Актуальныя працэсы ў вусным маўленні

Азначэнне паняцця мовы, як сістэмы фанетычных, граматычных, стылістычных адзінак ў патэнцыі, у іх схаваных магчымасцях. Вывучэнне сутнасці культуры маўлення. Даследаванне культуры гаворкі тэлевізійных перадач і парушэнн нормаў культуры беларускай мовы.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 25.05.2014
Размер файла 100,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Інстытут журналістыкі

Кафедра стылістыкіі літаратурнага рэдагавання

Курсавая праца

Актуальныя працэсы ў вусным маўленні

(па матэрыялах беларускага радыё)

студэнткі 3 курса 11 групы

Масюк Крысціны Аляксееўны

Навуковы кіраўнік

старшы выкладчык

Бардзіян Вольга Дзмітрыеўна

Мінск 2012

Змест

Уводзіны

1.Мова радыё

1.1. Мова і маўленне

1.2. Культура маўлення

1.3. Правільнасць маўлення і арфаэпічная норма

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

Дадатак 1

Дадатак 2

Дадатак 3

Дадатак 4

Дадатак 5

Дадатак 6

Дадатак 7

Дадатак 8

Дадатак 9

Дадатак 10

Дадатак 11

Дадатак 12

Дадатак 13

Уводзіны

Мова і грамадства цесна звязаны адзін з адным. Як не можа быць мовы па-за грамадствам, так і грамадства не можа існаваць без мовы. Сучасная беларуская мова - адна з асноўных форм існавання беларускай нацыянальнай культуры. Яна выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах вусных і пісьмовых зносін, таму выступае як вуснае і пісьмова-кніжнае маўленне. Адрозніваюць гэтыя формы на ўсіх узроўнях - фанетычным, марфалагічным, сінтаксічным, фразеалагічным, лексічным і стылістычным. Культура мовы обо маўлення - гэта найперш валоданне нормамі вуснай і пісьмовай форм літаратурнй мовы, а таксама ўменне выкарыстоўваць розныя сродкі ў адпаведнасці з мэтамі і зместам маўлення.

Пытанне ўзаемадзеяння мовы і маўлення атрымала глыбокае асвятленне ў працах Л.У.Шчэрбы, В.В.Валошынава, У.А. Звягенціва, В. У. Вінаградава і іншых вучоных, якія прызнаюць дыялектычнае адзінства мовы і маўлення. Андак, з'явы гэтыя адзіныя, але не тоесныя. Паміж мовай і маўленнем ёсць пэўныя адрозненні: мова - гэта перш за ўсё сродак зносін, а маўленне - працэс. Мова - з'ява калектыўная, а маўленне можа быць індывідуальным, унутранным, знешнім і інш. Абагульняючы, маўленне - гэта валоданне моваю, працэс моўных зносін паміж людзьмі, перадача думкі на адлегласць і інш. Маўленне наогул існуе для таго, каб нешта перадаць некаму. І перадаць гэта трэба так, каб слухач адразу ўспрыняў інфармацыю.

Сёння для таго, каб быць зразумелым вытворца маўлення вымушаны выбіраць такія варыянты маўлення, якія з'яўляюцца агульнымі для яго маўленчага вопыту і маўленчага вопыту адрасата. Гэта асабліва важна пры звароце да масавай аўдыторыі.

Менавіта таму мы выбралі тэмай сваёй курсавой працы - “Актуальныя працэсы ў вусным маўленні”. Сёння вельмі важна, каб гледачы і слухачы правільна ўспрымалі інфармацыю, а таксама разумелі яе. У курсавой мы разгледзім такія аспекты як: маўленчы імідж журналіста на радыё і тэлебачанні, мова радыё і арфаэпічная мова, сучаснае маўленне на радыё і тэлебачанні. Таксамы мы закранём тэму культуры маўлення.

Культура маўлення ў сродках масавай інфармацыі - адна з галоўных характарыстык, якія вызначаюць прафесійны ўзровень тэлевізійных і радыёперадач, іх публіцыстычную і мастацкую паўнавартаснасць. Часцей за ўсё няправільнае вымаўленне слоў дыктарамі і вядучымі здараецца па прычыне агульнай нізкай культуры валодання маўленнем.

Актуальнасць нашай працы абумоўліваецца разнастайнасцю праграм на радыёстанцыях, вядучыя якіх, безумоўна, маюць непаўторны стыль і гаворку. Таму адпаведна, у слухача ёсць права выбару. Аналізуючы праграмы радыёперадач, мы паспрабуем знайсці парушэнні арфаэпічных нормаў, а таксама азнаёміцца з актыўнымі працэсамі, якія адбываюцца ў маўленні.

Аб'ектам даследавання з'яўляюцца тэксты беларускіх радыёстанцый, а таксама маўленне ў эфіры.

Прадметам даследавання пад час працы над курсавой сталі тэксты радыё.

Перад сабой мы паставілі наступныя задачы:

- Даць азначэнне паняццям “мова” і “маўленне”;

- Акрэсліць у чым сутнасць культуры маўлення;

- Ахарактарызаваць цяперашнюю сітуацыю ўжывання беларускай мовы, а таксама вызначыць асаблівасці маўлення на радыё;

- Вызначыць актыўныя працэсы, якія адбываюцца ў маўленні.

- Раскрыць культуру гаворкі тэлевізійных перадач, знайсці парушэнне нормаў культуры мовы.

1. Мова радыё

1.1 Мова і маўленне

Самай распаўсюджанай формай інфармацыі спакон вякоў з'яўляецца вербальная або славесная форма, якая мае выгляд вуснага ці пісьмовага маўлення. Такія працэсы перадачы інфармацыі атрымалі назву “камунікацыі”, а сукупнасць усіх сродкаў, прызначаных для ажыццяўлення гэтых мэт называецца сродкамі або сістэмамі камунікацыі. Умоўна можна падзяліць усе сістэмы камунікацыі на дзве групы: сістэма масавай камунікацыі - гэта радыё, тэлебачанне, друк і інш. і сістэма камунікацыі паміж асобамі - тэлефон, тэлеграф, перапіска, гутаркі і інш. Усім вядома, што “працэс перадачы інфармацыі і моўныя зносіны людзей адбываецца праз асноўныя віды маўленчай дзейнасці - гаварэнне, слуханне, чытанне, пісьмо” [1, 7].

Але не трэба блытаць мову і маўленне. Увогуле “мова - гэта сістэма фанетычных, граматычных, стылістычных адзінак ў патэнцыі, у іх схаваных магчымасцях, маўленне - тыя ж элементы мовы ў дзеянні, дынаміцы, канкрэтным іх ужытку. Інакш кажучы, мова - гэта сродак зносін, а маўленне - працэс. І паміж гэтымі з'явамі існуе двухбаковая дыялектычная сувязь. Усё, што ёсць у мове, можа ўжывацца як факт маўлення, але не усё, што ёсць ў маўленні, можа стаць фактам мовы” [9, 6-7].

Мова і маўленне знаходяцца паміж сабой ў складаных узаемаадносінах, якія не вычэрпваюцца толькі адносінамі паміж агульным і прыватным, сутнасцю і з'явай. Некаторыя даследчыкі знаходзяць паміж мовай і маўленнем больш істотнае, якаснае адрозненне: “у маўленні мацней выяўляецца сутнасць мовы і мыслення, бо маўленне ў процівагу мове заўсёды мэтанакіраванае і сітуацыйна прывязанае” [9, 6].

Размежаванне мовы і маўлення мае прынцыповае значэнне па той прычыне, што менавіта ў мышленні, а не ў мове ўзнікаюць камунікатыўныя якасці (правільнасць, дакладнасць, чысціня, выразнасць, вобразнасць, лагічнасць, дарэчнасць), і іх існаванне абумоўліваецца адметнай прыродай маўлення.

“Маўленне суадносіцца з мовай, яно пабудавана з адзінак і катэгорый мовы, у адпаведнасці з яе правіламі. У маўленні моўныя адзінкі атрымліваюць дадатковыя магчымасці ў выбары, паўтарэнні, размяшчэнні, камбінаванні і транфармацыі ў залежнасці ад камунікатыўных задач і асобы гаворачага” [2, 5]. На аснове суадносін маўленне - мова вызначаюцца такія камунікатыўныя якасці як правільнасць (адпаведнасць нормам літаратурнай мовы), чысціня (адсутнасць ў маўленні нелітаратурных слоў і выразаў), багацце (выкарыстанне разнастайных сінанімічных моўных сродкаў)

“Маўленне пастаянна і цесна звязана з мысленнем чалавека, бо думка фарміруецца і выражаецца ў слове” [2, 6]. Суаднесенасць маўленне - мысленне абумоўлівае і дазваляе асэнсаваць такія камунікатыўныя якасці, як дакладнасць (строгая адпаведнасць значэнняў слоў і іх спалучэння са зместам і аб'ёму выражаемых паняццяў) і паняційная лагічнасць (калі сувязь значэнняў слоў, словазлучэнняў і сказаў не пярэчыць законам логікі і мыслення). Даступнасць маўлення таксама атрымлівае тлумачэнне на базе на базе суадносін маўленне - мысленне.

Маўленне пэўным чынам суадносіцца са свядомасцю. “Паняцце “свядомасць” шырэйшае за “мысленне”. Калі мысленне можна вызначэць як працэс адлюстравання рэчаіснасці ў формах паняццяў, суджэнняў і вывадаў, то свядомасць - гэта адчуванне рэчаіснасці ў любых формах - адчуваннях, уяўленнях, эмоцыях, волевыяўленнях і эстэтычных пачуццях. Паколькі ў машленні выражаюцца не толькі думкі, але і пачуцці, эмацыянальныя і эстэтычныя перажыванні чалавека, то можна з поўным правам гаварыць аб удзеле маўлення ў фарміраванні і выраджэнні эмацыянальнага стану чалавека” [2, 6]. На аснове суаднесенасці маўлення і свядомасці вызначаюцца такія камунікатыўныя якасці, як выразнасць, вобразнасць, дарэчнасць. Выразным называецца маўленне, якое ўздзейнічае не толькі на розум, але і на стан эмаыянальны стан чалавека, выклікае ўвагу і цікавасць слухачоў. Пад вобразнасцю мы разумеем наяўнась ў маўленні элементаў, якія фарміруюць прадметна-пачуццёвыя ўяўленні аб рэчаіснасці. Дарэчным будзе маўленне, якое адпавядае мэтам і ўмовам моўнай камунікацыі і ўзбуджае размоўную дзейнасць слухачоў.

Таксама маўленне цесна звязана з рэчаіснасцю, паколькі яно служыць для абазначэння разнастайных прадметаў і з'яў рэчаіснасці. “На аснове сувязей маўлення і рэчаіснасці, а таксама маўлення і мыслення характарызуюцца такія якасці, як дакладнасць і прадметная лагічнасць (адпаведнасць сэнсавых связей моўных адзінак у маўленні і адносін паміж прадметам і з'явамі аб'ектыўнай рэчаіснасці)” [2, 9].

“Маўленне заўседы накіравана на чалавека” [2, 10]. Аўтар або радыёвядучы зацікаўлены ў тым, каб маўленне было зразумелым і даступным слыхачу. “У сувязі з гэтым можа быць усвядомлена такая якасць, якая называецца даступнасцю” [2, 10].

Калі падсумаваць увесь папярэдні матэрыял то адбудзеца, што маўленне - гэта валоданне моваю, працэс моўных зносін паміж людзьмі, перадача думкі на адлегласць і г.д. Маўленне ў параўнанні з мовай вызначаецца большай рухомасцю, большай свабодай ў выбары і канкрэтным выкарыстанні лексічных і граматычных сродкаў, атаксама ў спалучэнні моўных адзінак. Калі мова - гэта сістэма сродкаў зносін, то маўленне - рэалізацыя гэтай сістэмы. “Маўленне выступае ў якасці пастаяннай лабараторыі мовы. Менавіта ў маўленні намячаюцца новыя, будучыя факты мовы, выяўляюцца яе патэнцыяльныя магчымасці, якія з цягам часу могуь стаць моўнай рэальнасцю” [2, 8].

Як ужо адзначалася вышэй, працэсам і вынікам маўленчай дзейнасці людзей з'яўляюцца выказванні і тэксты, у якіх фіксуюцца спосабы афармлення думкі; яе прадметна-сэнсавая, структурна-моўная і камунікатыўная цэласнасць. Часцей за ўсё рабоце над самастойным канструляваннем выказванняў папярэднічае аналіз спосабаў фарміравання і фармулявання чужых думак, зафіксаваных у разнастайных тэкстах, якія, як правіла, адлюстроўваюць вусную і пісьмовую формы маўлення, гутарковыя і кніжныя стылі, дыялогі і маналогі як формы моўных зносін. Увогуле ж задача камунікацыі заключаецца ў тым, каб у свядомасці слухача узнікла такая ж інфармацыя, якую перадае той, хто гаворыць. Практычна выходзіць так, што паміж інфармацыяй перададзенай і інфармацыяй, якая ўзнікла ў свядомасці слухача ці чытача, усталёўваецца большае ці меншае падабенства. І чым яно большае, тым лепш ажыццяўляюцца камунікатыўныя задачы, тым большыя дасягненні нават пры элементарным камунікатыўным акце: аўтар або адрасант - тэкст - адрасат. Пры адсутнасці любога з названных кампанентаў элементарнага акта камунікацыі не адбудзецца. У паляпшэнні камунікатыўнай функцыі мовы актыўную ролю выконваюць камунікатыўныя якасці маўлення - правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, выразнасць і багацце (разнастайнасць).

Каб маўленне адпавядала усім гэтым якасцям, радыёвядучаму трэба ведаць культуру маўлення і прытрымлівацца усіх нормаў літаратурнай мовы.

1.2 Культура маўлення

Менавіта па тым, як чалавек валодае мовай, можна меркаваць пра яго культурны ўзровень, эрудыцыю, унутраны свет. “Культура маўлення прадугледжвае сукупнасць якасцей маўлення, якія ў пэўнай сітуацыі пры выкананні сучасных моўных нормаў і этыкі зносін дазваляюць забяспечыць найбольшы эфект у дасягненні пастаўленых камунікатыўных задач. Такія якасці называюць камунікатыўнымі” [7, 23]. (Схема 1)

Схема 1.

“Культура маўлення ў цяперашні час выдзялілася ў самастойны раздзел. У сучасным мовазнаўствеазначэнне паняцця “культура маўлення” зводзіцца да наступнага:

1. Сукупнасць, сістэма якасцей правільнага прыгожага маўлення, дасканалага ў камунікатыўных адносінах;

2. Сукупнасць навыкаў, ведаў чалавека, якія забяспечваюць мэтазгоднае, правільнае выкарыстаннеразнастайных моўных сродкаў у працэсе зносін;

3. Асобы раздзел мовазнаўства, галіна ведаў пра культуру маўлення як сукупнасць яго камунікатыўных якасцей, дзе абагульняюцца дасягненні і іншых раздзелаў мовазнаўства, для таго как жыва і аператыўна ўздзельнічаць на моўную практыку.

Культура маўлення неразлучна звязана з фанетыкай, граматыкай, лексікалогіяй, фразеалогіяй. Гэта дысцыпліна не толькі вывучае моўныя сродкі, іх выкарыстанне ў маўленні, але і нармалізуе іх, актыўна ўздзельнічае на практыку моўных зносін” [2, 10-11].

Культура маўлення як навука аб правільным, дасканалым ў стылыстычных адносінах маўленні “цесна звязана з усімі раздзеламі лінгвістыкі (арфаэпіяй, акцэнтралогіяй, арфаграфіяй, лексікалогіяй, граматыкай, сінтаксісам)” [2, 9].

Сувязь гэта відавочная, таму што вывучаецца правільнасць маўлення, якая заключаецца ў яго адпаведнасці арфаэпічным, акэнтралагічным, арфаграфічным, лексічным і граматычным нормам беларускай літаратурнай мовы, гэта значыць даследуецца менавіта нарматыўнае выкарыстанне моўных сродкаў, а не іх граматычная, лексічная, арфаэпічная прырода.

Акрамя гэтага даследуецца прычыны парушэння літаратурных норм ў працэсе маўленчай дзейнасці, разглядаюцца адхіленні ад норм і іх дапушчальнасць у пэўных умовах. (Напрыклад, у маўленні журналіста з пэўнай стылістычнай мэтай могуць выкарыстоўвацца разнастайныя ненарматыўныя элементы для рэалістынага апісання рэчаіснасці, асяродзя, або для перадачы моўнай характарыстыкі пэўнай асобы.)

Цесная сувязь існуе і з нелінгвістычнымі навукамі, ў прыватнасці з логікай і псіхалогіяй.

Логіка, напрыклад, дапамагае асэнсаваць паняцці, з якімі суадносяцца асобныя словы і цэлыя выказванні, “яна вызначае ступень адпаведнасці семантыкі слова таму паняццю, якое абазначаецца або выражаецца гэтым словам, а таксама ацэньвае сэнсавыя сувязі паміж словамі, іх спалучэннямі і сказамі” [2, 9]. Без удзелу логікі не могуць быць ні устаноўлены, ні ацэнены такія камунікатыўныя якасці маўлення, як дакладнасць і лагічнасць.

Што тычыцца псіхалогіі, то яна “садзейнічае правільнаму вызначэнню таго, у якіх жыццёвых сітуацыях і якія маўленчыя сродкі аказваюцца дарэчнымі ці, наадварот, недарэчнымі, як уплываюць на душэўны стан чалавека вымаўленыя словы. Псіхалогія павінна даць рэкамендацыі, як трэба будаваць маўленне, каб яно было добрым па выніках, а нашы маўленчыя паводзіны аптымальнымі ў любых умовах зносін” [2, 9].

Маўленчая культура звязана таксама і з веданнем гісторыі народа, яго літаратуры, эстэтыкі, а таксама пытанняў тэорыі мастацкага слова, літаратуразнаўства і крытыкі.

У жывым маўленні пастаянна дзейнічаюць “законы нараджэння і адмірання”: адны моўныя факты адыходзяць ў пасіўны запас, другія паяўляюцца, каб засведчыць новыя рэаліі культурнага навуковага і грамацкага жыцця. Гэты надзвычай актыўны працэс словатворчасці патрабуе умелага, дбайнага рэгулявання, каб новы лексіка-фразеалагічны матэрыял арганічна ўпісаўся ў моўную сістему. Тым самым літаратурная мова засцерагаецца ад засмечвання, непісьменнага, а часам бяздумнага абыходжання са словам.

У свой час Л. У. Шчэрба адзначыў: “Бяда, калі разнароднае, бессістэмнае па сутнасці новае залье літаратурную мову і безнадзейна сапсуе яе сістему сродкаў выразнасці, якія толькі таму і выразныя, што ўтвараюць сістему. Тады настае канец літаратурнай мове, ішматвяковую работу па стварэнню даводзіцца пачынаць занава з нуля” [2, 177-178].

Трэба адзначыць, што такая перасцярога лінгвіста асабліва актуальна для сучаснага стану беларускай мовы, таму што вельмі актыўна ў нармаваную мову паступаюць новыя словы. Таму клопат пра чысціню роднай мовы набыў вастрыню. На старонках перыядычнага друку, у эфіры радыё і тэлебачанні ўсё часцей паяўяюцца матэрыялы, прысведчаныя культуры маўлення. Адны аўтары наракаюць на тое, што наша літартурная мова не вытрымлівае націску дыялектызмаў, прастамоўя, запазачаных слоў; другія, наадварот, гавораць пра тое, што родная мова прыкметна аддаляецца ад жывога маўлення, з-за чаго траціць сваю выразнасць.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што “барацьба за культуру маўлення заўсёды вядзецца як бы на два франты: супраць тых, хто безаглядна засмечвае літаратурную мову непатрэбнымі і нават шкоднымі новаўвядзеннямі, і супраць тых, хто ўпарта супраціўляецца ўсяму новаму і, нязвыкламу, але ў той час прагрэсіўнаму і карыснаму” [2, 178].

Надзённасць праблемы падкрэсліў Н. Гілевіч ў кнізе “Мова, якой мы пішам...”: “Не можа быць адказнай моўнай культуры і культуры наогул.

Маўленне правільнае, калі ў ім няма парушэння арфаэпічных, акцэнталагічных, словаўтваральных, марфалагічных, сінтаксічных, лексічных, фразеалагічных, прыказкавых нормаў. У гэтых нормах ёсць моцныя ўчасткі, якія звычайна ніколі не парушаюцца.

Напрыклад, наўрад ці хто-небудзь памыліцца `пры ўжыванні дзеяслова чытаць у любой з яго словазмяняльных формаў (чытаю, чытаеш, чытае і г .д.). Ёсць у гэтых нормах і слабыя ўчасткі, якія патрабуюць аховы” [4, 10] . “Можна спадзявацца, што з часам, - піша Б.М.Галавін, - навука будзе мець надзейнае апісанне моцных і слабых нормаў, моцных і слабых, па прымеце захоўвання ці парушэння нормы, участкаў” [5, 7].

З пытаннямі чысціні маўлення звязаны шматлікія выступленні на старонках перыядычнага друку, грамадскія дыскусіі аб мове. Падводзячы вынікі адной з такіх дыскусій, Ф.П.Філін адзначыў, у прыватнасці, што нікому не дадзена бяскарна парушаць законы літаратурнай мовы, валюнтарыстычна ставіцца да мовы. Ахова чысціні маўлення, ачыстка яго «ад слоўнага смецця, абарона ад засмечвання становіцца вострай, актуальнай праблемай, у галіне культуры не менш важнай, чым клопаты аб ахове навакольнага асяроддзя для нашага жыцця і жыцця будучых пакаленняў». “Лічыцца з нормамі літаратурнай мовы зусім не азначае, што тым самым абмяжоўваецца свабода моватворчасці радыёвядучага або пісьменніка. Патрэбна толькі ў гэтай свабодзе пачуццё меры, апраўданасці ужывання дыялектызмаў і іншых «ізмаў»!” [5, 132].

“Жывая народная гаворка з'яўляецца крыніцай, дзе чэрпае сілы для свайго развіцця літаратурная мова. У той жа час празмернае, неразборлівае вычэрпванне гэтай крыніцы прыводзіць да адваротнага: разлажнасці мошнай сістэмы, бяздзейнасці яе законаў, норм перад з'явай штучнага перараджэння” [2, 178].

Разбураюць чысціню маўлення такія беспадстаўна ўжытыя моўныя сродкі, як:

1) дыялектызмы;

2) індывідуальна- аўтарскія лексічныя, фразеалагічныя і прыказкавыя запазычанні з іншых моў,

3) аўтарскія наватворы,

4) жарганізмы,

5) словы-паразіты.

Дыялектызмы даволі часта выкарыстоўваюцца ў мастацкіх творах, але звычайна іх ужыванне абумоўлена пэўнай стылістычнай мэтай: яны або выступаюць сродкам маўленчай характарыстыкі персанажаў, або служаць стварэнню мясцовага каларыту. Ужыванне дыялектызма ў маўленчай дзейнасці журналіста-радыёвядучага павінна таксама падтрымлівацца тэмай выказвання і павінна ужывацца толькі дзеля таго, каб перадаць гаворку або традыцыі маўлення пэўнай тэрыторыі. Напрыклад: праграмма радыё “Беларусь” “Падарожжа ў глыбінку”:

А яшчэ, вельмі мяне уразіў невялікі куток адпачынку “Вільянін хутар”, які размясціўся непадалёк ад цэнтра горада. Шкада, што не магу паказаць вам, паважаныя слухачы, фотаздымкі з тых мясцін. Але гэта нагода самім прыехаць у гэты утульны гарадок і убачыць усю прыгажосць на свае вочы. “Вільянін хутар не можа не ўразіць цябе, унучанку! Прыязджай да нас, калі васна на дварэ будзе. Замля тады жыццём пахне” - на сапраўднай гаворке прапанавалі мне жыхары Вілейшчыны. [Дадатак 1, радыё “Беларусь”, праграма “Падарожжа ў глыбінку”, аўтар Кацярына Альфер]

У гэтым матэрыяле аўтар наўмысна выкарыстоўвае дыялектныя словы, каб перадаць асаблівасці горада Вілейка. Старажылы гэтай мясцовасці прытрымліваюцца сярэднебеларускай гаворкі, а ей уласціва наяўнасць клічнага склону, напрыклад: “унучанку!”. Калі мы звернемся да слоў васна і замля, то заўважым, што журналіст спецыяльна ужывае менавіта гэтую форму слоў, как перадаць няпоўнае недысімілятыўнае яканне: [в'аснам], [з'амл'ам], г. зн. вымаўленне ['а] у першым пераднаціскным складзе.

Літаратурнае маўленне журналіста не павінны запаўняць і жарганізмы - словы і звароты, характэрныя для маўлення прафесійных груп ці сацыяльных праслоек людзей, якія апынуліся ў своеасаблівых, адособленых умовах жыцця ці зносін. Выключэннем таксама з'яўляецца сітуацыі, калі дыктар на радыё наўмысна ужывае такія словы, для такого каб растлумачыць значэнне, або для паглыблення ў вывучаемую з'яву.

Тое самае можна сказаць і пра запазычанні, якія сёння вельмі часта выкарыстоўваюцца без неабходнасці, нягледзячы на тое, што ў беларускай мове ёсць свае, абжытыя, кадыфікаваныя лексіка-семантычныя адпаведнікі. Аднак усё ж такі часам па радыё магчыма пачуць:

Сёння, ў дзень усіх закаханых, мы пагаворым на тэму сапраўднага чыстага кахання. Таму дасылайце свае Love-сторы на наш электронны адрас або тэлефануйце адразу ў эфір. Чакаем ад вас цікавых гісторый! [радыё “1 канал радыё”, праграма “Ранак з Беларускім радыё]

Слова лаф-сторы, або, калі быць больш дакладным, Love story, прыйшло да нас з англійскай мовы. Яно актыўна ужывалася падлеткамі, а зараз назіраецца ў маўленні радыёвядучых, а таксама ў творах сучасных паэтаў. Такі прыём апісваецца ў падручніках як запазычванне і з'яўляецца забруджваннем мовы.

Яшчэ адно запазычанне, якое вельмі актыўна выкарыстоўваецца ўсімі журналістамі, - mass-media. Гэтае слова не аднойчы дыктар радыё “Беларусь” Кацярына Вараб'ёва ужывала ў сваіх матэрыялах. Напрыклад, 31 кастрычніка ў эфіры прагучала наступнае:

Прадстаўнікі mass-media называюць гэтага чалавека «дызайнерам-правакатарам». На што Іван Айплатаў адказвае, што проста любіць гумар у модзе, але пры гэтым сур'ёзна ставіцца да яе. Кожная яго калекцыя - гэта дакладнае трапленне ў жаданні людзей, якія любяць эксперыментаваць са стылем. Яго адзенне ёсць у гардэробах такіх вядомых асоб, як Fergie, Ілля Лагуценка, Павел Воля, Эвеліна Блёданс, Анастасія Валачкова ... Чым парадуе Іван Айплатаў на гэтым тыдні моды, даведаемся ад Івана. [Дадатак 2, радыё “Беларусь”, рубрыка “Дызайн. by”, аўтар К. Вараб'ёва]

Калі мы звернемся да тлумачальнага слоўніка, то знойдзем, што тэрмін mass-media (масмедиа) у англійскай мове азначае сродкі масавай камунікацыі або масавай інфармацыі (Слоўнік выдавецкіх і паліграфічных тэрмінаў: ангельска-беларускі, беларуска-ангельскі, Кастусь Санько, Мінск: Тэхналогія, 2003.). Беларускамоўны адпаведнік так жа добра гучыць, як і замежны тэрмін, аднак з-за моды на ўсё амерыканскае, большасць вядучых выкарыстоўваюць менавіта гэты тэрмін. Трэба адзначыць, што iнтэрнацыяналiзацыя - гэта сучасныя тэндэнцыi ў развiццi мовы, якая звязана з iнтэнсiўным пранiкненнем запазычанняў, перш за ўсё англа-амерыканiзмаў. Гэта тэндэнцыя не з'яўляецца спецыфiчнай для беларускай мовы, яна закранула большасць еўрапейскiх моў. Прыкладаў можна прывесцi мноства, аднак найбольш распаўсюджана ўсё тое, што звязана з моўным абслугоўваннем сферы камп'ютарных тэхналогiй. Здаецца, не так даўно паявiлiся iншамоўныя словы “камп'ютар”, “сайт”, “блог”, “брэнд” i гэтак далей. На базе гэтых запазычанняў вельмi iнтэнсiўна ўтвараюцца новыя лексiчныя адзiнкi ў межах самой беларускай мовы i па беларускiх мадэлях: блог - блогеры, благасфера. Прыкладам з'яўляецца матэрыял дыктара на радыё “Беларусь” Кацярыны Вараб'ёвай:

У гэтым годзе ўжо пяты сезон Belarus Fashion Week. Паказы калекцый - гэта, безумоўна, галоўныя падзеі тыдня, але не адзіныя. У гэтым годзе заяўлена вялікая адукацыйная праграма: майстар-класы і семінары для фатографаў, журналістаў і дызайнераў, конкурсы маладых дызайнераў і блогераў. На модных пляцоўках Мінска будуць прадстаўлены брэнды Тараканава, Тадорская,Бойцік, Кучарэнка, Рада Стайл, Іван Айплатаў і іншыя. Жыхары і госці сталіцы таксама змогуць ацаніць турэцкія, львоўскія і калінінградскія брэнды. Пра адметнасці пятага сезону распавяла кіраўнік Аргкамітэту Belarus Fashion Week Яніна Ганчарова. [Дадатак 2, радыё “Беларусь”, рубрыка “Дызайн. by”, аўтар К. Вараб'ёва]

Запазычанне -- гэта абсалютна натуральны працэс, пытанне хiба што ў колькасцi гэтых запазычанняў i мэтазгоднасцi iх ужывання. Фактычна гэта праблема культуры мовы, але многiя спецыялiсты адносна гэтай праблемы схiляюцца да таго, што моўная практыка сама пакажа, што мэтазгодна пакiнуць, а што будзе адмецена як лiшняе i непатрэбнае.

Найбольшую колькасць ужывання замежных слоў і слэнгу я заўважыла ў маўленні Кацярыны Вараб'ёвай. Іх выкарыстоўванне магчыма абумоўлена тым, што праграма “Дызайн. by” накіравана ў першую чаргу на моладзь. А вось ужыванне запазычанняў падчас стужкі навін, я лічу зусім не магчымым.

1: Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам фінансаў Андрэем Харкаўцом пачала roadshow еўрабондаў ў Ганконгу, а затым правядзе прэзентацыі ў Сінгапуры. Мінфін Беларусі арыентуецца на прыбытковасць новага выпуску суверэнных еўрабондаў на ўзроўні 9% гадавых. Як паведамлялася, Беларусь можа ў 2013 годзе размясціць еўрабонды на $ 500-600 млн. [Дадатак 6, радыё “Беларусь”, блок навін, рэдактар А. Кулік]

2: Беларускія піянеры маюць намер развіваць online формы цімураўскага руху. У прыватнасці, хлопцы і дзяўчаты хочуць дапамагаць пажылым людзям асвойваць навыкі работы з Інтэрнэтам, Skype і г.д. Пачаць рэалізацыю гэтага праекта піянеры плануюць у 2013 годзе. [Дадатак 4, радыё “Беларусь”, блок навін, рэдактар А. Кулік]

Літаратурная мова выкарыстоўвае таксама і канцылярскую лексіку, але строга абмяжоўвае яе ўжыванне дзелавым стылем. Прыкладам такога абумоўленага ўжывання з'яўляюцца выпускі навін, якія выходзяць ў эфір кожны час. Асабліва, калі інфармацыя тычыцца афіцыйных з'яў або афіцыйнай інфармацыі:

“Сёння ўрадавая дэлегацыя Беларусі на чале з Міхаілам Мясніковічам з афіцыйным візітам адправілася у Казахстан. Прэм'ер-міністр Беларусі сустрэнецца з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым і прэм'ер-міністрам Серыкам Ахметавым. Візіт прадоўжыцца па 11 лістапада” [Дадатак 13, радыё “Брэст”, блок навін, дыктар Т. Рэпечыва].

Такія выпускі навін нярэдка суправаджаюцца моўнымі клішэ, штампамі, канцылярызмамі: актывізацыі эканамічнага супрацоўніцтва, паказаў высокі ўзровень, перадавымі тэхналогіямі, з пункту гледжання, неабходна нарасціць аб'ёмы, пункт гледжання, выйсці за рамкі [Дадатак 3, радыё “Беларусь”, блок навін, рэдактар А. Кулік]; пытанне прадастаўлення крэдыту, у рамках праекта плануецца, павялічыць аб'ём інвестыцый, будуць прадстаўлены, гледачы змогуць пазнаёміцца, прынялі ўдзел [Дадатак 4, радыё “Беларусь”, блок навін, рэдактар А. Кулік].

Сёння выразна прасочваюцца маўленчыя асаблівасці выражэння ў СМІ камунікатыўных установак. Калі раней, асабліва ў савецкія часы, моўная асоба журналіста была параўнальна з пісьменніцкай сацыяльна-арыентаванай, пасіўна аўтарызаванай, то зараз праз прызму светапоглядаў і індывідуальных меркаванняў журналіста выразна выяўляецца асэнсаванне жыццёвых фактаў, якія ў публіцыстычным маўленні атрымліваюць пэўнае тлумачэнне і ацэнку з адпаведнымі каментарыямі.

Індывідуалізацыя выражаецца праз канцэнтрацыю ўвагі на аўтарскім “я”: я ведаю, што…”, “я чытала у адным інтэрв'ю, што…”, “мне цікава”, “я нагадваю вам…”, “З вамі я, вядучая Кацярына Вараб'ёва. Сёння разам са мною прапаную прагуляцца…”, “я чытала што…”, “На гэтым я, Кацярына Вараб'ёва, развітваюся з вамі” [Дадатак 7, радыё “Беларусь”, рубрыка “Дызайн. by”, аўтар К. Вараб'ёва]; “А яшчэ, вельмі мяне уразіў невялікі куток адпачынку “Вільянін хутар”, які размясціўся непадалёк ад цэнтра горада…”, [Дадатак 1, радыё “Беларусь”, рубрыка “Падарожжа ў глыбінку”, аўтар: К. Альфер] і г.д.

З-за актуалізацыі мадальных працэсаў у маўленні журналіста і рвдыёвядучага з'яўляецца:

1. Частотнае ўжыванне звароту да аўдыторыі Сябры!”, “Я лічу, вы згадзіцеся што… [Дадатак 7, радыё “Беларусь”, рубрыка “Дызайн. by”, аўтар К. Вараб'ёва], “Вітаю вас, сябры! “Нагадаю, вы слухаеце праграмму “падарожжа ў глыбінку”…” [Дадатак 8, радыё “Беларусь”, рубрыка “Падарожжа ў глыбінку”, аўтар: К. Альфер];Шкада, што не магу паказаць вам, паважаныя слухачы, фотаздымкі з тых мясцін…”, “Спадзяюся, вам яно спадабалася!” [Дадатак 1, радыё “Беларусь”, рубрыка “Падарожжа ў глыбінку”, аўтар: К. Альфер].

2. Ужыванне асабовага займенніка “мы” ў значэнні “аўтар і слухач”: І мы пачынаем «Падарожжа ў глыбінку». Завітаем мы ў горад Глыбокае Віцебскай вобласці…” [Дадатак 8, радыё “Беларусь”, рубрыка “Падарожжа ў глыбінку”, аўтар: К. Альфер], І мы працягваем “Падарожжа ў глыбінку”. Сёння наша месца прыпынку - горад Вілейка, што на Міншчыне…”, “Вось такое ў нас атрымалася падарожжа па цікавых мясцінах горада Вілейкі…” Мы вельмі любім слухаць у вашай інтэрпрэтацыі дасціпныя жарты аўцюкоўцаў”.

Калі ў савецкія часы высокая ступень лексічнай разнастайнасці ў вусных тэкстах лічылася негатыўнай з'явай, якая ўскладняе ўспрыманне паведамлення, то зараз гэта паказчык “багацця” аўтарскага стылю. Журналісты ўсё часцей выкарыстоўваюць крылатыя выразы, метафары, параўнанні, маўленчыя прыёмы гульні і іншыя вобразныя сродкі.

Белорусские производители соков выжимают импортёров с рынка. За последние три года отечественные компании увеличили свою долю вдвое, с 30 до 60 процентов. А скоро обещают и вовсе национализировать рынок, оставив импортёрам не более 10. Сочный бизнес изнутри в материале нашего корреспондента. [радыё “Брест”, навіны, рэдактар: А. Кавальчук]

У выніку зменаў у палітычным, эканамічным, сацыяльным, культурным жыцці грамадства маўленчая арганізацыя тэкстаў СМІ трансфармавалася. Узрасла роля дыялагічнасці і назіраецца тэндэнцыя да дэмакратызацыі мовы, якая ў значнай ступені фарміравалася пад уздзеяннем фактара разбурэння ўсяго савецкага. У апошняе дзесяцігоддзе рысамі аўдыявізуальных СМІ, радыёстанцый, сталі свабода ў выбары фармулёвак, фамільярнасць у зносінах (з субяседнікам). Так, даследчыкі заўважаюць, што ў сучаснай журналісцкай практыцы з'явілася тэндэнцыя адказу ад імя па бацьку ў асабістых імёнах. Сёння амаль усе радыёстанцыі не ужываюць ў навінах або перадачах імя па бацьку:

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка адзначае, што належыць вялікая парламенцкая работа па фарміраванні заканадаўчай базы Еўразійскай эканамічнай прасторы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў 2013 годзе Беларусі, Расіі і Казахстану трэба будзе ратыфікаваць значную колькасць заканадаўчых актаў. Кіраўнік ніжняй палаты парламента адзначыў, што ў заканатворчай сферы тры краіны рухаюцца сінхронна ў пытаннях стварэння Еўразійскай эканамічнай прасторы” [Дадатак 6, радыё “Беларусь”, блок навін, аўтар: А. Кулік].

Аднак два гады таму, пад час першай практыкі мой кіраўнік настойвал на тым, каб у матэрыяле было агучана поўнае імя суразмоўцы:

“Сегодня в здании администрации Московского района прошёл приём граждан по Брестскому восточному избирательному округу №4. Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Анна Тарасовна Онищук отвечала на вопросы жителей города. Чаще всего брестчан волнуют следующие вопросы…”

Пад час аналізу матэрыялаў, мы заўважылі што на сучасным радыё адбываецца актыўная трансфармацыя жанравых формаў. Вялікае значэнне для прыцягнення аўдыторыі набывае інтэрмедыйнасць і інтэрактыўнасць, што ўплывае на будову эфіру. Таму зусім не выпадкова, што ФМ-журналістыка зрабіла стаўку менавіта на размоўныя жанры. З'яўленне новых праграм аказала ўплыў на ўвесь радыёэфір. Журналісты адмовіліся ад праграм, падрыхтаваных на паперцы, з-за чаго ўзрасла дыялагізацыя эфіра, вялікую папулярнасць набыў жанр інтэрв'ю. Зразумела, у гэтым можна знайсці і негатыў, але радыё стала бліжэй да слухача:

Второй год подряд нашу область в финале республиканского конкурса «Студент года», который прошел на днях в Минске, представлял Брестский государственный университет имени А.С. Пушкина. И самое удивительное - за звание лучшего студента Беларуси снова боролся студент психолого-педагогического факультета. По следам своего старшего товарища Сергея Полячука пошла четверокурсница Яна Буцкевич. И сегодня она у нас в гостях…

- Честно говоря, я даже не представляю, как жюри выбирало из нас лучшего. Все участники были настолько разными, что будь я на месте судей, мне пришлось бы очень сложно. И все-таки я думаю, что они сделали правильный выбор - победительница достойная. Наверное, к конкурсу ее готовила целая армия!

- Расстроилась из-за этого?

- Нет, я не расстроилась. Просто устала - подготовка к финалу меня вымотала…”

[Дадатак 12, радыё “Брэст”, дзённае шоу “Другая змена”, аўтары Т. Раманава, Т. Холадава]

Трэба адзначыць, што сучасная практыка дэманструе, што майстэрства аўтара выражаецца ў яго здольнасці адбіраць для свайго твора найбольш стылістычна дакладныя і дарэчныя для сітуацыі зносін словы і выразы.

“Я чуў па радыё…”, “Гэта казалі па тэлебачанні…”, “Так сцвярджаў дыктар…” Заўсёды СМІ выклікаюць вялікі давер у аудыторыі. Радыё з'яўляецца адной з асноўных структур, якія прапагандыруют культуру вуснага маўлення і тым самым фарміруюць моўны густ. Таму маўленне радыёвядучага павінна адпявядаць усім літаратурным нормам.

1.3 Правільнасць маўлення і арфаэпічная норма

Як ужо вядома, чыстая мова ў эфіры радыё ўказвае на высокі узровень журналіста. Маўленне лічыцца правільным, калі ў ім адсутнічаюць парушэнні агульнапрынятых, агульнаабавязковых літаратурных норм і само яно, як звязная мова, адпавядае ўсім законам сучаснай беларускай мовы. Правільнасць маўлення -- галоўная камунікатыўная якасць, таму што перш за ўсё яна забяспечвае ўзаемазразумеласць і адзінства маўлення.

Беларуская мова адрозніваецца, напрыклад, ад дыялектнай мовы і прастамоўя ўзаконенымі нормамі. Сучаснай літаратурнай мове ўласцівы арфаэпічныя і акцэнталагічныя, арфаграфічныя і пунктуацыйныя, лексічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, фразеалагічныя і стылістычныя нормы. Па сутнасці маўленне вядучага на радыё або на тэлебачанні павінна адпавядаць усім гэтым нормам. Асаблівую увагу радыёвядучы абавязаны надаваць арфаэпічнай норме. “Калі звярнуцца да слоўніка, арфаэпічныя нормы - гэта правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, правілы вамаўленняў гукавых спалучэнняў, правілы інтанацыі” [3, 120]. Гэтыя нормы павінны быць добра засвоены радыёвядучым, таму што яны адыгрываюць вялікую ролю у перадачы інфармацыі і засвойванні яе слухачом.

Сёння шмат вядучых нашага радыё нячыста вымаўляць [дз], цьвёрдыя [ц] і [ч] -- самыя характэрныя гукі беларускай мовы. Большасьць жа дыктараў гаворыць: [шшаслівы], [деті], [удельнікі], [багаттяў], [двацать], [прыгажость] і нават [вошы] замест вочы. Такія памылкі ў большасці выпадкаў робяць маладыя нявопытныя дыктары, якім трэба прыводзіць сваё маўленне ў парадак.

Падчас аналізу аўдыёматэрыялаў на радыё “Брэст”, я адзначыла, што чыстым беларускім вымаўленнем валодае вялікая частка радыёвядучых. З іх хацелася б больш за ўсё адзначыць Валянціну Тушкевіч, яе стаж як радыёвядучага ужо дасягнуў амаль 40 гадоў. Маўленне гэтага дыктара адказвае ўсім літаратурным нормам, а матэрыялы напісаныя даступнай мовай і адказваюць усім патрабаванням. Асаблівую увагу Валянціна Тушкевіч надае канчаткам слоў. Губна - губныя [б], [п], [м], і губны-зубныя [в], [ф] на канцы слоў, а таксама перад мяккімі зычнымі не змякчаюцца, яны вымаўляюцца цвёрда. Дастаткова ўвагі гэты дыктар надае лічэбнікам і лічбам, ў вымаўленні якіх адбываецца шмат памылак з-за ўплыву рускай мовы.

Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на маўленне дыктара вышэйшай катэгорыі, вядучай праграм Беларускага радыё Святланы Шушаковай. Яе маўленне яшчэ раз даказвае, што беларуская мова - адна з самых мілагучных ў свеце. Гэты дыктар захоўвае ў сваім маўленне ўсе адметнасці беларускай мовы: асімілятыўная мяккасць адбываецца перад любымі мяккімі, акрамя г, к, х, як і патрэбна, адпаведна літаратурнай нормы. [Дадатак 5, блок навін]

З вымаўленнем галосных у нас нітыба неблага. Але гутарка патрэбна, і галоўным чынам пра ненацескныя галосныя. Справа ў тым, што пры “ўспрыманні мовы галоўнае акустычнае ўражанне ствараюць не галосныя, а зычныя. Так, ненацескныя галосныя, вымаўлены з недастаткова выразным тэмбрам (напрыклад: разъм замест разам, хлопчъкъў замест хлопчыкаў, песньмі замест песнямі) менш рэжа вуха, чым, напрыклад, мяккі [ч'] у слове чяста (часта) або цвёрды [с] ў слове “снег”.

Зараз ў мове радыё існуе такая тэндэнцыя, як імкненне да закону “эканоміі маўленчых намаганняў”. Аб гэтым добра сказана ў кніжцы “Асновы культуры маўлення і стылістыкі” У. В. Анічэнкі: “Сцісласць, ці лаканічнасць, маўлення падпарадкавана дзейнасці закону “моўнай эканоміі”, ці закону “эканоміі маўленчых намаганняў”. У працэсе выкарыстання адзінак мовы адбіраюцца найбольш рацыянальныя, зручныя для зносін сродкі. За кошт гэтага тэкст ці пэўны маўленчы перыяд скарачаецца, але павялічваецца ці застаецца нязменнай інфарматыўная частка.

“Надзвычай аптымальным сродкам стварэння кароткага варыянту тэрміна з'яўляецца абывіятурнае скарачэнне. Яно не мяняе ні сэнсавай структуры паняцця, ні граматычнай структуры яго разгорнутага варыянта. Скарачаецца толькі прастора, якую займае разгорнуты шматслойны тэрмін ў тэксце, і час, неабходны для яго вымаўлення. Адпаведна эканоміцца слыхавая і зрокавая “энэргія” [2, 251].

Аднак нельга выкарыстоўваць на радыё абрывіятуры, якія ніхто не ведая і якія не распаўсюджаны ў свядомасці людзей. Выключэннем з'яўляецца толькі варыянт, калі перад агучваннем абывіятуры, радыёвядучы дае расшыфроўку. Прыклад:

“28 августа в 11:30 в Центре олимпийского резерва по гребле состоится открытое первенство города по жиму штанги на повторение. Соревнования организованы при участии отдела физической культуры, спорта и туризма Брестского горисполкома, городского комитета БРСМ, а также ЦОР «Гребной канал». Подробнее о проведения турнира рассказывает мастер спорта международного класса по жиму лёжа Алексей Сэндар…. [Дадатак 13, радыё Брэст, навіны, рэдактар Т. Рэпечава].

Сёння наша радыё з'яўляецца адным з галоўных сродкаў атрымання інфармацыі. Таму маўлення радыёвядучага павінна адпавядаць ўсім нормам літаратурнага вымаўлення. Аднак, колькі на радыё журналістаў, столькі і розных гаворак. Таму для таго, каб быць прыкладам для астатніх журналіст павінен як мага больш звяртацца на слоўнікаў і даведнікаў.

Заключэнне

Пад час курсавой працы мы прааналізавалі маўленне журналістаў на радыё, а таксама на падставе іх тэкстаў знайшлі найбольш распаўсюджаныя памылкі. Былі выкарыставаны марэрыялы беларускамоўных радыёстанцый “Беларусь”, “Радыё Брэст”, а таксама рускамоўных: “Альфа радыё”, “Радыус FM”.

На падставе матэрыялаў даследчыкаў моўных працэсаў, а таксама пасля уласнага даследвання, мы змаглі выканаць усе пастаўленыя задачы. Намі былі выяўлены самыя часты памылкі на радыё. Пад час курсавой працы мы прааналізавалі сучасныя тэндэнцыя, якія адбываюцца ў маўленні.

Намі таксама былі зроблены наступныя высновы:

ь Самай распаўсюджанай формай інфармацыі спакон вякоў з'яўляецца вербальная або славесная форма, якая мае выгляд вуснага ці пісьмовага маўлення;

ь Мова - гэта сродак зносін, а маўленне - працэсс;

ь Маўленне выступае ў якасці пастаяннай лабараторыі мовы;

ь Каб маўленне адпавядала усім гэтым якасцям, радыёвядучаму трэба ведаць культуру маўлення і прытрымлівацца усіх нормаў літаратурнай мовы;

ь У жывым маўленні пастаянна дзейнічаюць “законы нараджэння і адмірання”: адны моўныя факты адыходзяць ў пасіўны запас, другія паяўляюцца, каб засведчыць новыя рэаліі культурнага навуковага і грамацкага жыцця;

ь На старонках перыядычнага друку, у эфіры радыё і тэлебачанні ўсё часцей паяўяюцца матэрыялы, прысведчаныя культуры маўлення.

ь Маўленне правільнае, калі ў ім няма парушэння арфаэпічных, акцэнталагічных, словаўтваральных, марфалагічных, сінтаксічных, лексічных, фразеалагічных, прыказкавых нормаў;

ь Разбураюць чысціню маўлення такія беспадстаўна ўжытыя моўныя сродкі, як: 1) дыялектызмы, 2) індывідуальна- аўтарскія лексічныя, фразеалагічныя і прыказкавыя запазычанні з іншых моў, 3) аўтарскія наватворы, 4) жарганізмы, 5) словы-паразіты;

ь У маўленні на радыё трэба таксама адзначыць з'яўленне вялікай колькасці русізмаў.

ь Адным з актыўных працэсаў у маўленні, які мы заўважылі пад час навуковай працы, з'яўляецца паступовае набліжеэнне да закону эканоміі маўленчых сродкаў або універбацыі.

ь У апошні час існуе тэндэныя да выкарыстоўвання ў мове радыё эмацыянальна-экспрэсіўных сродкаў зніжанага плану

ь Пашыраецца выкарыстоўванне ў маўленні радыёвядучага простых, няпоўных і элептычных сказаў.

ь Каб быць прыкладам для астатніх, журналіст павінен як мага больш звяртацца на слоўнікаў і даведнікаў.

Журналіст - камунікатыўны лідар, таму ўменне прачытваць маўленую сітуацыю, прадбачыць працэс яе разгортвання, разумець суразмоўцу і прагназаваць вынікі кантактавання не менш важнае, чым уменне, “аддзяляючы зерне ад жыцікаў, публікаваць жыцікі” (Э. Фіхтэліус).

Бібліяграфічны спіс

1. Абабурка, М. В. Культура беларускай мовы / М. В. Абабурка. - Мінск: Вышэйшая школа, 1994. - 122 с.

2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / У. В. Анічэнка [і інш. ]. - Мінск: Універсітэцкае, 1992. - 254 с.

3. Іўчанкаў, В. І. Медыярыторыка: рытарычныя асновы жур., лінгвістыкі публ. тэксту, дыскурсны аналіз смі: курс лекцый / В. І. Іўчанкаў. - Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009. - 280 с.

4. Каўрус, А. А . Стылістыка беларускай мовы / А. А. Каўрус. - 3-е выд., дапрац. і дап. - Мінск: Нар. асвета, 1993. - 320 с.

5. Лепешаў, І. Я . Асновы культуры мовы і стылістыкі: практыкум: вучэб. дапам. для філал. фак. універсітэтаў / І. Я. Лепешаў. - Мінск: Універсітэцкае, 1989. - 205 с.

6. Лепешаў, І. Я . Культура маўлення: дапаможнік па курсу "Стылістыка і культура мовы" для студэнтаў “Беларуская філалогія” / І. Я. Лепешаў. - Гродна: ГрДУ, 2007. - 203 с.

7. Старасценка, Т. Я. Стылістыка беларускай мовы: вучэб.-метад. дапам. / Т. Я. Ста-расценка, В. В. Урбан, Ф. С. Шумчык. - Мінск: БДПУ, 2010. - 209 с.

8. Сцяцко, П. У. Культура мовы / П. У. Сцяцко. - Мінск: Тэхналогія, 2002. - 444 с.

9. Цікоцкі, М. Я . Стылістыка беларускай мовы: вучэб. дапам. для фак. журналістыкі / М. Я. Цікоцкі. - Мінск: Вышэйшая школа, 1976. - 302 с.

10. Цікоцкі, М. Я . Стылістыка тэксту: вучэб. дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў філал. профілю / М. Я. Цікоцкі. - Мінск: Бел. навука, 2002. - 223 с.

11. Культура мовы журналіста. Выпуск 2 / М. Я. Цікоцкі, А. І. Наркевіч. - Мінск: Універсітэцкае, 1984. - 87с.

Дадатак 1

“Падарожжа ў глыбінку”

Аўтар: К. Альфер

Вітаю вас, сябры! З вамі Кацярына Альфер. І мы пачынаем «Падарожжа ў глыбінку». Сёння прапаную завітаць у горад Вілейку Мінскай вобласці.

Муз.адб.

Першыя паселішчы на месцы цяперашняй Вілейкі з'явіліся прыкладна ў 8-7 тысячагоддзі да нашай эры. Цяжка нават уявіць, аднак археолагі пацвярджаюць: стаянкі старажытных людзей у раёнах вёскі Асташкава або Сосенкі маюць такі вялікі ўзрост. Крыху «маладзейшыя» паселішчы каля вёсак Нарач, Рабунь і Куранец - яны датуюцца прыкладна 4-2 тысячагоддзем да нашай эры. Калі казаць пра нашу эру, то ў наваколлі Вілейкі налічваецца больш за 20 курганоў - месцаў пахаванняў, характэрных для крывічоў і дрыгавічоў. А вось калі ўпершыню упамінаецца назва Вілейкі, расказала мне жыхарка гэтага горада Юлія Першына.

СНХР

Ужо ў 1944 годзе горад атрымаў статус раённага цэнтра ў Маладзечанскай вобласці, а ў 1960-м перайшоў у Мінскае абласное падпарадкаванне. У 1974 годзе побач з Вілейкай быў арганізаваны штучны вадаём, названы Вілейскім вадасховішчам. Гэты вадаём і сёння забяспечвае не толькі Вілейку, але і сталіцу чыстай пітной вадой. Без сумнення, менавіта Вілейскае вадасховішча - найбольш цікавы аб'ект блізу горада. І не толькі таму, што гэта другі па велічыні вадаём у Беларусі і самы вялікі вадаём штучнага паходжання. Перш за ўсё, прывабнасць Вілейскага вадасховішча - у яго патэнцыяле.

СНХР

Муз.адб.

За вамі па-ранейшаму Кацярына Альфер. І мы працягваем “Падарожжа ў глыбінку”. Сёння наша месца прыпынку - горад Вілейка, што на Міншчыне.

Галоўнымі славутасцямі Вілейкі, акрамя Вілейскага вадасховішча, якое знаходзіцца па-за межамі гарадской рысы, безумоўна можна назваць архітэктурныя шэдэўры. Праўда, іх узрост досыць сціплы, паколькі ў пачатку XIX стагоддзя горад практычна выгарэў дашчэнту, таму актыўны каменнае будаўніцтва вялося з сярэдзіны XIX стагоддзя. І ўсё ж яны прадстаўляюць пэўную цікавасць. Так, на цэнтральнай плошчы Вілейкі амаль насупраць размяшчаюцца каталіцкі касцёл Узвіжання Святога Крыжа і праваслаўная царква Прападобнай Марыі Егіпецкай. Расказвае жыхарка Вілейкі Юлія Першына.

СНХР

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа быў пабудаваны ў 1913 годзе ў псеўда-гатычным стылі. Дарэчы, выглядае ён, як быццам сышоў са старонак англійскага рамана 19 стагодзьдзя пра каханьне і вампіраў.

І ўвогуле, галоўная плошча Вілейкі мае досыць арыгінальны знешні выгляд, бо на ёй мірна суседнічаюць і пабудовы XIX-пачатку ХХ стагоддзя, і збудаванні 21. А яшчэ, вельмі мяне уразіў невялікі куток адпачынку “Вільянін хутар”, які размясціўся непадалёк ад цэнтра горада. Шкада, што не магу паказаць вам, паважаныя слухачы, фотаздымкі з тых мясцін. Але гэта нагода самім прыехаць у гэты утульны гарадок і убачыць усю прыгажосць на свае вочы. “Вільянін хутар не можа не ўразіць цябе, унучанку! Прыязджай да нас, калі васна на дварэ будзе. Замля тады жыццём пахне” - на сапраўднай гаворке прапанавалі мне жыхары Вілейшчыны.

Муз.адб.

Вось такое ў нас атрымалася падарожжа па цікавых мясцінах горада Вілейкі. Спадзяюся, вам яно спадабалася! З вамі была Кацярына Альфер. Да наступных сустрэч на хвалі радыё “Беларусь”!

Дадатак 2

Кар: Вітаю Вас, дарагія сябры! У эфіры міжнароднага радыё “Беларусь” -наша традыцыйная рубрыка, прысвечаная беларускаму дызайну. З вамі я, вядучая Кацярына Вараб'ёва. Сёння мы пагаворым пра значную падзею ў вобласці беларускай моды-Belarus Fashion Week. (адб.)

У гэтым годзе ўжо пяты сезон Belarus Fashion Week. Паказы калекцый - гэта, безумоўна, галоўныя падзеі тыдня, але не адзіныя. У гэтым годзе заяўлена вялікая адукацыйная праграма: майстар-класы і семінары для фатографаў, журналістаў і дызайнераў, конкурсы маладых дызайнераў і блогераў. На модных пляцоўках Мінска будуць прадстаўлены брэнды Тараканава, Тадорская,Бойцік, Кучарэнка, Рада Стайл, Іван Айплатаў і іншыя. Жыхары і госці сталіцы таксама змогуць ацаніць турэцкія, львоўскія і калінінградскія брэнды. Пра адметнасці пятага сезону распавяла кіраўнік Аргкамітэту Belarus Fashion Week Яніна Ганчарова.

(плёнка)

Прадстаўнікі mass-media называюць гэтага чалавека «дызайнерам-правакатарам». На што Іван Айплатаў адказвае, што проста любіць гумар у модзе, але пры гэтым сур'ёзна ставіцца да яе. Кожная яго калекцыя - гэта дакладнае трапленне ў жаданні людзей, якія любяць эксперыментаваць са стылем. Яго адзенне ёсць у гардэробах такіх вядомых асоб, як Fergie, Ілля Лагуценка, Павел Воля, Эвеліна Блёданс, Анастасія Валачкова ... Чым парадуе Іван Айплатаў на гэтым тыдні моды, даведаемся ад Івана.

(плёнка)

Шаноўныя сябры! Мы працягваем рубруку “Дызайн.бай.” З вамі Кацярына Вараб'ёва. Сёння мы гаворым пра Belarus Fashion Week, якая праходзіць ў Мінску. Belarus Fashion Week падтрымлівае дызайнераў-удзельнікаў і арганізуе іх паказы на замежных тыднях моды. «Дызайнерам сезону» названа Ірына Бойцік, якая гэтай восенню пры падтрымцы Аргкамітэту прэзентавала сваю калекцыю на Lviv Fashion Week і Mercedes-Benz Fashion Week Russia. Расказвае Яніна Ганчарова.

(плёнка)

Сябры! Час рубрыкі “Дызайн.бай” падыходзіць да завяршэння. Сёння мы гаварылі пра Belarus Fashion Week, які працягнецца да 4 лістапада. На гэтым я, Кацярына Вараб'ёва, развітваюся з вамі. Добрага вам настрою! Сустрэнемся праз тыдзень.

Дадатак 3

14.00 У студыі ... . Коратка пра асноўнае:

- Развіваць бізнес на тэрыторыі Беларуска-кітайскага парку маюць намер ужо больш як 10 буйных кампаній.

- Пасольства Беларусі ў Францыі сканцэнтруецца на актывізацыі эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі.

- Міжнародны конкурс сучаснай харэаграфіі ў Віцебску паказаў высокі ўзровень.

Гэта былі анонсы. Зараз -падрабязнасці.

Ужо больш як 10 буйных кампаній маюць намер развіваць свой бізнэс на тэрыторыі Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку. Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік. Па яго словах, у парку чакаюць дзелавых партнёраў з усяго свету, якія валодаюць перадавымі тэхналогіямі. Для Беларусі праект выгадны не толькі з пункту гледжання павелічэння экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі. У прыватнасці, у парку для беларусаў будуць створаны сучасныя працоўныя месцы.

(муз.адб.міжн.супрац.)

Пасольства Беларусі ў Францыі сканцэнтруецца на актывізацыі эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Пра гэта па заканчэнні міжнароднага мітынгу-рэквіема, прымеркаванага да 200-годдзя вайны 1812 года, на Брылёўскім полі паведаміў журналістам Павел Латушка, прызначаны нядаўна Паслом Беларусі ў Францыі. На яго думку, цяперашні аб'ём тавараабароту паміж краінамі у памеры $ 500 млн. не можа задавальняць ні адзін, ні другі бок. Па словах дыпламата, дзве дзяржавы маюць добры патэнцыял для значнага павялічэння ўзаемнага гандлю.

...

Подобные документы

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

  • Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.

    курсовая работа [155,7 K], добавлен 05.05.2015

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.

    реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.

    контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

    контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012

  • Мова як дыялектычныя феномен. Стылістычнае чляненне мовы: публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, навуковы стыль, мастацкай літаратуры. Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты. Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць, чысціня, выразнасць і багацце маўлення.

    реферат [32,5 K], добавлен 21.01.2011

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.

    курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.

    реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.