Камп’ютарная лексіка і крыніцы яе фарміравання
Асаблівасці сучаснай беларускай мовы. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Падвіды маладзёжнага слэнгу і камп’ютарны слэнг. Асаблівасці камп’ютарнай лексікі як крыніцы папаўнення беларускага слоўніка. Спецыялізацыя агульнаўжывальнага слова.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 25.05.2015 |
Размер файла | 123,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Камп'ютарны жаргон хутка папаўняецца новай лексікай, тэх- ніцызмамі англійскага паходжання, спецыфічнымі словамі і аказіяналізмамі. Як адзначае даследчыца А. М. Рудэнка, «подобные перлы чрезвычайно многочисленны на страницах Homenet и Интернета. Они свидетельствуют о специфическом чувстве юмора у “работников компьютера и модема”. Пожалуй, из всех “технарей” именно те, кто работает в сфере информационных технологий, максимально склонны к языковому творчеству и языковой игре» [10, с.243].
Характэрнымі рысамі камп'ютарнай лексікі, у тым ліку жаргоннай, з'яўляецца полісемія [9,с.23]: Блiны - 1.Кампакт-дыскі. 2.Дыскі ў вінчэстара. 3.Флопі-дыскі. 4.Любыя іншыя дыскі [11, с.61]; унутраная і знешняя аманімія (паміж камп'ютарнымі жарганізмамі і словамі агульнанароднай мовы і іншымі сацыялектамі). Напрыклад, у крымінальным жаргоне макрушнiк - `чалавек, які ідзе на забойства' [15, с.108], у камп'ютарным макрушнiк - `праграміст-сістэмшчык, які працуе на Макра Асэмблеры', у агульным жаргоне мыла - `мыльная опера, шматсерыйны тэлевізійны серыял', у камп'ютарным - `электронная пошта'.
Сістэмныя адносіны ў камп'ютарнай лексіцы прасочваюцца і на ўзроўні сінаніміі, дзе можна вылучыць некалькі тэматычных груп:
1) назвы камп'ютарных дэталяў, прыналежнасцей: `камп'ютар'- комп, кампуцер, кампостар, кракадзіл, пісюк, пісюха, пісішнік; `камп'ютарная мышка' - мыша, крыса, хвастатая, хома, звер; `клавіятура' - клава, раяль, стукалка, кебарда, кейборда, кнопкі; `манітор, дысплей' - мон, монік, моня, морда, тэлевізар, дысплюй; `вінчэстар' - вінт, вінч, венік, блін, вентылятар; `мацярынская плата' - мама, мамка; `дыванок для мышы' - крысадром, мышадром, танцпляцоўка; `вентылятар працэсара' - Карлсан, ветрадуй;
2) назвы праграм, каманд, сімвалаў: `электронная пошта' - мыла, Ямеля; сімвал @ - сабака, сабачка, хвост, жаба, краказябла, ма- сямба;
3) назвы адзінак вымярэння: `мегабайт' - метр, тона; `кілабайт'- кіло, ка; `гігабайт' - гіг;
4) назвы дзеянняў, аперацый, працэсаў: `капіраваць інфармацыю з сервера' - пампаваць, зліваць, скачваць; `архівіраваць' - жаць, таптаць;
5) назвы асоб: ламер (англ. lame `слабы, кульгавы'),чайнік - `няў- мелы карыстальнік'; хакер, кракер (ад англ. hack) - `чалавек, які вы-383 датна валодае камп'ютарнымі тэхналогіямі і можа ўзломваць праг- рамы'; юзер - `чалавек, які ўмее карыстацца камп'ютарам' (англ. user `карыстальнік'); насільнік, сіяніст - `праграміст, які працуе на мове С++'.
Як адзначае В.Вінагарадава, «кожная створаная адзінка павінна служыць уласна “слэнгавай” функцыі і быць сродкам зносін носьбі таў гэтага жаргону, але, з другога боку, яна выступае як прафесіяналізм. Акрамя таго, у многіх выпадках яна прэтэндуе ў перспектыве свайго выкарыстання на тое, каб стаць элементам лексічнай сістэмы агульналітаратурнай мовы. Сёння некаторыя з такіх адзінак успры-маюцца як неалагізмы, а не жарганізмы, паколькі літаратурная мова не мае сінонімаў для абазначэння адпаведных рэалій, валодаючы толькі іх дэскрыптыўнымі характарыстыкамі» [3, с.204]. Так, дзеясловы віснуць, завісаць, глючыць у сувязі з камп'ютарызацыяй грамадскага мыслення хутка трапілі ў СМІ, у прыватнасці, на старонкі газет: Удавалось ли еще «зависать» в Минске на день-два после концерта? Электронные весы могут «глючить», когда, например, садятся батарейки.Асноўныя крыніцы папаўнення сінанімічных радоў:-семантычная дэрывацыя, калі працэс намінацыі адбываецца шляхам скажэння ці іранічнага пераасэнсавання свайго слова па сугучнасці з чужым або па семантычнай блізкасці з чужым, якое адносіцца да камп'ютарных тэхналогій (клава `клавіятура', батоны `кнопкі', Айбаліт`антывірусная праграма', лапша`мноства кам'ютарных правадоў');
- запазычанні: юзер англ. user, друкер ням. Drucker;
- каламбурная транслітарацыя англійскіх тэрмінаў, звязаная з ужо існуючымі моўнымі адзінкамі (Ямеля ад англ. e-mail, філе ад англ. file);
- метафарычны ці метанімічны перанос, калі агульнаўжывальныя словы ў маўленні камп'ютаршчыкаў ужываюцца ў незвычайным кантэксце: інфармацыю качаюць (скачваюць), камп'ютар завісае, задумваецца. Як адзначаюць вучоныя, многім прафесійным жаргонам, у тым ліку і камп'ютарнаму, уласцівы антрапамарфізм.
Так, многія назоўнікі ці дзеясловы, якія называюць органы, дзеян-ні чалавека, у жаргоне праграмістаў выкарыстоўваюцца адносна камп'ютара: кішкі - `ўнутранае ўстройства аперацыйнай сістэмы', мазгі- `аператыўная памяць', морда- `манітор';-словаўтварэнне: напрыклад, усячэнне асновы - комп, вінт, гіг.
Характэрна з'ява сінанімічнай атракцыі на аснове адносін гіпаніміі і гіпераніміі (`мышка' - жук, блыха, клоп).Такім чынам, камп'ютарная лексіка з'яўляецца выключна дынамічнай сістэмай. Гэта вызначаецца як экстралінгвістычнымі, такі ўнутрымоўнымі фактарамі. Таму бесперапынна ўзнікаюць новыянамінацыі (у тым ліку і жаргонныя), афармляюцца новыя сінанімічныя рады. Прадметна-тэматычнае размежаванне абумоўлена перавагай назоўнікавых і дзеяслоўных сінанімічных радоў.Супастаўленне кадыфікаванай і некадыфікаванай лексікі выяўляе таксама адрозненні паміж кадыфікаванай і некадыфікаванай падсістэмамі, у прыватнасці, большая разнастайнасць спосабаў семантычнага пераносу прадстаўлена ў некадыфікаванай частцы камп'ютарнай падсістэмы. Так, метафарычнае пераасэнсаванне, каламбур, запазычанне, фанетычныя скажэнні - асноўныя спосабы ўзнікнення сінонімаў у камп'ютарным жаргоне.
Што датычыцца камп'ютарнай тэрміналогіі, то такія прыметы, як кароткасць, адсутнасць сінаніміі, прысутнічаюць не ва ўсіх тэрмінах. Большасць камп'ютарных тэрмінаў утвараюць варыянтныя сінанімічныя рады. Гэта сведчыць пра тое, што вывучаемая тэрмінасістэма знаходзіцца ў стане актыўнага развіцця.
Інфармацыйныя тэхналогіі ў лінгвістыцы - гэта “сукупнасць законаў, метадаў і сродкаў атрымання, захаваня, перадачы, распаўсюджання і перапрацоўкі інфармацыі аб мове і законах яе функцыянавання пры дапамозе камп'ютараў” [2, с. 8].
Новая галіна лінгвістыкі - сучасная камп'ютарная лінгвістыка, альбо вылічальная лінгвістыка, альбо алгебраічная лінгвістыка (тэрмін Пражскай школы) - пачала акрэслівацца ў той час, калі стала відавочнай магчымасць не толькі захоўваць, але і перапрацоўваць пры дапамозе камп'ютараў вялікую колькасць інфармацыі. Вылічальная лінгвістыка і камп'ютарная лінгвістыка уваходзяць у больш шырокую дысцыпліну - прыкладную лінгвістыку, альбо прыкладное мовазнаўства. Камп'ютарная лінгвістыка як адзін з напрамкаў прыкладной лінгвістыкі вывучае лінгвістычныя асновы інфарматыкі і ўсе аспекты сувязі мовы і мыслення, мадэляванне мовы і мыслення ў камп'ютарным асяроддзі з дапамогай адмысловых праграм.
Заўважана, што карэнныя сацыяльна-палітычныя змены ў жыцці грамадства нязменна цягнуць за сабой рэзкае пашырэнне лексічных норм нацыянальнай мовы, у тым ліку і норм тэрмінаўжывання. Абумоўлена гэта ўвядзеннем у навуковы абарот значнай колькасці новых паняццяў, для абазначэння якіх выкарыстоўваюцца тэрміналагічныя неалагізмы, запазычаныя тэрміны, словы нетэрміналагічнага паходжання (агульнаўжывальныя словы, дыялектызмы, гістарызмы, архаізмы) і іншыя недастаткова ўнармаваныя лексічныя адзінкі. У сувязі з адзначанымі стыхійнымі працэсамі абнаўлення сучаснай навуковай тэрміналогіі і норм яе ўжывання перад складальнікамі тэрміналагічных слоўнікаў сёння паўстаюць наступныя цяжкавырашальныя праблемы:
1. якое слоўнае найменне лічыць нарматыўным пры абазначэнні таго або іншага найноўшага навуковага паняцця?
2. якой метадалагічнай пазіцыі прытрымлівацца пры вырашэнні спрэчных пытанняў тэрмінаграфічнай практыкі?
3. пры адборы беларускіх адпаведнікаў для перадачы запазычанага навуковага паняцця пажадана арыентавацца на моўна-пурыстычныя тэндэнцыі ў айчыннай тэрмінаграфіі ці на універсальныя асаблівасці міжнароднай практыкі тэрмінаўтварэння?
Як паказвае аналіз зместу тэрміналагічных слоўнікаў, што выйшлі з друку на Беларусі ў апошнія гады, адзначаныя праблемы вырашаюцца складальнікамі гэтых слоўнікаў па-рознаму. Вынікам жа гэтага стаў даволі значны разнабой у існуючых тэрміналагічных слоўніках, калі адны і тыя ж навуковыя паняцці нярэдка абазначаюцца пры дапамозе даволі розных лексічных адзінак. Прычым гэта назіраецца нават у адносінах да такіх даўно існуючых і добра ўпарадкаваных тэрмінасістэм, як матэматычная тэрміналогія і да яе падобныя. Для больш нагляднага паказу шматлікіх разыходжанняў пры перакладзе рускіх матэматычных тэрмінаў на беларускую мову, выяўленых на матэрыяле некалькіх спецыяльных перакладных слоўнікаў, яны падаюцца ў наступнай табліцы:
№ |
Рускі тэрмін |
Беларускія тэрміны |
|||
а) |
б) |
в) |
|||
1. |
вращение |
кручэнне, вярчэнне |
аварот |
вярчэнне |
|
2. |
выборочный |
выбарачны |
выбарковы |
выбаркавы |
|
3. |
вычитаемое |
аднімаемае |
адымнік |
аднімнік |
|
4. |
разбиение |
разбіванне |
падзел |
разбіўка |
|
5. |
данные |
даныя |
звесткі |
дадзеныя |
дзе
а) Русско-белорусский словарь. 5-е изд. В 3-х т. Мн., 1994;
б) Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ. Мн., 1993;
в) Русско-белорусский математический словарь. Мн., 1993.
Зразумела, што падобны тэрміналагічны разнабой не спрыяе выпрацоўцы агульных норм беларускага матэматычнага тэрмінаўжывання. А без такіх агульных норм тэрмінаўжывання спецыялістам дадзенай галіны ведаў дасягнуць поўнага ўзаемаразумення будзе вельмі цяжка.
На наш погляд, выйсце з гэтай тупіковай сітуацыі, калі адна група беларускіх тэрмінографаў сёння свядома арыентуецца ў сваёй дзейнасці на нормы тэрмінаўжывання, зафіксаваныя ў сучасных акадэмічных слоўніках, а другая група тэрмінографаў наадварот, імкнецца як мага паўней скарыстаць тэрміналагічную спадчыну 20-30-х гг., гэта выйсце трэба шукаць на шляху фарміравання тэрміналагічных банкаў даных па розных галінах ведаў. На карысць такой думкі можна прывесці наступныя аргументы:
- ніводная з адзначаных вышэй крыніц (акадэмічныя нарматыўныя слоўнікі і тэрміналагічныя слоўнікі-праекты 20-30-х гг.) паасобку не ахоплівае ўсяго тэрміналагічнага матэрыялу, назапашанага беларускай навукай за апошняе стагоддзе. Між тым, як слушна заўважыў на гэты конт М.Лобан, "правільныя вывады могуць будавацца толькі на вычарпальна поўным матэрыяле" [1]. Дамагчыся падобнай паўнаты прадстаўлення самага разнастайнага (нарміраванага і неўнармаванага) тэрміналагічнага матэрыялу можна толькі ў межах галіновага банка даных на машынных носьбітах, само выкарыстанне якіх дазваляе звесці разам спецыяльную лексіку (як беларускую, так і іншамоўную) з усіх існуючых тэрміналагічных слоўнікаў дадзенай галіны ведаў;
- уключэнне ў такі банк даных даволі розных тэрміналагічных найменняў аднаго і таго ж навуковага паняцця дасць тэрмінографам магчымасць іх параўнальнага навуковага аналізу і выбару найлепшага варыянта з далейшым зацвярджэннем яго ў якасці нормы;
- наяўнасць у такім банку даных шматлікіх іншамоўных эквівалентаў да беларускіх тэрмінаў дазволіць весці уніфікацыю айчыннай тэрміналогіі з улікам сусветнай тэрмінаграфічнай практыкі і ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнародных тэрміналагічных стандартаў;
- перавод сучаснай паліграфіі на машынныя носьбіты дае беларускім тэрмінографам магчымасць браць з выдавецтваў гатовыя камп'ютэрныя макеты манаграфій, зборнікаў навуковых артыкулаў і нават спецыяльных даведнікаў і пры дапамозе ўжо існуючых камп'ютэрных праграм хутка ператвараць гэтыя машыначытаемыя макеты ў адпаведны тэрміналагічны банк даных.
Галоўную жа перавагу тэрміналагічнага банка даных перад традыцыйным тэрміналагічным слоўнікам складае яго дынамічны характар. (Параўн.:"Дынамічнасць з'яўляецца важнейшай уласцівасцю тэрміналагічнага банка даных, якая адрознівае яго ад статычных (і па структуры, і па зместу) традыцыйных слоўніка ў. У той час як унясенне змен і дапаўненняў у апошнія магчыма толькі пры чарговым выданні (раз у 10-15 год), карэкцыя тэрміналагічнага банка даных дапушчальная ў любы момант" . Менавіта адзначанымі перавагамі тэрміналагічных банкаў даных тлумачыцца іх усё больш шырокае выкарыстанне ў сучаснай тэрмінаграфічнай практыцы. Выпрацавана нават тыповая структура тэрміналагічнага банка даных (ТБД): "Асноўнымі кампанентамі любога ТБД з'яўляюцца:
- тэрміналагічная база даных у машыначытаемай форме як сукупнасць тэрмінаў адной ці некалькіх прадметных абласцей (адной ці некалькіх моў) з адлюстраваннем адносін паміж тэрмінамі;
- комплекс праграмных сродкаў што забяспечваюць фарміраванне базы даных, доступ да даных і іх апрацоўку ў розных мэтах. I, канешне ж, ТБД не ўяўляецца без адпаведнага комплексу тэхнічных сродкаў і абслугоўваючага персаналу спецыялістаў-інжынераў, праграмістаў, лінгвістаў тэрмінолагаў і г.д.".
Да таго ж часу, пакуль такія тэрміналагічныя банкі даных па розных галінах ведаў не будуць створаны і ўсе спрэчныя пытанні адносна нарматыўнасці/ ненарматыўнасці таго або іншага тэрміна не будуць вырашаны з дапамогай такіх банкаў даных па-сапраўднаму навуковым шляхам, неабходна, каб пазбегнуць тэрміналагічнага разнабою ў спецыяльных даведніках, прытрымлівацца наступных правіл:
1. не ўжываць без пільнай патрэбы штучных тэрміналагічных наватвораў (ліханьзамест радыю, друкарка замест прынтэра і да т.п.);
2. адзначаць кожны прапануемы ў слоўніку новы тэрмін адпаведнай абмежавальнай паметай "неал." (неалагізм);
3. друкаваць тэрміналагічныя слоўнікі, у якіх падаецца значная колькасць такіх неалагізмаў-наватвораў, пад шыльдай "Праект" (як, дарэчы, гэта і рабілася ў беларускай тэрмінаграфіі 20-30-х гг.).
З другой паловы ХХ стагоддзя інтэнсіўна развіваецца інфарматыка - навука, якая даследуе ўсе аспекты атрымання, захоўвання, пераўтварэння, перадачы і выкарыстання інфармацыі [2, с. 7]. У выніку назіраецца буйны рост новых тэрміналагічных адзінак, якія можна падзяліць на адналексемныя і полілексемныя. З'яўленне неаднаслоўных тэрмінаў абумоўлена абмежаванасцю моўных магчымасцяў аднаслоўнай намінацыі ва ўмовах павелічэння колькасці навукова-тэхнічных паняццяў, імкненнем да больш дакладнага наймення, а таксама павышэннем ролі аналітызму ў сучаснай тэрміналогіі [1, с. 41]. У “Слоўніку новых слоў беларускай мовы” [6] прыведзена амаль 90 словазлучэнняў з паметай “У інфарматыцы”, што складае прыкладна 20 % ад агульнай колькасці зафіксаваных ў гэтай крыніцы галіновых тэрмінаў: апаратная сумяшчальнасць, дыялогавы рэжым, сцісканне даных і інш.
Сярод полілексемных адзінак асноўнае месца займаюць двухкампанентныя - 92 %. Ва ўсіх галоўным кампанентам з'яўляецца назоўнік, таму што вялікая колькасць фізічных і абстрактных аб'ектаў патрабуе перш за ўсё выражэння катэгорыі прадметнасці. Некаторыя адзінкі з'яўляюцца паслоўным перакладам англійскіх словазлучэнняў, пры гэтым парадак лексем захоўваецца або змяняецца: аркадная гульня (англ. arcade game) `камп'ютэрная гульня, мэта якой - збіць аб'ект, які рухаецца, маніпуліруючы клавіятурай і кіруючы джойстыкам', банк даных (англ. data bank) `сукупнасць даных, аб'яднаных агульнасцю прымянення, выкарыстання, але менш звязаных паміж сабой, чым у базе даных'. Гэтыя словазлучэнні ўтвараюцца па наступных мадэлях:
1) “прыметнік (дзеепрыметнік) + назоўнік у назоўным склоне”: сістэмны блок `асноўнае ўстройства камп'ютэра, якое змяшчае апаратнае і праграмнае забеспячэнне', электронная табліца `праграма апрацоўкі даных, якія адлюстроўваюцца на экране ў выглядзе радкоў і слупкоў, змест якіх звязаны паміж сабой'. Залежны кампанент гэтых словазлучэнняў звычайна рэпрэзентаваны простым прыметнікам (электронная версія `дакумент, які падрыхтаваны і чытаецца з дапамогай камп'ютара'), зрэдку складаным суцэльнааформленым (вадкакрышталічны манітор `манітор, экран якога зроблены з выкарыстаннем вадкіх крышталёў') і ў адным выпадку складаным дэфіснааформленым (адрасна-пошукавая сістэма `тое, што і пошукавая сістэма'). Кампаненты звязаны азначальнымі адносінамі. Залежнае слова канкрэтызуе змест спецыяльнага наймення, называючы розныя відавыя прыкметы асноўнага паняцця (прызначэнне, памер, спосаб дзеяння і інш.): лазерны прынтар `прынтар, які друкуе з дапамогай светлавога праменя', матрычны прынтар `прынтар, які друкуе з дапамогай матрыцы, якая складаецца з іголак, што ўдараюць па фарбавальнай стужцы', струменны прынтар `прынтар, у якім знак на паперу наносіцца чарнільным струменем'; знешняя памяць `зменныя носьбіты інфармацыі, прызначаныя для працяглага захоўвання масіваў даных', унутраная памяць `памяць, якая абслугоўвае інфармацыяй працэсар камп'ютэра';
2) “назоўнік у назоўным склоне + назоўнік у назоўным склоне”: гульня-імітатар `камп'ютэрная гульня, якая ўзнаўляе кіраванне самалётам, верталётам, аўтамабілем і інш. тэхнічнымі ўстройствамі'. Гэта мадэль заснавана на злучальнай сувязі;
3) “назоўнік у назоўным склоне + назоўнік у родным склоне без прыназоўніка”: фармат даных `спосаб адлюстравання даных па-за і ўнутры памяці ЭВМ', носьбіт інфармацыі `запамінальныя ўстройствы, на якіх захоўваецца інфармацыя ў лічбавым выглядзе'. Галоўны кампанент кіруе залежным.
Трохлексемныя адзінкі складаюць 8 % аналізуемых словазлучэнняў. Усе яны ўтвораны па мадэлі “прыметнік + прыметнік (дзеепрыметнік) + назоўнік”: глабальная камп'ютэрная сетка `сетка, якая звязвае камп'ютэры і лакальныя вылічальныя сеткі на вялікай адлегласці, прадастаўляе доступ да міжнародных інфармацыйных рэсурсаў', дыскавая аперацыйная сістэма `аперацыйная сістэма камп'ютэра, якая загружаецца з дыскаў і забяспечвае работу з імі для прыкладных праграм'. Кампанент-субстантыў і першасны азначальны кампанент выступаюць як адзінае цэлае, а другаснае азначэнне развівае словазлучэнне. Наяўнасць трохлексемных злучэнняў - адна з асаблівасцяў тэрмінасістэм розных моў, якая абумоўлена імкненнем носьбітаў мовы да больш дэталёвага і канкрэтнага выражэння паняццяў [4, с. 375]. Аднак гэтыя словазлучэнні могуць скарачацца пад уплывам агульнамоўнай тэндэнцыі да эканоміі маўленчых намаганняў: электронная (паштовая) скрыня `месца на жосткім дыску паштовага сервера, якое прызначана для захоўвання паведамленняў электроннай пошты да сувязі з камп'ютэрам адрасата'. У некаторых выпадках пры скарачэнні адбываецца замена назоўніка і першаснага азначальнага кампанента адной лексемай: пастаяннае запамінальнае ўстройства > пастаянная памяць `функцыянальная частка камп'ютэра, прызначаная для прыёму, захоўвання і выдачы даных'.
Сучаснаму стану беларускай навуковай тэрміналогіі ўласціва высокая ступень сінаніміі [4, с. 382]. З другога боку, гэтая з'ява характэрна для спецыяльных падмоў усіх навуковых галін у стадыі фарміравання [3, с. 64; 5, с. 12]. Тэрміналогія інфарматыкі ў розных мовах мае вялікую колькасць запазычаных тэрмінаў. Носьбіты пэўнай мовы, у тым ліку беларускай, імкнуцца пазбавіцца ад лексем іншамоўнага паходжання і на пэўным этапе ўжываюць апісальныя канструкцыі. Напрыклад, запамінальнае ўстройства камп'ютэра, у якім магнітныя дыскі размешчаны ў герметычным кажуху, называецца вінчэстар (або вінчэстэр). У згаданым слоўніку разам з гэтай назвай падаюцца запазычанае словазлучэнне вінчэстарны дыск і беларускамоўнае жосткі дыск, абодва тлумачацца як `вінчэстар'. Таксама ў слоўніку ў адным значэнні `партатыўны персанальны камп'ютэр з вадкакрышталічным маніторам, які валодае праграмнай і апаратнай сумяшчальнасцю з больш магутнымі камп'ютэрамі' зафіксаваны лексема ноўтбук і злучэнне партатыўны камп'ютэр. Утварэнне сінанімічных назваў можа адбывацца і ў выніку адначасовага ўжывання развітых і больш кароткіх намінатыўных адзінак. Так, словазлучэнне адрасна-пошукавая сістэма выкарыстоўваецца разам са злучэннем пошукавая сістэма, якое ў гутарковай мове замяняецца лексемамі пошукавік і шукальнік. Усе адзінкі тлумачацца як `сістэма, якая дазваляе шукаць інфармацыю ў сетцы Інтэрнэт шляхам пастаноўкі перад ёй пэўных заданняў (па ключавых словах або пэўнай тэме)'.
Полікампанентныя тэрміналагічныя адзінкі звычайна дакладныя і адназначныя. Але словазлучэнне дамашняя старонка зафіксавана ў двух значэннях: 1) `першы вэб-сайт, які адкрываецца пры загрузцы сеткі Інтэрнэт'; 2) 'асабісты вэб-сайт, які ўтрымлівае персанальную інфармацыю, фотаздымкі і пад. яго ўладальніка'.
Тэрміналогія інфарматыкі з'яўляецца часткай лексічнай сістэмы беларускай мовы і развіваецца па агульнамоўных законах. Яна вызначаецца высокай прадуктыўнасцю полікампанентных адзінак, што выклікана неабходнасцю больш паглыбленай намінацыі прадметаў і з'яў у сучасных умовах. Тэрміналагічныя словазлучэнні ўтвараюцца па розных мадэлях, могуць скарачацца і мець сінанімічныя варыянты, якія сведчаць аб неўпарадкаванасці разглядаемай тэрмінасістэмы.
Тэрміналогія не валодае адметнымі спосабамі ўтварэння тэрміналагічных адзінак, а выкарыстоўвае тыя самыя спосабы, па якіх утвараюцца агульнаўжывальныя словы. Аднак семантычны спосаб утварэння камп'ютэрных тэрмінаў мае свае асаблівасці. У агульналітаратурнай мове “семантычныя пераўтварэнні з'яўляюцца вынікам працяглай эвалюцыі слова, якая завяршаецца, як правіла, утварэннем слоў-амонімаў. У тэрміналагічным словаўтварэнні адбываецца прыстасаванне існуючых слоў без працяглай эвалюцыі” [2, с. 102]. Калі адбываюцца такія прыстасаванні, словы набываюць іншае семантычнае напаўненне. Сутнасць семантычнай дэрывацыі заключаецца ў тым, што ўжо існуючай лексічнай адзінцы пры яе пераасэнсаванні надаецца асаблівае тэрміналагічнае значэнне. Менавіта па прычыне цеснага ўзаемадзеяння тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі і адбываецца папаўненне тэрміналогіі дзякуючы агульнаўжывальнай лексіцы.
Камп'ютэрная тэрміналогія семантычнай дэрывацыі - адно з прыватных праяўленняў гэтага працэсу. Разгледзім, якія віды семантычнага тэрмінаўтварэння рэалізуюцца ў сістэме беларускай камп'ютэрнай тэрміналогіі.
Метафарызацыя. Метафарызацыя лічыцца адным з самых распаўсюджаных спосабаў утварэння новых найменняў. Метафарызацыя як спосаб тэрмінаўтварэння заснавана на падобнасці матэрыяльнай характарыстыкі прадметаў. Метафара як сродак выражэння спецыяльнага паняцця спрашчае перадачу ведаў, яна асацыіруе спецыяльнае паняцце з агульнапрынятым, а таксама дае разумовую ўстаноўку, пэўны падыход да паняцця. Як сцвярджае Т.В. Капейко, “пры метафарычным тэрмінаўтварэнні дастатковай з'яўляецца асацыятыўная прымета” [3, с. 51]. Па гэтай прычыне, акрамя аб'ектыўнай прыметы (напрыклад, знешні выгляд) у аснове метафарычнага пераносу звычайна прысутнічае і суб'ектыўная прымета (асацыяцыя), на падставе якой агульнаўжывальныя і тэрміналагічныя паняцці і збліжаюцца.
Л.В. Кутарава, пры параўнанні агульнаўжывальнага слова і адпаведнага яму тэрміна, выкарыстоўвае наступныя паняцці: “інтэгральная прымета (ІП) - агульны для слова і тэрміна семантычны кампанент, аснова, мадыфікацыя якой вядзе да ўтварэння семантыкі тэрміна; дыферэнцыяльная прымета (ДП) - семантычны кампанент, які адрознівае тэрмін (Т) ад адпаведнага агульнаўжывальнага слова (АС) і які выяўлены ў працэсе прафесійнай дзейнасці носьбітамі данай прафесіі” [4, с. 107]. Мы таксама будзем выкарыстоўваць гэтыя паняцці і літарныя скарачэнні. Так, у камп'ютэрнай тэрміналагічнай адзінцы window (акно) метафарычны перанос адбываецца на аснове падабенства формы з агульным паняццем.
Такім чынам, агульнаўжывальнае слова ў камп'ютэрнай тэрміналогіі тэрміналагізуецца на аснове падабенства формы.
Прыкладамі тэрмінаў, утвораных шляхам метафарызацыі, могуць служыць таксама наступныя камп'ютэрныя тэрмінаадзінкі:
сетка - камунікатыўная сістэма, якая злучае два ці больш камп'ютэраў;
карзіна - дырэкторыя выдалення файлаў, маецца на ўвазе параўнанне з карзінай для смецця;
кадр - блок дадзеных стандартнага фармату, які перадаецца па каналу сувязі. Метафарычны перанос робіць магчымым агульная сема `стандартны фармат';
партал - частка сеціўнай прасторы, у якой размешчана вялікая колькасць тэкстаў даведачна-інфармацыйнага характару;
этыкетка = эскіз - паменшанае адлюстраванне файла перад адкрыццём і інш.
Спецыялізацыя і звужэнне значэння агульнаўжывальнага слова. Спецыялізацыя значэння агульнаўжывальнага слова - даволі прадуктыўны від семантычнага спосабу ўтварэння беларускіх камп'ютэрных тэрмінаў. Дзякуючы дасягненням навукі з'яўляюцца новыя паняцці, з'явы, якасці, і яны патрабуюць сваіх намінацый, базай для якіх могуць служыць наяўныя лексічныя адзінкі (як тэрміналагічныя, так і агульнаўжывальныя). У новай для іх сферы функцыянавання адбываецца спецыялізацыя значэнняў агульнаўжывальнага слова і развіццё іх тэрміналагічнага значэння. Семантычнае пераасэнсаванне i спецыялiзацыя слоў агульналiтаратурнай мовы пачынаецца з ужывання iх у спецыяльных навуковых тэкстах. Такiя словы называюць паняццi, што адначасова (пры розным падыходзе да iх) могуць быць i бытавымi, i навуковымi, г. зн. быць носьбiтамi двух тыпаў iнфармацыi: агульнаўжывальнага i тэрмiналагiчнага значэнняў [4, с. 23].
Агульнаўжывальныя словы, якiя выкарыстоўваюцца для называння новых паняццяў, у працэсе функцыянавання ў навуковай мове набываюць тэрмiналагiчнае логiка-паняцiйнае значэнне, якое звязана з агульнаўжывальным. Так, слова семафор у агульналiтаратурнай мове мае наступныя значэннi:
1. Сігнальнае прыстасаванне на чыгунцы, якое паведамляе, што пуць свабодны або заняты.
2. У флоце: спосаб зрокавай сігналізацыі флажкамі, рукамі або пры дапамозе спецыяльнага апарата [5, с. 594].
Гэтае слова ў агульналiтаратурнай мове выконвае намiнатыўную функцыю, аснову яго семантыкi складае дэнататыўны аспект значэння. У камп'ютэрнай падсістэме тэрмiн семафор асэнсоўваецца ўжо на іншай ступенi пазнання i фармулюецца наступная яго дэфiнiцыя: “пераменная ў памяці, сінхранізуе доступ да рэсурсу” [1, c. 142]. З'яўленне камп'ютэрнага тэрміна выклікана падабенствам прынцыпу дзеяння зыходнага і вытворнага дэнатата.
Семантычнае калькаванне. Даволі прадуктыўным відам семантычнай дэрывацыі з'яўляецца семантычнае калькаванне. Сутнасць гэтага тыпу тэрмінаўтварэння заключаецца ў тым, што тэрміналагізацыя агульнаўжывальных слоў беларускай мовы адбываецца паводле іншамоўнага ўзору. Вельмі складаным з'яўляецца вылучэнне калек, таму што яны не ўтрымліваюць у сабе якіх-небудзь іншамоўных элементаў. Пры вылучэнні калек неабходна прыняць да ўвагі і экстралінгвістычныя фактары, у прыватнасці, ролю канкрэтнай мовы ў развіцці тэрміналогіі той ці іншай навукі (напрыклад: роля англійскай мовы на пачатковым этапе развіцця камп'ютэрнай тэрміналогіі).
Разгледзеўшы сучасныя беларускія камп'ютэрныя тэрміны, мы прыйшлі да высновы, што значная колькасць семантычных калек у беларускай камп'ютэрнай тэрміналагічнай сістэме ўтворана пад уплывам англійскай лексікі. Закладка (закладка), люстэрка (зеркало), меню (меню), мазаіка (мозаика), шлюз (шлюз). Фразеалагічныя калькі ўяўляюць у сваёй большасці расшыфроўкі англійскіх абрэвіятур: “fitb fill in the blank…”, “imho in my humble opinion” - “па маім сціплым меркаванні” (“по моему скромному мнению”), “на мой погляд” (“на мой взгляд”), “прачытай дапаможнік” (“прочитай руководство”).
Прадуктыўнасць семантычнага тэрмінаўтварэння даследчыкі спецыяльнай лексікі звязваюць з навізной галіны навукі і тэхнікі. Яна адносна новая, пастаянна развіваецца і актыўна выкарыстоўвае для намінацыі ўжо існуючыя ў мове словы. Па гэтай прычыне семантычная дэрывацыя ў камп'ютэрнай тэрмінасістэме не страчвае сваю прадуктыўнасць.
Агульная граматычная характарыстыка тэрміналогіі абумоўлена знакавай, семіятычнай спецыфікай тэрміна і таму не супадае поўнасцю з граматычнай характарыстыкай звычайнай лексікі агульналітаратурнай мовы. Спецыфіка паняццяў, абазначаных тэрмінамі, заключаецца ў тым, што яны не страчваюць сваёй цэласнасці незалежна ад таго, якімі (простымі ці састаўнымі) сродкамі перадаецца іх змест. Таму «структурныя тыпы тэрміналагічных назваў поўнасцю не супадаюць з адзінкамі намінацый у агульналітаратурнай мове». Да ліку традыцыйна вылучаемых структурных тыпаў тэрміналагічных назваў звычайна адносяць тэрміны словы (невытворныя, вытворныя, складаныя, абрэвіятуры) і тэрміны словазлучэнні (свабодныя і несвабодныя). Трэцім структурным тыпам з'яўляюцца тэрміны сімвалы-словы -- асобны «камбінаваны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой, побач са слоўнымі знакамі, уваходзяць сімвалы». Пытанне аб тым, якімі часцінамі мовы прадстаўлена тэірміналогія, дыскусійнае. Перш за ўсё назоўнікі, мае пэўныя падставы як з боку аб'ектыўных даных, так і з боку тэарэтычнай інтэрпрэтацыі гэтых даных. Аднак існуюць дзве акалічнасці, якія не дазваляюць прызнаць назоўнікі адзіным лексіка-граматычным сродкам тэрміналогіі. Па-першае, намінацыя з'яўляецца носьбітам хоць і найбольш значных, але не выключна ўсіх зместаў у пазнанні рэчаіснасці. Па-другое, назоўнік з яго шырокімі семантычнымі і словаўтваральнымі магчымасцямі ўсё-такі нельга прызнадь вычарпальным сродкам перадачы ўсіх прымет якасці, дзеяння, акалічнасці, якія змешчаны ў некаторых навуковых паняццях.
У сучасным мовазнаўстве выразна акрэслілася тэндэнцыя ўключэння ў склад тэрміналогіі розных часцін мовы, што адкрывае новыя перспектыўныя бакі ў вывучэнні асаблівасцей мовы навукі і тэхнікі. Прытрымліваючыся гэтага напрамку ў тэрміналагічных даследаваннях, мы вылучаем у сферы функцыянавання беларускай навуковай тэрміналогіі не толькі тэрміны назоўнікі, якія складаюць, безумоўна, пераважную большасць беларускіх тэрмінаў, але і тэрміны прыметнікі, тэрміны-дзеясловы і тэрміны прыслоўі. Пры гэтым трэба адзначыць, што тэрміны прыслоўі не адлюстроўваюць семантычную спецыфіку беларускай мовы.Уключэнне ў склад тэрміналогіі не толькі тэрмінаў назоўнікаў, але і тэрмінаў прыметнікаў, тэрмінаў дзеясловаў дазваляе выявіць асаблівасці ўтварэння і функцыянавання іменных, ад'ектыўных і дзеяслоўных тэрмінаў, вызначыць іх словаўтваральныя магчымасці ў якасці вытворных асноў пры стварэнні тэірміналагічных словаўтваральных гнёзд у сістэме беларускай тэрміналогіі.У беларускай тэрміналогіі ўтварэнне тэрмінаў ажыццяўляецца на базе асноўных афіксаў, набор і размеркаванне якіх абумоўлены асноўнымі заканамернасцямі беларускага словаўтварэння наогул і тэндэнцыяй да спецыялізацыі афіксаў у тэрміналагічнай лексіцы.Некаторыя асаблівасці тэрмінаўтварэння звязаны таксама з адрозненнямі ў прадуктыўнасці пэўных словаўтваральных мадэлей паміж тэрміналагічным і агульналітаратурным словаўтварэннем.Асаблівасцю сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы з'яўляецца наяўнасць у яе складзе побач з аднаслоўнымі намінацыямі мноства складаных утварэнняў, якія прадстаўлены трохслоўнымі і больш словазлучэннямі. Ва ўсіх словазлучэннях, якія выражаюць навукова-тэхнічныя паняцці, з'явы, працэсы, наглядаецца тэндэнцыя расшырэння галоўнага кампанента. Гэта выклікаецца экстралінгвістычнымі фактарамі, заканамерным імкненнем да больш дэтальнага і канкрэтнага выражэння паняццяў: аддзелачная апрацоўка адтупін. Такія тэрміны не зусім зручныя. У мове спецыялістаў яны замяняюцца больш кароткімі, якія не заўсёды з'яўляюцца дакладнымі найменнямі адпаведных паняццяў і не могуць быць кадыфікаваны ў якасці тэрмінаў. 3 гэтай прычыны наглядаюцца разыходжанні ў афармленні навукова-тэхнічных тэрмінаў у слоўніках і ў навуковай літаратуры, з аднаго боку, і функцыянаваннем іх у паўсядзённым маўленні спецыялістаў, у вытворчасці, з другога. Гзта ж з'ява наглядаецца і ў адносінах да двухслоўных тэрміналагічных словазлучэнняў, якія часта замяняюцца ў маўленні спецыялістаў больш кароткімі, хоць і не зусім дакладнымі аднаслоўнымі намінацыямі, у значнай частцы выпадкаў з дабаўленнем суфіксаў суб'ектыўнай ацэнкі, што надаюць словам стылістычную афарбоўку размоўнасці.
Тэндэнцыя замены двухслоўных словазлучэнняў аднаслоўнымі ў маўленні спецыялістаў вызначаецца шмат у чым як імкненнем да кароткасці, так і імкненнем дасягнуць адзінства зместу тэрміна і яго моўнага афармлення, пераадолець абумоўленую знакавай спецыфікай тэрмінаў супярэчнасць паміж раздзельнааформленасцю, полікампанентнасцю тэрміна ў плане структурнага выражэння і семантычным адзінствам уваходзячых у склад тэрміналагічнага словазлучэння лексічных адзінак у плане зместу.
Даследаванне спосабаў утварэння кароткіх варыянтаў тэрмінаў у мове спецыялістаў з'яўляецца, на наш погляд, перспектыўным для распрацоўкі агульных прынцыпаў скарачэння аб'ёму тэрміналагічных словазлучэнняў у навукова-тэхнічнай тэрміналогіі.Тэндэнцыя стварэння кароткіх тэрмінаў замест тэрміналагічных словазлучэнняў знаходзіцца ў рэчышчы агульнай заканамернасці паскарэння сацыяльна-прафесіянальнай дыферэнцыяцыі мовы ў эпоху навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.У сферы масавай камунікацыі даволі часта побач з поўнымі тэрміналагічнымі словазлучэннямі сустракаюцца ў якасці сінонімаў кароткія варыянты тэрмінаў з маўлення спецыялістаў. Гзтыя варыянты выкарыстоўваюцца пераважна з мэтай ажывіць выказванне, перадаць каларыт маўлення спецыялістаў.У сістэме адукацыі функцыянуюць, як правіла, поўныя тэрміналагічныя словазлучэнні, характэрныя для навуковага стылю і кадыфікаваныя ў слоўніках.
Меркаванне аб рознаўзроўневым характары сродкаў выражэння значэнняў, змешчаных у агульналітаратурным слове як граматычнай адзінцы, ужо не выклікае сумнення. У галіне даследавання граматычных і лексіка-граматычных значэнняў яно пацвярджаецца і развіваецца не толькі вынікамі выяўлення і апісання рознаўзроўневых сродкаў выражэння, але і даследаваннем комплексаў гэтых сродкаў у іх узаемадзеянні ў працэсе функцыянавання, а таксама вывучэннем характару семантыка-сінтаксічных функцый элементаў такіх комплексаў.Больш праблематычным у параўнанні з рознаўзроўневым характерам выражэння граматычных значэнняў працягвае заставацца пытанне аб рознаўзрбўневым характары намінацый.
Метадалагічна правільнай у гэтых адносінах з'яўляецца канцэпцыя, заснаваная на тым, што наяўнасць аналітычнага спосабу выражэння граматычных і лексічных значэнняў лагічна наводзіць на думку аб словаўтваральным аналітызме і пгто словазлучэнне як раздзельнааформленае адзінства не толькі можа, але і павінна разглядацца ў функцыянальнай суадноснасці са словам як дэрывацыйнай адзінкай.Аналіз тэрміналагічных словазлучэнняў дае шырокі матэрыял, які пацвярджае справядліввсць гэтага меркавання. Акрамя таго, з шматлікіх тэрміналагічных словазлучэнняў вылучаюцца такія, у якіх азначаемы кампанент (назоўнік) функцыянальна прыраўноўваецца да пэўнага словаўтваральнага суфікса і выконвае, такім чынам, дэрывацыйную функцыю. Гэта ў першую чаргу тэрміналагічныя словазлучэнні прыметнік + назоўнік з агульным значэннем: рэзальнае прыстасаванне. Азначаемы кампанент гэтага словазлучэння функцыянальна супадае са словаўтваральным суфіксам -льнік, які ў сучасным беларускім тэрмінаўтварэнні служыць для выражэння значэння прылады або вытворцы дзеяння.
У многіх выпадках тэрміны словазлучэнні ўказанага тыпу маюць аднаслоўныя эквиваленты з названым суфіксам. Аднак у некаторых выпадках утварэнне аднаслоўнага тэрміна, якому аддаецца перавага ў тэрміналогіі на аснове прынцыпу кароткасці, бывае немагчымым з прычыны словаўтваральнай і семантычнай недастатковасці адпаведнага прыметніка.
Такім чынам, сярод тэрміналагічных словазлучэнняў асобна вылучаюцца словазлучэнні дэрывацыйнага тыпу, сярод якіх мы адрозніваем сінтаксічныя і лексічныя.Спецьіяльнага аналізу заслугоўваюць узнікаючыя ў сувязі з вылучэннем дэрывацыйнага тыпу тэрміналалчных словазлучэнняў пытанні яго суадносІн з іншымі тыпамі тэрміналагічных словазлучэнняў. Разгляд словазлучэяня як сродку тэрмінаўтварэння патрабуе таксама яго аналізу ў сістэме іншьгх сродкаў тэрмінаўтварэння.Актуальнасць даследавання дэрывацыйных тэрміналагічных словазлучэнняў у названых аспектах абумоўлена, з аднаго боку, павелічэннем прадуктыўнасці сінтаксічнага спосабу тэрмінаўгварэння, з другога -- узрастальным уплывам мовы навукі на развіццё агульналітаратурнай мовы.Тэрміналагічныя словазлучэнні з'яўляюцда намінатыўнымі адзінкамі, якія характарызуюцца полікампанентнасцю, раздзельнааформленасцю ў структурных адносінах і семантычным адзінствам у адносінах зместу.Характэрняй асаблівасцю тэрміналагічнага словазлучэння як адзінкі мовы з'яўляецца пастаянства яго саставу, што ў аднолькавай ступені адносіцца да тэрміналагічных словазлучэнняў, пабудаваных на аснове розных сінтаксічных тыпаў сувязі.
Узаемадзеянне аднаслоўных тэрмінаў (звычайна вытворных) і полікампанентных (з двух, трох і больш слоў) дэрывацыйных тэрміналагічных словазлучэнняў падпарадкоўваецца агульнамоўным заканамернасцям узаемаадносін сінтэтьгчных і аналітычных дэрыватаў і спецыфічным заканамернасцям развіцця і функцыянавання тэрміналогіі.Для больш дыферэнцыяванай характарыстыкі агульнамоўных заканамернасцей узаемадзеяння сінтэтычных і аналітычных дэрыватаў размяжуем іх суадноснасць на стадыі ўтварэння і на стадыі функцыянавання з адначасовым вылучэннем пэўнай спецыфікі кожнай з гэтых стадый у дачыненні да тэрміналагічнай дэрывацыі параўнальна з агульналітаратурнай.
Характарьгзуючы агульнамоўныя заканамернасці на стадыі ўтварэння дэрыватаў, мы у цэлым падтрымліваем пункт погляду, згодна з якім «словаўтварэнне азначае «рух» не ад адной формы да другой формы, а ад плана зместу да плана выражэння». На падставе вьгкладзенага вышэй разумения сутнасці словаўтварэння мы не адносім працэс утварэння слоў тэрмінаў тыпу імправізатар і падобных да так званай універбізацыі толькі на той падставе, што існуюць адпаведныя дэрывацыйныя словазлучэнні імправізавальнае. У той жа час нельга пакідаць па-за ўвагай тое, што вытворныя словы даволі часта ўтвараюцца не толькі «на фоне» ужо існуючых словазлучэнняў з аналагічным намінатыўным значэннем, a і пад уплывам імкнення надаць больш кампактную форму асобна аформленаму аналітычнаму ўтварэнню, якім з'яўляецца словазлучэнне.Аналізуючы гэтыя факты, іх агульную аснову і абумоўленасць, трэба шукаць у агульнамоўных заканамернасцях намінатьгўнай дэрывацыі, якія маюць пэўную спецыфіку ў тэрміналогіі.
Ва ўзаемадзеянні суадносных тэрмінаў слоў і тэрмінаў словазлучэнняў на стадыі ўтварэння знаходзяць выражэнне дзве асноўныя тэндэнцыі: тэндэнцыя да збыткоўнасці (у тэрміналогіі -- да максімальнай дакладнасці тэрміна) і тэндэнцыя эканоміі моўных сродкаў.У адрозненне ад агульнамоўнай дэрывацыі, калі назва паняццяў, прадметаў рэчаіснасці даволі часта ўзнікае першапачаткова ў форме полікампанентнай намінацыі апісальнага характару, а пазней, над уплывам тэндэнцыі эканоміі моўных сродкаў, атрымлівае больш кампактны выгляд, у тэрмінаўтварэнні суадносны з пэўным дэрывацыйным словаздучэннсм аднаслоўны тэрмін пад уздзеяннем аналогіі і спецыялізацыі тэрмінаўтваральных суфіксаў часцей за ўсё адразу ўзнікае і замацоўваецца ў навуковым стылі ў выглядзе аднаслоўнай намінацыі. Такім чынам, у тэрміналагічнай дэрывацыі пры наяўнасці словаўтваральных магчымасцей адпаведных асноў утварэнне аднаслоўных выгворных намінацый адбываецца звычайна без так званага пераходнага перыяду «ад словазлучзння да слова». Пашыральным і ўдакладняльным элементам, якім звьгчайна ў складзе дэрывацыйных словазлучэнняў выступаюць залежныя кампаненты, у вытворных словах-тэрмінах з'яўляюцца адпаведныя «спецыялізаваныя» суфіксы, што і вырашае праблему матываванасці тэрміна. Так, словаўтваральная структура тэрмінаў з агульным значэннем 'прыстасаванне, механізм' у залежнасці ад характару ўтваральных асноў змяшчае суфіксы -нік, -льнік, -ар(-яр), -атар(-ятар), -цель; спецыяльныя суфіксы маюць у тэрміналогіі аднаслоўныя вытворныя намінацы і асоб па прафесіі, роду дзейнасці; намінаідыі працэсаў, спосабаў дзеяння і г д.На стадыі функцыянавання аднаслоўныя тэрміны часам замяняюцца дэрывацыйнымі словазлучэннямі. Аднак у асноўным пры наяўнасці аднаслоўных дэрыватаў і адпаведных дэрывацыйных словазлучэнняў у сферы функцыяніравання значная перавага аддаецца аднаслоўным тэрмінам, хоць імкненне да аднаслоўнасці намінацыі ажыццяўііяецца далека не заўсёды з прычыны словаўтваральных уласцівасцей слоў, семантычных і стылістычных абмежаванняў, экстралінгвістычных фактараў.У агульналітаратурнай мове разгорнутыя намінацыі больш частотныя ў параўнанні з аднаслоўнымі з прычыны магчымасці пашырэння, намінатыўнай гібкасці, удакладнення паняццяў, выражэння катэгарыяльных прымет галоўнага і залежнага кампанентаў словазлучэнняў, падкрэслівання тых ці іншых элементаў намінацыі.Больш шырокаму функцыянаванню аднаслоўных тэрмінаў у параўнанні з адпаведнымі дэрывацыйнымі словазлучэннямі садзейнічае побач з адзначанай вышэй спецыялізацыяй суфіксаў значна меншая ступень стылістычнай і семантычнай дыферэнцыяцыі тэрмінаў слоў і тэрмінаў словазлучэнняў у параўнанні з аналагічнымі дэрыватамі ў агульнай літаратурнай мове.
Важную ролю ў выбары паміж аднаслоўнай намінацыяй і дэрывацыйным словазлучэннем адыгрывае таксама прынцып кароткасці тэрміна ў мэтанакіраванай рабоце па ўпарадкаванню і кадыфікацыі навуковай тэрміналогіі.Тым не менш агульнапрызнаным фактам з'яўляецца тое, што колькасць тэрмінаў словазлучэнняў у кожнай галіновай тэрміналагічнай сістэме нязменна ўзрастае. Пры гэтым нельга не адзначыць таксама значны колькасны рост шматслоўных тэрмінаў словазлучэнняў, якія даволі часта выклікаюць негатыўную ацэнку лінгвістаў і спецыялістаў пэўных галін ведаў. У залежнасці ад характеру пашырэння тэрміналагічных словазлучэнняў можна вылучыць некаторыя шляхі іх кандэнсацыі. Адзін з такіх шляхоў -- сэнсавая кандэнсацыя з апорай на семантычна дамінуючыя кампаненты.Пэўная ступень кандэнсацыі тэрміналагічных словазлучэнняў можа быць дасягнута шляхам больш шырокага ўжывання прыставачных утварэнняу замест назоўнікаў з прыназоўнікамі.Шляхам апоры на семантычна дамінуючыя кампаненты можна ўтвараць семантычна кандэнсаваныя словазлучэнні на аснове чатырохслоўных словазлучэнняў.Рад складаных тэрміналагічных словазлучэнняў можа быць кандэнсаваны з некаторай стратай матываванасці.
Адным з прадуктыўных шляхоў кандэнсацыі тэрміналагічных словазлучэнняў з'яўляецца ўжыванне складаных слоў замест двухслоўнага дэтэрмінавальнага кампанента і адначасовай элімінацыі асобных слоў (з апорай на семантычна дамінуючыя кампаненты).Адным са спосабаў ажыццяўлення прынцыпу кароткасці тэрмінаў з'яўляецца выкарыстанне прозвішчных намінацый замест матываваных.Пры ўтварэнні складаных прыметнікаў у якасці дэтэрмінавальнага кампанента тэрміналагічных словазлучэнняў узнікаюць пытанні аб межах і ўмовах выкарыстання такіх складаных утварэнняў. Аналіз фактычнага матэрыялу і патрабаванне лагічнасці тэрмінаў сведчаць, што такія ўтварэнні магчымы толькі ў тых выпадках, калі састаўныя часткі складанага прыметніка характарызуюць паняцце з аднаго боку. Няправільнымі з'яўляюцца тэрміналагічныя словазлучэнні, у якіх адна частка дэтэрмінавальнага складанага прыметніка характарызуе паняцце з якаснага боку, а другая -- з боку інструмента выканання дзеяння.3 прычыны немагчымасці ўтварэння складаных прыметнікаў, састаўныя часткі якіх характарызуюць паняцце з розньгх аспектаў, не могуць быць кандэнсаваны наступныя трохслоўныя тэрміналагічныя словазлучэнні з двума дэтэрмінавальнымі прыметаікамі.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Інфармацыйныя тэхналогіі на аснове камп'ютарнай тэхнікі ў цяперашні час з'яўляюцца асновай практычнай дзейнасці вялікай колькасці людзей розных прафесій. Яны не адразу знайшлі прымяненне ў гуманітарных навуках, развіваючыся, першым чынам, з улікам патрабаванняў дакладных навук. Гуманітарыі доўга не разглядалі камп'ютар як рэальную навуковую прыладу, здольную кардынальна змяніць характар даследавання. Сітуацыя пачала змяняцца са з'яўленнем першых праграм, прызначаных для кантролю ведаў і навучанні гуманітарным дысцыплінам, з узрастаннем цікавасці да стварэння баз дадзеных.
Поспех любой прафесійнай дзейнасці заснаваны на ведах, навыках і эфектыўным інструментары. Пры гэтым усё большае значэнне ў прафесіяналізме набывае "творчы элемент" як неабходны складнік суб'ектыўнай дзейнасці на аснове інтэлектуальных прылад працы. Вывучэнне метафорыкі як творчасці суб'екта -- гэта крокі ў напрамку павышэння эфектыўнасці інструментара інфармацыйных тэхналогій. Асноўнымі задачамі ў дадзеным кірунку становяцца сістэмная інвентарызацыя метафары і стварэнне электроннага інструментара метафарызацыі.
Тэарэтычныя даследаванні і практычныя распрацоўкі ў рамках паказаных задач дазволяць істотна павысіць эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у розных прадметных абласцях з боку шырокага кола карыстальнікаў.
Роля статутаў у гісторыі беларускай мовы надзвычай высокае. Былі ўзорам мовы для шматлікіх пісараў, якія афармлялі дэкрэты сеймаў галоўнага літ трыбунала, анты судоў, дыпламатычных дакументаў.
У статутах адлюстраваны ўсе важнейшыя лексікатэматычныя разрады старабелускай лексікі, пачынаючы ад наіменняў дзяржаўных і службовых асоб розных рангаў і заканчваючы падрабязным пералікам селькіх культур, прылад працы, прадметаў хатняга ўжытку, свойскіх і дзікіх жывел і птушак. Па адносінам кожнага чалавека да сваей мовы магчыма вельмі дакладна судзіць не толькі а яго культурным узроўне, але і а яго грамадзянскай каштоўнасці. Сапраўдная любоў да сваей краіны.
Сучасная беларуская літаратурная мова мае лексічныя, граматычныя, арфаграфічныя і арфаэпічныя нормы.Лексічныя нормы вызначаюць ужыванне слоў. Нормы кожнай літаратурнай мовы замацоўваюцца слоўнікамі, граматычнымі дапаможнікамі.Граматычныя нормы вызначаюць ужыванне формы слова, а таксама спалучэнняў слоў у словазл і сказах. Лексічныя і граматычныя нормы ўласцівыя і вуснай і пісьмовай літаратурнай мове. Арфаграфічныя -- толькі пісьмовай, арфаэпічныя -- толькі вуснай.Арфаіграфічныя нормы вымагаюць аднастайнага напісання. Вымаўленне не ўплывае на арфаграфічн норму.
Арфаэпічныя нормы патрабуюць адзінага вымаўлення, акрэсліваюць, як патрэбна вымаўляць гукі і спалучэнні гукаў у словах.
Большасць даследчыкаў даказваюць прынцыповую правільнасць палажэння аб адзінстве слова і тэрміна і з'яўляюцца прыхільнікамі тэорыі слоўнасці тэрміна і лексічнасці тэрміналогіі. Вядомы лінгвіст А. Рэфармацкі перакананы, што паміж тэрміналогіяй і нетэрміналогіяй няма бездані. Паводле яго думкі, нельга думаць, што тэрміны складаюцца з іншых гукаў і не падпарадкоўваюцца граматычным законам дадзенай мовы. “Калі б гэта было так, - сцвярджаў даследчык, - то тэрміналогія не належала б дадзенай мове, а наогул уяўляла б сабою іншую мову”.
Крыніцамі фарміравання тэрміналагічнай лексікі беларускай навукі звычайна з'яўляюцца лексіка ўласна беларускай мовы, іншых нацыянальных моваў і, безумоўна, міжнародны лексічны фонд, які прадстаўлены грэка-лацінскімі словамі і марфемамі. Фарміраванне новых тэрмінаў адбываецца праз запазычанне гатовых адзінак (слоў і словазлучэнняў), выкарыстання гатовых частак (марфем) у якасці элементаў або шляхам уласна словаўтварэння. Адпаведна асноўнымі спосабамі ўтварэння тэрміналагічнай лексікі прынята лічыць наступныя: 1) лексіка-семантычны (змяненне значэння, а не формы слова); 2) марфалагічны (пераход адной часткі мовы ў іншую) і 3) сінтаксічны (словазлучэнне).
Асвятляючы праблему тэрміна, даследчыкі фармулююць шматлікія патрабаванні, якім ён павінен адпавядаць. Сярод іх такія ўласцівасці, як матываванасць (г.зн., што тэрмін не павінен уводзіцца без вострай неабходнасці), дакладнасць, кароткасць, зручнасць утварэння новых слоў, адсутнасць сінонімаў, дублетаў і амонімаў. Лінгвіст Э.А. Натансон, абагульніўшы думкі розных даследчыкаў, вылучыў наступныя патрабаванні: 1) тэрмін павінен: дакладна суадносіцца з паняццем; быць лексічна сістэмным; адпавядаць сінтаксічным нормам літаратурнай мовы; быць па магчымасці кароткім і монасемічным; 2) тэрмін не павінен: быць плеанастычным (г.зн., утрымліваць паўторную або дубліраваную інфармацыю); змяшчаць дадатковую інфармацыю, мець сінонімы і амонімы.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. - Мн.: БДПУ, 2004. - 207 c.
2. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. - Мн.: Навука і тэхніка, 1987. - 240 с.
3. Беларуская мова: У 2 ч.: Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор'евай. - 3-е выд., перапрац. і дап. - Мн.: Выш. шк., 1998. - 330 с.
4.Беларуская мова. Пад аг. Рэд Клачко А. М. Частка 1-ая. Мн.,2009.
5. Булыка А.М. Даўнія запазычанні беларускай мовы. Мн.,2012.
6.Беларускі камп'ютэрны слоўнік. Нататкі перакладчыкам [Электронны
рэсурс]. - Рэжым доступу: http://kamputerm.org/index.php, свабодны.
7. Булыка А.М. Моўная сітуацыя ў БССР. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36, - Мн., 1989. - С. 3-10.
8. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. - Мн.: Народная асвета, 1993. - 398 с.
9. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 1: А-Л - Мн.: БелЭН, 1999. - 736 с.
10. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М-Я - Мн.: БелЭН, 1999. - 736 с.
11. Виноградова,В. Компьютерный сленг и литературный язык / В.Виноградова // Исследования по славянским языкам. - Сеул, 2001.- №6.-С.203-216.
12. Голованов,Н.А. Современный англо-русский словарь компьютерных технологий / Н.А.Голованов. - М. : Просвещение, 2005. - 276c.
13. Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., 2012.
14. Ермакова,О.И. Особенности компьютерного жаргона как специфической подсистемы языка / О.И.Ермакова. - Режим доступа: http: //www.dialog-21.ru, свободный.
15. Камароўскі Я.М., Мяцельская Е.С. Беларуская мова. Дапаможнік для абітурыентаў. Мн., 2011.
16. Котелова,Н.З. К вопросу о специфике термина / Н.З.Котелова // Лингвистические проблемы научно-технической терминологии. - М. : Наука, 2012. - С.122.
17. Красней В.П. Грані слова. Мн., 2012.
18. Левикова,С.И. Большой словарь молодежного сленга / С.И.Левикова. - М. : Гранд. Фаир-пресс, 2003. - 923с.
19. Лук'янюк,Ю.М. Асаблівасці фарміравання лексічнага пласта камп'ютэрнай падсістэмы (на матэрыяле кадыфікаванай і некадыфікаванай лексікі) / Ю.М.Лук'янюк, Л.Г.Шасцярнёва // Слова ў кантэксце часу: зб. навук. прац Міжнар. навук.-практ. канф., прысвеч. 80-годдзю д-ра філал. навук, праф. Аркадзя Іосіфавіча Наркевіча, Мiнск, 10сакавіка 2009г. / пад агул. рэд. В.І.Іўчанкава. - Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2009. - С. 252-263.
20. Лук'янюк,Ю.М. Полісемія і аманімія ў лексіцы камп'ютэрнай падсістэмы / Ю.М.Лук'янюк, Л.Г.Шасцярнёва // Журналістыка-2009:стан, праблемы і перспектывы : матэрыялы 11-й Міжнар. навук.-практ. канф. / рэдкал. С.В.Дубовік [і інш.]. - Вып.11. - Мінск : БДУ, 2009. - С.283-286.
...Подобные документы
Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.
курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.
реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.
курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.
реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.
курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.
реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.
контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012Кароткія звесткі з гісторыі в. Рэчкі. Івацэвіччына – адзін з самых маляўнічых куткоў Беларускага Палесся. Даследаванне мовы вёскі Рэчкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў фанетыка-граматычным і лексіка-семантычным плане. Слоўнікавы склад вёскі Рэчкі.
курсовая работа [30,4 K], добавлен 27.08.2012Дыялектная лексіка вясковай гаворкі. Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў. Спецыфічныя для гаворкі дыялектныя словы, уласныя імёны, асаблівасці іх функцыянавання. Антрапанімія мясцовай гаворкі.
творческая работа [33,3 K], добавлен 21.04.2015Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.
контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.
реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.
реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011Паняцце "блізкароднасны білінгвізм". Асаблівасці навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове. Навучанне дзяцей беларускаму маўленню на занятках. Аналіз праграммы "Пралеска", вопыта работы дзіцячага сада па развіцці ў дашкольнікаў беларускага маўлення.
курсовая работа [34,4 K], добавлен 23.08.2013Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010