Стылістычная роля антанімічных фразеалагізмаў польска-беларускай мовы
Сістэмныя адносіны ў фразеалогіі: тэарэтычны аспект даследавання. Фразеалагічна-семантычныя групы польска-беларускіх антанімічных фразеалагізмаў, іх стылістычная роля і значэнне. Антонімы ў польска-беларускіх фразеалагізмах: структурна-граматычны аналіз.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 27.01.2014 |
Размер файла | 91,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Mlyn zycia miele i na smutek, i na wesele. Перемелется - мука будет [14 c.668]. Антанімічная пара паводле марфалагічнай структуры рознакарэнная. Значэнне аднаго цалкам узаемаадмаўляе значэнне другога. Смутак - сум, душэўная горыч. Радасць - сітуацыя,стан напоўненыя радасцю. Сюды ж можна аднесці фразеалагізм Nie ma radosci bez smutku. [14, c.700].
маці Ї мачаха:
Lepiej jak matka bije, niz jak macocha glaszсze. И лыком шита, да мать, и шелком, да мачеха [14, c. 644]. Паводле марфалагічнай структуры антонімы рознакаранёвыя. Выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеяння.
мір Ї ругня:
Lepszy zelazny pokoj niz zlota wojna. Добры мир лучше худой ссоры [14, c. 650]. Семантычныя антонімы, выражаны назоўнікамі. Значэнне аднаго ўзаемавыключае значэнне другога.
пачатак Ї канец:
Nie ten zuch, co zaczal, ale ten, co dokonczyl. Не дорого начало, а дорог конец [14, с. 712]. Антонімы - дзеясловы рознакаранёвыя, выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеяння. Пачатак - прыступіць да якога - небудзь дзеяннея. Закончыць - давесці дзеянне да канца.
любоў Ї нянавісць:
Od milosci do nienawisci tylko jeden krok. От любви до ненависти один шаг [14, с. 732]. Семантычныя антонімы - назоўнікі называюць паняцці, аднаго з якіх цалкам узаемаадмаўляе другое. Міласць - велікадушнасць, добразычлівасць. Нянавісць - злосць, раздражэнне.
радасць Ї гора:
Po smutku radosci, po radosci smutek. По горю радости, по радости горе [14, c. 748], Radosc i smutek chodza w parze. Где радость, там и горе [14, c. 773]. У гэтых фразеалагізмах сустракаем антанімічную пару radosc - smutek. Ужыты ў значэнні назоўніка, рознакаранёвыя.
сяброўства Ї варожасць:
Zgoda buduje, niezgoda rujnuje. Дружба строит, вражда разрушает [14, c. 862]. Першая антанімічная пара - граматычныя антонімы. Другая антанімічная пара - семантычныя антонімы - дзеясловы, выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеяння.
бог Ї чорт:
Ні богу свечка, ні чорту качарга. Пасрэдны чалавек, які нічым не вызначаецца [12, т. 2, c. 379]. Фразеалагізм пераважна замацаваны за гутарковым стылем. Бінарнае спалучэнне з паўторным злучнікам і-і. Прагматычныя антонімы бог-чорт семантычныя.Значэнне аднаго з іх цалкам узаемнаадмаўляе знчэнне другога. Бог-вярхоўная істота, якая стварыла свет і кіруе ім (рэліг.). Чорт-злы дух, які супрацьстаіць Богу і мае выгляд істоты, пакрытай чорнай поўсцю, з рагамі, капытымі і хвастом.
жыццё Ї смерць:
Не на жыццё, а на смерць. Бязлітасна [12, т. 1, c. 427]. Антанімічная пара рознакаранёвая па сваёй марфемнай структуры.Супрацьлегласць назоўнікаў выражана семантычна. Жыццё Ї існаванне чалавека ці іншага арганізма. Смерць Ї спыненне існавання чалавека ці іншага арганізма.
адна Ї другая:
Jedna reka daje, a druga odbiera. Одной рукой даёт, а другой отбирает [14, c. 584]. Паводле марфалагічнай структуры антонімы семантычныя, выражаны дзеясловам. І выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеяння.
W jedno ucho wchodzi, a drugim wychodzi. В одно ухо влетело, а в другое вылетело [14, c. 826].
Адна нага тут другая там. Вельмі хутка [12, т. 2, c. 70]. Тут і там рознакаранёвыя антонімы, якія ўказваюць на супрацьлеглыя прасторавыя адносіны.Тут-у гэтым месцы; там-у тым месцы, не тут.
браць Ї даваць, даць Ї узяць:
Bog bierze, Bog daje. Бог берёт, Бог и даёт [14, с. 467]; Супрацьпастаўленыя ў значэннях дзеясловы ўтвараюць антанімічную пару, значэнне супрацьлегласці выражаецца іх семантыкай.
Milo brac, a ciezko dac. [14, c. 666]. Антонімы - дзеясловы незакончанага трывання. Паводле марфалагічнай структуры семантычныя. Браць - забіраць што-небудзь чужое, не сваё. Даць - перадаць што-небудзь іншаму.
Ні даць, ні ўзяць. Абсалютна такі, як хто-н., што-н. [12, т. 1, c. 368]. Граматычныя антонімы, выражаны дзеясловам. Выражаюць супрацьлегласць дзеяння.
шукаць Ї знайсці, згубіць Ї знайсці:
Kto szuka, ten znajdzie. Кто ищет, тот найдёт [14, c. 634]. Семантычныя антонімы, выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеяння. Выражаны дзеясловамі незакончанага трывання.
Zdrowie latwo stracic, ale trudno odzyskac. Здоровье легко потерять, но тяжело найти [14, с. 862]. Семантычныя антонімы выражаюць якасную супрацьлегласць.
скакаць <смяяцца>Ї плакаць:
Kto z rana skacze, ten wieczorem placze. Кто утром скачет <смеётся>, тот вечером плачет [14, c.639]. У фразеалагізме ўжыты дзве пары антонімаў. Skacze-placze - семантычныя антонімы ўказваюць на супрацьлеглую накіраванасць дзеяння; 2 пара - rana-wieczorem.
Lepiej sie smiac, niz plakac. Лучше смеяться, чем плакать [14, c. 645]. Семантычныя антонімы выражаны дзеясловамі незакончанага трывання. Антанімічная пара паказвае на супрацьлеглую накіраванасць дзеяння.
згубіць Ї знайсці:
Lepiej z madrym zgubic, jak z glupim znalezc. Лучше с умным потерять, чем с дурнем найти [14, c. 646]. Разгледзім семантычную пару zgubic- znalezc. Антонімы семантычныя, выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеяння.
пачаць Ї кончыць:
Latwiej wojne zaczac, niz ja skonczyc. Войну легко начать, да нелегко её кончить [14, c. 656]. Паводле марфалагічнай структуры антонімы рознакаранёвыя. Значэнне супрацьлегласці выражаецца семантыкай. Антонімы выражаны дзеясловамі незакончанага трывання. Пачаць - пачаць адбывацца, здзяйсняцца. Канчацца - завяршыцца, здзейсніцца.
зламаць Ї адрамантаваць:
Zepsuc latwo, naprawic trudno. Испортить легко, поправить трудно [14 c.862]. Рознакаранёвыя прыслоўі. Значэнне аднаго антоніма цалкам узаемаадмаўляе значэнне другога.
ачарніць Ї абяліць, чорны Ї белы:
Ні ачарніць, ні абяліць. Прамаўчаць, ніяк не рэагіруючы на чые-н. выказванне [12, т. 1, c. 96]. Антонімы выражаны дзеясловам закончанага трывання. Рознакаранёвыя. Значэнне супрацьлегласці выражаецца семантыкай. Ачарніць - узвесці паклёп; абяліць -абвергнуць паклёп.
Рабіць з белага чорнае. Падаваць што-н. у іншым выглядзе, беспадстаўна перайначваць [12, т. 2, c. 291]. Антонімы ўжыты ў значэнні назоўніка. Паводле марфалагічнай структуры семантычныя. Белае - тое, што мае колер снегу, малака. Чорнае - тое, што мае колер вугалю, сажы.
лёгка Ї цяжка:
Latwo dlugi robic, ale trudno placic. [14, c. 657]. Latwo-trudno -семантычныя антонімы. Паводле прыналежнасці да часціны мовы - прыслоўі. Лёгка - пра лёгкасць ажыцяўлення чаго-небудзь. Цяжка - пра цяжкасць ажыцяўлення чаго-небудзь.
ваш Ї наш:
Prawem i lewem. И нашим, и вашим [14, c.762]. Рознакаранёвыя антонімы. Указваюць на супрацьлеглыя прасторавыя адносіны.
Ні нашым, ні вашым. Ні адным і ні другім (не служыць, не дагаджацца і пад.) [12, т. 2, c. 93]. Антонімы граматычныя, выражаны займеннікам.
густа Ї пуста:
Raz pusto, drugi raz tlusto. И густо, и пусто [14, c.774]. Семантычныя антонімы, выражаюць якасную супрацьлегласць. Паводле прыналежнасці да часціны мовы - прыслоўі.
адтуль Ї адсюль:
Ні адсюль, ні адтуль. Зусім нечакана, раптоўна, неспадзевана [12, т. 1, c. 77]. Кампаненты звязаны паўторным злучнікам. Паводле марфалагічнай структуры рознакаранёвыя. Вырыжаюць супрацьлеглыя прасторавыя адносіны.
зверху Ї уніз:
Глядзець зверху ўніз. Адносіцца да каго-, чаго-н. пагардліва [12, т. 1, c. 307]. Антанімічная пара выражае супрацьлеглыя прасторавыя адносіны. Антонімы семантычныя, выражаны прыслоўем.
больш Ї менш:
Ні больш ні менш. Роўна столькі, колькі названа [12, т. 1, c. 131]. Антанімічнае пара ўказвае на колькасную супрацьлегласць. Паводле марфалагічнай структуры рознакаранёвыя.
відна Ї цёмна:
Ад відна да цямна. Увесь дзень, ад усходу да захаду сонца [12, т. 1, c. 196].
горача Ї холадна:
Ні горача, ні холадна. Што-н. зусім абыякава для каго-н.; ніколькі не хвалюе каго-н. [12, т. 1, c. 319]. Рознакаранёвая антанімічная пара. Супрацьлегласць прыслоўяў выражана іх семантыкай. Гарачыня - адчуванне цеплаты ў целе. Холад - адчуванне дрыжыкаў.
мала Ї многа:
Ні мала, ні многа. Роўна столькі, колькі названа [12, т. 2, c. 13]. У фразеалагізме ўжыты паўторны злучнік ні-ні. Антонімы семантычныя. Значэнне аднаго з іх узаемавыключае значэнне другога. Многа Ї пра вялікую колькасць чаго-небудзь. Мала Ї пра невялікую колькасць чаго-небудзь.
назад Ї уперад:
Ні назад, ні ўперад. Ні ў адным з магчымых напрамкаў (не магчыма рухацца) [12, т. 2, c. 78]. Рознакаранёвыя антонімы. Выражаюць супрацьлеглыя прасторавыя адносіны. Назад Ї у напрамку ад заду чаго-небудзь. Наперад Ї у напрамку ад чаго-небудзь.
направа Ї налева:
Направа і налева. Без разбору, абсалютна ўсім [12, т. 2, c. 85]. Рознакаранёвая антанімічная пара выражае супрацьлеглыя прасторавыя адносіны. Направа - у правы бок. Налева - у левы бок.
рана Ї позна:
Рана ці позна. Калі-небудзь, у бліжайшым будучым і абавязкова (будзе што-н.) [12, т. 2, c. 307]. Фразеалагізм функцыянальна не замацаваны. Рана ці позна - ў свой час. Антонімы семантычныя. Супрацьлегласць выражана лексічным значэннем слоў. Рана - да ўстаноўленага, патрэбнага тэрміну, часу. Позна - пасля ўстаноўленага, патрэбнага тэрміну, часу.
уздоўж Ї упоперак:
Уздоўж і ўпоперак. У розных напрамках (пайсці, паехаць і пад.) [12, т. 2, c. 554]. Рознакаранёвыя антонімы, таму значэнне супрацьлегласці выражаецца семантычна. Ужыты ў значэнні прыслоўя. Уздоўж - у даўжыню, па даўжыні чаго - небудзь. Упоперак - у шырыню, па шырыні чаго-небудзь.
тпру Ї но:
Ні тпру ні но. Нічога не робіць, ніяк не выяўляе сабе, нічога не распачынае [12, т. 2, c. 518]. Прастамоўная афарбоўка фразеалагізма створана ўнутраным вобразам, які выклікае негатыўныя асацыяцыі. Антанімічная пара адмоўна характарызую чалавека. Значэнне аднаго антоніма ўзаемавыключае значэнне другога.
Сярод кантэкстуальных назоўнікаў можна выдзеліць наступныя групы супрацьпастаўленняў:
- назоўнік Ї дзеяслоў:
Kto daje i odbiera, ten sie wpieka poniewiera. Дареного назад не требуют [14, c. 620]. Рознакаранёвыя антонімы-дзеясловы выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеяння.
- назоўнік Ї назоўнік:
Ani zimny, ani cieply. Серединка на половинку [14, с.455]; Рознакараневыя антонімы, якія выражаюць якасную супрацьлегласць (з высокай тэмпературай і з нізкай тэмпературай).
Czego panowie nawarza, tym sie chlopi poparza. Паны дерутся, а у холопов чубы трещат [14, c.503]. Антонімы выражаюць такія паняцці, якія суадносяцца паміж сабой як супрацьлеглыя, але характарызуюць з'яву па адных адносінах.
Lepszy dobry pies niz zly czlowiek. Хорошая собака лучше, чем плохой человек [14, c. 649].
Panska choroba - ubogiego zdrowie. Барская болезнь - бедного здоровье [14, c. 740]. Антанімічная пара рознакаранёвая, выражае якасную супрацьлегласць.
У агні не гарыць і ў вадзе не тоне. Нідзе не прападае, выбіраецца з любых абставін [12, т. 1, c. 299]. Антонімы агонь-вада носяць прагматычны характар. Паводле марфалагічнай структуры рознакаранёвыя. Супрацьлегласць выражаецца іх семантыкай. Сюды ж можна аднесці фразеалагізм У агонь і (у) ваду. Усюды і на ўсё, на любыя ўчынкі, безразважна і самаахвярна [12, т. 1, c. 53].
Ні гневу, ні ласкі. Хто-н. бесхарактарны [12, т. 1, c. 312]. Рознакаранёвая антанімічная пара. Супрацьлегласць выражаецца іх семантыкай. Ласка - пачуццё любві, пяшчоты. Гнеў - пачуццё моцнага абурэння.
Неба і зямля. Вельмі моцна, рэзка адрозніваюцецца хто-н. ад каго-н., што-н. ад чаго-н. [12, т. 2, c. 95]. Прагматычныя антонімы выражаюць супрацьлеглыя прасторавыя адносіны. Зямля Ї наша планета або яе паверхня. Неба Ї прастора, якая ў форме купала відна над зямлёй.
Вісець паміж небам і зямлёй. Без пастаяннага жылля, дзе давядзецца (жыць, знаходзіцца і пад.) [12, т. 2, c. 95]. Асноўная функцыя гэтага фразеалагізма - вобразнае выказванне. Назоўнікавы фразеалагізм. Семантычны паводле марфалагічнай структуры. Значэнне аднаго антоніма ўзаемавыключае значэнне другога.
- прыметнік Ї прыметнік:
Lepiej byc pierwszym w miescinie jak ostatnim w Rzymie. Лучше быть первым в Галлии, чем вторым в Риме. [14, c.643]. Семантычныя антонімы паводле прыналежнасці да часціны мовы - прыметнікі. Выражаюць супрацьлеглую якасную ацэнку.
- прыслоўе Ї прыслоўе:
Хоць так хоць сяк. Тым ці іншым спосабам [12, т. 2, c. 505]. Граматычныя антонімы. Значэнне аднаго цалкам узаемаадмаўляе значэнне другога. Фразеалагізм прыслоўны.
Там і сям. У некаторых ці ў многіх месцах [12, т. 2, c. 498]. Значэнне аднаго ўзаемавыключае значэнне другога.
Туды і сюды. У розныя бакі; у розных кірунках (хадзіць, снаваць, кідацца і пад.) [12, т. 2, c. 535]. Выражаюць супрацьлеглыя прасторавыя адносіны .
Такім чынам, фактычны матэрыял сведчыць, што найбольш пашыраны ў беларускіх і польскіх фразеалагізмах рознакаранёвыя антонімы, якія выражаны назоўнікамі і прыметнікамі. Найбольш пашыраную групу складаюць антонімы, якія выражаюць якасную процілегласць. Асобную, адносна нешматлікую групу складаюць т. зв. камплементарныя антонімы (ад англ. complementarity -- дапаўняльнасць). Яны абазначаюць супрацьлеглыя відавыя паняцці, якія дапаўняюць адно другое да цэлага (родавага паняцця) і па сваёй сутнасці з'яўляюцца гранічнымі, крайнімі, бо паміж імі не можа быць прамежкавых членаў.
Паколькі антонімы ў беларускіх і польскіх фразеалагізмах сваім значэннем цесна звязаны паміж сабой, яны выкарыстоўваюцца побач адзін з адным для стварэння кантрастных характарыстык асоб, прадметаў і падзей, для проціпастаўлення і параўнання з'яў, для ўзмацнення сэнсу думкі.
4 СТЫЛІСТЫЧНАЯ РОЛЯ АНТОНІМАЎ У БЕЛАРУСКІХ І ПОЛЬСКІХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАХ
Сукупнасць беларускіх і польскіх фразеалагізмаў дазваляе выдзеліць фразеалагізмы, у склад якіх уваходзяць антонімы. Антанімічнымі з'яўляюцца тыя фразеалагізмы, якія маюць кантрастнае, супрацьлеглае значэнне, суадносяцца з адной часцінай мовы і, як падкрэслівае I. Я. Лепешаў, пры ўмове, калі яны маюць “аднолькавую спалучальнасць са словамі свабоднага ўжывання” [8, с. 90]. А. М. Чапасава дапаўняе, што ўмовай антаніміі фразеалагізмаў выступае “не толькі супрацьлегласць значэнняў дзвюх адзінак, але іх палярнасць, якая асабліва выразна праяўляецца ў наяўнасці адной сэнсавай (лагічнай) асновы” [19, с. 59].
Як адзначае даследчык В. А. Ляшчынская, з'ява антанімічнасці ў фразеалогіі выяўляецца па-рознаму; выступае ў двух тыпах:
1) унутрыструктурная;
2) міжфразеалагічная [11, с. 85].
Пэўную колькасць усіх фразеалагічных адзінак складае ўнутрыструктурная антанімічнасць, якая дасягаецца супрацьпастаўленнем антанімічных слоў-кампанентаў у межах адной фразеалагічнай адзінкі, агульнае значэнне якой аб'ядноўвае два палярныя паняцці, абазначаныя найменнямі-кампанентамі.
Але сярод беларускіх і польскіх фразеалагізмаў выяўлена значная група міжфразеалагічнай антанімічнасці, калі сэнсава і палярна супрацьпастаўляюцца паводле адной лагічнай асновы дзве фразеалагічныя адзінкі.
Пісьменнікі, фалькларысты, лінгвісты слушна называюць фразеалагізмы “самародкамі, самацветамі роднай мовы, залацінкамі народнай мудрасці” [8, с. 201]. Яны ажыўляюць маўленне, робяць яго сакавітым і эмацыянальным, ёмістым і сціслым.
Як ужо адзначалася, беларускія і польскія фразеалагізмы, у склад якіх уваходзяць антонімы, вылучаюцца значным багаццем фразеалагічных сродкаў, высокай насычанасцю фразеалагічнымі адзінкамі і эфектыўным іх выкарыстаннем. Менавіта апошняе з'яўляецца прадметам аналізу гэтай часткі работы.
Беларускі і польскі народы кіруюцца пры выбары фразеалагізма не толькі крытэрыем яго мэтазгоднасці ў кантэксце, але і імкненнем не паўтараць самога сябе. На наш погляд, складальнікі такіх фразеалагізмаў прытрымліваюцца “няпісанага правіла”, з належным пачуццём выкарыстоўваюць у фразеалагізмах антонімы, не паўтараючы ніводнага з іх без пэўнай стылістычнай матываванасці.
Антонімы ў фразеалагізмах ужываюцца з рознымі стылістычнымі мэтамі. У антанімічных спалучэннях беларускіх і польскіх фразеалагізмаў найменні супрацьлеглыя па сваім значэнні лексемы ідэнтыфікуюцца ў свядомасці чалавека з пэўнымі прадметамі, якія маюць колер, смак, слых, адчуваюцца на фізічнае ўспрыманнне, а таму выступаюць:
у смакавых вобразах, напрыклад:
Korzen nauki gorzki, lecz owoc slodki. Корень ученья горек, но плод его сладок [14, c. 613].
Lepiej nie dosolic, niz przesolic. Недосол на столе, пересол на спине [14, c. 645].
у колеравых вобразах:
Ні ачарніць, ні абяліць. Прамаўчаць, ніяк не рэагіруючы на чые-н. выказванне [12, т. 1, c. 96].
Рабіць з белага чорнае. Падаваць што-н. у іншым выглядзе, беспадстаўна перайначваць [12, т. 2, c. 291].
у тактыльных вобразах, напрыклад:
Ani mie to grzeje, ani ziebi. Ни тепло, ни холодно [14, с.453].
Miekko sciele, lecz twardo spac. Мягко стелет, да твёрдо спать [14, c. 665].
Ні горача, ні холадна. Што-н. зусім абыякава для каго-н.; ніколькі не хвалюе каго-н. [12, т. 1, c. 319].
у зрокавых вобразах:
Ад відна да цямна. Увесь дзень, ад усходу да захаду сонца [12, т. 1, c. 196].
Чалавек не толькі ўспрымае пяццю органамі прадметы, акаляючы свет, але і знаходзіць аснову для стварэння антонімаў у фізічных адчуваннях:
1) магчымасці зрабіць тое ці іншае:
Latwiej wojne zaczac, niz ja skonczyc. Войну легко начать, да нелегко её кочить [14, c. 656].
Latwo dlugi robic, ale trudno placic [14, c. 657].
Milo brac, a ciezko dac. [14, c. 666].
Zdrowie latwo stracic, ale trudno odzyskac. Здоровье легко потерять, но тяжело найти [14, с. 862].
2) памеру:
Mala iskierka wielkie pozogi wznieca. Малая искорка большие пожары вызывает [14, c. 660].
Mala rzecz, a wielki wstyd. Мелкий поступок, да большой стыд [14, c. 660],
Mala rzecz podczas wiele zaszkodzi. И мал пенёк, да воз опрокидывает [14, c. 660],
Male zlodzieje wiezaja, a wielkim sie klaniaja. Алтынного вора вешают, полтинного чествуют [14, c. 660],
Maly cialem, wielki dusza [14, c. 662].
Wielka dusza w malym ciele. В малом теле большая душа [14, c. 833].
Wielka klatka, a ptakow malo. Вырос до неба, а мозгов нет [14, c. 833].
Wielka rybe male zra [14, c. 834].
Z wielkiej chmury maly deszcz. Из большой тучи, да малая капля [14, c. 854].
3) узросту:
Mloda zonka staremu karoca do nieba. Не надолго старый женился: либо сам умрёт, либо жена уйдёт [14, c. 667].
Mlody, ale by starego nauczyl. Молод летами, да стар делами [14, c. 668].
Mlody staremy nie wiery. Молодой старому не верит [14, c. 668].
Stara glowa, rozum mlody. Стар годами, да молод умом [14, c. 788].
Stary do rady, a mlody do zwady. Молодой на битву, а старый - на думу [14, c. 790].
Z mlodu w tafcie, a na starosc w plachcie. Щеголять смолоду, а под старость умирать с голоду [14, c. 852].
І стары, і малады. Усе незалежна ад узросту [12, т. 2, c. 453].
4) даўжыні:
Wlos dlugi, a rozum krotki. Волос длинный, ум короткий [14, c. 838].
5) размяшчэння:
Вісець паміж небам і зямлёй. Без пастаяннага жылля, дзе давядзецца (жыць, знаходзіцца і пад.) [12, т. 2, c. 95].
Антонімы ў польска-беларускіх фразеалагізмах з'яўляюцца сродкамі стварэння вобразнасці. Яны належыць да ліку славесных сродкаў вобразнасці. Антонімы шырока выкарыстоўваецца і ў вуснай, і ў пісьмовай мове.
Наступныя антонімы ў беларускіх і польскіх фразеалагізмах выконваюць ацэначную функцыю і характарызуюць:
а) спосаб дзеяння:
Ani zimny, ani cieply. Серединка на половинку [14, с. 455];
Gego sie skorupka za mlodu napije, tym na starosc traci. Что скопил за молодость, то трать на старости [14, c. 503].
Drugiemu madry, sobie glupi. Чужую беду руками разведу, а к своей ума не приложу [14, c. 520].
Jedna reka daje, a druga odbiera. Одной рукой даёт, а другой отбирает [14, c. 584].
Kto bywa na koniu, ten bywa pod koniem. Был под конём и на коне [14, c. 618].
Kto cudzego nie szanuje, ten i swojego nie ma. Кто чужого не бережет, тот и своего не удержит [14, c. 619].
Kto nie chce po woli, musi po niewoli. Не хочеш добром, получишь злом [14, c. 626].
Lepiej przed czasem niz po czasie. Готовь сани летом, а телегу зимой [14, c. 645].
Latwiej sie ozenic, jak odzenic. Легче жениться, нежели разжениться [14, c. 656].
Po groszu zbierajac - zbierzesz, po szelagu ciskajac - rozciskasz. По копейке - соберешь, по полушке промотаешь [14, c. 748].
Raz pod wozem, raz na wozie. И на коне, и под конём [14, c. 774].
Szczescie w nieszczesciu. Не было бы счастья, да несчастье помогло [14, c. 798].
W jedno ucho wchodzi, a drugim wychodzi. В одно ухо влетело, а в другое вылетело [14, c. 826].
Wojowal, wojowal, az sie dowojowal. Прыгал, прыгал и допрыгался [14, c. 839].
Zepsuc latwo, naprawic trudno. Испортить легко, поправить трудно [14, c.862].
У агні не гарыць і ў вадзе не тоне. Нідзе не прападае, выбіраецца з любых абставін [12, т. 1, c. 299].
Ні адсюль, ні адтуль. Зусім нечакана, раптоўна, неспадзевана [12, т. 1, c. 77].
Глядзець зверху ўніз. Адносіцца да каго-, чаго-н. пагардліва [12, т. 1, c. 307].
І дзень і ноч. Увесь час, пастаянна [12, т. 1, c. 375].
Дзённа і ночна. Увесь час, пастаянна [12, т. 1, c. 375].
Не на жыццё, а на смерць. Бязлітасна [12, т. 1, c. 427].
На кані і пад канём. У самых разнастайных, прыемных і непрыемных сітуацыях (быць і пад.) [12, т. 1, c. 549].
Направа і налева. Без разбору, абсалютна ўсім [12, т. 2, c. 85].
Праўдамі і няпраўдамі. Любымі сродкамі, нічым не грэбуючы [12, т. 2, c. 250].
Уздоўж і ўпоперак. У розных напрамках (пайсці, паехаць і пад.) [12, т. 2, c. 554].
Хоць так хоць сяк. Тым ці іншым спосабам [12, т. 2, c. 505].
Ні нашым, ні вашым. Ні адным і ні другім (не служыць, не дагаджацца і пад.) [12, т. 2, c. 93].
Туды і сюды. У розныя бакі; у розных кірунках (хадзіць, снаваць, кідацца і пад.) [12, т. 2, c. 535].
Ведаць усе хады і выхады. (Ведаць) вельмі добра, дасканала, як дзейнічаць у любой сітуацыі [12, т. 2, c. 594].
б) азначэнне да прадмета гаворкі:
Co drogie, to mile, co tanie, to zdnile. Дорого, да мило, дёшево, но гнило [14, c. 484].
Czego panowie nawarza, tym sie chlopi poparza. Паны дерутся, а у холопов чубы трещат [14, c. 503].
Dobre dlugo sie pamieta, a zle jeszcze dluzej. Хорошее долго помнят, а плохое век не забудут [14, c. 520].
Jaka zima, takie lato. Какова зима, таково и лето [14, c. 575].
Jakie pytanie, taka odpowiedz. Каков вопрос, таков ответ [14, c. 580].
Lepiej byc pierwszym w miescinie jak ostatnim w Rzymie. Лучше быть первым в Галлии, чем вторым в Риме. [14, c. 643].
Lepiej jak matka bije, niz jak macocha glaszcze. И лыком шита, да мать, и шелком, да мачеха [14, c. 644].
Lepszy dobry pies niz zly czlowiek. Хорошая собака лучше, чем плохой человек [14, c. 649].
Lepszy stary druh niz nowych dwoch. Старый друг лучше новых двух [14, c. 650].
Lepszy zelazny pokoj niz zlota wojna. Добры мир лучше худой ссоры [14, c. 650].
Raz pusto, drugi raz tlusto. И густо, и пусто [14, c. 774].
З хворай галавы на здаровую. З вінаватага на невінаватага [12, т. 1, c. 291].
Неба і зямля. Вельмі моцна, рэзка адрозніваюцецца хто-н. ад каго-н., што-н. ад чаго-н. [12, т. 2, c. 95].
Ні ўбавіць, ні прыбавіць. Абсалютна дакладна [12, т. 2, c. 537].
Што ў лоб што на лбе. Аднолькава, тое самае [12, т. 1, c. 660].
Ні даць, ні ўзяць. Абсалютна такі, як хто-н., што-н. [12, т. 1, c. 368];
в) прызначэнне:
Dzien do pracy, noc do spania. День для работы, ночь для спанья [14, c. 530].
г) колькасць:
Jedno zdrowie, a tysieczne choroby. Здоровье одно Ї болезней тысяча [14, c. 587].
Lepiej malo, a dobrze, niz wiele, a zle. Лучше меньше, да лучше [14, c. 645].
Nie ten zuch, co zaczal, ale ten, co dokonczyl. Не дорого начало, а дорог конец [14, с. 712].
Od milosci do nienawisci tylko jeden krok. От любви до ненависти один шаг [14, с. 732].
Wiele gada, malo mowi. Много говорено, да мало сказано [14, c. 832].
Wiele powolanych, malo wybranych. Много званых, да мало избранных [14, c. 833].
Wiele wody, a ryb malo [14, c. 833].
Ні больш ні менш. Роўна столькі, колькі названа [12, т. 1, c. 131].
Ні мала, ні многа. Роўна столькі, колькі названа [12, т. 2, c. 13];
д) стан:
Jednym radosc, drugim smutek. Кому радость, а кому печаль [14, c. 587].
Kto z rana skacze, ten wieczorem placze. Кто утром скачет <смеётся>, тот вечером плачет [14, c. 639].
Lepiej sie smiac, niz plakac. Лучше смеяться, чем плакать [14, c. 645].
Mlyn zycia miele i na smutek, i na wesele. Перемелется - мука будет [14, c. 668].
Nie ma radosci bez smutku. [14, c. 700].
Po smutku radosc, po radosci smutek. По горю радости, по радости горе [14, c. 748],
Ні жывы ні мёртвы. Страшэнна спалоханы, занямелы [12, т. 1, c. 425];
е) фізічны целасклад:
Lepiej byc biednym i zdrowym niz bogatym i chorym. Лучше быть бедному и здоровому, чем богатому и больному [14, c. 643].
W malym ciele wielki duch. Телом слаб, да душой крепок [14, c. 827].
ж) разумовыя здольнасці:
Lepszy madry nieprzyjaciel niz glupi przyjaciel. Лучше умный враг, чем глупый друг [14, с. 649].
Lepiej z madrym zgubic, jak z glupim znalezc. Лучше с умным потерять, чем с дурнем найти [14, c. 646].
Madry bierze, glupi daje. [14, c. 663].
Madry dlupiemu ustepuje. Дай дураку дорогу [14, c. 663].
Madry jak czterech glupich. Ума пfлата, да ключ потерян [14, c. 663].
Madry sie bogaci, gdy glupi traci. Без ума суму таскать, а умом деньги считать [14, c. 663].
з) асаблівасці паводзін:
Prawem i lewem. И нашим, и вашим [14, c.762].
Ні да рады, ні да звады. Абыякава, раўнадушна, не выяўляючы сваіх пачуццяў (трымацца, паводзіць сабе) [12, т. 2, c. 293].
і) хуткасць:
Адна нага тут другая там. Вельмі хутка [12, т. 2, c. 70].
к) знешні выгляд:
Зімой і летам адным цветам. Заўсёды ў адным і тым жа адзенні [12, т. 2, c. 623];
л) рысы характару:
Ні богу свечка, ні чорту качарга. Пасрэдны чалавек, які нічым не вызначаецца [12, т. 2, c. 379].
Ні гневу, ні ласкі. Хто-н. бесхарактарны [12, т. 1, c. 312];
Адной з асноўных уласцівасцей фразеалагізмаў з'яўляецца экспрэсіўнасць. Гэта абумоўлена сумяшчэннем у камунікатыўнай пазіцыі фразеалагізма некалькіх пачаткаў: імкненнем паведаміць пра пэўныя падзеі i з'явы, рэалізаваць свае эмоцыі, перажыванні i ўздзейнічаць на адрасата. Выступаючы сродкамі фарміравання мастацкіх вобразаў, элементы мовы рознага ўзроўню (фанетычнага, лексічнага, сінтаксічнага i інш.) фразеалагізмы з антонімамі ў мастацкім кантэксце набываюць дадатковыя значэнні, уздзейнічаюць на пcixa-эмацыянальную сферу чытача, далучаюць яго да супольнай з народам творчасці. Пры гэтым камунікатыўная функцыя мовы зліваецца з эмацыянальнай, вобразна-выяўленчай, эстэтычнай.
Экспрэсіўная функцыя назіраецца ў наступных фразеалагізмах, якія ўказваюць:
а) волевыяўленне:
Bog bierze, Bog dаje. Бог берёт, Бог и даёт [14, с. 467];
Chcesz - dobrze, nie chcesz-drugie dobrze. Хочешь - хорошо, не хочеш - тоже хорошо [14, c. 473].
Co na sercu u trzezwego, to na jezyku u pijanego. Что у трезвого на уме, то у пьяного на языке [14, c. 488].
Cudzego nie ruszaj, a swego pilnie strzez. Чужого не трогай, а своего не давай [14, c. 495].
Czy mu dac, czy nie dac Ї czy wesela poczekac. Дать, не дать - аль до свадьбы подождать [14, c. 507].
Kto daje i odbiera, ten sie wpieka poniewiera. Дареного назад не требуют [14, c. 620].
Nie rusz cudzego, a pilnuj swego. Чужого не трогай, а своего не давай [14, с. 708].
W lecie sanie, w zimie kola robia. Готовь сани летом, а телегу зимой [14, c. 827].
Ні назад, ні ўперад. Ні ў адным з магчымых напрамкаў (не магчыма рухацца) [12, т. 2, c. 78];
б) жаданне:
Czego dobrocia nie zrobisz, tego zloscia nie wskorasz. Чего не добиться добром, того не добиться злом [14 c. 502].
Dla przyjaciela nowego nie opuszczaj starego. Новых друзей нажывай, а старых не теряй. [14, c. 514].
Kto szuka, ten znajdzie. Кто ищет, тот найдёт [14, c. 634].
Хоцькі - няхоцькі. Насуперак жаданню, незалежна ад жадання, старання каго-н. [12, т. 2, c. 615].
Хачаш не хочаш. Насуперак жаданню, незалежна ад жадання, старання каго-н. [12, т. 2, c. 616].
Воляй - няволяй. Незалежна ад жадання ці нежадання [12, т. 1, c. 209].
Было не было. Паспрабую, трэба рызыкнуць (адважыццца зрабіць што-н. пасля разваг, нерашучасці [12, т. 1, c. 157].
Такім чынам, польскія і беларускія фразеалагізмы, у склад якіх уваходзяць антонімы, выступаюць у якасці тых моўных сродкаў, якія дазваляюць дакладна выразіць думку, сфарміраваную ў вынікy адлюстравання сукупнасці фактаў i з'яў рэчаіснасці. Пры дапамозе такіх фразеалагізмаў польскі і беларускі народы ствараюць вобразны i эмацыянальна насычаны кантэкст, які ўплывае на ўяўленні i эмоцыі чытача, а таксама перадае ацэнку.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Такім чынам, прааналізаваўшы стылістычную ролю польска-беларускіх антанімічных фразеалагізмаў, мы зрабілі наступныя высновы:
У польска-беларускіх фразеалагізмах антонімамі з'яўляюцца розныя часціны мовы: назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, лічэбнікі, прыслоўі, займеннікі, прыназоўнікі. Найбольш колькасна прадстаўлены антонімы-назоўнікі, антонімы-прыметнікі, антонімы-дзеясловы. Фактычны матэрыял, выпісаны са “Слоўніка беларускіх фразеалагізмаў” і “Словаря пословиц и поговорок. Польско-русский. Русско-польский”, сведчыць, што сярод антонімаў-назоўнікаў сустракаецца вялікая колькасць антанімічных пap, якія паходзяць ад адпаведных антонімаў-дзеясловаў і ўяўляюць сабой “адлюстраваную” антанімію.
Фактычны матэрыял сведчыць, што найбольш пашыраны ў беларуска-польскіх фразеалагізмах рознакаранёвыя антонімы, якія выражаны назоўнікамі і прыметнікамі. Найбольш пашыраную групу складаюць антонімы, якія выражаюць якасную процілегласць. Асобную, адносна нешматлікую групу складаюць т. зв. камплементарныя антонімы (ад англ. complementarity -- дапаўняльнасць). Яны абазначаюць супрацьлеглыя відавыя паняцці, якія дапаўняюць адно другое да цэлага (родавага паняцця) і па сваёй сутнасці з'яўляюцца гранічнымі, крайнімі, бо паміж імі не можа быць прамежкавых членаў.
Паколькі антонімы ў беларуска-польскіх фразеалагізмах сваім значэннем цесна звязаны паміж сабой, яны выкарыстоўваюцца побач адзін з адным для стварэння кантрастных характарыстык асоб, прадметаў і падзей, для проціпастаўлення і параўнання з'яў, для ўзмацнення сэнсу думкі.
Антонімы ў фразеалагізмах ужываюцца з рознымі стылістычнымі мэтамі. У антанімічных спалучэннях польска-беларускіх фразеалагізмаў найменні супрацьлеглыя па сваім значэнні лексемы ідэнтыфікуюцца ў свядомасці чалавека з пэўнымі прадметамі, якія маюць колер, смак, слых, адчуваюцца на фізічнае ўспрыманнне, а таму выступаюць у смакавых вобразах, у колеравых вобразах, у тактыльных адчуваннях, у зрокавых вобразах.
Антонімы ў польска-беларускіх фразеалагізмах з'яўляюцца сродкамі стварэння вобразнасці. Яны належыць да ліку славесных сродкаў вобразнасці. Антонімы шырока выкарыстоўваецца і ў вуснай, і ў пісьмовай мове, яно выконвае пазнавальную, эстэтычную, ацэначную і арганізацыйную функцыі.
Польскія і беларускія фразеалагізмы, у склад якіх увходзяць антонімы, выступаюць у якасці тых моўных сродкаў, якія дазваляюць дакладна выразіць думку, сфарміраваную ў вынікy адлюстравання сукупнасці фактаў i з'яў рэчаіснасці. Пры дапамозе такіх фразеалагізмаў польскі і беларускі народы ствараюць вобразны i эмацыянальна насычаны кантэкст, які ўплывае на ўяўленні i эмоцыі чытача, а таксама перадае ацэнку.
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1 Виноградов, В. В. Проблемы литературного языка и закономерностей их образования и развития [Текст] / В. В. Виноградов. -- М., 1967. -- 134с.
2 Красильникова, Е. В. Предисловие. Русская языковая личность и задачи её изучения [Текст] / Е. В. Красильникова // Язык и личность. -- М., 1989. -- С. 3-10.
3 Берднік, С. К. Варыянты некаторых фразеалагічных адзінак і іх функцыянаванне ў творах Якуба Коласа [Тэкст] / С. К. Берднік // Беларуская лінгвістыка. -- Мн., 1983. -- Вып. 22. -- С. 72-77.
4 Лепешаў, І. Я. Фразеалогія ў творах К. Крапівы [Тэкст] / І. Я. Лепешаў. -- Мн., 1976. -- 152 с.
5 Каўрус, А. А. Купала Янка [Тэкст] / А. А. Каўрус // Беларуская мова: энцыклапедыя пад рэд А. Я. Міхневіча. -- Мн., 1994. -- С. 280-284.
6 Винокур, Г. О. Маяковский -- новатор языка [Текст] / Г. О. Винокур. // О языке художественной литературы. -- М., 1991. -- С. 321-407.
7 Аксамітаў, А. С. Беларуская фразеалогія ў граматычным і функцыянальным аспектах [Тэкст] / А. С. Аксамитаў // Слова беларускае: З гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі. -- Мн., 1994.-- С.142 -- 148.
8 Лепешаў, І. Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы [Тэкст] / І. Я. Лепешаў. -- Мн., 1998. -- 293 с.
9 Розенталь, Д. Словарь - справочник лингвистических терминов [Текст] / Д. Розенталь, М. Теленкова, -- М., 2001. - 599 с.
10 Беларуская мова. Энцыклапедыя [Тэкст] / Пад рэд А. Я. Міхневіча А. Я. Міхневіч. -- Мн., 1984. -- 795 с.
11 Ляшчынская, В. А. Фразеалагічныя адзінкі ў мове Янкі Купалы [Тэкст] / В. А. Ляшчынская. Ї Мн., 2008. -- 186 с.
12 Лепешаў, І. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: У 2-х т. т. [Тэкст] / І. Лепешаў. -- Мн., 2008.
13 Фразеологический словарь русского языка: около 4000 словар статей [Текст] / сост: Л. А. Войнова [и др]: под ред А. И. Молоткова. -- СПб, 1994. -- 543 с.
14 Стыпула, Р. Словарь пословиц и поговорок. Русско-польский словарь. Польско-русский словарь [Текст] / Рышард Стыпула. Ї Варшава : WIEDZA POWZECNA, 2003. Ї 999 с.
15 Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы Пад рэд. А. Я. Баханькова [Тэкст] / А. Я. Баханькоў. Ї Мн. : Навука і тэхніка, 1994. Ї 457с.
16 Лепешаў, І. Я. Зборнік беларускіх прыказак [Тэкст] / І. Я. Лепешаў [і іншыя]. Ї Мн. : Беларуская энцыклапедыя, 1996. Ї 157 с.
17 Новиков, Л. А. Русская антонимия и её лексикографическое описание [Текст] / Л. А. Новиков. // Новиков Л. А. Словарь антонимов русского языка. Ї Мн. : Русский язык, 1984. Ї С. 9-10.
18 Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы Пад рэд. А. Я. Баханькова [Тэкст] / А. Я. Баханькоў. Ї Мн. : Навука і тэхніка, 1994. Ї 457 с.
19 Чепасова, А. М. Семантические и грамматические свойства фразеологизмов [Текст] / А. М. Чепасова. -- Челябинск, 1993. -- 93 с.
20 Будагов, Р. А. Закон многозначности слова [Текст] / Р. А. Будагов. // Человек и его язык. -- М., 1974. -- С. 117-123.
21 Шведова, Н. Ю. Активные процессы в современном русском синтаксисе [Текст] / Н. Ю. Шведова. -- М., 1966. -- 156 с.
22 Телия, В. Н. Русская фразеология. Семантический, прагматический и лингвокультурологический аспекты [Текст] / В. Н. Телия. -- М., 1996. -- 288 с.
23 Сидоренко, М. И. К определению фразеологических синонимов [Текст] / М. И. Сидоренко // Проблема фразеологии и задачи её изучения в высшей и средней школе. -- Вологда, 1967. -- С. 50-57.
24 Жуков, В. П. Толковый словарь фразеологических синонимов русского языка [Текст] / В. П. Жуков [и другие]. -- М., 2005. -- 443 с.
25 Винокур, Т. Г. Русский язык: энциклопедия [Текст] / Т. Г. Винокур [и другие]. -- М., 1979. -- 284 с.
26 Мокиенко, В. М. Славянская фразеология [Текст] / В. М. Мокиенко. -- М., 1989. -- 287с.
27 Назаров, О. Сопоставительный анализ соматических фразеологизмов русского и туркменского языков: автореф. дис. …канд. филол. наук 10.02.01 [Текст] / О. Назаров. -- Ашхабад, 1973. -- 29 с.
28 Добровольский, Т. О. Образная составляющая в семантике идиом [Текст] / Т. О. Добровольский // Вопросы языкознания. -- 1996. -- №1. -- С. 71-93.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Прыказкі - залаты фонд народнай мовы. Тыпы антонімаў у беларускіх прыказках. Стылістычныя і функцыянальныя патэнцыі антонімаў у прыказках. Аналіз антанімічных пар, засведчаных у беларускіх прыказках. Мастацкі прыём, заснаваны на лексічнай антаніміі.
курсовая работа [38,2 K], добавлен 02.03.2014Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.
дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.
курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.
курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.
курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.
курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015Тэкст з 10-15 звышфразавых адзінствау (абзацау, складаных сінтаксічных цэлых). Узаемадзеянне стылістычна нейтральных і афарбаваных моуных сродкау у падабраным тэксце, экстралінгвістычных (пазамоуных) і лінгвістычных фактарау.
контрольная работа [17,7 K], добавлен 21.03.2009Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.
реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010Эмацыянальна-экспрэсіўная і функцыянальна-стылістычная афарбоўка моўных сродкаў. Афіцыйна-дзелавы стыль. Адметныя рысы афіцыйна-дзелавога стылю. Сістэма сродкаў, прызначаная для абслугоўвання сферы грамадскіх адносін. Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў.
реферат [28,8 K], добавлен 06.03.2011Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.
курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.
курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011Функцыі слоў з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі ў мове беларускіх народных песень. Аналіз слоў, якія валодаюць станоўчай і адмоўнай ацэначная і пашыраюць магчымасці твораў у выяўленні розных адценняў чалавечых паступкаў, надаюць асобным радкам лёгкасць.
курсовая работа [50,9 K], добавлен 30.06.2011Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.
реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.
реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.
учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.
реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011