Лексіка народных промыслаў і рамёстваў у гісторыі беларускай сельскагаспадарчай і прамысловай тэрміналогіі
Беларускія нацыянальныя тэрмінасістэмы сельскай гаспадаркі. Лексіка рыбалоўнага промыслу. Прадметна-тэматычная і структурна-генетычная характарыстыка промыславай лексікі. Спецыфіка выкарыстання промыславай лексікі. Сінтаксічны спосаб тэрмінаўтварэння.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.08.2018 |
Размер файла | 68,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Лексічны склад народных промыслаў і рамёстваў па-ранейшаму застаецца адной з важнейшых крыніц папаўнення і ўдасканалення сучаснай навуковай тэрміналогіі ў галіне прамысловасці і сельскай гаспадаркі [2, 4, 5, 7, 17, 18, 23].
5. Аналіз навуковай і навукова-практычнай літаратуры, тэрміналагічных слоўнікаў сведчыць, што нацыянальныя тэрмінасістэмы разглядаемых галін сельскай гаспадаркі і прамысловасці (рыбалоўства, пчалярства, бондарства, металаапрацоўка) на сённяшні дзень поўнасцю не сфарміраваны. У складзе адзначаных тэрмінасістэм выпрацаваны і замацаваны толькі намінацыі агульнага характару (назвы прылад, інструментаў, састаўных частак) і амаль адсутнічаюць прадметна-канкрэтызуючыя дэфініцыі, якія і ствараюць нацыянальную спецыфіку той ці іншай галіновай тэрміналогіі. Гэта абумоўлена як станам беларуска-рускага білінгвізму, так і найперш абмежаванасцю выкарыстання беларускай мовы ў адпаведным прафесійным асяроддзі. Таму неадкладнай задачай сучаснай тэрміналогіі з'яўляецца напаўненне яе асобных сістэм збалансаванымі ў семантычным і функцыянальным аспектах адзінкамі, актыўнае ўкараненне іх у практыку прафесійнай дзейнасці. Створаны “Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі” дазваляе з пэўнай доляй верагоднасці ўключаць у адпаведныя тэрмінасістэмы значную колькасць агульнавядомых лексем тыпу гачомк `рыбалоўны кручок', зімомўнік `будынак, куды зносяць на зімоўку вуллі з пчоламі', прычымнак `вузкая прадаўгаватая дошка, якой закрываюць уваходную адтуліну ў вулеі', засклёмп `рамка, запоўненая мёдам', нацямгач `інструмент, з дапамогай якога нацягваюць абручы на бандарныя вырабы' і інш. Выяўленыя ў літаратурнай мове промыславыя намінацыі, якія маюць дыялектныя карані, у выніку спецыялізацыі свайго значэння могуць стаць паўнапраўнымі тэрмінамі і, адпаведна, увайсці ў склад сучаснай прамысловай або сельскагаспадарчай тэрміналогіі [1, 2, 4, 6, 17].
Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў
1. Асноўныя палажэнні і вывады дысертацыі будуць садзейнічаць далейшаму вывучэнню пытанняў станаўлення і функцыянальнага развіцця сучаснай нацыянальнай навуковай тэрміналогіі, яе сувязі з дыялектнай лексікай. Фактычны матэрыял даследавання можа стаць асновай для папаўнення адпаведных або сумежных тэрмінасістэм.
2. Створаны “Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі” можа быць выкарыстаны для далейшай сістэматызацыі промыславай лексікі, а таксама як крыніца распрацоўкі і ўзбагачэння нацыянальных тэрмінасістэм, што паняційна звязаны з народнымі промысламі і рамёствамі.
3. Матэрыялы дысертацыі і непасрэдна слоўніка таксама знойдуць прымяненне ў лексікаграфічнай практыцы - пры ўкладанні тэрміналагічных слоўнікаў, удакладненні дэфініцый слоў і інш.
4. Асноўныя назіранні і матэрыялы даследавання знойдуць прымяненне ў вучэбным працэсе ВНУ: пры выкладанні курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, спецкурсаў па тэорыі і практыцы тэрмінаўтварэння; у якасці тэрміналагічнага апарату пры выкладанні тэхнічных дысцыплін, а таксама пры падрыхтоўцы курсавых, дыпломных і іншых работ.
5. Матэрыялы дысертацыі і “Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі” будуць запатрабаваныя пры правядзенні культуралагічнай і краязнаўчай працы ў сярэдняй школе, пры распрацоўцы турыстычных маршрутаў, упарадкаванні аграсядзіб і інш.
СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ САІСКАЛЬНІКА ПА ТЭМЕ ДЫСЕРТАЦЫІ
Артыкулы ў рэцэнзуемых перыядычных выданнях
1. Макарэвіч, М. М. Лексіка пчалярства ў навуковай тэрмінасістэме / М. М. Макарэвіч // Роднае слова. - 2009. - № 6. - С. 49-52.
2. Макарэвіч, М. М. Лексіка бандарнага рамяства ў народнай і навуковай тэрміналогіі / М. М. Макарэвіч // Весн. БДУ. Сер. ІV, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2010. - № 1. - С. 36-40.
3. Макарэвіч, М. М. Лексіка народных промыслаў і рамёстваў: Структурна-генетычная і словаўтваральная характарыстыка / М. М. Макарэвіч // Роднае слова. - 2010. - № 4. - С. 43-45; Працяг: № 5. - С. 45-47.
4. Макарэвіч, М. М. Сінтаксічны спосаб утварэння ў промыславай тэрміналогіі / М. М. Макарэвіч // Весн. Мазыр. дзярж. пед. ун-та імя І. П. Шамякіна. - 2010. - № 2 (27). - С. 103-107.
5. Макарэвіч, М. М. Руская мова як адна з крыніц фарміравання беларускай промыславай тэрміналогіі / М. М. Макарэвіч // Роднае слова. - 2012. - № 4. - С. 41-44.
Публікацыі ў зборніках навуковых артыкулаў
6. Макарэвіч, М. М. Функцыянаванне назоўнікаў у навуковых тэкстах па пчалярству / М. М. Макарэвіч // Текст. Язык. Человек: сб. науч. тр.: в 2 ч. / УО «МГПУ им. И. П. Шамякина»; редкол.: С. Б. Кураш [и др.]. - Мозырь, 2009. - Ч. 2. - С. 48-49.
7. Макарэвіч, М. М. Народныя намінацыі рыб сямейства карпавых у навуковай наменклатуры / М. М. Макарэвіч // Слова ў кантэксце часу: зб. навук. прац / Ін-т журналістыкі БДУ; рэдкал.: В. І. Іўчанкаў [і інш.]. - Мінск, 2009. - С. 274-281.
8. Макарэвіч, М. М. Метафарызацыя ў народнай тэрміналогіі рыбалоўнага промыслу / М. М. Макарэвіч // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння: зб. навук. арт. / БДПУ імя М. Танка; рэдкал.: Д. В. Дзятко [і інш.]. - Мінск, 2009. - С. 80-82.
9. Макарэвіч, М. М. Лексіка рыбалоўнага промыслу: словаўтваральны аспект / М. М. Макарэвіч // Каб жыло наша слова: зб. навук. арт. да 90-годдзя з дня нараджэння праф. Ф. М. Янкоўскага / УА “БрДУ імя А. С. Пушкіна”; рэдкал.: М. І. Новік [і інш.]. - Брэст, 2009. - С. 103-105.
10. Макарэвіч, М. М. Назвы пчол у дыялектнай лексіцы Усходняга Палесся / М. М. Макарэвіч // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: зб. навук. арт. / УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”; рэдкал.: А. А. Станкевіч [і інш.]. - Гомель, 2009. - Вып. 2. - С. 99-100.
11. Макарэвіч, М. М. Спецыялізацыя значэння як спосаб тэрміналагізацыі промыславай лексікі / М. М. Макарэвіч // Этнокультурный и социолингвистический аспекты в теории и практике преподавания языков в негуманитарных вузах: сб. науч. ст. / Беларус. нац. техн. ун-т; редкол.: И. В. Будько [и др.]. - Минск, 2010. - С. 313-318.
Матэрыялы канферэнцый
12. Макарэвіч, М. М. Лексіка рыбалоўнага промыслу ў “Слоўніку беларускай мовы” І. І. Насовіча / М. М. Макарэвіч // Спадчына Івана Насовіча і беларускае мовазнаўства: матэрыялы навук. чытан., прысвеч. 220-годдзю з дня нараджэння І. І. Насовіча, Мінск, 18 лют. 2008 г. / Беларус. дзярж. ун-т; адк. рэд. М. Р. Прыгодзіч. - Мінск, 2008. - С. 48-54.
13. Макарэвіч, М. М. Назвы глінянага посуду ў паўднёва-заходніх гаворках / М. М. Макарэвіч // Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 15-16 крас. 2008 г. / Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі; рэдкал: Л. П. Кунцэвіч [і інш.]. - Мінск, 2008. - С. 160-163.
14. Макарэвіч, М. М. Лексіка-семантычная характарыстыка назваў рыб (на матэрыяле “Тураўскага слоўніка”) / М. М. Макарэвіч // Скарына і наш час: матэрыялы IV Міжнар. навук. канф., Гомель, 13-14 ліст. 2008 г.: у 2 ч. / УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”; рэдкал.: А. А. Станкевіч [і інш.]. - Гомель, 2008. - Ч. 1. - С. 125-129.
15. Макаревич, М. М. Синонимия и вариантность в белорусской народной терминологии бондарного ремесла / М. М. Макаревич / Молодежь и наука: реальность и будущее: материалы II Междунар. науч.-практ. конф., Невинномысск, 3 марта 2009 г.: в 9 т. / Невинномыс. ин-т экономики, упр. и права; редкол.: В. А. Кузьмищев [и др.]. - Невинномысск, 2009. - Т. IV. - С. 209-211.
16. Макарэвіч, М. М. Назвы актыўнага і пасіўнага інструменту ў навуковай тэрміналогіі кавальства / М. М. Макарэвіч // III Машеровские чтения: материал респ. науч.-практ. конф. студентов, аспирантов и молодых ученых, Витебск, 24-25 марта 2009 г. / УО «ВГУ им. П. М. Машерова»; редкол.: А. Л. Гладков [и др.]. - Витебск, 2009. - С. 173-174.
17. Макарэвіч, М. М. Навуковая тэрміналогія бандарнай вытворчасці / М. М. Макарэвіч // Юбилейная научно-практическая конференция, посвящённая 40-летию со дня реорганизации Гомельского государственного университета им. Ф. Скорины: сб. материалов, Гомель, 11 июня 2009 г.: в 4 ч. / УО «ГГУ им. Ф. Скорины»; редкол.: О. М. Демиденко [и др.]. - Гомель, 2009. - Ч. 1. - С. 201-203.
18. Макарэвіч, М. М. Структурная характарыстыка тэрмінаадзінак кавальства / М. М. Макарэвіч // Полесский регион и наука ХХІ века: материалы VI респ. науч.-практ. конф. магистрантов, аспирантов и молодых учёных, Мозырь, 25 июня 2009 г. / УО “МГПУ им. И. П. Шамякина”; редкол.: И. Н. Кралевич [и др.]. - Мозырь, 2009. - С. 136-138.
19. Макарэвіч, М. М. Уласнабеларускія назвы ў лексічнай сістэме народных промыслаў / М. М. Макарэвіч // Беларускае слова: гісторыя і сучаснасць: зб. арт. па матэрыялах навук. чытан., прысвеч. памяці праф. А. І. Жураўскага, Мінск, 27 кастр. 2009 г. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: М. І. Свістунова [і інш.]. - Мінск, 2010. - С. 88-92.
20. Макарэвіч, М. М. Лексічныя запазычанні ў тэрмінасістэме народных промыслаў і рамёстваў / М. М. Макарэвіч // Міжнародныя Шамякінскія чытанні “Пісьменнік - Асоба - Час”: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Мазыр, 19-20 лістап. 2009 г. / УА “МДПУ імя І. П. Шамякіна”; рэдкал.: А. У. Сузько [і інш.]. - Мазыр, 2009. - С. 191-194.
21. Макарэвіч, М. М. Марфалагічны спосаб словаўтварэння ў навуковай тэрміналогіі пчалярства / М. М. Макарэвіч // Национально-культурный компонент в тексте и языке: материалы IV Междунар. науч. конф., Минск, 3-5 дек. 2009 г. / Минск. гос. лингв. ун-т; редкол.: Н. П. Баранова [и др.]. - Минск, 2009. - С. 117-118.
22. Макарэвіч, М. М. Метафарызацыя як спосаб тэрміналагічнай дэрывацыі / М. М. Макарэвіч // Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў: матэрыялы ІІ Міжнар. навук. канф., Мазыр, 22-23 крас. 2010 г. / Мазыр. дзярж. пед. ун-т імя І. П. Шамякіна; рэдкал.: В. В. Шур [і інш.]. - Мазыр, 2010. - С. 242-244.
23. Макарэвіч, М. М. Тэматычныя групы промыславай лексікі ў нацыянальнай тэрміналогіі / М. М. Макарэвіч // Міжнародныя Шамякінскія чытанні “Пісьменнік - Асоба - Час”: матэрыялы ІІ Міжнароднай навук.-практ канф., Мазыр, 20-21 кастрычніка / УА МДПУ імя І. П. Шамякіна; рэдкал.: А. У. Сузько (адк. рэд.) [і інш.]. - Мазыр, 2011. - С. 232-238.
Вучэбна-метадычныя публікацыі
24. Макарэвіч, М. М. Ганчарная лексіка ў гаворках беларускай мовы (лексіка-семантычны і этымалагічны аспекты) / М. М. Макарэвіч, М. Р. Прыгодзіч // Курсавыя працы па беларускай мове: тэматыка, бібліяграфія, метадычныя парады: вучэб.-метад. дапам. / уклад. В. В. Шур; пад агул. рэд. В. В. Шура. - Мінск: Экоперспектива, 2010. - С. 144-147.
25. Макарэвіч, М. М. Лексіка рыбалоўнага промыслу ў гаворках Усходняга Палесся (на матэрыяле “Тураўскага слоўніка”) / М. М. Макарэвіч, М. Р. Прыгодзіч // Курсавыя працы па беларускай мове: тэматыка, бібліяграфія, метадычныя парады: вучэб.-метад. дапам. / уклад. В. В. Шур; пад агул. рэд. В. В. Шура. - Мінск: Экоперспектива, 2010. - С. 141-144.
Слоўнікі
26. Макарэвіч, М. М. Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі / М. М. Макарэвіч; пад рэд. праф. М. Р. Прыгодзіча. - Мінск: Права і эканоміка, 2010. - 131 с.
РЭЗЮМЭ
Макарэвіч Міхаіл Міхайлавіч
Лексіка народных промыслаў і рамёстваў у гісторыі беларускай сельскагаспадарчай і прамысловай тэрміналогіі
Ключавыя словы: лексема, варыянт, тэматычная група, тэрмін, промыславая тэрміналогія, наменклатура, тэрмінаўтваральны тып, лексіка-семантычны спосаб, марфалагічны спосаб, сінтаксічны спосаб, тэрмінаўтварэнне, промыславая лексіка.
Мэта даследавання: вызначыць ступень выкарыстання і ролю лексікі народных промыслаў і рамёстваў у працэсе фарміравання беларускай нацыянальнай навуковай тэрміналогіі ў галіне сельскай гаспадаркі і прамысловасці.
Метады даследавання: апісальны (назіранне, сістэматызацыя і абагульненне фактаў), супастаўляльны, гістарычны. Таксама выкарыстаны словаўтваральны і лексіка-семантычны аналіз, элементы кампанентнага і этымалагічнага аналізу, колькасныя падлікі.
Атрыманыя вынікі і іх навізна Упершыню ў беларускім мовазнаўстве выяўлены спосабы і шляхі ўтварэння промыславай тэрміналогіі; прасочаны лёс дыялектнай лексікі рыбалоўства, пчалярства, бондарства, ганчарства і кавальства ў гісторыі беларускай нацыянальнай тэрміналогіі, вызначана роля і месца яе ў працэсе станаўлення і развіцця сучаснай сельскагаспадарчай і прамысловай тэрміналогіі.
Рэкамендацыі па выкарыстанні атрыманых вынікаў. Навуковыя вынікі дысертацыі будуць садзейнічаць далейшаму вывучэнню пытанняў станаўлення і функцыянальнага развіцця нацыянальнай тэрміналогіі, яе сувязі з дыялектнай лексікай; створаны “Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі” можа быць выкарыстаны для далейшай сістэматызацыі промыславай лексікі, пры падрыхтоўцы дыпломных і курсавых работ; як крыніца распрацоўкі, узбагачэння нацыянальных тэрмінасістэм, што паняційна звязаны з народнымі промысламі і рамёствамі. Матэрыялы дысертацыі і непасрэдна слоўніка знойдуць прымяненне ў лексікаграфічнай практыцы - пры ўкладанні тэрміналагічных слоўнікаў, удакладненні дэфініцый слоў і інш.; у вучэбным працэсе ў ВНУ пры выкладанні курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, чытанні спецкурсаў па тэорыі і практыцы тэрмінаўтварэння; у якасці тэрміналагічнага апарату пры выкладанні спецыяльных дысцыплін; пры распрацоўцы турыстычных маршрутаў, упарадкаванні аграсядзіб і інш.
Галіна выкарыстання: мовазнаўства (тэрміналогія, тэрмінаграфія), методыка выкладання вучэбнага курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, этналінгвістыка, дыялекталогія.
РЕЗЮМЕ
Макаревич Михаил Михайлович
Лексика народных промыслов и ремёсел в истории белорусской сельскохозяйственной и промышленной терминологии
Ключевые слова: лексема, вариант, тематическая группа, термин, промысловая терминология, номенклатура, терминообразовательный тип, лексико-семантический способ, морфологический способ, синтаксический способ, терминообразование, промысловая лексика.
Цель исследования: определить степень использования и роль лексики народных промыслов и ремёсел в процессе формирования белорусской национальной научной терминологии в области сельского хозяйства и промышленности.
Методы исследования: описательный (наблюдение, систематизация и обобщение фактов), сопоставительный, исторический. Также использованы словообразовательный и лексико-семантический анализ, элементы компонентного и этимологического анализа, количественные подсчёты.
Полученные результаты и их новизна. Впервые в белорусском языкознании выявлены способы и пути образования промысловой терминологии; прослежена судьба диалектной лексики рыболовства, пчеловодства, бондарства, гончарства и кузнечества в истории белорусской национальной терминологии, определена роль и место её в процессе становления и развития современной сельскохозяйственной и промышленной терминологии.
Рекомендации по использованию полученных результатов. Научные результаты диссертации будут содействовать дальнейшему изучению вопросов становления и функционального развития национальной терминологии, её связи с диалектной лексикой; составленный «Словарь народных промыслов и ремёсел Беларуси» может быть использован для дальнейшей систематизации промысловой лексики, при подготовке дипломных и курсовых работ, как источник разработки, пополнения национальных терминосистем, которые понятийно связаны с народными промыслами и ремёслами. Материалы диссертации и непосредственно словаря найдут применение в лексикографической практике - при составлении терминологических словарей, уточнении дефиниций слов и др.; в учебном процессе в вузах при преподавании курса «Белорусский язык (профессиональная лексика)», чтении спецкурсов по теории и практике терминообразования; в качестве терминологического аппарата при преподавании специальных дисциплин; при разработке туристических маршрутов, благоустройстве агроусадеб и др.
Область применения: языкознание (терминология, терминография), методика преподавания учебного курса «Белорусский язык (профессиональная лексика)», этнолингвистика, диалектология.
SUMMARY
Міkhail M. Маkarevich
Vocabulary of the folk trades and crafts in the history of the Belarusian agricultural and industrial terminology
Кey words: lexeme, variant, thematic group, term, trade terminology, nomenclature, term-formation type, lexical and semantic means, morphological means, syntactical means, term-formation, trade vocabulary.
The aim of the research is to define the degree of usage and the role of the vocabulary of the folk trades and crafts in the process of formation of the Belarusian national scientific terminology in the field of agriculture and industry.
Methods of the research: descriptive method (observation, systematization and generalization of the facts), contrastive and historical methods. Word-formation analysis, lexical and semantic analysis, elements of the component analysis and etymological analysis, quantitative calculation are used.
Obtained results and their novelty. For the first time in the Belarusian linguistics the formation means and ways of the trade terminology are defined; in the history of the Belarusian national terminology the development of the dialectal vocabulary of fishing, bee-keeping, coopering, pottering and blacksmithing is traced; its role and place in the formation and development of the agricultural and industrial terminology are revealed.
Recommendations on use of the received results. The main statements and results of the paper will contribute to the further study of formation and functional development of the national terminology, its connection with the dialectal vocabulary; “The dictionary of folk trades and crafts of Belarus” can be used in further systematization of the trade vocabulary, in writing diploma and course works; as the source of elaboration, enriching of the national terminological systems, which are connected with folk trades and crafts. The materials of the research and the dictionary can be used in lexicography - in compiling terminological dictionaries, defining more precisely the word-definition etc., in the process of teaching the course “The Belarusian language (professional vocabulary)” in the higher educational establishments, special courses on theory and practice of term-formation; as terminological base in teaching the special disciplines; in working out the tourist routs, equipping agrotourism farmsteads, etc.
The sphere of application: linguistics (terminology, terminography), the methods of teaching the course “The Belarusian language (professional vocabulary)”, ethnolinguistics, dialectology.
Подписано в печать 19.04.2012. Формат 60х90 1/16. Бумага офсетная.
Гарнитура Times New Roman. Ризография. Усл. печ. л. 1,75.
Тираж 100 экз. Заказ 13.
Издатель и полиграфическое исполнение:
учреждение образования
«Мозырский государственный педагогический университет им. И. П. Шамякина»
ЛИ № 02330/0549479 от 14 мая 2009 г.
Ул. Студенческая, 28, 247760, Мозырь, Гомельская обл.,
Тел. (0236) 32-46-29
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.
реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.
курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Бытавыя звычаі і абрады беларусаў. Генезіс каляндарна-абрадавай лексікі гадавога цыкла земляробчага календара. Паходжанне абрадаў зімовага цыкла земляробчага календара. Свята Вялікадня. Лексіка-семантычная характарыстыка найменняў абраду Купала.
контрольная работа [46,9 K], добавлен 06.03.2016Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.
курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.
курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.
контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў. Структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах, прадуктыўнасць розных спосабаў утварэння. Алфавітны слоўнік айконімаў Ганцавіцкага раёна з гістарычнымі каментарыямі.
дипломная работа [81,8 K], добавлен 01.11.2013Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.
реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011Агульная характарыстыка размоўнага (гутарковага) стылю. Аналіз матывацыі і ступені апраўданасці выкарыстання размоўных і прастамоўных слоў у публіцыстычных тэкстах на прыкладах беларускіх перыядычных друкаваных і недрукаваных сродкаў масавай інфармацыі.
курсовая работа [40,2 K], добавлен 27.12.2011Творчы шлях Вальтара Скота. Раман Айвенга і адлюстраваны ў ім свет рыцарства. Раман Квенцін Дорвард і яго гістарычныя рэаліі. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце. Паняцце і класіфікацыя гістарызмаў. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі.
дипломная работа [73,7 K], добавлен 20.06.2010Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012Вывучэнне семантычнай дыферэнцыяцыі назваў хатніх і дзікіх жывёл у гаворках Гомельшчыны. Словаўтваральныя лексічны аналіз назваў рыб і птушак ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка, іх генетычная характарыстыка і сучаснае вымаўленне.
курсовая работа [41,2 K], добавлен 01.01.2014Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.
реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011Архаізмы і гістарызмы ў мове аповесці Ул. Караткевіча "Сівая легенда". Прадметна-тэматычна класіфікацыя архаізмаў і гістарызмаў, прычына з'яўлення ў мове. Стылістычна функцыя устарэлай лексікі ў мове аповесці. Назвы прадметаў побыту, хатняга ўжытку.
курсовая работа [47,6 K], добавлен 10.12.2013Дыялектная лексіка вясковай гаворкі. Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў. Спецыфічныя для гаворкі дыялектныя словы, уласныя імёны, асаблівасці іх функцыянавання. Антрапанімія мясцовай гаворкі.
творческая работа [33,3 K], добавлен 21.04.2015Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.
курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.
курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015