Праблема дзяржаунага суверэнітэту Вялікага Княства Літоускага у час кіравання Аляксандра Ягайлавіча

Разрыў персанальнай уніі паміж Польскім каралеўствам і ВКЛ пасля смерці Казіміра IV Ягелончыка ў 1492 г. Выпрабаванне на незалежнасць Рэчы Паспалітай, пераход ад асабістай да больш фармальнай дынастычнай уніі. Адносіны дзвюх дзяржаў у 1492-1501 гадоў.

Рубрика История и исторические личности
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 10.05.2023
Размер файла 67,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.Allbest.Ru/

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт

Праблема дзяржаунага суверэнітэту Вялікага Княства Літоускага у час кіравання Аляксандра Ягайлавіча (1492-1501)

В. Варонін, к.гіс.н., дацэнт, н.с.

Літва, Вільнюс

Анотація

Смерть Казимира IV Ягеллончика у 1492 р. призвела до розриву особистої унії між Польським королівством та Великим князівством Литовським. Ці держави отримали окремих монархів, якими стали сини Казимира: Ян Ольбрахт і Олександр. Період 1492-1501 рр., коли Олександр керував Великим князівством Литовським, став серйозним випробуванням для незалежності цієї держави. Перехід від особистої до більш формальної династичної унії поставив його перед складним вибором.

З одного боку, Велике князівство бажало зберегти союз із Польщею, який вже мав тривалу історичну традицію, був закріплений численними договорами і приносив йому свої вигоди. З іншого, воно прагнуло відстояти свої суверенні права, які не завжди визнавала польська сторона. Маємо цілий ряд фактів, які можемо розцінити свідченням того, що Польща і Ян Ольбрахт вважали Велике князівство Литовське і Олександра підлеглими собі силами. Наприклад, Ян Ольбрахт титулував себе великим князем литовським. Він укладав міжнародні договори від імені Олександра. Король Польщі намагався призначати католицьких єпископів у Великому князівстві Литовському. Своєю чергою, Олександр іноді підкреслено звертався до нього в офіційних документах як до старшого брата. Також він карбував монету, на якій був зображений не лише герб Великого князівства Литовського, а й герб Польського королівства.

Характерною рисою взаємовідносин між двома державами в цей час було те, що вони були сильно обумовлені родинними зв'язками монархів. Усі сини Казимира, в тому числі Ян Ольбрахт і Олександр, прагнули зберігати сімейну і династичну єдність, підтримувати один одного. Особливо яскраво це проявилося у міжнародних справах. Наприклад, деякі договори з іноземними державами укладали відразу двоє або навіть троє братів-Ягеллонів. Загалом можемо стверджувати, що ті ознаки залежності Великого князівства Литовського від Польщі, які реально простежити, відносились до зовнішніх, символічних атрибутів державності. І вони практично не зачіпали основ суверенітету Великого Князівства Литовського. Гострішою була проблема унії між державами. Умовою обрання Олександра королем Польщі було укладення двосторонньої угоди, якою стала Пьотрковсько-Мельникська унія 1501 р. Фактично, вона передбачала об'єднання двох держав в одну, котра б мала одного монарха, один сейм і т.д. Однак цей план так і не був реалізований. У Великому князівстві Литовському довго відкладали ратифікацію унії, а у 1505 р. взагалі відмовилися її затверджувати. У результаті країни повернулися до особистої унії того типу взаємин, який існував до 1492 г. Для Великого князівства Литовського це означало збереження статусу суверенної держави.

Ключові слова: Велике князівство Литовське, Польське королівство, Олександр Ягеллончик, Ягеллони, суверенітет, Пьотрковсько-Мельникська унія.

Annotation

The problem with the state sovereignty of the Grand Duchy of Lithuania during the reign of Alexander Yahailavich (1492-1501)

V. Varonin, Candidate of Historical Sciences (Ph.D. in History), навуковы супрацоунік Еурапейскага гуманітарнага ушверсггэту (Літва, Вільнюс)

The death of Kazimir IV Yahailavich in 1492 led to the break of the personal union between the Kingdom of Poland and Grand Duchy of Lithuania. These two states had got separate monarchs, who became the sons of Kazimir Jan Olbracht and Alexander. The period of 1492-1501, the Alexander's reign in the Grand Duchy of Lithuania, was a serious test for the independence of this state. The transition from a personal to the more formal dynastical union had been thrown the Grand Duchy before a hard dilemma. On the one hand it wanted to keep the alliance with Poland that already had a long historical tradition, was supported by a large body of agreements and provided its benefits. On the other hand the Grand Duchy sought to defend its sovereign rights that the Poland had not recognized always. There are a number of facts that could proof the perception by Poland and Jan Olbracht of the Grand Duchy of Lithuania and Alexander as subordinated powers. For instance, Jan Olbracht named himself as a Supreme Duke of Lithuania. He used to conclude international agreements in the name of Aleksandr. The King of Poland tried to appoint the Catholic bishops in the Grand Duchy of Lithuania. In his tern Alexander sometimes emphatically referred to him as his elder brother in official documents. He also used to mint coins with the coat of arms of not only the Grand Duchy of Lithuania but also the Kingdom of Poland. Specific features at that time was that they were strongly conditioned by the family ties of two monarchs. All of Kazimir's sons, including Jan Olbracht and Alexander sought to maintain family and dynastic unity, to support each other. It came in full force in the international relations. For example two or even three of the Yahajlavichy brothers could enter into an agreement with foreign states. In general, we can say that some signs of dependence of the Grand Duchy of Lithuania on Kingdom of Poland, which still be traced, belonged mainly to the external, symbolic attributes of statehood. They hardly hurt the fundamental principles of sovereignty of the Grand Duchy of Lithuania. The more acute problem was the union between the two states. The conditions to elect Alexander as a King of Poland was a new bilateral agreement. The PiotrkauMielnik Union of 1501 became such an agreement. In actual fact, it covered a fusion of two states into the one country, one king, one soim (parliament) and so on. But this plan had never become truth. The ratification of the union was postponed for a long time in the Grand Duchy of Lithuania, and in 1505 it was denied any approves at all. As a result, the states turned back to the personal union, to that type of relations exciting before 1492. For the Grand Duchy of Lithuania it meant to keep on the sovereign state status.

Keywords: Grand Duchy of Lithuania, Kingdom of Poland, Alexander Jagiellon, Jagiellonian dynasty, sovereignty, Union of Mielnik.

У перыяд доугага панавання Казіміра Ягайлавіча у Вялікім Княстве Літоускім і Каралеустве Польскім паміж гетьімі дзяржавамі была сфарміравана астэма асабістай уніі, якая у практычна нязменным выглядзе праіснавала аж да утварэння Рэчы Паспалітай. Сведчаннем жыццяздольнасці і эфектыунасщ гэтай астэмы з'яуляецца той факт, што за час з 1447 г. па 1569 г. асабістая унія была разарвана усяго аднойчы. Гэта здарылася адразу пасля смерці Казіміра (7 чэрвеня 1492 г.), калі каралём польскім стау яго трэщ сын Ян Ольбрахт, а вялікім князем літоускім чацвёрты сын Аляксандр. Адпаведнае рашэнне стала вышкам пагаднення паміж Казімірам і прадстаунікамі знаці Кароны і Вялікага Княства, а потым было хутка праведзена у жыццё. Але такое лёгкае вырашэнне праблемы персанальнага размеркавання улады не зняло усіх пытанняу, якія маглі узнікнуць ва узаемаадносінах паміж саюзнимі дзяржавамі. Напрыклад, заставалася неурэгуляваным такое важнейшае пытанне, як дзяржауны статус Вялікага Княства Літоускага. Высокая актуальнасць гэтай праблемы была абумоулена у першую чаргу характарам ранейшых узаемаадносін Вялікага Княства з Польшчай. Уншныя пагадненні 1385, 1401, 1413 і пазнейшых гадоу заклалі прынцып, згодна з якім Карона займала вядучую пазщыю у двухбаковым саюзе, і цяпер з'явілася верагоднасць вяртання да тых старадауніх парадкау. З іншага боку, асабістая унія, якая існавала у часы Казіміра Ягайлавіча, у значнай ступені знівеліравала сітуацию, і Вялікае Княства Літоускае ужо магло прэтэндаваць на роуны статус з Польшчай.

Адзначым, што, нягледзячы на абяцанні, якія вяльможы далі Казіміру, пасля яго смерці гучалі галасы пра тое, што разрыу асабістай уніі можа прьівесці да аслаблення пазіцый Польшчы і Вялікага Княства Літоускага у барацьбе супраць супольных ворагау. Менавіта у такім духу у 1492 г. выказваліся многія польскія паны. Паводле сцвярджэння Бернарда Вапоускага, яны падмацоувалі сваю пазщыю тым аргументам, што будзе лягчэй і эфектыуней абараняць дзяржавы, калі іх сілы будуць аб'яднаныя і калі гэтымі сіламі будзе кіраваць адзін чалавек (Wapowski, 1874: 15). Але відавочна, што польскі бок турбавала не толькі праблема знешняй бяспекі. Не менш важным яго матывам было імкненне захаваць добрыя адносшы і саюз з Вялікім Княствам. Відаць, ён аказауся вырашальным, і палякі не сталі парушаць дамову з Казімірам.

Што ж датычыцца Вялікага Княства, дык там, па усёй бачнасці, пераважалі тыя, хто жадау, каб у дзяржаве зноу з'явіуся свой, асобны манарх. Пра гэта сведчыць хаця б той факт, што з абраннем новага вялікага князя не сталі цягнуць. Ужо 27 чэрвеня 1492 г. Аляксандр паведамляу крымскаму хану МенгльПрэю, што стау гаспадаром Вялікага Княства Літоускага (Lietuvos Metrika, 1993: 55-56). Але афщыйным парадкам усё было зроблена крыху пазней. На 20 ліпеня у Вільні быу прызначаны элекцыйны сойм, які і абрау Аляксандра, а ужо 1 жніуня ён узышоу на трон. Відаць, прадстаунікі Польшчы не удзельнічалі у элекцып новага вялікага князя, а гэта супярэчыла умовам аднаго з найважнейшых, праграмных пагадненняу паміж Каронай і Вялікім Княствам Гарадзельскай уніі. Тым не менш, яны запрасілі дэлегацыю Вялікага Княства Літоускага для удзелу у абранні новага польскага караля. У адказ ім было сказана, што адпаведную ролю могуць выканаць паслы, якіх накіравалі да польских вяльможау паны-рада Вялікага Княства і Аляксандр, каб нагадаць пра тое, што паміж імі існуе “давныи обычаи братское милости ... и прозба обаполная радами и помоцами”, а таксама выказаць падтрымку кандыдатуры Яна Ольбрахта. ^тамі пасламі былі луцкі біскуп Ян і пан Солтан Аляксандравіч (Lietuvos Metrika, 1993: 57-59) Дыпламатычная перапіска, якую у 1492-1501 гг. вяло Вялікае Княства Літоускае з Польскім каралеуствам, а таксама з іншымі дзяржавамі, у найбольш поуным выглядзе захавалася у складзе 5-й кнігі запісау Метрыкі Вялікага Княства Літоускага. Але, звяртаючыся да гэтага комплекса дакументау, неабходна улічваць, што там прадстаулены не арыгінальныя тэксты лістоу. Трэба сказаць, што некаторыя аутэнтычныя лісты з карэспандэнцыі Польшчы і Вялікага Княства дайшлі да нас. Шжэй згаданы, напрыклад, пасланне Яна Ольбрахта да Аляксандра ад 13 лістапада 1493 г. і праект уніі, зацверджаны на Віленскім сойме Вялікага Княства Літоускага у 1496 г. Параунанне гэтых дакументау сведчыць пра тое, што арыпнальныя акты выглядалі зусім не так, як тыя, якія захаваліся у Метрыцы. Па-першае, перапіска паміж Польшчай і Вялікім Княствам ішла на лаціне, а па-другое, пасланні былі больш разгорнутымі і падрабязнымв Адпаведна, у 5-й кнізе запісау сабраны скарочаныя пераказы лістоу, прычым у перакладзе на “рускую” мову.. Канешне, гэта быу фармальны удзел, бо, па-першае, асноунай місіяй гэтых паслоу была дыпламатычная, а па-другое, прадстауніцтва было вельмі ужо сціплае.

Агульны настрой, які панавау у той час у грамадстве Вялікага Княства Літоускага, вельмі добра перадау гаспадарскі маршалак Іван Літавор Хрьібтовіч. На цырымоніі узвядзення Аляксандра на манаршы пасад ён “па даручэнш і са згоды усіх паноу” звярнууся да новага гаспадара з прамовай, у якой выказау пажаданне, каб той кіравау і судзіу справядліва, па прыкладзе Вітаута, і прытрымлшауся не нейкіх чужых, а сваіх уласных праудзшых літоускіх законау і парадкау. Калі ён будзе так рабіць, тады будзе роуны любому каралю (Decius, 1521: 48-49; Stryjkowski, 1846: 294).

Пасля смерці Казіміра узаемаадносшы Вялікага Княства з Каронай не знайшлі ніякага спецыяльнага заканадаучага афармлення. Такі стан рэчау, з аднаго боку, рабіу становішча Вялікага Княства Літоускага да канца нявызначаным, няпэуным, а з іншага пакідау яму дадатковыя магчымасці для выбудоування новых адносін з Польшчай. Як жа была вырашана праблема узаемаадносін паміж дзвюма дзяржавамі пасля таго, як яны выйшлі з асабістай уніі, а тамі сувязямі, якія працягвалі іх злучаць, засталіся фактычна толькі дауняя традыцыя саюзу і блізкае сваяцтва манархау?

Ёсць цэлы шэраг фактау, якія могуць быць расцэнены як доказ таго, што Польшча і Ян Ольбрахт л^ілі Вялікае Княства Літоускае і яго гаспадара Аляксандра падпарадкаванимі сабе. Да іх трэба аднесці:

- тытулаванне польскага караля Яна Ольбрахта вярхоуным князем літоускім;

- заключэнне Янам Ольбрахтам міжнародных дамоу ад імя Аляксандра;

- зварот Аляксандра да Яна Ольбрахта як да старэйшага брата у афщыйных дакументах;

- чаканка Аляксандрам манеты з выявай польскага герба;

- прэтэнзп Яна Ольбрахта на права прызначаць каталіцкіх біскупау у Вялікім Княстве Літоускім.

Устутушы на польскі трон, Ян Ольбрахт уключыу у свой тытул караля польскага элемент “вярхоуны князь літоускі” (supremus dux Lithuaniae). Ён стала выкарыстоувау яго у дакументах, якія датычыліся як унутранай, так і знешняй палітыкі Польшчы. Трэба сказаць, што Ольбрахт быу не першым польскім каралём, які рабіу гэта, такая практыка мела сваю традыцыю. Вярхоуньїмі князямі літоускімі (ці, дакладней, вярхоутімі гаспадарамі “supremus princeps Lithuaniae”) татулавалі сябе таксама Уладзіслау II Ягайла (1386-1434) і яго сын Уладзіслау III Варненчык (1434-1444). Яны рабілі гэта з той самай мэтай, што і Ян Ольбрахт, каб паказаць сваю вышэйшую уладу, уладу сюзерэна над Вялікім Княствам Літоускім. Таксама трэба адзначыць, што Ян Ольбрахт захоувау гэты тытул у тым ліку у дамовах, якія ён заключау ад імя Вялікага Княства Літоускага, а таксама у афіцыйных лістах, якія ён накіроувау да Аляксандра як да вялікага князя. Гэта стала звычайнай практыкай. Яе прималі у Вялікім Княстве, хоць нейкая незадаволенасць з гэтай нагоды там усё ж магла існаваць. На карысць гэтага кажуць, напрыклад, прыведзеныя ніжэй выпадкі, калі у пэуных сітуацыях кароль Польшчы усё ж быу вымушаны скарачаць свой тытул за кошт “літоускай” яго часткі.

У 1494 г. Ян Ольбрахт заключыу трохгадовае перамір'е з турэцкім султанам Баязідам II не толькі за Польскае каралеуства, але і за Вялікае Княства Літоускае (Codex Epistolaris, 1894: 417, 420). Пры гэтым у адпаведных міжнародных пагадненнях імя Аляксандра не было нават узгадана. Здавалася б, гэты факт можна было б расцаніць як доказ васальнай залежнасці Аляксандра ад Яна Ольбрахта, які заключыу дамову і за падуладную дзяржаву. Але з перапіскі паміж братамі вышкае, што Аляксандр сам прасіу Яна Ольбрахта заключыць перамір'е з туркамі таксама і за Вялікае Княства Літоускае (Lietuvos Metrika, 1993: 82). У гэтай атуацый незадаволенасць Аляксандра магло выклй каць, хіба, толькі тое, што у тэксце трактата не было названа яго імя. Як высвятляецца з далейшай дыпламатычнай карэспандэнцыр канкрэтнае указанне яго імя у міжнародн!х дамовах мела для Аляксандра істотнае значэнне.

У сваім лісце, датаваным канцом 1497 г. ці пачаткам 1498 г., Ян Ольбрахт паведамляу Аляксандру, што іх брат, венгерскі і чэшсю кароль Уладзіслау збіраецца заключыць чарговае перамір'е з турэцюм султанам. З гэтай нагоды Ольбрахт папрасіу Уладзіслава заключыць перамір'е і на яго, а таксама згадаць у тэксце трактата Аляксандра.

Вялікі князь літоускі пагадзіуся і падзякавау польскаму каралю за гэта (Lietuvos Metrika, 1993: 128-129). У дадзенай сітуацьіі, канешне, трэба бачыць намёк на перамір'е Яна Ольбрахта з туркамі 1494 г., у якое імя Аляксандра не было упісана. Сапрауды, недзе на пачатку 1500 г. Уладзіслау заключыу мірную дамову з Баязідам. Пасля гэтага султан накіравау свайго пасла у польскую сталіцу, і 1 сакавіка 1500 г. Ян Ольбрахт прысягнуу яму на тым, што будзе захоуваць з Асманскай імперьяй “мір і дружбу” (pokoy y przyaczyelszthwo) і што тое самае будзе рабіць “брат наш Аляксандр, князь вялікі літоускі” (Codex Epistolaris, 1894: 469). У наступным годзе Ян Ольбрахт падрыхтавау ужо уласны мірны трактат з Баязідам, які султан зацвердзіу у Канстанцінопалі 19 ліпеня 1501 г. ужо пасля смерці караля. У тэксце дакумента зноу не было згадана Вялікае Княства Літоускае і не было упісана імя Аляксандра, але у шструкцып кароннаму паслу Мікалаю Ланцкаронскаму было спецыяльна адзначана, што султан заключыу мірную дамову 1500 г. з каралямі Венгрып і Польшчы і вялікім князем літоускім і што “Каралеуства Польскае і Вялікае Княства ёсць адно” (Akta Aleksandra, 1927: 9-11). Гэта апошняе сцвярджэнне трэба разумець, па усёй бачнасці, такім чынам, што паміж названымі дзяржавамі існуе шчыльны саюз, і на міжнароднай арэне яны дзейнічаюць як адна сіла.

У 1499 г. Ян Ольбрахт заключыу, пры пасрэднщтве таго ж Уладзіслава, мірную дамову з малдаускім ваяводам Стэфанам III Вялікім (Уляницкий, 1887: 157-162, 166-169, 170-176). У ёй адзначалася, што міжнароднае пагадненне заключана таксама ад Вялікага Княства Літоускага, і указана імя Аляксандра. Аднак у сувязі з гэтым трэба зауважыць, што сярод удзельнікау пагаднення значыцца таксама “князь Жыгшонт” яшчэ адзін іх брат, пяты сын Казіміра Ягайлавіча, будучы кароль польскі і вялікі князь літоускі Жыгшонт I Стары. Хоць на той момант ён яшчэ не быу уладарным манархам, але яго імя было пастаулена адразу пасля імя Аляксандра, вялікага князя літоускага. Такім чынам, дамова была аформлена так, што у якасці аднаго з бакоу выступала адразу трое Ягайлавічау. І пры гэтым адзін з іх, Жыгшонт, не прадстауляу ніякую дзяржаву, ён выступау проста як член дынастыі, брат сваіх братоу. Гэты факт выглядае не зусім тыпова для міжнародных пагадненняу, але ён выдатна дэманструе щэалогш сямейнай салідарнасці, узаемнай павагі і дапамогі, якой прытрымлшалкя Ягайлавічы. Ян Ольбрахт у дамове з Малдавіяй тытулавау сябе каралём польскім і вярхоуным князем літоускім. Дыпламатычная перапіска сведчыць, што, як і у выпадку з турэцюм перамір'ем 1494 г., вялікі князь літоускі дау згоду на тое, каб яго дзяржава была упісана у дамову польскага караля. Але, відавочна, гэтым разам Аляксандр настаяу на тым, каб у яе тэкст была упісана не толькі дзяржава, якую ён узначальвау, але і яго імя. Як было паказана вышэй, гэта умова была выканана. Пра поуную адпаведнасць дамовы інтарэсам і патрабаванням Аляксандра кажа і той факт, што вялікі князь літоускі падзякавау брату за тое, што ён уключыу яго і яго дзяржаву у тэкст трактата. Прауда, Аляксандр зрабіу важную агаворку, што Вялікае Княства Літоускае здауна заключае асобныя дамовы з Малдавіяй і што цяпер таксама намерана заключыць такую дамову тым больш, што малдаускі гаспадар прысылау да Аляксандра для гэтага сваіх паслоу (Lietuvos Metrika, 1993: 287-288). Адначасова са сваёй малдаускай дамовай Ян Ольбрахт заключыу трактат з Уладзіславам, якім былі адноулены саюзныя адносіны паміж Венгрыяй, Польшчай і Вялікім Княствам Літоускім (Уляницкий, 1887: 163-165).

У студзені 1501 г. у Кракау прыбылі паслы хана Заволжскай арды Шыг-Ахмата і заключьілі з Польшчай і Вялікім Княствам Літоускім саюз, які быу наюраваны супраць Масквы і Крыма. На жаль, сама гэта дамова не захавалася, але, мяркуючы па абставінах яе зацвярджэння, трактат быу аформлены ад імя адразу двух манархау: Яна Ольбрахта і Аляксандра. Прысягу прыносШ сам Ян Ольбрахт і каронная рада, а таксама прадстаунікі Вялікага Княства, якіх накіравау у польскую сталіцу адмыслова дзеля гэтага Аляксандр. На карысць таго, што дамова была адна, кажа таксама той факт, што з візітам у адказ на Волгу быт адпраулены два паслы: Крыштоф Тэсьлш ад Польшчы і Міхаіл Халецкі ад Вялікага Княства Літоускага (Miechoviensis, 1521: 361; Stryjkowski, 1846: 312). Такім чынам, мы маем цэлы шэраг выпадкау, калі Аляксандр дзейнічау на міжнароднай арэне у шчыльным саюзе з Янам Ольбрахтам, у тым ліку заключаючы з ім супольныя дамовы з замеж^імі краінамі. Але, як было паказана, падобныя дамовы вялікі князь літоускі заключау і з іншымі сваімі братамі.

У пасланнях, адрасаваных да Яна Ольбрахта, Аляксандр нярэдка звяртауся да яго як да “брата своего старъшого и намилеишого”. Канешне, гэты зварот можна разумець і літаральна Ян Ольбрахт сапрауды даводзіуся Аляксандру старэйшым братам. Але ён мог мець і іншае, вобразнае значэнне. Наприклад, у суседніх краінах Усходняй Еуропы сваяцкая тэрміналогія нярэдка выкарыстоувалася для абазначэння іерархічньїх адносін сярод князёу, феадальных па сваёй сутнасці. Акрамя таго, Аляксандр называу Яна Ольбрахта старэйшым братам далёка ва усіх сваіх лістах. У такім разе ад чаго гэта залежала?

У выкарыстанш той ці іншай формы асабістага звароту Аляксандра да брата назіраецца пэуная храналагічная заканамернасць. У першыя гады свайго панавання Аляксандр заусёды падкрэслена пісау да Ольбрахта менавіта як да “брата своего старъшого и намилеишого”. Мы сустракаем гэты выраз, напрыклад, у пасланнях 1492, 1493 (двух) і 1494 гг. (Lietuvos Metrika, 1993: 64, 70, 76, 94). Але ужо у бліжэйшыя год ці два вялікі князь літоускі адмовіуся ад яго і пачау называць Яна Ольбрахта проста братам. Такім чынам, ён стау звяртацца да польскага караля як да безумоуна роунага партнёра. Гэты новы зварот выкарыстаны Аляксандрам ужо у пасланні 1496 г. (Lietuvos Metrika, 1993: 101-102). Тое самае мы назіраем у яго пасланні 1498 г. (Lietuvos Metrika, 1993: 127-128). У пасольстве, якое было адпраулена у Польшчу 7 лютага 1499 г. з Гародні, Аляксандр зноу называу Яна Ольбрахта толькі братам (Lietuvos Metrika, 1993: 287-288). Аднак літаральна на наступны год вялікі князь літоускі вярнууся да ранейшай формы звароту (Lietuvos Metrika, 1993: 145). Няма сумнення у тым, што гэтая перамена была абумоулена вайной з Маскоускай дзяржавай Аляксандр прасіу у Яна Ольбрахта дапамогі, у тым ліку асабіста з'явіцца з войскам, каб дапамагчы яму для барацьбы з ворагам. Дарэчы, і у 1492-1494 гг. Аляксандру давялося весці змаганне з Масквой, што таксама магло падаграваць братэрскш пачуцці.

Такім чынам, форма звароту Аляксандра да Яна Ольбрахта як да старэйшага брата магла быць абумоулена дзвюма прычынам! Папершае, у некаторыя моманты вялікі князь літоускі сапрауды мог прызнаваць сваю залежнасць ад польскага караля. А па-другое, яна напэуна была звязана з войнамі, якія ён вёу супраць усходняга суседа і якія патрабавалі дапамогі з боку Польшчы. Але тут неабходна адзначыць, што сам па сабе, у адрыве ад кантэксту, зварот “старэйшы брат” яшчэ не сведчыу пра залежнасць. Яго можна разглядаць і як форму асаблівай ветлівасці, спосаб падкрэслщь цёплыя сваяцкія адносшы і сямейную еднасць прауда, у некаторых выпадках у ім праглядаецца і разлік на атрыманне пэуных выгад. Калі ж вярнуцца да Аляксандра, дык ён выкарыстоувау зварот “старэйшы брат” у лістах не толькі да Ольбрахта, але і да іншага свайго брата венгерскага і чэшскага караля Уладзіслава (Lietuvos Metrika, 1993: 184, 185). І калі у выпадку з Ольбрахтам яшчэ можна весці нейкую гаворку пра падпарадкаваны статус Аляксандра, дык у выпадку з Уладзіславам гэта немагчыма. Вялікі князь літоускі ніякім чынам не мог быць падпарадкаваны каралю Венгрыі і Чэхіі. Такім чынам, акрэслены зварот нельга адназначна трактаваць як сведчанне залежнасці. На гэтую двухсэнсоуную сітуацыю накладалася таксама старадауняе сямейнае правіла, згодна з якім малодшы брат павінен слухацца старэйшага. Пра яго нагадвалі, напрыклад, у сваім пасланні 1496 г. каралева-маці, Лізавета, і шосты сын Казіміра Ягайлавіча, кардынал Фрыдэрык, калі вялі гаворку пра адносіньї каралевіча Жьігімонта да вялікага князя Аляксандра (Lietuvos Metrika, 1993: 104).

Сваяцкія сувязі традыцыйна шмат значылі для Ягайлавічау ды і для усёй дынастыі Гедыміна. Яшчэ з часоу Альгерда і Кейстута яе уладарныя прадстаунікі звыклі каардынаваць свае планы і дзеянні, перыядычна збіраючыся на сямейныя з'езды і абмяркоуваючы на іх важнейшыя пытанш сваёй дынастычнай і міжнароднай палык! Адна з такіх важных сямейных сустрэч адбылася 17 красавіка 7 мая 1494 г. у гарадку Левача (на тэрыторып сучаснай Славакіі, тады Венгерскае каралеуства). На яе прыбылі Уладзіслау, Ян Ольбрахт, Жыпмонт і Фрыдэрык Казшфавшы, а таксама іх швагер (муж сястры Соф'і) маркграф Брандэнбург-Ансбаха Фрыдрых I Гогенцолерн (Finkel, 1914: 3). Прауда, на з'езд Ягайлавічау не прыехау Аляксандр. Афіцыйнай падставай стала далёкая дарога да месца з'езда, але рэальная прычына палягала, відаць, у шшым. Акурат у час падрыхтоук з'езду Аляксандр завяршыу вайну з вялікім князем маскоускім Іванам III “вечны мір” быу заключаны у Маскве 5 лютага 1494 г. Але неабходна было прыкласщ яшчэ нямала намаганняу для таго, каб завяршыць гэтую справу і выбудаваць новую сістэму адносін з усходнім суседам, што, канешне ж, патрабавала асабістага удзелу Аляксандра. Дарэчы, у сваім пасланні да Аляксандра ад 13 лістапада 1493 г., даводзячы да ведама вялікага князя літоускага сваю пазщыю па актуальных праблемах міжнароднай пал^ыю, Ян Ольбрахт прыспешвау яго з заключэннем шлюбу з Аленай, дачкой Івана III. Яго галоуным аргументам была неаходнасць забеспячэння міру Вялікаму Княству Літоускаму і усім ягелонскім уладанням з боку Масквы, бо у той момант узнікла рэальная пагроза уладзе Уладзіслава Ягайлавіча у Венгрып з боку рымскага караля Максімільяна I Габсбурга (Archiwum Sanguszkow, 1888: 248). Ягайлавы унукі рыхтаваліся выступіць адзіным фронтам у падтрымку брата.

Казіміравьі сыны выдатна усведамлялі важнасць падтрымання адзінства дынастып і саюзніцкіх адносін паміж дзяржавамі, на чале якіх яны стаялі. Гэта у поунай меры датычылася узаемаадносін паміж Янам Ольбрахтам і Аляксандрам. У сваім пасланні 1496 г., спасылаючыся на вопыт продкау і на роднасныя сувязі, польскі кароль пераконвау вялікага князя літоускага у тым, што дзве дзяржавы не могуць існаваць паасобку. Ян Ольбрахт сцвярджау, што калі Карона і Вялікае Княства быт злучаны адным супольным манархам і “запісамі”, кіраванне імі было добрым, а самі дзяржавы “всим непрыятелемъ своимъ грозни были”. Але калі яны адышлі ад гэтай практыю, “шкоды и спустошенья тым панствомъ сталися з великою ганьбою нашою и дому нашому” (Lietuvos Metrika, 1993: 106). Дарэчы, хоць Аляксандр і не прыехау у Левачу, праз нейкі час ён усё ж меу асабістую сустрэчу з Янам Ольбрахтам і Жыгшонтам. Яна адбылася у канцы 1496 г. у польскім гарадку Парчаве, недалёка ад мяжы з Вялікім Княствам Літоускім (ПСРЛ, 1975: 164-165). І менавіта на ёй Ян Ольбрахт і Аляксандр прынялі важнае рашэнне пра супольную выправу на Малдавію. І яна сапрауды адбылася у 1497 г., але асноунае войска Вялікага Княства так і не перайшло сваю пауднёвую мяжу. Між шшым, гэта сведчыць пра тое, што Аляксандр і яго рада былі самастойныя у сваіх дзеяннях.

Вядома, што сустрэчы Ягайлавічау у Левачы і Парчаве працягваліся немалы час: у Парчаве два тыдш, а у Левачы яшчэ даужэй. Іх удзельнікі вялі паміж сабой шматлікія размовы, на якія дапускаліся, відаць, і вышэйшыя дзяржауныя ураднікі. На абедзвюх гэтых сустрэчах не было прынята ніякіх афщыйных дакументау усе дасягнутыя там дамоуленасці былі вуснымі. Але, відаць, яны значылі для удзельнікау не менш, чым тыя, якія быт замацаваны пісьмова. Увогуле, вусныя дамоуленасці у тагачаснай палітычнай практыцы мелі вельмі вялікае значэнне. З іх дапамогай прымалкя у тым ліку і важнейшыя рашэнні. Напрыклад, менавіта шляхам узаемных вусных просьбау і абяцанняу быу вызначаны парадак пераемнасці улады у Польшчы і Вялікім Княстве Літоускім у канцы жыцця Казіміра (Lietuvos Metrika, 1993: 57-60; ПСРЛ, 1975: 163-164).

Відаць, ужо у год свайго уступлення на вялікакняжацкі трон Аляксандр Ягайлавіч пачау чаканіць уласную манету (Kopicki, Tyszkiewicz, 2005: 21; Какареко, 2008: 62). Гэта быу новы этап у псторып грашовай астэмы Вялікага Княства Літоускага, бо манеты, якія выпускау віленскі манетны двор у часы Аляксандра, радыкальна адрозніваліся ад эмісій Казіміра Ягайлавіча і яго папярэдшкау. Новыя манеты крашы мелі зусім іншую, больш дасканалую форму і выгляд, нагадваючы манеты Польшчы, якая, у сваю чаргу, запазычыла узор з Чэхп. асабісты унія польскі вялікі княства літоўскі

Чаканка Аляксандра уключала усяго два наміналы: паугрошак і пенязь, але затое яе тыражы бьілі вельмі вялікімі. Нягледзячы на знешняе падабенства да польскіх грошай, манета Вялікага Княства выпускалася у адпаведнасці са сваёй стапой, якая адрознівалася ад польскай. “Літоускі” грош быу роуны дзясяці пенязям, а польскі васьмі. Легенда таксама падкрэслшала, што гэта плацёжнысродак менавіта ВКЛ: “Moneta Alexandri Magni Ducis Lituanie” (Huletsky et al., 2017: 15-34). Але, нягледзячы на гэта, на аверсе і рэверсе манет Аляксандра выяулены два гербы: Пагоня Вялікага Княства Літоускага і польскі арол. Як трэба трактаваць гэты факт? На першы погляд, ён можа быць аргументам на карысць таго, што Вялікае Княства у гэты час знаходзілася у залежнасці ад Польшчы. Але у гэтым кантэксце неабходна улічваць, што такое самае афармленне маюць, напрыклад, паугрошкі Жыгшонта I Старога, якія чаканіліся штогадовымі партыямі у перыяд 1508-1529 гг. На іх мы знаходзім тую самую Пагоню, арла, а таксама аднатыпную легенду: Moneta Sigismundi Magni Ducis Lituanie (Huletsky et al., 2017: 36-174). Жыгшонт быу адначасова вялікім князем літоускім і каралём польскім, і таму нельга казаць пра тое, што падвойная дзяржауная сімволіка абазначала на яго манетах залежнасць ВКЛ ад Кароны, бо ніякай залежнасці у гэты перыяд не было, а была проста асабістая унія. Хутчэй, спалучэнне двух гербау на манетах было абумоулена саюзам, які злучау Вялікае Княства і Каралеуства Польскае у перыяд кіравання як Аляксандра, так і Жыгшонта.

У 1499 г. паны рада Вялікага Княства Літоускага выказвалі сваім польскім калегам незадаволенасць тым, што польскія паслы у Рыме сцвярджаюць перад свяцейшым прастолом, быццам права падаваць бккупствы, якія вызваляюцца у Вялікім Княстве Літоускім, належыць польскаму каралю, а не вялікаму князю літоускаму. З гэтай нагоды гаспадарская рада прама заявіла палякам, што яны ні у якім разе не павінны рабіць такіх рэчау “мимо нашого пана”, бо гэтага “за предков пановъ нашых никгды не бывало и, дали Бог, наперед николи не будет(ь)” (Lietuvos Metrika, 1993: 290).

Якім жа быу шырэйшы гастарычны кантэкст усіх гэтых складаных перыпетый? Што адбывалася у гэтыя гады вакол Вялікага Княства Літоускага і у ім самім? Пачатак кіравання Аляксандра быу цяжкім.

Ужо у першы год сваёй улады ён быу вымушаны абараняць дзяржаву ад Івана III, які распачау супраць яе адкрытую вайну. Напружанасць узнікала не толькі на усходніх мяжах. У 1493 г. да вялікага князя літоускага дайшлі чуткі пра тое, што лівонскі магістр і увесь ордэн “прысяги деяли з некоторыми напротивъ намъ и панъствамъ нашым”. У сувязі з гэтым Аляксандр выказау магістру сваё цвёрдае спадзяванне на тое, што гэтыя “прысяп” усё ж не накіраваньї супраць Вялікага Княства і што галава Ордэна не будзе прадпрымаць нічога, што можа нашкодзіць яго дзяржаве (Lietuvos Metrika, 1993: 72). Сапрауды, у сакавіку 1493 г. была заключана мірная дамова паміж Лівоніяй і Вялікім Княствам Маскоускім, але яна была аналагічная ранейшай 10-гадовай дамове і не была накіравана супраць Вялікага Княства Літоускага (Зимин, 1982: 101). Асобнае пасланне Аляксандр адправіу да мазавецкіх князёу Конрада III і Януша II. З аднога боку, ён інфармавау іх пра гэтыя дамовы лівонцау, а з другога, устрымлшау ад магчымых неабдуманых крокау (Lietuvos Metrika, 1993: 72). Цалкам можа быць, што да вялікага князя літоускага дайшлі чуткі пра іх падазроную знешнепалітачную актыунасць. У любым выпадку, меры, якія прыняу Аляксандр, аказаліся своечасовымі і патрэбнымі. Справа у тым, што вясной 1493 г. Конрад III накіравау у Маскву пасольства і прапанавау Івану III саюз супраць “Казіміравых дзяцей”. Пры гэтым мазавецкі пасол сцвярджау, што “князь Кондратъ съ магистромъ съ прусьскимъ одинъ человекъ и хотитъ на Казимировыхъ детей стати съодиного”. Вядома, што Іван III адправіу пасольства у адказ, якое павінна было наведаць не толькі мазавецкага князя, але і магістра Нямецкага ордэна у Прусіі (СИРИО, 1882: 90-101). Прауда, мы нічога не можам сказаць пра практычныя вышю гэтых кантактау. Але шлюб, які Конрад жадау заключыць з дачкой Івана III у падмацаванне палітычнага саюза, так і не адбыуся.

Як відаць, Аляксандр даволі аператыуна адрэагавау на знешнія пагрозы. Але калі адносшы з Лівонскім ордэнам і Мазовіяй яму удалося стабілізаваць дыпламатычнымі сродкамі, дык для вырашэння праблем з усходнім суседам вялікі князь літоускі быу вымушаны выкарыстоуваць і іншыя меры. У сакавіку 1493 г. Аляксандр адправіу у Польшчу пасольства Літавора Хрыбтовша, якое было упаунаважана весці перамовы не толькі з Янам Ольбрахтам, але і з кароннай радай. ХрыбтовН бясспрэчна, карыстауся даверам Аляксандра, ён меу аутарытэт і у гаспадарскай радзе. На выбар менавіта яго кандыдатуры пауплывала, відаць, і тое, што ён мог сказаць эфектную і пераканаучую прамову, як на каранацьіі Аляксандра у 1492 г., мог скласці уражанне. А напружаная і драматычная атуацыя патрабавала гэтага: неабходна было усімі спосабамі спынщь вайну з Масквой. Пасол павінен быу прасіць караля і асобна каронных радных паноу пра дапамогу у вайне з усходнім суседам, а таксама наняць жаунерау для гэтай вайны (Lietuvos Metrika, 1993: 70-72). Прауда, адначасова Аляксандр накіравау пасольства да магістрау Прускага і Лівонскага ордэнау з аналагічнай просьбай каб яны былі яму “радни и помоцни” у барацьбе з Масквой (Lietuvos Metrika, 1993: 72-73). Хрыбтовш аказауся вельмі запатрабаваным на дыпламатычным полі дзейнасці. У 1494 г. ён узначаліу вельмі важнае пасольства у Маскву, а у 1496 г. зноу у Польшчу (Lietuvos Metrika, 1993: 85, 101). Гэтыя місіі былі вышковымі, і увогуле кар'ера Хрыбтовіча пры Аляксандры хутка ішла у гару: ужо у 1492 г. у дадатак да маршалкоуства ён атрымау пасаду слонімскага намесніка, а у 1499 г. стау намеснікам навагрудскім. Гэта выдатная кар'ера была перарвана толькі маскоускім палонам, куды Літавор, як і шэраг іншых вяльможау Вялікага Княства, трапіу у бітве на рацэ Вядрошы 14 ліпеня 1500 г. (Maciejewska, 1937: 440-441). Апрача таго, Хрыбтовш загадвау віленскім манетным дваром. Дакументальна пацверджана, што ён кіравау мынцай у 1495-1499 гг. (АЛРГ, 1899: 92-93; Lietuvos Metrika, 2007: 338). Але вельмі магчыма, што гэта яго дзейнасць пачалася яшчэ раней і, напэуна, працягвалася да 1500 г. Такім чынам, ён стаяу ля вытокау гэтай справы, ды і увогуле мог быць аутарам ідэі уласнай чаканкі Аляксандра. Аргументам на карысць гэтага можа быць і тая акалічнасць, што Літавор меу добры досвед у фінансавай сферы у 1482-1492 гг. ён быу падскарбіем дворным (Urz^dnicy, 1994: 159-160). Усё сказанае выразна сведчыць пра тое, што у 90-я гады менавіта Іван Літавор Хрыбтовш быу лідэрам прыхільнікау самастойнасці Вялікага Княства.

Ужо у 1493 г. польскі бок упершыню прапанавау падумаць пра заключэнне новай уніі паміж дзяржавамі, пры неабходнасці абнавіушы яе палажэнні (Lietuvos Metrika, 1993: 82, 83-84). Перамовы на гэты конт ішлі некалькі гадоу, прычым абодвы бакі увесь час падкрэслй валі, што міждзяржауны саюз можа быць толькі раунапрауным, “без ображенья чсти и без шкоды обоего панства, яко Коруны, так и Великого Князства Литовского” (Lietuvos Metrika, 1993: 94, 106, 108109). У 1496 г. на Віленскім сойме “пралаты, баяры, шляхта і земская супольнасць” Вялікага Княства зацвердзілі уласны праект уніі. У ім было спецыяльна падкрэслена, што яны не пойдуць ні на якое паніжэнне сваёй годнасці і у гэтым сэнсе не прымуць ніякіх іншых умоу уніі, акрамя тых, якія бьілі замацаваны у “запісах” іх папярэдшкау (Codex Epistolaris, 1894: 439). Пад татамі запісамі яны разумелі у першую чаргу Гарадзельскую унію 1413 г.

Узгадненне пазщый заняло яшчэ каля трох гадоу. Урэшце, 9 студзеня 1499 г. Аляксандр першым адправіу да Яна Ольбрахта паслоу, якія былі упаунаважаныя адобрыць канчатковы варыянт унійнага пагаднення. У тэксце пасольскай шструкцып вялікага князя літоускага быу выкарыстаны яго звычайны тытул, а вось тытул Яна Ольбрахта быу напісаны без “supremus dux Lithuaniae”, што вельмі паказальна. Увогуле ж, у гэтай шструкцып няма ніякіх прыкмет залежнасці Аляксандра ад Ольбрахта (Akta unii, 1932: 120). Крыху па-іншаму выглядае пасланне ад 6 мая 1499 г., якое польскі кароль накіравау у адказ. Напрыклад, Ян Ольбрахт тытулавау сябе вярхоуным князем літоускім (Akta unii, 1932: 123). Такім чынам, у пазщыях бакоу існавалі некаторыя адрозненні. Але яны не насілі прынцыповага характару, датычыліся, хутчэй, пытанняу прэстыжу улады і, у выніку, не перашкодзілі заключыць пагадненне. Яно прадугледжвала, што дзяржавы будуць прытрымлівацца умоу Гарадзельскага акта. Так была вырашана праблема уніі у 1499 г. Можна разважаць наконт таго, ці усе у Польшчы і Вялікім Княстве былі задаволеныя такім рашэннем, але зразумела, што яно было разлічана на дастаткова доугі час. Напэуна, у той момант ніхто нават не думау, што вельмі хутка пытанне будзе узнята зноу.

Сур'ёзны уплыу на праблему суверэштэту Вялікага Княства Літоускага мелі унутрысямейныя справы Ягайлавічау. Іх значэнне зусім не абмяжоувалася проста узаемаадносінамі паміж блізкімі сваякамі. Яно было значна большым, бо, без перабольшання, менавіта дынастыя Ягайлавічау была гарантам уніі Вялікага Княства і Польшчы.

Пасля таго, як у 1492 г. Ян Ольбрахт і Аляксандр атрымалі свае кароны, адзшым сынам Казіміра, які застауся без уладання, быу каралевіч Жыгімонт. У 1495 ці 1496 гг. ён выказау жаданне атрымаць частку (“дел”) у Вялікім Княстве Літоускім спадчынным уладанні дынастып Ягайлавічау (Lietuvos Metrika, 1993: 101). Але супраць гэтага катэгарычна (“до горълъ своихъ”) выступалі тутэйшыя “панове рада ... и вся земля”. Яны заявілі Аляксандру, што “не звыкли двухъ пановъ мети” і што раней такога ніколі не бывала (Lietuvos Metrika, 1993: 101). Між іншьім, такая пазщыя мясцовага “палітачнага народу” выразна сведчыць пра тое, што для яго Вялікае Княства Літоускае было ужо не нейкай сукупнасцю зямель і княскіх удзелау, якімі можа свабодна распараджацца гаспадар вялікі князь, а менавіта адзінай дзяржавай, лёс якой залежыць таксама і ад іх. Адметна, што паслом, якому Аляксандр даручыу паведаміць сваім блізкім усе гэтыя не вельмі прыемныя рэчы, быу Літавор Хрыбтовіч. З гэтай сваёй місіяй ён адправіуся у Польшчу з Мерача 9 красавіка 1496 г. ці, магчыма, гэтым днём была датавана яго пасольская шструкцыя (Lietuvos Metrika, 1993: 101). А абмеркаванне пытання пра асобны удзел для каралевіча Жыгімонта адбывалася, без сумнення, на сойме, які праходзіу у Берштах паміж 5 і 21 сакавіка таго ж года (РИБ, 1910: 654-664, 666; Pietkiewicz, 2016: 57-58).

Прыблызна летам 1496 г. удава і сыны Казіміра IV Ягайлавіча: Ян Ольбрахт і Фрыдэрык накіравалі да Аляксандра пасольства у адказ. Яны ужо не настойвалі на землях для Жыгімонта, а дамагаліся ад вялікага князя літоускага толькі абяцання выплачваць малодшаму брату штогадова пэуную суму грошай (Lietuvos Metrika, 1993: 103-104). Маці і браты прасілі яго пра 5 тысяч залатых, але Аляксандр пагадзіуся толькі на 3 тысячы (Lietuvos Metrika, 1993: 103, 104-105). І адначасова двое шшых каранаваных сыноу Казіміра таксама паабяцалі выплачваць Жыгімонту немалыя сумы: Ян Ольбрахт 10 тысяч залатых, а Уладзіслау столькі ж ці нават болей (Lietuvos Metrika, 1993: 107-108, 109). Блізкія пераконвалі Аляксандра, што яму нядоуга давядзецца плаціць гэтыя грошы, бо яны мелі надзею, што у хуткім часе нарэшце удасца атрымаць для Жыгшонта уладанне. Разлік быу на Аустрыю радзіму Лізавета Габсбург, маці Казіміравічау. Прауда, гэта быу дужа невялікі шанец. Яго магла б павялшыць хуткая смерць тагачаснага уладара Аустрыі і рымскага караля Максімільяна I Габсбурга, якой чакалі Ягайлавшы, але іх спадзяванні не спраудзіліся. Максімільян памёр толькі у 1519 г., стаушы у 1508 г., у дадатак, імператарам Святой Рымскай імперыі. І ён зусім не збірауся выпускаць са сваіх рук карэннае уладанне Габсбургау.

Цікава, што на атуацыю з вылучэннем Жыгімонту удзела паспрабавау уплываць нават цесць Аляксандра вялікі князь маскоускі Іван ІІІ, якому паведаміла пра усю гэту справу яго дачка, вялікая княгіня літоуская Алена. Паводле яе словау, Аляксандр і паны “думаютъ, а хотятъ Жыдимонту дать въ Литовскомъ въ Великомъ княжестве Киевъ да и иные городы”. Як відаць, гэта версія адрозніваецца ад той, якую

Аляксандр прадставіу у сваім пасланні да Яна Ольбрахта. І падобна на тое, што магчымасць вылучэння Жьігімонту удзела з цэнтрам у Кіеве усё ж абмяркоувалася вялікім князем літоускім і яго радай. У любым выпадку, Іван III быу настроены супраць падзелу суседняй дзяржавы. Ён даручыу свайму паслу сказаць Алене, каб яна адгаворвала мужа ад такога рашэння, бо яго вышкам будзе толькі “нестроенье въ Литовской земле” (СИРИО, 1882: 224-225). Прауда, вялікі князь маскоускі прасіу дачку, каб яна выказала гэтую думку Аляксандру менавіта ад свайго імя, не згадваючы яго самога. Зразумела, што Іван III кіравауся тут сваімі меркаваннямі, галоуным сярод якіх было імкненне забяспечыць як мага вышэйшы прэстыж і стабільнае становішча сваёй дачкі як вялікай княгіні літоускай. Менавіта таму ён тады выказауся за тое, каб Вялікае Княства Літоускае заставалася непадзельным.

Уступіушы на трон, Аляксандр разгарнуу шырокую дыпламатычную дзейнасць, навязваючы і падтрымліваючы сувязі з самымі рознымі дзяржавамі, і не толькі суседнімі. Гэта ужо само па сабе гаворыць пра яго імкненне падкрэсліць свой статус самастойнага манарха. Тая самая щэя часта праводзілася як у дыпламатычных дакументах, так і у час перагаворау. Так, напрыклад, пасол Аляксандра у Рыме Эразм Цёлак на прыёме 31 сакавіка 1501 г. запэушвау папу Аляксандра VI у тым, што жыхары Вялікага Княства Літоускага ніколі не падпарадкоуваліся нічыёй уладзе, акрамя улады сваіх вялікіх князёу (Vetera Monumenta, 1861: 278).

17 чэрвеня 1501 г. памёр Ян Ольбрахт, і Аляксандр не вагаючыся уступіу у барацьбу за каралеускую карону. Яго імкненне заняць польскі трон было абумоулена дзвюма галоунымі прычынамі: асабістымі амбіцыямі і жаданнем забяспечыць Вялікаму Княству Літоускаму як мага большую дапамогу ад Польшчы у вайне з Маскоуска-Рускай дзяржавай, якая складвалася для Вільні вельмі цяжка і няудала. У вышку Аляксандр быу вымушаны прыняць умовы польскага боку і пайсці на заключэнне Пётркауска-Мельніцкай уніі міждзяржаунага пагаднення, якое абмяжоувала самастойнасць Вялікага Княства і вельмі моцна прывязвала яго да Кароны. Польскі бок разглядау яго менавіта як спосаб інкарпараваць Вялікае Княства Літоускае у склад сваёй дзяржавы. Пра гэта, напрыклад, прама пісау да брата Уладзіслава у кастрычніку 1501 г. кардынал Фрыдэрык Ягайлавіч (Akta Aleksandra, 1927: 28). Інструкцыі паслам і перапіска, якую летам восенню 1501 г. актыуна вялі паміж сабой вышэйшыя ураднікі Кароны, таксама выразна сведчаць аб тым, што абранне Аляксандра каралём Польшчы было абумоулена у першую чаргу іх жаданнем умацаваць унію (Akta Aleksandra, 1927: 27-28). Магчымасць зрабіць гэта была, бясспрэчна, галоунай перавагай кандыдатуры Аляксандра. Тут трэба улічваць, што у барацьбе за польскі трон вялікі князь літоускі меу патэнцыйных канкурэнтау у асобах сваіх братоу. Больш за тое, і Уладзіслау, і Жьігімонт сапрауды першы час фігуравалі сярод прэтэндэнтау (Akta Aleksandra, 1927: 5, 12, 16, 17-18, 21, 27, 28, 43). Але ні адзін, ні другі не маглі прапанаваць палякам нічога, што магло б параунацца па сваёй каштоунасці з Вялікім Княствам Літоускім. А, напрыклад, той жа Уладзіслау Ягайлавіч выказвауся увогуле супраць уніі Польшчы і Вялікага Княства. Такая яго пазщыя была абумоулена імкненнем Уладзіслава абараніць як свае уласныя штарэсы, так і штарэсы дынастып Ягайлавічау, старэйшым прадстауніком якой ён на той момант быу. У выпадку злучэння дзвюх дзяржау на тых умовах, якія прадугледжвала МельніцкаПётркауская унія, былі б парушаны законныя дынастычныя правы Уладзіслава і Жыгшонта. Справа у тым, што Вялікае Княства Літоускае было спадчынным уладаннем не толькі Аляксандра, але і шшых Казіміравых сыноу, у сувязі з чым Уладзіслау і Жыгшонт таксама валодалі правам на тэрытарыяльныя долі у гэтай дзяржаве (Akta Aleksandra, 1927: 44-45). І, як адзначалася вышэй, Жыгшонт ужо уздымау пытанне пра вылучэнне яму удзела.

Тым не менш, пры усіх складанасцях, Аляксандр стау каралём Польшчы. У акце абрання, датаваным 3 кастрычшка 1501 г., значацца шёны 55 чалавек. Зразумела, што абсалютная іх большасць былі падданымі Польскай кароны, але мы знаходзім сярод іх і трох прадстаунікоу Вялікага Княства Літоускага. Гэта віленскі біскуп Войцех Табар, віленскі кашцялян князь Аляксандр Гальшанскі і троцкі ваявода Ян Заберазінскі (Hofmanowna, 1913: 95; Finkel, 1910: 10-11). Трэба сказаць, што 9 верасня таго ж года трое гэтых асоб, а таксама гаспадарскі падчашы Мікалай Радзівіл і кухмістр Пётр Аляхновіч атрымалі ад паноу рады Вялікага Княства паунамоцтвы на удзел у выбарах караля і вядзенне перагаворау з палякамі пра заключэнне уніі (Akta unii, 1932: 133, 144). Вельмі адметна, што акт каралеускай элекцып прама спасылаецца на унію, якая заключана паміж дзяржавамі і якую павінен будзе зацвердзіць Аляксандр (Hofmanowna, 1913: 97). Акт уніі, як і акт абрання Аляксандра, быу выдадзены у Пётркаве 3 кастрычшка 1501 г. Гэта ніяк не можа быць выпадковым супадзеннем у абодвух дакументах нават дата напісана аднолькава (Actum et datum Pyotrkoviae in conventione generali die dominico in profesto sancti Francisci). Такім чынам, па усёй бачнасці, дзве гэтыя граматы бьілі складзены не толькі у той самай канцылярыі, але і тамі самымі людзьмі.

У хуткім часе пасля абрання каралём да Аляксандра “in postulacione ad regnum Polonie” да яго звярнуліся польскія паны. У праграмнай прамове, якую ад іх імя сказау познанскі ваявода Анджэй Шаматульскі, тэма уніі гучала вельмі выразна і настойліва (Materiaty, 1966: 110-114). У якасці прыкладу, які павінен быць прыняты у далейшых узаемаадносінах Кароны і Вялікага Княства, ён прыводзіт парадак, які існавау у часы Казіміра Ягайлавіча. Прауда, палякі трактавалі яго пасвойму “каб яны злучыліся у адно і неадрознае цела”.

Мацей Мяхоускі у сваёй хроніцы назвау трох вяльможау з Вялікага Княства Літоускага, якія прысутнічалі на урачыстай каранацып Аляксандра у Кракаве 12 снежня 1501 г. Гэта князі Мажайскі, Міхаіл Глінскі і Юрый Гродзенскі (Miechoviensis, 1521: 363). Гэтыя звесткі патрабуюць удакладнення. З пералтаных асобау зусім правільна указаны толькі Міхаіл Львовіч Глінскі маршалак дворны, вядомы фаварыт Аляксандра. Юрый Гродзенскі (Georgio Grodzinski) гэта, відавочна, Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі, які быу на той час гродзенскім старастам і імя якога значыцца у акце элекцыі новага караля. А вось у выпадку з князем Мажайскім храніст дапусціу памылку. Сямён Іванавіч Мажайскі яшчэ у 1500 г. здрадзіу Аляксандру і разам са сваімі уладаннямі перайшоу у падданства да Івана III (СИРИО, 1882: 323, 353, 357, 366, 379, 416). Вядома, што у лістападзе 1501 г. акурат у той час, калі Аляксандр ехау на каранацыю у Польшчу, Сямён Мажайскі разам з іншымі маскоускімі ваяводамі ваявау у раёне Мсціслава (ПСРЛ, 2001: 365-366) У сваім апавяданні пра гэтыя падзеі маскоускі летапісец адзначыу, што горад Мсціслау абаранялі мясцовы князь Міхаіл Жаслаускі “да великого князя Александра Литовского воевода Остафеи Дашкович з двором великого князя заставою и з жолныри”. Такім чынам, пакщаючы Вялікае Княства Літоускае, Аляксандр адправіу на абарону яго усходніх межау нават сваю асабістую гвардыю гаспадарскіх дваран.. Канешне, Мяхоускі пералтыу далёка не усіх удзельнікау каранацыі з Вялікага Княства, ён згадау толькі князёу як прадстаунікоу знаці самага высокага рангу. У той жа час, ён паведамляе, што калі Аляксандр прыбыу да Кракава, яго суправаджалі тысяча чатырыста шляхціцау, якія прадстаулялі як Польшчу, так і Вялікае Княства.

Пасля 1501 г. у Кароне праблему падпарадкавання Вялікага Княства Літоускага лічьілі вырашанай. Цалкам у духу Пётркауска-Мельніцкай уніі і польскіх штарэсау плоцкі біскуп Эразм Цёлак, пасол караля Аляксандра у Рым, гаварыу 10 сакавіка 1505 г. на аудьіенцьіі у папы Юлія ІІ, што “вялізнейшае” Вялікае Княства Літоускае “ужо дауно” інкарпаравана у Каралеуства Польскае (Vetera Monumenta, 1861: 301). Як відаць, гэтыя словы Цёлака кардынальна адрозніваліся ад таго, што ён казау у папскім палацы чатырма гадамі раней, калі таксама прамауляу там як пасол Аляксандра, але тады яшчэ толькі вялікага князя літоускага.

Што ж датычыцца Вялікага Княства, дык пытанне ратыфікацыі Пётркауска-Мельніцкай уніі там доуга адкладалася і было пастаулена на разгляд толькі на вальным сойме, які працавау 1 лютага 17 сакавіка 1505 г. у Бярэсц! На яго прыбылі таксама прадстаунікі Польскага каралеуства на чале з каронным канцлерам Янам Ласкім. Яны прывезлі з сабой пакет новых прапаноу, якія прадугледжвалі абмеркаванне і урэгуляванне тых праблем, якія могуць узнікнуць у ходзе рэалізацыі уніі, а таксама пазначалі шляхі далейшай інтэграцыі дзяржау (Akta Aleksandra, 1927: 459-460). Але Мельніцкае пагадненне так і не уступіла у сілу яго не пажадалі зацвярджаць ні сам Аляксандр, ні Берасцейскі сойм (Finkel, 1910: 109-110). Больш за тое, некаторыя прыхільнікі уніі аслабілі альбо увогуле страцілі свае палпычныя пазіцыі. Так, напрыклад, былі пазбаулены месцау у гаспадарскай радзе віленскі біскуп Войцех Табар і троцкі ваявода Ян Заберазінскі. А у Заберазінскага, у дадатак, быт адабраны усе пасады (Pietkiewicz, 1995: 119-120). Пра тое, што троцкі ваявода быу адным з галоуных прыхыьшкау уніі з Польшчай, сведчаць, прынама, два факты. Па-першае, ён быу адным з пяці перагаворшчыкау, якія павінны былі выпрацаваць умовы уніі, і зрабілі гэта. Па-другое, ён значыцца як сведка у акце абрання Аляксандра польскім каралём. Напэуна, на берасцейскім сойме Заберазінскі выказвауся за ратыфшацыю пагаднення з Каронай, але не знайшоу падтрымкі большасці дэпутатау ды і самога Аляксандра. У адхіленні троцкага ваяводы пэуную ролю, відаць, адыграу і яго асабкты канфлікт з маршалкам дворным Міхаілам Глінскім, які меу вялікі уплыу на Аляксандра. Але усё ж не гэта было галоунай прычынай адстаукі Заберазінскага, а менавіта яго палпычная пазіцыя.

Той факт, што унія не была зацверджана на Берасцейскім сойме, не азначау канчатковай адмовы ад яе і, тым больш, ад саюзу з Польшчай. У Вялікім Княстве Літоускім заставалася дастаткова прьіхільнікау самага шчыльнага узаемадзеяння дзяржау. Гэта знаходзіла сваё увасабленне у самых розных галінах і самых розных падзеях. Так, напрыклад, ужо у вельмі хуткім часе сямёра свецкіх і духоуных саноунікау з Вялікага Княства Літоускага удзельнічалі у працы кароннага сойма, які праходзіу 31 сакавіка 14 чэрвеня 1505 г. у Радаме, і запісаныя у якасці сведкау у некалькіх прынятых там польскіх канстытуцыях і дэкрэтах (Volumina constitutionum: 143, 147). Такім чынам, яны аказаліся далучанымі да унутраных польскіх справау. Безумоуна, такія выпадкі цалкам упісваліся у праграму Пётркауска-Мельніцкай уніі, але трэба сказаць, што іх было зусім няшмат.

...

Подобные документы

  • Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.

    контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.

    контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Прадумовы фарміравання дзяржавы. Дзяржауна - прававы стан ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Вунія Вялікага Княства і Кароны паводле Люблінскага акта. Кодэкс законаў, Статут крымінальнае права. Змаганне за захаванне суверэнітэту беларусска-літоускай дзяржавы.

    контрольная работа [46,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Працэс пераходу ад звычаёвага да пісанага права. Месца агульназемкіх прывілеяў сярод іншых крыніц права XV стагоддзя. Нормы дзяржаўнага права і кампетэнцыі вялікага князя па Прывілею 1492 года. Цывільнае, сямейнае, крымінальнае, адміністрацыйнае права.

    контрольная работа [22,7 K], добавлен 28.03.2010

  • Гісторыя падпісання Пагаднення аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Адносіны Расіі і Беларуссю пасля развалу СССР. Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і ЗША. Лінія беларускай знешняй палітыкі ў Лацінскай Амерыцы.

    реферат [14,5 K], добавлен 17.12.2010

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

  • Люблiнская унiя i утварэнне Рэчы Паспалiтай. Прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву. Месца Вялiкага княства Лiтоускага у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай. Дзяржауны i сацыяльны лад Рэчы Паспалiтай.

    реферат [47,8 K], добавлен 05.01.2012

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Знешнепалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст., іх першыя ваенныя сутыкненні. Войны 1507–1508, 1512–1522, 1534-1537 гг.

    курсовая работа [80,6 K], добавлен 04.03.2010

  • Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010

  • Биография Христофора Колумба - испанского мореплавателя итальянского происхождения, в 1492 г. открывшего для европейцев Америку, благодаря снаряжению экспедиций Католическими королями. Хронология путешествий в 1492-1504 гг. Массовая колонизация Эспаньолы.

    презентация [603,3 K], добавлен 15.03.2015

  • Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.

    контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.

    курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.

    реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Развіццё царкоўна-рэлігійных адносін у канцы XV - пачатку XVI ст. ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Рэчы Паспалітай, іх ўплыў. Унутраная структура, іерархія праваслаўнай царквы. Узмацненне польска-каталіцкай экспансіі на беларускія землі.

    контрольная работа [32,1 K], добавлен 09.11.2010

  • Уплыў Рыжскага міру на знешнепалітычныя адносіны СССР і Польшчы. Намаганні Польшчы з мэтаю стварыць блок дзяржаў вакол сябе. Ўплыв Германскай знешняй палітыкі на савецка-польскія адносіны. Фактары, якія паўплывалі на падпісанне дамовы аб ненападзе 1932 г.

    курсовая работа [47,2 K], добавлен 25.11.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.