Гісторыя развіцця крымінальнага права Беларускай ССР

Выяўленне асаблівасцей у трансфармацыі крымінальна-прававых інстытутаў і канцэпцый на этапах існавання БССР. Ацэнка дасягненняў беларускага савецкага крымінальнага права ў кантэксце іх паэтапнага развіцця і уплыву на крымінальна-прававую палітыку БССР.

Рубрика Государство и право
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 84,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

КК БССР 1960 г. меў некаторыя адрозненні ад кодэксаў іншых саюзных рэспублік. Так, КК БССР 1960 г. не змяшчаў такіх пакаранняў, як ускладанне абавязку выправіць нанесеную шкоду (арт. 32 КК РСФСР), пазбаўленне бацькоўскіх правоў (змяшчаўся ў большасці саюзных кодэксаў). Кодэкс не змяшчаў такіх злачынстваў, як парушэнне правілаў здачы дзяржаве золата (арт. 167 КК РСФСР), пашкоджанне марскога кабеля (арт. 205 КК РСФСР) і інш. Структурна Кодэкс у адрозненне ад КК УССР змяшчаў асобны раздзел «Аб прымусовых мерах медыцынскага і выхаваўчага характару», а ў адрозненне ад КК РСФСР - не меў раздзелу «Злачынствы, якія складаюць перажыткі мясцовых звычаяў» і інш. Пазней у КК ўносіліся шматлікія змены, якія асабліва з абвяшчэннем незалежнасці Рэспублікі Беларусь прывялі да яго карэннай перапрацоўкі. Увогуле айчыннае крымінальнае заканадаўства займала важнае месца ў прававой сістэме СССР і было адным з найбольш дасканалых і развітых. Некаторыя яго нормы служылі прыкладам для шэрагу саюзных рэспублік пры распрацоўцы імі ўласных крымінальных законаў. Крымінальныя кодэксы 1928 г. і 1960 г. шырока разглядаліся ў агульнасаюзным навуковым друку і атрымлівалі высокую ацэнку вядучых савецкіх навукоўцаў [4; 10; 22].

6. Нягледзячы на пэўныя недахопы Крымінальных кодэксаў 1922, 1928, 1960 гг., іх станоўчыя палажэнні і дасягненні былі пераемна ўспрынятыя і істотна развітыя ў крымінальным заканадаўстве і судовай практыцы Рэспублікі Беларусь у выглядзе фарміравання фундаментальных крымінальна-прававых прынцыпаў, новых інстытутаў і нормаў. На падставе гістарычнай пераемнасці сфармуляваны прапановы па далейшым удасканаленні крымінальна-прававой палітыкі і заканадаўства Рэспублікі Беларусь:

а) неабходна далейшае развіццё сістэмы мер пакаранняў і ўдасканаленне іншых мер крымінальнай адказнасці, у тым ліку пашырэнне ў адпаведнасці з зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.12.2010 г. № 672 «Канцэпцыяй удасканалення сістэмы мер крымінальнай адказнасці і парадку іх выканання» выкарыстання інстытута прабацыі (асуджэнне з адтэрміноўкай ужывання пакарання і з умоўным неўжываннем пакарання). У сучасны момант згаданыя меры крымінальнай адказнасці выкарыстоўваюцца недастаткова ў параўнанні з перыядам дзеяння КК БССР 1960 г.;

б) мэтазгодна стварыць у складзе існуючых крымінальна-выканаўчых інспекцый службу прабацыі, што дазволіла б запоўніць вакуўм, які стварыўся ў гэтай сферы пасля спынення дзеяння КК 1960 г., калі з дадзенай функцыяй паспяхова спраўляліся працоўныя калектывы, прафсаюзы і г.д., а таксама знізіла б колькасць асоб, асуджаемых да пазбаўлення волі, паменшыла рэцыдыў злачынстваў, палепшыла працу крымінальна-выканаўчых інспекцый, бо прычынай рэзкага зніжэння выкарыстання інстытута прабацыі, у параўнанні з БССР, з'яўляецца адсутнасць у Рэспубліцы Беларусь спецыяльнай службы, якая б ажыццяўляла нагляд за асуджанымі да прабацыі;

в) у асобных артыкулах Кодэкса (артыкулы 54, 64, 100, 102, 103, 161, 226-1, 226-2, 274 і інш.) мэтазгодна было б не ўносіць неабгрунтавана складаных для ўспрыняцця нормаў і ажыццявіць вяртанне да раней выпрацаванай тэрміналогіі, спрасціць заканадаўчыя фармулёўкі, бо да недахопаў дзеючага Крымінальнага кодэкса, у параўнанні з КК БССР 1960 г., можна таксама аднесці яго прафесійную дэфармацыю, якая выразілася ва ўскладненні заканадаўчай лексікі. Хоць тэкст дзеючага крымінальнага закона, у параўнанні з папярэднім, стаў больш дасканалым і прафесійным, аднак і менш зразумелым звычайнаму грамадзяніну. Некаторыя ўдалыя і шырока вядомыя з часоў БССР тэрміны і фармулёўкі былі ўскладнены і заменены (напрыклад, простыя для ўспрымання і даўно існуючыя тэрміны, такія як «хворы», «псіхічна хворы», «гаўптвахта», «забруджванне паветра» былі замененыя ў дзеючым КК на «хворая асоба», «асоба, якая пакутуе ад псіхічнага расстройства (хваробы)», «гаўптвахта ваеннай камендатуры», «забруджванне атмасфернага паветра» адпаведна, і інш.), што знізіла інфармацыйную і выхаваўчую функцыі КК.

Вырашэнне згаданых пытанняў будзе спрыяць пашырэнню інфармаванасці насельніцтва па пытаннях крымінальнага права, павышэнню правасвядомасці грамадства і ўмацаванню аўтарытэту крымінальнага закону.

Здабытыя і замацаваныя з вялікай цяжкасцю прававыя каштоўнасці, у тым ліку датычныя і да тэхніка-юрыдычнага прававога складніка, мэтазгодна выкарыстоўваць пры распрацоўцы сучаснага крымінальнага заканадаўства, што дазволіць пазбегнуць папярэдніх памылак і на падставе пераемнасці працягнуць станоўчыя крымінальна-прававыя традыцыі [2; 4].

Рэкамендацыі па практычнаму выкарыстанню вынікаў

Атрыманыя ў ходзе даследавання вынікі могуць быць выкарыстаны пры распрацоўцы і рэалізацыі навуковага суправаджэння дзяржаўнай крымінальна-прававой палітыкі, у нарматворчай дзейнасці, пры далейшых даследаваннях гісторыі крымінальнага права, у прававым выхаванні грамадзян (Даведка Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве ад 12.05.2015 г. - Дадатак Г, Ліст Упраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2015 г. - Дадатак Е, Акт Рэспубліканскай калегіі адвакатаў ад 20.04.2015 г. - Дадатак Д), а таксама ў вучэбным працэсе.

Спіс работ, апублікаваных аўтарам па тэме дысертацыі

Артыкулы ў навуковых выданнях, уключаных ВАК у пералік выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў

1. Гур'еў, С. А. Першы Крымінальны кодэкс Беларускай ССР: аналіз і характарыстыка асноўных прававых тэорый і палажэнняў / С. А. Гур'еў // Весн. БДУ. Сер. 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. - 2010. - № 3. - С. 82-85.

2. Гур'еў, С. А. Змены ў крымінальнай палітыцы і заканадаўстве Беларусі ў другой палове ХХ ст. / С. А. Гур'еў // Весн. БДУ. Сер. 3, Гісторыя. Эканоміка. Права. - 2012. - № 3. - С. 86-90.

3. Гур'еў, С. А. Развіццё крымінальнага права Беларускай ССР пасля прыняцця Крымінальнага кодэкса 1928 года / С. А. Гур'еў // Весн. БДУ. Сер. 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. - 2012. - № 1. - С. 85-89.

4. Гур'еў, С. А. Змены ў савецкай крымінальнай палітыцы і заканадаўстве СССР і БССР у канцы 50-х - пачатку 60-х гг. ХХ ст. / С. А. Гур'еў // Право.by. - 2012. - № 5. - С. 27-31.

Артыкулы ў зборніках навуковых прац

5. Гур'еў, С. А. Беларускі партызанскі рух у часы Вялікай Айчыннай вайны / С. А. Гур'еў, Т. І. Доўнар // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. - 2005. - № 2. - С. 102-107.

6. Гур'еў, С. А. Развіццё крымінальнага права Беларусі ХVI стагоддзя (па Статутах 1529, 1566, 1588 гадоў) / С. А. Гур'еў // Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года - падмурак развіцця беларускай дзяржаўнасці і канстытуцыяналізму (да 480-годдзя прыняцця) : зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэд. Н. В. Баярава. - Мінск, 2009. - С. 113-115.

Матэрыялы канферэнцый і тэзісы выступленняў

7. Гур'еў, С. А. Тэндэнцыі ў крымінальным заканадаўстве Беларускай ССР у 20-30 гг. ХХ-га стагоддзя / С. А. Гур'еў // Сборник работ 63-й научной конференции студентов и аспирантов Белгосуниверситета, Минск, 23-26 мая 2006 г. : в 3 ч. / Белорус. гос. ун-т. - Минск, 2006. - Ч. 3. - С. 154-157.

8. Гур'еў, С. А. Станаўленне савецкага крымінальнага права на Беларусі / С. А. Гур'еў // Проблемы правопонимания в теоретико-правовой и историко-правовой мысли : материалы межвуз. студен. науч.-теорет. конф., Минск, 18 апр. 2007 г. / Белорус. гос. экон. ун-т ; редкол.: И. В. Вишневская (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2007. - С. 67-68.

9. Гур'еў, С. А. Крымінальная адказнасць непаўналетніх на Беларусі ў савецкі і сучасны перыяды / С. А. Гур'еў // Сборник работ 64-й научной конференции студентов и аспирантов Белгосуниверситета, Минск, 15-18 мая 2007 г. : в 3 ч. / Белорус. гос. ун-т. - Минск, 2007. - Ч. 2. - С. 17-21.

10. Гур'еў, С. А. Асаблівасці развіцця крымінальнага заканадаўства Беларускай ССР у пасляваенны перыяд / С. А. Гур'еў // Проблемы совершенствования законодательства и практики его применения : материалы междунар. науч. конф. студентов и аспирантов, посвящ. 85-летию Белорус. гос. ун-та, Минск, 19-20 окт. 2006 г. / Белорус. гос. ун-т ; редкол.: Г. А. Шумак (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2007. - С. 9-11.

11. Гур'еў, С. А. Прагрэсіўныя тэндэнцыі ў развіцці крымінальнага права Беларусі XVI ст. (па Статуту 1588 года) / С. А. Гур'еў // Белорусская государственность и развитие национальной правовой системы: от Статута 1588 года до современной Конституции : материалы респ. науч.-практ. конф., Минск, 11-12 марта 2008 г. / Белорус. гос. ун-т, Междунар. гуманитар.-экон. ин-т ; редкол.: Г. А. Василевич (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2008. - С. 58-60.

12. Гур'еў, С. А. Першыя крымiнальныя кодэксы Беларускай ССР / С. А. Гур'еў // Сборник работ 65-й научной конференции студентов и аспирантов Белорусского государственного университета, Минск, 13-16 мая 2008 г. : в 3 ч. / Белорус. гос. ун-т. - Минск, 2008. - Ч. 3. - С. 206-209.

13. Гур'еў, С. А. Станаўленне савецкай сістэмы пакаранняў у Беларусі ў 20-я гады ХХ стагоддзя / С. А. Гур'еў // Правотворчество и правоприменение в современном обществе : материалы междунар. науч. конф. студентов и аспирантов, Минск, 31 окт. - 1 нояб. 2008 г. / Белорус. гос. ун-т ; редкол.: Г. А. Шумак (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2009. - С. 5-6.

14. Гур'еў, С. А. Дзяржаўныя злачынствы ў першых савецкіх Крымінальных кодэксах / С. А. Гур'еў // Местное управление и самоуправление: история и современность : материалы Междунар. науч.-теорет. конф. студентов, магистрантов и аспирантов, Минск, 16 дек. 2008 г. / Белорус. гос. экон. ун-т ; редкол.: И. В. Вишневская (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2009. - С. 47-48.

15. Гур'еў, С. А. Асноўныя прававыя накірункі Крымінальнага кодэкса РСФСР 1922 г., уведзенага ў дзеянне ў БССР / С. А. Гур'еў // Теория и практика совершенствования законодательства и правоприменения: традиции и новации : материалы междунар. науч. конф. студентов, магистрантов и аспирантов, Минск, 30-31 окт. 2009 г. / Белорус. гос. ун-т ; редкол.: Г. А. Шумак (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2010. - С. 5-7.

16. Гур'еў, С. А. Крымінальны кодэкс 1928 г. - этап у развіцці крымінальнага заканадаўства Беларускай ССР / С. А. Гур'еў // Правовое обеспечение инновационного развития общества и государства : материалы междунар. науч. конф. студентов, магистрантов и аспирантов, Минск, 29-30 окт. 2010 г. / Белорус. гос. ун-т ; редкол.: Г. А. Шумак (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2011. - С. 12-13.

17. Гур'еў, С. А. Трансфармацыя крымінальнага заканадаўства Беларускай ССР у другой палове 1920-х гг. / С. А. Гур'еў // Концептуальные основы развития национальных правовых систем в контексте процессов глобализации и региональной интеграции: постсоветский опыт и перспективы устойчивого развития : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 7-8 окт. 2011 г. / Белорус. гос. ун-т [и др.] ; редкол.: С. А. Балашенко (гл. ред.) [и др.]. - Минск, 2011. - С. 389-390.

18. Гур'еў, С. А. Эвалюцыя крымінальнага права Беларускай ССР у 1920-я гады / С. А. Гур'еў // Праблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., прысвеч. 90-годдзю з дня нараджэння І. А. Юхо, Мінск, 18-19 сак. 2011 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: С. А. Балашэнка (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2011. - С. 165-167.

19. Гур'еў, С. А. Развіццё савецкай навукі крымінальнага права ў Беларускай ССР у першай палове ХХ стагоддзя / C. А. Гур'еў // Юридическая наука и правоприменительная практика : материалы междунар. науч. конф. студентов, магистрантов и аспирантов, Минск, 26-27 окт. 2012 г. / Белорус. гос. ун-т ; редкол.: О. И. Чуприс (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2012. - С. 7-8.

20. Гур'еў, С. А. Станаўленне крымінальна-прававой навукі ў БССР / С. А. Гур'еў // Актуальные вопросы совершенствования правовой системы на современном этапе : материалы междунар. науч.-практ. конф., посвящ. 90-летию проф. С. Г. Дробязко, Минск, 11-12 окт. 2012 г. / Белорус. гос. ун-т ; редкол.: С. А. Балашенко (гл. ред.) [и др.]. - Минск, 2012. - С. 215-216.

21. Гур'еў, С. А. Канцэпцыя «мер сацыяльнай аховы» ў гісторыі крымінальнага права Беларускай ССР / С. А. Гур'еў // Актуальные вопросы современной правовой науки : материалы Междунар. науч. конф. студентов, магистрантов и аспирантов и секции «Юрид. науки» Респ. науч. конф. студентов и аспирантов вузов Респ. Беларусь «НИРС - 2011», Минск, 4-5 нояб. 2011 г. / Белорус. гос. ун-т ; редкол.: О. И. Чуприс (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2012. - С. 7-8.

22. Гур'еў, С. А. Развіццё савецкай навукі крымінальнага права ў Беларускай ССР у другой палове ХХ стагоддзя / С. А. Гур'еў // Молодежная инициатива в решении современных проблем юриспруденции : материалы междунар. науч. конф. студентов, магистрантов и аспирантов, Минск, 25-26 окт. 2013 г. / Белорус. гос. ун-т ; редкол.: Т. А. Червякова (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2013. - С. 6-7.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР ў 1985-1990 гг. Пачатак рэфармавання і дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Змены ў заканадаўстве. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і яе значэнне.

    контрольная работа [22,7 K], добавлен 01.03.2012

  • Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР у 1985-1990 гг. Камісіі і Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Пачатак дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Значэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

    контрольная работа [26,0 K], добавлен 17.02.2012

  • Дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Накірункі і развіццё права. Дзейнасць органаў следства, пракуратуры і суда. Шлюбна-сямейнае заканадаўства. Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР.

    реферат [53,8 K], добавлен 06.02.2012

  • Морыс Орыу - вядомыі французскіі адміністратівіст, дэкан факультэта права Тулузскага універсітэта. Пасылкі фармавання тэорыі інстытутаў М. Орыу. Вялікі адбітак даследванні Морыса у сферы права і дзяржаўнага кіравання. З’яўленне тэорыі інстытутаў М. Орыу.

    реферат [25,9 K], добавлен 11.06.2011

  • Высшие органы государственной власти и руководства БССР во второй половине 60-х – первой половине 80-х годов ХХ в. Судебная системы, прокуратура, правоохранительные органы БССР. Положение о перерастании государства диктатуры в общенародное государство.

    лекция [48,2 K], добавлен 26.05.2012

  • Сравнительная характеристика административно-территориального деления Западной Беларуси в составе Польши в 1920-е гг. и деления БССР, установленного в ходе реформы 1924 г. Органы государственной власти. Воссоединение Западной Беларуси с БССР и СССР.

    контрольная работа [639,4 K], добавлен 30.09.2012

  • Направления развития уголовного законодательства в послевоенное время, усиление борьбы с преступностью, укрепление законности и правопорядка в Советском государстве. Основные положения, нормы и дополнения Уголовного кодекса БССР, принятые в 1959—1980 гг.

    контрольная работа [24,7 K], добавлен 21.03.2010

  • Современное состояние правовой системы Республики Беларусь. Проблема единства гражданского права, научные основания его отграничения от иных отраслей. Основные этапы деятельности по поиску критериев определения границ гражданско-правового регулирования.

    реферат [24,8 K], добавлен 28.08.2012

  • Изучение функций и полномочий государственной власти, суда и прокуратуры БССР в период времени с 1945 по 1989 годы, который является определяющим в плане значительных преобразований, касающихся органов государственной власти. Нормативно-правовые акты.

    курсовая работа [48,0 K], добавлен 18.02.2011

  • Предпосылки и основные причины изменений границ и административно-территориального деления Беларуси в составе СССР. Укрепление в 1924 году, возврат губерний. Развитие права Беларуси в 20-30-е годы, разработка Конституции и становление государственности.

    контрольная работа [23,3 K], добавлен 14.04.2010

  • Состояние прав и свобод человека в различные периоды развития Беларуси. Становление белорусской государственности в VI-VIII веках. Война с Московским княжеством. Беларусь в составе Российской империи. БССР в условиях коммунистического тоталитаризма.

    контрольная работа [40,8 K], добавлен 25.12.2009

  • Гісторыя Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага. Вышэйшыя, мясцовыя ссудовыя органы княства. Каптуровы суд і сялянскія копныя суды (капы). Важнейшый прынцып працэсуальнага права, разгляд справы. Аналіз нормаў працэсуальнага права ў Статуце 1588 г.

    контрольная работа [18,2 K], добавлен 04.04.2012

  • Исследование становления и эволюции местного самоуправления в Республике Беларусь. Характеристика магдебургского права и анализ деятельности земств на территории Беларуси. Формирование местных советов депутатов в БССР. Современная система самоуправления.

    курсовая работа [36,2 K], добавлен 26.01.2011

  • Исследование особенностей норм о соучастии в различные периоды развития отечественного уголовного права. Выявление и анализ факторов, определяющих эволюцию русского законодательства в области соучастия на разных исторических этапах развития общества.

    контрольная работа [41,8 K], добавлен 22.07.2013

  • Подходы к изучению предмета права. Методы науки. Формы реализации права. Понятие, признаки и функции права. Теории о происхождении права. Источники права. Принципы и отрасли права. Элементы системы права.

    курсовая работа [27,4 K], добавлен 22.05.2007

  • Трудоустройство на различных этапах становления общества. Зарождение трудового права. Переходный период от социалистического КЗоТ к рыночному Трудовому кодексу. Законодательство о труде в Российской Федерации. Основные проблемы в сфере трудового права.

    курсовая работа [33,3 K], добавлен 06.04.2011

  • Государство и право как факторы общественной эволюции и спутники общественной жизни. Функции государства и права, их взаимная связь. Определение понятия и признаки государства и права. Государство на различных этапах развития. Понятие естественного права.

    реферат [37,0 K], добавлен 14.12.2010

  • Принципы права. Принципы права: понятие, роль. Виды принципов права. Принципы права как источник права. Закон и принципы права. Правовые принципы в законодательстве. Принципы уголовного права в российском законодательстве. Неписанные законы.

    реферат [67,1 K], добавлен 13.03.2005

  • Понятие права. Происхождение права. Наиболее общие закономерности возникновения и формирования права. Теории происхождения права. Роль религии в возникновении права. Патриархальная теория. Договорная теория. Теория насилия.

    реферат [34,0 K], добавлен 04.01.2005

  • Процедура реалізації права: поняття реалізації права, основні проблеми реалізації права та шляхи їх вирішення, класифікація форм реалізації права, зміст та особливості реалізації права. Правозастосування, як особлива форма реалізації права. Акти правозаст

    курсовая работа [44,8 K], добавлен 04.03.2004

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.