Сістэма працы па навучанні малодшых школьнікаў марфолага–сінтаксічным напісанням пры вывучэнні назоўніка і дзеяслова

Назоўнік як лексіка-граматычны разрад слоў. Інфінітыў - найбольш абстрактная ў параўнанні з іншымі дзеяслоўнымі формамі. Канструктыўная роля ў сказе - адна з самых адметных уласцівасцей дзеяслова. Віды частак прамовы якія вывучаюць у малодшых класах.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 21.03.2016
Размер файла 53,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru

Размещено на http://www.allbest.ru

Уводзіны

Вучні пачатковых класаў вывучаюць чатыры часціны мовы: назоўнік, прыметнік, дзеяслоў, займеннік.

Праграмныя тэмы па раздзелу “Часціны мовы” вызначаюцца рознай частотнасцю, распаўсюджаннасцю ў мове. Вучэбныя тэксты багата насычаны назоўнікамі, дзеясловамі і прыметнікамі - галоўнымі часцінамі мовы, якія з'яўляюцца і вядучымі тэмамі праграмы. Улічваючы гэта, можна сістэматычна і мэтанакіравана праводзіць работу па засваенні часцін мовы амаль на любым матэрыяле вучнёўскіх вучэбных дапаможнікаў. Выпрацоўцы ведаў аб часцінах мовы садзейнічае таксама лінейна-ступенчаты прынцып вывучэння моўнага матэрыялу. Як яго разумець? Аналіз праграмы павказвае, што, напрыклад, па тэме “Назоўнік”, якая вывучаецца ў трох класах, вучні спачатку авалодваюць такім абстрактным паняццем, як “прадмет”. Затым засвойваюцца граматычныя катэгорыі назоўніка і адпаведная тэрміналогія. Веды па гэтай часціне мовы паступова папаўняюцца, пашыраюцца лінейна: ад лексіка-граматычнага значэння слоў і марфалагічных катэгорый да сістэмы словаформ, якія ўтвараюць адну лексему, г. зн. да скланення.

Часціны мовы выдзяляюцца ў малодшых класах па дзвюх апазнавальных прыметах: катэгарыяльным значэнні (прадметнасць для назоўнікаў, дзеянне для дзеясловаў, прымета для прыметнікаў) і і граматычным пытанні (хто? што? і г.д.). Дыферынцыраваць словы такім чынам, на першы погляд, вучням няцяжка. Звяртацца да такой надзейнай прыметы, як марфалагічная спецыфіка слоў (род, склон, асоба, час і інш.), ім даводзіцца, як правіла, пры выкананні спецыяльных заданняў па марфемным аналізе, а не ў працэсе вызначэння прынадлежнасці слоў да той ці іншай часціны мовы. У гэтым адна з прычын таго, што дыферынцыроўка часцін мовы выклікае ў школьнікаў значныя цяжкасці. Напрыклад, назоўнік касьба кваліфікуецца як дзеяслоў (па значэнні - дзеянне). Падобныя памылкі могуць узнікаць і па прычыне несфарміраванасці ў вучняў паняццяў “прадмет”, “прымета прадмета”, “дзеянне прадмета”. Напрыклад, назоўнікі хлопчык, голас, пахвала і г.д. дзеці доўгі час не лічаць прадметамі. Тут жыццёвы вопыт не пагаджаецца з моўным мысленнем. Каб атэставаць прыведзеныя словы як назоўнікі, дастаткова паставіць да іх граматычныя пытанні (гэта лёгка) або вызначыць, як яны змяняюцца (гэта цяжка). Для выпрацоўкі лінгвістычных адносін да слова пры рабоце з часцінамі мовы трэба аперыраваць словамі рознай семантыкі (стол, конь, завіруха, адвага і г.д. - для назоўнікаў; чырвоны, смелы, сыпкі і г.д. - для прыметнікаў; бегчы, думаць, расці і г.д. - для дзеясловаў). Набыццё ўменняў вызначаць прыналежнасць слоў да той ці іншай часціны мовы - акт неаднаразовы, працяглы. Пасля азнаямлення з кожным тэрмінам дзеці практыкуюцца ў разборы сказаў па часцінах мовы.Разборы па часцінах мовы з цягам часу варта спалучаць або супастаўляць з разборам па членах сказа. Пры гэтым звяртаецца ўвага на тое, што дзейнік у сказе выражаецца назоўнікам, а выказнік дзеясловам, што некаторыя даданыя члены сказа адносяцца да дзейніка, а некаторыя да выказніка. Такое супастаўленне навучыць дзяцей бачыць сувязь паміж часцінамі мовы і членамі сказа (паміж марфалогіяй і сінтаксісам), будзе спрыяць свядомаму падыходу да засваення марфалагічных і сінтаксічных катэгорый. Па гэтаму я вырашыла разгледзіць сістэму працы па навучанні малодшых школьнікаў марфолага-сінтаксічным напісанням пры вывучэнні назоўніка і дзеяслова.

1. Сістэма працы па навучанні малодшых школьнікаў марфолага - сінтаксічным напісанням

1.1 Пры вывучэнні назоўніка

Назоўнік як часціна мовы.

Назоўнік як лексіка-граматычны разрад слоў уключае ў сябе назвы асоб (маці, настаўнік), жывых істот (певень, яшчарка, камар), рэчаў (кніга, парта), прадметаў рэчаіснасці (гай, поле, рака), з'яў прыроды (туман, навальніца), з'яў грамадскага жыцця (рэвалюцыя, выбары). Але не гледзячы на семантычную разнастайнасць назоўнікаў, усе яны характарызуюцца агульным значэннем - значэннем прадметнасці.

Тэму “Назоўнік” школьнікі пачатковых класаў вывучаюць напрацягу трох гадоў. Знаёмства са словамі, якія адказваюць на пытанне хто? што?, даецца ў другім класе. У перыяд навучання грамаце, а потым на ўроках мовы дзеці называюць словы, якія абазначаюць прадметы, і аб'ядноўваюць у групы (мяч, ваўчок, лялька - гэта цацкі; збанок, талерка - гэта посуд), падбіраюць словы да агульнай назвы (вучэбныя прылады: аловак, ...; классная мэбля: парта, ...).

Пры выкананні такіх заданняў, як і ў працэсе работы з раздатачным матэрыялам (малюнкі, карткі з назвамі пэўных прадметаў), яны вучацца ставіць да назваў прадметаў пытанне хто? або што? Такім чынам вучні паступова падводзяцца да разумення граматычнай прадметнасці.

Вывучэнне тэмы “Назвы прадметаў” у другім класе ідзе ў наступнай паслядоўнасці: а) знаёмства са словамі, якія адказваюць на пытанне што?; б) знаёмтсва са словамі, якія адказваюць на пытанне хто?; в) вывад: “Словы, якія адказваюць на пытанні хто? што?, абазначаюць назвы прадметаў. Пытанне хто? трэба ставіць да назвы асоб і жывёл. Пытанне што? - да назваў іншых прадметаў”.

Заданні, якія спрыяюць разуменню і засваенню паняцця “назвы прадметаў”, могуць быць такія:

а) па малюнках адказваць на пытанні што гэта? хто гэта?;

б) выпісаць словы, якія абазначаюць прадметы, па групах;

в) дапісаць сказы патрэбнымі словамі - назвамі прадметаў;

г) паставіць пытанні да назваў рэчываў, пры спісванні падкрэсліць словы - назвы прадметаў;

д) выпісаць спачатку словы, якія адказваюць на пытанне хто?, а потым - на пытанне што?;

е) пры спісванні падкрэсліць словы, якія адказваюць на пытанне хто?, адной рыскай, а на пытанне што? - дзвюма.;

ж) скласці і запісаць сказы з выкарыстаннем прапанаваных слоў - назваў прадметаў.

Пры фарміраванні пачатковага паняцця прадметнасці вельмі важна, каб тэрмін “назва прадмета” дзеці ўжывалі не толькі ў дачыненні да рэчаў, але і людзей, жывёлы, раслін, з'яў прыроды. У граматычным сэнсе пад тэрмінам “прадмет” трэба разумець любы назоўнік: прадмет - гэта не толькі сшытак, шафа, малаток, але і дзядзька, вавёрка, сасна, хмара і абстрактныя паняцці - гульня, дружба, радасць. Пытанні хто? што? другакласнікі ставяць і да слоў, што называюць адзін прадмет, і да слоў, якія абазначаюць многа прадметаў. Значыць, практычна яны адтрымліваюць паняцце пра адзіночны і множны лік (адзін - многа: конь - коні, горад - гарады.)

У сказах і звязных тэкстах, асабліва пры знаёмстве з прыназоўнікамі, вучні сустрэнуцца з формамі: у садзе, па клетцы, з гнязда. Неабходна, каб яны разумелі, што словы садзе, клетцы, гнязда таксама прадметы (параўн.: сад, клетка, гняздо.)

Такім чынам, у выніку разнастайнай работы, звязанай з вызначэннем слоў, якія адказваюць на пытанне хто? або што?, у вучняў складваецца ўяўленне прадметнасці, якое потым будзе пакладзена ў аснову паняцця “назоўнік”.

Тэрмін “назоўнік” уводзіцца ў трэцім класе. З мэтай паўтарэння і сістэматызацыі раней набытых ведаў дзеці выконваюць шэраг заданняў: ставяць пытанні да слоў, групуюць назвы прадметаў (малаток, абцугі - гэта інструмент), падьіраюць словы, якія раскрываюць сэнс агульнай назвы (адзенне: што..., ...; абутак: што ..., ...,); выпісываюць парамі роднасныя словы і ставяць пытанні да іх: (што? - школа, хто? - школьнік, што? - брыгада, хто? - брыгадзір і г.д. ). Такая работа падвядзе вучняў да разумення граматычнага паняцця “назоўнік”. Пасля таго, як будзе дадзена азначэнне назоўніка трэцякласнікі практычна пазнаёмяцца з адушаўлёнымі і не адушаўлёнымі, канкрэтнымі і абстрактнымі назоўнікамі (без выкарыстання тэрмінаў), паўтораць ужыванне вялікай літары ў назоўніках - уласных назваў, даведаюцца пра такія граматычныя катэгорыі, як род, лік і склон назоўніка.

Шмат часу адводзіцца ў трэцім класе на змяненне назоўнікаў пры спалучэнні з іншымі словамі ў сказе (з выкарыстаннем пытанняў усконых склонаў).

У праграме чацьвёртага класа асноўнае месца адводзіцца скланенню назоўнікаў і засваенню іх склонавых канчаткаў.

Побач з вывучэннем граматыкі звяртаецца ўвага на лексічнае значэнне слова, узбагачэнне мовы вучняў новымі назоўнікамі, развіццё навыкаў дакладнага ўжывання слова (назіранне за мнагазначнасцю назоўнікаў, падбор слоў з блізкім значэннем - антонімаў). Адначасова вызначаецца марфалагічная будова назоўнікаў, высвятлюцца іх граматычныя прыметы, напрыклад: якія назоўнікі маюць канчаткі - а, - я (ж.р.), - о, - а, - е (ніякі род), якія назоўнікі не маюць канчаткаў (лес, таварыш - мужчынскі род; мыш, столь - жаночы род).

Адным словам, каб сфарміраваць у дзяцей паняцце аб назоўніку як часціне мовы, неабходна пазнаёміць іх з асноўнымі сэнсавымі групамі слоў, якія аб'ядноўваюцца ў гэтую часціну мовы, паказаць ролю назоўнікаў у мове і граматычныя прыметы, уласцівыя ім.

Род назоўнікаў. Змяненне назоўнікаў па ліках.

У адпаведнасці з праграмай вучні трэцяга класа знаёмяцца з родам назоўнікаў і змяненнем назоўнікаў па ліках. Дзеці параўнальна лёгка вызначаюць род назоўнікаў, якія абазначаюць людзей і жывёл. Больш складаным для іх з'яўляецца вызначэнне роду неадушаўлёных назоўнікаў. Род назоўнікаў вызначаецца практычна.

Для адрознення роду назоўнікаў у пачатковых класах выкарыстоўваецца прыём падстаноўкі да назоўніка прыналежнага займенніка мой (мая,маё) або прыём замены назоўнікаў асабовымі займеннікамі трэцяй асобы ён,яна,яно.

Прапанаваўшы шэраг назоўнікаў, настаўнік патрабуе паставіць да іх словы мой, мая, маё (мой альбом, мая кніга, маё пяро). Падстаўляючы да назоўнікаў гэтыя словы (вусна), вучні пераконваюцца, што адна група назоўнікаў спалучаецца са словам мой або заменяецца словам ён, другая група - са словам мая (яна), трэцяя са словам маё (яно). На класнай дошцы і ў сшытках можна зрабіць адпаведны запіс у тры слупкі.

Настаўнік паведамляе, што назоўнікі, да якіх можна паставіць слова мой, ён, з'яўляюцца назоўнікамі мужчынскага роду. Аналагічнае назіранне праводзіцца са словамі другога і трэцяга слупкоў. На аснове праведзенай работы робіцца абагульненне: назоўнікі бываюць мужчынскага, жаночага і ніякага роду. Побач з гэтым неабходна пераканаць дзяцей, што род назоўніка не змяняецца: лес - заўсёды назоўнік мужчынскага роду, рака - жаночага роду, а поле - ніякага.

З мэтай выпрацоўкі ўмення правільна вызначаць род назоўнікаў неабходна звярнуць увагу на некаторыя фармальныя прыметы катэгорыі роду, у прыватнасці, на канчатак. Так, словы вецер, камбайн, гоман, калгас - назоўнікі мужчынскага роду, а словы хата, сям'я, праца - назоўнікі жаночага роду, яны маюць канчатак -а або -я. Карысным пры засваенні роду будзе і такі від работы, як спалучэнне назоўнікаў з прыметнікамі: савецкі касманаўт, дружная сям'я (вучні яшчэ раз убачаць, што прыметнікі звязаны з назоўнікамі). Выкарыстанне прыметнікаў дапаможа засвоіць род некаторых назоўнікаў, асабліва асабліва такіх, як шынель, медаль, гусь, сабака, яблык. У народных гаворках назіраецца хістанні ў родзе: мой шынель і мая шынель, мая гусь і мой гусь. У спалучэнні з прыметнікамі род такіх назоўнікаў выступае выразна: злы сабака, салдацкі шынель, залаты медаль, шэрая гусь (словазлучэнні варта даваць у “гатовым” выглядзе).

Знаёмства са змяненнем назоўнікаў па ліках пачынаецца з выканання практыкаванняў, у якіх патрабуецца выпісаць у адзін слупок назоўнікі, што абазначаюць адзін прадмет, а ў другі - назоўнікі, якія абазначаюць многа прадметаў. Падобныя практыкаванні (змяненне слоў на узор: адзін - многа) выконваліся яшчэ ў першым класе. Параўноўваючы, напрыклад, словы аловак - алоўкі, дзеці ўбачаць, што гэта назвы аднолькавых прадметаў, але яны абазначаюць розную колькасць (у першым выпадку - адзін, у другім - многа) і адрозніваюцца сваімі канчаткамі (у першым выпадку канчатка няма, у другім - канчатак - і). Значыць, назоўнікі, якія абазначаюць адзін прадмет, стаяць у адзіночным ліку, а назоўнікі, якія абазначаюць два або некалькі прадметаў, стаяць умножным ліку.

Трэцякласнікі павінны навучыцца змяняць назоўнікі па ліках і вызначаць лік назоўнікаў у прапанаваных сказах або звязных тэкстах.

Адначасова з вызначэннем лікаў выпрацоўваецца навык у вызначэнні роду назоўнікаў. Род назоўнікаў множнага ліку вызначыць немагчыма. Каб адказаць, якога роду той ці іншы назоўнік, трэба паставіць яго ў адзіночным ліку: дарогі - дарога (ж. р.) , лугі - луг (м. р.) , палі - поле (н. р.) . такім чынам дзеці знаёмяцца з элементамі граматычнага разбору.

Змяненне назоўнікаў у спалучэнне з іншымі словамі (скланенне).

Пасля азнаямленне трэцякласнікаў з родам назоўнікаў і змяненнем іх па ліках неабходна паказаць, што назоўнікі змяняюць свае канчаткі ў сувязі з іншымі словамі. Дзеці ўжо ведаюць, што канчатак - зменная частка слова, якая паказвае на сувязь слоў у сказе. Цяпер яны пазнаёмяцца з тэрмінам “склон”, з назвамі склонаў, са змяненнем назоўнікаў па пытаннях, запомняць, што пытанні хто? каго? каму? кім? на кім? Ставяцца да назоўнікаў, якія абазначаюць людзей і жывёл, а пытанні што? чаго? чаму? чым? у чым? - да назоўнікаў, якія абазначаюць рэчы, расліны і іншыя прадметы.

Змяненне назоўнікаў па склонах лепш за ўсё даваць на звязных тэкстах, у якіх адзін назоўнік ужываецца ва ўсіх або некаторых склонах.

У адпаведнасці з праграмай вучні трэцяга класа павінны пазнаёміцца са змяненнем назоўнікаў жаночага роду з канчаткамі -а, -я (ракета, песня, вясна), назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду (горад, лес, алень, жыта, возера), назоўнікаў жаночага роду без канчаткаў (ноч, соль, радасць), а таксама са змяненнем назоўнікаў у множным ліку.

Трэцякласнікі практыкуюцца ў змяненні назоўнікаў у залежнасці ад сэнсу сказа, ставяць патрэбнае пытанне да назоўніка, вызначаюць склон некаторых назоўнікаў і нават дапісваюць прапушчаныя склонавыя канчаткі. Карацей кажучы, вядзецца вялікая прапедэўтычная работа, мэта якой - падрыхтаваць вучняў да вывучэння скланення назоўнікаў і правапісу склонавых канчаткаў. Уся работа, звязаная з вывучэннем назоўнікаў у трэцім класе (род, лік, змяненне назоўнікаў у сувязі з іншымі словамі), - гэта толькі подступ да такой складанай моўнай з'явы, як скланенне назоўнікаў.

У чацьвёртым класе неабходна паказаць вучням, што з улікам агульнасці склонавых канчаткаў назоўнікі падзяляюцца на тры групы, або тыпы скланення - першае, другое, трэцяе.

Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -а, -я: краіна, зямля.

Да другога скланення належаць назоўнікі мужчынскага роду, якія ў пачатковай форме не маюць канчатка (горад, герой, гонар), а таксама ўсе назоўнікі ніякага роду з канчаткамі -о, -а (вясло, жыта), -е, -ё (поле, галёё).

Да тэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду, якія ў назоўным склоне ўжываюцца без канчатка: печ, плынь, радасць.

Такім чынам, на гэтым этапе пачатковага навучання даволі падрабязна разглядаецца сістэма скланення назоўнікаў, вывучаюцца склонавыя канчаткі назоўнікаў у залежнасці ад тыпу скланення.

Склон - катэгорыя вышэйшай граматычнай абстракцыі. Абагульнена адлюстроўваючы ў мове сувязі паміж прадметамі, з'явамі, іх прыметамі і дзеяннямі, склонавыя формы назоўніка паказваюць на яго адносіны да іншых слоў - дзеясловаў, назоўнікаў, прыметнікаў, прыслоўяў. Склонавая залежнасць назоўніка выражаецца змяненнем самаго слова.

У склоне быццам “перакрыжоўваюцца” абедзве часткі граматыкі - марфалогія і сінтаксіс. У марфалогіі пад склонам разумеюць сістэму змянення назоўніка, што знаходзіць сваё адлюстраванне ў парадыгме скланення. З сінтаксічнага боку склон выражае адносіны назоўніка да іншых слоў у сказе.

Вызначыць склон назоўніка найчасцей даводзіцца ў кантэксце. У сувязі з гэтым перад настаўнікам стаіць задача навучыць дзяцей ставіць да склонавых формаў назоўнікаў не толькі фармальна граматычныя, але і сэнсавыя пытанні.

Вызначэнне склону назоўніка непасрэдна залежыць ад умення правільна вызначыць у сказе пары слоў, аб'яднаныя сэнсавай сувяззю, г. зн. ад умення выдзеліць словазлучэнні. Назоўнік звычайна залежыць ад дзеяслова або іншага назоўніка (сустрэць каго?..., прывітацца з кім?..., успомніць пра што?...). Работа са словазлучэннем і сказам пакажа, што назоўнікі ва ўскосных склонах могуць адказваць і на пытанні дзе? куды? адкуль? калі?: пайшлі (куды?) на раку, купаліся (дзе?) у рацэ, г. д. Такая работа прынясе карысць у практычныя авалоданні рознымі склонавымі формамі назоўнікаў, у разуменні сэнсава-граматычных адносін, у развіцці мовы дзяцей, у павышэнні іх моўнай культуры.

Сэнсавымі пытаннямі дзеці карыстаюцца пры сінтаксічным разборы, г. зн. ставяць іх да даданых членаў сказа. А даданыя члены сказа выражаюцца пэўнымі склонамі назоўнікаў. Калі мы хочам, каб граматычныя формы набывалі нейкі сэнс і сталі даступныя разменню вучняў, то скланенне назоўнікаў трэба вывучаць на базе сказа, на аснове атрыманых ведаў пра сувязь слоў у сказе.

Пры вывучэнні скланення ў школе часам назіраецца тэндэнцыя карыстацца толькі склонавымі пытаннямі. Гэта прыводзіць да таго, што дзеці няправільна потым ставяць пытанні пры сінтаксічным разборе сказаў, дапускаюць памылкі ў вызначэнні даданых членаў сказа. Запомніць назвы склонаў, парадак іх размяшчэння і пытанні не так ужо цяжка. Бывае, што вучаць безпамылкова скланяе любы з прапанаваных назоўнікаў, але правільна выкарыстаць іх у сказе не можа. Нельга забываць, што склонавая форма сама па сабе, у адрыве ад сказа ці словазлучэння, пазбаўлена канкрэтнага сэнсу. Каб правільна вызначыць склон назоўніка, трэба знайсці ў сказе слова, з якім ён звязаны, і паставіць ад гэтага слова пытанне да яго.

У некаторых выпадках вучні імкнуцца вызначыць склон па канчатку. Аднак такі часты фармальны падыход не можа даць жаданых вынікаў.

У абавязак настаўніка ўваходзіць навучыць дзяцей:

а) знаходзіць у сказе слова, ад якога залежыць назоўнік;

б) ставіць да назоўніка пытанне з улікам сэнсу словазлучэння;

в) адрозніваць склоны, вызначаць і правільна пісаць склонавыя канчаткі назоўнікаў жаночага, мужчынскага і ніякага роду (у адзіночным і множным ліку).

Засваення правапісу канчаткаў розных назоўнікаў ідзе паступова: разглядаючы, скажам, родны, вінавальны або творны склон назоўнікаў жаночага роду, вучні вызначаюць канчаткі гэтых склонаў і ў выніку рознага роду трэніровачных работ засвойваюць іх. У давальным і месным склонах назоўнікі першага скланення маюць аднолькавыя канчаткі. Таму гэтыя склоны вывучаюцца паралельна.

Асноўная цяжкасць пры засваенні правапісу канчаткаў абумоўлена тым, што напісанне таго ці іншага канчатка залежыць ад характара асновы, а таксама ад націску. Адным з прыёмаў, якія аблягчаюць засваенне правапісу, з'яўляецца параўнанне ненаціскных канчаткаў з націскнымі. Пры вусным скланенні неабходна патрабаваць, каб усё слова наогул і асабліва канчаткі вымаўляліся выразна, дакладна, з некаторым націскам, калі натуральны націск і не знаходзіцца на апошнім складзе. Вуснае скланенне з выразным вымаўленнем канчаткаў дасць станоўчы вынік у разуменні патрэбнай арфаграмы і засваенні правапісу.

Памылкі ў напісанні канчаткаў узнікаюць часам ад блытаніны склонаў. Пры вызначэнні склонаў недастаткова кіравацца толькі пытаннем, бо ёсць выпадкі, калі розныя склоны адказваюць на аднолькавыя пытанні. Так, на пытанне што? адказвае назоўны і вінавальны, на пытанне каго? - родны і вінавальны, сэнсавае пытанне дзе? можна паставіць да розных ускосных склонаў. Для разумення склону неабходна ўлічваць яго сэнс і фармальныя прыметы. Напрыклад, назоўнік вада ў давальным і месным склонах мае канчатак -е. Як вызначыць склон? У такім выпадку звяртаецца ўвага на прыназоўнік: на вадзе, у вадзе, па вадзе - месны склон (у беларускай мове прыназоўнік па ўжываецца з месным; давальны склон звычайна не мае пры сабе прыназоўніка, і толькі зрэдку з ім ужаваецца прыназоўнік к).

У вызначэнні склону і яго значэння немалаважную ролю адыгрываюць прыназоўнікі. Калі канчатак прапушчаны, пры вызначэнні склону варта кіравацца сэнсам словазлучэння і пытаннем ад галоўнага слова: ствол (чаго?) асіны, гняздо (дзе? на чым?) на асіне.

Вывучэнне тэмы “Назоўнік” падагульненнем і супастаўленнем склонавых канчаткаў розных назоўнікаў. Выкананне разнастайных трэніровачных работ. Граматычны разбор, ужыванне назоўнікаў у пэўных склонавых формах, складанняў і сказаў - усё будзе спрыяць разуменню скланення як граматычнай з'явы, дапаможа свядома засвоіць асноўныя склонавыя канчаткі найбольш ужывальных назоўнікаў.

Назоўнікі першага скланення.

Назоўнікі жаночага роду на -а, -я ва ўскосных склонах маюць складаную сістэму канчаткаў. Правапіс канчаткаў залежыць перш за ўсё ад характаруапошняга зычнага ў слове, а таксама ад месца націску.

Вывучаючы правапіс склонавых канчатках, трэба часце практыкаваць граматычны разбор - выдзялення словазлучэння, у якое ўваходзіць тая ці іншая склонавая форма назоўніка (чытаю кніг-у, дапамагаць мам-е і г.д.), і складанне словазлучэння і сказа з пэўнай формай назоўніка.

Практыкуючы вучняў у складанні словазлучэнняў з назоўнікамі жаночага роду на -а, -я, пажадана даваць розныя словы (з цвёрдай, мяккай, зацвярдзелай асновай), каб было лепш відаць, што ў адным і тым жа склоне можа быць некалькі канчаткаў: гаварыць пры кім? пры мам-е, пры бабул-і, пры сястры. Вызначыць склон назоўніка, правільна ўжыць канчатак дапамагаюць граматычныя і сэнсавыя пытанні: зрабіць з чаго? з папер-ы - родны склон; спыніцца дзе? у чым? у вёсцы - месны склон. Пры вывучэнні давальнага і меснага склонаў нельга прайсці міма такой з'явы, якчаргаванне зычных г, к, х са свісцячымі з, ц, с: падлога - падлозе, на падлозе.

Пасля агульнага знаёмства з першым скланеннем назоўнікаў дзеці засвояць канчаткі назоўнага і вінавальнага склонаў, потым роднага, пасля - давальнага і меснага і, нарэшце, - творнага. Пэўная паслядоўнасць у вывучэнні склонавых канчаткаў не выключае сапастаўлення розных склонаў і параўнання іх канчаткаў. А такое супастаўленне вельмі неабходна. Без яго проста не абысціся пры вывучэнні назоўнага і вінавальнага склонаў і высвятленні іх сінтаксічных функцый, давальнага і меснага склонаў, якія маюць аднолькавыя канчаткі, роднага і давальнага склонаў, якія маюць розныя канчаткі.

Сінтаксічную ролю назоўнага і вінавальнага склонаў лепш за ўсё паказаць на назоўніках жаночага роду, бо і форма слова і склонавыя пытанні наглядна дапамагаюць у вызначэнні іх функцый у сказе.

Як толькі дзеці пазнаёмяцца з канчаткамі давальнага склону і высветляць, што канчатак -і пішацца пасля мяккага зычнага (бабуля - бабул-і), -е - пасля цвёрдага зычнага (зіма - зім-е), -ы - пасля зацвярдзелага (настаўніца - настаўніц-ы), -э - пад націскам пасля ц (дачка - дачц-э), адразу можна пераключыцца на вывучэнне канчаткаў меснага склону. Пасля назірання і вываду правіл варта звярнуць увагу на тое, што ў месным склоне назоўнікі жаночага роду маюць такія самыя канчаткі, як і ў давальным: радзім-е - на радзіме, сям'і - у сям'і, рац-э - на рац-э. Такое параўнанне дасць магчымасць высветліць і адрозненне паміж гэтымі склонамі, якое заключаецца ў пытаннях і ў тым, што месны склон ужываецца толькі з прыназоўнікамі, а давальны - амаль заўсёды без прыназоўнікаў. Наступны этап будзе звязаны з засваеннем правапісу канчаткаў давальнага і меснага склонаў.

На асобых практыкаваннях трэба навучыць дзяцей адрозніваць у словазлучэннях месны склон ад роднага, паказаць пераход к у ц, што назіраецца ў месным і давальным склонах і чаго няма ў ў родным склоне: працаваў у аптэц-ы (м.скл.), спыніцца каля аптэк-і (р.скл).

Увязваючы вывучэнне новага з сістэматычным паўтарэннем пройдзенага, ставячы кантрольныя пытанні і правяраючы разуменне кожнага склону і яго канчаткаў, настаўнік паступова дасягае свядомага засваення дзецьмі праграмнага матэрыялу.

Назоўнікі другога скланення.

Склонавы канчаткі назоўнікаў другога скланення залежаць ад тыпу асновы, месца націску ў слове, а для назоўнікаў мужчынскага роду - ад катэгорыі адушаўлённасці-неадушаўлённасці (вінавальны склон) і лексічнага значэння слова (родны склон).

Адрозненне назоўнага і вінавальнага склонаў, якія маюць аднолькавую форму, грунтуюцца на іх сінтаксічнай ролі.

Праверачным прыймам, якім карыстаюцца пры вызначэнні вінавальнага склону, з'яўляецца прыём падстаноўкі. Сутнасць яго заключаецца ў выкарыстанні замест назоўніка мужчынскага і неякага роду назоўніка жаночага роду.

Пры вызначэнні сінтаксічнай ролі назоўніка варта мець на ўвазе, вінавальны склон часта мае пры сабе прыназоўнік: на стол, пад дуб, у лесе. З назоўным склонам прыназоўнікі ніколі не ўжываюцца.

Пры вывучэнні скланення назоўнікаў мужчынскага роду найбольш цяжкімі з'яўляецца засваенне канчаткаў роднага склону. Як вядома, у родным склоне такія назоўнікі могуць мець канчаткі -а, -я, -у, -ю: таварышы, горада, ручая, акуня, але мёду, ячменю, звону. Вучням трэцяга класа цяжка растлуачыць, чым канкрэтна абумоўлены той ці іншы канчатак. У пачатковай школе не варта даваць якой-небудзь класіфікацыі такіх назоўнікаў, але мэтазгодна пазнаёміць дзяцей з некаторымі прыёмамі, якімі можна карыстацца пры вызначэнні канчаткаў роднага склону:

а) назоўнікі, якія адказваюць на пытанне каго?, заўсёды маюць канчаткі -а, -я: таварыша, вучня;

б) канчаткі -а, -я маюць таксама назоўнікі, якія спалучаюцца са словамі адзін, два, тры;

в) назоўнікі, якія спалучаюцца са словамі мала, многа, шмат маюць канчатак -у, -ю: мала снегу, многа мёду.

Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду ў творным склоне залежыць ад націску: у націскным становішчы будзе -ом, ём: валом, ласём, у ненеціскным -ам, ем: народам, героем.

У месным склоне назоўнікі мужчынскага роду маюць канчаткі -і, -ы, -е, -у, -ю. Ужыванне канчаткаў -ы, -і, -е залежыць ад асновы назоўніка, гэта значыць ад апошняга зычнага ў слове: пасля мяккага зычнага - -і (на кані, у баі), пасля зацвярдзелага - -ы (у бары, у палацы), пасля цвёрдага - -е (на стале, на дубе).

Пасля азнаямленне з правілам дзеці практыкуюцца ва ўжыванні назоўнікаў у месным склоне, вызначэнні і напісанні іх канчаткаў.

Назоўнікі ніякага роду не маюць якіх-небудзь істотных асаблівасцей пры скланенні. Іх канчаткі залэжуць ад асновы. Таму гэтыя назоўнікі вывучаюцца паралельна з назоўнікамі мужчынскага роду.

Назоўнік трэцяга скланення.

Пры вывучэнні гэтай тэмы дзеці са складаннем назоўнікаў жаночага роду з чыстай асновай і правапісам іх склонавых канчаткаў. Канчаткі такіх назоўнікаў знаходзяцца ў залежнасці ад цвердасці або мяккасці апошняга зычнага ў слове.

Трэба навучыць дзяцей адрозніваць назоўнікі трэцяга скланення ад назоўнікаў другога і першага. З гэтай мэтай варта прапанаваць заданні: вызначыць род назоўнікаў, якія канчаюцца на зычны ( столь, медзь, матыль, каваль), выпісаць назоўнікі трэцяга скланення з тэксту практыкавання. Выкарыстоўваючы словы ён, мой, яна, мая дзеці вызначаюць род назоўнікаў.

На ўзор скланення назоўнікаў рысь, печ, радасць вучні праскланяюць некалькі слоў. Назоўнікі трэцяга скланення ў назоўным і вінавальным склонах не маюць канчаткаў, а ў родным, давальным і месным склоных маюць аднолькавыя канчаткі: -ы або -і. На гэта павінна быць звернута асноўная ўвага.

Ужыванне розных формаў назоўнікаў трэцяга скланення вучні могуць паназіраць на ззвязным тэксце. Аналіз табліц, вуснае скланенне і назіранне за ўжываннем розных склонавых формаў у тэксце перакананае дзяцей у тым, што ў родным , двальным і месным склонах адзіночная ліку назоўнікі трэцяга скланення маюць канчаткі -ы ( ночы, далечы) або -і (сталі, сувязі). У творным склоне такія назоўнікі маюць канчатак -у (пасля мяккіх зычных пішацца -ю: ноччу, сталлю). І тут дзеці сустрэнуцца з цяжкасцю: у творным склоне можа быць падаўжэнне апошнягп зычнага ў слове. Падаўжэнне адбываецца тады, калі зычны стаіць пасля галосных.

Каб пазбегнуць памылак у напісанні такіх назоўнікаў у творным склоне, трэба навучыць дзяцей бачыць, што стаіць у слове перад апошнім зычным: калі галосны - падаўжэнне будзе (восень - восенню), калі зычны - падаўжэнне не будзе (радасць - радасцю).

Пазнаёміўшыся са скланеннем гэтых назоўнікаў увогуле, варта больш падрабязна спыніцца на вывучэнні правапісу іх канчаткаў: канчаткі роднага, давальнага і меснага склонаў разглядаюцца адначасова, потым вывучаецца правапіс назоўнікаў у творным склоне і абагульняюцца веды вучняў па ўсёй тэме.

Скланенне назоўнікаў у множным ліку.

Знаёмства са скланеннем назоўнікаў павінна пераканаць вучняў у тым, што ў множным ліку назоўнікі маюць аднолькавыя канчаткі.

Вывучэнне тэмы мэтазгодна пачаць з паўтарэння змянення назоўнікаў па ліках: вучні змяняюць прапанаваныя назоўнікі і запісываюць іх у множным ліку (акно - вокны, возера - азёры).

Пасля гэтага трэба даць вучням магчымасць успомніць, што назоўнікі змяняюцца па сколах і ў множным ліку. Пры чытанні тэксту настаўнік прапануе змяніць назоўнік, што ў дужках, у адпаведнасці з сэнсам сказаў.

Паставіўшы назоўнік у патрэбнай форме, вучні спішуць тэкст, абазначаць склоны змененага назоўніка і рыскай аддзеляць яго канчаткі.

Больш падрабязнага разгляду патрабуе родны склон, які мае шмат канчаткаў: стал-оў, лас-ёў. Аднак нягледзячы на такі разнабой, сучасная беларуская мова мае тэндэнцыю да уніфікацыі ў родным склоне канчаткаў -оў і яго варыянтаў -аў: гарожоў, вокнаў.

Варта паказаць таксама, што некаторыя назоўнікі ў родным склоне ўжываюцца без канчаткаў (дрэў, балот). Вучні часам памылкова называюць канчаткам гук (два гукі), што знаходзіцца на канцы слова. У такім выпадку варта вызначыць марфалагічны склад слова і паказаць, што, напрыклад, у слове дрэў апошнія два гукі частка кораня, а не канчатак, у слове траў -аў таксама частка кораня.

Засваення канчаткаў давальнага, творнага і меснага склонаў (-ам,-ям,-амі, -ямі, -ах, -ях) не патрабуе ад вучняў вялікіх намаганняў. Праўда, разглядаючы канчаткі давальнага склону, мэтазгодна даць параўнанне з сугучнымі канчаткамі творнага склону адзіночнага ліку: (каму? чаму?) героям, заданням і (кім? чым?) героем, заннем. Гэтыя канчаткі вучні павінны адрозніваць. Пры выкананні адпаведных практыкаванняў яны вызначаюць лік, род і склон назоўнікаў, а аддзяляюць рыскай канчатак назоўніка. Асноўнай умовай правільнага напісання ненаціскных канчаткаў у названых формах назоўнікаў з'яўляецца ўменне паставіць склонавае пытанне. Аднак можна паказаць і іншыя прыёмы адрознення.

Пасля вывучэння скланення назоўнікаў неабходна арганізаваць паўтарэнне правапісу іх канчаткаў. З улікам канкрэтных умоў працы і ступені падрыхтаванасці класа настаўнік мае магчымасць выбраць патрэбныя віды работ. Заданні, якія будуць прапанаваны для паўтарэння і абагульнення ведаў па тэме “Назоўнік”, павінны прадугледжваць далейшае развіццё умення правільна ўжываць розныя склонавыя формы, ставіць пытанні, вызначаць склон і праводзіць частковы граматычны разбор.

1.2 Пры вывучэнні дзеяслова

Дзеяслоў як часціна мовы.

Дзеяслоў - самая складаная граматычная катэгорыя. Сама назва гэтай часціны мовы выразна гаворыць пра сябе: дзеяслоў - слова-дзеянне. Дзеянне ў граматыцы разумеецца ўў шырокім сэнсе слова: гэта і фізічнае дзеянне (секчы, пілаваць, будаваць, касіць), і рух прадмета (ісці, бегчы), і стан (ляжаць, спаць, хвалявацца), і выражэнне адносін да кого-небудзь (любіць), і праяўленне якасці прадмета (чырванець, зелянець). Т.ч., семантыка дзеяслова вельмі разнастайная, а граматычнае значэнне - адно, для ўсяго гэтага разраду слоў.

Са словамі, якія абазначаюць дзеянні прадметаў, вучні знаёмяцца ў першым класе. Яны карыстаюцца ў асноўным пытаннямі што рабіць? што робяць? Як вядома, вызначаюцца багаццем і разнастайнасцю формаў. Ужо ў другім класе неабходна паказаць, што словы - назвы дзеянняў - могуць адказваць таксама на пытанні што рабіў? што зрабіў? што зрабілі? што раблю? што робім? і інш. Зразумеўшы гэта, вучні практычна будуць авалодваць разнастайнымі дзеялоўнымі формамі.

Пры вывучэнні з другакласнікамі тэмы “Назвы дзеянняў” асаблівую ўвагу трэба звярнуць на выпрацоўку ўмення ставіць пытанні ад слоў - назваў прадметаў - да слоў, якія абазначаюць дзеянні гэтых прадметаў: дзяўчынка (што робіць?) вышывае. Гэта дапаможа вучням зразумець граматычную залежнаць дзеяслова ад назоўніка, што абазначае выканаўцу дзеяння.

Сярод заданняў, якія выконваюць дзеці пры першым знаёмстве са словамі - назвамі дзеянняў, асноўнае месца займаюць такія:

а) да слоў - назваў прадметаў падабраць словы, якія адказваюць на пытанне што робіць? або што робяць? (вусна і пісьмова);

б) спісаць сказы і падкрэсліць словы, якія адказваюць на пытанні што робіць? што робяць?;

в) дапісаць сказы словамі, якія абазначаюць дзеянні прадметаў;

г) пры спісванні паставіць пытанні да слоў, якія абазначаюць дзеянні прадметаў;

д) уставіць словы, якія адказваюць на пытанні што робіць? што робяць? Вучань (што робіць ?) ... кнігу;

е) пры спісванні падкрэсліць словы, якія адказваюць на пытанні хто? што?, адной рыскай, а словы, якія адказваюць на пытанне што робяць?, - дэвюма;

ж) скласці сказы з прапанаваных слоў (даюцца словы - назвы прадметаў, назвы дзеянняў).

У трэцім класе вучні атрымліваюць агульнае паняцце пра дзеяслоў і яго змяненне па часах. Прапанаваўшы назоўнікі са значэннем аобы, настаўзнік дае заданне падабраць да іх словы, якія адказваюць на пытанні што робіць? што робяць? Вучні складуць неразвітыя сказы і назавуць словы, якія абазначаюць дзеянні. У час пісьмовага выканання задання яны дапішуць патрэбныя дзеясловы і падкрэсляць іх. Правяраючы заданне, настаўнік высветліць, што абазначаюць падкрэсленыя словы і на якія пытанні яны адказваюць. Гэта падвядзе вучняў да вываду: “Дзеясловы - гэта словы, якія абазначаюць дзеянні прадметаў і адказваюць на пытанні што робіць? што робяць?”

Разуменне дзеяслова як часціны мовы, уменне правільна ўжываць розныя дзеяслоўныя формы ў вуснай і пісьмовай мове непасрэдна звязана з разуменнем лексічнага значэння слова, з уменнем бачыць ролю дзеяслова ў сказе.

У чацьвёртым класе школьнікі пазнаёмяцца з неазначальнай формах дзеяслова, са змяненнем дзеясловаў цяперашняга і будучага часу па асобах і ліках - спражэннем, з правапісам канчаткаў дзеясловаўпершага і другога спражэння, са змяненнем дзеясловаў ў прошлым часе па ліках і родах (у адзіночным ліку), г. зн. навучацца вызначацьвызначацьтакія граматычныя катэгорыі дзеяслова, як час, асобу, лік і род.

Ставячы да дзеясловаў пытанні Хто рабіць? Што зрабіць?, дзеці вучацца практычна адрозніваць трыванне дзеяслова: пытанні што рабіць? Што робяць? Што рабілі? Што будуць рабіць? Ставяцца да дзеясловаў незакончанага трывання, пытанні што зрабіць? Што зрабілі? Што зробяць - да дзеясловаў закончанага трывання.

У чацьвёртым класе шмат увагі аддаецца словаўтварэнню і маралагічнай будове слова. Тут варта паўтарыць граматычную будову слова і яшчэ раз падкрэсліць, што роднаснымі словамі могуць буць розныя часціны мовы - назоўнік, дзеяслоў (сум - сумаваць). Школьнікі будуць вучыцца адрозніваць часціны мовы не толькі паводле значэння, але і па іх марфалагічных прыметах.

Адна з самых адметных уласцівасцей дзеяслова - яго канструктыўная роля ў сказе. Дзеяслоў-выказнік у залежнасці ад сэнсу сказа можа паясняцца разнастайнымі словамі: ён далучае да сябе назоўнікі ўскосных склонаў, займеннікі і інш. часціны мовы. Азнаямленне з рознымі формамі і засваенне іх будзе спрыяць развіццю мовы вучняў, узбагачэнню іх слоўніка.

Змяненне дзеяслова па часах.

Са змяненнем дзеяслов па часах дзеці знаёмяцца ў трэцім класе. Галоўнае, што яны павінны ўсвядоміць - гэта сэнсавае адрозненне паміж формамі часу. У аснову тлумачэння значэнняў катэгорый часу трэба пакласці суаднесенасць дзеяння, выранага дзеясловам, з момантам гаворкі: калі дзеянне адбываецца ў час гутаркі - цяперашні час, калі дзеянне адбывалася раней - прошлы час, калі дзеянне яшчэ будзе адбывацца - будучы час (паняцце пра будучы просты і будучы складаны ў трэцім класе не даецца). Пастаноўка пытанняў да дзеясловаў (што робіць? што робяць? што раблю? што робім? - цяперашні час; што рабіў? што зрабіў? што зрабілі? - прошлы час; што будзе рабіць? што зробяць? - будучы час) дасць дзецям магчымасць засвоіць фармальныя прыметы розных часавых формаў.

Тлумачэнне новага матэрыялу лепш правесці на сказах, у якіх ёсць дзеясловы цяперашняга, прошлага і будучага часу: цяпер я чытаю вершы. Учора я чытаў цікавае апавяданне. Заўтра я буду чытаць кнігу пра піянераў-герояў. Вучні чытаюць сказы, ставяць пытанні да кожнага дзеяслова (я што раблю? чытаю...), высвятляюць момант дзеяння. Настаўнік паведамляе, што дзеяслоў мае цяперашні, прошлы і будучы час. Дзеці запамінаюць назвы часоў дзеяслова і адпаведныя пытанні.

Уменне змяняць дзеясловы па часах і вызначыць час - элемент граматычнага разбору - спатрэбіцца ў далейшым, асабліва пры вывучэнні спражэння. Таму настаўнік дабіваецца, каб дзеці свядома ставілі пытанні да дзеясловаў і вызначалі іх час.

Пры паўтарэнні дзеяслова ў чацьвёртым класе неабходна асобна спыніцца на змяненні дзеясловаў па часах.

Сярод заданняў, якія прапануюцца вучням з гэтай мэтай, могуць быць такія:

а) змяніць дадзеныя дзеясловы па пытаннях што робіць ? што рабіў? што будзе рабіць?;

б) паставіць пытанні да дзеясловаў і вызначыць іх час;

в) выпісаць з тэксту спачатку дзеясловы прошлага часу, потым - цяперашняга і, нарэшце, - будучага;

г) пры спісванні падкрэсліць дзеясловы і ў дужках абазначыць іх час;

д) скласці апавяданне (па малюнку або на прапанаваную тэму), ужываючы дзеясловы розных часоў.

Гэтыя і іншыя від работ будуць спрыяць паўтарэнню і замацаванню набытых раней ведаў, падвядуць вучняў да разумення змянення дзеясловаў па асобах і ліках (цяперашні і будучы час), па ліках і родах (прошлы час).

Неазначальная форма дзеяслова.

Неазначальная форма (інфінітыў) разглядаецца ў мовезнаўстве як пачатковая форма дзеяслова. Яна найбольш абстрактная ў параўнанні з іншымі дзеяслоўнымі формамі. Інфінітыў называе дзеянне і не мае ні асобы, ні, ліку, ні часу, г. зн. абазначае дзеенне наогул. Дзеясловы ў неазначальнай форме адказваюць на пытанні што рабіць? што зрабіць? Паказчыкам неазначальнай формы з'яўляюцца суфіксы -ць, -ці, -чы: сказаць, пачырванець, класці, берагчы.

Вывучэнне неазначальнай формы ў пачатковых класах ідзе ў практычным плане. Дзеці павінны навучыцца ставіць пытанне да неазначальнай формы, адрозніваць яе ад іншых формаў дзеяслова і правільна ўжываць у вуснай і пісьмовай мове.

Матэрыял для назірання і знаёмства вучняў чацьвёртага класа з неазначальнай формай настаўнік падбірае так, каб вучні мелі магчымасць бачыць, што адны дзеясловы ў гэтай форме адказваюць на пытанне што рабіць? другія - на пытанне што зрабіць? Чытаючы, напрыклад, сказы: Усякае даручэнне мы павінны выконваць акуратна. Мы павінны выканаць даручаную справу. У працы неабходна берагчы кожную хвілінку. Мы павінны ісці наперад, дзеці ставяць пытанні да выдзеляных слоў і пераконваюцца, што дзеясловы выконваць, выканаць, берагчы, ісці адказваюць на пытанні што рабіць? што зрабіць? Настаўнік паведамляе, што дзеясловы стаяць у неазначальнай форме. Мэтазгодна звярнуць увагу на тое, што дзеясловы ў гэтай форме канчаюцца на -ць, -чы, -ці. Трэба папярэдзіць вучняў, што гэта суфіксы, а не канчаткі. Назіранне падвядзе вучняў да вываду: “Дзеясловы ў неазначальнай форме адказваюць на пытанне што рабіць? або што зрабіць? І маюць на канцы -ць, -ці, -чы”.

Наступныя заданні маюць на мэце навучыць дзяцей знаходзіць неазначальную форму ў тэксце, ставіць пытанні да яе і правільна ўжываць у мове. Адначасова з гэтым выпрацоўваецца ўменне размяжоўваць дзеясловы па пытаннях што рабіць? што зрабіць? Такое размежаванне спатрэбіцца ў далейшым пры вывучэнні трыванняў. Можна паказаць таксама, што дзеясловы, якія адказваюць на пытанне што зрабіць?, утвараюцць з дапамогай розных пыставак ад дзеясловаў, якія адказваюць на пытанне што рабіць (сушыць - насушыць... ).

Пасля таго як деці навучацца вызначаць неазначальную форму дзеясловаў у сказах і звязных тэкстах, што неазначальная форма - пачатковая форма дзеясловаў і паказаць гэта на прыкладах: назіраць - назірае, назіраў, будзе назіраць. Вучні ўстановяць, што ад дзеясловаў неазначальнай формы можна ўтварыць дзеясловы цяперашняга, прошлага і будучага часу.

Тэма “Неазначальная форма дзеяслова” дае вялікія магчымасці для работы са словам, словаўтварэннем, для назірання за ўжываннем дзеяслова ў сказе, за спалучальнасцю слоў у залежнасці ад семантыкі дзеяслова. Заданні такога плана ўключаюць у сябе элементы творчасці. Дзеці з цікавасцю выконваюць іх. Сярод заданняў такога характару могуць быць наступныя:

а) дапоўніць сказы дзеясловамі ў неазначальнай форме;

б) перабудаваць сказы так, каб дзеясловы ў іх ужываліся ў неазначальнай форме;

в) адказаць на пытанні, выкарыстоўваючы неазначальную форму дзеясловаў;

г) падабраць дзеясловы з супрацьлеглым значэннем (помніць - забываць);

д) да неазначальнай формы дзеясловаў падабраць назоўнікі і вызначыць іх склон (успомніць пра што? ....);

е) замяніць выдзеленыя назоўнікі дзеясловамі ў неазначальнай форме (чытанне газеты - чытаць газету).

Падобныя заданні даюць настаўніку магчымасць свабодна пераходзіць ад высвятлення лексічнага значэння слова да марфалогіі, ад сінтаксісу словазлучэння да граматычнага разбору. Так, пры выкананні апошняга задання дзеці назіраюць за сінанімічнасцю назоўнікавых і дзеяслоўных словазлучэнняў.

Пастаноўка ад дзеясловаў пытанняў да назоўнікаў пакажа, што дзеясловы патрабуюць, каб залежныя ад іх назоўнікі стаялі ў пэўным склоне. Такім чынам, пры выкананні гэтага задання ёсць магчымасць паўтарыць склонавыя канчаткі назоўнікаў.

Змяненне дзеясловаў цяперашняга і будучага часу па асобах і ліках (спражэнне).

Праграма чацьвёртага класа патрабуе пазнаёміць дзяцей са змяненнем дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім і будучым часе і правапісам іх асабовых канчаткаў. З улікам агульных асабовых канчаткаў дзеясловы падзеляюцца на дзве группы, або тыпы спражэння.

Да першага спражэння належаць дзеясловы, якія ў другой асобе адзіночнага ліку маюць канчаткі: -еш, -эш, -аш (збіраеш, бярэш, кажаш), а ў трэцяй асобе множнага ліку - -уць, -юць (збіраюць, бяруць).

Да другога спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў другой асобе адзіночнага ліку маюць канчаткі -іш, -ыш (ходзіш, бачыш), а ў трэцяй асобе множнага ліку - -аць, -яць (ходзяць, бачаць).

Дзеці павінны адрозніваць канчаткі дзеясловаў першаг і другога спражэння. Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках цесна звязана з займеннікамі першай, другой і трэцяй асобы адзіночнага і множнага ліку.

Катэгорыя асобы - адна з асноўных катэгорый дзеяслова. Яна выражае адносіны дзеяння і яго выканаўцы да таго, хто гаворыць: першая асоба паказвае, што дзеянне выконвае той, хто гаворыць; трэцяя асоба паказвае, што дзеянне выконвае асоба ці прадмет, пра якую ідзе гаворка. У дзеясловах множнага ліку да значэння асобы дадаецца яшчэ і значэнне множнасці: першая особа абазначае сумеснасць дзеяння таго, хто гаворыць, з іншы мі асобамі; другая - сумеснасць дзеяння таго, з кім гавораць, і іншых асоб; трэццяя - сумеснасць дзеяння некалькіх асоб ці прадметаў.

Граматычным сродкам выражэння асобы з'яўляюцца асабовыя канчаткі дзеяслова. Канчаткі адначасова паказваюць і на лік дзеяслова. Калі асабовыя канчаткі націскныя, напісанне іх не выклікае цяжкасці. Засваенне ж правапісу ненаціскных канчаткаў патрабуе адпаведнай тэарэтычнай падрыхтоўкі і вялікай колькасці трэніровачных практыкаванняў. Зразумела, што ў пачатковай школе засваенне правапісу такіх канчаткаў толькі пачынаецца. І пэўную дапамогу пры вывучэнні асабовых канчаткаў дзеясловаў можа аказаць неазначальная форма. Варта звярнуць увагу на адпаведнасць паміж асабовымі канчаткамі і суфіксам некаторых дзеясловаў неазначальнай формы: кас-іць - кос-ішь, кос-іць, кос-ім і г.д. у трэцяй асобе множнага ліку такія дзеясловы маюць канчаткі -аць, -яць. Літары і, ы ў асабовых канчатках пішуцца і ў дзеясловах, якія ў неазначальнай форме канчаюцца на -ець, -эць, -аць: глядз-ець - глядз-іш, глядз-ім і г.д.

Ва ўсіх іншых дзеясловах, у тым ліку і ў дзеясловах тыпу біць, ліць, шыць (і, ы тут каранёвыя, а не суфіксальныя), у асабовых канчатках пішацца пішацца літара е - пасля галосных і мяккіх зычных, э - пасля зацвярдзелых пад націскам, а - пасля зацвярдзелых не пад націскам: няс-еш, няс-е, няс-ём, піш-аш, піш-а, піш-ам. У трэцяй асобе множнага ліку такія дзеясловы маюць канчаткі -уць, -юць.

Такім чынам, для размежавання асабовых канчаткаў дзеясловаў першага і другога спражэння немалаважнае значэнне мае разуменне вучнямі суадноснасці паміж суфіксамі неазначальнай формы і напісаннем галосных у канчатках, паміж канчаткамі трэцяй асобы адзіночнага ліку і канчаткамі трэцяй асобы множнага ліку, паміж націскнымі і ненаціскнымі канчаткамі аднатыпных дзеясловаў. Усё гэта вывучаецца толькі ў практычным плане.

Вывучэнне тэмы мэтазгодна арганізаваць у наступнай паслядоўнасці: спачатку дзеці пазнаёмяцца са змяненнем дзеясловаў цяперашняга часу па асобах і ліках, г.зн. атрымаюць паняцце пра спражэнне, на наступных уроках пслядоўна вывучаюцца канчаткі першай, другой і трэцяй асобы адзіночнага і множнага ліку, апошнія два-тры ўрокі адводзяцца на падагульненне вывучанага і паўтарэнне правапісу асабовых канчаткаў.

Перш за ўсё варта прапанаваць, каб дзеці самастойна разгледзілі табліцу (звярнулі ўвагу на асобу і лік, на пытанні, якія ставяцца да дзеясловаў), а потым высветліць:

-- Дзеясловы якога часу даюцца ў табліцы?

-- Як змяняюцца дзеясловы цяперашняга часу?

-- Якія асобы маюць дзеясловы?

-- На якія пытанні адказваюць дзеясловы першай асобы? Другой? Трэцяй?

Адказы падвядуць дзяцей да вываду: “Дзеясловы цяперашняга часу змяняюцца па асобах і ліках. Дзеясловы цяперашняга часу маюць тры асобы (першую, другую і трэцяю) і два лікі (адзіночны і множны)”. Настаўнік дадае: “змяненне дзеясловаў па асобах і ліках называецца спражэннем”.

Карыстаючыся табліцай, вучні праспрагаюць неалькі дзеясловаў, прапанаваных настаўнікам.

Вельмі важна з першага ўрока па гэтай тэме трэніраваць дзяцей у граматычным разборы, вучыць іх вызначаць час, асобу і лік дзеясловаў. Напрыклад: мы жывём - цяп. ч., 1-я ас., мн.л. і г.д.

Знаёмячы вучняў са спражэннем, трэба паказаць, што дзеясловы цяперашняга часу ў першай асобе адзіночнага ліку маюць канчаткі -у, -ю (садж-у, паліва-ю), а ў першай асобе множнага ліку - -ом, -ам, -ём, -ем (бяр-ом, кліч-ам, ідз-ём, паліва-ем) і -ым, -ім (бяж-ым, садз-ім). Вучні, безумоўна, лёгка вызначаць гэтыя канчаткі. Значна цяжэй ім будзе разабрацца, чаму ў першай асобе множнага ліку так многа канчаткаў і ад чаго залежыць іх напісанне. І тут неабысціся без каментарыяў настаўніка, аднак гэтыя каментарыі не павінны быць грувасткімі. У прыватнасці, можна звярнуць увагу на тое, што канчаткі -ом, -ём пішуцца пад націскам, -ам,

-ем - не пад націскам. У 1-й асобе множнага ліку дзеясловы другога спражэння маюць канчаткі -ым, -ім. У асобных словах яны націскныя (сядз-ім, глядз-ім, маўч-ым), аднак ёсць выпадкі, калі націск прыпадае на корань (кос-ім, люб-ім, гавор-ым).

У другой асобе адзіночнага ліку дзеясловы цяперашняга часу маюць канчаткі -еш, -эш, -аш (абеда-еш, кліч-аш) і -іш, -ыш (прыходз-іш, вуч-ыш). Абгрунтоўваючы напісанне галосных у гэтых канчатках, вучні адкажуць, што -эш пішацца пасля зацвярдзелых зычных пад націскам, -аш - не пад націскам, -еш - пасля галосных і пасля мяккіх зычных; у словах тыпу прыходзіш, вучыш у канчатках пішуцца літары і, ы, таму што яны ёсць і ў неазначальнай форме - што рабіць? прыходзіць, вучыць.

Аналізуючы формы другой асобы множнага ліку (веда-еце, каж-аце, ідз-яце, бач-ыце, круц-іце), вучні вызначаюць канчаткі і высвятляюць, ад чаго залежыць іх напісанне.

Перш чым пазнаёміць вучняў з канчаткамі 3-й асобы, мэтазгодна знайсці такія формы ў тэксце і ў выніку граматычнага разбору вызначыць іх асобу і лік. Дзеці ўбачаць, што сярод канчаткаў 3-й асобы адзіночнага ліку ёсць -е (пахне), -э (сячэ), -а (свішча), -іць (просіць), -ыць (крочыць).

Такое сапастаўленне дапаможа ўбачыць, што паміж канчаткамі 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку існуе строгая адпаведнасць: калі ў 3-й асобе адзіночнага ліку дзеяслоў мае канчатак -е, -э або -а, то ў 3-й асобе множнага ліку будзе -уць або -юць (1 спражэнне); калі ж у 3-й асобе адзіночнага ліку дзеяслоў канчаецца на -ыць або -іць, то ў множным ліку ён будзе мець канчатак -аць або -яць (II спражэнне). Гэтую адпаведнасць дзеці павінны добра асэнсаваць, інакш яны не змогуць засвоіць правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў.

Змяненне дзеясловаў будучага часу амаль нічым не адрозніваецца ад змянення дзеясловаў цяперашняга часу. Яшчэ з трэцяга класа вучні ведаюць, што дзеясловы будучага часу адказваюць на пытанні што зробіць? што зробяць? і што будзе рабіць? што будуць рабіць? Значыць, практычна яны ўжо ўмеюць адрозніваць будучы просты і будучы складаны час.

Простая форма будучага часу (напішу, раскажу, пахвалю) паказвае, што дзеянне абавязкова закончыцца. Дзеясловы будучага простага часу спрагаюцца, як і деясловы цяперашняга часу.

Складаная форма будучага часу ўтвараецца шляхам спалучэння дапаможнага дзеяслова быць з неазначальнай формай асноўнага дзеяслова: буду чытаць, будзеш чытаць, будзе чытаць. Пры спражэнні дзеясловаў будучага складанага часу змяняецца толькі дапаможны дзеяслоў быць.

Вывучэння спражэння дзеясловаў будучага часу трэба арганізаваць так, каб паралельна з вызначэннем часу дзеясловаў ішло далейшае асэнсаванне і засваенне іх асабовых канчаткаў. Адрозніць будучы час ад цяперашняга можна з дапамогай пытанняў: што зраблю? што зробіць? і г.д. - будучы час, што раблю? што робіць? і г.д. - цяперашні. Пры вывучэнні часу аднакарэнных дзеясловаў (будуюць - пабудуюць) неабходна звярнуць увагу на тое, што дзеясловы прыставачнага ўтварэння стаяць у будучым часе а без рыставак - у цяперышнім. Гэта спатрэбіцца ў далейшым пры граматычным разборы.

Адначасова з фарміраваннем навыку правільнага напісання асабовых канчаткаў настаўнік сочыць за выпрацоўкай у вучняў умення змяніць дзеясловы і беспамылкова ўжываць іх у вуснай мове. Пры вывучэнні спражэння дзеясловаў неабходна сур'ёзна займацца пытаннямі культуры мовы, бо дзеяслоў з усёй сваёй складанасцю формаў, як ніяк іншая часціна мовы, маешмат адметнага ў народных гаворках.

Уменне правільна ўжываць асабовыя формы дзеясловаў выпрацоўваецца на любым уроку. І да вывучэння тэмы і пасля настаўнік павінен дабівацца, каб вучні правільна выкарыстоўвалі гэтыя формы. Цяпер, у час непасрэднага засваення тэмы, трэба часцей даваць практыкаванні з заданнямі:

а) выкарыстаць дзеясловы, як патрабуе сэнс;

б) замяніць дзеясловы прошлага часу дзеясловамі будучага часу;

в) ужыць прапанаваныя дзеясловы ў розныхасобах і г.д.

Выкананне падобных заданняў дасць магчымасць звярнуць увагу на стылістычную ролю дзеяслова ў звязным тэксце.

Змяненне дзеясловаў прошлага часу.

Асаблівасцю дзеясловаў прошлага часу з'яўляеца тое, што яны не змяняюцца па асобах. На асобу паказвае займеннік, а не сам дзеяслоў. Дзеяловы прошлага часу змяняюцца па ліках і родах: ён прыйшоў, яна прыйшла, яно прыйшло, яны прыйшлі.

Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах вучні адчуюць пры пастаноўцы пытання ад назоўніка да дзеяслова: лес што зрабіў? зашумеў.... У множным ліку дзеясловы прошлага часу па родах не змяняюцца: лясы што зрабілі? зашумелі. наяўнасць родавага канчатка ў дзеясловах жаночага і ніякага роду адзіночнага ліку дзеці адчуваюць пры параўнанні гэтых формаў з формаю мужчынскага роду: лес зашумеў - дрэва зашумела, ліпы зашумелі.

...

Подобные документы

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.

    курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012

  • Роля экспрэсіўных моўных сродкаў у паэзіі як сродкі выражэння эмацыйнага стану лірычнага героя. Сцежкі як вызначальная рыса мастацкіх стыляў. Віды эпітэтаў паводле іх сувязі з паяснёным словам. Граматычнае выражэнне і стылістычныя функцыі эпітэтаў.

    курсовая работа [35,1 K], добавлен 23.10.2013

  • Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.

    курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011

  • Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013

  • Дыялектная лексіка вясковай гаворкі. Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў. Спецыфічныя для гаворкі дыялектныя словы, уласныя імёны, асаблівасці іх функцыянавання. Антрапанімія мясцовай гаворкі.

    творческая работа [33,3 K], добавлен 21.04.2015

  • Функцыі слоў з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі ў мове беларускіх народных песень. Аналіз слоў, якія валодаюць станоўчай і адмоўнай ацэначная і пашыраюць магчымасці твораў у выяўленні розных адценняў чалавечых паступкаў, надаюць асобным радкам лёгкасць.

    курсовая работа [50,9 K], добавлен 30.06.2011

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Выкананне заданняў па арфаграфіі і пунктуацыі. Устаўка ў словы прапушчаных літар, падбор да дадзеных слоў аднакаранёвых слоў з падоўжанымі зычнымі. Правільны канчатак роднага склону назоўнікаў. Пераклад слоў, тэрмінаў і словазлучэнняў на беларускую мову.

    контрольная работа [23,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Агульная характарыстыка размоўнага (гутарковага) стылю. Аналіз матывацыі і ступені апраўданасці выкарыстання размоўных і прастамоўных слоў у публіцыстычных тэкстах на прыкладах беларускіх перыядычных друкаваных і недрукаваных сродкаў масавай інфармацыі.

    курсовая работа [40,2 K], добавлен 27.12.2011

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.

    дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013

  • Творчы шлях Вальтара Скота. Раман Айвенга і адлюстраваны ў ім свет рыцарства. Раман Квенцін Дорвард і яго гістарычныя рэаліі. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце. Паняцце і класіфікацыя гістарызмаў. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі.

    дипломная работа [73,7 K], добавлен 20.06.2010

  • Бытавыя звычаі і абрады беларусаў. Генезіс каляндарна-абрадавай лексікі гадавога цыкла земляробчага календара. Паходжанне абрадаў зімовага цыкла земляробчага календара. Свята Вялікадня. Лексіка-семантычная характарыстыка найменняў абраду Купала.

    контрольная работа [46,9 K], добавлен 06.03.2016

  • Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.

    реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010

  • Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016

  • Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.

    контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Кароткія звесткі з гісторыі в. Рэчкі. Івацэвіччына – адзін з самых маляўнічых куткоў Беларускага Палесся. Даследаванне мовы вёскі Рэчкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў фанетыка-граматычным і лексіка-семантычным плане. Слоўнікавы склад вёскі Рэчкі.

    курсовая работа [30,4 K], добавлен 27.08.2012

  • Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.

    реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.