых “вялікіх курганах” Усходняй Еуропы - у Міхайлаускім і Цімераускім могільніках каля Яраслауля, “вялікім кургане” у Сярэднім горадзе Пскова, кургане ва урочышчы Плакун у Старой Ладазе. Усе гэтыя курганы датуюцца Х - пачаткам ХІ ст., і звязваюцца з вБіхадцамі са СкандынавИ [Седых, 1997, с. 28-31]. Сюды ж трэба аднесці пахаванні у Калдусе (каля Хэлмна, Польшча) і у Шаставіцах (поунач Украіны). Адзначаны пахаванні з вёдрамі і у Гнёздаве (недалёка ад Смаленска), дзе прысутнасць скандынавау асабліва адчуваецца [Булкин, 1982, с. 140, 141]. У кургане Чорная Магіла (Чарнігау ва Украіне) каля галоу трох пахаваных пауколам стаяла каля 12 вёдрау. Асаблівасці пахавальнага абраду і некаторыя характэрныя рэчы інвентару дазваляюць прызнаць пахаванні належачымі выхадцам са СкандынавИ, а датыроука вызначаецца наяунасцю залатой візантыйскай манеты імператара Канстанціна VII Парфірагенета і яго сына Рамана ІІ (945-959 гг.). Драуляныя вёдры каля галоу нябожчыкау Б. А. Рыбакоу лічыя прызначанымі для вадкасцяу кшталту мёду, віна або піва [Рыбаков, 1949, с. 28, 42]. У кургане № 829 каля Пляшчэева возера (пауднёвы захад Яраслаускай вобл., Расія) былі япрыгожанні скандынаускага стылю, а таксама драулянае вядро з жалезншмі абручамі.
...Подобные документы
Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.
дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013Валуны, на паверхні якіх ёсць адбіткі у выглядзе нагі ці далоні чалавека, ў форме слядкоў розных жывёл. Культ следавікоў на тэрыторыі Беларусі. Спробы інтэрпрэтаваць прычыны і час з'яўлення "слядоў". Сляды Божай Маці (Багародзіцы), Хрыста, Бога і святых.
реферат [58,9 K], добавлен 02.01.2014Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі. Эпоха позняга палеаліту. Мезалiтычныя культуры адрознiвалiся адна ад другой перш за ўсё характарам вьттворчасцi крамянёвых прылад працы. Асноўныя здабыткаў эпохы неаліту. Помнiкi матэрыяльнай культуры.
реферат [25,7 K], добавлен 25.02.2009- Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі
Літаратуры падарожжаў Беларусі заўсёды належала істотная роля ў працэсе знаёмства розных народаў. Аналізуючы запіскі падарожнікаў, неабходна не толькі вывучаць асо-бу падарожніка, але і мэту падарожжа, прычыны тыя задачы, якія ставіліся перад ім.
реферат [23,9 K], добавлен 15.12.2008 Грамадска-палітычны рух у Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 г. Узнікненне і дзейнасць тайных таварыстваў: віленская асацыяцыя, палітычныя і прававыя погляды масонаў. Беларусь у палітычных планах дзекабрыстаў. Палітычныя ідэалы паўстанцаў 1830-31 гг.
контрольная работа [26,5 K], добавлен 25.01.2011Разглядаючы культурныя дачыненні, трэба адзначць, што да іх адносяцца розныя формы культурнага абмену, успрыманне беларускай культуры ў Польшчы, грамадска-палітычныя і культурныя чыннікі, якія спрыялі ці перашкаджалі развіццю культур абедзвюх краін.
реферат [17,5 K], добавлен 02.06.2008Падрыхтоўка аперацыі "Баграціён". Выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Вызвалення вёсак і гарадоў Беларусі. Этапы аперацыі "Баграціён". Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Храналогія вызвалення галоўных гарадоў Беларусі.
контрольная работа [19,2 K], добавлен 11.10.2012Iдэя "шляхецкай рэспублiкi" ў палiтычна-прававой думкi XVI-XVII ст. (А.Ф. Маджэускага, Л. Сапегi). Праблема ўзаемаадносiн свецкай i духоўнай улады, формы праўлення. Ідэi гражданственнасцi, грамадскага дагавору, права, канстытуцыяналiзму у Рэчы Паспалiтай.
реферат [48,7 K], добавлен 16.01.2012Працэсы этнiчнай эмансiпацыi народаў і росту нацыянальных рухаў ў XIX стагодзі. Складаны шлях беларускага этнасу да станаўлення нацыi сучаснага тыпу. Тэрыторыя фармiравання беларускай нацыi. Дзейнасць збiральнiкаў фальклору, гiсторыкаў і этнографаў.
реферат [32,9 K], добавлен 19.12.2010Вызначэнне перадумовы стварэння Полацкай зямлі: кліматычныя і геамарфалагічныя ўмовы, палітычная сітуацыя ў краіне. Разгляд стадый фарміравання дзяржаўна-палітычных структур Еўропы. Характарыстыка грамадска-гаспадарчага ладу Полацкай зямлі ў Х-ХІ ст.
реферат [32,3 K], добавлен 17.12.2010Вызначэнне галоўных мэтаў, цяжкасцяў і тэмпаў індустрыялізацыі харчовай і тэкстыльнай галін у Беларусі. Змест першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР - павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы. Прычыны яго правалу.
реферат [22,6 K], добавлен 19.12.2010Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.
контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010Прадстаўленне сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў другой палове XVI-XVII ст. Апісанне катэгорый сялян і формаў іх павіннасцей. Вызначэнне чорт шляхецкасялянскіх міжсаслоўных адносін на беларускіх землях. Вынікі аграрнай рэформы 1557 года.
курсовая работа [51,9 K], добавлен 08.08.2010Апісанне перадумоў і вынікаў дынастычнай барацьбы другой паловы 70 - першай паловы 80-х гг. XIV стагоддзя. Сутнасць "рускай праблемы". Прыход да ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім Альгердавіча, вызначэнне асноўных напрамкаў яго ўнутранай палітыкі.
реферат [24,9 K], добавлен 17.12.2010Вызначэнне адносіны да кастрычніцкай рэвалюцыі Беларускай сацыялістычнай партыі. Змест палітычнай праграмы Вялікай беларускай рады. Ацэнка палітычнай сітуацыі краіны, дэмабілізацыя арміі, пытанне аб бежанцах - асноўныя задачы І Беларускага з'езда.
реферат [24,5 K], добавлен 17.12.2010История изучения большереченской культуры. Физико-географические особенности Кузнецкой котловины. Характеристика материалов памятники большереченской культуры на территории Кузнецкой котловины. Хронология памятников культуры. Керамика ирменской культуры.
дипломная работа [2,7 M], добавлен 31.08.2012Выяўленне асноўных прычын і мэтаў паўстання. Разгляд характару яго праходжання ў Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. Агляд мер і дзеянні расійскіх уладаў. Вызначэнне асноўных вынікаў і ўплыву паўстання на далейшае развіццё Беларусі.
презентация [9,3 M], добавлен 07.01.2018Период в развитии человечества, наступивший с распространением металлургии железа и изготовлением железных орудий. Оригинальность янковской культуры раннего железного века. Кроуновские поселения в континентальных районах. Памятники ольгинской культуры.
контрольная работа [26,3 K], добавлен 20.03.2013Культура Дании, Швеции, Норвегии, Исландии и Финляндии в начале XVI в. Характерные особенности культуры в скандинавском регионе. Роль народной культуры. Основание университета в Копенгагене. Внедрение Реформации. Достижения художественной культуры.
реферат [22,4 K], добавлен 09.11.2008История изучения трипольской культуры. Высокий уровень развития хозяйства и развитые общественные отношения, характерные для трипольской культуры. Племена Триполья в период основания, расцвета и упадка культуры. Идеологические представления и верования.
курсовая работа [59,2 K], добавлен 15.04.2012