Хрысціянізацыя беларускіх земляў
Гістарыяграфія і крыніцы. Летапісныя звесткі аб хрысціянізацыі. Працэс прыняцця хрысціянства паводле археалагічных звестак. Вядомыя хрысціянскія дзеячы на беларускіх землях. Знішчэнне язычніцкіх ідалаў. Рэканструкцыя дахрысціянскай гісторыі Беларусі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 30.04.2024 |
Размер файла | 96,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Іншасказальныя вобразы ў тым, як тлумачыць у сваім творы Кірыла Тураўскі, што гаспадар вінаградніка сімвалізуе Бога, вінаграднік - зямлю і «свет цэлы», сляпы - душу чалавека, агарожа вакол сада - законы і запаветы Божыя, вароты ў агарожы - гэта шлях да справядлівага жыцця, пабудаванага на божых запаветах [25, с. 108].
Павучальны вывад прытчы ў тым, што толькі не парушаючы божых запаветаў (законаў) людзі могуць дасягнуць справядлівага жыцця.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што прытча мела і адрасны характар. «Кульгавы» - гэта князь Андрэй Багалюбскі (Уладзіміра-Суздальскі), які сапраўды быў кульгавым. Кірыла Тураўскі асуджаў Багалюбскага, які ў 1169 годзе зруйнаваў Кіеў, у мэтах узвышэння Уладзіміра спрабаваў раскалоць царкву на дзве мітраполіі - Кіеўскую і Уладзімірскую.
Такім чынам, Кірыла Тураўскі выступаў як прыхільнік палітычнага і царкоўнага адзінства Кіеўскай Русі, асуджаў феадальную раздробленасць і міжусобныя войны.
У другім сваім творы - Пасланні да ігумена Кіева-Пячорскага манастыра Васіля - Кірыла Тураўскі, хаця і ўскосна, але выкрыў недасканаласць тагачаснага дзяржаўнага ладу, зямной улады наогул, якая служыць грахоўнай прыродзе чалавека, а не яго духоўнаму ўдасканаленню. Адсюль, на яго погляд, выяўляецца духоўная місія «манаскага чына» - даць чалавеку і грамадству ўзоры быцця з Богам, жыцця ціхага і мірнага, у чысціні, у адпаведнасці з божымі запаветамі.
Такім чынам, Кірыла Тураўскі лічыў, што прырода і чалавек развіваюцца не стыхійна, а паводле волі Божай, таму яны маюць адзіныя законы. Чалавек ад Бога атрымаў свабоду, таму ён свабодны ў выбары паміж дабром і злом. Ад выбару чалавека залежыць лад яго жыцця.
Клімент Смаляціч (? - пасля 1164). Нарадзіўся ў Смаленску, манах. У Іпацьеўскім летапісу сказана, што Клімент Смаляціч «быў кніжнік і філосаф, якіх у Рускай зямлі не бывала». Адукацыю, верагодна, атрымаў у Канстанцінопалі. Вядома, што Клімент Смаляціч выступаў за аўтакефальную царкву (незалежную ад візантыйскіх патрыярхаў). У 1147 годзе кіеўскі князь Ізяслаў Мсціслававіч склікаў у Кіеве епіскапскі сабор, на якім, без згоды канстанцінопальскага патрыярха, Клімент Смаляціч быў выбраны кіеўскім мітрапалітам. Адзначым, што пасля Іларыёна гэта быў другі мітрапаліт кіеўскі славянскага паходжання, які выбіраўся без згоды канстанцінопальскага патрыярха [26].
Да нашых дзён дайшоў толькі адзіны твор Клімента Смаляціча - «Пасланне мітрапаліта Клімента Смаляціча прасвітару Фаме, у тлумачэнні манаха Афанасія». У «Пасланні» Клімент Смаляціч адзначаў, што Бог даў чалавеку найвышэйшы дар - свабодную волю выбіраць варыянты сваіх паводзін. Калі чалавек жыве па запаветах Божым, ён далучаецца да Бога, калі чалавек жыве не па запаветах, ён аддаляецца ад Бога. Божыя запаветы Смаляціч разглядаў як законы, якія падлягаюць неадкладнаму выкананню кожным чалавекам. «И как мы получили закон и благодать священного Писания от… Иисуса Христа…, - адзначаў ў Пасланні Смаляціч, - будем держаться, возлюбленные, за эту грядущую надежду, не уклоняясь ни налево, ни направо, чтобы не упасть нам на самое дно погибели» [26].
Такім чынам, беларускія мысліцелі ХІ - ХІІІ стст. разглядалі божыя запаветы як законы і маральныя нормы чалавечага жыцця і адносін, якія адпавядалі дабру і справядлівасці.
Заключэнне
Такім чынам, падводзячы вынік дадзенай курсавой працы, можна адзначыць наступнае:
Прыйшоўшы на беларускія землі, хрысціянства сустрэлася тут, як і ў іншых еўрапейскіх краінах, з мясцовай этнічнай культурай. Далейшы працэс быў не знішчэннем папярэдняга культурнага здабытку, як спрабуюць давесці крытыкі хрысціянства, а ўзаемадзеяннем, узаемадапасаваннем дзвюх ідэалогіяў. Гэткі сінтэз меў на ўвазе тое, што адпрэчваліся толькі тыя элементы, якія супярэчылі новаму мысленню, новай эпосе, новаму грамадскаму ладу. Хрысціянская вера не толькі перапрацоўвала, уздымала традыцыйную народную культуру да патрабаванняў часу, ушляхотнівала і напаўняла сваім творчым духам, але і сама ўбірала ў сябе рысы гэтай культуры, апраналася ў яе плоць, набываючы непаўторны мясцовы каларыт. Таму, прыступаючы да разгляду лёсу і характару першапачатковага беларускага хрысціянства, неабходна бліжэй прыгледзецца да той культурнай гісторыі, якая яму папярэднічала і служыла спажыўнай глебай.
Рэканструкцыя дахрысціянскай гісторыі Беларусі - задача нялёгкая. Беларускія пісьмовыя помнікі паўсталі ўжо ў хрысціянскі перыяд. А дахрысціянская матэрыяльная культура - пабудовы, творы мастацтва, рэчы - пахаваныя пад зямлёю. Тым не менш, дзякуючы працы цэлых пакаленняў навукоўцаў самых розных спецыялізацыяў былі знойдзеныя ключы да многіх таямніцаў жыцця архаічных культураў у т.л. і беларускай. Велізарную ролю адыгралі археалагічныя раскопкі асабліва двух апошніх стагоддзяў, незаменныя ў вывучэнні дапісьмовай эпохі. Пранікнуць у сферу духовага жыцця гэтай эпохі дапамаглі параўнальныя даследаванні фальклорна-абрадавага матэрыялу розных індаеўрапейскіх народаў і яго супастаўленне са зместам ранніх пісьмовых, пераважна рэлігійных тэкстаў накшталт індыйскіх «Ведаў» ці старагрэцкай эпіка-касмалагічнай літаратуры (паэмы Гамера, Гесіёда ды інш.). Вялікую каштоўнасць маюць таксама творы больш позніх грэцкіх і лацінскіх аўтараў, раннехрысціянскіх пісьменнікаў, дзе сустракаюцца звесткі і пра наш край.
На тэрыторыі Беларусі, як вядома, спрадвеку жывуць, акрамя беларусаў, рускія, палякі, яўрэі, украінцы і людзі іншых нацыянальнасцяў, прадстаўнікі якіх унеслі значны ўклад у беларускую культуру. Таму неабходна вызначыць, каго мы будзем адносіць да беларускіх мысліцеляў? За аснову возьмем два крытэрыі, якія выкарыстоўваюцца пры складанні
энцыклапедычных выданняў. Першы крытэрый: факт нараджэння таго ці іншага дзеяча ці мысліцеля на этнічнай тэрыторыі Беларусі, незалежна ад месца, дзе праходзіла яго жыццядзейнасць. Другі крытэрый: дзеячы і мысліцелі, якія, хоць і не былі ўраджэнцамі Беларусі, але пэўную частку свайго жыцця правялі на яе тэрыторыі і ўнеслі значны ўклад у развіццё яе навукі і культуры.
Нам вядома, што старажытнаруская раннефеадальная дзяржава была нетрывалым палітычным утварэннем. Адзінства дзяржавы парушалася імкненнем да самастойнасці мясцовых князёў, адбываліся частыя ўзброеныя сутычкі паміж феадаламі. Менавіта ў гэтых гістарычных умовах жылі і працавалі мысліцелі ХІ-ХІІ стст. Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч. Разгледзім іх грамадска-палітычныя погляды.
Унікальнымі помнікамі пісьменства ХІІ ст з'яўляюцца Барысавы камяні - велізарныя валуны, на якіх па загадзе полацкага князя Барыса, сына Усяслава Чарадзея, былі высечаны шасціканцовыя крыжы і надпісы «Господи помози рабу своему Борису». Выключную ролю ў распаўсюджванні пісьменства, адукацыі і хрысціянскіх духоўных каштоўнасцяў адыгралі першыя асветнікі беларускай зямлі - Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, якія жылі і працавалі ў ХІІ ст. Ефрасіння была дачкой Полацкага князя Святаслава-Георгія - малодшага з сыноў Усяслава Чарадзея. Пры нараджэнні дзяўчынка атрымала імя Прадслава. Яшчэ ў юнацтве яна абрала шлях служэння Богу і сыйшла ў манахіні. Ефрасіння заснавала ў Полацку два манстыры - мужчынскі і жаночы, які атрымаў назву Спаскага і стаў месцам жыцця і працы асветніцы. У Спаскім манастыры былі заснаваны школы для дзяцей палачан, майстэрні па перапісцы кніг. Вядома, што перапісваннем кніг займалася і сама Ефрасіння. Напрыканцы жыцця Ефрасіння накіравалася ў паломніцтва ў Святую Зямлю, дзе і скончыўся яе зямны шлях. За сваю руплівую працу на ніве распаўсюджвання хрысціянскай веры і асветніцтва Ефрасіння Полацкая была прылічана да ліку святых. Яна стала першай усходнеславянскай жанчынай, якую абвясціла святой праваслаўная царква.
Прыняцце хрысціянства (988 г.) знайшло сваё адлюстраванне ў паступовых зменах пахавальнага абраду насельніцтва. У канцы Х - пачатку ХІ стст. пачаўся паступовы пераход ад традыцыйнага язычніцкага трупаспалення да трупапакладання ў курганных насыпах. З цягам часу велічыня курганаў змяншалася. У гарадах мемарыяльнымі месцамі рабіліся храмы і прылеглыя тэрыторыі. Князёў і знатных людзей хавалі ў каменных грабніцах (пахаванні полацкіх епіскапаў каля Спаскай царквы ў Полацку) і саркафагах (знойдзены ў Тураве). У археалагічным матэрыяле фіксуюцца таксама іншыя праявы хрысціянізацыі: змяненне знешняга выгляду гарадоў, перадусім будаўніцтва цэркваў і манастыроў, часта мураваных, з'яўленне і распаўсюджванні культавых прадметаў.
Так, пасля прыняцця хрысціянства пачалося знішчэнне язычніцкіх ідалаў: драўляных палілі, каменных скідвалі ў рэкі і азёры, закопвалі ў зямлю, але памяць аб іх жыла ў народзе яшчэ нават у другой палове XIX ст. Для старажытных жыхароў беларускай зямлі былі характэрны такія формы ранняй рэлігіі, як татэмізм, фетышызм, анімізм, магія. Яны абагаўлялі сонца, месяц, горы і камяні, азёры і рэкі, дрэвы і гаі, птушак, звяроў. Кожны род выводзіў сваю гісторыю ад нейкага звера або птушкі. Крывічы, напрыклад, шанавалі мядзведзя, з якім было звязана свята камаедзіца. Яго спраўлялі ў сакавіку, калі звер прачынаўся. На камаедзіцу гатавалі стравы з гароховай мукі (камы) і аўсяны кісель. Лічылася, што гэтыя стравы любіў мядзведзь. Потым у яго гонар наладжваліся скокі ў вывернутых кажухах.
Хрысціянства ўкаранялася на беларускіх землях амаль без гвалту на працягу некалькіх стагоддзяў, таму пэўны гістарычны час існавала дзве веры. Паколькі дакладнай даты прыняцця хрысціянства на Беларусі няма, то прынята дата заснавання (992) Полацкай епархіі. (У 1992 г. адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 1000-годдзю ўвядзення хрысціянства ў яго ўсходняй форме на Беларусі. К.Б.). У яе ўваходзілі Полацк, Віцебск, Мінск, Орша і іншыя населеныя пункты. Некаторыя даследчыкі лічаць, што першыя епіскапы былі дасланы ў Полацк, Кіеў, Ноўгарад з балгарскай Ахрыдскай аўтакефальнай царквы. Яна была праваслаўнага накірунку і роўнай візантыйскай канстанцінопальскай царкве. Першым полацкім епіскапам, пра якога мы ведаем, быў Міна (1104), а далей - Ілля, Касьма, Дыянісій, Мікалай, Аляксей, Сімяон, Іакаў. (Магчыма, перад Мінам быў Нікіфар. Як лічаць некаторыя гісторыкі, на працягу каля 100 гадоў - да 1004 г. - епіскапы ў Полацк прызначаліся непасрэдна Канстанцінопальскім патрыярхам. К. Б.).
Прыняцце хрысціянства было прагрэсіўнай з'явай для развіцця беларускіх зямель. Новая рэлігія змяніла светапогляд насельніцтва, падпарадкавала яго феадальнай ідэалогіі. Хрысціянства садзейнічала аб'яднанню беларускіх зямель, умацаванню дзяржаўнасці, міжнароднага становішча Полацкай зямлі і ўсёй Русі, пазнаёміла жыхароў будучай Беларусі з культурнымі здабыткамі Візантыі і іншых краін Еўропы, спрыяла пашырэнню пісьменнасці, з'яўленню мураванай архітэктуры, фрэсак, мазаікі, іканапісу, кніг, кніжнай мініяцюры. Манастыры і цэрквы сталі першымі культурнымі цэнтрамі, у якіх былі сабраны бібліятэкі, заснаваны школы, вялася перапіска кніг, пісаліся летапісы. Тут працавалі самыя адукаваныя людзі, з манахаў выйшлі першыя выдатныя асветнікі, вучоныя, пісьменнікі, прапаведнікі. Хрысціянства ліквідавала кроўную помсту, звычай прыносіць чалавечыя ахвяры язычніцкім багам. Яно спрыяла ўмацаванню больш развітых, чым першабытнаабшчынныя, адносін.
Шматвекавое суіснаванне хрысціянства і язычніцтва садзейнічала фарміраванню талерантнасці будучых беларусаў, іх цярплівасці да розных рэлігій. З распаўсюджваннем хрысціянства развівалася і царкоўная музыка. Да XI ст. на Беларусі ствараецца свой арыгінальны па форме і зместу знаменны распеў. У той жа час складваліся абставіны, па прычыне якіх праваслаўе не змагло выканаць функцыю нацыянальнай царквы, стаць фактарам нацыянальнай кансалідацыі. Прыняцце хрысціянства мела і пэўныя адмоўныя вынікі, што праявілася ў жорсткім змаганні супраць паганскіх звычаяў і абрадаў, знішчэнні прадметаў язычніцкай культуры, ідалаў-багоў, закрэсліванні язычніцкага мінулага славян. Гэта нанесла непапраўны ўрон усёй беларускай культуры.
Такім чынам, культура беларускіх зямель ў ІХ-ХІІІ стст. набірала моц, пашырала свой уплыў на побыт, спрыяла росту культурнага ўзроўню насельніцтва, мела цесныя сувязі з культурай іншых краін і народаў, якія аказвалі пэўнае ўздзеянне на развіццё беларускай культуры. На ўсіх накірунках развіцця беларускай культуры фарміраваліся свае школы, падыходы і стылі, ствараліся нацыянальна-самабытныя творы, з'яўляліся выдатныя дзеячы культуры, высокакваліфікаваныя майстры-рамеснікі. Хрысціянства значна паскорыла развіццё культуры, зрабіла яе больш разнастайнай і высокай па свайму ўзроўню. Многія арнаментальныя матывы таго часу, звязаныя са старажытнай сімволікай, дайшлі да нашых дзён у вышыўках, творах разьбяроў па дрэву і інш. Культура ІХ-ХIII стст. стала асновай для развіцця самабытнай беларускай культуры ў наступныя стагоддзі.
На тэрыторыі Беларусі, як вядома, спрадвеку жывуць, акрамя беларусаў, рускія, палякі, яўрэі, украінцы і людзі іншых нацыянальнасцяў, прадстаўнікі якіх унеслі значны ўклад у беларускую культуру. За аснову возьмем два крытэрыі, якія выкарыстоўваюцца пры складанні энцыклапедычных выданняў. Першы крытэрый: факт нараджэння таго ці іншага дзеяча ці мысліцеля на этнічнай тэрыторыі Беларусі, незалежна ад месца, дзе праходзіла яго жыццядзейнасць. Другі крытэрый: дзеячы і мысліцелі, якія, хоць і не былі ўраджэнцамі Беларусі, але пэўную частку свайго жыцця правялі на яе тэрыторыі і ўнеслі значны ўклад у развіццё яе навукі і культуры.
Такім чынам, беларускія мысліцелі ХІ-ХІІІ стст. разглядалі божыя запаветы як законы і маральныя нормы чалавечага жыцця і адносін, якія адпавядалі дабру і справядлівасці.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Вучэбна-метадычны комплекс па гiсторыi Беларусi: [Электронны рэсурс]: https://elib.psu.by/. Дата доступу: 26.02.2023.
2. Жлутка, А. Заходняе хрысцiянства на Беларусi / А. Жлутка // Наша вера. - 1999. - № 2 [Электронны рэсурс]: https://media.catholic.by/nv/n8/art6.htm. Дата доступу: 26.02.2023.
3. Рассадзін, С.Я. Эт нас паўдня Беларусі ў далетапісны час // Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992. - 172 с.
4. Ісаенка, У.Ф. Каменны век. Пераход ад праабшчыны так роду // Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. І. Мн., 1994. - С. 26-28.
5. Штэрнберг, Л.Я. першабытная рэлігія ў святле этнаграфіі. Мн., 1936. - С. 196-203.
6. Франк-Камянецкі і. першабытнае мысленне ў святле яфетической тэорыі і філасофіі // мова і літаратура. Т. ІІІ. 1929. - С. 97, 100-106.
7. Фрейденберг, О. Паэтыка сюжэту і жанру. Мн., 1936. - С. 162-165.
8. Райчонак, А.А. Гісторыя. Абавязковы модуль: тэксты лекцый для студэнтаў інжынерна-тэхнічных, хіміка-тэхналагічных і эканамічных спецыяльнасцей / А.А. Райчонак, М.Я. Сяменчык. - Мінск: БДТУ, 2016. - 108 с.
9. Плавінскі, М.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: вучэб.-метад. дапаможнік / М.А. Плавінскі. - Мінск: ІВЦ Мінфіна, 2017. - 107 с.
10. Гісторыя Беларусі: Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. - У 6 т. Т. 1. - Мінск: Экаперспектыва, 2000. - 351 с.: іл.
11. Загарульскі, Э.М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ стст.: вучэбны дапаможнік. - Мінск: Універсітэцкае, 1998. - 240 с.
12. Баландзін, К.І. Гісторыя культуры Беларусі: дапаможнік / К.І. Баландзін. - Мінск: БНТУ, 2014. - 239 с.
13. На шляху станаўлення беларускай нацыі: гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы / В.В. Яноўская [і інш.]; навук. рэд. В.В. Яноўская; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. - Мінск: Беларус. навука, 2011. - 311 с.
14. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права на Беларусі: вучэб. дапам. - Мінск, 2003. - 319 с.
15. Гісторыя Беларусі: у 2 ч. / пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. - Мінск, 2007. - 233 с.
16. Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 1: Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: курс лекцый / І.П. Крэнь, І.І. Коўкель і інш. - Мн., 2000. - 656 с.
17. Апіок, Т.Ул. Хрысціянскія канфесіі на Беларусі (ад старажытнасці да нашага часу). - Магілёў, 2000. - 72 с.
18. Верашчагіна, А.У., Гурко, А.В. Гісторыя канфесій у Беларусі: Мінулае і сучаснасць: дапам. для настаўнікаў. - Мінск, 2000. - 157 с.
19. Парашкоў, С.А. Гісторыя культуры Беларусі. - Магілёў, 2001. - 442 с.
20. Пашкоў, Г.П. Рэлігія і царква на Беларусі: энцыклапедычны даведнік. - Мінск, 2001. - 376 с.
21. Храналогія гісторыі Беларусі. - Мінск, 1992. - 235 с.
22. Белазаровіч, В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: дапаможнік. - Гродна: ГрДУ, 2006. - 346 с.
23. Гісторыя Беларусі: Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. - У 6 т. Т. 1. - Мінск: Экаперспектыва, 2000. - 351 с.: іл.
24. Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі: Ад старажытнасці да пачатку XX ст. - Мінск, 1995. - 219 с.
25. Ходзін, С.М. Крыніцы гісторыі Беларусі (гісторыка-генетычнае і кампаратыўнае вывучэнне): вучэбны дапаможнік. - Мінск, 1999. - 193 с.
26. Басюк, I.А. Гiсторыя палiтычная и прававой думкi Беларусi: [Электронны рэсурс]: https://ebooks.grsu.by/basuk/lektsyya-1.htm. Дата доступу: 26.02.2023.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях. Культура Беларусі на працягу 12 ст, вядомыя дзеячы асветы. Біяграфія царкоўны дзеяча Кірыла Тураўскі. Дзейнасць Е. Полацкай, яе заслугі у распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці, культуры ў Полацкай зямлі.
контрольная работа [29,1 K], добавлен 24.11.2010Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.
реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.
реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009Гісторыя з'яўлення і распаўсюджвання хрысціянства на землях сучаснай Беларусі. Перадумовы і значэнне падставы Полацкай і Тураўскай епархій. Аналіз ўкладу Е. Полацкай, К. Тураўскага і К. Смаляціч у развіццё культуры Беларусі ў эпоху ранняга сярэднявечча.
контрольная работа [22,0 K], добавлен 24.11.2010Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва. Гэта перыядызацыя заснавана на прынцыпе вылучэння асноўнага матэрыялу ці сыравіны, з якой вырабляліся галоўныя прылады працы. Акрамя таго, існуе агульнагістарычная перыядызацыя.
реферат [24,9 K], добавлен 21.04.2009Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.
курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011Пачатак cусветнай прамысловай рэвалюцыі. Напрамкі развіцця сельскай гаспадаркі беларускіх земляў. Нарастанне сялянскага руху. Рэформы ў панскай і дзяржаўнай вёсках. Стан рамяства, мануфактур. Першыя фабрыкі. Паляпшэнне шляхоў зносін. Насельніцтва гарадоў.
контрольная работа [32,5 K], добавлен 01.03.2010Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць.
реферат [32,6 K], добавлен 17.12.2010Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў першай палове XIX стагоддзі. Дзяржаўныя сяляне - адмысловае саслоўе ў XVIII - першай палове XIX стагоддзі ў Расіі. Галіновая структура прамысловасці Беларусі. Працэс акцыяніравання прадпрыемстваў.
реферат [29,3 K], добавлен 18.05.2010Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. Кіеўская Русь ІХ- Х ст. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам.
реферат [33,9 K], добавлен 17.12.2010Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.
реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.
контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010Прадстаўленне сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў другой палове XVI-XVII ст. Апісанне катэгорый сялян і формаў іх павіннасцей. Вызначэнне чорт шляхецкасялянскіх міжсаслоўных адносін на беларускіх землях. Вынікі аграрнай рэформы 1557 года.
курсовая работа [51,9 K], добавлен 08.08.2010Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.
реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.
контрольная работа [25,7 K], добавлен 24.11.2010Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.
презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.
реферат [25,5 K], добавлен 03.12.2008Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ стагодзя: асаблівасці іх правядзення на Беларусі. Шляхецкія паўстанні і іх уплыў на палітыку самаўладдзя ў беларускіх губернях. Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух. Аграрная рэформа Сталыпіна.
реферат [39,9 K], добавлен 19.12.2010Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.
курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.
реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009