Сістэма працы па навучанні малодшых школьнікаў марфолага–сінтаксічным напісанням пры вывучэнні назоўніка і дзеяслова

Назоўнік як лексіка-граматычны разрад слоў. Інфінітыў - найбольш абстрактная ў параўнанні з іншымі дзеяслоўнымі формамі. Канструктыўная роля ў сказе - адна з самых адметных уласцівасцей дзеяслова. Віды частак прамовы якія вывучаюць у малодшых класах.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 21.03.2016
Размер файла 53,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Праведзеныя назіранні падрыхтуюць вучняў да вываду. Яго можна прачытаць у падручніку, звярнуўшы ўвагу на тое, што дзеясловы ніякага роду могуць мець канчатак -о (пад націска) і - а (не пад націскам): воблака плыло, дрэва зашумела.

Пры вывучэнні гэтай тэмы настаўнік пакажа, што дзеясловы прошлага часу маюць спецыфічны суфікс: для мужчынскага роду - ў (чытаў, расказваў), для жаночага і ніякага роду, а таксама для множнага ліку - суфікс -л- (чытала). Асобныя дзеясловы мужчынскага роду не маюць суфікса: бег, прынес. У сувязі з утварэннем формаў прошлага часу мэтазгодна паказаць дзецям, што перад суфіксам -ў (-л-) пішацца тая самая галосная, што і перад суфіксам неазначальнай формы: ведаць - ведаў і г.д.

Варта звярнуць увагу і на пытанні, на якія адказваюць дзеясловы прошлага часу: пытанне што зрабіў? ставіцца да дзеясловаў, якія маюць прыстаўкі, на пытанне што рабіў? адказваюць дзеясловы, якія не маюць прыставак. Гэта дапаможа лепш зразумець працэс словаўтварэння, дасць магчымасць паўтарыць марфалагічную будову слова, дзеясловаў у прыватнасці.

Вывучэнне тэмы спалучаецца з граматычным разборам дзеясловаў - вызначэннем іх часу, роду, ліку і неазначальнай формы.

Пасля вывучэння тэмы “Дзеяслоў” мэтазгодна адвесці два-тры ўрокі на паўтарэнне і абагульненне атрыманых ведаў. Варта напрактыкаваць вучняў у адрозненні вывучаных дзеяслоўных формаў: супаставіць прошлы час з неазначальнай формай (паехаў - паехаць), успомніць, як змяняюцца дзенясловы розных часоў, паўтарыць асабовыя канчаткі дзеясловаў першага і другога спражэння, супаставіць дзеясловы трэцяй асобы адзіночнага ліку, якія маюць канчаткі -ыць, -іць (II спражэнне) з неазначальнай формай: гаворыць - гаварыць, звярнуць увагу на сінтаксічную ролю дзеяслова ў сказе, на яго спалучальнасць з іншымі словамі.

2. Эксперыментальная работа

2.1 Канстытуючы эксперымент

Эксперымент праходзіў у чацвёртым класе Будскай сярэдняй школе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.

У класе займаецца 10 чалавек. Сярод іх 6 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі. У дзяцей розныя інтарэсы, розныя магчымасці.

Перад пачаткам эксперымента дзецям было дадзена пісьмовае пытанне: які ваш любімы прадмет? (больш падабаецца?) Дзеці адказвалі па-рознаму.

У гэтым класе мы правялі канстытуючы эксперымент, які павінен быў устанавіць асаблівасці арыенціроўкі вучняў на марфолага-сінтаксічнае напісанне.

Мэта канстатуючага эксперымента: высветліць веды аб назоўніку і дзеяслове.

Дзецям быў дан тэкст і заданне: вызначыць у тэксце назоўнік і дзеяслоў.

Пры гэтым выявіла, што некаторыя вучні ставяць у адзін рад словы рух, рухацца, рухавы; яны ўяўляюць сабе працэс, дзеянне і адносяць гэтыя словы да назваў дзеянняў.

Пры вызначэнні часцін мовы вучні набываюць арыенціроўку на знешнія фармальныя прыметы слова і часта не зварочваюць увагі на іншыя істотныя прыметы. Вучні лічаць, што ў словах тыпа грымела, свяціла канчатак -а з'яўляецца родавым канчаткам назоўнікаў, а словы прыезд, выхад, прылёт па аналогіі са словам прыбег адносяць да дзеясловаў.

Паказчыкам узроўню авалодвання марфолага-сінтаксічным напісаннем з'яўляюцца граматычная спалучальнасць слоў у мове вучняў.

Каб паказаць характэрныя асаблівасці граматычных адносін паміж элементамі мовы вучням былі даны наступныя заданні:

- Падабраць па сэнсу і пытанню словы;

- Скласці сказы;

- Падабраць патрэбныя словы;

- Замест пытанняў падабраць словы.

Усе заданні прадугледжваюць марфолага-сінтаксічнае напісанне слоў. Гэта дазваляе ў ходзе эксперыменту выкарыстоўваць дыдактычны матэрыял з падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове ў якасці дадатковага для канкрэтнага і дакладнага выяўлення паказчыкаў як колькасных так і якасных.

У ходзе праверкі гэтых заданняў было выяўлена, што дзеці зрабілі памылкі:

а) у родзе - вучань чытала, дзіця плакаў, надвор'е халодная і г.д.

б) у ліку - дзетвара гуляюць, лісце зелянеюць.

в) у склоне - прыйшоў да лесу; зайгралі ў дудку.

У заданнях тыпу,

- абазначыць асобу, лік і спражэнне;

- абазначыць канчаткі і спражэнне дзеясловаў;

- ад дзеясловаў цяперашняга часу утварыць дзеясловы будучага часу,

дзеці таксама рабілі памылкі.

У адных вучняў цяжкасць узнікла ў вызначэнні асобы і спражэння дзеясловаў;

Шмат хот зрабіў памылкі па абазначэнню канчаткаў гуляе - канчатак -яе, гуляеце - канчатак -е і г.д.

Большасць вучняў утваралі ад дзеясловаў цяперашняга часу дзеясловы будучага часу: нясуць - занясуць.

У большасці выпадкаў дзеці штучна звязваюць словы, кіруючыся граматычным правілам. Такі фармальны падыход прыводзіць да парушэння граматычнай спалучальнасці і гэта пры тым, што дзеці ведаюць правілы.

У праблемах двухмоўя дзеці робяць шмат памылак у назоўніках тыпу: сабака, боль, мазоль, медаль і інш. Так як у рускай мове назоўнікі сабака, боль, мазоль, медаль адносяцца да жаночага роду, а ў беларускай мове яны адносяцца да мужчынскага роду; назоўнік гусь у рускай мове адносіцца да мужчынскага роду, а ў беларускай мове - да жаночага роду.

Правёўшы канстатуючы эксперымент можна назіраць, што ў дзяцей вельмі нізкі ўзровень ведаў па назоўніку і дзеяслову. Гэта можна ўбачыць на дыяграме: 50% вучняў не справіліся з заданнем зусім, 30% справіліся з большай часткай заданняў, а 20% дапусцілі па дзве памылкі.

2.2 Фарміруючы эксперымент

У ходзе фарміруючага эксперымента шукаем больш паспяховыя спосабы вывучэння назоўніка і дзеяслова.

Тэма: Паняцце пра назоўнік. Агульная характарыстыка.

Мэта: пашырыць веды аб назоўніку як часціне мовы; удакладніць, на якія тры групы падзяляюцца назоўнікі ў залежнасці ад таго, да якога граматычнага роду яны належаць, як змяняюцца назоўнікі; практыкаваць ва ўжыванні ў мове назоўнікаў розных склонаў. Ход урока.

1. Моўная размінка. - Прачытайце аб'яву. Выпраўце памылкі.

На дошцы:

Радыёпрыёмнік новы

Прадаецца і карова

Машка дойная пярына

Аднаспальная машына

Шафа швейная канапа

Курка з парасятамі

Свінка з куранятамі

На здароўе спажывайце

Бабку Кацю ўспамінайце.

(Паводле М. Навалачкіна.)

- Якіх правіл граматыкі не ведала бабка Каця?

- Якую мэблю прадавала старая? Назавіце.

- Назавіце дамашніх жывёл, якія сустрэліся ў аб'яве.

- Ці можна ўсе словы, якія называлі прадметы, аб'яднаць у адну групу і назваць адным словам?

- Так, гэта назоўнікі.

2. Паведамленне тэмы ўрока.

- На прцягу ўрока мы пашыраем веды пра назоўнік як часціну мовы, успомнім з рускай мовы, на якія тры групы можна падзяліць назоўнікі ў залежнасці ад таго, да якога граматычнага роду яны належаць, паназіраем за тым, як змяняюцца назоўнікі. А каб усё гэта лепш засвоіць, складзем апорны канспект па тэме.

3. Запіс тэмы ў сшыткі.

4. Назіранне над граматычным родам назоўнікаў.

- Вылучаюцца тры групы назоўнікаў у залежнасці ад таго, да якога граматычнага роду яны належаць. А як жа называецца кожны род? Падказку мы знойдзем у вершы А.Вольскага.

а). Работа з падручнікам.

Той, хто быць пісменным хоча,

Знаць павінен з першых год

Род мужчынскі,

Род жаночы і яшчэ - ніякі род.

5. Чытанне правіла на стар. 61 падручніка.

6. Састаўленне апорнага канспекта.

Б М.р.

Ы ён мой

В Ж.р.

А яна мая

Ю Н.р.

Ц яно маё

7. Замацаванне ведаў пра граматычны род назоўнікаў.

а) Вусна выконваецца практ. 97 падручніка.

- Каб замацаваць свае веды аб граматычным родзе назоўнікаў, прачытаем верш А. Вольскага далей.

- Якога роду назоўнікі гусь, сабака, кацяня ў беларускай мове?

- Перакладзіце гэтыя словы на рускую мову і вызначце іх род.

- Што заўважылі?

- Ёсць і іншыя словы, якія ў беларускай і рускай мовах ужываюцца ў формах рознага граматычнага роду. Таму іх трэба ведаць і ўмець правільна ўжываць у сказах. З такімі назоўнікамі мы яшчэ будзем сустракацца на ўроках роднай мовы.

8. Назіранне над змяненнем назоўнікаў па ліках.

Мы ўжо ведаем з рускай мовы, што назоўнікі называць адзін прадмет або некалькі.

- Зараз мы паназіраем за гэтым на стар. 68 падручніка.

а) Вусна выконваецца практыкаванне 109.

- Прачытайце жартоўны верш. Выпішыце выдзеленыя словы ў два слупкі. У першы - назоўнікі, якія абазначаюць адзін прадмет, у другі - якія абазначаюць больш за адзін прадмет.

- Назоўнікі могуць абазначаць адзін прадмет або некалькі прадметаў. А дапамагаюць ім у гэтым канчаткі.

б) Гульня “Адзін - многа”.

Прапаную вучням змяняць словы, якія буду чытаць, каб яны абазначалі многа прадметаў. Пры гэтым называюць канчаткі назоўнікаў.

(словы для гульні з практыкавання 110)

9. Чытанне правіла на стар. 69 падручніка.

- Якая частка слова змяняецца пры змяненні назоўнікаў па ліках?

10.Замацаванне ведаў.

а) Работа на дошцы.

- Калі мы гулялі ў гульню “Адзін - многа”, усе словы, якія я называла, можна абагульніць адной тэмай. Назавіце, на якую тэму ўсе гэтыя словы? (Школа.)

- Назавіце на гэту тэму яшчэ адзін прадмет, якім трэба менш карыстацца. (Сцірка.)

- Прачытайце чатырохрадкоўе. Адкажыце, якое абяцанне даў хлопчык?

Раззлаваўся я на сцірку -

Мне працерла ў сшытку дзірку.

Буду так цяпер пісаць,

Каб нічога не сціраць. (І. Гурбан.)

- Хто з вас можа паабяцаць тое ж, што і хлопчык?

- Калі вы станеце выконваць гэта абяцанне, мне будзе больш прыемна правяраць вашы сшыткі і дзённікі.

- Знайдзіце іншыя назоўнікі ў вершы. Вызначце іх род і лік.

- Як вы гэта рабілі? (Паставілі словы ў пачатковую форму.)

- А як вызначыць род назоўнікаў, якія стаяць у форме множнага ліку?

б) Работа па падручніку.

- Адказ на пытанне нам дасць спадарыня Граматыка на стар. 70 падручніка.

Вучні чытаюць словы спадарыні Граматыкі, прыводзяць свае прыклады.

11. Назіранне над скланеннем назоўнікаў.

а) Паўтарэнне аб скланенні з рускай мовы.

- Як бачым, адно і тое ж слова мае розныя канчаткі. Гэта неабходна для таго, каб словы ў тэксце правільна спалучаліся адно з адным.

б) Знаёмства з назвамі склонаў назоўнікаў на беларускай мове. Вусна. Практыкаванне 121.

- Разгледзьце малюнкі. Прачытайце, што расказваюць пра сябе склоны.

в) Замацаванне ведаў назваў склонаў па-беларуску.

- Перагарніце старонку падручніка і ў практыкаванні 122 прачытайце назвы склонаў і пытанняў да іх.

12. Назіранне над прыназоўнікамі, якія ўжываюцца з назоўнікамі ва ўскосных склонах.

Задаю пытанні і падказваю старонку падручніка, на якой ёсць адказы на іх. Пасля вуснага адказу вучні запісваюць у канспекты прыназоўнікі.

- Якія прыназоўнікі ўжываюцца з назоўнікамі ў родным склоне?

Падказка на стар.83 падручніка і г.д. У апорным канспекце пасля адказу дзяцей з'яўляюцца запісы.

Прыназоўнікі.

Р. Каго? Чаго? Ад, без, да, для, каля, у, з-за.

-Якія прыназоўнікі ўжываюцца з назоўнікамі ў давальным склоне? Падказка на стар. 87 падручніка.

Д.каму? чаму? К

- У вінавальным склоне? Падказка на стар.90 падручніка.

В. Каго? Што? За, на, пад, у, пра.

У творным склоне? Падказка на стар. 93 падручніка.

Т.Кім? чым? Над, пад, перад, за, з.

У месным склоне? Падказка на стар. 95 падручніка.

М. Аб кім? Аб чым? Аб, на, па, у, пры.

13. Замацаванне вывучанага.

а) Гульня “Не памыліся”.

Называю прыназоўнік, а вучні на картках паказваюць склон, у якім ужываецца гэты прыназоўнік.

-Прачытвйце верш аб восені, які напісала Ніна Галіноўская.

- Адкажыце, ці можна зразумець з верша, гаворыцца ў ім пра пачатак ці канец восені.

Паляцела лета Коціцца кудысьці

З птушкамі на поўдзень. Ён асірацелы.

Ні травы, ні кветак, Голы сад змянелы

Пуста ў агародзе. Да сябе не кліча.

Вецер гоніць лісцік, Неба пацямнела

Скручаны, счарнелы. І цяпла не зыча.

- Якія радкі верша гавораць нам пра познюю воснь? Зачытайце.

- Знайдзіце ў вершы назоўнікі.

- Вызначце лік і род кожнага назоўніка.

- Вызначце склон назоўнікаў з першага сказа.

14. Вынік урока.

15. Дамашняе заданне.

Тэма: Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў І скланенення.

Чаргаванне г, к, х і з, ц, с у давальным і месным склонах.

Мэта: пазнаёміць вучняў з правіламі змянення зычных у асновах назоўнікаў жаночага роду, паназіраць за змяненнем канчаткаў у гэтых назоўнікаў; развіваць маўленне; выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.

Ход урока

1. Моўная размінка.

- Прачытайце верш на дошцы і адкажыце, якія грыбы збіраў Рыгор.

У стары сасновы бор

Прыйшоў раніцай Рыгор -

І грыбы пачаў шукаць...

А вось баравік, таўстун-невялік,

А вось казлякі паселі ў гурткі,

А вось лісічкі ў таўставатых спаднічках,

А вось і грузды напіліся вады...

І гаворыць добры бор:

- Назбіраў грыбкоў Рыгор!

(А. Дзеружынскі.)

- Якія ядомыя грыбы вы яшчэ ведаеце? (Сыраежкі, падасінавікі, махавікі, рыжыкі.)

- Ці ведаеце вы шкодныя грыбы? (Мухамор, паганка.)

- Каго можна лічыць добрым грыбніком? (Добры грыбнік той, хто беражліва зразае грыбы ножыкам, а не вырывае іх разам з грыбніцай.)

- А каго можна лічыць добрым вучнем?

2. Паведамленне тэмы ўрока.

- Жадаю вам усім быць добрымі вучнямі. А яшчэ на нашым уроку вы павінны быць асабліва ўважлівымі, таму што правілаў, з якімі мы сёння будзем знаёміцца ў рускай мове няма. Прачытайце тэму ўрока на дошцы.

- На працягу ўрока мы будзем назіраць за змяненнем зычных у асновах назоўнікаў жаночага роду ў давальным і месным склонах. А таксама паназіраем, што пры гэтым адбываецца з канчаткамі назоўнікаў. Каб добра засвоіць новую тэму, складзём апорны канспект.

3. Запіс тэмы ў сшыткі.

4. Новы матэрыял.

а) Назіранне над змяненнем зычных у асновах назоўнікаў.

- Прачытайце літары, якія запісаны на дошцы.

г, к, х, з, ц, с.

- Ахарактарызуйце гукі, якія яны абазначаюць.

- Гэтыя літары прыйшлі да нас не дарэмна.

Акурат яны “жывуць” у новым правіле, з якім мы сёння пазнаёмімся.

- Прачытайце слупкі слоў на дошцы і знадзіце ў іх гэтыя літары.

Нага назе аб назе.

Рука руцэ у руцэ.

Страха страсе на страсе.

- Вызначце аснову ў кожным слове.

- Дзе змяняюцца літары? (У асновах.)

- Вызначце, у якім склоне стаяць назоўнікі.

- Злучым стрэлкамі літары, якія змяняюцца ў асновах назоўнікаў.

- А зараз паспрабуем самі вывесці новае правіла аб змяненні зычных у асновах назоўнікаў жаночага роду.

б) Чытанне правіла па падручніку на стар. 79.

- Памылка Памылкіна зазірнула ў сшытак адной вучаніцы і здзівілася. У давальным і месным склонах многіх назоўнікаў жаночага роду не толькі змяняюцца зычныя ў асновах, але і канчаткі.

-Што ж, і гэтаму ёсць тлумачэнне. Паназіраем за тым, як змяняюцца канчаткі назоўнікаў жаночага роду ў давальным і месным склонах на стар.80 падручніка.

Вучні пад кіраўніцтвам асэнсоўваюць прачытанае.

6. Работа на дошцы.

- Каб лепш асэнсаваць прачытанае ў падручніку, папрацуем са слупкамі слоў на дошцы.

- Прачытайце назоўнікі з першага слупка. Якога яны роду?

- Вызначце націск у кожным з іх. (Націскныя канчаткі.)

рука рэчка

рака ручка

талака выдумка

- Прачытайце назоўнікі ў другім слупку і вызначце ў іх націскі.(Канчаткі ненаціскныя.

- Паставім гэтыя назоўнікі ў давльным і месным склонах.

Н. Д.М. Н. Д.М.

Рука - (на) руцэ рэчка - (на) рэчцы

Рака - (у) руцэ але ручка - (у) ручцы

Талака - (аб) талацэ выдумка - (аб) выдумцы

- Якія канчаткі чуюцца і пішуцца пад націскам і не пад націскам у давальным і месным склонах? (Пад націскам - э, не пад націскам - ы пасля асновы на папярэдні цвёрды зычны ц.)

- А зараз паназіраем за тым, якія канчаткі маюць назоўнікі жаночага роду ў давальным і месным склонах, калі ў аснове ёсць зычныя ж, ш, ч, р, ц, а таксама к і ненаціскны канчатак.

Н. Д.М. Н. Д.М.

Лужа (у)лужы мяжа (на) мяжы

Плошча (па) плошчы алыча (аб)алычы

Груша (па)грушы як душа (у)душу

Паліца (на)паліцы - -

Хмара (у)хмары дзетвара (аб) дзетвары

Хмарка (аб) хмарцы - -

- Што заўважылі? (Пад націскам або не пад націскам чуецца і пішацца толькі ы ў давальным і месным склонах, калі ў аснове назоўнікі маюць ш, ж, ч, р. Не пад націскам чуецца і пішацца ы, калі ў аснове - ц, к.)

7. Работа на дошцы. - Паназіраем за тым, калі ў давальным і месным склонах назоўнікі жаночага роду маюць канчаткі -е, -і.

Н. Д. М. Н. Д. М.

Песня песні хлусня хлусні

Справа справе як трава траве

Дарога дарозе мітульга мітульзе

Вывад. Каб не памыліцца ў канчатках назоўнікаў жаночага роду ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку, трэба звяртаць увагу на націск і на апошні зычны асновы слова. Ненаціскныя канчаткі правяраюцца націскнымі.

8. Замацаванне вывучанага.

а) Дыдактычная гульня “Не памыліся”.

- Прачытайце рыфмаванае пажаданне вам ад спадарыні Граматыкі. Паспрабуйце замест кропак уставіць словы па сэнсу.

Як выконваеш заданне,

Не забудзь пра чаргаванне:

Як рука - то ў...

Як нага - то на ...

Як страха - то на ...

Гутарка - у ...

Фабрыка - на ...

Аптэка - у аптэцы,

Бібліятэка - у ...

А парада - аб ...

Будзь са словым родным у ладзе.

- Веданне якіх правілаў дапамагло вам правільна назваць словы?

б) Разгадванне загадак.

Загадваю загадкі, а вучні пішуць адгадкі ў сшытках, потым гэтыя словы-адгадкі запісваюць у давальным і месным склонах.

1. Што нас корміць, а есці не просіць? (Зямля, зямлі, на зямлі.)

2. Было жоўтым, вырасла зялёным, сонца пацалавала, зноў жоўтым стала.(Пшаніца, пшаніцы, у пшаніцы.)

3. Сеюць парашком, узыходзіць шэражком, а як вырасце, то чорная, як цыган.(Грэчка, грэчцы, у грэчцы.)

4. Ідзе то ўгору, то ў даліну, то лесам, то полем, а сама не паварушыцца. (Дарога, дарозе, пры дарозе.)

- Растлумачце, чаму напісалі такія канчаткі?

в) Работа на дошцы.

- Я прачытаю вам чатырохрадкоўе. Уважліва паслухайце і адкажыце, якому віду вуснай народнай творчасці яно належыць?

Пекла бабка калачы

У халодненькай пячы,

І як раз ляцеў камар

І калачыкі пакраў.

- Гэта небыліца.

- На дошцы запісана яшчэ адна небыліца. Паспрабуйце ператварыць яе ў сапраўдны вершык.

На бярозе рак,

У рачулцы грак,

На канапе крот,

А ў норцы кот.

- Прачытайце, што ў вас атрымалася.

На бярозе грак,

У рачулцы рак,

На канапе кот,

А ў норцы крот.

- Знайдзіце назоўнікі з прыназоўнікамі. Падкрэсліце іх. Вызначце род і склон кожнага назоўніка. (Усе назоўнікі меснага склону.)

- Чаму ў іх розныя канчаткі?

9. Вынік урока.

10. Дамашняе заданне.

Тэма: Змяненне дзеясловаў цяперашняга i будучага часу.

Мэта: пазнаёмщь са змяненнем дзеясловаў цяперашняга i будучага часу па асобах i ліках -- спражэннем; фарміраваць уменне распазнаваць асобу i лік дзеяслова па займенніку, пытанню i канчатку; развіваць уменне ўжываць дзеясловы ў мове. Скласці апорны канспект па тэме.

Ход урока.

1. Уступная гутарка.

-- Прачытайце тэкст на дошцы.

Закончылася вясна. Надышло цёплае лета. Услед за пякучым летам прыйшла залатая восень. Адшумела трактарамі, камбайнамі i капалкамі восень. Пачалася сумётная i марозная зiмa.

Якія дзеясловы дапамаглі нам зараз на працягу некалькіх хвілін змяніць чатыры пары года? (Закончылася, надышла, прыйшла, адшумела, пачалася.)

Дзеясловы могуць пераносіць нас у час прошлы, з прошлага ў цяперашні ці будучы i наадварот.

2. Паведамленне тэмы урока.

Аднак i caмi дзеясловы могуць змяняцца. Як? Даведаемся на ўроку.

Прачытайце тэму на дошцы.

3 якімі дзеясловамі мы будзем сёння сустракацца? (3 дзеясловамі цяперашняга i будучага часу.)

На працягу ўрока мы пазнаёмімся са змяненнем дзеясловаў цяперашняга i будучага часу па асобах i ліках, будзем вучыцца распазнаваць асобу i лік дзеяслова. А ўсё гэта будзем рабіць для таго, каб навучыцца дакладна ўжываць дзеясловы ў мове, каб ваша вусная мова рабілася больш выразнай, прыгожай, зразумелай.

3anic тэмы ў сшыткі

Паўтарэнне.

- Спачатку ўспомнім, што мы ўжо ведаем аб гэтай часціне мовы? Адкажыце на пытанні.

Якую часціну мовы можна назваць дзеясловам?

Як адрозніць дзеясловы ў неазначальнай форме ад іншых дзеясловаў?

Як па іншаму называюць неазначальную форму дзеяслова? (Пачатковая форма.)

Як змяняюцца дзеясловы? (Па ліках i часах.)

Мы ўжо многа ведаем аб дзеяслове. Але спыняцца на гэтым не будзем. Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з яшчэ некаторымі асаблівасцямі дзеясловаў.

5. Новы матэрыял.

а). Вусна выконваецца практ. 259.

--Канчатак дзеяслова сведчыць не толькі аб тым, колькі асоб выконваюць дзеянне i ў які час яно адбываецца. Канчатак дзеяслова паказвае таксама, якая асоба выконвае дзеянне: 1-я (я іду), 2-я (ты ідзеш) або 3-я (ён ідзе).

Прачытайце дзеясловы з практыкавання 259.

Падстаўце да кожнага дзеяслова асабовыя займеннікі.
Адзін вучань запісвае дзеясловы разам з займеннікамі
на дошцы.

Як мы змянялі дзеясловы? (Па асобах i ліках.)
б). Чытанне правіла на стар. 150 падручніка.

- Прачытайце, як інакш называецца змяненне дзеясловаў у цяперашнім i будучым часе па асобах i ліках.

6. Назіранні над змяненнем дзеясловаў цяперашняга часу.

а) Разглядванне і асэнсаванне табліцы на стар. 151 падручніка.

- Якая частка дзеяслова змяняецца пры спражэнні?

б) Састаўленне апорнага канспекта.

Цяперашні час

адз. л. мн. л.

1 я раблю? мы робім?

2 ты робіш? вы робіце?

ён

3 яно робіць? яны робяць?

яна

7. Назіранне над змяненнем дзеясловаў будучага часу.

а) Разглядванне і асэнсаванне табліцы на стар. 153 - 154 падручніка.

- Прачытайце, як дзеясловы змяняюцца па асобах і ліках у будучым часе.

- Якая частка дзеяслова змяняецца пры спражэнні?

- Назавіце канчаткі дзеясловаў.

б) Састаўленне апорнага канспекта.

Будучы час

Адз.л. мн.л.

1. што зраблю? Што зробім?

Што буду рабіць? Што будзем рабіць?

2. што зробіш? Што зробіце?

Што будзеш рабіць? Што будзіце рабіць?

3. Што зробіць? Што зробяць?

Што будзе рабіць? Што будуць рабіць?

8. Праблемны момант.

- Абапіраючыся на веды з рускай мовы расшыфруйце мой запіс.

- Асоба і лік дзеяслова вызначаюцца па займенніку і канчатку дзеяслова або толькі па яго кагчатку.

- Аб гэтым на стар.152 падручніка нам паведамляе сама гаспадыня Граматыка.

9. Замацаванне вывучанага.

а) Дыдактычная гульня “Назаві мяне”.

На дошцы на аркушы паперы напісаны дзеясловы ў пачатковай форме. Настаўнік указвае на дзеяслоў, а потым на асобу, лік і час па апорным канспекце. Вучні павінны змяніць дзеяслоў і назваць яго.

Узор. Чытаць - ён чытаў (3ас., адз.л., прошл.ч.).

На дошцы: Чытаць, марыць, бегчы, дапамагаць, збіраць, удзельнічаць.

б) Гульня “Грамацейка”.

На стале настаўніка ляжаць папяровыя каляровыя геаметрычныя фігуры: кружкі, квадраты, трохвугольнікі. На кожным з іх напісаны дзеясловы 1-й, 2-й, 3-й асобы, адзіночнага або множнага ліку.

Клас падзяляецца на тры каманды. Вучням першай каманды прапануецца сабраць у свой кошык дзеясловы 1-й асобы, другой камандзе - дзеясловы 2-й асобы, трэцяй камандзе - дзеясловы 3-й асобы.

Бегчы, бягу, бяжыць, бяжыш, бяжыце, бягуць, пабягу,

пабяжыце, пабяжыць, пабягуць і г.д.

10. Вынік урока.

- Што новага аб дзеясловах вы даведаліся на ўроку?

- Як вызначыць асобу і лік дзеяслова?

Заключэнне

У ходзе даследавання было выяўлена, як праводзяцца ўрокі беларускай мовы ў пачатковых класах па вывучэнню назоўніка і дзеяслова. Як і ў якім парадку павінна ісці работа на кожным этапе навучання, каб гэта не выклікала вялікіх цяжкасцей для молодшых школьнікаў. Калі і як трэба ўводзіць новыя тэрміны і паняцці па пэўнай тэме.

У выніку разнастайнай работы, звязанай з вызначэннем слоў, якія адказваюць на пытанне хто? або што?, у вучняў складваецца ўяўленне прадметнасці, якое потым будзе пакладзена ў аснову паняцця “назоўнік”.

Пры фарміраванні пачатковага паняцця прадметнасці вельмі важна, каб тэрмін “назва прадмета” дзеці ўжывалі не толькі ў дачыненні да рэчаў, але і людзей, жывёлы, раслін, з'яў прыроды.

У граматычным сэнсе пад тэрмінам “прадмет” трэба разумець любы назоўнік, які ўжываецца ў кантэксце.

У ходзе работы вучні пачатковых класаў знаёмяцца з такімі паняццямі як род назоўнікаў, змяненне назоўнікаў па ліках, скланенне.

Трэба адзначыць, што змяненне назоўнікаў па склонах лепш за ўсё даваць на звязных тэкстах, у якіх адзін назоўнік ужываецца ва ўсіх або некаторых склонах.

Вызначэнне склону назоўніка непасрэдна залежыць ад умення правільна вызначыць у сказе пары слоў, аб'яднаныя сэнсавай сувяззю, г. зн. ад умення выдзеліць словазлучэнні.

Граматычны разбор, ужыванне назоўнікаў у пэўных склонавых формах, складанняў і сказаў - усё будзе спрыяць разуменню скланення як граматычнай з'явы, дапаможа свядома засвоіць асноўныя склонавыя канчаткі найбольш ужывальных назоўнікаў.

Заданні, якія будуць прапанаваны для паўтарэння і абагульнення ведаў па тэме “Назоўнік”, павінны прадугледжваць далейшае развіццё умення правільна ўжываць розныя склонавыя формы, ставіць пытанні, вызначаць склон і праводзіць частковы граматычны разбор.

Другой часцінай мовы, якой аддаецца не менш важнае месца ў рабоце, чым назоўніку, з'яўляецца дзеяслоў.

Разуменне дзеяслова як часціны мовы, уменне правільна ўжываць розныя дзеяслоўныя формы ў вуснай і пісьмовай мове непасрэдна звязана з разуменнем лексічнага значэння слова, з уменнем бачыць ролю дзеяслова ў сказе.

У чацвёртым класе шмат увагі аддаецца словаўтварэнню і марфалагічнай будове слова. Тут варта паўтарыць граматычную будову слова і яшчэ раз падкрэсліць, што роднаснымі словамі могуць буць розныя часціны мовы - назоўнік, дзеяслоў.

Школьнікі будуць вучыцца адрозніваць часціны мовы не толькі паводле значэння, але і па іх марфалагічных прыметах.

Пры паўтарэнні дзеяслова неабходна асобна спыніцца на змяненні дзеясловаў па часах.

Уменне змяняць дзеясловы па часах і вызначыць час - элемент граматычнага разбору - спатрэбіцца ў далейшым, асабліва пры вывучэнні спражэння. Таму настаўнік дабіваецца, каб дзеці свядома ставілі пытанні да дзеясловаў і вызначалі іх час.

Тлумачэнне новага матэрыялу лепш праводзіць на сказах.

Гэта дае вялікія магчымасці для работы са словам, словаўтварэннем, для назірання за ўжываннем дзеяслова ў сказе, за спалучальнасцю слоў у залежнасці ад семантыкі дзеяслова.

Адна з самых адметных уласцівасцей дзеяслова - яго канструктыўная роля ў сказе. Дзеяслоў-выказнік у залежнасці ад сэнсу сказа можа паясняцца разнастайнымі словамі: ён далучае да сябе назоўнікі ўскосных склонаў, займеннікі і іншыя часціны мовы.

Азнаямленне з рознымі формамі і засваенне іх будзе спрыяць развіццю мовы вучняў, узбагачэнню іх слоўніка.

Заданні павінны ўключаюць у сябе элементы творчасці. Дзеці з цікавасцю выконваюць іх. Усе заданні прадугледжваюць марфолага-сінтаксічнае напісанне слоў. Гэта дазваляе ў ходзе работы выкарыстоўваць дыдактычны матэрыял з падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове ў якасці дадатковага для канкрэтнага і дакладнага выяўлення паказчыкаў як колькасных так і якасных.

Аналізуючы псіхолага-педагагічную і метадычную літаратуру па беларускай мове можна прыйсці да высновы, што правільная і паслядоўная работа на ўроках прыводзіць да актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, прывучае дзяцей да самастойнай работы, да ацэнкі вучнямі сваіх ведаў і ведаў сваіх таварышаў.

Правёўшы канстатуючы эксперымент можна назіраць, што ў дзяцей вельмі нізкі ўзровень ведаў па назоўніку і дзеяслову.

Гэта прыводзіць да высновы, што трэба большую ўвагу надаваць вывучэнню часцін мовы і цяжкасцям, якія ўзнікаюць пры вывучэнні гэтых часцін у вучняў пачатковых класаў.

Але трэба адзначыць, што многія настаўнікі імкнуцца зрабіць свае ўрокі больш разнастайнымі, укараняя ў пазнавальны працэс сучасныя тэхналогіі, якія садзейнічаюць развіццю цікавасці навучэнцаў не толькі да беларускай мовы, але і да ўсяго адукацыйнага працэсу.

Літаратура

граматычны назоўнік дзеяслово

1. Беларуская мова: Энцыкл./ Беларус: Знцыклапед.; пад рэд. А.Я. Міхневіча; Рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал рэд) і інш. - Мн.: БелЭн., 1994. - 665с.

2. Васюковіч Л.С. Яленскі М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы. Мн., 1996.

3. Варановіч З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы. - М., 1985.

4. Выкладанне беларускай мовы ў школе / М.Г. Яленскі, Л.С. Васюковіч і інш. - Мн.: Народная асвета. 1994. - 239с.

5. Ліхтерман З. Актывізацыя метадаў навучання беларускай мовы ў пачатковых класах./ “Народная Асвета” 1961.

6. Лукашук М.П. Развіццё мрвы вучняў пачатковых класаў. - Мн., 1980.

7. Львов М.Р. Общие вопросы методики русского языка. - М., 1983.

8. Львов М.Р. Формирование грамматических понятий у младших школьников // Нач. школа. 1981. №11.

9. Марчанка М.Ц. Метадыка выкладання беларускай мовы. Мн., 1966.

10. Матусевіч А.Д. Кабызева К.А. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове для 2-3 класаў. Мн., 1970.

11. Методика грамматики и орфографии в начальных классах./ Под ред. Н.С. Рождественского. - М., 1979.

12. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах: Вучэбны дапаможнік для факультэта педагогікі і мет пачатковага навучання пед ін-таў/ Пад рэд. А.П. Шанько - Мн.: Выш. Шк., 1986. - 408с.

13. Методыка беларускай мовы / Складальнік І.Ц. Зяневіч - Мн., 1971.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.

    курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012

  • Роля экспрэсіўных моўных сродкаў у паэзіі як сродкі выражэння эмацыйнага стану лірычнага героя. Сцежкі як вызначальная рыса мастацкіх стыляў. Віды эпітэтаў паводле іх сувязі з паяснёным словам. Граматычнае выражэнне і стылістычныя функцыі эпітэтаў.

    курсовая работа [35,1 K], добавлен 23.10.2013

  • Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.

    курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011

  • Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013

  • Дыялектная лексіка вясковай гаворкі. Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў. Спецыфічныя для гаворкі дыялектныя словы, уласныя імёны, асаблівасці іх функцыянавання. Антрапанімія мясцовай гаворкі.

    творческая работа [33,3 K], добавлен 21.04.2015

  • Функцыі слоў з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі ў мове беларускіх народных песень. Аналіз слоў, якія валодаюць станоўчай і адмоўнай ацэначная і пашыраюць магчымасці твораў у выяўленні розных адценняў чалавечых паступкаў, надаюць асобным радкам лёгкасць.

    курсовая работа [50,9 K], добавлен 30.06.2011

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Выкананне заданняў па арфаграфіі і пунктуацыі. Устаўка ў словы прапушчаных літар, падбор да дадзеных слоў аднакаранёвых слоў з падоўжанымі зычнымі. Правільны канчатак роднага склону назоўнікаў. Пераклад слоў, тэрмінаў і словазлучэнняў на беларускую мову.

    контрольная работа [23,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Агульная характарыстыка размоўнага (гутарковага) стылю. Аналіз матывацыі і ступені апраўданасці выкарыстання размоўных і прастамоўных слоў у публіцыстычных тэкстах на прыкладах беларускіх перыядычных друкаваных і недрукаваных сродкаў масавай інфармацыі.

    курсовая работа [40,2 K], добавлен 27.12.2011

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.

    дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013

  • Творчы шлях Вальтара Скота. Раман Айвенга і адлюстраваны ў ім свет рыцарства. Раман Квенцін Дорвард і яго гістарычныя рэаліі. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце. Паняцце і класіфікацыя гістарызмаў. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі.

    дипломная работа [73,7 K], добавлен 20.06.2010

  • Бытавыя звычаі і абрады беларусаў. Генезіс каляндарна-абрадавай лексікі гадавога цыкла земляробчага календара. Паходжанне абрадаў зімовага цыкла земляробчага календара. Свята Вялікадня. Лексіка-семантычная характарыстыка найменняў абраду Купала.

    контрольная работа [46,9 K], добавлен 06.03.2016

  • Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.

    реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010

  • Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016

  • Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.

    контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Кароткія звесткі з гісторыі в. Рэчкі. Івацэвіччына – адзін з самых маляўнічых куткоў Беларускага Палесся. Даследаванне мовы вёскі Рэчкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў фанетыка-граматычным і лексіка-семантычным плане. Слоўнікавы склад вёскі Рэчкі.

    курсовая работа [30,4 K], добавлен 27.08.2012

  • Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.

    реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.