Аповесць Васіля Быкава "Мёртвым не баліць"

Публіцыстычная завостранасць аповесці "Мёртвым не баліць". Літаратурную спадчану Васіля Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Вастрыня сюжэтаў, якая дасягаецца выпрабаваннем герояў экстрэмальнымі сітуацыямі.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 20.01.2014
Размер файла 47,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru

Уступ

XX стагоддзе ў чалавечай гісторыі, мусіць, самае жорсткае і крывавае. Для Беларусі, яе культуры і нашай літаратуры яно стала парою шматлікіх выпрабаванняў і мноствам страт на самых розных напрамках.

Але яно ж, гэтае стагоддзе, выяўляючы жыццёвую сутнасць, нарадзіла і такіх волатаў духу, як нашы вялікія класікі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі і шэраг іншых.

У другой палове стагоддзя іх самаахвярную працу на карысць Бацькаўшчыны, іх мастакоўскія традыцыі, бадай, з найбольшым поспехам працягваў і развіваў, рашуча ўзнімаючы на новую вышыню, Васіль Быкаў [1924--2003], які здабыў ці не самае шырокае ў параўнанні з іншымі нашымі пісьменнікамі гэтай пары прызнанне ў свеце, стаў класікам не толькі беларускай, але і сусветнай літаратуры.

3 імем Васіля Быкава звязваецца ўяўленне аб пісьменніку, які некалькі тысячагоддзяў адкрываў свету праўду пра тое, што такое сучасная вайна ў яе сапраўдным абліччы. Разам з калегамі па пяру, якіх назвалі “шасцідзесятнікамі”, пісьменнік выкрываў таталітарызм у яго шматколерных варыяцыях і абуджаў у грамадстве думку пра неабходнасць радыкальных змен у жыцці. Беларуская “ваенная”, (а дакладней, антываенная), проза была выведзена ім на еўрапейскую арэну, аб чым заўсёды марылі яго славутыя літаратурныя папярэднікі, ад Купалы і Коласа да Гарэцкага і Чорнага. У тым, што мы жывем у час, калі надзвычай пашырыўся “сектар свабоды”, павялічылася сама інфармацыйная прастора, што мы адчуваем сябе не толькі беларусамі, але і жыхарамі планеты Зямля, ёсць вялікая заслуга менавіта гэтага выдатнага мастака слова, якога можна з поўным правам назваць адным з прадвеснікаў новага духоўнага Адраджэння, адным з яго галоўных ідэолагаў і актыўных рушэнцаў.

Пісьменнік прайшоў праз суровыя франтавыя выпрабаванні і меў баявыя ўзнагароды, у тым ліку ордэн Чырвонай Зоркі. Яго літаратурны талент атрымаў высокую ацэнку: В. Быкаў -- Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа, расійскай прэміі “Трыўмф” і іншых. Творчасць пісьменніка была добра вядома ў былым Савецкім Саюзе, займела асабліва прыкметны розгалас у еўрапейскіх краінах. Яго кнігі і творы перакладзены больш чым на 50 моў свету. “Па творах Быкава ведалі і меркавалі пра Беларусь ва ўсім свеце. Але да сваёй славы, шматлікіх заслужаных узнагарод ён ставіўся спакойна.” -- гаворыцца ў некралогу, падпісаным вядомымі беларускімі пісьменнікамі Я. Брылём, Р. Барадуліным, Н. Гілевічам, I. Навуменкам, I. Шамякіным і іншымі. В. Быкаў не хварэў на славалюбства і снабізм, быў вельмі дэмакратычны, інтэлігентны і тактоўны чалавек. Ён да апошніх дзён свайго зямнога веку жыў творчасцю, і таму працягваў літаратурную працу, выношваў новыя задумы. Акадэмік Барыс Кіт, славуты беларус свету, піша: “3 аддаленасці асоба Васіля Быкава не здрабнее, а набудзе іншае, больш ёмістае вымярэнне. Такія людзі прыходзяць у літаратуру, да народа нячаста. I з ласкі божай. I застаюцца на вякі”. Імя В. Быкава ў нацыянальнай літаратуры і для ўсёй Беларусі -- знакавае. Гэта імя па-сапраўднаму вялікага пісьменніка, якога пры жыцці называлі класікам і духоўным прарокам нацыі. Ён быў для Беларусі літаратурным геніем, які стварыў выдатныя творы, глыбокую філасофію гуманізму.

“Лёс збярог нам Васіля Быкава, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых, што юнакамі спазналі вайну і ўзмужнелі духам са зброяй у руках, для якіх дзень жыцця быў роўны веку жыцця”, -- падкрэсліваў кіргізскі пісьменнік Чынгіз Айтматаў, вылучаючы ў творчасці свайго беларускага паплечніка, у самім яго светаадчуванні надзвычай важную рысу, якая ў многім вызначала і быкаўскае бачанне вайны, і яго разуменне ці, як яшчэ кажуць, канцэпцыю чалавека на вайне.

Васіль Быкаў прыйшоў у літаратуру, адчуваючы сябе абавязаным расказаць пра тое, “як нялёгка давалася яна нам -- наша перамога”, якія гераічныя намаганні мільёнаў людзей спатрэбіліся для таго, каб здабыць яе ў агні зацятых бітваў. I само гэтае адчуванне, якое вызначае ўнутраны пафас ваенных твораў пісьменніка, і яго гуманістычная страснасць, маральна-этычны максімалізм, бескампрамісная праўдзівасць у паказе вайны маюць глыбінную сувязь з тым, што В. Быкаў сапраўды пісаў ад імя пакалення сваіх равеснікаў і ўвогуле франтавікоў, не толькі тых, што засталіся жывымі, але і тых, што аддалі сваё жыццё дзеля перамогі над фашызмам. Ён вельмі арганічна, усёй сваёй чалавечай сутнасцю адчуваў кроўную з'яднанасць, салдацкую роднасць з тымі, хто загінуў на палях былых бітваў, і іх подзвігам, іх сумленнем мераў і самога сябе, і нашы справы, усё наша жыццё.

У творах В. Быкава глыбока выяўлена трагедыя асобнага чалавека і нашага народа ў цэлым. Яго мастацкая проза -- “праўда веку” (П. Панчанка), якая патрэбна нам дзеля ўсеагульнага гістарычнага прасвятлення і маральнага катарсісу. Кнігі В. Быкава найперш прывабныя святлом спрадвечных высокіх ідэалаў: сумленнасці, свабоды, чалавечай годнасці і гуманізму. Кожны з маладых чытачоў мае права абдумана і ўзважана зрабіць выбар жыццёвага шляху -- шляху, пазначанага пісьменнікам і вартага сапраўднага грамадзяніна.

Пісьменнік свята захоўваў вернасць франтавому братэрству воінаў Вялікай Айчыннай, змацаванаму агульнымі пакутамі, пралітай крывёю і здабытай перамогай. Гэтая вернасць клікала мастака зноў і зноў напамінаць сабе і другім: паказаць праўду вайны “без падфарбоўвання, без пустога выхваляння, без лакіроўкі -- такой, якая яна ёсць”. “Жорсткая, бязлітасная памяць абавязвае нас, былых салдат, быць праўдзівымі і сумленнымі да канца свайго жыцця. Яна абавязвае нас расказваць сённяшняму пакаленню ўсю праўду пра вайну, якой бы страшнай і трагічнай ні была гэтая праўда. Гэта наш грамадзянскі і пісьменніцкі абавязак перад мёртвымі і жывымі”.

Трагічнае бачанне вайны ў прозе В. Быкава выяўлена надзвычай моцна, ярка, мэтанакіравана і больш паслядоўна, чым у любога іншага з нашых пісьменнікаў. Але ён не адмаўляўся ад паказу гераізму народа, яго самаахвярнасці ў барацьбе з нямецкім фашызмам. Аповесці праўдзіва, без прыгладжваныя і спрошчанасці паказваюць чалавека на вайне ў шматаблічнасці яго разнастайных праяў, у глыбіннай сутнасці асобы. Таму і гераізм у быкаўскіх творах адлюстраваны з такой праўдзівасцю, якая была недасягальнай для нашай папярэдняй, дабыкаўскай літаратуры пра Айчынную вайну.

“Чалавек у В. Быкава, -- слушна разважаў вядомы рускі крытык I. Дзядкоў, -- чуе, бачыць, успрымае на дотык, убірае ў сябе ўсю вайну праз гэты бой, гэтае заданне, гэтую атаку -- праз гэтую будзённую і трагічную сітуацыю. Вайна і надалей будзе адбывацца тут і цяпер, у гэтым полі, лесе, рове, вясковым доме, траншэі, бліндажы, зямлянцы, і даступнай для агляду пазіцыі цалкам хопіць героям В. Быкава, каб добра разабрацца, якая гэта вайна, у чым яе праўда і як ім жыць і ваяваць згодна з гэтай абсалютна канкрэтнай, выпрабаванай імі на сабе праўдай”.

Васіль Быкаў паслядоўна абараняў думку пра множнасць народнага гераізму. Ён бачыў яго не толькі ў яркіх подзвігах славутых герояў, а і ў паўсядзённым жыцці звычайных людзей, якія не скарыліся прыхадням, не прынялі іх маральна, духоўна. “Тры гады беларускі народ правёў на яе (Айчыннай вайне) пярэднім краі ў літаральным сэнсе гэтага слова, ні дня не ведаючы хоць бы адноснай бяспекі. Фронт барацьбы з гітлераўцамі праходзіў па кожнай ваколіцы, па кожным падворку, па сэрцах і душах людзей... Незалежна ад узросту, полу, нягледзячы на тое, меў ён зброю і страляў у акупантаў або толькі сеяў збожжа і гадаваў дзяцей, -- кожны быў воінам. Таму што і зброя, і збожжа, і падросшыя дзеці, ды і само існаванне кожнага беларуса ў выніку былі накіраваны супраць акупантаў”, -- пісаў В. Быкаў у публіцыстычных нататках “Званы Хатыні”.

Свой талент пісьменнік аддаў паказу галоўным чынам радавых удзельнікаў вайны, сціплую мужнасць якіх ён па-сапраўднаму ацаніў яшчэ тады, калі зусім не збіраўся пісаць, -- на цяжкіх франтавых дарогах.

“Аўтар хацеў узнавіць некалькі сціплых вобразаў нашых людзей, якім у памятныя гады вайны было наканавана лёсам выканаць свой часам непрыкметны, але заўжды мнагатрудны абавязак у барацьбе з фашызмам. Гэта не прыгожае апісанне незвычайных подзвігаў бясстрашных асілкаў, гэта -- некалькі будняў вайны, маленькіх кропель у неабсяжным моры барацьбы, якое да краёў было поўна тады і людской крыві, і людскіх слёз”, -- падкрэсліваў празаік у прадмове да выдадзенай у 1965 г. кнігі “Адна ноч”.

3 вялікай павагай пісаў Васіль Быкаў пра людзей, якія вынеслі асноўны цяжар вайны і сярод якіх ён шукаў і знаходзіў сваіх герояў, у прынцыпова важным для разумення ўсёй творчасці пісьменніка артыкуле “Жывыя -- памяці мёртвых”: «Гэта ён, радавы вялікай бітвы, нічым не прыкметны ў мінулым калгаснік або рабочы, сібірак ці разанец, доўгія месяцы мёрз пад Дзямянскам, перакапаў сотні кіламетраў зямлі пад Курскам і не толькі паліваў агнём немцаў, але і круціў баранку на разбітых франтавых дарогах, пракладваў і трымаў сувязь, будаваў дарогі, наводзіў пераправы. Ён многа перажыў, гэты баец, галадаў, пакутаваў ад спёкі, пабойваўся смерці, але добрасумленна рабіў сваю малапрыкметную салдацкую справу. І, прайшоўшы праз усе выпрабаванні, ён не страціў сваёй чалавечнасці, пазнаў і моцна засвоіў у вялікім калектыве грунтоўную праўду жыцця і многае іншае”.

Сярод фактараў, якія абумовілі ўстойлівую цікавасць быкаўскай мастацкай прозы да радавога ўдзельніка вайны, вельмі істотна і тое, што за гэтым, па сутнасці, стаіць, як слушна пісаў рускі даследчык Л. Лазараў, “цікавасць да народнага характару ў яго самым масавым выяўленні... I сіла герояў Быкава, і ўласцівае ім пачуццё адказнасці, і іх самаахвярнасць -- за ўсім гэтым заўсёды паўстае народ на вайне”. Праз іх лёс мы бачым і веліч народа, і яго трагедыю.

Такім чынам, у прыхільнасці Васіля Быкава да радавога ўдзельніка вайны, у яго ўменні пераканальна, з вялікай псіхалагічнай глыбінёю і дакладнасцю паказаць сціплую мужнасць і неэфектна-будзённы, не кожнаму прыкметны, але глыбінна-арганічны гераізм прадстаўнікоў шматмільённых мас заключаецца адна з галоўных, самых істотных адзнак сапраўднай народнасці пісьменніка. I цалкам маюць рацыю крытыкі (той жа Л. Лазараў), калі сцвярджаюць, што быкаўская творчасць “сягае сваім карэннем у народную глебу, у народную трагедыю”. Сам погляд Васіля Быкава на вайну, як пісаў Алесь Адамовіч, «вельмі народны».

А. Адамовіч адзначаў, што народнасць ёсць у самім пісьменніцкім “пачуцці, адносінах да вайны і да ўсяго, што з ёю звязана”, і гэта “жыве ў Быкаве і ягоных аповесцях на самым важным для мастака, на эмацыянальным узроўні”. А гэта азначае, што такі мастак проста не мог не прыгледзецца з усёй пільнасцю да тых, на чые плечы лёг найбольшы цяжар вялікай і шматпакутнай вайны.

Але, на жаль, аповесць Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” мала асвечана крытыкамі і літаратуразнаўцамі.

Мэта нашай курсавой работы - раскрыць публіцыстычную завостранасць аповесці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”.

Мэта прадвызначае выкананне наступных задач:

*асэнсаваць літаратурную спадчану Васіля Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

*раскрыць ідэйна-мастацкія асаблівасці аповесці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”;

*выявіць асноўныя праблемы твора В. Быкава;

*ацаніць постаць Васіля Быкава ў шэрагу іншых з сусветнай літаратуры.

Аб'ектам даследавання -- аповесць Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”.

Суб'ект даследавання -- публіцыстычная завостранасць аповесці.

1. “Мёртвым не баліць” -- горкая праўда вайны

Аповесць Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” пасля яе апублікавання была перакладзена на многія мовы свету і выйшла ў асобных выдавецтвах Еўропы і Азіі.

“Гэта кніга прадстаўляе сабой маленькую старонку вялікай кнігі прошлай вайны, якую на працягу дзесяткаў гадоў піша чалавецтва”, -- удакладняе сам аўтар аповесці. Многае ў гэтай вайне зразумела і вывучана, асобныя важныя праблемы працягваюць вывучацца, тут у белетрыстычнай форме знайшла якое-небудзь адлюстраванне толькі адна яе з'ява, маленькая рысачка, у якой, аднак, як здаецца аўтару, адлюстравалася агульная закономерность таталітарызму, яшчэ нядаўно чыгуннай плітой ціснуўшая значную частку Еўропы.

Менавіта, гэтыя з'явы, якая былі характэрныя не толькі для войны, адлюстравалася таксама і на лёсе гэтай кнігі. Васіль Быкаў, ствараўшы гэты твор, марыў, каб нямецкі чытач зразумеў злосныя дзеянні сваіх суайчыннікаў.

Як ужо было заўважана раней, на лёс пакалення, да якога належыць аўтар, выпала вядомая несвобода ў выбары жыццёвага шляху, які парадзіў таталітарны рэжым у стране і канчаткова ператварыла вайна. Чалавек быў пазбаўлены маленькай магчымасці распараджацца сабой, ўсё за яго вызначала дзяржаўная палітыка ўпраўляючай бальшавісцкай партыі -- і на выбар профессіі, і месца пражывання. і сацыяльнае становішча. Гады вайны не з'явіліся ў гэтым сэнсе ні выключэннем, ні ўзмацненнем няволі. Узмацняць яе было ўжо некуды, усе сталі салдатамі і пакорліва падпарадкоўваліся начальству; выконвалі што прыкажуць, ішлі куды пашлюць. Ну а калі магчыма было послаць васемнаццацігадовага хлопца, які толькі ўстаў з-за школьнай парты і ўпершыню зрабіў шаг у вялікі свет, у якім бушавала война? Адзін шлях быў яму вызначаны незваротна -- на фронт, у самае пекла вайны, у пяхоту. Вярталіся з гэтага пекла нямногія.

Доўгі час пасля вайны аўтар гэтых радкоў не толькі не думаў пісаць пра яе, але не жадаў чытаць усё тое, што з'явілася ў савецкай літаратуры на тэму войны. Прычыны яго чытацкай антыпатыі да такога роду літаратуры цяпер шырока вядомы. Творча-паліцэйскі метад сацрэалізму ў канчатковым выніку абясцэніў амаль больш-менш выдатныя творы, якія адштурхоўваюць чытача фальшу і кан'юнктурнасцю ў рознай ступені, але гэтыя рысы мае савецкая літаратура. Усё пережытае страной у гады вайны, асабісты вопыт чытача-франтовіка ішлі ўразрез з тым, што ён чытаў пра сябе ў раманах савецкіх аўтарав, і гэта не мегло не вызваць у ім рэакцыі ў адказ, якая зводзілася да адварочвання. Тым не менш жыццё працягвалася, адбыліся асобныя змены ў агульнай атмасферы краіны, наступіла нядоўгая хрушчоўская адліга, і аб нядаўна пережытай вайне з'явіліся праўдзівыя кнігі. Крытыкі звязываюць іх перш за ўсё з так названай лейтэнанцкай прозай, з імёнамі Бондарава і Бакланова, якія ў канцы пяцідзесятых гадоў апублікавалі свае, якія ў наш час ужо сталі вядомымі аповесцямі «Батальёны просяць огню» і «Пядзя зямлі». Менавіта ў гэтых кнігах, менавіта, упершыню ў савецкай баталістыцы, адлюстравалася тая жорсткая праўда, якой ўсе апошнія гады недастаткова літаратуры, недастаткова савецкому мастацтву. Галоўнай ідэяй твора тут з'явіліся не палітітычныя схемы, не последніе партыйныя ўстаноўкі, але вопыт, жыццё, вайна, якая была пережыта аўтарамі. Самае бяспрэчнае гэта становішча выклікала, аднак, буру абурэння ў партыйнай прэсе, крытыкі не астаўлялі камня на камні ад злашчасных твораў.

«Мертвым не баліць» была задумана аўтарам у пачатку 60-х гадоў, але яе здзяйсненне атадвінулася на некалькі гадоў дзеля іншых, як здавалася. болш прыцягальных сюжэтаў. Да таго здавалася, што час, які цалкам спрыяў для яе з'яўлення, усё не наступаў, мера праўды жыцця, дазволеная для літаратуры, была ўсё ж не адэкватнай масштабу задумкі. Аўтор чакаў, адцягваючы час. Сюжэт не даставіў яму шмат клопатаў -- гэта быў звычайны баявы эпізод, менавіта, не аднойчы перажыты на фронце любым вояваўшым у пехоце франтавіком. Праўда, у літаратуры пра вайну такога рода сюжеты былі не зусім распаўсюджаныя, аўтары-баталісты аддавалі перавагу іншым сюжэтам, якія заканчваліся перамогай і заслужанымі ўзнагародамі. Для аўтара зыходны баявы эпізод, сапраўдна перажыты на фронце зімой 1944 года, амаль не стаў фіналам жыцця, і толькі выпадак збярог яго ад смерці. Пад Кіраваградам нямецкі танк спрабаваў раздавіць параненага лейтэнанта, які ў апошні момант амаль увярнуўся ад яго гусеніцы, аставіў пад ёй шматкі свайго шыняля. Потым было некалькі сутак драматычных прыгод групы параненых, якія аказаліся ў тылу нямецкіх войск, некаторыя з гэтай групы загінулі, іншым пашанцавала выбрацца да сваіх. Зразумела, што і цяпер празаік выкарыстоўваў не толькі тое, што «бачыў і перажыў сам», але і тое, што «бачылі і перажылі» яго франтавыя таварышы. I ва ўсім ён, як заўсёды, імкнуўся быць максімальна праўдзівым. «Ціхто з ветэранаў, напрыклад, удзельнікаў баёў за Кіраваград, не папракаў мяне ў скажэнні фактаў», -- зазначаў пісьменнік.

3 такой перакананасцю стваралася і аповесць «Мёртвым не баліць», у якой вельмі багата менавіта горкай праўды пра цяжкасці, людскія пакуты на вайне. Тут аўтар звярнуўся да тых падзей, у якіх некалі сам прымаў удзел. Васіль Быкаў па волі свайго салдацкага лёсу таксама апынуўся сярод тых, хто трапіў пад нечаканы ўдар варожых танкаў.

«Добра памятаю той дзень, калі наш батальён сутыкнуўся ўначы на Украіне з гітлераўскімі танкамі. Праз паўгадзіны ад батальёна засталося некалькі чалавек. Мой узвод быў амаль увесь знішчаны. Пасля вайны ў Падольску [у Цэнтральным архіве Міністэрства абароны СССР] я бачыў "спісы беззваротных страт". У тых спісах увесь мой полк на чале з маёрам Казаранам, кямяндзірамі батальёнаў, рот, узводаў», -- з горыччу прыгадваў пісьменнік.

У гэты час праявілася, ўсе лепшае, што можа зрабіць чалавечая натура: доблесць і мужнасць, сяброўства і сардэчнасць. На жаль, выявіліся і іншыя, адмоўныя якасці: шкурніцтва і эгаізм, бальшавіцкая жорсткасць і ваеннае разгільдзяйства. Зразумела, што ўсё гэта, пережытае ў маладым ўзросце, засталося не толькі ў сумненні аўтара, але і ў яго памяці і так ці інакш патрабавала выходу, творчага здзяйснення з таго часу, калі аўтар заняўся літаратурай.

Вядома, у гэтай трагедыі вінавата перш за ўсё вайна, каварства вельш вопытнага праціўніка. Але былі і промахі разведкі, якая не паспела своечасова дапярэдзціь пра небяспеку, і іншыя нашы недагляды. Ад іх ніхто не быў застрахаваны. I не толькі ў самы складаны для краіны
пачатковы перыяд вайны, але і на заключным, пераможным для нас яе этапе. Тады таксама здараліся розныя, часам вельмі прыкрыя, небяспечныя для пэўных вайсковых груп нечаканасці.

Васіль Быкаў, як ужо гаварылася, адштурхоўваўся ад таго, што было перажыта ім самім. Ён не раз падкрэсліваў, што твор мае шмат аўтабіяграфічнага, грунтуецца на нявыдуманай падзейнай канве, называў «Мертвым не баліць» сярод тых аповесцей («Трэцяя ракета», «Праклятая вышыня» і інш.), у якіх сюжэтныя сітуацыі «узяты проста з маёй франтавой рэчаіснасці, ступень канструявання ў іх вельмі нязначная».

У «Трох абзацах аўтабіяграфіі» Васіль Быкаў падкрэсліваў: «Сталінград для краіны быў аднойчы ў вайну, а для салдата на пярэднім краі ён здараўся куды як часта». I вядома ж, далёка не кожны салдат і далёка не заўсёды атрымліваў перамогу ў сваім Сталінградзе. У аповесці «Мёртвым не баліць» празаік спыніўся на сітуацыі Сталінграда, пераможнага для краіны, але прайгранага асобнымі падраздзяленнямі, станоўчымі героямі пісьменніка. Адзін з іх -- Леанід Іванавіч Васілевіч, трапіўшы ў непрытомным стане ў палон, потым так і гаворыць: «Аказваецца, вось дзе ён быў, апошні мой Сталінград! Выйграны фронтам, краінай і назаўжды і непапраўна прайграны мной».

Празаік цяпер істотна ўскладніў пастаўленую перад сабой задачу. Ён разгарнуў апавядальную плынь у двух часавых планах, спалучыўшы паказ некаторых трагедыйных аспектаў ваеннай пары з прамым выхадам да трапяткой сучаснасці. Яна склала паўнапраўны адлюстравальны пласт, паралельны да сцэн ваенных, але далёка не другарадны ў мастацкай сістэме твора.

Такім чынам, і трагедыйныя моманты ваеннай рэчаіснасці, падсвечаныя вострымі грамадскімі дыскусіямі новага часу, загучалі яшчэ мадней, з большай абвостранасцю, чым у папярэдняй творчасці пісьменніка. Яны, гэтыя моманты, і цяпер адлюстроўвалася без якой бы там ні было мадэрнізацыі, але бралася ў большым чым раней, развароце.

Такія сітуацыі заўсёды вельмі складаныя, цяжкія для мастацкага адлюстравання. Але і іх звычайна не абыходзіць сур'ёзнае мастацтва. На наш погляд, найярчэйшы прыклад у гэтым сэнсе -- фадзееўскі «Разгром», прызнаны, праўда, не адразу класікай савецкай літаратуры аб грамадзянскай вайне. Не абыходзціь таму, што і ў такіх сітуацыях чалавек з усімі яго добрымі і благімі рысамі праяўляецца на вялікую глыбіню. Можна сказаць больш. Без адлюстравання такіх горкіх урокаў вайны, усяго яе цяжару нельга на поўную сілу паказаць подзвіг народа, здзейснены ў барацьбе з фашызмам.

Васіль Быкаў быў глыбока пераканавы, што не толькі поспехі, але і горкая праўда вайны павінна вучыць вас. Не пазнаўшы яе, зазначаў пісьменнік у артыкуле «Жывыя -- памяці мёртвых», «немагчыма праўдзіва адлюстраваць для гісторыі гэтую найвялікшую з войнаў. Замоўчванне "горкай праўды" можа саслужыць кепскую службу народу». Пра тое ж -- у адказах на анкету часопіса «Вопросы литературы» ў 1965 г.: «На маю думку, сарамлівае замоўчванне наўрад ці падыходзіць для літаратуры, якая ставіць сваёй задачай стварыць летапіс вялікага народнага подзвігу. Усякае замоўчванне само па сабе заганнае, хоць бы таму, што суседнічае з хлуснёй. Праўда ж, якой бы горкай яна ні была, заключае ў сабе жыватворную сілу».

Нельга, аднак, думаць, што пісьменнік усяго толькі літаральна ўзнаўляе тое, што адбылося ў сапраўднасці. Без творчай фантазіі не абыходзяцца і ў дакументальна-гістарычнай, дакументальна-мастацкай прозе. Хоць там домысел мае строгія абмежаванні.

Васіль Быкаў у сваёй мастацкай аповесці, якая на строгую дакументальнасць не прэтэндуе, творчым вымыслам карыстаўся са значна большай свабодай. Паклаўшы ў аснову твора гатовую, дадзеную самой рэальнасцю вайны падзейную канву, ён мусіў, як сам казаў, «распрацаваць
яе ў дэталях». Яны ж толькі сваёй сукупнасцю і агульнай
скіраванасцю павінны былі адпавядаць адлюстраваным падзеям, а ў прынцыпе маглі адбірацца, «вылушчвацца» і з эпізодаў, што адбываліся на іншых участках баявых дзеянняў, у іншы час, змяняцца ў патрэбным кірунку і ўвогуле вымышляцца. Але так, каб ад ўтара не парушалася праўда вайны.

А яшчэ трэба было стварыць вобразы людзей, што заўсёды складае галоўны клопат пісьменніка ў мастацкім творы. Бо ніякі падзейны ланцуг, падзейная канва без пераканальных чалавечых характараў не ажыве, не стане
сюжэтам, эстэтычнай рэальнасцю. У прозе гэта выяўляецца асабліва наглядна. I тут, у стварэнні характараў, роля фантазіі вырашальная ва ўсіх выпадках, нават тады, калі аўтар абапіраецца на канкрэтных асоб, у той ці іншай меры ідзе ад прататыпаў.

У герояў аповесці «Мёртвым не баліць» прататыпы былі. І яны ніяк не выключалі работу фантазіі, але таксама дапамагалі В. Быкаву вывяраць твор на максімальную праўдзівасць. «А характары, мастацкія вобразы -- гэта ўжо прэрагатыва пісьменніка. Хоць пісьменнік зусім вольны ў іх стварэнні і кіруецца прытым адзінай мастацкай логікай, я мог бы даць справаздачу ў сваіх матывах і назваць прататыпы. Калі б у гэтым з'явілася неабходнасць або хтосьці, скажам, запярэчыў ў тым сэнсе, што такіх характараў у гады вайны не было і быць не магло, я назваў бы рэальныя імёны рэальных людзей», -- падкрэсліваў празаік, маючы на ўвазе іменна герояў з аповесці «Мёртвым не баліць».

Такім чынам, «Мёртвым не баліць» -- твор жорсткі, да краёў напоўнены драматызмам і трагедыйнасцю. Але вінаваты ў гэтым не столькі пісьменнік, які сумленна і праўдзіва адлюстраваў перажытае ім на вайне, колькі сама вайна, якая вельмі жорстка абыходзілася з чалавекам, бязлітасна выпрабоўвала яго на крутых віражах самых нечаканых сітуацый.

2. Ідэйна-мастацкія асаблівасці аповесці

Аўтар «Мёртвым не баліць» праявіў вядомую дзёрзкасць і яшчэ большую саманадзейнасць, выводзячы на сваіх старонках вобраз і праблемы таго драматычнага часу.

Адказваючы на папрокі за нібыта празмерную згушчанасць драматызму і трагічнасці ў яго творах, Васіль Быкаў заўважыў: «Не можа быць "лішняй, празмернай" драматызацыі, калі размова заходзіць пра мінулую вайну. Ніякая фантазія, ніякае ўяўленне не могуць намаляваць таго, што адбывалася іншы раз на вайне, дзе чалавек забівае падобнага на сябе... Мы вымушаны былі аддаць 20 мільёнаў жыццяў за сваю свабоду. У роднай маей Беларусі загінуў кожны чацвёрты -- чвэрць усёй нацыі. Гэта ж не проста арыфметыка. Гэта трагедыя народа... Смерць нават аднаго чалавека -- заўсёды трагедыя, трагедыя для яго самога, для яго родных, сяброў, знаёмых. А тут дваццаць мільёнаў, і ў кожнага з іх былі родныя, сябры, знаёмыя... Патрэбны шэкспіраўскія фарбы, шэкспіраўскі талент і драматызм, каб хоць прыблізна ўзнавіць тыя падзеі, якія адбываліся ў 1941--1945 гадах».

Звяртаючы ўвагу на абумоўленасць драматызму і трагічнасці ў быкаўскіх творах самім характарам мінулай вайны, трэба з усёй выразнасцю падкрэсліць, што героі пісьменніка і ў аповесці «Мёртвым не баліць» змагаюцца да апошняга ў самых неспрыяльных, сапраўды трагедыйных абставінах. Яны, як і ў ранейшых творах празаіка, -- людзі звычайныя. Але выкладваюцца да канца, ужо тым самым праяўляючы немалы гераізм, а то і самаахвярнасць. Безумоўна, самаахвярна паводзіць сябе шмат разоў хваленая самымі рознымі крытыкамі Каця Шчарбенка, вобраз якой напісаны з асабліва пранізлівым болем за дачасную гібель чалавека, жанчыны на вайне. Яна ж, гэтая знешне непрыгожая, рэзкая, здатная і на грубую салдацкую лаянку, але такая немітусліва-дзелавітая, надзейная пры любых нечаканасцях Каця, па сутнасці сама, па дабраце сваёй спагадлівай да людскіх пакут душы, увязалася ў тую страшную калатнечу, якая стала для яе апошняй. А каб была хітрэйшая, менш чалавечная ды менш клапацілася пра людзей, дык магла б і не спыніць сваю фурманку, што на нейкі час уратавала параненага Васілевіча. Не спытлася ж, праехала пярэдняя фурманка. Тады б Каця, магчыма, і жывой засталася. Але яна яе была б быкаўскай гераіняй. Бо абыякавасць, бесчалавечнасць, эгаыстычна-шкурніцкі клопат толькі пра сябе ў творах пісьменніка не даруецца нікому.

Мужна трымаецца да апошняй магчымасці Васілевічаў сябра па ваенным вучылішчы Юрка Стралкоў -- курносенькі, з далікатным, як у дзяўчыны, тварам малодшы лейтэнант-пехацінец у салдацкім шыняльку. Ён «трошкі фарсун і акураціст», часам бывае наіўна-рамантычным, схильным амаль па-дзціячы, з нечаканай для франтавіка ўзнёсласцю захапляцца баявой удачай, калі яна выпадае на долю пяхоты, якой «болей прывычны шэрыя будні вайны -- сцюжа, мокрыя ногі, крывавыя бінты на нямытым целе, знішчальны нямецкі агонь і, як узнагарода, -- кароткі трывожны сон дзе-небудзь на засланай саломай падлозе». А ўвогуле гэта вельмі добры, шчыры і сімпатычны хлопец, адданы ў сяброўстве і смелы ў баі. Ён многае разумее глыбока і тонка, хутка сталее. Ягоная ж не ўзвышана-рамантызаваная, а трагедыйна простая і ў нечым нават жахлівая смерць у бетоннай трубе пад чыгункай, занятай немцамі, найбольш на сумленні Сахно, які злавесным падманам вытурхае даверліва-чыстага хлопца на самагубства. Ды ў немалой ступені вёў да такога зыходу і трагічны збег акалічнасцей, сярод якіх і цяжкае раненне, і вельмі рэальная пагроза палону, немагчымага для Юркі.

Высокую чалавечнасць і цвярозую разважлівасць у выключна складаных умовах нечаканага прарыву выяўляюць гаваркі і спагадны падпалкоўнік, які, мусіць, па просьбе Каці бярэ на танкі параненых, рашучы і талковы маёр, які арганізоўвае адзін з заслонаў, разважлівы лейтэнант немаладога ўжо веку з армейскай газеты, вясёлы сяржант з дзесантнікаў і іншыя эпізадычныя персанажы.

А што ўжо казаць пра адчайна смелага і ўпартага маладога байца Коваля, вострага на язык яфрэйтара Цвіркуна, растаропнага ва ўсім старшыну Еўсюкова з яго яўнымі арганізатарскімі здольнасцямі або пра таго ж трохі дзівакаватага, але вельмі мужнага капітана з дывізіённага абменнага пункта, які падпальвае нямецкі танк.

Большасць з гэтых людзей параненыя, астатнія належаць да тылавых службаў. Але ўсе яны не проста гераічна змагаюцца супрадь танкаў ворага, не маючы належнай зброі і зусім не думаючы пра сябе, сваё жыццё, а фактычна сабой перакрываюць дарогу тым танкам, прымушаючы
іх, няхай і не надоўга, спыніцца. Спосаб барацьбы жахлівы, бо фашысты з танкавых гармат метадычна расстрэльваюць нашых воінаў: «Сволачы! Што робяць! Стрэл -- выбух, і аднаго байца ў нашым ланцугу няма. Пасля выбух на месцы другога».

Але што заставалася рабіць, калі не было шшых, менш жахлхвых, не такіх страшных і крывавых варыянтаў? А вайна, як сведчыць быкаўскі жыццёвы вопыт, не аднойчы прапаноўвала, дыктавала, навязвала і такі варыянт. Пісьменнік жа ў гэтым канкрэтным выпадку толькі дакладна адлюстраваў тое, што было ў сапраўднасці, што бачыў перажыў ён сам пад Кіраваградам.

Яшчэ раз даволі падрабязна расказаўшы пра тыя трагічныя падзеі ў артыкуле «Абеліск у Севярынцы», Васіль Быкаў зрабіў такі вывад: «Недасведчанаму ў вайне, тым больш маладому чалавеку, можа паказацца, што нашы разрозненыя намаганні былі бязмэтнымі, а наша малапаспяховае супраціўленне нямецкім танкам бессэнсоўным. Але гэта не так. Пакуль параненыя, а таксама пазбаўленыя супрацьтанкавых сродкаў і належнай арганізаванасці байцы тылавых службаў вялі спарадычныя баі з нямецкімі танкамі, скоўваючы іх манеўр і аццягваючы на флангах, ударная група нашых войск пад камандаваннем генерала Ротмістрава ўпарта акружала Кіраваград і ў выніку прымусіла немцаў да адыходу.

Тады нам усё гэта ўяўлялася па-рознаму, але цяпер бачыцца ўсё ясней: вашы ахвяры былі не дарэмныя, кожная кропля крыві, пралітая на полі бою, так ці іначай набліжала нашу перамогу, таму што ў той вайне і нашым
жорсткім адзінаборстве пераважвала толькі чаша, да краёў напоўненая чалавечай крывёю. Мільёны чалавечых жыццяў -- красамоўнае таму сведчанне. Можа быць іменна таму на нашым баку аказалася перамога, значэнне якой непераходнае для чалавецтва».

У аповесці «Мертвым не баліць» вывады, вядома, не фармулююцца з такой выразнай адназначнасцю, уласцівай лагічва выверанаму публіцыстычнаму слову. Героі твора, якім трэба ахвяраваць сабою, каб спыніць танкавую атаку ворага, выказваюць нямала крыўды, нараканняў на розныя недагляды, з-за якіх тая атака аказалася не толькі магчымай, але і нечаканай. Яны часам адкрыта абураюцца. Але гэта няцяжка зразумець, улічыўшы хоць бы тое, што людзям, паказаным у аповесці, пакуль яны яшчэ жывыя, баляць свежыя раны, асабліва нясцерпныя, калі іх зноў і зноў пачынаюць вярэдзіць, абражаючы беспадстаўным падазрэннем тых, хто зрабіў для перамогі ўсё магчымае і немагчымае.

Ды ў быкаўскіх герояў аповесці «Мёртвым не баліць» ёсць і адчуванне і няхай і не з такой выразнасцю выказанае, як у артьысуле пісьменніка, што іх самаахвярнасць не была марнай. Яна не прадухіліла паражэння Васілевіча і яго сяброў, якія свой Сталінград усё ж прайгралі, але дапамагла перамагчы войскам, што наступалі на Кіраваград.

«Усё, на што мы намагліся, было па нашай добрай волі. Не думаючы ўжо выжыць, мы ляглі пад самыя танкі», -- з горыччу думае Васілевіч, абражаны пагрозамі палкоўніка, які, як потым вельмі хутка высвятляецца, і быў адным з віноўнікаў трагічнага павароту падзей, бо, не выканаўшы загаду, своечасова не выдзеліў супрацьтанкавы полк, каб надзейна перакрыць дарогу немцам. «Мы не здольны загладзіць яго разгільдзяйства. Мы можам толькі загінуць. Аднак мы ўжо зрабалі нешта даволі значнае, да чаго не мае адносін гэты палкоўнік», -- працягвае ў думках тую размову-спрэчку Васілевіч. I ў сваім націсканні на добраахвотнасць і звачвасць зробленага яго таварышамі і ім самім ён цалкам мае рацыю.

Гэтыя Васілевічавы разважанні знаходзяць свае падмацаванне ў неаднаразовым напамінку пра тое, што ў цэлым дзеянні нашых войск пад Кіраваградам развіваюцца паспяхова, наступленне працягваецца. Немцы, да якіх урэшце трапляе зусам знясілены, увесь паранены і фізічна ўжо бездапаможны Васілевіч, самі прабіваюцца з акружэння, імкнуцца вырвацца з «катла». I тая танкавая група, што нарабіла багата бяды ў армейскіх тылах, была смяротна небяспечнай іменна для параненых ды тылавых службаў. «Для фронту гэта было нястрашна, для арміі таксама. Дывізіі было горш. А вось нам» «Там, у стэпе за Кіраваградам, наступаюць, акружаюць, адбіваюць атакі, вызваляюць сёлы і станцыі, а мы тут -- суцэльная канцэнтрацыя болю», -- вельмі недвухсэнсоўна праз роздум усё таго ж Васілевіча падкрэсліваецца ў аповесці.

Так зусім пэўна праясняецца і тое, што трагедыйныя падзеі, разгорнутыя ў творы, адбываюцца ва ўмовах пераможнага для нас ходу вайны.

Вобраз Васілевіча займае ў аповесці цэнтральнае месца. Яму аддадзена больш з таго, што было перажыта Васілём Быкавым пад Кіраваградам. Ад імя Васілевіча вядзецда і апавяданне ў творы, яго вуснамі часам выказваюцца ўласна аўтарскія думкі, якія пры іншай апавадальнай структуры твора хутчэй за ўсё падаваліся б непасрэдна ад пісьменніцкага імя.

Як і Юрка Стралкоў, Васілевіч -- малодшы лейтэнант, таксама зусім яшчэ юнак -- у перыяд паказаных у аповесці ваенных падзей яму ўсяго дзевятнаццаць гадоў . Але хлопец трохі паваяваў, пабыў і камандзірам роты, праўда, часовым. Аднак тады, калі разгортваецца непасрэднае дзеянне ў творы, ён ужо нікім не камандуе, а па загаду камбата накіроўваецца ў тыл, у санчасць, бо паранены ў галаву, а заадно вядзе на зборны пункт палонных немцаў. Вось так звычайна, будзенна, як быццам зусім спакойна, прынамсі, не прадвяшчаючы вялікай бяды, пачыналася для Васілевіча тая заваруха, якая перавярнула ўсё яго жыццё.

Як тыпова быкаўскі герой, Васілевіч не вызначаецца нейкай асабліва прыкметнай мужнасцю. Наадварот, у шэрагу эпізодаў ён выглядае нават менш гераічна, чым некаторыя яго таварышы. I ўвогуле ён паказаны са звычайнымі чалавечымі рысамі, але ўсюды вельмі пераканальна глыбока, з сапраўды быкаўскай псіхалагічнай дакладнасцю. Яму нялёгка трываць боль, страшна йсці на міннае поле, вельмі не хочацца паміраць. Але ва ўсіх рашаючых, вызначальных момантах Васілевіч, застаючыся і ў гэтых адносінах персанажаў, надзвычай характэрным для эстэтычнага свету Васіля Быкава, аказваецца на вышыні. А калі трэба, дык ён пойдзе і на самаахвяряасць, як у той барацьбе супраць нямецкіх танкаў, дзе Васілевіч толькі выпадкова застаўся жывы, зусім не разлічваючы на гэта.

А яшчэ Васілевічу ўласціва схільнасць да глыбокага роздуму. Пазней гэткая ж рыса, аде больш моцна, больш канцэнтравана праявіцца ў Сотнікава з аднайменнай аповесці.

Ёсць у Васілевіча, зноў жа як і ў многіх іншых быкаўскіх герояў, вельмі высокае ўсведамленне чалавечнасці. Таму так нясцерпна балюча яму і за смерць Юркі Стралкова, у якой ён вінаваціць і самога сябе, хоць, вядома,
ніколькі тут не вінаваты, і за жахлівую гібель Каці, і за пакуты іншых. Гэтае ж усведамленне чалавечнасці нараджае ягоную нянавісць да такіх тыпаў, як Сахно ці Гарбацюк.

Абодва яны, штабны афіцэр (смершавец) капітан Сахно і яго двайнік Гарбацюк, падаюцца ў аповесці ў рэзка выкрывальным плане і, вядома, выклікалі рэзкую незадаволенасць афіцыёзнай крытыкі. Але пісьменнік мае рацыю і ў тым, як паказваюцца ў ято творы гэтыя злавесныя тыпы. Вобразамі Сахно і Гарбацюка ён змагаўся супраць здзеку з чалавека і неапраўданай, вельмі ўжо крутой жорсткасці, якая заўсёды прыносіла шкоду грамадству, а ў прынцыпе не магла заахвочвацца і ў перыяд вайны, хоць у такія часы справядлівы гуманістычны падыход дасягаецца з найбольшымі цяжкасцямі.

Пішучы аповесць «Мёртвым не баліць», аўтар у якасці аднаго з галоўных матываў твора сцвярджаў, кажучы ягонымі словамі, «настойлівую патрэбу ў чалавечвасці, без якой немагчыма быдо выстаяць у бязлітаснай барацьбе». У сувязі з гэтым разгорнута, буйным планам паказвалася і шкода бесчалавечнасці, увасобленая ў вобразах Сахно і Гарбацюка. Яны з найбольшай выразнасцю акумулявалі, сканцэнтравалі ў сабе бесчалавечнасць той сістэмы, якая абвяшчала сваім галоўным клопатам абарону людзей працы, а на справе менш за ўсё лічылася з імі.

Васіль Быкаў глыбока выявіў поўную бездухоўнасць Сахно, тое, што гэта чалавек з двайнымі меркамі і двайной мараллю. Яго «жалезная цвёрдасць», жорсткасць і бязлітаснасць накіраваны толькі на іншых. Спрабуючы «абхітрыць смерць» у вельмі цяжкім становішчы, на міны ён гоніць танкіста, Кацю, Васілевіча, а сам ідзе ўжо пракладзеным следам, аплачаным чалавечымі жыццямі. Няма яго і сярод тых, хто кладзецца пад танкі, ахвяруючы сабой дзеля будучай перамогі.

Васілевіч, пасля вайны ўжо, кажа, што Сахно «не трус. Дзе гэта трэба было, ён нават быў храбры. Ды і іншым баяцца не даваў». Але такая атэстацыя не адпавядае таму, што па-мастацку паказана ў ваенных раздзелах аповесці. Тут Сахно не праяўляе ні смеласці, ні мужнасці, а часта вядзе сябе вельмі нават палахліва, не ўмеючы, у адрозненне ад станоўчых герояў твора, пераадолець свой страх.

Сахно як быццам заклапочаны перш за ўсё пільнасцю, тым, каб нашы воіны не трапілі да ворага. «Немцам жывымі я вас не пакіну», -- злавесна пагражае ён людзям, якія разглядаюць палон нават у зусім безвыходным становішчы як самае страшнае, што можа здарыцца ў іх жыцці. Але ўся гэтая злавеснасць зноў жа мае на ўвазе іншых, а не Сахно. Страляцца ён прымушае Юрку, а сам, будучы толькі лёгка паранены, здаецца ў палон, калі сітуацыя набывае сапраўды круты паварот. І ў палоне ён імкнецца дагадзіць немцам. У нас «ен быў ўзорны штабіст. Тут будзе ўзорны палонны», -- здагадваецца здзіўлены Васілевіч, заўважыўшы, як Сахно самохаць, без ніякага загаду дапамагае немцам цягнуць іхнія скрынкі.

Цяпер Сахно (і гэта, як ужо зазначаў рускі даследчык А. Бачароў, вельмі важная для канцэпцыі твора дэталь) становіцца падобным на Энгеля, вобразу якога пісьменнік таксама надаваў істотнае значэнне. Той Энгель, трапіўшы ў палон да нашых, усяляк падладжваўся да канваіраў і параненых, стараўся паказаць сябе зусім неблагім чалавекам, казаў, што ён настаўнік, бэсціў Гітлера і фашызм. А калі трэба было ратавацца, нават страляў па сваіх. Але нездарма ў яго шынель наш, а мундзір і казыркастая шапка нямецкія. Гэткая дваістасць выразна заўважаецца і ў яго паводзінах, у тым, як ён прыглядваецца да пераменлівай сітуацыі, гатовы ў залежнасці ад яе дагаджаць нашым ці зноў перакінуцца да сваіх, як гэта і здараецца ў фінале ваенных раздзелаў аповесці. Цяпер Энгель паслухмяна расстрэльвае Васілевіча.

Праўда, «у сваім старанні выканаць загад ён паспяшаўся», як адзначаецца ў творы, стрэліў толькі адзіны раз і не велімі трапна. Таму Васілевічу ўсё ж удалося выжыць. Але не відаць, каб Энгель разлічваў на гэта. Хоць ён трошкі і спагадаў хлопцу, можа, памятаючы яго нядаўняе заступніцтва, спрабаваў даць перад смерцю напіцца вады, за што сам зарабіў ладную аплявуху ад свайго больш жорсткага суайчынніка. I страляў ен з прабачэннямі. Толькі па загаду. Аднак якая рэальная цана гэтым прабачэнням? Так і Рыбак будзе прасіць прабачэння ў Сотнікава, дапамагаючы вешаць яго, і на загад спасылацца.

У тым уся і справа, што Энгель, мабыць, і сапраўды па натуры чалавек не жорсткі, часам нават нечым прывабны, поўнасцю падпарадкоўваецца абставінам і робіць усё тое, што яны вымагаюць. А калі абставіны дыктуюцца жорсткай бесчалавечнай сілай фашызму, дык жорсткім, не зважаючы на свае прабачэнні, становіцца і Энгель. Тады знікае ў яго ўсё чалавечнае. Такое бязвольнае падпарадкаванне абставінам нараджае механістычную псіхалогію людзей-аўтаматаў, людзей-вінцікаў, якая асабліва небяспечная ў пераломныя перыяды, калі чалавечы фактар становіцца вырашальным.

Што датычыць Сахно, дык на першы погляд ёа можа здавацца чалавекам вельмі цвёрдых перакананняў, нават непахісным фанатыкам. Але гэта толькі вонкавая абалонка. На самай жа справе ёв зусім іншы -- «беспрынцыповы і гнуткі», як падкрэсліваецца ў творы, гатовы заўсёды падладжвацца пад абставіны. I гэтай сваёй унутранай сутнасцю, асабліва наглядна праяўленай палонам, ён яўна збліжаецца з Энгелем, разам з якім і хапаецца за нямецкія скрынкі ў канцы ваенных раздзелаў.

...

Подобные документы

  • Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы. Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сучасная лірыка кахання. Праблематыка аповесці В. Быкава "Мёртвым не баліць".

    контрольная работа [39,1 K], добавлен 01.03.2010

  • Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.

    курсовая работа [46,4 K], добавлен 29.07.2016

  • Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.

    реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009

  • Літаратурная спадчына В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Важныя і актуальныя праблемы, раскрытыя пісьменнікам у творы. Раскрыццё канцэпцыі чалавека ў рамане. Вызначэнне ўзаемаадносін чалавека і сусвету.

    курсовая работа [40,5 K], добавлен 29.07.2016

  • Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Азнаямленне з гадамі дзяцінства і юнацтва Васіля Быкава - беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча; яго ўдзел у ваенных дзеяннях. З'яўленне друкаванага творы "Дапякло". Публікацыя зборнікаў "Ход канём", "Жураўліны крык", "Доўгая дарога дадому".

    презентация [962,2 K], добавлен 28.11.2013

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.

    курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Агульная характарыстыка вобраза апавядальніка ў творах мастацкай літаратуры. Васіль Быкаў – майстар ваеннай аповесці. Моўны вобраз апавядальніка ў аповесці "Трэцяя ракета", "Знак бяды". Частае выкарыстанне мадальных словаў як ў суб’ектыўнай манеры пісьма.

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 30.04.2013

  • Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.

    курсовая работа [57,0 K], добавлен 20.01.2014

  • Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць. Альбер Камю і яго твор "Міф пра Сізіфа" як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Асаблівасці "быкаўскага" экзістэнцыялізму.

    курсовая работа [55,2 K], добавлен 27.12.2008

  • Я. Колас - пісьменнік-настаўнік. Коласавы творы: герой, які вучыцца і вучыць. Мастацкая творчасць Коласа. Сцёпка Барута - тыповы прадстаўнік новага пакалення (аповесць "На прасторах жыцця"). На пакручастых пуцявінах перабудовы жыцця (аповесць "Дрыгва").

    реферат [18,4 K], добавлен 27.11.2009

  • Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі, яе развіццё ў 1920-1930 гг. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства, яго стан ў 1940 - першай палове 1950 гг. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950 - 1990 гг.

    реферат [36,2 K], добавлен 25.02.2011

  • Хэмінгуэй - адзін з заходніх мастакоў XX стагоддзя, якія маюць дачыненне да істотнага перавароту ў сусветным мастацтве. Тыповыя прадстаўнікі "герояў кодэкса": Фрэдэрыка Генры, Роберт Джордан. Эвалюцыя тыпавога хемингуеивського героя на прыкладзе Сант'яга.

    курсовая работа [63,0 K], добавлен 11.06.2012

  • Творчасць В. Ластоўскага. Археалогія культуры ў аповесці "Лабірынты" Ластоўскага. Якія актуальныя праблемы ставіў і вырашаў пісьменнік у творы. Наватарскія здабыткі Ластоўскага ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці лабірынтаў як вобразаў-сімвалаў.

    курсовая работа [54,6 K], добавлен 12.01.2016

  • Эстэтычная поглядаў А.В. Дружыніна канцы 40-х гадоў XIX стагоддзя. А.В. Дружынін аб аповесці Ф.М. Дастаеўскага "Слабае сэрца". Аповесць Дастаеўскага "Белыя ночы" ва ўспрыманні крытыка. Незавершаныя раман "Неточка Незванова" у ацэнцы А.В. Дружыніна.

    дипломная работа [100,7 K], добавлен 27.04.2012

  • Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.

    курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015

  • М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.

    реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.