Старонкі гісторыі ў раманах Л. Дайнекі

Развіццё гістарычнай прозы ў беларускай літаратуры. Адлюстраванне падзей, пэўных прасторавых і часавых межаў ў раманах Леаніда Дайнекі "Меч князя Вячкі", "След ваўкалака", "Жалезныя жалуды". Наватарскія здабыткі беларускага мастака, паэта і празаіка.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 16.12.2013
Размер файла 79,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Трэба сказаць, што сімвалічныя, як і ў Уладзіміра Караткевіча, ўжо сама назвы рамана. У Уладзіміра Караткевіча каласы пад сярпом -- гэта мы, людзі, якія паводле свайго наканавання смяротныя. Баяцца смерці -- значыць пастаянна адчуваць над сабой уладу сярпа, а калі думаць, што смерць дае магчымасць свайго адраджэння ў спадкаемцах, то можна прыйсці да высновы, што кожнаму з нас, коласу, неабходна назапанаваць жыццёвую энергію, каб быць перакананым, што заўтра поле жыцця не зарасце пустазеллем.

Мячом змагаюцца не толькі Чарадзей, Вячка, Міндоўг, але і крыжакі; латгал па паходжанню Генрых, хоць іх асноўная зброя -- рэлігія. Выбар паміж мячом і дачкой павінен зрабіць князь Кукейноса. Сімволіка мяча ўзгадваецца нават ва ўзаемадачыненні да святой Сафіі. Халадок нагадвае Вячку: “Чуеш -- святая Сафія ў Полацку званамі грыміць! Гэта нашы прадзеды ў магілах варочаюцца, меч шукаюць, каб ударыць у грудзі заморскаму цуду-юду” [5, с. 248].

Наогул, мнагазначнасць сімволікі зброі, яе прасякнутасць адважным змагарным духам выявілася яшчэ ў ранейшых паэтычных творах Л. Дайнекі. Да прыкладу, у “Грунвальдскай баладзе”, дзе лірычны герой распавядае наступнікам, як “з мечам, з Дзідай, з бацькоўскаю славай / Я на полі Грунвальдскім стаяў” [18, с. 70]. Але дзеля справядлівасці варта ўдакладніць, што ў наступных сваіх вершаваных зборніках пісьменнік дбае пераважна пра стваральны пачатак жыцця.

Такім чынам, гістарычная проза Леаніда Дайнекі заўважна арыентуецца на асэнсаванне адвечных духоўных, маральна-этычных, філасофскіх праблем, разгляд якіх разам з аб'ектыўным адлюстраваннем мінулага немагчымы без даследавання прыватнага жыцця чалавека, засяроджанасці на яго ўнутраным свеце. Сацыяльна-гістарычнае высвятляецца і вывяраецца тут псіхалагічным, узаемадапаўняючы і паглыбляючы адзін аднаго.

Плённа выкарыстоўваюцца Л. Дайнекам і прыёмы гістарычнага экскурсу, сінхранічнай падачы матэрыялу (адначасовае асвятленне падзей на ўсходзе і захадзе Еўропы). Асабліва заўважна гэта ў другой частцы рамана. Але бліжэй да развязкі празаік аддае перавагу дакладнасці. I не толькі для таго, каб паведаміць, што “раніцой 5 жніўня 1263 года загрымела навальніца”, а найперш з намерам паказаць, як сустрэне на зыходзе ночы сваю смерць мужны і загадкавы Міндоўг, як і надалей будуць падтрымліваць адзін аднаго ў змаганні братанічы па духу Далібор і Войшалк.

Акрамя гістарычных асоб і звязаных з іх дзейнасцю сюжэтных ліній, прастору твора насяляюць героі выдуманыя, якія не менш неабходныя для перадачы жывога дыхання тагачаснай атмасферы. Так, праз з'яўленне ў Новагародку скалечанага нямчынамі вешчуна Валасача, праз дзейнасць гэтага ахоўніка святога Зніча аж да моманту самаспальвання ў фінале пісьменнік узнаўляе прыцягальную сілу язычніцтва, якое адыграла значную ролю ў станаўленні духоўнасці нашых продкаў і зусім без ахвоты саступала месца іншым верам і багам. Надзвычай паглыбляюць падтэкставае гучанне рамана сімвалічныя вобразы Нікога, Жэрнаса, якія патрабуюць шматварыянтнага прачытанні, а таксама прыродныя з'явы і насельнікі.

Час, канкрэтны ў рамане “Жалезныя жалуды”, іншы раз страчвае дакладныя межы. Адбываецца гэта ў многім праз выкарыстанне аўтарам сродкаў, вобразаў і жанраў фальклору, праз уводзіны ў асноўную канву дзеяння ўстаўных сюжэтаў, напрыклад, падання пра возера, дайны дружыннікаў, легендаў пра русалак, старца Кукшу, прытчы пра святую пакутніцу Ірыну, гісторыі пра скупых гаспадароў, іх дачку Крысціну, заезджага купца і інш. Адвечнасць закранутых у нагаданых зместава-структурных адзінках праблем робіць іх гучанне актуальным і пры гэтым надзвычай пашырае канкрэтыку часу, рассоўваючы яго межы ва ўсіх накірунках.

Агульным для структуры гістарычных раманаў Л. Дайнекі з'яўляецца наяўнасць у іх лірычных пейзажных замалёвак, якія выдаюць у аўтары паэта, чалавека, што ўспрымае матылька як душу продка, а расу -- як вочы памёрлых (“Меч князя Вячкі”). Ён адчувае і здольны перадаць цеплыню дрэва, узятую ад сонца, убачыць, як абрастае сівой барадой туману лес, не пашкадуе цэлага абзаца на апісанне налёту сарванай з лісця маладой таполі кроплі (“След ваўкалака”) і ўжо праз гэта прыйсці да высновы, што “радасць і боль жыцця былі зліты ў адно цэлае, што -- душа, маці і зямля -- непадзельныя”. Пісьменнік стварыў адметны метафарычна-сімвалічны, багаты і густанаселены ў творах жывы прыродны свет. Тут мноства вобразаў, якія часта перарастаюць у сімвалічныя, з птушынага і жывёльнага царстваў, а таксама створаньгх народна-легендарнымі ўяўленнямі ваўкалакаў, чарцей, карачуноў, выпісанага ўласнай аўтарскай фантазіяй дзіка-здрадніка і іншых.

Зварот да праблемы сутыкнення розных рэлігій на тэрыторыі будучага ВКЛ прыводзіць да шматлікіх згадак, апісанняў у творах паганскага капішча, могільніка продкаў, свяшчэннай дубровы, выявы Перуна, вобразаў вешчуноў, прымхаў, язычніцкіх і хрысціянскіх абрадаў, царкоўных служэнняў, сцверджанняў аб перавазе новага веравызнання, за якое змагаюцца служкі Ордэна. Усё гэта перадае драматызм тагачаснага жыцця, а сутыкненне светапоглядных і моўных сфер стварае адпаведную поліфанію стылю.

Арганічна ўжываюцца ў архітэктоніцы раманных форм пісьменніка ўстаўныя вершаваныя і празаічныя казічныя, легендарныя, сказавыя, песенныя канструкцыі, літаратурння цытаты, спасылкі-тлумачэнні. Паколькі ў асноўным іх выкарыстанне не празмернае і садзейнічае сутнаснаму раскрыццю характараў герояў або нясе ў сабе значную ідэйна-сэнсавую нагрузку, то такі прыём арганізацыі мастацкага цэлага не абцяжарвае кампаэіцыйную канву штучнасцю, чыста вонкавым упрыгожваннем і ў цэлым не выклікае пярэчанняў.

Скразнымі для раманаў Л.Дайнекі з'яўляюцца матывы вернасці роднаму краю, гістарычнай памяці, напамін пра які перадаецца іншы раз праз голас продкаў, голас крыві і рэалізуецца ў мастацкай тканіне праз успаміны, мроі, трызненні, сны герояў. У некаторых месцах іх думкі набываюць аголена публіцыстычнае гучанне. Больш кранальныя такія сентэнцыі тады, калі яны тычацца непасрэдна індывідуальнасці персанажа і становяцца яго ўнутранымі перакананнямі. Здаецца, Вячка мае права сказаць: “Душа ў мяне адна і да скону будзе належаць зямлі, якая мяне ўзгадавала”.

Зразумела, што адсутнасць трывалых традыцый гістарычнага жанру ў беларускай літаратуры не магла не выявіцца ў цыкле Л.Дайнекі. Часта той ці іншы дакладны факт, падзея мінуўшчыны не асэнсоўваюцца, не разгортваюцца разам з псіхалагічным дзеяннем, а толькі канстатуюцца, носяць інфарматыўны характар.

Асобныя эпізоды і вобразы не зусім адпавядаюць аднаму э галоўных крытэрыяў гістарычнага жанру -- меры мастацкай праўдзівасці, жыццёвай верагоднасці.

Аднак нельга не прызнаць, шго раманны цыкл пісьменніка выявіў багатыя магчымасці беларускай прозы ў галіне зместу і формы, засведчыў плённасць мастацкіх пошукаў аўтара, а адкрытасць абранай ім цыклічнай структуры дапускае напісанне новых твораў, якія працягнуць паэтапны агляд нашай драматычнай мінуўшчыны на не асветленых яшчэ храналагічных зрэзах, даносячы да чытача не толькі трагедыі гісторыі, але і даючы сур'ёзныя жыццёвыя ўрокі.

Разгляд асаблівасцяў паэтыкі літаратурнага твора, якая вывучае адметнасці метаду, жанру, стылю, спосабы і сродкі мастацкага пераўтварэння, дэталёвага засваення свету, не будзе паўнавартасным без уліку спецыфікі вобразнага ўвасаблення задуманага пісьменнікам. Для перадачы канкрэтнай і эмацыянальна-псіхалагічнай атмасферы, для раскрыцця шматстайнасці праяў бытавога і духоўнага жыцця кожнае нацыянальнае мастацтва звяртаецца да ўстойлівай, традыцыйнай, даўно вызначанай і выразна акрэсленай вобразнай сімволікі, якая дазваляе адчуць таямніцы светапогляду пэўнага народа, адметнасці рацыянальнага і падсвядомага ўспрымання асобай космасу і сябе ў ім, перадаць і сцвердзіць праз іх уласную непаўторнасць, нацыянальныя своеасаблівасці.

Матэрыяльная і духоўная практыка беларусаў таксама замацавала вялікую колькасць устойлівых вобразаў-сімвалаў. Абцяжараныя папярэднімі сацыяльна-культурнай і літаратурнай традыцыямі, яны ў кожным новым мастацкім творы захоўваюць ранейшую семантыку, памяць пра свае народзіны і ўсё ж набываюць асаблівае гучанне, нечаканыя магчымасці для развіцця і разгалінавання сюжэтных ліній, пашыраюць спектр выяўлення “я” героя і яго ўзаемадачыненні з іншымі людзьмі і прыродай, усім Сусветам.

4. ПАРАЛЕЛІ МІНУЛАЕ І БУДУЧЫНЯ НАРОДА Ў ТВОРАХ ЛЕАНІДА ДАЙНЕКІ

Творам Леаніда Дайнекі ўласціва спецыфічная “філасофія гісторыі”. За канфліктамі паміж персанажамі чытаецца сутыкненне светапоглядаў, маральных установак, сістэм каштоўнасцей. Адзін з удзельнікаў канфлікту адстойвае трывалыя, правераныя, але часткова састарэлыя ідэалы, другі -- прыхільнік змен. I ні за кім з іх няма “абсалютнай праўды”. Гэтая аб'ектыўная гістарычная праўда раскрыецца пазней, ужо за часавымі межамі рамана. Увесь ланцуг прычын і наступстваў узновяць нашчадкі.

Але Л. Дайнека не толькі дакладна апісваў падзеі мінуўшчыны, але і скіроўваў свой зрок у дзень бягучы. Менавіта па гэтай прычыне ён не мог не абысці наступствы навукова-тэхнічнага прагрэсу. Пагаршэнне экалагічнай сітуацыі ў будучым Л. Дайнека не толькі паказаў у жудасных карцінах, але і намаляваў з фантастычнымі элементамі.

У беларускай літаратуры 20 стагоддзя існуюць дзве сумныя даты, а вызначылі дзве вялікія літаратурныя эпохі: 22 чэрвеня 1941 года (пачатак Вялікай Айчынай вайны і ваеннай, змагальніцкай літаратуры) і 26 красавіка 1986 года, калі здарылася страшная катастрофа -- выбухнуў чацвёрты блок Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. 3 таго жудаснага дня для Беларусі жыццё падзялілас нібыта на дзве эпохі: да і пасля Чарнобыля. Адпаведна, айчыннае мастацт што адлюстроўвае лёс свайго народа, не магло не адгукнуцца на гэтую балючую падзею. Так пачалася эпоха літаратуры пра Чарнобыль -- публіцыстычна дакументальнай, мастацкай і навукова-фантастычнай прозы. Уся яна сугучна свайму стылю і сродг адлюстроўвала чарнобыльскую рану Беларусь Гэта балючыя дакументальныя мастацкія матэрыялы, аднак яны неабходныя як своеасаблівы маральны катарсіс які дапамагае перажыць трагедыю, і адначасова незабыўная гістарычная памяць наступным пакаленням: ніколі не паўтарыць такога.

Кожны жанравы складнік літаратуры вырашае гэтую задачу па-свойму, сваей спецыфіцы, са сваімі функцыянальнымі акцэнтамі, сваімі сродкамі нарацыі і паэтыкі, і менавіта з гэтага вынікае эстэтычнае і мастацкае багацце літаратуры, яе паўнакроўнасць. “Чарнобыльская трагедыя зрабілася галоўнай ідэйна-тэматычнай лініяй сучаснай літаратуры, гэта шмат у чым вызначальная сэнсаўтваральная з'ява ў сучаснай мастацкай свядомасці. Навуковая і крытычная думка імкнецца паглыблена асэнсаваць феномен Чарнобыля ў літаратуры... Чарнобыльская катастрофа спарадзіла разбурэнне традыцыйнага укладу жыцця, хаос, абсурд, яна перасягнула межы чалавечай свядомасці, разумовага і ўнутранага досведу, і як рэакцыя -- зварот пісьменнікаў да ўмоўна-мастацкага ўвасаблення рэчаіснасці, прыёмаў містыфікацыі, фантасмагорыі, абсурду, гратэску.

Фантастыка -- гэта вобразы, падзеі ці абставіны, якія намаляваны ў мастацкіх творах, але немагчымыя ў жыцці.

Пісьменнікі ствараюць неверагодныя карціны і сітуацыі дзякуючы свайму ўяўленню. Іх думка і фантазія пераносяць нас у мінулае ці ў будучыню. 3 фантастычных гісторый перад намі паўстаюць невядомыя і загадкавыя краіны, разгортваюцца падзеі на далёкіх планетах. Пісьменнікі паказваюць розныя цуды на Зямлі, людзей, якія трапляюць у вельмі дзіўныя жыццёвыя абставіны, і асабліва часта запрашаюць на пошукі дзівоснага ў космас. У літаратурнай фантастыцы захапляюць выдуманыя героі -- робаты, іншапланецяне, незвычайныя жывёлы і чалавекападобныя істоты.

Пры стварэнні якой-небудзь незвычайнай гісторыі пісьменнікі-фантасты часта звяртаюцца да чарадзейных казак, міфаў, легендаў і чэрпаюць адтуль вобразы, уражанні, займальны матэрыял для пабудовы сюжэта твора. Гэтак, як і ў казцы, чытач робіцца саўдзельнікам цікавых вандровак, таямнічых здарэнняў, нечаканых пераўтварэнняў.

Нярэдка пісьменнікі апавядаюць пра грандыёзныя навуковыя адкрыцці або навуковыя ідэі, увасабленне якіх мяняе (ці здольна перайначыць) жыццё, рэчаіснасць, лёс чалавецтва. Творы такога зместу называюць навуковай фантастыкай.

Яскравым прыкладам гэтаму служыць раман-практопія Л. Дайнекі “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”.

Тэрмін “практопія” быў уведзены амерыканскім футуролагам-элвінам Тофлерам. Згодна з яго тэорыяй, звышіндустрыяльнай цывілізацыі чалавечую цывілізацыю нават пры самым ідэальным варыянце яе развіцця чакае сутыкненне са спрадвечнымі праблемамі роўнасці, справядлівасці і маралі. Абапіраючыся на пазіцыі амерыканскага даследчыка жанр практопіі малюе ідэальнае права будучыні і пры гэтым сцвярджае немагчымасць існавання такога грамадства.

Такім чынам, практопія ўтрымлівае элементы ўтопіі і антыўтопіі, таму звернемся непасрэдна да такіх элементаў у рамане Л. Дайнекі “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”.

Адносіны да прыроды выступаюць адным з крытэрыяў ацэнкі духоўнага стану грамадства і ў рамане Л. Дайнекі “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”. Пісьменнік апісвае магчымае будучае. Праз трыста год людзі пазбавіліся войнаў, нястачы. Адышлі ў нябыт эпідэміі. На зямлі пануе Вялікая Эра Плюралізму. Але перад намі зусім не ўтопія, як гэта можа падацца на цершы погляд. Чалавецтва падвяргаецца пастаянным атакам Вялікага Жаху. Вялікі Жах прыходзіць да чалавека ўначы, быццам выпрабоўваючы яго. I прычына гэтай вайны -- памета знявечанай прыроды.

Задоўга да чалавека на Зямлі існавала цывілізацыя плазмоідаў, якая жыла ў гармоніі з прыродай. З'яўленне чалавека не толькі адцясніла Старую Цывілізацыю на другі план, але паставіла пад пагрозу само яе існаванне: “...Вы, людзі, загналі нас у такія тупікі, у такія падзямеллі, адкуль, калі мы не выберамся сёння, заўтра ўжб выбрацца будзе немагчыма. А мы, як і вы, хочам захаваць для будучых пакаленняў сваю цывілізацыю. Вы, людзі, разбураеце наша жытло, нават не задумваючыся аб гэтым. Вам трэба нафта, вугаль, золата, газ, і вы, змятаючы ўсё на сваім шляху, груба ўрываецеся ў патаемныя зямныя нетры. Вы бесперапынна пампуеце нафту. А што такое нафта і газ? Гэта -- кроў СЦ, гэта -- наша жыццё” [19, с. 45].

У сувязі з гэтым, трэба прыгадаць думку аўтара твора Л. Дайнекі, які ўказвае, што паставілі помнікі людзям, якія сталі героямі Чарнобыльскай трагедыі:

Помнік быў яркага жоўта-залатога колеру, але, вядома, не з золата яго зрабілі, а з лёгкага, вельмі трывалага сплаву. У кожным Цэнтры Тэрыторыі (Індаеўрапейская Канфедэрацыя, як і ўсе іншыя, была падзелена на Тэрыторыі) на самым людным месцы абавязкова стаялі два помнікі -- помнік доктару Джэксану-Размысловічу і помнік Плюралізму. Гай Дубровіч з хваляваннем глядзеў на іх. Асабліва прыгожы быў помнік Плюралізму. Проста з зямлі, нібы дубовы ствол, вырастала чорная гранітЯая калона, на якой вялікімі белымі літарамі было напісана: “Дзе ёсць страх, там няма праўды”. Калона, чым болей уверх, завастралася і на самым сваім версе распускалася срабрыстай кветкай-пляцоўкай з сямю пялёсткамі. На пялёстках стаялі выявы Хрыста, Магамета, Іеговы, Буды, Дзевы-Атэісткі і Сівога Паганца. Сёмы пялёстак быў незаняты, вольны, у думках кожны землянін, калі, вядома, жадаў, мог узнесціся туды. Яшчэ болей прастарнейшая кветка-пляцоўка мелася трохі знізу верхняй кветкі. На ёй шчыльна месціліся бюсты знаных людзей. Платон, Гарыбальдзі, Напалеон, Ленін, Лютэр, Канфуцый, Жанна д'Арк, Махно, Рузвельт, Лех Валенса, Бісмарк, Бальзак, Троцкі... Каго тут толькі не было! Кожны грамадзянін меў права, папярэдне патэлефанаваўшы ў Дом Народаў, выставіць на срабрыстую кветку невялічкі бюст таго чалавека, якога ён лічыў сваім ідэалам. Цэлыя тры дні (немалы тэрмін, бо жадаючых набіралася мноства!) стаяў бюст на кветцы. Праўда, меўся спіс людзей, чые імёны былі занесены на Чорныя Скрыжалі Чалавецтва і якіх забаранялася ўслаўляць. Гай Дубровіч падумаў, што, вярнуўшыся з Дома Пераўтварэнняў, абавязкова ўславіць Францыска Скарыну.

Так вызначае прычыны канфлікту прадстаўнік Старой Цывілізацыі. Ці не перабольшанне гэта? Што ж разумеюць прадстаўнікі рамана Л. Дайнекі пад чалавечай цывілізацыяй? На думку аўтара твора:

“Вялікая Эра Плюралізму ўлічыла памылкі папярэднікаў. Нездарма на франтоне Дома Народаў, які пабудаваны ў цэнтры Планеты на афрыканскім экватары, велізарнымі літарамі напісана: “Заўтра пачынаецца ўчора”. Людзі быццам ачомаліся ад эйфарычнага сну. I з яркай выразнасцю ўсе раптам убачылі, што старадаўнім народам гісторыя здавалася не прагрэсам, а рэгрэсам. Чатыры вякі ўпаміналіся ў міфах тых народаў: залаты, срэбны, медны, жалезны. Дык вось залаты век быў не наперадзе, а ззаду. Быццам перавярнулася егіпецкая сівая піраміда і цяжкой падэшвай уторкнулася ў неба. навучыліся глядзець праз метал і камень, пасяліліся на акіянскім дне, перамаглі рак, пачалі ажыўляць мёртвых (праўда, толькі дзяцей), нарабілі камп'ютэраў, акружылі сябе полчышчамі паслухмяных звышпрацавітых робатаў, накіравалі космадэсантнікаў на Марс і Венеру. Але ўсяго гэтага ім было мала. Людзям здавалася, што яшчэ адзін крок, адно кароткае, як узмах веек, імгненне -- і рухнуць сцены апошніх, такіх зманлівых таямніц, рассыплюцца на каменьчыкі гранітныя горныя хрыбты, знікнуць інерцыя, вага, можна будзе лёгка і крылата пайсці па вадзе, па самым лютым агні; можна растапырыць пальцы рукі, з усяго маху ўдарыць імі ў камень -- і пальцы не зломяцца, а ўвойдуць у яго, нібы ў масла. I вернікі, і закаранелыя атэісты адчулі сябе, калі не багамі, дык двайнікамі багоў, і ўжо не адзін прымерваўся, шукаў пункт апоры, каб перавярнуць Зямлю. Але буйны метэарыт, што нечакана для Касмічнай варты прыляцеў, упаў з хмарыстага неба і разбіў, нібы курынае яйка, ядзерны рэактар на поўдні Афрыкі, напалохаў усіх, дакладней кажучы, амаль усіх. Адразу 26 красавіка кожнага года было аб'яўлена Днём Вогнішча і Лучыны. Па ўсёй планеце, у гарадах і вёсках, на вуліцах і ў кватэрах, замест электрычнасці запалалі лучына і вогнішчы. Чалавецтва, як бы спатыкнуўшыся, прыпынілася.

Чытаючы старыя манускрыпты, не са здзіўленнем, а з ціхім шкадаваннем адзначаў Гай Дубровіч усемагутную веру сваіх далёкіх папярэднікаў у несакрушальную бязмежную сілу тэхнікі і навукі. Людзі калісьці марылі аб птушыных крылах і змайстравалі самалёт, а потым ракету і зоркалёт. Людзі.

Са зместу твора яскрава бачна, што экалагічная сітуацыя на планеце вельмі складаная і не назіраецца тэндэнцый да яе паляпшэння: “Усё часцей нараджаюцца між звяроў мутанты, у якіх папсаваны генетычны код, -- гіганцкія ваўкі, дзвюхгаловыя сабакі, бязвокія зайцы. Прырода, атручаная чалавекам, узбунтавалася, сышла, як цягнік-лакаматыў, з рэек, ляціць пад адхон і ўсё ломіць на сваёй дарозе” [19, с. 79]. Чалавецтва пад уздзеяннем абставін нават прымае закон Сіняга Тормазу, які штучна стрымлівае тэхнічны прагрэс: “I вернікі, і закаранелыя атэісты адчулі сябе (спачатку толькі ўва сне і ў наркатычных мроях) калі не багамі, дык двайнікамі багоў, і ўжо не адзін прымерваўся, шукаў пункт апоры, каб перавярнуць Зямлю. Але буйны метэарыт, што нечакана для касмічнай варты прыляцеў, упаў з хмарыстага неба і разбіў, нібы курынае яйка, ядзерны рэактар на поўдні Афрыкі, напалохаў усіх, дакладней кажучы, амаль усіх” [19, с. 132].

Са зместу твора яскрава бачна, што толькі страх перад магчымасцю катаклізму вымушае чалавецтва прыпыніць безаглядны бег наперад. Людзі прыходзяць да Сіняга Тормазу не ў выніку разважанняў, навуковых доследаў -- імі кіруе страх.

Чалавечая цывілізацыя эгаістычная ў адносінах да іншых. Нават дасягнуўшы роўнасці ў правах для людзей, яна адмаўляе ў правах іншым істотам, якія надзелены розумам, але не з'яўляюцца людзьмі:

“ -- I адкуль толькі ўзялася гэта брыдота? Жылі дзяды-прадзеды, нічога не ведалі, былі гаспадарамі планеты, а мы атрымалі кукіш з макам -- аб'явілася, бачыш ты, нейкая Цывілізацыя. Цьфу ты” [19, с. 137].

Для многіх існаванне на Зямлі яшчэ адной цывілізацыі -- толькі прыкрая перашкода ў безраздзельным гаспадаранні чалавека на Зямлі. Няшмат такіх людзей, якія ўсведамляюць адказнасць чалавецтва за разбураную прыроду, гатовы прыняць сваю віну. Адзін з галоўных герояў рамана Клён Дубровіч з уласцівым яму юнацкім максімалізмам заяўляе:

“ Ї Мы пазбавілі Старую Цывілізацыю чыстай ежы і паветра, мы атруцілі яе. Яна і помсціць...” [19, с. 185].

Але гэта думкі адзінак. Іншыя ж не жадаюць прызнаваць сваёй віны.

Людзі паслядоўныя ў сваім эгаізме. Мутанты, якія з'явіліся ў выніку чалавечай дзейнасці, што парушыла экалагічны баланс, для іх перш за ўсё небяспечныя пачвары, якіх трэба вынішчыць або трымаць у абмежаванай прасторы, а не праява жыцця, якая мае права на існаванне. Людзям усё роўна, як жывуць, што адчуваюць мутанты, толькі б яны не выходзілі за межы Тлустага лесу.

Упэўненыя ў сваёй выключнасці, людзі ўжо не здольныя заўважаць праявы іншага розуму, акрамя свайго ўласнага. Разважанні тыпу: “Толькі пабыўшы ў чужой скуры, лусцы, шэрсці, ракавіне, толькі пабегаўшы, палётаўшы, папоўзаўшы, адчуўшы страх і знямогу, можаш наблізіцца (хоць часткова) да разумения агульнасці ўсяго жывога. Няважна, зразумелае яно ці незразумелае, прыгожае ці непрыгожае, ціхмянае ці агрэсіўнае. Яно -- жывое, а значыць, неабходнае таму свету, у які, нібы зрэнка ў вока, заключана тваё жыццё” [19, с. 193], -- гэта толькі прыгожыя словы, самападман і не больш за тое. Пераўтварэнні, задуманыя як сродак далучэння чалавека да жывой прыроды, сталі чарговай забаўкай, нечым накшталт наркотыка: “Чалавеку Вялікай Эры Плюралізму ўжо было мала моцна-гучнай музыкі, тытуню і віна. Дзеля таго каб зламаць жалезную клетку сваёй духоўнай адзіноты і несвабоды (так, несвабоды, хоць знешне ўсё здавалася надзіва свабодным і супершчаслівым), людзі, як на прыгожую зваблівую цацку, накінуліся на прыдуманую доктарам Метэорам Тэорыю і Практыку Пераўтварэнняў” [19, с. 198].

У чалавецтва ёсць двайнік -- цывілізацыя Сіняй Зоркі, якой таксама характэрны эгаізм у адносінах да навакольнага свету. Але ў адрозненне ад людзей прадстаўнік гэтай цывілізацыі адкрыта гаворыць: “Я павінен правесці эксперымент. Эксперымент вышэй за ўсё...” [19, с. 203].

Людзі сутыкнуліся з цывілізацыяй, якая ставілася да іх так, як і самі яны ставіліся да іншых жывых істот. Шлях гэтай цывілізацыі -- шлях чыстага пазнання, эксперыменту дзеля эксперыменту. Такая цывілізацыя падпарадкоўвае ўсё навакольнае сваім інтарэсам. Сустрэча з ёю з'яўляецца штуршком да пераацэнкі героямі зямной цывілізацыі ўвогуле. Невыпадкова адзін з герояў твора, Дубровіч, назваў Зямлю фальшывай планетай.

У чым жа праяўляецца фальш? Перш за ўсё ў абмежаванасці афіцыйнага плюралізму. Нават паўсядзённымі паводзінамі герояў кіруе строгі Этыкет. У любых абставінах чалавек паводзіць сябе ў адпаведнасці з нормамі Штодзённага Этыкету.

Плюралізм думак таксама абмежаваны. Людзі могуць спрачацца наконт таго, называць родную планету Зямля або Мора, якая сімволіка закладзена ў лічбе сем, каму прысвоіць тытул “Чалавек з брыльянтавым сэрцам” і ці не будзе лепш замяніць назву гэтага тытула на “Чалавек з бронзавым сэрцам” як на больш сцьплую. Але не абмяркоўваюцца пытанні аб адказнасці чалавецтва за развіццё цывілізацыі.

У чым жа прычыны таго, што пры спрыяльных умовах не ўзнікла сапраўдная дэмакратыя? Прычыну трэба шукаць у людзях. Якія яны, тыповыя прадстаўнікі Вялікай Эры Плюралізму? Звернемся да вобраза бацькоў Клёна. Гай і Бярозка Дубровічы -- добрыя, сумленныя людзі. Яны кахаюць адно аднаго, у іх добрыя адносіны з сынам. Здавалася б, узорная сям'я, ідэальныя людзі. Але паступова пераконваешся, што гэта далека не так. Насцярожвае ўжо тое, што, атрымаўшы папярэджанне Вялікага Жаху, Гай не здолеў адмовіць сыну і разам з ім паляцеў на хутар. Болей за тое, даведаўшыся, што выпрабаванне будзе дзевятай катэгорыі, Гай і тады не адсылае сына дадому, фактычна падстаўляючы яго пад удар. У выніку Клён гіне.

Што кіруе бацькам? Можа, ён проста не ў стане адмовіць сыну, паўплываць на яго? Але ў канцы рамана, калі Гай лічыць, што Клён павінен заставацца дома, яго не спыняе нават магчымасць таго, што прыйдзецца прымяніць сілу і, магчыма, страціць павагу і давер сына. Тады што перашкаджае яму зрабіць так зараз? Хутчэй за ўсё, Гай Дубровіч проста баіцца застацца сам-насам з Вялікім Жахам, прычым баіцца настолькі, што яму абавязкова трэба, каб падчас выпрабавання побач быў хто-небудзь, каго можна паклікаць на дапамогу, хто мог бы прыкрыць яго, Гая, ад небяспекі, няхай гэта будзе ягоны сын-падлетак..

Раман “Чалавек з брыльянтавым сэрцам” -- папярэджанне. Чалавек, які заклапочаны толькі захаваннем свайго ўласнага дабрабыту і спакою, не здольны пабудаваць справядлівай сацыяльнай сістэмы. Нават плюралізм ён ператворыць у аўтарытарны рэжым, які будзе кіравацца прынцыпам захавання статуса любымі сродкамі. Разам з тым псіхалогія абывацеля выгадуе і чалавека-ўласніка, а не гаспадара, чалавека, які здольны ўзяць ад прыроды столькі, колькі яна можа даць і нават больш, пакідаючы пасля сябе пустэчу, і не спыніцца да таго часу, пакуль не паўстане пагроза экалагічнай катастрофы. Рукатворная пустыня спачатку зараджаецца ў чалавечай душы, апанаванай сквапнасцю, эгаізмам і абыякавасцю.

Такім чынам, беларуская навуковая фантастыка 80-90-х гадоў вызначалася крытычнасцю ў ацэнцы перспектыў чалавека ў сувязі з развіццём навукі ў параўнанні з папярэднім этапам. Але, трэба зазначыць думку аўтара твора, які сцвярджае, што надаўшы такое званне “чалавек з бронзавым сэрцам” патрэбна ці яно чалавеку, якому надалі шматгадовае званне “лепшаму чалавеку на Зямлі”. Менавіта ці патрэбна ці яно яму? Навукова-тэхнічны прагрэс перастаў быць у вачах пісьменнікаў панацэяй, вырашэннем усіх праблем, адзнакай дасканаласці чалавечага грамадства. Навука і тэхніка нс дабро і не зло па-за воляй чалавека. Недасканаласць чалавечай душы, заганы і слабасці могуць ператварыць навукова-тэхнічны прагрэс у сродак падтрымання дыктатуры, самазабойства чалавецтва. Тэндэнцыі, якія існуюць у сучасным грамадстве, не могуць не выклікаць занепакоенасці, адчування няўпэўнснасці ў будучыні, што і знайшло адлюстраванне ў навуковай фантастыцы апошніх дзесяцігоддзяў.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Такім чынам, прааналізаваўшы лёс асобы і народа ў раманах Леаніда Дайнекі, мы прыйшлі да наступных высноў:

Тэма гісторыі сталася сэнсава значнай і магістральнай і на празаічнай ніве Л. Дайнекі. Сучасную гістарычную раманістыку ўжо немагчыма ўявіць без твораў гэтага пісьменніка. Поруч з творамі У. Караткевіча, В. Іпатавай, У. Арлова яго раманы вельмі істотна пашыраюць дыяпазон мастацкага адлюстравання і асэнсавання мінулага, узбагачаюць нас светапоглядна і духоўна, робяць гістарычны мацярык па-сапраўднаму цікавым і прывабным.

Драматычным, крывавым паўстае у творы далёкае мінулае. Чалавек, князь ён ці смерд, знаходзіўся пад вечнай пагрозай знішчэння, зняволення, гвалту. Леанід Дайнека імкнецца паглядзець на мінулае краю адначасова вачымі яго жыхароў і вачыма людзей, якіх лёс прывёў на зямлю славян.

Арганічна ўжываюцца ў архітэктоніцы рамана пісьменніка ўстаўныя вершаваныя і празаічныя казачныя, легендарныя, сказавыя, песенныя канструкцыі, літаратурныя цытаты, спасылкі-тлумачэнні. Паколькі ў асноўным іх выкарыстанне не празмернае і садзейнічае сутнаснаму раскрыццю характараў герояў або заключае ў сабе значную ідэйна-сэнсавую нагрузку, то такі прыём арганізацыі мастацкага цэлага не абцяжарвае кампазіцыйную канву штучнасцю, чыста вонкавым упрыгожваннем і ў цэлым не выклікае пярэчанняў.

Леанід Дайнека напісаў раманы добра стылізаванай, зразумелай мовай, прывабныя сваімі захапляльнымі сюжэтамі і нацыянальным каларытам.

Да сённяшняга дня праблема выбару ўласнага беларускага шляху застаецца надзвычай актуальнай. Сімвалы яго -- імкненне да незалежнасці, якую мячом і гартаваным агнём адстойвалі героі Л. Дайнекі, вернасць роднай зямлі, сцягу, мове. Да гэтага клічуць “няўмольны голас памяці, голас продкаў, голас крыві”. Пералічаныя вобразы-матывы наскрозь пранізваюць паэтыку гістарычнага рамана пісьменніка і разглядаюцца ў іх на шырокіх храналагічным і прасторавым зрэзах. Менавіта: ад вытокаў падзей да іх кульмінацыйнага вырашэння, ад паэтычнага ўзнаўлення даўніны да яе цэласнай карціны праз сінтэз суб'ектыўна-інтуітыўнага і аб'ектыўна-канкрэтнага спосабаў спасціжэння і адлюстравання рэчаіснасці). Пры гэтым разам з нарастаннем драматызму падзейнага матэрыялу ўзмацняецца псіхалагізм характараў, ускладняецца архітэктоніка раманаў, адпаведна ўзбагачаюцца ўсе ўзроўні іх паэтычнай сістэмы.

Можна па-добраму пазайздросціць усім тым, хто сёння бярэ ў рукі кнігі Л. Дайнекі, бо ранейшыя пакаленні, у тым ліку і маё, не мелі такой выдатнай магчымасці праз мастацкую прозу адкрываць беларускае і славянскае Мінулае. Найперш хочацца звярнуцца да школьнай моладзі: давайце ж паплывём з пісьменнікам па рацэ Гісторыі -- і вернемся з гэтай вандроўкі больш дасведчанымі, гістарычна памятлівымі, духоўна багатымі і мудрымі людзьмі.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Дайнека Л. Галасы [Тэкст] / Л. Дайнека. -- Мінск: Мастацкая літаратура, 1969. -- 357с.

2. Шынкарэнка В. Нястомных пошукаў дарога [Тэкст] / В. Шынкарэнка. -- Мінск: Навука і тэхніка, 2005. -- 317с.

3. Шамякіна М. Леанід Даёнека. Школьны факультатыў [Тэкст] / М. Шамякіна. // Полымя. -- 2007. -- №1. -- С. 157-161.

4. Дайнека Л. Вечнае імгненне [Тэкст] / Л. Дайнека. -- Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. -- 271с.

5. Дайнека Л. Меч князя Вячкі [Тэкст] / Л. Дайнека. -- Мінск: Мастацкая літаратура, 1987. Ї 597с.

6. Сідзельнікава К. Мне ў душу стагоддзяў глянуць хочацца [Тэкст] / К. Сідзельнікава. // Роднае слова. -- 1991. -- №1. -- С. 47-59.

7 Ермаловіч М. Пераадольваючы цяжкасці [Тэкст] / М. Ермаловіч. // Лім. -- 1985. -- 7 чэрвеня. -- С. 7.

8. Шынкарэнка В. У падарожжы праз імглу стагоддзяў [Тэкст] / В. Шынкарэнка. // Полымя. -- 2003. -- №7. -- С. 282-292

9. Мальдзіс А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча [Тэкст] / А. Мальдзіс. -- Мінск: Навука і тэхніка, 1990. -- 297с.

10. Русецкі А. Уладзімір Караткевіч: Праз гісторыю ў сучаснасць [Тэкст] / А. Русецкі. -- Мінск: Навука і тэхніка, 1991. -- 257с.

11. Караткевіч Ул. Збор твораў: У 8 т. Т. 5. [Тэкст] / Ул. Караткевіч. -- Мінск: Мастацкая літаратура, 1989.

12. Толстой А. Полное собрание сочинений: В 15-ти т. т. -- Т. 13. [Текст] / А. Толстой. -- М.: Наука и техника, 1952. -- 799с.

13. Калеснік Ул. Усё чалавечае [Тэкст] / Ул. Калеснік. -- Мінск: Навука і тэхніка, 1993. -- 219с.

14. Караткевіч Ул. У дарозе і дома. З запісных кніжак [Тэкст] / Ул. Караткевіч. // Полымя. -- №1. -- С. 179-187.

15. Бельскі А. Краса і смутак [Тэкст] / А. Бельскі. -- Мінск: Вышэйшая школа, 2001. -- 259 с.

16. Ворфоломеев И.П. Типологические основы жанров исторической романистики [Текст] / И. П. Ворфоломеев. -- Ташкент, 1979. -- 489 с.

17. Мелетинский Е.И. Введение в историческую поэтику эпоса и романа. [Текст] / Е.И. Мелетинский. -- Москва: Наука и техника, 1986. -- 337 с.

18. Дайнека Л. Мая вясна саракавая [Тэкст] / Л. Дайнека. -- Мінск: Мастацкая літаратура, 1979. -- 239 с.

19. Дайнека Л. Чалавек з брыльянтавым сэрцам [Тэкст] / Л. Дайнека. -- Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. Ї 357 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Жыццёвы і творчы шлях вядомага беларускага пісьменніка Міхася Зарэцкага. Тэма жаночай лёсу, развіццё характару і духоўных перажыванняў ў малой прозе і раманах "Сцежкі-дарожкі", "Вязьмо". Розныя падыходы літаратара да паказу жанчыны ў савецкім грамадстве.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 26.11.2010

  • Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі, яе развіццё ў 1920-1930 гг. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства, яго стан ў 1940 - першай палове 1950 гг. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950 - 1990 гг.

    реферат [36,2 K], добавлен 25.02.2011

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Ядвігін III (Антон Іванавіч Лявіцкі) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы — жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Рэвалюцыя 1905 г. - пераломная вяха у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна III.

    реферат [39,0 K], добавлен 13.12.2011

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.

    реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.

    реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.

    курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011

  • Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.

    курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.

    курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Кароткая гісторыя сям'і вядомага беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка; класіка літаратуры і сучаснага мовы М.А. Багдановіча і яго продкаў. Фотаздымкі з яго сямейнага архіва. Меркаванне пра яго творчасць ад іншых дзеячаў мастацтва.

    презентация [582,1 K], добавлен 04.02.2015

  • Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.

    реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013

  • Актыўная і самабытная творчая дзейнасць паэта Аляксея Русецкага ў разнастайнасці мастацкіх манер і стыляў беларускай літаратуры. Праява асаблівасцяў таленту, интеллектуализма, лірызму і гуманістычных перспектыў пісьменніка ў паэме "Насустрач лёсу".

    реферат [40,5 K], добавлен 25.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.