Лексіка народных промыслаў і рамёстваў у гісторыі беларускай сельскагаспадарчай і прамысловай тэрміналогіі

Беларускія нацыянальныя тэрмінасістэмы сельскай гаспадаркі. Лексіка рыбалоўнага промыслу. Прадметна-тэматычная і структурна-генетычная характарыстыка промыславай лексікі. Спецыфіка выкарыстання промыславай лексікі. Сінтаксічны спосаб тэрмінаўтварэння.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 68,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

УДК 811.161.3'282:745/749+811.161.3'373.46:[63+62]

Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук

па спецыяльнасці 10.02.01 - беларуская мова

лексіка народных промыслаў і рамёстваў у гісторыі беларускай сельскагаспадарчай і прамысловай тэрміналогіі

макарэвіч міхаіл міхайлавіч

Мінск, 2012

Работа выканана ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна

Навуковы кіраўнік - Прыгодзіч Мікалай Рыгоравіч, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Афіцыйныя апаненты - Старычонак Васіль Дзянісавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка

Савіцкая Ірына Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Апаніруючая арганізацыя - УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт

імя А. С. Пушкіна”

Абарона адбудзецца 25 мая 2012 г. у 14. 00 гадзін на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.11 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце (220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 62; тэлефон вучонага сакратара 209-55-58).

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Аўтарэферат разасланы «….» красавіка 2012 г.

Вучоны сакратар савета

па абароне дысертацый

дацэнт С. М. Запрудскі

УВОДЗІНЫ

Развіццё лексічнага саставу cучаснай беларускай літаратурнай мовы адбываецца ў непарыўнай сувязі з фарміраваннем нацыянальнай тэрміналогіі, якая выкарыстоўвае не толькі словы і паняцці агульнанароднага ўжывання, але і адбірае і спецыялізуе адзінкі дыялектнай лакалізацыі, даючы ім магчымасць сцвердзіцца ў якасці тэрмінаў. Нягледзячы на пэўную колькасць дысертацыйных прац, асобных манаграфічных даследаванняў і артыкулаў, пытанні распрацоўкі беларускай навуковай тэрміналогіі знаходзяцца яшчэ на пачатковым этапе. Датычыцца гэта ў значнай ступені і тэрміналогіі, звязанай сваімі вытокамі з народнымі промысламі і рамёствамі.

Актуальнасць праведзенага даследавання абумоўлена неабходнасцю тэарэтычнага асэнсавання працэсаў тэрміналагізацыі народна-дыялектных слоў, вызначэння месца і ролі промыславай лексікі ў гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі. Адсутнасць спецыяльных прац, прысвечаных станаўленню і функцыянаванню гэтай лексікі ў беларускай нацыянальнай тэрміналогіі, а таксама неабходнасць грунтоўнай распрацоўкі і далейшага ўпарадкавання сельскагаспадарчай і прамысловай тэрміналогіі, увядзення яе ў вучэбную практыку ВНУ адпаведнага профілю абумоўліваюць тэарэтычную і практычную запатрабаванасць дадзенай работы.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі

Дысертацыйная работа выканана на кафедры беларускага мовазнаўства УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна” ў межах навукова-даследчых тэм: “Актуальныя праблемы лексікалогіі і анамастыкі (на матэрыяле народна-дыялектнай мовы, мовы фальклору і літаратурна-мастацкіх твораў)”, зацверджанай Саветам універсітэта (пратакол №6 ад 23.12.2005 г.);

“Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе: яе функцыянаванне і ўзаемадзеянне з народнымі гаворкамі і іншымі славянскімі мовамі”, зацверджанай Саветам філалагічнага факультэта (пратакол №1 ад 17.09.2010 г.).

Мэта і задачы даследавання

Мэта даследавання - вызначыць ступень выкарыстання і ролю лексікі народных промыслаў і рамёстваў у працэсе фарміравання беларускай нацыянальнай навуковай тэрміналогіі ў галіне сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Рэалізацыя акрэсленай мэты прадугледжвае пастаноўку і вырашэнне наступных задач:

1) выявіць з максімальнай паўнатой у дыялектных крыніцах лексічныя адзінкі, якія выкарыстоўваюцца для намінацыі промыславых і рамесных паняццяў і з'яў з галіны рыбалоўства, пчалярства, бондарства, ганчарства, кавальства;

2) сістэматызаваць і класіфікаваць выяўлены матэрыял паводле прадметна-тэматычнай суаднесенасці намінацыйных адзінак;

3) удакладніць паходжанне лексем народных промыслаў і рамёстваў і крыніцы іншамоўных запазычанняў;

4) устанавіць словаўтваральную структуру і ступень прадуктыўнасці словаўтваральных тыпаў і мадэлей тэрміналагічных адзінак;

5) вызначыць тэрытарыяльную суаднесенасць тэрмінаадзінак дыялектнага паходжання, ахарактарызаваць ролю рускай мовы ў працэсах фарміравання промыславай тэрміналогіі;

6) вызначыць месца і ролю намінацый народных промыслаў і рамёстваў у працэсе станаўлення і развіцця беларускай нацыянальнай навуковай тэрміналогіі ў сферы сельскай гаспадаркі і прамысловасці.

Аб'ект і прадмет даследавання

Аб'ект - народна-дыялектныя і літаратурна-тэрміналагічныя назвы з галіны рыбалоўства, пчалярства, бондарства, ганчарства і кавальства на ўзроўні фіксацыі (дыялектныя, тэрміналагічныя, тлумачальныя слоўнікі) і функцыянавання (артыкулы ў навуковых часопісах, энцыклапедычных і навукова-папулярных выданнях).

Прадмет - асаблівасці станаўлення і функцыянавання лексікі народных промыслаў і рамёстваў, словаўтваральная структура і прадуктыўнасць словаўтваральных тыпаў і мадэлей адпаведных адзінак.

У рабоце прааналізаваны 2283 дыялектныя адзінкі, выбраныя з 18 дыялектных слоўнікаў, 13 артыкулаў слоўнікавага тыпу, а таксама 690 тэрмінаадзінак, вылучаных з 11 тэрміналагічных слоўнікаў, 22 навукова-папулярных і 5 даведачных выданняў. Акрамя гэтага, значная колькасць промыславых намінацый была сабрана аўтарам, а таксама студэнтамі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна ў выніку спецыяльных абследаванняў і падчас дыялекталагічнай практыкі ў населеных пунктах розных раёнаў Гомельскай і Брэсцкай абласцей, Салігорскага раёна Мінскай вобласці.

Асноўныя палажэнні, якія выносяцца на абарону

1. Лексіка народных промыслаў і рамёстваў з'явілася важнай крыніцай для фарміравання і папаўнення беларускай агульналітаратурнай і галіновай тэрміналогіі. Развітая варыянтнасць і разгалінаваная сінанімічнасць унутры прадметна-тэматычных груп гэтай лексікі з'явіліся значнай перашкодай для эфектыўнага выкарыстання яе ў беларускай літаратурнай мове і ў працэсе фарміравання нацыянальнай навуковай тэрміналогіі.

2. Намінацыйная сістэма беларускіх народных промыслаў і рамёстваў сфарміравалася на аснове агульнаславянскай лексікі, яна паступова ўзбагачалася нацыянальна адметнымі адзінкамі за кошт унутраных рэсурсаў, а таксама ў выніку іншамоўных запазычанняў.

3. Пераважнымі спосабамі ўтварэння тэрмінаў у галіне сельскай гаспадаркі і прамысловасці з'яўляюцца сінтаксічны, марфалагічны і лексіка-семантычны. Найбольшае пашырэнне атрымалі састаўныя намінацыі, утвораныя сінтаксічным спосабам. Марфалагічны спосаб характарызуецца перавагай тэрмінаў-кампазітаў і суфіксальнаўтвораных адзінак. У межах лексіка-семантычнага спосабу найбольшай прадуктыўнасцю вызначаецца спецыялізацыя значэнняў.

4. Пры фарміраванні беларускай сельскагаспадарчай і прамысловай тэрміналогіі ў 20-я - 30-я гады ХХ ст. выкарыстоўваліся як дыялектныя адзінкі з галіны народных промыслаў і рамёстваў, так і ў значнай ступені ўлічваўся матэрыял адпаведных рускамоўных тэрмінасістэм. Уплыў рускай мовы на беларускую тэрміналогію выявіўся найперш у перакладзе значнай часткі спецыялізаваных рускамоўных навуковых выданняў на беларускую мову.

5. Беларускія нацыянальныя тэрмінасістэмы сельскай гаспадаркі (рыбалоўства, пчалярства), дрэваапрацоўкі (бондарства), металаапрацоўкі (кавальства) на сённяшні дзень канчаткова не сфарміраваліся, што з'яўляецца падставай для актыўнай тэрмінатворчасці ў гэтым напрамку. У складзе адзначаных тэрмінасістэм выпрацаваны і замацаваны толькі намінацыі агульнага характару (назвы прылад, інструментаў, іх састаўных частак) і амаль адсутнічаюць прадметна-канкрэтызуючыя дэфініцыі, якія і ствараюць нацыянальную спецыфіку той ці іншай галіновай тэрміналогіі.

Асабісты ўклад саіскальніка

Дысертацыйная праца і падрыхтаваны “Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі” з'яўляюцца вынікам самастойнага даследавання саіскальніка. Маюцца дзве вучэбна-метадычныя публікацыі ў суаўтарстве з навуковым кіраўніком, напісаныя саіскальнікам самастойна, з улікам яго метадалагічных рэкамендацый.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі

Вынікі даследавання прайшлі апрабацыю на наступных канферэнцыях: Навуковых чытаннях, прысвечаных 220-годдзю з дня нараджэння І.І. Насовіча “Спадчына Івана Насовіча і беларускае мовазнаўства” (Мінск, 18 лютага 2008 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы” (Мінск, 15 - 16 красавіка 2008 г.); IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Скарына і наш час” (Гомель, 13 - 14 лістапада 2008 г.); ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Молодежь и наука: реальность и будущее” (Нявіннамыск, 3 сакавіка 2009 г.); Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю А.І. Наркевіча “Слова ў кантэксце часу” (Мінск, 10 сакавіка 2009 г.); Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў “ІІІ Машеровские чтения” (Віцебск, 24 - 25 сакавіка 2009 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння” (Мінск, 5 - 6 мая 2009 г.); V Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Текст. Язык. Человек” (Мазыр, 21 - 22 мая 2009 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся” (Гомель, 28 мая 2009 г.); Юбілейнай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 40-годдзю з дня рэарганізацыі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (Гомель, 11 чэрвеня 2009 г.); VI Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі магістрантаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў “Полесский регион и наука ХХІ века” (Мазыр, 25 чэрвеня 2009 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Теория и практика преподавания языков в негуманитарных вузах: этнокультурный и социолингвистический аспекты” (Мінск, 8 - 9 кастрычніка 2009 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння прафесара Ф.М. Янкоўскага “Каб жыло наша слова” (Брэст, 23 - 24 кастрычніка 2009 г.); Навуковых чытаннях, прысвечаных памяці прафесара А.І. Жураўскага “Беларускае слова: гісторыя і сучаснасць” (Мінск, 27 кастрычніка 2009 г.); Міжнародных Шамякінскіх чытаннях “Пісьменнік - Асоба - Час” (Мазыр, 19 - 20 лістапада 2009 г.); IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Национально-культурный компонент в тексте и языке” (Мінск, 3 - 5 снежня 2009 г.); ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў” (Мазыр, 22 - 23 красавіка 2010 г.); Міжнародных Шамякінскіх чытаннях “Пісьменнік - Асоба - Час” (Мазыр, 20 - 21 кастрычніка 2011 г.).

Дысертацыя абмяркоўвалася на пасяджэнні міжкафедральнага навукова-метадычнага семінара “Актуальныя праблемы мовазнаўства і методыкі выкладання філалагічных дысцыплін” УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна”.

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі

Вынікі даследавання прадстаўлены ў 26 публікацыях (14,3 аўт. арк.), з іх 5 навуковых артыкулаў у рэцэнзуемых перыядычных выданнях (2,7 аўт. арк.), 2 публікацыі ў зборніку курсавых прац (0,4 аўт. арк.), 6 артыкулаў у зборніках навуковых прац (1,3 аўт. арк.), 12 - у зборніках матэрыялаў канферэнцый (2,6 аўт. арк.), 1 слоўнік (7,3 аўт. арк.).

Структура і аб'ём дысертацыі

Дысертацыя складаецца з уводзінаў, агульнай характарыстыкі работы, чатырох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спісу, дадатку. Бібліяграфічны спіс уключае спіс выкарыстанай літаратуры (197 пазіцый), спіс крыніц фактычнага матэрыялу (78 пазіцый), спіс публікацый саіскальніка (26 пазіцый).

Агульны аб'ём дысертацыі складае 177 старонак, у тым ліку асноўны тэкст - 147 старонак, з якіх 24 старонкі займаюць табліцы і дыяграмы. Бібліяграфічны спіс - 21 старонка, дадатак - 9 старонак.

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ

Глава 1 “Лексіка народных промыслаў і рамёстваў як аб'ект навуковага даследавання” складаецца з трох раздзелаў, у якіх разглядаюцца пытанні гістарычнага развіцця народных промыслаў і рамёстваў, фарміравання нацыянальнай тэрміналогіі, аналізуецца навуковая літаратура па тэме дысертацыі, акрэсліваюцца напрамкі сучасных даследаванняў.

У раздзеле “З гісторыі народных промыслаў і рамёстваў” прасочваецца станаўленне і развіццё промыслаў і рамёстваў на тэрыторыі Беларусі ад першабытнасці да сённяшняга часу.

Раздзел “З гісторыі нацыянальнай тэрміналогіі” прысвечаны перыядызацыі станаўлення і развіцця нацыянальнай тэрміналогіі ад “нашаніўскага перыяду” і да сённяшняга часу. Адзначаецца, што вызначальным этапам у станаўленні і развіцці беларускай літаратурнай мовы пачатку ХХ ст. з'яўляецца перыяд 1905 - 1920-х гг. Паколькі сама літаратурная мова была яшчэ на стадыі свайго станаўлення, то і тагачасная тэрміналогія не магла выкарыстоўваць словы літаратурнай мовы ў якасці тэрмінаадзінак. Па гэтай прычыне аўтары навуковых публікацый арыентаваліся на народна-дыялектную мову, якая забяспечвала на той час найбольшую паняційнасць, семантычную змястоўнасць і даступнасць тэрміналагічнай лексікі.

У 1930-50 гг. у сувязі з многімі экстралінгвістычнымі фактарамі (масавыя рэпрэсіі, вайна і інш.) назіраецца змяншэнне колькасці навуковых выданняў на беларускай мове, што адмоўна паўплывала на развіццё нацыянальнай тэрміналогіі.

Актывізацыяй навуковай думкі ў галіне тэрміналогіі адзначаюцца 1960-80 гг., калі публікуецца БелСЭ, шэраг тэрміналагічных слоўнікаў і інш. Але звужэнне афіцыйнай сферы функцыянавання беларускай літаратурнай мовы не дало магчымасці тэрміналагічнай лексіцы сфарміравацца ў адзіную лексічную сістэму.

Перыяд з 90-х гг. ХХ ст. да пачатку ХХІ ст. у вывучэнні нацыянальнай тэрміналогіі з'яўляецца найбольш паспяховым. На гэты час прыпадае шэраг дысертацыйных прац (С. М. Аніськовай, Д. В. Дзятко, Т. В. Капейко, А. М. Лапкоўскай, Д. А. Лаўшук, Л. М. Мінаковай і інш.), у якіх даследуюцца канкрэтныя тэрміналагічныя сістэмы розных галін навуковай і практычнай дзейнасці.

У раздзеле “Асноўныя тэрміны і паняцці” аналізуюцца погляды беларускіх і расійскіх лінгвістаў (В. У. Вінаградава, Р. В. Вінакура, Д. В. Дзятко, Л. А. Капанадзэ, В. П. Краснея, А. М. Лапкоўскай і інш.) адносна паняццяў “тэрмін”, “тэрміналогія”, “наменклатура”. Мы пад “тэрмінам” разумеем слова або словазлучэнне ўзнаўляльнага характару з пэўнай спецыяльнай семантыкай, якое мае дакладную дэфініцыю, што рэалізуецца ў канкрэтнай тэрмінасістэме.

“Тэрміналогія” ў нашым уяўленні - гэта: а) сістэма тэрмінаадзінак пэўнай галіны навукі, тэхнікі, вытворчай дзейнасці, аб'яднаных паміж сабой на семантычным, словаўтваральным і граматычным узроўнях; б) навуковая дысцыпліна, якая даследуе тэрмінасістэмы ў розных лінгвістычных аспектах.

Наменклатура разглядаецца як састаўная частка тэрміналогіі.

Патрабуе дэфініцыі і такі ключавы для нашай працы тэрмін, як промыславая тэрміналогія, пад якой мы разумеем сістэму тэрміналагічных адзінак, што функцыянуюць у межах навуковых тэрмінасістэм сельскай гаспадаркі, прамысловасці (спецыяльная дрэва- і металаапрацоўка), крыніцай узнікнення якіх з'яўляюцца пэўныя промыслы і рамёствы (рыбалоўства, пчалярства, бондарства, кавальства і інш.).

Глава 2 “Прадметна-тэматычная і структурна-генетычная характарыстыка промыславай лексікі” прысвечана аналізу лексікі рыбалоўства, пчалярства, бондарства, ганчарства і кавальства. Структурна яна складаецца з шасці раздзелаў.

Дыялектны матэрыял, які аналізуецца ў гэтай главе, выступае як аснова для далейшага супастаўлення з навуковай тэрміналогіяй з мэтай выяўлення дыялектных тэматычных груп, што аказаліся запатрабаванымі ў працэсе складвання нацыянальнай сельскагаспадарчай і прамысловай тэрміналогіі, а таксама для вызначэння тэматычных груп лексікі, якая тэрміналагізавалася найбольш актыўна.

У раздзеле “Рыбалоўства” адзначаецца шэраг класіфікацый рыбалоўных рэалій. Аднак усе яны закранаюць толькі прылады промыслу і не прымаюць пад увагу іншыя аб'екты. Таму з улікам класіфікацый Ф. І. Баранава, І. М. Браіма, В. М. Вайніканіс-Мірскага, Н. І. Лебедзева, М. Я. Нікіфароўскага намі вылучаюцца такія тэматычныя групы і падгрупы рыбалоўнага промыслу, як: назвы прылад для лоўлі рыбы: назвы невадаў (брэмдзень, вомлак, зімомвы немвад, крымга, ламта і інш.); назвы сетак (трыгумбіца, уклемйніца, цемнето і інш.); назвы стаўных пастак (буч, вамта, вемнцер, мярэмжа, немрат і інш.); назвы рухомых пастак (вомлак, кломмля, намстаўка, падсамчак і інш.); назвы кручковых снасцей (аблітням, блісням, вумда, вэмнтка, помстаражня, старомжня і інш.); назвы ўдарных прылад (астрагім, вомсці, кумка, пабаемшка, чакумха і інш.); назвы састаўных частак рыбалоўных прылад (дзядомк, каблумк, кружымліны, куль, матням і інш.); назвы рыб сямейства: карпавых (акрамсь, бабымрка, верхавомдка, галавемшка, жэмрах, сімкерка, чарналюмга і інш.); акунёвых (ваўчомк, гарбымль, джгір, матромсік, остромумс, цамрык, цудамк і інш.); уюновых (в'юн, піскумн, сліж, юнь, юн і інш.) і інш.

Аналіз лексікі рыбалоўнага промыслу сведчыць пра багацце лексічных адзінак для намінацыі шырокага спектру паняццяў. Агульная колькасць выяўленага дыялектнага матэрыялу складае 748 адзінак, сярод якіх 432 лексемы і 316 варыянтаў. У літаратурнай мове адлюстравана 210 намінацый.

Сярод указаных тэматычных груп найбольшай колькасцю намінацый (320) вызначаюцца назвы рыб, найменшай (10) - назвы рыбака. Значная колькасць дыялектных варыянтных назваў у рыбалоўстве абумоўлена асаблівасцямі іх функцыянавання ў межах розных дыялектаў. Амаль палова дыялектных адзінак адлюстравана ў літаратурнай мове, што абумоўлена іх агульнаўжывальным характарам.

У раздзеле “Пчалярства” прадстаўлены такія тэматычныя групы і падгрупы, як назвы прыстасаванняў для развядзення і ўтрымання пчалінай сям'і: назвы вулея і гнёздаў для дзікіх пчол (абчомра, борць, дуплямнка, комрань, лемжань, хізомн і інш.); назвы вулляў для прываблівання рою (вамбік, лавумчка, навумжнік, прінамдка, раёмк і інш.); назвы прыстасаванняў для адсадкі маткі (клемточка, мамтачнік, мамтачніца, мамтышнік, намкрывка і інш.); назвы састаўных частак вулея (галавам, дашомк, омко, пітам, плоўт, шампка і інш.); назвы падставак пад вулей (адзёмр, кріставімна, памомст, станавімско, стомйла і інш.); назвы месцаў размяшчэння вулляў з пчоламі (завомдъ, зымомвнык, памсека, пчалямрня, пчэмльня і інш.); назвы прыстасаванняў для лоўлі рою (каромбка, кашэмль, комзуб, лумбка, раёмўка, сівамлка і інш.); назвы пчол паводле фізіялагічнага развіцця і функцыянальнай ролі (бадумн, ваданомс, варомўкі, вартаўнікім, іск, пігономк, пчалімна і інш.) і інш.

Усяго ў лексічным складзе пчалярства намі зафіксавана 613 дыялектных адзінак (326 - уласна лексемы і 287 - варыянтныя назвы). З іх у сучаснай беларускай літаратурнай мове адзначаецца 155 слоў: 107 маюць адрозную семантыку, 48 лексем цалкам захавалі дыялектнае значэнне, звязанае з пчалярствам.

У склад літаратурнай мовы ўвайшла амаль палова адзначаных лексем. З іх толькі трэцяя частка захавала промыславае значэнне, што ўказвае на слабую пераемнасць літаратурнай мовы ў галіне пчалярства. Мяркуем, што зафіксаваныя з промыславым значэннем літаратурныя назвы пры дапамозе спецыялізацыі значэнняў могуць увайсці ў склад адпаведнай тэрміналогіі.

Раздзел “Бондарства” ўключае ў свой склад: назвы бондара (бандамр, бомндар, бондамрка, кляпомчнік і інш.); назвы прылад працы бондара (акіямнка, вімнкель, гэмбаль, завімрыч, зацімрач, нацямжыч, утомрыч і інш.); назвы бандарных вырабаў: назвы посуду для захоўвання сельгаспрадуктаў (асімнаўка, бамса, бомдня, зрэз, кумбел, ссымпнік, шэномк і інш.); назвы посуду для вады і вадкіх рэчываў (бакламга, борымла, вадзямнка, ведравімк, двухдомнка, коўш і інш.); назвы бытавога посуду паўсядзённага ўжытку (бомйка, блінцомўка, вамльня, дайнімца, капамнька, каўгамнка, хлембна дземшка і інш.) і інш.

Выяўленая дыялектная лексіка бондарства паводле наяўных тэматычных груп абслугоўвае адпаведнае рамяство на ўсіх яго ўзроўнях. Колькасць вылучаных дыялектных найменняў дасягае 424 адзінак (203 - уласна лексемы, а 221 - іх варыянты). З іх у сучаснай беларускай літаратурнай мове адлюстравана 115 лексем.

Прыведзеныя дадзеныя сведчаць аб тым, што больш за палову дыялектных адзінак адлюстравана ў літаратурнай мове, што абумоўлена іх агульнаўжывальным характарам. Сярод засведчаных у літаратурнай мове намінацый па прычыне звужэння лексічнага значэння 45 найменняў маюць іншую семантыку, а 70 адпавядаюць спецыялізаванаму народнаму значэнню.

У раздзеле “Ганчарства” з улікам этнаграфічнай класіфікацыі намі створана агульнатэматычная класіфікацыя, у адпаведнасці з якой вылучаюцца наступныя групы і падгрупы: назвы гліны і спецыяльных раствораў для апрацоўкі посуду (бамба, глімна тлумста, сівам глімна, грумдка, завамрка, шарумнок, шліг і інш.); назвы ганчарнага посуду: назвы посуду для захоўвання і транспарціроўкі (гарламч, каромўнік, ладымшка, стаўбумн, турламй, тымква і інш.); назвы кухоннага посуду (абемдашнік, варэмйка, гаршчомк, макацёмр, мамземлік, мернямк і інш.); назвы сталовага посуду (глінямнка, ламтка, лахамнка, мімса, чэрэп'ямнка і інш.) і інш.

Выяўленыя народныя назвы прадметаў і паняццяў з галіны ганчарства сведчаць аб значным развіцці гэтага народнага рамяства. Агульны аб'ём фактычнага матэрыялу налічвае 266 адзінак (166 лексем і 100 фанетычных, марфалагічных і іншых варыянтаў). З іх літаратурна кадыфікавана 86 лексем. Больш за палову дыялектных адзінак адлюстравана ў літаратурнай мове, што абумоўлена іх агульнаўжывальным характарам. Сярод засведчаных у літаратурнай мове намінацый па прычыне звужэння лексічнага значэння 42 адзінкі не звязаны з ганчарствам, а 44 намінацыі з'яўляюцца ганчарнымі найменнямі.

У раздзеле “Кавальства” вылучаюцца: назвы асоб, якія займаюцца апрацоўкай металу (ковамль, кузнемц, кытлямр, малатабомяц і інш.); назвы дзеянняў і працэсаў, звязаных з апрацоўкай металу (гартавамць, звамрка, ковамць, лудзімць, памрыцца і інш.); назвы майстэрняў па апрацоўцы металу (кумзня, гваздземльня, румдня і інш.); назвы абсталявання і прылад працы каваля (апцэмнгі, гарном, зубымло, кавамдло, шромтка, шнайдэмза і інш.); назвы састаўных частак кавальскіх прылад і прыстасаванняў (дымса, каптумр, нос, нызь, поддувамйло і інш.) і інш.

Выяўлены дыялектны матэрыял лексікі кавальства прадстаўлены 232 адзінкамі (186 уласна лексем і 46 варыянтаў). З іх у сучаснай беларускай літаратурнай мове засведчана 105 лексем. Агульная колькасць выяўленых намінацый сведчыць аб тым, што кавальства з'яўляецца найменш пашыраным рамяством у параўнанні з усімі разглядаемымі.

З прыведзеных лічбаў відаць, што больш паловы дыялектных адзінак адлюстравана ў літаратурнай мове, што абумоўлена іх агульнаўжывальным характарам. Сярод засведчаных у літаратурнай мове намінацый па прычыне звужэння лексічнага значэння 27 найменняў не звязаны з кавальствам, а 78 намінацый ідэнтыфікуюць аб'екты з гэтай галіны.

Раздзел “Структурна-генетычная характарыстыка промыславай лексікі” прысвечаны аналізу паходжання лексікі рыбалоўства, пчалярства, бондарства, ганчарства, кавальства.

Заўвага. Пры вызначэнні этымалогіі мы абапіраліся на Этымалагічны слоўнік беларускай мовы, Гістарычны слоўнік беларускай мовы, Этымалагічны слоўнік рускай мовы М. Фасмера.

Лексіка рыбалоўнага промыслу агульнаславянскага паходжання прадстаўлена назвамі рыб і назвамі прылад для лоўлі рыбы: вугомр, карамсь, карп, клень, кляпемц, лесмкаўка, лешч, лін, падумста, пячкумр, піскумр, сом, уклемйка і інш.; кармам, кломмля, мярэмжа, омсці, немвад, сак, семжа і інш.

Да агульнаславянскай па паходжанні адносіцца таксама пчалярская народная тэрміналогія і наменклатура, у складзе якой вылучаюцца такія тэматычныя групы, як назвы пчол і іх аб'яднанняў, назвы прадуктаў, вырабленых пчоламі, назвы вулея і сотаў, назвы прылад працы пчаляра: мамтка, пчалам, поміск, скаль, чмель і інш.; воск, клей, мёд і інш.; борць, ляжамк, снет, сомты; астромва, ламзіва, пемшня і інш.

Бандарская лексіка агульнаславянскага паходжання ўваходзіць у склад дзвюх груп: назвы бандарных вырабаў і іх састаўных частак, назвы прылад працы бондара: абрумч, бомчка, дзежам, камдаўб, кадзь, карымта, карэмц, кумбак, паз, утомр, цэмбар; домлата, скомбля, свемрдзел, тапомр і інш.

Агульнаславянская лексіка ганчарнага рамяства ў выяўленых намі крыніцах прадстаўлена групамі назваў ганчара і гліны, а таксама назваў ганчарных вырабаў: ганчамр, глімна; збан, латумшка, макацёмр.

Да кавальскай лексікі агульнаславянскага паходжання адносіцца дзве лексемы: кавамль і кавамць.

Лексіка агульнаславянскага паходжання шырока адлюстравалася ў народных промыслах і рамёствах, выявіўшы пры гэтым значны корпус адзінак, якія актыўна выкарыстоўваліся нашымі продкамі ў адзначаны перыяд у рамках пэўнага промыслу ці рамяства. З агульнай колькасці выяўленых намі ў этымалагічных слоўніках промыславых дыялектных лексем (239) да агульнаславянскіх утварэнняў належыць 80 намінацый (33,5%).

Вылучаюцца ўсходнеславянскія лексічныя адзінкі, якія фактычна папоўнілі тэматычныя групы лексічнай сістэмы агульнаславянскага паходжання, а таксама ўведзеныя ва ўжытак у выніку запазычвання пэўнай колькасці слоў, што ўтварылі некаторыя новыя тэматычныя групы.

Так, склад групы назвы рыб папоўнілі лексічныя адзінкі бабымр, галавемнь, малямўка, налімм, песказумб, сібемль.

У тэматычнай групе назвы прылад для лоўлі рыбы і іх частак з'явіліся ўсходнеславянскія назвы брэмдзень, кадомл, матням.

Тэматычнае аб'яднанне назвы лодак павялічылася за кошт слоў байдамк і барлімна.

Лічанымі адзінкамі ўсходнеславянскага паходжання папоўніліся: а) пчалярская лексіка: лятомк; б) бандарская лексіка: пастамвец, перарэмз, рамжка; в) лексіка ганчарства: гладымш, махомтка.

Як сведчыць фактычны матэрыял, усходнеславянская лексіка народных промыслаў і рамёстваў з'яўляецца менш пашыранай (7,1%), чым агульнаславянская.

У дадзеным раздзеле аналізуецца ўласнабеларуская лексіка. Пэўная частка яе мае праславянскія карані, на аснове якіх былі ўтвораны найменні для ідэнтыфікацыі новых прадметаў і паняццяў, што ўзніклі ў працэсе развіцця і ўдасканалення народных рамёстваў і промыслаў.

Да ліку ўласнабеларускіх утварэнняў, не засведчаных у іншых славянскіх мовах, адносіцца лексема калімнаўка. Уласнабеларускімі дыялектнымі адзінкамі з'яўляюцца словы зумбель, каломда, лімна, мяднімк; саплюмк, сомпэль, сінь; ладземйка, лотомк; адлемўнік і інш.

Пэўная частка ўласнабеларускай лексікі ўтворана ад агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранёў пры дапамозе тыповых беларускіх словаўтваральных сродкаў, найперш суфіксаў: -к-, -ак-, -ач-, -ыч-, -юк-, -ец-: каўгамнка, кампанька, клемйка, лёмтка; кожумшак, прычымнак; зацімрач, момрдач; завімрыч; жарлюмк; зямемц.

У агульным складзе промыславай лексікі да ўласнабеларускіх найменняў адносіцца 85 адзінак (35,6%). Папаўненне і ўтварэнне ўласнабеларускага пласта лексікі адбывалася двума агульнамоўнымі шляхамі: а) за кошт уласнабеларускіх дыялектных наватвораў, б) на аснове агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранёвых марфем з дапамогай адметных беларускіх словаўтваральных суфіксаў.

У складзе раздзела разглядаюцца і запазычаныя лексемы, якія ўвайшлі ў народную тэрміналогію для абазначэння новых рэалій і паняццяў, а таксама ў якасці адпаведнікаў да беларускамоўных адзінак.

Спецыфіка выкарыстання промыславай лексікі абумовіла значны аб'ём запазычанняў з нямецкай мовы, таму што народныя рамёствы і промыслы ў немцаў былі на больш высокай ступені развіцця. У складзе германізмаў вылучаюцца: назвы прылад для лоўлі рыбы: боўт, вамта, гак, жак, крымга; назвы бандарных і ганчарных вырабаў: балемя, басэмтля, комнаўка, кумбел, кумпа, кумхаль; назвы прылад працы бондара: бор, вімнкель, гэмбель, калёмўка, сталюмга, стамемска, фугамнак, шархембель.

Значную ролю ў дыялектнай лексіцы народных промыслаў і рамёстваў адыгрываюць запазычанні з польскай мовы, што тлумачыцца прамымі кантактамі беларусаў з яе носьбітамі. У складзе паланізмаў вылучаюцца наступныя тэматычныя групы: назвы рыб: келб, пстромнга, распёмр; назвы бандарных і ганчарных вырабаў: бамнька, бэмдня, вушамт, гамрнец, гарнумшак.

Да запазычанняў з літоўскай мовы адносяцца лексемы аджгумр, вягамла, мальгам, стымнька; вемнцер, ведзяям, кумка, куль; жлумкта, коўш. З цюркскіх моў запазычана лексема бакламга. З рускай мовы запазычана лексема прапомліс. Адметнай асаблівасцю запазычанняў з'яўляецца абсалютная перавага ў іх складзе найменняў канкрэтных прадметаў і рэалій.

Промыславая лексіка сфарміравалася найперш на аснове агульнаславянскай лексікі, а таксама дзякуючы ўласнабеларускім утварэнням. Папаўненне адбывалася таксама і за кошт іншамоўных запазычанняў.

Глава 3 “Словаўтварэнне промыславай тэрміналогіі” прысвечана даследаванню спосабаў утварэння рознаструктурных тэрмінаадзінак з галіны сельскай гаспадаркі і прамысловасці.

У першым раздзеле “Сінтаксічны спосаб тэрмінаўтварэння” аналізуюцца двух-, трох- і чатырохкампанентныя тэрмінаадзінкі.

Заўвага. Тут і далей выкарыстоўваюцца наступныя ўмоўныя абазначэнні: S - назоўнік, А - прыметнік, V - дзеяслоў, Р - дзеепрыметнік. Ніжнія лічбавыя індэксы (1 - 6) адпавядаюць склонам: 1 - назоўны, 2 - родны, … 6 - месны. Сімвал * абазначае галоўнае слова.

Двухкампанентныя тэрміны складаюцца з двух самастойных слоў, адно з якіх галоўнае, а другое выступае ў залежнай пазіцыі да яго. У межах адной такой тэрмінаадзінкі могуць суадносіцца два назоўнікі, назоўнік і прыметнік, дзеепрыметнік і назоўнік, дзеяслоў і назоўнік з прыназоўнікам (прыназоўнікамі) або без іх: 1. Мадэль A < S* (245 адзінак - 67,3%): галоўны ўзяток, сонечная васкатопка; 2. Мадэль P < S* (3 адзінкі - 0,8%): колатая клёпка; 3. Мадэль S* > S2 (74 адзінкі - 20,3%): правес клёпкі, выцяжка метала; 4. Мадэль S* > над / пад >S5 (4 адзінкі - 1,1%): прастора пад поршнем; 5. Мадэль V* > S4 (4 адзінкі - 1,1%): аграбаць рой.

Трохкампанентныя тэрміны складаюцца з трох самастойна аформленых лексем, якія звязваюцца паміж сабой пры дапамозе дапасавання, кіравання (з прыназоўнікам або без яго) і ўяўляюць лексікалізаваныя спалучэнні. Утвараюцца яны пераважна на аснове двухкампанентных тэрмінаў, да якіх далучаюцца азначальныя элементы. Вынікам гэтага з'яўляецца ўтварэнне новага, больш дэталізаванага значэння для кадыфікацыі пэўнага паняцця: 6. Мадэль S* > [S2 > S2] (5 адзінак - 1,4%): выгіб клёпкі каркаса; 7. Мадэль A < [S* > S2] (6 адзінак - 1,6%): шлюбны вылет маткі; 8. Мадэль A < [A < S*] (14 адзінак - 3,9%): усмактвальны паветраны кляпан; 9. Мадэль S* > для [A2 < S2] (3 адзінкі - 0,8%): ролік для прыводнага паса; 10. Мадэль S* > [A2 < S2] (5 адзінак - 1,4%): цяга кіруючага механізму і інш.

У складзе чатырохкампанентных тэрміналагічных словазлучэнняў выдзяляюцца чатыры паўназначныя лексемы. Адзінкі такой структуры ў промыславай тэрміналогіі сустракаюцца абмежавана, што тлумачыцца адноснай прастатой (лінейнасцю) паняційнага апарату разглядаемых тэрмінасістэм. На практыцы амаль не існуе неабходнасці кадыфікаваць складаныя паняцці чатырохкампанентнымі тэрмінамі. У сельскагаспадарчай тэрміналогіі намі выяўлена толькі адна мадэль згаданай сінтаксічнай структуры: 11. A <[S* > A2 < S2] (1 адзінка - 0,3%): задняя ножка рабочай пчалы.

Трохкампанентныя тэрміны выкарыстоўваюцца пераважна ў прамысловасці (бондарства, металаапрацоўка (кавальства)), што тлумачыцца ўскладненасцю тэрмініруемых паняццяў. Дамінуючымі ва ўсіх разглядаемых тэрмінасістэмах з'яўляюцца двухкампанентныя адзінкі.

Другі раздзел “Марфалагічны спосаб тэрмінаўтварэння” ілюструе афіксальнае ўтварэнне тэрмінаў, а таксама аснова- і словаскладанне ў промыславай тэрміналогіі.

У межах афіксальнага ўтварэння для пераважнай большасці тэрмінаў характэрна суфіксацыя. Пашырэнне атрымалі наступныя тэрмінаўтваральныя тыпы: S + -нік-: дымнік < дым + -нік-; S + -ок- (-ак-, -ёк-): клянёк < клень + -ёк-; V + -нік-: падважнік < падваж-ваць + -нік-; А + -нік-: зімоўнік < зімов-ы + -нік-; А + -ік-: матачнік < матачн-ы + -ік-; S + -к-: бандарка < бондар + -к- [а]; S + -ств- (-цтв-): пчалярства < пчаляр + -ств- [а]; V + -ач-: штурхач < штурх-аць + -ач-; V + -нн-: вальцаванне < вальцава-ць + -нн- [е]; V + -льнік-: васкавальнік < васкава-ць + -льнік-; V + -ок-: узяток < узяць + -ок-; V + -к-: зварка < звар-ваць + -к- (а). Непрадуктыўнымі выступаюць словаўтваральныя тыпы S + -н-, S + -ніц-, S + -ыч-, А + -асць-, S + -ар- (-яр-), S + -ов-, S + -ачк-. Пры суфіксальным тэрмінаўтварэнні функцыі ўтваральных асноў выконваюць назоўнікі, дзеясловы і прыметнікі. Пераважная большасць вытворных адзінак з'яўляецца субстантывамі.

У асноваскладанні актыўна выкарыстоўваецца суфіксальна-складаны спосаб. Тут вылучаецца шэраг тэрмінаўтваральных тыпаў, сярод якіх пашыраны наступныя: S + а + V + -льнік-: пчолагадавальнік < пчол + а + гадава-ць + -льнік-; S + а + V + -к-: медагонка < мёд + а + гон (гнаць) + -к- (а); S + а + V + -энн- (-енн-): патакаўтварэнне < патак + а + ўтвар (-аць) + -энн- (е), S + а + V + -ств-: рыбаводства < рыб + а + вод (вадз-іць) + -ств- (а). Непрадуктыўнымі выступаюць тыпы A + а + S + -к-, S + а + V + -льн-, S + а + V + -н-.

У промыславым тэрмінаўтварэнні значную ролю адыгрывае словаскладанне. У аналізуемай тэрміналогіі прадстаўлены толькі раздзельнааформленыя найменні: вулей-ляжак, вулей-стаяк, вулей-дуплянка, вулей-калода, пчала-ваданоска, пчала-карміцелька і інш. Першы кампанент у мікрагрупах такіх слоў ідэнтычны і выконвае ролю своеасаблівага гіпероніма ў адносінах да другой часткі складанага слова. Апошнія часткі раздзельнааформленых тэрмінаў нясуць у сабе семантычную функцыю дыферэнцыруючых азначэнняў, яны абазначаюць відавыя разнавіднасці аднаго і таго ж паняцця.

У трэцім раздзеле “Лексіка-семантычны спосаб тэрмінаўтварэння”, у падраздзеле “Метафарызацыя”, прадстаўлены тэрміны, утвораныя на аснове такіх інтэгральных прымет, як знешні выгляд, функцыя, форма і месцазнаходжанне, узрост: веер `прамежкавы стан загатоўкі бочкі, у якой адсутнічае верхні абруч' < веер `ручное прыстасаванне ў выглядзе паўкруга, якім абмахваюцца ў духату' і інш.

У падраздзеле “Спецыялізацыя” аналізуюцца тэрміны, што ўтварыліся ў выніку спецыялізацыі значэнняў агульнаўжывальных (дыялектных) слоў. У адрозненне ад метафарызацыі, для спецыялізацыі характэрна поўнае выкарыстанне семантычнага аб'ёму агульнаўжывальнага ці дыялектнага слова ў спецыяльным лексічным значэнні тэрмінаадзінкі: верацяно `жалезны шпень, які з'яўляецца воссю вярчэння ганчарнага круга' < верацяно `шпень, які з'яўляецца воссю вярчэння частак якіх-небудзь механізмаў; вал' і інш.

Глава 4 “Промыславая лексіка ў нацыянальнай тэрміналогіі” складаецца з трох раздзелаў. Першы з іх - “Промыславая лексіка і фарміраванне навуковай тэрміналогіі беларускай мовы” складаецца з двух падраздзелаў.

У падраздзеле “Этапы фарміравання і развіцця промыславай тэрміналогіі” аналізуецца перыяд станаўлення нацыянальнай тэрміналогіі, а таксама вызначаецца месца і роля лексікі народных промыслаў і рамёстваў у нацыянальнай тэрміналогіі.

У 1920-30 гг. найбольш грунтоўна распрацоўвалася тэрміналогія пчалярства, зрэдку асвятляліся пытанні рыбалоўства. Тэрміналогія бондарства прадстаўлена толькі адзінкавымі найменнямі ў слоўніках серыі БНТ. Кавальская тэрміналогія адлюстравана пераважна ў перакладных (з рускай мовы) навукова-практычных выданнях. Асноўны аб'ём выкарыстаных у працах гэтага перыяду тэрмінаў і номенаў адносіцца да дыялектнай і агульнаўжывальнай лексікі, што цалкам адпавядае асноўнаму прынцыпу нацыянальнай тэрмінатворчасці. Частка слоў бралася з дыялектнай мовы ў першапачатковым выглядзе (пчэмльня, пчомльнік, сьвімдар, чамркі пчалімныя, вумза і інш.), некаторыя словы народна-гутарковай мовы дапаўняліся канкрэтызуючымі азначэннямі, у выніку чаго фарміраваліся новыя тэрмінаадзінкі (зімомўнік: надземмны зімомўнік, падземмны зімомўнік, паўпадземмны зімомўнік).

У адпаведнасці з выяўленымі фактамі можна адзначыць, што адпаведныя тэрмінасістэмы ў кантэксце тэрмінатворчасці 20-30 гг. ХХ ст. канчаткова не былі сфарміраваны. Лексічны матэрыял, які выкарыстоўваўся ў навуковых працах гэтага перыяду, не быў прыведзены ў адзіную сістэму, хоць частка яго ўяўляе сабою групу ўніфікаваных у плане выражэння і зместу лексем.

Падраздзел “Руская мова як адна з крыніц фарміравання беларускай промыславай тэрміналогіі” прысвечаны даследаванню ўплыву рускай мовы на беларускую промыславую тэрміналогію. Пры аналізе промыславай тэрмінасістэмы 20 - 30-х гг. ХХ ст. выяўляецца ўтварэнне беларускамоўных тэрмінаў пераважна пры дапамозе падбору нацыянальных адпаведнікаў. Тэрміналогія ж 1990-х гг. характарызуецца ўтварэннем беларускамоўных тэрмінаў у большасці выпадкаў на аснове дакладнага перакладу. Рэалізацыя рускамоўнага ўплыву на беларускую сельскагаспадарчую і прамысловую тэрміналогію ажыццяўлялася і ажыццяўляецца двума спосабамі:

1. Памарфемны пераклад рускамоўных тэрмінаў і наданне беларускамоўным адпаведнікам тэрміналагічнага значэння рускамоўнага тэрміна (патокообразование - патакаўтварэнне, шлаковая лётка - шлакавая лётка і інш.);

2. Падбор беларускамоўных адпаведнікаў, якія перадаюць цэласны паняційны змест рускамоўнага тэрміна (раковина фурмы - ванна горнавага гнязда, шатун - перастаўны хадун і інш.).

Другі раздзел “Тэматычныя групы промыславай лексікі ў нацыянальнай тэрміналогіі” прысвечаны аналізу дыялектнай промыславай лексікі, якая ўвайшла ў нацыянальныя тэрмінасістэмы. Адзначаецца, што дыялектная лексіка пранікала ў адпаведныя тэрмінасістэмы як у нязменным выражэнні, так і ў якасці ўтваральнай базы для называння тэрмініруемых паняццяў. У гэтай сувязі ў складзе тэрміналагічнай лексікі адносна ступені ўдзелу ў яе фарміраванні дыялектных слоў мы выдзяляем дзве групы:

1. Тэрміны, запазычаныя з дыялектнай мовы без змен, а таксама тэрміны, галоўнымі кампанентамі ў складзе якіх з'яўляюцца дыялектныя словы. Такія намінацыі разглядаюцца ў межах тэматычных груп, якія суадносяцца з дыялектнымі тэматычнымі групамі, што сведчыць пра пераемнасць іх у навуковай тэрміналогіі. Напрыклад, падгрупа назвы невадаў уключае ў свой састаў такія адзінкі: валакумша; браднімк, немвад: блізняцомвы немвад, грунтавым немвад, закідным немвад, запомрны немвад, кашалькомвы немвад і інш.;

2. Тэрміны, у якіх дыялектныя словы выступаюць залежнымі кампанентамі або ўтваральнай асновай для навуковых тэрмінаў (шырыня клёпкі, шлюбны вылет маткі; бандарства < бондар + -ств- (а); пчалярства < пчаляр + -ств- (а) і інш.).

Усяго ў складзе беларускай навуковай тэрміналогіі намі вылучана 350 тэрмінаў з дыялектнымі складнікамі (адпаведна 295 і 55 адзінак у першай і другой групах). Пераважную большасць складаюць тэрміны, запазычаныя з дыялектнай мовы без змен, а таксама тэрміны, галоўнымі кампанентамі ў складзе якіх з'яўляюцца словы дыялектнага паходжання.

Дыялектная лексіка народных промыслаў і рамёстваў актыўна ўключалася ў склад нацыянальнай навуковай тэрміналогіі. Трансфармацыя разглядаемых промыслаў і рамёстваў у разрад асобных галін сельскай гаспадаркі і прамысловасці абумовіла пераход пэўнага аб'ёму дыялектнай лексікі, якая забяспечвае высокі ўзровень паняційнасці, у разрад навуковых тэрмінаў. Пры гэтым, часцей тэрміналагізаваліся адзінкі наступных тэматычных груп: у рыбалоўстве - назвы рыб, пчалярстве - назвы вулея і назвы пчол, бондарстве - назвы бандарных вырабаў, ганчарстве - назвы гліны і спецыяльных раствораў для апрацоўкі посуду, кавальстве - назвы абсталявання і прылад працы каваля. Намінацыі менавіта гэтых тэматычных груп тэрміналагізаваліся па той прычыне, што з'яўляюцца найбольш функцыянальнымі і агульнапашыранымі, пры гэтым яны забяспечваюць тэрміналагічную кадыфікацыю функцыянуючых прадметаў, з'яў і г. д.

Трэці раздзел “Лінгвагеаграфічная характарыстыка промыславай лексікі ў нацыянальнай промыславай тэрміналогіі” прысвечаны аналізу тэрытарыяльнай лакалізацыі ўключаных у навуковую тэрміналогію промыславых адзінак дыялектнага паходжання. Зроблены наступныя вывады.

1. Сярод выяўленых адзінак да паўночна-ўсходняга дыялекту адносіцца 13,3% лексем (абрумч, валакумша, піскумн і інш.), да паўднёва-заходняга - 9,6% лексем (бляшням, памсека, шпень і інш.), у склад толькі сярэднебеларускіх гаворак уваходзяць 18,5% лексем (плаўнімк, абкумрванне, вемка і інш.). Да паўночна-ўсходняга дыялекту і сярэднебеларускіх гаворак адносіцца 13,3% намінацый (акумнь, промпаліс, палімва і інш.), да паўднёва-заходняга дыялекту і сярэднебеларускіх гаворак - 14,1% намінацый (пячкумр, чахомнь, дыммнік, гаршчэмчнік і інш.), паўднёва-заходняга і паўночна-ўсходняга дыялектаў - 9,6% (вемрша, аблёмт, рамжка і інш.), ва ўсіх трох дыялектах функцыянуе 21,6% лексем (вугомр, лятомк, бомндар і інш.).

2. Промыславая тэрміналогія сфарміравана пераважна на аснове сярэднебеларускіх гаворак (у сярэднебеларускіх гаворках засведчана 67,4% ад агульнай колькасці аналізуемых лексем). Гэта ўяўляецца абсалютна заканамерным і ніколькі не пярэчыць працэсу станаўлення і развіцця нацыянальнай літаратурнай мовы.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

беларускій нацыянальный лексіка тэрмінаўтварэння

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

1. У складзе лексікі народных промыслаў і рамёстваў выяўляюцца разнастайныя ў лексіка-семантычных і генетычных адносінах групы і падгрупы, а ідэнтыфікуемыя іх лексемамі аб'екты з'яўляюцца неад'емнай часткай матэрыяльнай культуры беларусаў.

З агульнай колькасці прааналізаванага дыялектнага матэрыялу ў 2283 адзінкі, 1313 - уласна лексемы і 970 - варыянты. Найбольшае пашырэнне ў дыялектнай лексіцы маюць назвы з галіны рыбалоўнага промыслу (748 адзінак) і пчалярства (613 адзінак), да бондарства адносяцца 424 адзінкі, ганчарства - 266 адзінак, кавальства - 232 адзінкі. У сучаснай літаратурнай мове адлюстравана 670 намінацый, сярод якіх 349 захоўваюць дыялектную семантыку, 321 лексема функцыянуе з іншым семантычным напаўненнем.

Значнай колькасці намінацый уласціва развітая варыянтнасць паводле фанетычных, марфалагічных і акцэнтуацыйных параметраў (брэмдзінь, брэмднік, бромдзень, брадзяномк, брод, браднімк, брадземнь, брэмдзень, бромднік; кавамдла, кавамдло, кувамдла, кувамдло; вумлей, вумлень, гумлэй, уль, умлей, умлій, ульём; дзыгамр, дзыгамрык; прапомліс, промпуліс).

Сярод выяўленых лексем ёсць адзінкі, якія шырока выкарыстоўваюцца ў дыялектнай мове розных тэрыторый краіны (вемнцер (жак), немрат, вомлак, борць, падмомр, камдаўб, бакламга, латумшка, кавамдла), а таксама вузкарэгіянальныя дыялектызмы (хізомн, адзёмр, вадамнос, грэмнка, чарапамшка).

Характэрнай рысай дыялектнай лексікі народных промыслаў і рамёстваў з'яўляецца багатая сінанімія (завомдъ - памсека - пчэмльня - `спецыяльная паляна ў лесе або пляцоўка каля жылля чалавека для размяшчэння вулляў з пчоламі на летні перыяд'; варомха - кугэмлька - ломжка - мешамлка - ополомнык - трэмпачка - `вялікая драўляная лыжка для перамешвання стравы' і інш.).

Развітая варыянтнасць і разгалінаваная сінанімічнасць з'явіліся значнай перашкодай для эфектыўнага выкарыстання дыялектнай лексікі ў літаратурнай мове і ў працэсе фарміравання нацыянальнай навуковай тэрміналогіі.

Уласна сабраныя матэрыялы ў большасці сваёй (94%) дакладна або з пэўнай ступенню варыянтнасці паўтараюць лексемы, зафіксаваныя ў дыялектных слоўніках (ТС, ДСБ, ДСЛ і інш.). Гэта сведчыць аб тым, што дыялектная лексіка разглядаемых промыслаў і рамёстваў, выяўленая на пачатку ХХІ ст., у асноўным супадае з лексікай, сабранай у 1920-х - 90-х гг. Аднак тэматычная характарыстыка сучаснай промыславай дыялектнай лексікі (яе тэматычная “беднасць”) гаворыць аб тым, што даследуемыя намі промыслы і рамёствы паступова страчваюць сваю практычную значнасць, іх развіццё абмяжоўваецца шэрагам экстралінгвістычных фактараў, на першым месцы сярод якіх можна адзначыць змены ў дэмаграфічным складзе насельніцтва [2, 3, 9, 10, 12-15, 16, 24-26].

2. У складзе лексікі народных промыслаў і рамёстваў выяўляюцца адзінкі разнастайнага паходжання: агульнаславянскія (33,5%), усходнеславянскія (7,1%), уласнабеларускія (35,6%), іншамоўныя запазычанні (23,8%). Нацыянальную спецыфіку лексіцы народных промыслаў і рамёстваў надаюць уласнабеларускія ўтварэнні (адлемўнік, зумбель, калімнаўка, сінь, саплюмк і інш.). Утварэнне і папаўненне гэтай групы лексікі адбывалася двума агульнамоўнымі шляхамі: а) за кошт уласнабеларускіх дыялектных наватвораў, б) на аснове агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранёвых марфем з дапамогай адметных беларускіх словаўтваральных сродкаў, найперш суфіксаў.

Прыкметны лексічны пласт утвараюць запазычанні, пераважная большасць якіх у складзе лексікі народных промыслаў і рамёстваў адносіцца да германізмаў (39,3% ад агульнай колькасці запазычанняў): басэмтля, гак, жак, крымга і іншыя і паланізмаў (28,6%): бэмдня, кавамдла, келб, пстромнга і інш. Адзінкавымі намінацыямі прадстаўлены запазычанні з цюркскіх і рускай моў (бакламга, прапомліс). Гэта сведчыць аб тым, што дыялектная промыславая лексіка сфарміравалася пераважна на аснове агульнаславянскай лексікі і ўласнабеларускіх утварэнняў. Пэўную ролю ў яе папаўненні адыгралі і іншамоўныя запазычанні [3, 6, 13, 19, 20, 24, 25].

3. Сельскагаспадарчая і прамысловая тэрміналогія рэпрэзентуецца трыма асноўнымі спосабамі ўтварэння: сінтаксічным, марфалагічным і лексіка-семантычным.

Найбольш прадуктыўным у тэрміналагічнай дэрывацыі з'яўляецца сінтаксічны спосаб (68,3% адзінак). Паводле структуры сярод полікампанентных адзінак пераважаюць двухлексемныя тэрміны (90,6%). Трохлексемныя найменні складаюць 9,1% ад агульнай колькасці тэрмінаў, утвораных сінтаксічным спосабам, чатырохлексемныя - 0,3%. Найбольш прадуктыўнай з'яўляецца двухкампанентная мадэль A < S* (67,5%). Сярод трохкампанентных дамінуючай выступае мадэль A < [A < S*] (3,9% ад агульнай колькасці). Найменшай колькасцю адзінак прадстаўлена мадэль чатырохкампанентнай структуры A < [S* > A2 < S2].

Трохкампанентныя тэрміны выкарыстоўваюцца пераважна ў прамысловых галінах (бондарства, кавальства), што тлумачыцца ўскладненасцю тэрмініруемых паняццяў. Дамінуючымі ва ўсіх разглядаемых тэрмінасістэмах з'яўляюцца двухкампанентныя адзінкі.

Значнай прадуктыўнасцю вызначаецца марфалагічнае тэрмінаўтварэнне. Сярод выяўленых дэрыватаў гэтым спосабам ўтворана 26,4% тэрмінаў. Утварэнне даследаваных найменняў адбывалася з дапамогай агульналітаратурных афіксаў па ўзору існуючых у літаратурнай мове тыпаў і мадэлей. Пры марфалагічным спосабе тэрміналагічнай дэрывацыі пераважае афіксацыя (58,2% адзінак), унутры якой дамінуе суфіксацыя. У выніку аснова- і словаскладання ў межах марфалагічнага спосабу ўтворана 41,8% адзінак, сярод якіх пераважаюць суфіксальнаскладаныя ўтварэнні.

Метафарызацыя і спецыялізацыя - асноўныя разнавіднасці лексіка-семантычнага спосабу тэрмінаўтварэння ў галіне сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Трансфармацыя семантычнага аб'ёму агульнаўжывальных (дыялектных) слоў з мэтай уключэння іх у пэўную тэрміналагічную сістэму - прадуктыўны спосаб узбагачэння промыславай тэрміналогіі новымі адзінкамі.

Лексіка-семантычным спосабам утварылася толькі 5,3% тэрмінаў, пры гэтым найбольшая прадуктыўнасць выявілася ў спецыялізацыі (57,2% ад агульнай колькасці семантычных дэрыватаў), у выніку метафарызацыі - 42,8% тэрмінаў. Метафарызацыя тэрмінаў часцей адбываецца на аснове пераносу семантыкі паводле знешняга выгляду і формы, для спецыялізацыі характэрна перавага адзінак, утвораных паводле абстрактна-функцыянальнай аналогіі [4, 8, 9, 11, 17, 21, 22].

4. А) На працягу 1920 - 30-х гг. у склад нацыянальнай навуковай тэрміналогіі ўвайшло 129 адзінак промыславай семантыкі дыялектнага паходжання: рыбалоўства - 31, пчалярства - 61, бондарства - 18, ганчарства - 4, кавальства - 15.

Сучасная тэрміналогія разглядаемых галін налічвае 221 адзінку дыялектнага паходжання: рыбалоўства - 48, пчалярства - 115, бондарства - 39, ганчарства - 13, кавальства (металаапрацоўка) - 6.

У сучаснай сельскагаспадарчай тэрміналогіі выкарыстоўваецца 255 адзінак з галіны народных промыслаў і рамёстваў, у складзе прамысловай тэрміналогіі такіх адзінак 95.

Дыялектная лексіка пранікала ў адпаведныя тэрмінасістэмы як у нязменным выражэнні, так і ў якасці ўтваральнай базы слоў для называння тэрмініруемых паняццяў. У складзе тэрміналагічнай лексікі адносна ступені ўдзелу ў яе фарміраванні дыялектных слоў выдзяляецца дзве групы. Найперш гэта тэрміны, запазычаныя з дыялектнай мовы без змен, а таксама тэрміны, галоўнымі кампанентамі ў складзе якіх з'яўляюцца дыялектныя словы (вулей: вумлей раммавы, аднасцемнны вумлей, двухсцемнны вумлей, брытамнскі вумлей, двухсямемйны вумлей, шмат'ямрусны вумлей, шматкомрпусны вумлей, вумлей Дадамна-Бламта, вумлей Лангстромта-Румта; волак: мамрлевы вомлак, ручным вомлак; падсамчак, цэмбар, кадумшка і інш.). Другую групу ўтвараюць тэрміны, у якіх дыялектныя словы выступаюць залежнымі кампанентамі або ўтваральнай асновай для новых тэрмінаў (шырыня клёмпкі, шлюбны вылет мамткі; бандарства < бондар + -ств- (а); пчалярства < пчалямр + -ств- (а) і інш.).

Праведзеныя падлікі сведчаць аб тым, што ў складзе адпаведных навуковых галін беларускай нацыянальнай тэрміналогіі пераважную большасць складаюць тэрміны, запазычаныя з дыялектнай мовы без змен, а таксама тэрміны, галоўнымі кампанентамі ў складзе якіх з'яўляюцца дыялектныя словы. Гэта адпавядае асноўнаму метадалагічнаму прынцыпу сучаснай нацыянальнай тэрмінатворчасці, выпрацаванаму яшчэ ў 20 - 30-я гады ХХ ст.: арыентацыя ў тэрмінатворчасці на жывую мову, максімальнае выкарыстанне тэрміналагічных рэсурсаў лексікі народных гаворак.

Б) Адной з крыніц папаўнення і ўдасканалення беларускай сельскагаспадарчай і прамысловай тэрміналогіі з'яўляецца руская мова. Рэалізацыя рускамоўнага ўплыву ажыццяўлялася і ажыццяўляецца двума спосабамі:

1. Памарфемны пераклад рускамоўных тэрмінаў і наданне беларускамоўным адпаведнікам тэрміналагічнага значэння рускамоўнага тэрміна;

2. Падбор беларускамоўных адпаведнікаў, якія перадаюць цэласны паняційны змест рускамоўнага тэрміна.

Простыя і складаныя беларускамоўныя тэрміны ўтвараюцца пераважна шляхам перакладу (76% ад агульнай іх колькасці). Састаўныя беларускамоўныя тэрміны паводле сваёй структуры характарызуюцца тым, што ўтвораны з мэтай адаптацыі рускамоўных паняццяў да лексічнай сістэмы беларускай мовы.

В) Лінгвагеаграфічны аналіз сведчыць аб тым, што ў аснове сучаснай промыславай тэрміналогіі знаходзіцца лексіка ўсіх трох дыялектаў. Сельскагаспадарчая і прамысловая тэрміналогія дыялектнага паходжання сфарміравана пераважна на аснове сярэднебеларускіх гаворак (67,4% ад агульнай колькасці аналізуемых лексем), што ўяўляецца абсалютна заканамерным і ніколькі не пярэчыць працэсу станаўлення і развіцця нацыянальнай літаратурнай мовы.

...

Подобные документы

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.

    реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009

  • Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.

    курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Бытавыя звычаі і абрады беларусаў. Генезіс каляндарна-абрадавай лексікі гадавога цыкла земляробчага календара. Паходжанне абрадаў зімовага цыкла земляробчага календара. Свята Вялікадня. Лексіка-семантычная характарыстыка найменняў абраду Купала.

    контрольная работа [46,9 K], добавлен 06.03.2016

  • Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016

  • Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013

  • Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.

    контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012

  • Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў. Структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах, прадуктыўнасць розных спосабаў утварэння. Алфавітны слоўнік айконімаў Ганцавіцкага раёна з гістарычнымі каментарыямі.

    дипломная работа [81,8 K], добавлен 01.11.2013

  • Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.

    реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Агульная характарыстыка размоўнага (гутарковага) стылю. Аналіз матывацыі і ступені апраўданасці выкарыстання размоўных і прастамоўных слоў у публіцыстычных тэкстах на прыкладах беларускіх перыядычных друкаваных і недрукаваных сродкаў масавай інфармацыі.

    курсовая работа [40,2 K], добавлен 27.12.2011

  • Творчы шлях Вальтара Скота. Раман Айвенга і адлюстраваны ў ім свет рыцарства. Раман Квенцін Дорвард і яго гістарычныя рэаліі. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце. Паняцце і класіфікацыя гістарызмаў. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі.

    дипломная работа [73,7 K], добавлен 20.06.2010

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

  • Вывучэнне семантычнай дыферэнцыяцыі назваў хатніх і дзікіх жывёл у гаворках Гомельшчыны. Словаўтваральныя лексічны аналіз назваў рыб і птушак ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка, іх генетычная характарыстыка і сучаснае вымаўленне.

    курсовая работа [41,2 K], добавлен 01.01.2014

  • Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.

    реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011

  • Архаізмы і гістарызмы ў мове аповесці Ул. Караткевіча "Сівая легенда". Прадметна-тэматычна класіфікацыя архаізмаў і гістарызмаў, прычына з'яўлення ў мове. Стылістычна функцыя устарэлай лексікі ў мове аповесці. Назвы прадметаў побыту, хатняга ўжытку.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 10.12.2013

  • Дыялектная лексіка вясковай гаворкі. Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў. Спецыфічныя для гаворкі дыялектныя словы, уласныя імёны, асаблівасці іх функцыянавання. Антрапанімія мясцовай гаворкі.

    творческая работа [33,3 K], добавлен 21.04.2015

  • Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.

    курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.