Тыпы дыялектызмаў
Лексічныя дыялектызмы як мясцовыя словы, якія абазначаюць агульнавядомыя прадметы і паняцці. Слоў-дыялектызмаў ў творах І. Пташнікава. Спосабы ўвядзення дыялектызмаў у кантэкст. Характарыстыка асноўных відаў: граматычныя, фанетычныя і семантычныя.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 29.11.2013 |
Размер файла | 51,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
Уводзіны
1. Тыпы дыялектызмаў
1.1 Лексічныя дыялектызмы
1.2 Словаўтваральныя дыялектызмы
1.3 Граматычныя дыялектызмы
1.4 Фанетычныя дыялектызмы
1.5 Семантычныя дыялектызмы
2. Спосабы ўвядзення дыялектызмаў у кантэкст
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
На сучасным этапе застаецца актуальным працэс узаемадзеяння літаратурнай мовы з жывой гаворкай народа, якая дае магчымасць пісьменніку абнаўляць і ўдасканальваць свой “матэрыял і інструмент”.. Ужыванне дыялектнай лексікі ў творах мастацкай літаратуры стала заканамернай з'явай. Уводзячы дыялектную лексіку ў свае творы, пісьменнікі стараюцца больш рэалістычна адлюстраваць эпоху, мясцовы каларыт, побыт, асаблівасці мовы персанажаў. У другой палове 20-га стагоддзя такія вядомыя беларускія пісьменнікі як І. Чыгрынаў, Б. Сачанка, В. Адамчык, І. Пташнікаў стварылі даволі значныя творы пра жыццё беларускай вёскі ў даваенны час, пра барацьбу з фашыстамі ў час вайны, пра аднаўленне сельскай гаспадаркі пасля вайны, пра нялёгкі шлях простых людзей. Асновай твораў гэтых пісьменнікаў з'яўляецца агульнанародная мова. Дыялектызмы ж уводзяцца імі ў кантэкст для перадачы найтанчэйшых адценняў пачуццяў, перажыванняў, для характарыстыкі дзейнасці людзей у розных сферах жыцця.
Дыялектызмы адносяцца да моўных сродкаў абмежаванага ўжытку. Сферай іх выкарыстання з'яўляецца ў асноўным мастацкая літаратура. [19, с.12]
Дыялектызмамі называюцца словы, якія ўжываюцца ў адной гаворцы, групе гаворак ці дыялекце і не ўжываюцца ў літаратурнай мове або адрозніваюцца ад літаратурных значэннем, фанетычнымі ці граматычнымі асаблівасцямі. У «Слоўніку лінгвістычных тэрмінаў» адзначаюцца два значэнні тэрміна дыялектызм:
1. Дыялектныя словы, якія ўжываюцца ў мове мастацкай літаратуры з пэўнай стылістычнай мэтай.
2. Фанетычныя, марфалагічныя, сінтаксічныя і лексічныя асаблівасці, уласцівыя асобным дыялектам , і не ўласцівыя літаратурнай мове.
У кнізе «Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы» тэрмін дыялектызм ужываецца са значэннем: «асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але поўнасцю не асвоенае літаратурнай мовай. Побач з тэрмінам дыялектызм ужываюцца словы правінцыялізм, лакалізм, абласное слова, мясцовае слова і інш.»
Дыялектная лексіка - невычэрпнае багацце народа. Шматлікія дыялектныя словы надзвычай трапна перадаюць найтанчэйшыя адценні думак, пачуццяў, перажыванняў чалавека, дакладна характарызуюць дзейнасць людзей у розных сферах жыцця. Лексіка народных гаворак - каштоўная крыніца не толькі для лінгвістычных, але і для гістарычных, этнаграфічных даследаванняў.
«Народныя гаворкі, - як адзначае даследчык Баханькоў А.Я., - да цяперашняга часу застаюцца адной з важнейшых крыніц папаўнення лексічнага складу літаратурнай мовы.» Без уліку дыялектных асаблівасцей, як заўважаюць даследчыкі, нельга вырашыць праблему нармалізацыі літаратурнай мовы.
Пісьменнікі выкарыстоўваюць у сваіх творах значную колькасць стылістычна абмежаваных слоў. Гэтыя лексемы выступаюць ва ўсіх граматычных формах і значэннях. У мове беларускай мастацкай літаратуры, асабліва ў мастацкай прозе, яскрава выдзяляецца бытавая, сельскагаспадарчая і эмацыйна-экспрэсіўная народна-дыялектная лексіка.
Гісторыя беларускай літаратуры ведае імёны многіх пісьменнікаў, якія вельмі ўдала выкарыстоўвалі дыялектную лексіку ў сваіх творах. Да такіх пісьменнікаў належыць і І. Пташнікаў. Ён уводзіць у кантэкст дыялектныя словы не дзеля натуралістычнай дакладнасці, а ў пошуках найбольш эфектыўных моўных сродкаў пры стварэнні вобразаў. Такое выкарыстанне дыялектнай лексікі характэрна толькі тым пісьменнікам, каму дыялект блізка знаёмы. Дыялектызмы ў такіх пісьменнікаў выкарыстоўваюцца разнастайна і дакладна.
Даследаванню жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, асаблівасцям праблематыкі, стылёвай адметнасці яго твораў прысвяцілі свае шматлікія работы такія навукоўцы як Андраюк С. “Чалавек на зямлі” , Марціновіч А. “З Мсціжаў бачны свет”, Шупенька Г. “Голасам народа”, Нуждзіна Т. “Дарога ў сталасць”, літаратурна-крытычныя артыкулы Шамякінай Т. “Адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай беларускай прозе” і інш.. Менш зроблена ў плане вывучэння мовы І. Пташнікава, яго мастацкай манеры. Можна адзначыць кнігу А. Каўруса “Мова народа, мова пісьменніка”, дзе ўдзяляецца ўвага і асаблівасцям мовы І. Пташнікава, а таксама асобныя артыкулы такія як “Аб некаторых стылявых асаблівасцях аповесці І. Пташнікава” Нуждзіна Т., Міхалевіч А. “Пра мову І. Пташнікава”, Каўрус А. І.” Пташнікаў І. М”.
1. Тыпы дыялектызмаў
У раманах І. Пташнікава ўжываюцца дыялектызмы розных тыпаў: лексічныя, словаўтваральныя, граматычныя, семантычныя і фанетычныя. Разгледзім гэтыя групы.
1.1 Лексічныя дыялектызмы
Лексічныя дыялектызмы - мясцовыя словы, якія абазначаюць агульнавядомыя прадметы і паняцці.
У творах І.Пташнікава гэта перш за ўсё словы з Лагойшчыны - з мясцовасці, дзе нарадзіўся пісьменнік. Намі выяўлена больш за 90 лексічных дыялектызмаў. Сярод іх выдзяляюцца найперш бытавыя дыялектызмы (мясцовыя назвы некаторых прадметаў і з'яў), назвы сельскагаспадарчых працэсаў і эмацыйна-экспрэсіўныя дыялектызмы (словы, звязаныя з характарам чалавека, яго паводзінамі і іншымі рысамі). Сярод даследаваных дыялектызмаў яны з'яўляюцца самымі пашыранымі і ў мове герояў, і ў аўтарскай мове. Разгледзім іх па часцінах мовы.
Значная частка дыялектызмаў прадстаўлена такой часцінай мовы як назоўнік.
Андрук, м. Божая кароўка.[ 15, с.173].
У гародзе на мяжы у высокай траве бегалі чырвоныя, вёрткія андрукі - божыя кароўкі - і блішчэлі кропелькі расы. [17,с.90].
Бальшанка, ж. Шаферка, таварышка нявесты на вяселлі. [7,С.15].
Прыйшоў Мікалай па яе - - і пайшла. Без бальшанак - на вуліцы ўжо тыя далучыліся [17,с.12].
Ванжэўнік, м. Мячэўнік [трава] [12, т.1].
А ў сорак шостым і сорак сёмым - што мы елі летам? - лебяду, ліпу, рудзік,ванжэўнік, мацярдуху, канюшыну, якая была і чырвоная, і белая [17,с.95].
Гатар, м. Лесапілка [12,т.1].
Да маста на лажок выходзіла дваром калгасная лесапілка - гатар. [17,с.259.]
Дурніло, м. і ж., зневаж.(пра чалавека).[13, т.2].
Якія свечы,. дурніло ты [17,с.263].
Додніца, ж. Досвітак, світанне [5,.].
Нашы пачалі ісці праз вёску, калі толькі яшчэ зазелянелася халодная додніца - адступалі на ўсход, на Бегамля [17,с.340]
Параўн.: додніцай прысл., досвіткам [5,], додніка [16].
Дыля, ж. Тоўстая дошка [13,т.2.].
Старыя сукаватыя пачарнелыя дубовыя камлі, якія нехта намерыўся быў распілаваць на дылі, ляжалі на зямлі [17,с.259.].
Курмель, м. Пячкур(рыба) [12,т.2.].
Стары, спрадвечны брод быў якраз у старыцы, яго адсекла ад вады прарытая на лагу прамая канава,і ён , поўны некалі белага дробнага камення, курмялёў, верацяніц і сліжыкоў, цяпер паміраў [17,с.81.].
Лабідуда,м. і ж.,экспрэс., зневаж..(пра чалавека) [ТСБМ.т.3.].
Нажутка, ж. Кароткае верхняе жаночае адзенне, жакет з рукавамі [5, с.37].
У чорнай шыбіне ўбачыла [Алімпіяда] свае апушчаныя рукі і нажутку - светлай плямай [17,с.8.].
Слова нажутка сустракаецца амаль у кожным творы Пташнікава. Гэта слова, як лічыць Абабурка М.В., прыйшло ў беларускую мову з польскай: nazutka “адзенне жанчыны” і “накідка”. У творах І.Пташнікава яно адзначаецца і ў значэнні “верхняе жаночае адзенне” і ў значэнні “кофта, блузка”.
Неўздаляка. м.і ж. Пра слабага, нездаровага чалавека.
Можа, які наш вясковы неўздаляка прачнецца...[17,с.268.].
Падчачурка, ж. Дзяўчына-падлетак [13,с.87].
Гадоў шаснаццаць яна ўжо мела, але на від была яшчэ зусім падчачурка [17,с.398].
Паваляка,м. і ж., экспрэс., зневаж [13,т.4.].
Віня быў за яе маладзіцай, вясковы шыракаплечы лабідуда і паваляка [17.с.174.].
Рагалы,мн. Пацёкі поту [12,т.4].
Пот разліўся з ямак па шчацэ і пацёк рагаламі на стол [17,с.200].
Струшанка. ж. Трасянка (з сена і саломы) [5,].
Бярэш у рукі рагатыя, на два зубы, лясковыя вілкі, трасеш сена з саломай - робіш струшанку - і носіш яе ахапкамі каровам...[17,с.352].
Трасочнік, м. Дрывотнік [12, т.5].
Пахне дымам ад сасновай кары - падмялі, мусіць, на двары трасочнік і заняслі ўсё ў печ [17,с.338].
Параўн: трасочнік - дробныя трэскі, рознае смецце [12, т.5], месца, дзе сохнуць трэскі [16,с.47].
Хабаль, м. Палюбоўнік, хахаль [12, т.5].
Ты і цягнула, пакуль усё разам са сваім хабалём у магілу не зарыла [17,с.534].
Шафарня, ж. Самаробная шафа, скрыня для захоўвання мукі і інш.[5,с.38].
Яна /Алімпіяда/ прайшла, адчыніла дзверы і кінула яго /ручнік/ на шафарню ў сенцы [17,с.44].
Шуметнік, м. Сметнік [12, т.5].
Зарвала ёй /Выліне/ - падавілася, як сарока кавалачкам сала, глынуўшы яго разам з ніткай на шуметніку [17,с.550].
Шмэндрык,м.,зневаж. Пра непрыгляднага чалавека [13,т.5.].
Але ці пайшла б яна тады пасля вайны за такога шмэндрыка, як я? [17,с.105.].
Як паказвае прааналізаваны матэрыял, дыялектызмы-назоўнікі абазначаюць назвы прадметаў хатняга ўжытку, будынкаў, сельскагаспадарчых прылад, вопраткі, птушак, рыб і насякомых, раслін.
Сярод лексічных дыялектызмаў-назоўнікаў вылучаецца падгрупа эмацыйна-экспрэсіўных дыялектызмаў. Пры дапамозе іх перадаюцца розныя адценні - іроніі, гумару, ласкальнасці, неадабрэння, асуджэння, фамільярнасці і інш. Выяўленыя эмацыйна-экспрэсіўныя дыялектызмы-назоўнікі характарызуюць асобу чалавека, яго знешні выгляд, характар, паводзіны, дзеянні. У “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” большасць слоў падаецца з паметамі “зневажальнае”, “экспрэсіўнае”.
Значнае месца ў моўнай сістэме твораў займаюць прыметнікі і дзеепрыметнікі. У творах І. Пташнікава прыметнікі даволі пашыраны сярод слоў-дыялектызмаў.
Аромы,прым. Які прызначаецца для арання.
За імі, адварочваючы галаву ад ветру, аромыя быкі, ішлі рыкаючы [17,с.337].
Выцмуглы,прым. Вялікі [12,т.1]
Цёмныя валасы ў яго(Ратнікава) рассыпаліся на рад, абляпіўшы доўгі чырвоны ад гарачыні і мокры ад поту твар, і ад гэтага занадта доўгім здаваўся яго і так выцмуглы нос [17,с.20].
Здрабежаны,прым.Здратаваны [7,с.32].
Заглушыў[Фірага] матор і, калі вываліўся з кабіны на здрабежаны выгаралы падарожнік ля варот на вуліцы, пачуў, што ўсюды надта ціха [17,с.212.].
Кунаты,прым. Галінасты [12,т.2].
І чырвоныя юргіні, вялікія, кунатыя, уткнутыя ля выцяжной трубы [17,с.177].
Перапялёсты,прым. Пярэсты [12,т.3].
Уперадзе, там, дзе знікла з вачэй перапялёстая стада скаціны, на полі навіс пыл і туман [17,с.500].
Разгоены,прым. Раскіданы [12,т.4].
На ферме ля Маліны ляжацьна разгоенай саломе двое цялятак - рыжанькія, як і сама Маліна [17,с.335
Ценкі,прым. Нязначны ў аб'ёме, невялікі, тонкі [12,т.5].
Царук дастаў з доўгай чорнай бліскучай пачачкі цыгарэту. уціснуў яе бліскучым канцом у рот і стаў мацаць сябе за грудзі - за плоскія кішэні, ловячы пальцамі ценкія белыя металічныя гузікі [17,с.25].
Параўн.: ценкі. Худы, тонкі.[16].
Хадацкі,прым. Пешаходны [12,т.5].
Яны[алені] саплі, бегучы трушком з хадацкай дарогі [16с.15].
Ялкі,прым. Прагорклы [12,т.2.].
Ягады яшчэ ялкія: не выспелі [16с.25.].
Параўн.: ялкавы. Трохі ёлкі [13,т.5.];ёлкій.Прагорклы [6]; ёлкі[16 Мат.].
У асноўным, разгледжаныя прыметнікі гэта словы. Звязаныя з характарам чалавека, яго паводзінамі і іншымі рысамі.
Некаторую частку слоў-дыялектызмаў складаюць дзеепрыметнікі. Насклелы,дзеепрым. Настылы [16,с.67].
Холадна ў галёнкі, і жывёла ледзьве ступае нагамі, насклелымі і здранцвелымі [16с.67.].
Пакрэплы,дзеепрым. Здранцвелы ад холаду [12,т.3].
Яны[Алімпіяда і Ратнікаў], стоячы на каленях на саломе ля самай кабіны, дзяржалі адно аднаго за чырвоныя, пакрэплыя на ветры рукі - грэліся [17,с.74.].
Праштабнаваны,дзеепрым. Прашыты [13,т.4].
Новыя чорныя картовыя штаны, праштабнаваныя на калошынах яркай жоўтай ніткай, задзёрліся на лытках [17,с.151].
Разбалабошаны,дзеепрым. Разбіты, растаптаны.
Пасля ўсё сціхла, чуваць было толькі, як сцякае з разбалабошанага капытамі берага вада назад у лагчыну [17.с.224].
Дыялектызмы-дзеепрыметнікі ўжываюцца ў меншай колькасці, чым назоўнікі. У асноўным гэта мясцовыя назвы некаторых прадметаў, з'яў ці іх знешні выгляд і стан.
Групу лексічных дыялектызмаў складаюць таксама і дзеясловы, што абазначаюць назвы фізічных дзеянняў і працэсаў (сіляць, стрэпаць, перажаргаць, распліхваць і інш.), назвы аднакратнага дзеяння (вышмыкнуць, пліхнуць, хіцнуць), назвы шматкратнага і працяглага дзеяння (шваргатаць, дапаганяць, вышчалукваць), назвы пачатку дзеяння (зашваргатаць, застрэпаць), назвы стану (блузніць, маніцца, намэнчыцца, сцюцюрыцца) і інш.
Адхаладзіць, зак. перан. Пабіць, адлупцаваць чым-небудзь.
Каб чуць - адхаладзіла б качарэжнікам [16 с.110].
У гаворках з гэтым значэннем ужываюцца лексемы атсцібаць, атхлістаць, аддубасіць, атвудзіць і інш.
Аскупець, зак. Стаць вельмі скупым.
Дык ты ж аскупеў, братка, пад старасць [17,с. 490].
Злазь пад века рукой, ашчупаеш. [17,с.98].
Блузніць, незак. Трызніць [12, т.1].
А што гэта твой падрукаянт не па-наську блузніць? [17,с.386].
Параўн.: блюзніць - гаварыць непрыстойныя словы [6].
Вытарабаніць, зак. Выцягнуць.
Петражыцкі зрэзаўся: прычэп стаяў цэлы тыдзень пасля, як вытарабанілі яго з ракі [16 с.86].
Выцыўкаць, зак. Выжыць з цяжкасцю.
Каб сказалі, што той, другі, лётчык жывы, я паверыла б адразу, а той не выцыўкаў [17,с.600].
Параўн: вычаўраць , зак.Сохнуць ад хваробы [НС].
Вышмыкнуць, зак. Вываліцца, выпасці [Варлыга].
Карабок вышмыкнуў з пальцаў, стукнуў аб падлогу і адкаціўся пад услон [17,с.19].
Дапаганяць, незак.Дамагацца.
Яму /Харбіну/ не адказалі, і ён паздароўкаўся яшчэ раз, мацней і смялей, як дапаганяў свайго [17,с.325].
Драгаць, зак. Стукаць.[12, т.2].
Запёрлася і не адчыняе. З гадзіну ўжо драгаю. Не адчыняе.[17,с83].
Загавець, зак. Памерці, загінуць.
І сябе ў зямлю загоніш і машыну... З-за рубля загавееш..[16 с.79].
Параўн.:загавець - захварэць [Мат. мін-мал.-ІІ], загавець - пачаць пасціць [12, т.2].
Залзаваць, незак. Хварэць на мыт [пра каня] [12, т.2].
Але і маці, і ён, Міфодзя, знаюць, што Смык - адчэпнае, што ён залзуе, што і да Кур'янаўскіх Садоў не дойдзе па такім снезе [17,с.457].
Закладаць, незак. Зачыняць [12, т.2].
Яны /грыбы/ хутка сохлі ў печы, калі закладала маці юшку, і пахлі на ўсю хату[16, с.163].
Зарваць, зак. Перастаць даіцца. [12, т.2].
Няма ўжо куды ганяць у поле скаціну, зарвалі каровы, вымя матляецца, як у тых, што здыхалі пасля вайны [17,с.12].
Засіліць, зак. Зачэрпнуць [12, т.2].
Зняўшы з крука чорную паўлітровую кружку, засіліў поўную вады і выпіў да дна [17,с19]. Сагнуўшыся, ён засіліў рукой снегу [16 с.94].
Заштабнаваць, зак. Зашыць.
Жывот заштабнавалі, можа, там што ладнае і ўшылі заадно? [17,с.317].
Збяёдаць, зак. Сапсаваць, закінуць абы-куды.
Вядро толькі маё не збяёдай са злосці [17,с.58].
Лыхаць, незак., экспр. Шнырыць [12, т.3].
А ты, сучка, лыхаеш цэлы дзень, бегаеш, хвастом круціш.. [17,с.521].
Маніцца, незак. Мець намер, хацець [13, т.3]
Даўно манюся сказаць: аддавай дачку замуж і бяры мяне ў прымы [17,с.95]. Даўно манілася, яшчэ вясной, расказаць табе ўсё [16, с.45].
Параўн: маніцца - збірацца, хацець што-небудзь зрабіць [НС], маніцца - спрабаваць [Мат. мін.-мал.-ІІІ].
Надыбаць, незак. Надыходзіць.
Холадна ўжо ў ночы. Восень надыбае. [Лонва, с.26].
Намэнчыцца, зак. Намучыцца [12, т.3].
Намэнчылася сёння за дзень, такое перажыўшы, і цяпер спіць [17,с. 521].
Пад'ялдыкваць, незак. Падкалупваць [6,с.58].
Я знаю дзве сям'і. - А трэцяя, Корань? - Не пад'ялдыквай.. Другая, я табе скажу, ужо не сям'я. [17,с.469].
Пастыдацца, зак. Пасаромецца [12, т.3].
Чалавека б чужога пастыдаўся [Лонва, с.123].
Перажаргаць, незак. Пераступаць праз што-небудзь, каго-небудзь [12,т.3.]
Ён[Фірага] стаў з вядром у руках у парозе ў качарэжніку, наступіўшы босай нагой на новы бярозавы венік: чакаў, пакуль яна перажаргае ззаду парог [17,с.17.].
Пліхнуць, зак. Выліць, пырснуць [12,т.4].
Падбегшы да гародчыка, дзе ляжалі на траве яго[Фірагі] паўбацінкі, пліхнуў ваду, што асталася на дне ў вядры [17,с.17].
Распліхваць, незак. Разліваць [12,т.4.].
Стукнуўся аб зямлю асвер, над зрубам падскочыла на круку вядро, распліхваючы ваду [17,с.17].
Сашмыкнуцца, зак. Зваліцца.
Жоўценькая таблетачка но-шпы сашмыкнулася з далоні і доўга кацілася ад стала па падлозе [17,с.32].
Сіляць,незак. Набіраць, зачэрпваць [12,т.4].
Вот відзіш шкляначкай вадзіцу сіляем. А дзе кружачка? [17,с.415].
Параўн.: сіляць - браць, чэрпаць[6]; засіліць - зачэрпаць [16]; сіляць - нанізваць [11.].
Стрэпаць,незак. Біць, хвастаць.
За хатай стрэпала шчацэ і плячы здзічэлая вішня сваёй суровай галінаю [17,с.499].
Сцюцюрыцца, зак. Скурчыцца, сціснуцца [12,т.5].
Сама Таня сцюцюрылася ў перадку, уціснуўшыся ў сваё старое, з вялікім чорным авечым каўняром паліто [17,с.78.].
Сцяцца,зак.Пакрыцца лёдам, замёрзнуць; сціснуцца, зацвярдзець. [12,т.5].
Ён пачуў, як сцяліся, змёрзшыся, у мокрых валёнках халявы і стукалі адна аб адну, калі ён ступаў [16с.93].
Тасавацца, незак. Падыходзіць, дапасоўвацца [12, т.5].
Ніяк ён /чалавек/ не тасаваўся да плата з высокім канаторжнікам, да машын, да хат, да ўсяго ў вёсцы - яго не прымала вока [17,с.32].
Уважацца, незак. Адносіцца з павагай [12, т.5].
Жэнька дык мяне ўважаецца: маўчала, зубы толькі паказвала...[Лонва, с.84].
Параўн.: уважацца - старацца не зрабіць чаго-небудзь [НС].
Хвіцнуць, зак. Хістануць.
Пасля раптам рукі ў Сцяпанаўны хвіцнулі, як вывернутыя ветрам сукі ў дрэве [17,с.496].
Чыкілдыкаць, незак. Хадзіць кульгаючы [12, т.5].
Замяце зімой дарогу, і ён будзе чыкілдыкаць, як некалі бацька [17,с.607].
Параўн.: кавіняць, таргікаць, талалыхаць - ісці кульгаючы [11.].
Шваргатаць, незак. Бурліць, пералівацца з шумам.
Толькі ў старым альшэўніку ля Белага шваргатала на каменні перасохлая - намачыць вераб'ю лапкі - рачулка [17,с.500].
У асноўным разгледжаныя вышэй дыялектызмы гэта дзеясловы, якія абазначаюць назвы фізічных дзеянняў і працэсаў, назвы стану, назвы пачатку дзеяння, назвы аднакратнага дзеяння, назвы шматкратнага і працяглага дзеяння.
Нешматлікую групу лексічных дыялектызмаў складаюць прыслоўі, што абазначаюць назвы стану, характару, адлегласці і прамежкі часу і інш.
Вобмаль.Мала.[12,т.1].
І калі каму вобмаль будзе, - Сцяпанаўна паказала на вёдры, - не шкадуйце, не галадаем [17,с.296].
Параўн.: вобмаль.Малавата [13,с.83].
Дзярката. Рэзка, надрыўна.
Сігнал закрычаў ядрана і дзярката, як хрыпаты чалавек, сагнаўшы з бруку...[17,с.203].
Жыўцом. Гвалтоўна [12,т.2].
Нібыта чалавек хацеў схавацца ў замкнёным сельсавеце, вырваў з вушака жыўцом замок з прабоем і апрогся [17,с.443].
Звёсна. Вядома [6,с.29].
Звёсна, за што. За нашу бабскую долю [17,с.267].
Навотліж. Наводмаш [12,т.3].
Я ёй гавару-гавару... - яна махнула рукой навотліж, як маці, - а яна на грэблю паказвае [17,с.529].
Напаяўку. Блізка пад рукамі; напагатове.
Гэта яна, жыла з краю, як напаяўку [17,с.355].
Параўн.: напашэўку - пад рукой [8.с.25].
Гасла, н. Паведамленне, сігнал. Запазычанне з польскай мовы: haslo [13, т.3].
Трывога і ў вёсцы, і на ферме, і ў хаце будзе доўга, аж пакуль не пойдзе гасла - злавілі! [17,с.353].
Квік, м. Віск. Разглядаецца як пранікненне з польскай мовы: kwik - віск [13, т.5].
Вылазь… квіку нарабіў.. - лыпнуў ён выцвілымі вачыма. [17,с.63].
Банбэнак, м. Бубен, барабан. Запазычанне з польскай мовы: benbenek - бубен. [13, т.1].
Жывот у яго зрабіўся круглы і цвёрды, краніся - адзываецца, як банбэнак [17,с.410].
Прэнзлі, мн. Кутасы, махры фрэнзлі. Запазычанне з польскай мовы: fredzla ад ням Fransel [13, т.5].
Памінутне. Вельмі часта.
Харбін, гладзячы памінутне пальцамі вусы пад носам, падышоў і нагнуўся да Далідчыка [17,с.43].
Спрадаўна. З даўніх часоў [12,т.4].
Калі, бразнуўшы дзверцамі і падняўшы з зямлі вераб'ёў на вуліцы, заварочваецца на загуменне і на роўнай дарозе, утаптанай спрадаўна яшчэ босымі нагамі чалавека, конямі, націскае на газ [17,с.272].
Большасць разгледжаных дыялектызмаў - спрадвечнабеларускія словы, але сярод іх ёсць і словы запазычаныя. Гэта такія лексемы, як гасла, прэнзлі, пэйчык, банбэнак, квік і інш.
1.2 Словаўтваральныя дыялектызмы
Словаўтваральныя дыялектызмы (іх у выбраных творах выяўлена каля 60) - гэта словы, у якіх корань супадае з коранем адпаведнага агульнаўжывальнага слова, але адрозніваюцца яны адной ці некалькімі марфемамі (прыстаўкамі, суфіксамі ці тым і другім адначасова). Лексічнае значэнне іх супадае. [3, с.57]
Самую значную групу словаўтваральных дыялектызмаў складаюць назоўнікі.
Альшэвіна, ж. Алешына [12, т.1].
Маяк астаўся ззаду, чорны на чыстым небе, як сухая альшэвіна на балоце [17,с.71].
Параўн.: алеха, алешка, вольха, альшына, альшэвіна.
Бярно, н. [бёрны мн.]. Бервяно [13, т.1].
Бярозавыя чуркі, сасновыя чурбаны і доўгія бёрны, адцягнутыя далей з-пад ног - паўязджалі ў зямлю [17,с.259].
Параўн.: бервяно, бервянё, браўно [4. т.1, карта 182].
Вылівень, м. Лівень.
Пасека шумела, як ад дажджу, калі сячэ вылівень [17,с. 435].
Дзеўчынёха, ж. Дзяўчына, дзяўчо.
Яна і цяпер тоненькая і худзенькая, як дзеўчынёха [17,с.13]. Параўн.: дзеўчынка, дзяўчонка, дзяўчук, дзяўчо, дзеўчаня, дзевачка [4. т.3, карта 173].
Дзярняк, м. Дзёран [12, т.2].
Біў вострымі цяжкімі капытамі канюшынішча, секучы дзярняк на кавалкі, як рыдлёўкай. [17,с.163].
Дзяцельніца, ж. Дзяцеліна. (канюшына). [12, т.2].На мяжы ад самых варот аж да бульбы пажаўцела на сонцы густая дзяцельніца з круглымі ладнымі галоўкамі [17,с.8].
Параўн.:дзятліна, дзятлавіна, дзятлаўка, дзятліца, дзяцельнік, дзяцеляўнік, дзягцеліна [4. т.1, карта 247].
Банячкі. Баначкі.
Можа, трэба банячкі паставіць?[17,с.412].
Каленечкі. Каленачкі [12,т.2].
Людзі, як на могілках, згіналіся і станавіліся на каленечкі ў балота, засланяючыся хусткамі ад сонца [17,с.15].
Рукаўцы, мн. Рукаўчыкі. [12,т.4].
Маладзіла яго жоўценькая новая тэніска, з кароценькімі рукаўцамі на загарэлых руках [17,с.189].
Сеначкі, мн. Сенечкі.
Ля варыўні стаяла драбіна, прыткнутая верхнім краем да страхі на сеначках [17,с.7].
Сукянёшка, ж. Сукеначка.
І сярод іх дзяўчынка ў жоўтай кароценькай сукянёшцы, самая меншая - гады тры [17,с.211].
Канюх, м. Каня [12, т.2].
Не хацелася глядзець на канюхоў, што круціліся, здавалася, над самай галавой і прасілі піць [Лонва, с.170].
Параўн.: каня, канюх, кнігаўка, кніга, чаіца, кібіс [4. т.1, карта 121].
Квяты, мн. Кветкі [12, т.2].
Расхінаецца, калышачыся, лубін, дрыжаць на ім дробненька квяты, тады пачынае класціся на бакі - на адзін і на другі [17,с.49].
Параўн.: квятка, квят, кветка, цвет [4. т.1, карта 228].
Крыжаватка, ж. Скрыжаванне дарог [12, т.2].
На крыжаватцы ля дзвюх белых бяроз стаяў стары шэры каталіцкі крыж. [17,с.359].
Параўн.: крыжаванка, крыжавуха, крыжоўка, крыжоўніца, перакростак, ростанькі і інш. [4. т.2, карта 85].
Курчаты, мн. Кураняты [12, т.2].
Страшней за ўсё ў вёсцы для яго /шафёра/ былі каты і курчаты.[17,с.53].
Параўн.: курчаняты, курчукі, курчаты, цыпляняты, цыплюкі, піскляты, пыляняты, цівяняты [18. карта 296].
Магнэс, м. Магніт.
На вечарынкі і на канцэрты я ўжо не хадок, а тут цягне. Як магнэсам. [17,с.127].
Падстрэшнік, м. Падстрэшак, падстрэшша. [13, т.3].
Добра было спаць у мяккім сене пад пастрэшнікам ля канюшні. [17,с.452].
Пустыня, м. і ж. Пустышка, легкадумны чалавек, ілгун. [12, т.4].
«Зубаскал і пустыня» - падумала яна пра яго на хаду [17,с.21].
Раманы, мн. Рамонкі [12, т.4].
Цяпер увесь лог быў белы - усеяны раманамі [17,с.9].
Параўн.: раман, раманец, раманька [8], рамон [11., 6].
Сінюк, м. Сініца.[12,т.4].
За акном ядраная зара на ўсходзе і на падаконніку на мяленкі скача сінюк [17,с.353].
Смалакурха, ж. Смалакурня.
То ў леспрамгасе, то ў калгасе, то нідзе - ловіць вудай рыбу ў Віліі і з сабакам гойсае па лесе, то стане вартаўніком на смалакурцы. 17.с.174].
Сцёл, м. Ацёл.
Сон прапаў, як прападаў ён да вайны, калі на ферме аставалася нанач карова на сцеле [17,с.439].
Сыраежа, ж. Сыраежка.
Не бяруць і сыраеж, яны паразрасталіся на зямлі, як рэшаты [16с.23].
Параўн.: сыравежка, сырагожка, сырадзега, сыраега, сыраедка[8].
Хліпаўка, ж. Усхліпванне, хліпанне.
Яна(Алімпіяда) нічога не гаварыла, толькі заходзілася нема ад крыку і ад хліпаўкі, круціла галавой у яго на грудзях, і здавалася, ніколі не супакоіцца [17,с.523].
Ціхата, ж Цішыня.
Збегчы з дому. Ад ціхаты і цяжкай, як камень, спрадвечнай вясковай нудоты. [17,с.78].
Чарэмха, ж. Чаромуха [12,т.5].
Ухапіцца за галінку чорствай чарэмхі на беразе хацела яна [17,с.383].
Шкадоба, ж. Шкадаванне.[13,т.5]
Глядзеў(Мікалай) толькі на яе са сваёй вечнай балючай шкадобай - сам жа ён нічога не зможа зрабіць са сваім кашлем.[17,с.436]
Шкелка, ж. Шкло (для ліхтара).
Мікалай стаіць з ліхтаром у руцэ - пад шкелкай хліпае маленечкі жоўты матылёк [17,с.334]. На рагу стала ля парога стаяў магазын ад лямпы - шырокая чорная бляшанка, - без шкелкі і без машынкі [16с.98].
Шчэлка, ж. Шчыліна [12,т.5].
Ад пылу не было спасу: ён лез у хату праз шчэлкі ў вокнах, асядаючы на сцены, шыбы, рабіўся белы [17,с.10].
Юргіня, ж. Вяргіня.[12,т.5].
Яна хацела сесці дзе на двары: падысці да гародчыка, да частакола пад жоўтыя юргіні, якія панагіналіся галоўкамі над маленькім услончыкам [17,с.7]
У беларускіх дыялектных слоўніках зафіксаваны шматлікія варыянты лексемы: вяргіня: аргіня[16], іргіня[6], гергіня, рагіня, эргіна[8], яргіня[12], іргінія[9].
Утварэнне памяншальных формаў адбываецца ў літаратурнай мове і ў гаворках з дапамогай розных словаўтваральных сродкаў. Усе прыведзеныя прыклады адрозніваюцца суфіксамі.
Значнае месца ў моўнай сістэме твораў, сярод словаўтваральных дыялектызмаў складае такая часціна мовы як прыслоўе.
Адумысла. Сумысля, наўмысна [16].
Можа, нават адумысла і стаў сёння на вуліцы - хацеў ёй нешта сказаць, не рашаўся толькі [17,с.19].
Зачы. За вочы.
Анастасіяй Іпалітаўнай яе звалі толькі Колас і Пугач, бо Корань зваў Зампалітаўнай і ў вочы і зачы, прыпамінаючы ёй даўнейшую ваенную форму [17,с.185].
Каля блізку. Блізка.
І я цябе, калі іх нікога каля блізку няма, ажаню [17,с.323].
Назаўтрае. Назаўтра [12,т.3].
Дажыліся, што і назаўтрае солі няма, хоць пазычай [17,с.341].
Наўкасяк.Наўскасяк.
Млечны Шлях, сціснуты цемнатой, ішоў наўкасяк на поўдзень над іхняй хатай [17,с.441].
Наўсягды. Назаўсёды.
Старога фельчара Пугача жыццё кідала па раёнах, не даючы наўсягды, ці хоць бы надоўга астацца на адным месцы [17,с.102].
Несамнога. Нямнога.
Іх несамнога - адна жменька [16 с.8].
Поверх. Зверху [12, т.4].
У яго /Пугача/ была выпушчана кашуля, поверх яе матлялася незашпіленая, пакінутая спешна клятчастая рубашка [17,с.316].
З пазном. Позна.
На поле жнеі з усяго Крамянца прыходзілі з пазном, калі ўжо абсыхала раса [17,с.142].
Паўднём. У поўдзень [12, т.3].
Паўднём учора прывязлі [17,с.446].
Удваёчках. Удваіх [12,т.5].
Сядзеце ўдваёчках і паедзеце [17,с.321].
Для гаворак, у адрозненне ад літаратурнай мовы, характэрна болшьшая колькасць спосабаў утварэння прыслоўяў ад іншых часцін мовы. У гаворках працэс гэты больш рухомы, чым у літаратурнай мове. Многія прыслоўі ўтвараюцца ад ужо вядомых прыслоўяў з дапамогай суфіксаў і прыставак, параўн.:
Групу словаўтваральных дыялектазмаў складаюць дзеясловы, што абазначаюць назвы фізічных дзеянняў і працэсаў, назвы стану.
Абчэрсцвець, зак. Счарсцвець.
Блізка яна тут ля іх, і зямля яшчэ не абчэрсцвела ў яе на магіле [17,с.603].
Аваднець, зак. Звадзянець.
А ты, Аляксей Іванавіч, аваднеў, як чарніла [17,с.69].
Адзыўнуцца, зак. Адазвацца.
Дыхаць будзем паўгадзіны, гадзіну, калі яно[сэрца] раней не зможа адзыўнуцца пад ручкамі [17,с.331].
Асачыць, зак. Знайсці, высачыць [12,т.1].
Бацька асачыў стажок, бо знізу аб'елі, відаць, 16 і абгарадзіў яго [16с.33].
Параўн.: асачыць - дасачыць, знайсці.[6]; высачыць звера[16 Мат.].
Галяшыць, незак.. Галёкаць, крычаць.
Зрэдку толькі ля маста галяшылі дзеці, пасля нехта зваў гусей [17,с.130].
Параўн.: галакаць - крычаць, гучна гаварыць.[6].
Далець, незак. Аддаляцца.
І чым шыбчэй яна бегла, тым яны ўсё больш далелі і далелі ўперадзе [17,с.447].
Дохці, незак. . Дохнуць.
Паявілася спружына першы раз у сорак шостым годзе вясной, калі сталі дохці на ферме падласыя остфрызскія каровы [17,с.4].
Пад'ясніцца. Раз'ясніцца [12,т.4].
Пад'яснілася, і неба было зялёнае; бліскалі здалёку калючыя зоркі [16с.107].
Сквярціся, незак. Скварыцца [12,т.4].
І сам ў машыне, як на вуголлі, сквярэшся [17,с.17].
Параўн.: шкварыць - скварыць, пячы [6].
Спружыцца, зак. Напружыцца [12,т.4].
Калі параўняліся, неяк спружылася ўся[Алімпіяда] і адкінула галаву яшчэ больш назад, аж на плеч .[17,с.114].
Счурацца, зак. Адмовіцца, адцурацца.
І ўсе загудзелі яшчэ больш: не счуралася гутаркі сама маці, значыць - дзела будзе. [17,с.491].
Малалікімі сярод словаўтваральных дыялектызмаў з'яўляюцца лічэбнікі.
Двоечка. Двое.
Забралі ўчора і павязлі...Лётчыкаў...Двоечка [17,с.446].
Сколечка, няпэўна-колькаснае сл. Сколькі.
Сколечка той хады [17,с.291].
Мала сустракаюцца ў аналізуемых творах службовыя часціны мовы. Адметнымі з'яўляюцца прыназаўнікі.
Круга. Вакол, кругом [12,т.2].
Стаяць круга цябе з сярпамі на плячах, за жываты хапаюцца, а над табой Крысцініна рука [17,с.146].
Перак. Упоперак, насуперак [12,т.3].
Больш яе не пусціў Мікалай. Стаў перак дарогі: до![17,с.195].
Сярод словаўтваральных дыялектызмаў вылучаюцца лексемы, якія адрозніваюцца толькі адным словаўтваральным фармантам: суфіксам (шчэлка - шчыліна, двоечка - двое, дзярняк - дзёран, і іншыя.); прыстаўкай (спружыцца - напружыцца, адумысла - сумысла); прыстаўкай і суфіксам адразу (поверх - зверху, упобачкі - побач). Зафіксаваны словы, у якіх у літаратурнай мове адсутнічае прыстаўка ці суфікс, а ў дыялектнай яны ўжываюцца з прыстаўкай (вылівень - лівень, адранак - ранак) ці суфіксам (цяперака - цяпер, лучка - лука) і пад.
1.3 Граматычныя дыялектызмы
Адносна рэдка сустракаюцца у мастацкіх творах граматычныя дыялектызмы, якія адрозніваюцца ад слоў літаратурнай мовы граматычнымі формамі і катэгорыямі, г.зн. перадаюць граматычныя асаблівасці дыялекту. Граматычныя дыялектызмы - гэта словы, якія адрозніваюцца ад літаратурных лікам, родам, склонавымі канчаткамі [3,с.68]. Іх у творах І.Пташнікава намі выяўлена больш за 30.
Самую шматлікую групу сярод граматычных дыялектызмаў складаюць назаўнікі. У прааналізаваных творах, выяўленыя назоўнікі, адрозніваюцца ад назоўнікаў літаратурнай мовы ў ліку, родзе, адрозненніваюцца склонавымі канчаткамі.
Адрозненні ў ліку:
Машка, ж., зб. Мошкі(мн.) [12,т.3].
Гарачы з самай раніцы вецер сек у вочы машкой і матылькамі [17,с.109].
Чалеснік, м. Чалеснікі[адз. л. няма][12,т.5].
Праз адчыненыя дзверы бег у хату, як зімой мароз у кут пад стол, ліп на вілачнікі ў чалесніку, як некалі на цапы на таку ў малацьбу [17,с.10].
У гаворках з гэтым значэннем зафіксаваны лексемы чало, цало, чалешнік, цялешнік, цалеснік, чэлюсць, пелюсць, вусце, жарало, соламя.[4.т.4, карта 78].
Адрозненні ў родзе:
Бягамля, н. Бягомль, м.
...Адступалі на усход, на Бегамля [17,с.340].
Выйгранка, ж. Выйгрыш,м.
Ці будзе выйгранка, можа калі ваўкі сабе горла заткнуць, кармі толькі, а сена хай стаіць. [16с.33].
Вянцо,н. Вянец,м. [12,т.1.].
Доўгі хлеў ля самай вуліцы неяк асеў у зямлю, выпершы на вуліцу ніжняе вянцо ў подрубе, і быў зусім недарэчны. [17,с.60].
На Беларусі распаўсюджаны дзве лексемы з гэтым значэннем: вянок(і яго фанетычныя варыянты) і вянец (і яго словаўтваральныя і фанетычныя варыянты) [4.т.4, карта 4].
Дамаўё, н. Дамавіна, ж.[12,т.2].
Маю Прузыну як паднялі во гэтак з падлогі... Дык і паклалі адразу ў дамаўё [17,с.85].
Параўн.: дабавіна, дамоўка, дом [4.т.3, карта 290].
Кадра, ж. Кадр, м.
Ну як тут яна ў вас, доктар? Вы мне глядзіце... Гэта мая лепшая кадра...[17,с.573].
Рукаво, н. Рукаў, м.[12,т.4].
Падышла да Дзярызямлі і тузанула яго за рукаво жоўтай тэніскі [17,с.576]. Наста камячыць рукаво нажуткі і выцірае вусны
Лексема рукаво, н. распаўсюджана толькі ў паўночна-заходняй зоне Беларусі, на ўсёй астатняй тэрыторыі зафіксавана лексема рукаў, м.[4.т.4, карта 210].
Румяна, ж. Рамонак, м.[12,т.4].
Дастаўшы яшчэ раз вады, падчапіў вядро, і пабег босы сцежачкай ля хаты, пліхаючы з вядра вадой на падарожнік і на жоўта-зялёную румяну [17,с.16].
Параўн.: румянак, раман[11.], раманік[8.], раманька, раманец[8].
Руччо, н. Ручай, м.[12,т.4].
І ад яго цяпер з гары цякло белае руччо, ёй, Алімпіядзе, на дарогу пад ногі [17,с.443].
Параўн.: ручай, м., ручэй, м.[4.т.2, карта 338].
Сканчонае, н. Канец, м.
Здавалася, што маладзік будзе вечна вісець угары над галавой і вечна ісці нехаця конь - без сканчонага [16с.67].
Стада, ж. Статак, м. [12,т.4].
Уперадзе, дзе знікла з вачэй перапялёстая стада скаціны, на полі навіс пыл і туман [17,с.500].
У беларускіх гаворках статак [кароў] называюць яшчэ табун, чарада, чэрадзь, грумада, гурт, тавар [4. т.1, карта 1].
Адрозненні ў склонавых канчатках
У беларускіх народных гаворках назоўнікі, якія ўжываюцца толькі як множналікавыя, маюць звычайна ў творным склоне форму на -мі: людзьмі, грашмі і інш. Зрэдку канчатак -мі маюць і іншыя назоўнікі (курмі, вілмі і пад.).
Крупмі Тв. скл Крупамі.
Вецер адразу б'е ў грудзі і сячэ сухімі крупмі па твары, шапоча на кажухах [17,с.335]. Асядаў віхор - зноў сыпала зверху крупмі, як з шуфля з-пад малатарні пасечаным зернем [16, с.89].
Курмі Тв. скл. Курамі.
Цягалі за чуб адзін аднаго, як пеўні перад курмі [17,с.319].
На месце М. скл. На месцы.
Спусціў бы яму штаны і адхвастаў бы дзягай па белым месце, каб аж чорнае стала. [17,с.141].
На трасцэ (рыба). М. скл. На трасцы.
Толькі была яна настоена не на бярозавым лісці, а на чэрствым, падсохлым за ноч чорным хлебе з плешчаніцкай новай пякарні, на трасцэ ў тамашнім соусе [17,с.199].
У творах І. Пташнікава таксама сустракаюцца і дзеясловы, якія перадаюць граматычныя асаблівасці дыялекту.
Форма 2-ой асобы адзіночнага ліку:
Засыпаць (засыпіш) Засыплеш.
Скуру з быкоў злупіш, яму выкапаеш, як паложана, і засыпіш усё гэта [17,с.166].
Перамераць (перамерыш). Перамераеш.
Бяжыш і малако перамерыш і здасі на малакавоз [17,с.505].
Форма 2-ой асобы множнага ліку:
Астаніцёся. Застаняцеся.
Не галодныя астаніцёся і не без солі [17,с.344].
Грабіць, незак. Грэбці [12, т.1].
Ззаду над логам, дзе яны сёння пасля палудня ўсёй вёскай грабілі і стаўлялі ў копы сена. [17,с.90].
Форма 3-яй асобы адзіночнага ліку:
Адмерыць (інф. у форме заг. лад) Адмерае.
Я табе вот што скажу: хай падбяжыць да старшыні і хай той адмерыць дзялку [17,с.491].
На поўнач ад лініі Астравец - Смаргонь - Маладзечна - Лагойск - Барысаў - Беразіно - Добруш дзеясловы першага спражэння 3-яй асобы адзіночнага ліку заканчваюцца на ц' : жывець.. [12,т.3]
У 3-яй асобе адзіночнага ліку ў сярэднебеларускіх гаворках дзеясловы 2-га спражэння маюць канчатак -ец'
Адчыне, зак. Адчыніць.
Ці адшчэпіць, ці адчыне іх (вароты), апушчаныя на самую зямлю [17,с.490].
Перасыпіць. Перасыпле. У форме заг. ладу.
Ды і плот хай перасыпіць, страху агледзіць, каб не цякла [17,с.491].
Спыне. Спыніць.
Дзе ён можа круціцца, пушчаны ваўчок, якога ніхто не спыне, пакуль ён не зморыцца, накруціўшыся да дурнаты.[17,с.277]
Падскоча, зак. У форме заг. ладу. Пад'едзе, падбяжыць [13,т.3].
Дачка хай падскоча да нас, закажа ў аптэцы [17,с.130].
У сярэднебеларускіх гаворках дзеясловы ІІ спражэння з націскам на аснове ў 3-й асобе адзіночнага ліку ўжываюцца без ц': воз а, нос а.
Форма 3 асобы мн. л.:
Насыпяць. Насыплюць. У форме заг. ладу.
Хай дагоняць, хай насыпяць солі на хвост [17,с.275].
Характэрнай рысай сярэднебеларускіх гаворак з'яўляюцца формы дзеясловаў І спражэння з ненаціскным канчаткам - аць: кажаць, сыпяць.
Нешматлікімі сярод граматычных дыялектызмаў з'яўляюцца прыметнікі.
Варонні. Варонін.
Марфа пачала зачэсваць угару свае густыя яшчэ ў яе гады, чорныя, як варонне крыло, валасы...[17,с.323].
Не распаўсюджанымі сярод граматычных дыялектызмаў з'яўляюцца прыслоўі.
Лепі. Лепш[лепей] [12,т.2].
Так вам будзе лепі [17,с.318].
Лепі - гэта форма вышэйшай ступені параўнання, утвораная суплетыўным шляхам: добра - лепі. [12,т.3]
Даволі рэдка сустракаюцца ў мастацкіх творах граматычныя дыялектызмы, якія выражаны такой часцінай мовы як дзеепрыметнік.
Сыпячы. Сыплючы.
Алімпіяда бачыла, як яно віхляе ў бакі, сыпячы з сябе пясок і сцёбаючы па вачах сонцам з вышараванай шыны [17,с.100].
Рэдкімі сярод слоў-дыялектызмаў, якія перадаюць граматычныя асаблівасці дыялекту, з'яўляюцца займеннікі.
Тэй. Той.
Кіне гэту і пярэйдзе да тэй (жонкі) [17,с.476].
У некаторых гаворках паўночна-ўсходняга дыялекту, а таксама ў сярэднебеларускіх гаворках найбольш пашыраным з'яўляецца ўказальны займеннік той або яго варыянт тэй. Займеннік тэй ужываецца звычайна ў тых гаворках, дзе пашыраны формы прыметнікаў маладзей, круцей.
1.4 Фанетычныя дыялектызмы
Фанетычныя дыялектызмы адлюстроўваюць якую-небудзь фанетычную асаблівасць пэўнай гаворкі.
Фанетычныя дыялектызмы - словы, якія адрозніваюцца ад літаратурных націскам, вымаўленнем зычных ці галосных, словы, у якіх адбыліся разнастайныя гукавыя змены зычных (эпентэза, метатэза, асіміляцыя, дысіміляцыя і інш.) [2,с.32]. Выкарыстанне фанетычных дыялектызмаў у творах абумоўлена не толькі вясковай тэматыкай твораў І.Пташнікава, але ў значнай ступені свядомай схільнасцю аўтара да дыялектызмаў, да перадачы асаблівасцей мовы герояў[3,с.23].
Для некаторых фанетычных дыялектызмаў характэрна скарачэнне гукавога складу, або замена канцавога зычнага на зычны іншай якасці:
Ёсь. Ёсць.
Свет усякі ёсь: і такі, і гэтакі [17,с.320].
Параўн.: есь, е, іе, ё, ест [18. карта 163].
У гэтым выпадку адбылася страта канцавога -ць у спалучэнні -сць. Гэта рыса характэрна пераважна для паўночна-ўсходняй тэрыторыі Беларусі.
Вун, часц. Вунь [12, т.1].
І маці, вун, седзячы на ложку, глядзіць далей цябе - у гарод. [17,с.125].
У гаворках ужываюцца розныя варыянты гэтай часціцы : вонь, унь, ванё, унё.
У беларускіх народных гаворках зафіксаваны разнастайныя гукавыя змены зычных. Яны выкліканы уплывам суседніх або аддзеленых складамі гукаў. У выніку гэтага адбываецца распадабненне, прыпадабненне, перастаноўка гукаў, страта ці ўзнікненне новага гука. Гэтую асаблівасць адлюстраваў і І.Пташнікаў у мове герояў сваіх твораў.
Распадабненне, прыпадабненне, перастаноўка гукаў, страта ці ўзнікненне новага гука найбольш ярка можна назіраць у назоўніках.
Аглобня, ж. Аглобля [12, т.1].
Фірага падышоў і таўхануў Анкуду рукой у плячо, моцна, як зморанага каня ў аглобнях [17,с.200].
У дадзеным выпадку назіраецца распадабненне двух падобных гукаў - дысіміляцыя. Гэта з'ява больш пашырана ў народных гаворках, чым у літаратурнай мове. [3,с.20]
Восвы, мн. Осы [12, т.1].
Стаяў пасля, глядзеў на рубашку і на рукі, і на папяровы каўпачок у малінніку, дзе не маглі суцішыцца восвы [17,с.259].
Прыстаўны зычны в характэрны як літаратурнай мове перад галоснымі о, у [вока, вуха], так і народным гаворкам. Але ў гаворках зафіксаваны словы з прыстаўным в, якія ў літаратурнай мове ўжываюцца без прыстаўнога в. Многія аналізуемыя фанетычныя дыялектызмы адрозніваюцца ад літаратурных адпаведнікаў адным гукам:
Вялейка, ж. Вілейка.
А яшчэ праз тыдзень, прарваўшыся пад Барысавам і выйшаўшы на прастор, праз Дзвінасу ў бок Вялейкі і Маладэчна пайшлі першыя танкі [17,с.114].
У асобных фанетычных дыялектызмах узнік новы гук на пачатку ці ў сярэдзіне слова або адбылося перамяшчэнне складоў:
Дзермяза, ж. Дзераза [12, т.1].
За дарогай затрашчаў сухі жоўты пад'ялевец, затлеўся мох і леташняя сухая дзермяза [17,с.435].
Павучынне, н. Павуцінне [12, т.3].
І ў пустым, сівым ад смугі і белага павучыння полі - чорны трактар [17,с.177].
Чурбал, м. Цурбан [12,т.5].
Можа проста нехта вырваў смаляны чурбалак і ўскінуў на калёсы - павёз з лесу дамоў палена на дровы [Лонва, с.39].
Сярод фанетычных дыялектызмаў вылучаецца вялікая група слоў, якія адрозніваюцца ад літаратурных адпаведнікаў націскам. Параўн.:
Абрусом. Абрусам (Тв. скл.).
Мне тады - як хто белым абрусом па вачах, у які я костачкі абгарэлыя закруціла [17,с.322].
Аптакарка, ж. Аптэкарка.
А ты тады, братка, не хадзі загараць у бярэзнік з аптакаркай [17,с.185].
Даланя, ж. Далонь [12,т.2].
Было нават відаць, як над круглым, з даланю, лобам рассыпаліся на рад нястрыжаныя валасы [17,с.90].
Двайня, ж. Двойня.
А цяляты - паявілася пад каровай двайня, - іх трэба выцерці дасуха, завязаць у пасцілку і нясці...[17,с.383].
Дросень, м. Драсён(трава) [12,т.2].
Ляжаць недзе яшчэ пад рэшатам і баравыя нагаткі, і дросень [17,с.32].
Кішаня, ж. Кішэня.
З адтапыранай кішані са штаноў у яго, здавалася, вось-вось вываліцца ў мокры жвір пад зруб пачка “Беламору”[17,с.16].
Палудзень, м. Полудзень, абед [12,т.3].
У некага з-пад пахі вышмыкнуў палудзень і шлёпнуў з газетай аб падлогу [17,с. 95].
Смяццё, зб. Смецце [12,т.4].
Смяццё б набрала ў спадніцу ў прыпол, завязала б і высыпала... [17,с.566].
Соснік, м. Сасняк [12,т.4].
Выцягвалі іх за кароўнік у соснік у партызанскія акопы і зарывалі ў зямлю [17,с.5].
У гаворках, акрамя лексемы соснік, ужываюцца варыянты сасняк, сасоннік, хвойнік, хвойняк, хвайна і інш.[4.т.1, карта 139].
Сярод фанетычных дыялектызмаў-назоўнікаў асобна вылучаюцца запазычаныя словы - словы новыя і не заўсёды зразумелыя для жыхароў вёскі, таму і вымаўленне іх значна адрозніваецца ад літаратурнага. Так, напрыклад, фанемы ф і ф' не былі ўласцівы старажытнай сістэме кансанантызму. Яны прыйшлі ў беларускую мову разам з запазычанымі словамі. У даўно запазычаных словах, а ў некаторых выпадках і ў новых (у мове прадстаўнікоў старэйшага пакалення) ф і ф' замяняюцца гукамі п, х, т або спалучэннямі хв, кв. У некаторых словах узніклі ўстаўныя гукі або адбылася перастаноўка гукаў ці складоў. У многіх словах, каб пазбегнуць неўласцівага жывой мове збегу галосных , ужываецца эпентычны гук в: гладзіволус, мацівола і пад. [3,с.38]
Біркулёз, м. Туберкулёз.
У Мікалая хворыя лёгкія - біркулёз, як гавораць у вёсцы [17,с.334].
Лісафет, м. Веласіпед[12,т.2].
У яго і лісафет, і стрэльба была [17, с.132].
Міністар, м. Міністр.
Цяпер санітарка - што міністар [17,с.579].
У спалучэнні гукаў стр, не характэрным для народных гаворак, узнік гук а.
Палікмахцерская, ж. Цырульня.
Зайшоў тут жа на вакзале ў палікмахцерскую [17,с.39].
Херма, ж. Ферма [12, т.5].
На херму яны не прыязджалі [17,с.422].
Віцінар, м. Ветэрынар.
Ці дадзім цяпер рады без віцінара [17,с.334].
Кардзіграма, ж. Кардыяграма.
А то ў се тут на яго табе хукаюць: уколы, шмаколы, кардзіграмы [17,с.552].
Прызідзюм, м. Прэзідыум.
Так вот і сядзі, адваліўшыся ад сцяны, як у крэсле ў прызідзюме [17,с.119].
Радзіва, н. Радыё.
І калі ніхто не гудзіць над вухам: ні машыны, ні мухі, ні радзіва на сцяне галавы не дурыць [17,с.95].
Радзікуліт, м. Радыкуліт.
У нас і радзікуліт лепшы, чымся дзе на свеце [17,с.489].
Радзіяцыя, ж. Радыяцыя.
Радзіяцыя, старшына. Гэта ўсё ад радзіяцыі.[17,с.162].
Целевізар, м. Тэлевізар.
То радзіва скажа, то целевізар пакажа [17,с.256].
Многія словы памянялі сваё аблічча ў сувязі з тым, што на іх уздзейнічалі законы дзекання і цекання, пашыраныя ў большасці беларускіх народных гаворак. У народнай мове запазычаныя словы падлягаюць тым самым зменам, што і ўласнабеларускія.
У фанетычных дыялектызмах-прыметніках адлюстраваны ўсе тыя з'явы, што і ў назоўніках (адрозненні па націску, распадабненне ці прыпадабненне гукаў ). [3,с.21]
Адоткнуты, дзеепрым. Адаткнуты.
А так - і штрафную паднясуць і сам бяры пасля з любой бутэлькі, стаяць адоткнутыя [17,с.122].
Давяроны, прым. Давераны.
І скажу табе давяроную праўду: не ездзіў ён да мяне [17,с.565].
Мачоны, прым. Мочаны.
У кожнага былі і сушоныя грыбы, і рыжыкі, і рудзякі мачоныя [17,470].
Слабодны, прым. Свабодны, не заняты.
На ложку, вун, садзіцеся, на слабодным [17,с.475].
Ялкі, прым. Ёлкі, прагорклы.
Запахла старым дамашнім духам, дзе быў чуваць і хлеб, і ялкое сала, і горкае масла [17,с.503].
Нешматлікую групу фанетычных дыялектызмаў прадстаўляюць дзеясловы.
Ашчарэпіць, зак. Ашчаперыць.
Сядзіць, во, ля самай студні, галаву ашчарэпіўшы [Лонва, с.23].
Слова ўзнікла ў выніку перастаноўкі складоў.
Вязці, незак. Везці.
І калі за Асавок да трактара не будуць сёння вязці ваду, бабы пабягуць тады аж на грэблю ў крыніцы [17,с.145].
Жваць, незак. Жаваць.
Не жвуць жвачку каровы: намораны на пашы за дзень[17,с.338].
Нясці, незак. Несці.
А цяляты - паявілася пад каровай двойня, - іх трэба выцерці дасуха, завязаць у пасцілку і нясці [17,с.383]. Нясла з хаты ў руцэ перад сабой чорную сумачку і жоўты букет [17,с.509].
Палятуць, зак. Паляцяць.
Сінюкі зацінькаюць, фыркнуць і палятуць на карэнне. [Лонва, с.161].
Сморгаць, незак. Шморгаць.
Рвала лісце маці, рваў і ён, сморгаў пасля маленькімі мокрымі ад поту і балотнай вады пальчыкамі мацярдуху [17,с.10].
Форскаць, незак. Фыркаць.
Конь форскаў, махаў галавою [Лонва, с.51].
Да групы дыялектызмаў, якім характэрна скарачэнне гукавога складу, хістанне націску адносяцца прыслоўі.
Відна.Відно [12, т.1].
Ад месяца было відна [17,с.439].
Высака. Высока [12, т.1].
У хаце адразу павалілася на ложак, падкінуўшы да брыжа дзве падушкі, каб было высака пад галаву [17,с.4].
Даўна. Даўно [12, т.2].
Ці даўна, здаецца, я тут хадзіў на грэблі па калені ў гразі [17,с.610].
Для прыслоўяў на -а, -о, якія ўтвораны ад якасных прыметнікаў, у гаворках характэрна хістанне націску. На адной тэрыторыі могуць ужывацца паралельна два варыянты: відна і відно. Але формы з націскам на 1-ым складзе характэрны часцей для паўночна-ўсходняга дыялекту і для сярэднебеларускіх гаворак [18. карта 175].
Цурчом. Цурком [12, т.5].
Кроў. Пайшла ўчора днём. Цурчом. Аж цяпер солана ад яе ў роце [17,с.117].
Большасць зафіксаваных фанетычных дыялектызмаў адрозніваюцца ад літаратурных слоў націскам (дросень--драсён, двайня--двойня, кішаня--кішэня і пад.).
У некаторых словах пад уплывам суседніх гукаў адбылося распадабненне ці прыпадабненне гукаў, перастаноўка ці страта іх, паяўленне новых гукаў: аглобня--аглобля, дзермяза--дзераза, сморгаць--шморгаць, слабодны--свабодны і пад.
Запазычаныя ж словы адаптаваліся ў гаворцы і вымаўляюцца згодна з законамі беларускага вымаўлення: рэгулярна адлюстраваны закон дзекання і цекання: радзіяцыя, ціліфон, прызідзюм, неўласцівы беларускім гаворкам гук ф перадаецца гукам х: херма, ці спалучэннем гукаў хв: кухвайка і пад.
1.5 Семантычныя дыялектызмы
Семантычныя дыялектызмы - агульнанародныя словы, якія ўжываюцца ў пэўнай мясцовасці з іншым значэннем, чым у літаратурнай мове[3,с.45].
Гэта група дыялектызмаў нешматлікая. Такіх слоў намі выяўлена каля 20.
Гаршчок, м., перан. Галава.
Размажджэру гаршчок любому, хто паткнецца [17,с.495].
Параўн.: гаршчок - пасудзіна для гатавання стравы [13,т.3].
Качан, м.,перан. Галава.
Закраталіся ў бульбеўніку стрыжаныя галовы, і сярод іх ужо блішчэў чырвоны Валерыкаў “качан”, як абмыты дажджом падасінавік [17,с.212].
Параўн.: качан - плод капусты [13,т.3].
Адняты, дзеепрым. Адвязаны.[12,т.1,с.163].
На другі бок вуліцы ля плота стаяць запрэжаныя ў калёсы аднятыя коні з сенам пад носам. [17,с.75].
Акручаваць, незак. Заварочваць [12,т.1].
Адступаюць... Адурнець трэба, каб самому на ражон лезці... Акручавай каня, Мікалай!..[17,с.361].
Браць, незак.,неран. Моцна бегчы [12,т.1].
Перадыхнуў, седзячы, і цяпер браў па дарозе - толькі вецер свістаў [17,с.50].
Габліць, незак, перан. Чысціць, зразаць тонкі слой з паверхні [12, т.1].
Добра, што скура цэлая. Няма, брат, каму яе габліць [17,с.66].
Параўн.: габляваць - зразаць тонкі слой з паверхні драўніны [13, т.2].
Заялаваць, зак., перан. Доўга быць нежанатым, халастым [12, т.5].
Колькі гэта ён у вас будзе нежанаты? - Заялаваў... Хоць бы ўнукаў матцы падкінуў [17,с.487].
Пырснуць, зак.,перан. Скочыць, кінуцца [12,т.4].
Белыя вушкі замерлі былі на дарозе, пасля пырснулі, што конік-цвыркун, на левы бок у лубін...[17,с.51].
Спярэшчаны, дзеепрым. Здратаваны.
І пайшла да гародчыка па чыстай сцежачцы між падарожніку, спярэшчанай курынымі слядамі [17,с.20].
Сціснуць, зак., перан. Закалоць [12,т.2].
Кабанчыка без мяне ўвосень сціснеш, а чым лапатачкі перасыпеш, калі солі не будзе?[17,с.350].
Сшарэць, зак. Сцямнець[12,т.5].
Пакуль Мікалай адмыў рукі - сшарэла. Запалілі лямпу над сталом, селі за стол і сядзелі.[17,с.477].
Тоўпіцца. незак. Змяшчацца [12,т.5].
З кабіны, разгінаючыся, высунуўся чалавек, які невядома як там і тоўпіўся [Лонва,с.19]. З-пад сядзення выцягнулі тады дохлага ваўка - старога, як толькі там тоўпіўся [16с.80].
Ушчаміць, зак., перан. Запрэгчы [13,т. 5].
Ідзі ўшчамі якога каняку ды дамоў адвядзі [17,с.263].
Цадзіць, незак. Ісці(пра дробны дождж) [13,т.5].
Пасля ўсю ноч цадзіў па шыбах дожджык, востры, сек па сцяне, як голым венікам - ад яго не было чуваць у хаце ходзікаў [17,с.11].
Большасць адзначаных семантычных дыялектызмаў - словы з пераносным значэннем, эмацыянальна-афарбаваныя.
2. Спосабы ўвядзення дыялектызмаў у кантэкст
Любы дыялектызм, ці то ў аўтарскай мове, ці то ў мове героя павінен быць максімальна зразумелым для чытача. Сапраўдныя майстры мастацкага слова тонка адчуваюць, што многія назвы прадметаў, працэсаў, якасцей прадметаў вядомыя ў адной мясцовасці і невядомыя ў другой, таму яны клапоцяцца пра іх зразумеласць, даходлівасць, карыстаюцца рознымі прыёмамі і спосабамі ўвядзення дыялектнага слова ў мову мастацкага твора. Вядомы даследчык беларускай мовы А. Каўрус адзначае: “Характэрна, што ў рамане “Алімпіяда” пісьменнік нібы ставіць мяжу перад нелітаратурнымі словамі, формамі, адчувае, што іх можа не прыняць чытач, а таму тлумачыць асобныя дыялектызмы, прастамоўныя ці індывідуальныя словаўжыванні персанажаў, паказвае на сферу іх пашырэння” [2,с.49]
... На херму яны прыязджалі ... - Бабка гаварыла не ферма , а херма [17, с. 110].
Гэта выказванне адносіцца не толькі да рамана “Алімпіяда”, а і да ўсіх іншых твораў І. Пташнікава.
Можна выдзеліць некалькі спосабаў увядзення дыялектызмаў у кантэкст:
Спосаб непасрэднага тлумачэння (адразу ў кантэксце, або ў зносцы тлумачыцца сэнс прыведзеннага слова):
У Мікалая хворыя легкія - біркулёз, як гавораць у вёсцы [17,. с. 315]. І зубы вялікія і шырокія, як касцяныя падплятанкі, якімі ў вайну падпляталі лазовыя лапці. [17, с. 62].
Гэты спосаб увядзення дыялектызмаў у кантэкст, на нашу думку, у І. Пташнікава самы распаўсюджаны.
Тлумачэнне праз увядзенне ўстаўнога сказа:
Бярэш у рукі рагатыя на два зубы, лясковыя вілкі, трасеш сена з саломай - робіш струшанку - і носіш яе ахапкамі каровам за драбіны. [17,с. 352].]. Але па вітку - бярозавы доўгі дубец [Юрка заве яго так, бо імі, бярозавымі дубцамі, у Лонве вітавалі плот] - Юрка не пойдзе [Лонва, с. 151].
Тлумачэнне праз увядзенне прыдатка - спосаб атрыбуцыі, калі дыялектнае слова далучаецца да агульнавядомай лексемы, як прыдатак і аддзяляецца злучком:
Да маста на лажок выходзіла дваром калгасная лесапілка-гатар. [17, с. 259].
4. Тлумачэнне праз увядзенне сіноніма, калі побач з дыялектным словам падаецца сінонім з літаратурнай мовы:
І вазьміце з сабой гальнікі. Дзеркачы чым большыя, тым лепш. [17, с. 61].
5. Спосаб пунктуацыйнага выдзялення, калі дыялектызм бярэцца ў двукоссе, выдзяляецца дужкамі ці працяжнікамі. Іншы раз гэтым указваецца толькі на ненарматыўнасць лексікі, а сэнс слова не раскрываецца:
Пярэдні ехаў Харбіна на сівым у яблыкі жарабку, якога ён, як паявіліся партызаны, прывёў ноччу «з-за ракі» - «збамбіў» - і шкадаваў, што роднага бацьку. [17,с.108].
Кантэкстуальны спосаб тлумачэння, калі сэнс дыялектнага слова вынікае з кантэксту, праз слоўнае акружэнне. Гэты спосаб з'яўляецца самым пашыраным.
Назад па крутым абрыве яна падымалася, як па стозе сена, каб хутчэй ухапіцца за вітку - за галінку чорнай чаромхі на беразе [17,с. 383]. Недалугі ён [конь], мусіць, яго ніхто з хлапцоў ніколі не хоча запрагаць, хапаюць лепшых [17, с. 58].
...Подобные документы
Праява своеасаблівасці дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес" ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў. Роля дыялектызмаў у мове рамана пісьменніка. Семантыка-граматычны аспект даследавання мовы рамана.
курсовая работа [59,0 K], добавлен 12.01.2016Лексіка-семантычныя комплексы, функцыі метафар. Структура параўнальных канструкцый на узроўнях слова, словазлучэння, сказа. Класіфікацыя эпітэтаў паводле сувязі з паяснёным словам. Іх функцыянальна-стылістычная роля у вершах паэта, спосабы выражэння.
курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.01.2016Іван Мележ як майстар раману ў беларускай прозе. Тэарэтычны аспект даследвання з’явы сінаніміі, месца і роля у мове мастацкага твора. Тыпы сінонімаў паводле семантычнай і стылістычнай характарыстыкі: семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя.
курсовая работа [59,4 K], добавлен 08.04.2013Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.
дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012Даследавання феномена экспрэсіі, з’явы экспрэсіўнасці моўных адзінак. Аналіз сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычных твораў Л. Дранько-Майсюка на розных узроўнях мовы. Лексічныя, лексіка-семантычныя, сінтаксічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту.
дипломная работа [112,1 K], добавлен 24.04.2013Вызначэнне ролі падпарадкавальных злучальных слоў у складаназалежным сказе з даданай часткай часу. Характарыстыка сказаў з пункту погляду адносін (адначасовасці, неадначасовасці) і сродкаў сувязі ў творы У. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".
курсовая работа [34,0 K], добавлен 05.03.2010Агульнае паняцце аб літаратурным родзе, відзе, жанры. Эпас (эпічны род): сістэма эпічных відаў і жанраў. Сістэма драматычных відаў і жанраў. Лірыка (лірычны род). Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў.
контрольная работа [57,9 K], добавлен 25.02.2011Драматургія В. Дуніна-Марцінкевіча ў ацэнках беларускіх даследчыкаў. Жанрава-стылёвыя асаблівасці і характарыстыка персанажаў камічнай оперы "Ідылія". прыёмы і спосабы дасягнення камічнага эфекту ў "пінскай шляхце". Адметнасць сатыры ў камедыі "Залёты".
дипломная работа [116,4 K], добавлен 16.05.2015Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.
курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.
курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013Мастацкія асаблівасці прозы Ш. Ядвігіна, яго шлях ад твораў сатырычна завостраных, алегарычных, блізкіх да фальклорных да рэалістычна-псіхалагічных апавяданняў і лірыка-філасофскіх імпрэсій. Фальклорныя матывы ў творах. Спосабы мастацкай тыпізацыі герояў.
курсовая работа [86,7 K], добавлен 17.12.2014Семантыка-граматычныя і стылістычныя асаблівасці парэмій мовы трылогіі "Палеская хроніка" I. Мележа. Структурна-марфалагічныя асаблівасці, сэнсавая характарыстыка парэмій. Прыказка як моўная адзінка. Картатэка парэмій мовы "Палескай хронікі" Мележа.
дипломная работа [122,9 K], добавлен 27.04.2013Мянушка як неафіцыйнае найменне чалавека. Простыя, складовыя, складаныя мянушкі. Мянушкі, якія характарызуюць фізічныя, псіхічныя якасці. Мянушкі, што ўказваюць на месцажыхарства і нацыянальнасць. Неафіцыйныя найменні, утвораныя ад фауністычных назвау.
дипломная работа [167,9 K], добавлен 24.05.2013Эстэтычныя прынцыпы Ў. Фолкнэра: тэкставыя ўласцівасці; текстоцентричны аналіз; суадносіны паняццяў "тэкст" і "мастацкі твор". Лінгвістычны статус прэдыкатыўных парантетичних унясенні ў структурна-семантычныя і прагматычныя адзінку мастацкага тэксту.
дипломная работа [54,7 K], добавлен 11.06.2012Азнаямленне з жыццёвым і творчым шляхам А. Письмякова. Лірыка паэта наскрозь прасякнуты пачуццем патрыятызму і глубь любові да свайго роду, якія адлюстроўваюць праз апісанне прыгажосці Беларускага краю ў творах "Балада роду", "Трызненне паўстанца".
курсовая работа [35,5 K], добавлен 05.03.2010Проблема впливу неореалізму та неоромантизму на малу прозу В.Винниченка. В творах "Раб краси" і "Біля машини" аналізуються такі модерністські особливості як конфлікт індивіда і середовища, роздвоєєня особистості, символізм в творах. Сучасне літературознав
статья [11,7 K], добавлен 16.10.2004Агульная характарыстыка вобраза апавядальніка ў творах мастацкай літаратуры. Васіль Быкаў – майстар ваеннай аповесці. Моўны вобраз апавядальніка ў аповесці "Трэцяя ракета", "Знак бяды". Частае выкарыстанне мадальных словаў як ў суб’ектыўнай манеры пісьма.
курсовая работа [41,7 K], добавлен 30.04.2013Прозова та поетична творчість Сергія Жадана. Реалізм в прозових творах письменника. Проблематика сучасного життя в творчості С. Жадана. "Депеш Мод" – картина життя підлітків. Жіночі образи в творах Сергія Жадана. Релігійне питання в творах письменника.
курсовая работа [53,9 K], добавлен 04.10.2014Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.
курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013Використання неповних речень в художніх творах українського письменника Ю.М. Мушкетика. Поняття та класифікація неповних речень. Контекстуальні та ситуативні неповні речення в романі "Яса". Специфіка еліптичних неповних речень в творах Юрія Мушкетика.
курсовая работа [33,7 K], добавлен 26.05.2008