Гісторыя развіцця крымінальнага права Беларускай ССР

Выяўленне асаблівасцей у трансфармацыі крымінальна-прававых інстытутаў і канцэпцый на этапах існавання БССР. Ацэнка дасягненняў беларускага савецкага крымінальнага права ў кантэксце іх паэтапнага развіцця і уплыву на крымінальна-прававую палітыку БССР.

Рубрика Государство и право
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 84,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

УДК 343(476)(091)(043.3)

Аўтарэферат

дысертацыі на саісканне навуковай ступені

Гісторыя развіцця крымінальнага права Беларускай ССР

па спецыяльнасці 12.00.01 -

тэорыя і гісторыя права і дзяржавы;

гісторыя вучэнняў аб праве і дзяржаве

кандыдата юрыдычных навук

Гур'еў Сяргей Аляксандравіч

Мінск, 2015

Навуковая работа выканана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Навуковы кіраўнік: Доўнар Таісія Іванаўна, доктар юрыдычных навук, прафесар, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Афіцыйныя апаненты: Вішнеўскі Аляксей Фёдаравіч, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права ўстановы адукацыі «Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь»

Адамюк Алег Іванавіч, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры тактыкі і агульнавайсковай падрыхтоўкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта

Апаніруючая арганізацыя: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Абарона адбудзецца 26 студзеня 2016 г. у 14:00 гадзін на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.01 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, 8, аўдыторыя 407, тэлефон вучонага сакратара: (+375 17) 226-55-41.

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Аўтарэферат разасланы «3» снежня 2015 года.

Вучоны сакратар савета

па абароне дысертацый У.М. Сатолін

крымінальны прававы беларускі савецкі

Рэзюмэ

Гур'еў Сяргей Аляксандравіч

Гісторыя развіцця крымінальнага права Беларускай ССР

Ключавыя словы: крымінальнае права БССР, крымінальныя кодэксы, крымінальна-прававая навука, крымінальна-прававая палітыка, злачынства і адказнасць, тэндэнцыі.

Мэта работы: раскрыцце асноўных тэарэтыка-прававых і практычных пытанняў, перадумоў і тэндэнцый станаўлення і развіцця крымінальнага права і крымінальна-прававой палітыкі БССР, выяўленне негатыўных і станоўчых рысаў, межаў і ступені пераемнасці ў гістарычнай эвалюцыі крымінальнага права Беларусі.

Метады даследавання: агульнанавуковыя і спецыяльныя - аналіз, сінтэз, дыялектычны, гісторыка-прававы, аналітыка-крытычны, сістэмны, параўнальна-прававы, сацыялагічны, фармальна-лагічны, статыстычны і інш.

Атрыманыя вынікі і іх навізна. Аўтарам працы ўпершыню ў гістарычна-прававой навуцы Беларусі праведзена комплекснае даследаванне станаўлення і эвалюцыі савецкага крымінальнага права Беларускай ССР; на падставе аналізу крымінальнага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі выяўлены перадумовы і асноўныя вынікі развіцця айчыннага савецкага крымінальнага права, яго станоўчыя рысы і недахопы, асноўныя тэндэнцыі эвалюцыі; выяўлены ўплыў навукі крымінальнага права на заканадаўства і ўзаемазалежнасць развіцця крымінальнага права і сацыяльна-эканамічных працэсаў у савецкім грамадстве; выпрацаваны прапановы па ўдасканаленні сучаснага крымінальнага заканадаўства і дзяржаўнай крымінальна-прававой палітыкі.

Рэкамендацыі па выкарыстанні. Атрыманыя ў ходзе даследавання вынікі былі прапанаваны ў заканадаўчыя органы Рэспублікі Беларусь і могуць быць выкарыстаны ў нарматворчай дзейнасці з мэтай удасканалення крымінальнага заканадаўства. Таксама магчымае выкарыстанне пры распрацоўцы і рэалізацыі навуковага суправаджэння сучаснай дзяржаўнай крымінальна-прававой палітыкі, у далейшых даследаваннях пытанняў гісторыі крымінальнага права і ў вучэбным працэсе.

Галіна выкарыстання: юрыспрудэнцыя, заканатворчасць, навукова-даследчая дзейнасць, навучальны працэс.

Резюме

Гурьев Сергей Александрович

История развития уголовного права Белорусской ССР

Ключевые слова: уголовное право БССР, уголовные кодексы, уголовно-правовая наука, уголовно-правовая политика, преступление и наказание, тенденции.

Цель работы: раскрытие основных теоретико-правовых и практических вопросов, предпосылок и тенденций становления и развития уголовного права и уголовно-правовой политики БССР, выявление негативных и положительных черт, границ и степени преемственности в исторической эволюции уголовного права Беларуси.

Методы исследования: общенаучные и специальные - анализ, синтез, диалектический, историко-правовой, аналитико-критический, системный, сравнительно-правовой, социологический, формально-логический, статистический и др.

Полученные результаты и их новизна. Автором работы впервые в историко-правовой науке Беларуси проведено комплексное исследование становления и эволюции советского уголовного права Белорусской ССР; на основе анализа уголовного законодательства и правоприменительной практики выявлены предпосылки и основные результаты развития отечественного советского уголовного права, его положительные черты и недостатки, основные тенденции эволюции; выявлено влияние науки уголовного права на законодательство и взаимозависимость развития уголовного права и социально-экономических процессов в советском обществе; выработаны предложения по совершенствованию современного уголовного законодательства и государственной уголовно-правовой политики.

Рекомендации по использованию. Полученные в ходе исследования результаты были предложены в законодательные органы Республики Беларусь и могут быть использованы в нормотворческой деятельности с целью совершенствования уголовного законодательства. Также возможно использование при разработке и реализации научного сопровождения современной государственной уголовно-правовой политики, в дальнейших исследованиях вопросов истории уголовного права и в учебном процессе.

Область применения: юриспруденция, законотворчество, научно-исследовательская деятельность, учебный процесс.

Summary

Huryeu Siarhei Alexandrovich

The history of the development of the criminal law of the Belarusian SSR

The key words: criminal law of the Byelorussian SSR, criminal codes, criminal-law science, criminal-law policy, crime and punishment, trends.

The research objective: identification of main legal theoretical and practical issues, assumptions and tendencies of formation and development of criminal law and criminal-law policy of the Belarusian Soviet Socialist Republic, the detection of negative and positive features, boundaries and the degree of continuity in the historical evolution of the Criminal Law of Belarus.

The research methods: general scientific and special research methods - analysis, synthesis, dialectical, historical-legal, analytical and critical, systematic, comparative-legal, sociological, formal-logical, statistical and others.

The obtained results and their novelty. For the first time in the historical-legal science of Belarus the author of the work conducted an integrated research of formation and evolution of the Soviet criminal law in Belarusian SSR; on the basis of the analysis of criminal law and practice were identified the background and the main results of the development of domestic Soviet criminal law, its positive features and drawbacks, the main trends in the evolution; the influence of science of criminal law on legislation and interdependence of criminal law and socio-economic processes in Soviet society were identified; the proposals for improvement of the modern criminal law and state criminal-law policy were developed.

Recommendations for application. The results of research have been proposed to the legislative bodies of the Republic of Belarus and can be used in law-making activities in order to improve the criminal law. It is also possible to use in the development and implementation of scientific support of the modern state criminal-law policy, in further exploration of the history of criminal law and in the educational process.

The field of application: jurisprudence, legislation, scientific research activities, educational process.

Уводзіны

Прынцып навуковасці пазнання патрабуе разгляду любой сацыяльнай з'явы ў яе гістарычным развіцці. Сучасныя беларускія крымінальна-прававыя інстытуты і паняцці - гэта ў большасці прамыя нашчадкі папярэдніх, у тым ліку савецкіх інстытутаў і нормаў крымінальнага права.

На сучасным этапе ў Рэспубліцы Беларусь адбываецца працэс лібералізацыі і гуманізацыі крымінальна-прававой палітыкі, шляхі якога пазначаны ў зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.12.2010 г. № 672 «Канцэпцыі ўдасканалення сістэмы мераў крымінальнай адказнасці і парадку іх выканання». У сувязі з гэтым папярэдне назапашаны станоўчы правапрымяняльны вопыт можа быць удала выкарыстаны ў рэчышчы ажыццяўлення пастаўленых канцэпцыяй задач. Тым больш, што ўвесь савецкі перыяд прававога развіцця патрабуе ўжо пэўнага пераасэнсавання. Узнікае неабходнасць у аб'ектыўным і ўсебаковым вывучэнні гістарычных перадумоў, характэрных рыс, асаблівасцяў і вынікаў станаўлення і развіцця крымінальнага права БССР у 1919-1991 гг., бо гэта дазволіць стварыць неабходную навуковую аснову для ўдасканалення існуючага крымінальнага заканадаўства, што адказвае патрабаванням сучаснай беларускай дзяржавы і грамадства. Акрамя таго, навуковы аналіз развіцця савецкага крымінальнага заканадаўства дазволіць выявіць яго асаблівасці і недахопы, што будзе спрыяць аб'ектыўнаму разуменню праблемных пытанняў сучаснага рэгулявання крымінальных праваадносін і межаў гістарычнай пераемнасці крымінальнага права.

Нягледзячы на важнасць праблемы гістарычнага развіцця крымінальнага права БССР, яна не падвяргалася спецыяльнаму комплекснаму гісторыка-прававому даследаванню. Менавіта названыя абставіны перадвызначаюць выбар тэмы і асноўнай мэты дысертацыйнага даследавання - выпраўленне прабелу ў гісторыка-прававой навуцы Рэспублікі Беларусь адносна гісторыі развіцця крымінальнага права БССР, што мае важнае значэнне для ўдасканалення сучаснай дзяржаўнай крымінальна-прававой палітыкі і права.

Агульная характарыстыка работы

Сувязь работы з навуковымі праграмамі (праектамі), тэмамі

Дысертацыйнае даследаванне непасрэдна звязана з п. 11.4 Пераліка прыярытэтных накірункаў навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.04.2010 г. № 585 і праводзілася ў рэчышчы асноўнай навукова-даследчай тэмы кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ: ГКПНИ «Экономика и общество», тэма: 4.03 «История возникновения и развития государственности и национальной правовой системы Беларуси» № 20061145, 2006-2010 гг., № 822/92.

Вынікі даследавання адказваюць патрабаванням Канцэпцыі ўдасканалення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, ухваленай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.04.2002 г. № 205 і Канцэпцыі ўдасканалення сістэмы мераў крымінальнай адказнасці і парадку іх выканання, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.12.2010 г. № 672.

Мэта і задачы даследавання

Мэта даследавання заключаецца ў раскрыцці асноўных тэарэтыка-прававых і практычных перадумоў, характэрных асаблівасцей і тэндэнцый станаўлення і развіцця крымінальнага права і крымінальна-прававой палітыкі БССР, а таксама ў выяўленні негатыўных і станоўчых рысаў, межаў і ступені пераемнасці ў гістарычнай эвалюцыі крымінальнага права Беларусі. У адпаведнасці з мэтай даследавання для яе дасягнення пастаўлены задачы:

- выпраўленне прабелу ў гістарычна-прававой навуцы адносна развіцця крымінальнага права БССР, у тым ліку выяўленне прычын, перадумоў, тэарэтычнай і практычнай асновы яго развіцця, вынікаў правапрымянення;

- выяўленне асаблівасцей у трансфармацыі асноўных крымінальна-прававых інстытутаў і канцэпцый на розных этапах існавання БССР;

- выяўленне сувязей і суадносін паміж асноўнымі прававымі канцэпцыямі і практыкай іх рэалізацыі ў крымінальна-прававой палітыцы БССР;

- выяўленне асаблівасцей станаўлення і развіцця беларускай савецкай навукі крымінальнага права і асноўных яе адрозненняў ад савецкай расійскай і агульнасаюзнай крымінальна-прававой навукі;

- ацэнка дасягненняў і недахопаў беларускага савецкага крымінальнага права і навукі ў кантэксце іх паэтапнага развіцця і уплыву на крымінальна-прававую палітыку БССР, а таксама на станаўленне і развіццё крымінальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

- распрацоўка прапаноў і практычных рэкамендацый па ўдасканаленню крымінальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, абапіраючыся на гістарычную пераемнасць нормаў і інстытутаў крымінальнага права БССР.

Аб'ект даследавання - грамадскія адносіны ў сферы крымінальнага права і крымінальна-прававой палітыкі Беларускай ССР.

Прадмет даследавання - нарматыўныя прававыя акты ў сферы злачынства і пакарання, крымінальна-прававыя навуковыя даследаванні.

Навуковая навізна

Навуковая навізна атрыманых вынікаў заключаецца ў тым, што ўпершыню ў беларускай гісторыка-прававой навуцы праведзена комплекснае даследаванне фарміравання і эвалюцыі савецкага крымінальнага права БССР, у выніку якога:

- ліквідаваны істотны прабел у гісторыі дзяржавы і права Беларусі адносна паэтапнай эвалюцыі крымінальнага права БССР і ўплыву на яго развіццё савецкай крымінальна-прававой навукі;

- на падставе аналізу дакументальна-прававога і архіўнага матэрыялу савецкага перыяду і новых дасягненняў гісторыка-прававой навукі выяўлены прычыны і перадумовы, а таксама сутнасць і асноўныя вынікі развіцця айчыннага савецкага крымінальнага права;

- выяўлены і паказаны ўзаемазалежныя працэсы ў развіцці савецкага крымінальнага права і сацыяльна-эканамічнага развіцця савецкай дзяржаўнасці;

- на падставе дасягненняў сучаснай навукі крымінальнага права выяўлены тэндэнцыі ў эвалюцыі крымінальнага права БССР, адзначаны яго ўзровень, асаблівасці, прагрэсіўныя і негатыўныя рысы, гістарычна-прававое значэнне;

- палажэнні і вывады дысертацыі ствараюць навуковыя падставы для далейшых навуковых даследаванняў у сферы крымінальнага права, з улікам гістарычнай пераемнасці прапанавана выкарыстанне станоўчых палажэнняў і нормаў крымінальнага права БССР у сучаснай праватворчасці.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону:

1. Гістарычна-прававая мадэль утварэння і трансфармацыі крымінальнага права БССР з'яўлялася пэўным элементам дзяржаўнай сістэмы кіравання савецкага перыяду і ў сваім развіцці дыялектычна залежала ад працэсу паэтапнага развіцця Савецкай дзяржавы, яе ідэалогіі і навукі. Крымінальнае заканадаўства, акрамя сваіх традыцыйных функцый, было арыентавана на сацыяльную перабудову на шляху пабудовы сацыялізму і камунізму. Уласнай крымінальна-прававой палітыкі ў Беларусі адразу пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўвогуле не было, а потым з утварэннем БССР - амаль не было, бо асноўныя палажэнні крымінальнага заканадаўства спачатку ўваходзілі ў кампетэнцыю РСФСР, потым СССР. Толькі з утварэннем БДУ пачала зараджацца айчынная крымінальна-прававая навука, якая ў пэўнай ступені стала ўплываць на заканадаўства.

2. Пасля ўсталявання савецкай улады на тэрыторыі Беларусі спачатку дзейнічала заканадаўства РСФСР. Утварэнне БССР і ўвядзенне ў дзеянне на яе тэрыторыі з 1 ліпеня 1922 г. КК РСФСР 1922 г. прывяло да з'яўлення ўласнага крымінальнага заканадаўства і навукі, а таксама да адкрыцця навуковых і навучальных устаноў, якія займаліся вывучэннем права. Нягледзячы на тое, што беларуская савецкая навука крымінальнага права ад пачатку яе ўзнікнення развівалася ў рэчышчы найперш расійскіх, а з 1922 г. - агульнасаюзных навуковых тэндэнцый, яна мела некаторыя адрозненні ад апошніх, што было абумоўлена пэўнымі гістарычнымі асаблівасцямі. Для перыяду 1920-1940 гг. спачатку характэрнымі былі рэвалюцыйныя змены ў навуцы, потым парушэнне свабоды навуковай крытыкі, прынцыпаў пераемнасці навуковых ведаў і адноснай незалежнасці і самастойнасці навукі.

3. Першы Крымінальны кодэкс 1922 г., які адразу ж пачаў дзейнічаць на тэрыторыі БССР, не змяшчаў прынцыпова новых прававых канцэпцый, на чым настойвалі тагачасныя савецкія навукоўцы, ён грунтаваўся ў пэўнай меры на дарэвалюцыйных, у тым ліку і замежных крымінальна-прававых напрацоўках, у той жа час той сінтэз, які атрымаўся ад спалучэння ў законе ўжо існаваўшых канцэпцый, з'явіўся сапраўды ўнікальным у міравой практыцы, што рабіла Кодэкс непадобным да іншых тагачасных крымінальных законаў. Частковае адмаўленне бальшавікамі станоўчага папярэдняга вопыту і заканадаўчай тэхнікі значна збядніла савецкую прававую навуку і заканадаўства, прывяло да сур'ёзных памылак, як канцэптуальных, так і тэхнічных. Так, у Кодэксе былі штучна сумешчаны дзве супрацьлеглыя канцэпцыі: па-першае, сацыялагічная - аб «небяспечным стане асобы» і «мерах сацыяльнай аховы», прымяняемых да асобы без наяўнасці віны, па-другое, класічная - аб прызначэнні «пакарання» за віноўныя дзеянні, у выніку чаго дубліраваліся санкцыі і ўзмацнялася адказнасць. Яго негатыўнымі рысамі і палажэннямі з'явіліся ўвядзенне інстытута аналогіі закона, інстытута высылкі (арт. 49), зваротнай сілы закона, які ўсталёўваў або ўзмацняў крымінальную адказнасць, класавы характар Кодэкса, выкарыстанне тэорыі аб «небяспечным стане асобы». Усё гэта, у тым ліку сумяшчэнне прававых і неправавых (пазасудовых) сродкаў барацьбы з непажаданымі «грамадскімі элементамі» дазваляла савецкай уладзе «эфектыўна» весці барацьбу супраць класавых ворагаў пры захаванні выгляду дзяржавы, заснаванай на праве.

Адначасова станоўчай рысай першага савецкага КК стала тое, што пры прызначэнні пакаранняў было амаль поўнасцю адменена кіраванне «рэвалюцыйнай правасвядомасцю» і створаны законныя межы для прымянення крымінальных санкцый. У якасці станоўчых дасягненняў КК можна таксама назваць: фармулёўку паняцця віны ў выглядзе намеру і неасцярожнасці, уключэнне ў яго нормаў аб саўдзельніцтве, крайняй неабходнасці, як абставіне, выключаючай каральнасць дзеяння, а таксама пэўны гуманізм Кодэкса і інш.

4. Распрацоўкай і прыняццем КК БССР 1928 г., які прымаўся ўжо самастойна заканадаўчымі органамі БССР, завяршыўся этап станаўлення беларускага савецкага крымінальнага права, які характарызаваўся дыялектычнай залежнасцю ад тагачасных гістарычных умоў. Адным з найважнейшых станоўчых момантаў Кодэкса было выпраўленне канцэптуальнай супярэчнасці КК 1922 г. адносна падстаў крымінальнай адказнасці (галоўнае значэнне пры прызначэнні пакарання было нададзена сацыялагічнай канцэпцыі), а таксама тэхніка-юрыдычных памылак КК РСФСР 1926 г., падставай чаго стала значнае развіццё крымінальна-прававой навукі.

Аднак, у цэлым будова Кодэкса на падставе замежнай сацыялагічнай школы права адбылася з ідэалагічных прычын. Быў праігнараваны ўласны прававы вопыт і судовая практыка, бо прымяненне згаданай прававой школы ў СССР не было абумоўлена аб'ектыўнымі патрабаваннямі навукі і практыкі. Менавіта таму адбылося скажэнне сутнасці сацыялагічнай тэорыі, што стала адной з падстаў масавага парушэння законнасці ў 1930-я гг., пэўнай дэградацыі крымінальнага права і навукі, што адпаведна выклікала значнае падзенне аўтарытэту закона ў грамадстве. Як і КК 1922 г., КК 1928 г. былі ўласцівыя такія негатыўныя рысы, як наяўнасць аналогіі закона, зваротнай сілы закона, інстытута высылкі, класавасці, выкарыстанне тэорыі аб «небяспечным стане асобы». Распрацаваны на падставе Асноўных пачаткаў 1924 г. і іншых агульнасаюзных законаў, КК БССР 1928 г. меў адрозненні ад КК РСФСР 1926 г. па структуры Агульных палажэнняў і пераліку злачынстваў.

У 1930-1940-я гг. у крымінальнае заканадаўства былі ўнесены значныя дапаўненні, якія мелі ў асноўным рэпрэсіўную накіраванасць. Асабліва гэта датычыла агульнасаюзных законаў, роля якіх пашыралася, і ўносіла яшчэ больш негатыўныя рысы ў айчыннае заканадаўства. Аб гэтым сведчаць Закон ад 7 жніўня 1932 г. «Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацый і ўмацаванні грамадскай сацыялістычнай уласнасці», Закон ад 22 жніўня 1932 г. «Аб барацьбе са спекуляцыяй», Закон ад 7 красавіка 1935 г. «Аб мерах барацьбы са злачыннасцю непаўналетніх» і інш. Такая тэндэнцыя працягвалася і ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, што было абумоўлена неабходнасцю абароны Савецкай дзяржавы ад фашысцкіх захопнікаў.

5. У пасляваенны перыяд паступова праявілася тэндэнцыя адмены жорсткіх нормаў, уведзеных ў перадваенны і ваенны перыяды. Кадыфікацыя ж крымінальнага заканадаўства БССР у 1960-х гг. з'яўлялася заканамернай, бо яна была аб'ектыўна абумоўлена новымі сацыяльна-эканамічнымі і палітыка-ідэалагічнымі ўмовамі развіцця СССР пасля ХХ з'езда КПСС і, адпаведна, канцэптуальнай трансфармацыяй навукі. У 1957 г. быў узноўлены шэраг правоў саюзных рэспублік, у тым ліку права на самастойную распрацоўку ўласных КК, перадачай ім істотных праватворчых функцый.

Прыняцце Асноў крымінальнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік 1958 г. і КК БССР 1960 г. прывяло да істотнай трансфармацыі крымінальна-прававой палітыкі і заканадаўства, аднаўлення і пашырэння дзеяння асноўных заканамернасцей развіцця права, што выявілася ў:

а) вяртанні савецкага крымінальнага права да класічных крымінальна-прававых канонаў;

б) змякчэнні крымінальнага заканадаўства і ўзмацненні тэндэнцый гуманізму, дэмакратызму, дэпеналізацыі і дэкрыміналізацыі;

в) шырокім уключэнні ў крымінальнае заканадаўства мераў грамадскага ўздзеяння як альтэрнатывы крымінальнай адказнасці, а таксама і побач з пакараннямі ў санкцыях Асаблівай часткі КК;

г) палярызацыі каральнай сілы пакаранняў са стратай пакаранняў сярэдняй ступені, асабліва ў пачатковы перыяд ужывання КК;

д) утылітарным выкарыстанні крымінальнага заканадаўства, што прыводзіла да перыядычных крымінальна-палітычных кампаній па барацьбе са злачыннасцю, для якіх былі характэрныя хвалепадобныя тэндэнцыі адноснай мяккасці і рэпрэсіўнасці крымінальнай адказнасці.

Увогуле ж айчыннае крымінальнае заканадаўства займала важнае месца ў прававой сістэме СССР і некаторыя яго нормы служылі прыкладам для шэрагу саюзных рэспублік пры распрацоўцы імі ўласных крымінальных законаў.

6. Станоўчыя палажэнні і тэндэнцыі Крымінальных кодэксаў 1922, 1928, 1960 гг. былі пераемна ўспрыняты і істотна развіты ў крымінальным заканадаўстве і судовай практыцы Рэспублікі Беларусь. Аднак, нягледзячы на тое, што тэкст дзеючага КК, у параўнанні з папярэднім, стаў больш прафесійным, ён адначасова стаў і менш зразумелым звычайнаму грамадзяніну. Удалыя і шырока вядомыя з часоў БССР тэрміны і фармулёўкі ўскладняюцца і замяняюцца (напрыклад, простыя для ўспрымання і даўно існуючыя тэрміны, такія як «хворы», «псіхічна хворы», «гаўптвахта», «забруджванне паветра» былі замененыя ў дзеючым КК на «хворая асоба», «асоба, якая пакутуе ад псіхічнага расстройства (хваробы)», «гаўптвахта ваеннай камендатуры», «забруджванне атмасфернага паветра» адпаведна, і інш.), што зніжае інфармацыйную і выхаваўчую функцыі КК, ліквідуе пераемнасць у праве. На наш погляд, у некаторых артыкулах дзеючага КК мэтазгодна вяртанне да раней выпрацаванай тэрміналогіі і спрашчэнне заканадаўчых фармулёвак, што будзе спрыяць павышэнню інфармаванасці насельніцтва па пытаннях крымінальнага заканадаўства і ўмацаванню аўтарытэту крымінальнага права ў грамадстве.

Неабходна таксама на падставе гістарычнай пераемнасці далейшае развіццё сістэмы мер пакаранняў і ўдасканаленне іншых мер крымінальнай адказнасці акрамя пакаранняў, у тым ліку пашырэнне выкарыстання інстытута прабацыі, які недастаткова выкарыстоўваецца ў дадзены момант у параўнанні з БССР. Таксама мэтазгодна з улікам гістарычнага вопыту нацыянальнага заканадаўства стварэнне ў складзе існуючых крымінальна-выканаўчых інспекцый асобнай службы прабацыі, што дазволіць знізіць колькасць асоб, якія асуджаюцца да пазбаўлення волі, паменшыць рэцыдыў злачынстваў, палепшыць працу крымінальна-выканаўчых інспекцый і інш.

Асабісты ўклад суіскальніка навуковай ступені

На аснове вывучэння і аналізу літаратурных крыніц, архіўных і дакументальна-прававых матэрыялаў дысертацыйнае даследаванне аўтарам выканана самастойна. Палажэнні, абагульненні і высновы, якія выносяцца на абарону, належаць дысертанту асабіста.

Апрабацыя дысертацыі і інфармацыя аб выкарыстанні яе вынікаў

Палажэнні дысертацыі знайшлі апрабацыю на 22 міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях: штогадовых канферэнцыях студэнтаў і аспірантаў БДУ (Мінск, 2006 - 2009, 2011 гг.), «Проблемы совершенствования законодательства и практики его применения» (Мінск, 2007 г.), «Проблемы правопонимания в теоретико-правовой и историко-правовой мысли» (Мінск, 2007 г.), «Местное управление и самоуправление: история и современность» (Мінск, 2008 г.), «Правотворчество и правоприменение в современном обществе» (Мінск, 2008 г.), «Теория и практика совершенствования законодательства» (Мінск, 2010 г.), «Правовое обеспечение инновационного развития общества и государства» (Мінск, 2010 г.), «Сапегаўскія чытанні V» (Мінск, 2010 г.), «Праблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі» (Мінск, 2011 г.), «Актуальные вопросы современной правовой науки» (Мінск, 2011 г.), «Актуальные вопросы совершенствования правовой системы на современном этапе» (Мінск, 2012 г.), «Юридическая наука и правоприменительная практика» (Мінск, 2012 г.), «Молодежная инициатива в решении современных проблем юриспруденции» (Мінск, 2013 г.).

Атрыманыя навуковыя вынікі ўкаранёны ў практычную дзейнасць, што пацвярджаецца актам аб практычным выкарыстанні, даведкай і лістом аб магчымым практычным выкарыстанні вынікаў даследавання (Дадаткі Г - Е).

Апублікаванне вынікаў дысертацыі

Асноўныя вынікі даследавання адлюстраваны ў 22 навуковых публікацыях (4,82 аўтарскага аркуша), у тым ліку ў 4 навуковых артыкулах, змешчаных у рэцэнзуемых выданнях, уключаных у спіс ВАК Рэспублікі Беларусь (2,2 аўтарскага аркуша), 2 артыкулах ў зборніках (0,6 аўтарскага аркуша), 16 матэрыялах канферэнцый (2,02 аўтарскага аркуша).

Структура і аб'ём дысертацыі

Дысертацыя складаецца са спісу ўмоўных абазначэнняў, уводзін, агульнай характарыстыкі работы, чатырох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спісу з 335 крыніц (уключаючы 22 уласныя публікацыі), дадаткаў. Агульны аб'ём дысертацыі складае 178 старонак. З іх 27 старонак заняты бібліяграфічным спісам, 13 старонак - дадаткамі.

Асноўны змест работы

У першай главе работы «Аналітычны агляд літаратуры, метадалогія і метады даследавання» робіцца аналіз навуковай літаратуры па тэме даследавання і апісваецца метадалогія і метады навуковага даследавання. Адзначана, што пытанні гісторыі развіцця крымінальнага права БССР падвяргаліся некаторым даследаванням айчынных і расійскіх навукоўцаў савецкага і сучаснага перыядаў, а таксама закраналіся ў працах замежных даследчыкаў (польскіх, канадскіх і інш.). Агляд літаратуры дазваляе зрабіць вывад аб тым, што замежныя даследаванні прысвечаны ў асноўным агульнасавецкім ці ўласнарасійскім крымінальна-прававым пытанням. Нягледзячы на ідэалагізаванасць навукі ў савецкі час, пытанні крымінальнага права шырока закраналіся беларускімі навукоўцамі (В.М. Шыраеў, I. Барышаў, С. Вольфсан, Ф. Жукаў, Е. Казлоў, А. Ленц, С. Слупскі, Г. Юнгерц, С. Гофман, В. Гінзбург, Я.Г. Мар'яхін, І.І. Гарэлік, М.М. Меркушаў, І.С. Цішкевіч і інш.). Сучасныя беларускія даследчыкі (А.У. Баркоў, І.А. Грунтоў, Т.І. Доўнар, Н.А. Бабій, А.Ф. Вішнеўскі, Я.А. Юхо, У.А. Бажанаў і інш.) і расійскія (А.В. Брыліянтаў, Е.В. Епіфанава, А.А. Сулейманаў, А.І. Калашнікава, М.В. Кочкіна і інш.) даюць у сваёй большасці агульнагістарычнае ўяўленне па праблеме, альбо аналізуюць пытанні ўдасканалення асобных інстытутаў сучаснага крымінальнага права. Робіцца агульны вывад, што нягледзячы на даволі шматлікія публікацыі, гісторыя развіцця крымінальнага права БССР комплекснаму вывучэнню не падвяргалася, што сведчыць аб наяўнасці ў гісторыка-прававой навуцы Беларусі істотнага прабелу.

Другая глава «Станаўленне савецкага крымінальнага права ў Беларускай ССР (1919 - 1927 гг.)» складаецца з пяці раздзелаў, у першым з якіх аналізуюцца асноўныя крымінальна-прававыя акты, якія дзейнічалі ў Беларусі да ажыццяўлення першай савецкай крымінальнай кадыфікацыі, прыводзяцца прыклады ўласнабеларускіх крымінальных нарматыўных актаў, на падставе архіўных матэрыялаў характарызуецца тагачасная правапрымяняльная практыка. Адзначаецца, што ў гэты перыяд былі закладзены асновы для наступнай канцэптуальнай трансфармацыі крымінальнага права. У другім раздзеле разглядаюцца перадумовы ўвядзення ў дзеянне першага савецкага КК. Робіцца вывад, што галоўным фактарам фарміравання крымінальна-прававой палітыкі ў той час з'яўлялася пэўная змена палітычных і эканамічных арыенціраў Савецкай дзяржавы. У трэцім раздзеле, прысвечаным узнікненню савецкай навукі крымінальнага права ў БССР, робіцца вывад аб наяўнасці значных адрозненняў айчыннай навукі крымінальнага права ад расійскай і агульнасаюзнай. Чацвёрты раздзел прысвечаны аналізу першага савецкага КК і асноўным канцэпцыям, на якіх ён грунтаваўся, робіцца вывад аб яго ўнутранай тэарэтычнай супярэчлівасці і недахопах. На падставе архіўных дадзеных разглядаюцца асаблівасці крымінальна-прававой палітыкі і правапрымяняльнай практыкі, а таксама іх адпаведнасць тагачаснай пануючай заканадаўчай дактрыне. У пятым раздзеле паказана трансфармацыя крымінальнага заканадаўства падчас дзеяння Кодэкса.

Трэцяя глава «Асаблівасці і тэндэнцыі ў развіцці крымінальнага права Беларускай ССР у канцы 1920-х - 1950-х гг.» складаецца з чатырох раздзелаў. У першым раздзеле разглядаюцца перадумовы прыняцця Крымінальнага кодэкса БССР 1928 г., адзначаецца павелічэнне ўплыву ідэалогіі і палітыкі на крымінальнае заканадаўства і выкарыстанне яго ў якасці інструменту забеспячэння самых розных дзяржаўных задач. У другім раздзеле характарызуюцца асноўныя дасягненні айчыннай навукі крымінальнага права ў пазначаны перыяд, яе недахопы і цяжкасці, з якімі давялося сутыкнуцца. Трэці раздзел прысвечаны канцэпцыям і палажэнням, пакладзеным у аснову Кодэкса. На падставе дакументальнага і асабліва архіўнага аналізу разглядаюцца асаблівасці і наступствы прымянення сацыялагічнай прававой школы ў БССР, акцэнтуецца ўвага на адрозненнях тагачаснага айчыннага крымінальнага закона ад расійскага. У чацвёртым раздзеле акцэнтуецца ўвага на прычынах і выніках змянення крымінальнага заканадаўства ў канцы 1920-х - 1950-х гг. Зроблены вывад аб узмацненні рэпрэсіўнасці крымінальнага заканадаўства ў той час і павелічэнні ролі агульнасаюзных крымінальных законаў.

Чацвёртая глава «Змены ў савецкай крымінальна-прававой палітыцы і праве Беларускай ССР у другой палове ХХ ст. (1958-1991 гг.)» складаецца з чатырох раздзелаў, у першым з якіх разглядаюцца прычыны і перадумовы трансфармацыі крымінальнага права БССР у канцы 1950-х - пачатку 1960-х гг., у тым ліку звернута ўвага на ўзнаўленне дзеяння аб'ектыўных законаў развіцця права, што парушаліся ў папярэдні перыяд. У другім раздзеле акцэнтуецца ўвага на паўторным станаўленні беларускай навуковай школы крымінальнага права пасля значных страт 1930-1940-х гг. і асноўных дасягненнях айчынных навукоўцаў. У трэцім раздзеле на падставе аналізу нормаў асноўных крымінальна-прававых актаў і архіўных дадзеных разгледжаны вынікі карэннай перабудовы айчыннага савецкага крымінальнага права ў 1950-1960-х гг. Паказаны станоўчы ўнёсак крымінальнага заканадаўства БССР у агульнасаюзнае. Чацвёрты раздзел прысвечаны трансфармацыі крымінальнага заканадаўства ў 1960-е - 1980-е гг., на падставе пераемнасці станоўчага гістарычнага вопыту робяцца прапановы па ўдасканаленні дзеючага крымінальнага закона і крымінальна-прававой палітыкі.

Заключэнне

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

1. Падчас існавання Беларускай ССР яе крымінальнае заканадаўства акрамя сваіх традыцыйных функцый па супрацьдзеянню злачыннасці было арыентавана на падставе панавання камуністычнай ідэалогіі на татальную і канчатковую сацыяльную перабудову ў сувязі з пастаўленай Камуністычнай партыяй мэтай пабудовы сацыялізму і камунізму. Гістарычна-прававая мадэль эвалюцыі крымінальнага права БССР дыялектычна залежыла ад працэсу паэтапнага грамадска-палітычнага развіцця Савецкай дзяржавы і яе ідэалогіі, а таксама ад узроўню развіцця навукі савецкага крымінальнага права. Нягледзячы на тое, што пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі крымінальнае права было падвергнута меншым зменам чым, напрыклад, грамадзянскае, яго трансфармацыю можна таксама ахарактарызаваць як рэвалюцыйную, бо яно з'яўлялася пэўным элементам савецкай дзяржаўна-прававой сістэмы. Тэндэнцыі ў развіцці крымінальнага права БССР былі напрамую абумоўлены тагачаснай рэчаіснасцю і кожны гістарычны перыяд развіцця Савецкай дзяржавы знаходзіў сваё адлюстраванне ў крымінальна-прававой тэорыі, заканадаўстве і правапрымяняльнай практыцы, уносячы ў іх пазітыўныя або негатыўныя рысы.

Асноўная характэрная тэндэнцыя праяўлялася ў тым, што крымінальнае заканадаўства БССР развівалася ў расійскім, а потым у агульнасаюзным рэчышчы, хоць і мела свае адметнасці і асаблівасці, абумоўленыя пэўнымі сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі ўмовамі развіцця рэспублікі, а таксама паступовым нарошчваннем яе навуковага патэнцыялу. Пачатак гэтаму быў пакладзены навуковымі працамі В.М. Шыраева, А.К. Ленца, М.М. Гуткоўскага, С. Слупскага і інш. Аднак з утварэннем СССР заканадаўчая кампетэнцыя БССР у рознай ступені была абмежавана, што замаруджвала развіццё айчыннага права і не дазваляла самастойна ўносіць змены ў крымінальнае заканадаўства.

Нягледзячы на часовыя перапынкі ў развіцці айчыннага крымінальнага права, а таксама яго пэўны рэгрэс і рэакцыйнасць у асобныя перыяды, у БССР паступова назапашваўся навуковы і практычны досвед у галіне крымінальнага права, аб чым сведчаць навуковыя працы Ф.І. Гаўзэ, М. Гельфера, С.М. Гофмана, Я.Г. Мар'яхіна і інш. [2; 7; 12; 15].

2. Беларуская савецкая навука крымінальнага права ўзнікла і развівалася ў рэчышчы спачатку расійскіх, потым агульнасаюзных навуковых тэндэнцый, аднак яна мела пэўныя адрозненні ад апошніх, што было абумоўлена некаторымі гістарычнымі асаблівасцямі Беларусі.

Па-першае, у дарэвалюцыйны перыяд у складзе Расійскай імперыі адсутнічала распрацоўка ўласнага беларускага заканадаўства, і гэта нягледзячы на тое, што ў дадзенай сферы на беларускіх землях быў назапашаны значны вопыт, аб чым сведчаць, напрыклад, Статуты ВКЛ ХVІ ст., асабліва Статут 1588 г., які дзейнічаў амаль да сярэдзіны ХІХ ст. і меў удала распрацаваныя тэарэтычныя палажэнні адносна паняцця і відаў злачынстваў, складаў злачынстваў, мэтаў і відаў пакарання, інстутыта саўдзелу ў злачынстве, неабходнай абароны і шмат іншага. Аднак на беларускіх землях паступова пачало дзейнічаць толькі расійскае заканадаўства, а даследаванні айчынных навукоўцаў аказаліся эпізадычнымі, таму асноўнай задачай правазнаўцаў на пачатковым этапе існавання БССР было стварэнне навуковых кадраў і школаў. Увядзенне ў дзеянне на тэрыторыі БССР КК РСФСР у 1922 г. стала адной з падстаў заснавання беларускага крымінальнага заканадаўства і навукі.

Па-другое, ключавой рысай беларускай крымінальна-прававой навукі на этапе яе станаўлення была значная хуткасць яе пабудовы і інтэнсіўнасць развіцця. Усяго за некалькі гадоў была створана беларускамоўная юрыдычная тэрміналогія, з'явілася шмат даследчыкаў у галіне крымінальнага права (А. Быкаў, Г. Юнгерц, М. Хаўкін, М. Розенблюм, Е. Левін, С. Вольфсан, Ф. Жукаў, С. Каценбоген, I. Барышаў, В. Гінзбург, С. Рахманін, П. Цыніт і інш.), пачаў выдавацца шэраг спецыяльных навуковых выданняў, адкрыліся ўласныя навучальныя і навуковыя цэнтры (БДУ, Інбелкульт) і інш. У 1920-я гг. асаблівая ўвага айчынных даследчыкаў надавалася паняццю віны, вызначэнню злачынства, падставам прыцягнення да адказнасці, суб'екту і мерам адказнасці і інш. Такога выбуховага росту навуковых даследаванняў не ведала нават савецкая Расія, навука якой, наадварот, збяднела пасля рэвалюцыі.

Па-трэцяе, на пачатковым этапе існавання БССР, у адрозненне ад Расіі, у айчынным навуковым асяроддзі шырока была прадстаўлена толькі сацыялагічная школа крымінальнага права, таму асаблівай канкурэнцыі з боку іншых школаў не адчувалася. Аднак увогуле навуковыя дыскусіі вяліся досыць актыўна, аб гэтым сведчаць публікацыі пазначаных навукоўцаў.

Па-чацвёртае, навуковы патэнцыял рэспублікі, зважаючы на гістарычныя ўмовы існавання БССР, быў у першую чаргу скіраваны на найбольш вострыя практычныя задачы: распрацоўку асноў заканатворчага працэсу, вырашэнне пытанняў размежавання рэспубліканскай і саюзнай заканадаўчай кампетэнцыі, распрацоўку крымінальнага заканадаўства ў кантэксце засяроджання на найбольш характэрных менавіта для БССР злачынствах і г.д. Менавіта таму беларускія навукоўцы менш увагі надавалі агульным прававым пытанням, якія фактычна знаходзіліся ў кампетэнцыі СССР, а таксама тэарэтычнай распрацоўцы фундаментальных асноваў крымінальна-правой навукі.

Асноўнай жа характэрнай рысай развіцця навукі савецкага крымінальнага права 1920-1940 гг. была яе рэвалюцыйнасць і класавасць у сувязі з радыкальнымі зменамі ў яе змесце і сацыяльных функцыях. У гэты перыяд назіралася парушэнне агульных заканамернасцей развіцця навукі, што выявілася ў згортванні свабоды навуковай крытыкі і прынцыпаў пераемнасці навуковых ведаў і адноснай незалежнасці навукі, а таксама ўсталяванні дагматычных метадаў навуковага даследавання [1; 6; 8; 11 - 15; 18 - 20].

3. 1920-я гг. засведчылі сабой пачатак рэвалюцыйнай праватворчасці і адпаведна - парушэнне савецкімі ўладамі асноўных аб'ектыўных заканамернасцяў развіцця крымінальнага права. Так, быў парушаны закон унутранай несупярэчлівасці сістэмы права, бо пры распрацоўцы КК РСФСР 1922 г. (Кодэкс быў прыняты ў РСФСР, але распаўсюдзіў сваё дзеянне і на тэрыторыі БССР) савецкія навукоўцы часткова адмовіліся ад палажэнняў класічнай школы крымінальнага права і дапоўнілі яго набыткамі сацыялагічнай і часткова антрапалагічнай школы права, у выніку чаго ў Кодэксе былі штучна сумешчаны дзве супрацьлеглыя канцэпцыі аб «небяспечным стане асобы» і «мерах сацыяльнай аховы», прымяняемых да асобы без наяўнасці віны з аднаго боку, і прызначэнне «пакарання» за віноўныя дзеянні з другога боку, адпаведна чаму ўзмацнялася і дубліравалася адказнасць. Гэтымі ж палажэннямі быў парушаны такі аб'ектыўны прававы закон, як наступленне адказнасці толькі за правапарушэнне, бо «меры сацыяльнай аховы» маглі прымяняцца нават да асобаў, якія не здзейснілі аніякага правапарушэння.

Спробы адмаўлення ад класічнай прававой школы прыводзілі да парушэння прынцыпу навуковай пераемнасці. У сувязі з гэтым савецкія навукоўцы сцвярджалі, што яны здолелі цалкам адмовіцца ад папярэдняй прававой спадчыны і пабудаваць новую ўнікальную прававую сістэму «вышэйшага тыпу». Разам з тым, паколькі закон пераемнасці права з'яўляўся аб'ектыўным, то цалкам выключыць папярэднія прававыя ўплывы было немагчымым, таму эвалюцыйная пераемнасць права ўсё ж захавалася і першы савецкі КК грунтаваўся ў пэўнай меры на дарэвалюцыйных напрацоўках.

Нягледзячы на тое, што для Кодэкса 1922 г. быў характэрны пэўны тэхніка-юрыдычны рэгрэс, які выявіўся ў наяўнасці інстытута аналогіі закона, зваротнай сіле закона, класавым характары Кодэкса, увядзенні інстытута высылкі (арт. 49), парушэнні прынцыпаў дэмакратызму і гуманізму, у цэлым ён для свайго часу быў прагрэсіўным законам, бо пытанні злачынства і пакарання ўводзіліся ў межы закона: калі раней суддзі кіраваліся «рэвалюцыйнай правасвядомасцю», то з прыняццем Кодэкса - яго нормамі. Увогуле характэрнай асаблівасцю тагачаснай крымінальна-прававой палітыкі з'явілася несупадзенне абвешчанай крымінальна-прававой дактрыны і практыкі яе рэалізацыі, бо побач з прававымі існавалі таксама неправавыя (пазасудовыя) сродкі барацьбы з непажаданымі «грамадскімі элементамі». Сумяшчэнне прававых і неправавых сродкаў дазваляла савецкай уладзе эфектыўна весці барацьбу супраць класавых ворагаў і ажыццяўляць палітычныя рэпрэсіі пры захаванні выгляду дзяржавы, заснаванай на праве.

Тым не менш, асобныя прававыя заканамернасці працягвалі дзейнічаць і ў той час. Напрыклад, савецкі заканадаўца абраў такую форму ўдасканалення крымінальнага заканадаўства, як кадыфікацыя, што было аб'ектыўна абумоўлена. Акрамя таго, прыняцце першага Кодэкса стварала пэўныя прававыя гарантыі для грамадзян, бо былі вызначаны законныя межы для прымянення крымінальных санкцый. Меліся ў КК тэарэтычныя і тэхніка-юрыдычныя набыткі: паняцце віны было сфармулявана ў выглядзе намеру і неасцярожнасці, уключэнне ў КК нормаў аб саўдзельніцтве, крайняй неабходнасці, як абставіне, выключаючай каральнасць дзеяння і інш. Таксама характэрным быў і гуманізм крымінальнага закона, аб чым, напрыклад, сведчаць нормы аб узросце крымінальнай адказнасці, аб поўнай адсутнасці памяці, неабходнай абароне і інш. Увогуле Кодэкс заклаў канцэптуальныя асновы, якія былі развітыя і дапоўненыя ў пазнейшым заканадаўстве [1; 12 - 15; 18; 21].

4. Новы этап развіцця крымінальнага заканадаўства рэспублікі быў звязаны з прыняццем уласнага КК БССР 1928 г., які фактычна стаў першым беларускім самастойна распрацаваным Кодэксам, хоць і на падставе «Асноўных пачаткаў крымінальнага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік» 1924 г. У параўнанні з КК 1922 г., новы кодэкс меў больш высокі тэхніка-юрыдычны ўзровень і амаль цалкам ліквідаваў дваістасць падставаў прыцягнення да крымінальнай адказнасці, якая існавала дагэтуль, вылучыўшы асноўныя і факультатыўныя падставы. Па тэхніцы выканання ён пераўзыходзіў КК РСФСР 1926 г. і меў значныя адрозненні ад апошняга. Так, размяшчэнне групаў злачынстваў па раздзелах II-VII КК БССР было больш лагічным і зручным, чым у КК РСФСР (напрыклад, шэраг злачынстваў адной катэгорыі, размеркаваных па розных раздзелах КК РСФСР, у КК БССР 1928 г. быў аб'яднаны ў адзін раздзел). Меліся адрозненні і ў пераліку злачынных дзеянняў: КК БССР змяшчаў уласныя склады злачынстваў, якіх не было ў КК РСФСР (артыкулы 104, 110, 147, 202, 230 і інш.), а таксама не крыміналізаваў шэраг дзеяннеў, якія былі каральнымі ў РСФСР (давядзенне да самагубства, схіленне да самагубства, здзяйсненне рэлігійных абрадаў у дзяржаўных установах, і інш.). Адрозніваўся ён ад КК РСФСР 1926 г. і па структуры Асаблівай часткі. Гэта сведчыць, што аб'ектыўны закон непарыўнасці ўдасканалення прававой сістэмы дзейнічаў у БССР, нягледзячы на парушэнне іншых заканамернасцей прававога развіцця.

У той жа час сацыялагічная канцэпцыя, пакладзеная ў некалькі скажоным выглядзе ў аснову КК 1928 г., не абапіралася на аб'ектыўныя патрэбы грамадскіх адносін у БССР таго часу, а яе выкарыстанне мела збольшага ідэалагічныя прычыны, што сведчыць аб пэўным савецкім навуковым эксперыменце ў сферы тагачаснай крымінальнай праватворчасці. Як і папярэднему Кодэксу, яму былі ўласцівыя такія негатыўныя рысы, як наяўнасць аналогіі закона, зваротнай сілы закона, што ўзмацняла або ўводзіла крымінальную адказнасць, класавасці, інстытута высылкі, выкарыстанне тэорыі аб «небяспечным стане асобы» і інш.

Перыяд дзеяння КК 1928 г. адлюстраваў працяг агульнай накіраванасці савецкіх уладаў на парушэнне такіх аб'ектыўных прававых заканамернасцяў, як умацаванне законнасці, прававых пачаткаў і асноваў дзяржаўнага і грамадскага жыцця, што прывяло да значных сацыяльных страт і выдаткаў у выглядзе парушэння законнасці і палітычных рэпрэсій, прававога нігілізма, падзення каштоўнасці і аўтарытэту права, зніжэння прававой культуры. Прычыны гэтага караніліся ў парушэнні базавага прынцыпу рэалізацыі права як умовы яго існавання, бо шматлікія нормы Кодэкса былі дэкларатыўнымі і рэальна не ўжываліся (нормы аб задачах КК, мэтах крымінальнай адказнасці, аб адказнасці за парушэнні правоў грамадзян, судовыя парушэнні і інш.). Адпаведнасць правапрымяняльнай практыкі нормам КК і панаваўшай крымінальна-прававой дактрыне ў той час прасочвалася ў асноўным толькі адносна агульнакрымінальных злачынстваў. Што датычыць складаў злачынстваў, якія мелі палітычную афарбоўку, то ў гэтым выпадку ў правапрымяняльнай практыцы часта мелі месца выпадкі парушэння абвешчаных прынцыпаў права. Калі ж разглядаць пазасудовую дзейнасць карных органаў БССР, то ні афіцыйнай прававой дактрыне, ні палажэнням КК яна не адпавядала.

У 1930-1940-я гг. агульнасаюзнымі пастановамі ў крымінальнае заканадаўства ўносіліся шматлікія змяненні і дапаўненні, якія мелі, у асноўным, рэпрэсіўную накіраванасць, паколькі ўводзілі, або значна ўзмацнялі адказнасць (напрыклад, за крадзеж сацыялістычнай уласнасці, працоўныя парушэнні, спекуляцыю, страту дакументаў і г.д.), што прывяло да практычна поўнага згортвання крымінальнай заканатворчасці ў БССР. Адначасова былі амаль цалкам спынены айчынныя навуковыя даследаванні, у сувязі з чым пасля Вялікай Айчыннай вайны прыйшлося наноў ствараць школу крымінальнага права БССР. Пэўным наступствам гэтага стала страта ў значнай меры пераемнасці паміж навуковымі распрацоўкамі і пакаленнямі даследчыкаў.

Асаблівасцю айчыннага крымінальнага права перыяду Вялікай Айчыннай вайны было тое, што пастановамі СССР ў яго ўносіліся часовыя надзвычайныя нормы, накіраваныя на ўзмацненне абароназдольнасці краіны, якія з заканчэннем вайны былі адмененыя. Падчас акупацыі БССР на тэрыторыях, якія кантраляваліся партызанамі, працягвала дзейнічаць савецкае заканадаўства, хоць практыка яго прымянення адрознівалася ад астатняй тэрыторыі СССР, што было абумоўлена асаблівасцямі дзейнасці і існавання партызанскіх атрадаў [3; 5; 7; 9; 14; 16 - 18; 21].

5. У 1950-х гг. пачалося паступовае пераадоленне негатыўных рысаў папэрэдніх перыядаў і вяртанне да асноўных заканамернасцей прававога развіцця. Новыя тэндэнцыі ў праве былі абумоўлены і тым, што з заканчэннем Другой сусветнай вайны ў Заходняй Еўропе стала характэрным адмаўленне ад сацыялагічнай школы крымінальнага права, якая асацыявалася з рэжымам Гітлера ў Германіі. Такая тэндэнцыя стала характэрнай для СССР, тым больш, што яго кіраўніцтва палічыла верагодным пабудаваць камунізм у сціслыя тэрміны і ўвогуле ліквідаваць злачыннасць. Таксама і зрухі ў эканамічнай палітыцы патрабавалі карэннай перапрацоўкі крымінальнага заканадаўства.

Згаданыя фактары, разам з агульнай тэндэнцыяй дэмакратызацыі грамадскага жыцця, пашырэннем правоў БССР у заканадаўчай сферы пасля ХХ з'езда КПСС, назапашваннем значнага нарматворчага досведу прывялі да імклівага развіцця навукі крымінальнага права, у якой назіралася паступовае, хоць і не поўнае, вяртанне да асноўных заканамернасцяў развіцця, што выявілася ва ўскладненні яе структуры, росце навуковай інфармацыі, колькасці навукоўцаў і павелічэнні значэння навукі. Вынікам стала павышэнне ўзроўню канструявання крымінальнага закона, удасканаленне катэгарыяльнага апарату, больш поўная і дакладная рэгламентацыя злачынстваў і пакаранняў, ускладненне структуры галіны крымінальнага права і інш.

Фактычна ў 1950-1960-я гг. была закладзена аснова пасляваеннай школы беларускага крымінальнага права і істотны падмурак для развіцця сучаснай крымінальна-прававой навукі. Навуковыя распрацоўкі актыўна ажыццяўлялі І.І. Гарэлік, І.С. Цішкевіч, М.М. Меркушаў, В.А. Шкурко, С.Т. Шардыка, Я.А. Мацвіенка, С.П. Маргунскі і інш. Вынікам навуковых даследаванняў гэтага перыяду з'явілася не толькі прыняцце новага крымінальнага заканадаўства, але і наступныя станоўчыя змены ў крымінальна-прававой палітыцы і правапрымяняльнай практыцы.

Нягледзячы на захаванне ідэалагізаванасці савецкага крымінальнага права, з прыняццем Асноў крымінальнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік 1958 г. і КК БССР 1960 г. адбылося яго карэннае абнаўленне, што выявілася ў адмове ад сацыялагічнай школы крымінальнага права, вяртанні да класічных крымінальна-прававых вучэнняў, змякчэнні заканадаўства, дэпеналізацыі і дэкрыміналізацыі, узмацненні гуманізму, дэмакратызму, педагагічных метадаў уздзеяння. Апошняе знайшло адлюстраванне ў шырокім уключэнні ў крымінальнае заканадаўства мер грамадскага ўздзеяння як альтэрнатывы крымінальнай адказнасці, а таксама і ў дадатак да пакаранняў, што з'явілася галоўнай, найбольш істотнай рысай КК 1960 г., і не было вядома заканадаўству капіталістычных краін. Архіўныя судовыя матэрыялы гэтага перыяду сведчаць аб шырокім выкарыстанні згаданых мер на практыцы, што выявілася ва ўсталяванні за асуджанымі абавязковага кантролю працоўных арганізацый, прафсаюзаў і інш., што сведчыла аб увядзенні індывідуальна-прафілактычнага прынцыпу крымінальнай адказнасці. Дзякуючы пашырэнню ўжывання мер грамадскага ўздзеяння, а таксама фактычнаму змяншэнню колькасці здзяйсняемых злачынстваў, судзімасць у БССР у 1961-1971 гг. пачала рэзка зніжацца (прыкладна на 29 - 55 %) у параўнанні з 1958 г.

Аднак дадзеная станоўчая тэндэнцыя ў пачатковы перыяд ужывання КК 1960 г. была даведзена амаль да абсурду, што было абумоўлена меркаваннямі аб адміранні правасуддзя пры камунізме. Таксама з ідэалагічных прычын адбывалася ўтылітарнае выкарыстанне крымінальнага заканадаўства, пры якім меры адказнасці канструяваліся і ўжываліся з улікам запытаў і запатрабаванняў народнай гаспадаркі (напрыклад, артыкулы 23-1, 51-2 КК), што прыводзіла да перыядычных крымінальна-палітычных кампаній па барацьбе са злачыннасцю (1961-1963 гг.), для якіх былі характэрныя хвалепадобныя тэндэнцыі адноснай мяккасці і рэпрэсіўнасці крымінальнай адказнасці. Неапраўданае ўзмацненне адказнасці за некаторыя злачынствы і змякчэнне за іншыя не мела пад сабой навуковых і практычных падстаў і прыводзіла да палярызацыі пакаранняў пры абвешчанай іх індывідуалізацыі: спалучэнні эканоміі рэпрэсіі з ужываннем найбольш жорсткага пакарання за здзяйсненне асабліва небяспечных злачынстваў, што ў сваю чаргу прыводзіла да памяншэння пакаранняў сярэдняй каральнасці пры заканадаўчым фармуляванні пакаранняў, як сведчыць судовая практыка, асабліва ў пачатковы перыяд ужывання КК (напрыклад, з увядзеннем КК у дзеянне (1961 г.) амаль на 48 % у параўнанні з 1960 г. павялічылася прымяненне расстрэлу, доля ж пазбаўлення волі ў агульнай колькасці пакаранняў зніжалася: 44,6 % у 1961 г., 34,9 % у 1962 г., 36,4 % у 1963 г.).

Трэба адзначыць, што нягледзячы на непрымальнасць з сучасных пазіцый шырокага прыцягнення асуджаных да працы, гэтая мера, як і ўключэнне ў крымінальнае заканадаўства мер грамадскага ўздзеяння, ва ўмовах высокай ступені калектывізму савецкага грамадства давала пэўныя станоўчыя вынікі па выпраўленню асуджаных і рэальнаму памяншэнню рэцыдыву (напрыклад, сярод асуджаных асоб, накіраваных на будоўлі народнай гаспадаркі, рэцыдыў быў амаль у два разы ніжэйшы за асоб, вызваленых умоўна-датэрмінова, і ў чатыры разы ніжэйшы за адбыўшых увесь тэрмін пакарання).

...

Подобные документы

  • Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР ў 1985-1990 гг. Пачатак рэфармавання і дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Змены ў заканадаўстве. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і яе значэнне.

    контрольная работа [22,7 K], добавлен 01.03.2012

  • Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР у 1985-1990 гг. Камісіі і Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Пачатак дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Значэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

    контрольная работа [26,0 K], добавлен 17.02.2012

  • Дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Накірункі і развіццё права. Дзейнасць органаў следства, пракуратуры і суда. Шлюбна-сямейнае заканадаўства. Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР.

    реферат [53,8 K], добавлен 06.02.2012

  • Морыс Орыу - вядомыі французскіі адміністратівіст, дэкан факультэта права Тулузскага універсітэта. Пасылкі фармавання тэорыі інстытутаў М. Орыу. Вялікі адбітак даследванні Морыса у сферы права і дзяржаўнага кіравання. З’яўленне тэорыі інстытутаў М. Орыу.

    реферат [25,9 K], добавлен 11.06.2011

  • Высшие органы государственной власти и руководства БССР во второй половине 60-х – первой половине 80-х годов ХХ в. Судебная системы, прокуратура, правоохранительные органы БССР. Положение о перерастании государства диктатуры в общенародное государство.

    лекция [48,2 K], добавлен 26.05.2012

  • Сравнительная характеристика административно-территориального деления Западной Беларуси в составе Польши в 1920-е гг. и деления БССР, установленного в ходе реформы 1924 г. Органы государственной власти. Воссоединение Западной Беларуси с БССР и СССР.

    контрольная работа [639,4 K], добавлен 30.09.2012

  • Направления развития уголовного законодательства в послевоенное время, усиление борьбы с преступностью, укрепление законности и правопорядка в Советском государстве. Основные положения, нормы и дополнения Уголовного кодекса БССР, принятые в 1959—1980 гг.

    контрольная работа [24,7 K], добавлен 21.03.2010

  • Современное состояние правовой системы Республики Беларусь. Проблема единства гражданского права, научные основания его отграничения от иных отраслей. Основные этапы деятельности по поиску критериев определения границ гражданско-правового регулирования.

    реферат [24,8 K], добавлен 28.08.2012

  • Изучение функций и полномочий государственной власти, суда и прокуратуры БССР в период времени с 1945 по 1989 годы, который является определяющим в плане значительных преобразований, касающихся органов государственной власти. Нормативно-правовые акты.

    курсовая работа [48,0 K], добавлен 18.02.2011

  • Предпосылки и основные причины изменений границ и административно-территориального деления Беларуси в составе СССР. Укрепление в 1924 году, возврат губерний. Развитие права Беларуси в 20-30-е годы, разработка Конституции и становление государственности.

    контрольная работа [23,3 K], добавлен 14.04.2010

  • Состояние прав и свобод человека в различные периоды развития Беларуси. Становление белорусской государственности в VI-VIII веках. Война с Московским княжеством. Беларусь в составе Российской империи. БССР в условиях коммунистического тоталитаризма.

    контрольная работа [40,8 K], добавлен 25.12.2009

  • Гісторыя Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага. Вышэйшыя, мясцовыя ссудовыя органы княства. Каптуровы суд і сялянскія копныя суды (капы). Важнейшый прынцып працэсуальнага права, разгляд справы. Аналіз нормаў працэсуальнага права ў Статуце 1588 г.

    контрольная работа [18,2 K], добавлен 04.04.2012

  • Исследование становления и эволюции местного самоуправления в Республике Беларусь. Характеристика магдебургского права и анализ деятельности земств на территории Беларуси. Формирование местных советов депутатов в БССР. Современная система самоуправления.

    курсовая работа [36,2 K], добавлен 26.01.2011

  • Исследование особенностей норм о соучастии в различные периоды развития отечественного уголовного права. Выявление и анализ факторов, определяющих эволюцию русского законодательства в области соучастия на разных исторических этапах развития общества.

    контрольная работа [41,8 K], добавлен 22.07.2013

  • Подходы к изучению предмета права. Методы науки. Формы реализации права. Понятие, признаки и функции права. Теории о происхождении права. Источники права. Принципы и отрасли права. Элементы системы права.

    курсовая работа [27,4 K], добавлен 22.05.2007

  • Трудоустройство на различных этапах становления общества. Зарождение трудового права. Переходный период от социалистического КЗоТ к рыночному Трудовому кодексу. Законодательство о труде в Российской Федерации. Основные проблемы в сфере трудового права.

    курсовая работа [33,3 K], добавлен 06.04.2011

  • Государство и право как факторы общественной эволюции и спутники общественной жизни. Функции государства и права, их взаимная связь. Определение понятия и признаки государства и права. Государство на различных этапах развития. Понятие естественного права.

    реферат [37,0 K], добавлен 14.12.2010

  • Принципы права. Принципы права: понятие, роль. Виды принципов права. Принципы права как источник права. Закон и принципы права. Правовые принципы в законодательстве. Принципы уголовного права в российском законодательстве. Неписанные законы.

    реферат [67,1 K], добавлен 13.03.2005

  • Понятие права. Происхождение права. Наиболее общие закономерности возникновения и формирования права. Теории происхождения права. Роль религии в возникновении права. Патриархальная теория. Договорная теория. Теория насилия.

    реферат [34,0 K], добавлен 04.01.2005

  • Процедура реалізації права: поняття реалізації права, основні проблеми реалізації права та шляхи їх вирішення, класифікація форм реалізації права, зміст та особливості реалізації права. Правозастосування, як особлива форма реалізації права. Акти правозаст

    курсовая работа [44,8 K], добавлен 04.03.2004

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.