Актуальныя працэсы ў вусным маўленні
Азначэнне паняцця мовы, як сістэмы фанетычных, граматычных, стылістычных адзінак ў патэнцыі, у іх схаваных магчымасцях. Вывучэнне сутнасці культуры маўлення. Даследаванне культуры гаворкі тэлевізійных перадач і парушэнн нормаў культуры беларускай мовы.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 25.05.2014 |
Размер файла | 100,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Да іншых тэм. У Мінску адкрыўся Luch Store - першы кмагазін "Мінскага гадзіннікавага завода", асноўны акцыянер якога - швейцарская кампанія Franck Muller. У хуткім часе ў сталіцы і іншых гарадах краіны з'явіцца каля 20 такіх магазінаў. Але ў першую чаргу прадпрыемству неабходна нарасціць аб'ёмы вытворчасці. Менавіта такую задачу агучыў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка.
(стужка 9 - навіны 26.11 Сямашка) Міцюшнікаў
(муз.адб. на розныя тэмы)
Міжнародны конкурс сучаснай харэаграфіі ў Віцебску паказаў высокі ўзровень. Такі пункт гледжання выказаў народны артыст Расіі, старшыня журы конкурсу Уладзімір Васільеў. У міжнародным форуме былі прадстаўлены харэаграфічныя работы калектываў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Швейцарыі, Эстоніі, Японіі, а таксама міжнародныя праекты. Тысячы артыстаў з больш чым 40 краін свету выступілі на віцебскай сцэне за 25 гадоў гісторыі фестывалю.
(муз.адб.)
Да іншых падзей мы звернемся ў наступным выпуску навін.
14.30 У студыі ... . Коратка пра галоўныя тэмы дня:
- Італьянская кампанія Finest плануе будаваць у Беларусі міні-гідраэлектрастанцыі. Акрамя таго, найбольш прывабныя праекты для італьянскага бізнесу - будаўніцтва заводаў па перапрацоўцы цвёрдых бытавых адходаў, аграпрамысловы сектар, машынабудаванне і фармацыя.
- Расійскія спецыялісты перадаюць беларускім калегам кіраванне Беларускім касмічным апаратам. Якасць здымкаў, якія атрымліваюць з беларускага спадарожніка, становіцца ўсё лепш. На гэты момант спецыялісты здымаюць тэставыя палігоны ў Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі, Азіі і Еўропе.
- Уладальнікам Гран-пры 25-ага Міжнароднага конкурсу сучаснай харэаграфіі ў Віцебску стаў праект Аляксея Бусько з Кіева. Юбілей даў магчымасць конкурсу ўпершыню выйсці за рамкі Віцебска. Вечары сучаснай харэаграфіі прайшлі ў Мінску, Маладзечне, Бабруйску і яшчэ працягнуцца ў Гродна і Мінску.
(адбіўка)
У Нясвіжы прайшоў круглы стол, прысвечаны Прэміі Саюзнай Дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва. Прадстаўнікі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства культуры Беларусі, беларускіх і расійскіх творчых саюзаў абмеркавалі кандыдатуры некаторых намінантаў. Таксама было прапанавана змяніць правілы конкурсу, каб можна было запрасіць да ўдзелу моладзь і ўключыць у разгляд новыя віды мастацтва. Аб выніках дыскусіі - наш карэспандэнт Алеся Кузьмінова.
(стужка 9 - навіны Прэмія саюзнай дзяржавы бел)
(адбіўка спорт)
Далей з навінамі спорту - Віталь Саламахін.
(9-я навіны гуч. спорт 1 - 26 11) Саламахін
Пакуль гэта ўся інфармацыя. У выпуску выкарыстаны матэрыялы ўласных карэспандэнтаў, інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА і іншых крыніц.
Заставайцеся з радыё “Беларусь”.
Рэдактар: Кулік А.В.
Дадатак 4
15.00 У студыі ... . Коратка пра асноўнае:
- Выдзяленне Беларусі чацвёртага транша крэдыту ЕўрАзЭС разгледзяць 7 снежня.
- Эстонская кампанія ініцыіруе будаўніцтва гасцінічнага спа-комплексу ў парку "Аўгустоўскі канал".
- Дакументальныя і гульнявыя беларускія фільмы пакажуць у Кітаі на Днях культуры.
Гэта былі анонсы. Зараз -падрабязнасці.
Пытанне прадастаўлення Беларусі чацвёртага транша фінансавага крэдыту антыкрізснага фонду ЕўрАзЭС будзе разгледжана 7 снежня ў Мінску. Нагадаем, што савет фонду летась адобрыў выдзяленне Беларусі ў 2011-13 гадах фінансавага крэдыту ў аб'ёме $ 3 млрд. Тры траншы крэдыту з шасці на агульную суму мільярд 700 мільёнаў долараў ужо атрыманы. Сума чацвёртага - $ 440 млн.
(муз.адб.міжн.супрац.)
Эстонская кампанія ініцыіруе будаўніцтва гасцінічнага спа-комплексу ў турысцка-рэкрэацыйным парку “Аўгустоўскі канал”. У рамках праекта плануецца стварэнне гасцінічнага, аздараўленчага комплексу, тэніснага корта, воднага і канферэнц-цэнтра. Аб'ём інвестыцый, неабходных для стварэння спа-гатэля, складае 14 млн. еўра. Пляцоўка для будаўніцтва такога комплексу выбрана ўдала: на тэрыторыі Гродзенскай пушчы побач з літоўскай мяжой.
(муз.адб.культура)
Кінастужкі вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" будуць прадстаўлены падчас Дзён культуры Беларусі ў Кітаі. Гледачы змогуць пазнаёміцца з наступнымі гульнявымі і дакументальнымі карцінамі: "Ваўкі", "Мір - нацыянальная жамчужына Беларусі", "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль", "Гісторыя беларускага тэатра. Нараджэнне" і інш. Айчынную культуру ў Пекіне прадставяць ансамбль песні, музыкі і танца "Белыя росы", будзе экспанавацца выстава нацыянальных касцюмаў, а таксама выстава сучаснай графікі.
І такая інфармацыя. І Мінская трыенале сучаснага мастацтва заклікае наведвальнікаў “глядзець шырэй”. Выстава аб'яднала творы больш як 100 аўтараў з Беларусі, Расіі, Украіны, Сербіі, Польшчы. Сучанае мастацтва ва ўсёй яго разнастайнасці - жывапіс, скульптура, фатаграфіі, інсталяцыі, музыка, мода, тэатр - дае магчымасць гледачу адчуць сябе суаўтарам выставы. Свой след у мастацтве пакінула і наш карэспандэнт Таццяна Гаргалык.
(9 - нав. рэп. 26.11. Выставка бел.) Гаргалык
(муз.адб.)
Да іншых падзей мы звернемся ў наступным выпуску навін.
15.30 У студыі ... . Коратка пра галоўныя тэмы дня:
- Беларускі металургічны завод сёлета ажыццявіў першыя пастаўкі металапрадукцыі ў Сінгапур і Бразілю. Акрамя таго, у гэтым годзе геаграфія экспарту прадукцыі беларускай металургіі пашырылася за кошт Харватыі, Ізраіля, Албаніі, Марока, Казахстана і Тайланда.
- Беларуская дэлегацыя адправілася ў Амстэрдам (Галандыя) для ўдзелу ў дзіцячым "Еўрабачанні". Сёлета ў творчым спаборніцтве прымуць удзел юныя выканаўцы з 12 краін. Згодна з жараб'ёўкай, адкрые фінальнае шоу прадстаўнік Беларусі Ягор Жэшка з песняй "А мора-мора ...".
- Беларускія піянеры маюць намер развіваць online формы цімураўскага руху. У прыватнасці, хлопцы і дзяўчаты хочуць дапамагаць пажылым людзям асвойваць навыкі работы з Інтэрнэтам, Skype і г.д. Пачаць рэалізацыю гэтага праекта піянеры плануюць у 2013 годзе.
(адбіўка)
У Маскве прайшоў экспертна-медыйны семінар па тэме «Забеспячэнне роўнасці правоў грамадзян Саюзнай дзяржавы ў сферы аховы здароўя: праблемы і перспектывы". У яго рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, парламентарыі і супрацоўнікі вядучых медыцынскіх устаноў дзвюх краін. На семінары пабывала наш карэспандэнт Кацярына Вараб'ёва.
(9 машына. Навіны-рэпартажы. 26.11 Семінар. Рэпартаж. Вараб'ёва)
(адбіўка спорт)
З навінамі спорту наш аглядальнік Віталь Саламахін.
(9-я навіны гуч. спорт 1 - 26 11) Саламахін
Пакуль гэта ўся інфармацыя. У выпуску выкарыстаны матэрыялы ўласных карэспандэнтаў, інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА і іншых крыніц.
Заставайцеся з радыё “Беларусь”.
Рэдактар: Кулік А.В.
Дадатак 5
14.00 У студыі ... . Коратка пра асноўнае:
- Афіцыйны візіт Прэзідэнта Лаоса ў Беларусь запланаваны на сярэдзіну 2013 года.
- У Мінску будуць падпісаныя кантракты на пастаўку ў Малдову камплектаў тралейбусаў і трактароў.
- Дні культуры Беларусі адкрыліся ў Пекіне канцэртам і выставай.
Гэта былі анонсы. Зараз -падрабязнасці.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка заяўляе, што заканадаўчы працэс у краіне неабходна зрабіць больш адкрытым і галосным. На яго думку, дэпутатам неабходна больш шырока выкарыстоўваць глабальную сетку Інтэрнэт, размяшчаць на сайтах палат парламента найбольш значныя законапраекты, арганізоўваць іх публічнае абмеркаванне.
(стужка 9 - навіны 27 11. Андрэйчанка) Мацюшэнка
(муз.адб.міжн.супрац.)
Афіцыйны візіт Прэзідэнта Лаоса ў Беларусь запланаваны на сярэдзіну 2013 года. Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік. Ён адзначыў, што гэты візіт дасць магчымасць пашырыць супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Лаосам. Сёлета працягнута работа па актывізацыі дыялогу паміж дзвюма краінамі. Увогуле, Сяргей Алейнік падкрэсліў высокую дынаміку ўзаемадзеяння Беларусі з Лаосам, а таксама з іншымі краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі, у прыватнасці, з М'янмай, Камбоджай і Тайландам.
Да іншых тэм. Кампаніі з Беларусі і Малдовы плануюць падпісаць у рамках пасяджэння міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску кантракты на пастаўку тралейбусаў і трактароў ў 2013 годзе. На беларуска-малдаўскім форуме разгледзяць пытанні стану і перспектыў развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, абмяркуюць напрамкі ўзаемадзеяння ў аграпрамысловай сферы, у сферах транспарту, будаўніцтва і энергетыкі.
(муз.адб. культура)
У Пекіне адкрыліся Дні культуры Беларусі. Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця першы намеснік міністра культуры краіны Уладзімір Карачэўскі, Беларусь і Кітай развіваюць стратэгічнае партнёрства. Бакі падтрымліваюць высокі ўзровень палітычных кантактаў, гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, вельмі важнае - культурнае ўзаемадзеянне. Неаднаразова лепшыя беларускія творчыя калектывы з поспехам выступалі ў Кітаі. Бакі выказалі таксама зацікаўленасць ва ўмацаванні сувязей паміж нацыянальнымі бібліятэкамі, мастацкімі музеямі.
(муз.адб.)
Да іншых падзей мы звернемся ў наступным выпуску навін.
14.30 У студыі ... . Коратка пра галоўныя тэмы дня:
-У Мінску днямі пройдзе пасяджэнне Міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, па выніках якога бакі падпішуць цэлы шэраг двухбаковых дакументаў, якія павінны надаць дадатковы імпульс развіццю ўзаемадзеяння ў розных сферах. Па выніках мінулага года тавараабарот паміж краінамі склаў амаль трэць мільярда долараў.
- За першыя дзевяць месяцаў года наша краіна больш прадавала тавараў, чым іх купляла. На трэцім месцы па аб'ёмах экспарту - беларуская малочная прадукцыя. Расказвае Рыгор Міцюшнікаў.
(муз.адб.наш каментарый)
(стужка 9 - навіны 27.11 камент бел) Міцюшнікаў
(муз.адб.)
- "МАЗ" паставіць у В'етнам у наступным годзе партыю з 900 машынакамплектаў для пашырэння зборачнай вытворчасці беларускай тэхнікі на базе в'етнамскай карпарацыі ВЕАМ. Намечаны да рэалізацыі і некалькі іншых сумесных праектаў у машынабудаванні. Так, плануецца арганізаваць зборку мінскіх дызельных рухавікоў у В'етнаме.
- Выстава "Петрыкаўская роспіс - жамчужына Украіны" адкрыецца днямі ў палацы Румянцавых-Паскевічаў. У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы новага пакалення ўкраінскіх майстроў. Гэтая выстава - магчымасць гледачу дакрануцца да самабытнай ўкраінскай культуры.
(адбіўка спорт)
З навінамі спорту - Віталь Саламахін.
(9-я навіны гуч. спорт 1 - 27 11) Саламахін
Пакуль гэта ўся інфармацыя. У выпуску выкарыстаны матэрыялы ўласных карэспандэнтаў, інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА і іншых крыніц.
Заставайцеся з радыё “Беларусь”.
Дадатак 6
15.00 У студыі. Коратка пра асноўнае:
- Праблем з ратыфікацыяй законаў па фарміраванні Еўразійскай эканамічнай прасторы не ўзнікае, заявілі ў беларускім парламенце.
- Беларусь праводзіць roadshow еўрабондаў на $ 500-600 млн. у Ганконгу і Сінгапуры.
- Фестываль "Масква-Салігорск-Транзіт" пройдзе ў трох гарадах Беларусі.
Далей - падрабязнасці.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка адзначае, што належыць вялікая парламенцкая работа па фарміраванні заканадаўчай базы Еўразійскай эканамічнай прасторы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў 2013 годзе Беларусі, Расіі і Казахстану трэба будзе ратыфікаваць значную колькасць заканадаўчых актаў. Кіраўнік ніжняй палаты парламента адзначыў, што ў заканатворчай сферы тры краіны рухаюцца сінхронна ў пытаннях стварэння Еўразійскай эканамічнай прасторы.
Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам фінансаў Андрэем Харкаўцом пачала roadshow еўрабондаў ў Ганконгу, а затым правядзе прэзентацыі ў Сінгапуры. Мінфін Беларусі арыентуецца на прыбытковасць новага выпуску суверэнных еўрабондаў на ўзроўні 9% гадавых. Як паведамлялася, Беларусь можа ў 2013 годзе размясціць еўрабонды на $ 500-600 млн.
(муз.адб.на розныя тэмы)
Фірменная крама святочнага дзіцячага адзнення пастаяннага ўдзельніка акцыі “Дзіцячая мода” Belarus Fashion Week, дызайнера юліNefertari днямі адкрылася ў Мінску. Стыль брэнда - высокая якасць і ўнікальны дызайн. З адкрыццём бутыка для юных моднікаў юлюNefertari павіншавала наш карэспандэнт Таццяна Гаргалык.
(9 - нав. рэп. 27.11. Магазін) Гаргалык інт.
(муз.адб.культура)
Пяты міжнародны музычны праект "Масква-Салігорск-Транзіт" адбудзецца днямі ў Салігорску, Любані і Мінску. Сёлета ен набыў статус фестывалю. Сутнасць яго заключаецца не толькі ў сумесных з расійскімі музыкамі выступленнях, але і ў правядзенні майстар-класаў з іх удзелам. У канцэртнай праграме фестывалю свае вакальныя даныя прадэманструюць 50 музыкантаў - лаўрэаты усерасійскіх і міжнародных конкурсаў. Упершыню на беларускай сцэне выступіць васьмігадовая піяністка Кірыка Баба з Японіі.
(муз.адб.)
Да іншых падзей мы звернемся ў наступным выпуску навін. Сачыце за эфірам.
15.30 У студыі ... . Слухайце ў выпуску:
Агляд прэсы і навіны спорту.
З аглядам прэсы - Марына Нячаева.
(9-я навіны гуч. газеты 27 11) Нячаева
(адбіўка- спорт)
З навінамі спорту - Віталь Саламахін.
(9-я навіны гуч. спорт 2 - 27 11) Саламахін
(муз.адб.)
Пакуль гэта ўся інфармацыя. У выпуску выкарыстаны матэрыялы ўласных карэспандэнтаў, інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА і іншых крыніц. Заставайцеся з радыё “Беларусь”.
Рэдактар: Кулік А.В.
Дадатак 7
Кар: Вітаю Вас, дарагія сябры! У эфіры міжнароднага радыё “Беларусь” -наша традыцыйная рубрыка, прысвечаная беларускаму дызайну. З вамі я, вядучая Кацярына Вараб'ёва. Сёння разам са мною прапаную прагуляцца па незвычайнай выставе стулляў “Пастулат”.
(адб.)
Існуе меркаванне, што кожны дызайнер альбо архітэктар павінен стварыць свой аўтарскі стул. Многія з такіх хрэстаматыйна вядомых прадметаў захоўваюцца ў музейных калекцыях свету і маюць імёны сваіх стваральнікаў: стул Карбюзье, Макінтоша, Рытвельда, Дзіксана, Старка. Вось і ў Мінску паспрабавалі сабраць разам лепшыя ўзоры такой мэблі. Праект арганізаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў, Беларускім саюзам дызайнераў і Беларускай дзяржайнай акадэміяй мастацтваў. Усяго на выставе прадстаўлена больш за 100 работ ад дызайнераў з Расіі, Эстоніі і Беларусі. Сучасны, антыкварны, казачны, сэрэалістычны, мудрагелістай формы…Я лічу, вы згадзіцеся што , тут ёсць на што паглядзець і чаму здзівіцца. Дзмітрый Сурскі-старшыня Беларускага Саюза дызайнераў-выказаў думку пра тое, што гэтая выстава павінна знайсці свій працяг-у стварэнні беларускага музея крэсла…
(плёнка)
Сябры! Мы працягваем рубрыку “Дызайн. By» . З вамі - Кацярына Вараб'ёва. Мастак і дызайнер Надзея Бука прадставіла на выставе стул-слімак і зэдлік-яечню. Прадметы інтэр'ера выкананы ў тэхніцы буцінанка, якая з'яўляецца асновай творчасці майстра. Памятаю, я чытала што, гэта своеасаблівая сумесь выцінанкі і сюрэалізму…
(плёнка)
Дызайнер Дзяніс Трабашка працаваў у суаўтарстве са старшынёй Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрыем Сурскім. Яны прадставілі два стула ў рамках экалагічнага праекту.
(плёнка)
На выставу завіталі выкладчыкі, студэнты факультэтаў дызайну, дызайнеры ды і звычайныя прахожыя…
(плёнка)
Сябры! Час рубрыкі “Дызайн.бай” падыходзіць да завяршэння. Сёння мы наведалі выставу стулляў “Пастулат”, што працягнецца ў Мінску да 3 лістапада. На гэтым я, Кацярына Вараб'ёва, развітваюся з вамі.
Дадатак 8
“Падарожжа ў глыбінку” на 6.04.12
Аўтар: К. Альфер
Вітаю вас, сябры! З вамі Кацярына Альфер. І мы пачынаем «Падарожжа ў глыбінку». Завітаем мы ў горад Глыбокае Віцебскай вобласці.
Адбіўка
Глыбокае вельмі прыгожы і ўтульны горад. За амаль 6 стагоддзяў сваёй летапіснай гісторыі (упершыню Глыбокае згадваецца ў 1414 годзе) ён прайшоў шлях ад невялікага гандлёвага мястэчка да сучаснага райцэнтра Віцебскай вобласці. Глыбокае славіцца помнікамі даўніны. Але самі глыбачане больш за ўсё ганарацца непаўторнай прыгажосцю пяці гарадскіх азёр, дзякуючы якім горад і называюць “Беларускай Венецыяй”. Адно з іх, дарэчы, возера Глыбокае (цяпер - Кагальнае) і дало сваё імя гэтаму месцу.
З набярэжнай возера адкрываюцца вельмі прыгожыя віды на два гістарычныя цэнтры горада - плошчу 17-га верасня і Цэнтральную плошчу. Злучаюцца яны вуліцай Леніна - былой Замкавай.
Адбіўка
Узнікла Глыбокае на Старой Смаленскай дарозе паміж Вільняй і Полацкам. Таму горад заўсёды быў мостам для Заходняй і Усходняй Еўропы. Узяць лепшае ад той і ад другой, застаючыся сабой - гэта і філасофія, і стыль жыцця глыбачан. Сімвалічна, што на былой Кафедральнай плошчы ў мінулым стагоддзі размяшчаліся адразу чатыры храмы: каталіцкі касцёл, праваслаўная царква, яўрэйская сінагога і малельны дом баптыстаў. У свой час побач з касцёлам жыў і працаваў пісьменнік Даленга-Мастовіч, аўтар знакамітага “Знахара”. Тут ставіў свае спектаклі пачынальнік беларускага тэатра Буйніцкі. А ў 1895-м годзе ў доме настаўніка пры царкоўнай школе з'явіўся на свет будучы авіяканструктар Павел Сухі. Плошча і зараз застаецца духоўным цэнтрам горада.
Адбіўка
Цэнтральная плошча Глыбокага - сучасны адміністратыўны і эканамічны цэнтр горада - вырасла з былой Базарнай плошчы, якая сфарміравалася яшчэ ў 15 стагоддзі пры двары магнатаў Зяновічаў. У агульных рысах яна захавала планіроўку 15-16 стагоддзя. Гандаль быў асноўным заняткам жыхароў Глыбокага. Гандлёвых кропак тут і сёння дастаткова, але архітэктурная дамінанта плошчы - сяміпавярховы будынак Дома саветаў, зубчастыя сцены якога нагадваюць старажытны замак (рэальны замак Зяновічаў-Радзівілаў 16-18 стагоддзяў знішчаны падчас Паўночнай вайны). Расказвае дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Інвест-спорт” Алена Альшэўская.
Стужка
Адна са славутасцяў Глыбоцкага раёна - вёска Мосар, што знаходзіцца непадалёк ад райцэнтра. Назва яе - фінавугорскага паходжання. Абазначае - балота, вільготнае месца. Упершыню Мосар згадваецца ў дакументах 1514 года. Залатым векам вёскі сталі апошнія гады 18 стагоддзя, калі Роберт і Ганак Жастоўскія пабудавалі тут велічны палац. Двухпавярховы будынак у стылі класіцызму меў багатае ўнутранае ўбранства. Асабліва вылучаўся дэкор каралеўскай залы з геніялагічным дрэвам усіх польскіх каралёў і каралеў. Арыгінальныя печы ў выглядзе піраміды на пяці шарах. Акрамя каралеўскай вылучаліся бальная зала з шыкоўным барочным камінам з чорнага мармуру, люстэркавая зала з люстранымі панэлямі на сценах і кітаўскі пакой ва ўсходнім стылі. Палац абкружаў пейзажны парк з вялікай дубовай алеяй і садам. Па мясцовым паданні палац будавалі італьянскія дойліды, вучні Мікеланджэла. Дапаўняў ансамбль касцёл Святой Ганны, збудаваны таксама ў класічным стылі ў 1792 годзе. У пасляваенныя гады касцёл быў у заняпадзе. Яго адраджэнне пачалося толькі ў 1988 годзе. За амаль 20 год там быў створаны ўнікальны ландшафтны парк, які наведваюць нават еўрапейскія турысты. Акуратныя зялёныя газоны, экзатычныя кветкі, штучныя вадаёмы з лілеямі і шматлікія статуі Надаюць Мосару славу малой Швейцарыі, ці беларускага Версаля, адзначае Алена Альшэўская.
Стужка
Адбіўка
Нагадаю, вы слухаеце праграмму “Падарожжа ў глыбінку”. З вамі - Кацярына Альфер. І сёння мы завіталі ў горад Глыбока Віцебскай вобласці.
Адбіўка
На Глыбоччыне створаны першы паўнавартасны конны маршрут у Беларусі. Усю экскурсію прапаноўваюць прайсці на конях. Падчас маршруту турысты змогуць акунуцца ў гісторыю, пазнаёміўшыся з былымі ўладаннямі графа Моле, наведаць сельскія сядзібы і пакаштаваць мясцовыя стравы.
Яшчэ адзін са спосабаў зрабіць знаёмства з глыбоцкім раёнам цікавым і запамінальным, падарожнічаць па распрацаваных тут веламаршрутах. Там нават рэалізовалі праект “Займальна явеласетка ў Балтыўскім азёрным краі”. Праходзіў ён на тэрыторыі Латвіі, Літвы і Беларусі, асобныя раёны якіх уваходзяць у еўрарэгіён “Азёрны край”. Сама прырода гэтага краю абумовіла прыярытэты гэтаму віду турызму. Што, як не падарожжа на веласіпедах дазваляюць зліцца з прыродай і адначасова не шкодзіць ёй. Дарэчы, там створады 51 веламаршрут. І усе мясцовыя, толькі адзін трансгранічны. Больш таго, Глыбоцкі раён багаты на гістарычныя і прыродныя помнікі. Многія з іх уключаны ў турыстычныя веламаршруты, заўважае начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме Глыбоцкага райвыканкама Міхаіл Арэхаў.
Стужка
Адбіўка
Як чуем, з багатай гісторыяй, помнікамі архітэктуры і культуры, унікальнымі прыроднымі мясцінамі на Глыбоччыне прапануюць пазнаёміцца падчас цікавых і запамінальных экскурсій. Кожны, хто завітае ў гэты цудоўны край, адкрые для сябе шмат новага, а таксама добра правядзе вольны час.
Адбіўка
Вось і ўсё на сёння. Вы слухалі праграму “Падарожжа ў глыбінку”. Я, Кацярына Альфер, развітваюся з вамі. Да сустрэчы ў эфіры радые “Беларусь”!
Дадатак 9
Кар: Вітаю Вас, дарагія сябры! У эфіры міжнароднага радыё “Беларусь” -рубрыка, прысвечаная беларускаму дызайну. З вамі-Кацярына Вараб'ёва. І сёння да нас завітаў прамысловы дызайнер Ігар Салаўёў.
(адб.)
Словазлучэнне “прамысловы дызайн” цяпер у многіх на слыху. Але, у многіх людзей даволі недакладнае ўяўленне што гэта такое. Прамысловы дызайн- гэта такі ж від творчай дзейнасці, як і звычайны дызайн, але прадметамі прамысловага дызайну часцей за ўсё з'яўляюцца прамысловыя вырабы. Кампаніям-вытворцам сёння даводзіцца звяртацца да розных хітрыкаў, каб вытрымаць канкурэнцыю. Цікавы і якасны дызайн прамысловых вырабаў - дзейсны спосаб вылучыцца сярод канкурэнтаў і зацікавіць спажыўца. Да прадметаў прамысловага дызайну можна аднесці посуд, бытавыя і прамысловыя прыборы, мэблю, абсталяванне, і нават высокатэхналагічныя і навукаёмістыя вырабы. Прафесіянал, які стварае дызайн для прамысловых вырабаў павінен быць адначасова і мастаком, і канструктарам, і інжынерам-тэхнолагам. Бо прамысловы дызайн патрабуе прымяніць сваё творчае ўяўленне так, каб не быў парушаны тэхналагічны сэнс канчатковага прадукту.
(адб.)
Наш сённяшні госць Ігар Салаўёў-дызайнер з вялікім вопытам работы ў сферы прамысловага дызайну.Прычым, на яго рахунку-работа як у беларускіх, так і замежных кампаніях. Больш за 8 год ён працаваў у беларускай кампаніі, дзе распрацоўваў упакоўку для касметыкі. Пасля быў вопыт супрацоўніцтва з амерыканскай і французскай кампаніямі. Пра гэта даведаемся ад Ігара. (плёнка)
Сябры! На хвалях радыё “Беларусь” гучыць рубрыка “Дызайн. Бай”. З вамі Кацярына Вараб'ёва. І сёння мы гаворым пра прамысловы дызайн. Мы працягваем размову з нашым госцем-дызайнерам Ігарам Салаўёвым пра яго вопыт супрацошніцтва з замежнымі кампаніямі.
(плёнка)
Сябры! Час рубрыкі “Дызайн. Бай” падыходзіць да завяршэння. Сёння мы гаварылі пра прамысловы дызайн. Нашым госцем быў дызайнер Ігар Салаўёў з Мінска. На гэтым я, Кацярына Вараб'ёва, развітваюся з вамі! Добрага вам настрою.
Дадатак 10
“Падарожжа ў глыбінку” на 17.02.12
Аўтар: К. Альфер
Вітаю вас, сябры! Мы пачынаем праграму «Падарожжа ў глыбінку». Ля мікрафона - Кацярына Альфер. Нядаўна мне давялося пабываць у гасцях ў маёй сяброўкі Веранікі. А жыве яна ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці. Менавіта сяброўка і была маім гідам у гэтым, адным з самых старажытных у нашай краіне, горадзе. А сёння Вераніка дапаможа мне пазнаёміць з Рэчыцай і вас, паважаныя слухачы. маўлення беларусский тэлевізійны культура
Адбіўка
Дабрацца да Рэчыцы са сталіцы, прызнаюся, мне было не так ужо і проста. Ехала я на цягніку амаль 7 гадзін. Вельмі стамілася за дарогу. Але як толькі сышла з цягніка, адразу ажывілася. Магчыма, так на мяне падзейнічала прыгажость і утульнасць горада. І сапраўды, тут ёсці на што паглядзець. Горад даволі сучасны. Але ж і гістарыю сваю жыхары Рэчыцы самааддана выхоўваюць.
Адбіўка
Я ўжо казала, што Рэчыца - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі.
Згодна з археалагічнымі даследваннямі тэрыторыя Рэчыцкага раёна была заселена плямёнамі першабытных паляўнічых у сярэднім палеаліце ??(каля 100 тыс. гадоў назад). А самая ранняя стаянка знаходзілася каля вёскі Берагавая Слабада, датуецца яна 6-5м тысячагоддзем да н.э.
Непасрэднымі продкамі сучасных жыхароў Рэчыцкага раёна з'яўляюцца славянскія плямёны дрыгавічоў. Горад Рэчыца вырас на месцы іх селішча на вядомым гандлёвым шляху «з варагаў у грэкі». А першае летапіснае ўпамінанне пра яго адносіцца да 1213. За ўвесь час свайго існавання горад пацярпей не адно напасце. І самай разбуральнай для Рэчыцы, хутчэй за ўсё, была Вялікая Айчынная вайна. Але і з гэтым жыхары горада выдатна справіліся. Пра гэта сведчыць і тое, што расказала мая сяброўка Вераніка.
СНХР
А калі ўсё ж вярнуцца да пачатку існавання горада. Адкуль жа пайшла такая назва - Рэчыца?
СНХР
Вельмі цікавым мне падаўся і той факт, што менавіта ў рэцыцы можна сваімі вачамі ўбачыць, чаму беларусаў называюць талерантнымі, цярпімымі і добразычлівымі. Каліцьці тут у прамым сэнсе мірна жылі побач прадстаўнікі некалькіх канфесій. Што я маю на ўвазе, зараз растлумацыць наш гід Вераніка Сакун.
СНХР
Святыя месцы горада ўражваюць не толкі прыгажосцю, але і гісторыяй. Вось, напрыклад, Свята-Троіцкі Касёл…
СНХР
Побач з касцёлам размясціўся Свята-Успенскі сабор. Пра яго вы зараз таксама даведаецеся.
СНХР
А на той жа набярэжнай ёсць вельмі знакавае для горада і яго жыхароў месца - капліца Ефрасінні Полацкай.
СНХР
Адбіўка
Нагадаю, вы слухаеце праграмму “Падарожжа ў глыбінку”. З вамі - Кацярына Альфер. І сёння мы завіталі ў горад Рэчыца Гомельскай вобласці. А дапамагае мне здзяйсняць наш экскурс Вераніка Сакун.
Адбіўка
Як вы ўжо змаглі ўпэўніцца, Рэцыца багатая святымі мясцінамі. Але ёсць тут шмат іншых цікавых месцаў і помнікаў. Напрыклад, яшчэ ў 1997 годзе жыхары горада паставілі помнік свайму знакамітаму земляку мітрафану Доўнар-Запольскаму.
СНХР
Шмат карыснага і цікавага можна ўбачыці і ў гарадскім музеі.
СНХР
Што казаць, калі ў Рэцыцы нават ёсць свая карцінная галерэя і сучасны кінатэатр.
СНХР
Тым, хто любіць адпачываь на свежым паветры, таксама ёсць чым падзівіцца. Вельмі жывапісныя ў Рэцыцы паркі.
СНХР
Дарэцы, для дзяцей і моладзі ў горадзе шмат забаў. І не толькі культурных, але і інтэлектуальных.
СНХР
Адбіка
Вось і ўсё на сёння. Вы слухалі праграму “Падарожжа ў глыбінку”. Нагадаю, сёння мы завіталі ў горад Рэчыца гомельскай вобласці. Я, Кацярына Альфер, развітваюся з вамі. Да сустрэчы на хвалях радыё “Беларусь”!
Дадатак 11
Эфір 13.09.12.
“Зялёны сусвет”.
Автор: А.І.Беркутава-Вахрамеева
Прывітанне, сябры. Што цікавага адбываецца ў прыродным асяроддзі, чым занепакоены сёння эколагі, як кожны з нас можа далучыцца да аховы навакольнага асяроддзя - даведаемся ў бліжэйшыя 15 хвілін.
(усплёск)
Пра найбольш адметныя навіны коратка.
Магчымасць кожнаму прыняць удзел у навядзенні парадку і ўнесці свой асабісты ўклад у чысціню роднай зямлі і планеты разам з іншымі зямлянамі з'явіцца ў жыхароў нашай краіны 15-га верасня гэтага года. Беларусь стане адной з краін, дзе пройдзе акцыя пад назвай “Сусветная ўборка 2012”.
На працягу бліжэйшых 5 тыдняў сотні тысяч валанцёраў правядуць уборку ў сваіх гарадах і сёлах. Аднадзённыя акцыі - частка глабальнага грамадзянскага руху пад назвай “Сусветная ўборка”. У перыяд з 24 сакавіка гэтага года ў розных кутках свету ўжо адбыліся каля 50-ці акцый падобнага роду, і неўзабаве спіс краін-удзельніц папоўніцца яшчэ 20 імёнамі. У верасні ў Сусветную уборку уключацца акрамя Беларусі, Ліван, Боснія і Герцагавіна, Паўднёвая Афрыка, Расія, Арменія, Аргенціна, Нідэрланды, Германія, Францыя і іншыя краіны.
Папярэднія акцыі па ўборцы даказалі, што заяўленыя мэты дасягальныя: усё больш і больш людзей на розных кантынентах падхопліваюць гэтую ініцыятыву. Колькасць удзельнікаў - ад некалькіх тысяч да некалькіх сотняў тысяч чалавек, адзначае каардынатар праектаў Цэнтра экалагічных рашэнняў Анатоль Калач.
(стужка: Размова з каардынатарам праектаў Цэнтра экалагічных рашэнняў Анатолем Калачом)
"Заходняе Палессе" ўключана ў Сусветную сетку біясферных рэзерватаў. Адпаведнае пасведчанне ЮНЕСКА Беларусь атрымала ў Польшчы ў рамках канферэнцыі па ахове і ўстойлівым развіцці Палескага рэгіёна. Атрыманне сертыфікату сведчыць пра высокую ацэнку палітыкі па захаванні прыродных тэрыторый, якую праводзіць наша краіна, а таксама пра важную ролю Беларусі ў развіцці Сусветнай сеткі біясферных рэзерватаў, адзначылі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Трохбаковы біясферны рэзерват "Заходняе Палессе" - гэта самы буйны не толькі ў Палескай нізіне, але і ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ахоўны прыродны комплекс лясных ландшафтаў плошчай больш як 200 тысяч гектараў. Ён выконвае ролю буйнога рэзервата біялагічнай разнастайнасці і з'яўляецца трансгранічным экалагічным калідорам фарміруемай агульнаеўрапейскай экалагічнай сеткі.
Палессе пацвердзіла статус самага «птушынага» рэгіёна Беларусі. Гэты факт выявіў 9-ы Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі. Чэмпіянат арганізуе грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» з 2004 года. На працягу 12 гадзін каманды з 4 чалавек спаборнічаюць у назіранні за птушкамі, імкнучыся ўбачыць як мага больш відаў.
Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі 11 каманд, з якіх 3 былі інтэрнацыянальнымі і ўключалі прадстаўнікоў Фінляндыі, Літвы і Польшчы. Перамагла з вынікам 114 відаў каманда «Merlin», якая стартавала на Палессе ў Тураве.
І працягнем пра крылатых. 15 верасня ў рамках падтрымкі Года кажана ў Беларусі адбудзецца лекцыя-экскурсія "Дзіўны свет кажаноў". "Захоўваючы кажаноў - захоўваем планету" - адзін з дэвізаў Міжнароднага Года кажана - кампаніі, якая ініцыявана Пагадненнем па захаванні папуляцый еўрапейскіх відаў рукакрылых і Праграмай Аб'яднаных нацый па захаванні навакольнага асяроддзя. А ужо сёння ў слухачоў праграмы "Зялёны сусвет" ёсць магчымасць даведацца больш пра гэтых дзіўных істот. Наш эксперт - старшы навуковы супрацоўнік Бярэзінскага біясфернага запаведніка Аляксандр Каштальян.
(стужка: Размова са старшым навуковым супрацоўнікам Бярэзінскага біясфернага запаведніка Аляксандрам Каштальянам)
Тыя, хто наведае лекцыю-экскурсію "Дзіўны свет кажаноў", змогуць убачыць сучасныя метады назірання за кажанамі пры дапамозе ўльтрагукавой тэхнікі, паспрабаваць самастойна вызначыць іх віды, а таксама атрымаць матэрыялы пра гэтых загадкавых істот.
Дадатак 12
“Второй год подряд нашу область в финале республиканского конкурса «Студент года», который прошел на днях в Минске, представлял Брестский государственный университет имени А.С. Пушкина. И самое удивительное - за звание лучшего студента Беларуси снова боролся студент психолого-педагогического факультета. По следам своего старшего товарища Сергея Полячука пошла четверокурсница Яна Буцкевич. И сегодня она у нас в гостях…
- Честно говоря, я даже не представляю, как жюри выбирало из нас лучшего. Все участники были настолько разными, что будь я на месте судей, мне пришлось бы очень сложно. И все-таки я думаю, что они сделали правильный выбор - победительница достойная. Наверное, к конкурсу ее готовила целая армия!
- Расстроилась из-за этого?
- Нет, я не расстроилась. Просто устала - подготовка к финалу меня вымотала.
- От сессии до сессии ты живёшь с песней?
- Почти с первого дня в университете я начала заниматься в студии эстрадного пения «Ступени».
- Ты уже не раз становилась победительницей всевозможных вокальных конкурсов, даже за рубежом. Чувствует себя на сцене как рыба в воде?-
- Думаю, да. Но одно дело - песенный конкурс, и совсем другое - конкурс, где нужно показать себя с разных сторон: продемонстрировать ораторские способности, представить свою научную деятельность. А в финале «Студента года» нам предстояло пройти пять конкурсов…
(частка интэрв'ю, радыё “Брэст”, дзённае шоу “Другая змена”, вядучыя Т. Раманава, Т. Холадава)
Дадатак 13
“Сёння ўрадавая дэлегацыя Беларусі на чале з Міхаілам Мясніковічам з афіцыйным візітам адправілася у Казахстан. Прэм'ер-міністр Беларусі сустрэнецца з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым і прэм'ер-міністрам Серыкам Ахметавым. Візіт прадоўжыцца па 11 лістапада”
Т. Рэпечыва
Белорусские производители соков выжимают импортёров с рынка. За последние три года отечественные компании увеличили свою долю вдвое, с 30 до 60 процентов. А скоро обещают и вовсе национализировать рынок, оставив импортёрам не более 10. Сочный бизнес изнутри в материале нашего корреспондента.
А. Кавальчук
ХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХ
“Сегодня в здании администрации Московского района прошёл приём граждан по Брестскому восточному избирательному округу №4. Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Анна Тарасовна Онищук отвечала на вопросы жителей города. Чаще всего брестчан волнуют следующие вопросы…”
К. Масюк
“28 августа в 11:30 в Центре олимпийского резерва по гребле состоится открытое первенство города по жиму штанги на повторение. Соревнования организованы при участии отдела физической культуры, спорта и туризма Брестского горисполкома, городского комитета БРСМ, а также ЦОР «Гребной канал». Подробнее о проведения турнира рассказывает мастер спорта международного класса по жиму лёжа Алексей Сэндар….” Т. Рэпечава.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.
курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.
курсовая работа [155,7 K], добавлен 05.05.2015Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.
учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.
реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.
реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.
реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.
курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.
реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.
контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.
курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012Мова як дыялектычныя феномен. Стылістычнае чляненне мовы: публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, навуковы стыль, мастацкай літаратуры. Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты. Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць, чысціня, выразнасць і багацце маўлення.
реферат [32,5 K], добавлен 21.01.2011Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.
курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.
реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011