Старонкі гісторыі ў раманах Л. Дайнекі
Развіццё гістарычнай прозы ў беларускай літаратуры. Адлюстраванне падзей, пэўных прасторавых і часавых межаў ў раманах Леаніда Дайнекі "Меч князя Вячкі", "След ваўкалака", "Жалезныя жалуды". Наватарскія здабыткі беларускага мастака, паэта і празаіка.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 16.12.2013 |
Размер файла | 79,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru
Размещено на http://www.allbest.ru
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
Завочны факультэт
Кафедра беларускай літаратуры
Курсавая работа
СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ Ў РАМАНАХ Л. ДАЙНЕКІ
Выканаўца:
студэнтка групы БЗ-31
Пашкевіч Вольга Паўлаўна
Навуковы кіраўнік:
к.ф.н., дацэнт
Ярац Віктар Уладзіміравіч
Гомель - 2010
ЗМЕСТ
Уводзіны
1. Развіццё гістарычнай прозы ў беларускай літаратуры
2. Адлюстраванне гістарычных падзей ў раманах Леаніда Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”
3. Мастацкія вартасці гістарычных раманаў Л. Дайнекі
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
УВОДЗІНЫ
Цікавасць да трывожна-таямнічага гучання сівых вякоў, зварот да вытокаў, імкненне ўявіць і зразумець першапачынальнікаў нацыі і ўласнага роду -- “якія яны, мае прадзеды?” [1, с. 3] і -- заўжды прысутнічалі і нават выступалі ў якасці вядучых матываў у творчасці паэта і празаіка Л. Дайнекі. Такое ўдумлівае светаспасціжэнне праз багатыя магчымасці гістарычнай памяці, ацалелыя рэчыўныя і прыродныя рэаліі выявіліся ўжо ў першым вершаваным зборніку пісьменніка “Галасы” (1969). “Для маладога аўтара неспакой сівых вякоў, грымучы крыгаход стагодзяў, подых даўніны, яе прысутнасць у дні сённяшнім угадваюцца ў такіх атрыбутах някідкага беларускага рэльефу, сведках перажытага роднай зямлёй-славянкай, як камяні, курганы, шчодра палітае крывёю жытнёвае поле, журлівыя крыніцы, блакітныя рэкі, лясныя моглкі” [2, с. 64]. Менавіта яны дапамагаюць пісьменніку прарвацца за хмары былога і ў нейкі момант зразумець, што “камяні -- наша памяць жывая” [1, с. 5], а курганы, гэтыя “помнікі змагання”, не што іншае, як “стагоддзяў зорны шлях” [1, с. 16]. Яшчэ больш выразна гістарызм мыслення творцы, пільная ўвага яго душы да кожнай праявы акаляючага свету здолелі ўвасобіцца ў буйных эпічных формах.
3 імем Л. Дайнекі трэба звязваць з'яўленне ў айчынным мастацтве слова гістарычнага раманнага цыкла. Як вядома, больш звыклая для беларускай літаратуры і нават плённа распрацаваная ў ёй складаная адметная эпічная форма ў жанры ваеннага ці сацыяльна-псіхалагічнага эпасу. Варта ўзгадаць дылогію А. Адамовіча, трылогію I. Навуменкі, тэтралогію В. Адамчыка, незавершаную пенталогію І. Чыгрынава і інш. Тым не менш у іншых літаратурах без асаблівых цяжкасцей можна адшукаць прыклады празаічных цыклаў якраз гістарычнай тэматыкі. Назавём хоць бы серыю раманаў “Праклятыя каралі” М. Друона, “Коні сонца” Ж. Руа, “Лёс Францыі” Р. Мерля, біяграфічны цыкл Ю. Тынянава, “Да апошняга мора” У. Яна, “Гасудары Маскоўскія” Дзм. Балашова і іншых.
Першы зварот да мінуўшчыны не вызначаўся арыгінальнасцю, індывідуальна канкрэтным бачаннем гісторыі. Вось якімі, напрыклад, паказаны прадзеды, дняпроўскія плытагоны:
Яны ў навальніцу ладзілі
З напорам хваляў шалёных,
Яны жартавалі нявесела,
Збягалі з плытоў на прыстань
І мокрыя лапці вешалі
Над цяпельцам іскрыстым, начамі ля вогнішча прадзеды гаварылі:
…пра лёс, пра надвор'е
І пра сялянскую сціпласць,
Пра тое, што дзеці хворыя
Чакаюць бацькоўскіх гасцінцаў… [1, с. 17].
І, вядома, пра волю. У іх сэрцах “адвага спела.. пусціць пад панскія дахі чырвонага пеўня” (“Прадзеды” ).
“Цікавасць да айчыннай гісторыі праходзіць праз усю творчасць пісьменніка”, -- слушна заўважае М. Шамякіна [3, с. 158]. Многія з яго вершаў прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Дзеянне рамана “Людзі і маланкі” адбываецца ў 1917-18 гадах на фоне рэвалюцыйных перамен у грамадстве. А ў рамане “Запомнім сябе маладымі” Леанід Дайнека звяртаецца да падзей 1919 года, напярэдадні стварэння Савецкай Беларусі. Наогул, увагу пісьменніка ў першаю чаргу прыцягваюць пераломныя часы. Атмасфера змен, якія робяцца цяжкім выпрабаваннем для герояў.
Творам Леаніда Дайнекі ўласціва спецыфічная “філасофія гісторыі”. За канфліктамі паміж персанажамі чытаецца сутыкненне светапоглядаў, маральных установак, сістэм каштоўнасцей. Адзін з удзельнікаў канфлікту адстойвае трывалыя, правераныя, але часткова састарэлыя ідэалы, другі -- прыхільнік змен. I ні за кім з іх няма “абсалютнай праўды”. Гэтая аб'ектыўная гістарычная праўда раскрыецца пазней, ужо за часавымі межамі рамана. Увесь ланцуг прычын і наступстваў узновяць нашчадкі. Тут нельга не прыгадаць верш Леаніда Дайнекі “Ісціна” з кнігі “Вечнае імгненне”:
Кліча яна дябе і мяне,
Яна, як маяк на планеце.
Ісцша не ў вше, не ў вайне.
Ісцша ў нашых дзецях [4, с. 39].
У гэтым зборніку прыкметна вылучаецца нізка вершаў “Постаці гісторыі айчыннай”, у аснове якой ляжыць паэтызацыя вобразаў вядомых людзей беларускай мінуўшчыны, пра што самі за сябе гавораць назвы твораў: “Вячка. 1224 год”, “Лышчынскі. 1689 год”, “Вецер. 1744 год”, “Грынявіцкі. 1881 год”, “Чарвякоў. 1922 год”. Зноў жа, з пазіцый сучаснасці, не ўсё ў некаторых з гэтых вершаў у светаасэнсавальным плане выглядае бездакорна, бо сёння ў новым святле адкрываюцца факты і старонкі мінулага. Звярнуўшыся да нашай гісторыі, Л. Дайнека імкнуўся выявіць свабодалюбнасць і патрыятызм беларускай душы:
Да вас іду, адважныя, палеглыя.
I разамз вамі за народ свой б'юся.
I праз усе нягоды і адлегласці
Нам свецяць вочы роднай Беларусі [4, с. 95].
У вершах нярэдка фігуруюць вобразы продкаў: далёкіх прашчураў ці зусім блізкіх -- бацькоў салдат Другой сусветнай вайны. Галоўны героі паэзіі Леаніда Дайнекі -- чалавек і прырода ў межах часу, у сусвеце няспынных змен.
Адзначым аднак, што пісьменнік-пачатковец лічыць патрэбным сказаць аб сваёй далучанасці да мінулага, падкрэсліць непарыўнасць сувязі вякоў, прайшоўшы з сённяшнім днём.
Аб сваім успрыняцці Гісторыі сам пісьменнік расказвае так: “Гісторыя... Якое прывабнае і яюое няўлоўнае паняцце! Каменная сякера ў руках дзікуна -- гісторыя.. Юрый Гагарын у космасе -- гісторыя. Сказ, напісаны мною за імгненне да сказа, яй я зараз пішу, -- гісторыя. Бясконцы ланцуг... Ні пачатку ні канца не відна...
“Гісторыя -- гэта вялізны разнастайны вопыт чалавецтва, сустрэча людзей у стагоддзях”. Так пісаў гісторык Марк Блок, герой французскага Супраціўлення, расстраляны фашыстамі.
У кожнага народа павінна быць нацыянальная энергія і гістарычная памяць. У кожнага” [5, с. 3].
Раман “Меч князя Вячкі” выразна вылучаецца на фоне папярэдніх твораў навізной матэрыялу і ўзнятых праблем. Больш матываванымі і пераканаўчымі сталі паводзіны герояў, узбагаціліся іх адчуванні іперажыванні.
“Даўно мне хацелася напісаць пра беларускую мінуўшчыну. Сверб стаяў у душы, незагойная стрэха ныла ў сэрцы.. Яшчэ ў маленстве.. чытаючы кніжкі пра славутых віцязяў, пра аблогі гарадоў, пра жахлівыя вастрадзюбыя бярвенні-тараны, якія нібы шкарлупенне, праломвалі акутыя жалезам брамы, марыў я нейкім чынам сустрэцца з продкамі -- з крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі” [6, с. 56], -- тлумачыць пісьменнік свій зварот да гісторыі. Сустрэча з продкамі адбылася. Пісьменніцкае ўяўленне ўвасобіла на саронках першага гістарычнага рамана мужнага абаронцу роднай зямлі кукейноскага князя Вячаслава Барысавіча (Вячку), полацкага князя Уладзіміра, рыжскага епіскапа Альберта, які сілай і хітрасцю імкнуўся захапіць землі славян, ліваў, эстаў.
На жаль, да сённяшняга часу мала асветлены “гістарычныя” творы Леаніда Дайнекі крытыкамі і літаратуразнаўцамі. У сучасным літаратуразнаўстве толькі некалькі даследчыкаў ацэньвалі гэтыя творы. Гісторык Мікола Ермаловіч -- рэцензент рамана Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі” спадзяецца, што гэты твор “будзе Л. Дайнеку добрым грунтам для далейшага пранікнення ў полацкую гісторыю, якая даўно чакае свайго глыбокапраўдзівага і высокамастацкага паказу ў беларускай літаратуры” [7, с. 7]. Вольга Шынкарэнка разглядала мастацкія вартасці твораў Леаніда Дайнекі. Яна ўказвае, што “ да сённяшняга дня праблема выбару ўласнага беларускага шляху застаецца надзвычай актуальнай. Сімвалы яго -- імкненне да незалежнасці, якую мячом і гартаваным агнём адстойвалі героі Л. Дайнекі, вернасць роднай зямлі, сцягу, мове. Да гэтага клічуць “няўмольны голас памяці, голас продкаў, голас крыві” [8, с. 292].
Мэта курсавой работы -- лёс асобы і народа ў раманным эпасе Леаніда Дайнекі /“Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”, “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”/.
Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:
--выявіць вытокі гістарычнай прозы Леаніда Дайнекі;
-- раскрыць ідэйна-мастацкія асаблівасці раманаў Леаніда Дайнекі;
--ацаніць наватарскія здабыткі Леаніда Дайнекі ў мастацкім увасабленні задумы, ў развіцці гістарычнай прозы.
Аб'ектам даследавання -- раманы Леаніда Дайнекі.
Суб'ект даследавання -- лёс асобы і народа.
1. РАЗВІЦЦЁ ГІСТАРЫЧНАЙ ПРОЗЫ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Гістарычная проза -- спецыфічны жанр. Яна вымагае добрага ведання гістарычных матэрыялаў, і не толькі “гісторыі ў падзеях і датах”. У мастацкім творы на першае месца выходзяць рэаліі бытавыя, паўсядзённыя. Таму асабліва важна спалучыць гістарычную дакладнасць і ў той жа час стварыць вобразы блізкія і зразумелыя сучаснаму чытачу. Тое ж тычыцца і мовы твораў: яна павінна адпавядаць рэаліям часу, калі адбываецца дзеянне, і разам з тым не быць перагружанай гістарызмалі, архаізмамі, спецыфічнымі словамі, вядомымі толькі спецыялістам-этнографам.
Уладзіміра Караткевіча лічаць пачынальнікам распрацоўкі гістарычнай нацыянальнай прозы. Уладзімір Караткевіч -- вялікі сын беларускага народа, першаадкрывальнік у літаратуры невядомых ці малавядомых старонак гісторыі Белай Русі, сапраўдны гуманіст, голас якога ў абарону дабра мы чуем і сёння. Усё жыццё яго было змаганнем за край і народ свой, гарэннем за праўду, за прызнанне “зямлі пад белымі крыламі”. І памёр ён заўчасна, ацэнены далёка не ўсімі, -- “рыцар сумлення і свабоды” з песнай на вуснах пра неўміручасць народа і краю.
Ён жыў не толькі для сябе, не дзеля дасягнення асабістага шчасця, а больш для іншых, болей аддаваў, чым браў, бо было ў яго, па словах Васіля Быкава, “вялікае чалавечае сэрца”. Безабаронны, як дзіця, апантаны ідэяй аднаўлення гістарычнай справядлівасці, надзвычай таленавіты, Уладзімір Караткевіч застаўся непаўторным у гісторыі нацыянальнай літаратуры мастаком слова і чалавекам. Дзякуючы Караткевічавай спадчыне мы глыбей пазналі сябе як нацыю, яшчэ больш наблізіліся да спаталення сваёй духоўнасці, зведаў сутнасць сапраўднай, а не ўяўнай прыгажосці. Пра гэта вельмі добра напісаў літаратуразнаўца і крытык Адам Мальдзіс: “Пісьменнікаў, відаць, можна ўмоўна падзяліць на тры групы: тых, хто апярэджвае свой час, тых, хто добра крочыць з ім у нагу, і тых, хто ад яго адстае, часам безнадзейна. Караткевіч адносіцца да першых. Іншыя лягчэй або цяжэй прыстасаваліся да застойнага перыяду. А ён -- не. Ён горда, нібы Юрась Братчык крыж на Галгофу, нёс цяжкую ношу “заступніка” беларускай гісторыі і беларускай культуры. Быў прапаведнікам і прарокам” [9, с. 39].
Нельга не пагадзіцца з высновамі навукоўцаў пра тое, што ў рамане “Каласы пад сярпом тваім” У. Караткевіч дасягнуў дакладнасці ў адлюстраванні гістарычнай эпохі, глыбока, па-філасофску асэнсаваў яе, выявіў аналітычны падыход да вывучэння канкрэтных фактаў вызваленчага руху і яго асноўных сіл, стварыў высока-мастацкі раман з яркімі вобразамі і адметным стылем.
Ключом да разгадкі звышзадачы, якую ставіў Уладзімір Караткевіч, калі ствараў раман “Каласы пад сярпом тваім”, можа быць аўтарскае прызнанне: “На гістарычных сюжэтах я ствараю сваю матрыцу будучага. Калі ты ў пэўнай сітуацыі калісьці зрабіў так, а не інакш, то і праз сто, тысячу гадоў ты ў падобных абставінах зробіш у нечым падобны ўчынак. Кожны гістарычны сюжэт -- гэта адкрытая размова з сучаснікам. А дзе яшчэ можна паказаць так поўна чалавека, што стаіць перад выбарам, якім яму быць, калі не на фоне гісторыі, вайны, экстрэмальных умоў, у якія трапляе гэты чалавек і праяўляецца ўвесь, да канца, да тых рыс характару, якія ён, можа, і сам не падазраваў у сабе” [10, с. 24].
3 гэтага выказвання выразна высвечваецца і адрасат твораў Уладзіміра Караткевіча -- чалавек, што стаіць перад выбарам, якім быць. Такая праблема найбольш востра ўзнікае ў раннім юнацтве.
Разам з тым, з працытаванага вышэй аўтарскага прызнання вынікае, што з усіх функцыянальных мажлівасцяў мастацкай літаратуры пісьменнік асабліва цаніў яе за чалавеказнаўства, за ўплыў на чытача, дзякуючы чаму яна займае адпаведную нішу ў гістарычным прагрэсе. Галоўнай функцыянальнай задачай гістарычных твораў было імкненне пісьменніка да гуманізацыі гісторыі, якая, будучы “перасаджанай” ў свядомасць “канкрэтнага суб'екта”, становіцца яго глыбока адчутым унутраным набыткам. Пазнавальнае значэнне літаратуры, на думку рускага пісьменніка Ю. Трыфанава, спецыфічнае, бо яно рэалізуецца праз душу. Пісьменнік заўважае, што гісторыя чалавецтва ўжо амаль напісаная. Калі сабраць усе кнігі свету, якія апісваюць падзеі ў розных краінах, можна скласці такую гісторыю. Але толькі адзінкавыя падзеі, усяго некалькі старонак у гэтай мільённастаронкавай эпапеі чалавецтва, спазнаныя душой. Сутнаснае ў выказванні Ю. Трыфанава заключаецца ў тым, што пры чытанні мастацкага твора адбываецца і гуманізацыя самога “канкрэтнага суб'екта”, чый унутраны свет, узбагаціўшыся вершам, апавяданнем, раманам, выносіцца ў знешні свет і становіцца такім чынам набыткам гісторыі.
Вядома, што ў студэнцкія гады У. Караткевіч зацікавіўся гісторыяй паўстання 1863 г. і пасля заканчэння ўніверсітэта рабіў спробу паступіць у аспірантуру, каб напісаць працу пра падзеі таго часу. Аднак навуковыя падыходы будучага пісьменніка да тэмы паўстання 1863 г. не адпавядалі тагачасным ацэнкам, юнак вымушаны быў пакінуць Кіеў і паехаць вясковым настаўнікам у глухую вёску Лесавічы, што на Кіеўшчыне.
У 1957 г. У. Караткевіч напісаў аповесць “У снягах дрэмле вясна”, што, як перакананы А. Мальдзіс, “мае ў многім аўтабіяграфічны характар”. У кнізе “Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча” літаратуразнаўца даволі пераканальна праводзіць паралелі паміж асабістым жыццём пісьменніка і лёсам галоўнага героя яго першай аповесці. Зробленыя намі супастаўленні аповесці “У снягах дрэмле вясна”, якую даследчыкі А. Мальдзіс, А. Верабей называюць аўтабіяграфічнай, і рамана “Каласы пад сярпом тваім” даюць магчымасць глыбей зразумець сэнс лірычнага адступлення ў рамане, а праз яго і аўтарскі ідэал пісьменніка: “Я пачаў гэтую кнігу два гады назад. За спіною былі дванаццаць год жыцця ёю, думак аб ёй, ненапісанай. Былі ўспаміны людзей, кнігі зачытаныя і кнігі, да якіх на працягу амаль стагоддзя не дакраналася нічыя рука, акрамя маёй. Я трымаў у руках халодную сталь інсургенцкіх кордаў і канфірмацыі расстрэлаў, якія, здавалася, сачыліся крывёй...
I мне здавалася, што на кожнай вокладцы -- варта толькі ўгледзецца -- напісана: “Хто згубіў сваю памяць -- згубіў усё... ” [11, с. 46].
Раман “Каласы пад сярпом тваім” ствараўся ў час гэтак званай хрушчоўскай адлігі. “Адліга”, якая пачалася ў сярэдзіне пяцідзесятых, імкліва стала змяняцца новымі “замаразкамі”. Прычыну гэтай з'явы пісьменнік бачыў не ў палітыцы, а ў маральным стане грамадства, для старэйшага пакалення якога была характэрная духоўная зашоранасць, страх. Большасць суайчыннікаў былі пазбаўлены пачуцця чалавечай годнасці, высакародства. Хоць у гэты перыяд за вернасць праўдзе, за адсутнасць страху перад начальствам нельга было трапіць у Сібір, паплаціцца жыццём, аднак няміласць кіраўнікоў розных рангаў значыла шмат. Спосабаў, як расквітацца з чалавекам, было дастаткова: ад пагрозы страціць кар'еру, пазбаўлення мажлівасці годна жыць да перспектывы трапіць у ЛПП ці вар'ятню. Уладзімір Караткевіч як мог супрацьстаяў сіле, скіраванай супраць чалавечай годнасці. Аўтарскім запаветам гучаць словы Вежы, героя “Каласоў...”: “Пагоны, ордэны, прывілеі, разбэсцілі амаль усіх. Гэта подласць. Гэта замаскіраваныя хабары, якімі бяруць прагных да пашаны і проста нячыстых людзей. I вось таму я кажу табе гэта, каб ты не быў падобны да іх. Ніколі не бяры прынады, ніколі не бяры славы і ўлады -- хаця б цябе сілком цягнулі да іх. Ніколі не йдзі нараду нечасцівых, блажэн муж” [12, с. 275].
Прыведзеная цытата вельмі добра характарызуе самога Ул. Караткевіча -- “прынцыповага змагара супраць стандартызацыі духоўнага жыцця, у чым ён прадчуваў пагрозу і замах на чалавека, яго індывідуальнасць, непаўторнасць, святасць асобы, здольнай тварыць” [13, с. 131]. Паводле сведчанняў сучаснікаў, пісьменнік сваёй жыццёвай пазіцыяй падражніваў сляпых артадоксаў, якія найвялікшаю цнатою ў жыцці лічылі ўменне ехаць выезджанай каляінай з шорамі на вачах. Аўтар “Каласоў...” “прызнаваў толькі свабодны бег вольнага каня па бяскрайніх прасторах. Толькі вольны палёт душы абяцаў нечаканыя сустрэчы, шчырыя размовы з людзьмі, новыя суджэнні аб свеце”. У. Караткевіч быў перакананы, што, выхоўваючы ў людзях спакойныя адносіны да хлусні, даносаў, жорсткасці, падазронасці, беспрынцыповасці, сістэма культывавала хамства. Глыбокі сэнс слова “хамства” -- не толькі ў тым, што адзін чалавек груба адказвае другому. Перш за ўсё хам забівае сам у сабе чалавека. Хамства -- супрацьлегласць высакароднасці. Па прызнанні У. Калесніка, “Караткевіч марыў адрадзіць арыстакратызм, элітарнасць у ахамелым на таталітарнай ураўнілаўцы грамадстве. Арыстакраты ў яго не абібокі, а рабачаі духу, соль зямлі, патрыёты, ахвярнікі, краса жыцця... Нобілі ў яго разуменні -- гэта людзі гонару” [13, с. 131].
Пісьменнік быў перакананы: чалавек, які валодае пачуццём уласнай годнасці, не будзе рабіць выгляд, што верыць у відавочную хлусню. Ён не дазволіць уцягнуць сябе ў гульню, дзе кожны загадзя ведае, што ў гэтай сітуацыі трэба выяўляць захапленне, энтузіязм, а ў іншай -- гнеў, абурэнне.
3 другога боку, аўтар “Каласоў...” добра разумеў, што ў грамадстве, якое страціла высакароднасць, цяжка выхаваць высакародных. Таму ўсё рабіў дзеля таго, каб у сваіх гістарычных творах паказаць маладому чалавеку, “які стаіць перад выбарам, якім яму быць”, жыццёвы ідэал, варты пераймання. Магчыма, менавіта гэтым імкненнем тлумачыцца выразная рамантычная афарбоўка яго твораў.
У рамане пісьменнік так абгрунтоўвае неабходнасць грамадству мець высокія ідэалы: “А толькі... гіне народ, калі напачатку ягонай дарогі не з'явіцца такі, як вы, без кампрамісаў... 3 часам мірыяды людзей сальюцца ў любові да вас, таму што вы нідзе не саступалі, таму што справа ваша -- высакародная, таму што такой любові, як ваша, яшчэ пашукаць на зямлі. Такой любові, калі адзін чалавек ратуе цэлы народ” [10, с. 184].
У дзённіку пісьменніка ёсць запіс: “Часам, у злыя гадзіны, я нават не ведаю, ці люблю я беларусаў, да якіх маю гонар належаць. За бязмежную цярпімасць да таго, чаго не трэба, за мяккасць, што мяжуе з рэптыльнасцю, за тое, што яны занадта сумленныя і “верныя Янукі”, Але нават у тыя хвіліны я разумею, з пагардай да самога сябе (бо яны -- гэта я), што адна справа не любіць чалавека і зусім іншая -- не ратаваць яго, калі ён топіцца.
Я стану ратаваць. Нават цаною гэтай паношанай шкуры і спрацаваных мазгоў, якія падсохнулі ўжо і тарахкаюць. I хаця на таўшчыню воласа, наколькі хопіць маёй сілы, я прыбліжу да іх паратунак. Уратую іх” [14, с. 181].
“Каласы пад сярпом тваім” даюць магчымасць чытачу паразважаць, чаму гісторыя ідзе гэтым, а не іншым шляхам, чаму сённяшкі дзень менавіта такі і як зрабіць яго лепшым. Будучыня чалавецтва, на думку У. Караткевіча, залежыць ад духоўных набыткаў кожнай асобы. Пра гэта нагадвае пісьменнік у лірычным адступленні пра мора: “Мы нясём у гэта мора ўсё добрае і злое, што мы бачым, мы нясём у яго сваё жыццё, нават больш -- сваю душу.
I кожны ўпадае па-свойму. Адна рака здаўна-давён ведае, у якое мора яна плыве, другая -- з цяжкасцю прабівае сабе шлях. Адна бачыць мора з самых сваіх вытокаў, другая -- пакутліва і доўга, вельмі доўга, шукае яго. Трэцяя губляецца ў пясках, перасыхае і гіне, так і не заўважаючы марскіх хваль. А чацвёртая нечакана, яшчэ за хвіліну не ведаючы нічога, падае ў яго, як струменьчык вады ў сердалікавую бухту” [12, с. 238].
Тысячы, тысячы рэк, ручаін і проста струменьчыкаў аддаюць мору ваду, адбіткі берагоў, якія яны бачылі на ўсім сваім шляху, каламуць, колер вод, галіны, лісце сваіх лясоў і траў і, нарэшце, саміх сябе, сваё жыццё" [12, с. 237]. За ёмістым, метафарычным вобразам “мора” хаваецца аўтарскае разуменне шматграннасці і разнастайнасці жыцця, якое ствараецца ўкладам кожнага, і роздум, што акіян матэрыяльных каштоўнасцяў і духоўных вартасцяў, створаных чалавецтвам за тысячагоддзі існавання цывілізацыі, ператвараецца ў брудную лужыну, калі дэградуюць людзі, носьбіты жывога агню свядомасці. I калі ён згасне зусім, не застанецца ніякага “мора” і тое, што было матэрыяльнай асновай культуры, ператворыцца ў груду акамянелага грузу, а тое, што некалі было духоўным набыткам, знікне зусім.
Такім чынам, гістарычныя творы Уладзіміра Караткевіча, у тым ліку і раман “Каласы пад сярпом тваім”, спрыялі таму, каб “багатая і нармалёвая” гісторыя беларусаў стала фактам асабістага вопыту сучаснікаў. Словы Віктара Каліноўскага, аднаго з герояў твора, гучаць як папрок і перасцярога сучаснікам і нашчадка пісьменніка: “Варты жалю той, хто не ведае былога дня таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы... Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандідат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта -- чалавек ці народ” [11, с. 128]. Пазбавіць народ гісторыі, на думку пісьменніка, імкнуцца тыя, “каму нявыгадна, каб людзі разабраліся ў сённяшнім дні” [11, с. 129].
Больш за тое, У. Караткевіч быў перакананы, што ў падсвядомасці нашчадкаў жыве вопыт папярэдніх пакаленняў. Гэтае перакананне ён уклаў ў вусны Віктара Каліноўскага. “Часам у старым рукапісе трапляецца неразборлівае месца, -- разважае герой. -- Для выдання трэба дакладна скапіраваць. I вось водзіш рукою, паўтараючы лініі, і раптам ловіш сябе на думцы, што ўсё, усё разумееш. Таму што твая рука паўтарае рухі рукі чалавека, які жыў за трыста год да цябе. Так і з падспуднай думкай продка, за якой сочыш, чытаючы стары рукапіс” [10, с. 180].
Раманы Леаніда Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды” ўпісаліся ў беларускую традыцыю гістарычнай прозы, распрацаваную перш за ўсё Уладзімірам Караткевічам.
Звернем нашу ўвагу на раскрыццё не “мора Гісторыі асобы”. а “ракі і Гісторыі асобы” Леанідам Дайнекам.
паэт празаік літаратура раман
2. АДЛЮСТРАВАННЕ ГІСТАРЫЧНЫХ ПАДЗЕЙ У РАМАНАХ ЛЕАНІДА ДАЙНЕКІ “СЛЕД ВАЎКАЛАКА”, “МЕЧ КНЯЗЯ ВЯЧКІ”, “ЖАЛЕЗНЫЯ ЖАЛУДЫ”
Гістарычны раман заўсёды карыстаўся вялікім попытам у беларусаў. Асабліва творы, прысвечаныя айчыннай гісторыі.
Пісьменнік гаворыць у прадмове да кнігі “Меч князя Вячкі”: “Цяжка плысці па рацэ, імя якой -- Гісторыя. Асабліва цяжка дабрацца да вытокаў, да тых мясцін, дзе ракі, па сутнасці, няма, ёсць тоненькія ручайкі, вадзяныя ніткі, з якіх праз колькі дзесяткаў кіламетраў спляцецца, сатчэцца шырокі абрус ракі” [5, с. 5].
Твор “Меч князя Вячкі” пераносіць нас на пачатак 13 ст., калі на Полацкае княства абрынулася крыжацкая навала. Тэўтоны імкнуліся падначаліць славянскія і прыбалтыйскія землі. Мужным абаронцам Полацкай зямлі, непрымірымым ворагам крыжакоў паўстае князь Вячка (Вячаслаў Барысавіч), вобраз якога ў рамане займае цэнтральнае месца. Ён -- любімец народа і сам шчаслівы, што належыць да такога духоўна нязломнага, самаахвярнага народа. Пісьменнік паказвае князя Вячку як патрыёта роднай зямлі, багатую і свабодалюбівую натуру. Вячка бачыць, што варагаванне паміж князямі, іхнія амбіцыі нясуць бацькаўшчыне толькі шкоду, становяцца спрыяльнай глебай для крыжакоў у ажыццяўленні сваіх захопніцкіх намераў. Князь Уладзімір, паводле трактоўкі Л. Дайнекі, прамая процілегласць Вячку: ён турбуецца толькі пра “княжую ўладу”, а не пра тое, як спыніць крыжацкую агрэсію. Вячка даводзіць яму аб неабходнасці прымірэння, яднання перад пагрозай каварнага, хітрага ворага, бо ўсведамляе, што галоўнае -- гэта ўтрымаць незалежнасць, выратаваць свой народ ад рабства: “Трэба ахвяраваць, ахвяраваць шмат чым, каб заўтрашнія людзі на нашай зямлі мірна жылі...”. У рамане вельмі шмат драматычна-трагедыйных сцэн і эпізодаў. Пісьменнік стварае яркі вобраз народнага героя -- Якава Палачаніна. Менавіта ён пасля гібелі князя Вячкі выносіць ягоны меч, які сімвалізуе няскоранасць нашага народа. Епіскап Альберт, арганізатар крыжацкага паходу, узрадаваны перамогай, прыносіць вестку пра смерць князя Вячкі. Аднак храніст Генрых пасля жорсткай сечы працяты ўсведамленнем непераможнасці тых, у каго яны хочуць забраць зямлю і волю. Таму Генрых у роспачы-адчаі выкрыквае: “Ён перамог! Ён перамог!” “Л. Дайнека стварыў свой гістарычны раман з думкай пра адраджэнне ў нашай душы і свядомасці гістарычнай памяці”, -- слушна заўважае А. Бельскі [15, с. 98]. Ён пайшоў шляхам вывучэння і мастацкага асэнсавання мінулага, каб паказаць нам, сваім сучаснікам, найперш юным грамадзянам Беларусі, што мы з'яўляемся тым народам, які мае цікавае і самабытнае мінулае. Пісьменнік прызнаецца, што гэты шлях пазнання старажытнай гісторыі досыць нялёгкі, атулены смугою сівых вякоў: Кожнаму чалавеку вядома пра перамогі наўгародскага князя Аляксандра Неўскага над нямецкімі рыцарамі. Але продкі сучасных беларусаў і балтаў вымушаны былі уступпіь у барацьбу з тэўтонамі значна раней. На жаль, пра гэтыя падзеі мы ведаем вельмі мала, яны выпалі з падручнікаў гісторыі, як і многія іншыя, звязаныя з гераічным мінулым беларускага народа. “На самым пачатку трынаццатага стагоддзя наш народ жыў, павярнуўшыся тварам да Балтыкі, бо адтуль, як ненажэрная саранча, лезлі і лезлі крыжакі. Шмат крыві пралілося у той час, шмат чалавечых касцей бялелася паміж маўклівых прыморскіх дзюнаў, на берагах Дзвіны і Немана. Знікалі цэлыя народы” [5, с. 23], -- піша Леанід Дайнека. А ў самім рамане “Меч князя Вячкі” узнаўляе драматычныя перыпетыі барацьбы з захопнікамі.
Пісьменнік не ідэалізуе мінулае, калі паказвае імкненне нашых продкаў да незалежнасці. Далека не ўсе князі разумелі памеры навіслай над краем бяды і думалі пра аб'яднанне сіл. Так, літоўскі князь Даўгерут ішоў на эста ў браць даніну, а не разам з кукейноскім і полацкім князямі на Рыгу, дзе умацаваліся крыжаносцы. “Не магу. Рыга пачакае, не зляціць у неба”,-- адказаў Даўгерут Вячку. Не спрошчвае аўтар рамана і паказ варожага стану. Там таксама ідзе барацьба, варагуюць паміж сабой рыцарскія ордэны і іх кіраўнікі. Сустракаюцца і здраднікі не толькі сярод багатых, баяр ды купцоў, а і сярод простых людзей.
На Вячку палявалі служкі епіскапа. I калі не здолелі расправіцца з ім, укралі яго малую дачушку, каб скарыць гордага вольналюбівага князя. Малады сялянскі хлопец прададзены баярыну. Яго вёску паланілі, разрабавалі і спалілі не чужынцы, а супляменнікі, суседзі-дручане...
Як антыпод кукейноскага князя Вячкі абмалёуваецца ў рамане вобраз полацкага князя Уладзіміра. Быццам Уладзімір больш думаў, каб утрымацца на княжым троне, чым пра барацьбу з ворагамі. “3 тэўтонамі трэба змірыцца. Епіскап Альберт абяцаў плаціць Полацку даніну за ліваў. Хай плоціць. Тэўтоны умеюць даніну выкалочваць. Галоўнае -- мір з імі. Будзе, мір з Рыгай -- будзеш ты, князь, на, залатаседлым кані сядзець. Пойдзеш ваяваць, паслухаўшы шарлапана Вячкі з Кукейноса -- уладу страціш і галаву”,-- разважае Уладзімір [5, с. 79].
Такі погляд на полацкага князя аспрэчвае Уладзімір Арлоў аповесцю “Дзень, калі ўпала страла”. У ёй князь -- мудры, разважлівы палітык, смелы і мужны воін, Не згодны з трактоўкай асобы князя Уладзіміра ў рамане і выдатны знаўца беларускай гісторыі Мікола Ермаловіч. “Хроніка; Лівоні” называе Уладзіміра галоўным ворагам тэўтонаў, паколькі ўвесь час імкнуўся разбурыць лівонскую царкву,-- прыводзіць М. Ермаловіч аргумент на карысць князя і прадаўжае.-- У святле гэтага непраўдападобна выглядае сцэна, калі полацкае веча аддае перавагу Вячку перад Уладзімірам у барацьбе з тэўтонамі і таму прысуджае яму ва ўзнагароду меч Усяслава, які даваўся лепшым ваяводам” [7, с. 7].
На наш погляд, цяжка пагадзіцца з меркаваннем М. Ермаловіча, што калі б галоўным героем рамана быў Уладзімір і цэнтральным месцам дзеяння стаў Полацк, то гэта адкрыла б для Леаніда Дайнекі магчымасць лепшага выкарыстання гістарычнага матэрыялу тым самым шматпланавага паказу: узаемаадносін даміж Уладзімірам і яго васаламі Вячкам і Усеваладам. Думаецца, ад простай перамены герояў месцамі мала што залежыць. Неабходна, каб пісьменнік па-іншаму ўбачыў іх, А гэта магчыма пры больш шырокім і дэталёвым знаёмстве з гістарычнымі фактамі і дакументамі.
I ўсё ж раман “Меч князя Вячкі” нясе ў сабе значны пазнавальны змест. Узнаўляюцца ўклад жыцця, заняткі, звычаі, згадваюцца рэальныя падзеі, якія мелі месца ў далёкім мінулым, называюцца імёны гістарычных асоб. Многіх герояў рамана мы сустрэнем у старажытным летапісе “Хроніка Лівоніі”, на яе абапіраўся Леанід Дайнека, калі пісаў твор.
Адным з герояў пісьменнік зрабіў аўтара “Хронікі...” Генрыха Лівонскага. Вобраз гэты не толькі да месца ў творы, але яго ўвогуле можна лічыць удачай аўтара.
Леанід Дайнека імкнецца паглядзець на мінулае краю адначасова вачымі яго жыхароў і вачыма людзей, якіх лёс прывёў на зямлю славян. У рамане “Меч князя Вячкі” гэта, найперш Генрых.
Здаецца місія Генрыха -- запаліць у цёмных паганскіх душах святло ісціннай веры. У мясцовым людзе Генрых бачыць дзікуноў. Напачатку ён схільны быў іх шкадаваць, як непрылучаных да святой царквы. Аднак хутка пераканаўся, што жыхары ляснога краю не жадаюць адмаўляцца ад сваёй веры, са зброяй у руках абараняюць незалежнасць, права жыць па завешчаных продкамі законах, і шкадаванне знікла. Да божага служкі ўсе сродкі становяцца добрымі, калі імі дасягаецца мэта.
Генрых мала падобны на тых рыцараў ордэна, якіх вабяць багацці чужой краіны. Ён не дамагаецца асавбістай карысці, імкнецца толькі, каб святло хрысціянства ўвайшло ў душу кожнага чалавека. Аднак ён яшчэ больш небяспечны, чым епіскап, па захадзе якога гараць селішчы славян, латгалаў, ліваў, эстаў, гінуць людзі. “Мечаносцы і Альберт хочуць узяць у скароных тубыльцаў зямлю і волю, Ї трапна заўважае Вячка, Ї Генрыху ж гэтага мала - ён хоча забраць душу” [5, с. 193].
Самае нечаканае ў вобразе Генрыха Лівонскага тое, што ён не тэўтон. Адарваны ў дзяцінстве ад роднай Латгаліі, ён быў выхаваны адданым служкам рымскай царквы. Нічога не абуджаецца, не адтае ў яго душы, калі лёс прывёў яго на радзіму, калі апынуўся ён ля магіл бацькі і маці. Нібы на халодную каменую сцяну натыкаюцца супляменнікі, спрабуючы вярнуць маладому манаху памяць, нагадаць, якога ён роду і якой ён веры.
Вобраз Генрыха выразна праецыруецца на сучаснасць Ва ўсе часы самымі жорсткімі і паслядоўнымі ў вынішчэнні мовы, веры, гісіарычнай памяці, нацыянальнай адметнасці былі адступнікі, тыя, хто забываўся на свой род, на крэўную сувязь з роднай зямлёй.
У рамане “Меч князя Вячкі” адной з галоўных з'яўляецца праблема рэлігійных узаемаадносін на зямлі славян. 3 “хрышчэннем Русі” ў 988 годзе яна, вядома, вырашана не была. Барацьба з прынесеным веравызнаннем зацягнулася на стагоддзі. Асаблівы драматызм надало ёй умяшанне знешніх сіл (езуіцкага ордэна, каталіцкіх месіянераў).
Дайнека паказвае перажытыя стагоддзі назад нашымі продкамі душэўны і духоўны разлом. Пісьменнік не завастрае ўвагу на тым, што страцілі яны і што набылі, калі спалілі драўляныя выявы старых багоў і прызналі новага. Ен адзначае драматызм барацьбы, спачувае пераможанай рэлігіі, якая прываблівае яго сваёй паэтычнасцю, растворанасцю ў свеце прыроды. “Няўжо не прыемна было даць табе, нагібаючыся над крынкай, каб глынуць халоднай вады ў нясцерпную спёку, што на рачным дне, там, адкуль б'е нястомны струменьчык, жыве добры бог з блакітнымі вачамі і срэбнай мяккай барадой?” [5, с. 193] -- пытае драўляны Пярун у князя.
3 другога боку, разгляд акрэсленага гістарычнага перыяду, роздум над прычынамі яго драмы не маглі не прывесці мастака да адчування патрэбы ўгледзецца (і параўнаць з асэнсаваным) у папярэдні гэтаму час, час магутнасці Рагвалодавічаў, Полаччыны (“След ваўкалака” з непераможным Усяславам Чарадзеем у цэнтры), а таксама наступную за міжусобнай эпоху фармавання трывалай і буйной, здольнай на адпор ворагу тэрытарыяльнай адзінкі (“Жалезныя жалуды” і Міндоўг як першы кароль новай дзяржавы).
Нягледзячы на адносную закончанасць, аўтаномнасць і самазамкнёнасць кожнага з твораў цыкла, агульны сюжэтна-храналагічны абсяг якога ахоплівае два стагоддзі, можна вылучыць некаторыя роднасныя для ўсіх трох раманаў прынцыпы ідэйна-вобразнай і кампазіцыйнай пабудовы, прыёмы і сродкі моўна-стылявога выражэння.
Амаль заўсёды героі Л.Дайнекі выяўляюць сябе на полі бітвы. Так, змаганне з ворагам пад Юр'евам стала для Вячкі і яго лепшага дружынніка Халадка лебядзінай песняй. Нарастание дзеяння, градацыя напружання падкрэсліваюцца шматразовым паўторам праз пэўныя прамежкі тэксту фразы: “Пачыналася лебядзіная песня Вячкі”. Не адмаўляючы паэтычнасці, музычнага гучання яе, нельга не пагадзіцца з меркаваннем вядомага даследчыка пра тое, што “паўтор слоў і радкоў гэта заўсёды сэнсавае паўтарэнне, падкрэсліванне міфалагічнай сімволікі і магічнай сілы слова, а не проста момант рытміка-меладычнага малюнка”(Я.Мялецінскі).
Слынны праўнук Рагнеды са “Следа ваўкалака” (1988) разбіў не адно палавецкае полчышча. А вось сваім князям-сапернікам не дагадзіў. Баярын Чудзін гаворыць: “Усяслаў -- злая небяспечная сіла. На яго моляцца халопы і смерды. Ягонае імя крывёй пішуць на сваіх лясных капішчах паганцы-пяруннікі. Ён -- хворы зуб у здаровым роце”. На самой справе палачанскі князь больш за ўсё не хацеў кровапраліцця, заўсёды думаў пра родную зямлю, таму і адмовіўся ад бітвы з Ізяславам і ўладарання ў Кіеве.
Зорны час Міндоўга ў “Жалезных жалудах” (1993) супадзе са стратай ранейшых пазіцый магутным Ордэнам (60-я гады 13 ст.). Кунігас мячом ярасці, вераадступніцтвам, варагаваннем з роднымі людзьмі мацуе падмурак новай дзяржавы. Не раз стамляецца, гнецца пад віхурамі жыцця і бітваў, а за ўдзячнасць мае тое, што “князі ненавідзелі адзін аднаго, а ўсе разам ненавідзелі Міндоўга”.
Не трэба думаць, што сюжэтная прастора раманаў звязана з дзейнасцю і раскрыццём характараў выключна гістарычных. Разгалінаваная структура твораў разам з тым і манагамная. Часта поспех пісьменніку прыносіць зварот да простых, звычайных людзей, якія інтуітыўна тонка, глыбока ўспрымаюць свет, з'явы прыроды, яе хараство, веру, імкнуцца спасцігнуць іх складанасці. У першым рамане адметна, а таму запамінальна выпісаны летапісец Клімята, Якаў з Гарэлай Весі, яго малодшы стрый Мірошка. У другім і трэцім -- залатар Белавалод, жартаўнік Ядрэйка, дружыннік Раман, паганец Люд, вяшчун Валасач, асілак Курыла Валун, прыгажуня Лукера і іншыя.
У рамане Л.Дайнекі “Жалезныя жалуды”, дзеянне якога абмяжоўваецца пакутлівым працэсам фармавання новай дзяржавы, прасторавае і часавае абжыванне восяў твора на самой справе набывае шматузроўневы характар. Некаторыя падзеі ніяк не асвятляюцца ў тэксце, але іх уплыў на тагачасныя абставіны, рашэнні і ўчынкі герояў досыць адчувальны.
“3 далёкага поўдня чуецца дыханне Залатой Арды...” Аўтар -- толькі канстатуе. Але гэтага подыху дастаткова для таго, каб не толькі Даніла Галіцкі, але і Ізяслаў Васільевіч, і Міндоўг, і іншыя бралі яго ва ўлік. Яшчэ больш турбуе іх нядаўні саюз рыцараў-тэўтонаў з мечаносцамі. “Міндоўг заўсёды адчуваў сябе, сваю сям'ю і свой народ між гэтых няўмольных дошак Ордэна і Арды. Спыніць іх, зламаць іх можна, толькі сабраўшы вялікую супольную сілу”.
Пералічаныя прычыны абумоўліваюць палітыку князёў, з'яўляюцца падставай іх далейшых дзеянняў, хоць самі карціны змагання з прадстаўнікамі Ордэна ўвойдуць у сюжэт толькі напрыканцы твора. Асноўная ж частка зместу ахоплівае паказ унутраных праблем Новагародскага княства, яго стасункі з суседзямі, спробы Міндоўга “аб'яднаць пад кроквамі, пад дахам адной дзяржавы ўсіх тых, хто пакланяўся Крыва-Крывейце, звязаць у адзін сноп каласы, якія дасюль раслі паасобку”.
Для дасягнення высокай мэты літоускі кунігас рашыцца нават на вераадступніцтва, і не адно. Пасля прыняцця праваслаўя -- і тут аўтар апераджае паступальнасць дзеяння, паведамляючы нам наступнае: праз 4-5 сонцаваротаў Міндоўг будзе хрысціцца па каталіцкім абрадзе, а праз 12 -- яго засячэ ў шатры абражаны Доўмант. На гэтых падзеях пісьменнік больш засяроджана спыніцца яшчэ раз, ужо адпаведна іх храналагічнаму набліжэнню.
Такім чынам, пісьменнік прызнае наканаванасць перамогі хрысціянства над язычніцтвам. Прычыны такой наканаванасці думаецца, у высокай духоўнасці і гуманнасці хрысціянскай ідэі, у з'яўленні богачалавека, пакутніка і выратавальніка, які чакаў не ахвярапрынашэння, а духоўнага ўдасканалення. Іншая справа, што ідэя, як гэта здалася, бадай, з усімі ідэямі, пры жыццёвым увасабленні была зменена да непазнавальнасці. Не можа не узнікнуць сумненняў у свяшчэннасці ідала, калі ён з ног да галавы ў крыві людзей.
Толькі, на нашу думку, адказ на гэта пытанне трэба будзе шукаць ужо новым пакаленням, якія, не ў прыклад сучаснікам, будуць ведаць гісторыю свайго народа, пазбавяцца ад догм, што доўгія дзесяцігоддзі навязваліся нам.
3. МАСТАЦКІЯ ВАРТАСЦІ ГІСТАРЫЧНЫХ РАМАНАЎ ЛЕАНІДА ДАЙНЕКІ
Кожны гістарычны твор скіраваны на засваенне пэўных прасторавых і часавых межаў, якія грунтуюць вакол сябе сюжэтныя падзеі, а, значыць, у некаторай ступені стрымліваюць мастакоўскую фантазію. I усё ж так ці інакш закрануты тэматычны пласт, ідэйна-пафасны зарад пададзеных вобразаў праецыруецца на сучаснасць, мае магчымасць хоць бы ўскоснага ўвасаблення гістарычнай перспектывы ці люстранога адбітку праблем сённяшніх на матэрыяле мінуўшчыны. Якраз гэты пазаканкрэтны план дазваляе значна пашыраць прастора-часавыя абсягі любога гістарычнага твора, нараджае шматлікія хады-выхады, разнастайныя паэтычныя прыёмы ў сюжэтна-кампазіцыйнай арганізацыі яго мастацкай матэрыі.
Калі зыходзіць з тыпалогіі і мастацкай выдумкі, спосабаў трактоўкі вобразаў галоўных герояў, асаблівасцей сюжэтаўтварэння, то відавочным робіцца той факт, што творы беларускага пісьменніка маюць выразныя адзнаю гістарычна-рэалістычнага жанру. Раманная форма, якая надзвычай спрыяе раскрыццю велічы вядомай асобы, багатай на лёсавызначальныя для нацыі канфлікты эпохі, найбольш арганічная для выяўлення двух асноўных жанравых законаў. Па словах І. Варфаламеева, “закона суразмернасці сацыяльна-грамадскай ёмістасці асобы галоўнага героя і маштабаў самой гісторыі і закона адзінства праўды характара і праўды адлюстроўваемай эпохі” [16, с. 113].
Раман Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі” (1987) мае цалкам завершаную паэтычную структуру. Аб закончанасці твора сведчаць не толькі усхвалявана напісаныя “Слова на дарогу” і “Слова на развітанне”, якія своеасабліва абрамляюць архітэктоніку рамана і пэўным чынам раскрываюць аўтарскую задуму, але і непасрэдна мастацкі тэкст, звернуты да найскладанейшых старонак нашай мінуўшчыны -- самага золку 13 ст. Гэта трагічны час межусобіц, тэўтонскага і рэлігійнага наступаў. Жадаючы праз сплаў аб'ектыўна-вобразнага зместу рэчаіснасці і суб'екты ўнага яго адлюстравання паказаць усе праблемы і распры тагачаснага жыцця знутры, у памерах асобнага княства, празаік звяртаецца да аднаго з іх -- Кукейноскага, выводзячы на гістарычную авансцэну -- князя Вячку.
Па той прычыне, што галоўны герой рамана натура дзейсная, роднай зямлі адданая. “Ёсць на свеце людзі -- і такіх нямала! -- якім даражэй за жыццё, даражэй за ўсе зямныя багацці вернасць бацькоўскаму краю” [5, с. 281], таму, што ён усяляк імкнецца дамовіцца з іншымі нашчадкамі Рагвалода паўстаць разам на барацьбу з тэўтонамі, пераканаць іх у неабходнасці яднання, план адлюстравання, месца дзеяння і яго тэмп, ды і сродкі выражэння, пастаянна мяняюцца. Яны рухомыя, зменлівыя, як сам час, прырода чалавека, бег абставін. Чаргаванне дзеяння ад знешняга да ўнутранага, перамяшчэнне герояў у прасторы, змена падзейнай канвы канкрэтна-побытавым ці лірычна-пейзажным апісаннямі, абрадам, казкай ці песняй не ствараюць няроўнасці ў дыханні твора, не выключаюць арытміі. Наадварот, перад намі жывая мастацкая арганізацыя з багатымі паэтычнымі прыёмамі, вобразна-выяўленчымі сродкамі, крэатыўнай пульсацыяй вядучай маральна-этычнай ідэі, афарыстычна перададзенай жонкай полацкага князя Уладзіміра Уллянай. “Усё часова на зямлі. Улада, сіла, багацце -- усё пройдзе. Пра душу думай” [5, с. 130].
Адносна звужаная сфера гістарычнага даследавання, спроба спасцігнуць прычыны гібелі Кукейноса і поспеху тэўтонаў, найперш праз справу рыцара Альберта і яго вернага вучня, храніста і лэтскага адшчапенца Генрыха, што “заўсёды лічыў сябе тэўтонам, сынам таго магутнага народа, які некалі скрышыў, паставіў на калені Рымскую імперыю” [5, с. 209], прыдалася пісьменніку як найбольш адпаведная для ўвасаблення задуманага.
Амаль заўсёды героі Л. Дайнекі выяўляюць сябе на полі бітвы. Так, змаганне з ворагам пад Юр'евам стала для Вячкі і яго лепшага дружынніка Халадка лебядзінай песняй. Нарастанне дзеяння, градацыя напружання падкрэсліваецца шматразовым паўторам праз пэўныя прамежкі тэксту фразы: “Пачыналася лебядзіная песня Вячкі” [5, с. 287]. Не адмаўляючы паэтычнасці, музычнага гучання яе, нельга не пагадзіцца з меркаваннем вядомага даследчыка пра тое, што “паўтор слоў і радкоў -- гэта заўсёды сэнсавае паўтарэнне, падкрэсліванне міфалагічнай сімволікі і магічнай сілы слова, а не проста момант рытміка-меладычнага малюнка” [17, с. 17].
Акрамя гістарычных асоб і звязаных з іх дзейнасцю сюжэтных ліній, прастору твора насяляюць героі выдуманыя, якія не менш неабходныя для перадачы жывога дыхання тагачаснай атмасферы. Так, праз з'яўленне ў Новагародку скалечанага нямчынамі вешчуна Валасача, дзейнасць гэтага ахоўніка святога Зніча ўключна да моманту самаспальвання; у фінале пісьменнік узнаўляе прыцягальную сілу язычніцтва, якое адыграла значную ролю ў станаўленні духоўнасці нашых продкаў і зусім без ахвоты саступала месца іншым верам і багам. Надзвычай паглыбляюць падтэкставае гучанне рамана сімвалічныя вобразы Нікога, Жэрнаса, якія патрабуюць шматварыянтнага прачытання, а таксама іншыя з'явы прыроды і яе насельнікі.
Такім чынам, можна сказаць, што разгалінаваная структура твора разам з тым і шматгеройная. “Часта поспех пісьменніку прыносіць зварот да простых, звычайных людзей, якія інтуітыўна тонка, глыбока ўспрымаюць свет, з'явы прыроды, яе хараство, веру, імкнуцца спасцігнуць іх складанасці”, -- удакладняе В. Шынкарэнка [2, с. 66]. У рамане адметна, а таму запамінальна выпісаны летапісец Клімята, Якаў з Гарэлай Весі, яго малодшы стрый Мірошка. У другім і трэцім -- залатар Белавалод, жартаўнік Ядрэйка, дружыннік Раман, паганец Люд; вяшчун Валасач, асілак Курыла Валун, прыгажуня Лукера і іншыя.
Ёсць у творы пісьменніка і вобразы чужынцаў, якія з'явіліся ў гэты дзікунскі, па іх меркаванні, край, каб запаланіць яго мячом і верай. Генрыху, што прадаў Радзіму, важней за ўсё завалодаць людскімі душамі, прымусіць іх адступіцца ад свайго Бога, зрабіць пярэваратнямі. А вось дамініканскі манах Сіверт, сапраўды чужынец, здольны ўбачыць і ацаніць душэўнае хараство мясцовага люду, жадае міру гэтаму шматпакутнаму краю.
Агульным для структуры гістарычных раманаў Л. Дайнекі з'яўляецца наяўнасць у іх лірычных пейзажных замалёвак, якія выдаюць у аўтары паэта, чалавека, што ўспрымае матылька як душу продка, а расу -- як вочы памёршых.
Багаты і густанаселены ў буйным эпічным творы Л. Дайнекі жывы прыродны свет. Тут мноства вобразаў, якія часта перарастаюць у слмвалічныя, з птушынага і жывёльнага царстваў, а таксама створаных народна-легендарнымі ўяўленнямі ваўкалакаў, чарцей, карачуноў, выпісанага ўласнай аўтарскай фантазіяй дзіка-здрадніка і інш. Можна смела гаварыць пра адметны метафарычна-сімвалічны стыль пісьменніка, які тычыцца не толькі моўных асаблівасцей раманаў, а і іх філасофскай скіраванасці.
Зварот да праблемы сутыкнення розных рэлігій на тэрыторыі будучага ВКЛ прыводзіць да шматлікіх згадак, апісанняў у тэкстах твораў паганскага капішча, могільніка продкаў, свяшчэннай дубровы, выявы Перуна, вобразаў вешчуноў, прымхаў, язычніцкіх і хрысціянскіх абрадаў, царкоўных служэнняў, сцверджанняў аб перавазе новага веравызнання, за якое змагаюцца служкі Ордэна. Усё гэта перадае драматызм тагачаснага жыцця, а сутыкненне светапрглядных і моўных сфер стварае адпаведную поліфанію стылю.
Скразным для рамана Л. Дайнекі з'яўляецца матыў вернасці роднаму краю, гістарычнай памяці, напамін пра якія перадаецца іншы раз праз голас продкаў, голас крыві і рэалізуецца ў мастацкай тканіне праз успаміны, мроі, трызненні, сны герояў. У некаторых месцах іх думкі набываюць аголена публіцыстычнае гучанне. Больш кранальныя такія сентэнцыі тады, калі яны тычацца непасрэдна індывідуальнасці персанажа і становяцца яго ўнутранымі перакананнямі. Здаецца, Вячка мае права сказаць, што “душа ў мяне адна і да скону будзе належаць зямлі, якая мяне ўзгадавала” [5, с. 281]. I калі Дабранега настойвае на перавазе шчасця асабістага, сямейнага, выказвае сумненне ў тым, што нашчадкі як след ацэняць самаахвярнасць уладара Кукейноса, ён з уласцівым яму запалам і ўпэўненасцю даводзіць адваротнае. “Некалі ўспомняць. Павінны ўспомніць, бо добрае не забываецца. У тых, хто забывае дабро, хто забывае бацькоў, продкаў, бог высушвае сэрца, і гэта ўжо не людзі, а балотны трыснёг. Нельга забываць свой род, сваю зямлю, сваю мову” [5, с. 175].
Даследчыкі ўказваюць, што адсутнасць трывалых традыцый гістарычнага жанру ў беларускай літаратуры раз-пораз выяўляе сябе ў рамане Л. Дайнекі. “Часта той ці іншы дакладны факт, падзея мінуўшчыны не асэнсоўваюцца, не разгортваюцца разам з псіхалагічным дзеяннем, а толькі канстатуюцца, набываюць інфарматыўны характар. У некаторых месцах не хапае глыбіні погляду на эпоху знутры, без уліку вопыту наступных пакаленняў. Асобныя эпізоды і вобразы не зусім адпавядаюць аднаму з галоўных крытэрыяў гістарычнага жанру -- меры мастацкай праўдзівасці, жыццёвай верагоднасці” [2, с. 70]. Аднак нельга не прызнаць, што раманн пісьменніка выявіў багатыя магчымасці беларускай прозы ў галіне зместу і формы, засведчыў плённасць мастацкіх ношукаў аўтара, а адкрытасць абранай ім цыклічнай структуры дапускае нанізанне новых твораў, якія працягнуць паэтапны агляд нашай драматычнай мінуўшчыны на раней не асветленых храналагічных зрэзах, даносячы да чытача не толькі трагедыю гісторыі, але і даючы сур'ёзныя жыццёвыя ўрокі.
Разгляд асаблівасцей паэтыкі літаратурнага твора, якая вывучае адметнасці метаду, жанру, стылю, спосабы і сродкі мастацкага пераўтварэння, дэталёвага засваення свету, не будзе паўнавартасным без уліку спецыфікі вобразнага ўвасаблення задуманага пісьменнікам. Для перадачы канкрэтнай і эмацыянальна-псіхалагічнай атмасферы, для раскрыцця шматстайнасці праяў бытавога і духоўнага жыцця кожнае нацыянальнае мастацтва звяртаецца да ўстойлівай, традыцыйнай, даўно вызначанай і выразна акрэсленай вобразнай сімволікі, якая дазваляе адчуць таямніцы светапогляду пэўнага народа, адметнасці рацыянальнага і падсвядомага ўспрымання асобай космасу і сябе ў ім, перадаць і сцвердзіць праз іх уласную непаўторнасць, нацыянальныя своеасаблівасць. Э. Тайлар сцвярджае, што “першая і галоўная прычына пераўтварэння штодзённага вопыту ў міф ёсць вераванне ў адухаўленне ўсёй прыроды -- вераванне, якое дасягае вышэйшай сваёй кропкі ва ўвасабленні яе” [5, с. 281].
Матэрыяльная і духоўная практыка беларусаў таксама замацавала вялікую колькасць устойлівых вобразаў-сімвалаў. Абцяжараныя папярэднімі сацыяльна-культурнай і літаратурнай традыцыямі, яны ў кожным новым мастацкім творы захоўваюць ранейшую семантыку, памяць пра свае народзіны і ўсё ж набываюць асаблівае гучанне, нечаканыя магчымасці для развіцця і разгалінавання сюжэтных ліній, плённа пашыраюць спектр выяўлення “я” героя і яго ўзаемадачыненні з іншымі людзьмі і прыродай, усім Сусветам.
Асабліва ўзрастае роля сімвалаў, асобных мастацкіх і рэчыўных дэталей у гістарычных жанрах, бо якраз у іх яны выконваюць значную сацыяльна-эстэтычную функцыю, выступаюць як пэўныя “сацыякультурныя знакі” (паводле Ю. Лотмана), сродкі вобразнага спасціжэння мінулых часоў, светаўяўленняў папярэднікаў, адлюстравання падзей і персанажаў у адзінстве з дынамічнай разнастайнасцю іншых прынцыпаў і прыёмаў. У зазначаным пераконвае вобразная сімволіка гістарычных раманаў Л. Дайнекі.
Паэтычны свет твораў цыкла пры ўсёй яго канкрэтыцы надзвычай узнёслы, лірычны. Пісьменнік даволі часта звяртаецца да традыцыйных вобразаў-сімвалаў, трывала засвоеных яшчэ фальклорнай практыкай, перадае адухоўленае стаўленне беларуса да дрэва (асабліва дуба, бярозы); птушкі (найперш бусла); вады, якая “ніколі і нідзе не дасць... зрабіцца сляпымі і глухімі, забыць сваю зямлю”; агню, сэнсавая напоўненасць якога шматмерная -- ад Зніча і іншых варыяцый да глыбокага пераканання аднаго з герояў, што “з агню душа чалавечая”; міфалагічных істот (ваўкалака, вадзяніка, русалак, Мараны, Маўкі і інш.); культ паганскіх ідалаў і святой Сафіі, якая сімвалізуе хрысціянства, мудрасць. Усе яны разам ствараюць адметную легендарна-рамантычную атмасферу твораў, лірызм іх стылю. У пэўным сэнсе гэтая з'ява тлумачыцца адпаведнымі адносінамі самога пісьменніка да мінуўшчыны. У прадмове да першага рамана ён піша: “Меркаванні, легенды... Без легендаў гісторыя губляе сваю прывабнасць, таямнічасць. Гэта -- як неба без зорак” [5, с. 6].
Часта дакладныя вобразы прыроднага свету з развіццём дзеяння набываюць у творах празаіка дадатковыя значэнні. Пашырэнне іх сэнсавай ёмістасці адначасова набліжае іх да сімвалічных, абагуленых. Такое перарастанне, прыкметная трансфармацыя асабліва выразна выяўляецца ў разгортванні вобраза раю, вады ўвогуле, у тым ліку дажджу, навальніцы. Выкарыстанне эмацыянальна і экспрэсіўна насычаных эпітэтаў і метафар пры нагаданых вобразах робіць іх персаніфікаванымі, актыўнымі ініцыятарамі дзеяння ці яркім фонам для яго развіцця.
Іншым разам прыроднае ілюструе сацыяльнае. Дзвіну, Вячка ўяўляе, як “любімая рака задыхаецца, б'ецца ў сутаргах, чарнее і вось-вось знікне пад зямлёю, растворыцца ў пясках і балотах, абы толькі не бачыць глум і здзек, якія пасяліліся на яе берагах” [5, с. 35].Часам адзін метафарычны вобраз або параўнанне выклікае ці сэнсава звязваецца з другім, трэцім, і ў выніку нараджаецца цэлы асацыятыўны ланцуг, які стварае адчувальны малюнак, перадае мару героя. Абрамленне думак Вячкі напачатку і ў канцы вобразам дажджу надае ім пэўную лагічную завершанасць, выяўляе цвёрдую, цалкам вынашаную перакананасць, што будзе даказвацца далейшым ходам падзей, у неабходнасці змагання з ворагамі, сутнасць якіх вобразна перадае перыфраза-характарыстыка “ржа і моль”.
Больш актыўнае абуджэнне Полацкай зямлі ў трэцім раздзеле рамана атаясамніваецца з карцінай крыгалому на Дзвіне, праз яго грукат на разняволенай вясной рацэ [5, с. 120-123]. Неадольную смагу адчуваюць воі Вячкі, змагаючыся за свой акружаны захопнікамі горад. Спадзяецца, узгадваючы маленства і адчуваючы надыход сваёй лебядзінай песні, на навальніцу і сам князь, бо навальнічная вада дае дужасць, адвагу, спрыт Усяслава Чарадзея. Якраз пра такі напой для беларусаў, правобраз жывой казачнай вады, і марыць Вячка. “Я напаіў бы навальнічнай вадою увесь свой народ. Мой народ! Якая моц, якая адвага і цярпялівасць жыве ў імі” [5, с. 290].
...Подобные документы
Жыццёвы і творчы шлях вядомага беларускага пісьменніка Міхася Зарэцкага. Тэма жаночай лёсу, развіццё характару і духоўных перажыванняў ў малой прозе і раманах "Сцежкі-дарожкі", "Вязьмо". Розныя падыходы літаратара да паказу жанчыны ў савецкім грамадстве.
курсовая работа [32,4 K], добавлен 26.11.2010Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі, яе развіццё ў 1920-1930 гг. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства, яго стан ў 1940 - першай палове 1950 гг. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950 - 1990 гг.
реферат [36,2 K], добавлен 25.02.2011Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.
реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011Ядвігін III (Антон Іванавіч Лявіцкі) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы — жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Рэвалюцыя 1905 г. - пераломная вяха у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна III.
реферат [39,0 K], добавлен 13.12.2011Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.
контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.
дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.
дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.
реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.
реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.
реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.
реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.
реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.
реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.
курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.
курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.
курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.
курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016Кароткая гісторыя сям'і вядомага беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка; класіка літаратуры і сучаснага мовы М.А. Багдановіча і яго продкаў. Фотаздымкі з яго сямейнага архіва. Меркаванне пра яго творчасць ад іншых дзеячаў мастацтва.
презентация [582,1 K], добавлен 04.02.2015Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.
реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013Актыўная і самабытная творчая дзейнасць паэта Аляксея Русецкага ў разнастайнасці мастацкіх манер і стыляў беларускай літаратуры. Праява асаблівасцяў таленту, интеллектуализма, лірызму і гуманістычных перспектыў пісьменніка ў паэме "Насустрач лёсу".
реферат [40,5 K], добавлен 25.03.2011