Аповесць Васіля Быкава "Мёртвым не баліць"
Публіцыстычная завостранасць аповесці "Мёртвым не баліць". Літаратурную спадчану Васіля Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Вастрыня сюжэтаў, якая дасягаецца выпрабаваннем герояў экстрэмальнымі сітуацыямі.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 20.01.2014 |
Размер файла | 47,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Далейшы лёс Сахно застаецца невядомым. Але ў аповесці, ужо ў раздзелах пасляваенных, паяўляецца яго двайнік -- былы старшыня ваеннага трыбунала Гарбацюк. Яго вобраз раскрываецца найбольш у самахарактарыстыках персанажа ды ў вострай стычцы з Васілёвічам і моладдзю 60-х гадоў. Алё ў сваіх вызначальных абрысах ён схоплены вельмі дакладна.
Ацэньваючы ролю Гарбацюка ў быкаўскім творы, А. Бачароў слушна адзначаў, што яго паяўленне «вельмі важна, бо адводзіць ад матываў асабістай помсты і тым самым паглыбляе ідэйны сэнс сутыкнення». Сапраўды, для Васілевіча непрымальны, ненавісны не толькі асабіст Сахно, які некалі так даўся яму ў знакі, але і ўсе тыя, хто нясе ў сабе сахноўшчыну, а значыць, і Гарбацюк, з якім Васілевіч раней увогуле не сустракаўся. Праз Гарбацюка і даказваецца жывучасць калі не самога Сахно (ён мог і загінуць), дык сахноўшчыны як пэўнага тыпу грамадскай псіхалогіі, яе патэнцыяльная небяспека ў нашы дні.
Праўда, сёння ўжо, здаецца, не ў модзе адкрытае, ваяўнічае запалохванне, якое практыкаваў Сахно і абараняе Гарбацюк, напорыста, агрэсіўна заяўляючы: «А што ж -- сазнацельнасць? Сазнацельнасць -- у газетах. А тут прымусіць трэба. Каб баяліся».
Такое жорсткае, негуманістычнае стаўленне да людзей наша літаратура, у прыватнасці беларуская мастацкая проза, развялічвае яшчэ з даваеннай пары. Маецца на ўвазе напісаны ў пачатку 30-х гадоў раман Міхася Зарэцкага «Вязьмо», у якім з'едліва паказаны крах Пацяроба з яго метадамі грубага прымусу і бесцырымоннага запалохвання. Выразна прагучаў гэты матыў і ў мележаўскіх «Людзях на балоце».
Тады, як пісалася аповесць «Мёртвым не баліць», нават заядлыя сталіністы не ўсе і не заўсёды адважваліся адкрыта выказваць сваю незадаволенасць вельмі непаслядоўнымі і ў многім паказушнымі спробамі ненавіснага ім Хрушчова дэмакратызаваць грамадства, хоць трохі абмежавадь звыклую ў бальшавікоў практыку юрыдычнага самавольства, парушэння прынятых самой іх сістэмай законаў на ўсіх узроўнях. Гарбацюк жа адкрыта заяўляе: «Развялі дэмакратыю. Гатовы ўсіх свалачэй рэабілітаваць. Прэзумпцыя невіноўнасці! Доказы! Балбатня гэта, скажу табе. Калі што, ён усё так перакруціць, што хоць ты яго ўзнагароджвай. Тут трэба пачуццё мець. Нюх. Праўда, вока ў мяне было намётана. Я, бывала, на такога зірну -- і наскрозь бачу. Доказы -- дзесятае дзела. Доказ, калі трэба, на кожнага сабраць можна. Вось так!».
Рэдкая, трэба сказаць, адкрытасць і вельмі ж ужо агрэсіўная ваяўнічасць. Таму і моладзь, на якую проста разлютаваны Гарбацюк, адчуваючы ў самой яе чалавечай натуральнасці, жывой раскаванасці небяспеку для сваёй дагматычнай закасцянеласці, -- гэтая моладзь паставілася да Гарбацюка адмоўна. Яна, па сутнасці, падпісвае яму свой прысуд. Ён вынесены ў імя чысціны гуманістычных прынцыпаў нашага жыцця і ўспрымаецца як справядлівы і няўхільны прысуд новага часу і нават самой будучыні, што заўсёды належала маладосці. «Мярцвяк», «нябожчык» -- вось сутнасць гэтага прысуду, у якім засведчана банкруцтва, духоўная смерць сахно-гарбацюкоў. I такая ацэнка моладзі супадае з ацэнкай Васілевіча, які таксама думае пра Гарбацюка, што гэта «змарнелы без людской крыві клоп», «пракляты рудымент» ужо мінулых часоў.
Але ж здараецца і так, што мёртвы хапае жывога. Духоўна мёртвыя сахно-гарбацюкі не страцілі на гэта надзеі. Яны не раззброіліся і сапраўды, як мяркуе Васілевіч, «будуць пільнаваць спрыяльны для сябе момант», каб яшчэ ўваскрэснуць -- зноў набраць сілу і паламаць хрыбты тым, каму не паспелі гэта зрабіць раней. Так што пільнасць у адносінах да іх патрэбна і сёння. Яна будзе патрэбна і заўтра, заўсёды. Пра гэта з усёй пэўнасцю напамінае быкаўская аповесць «Мёртвым не баліць» -- твор востры, па-грамадзянску мужны, прасякнуты гістарычным аптымізмам.
Вельмі важны для разумення ўсёй мастадкай канцэпцыі твора гістарычны аптымізм пісьменніка асабліва выразва гучыць у раздзелах, якімі завяршаецца сюжэтная лінія, прысвечаная пасляваеннаму жыццю. Гэтыя раздзелы дазваляюць бачыць, што пякучая нянавісць да сахно і гарбацюкоў не спустошыла жывую душу Васілевіча, не пазбавіла яго чалавечнасці, якая цяпер, пасля ўсяго перажытага, выяўляецца ў яго гэтак жа паслядоўна і моцна, як і раней, да сутыкнення з тымі злавеснымі тыпамі. Яна адчуваецца і ў добразычлівым стаўленні да моладзі, якая ў сваю чаргу цалкам падтрымлівае Васілевіча, і ў глыбокай удзячнасці да тых, хто ратаваў яго ў гады вайны, і ў ягоным вельмі шматзначным, часам публіцыстычна завостраным, а то і па-філасофску заглыбленым роздуме пра пільную неабходнасць для чалавецтва барацьбы за мір, якая павінна прадухіліць пагрозу зямной катастрофы, пра гаючую сілу і мудрасць прыроды, каштоўнасць жыцця з усёй яго нялёгкай клапотнасцю і няхітрым, але надзвычай трывалым, надзейнымі людскімі радасцямі.
У самым канды аповесці Васілевіч вылучае ў мітусні прывакзальнага сквера маладую сямейную пару, якая едзе на цаліну, хаця жонка цяжарная. «Я чую, ён яе называе Кацяй, і мне вельмі карціць азірнуцца. Але не, той Каці не будзе. Гэта другі чалавек, іншы лёс, што ж, жыццё прадаўжаецца. Ніхто яго нё спыніць. Як не спыніў у свой час Гітлер», Так з адкрытай публіцыстычнасцю, увогуле нярэдкай у аповесці «Мёртвым не баліць», сцвярджае тое, што ахвяры, прынесеныя дзеля перамогі, у сваёй сукупнасці не былі дарэмнымі, вылучаецца думка пра неадольнасць жыцця, якая гучала і раней, а тут падводзіць канчатковую рысу ўсяму, што
расказана ў творы, завяршаючы яго на падкрэслена аптымістычнай ноцё.«Героі Быкава заўсёды адчуваюць сваю далучанасць да ўсяго жывога на зямлі. Жывое -- вечна. Усё, што ўзнікла з мэтай забіць, заняволіць, абавязкова пацерпіць крах. Героі Быкава адчуваюць гэта сэрцам, нейкім асаблівым чуццём, якім іх надзяляе аўтар», -- пісаў Максім Танк, звяртаючы ўвагу на адну з тых вельмі істотных асаблівасцей прозы пісьменніка, якія выразна выяўляюцца ва ўсёй яго творчасці і ў аповесці «Мёртвым не баліць» -- у тым ліку.
3. Мёртвым -- не баліць, баліць -- жывым
Аповесць «Мёртвым не баліць» у асаблівай ступені «павернута» да таго комплексу чалавечых і грамадскіх адносін, якія моцна ўплываюць на жыццё наступных пакаленняў. Паказ мінулага мяжуе, перакрыжоўваецца з паказам пасляваеннай сучаснасці. «Мёртвым не баліць», -- успамінаў Быкаў, -- стваралася як успамін, там найменш выдумкі, там амаль усё, што тычыцца сюжэта і абставін, -- дакументальна». У творы быў зададзены такі ўзровень мастацкай праўды, да якога тагачасны чытач, а тым больш ідэалагічныя службы, проста не дараслі. Узнікла дыскусія вакол «акопнай праўды», у якой яшчэ раз сутыкнуліся супрацьлеглыя погляды на задачы мастацкай літаратуры. Апаненты Быкава і творчага напрамку, які ён прадстаўляў, замест маштабнасці праўды гаварылі пра «маштабнасць ахопу» падзей і не прымалі драматычнага пафасу быкаўскіх твораў. Выхаваныя на нарматыўнай этыцы сталінскага перыяду, крытыкі не разумелі быкаўскага максімалізму і нават рыгарызму ў паказе вайны: «Гаварыць няпраўду аб ёй, -- сцвярджаў пісьменнік, -- не толькі амаральна, але і злачынна як у адносінах да мільёнаў яе ахвяр, так і ў адносінах да будучыні. Людзі Зямлі павінны ведаць, ад якой небяспека яны пазбавіліся і якой цаной дасталося ім гэтае збавенне».
3 гэтага часу катэгорыя будучыні пачынае займаць усё большае месца ў роздуме Быкава пра ваеннае мінулае. Аўтара аповесці «Мёртвым не баліць» папракалі ў знарочыстым згушчэнні фарбаў, у празмерным нагнятанні трагічнага гучання, у прыземленасці паказу і дэгераізацыі персанажаў, у адсутнасці савецкага патрыятызму і інш. Так нечакана выявілася паўвекавая адарванасць літаратуры сацрэалўзму ад вялікай класічнай традыцыі, якая заўсёды лічыла праўду мэтай рэалістычнага мастацтва. Адгукнулася і высакамерна-чыноўніцкае разуменне мастацкай літаратуры як звычайнай партыйнай прапаганды вобразнымі сродкамі ілюстрацыі. Быкаў жа сваёй аповесцю сцвярджаў элементарнае: што пісьменнік глядзіць на свет праз прызму чалавечай душы і што пагібель аднаго чалавека азначае катастрофу сусветнага значення, бо «чалавек -- гэта цэлы свет» (К. Чорны); што мастацтва слова мае свае ўласныя спосабы асэнсавання рэчаіснасці і што справа ў маштабах і глыбіні праўдзівага паказу.
Аповесць «Мёртвым не баліць» нагадвала, як цяжка адбываецца ў свеце накапленне чалавечнасці і як шпарка можа быць зруйнавана дасягнутае крывавай цаной: «воля і мір -- занадта кволыя дрэўцы, каб іх можна было вырасціць без усеагульнага клопату ўсёй трохмільярднай сям'і. Занядбанне гэтым урокам каштавала б зямной катастрофы». У пасляваенным роздуме Васілевіча шмат публіцыстычнага пафасу і страсці сцвярджэння гуманістычных каштоўнасцей. «Адсюль, -- заўважаў крытык Л. Лазараў, -- і запальчыва-асабістая інтанацыя, якая так выразна афарбоўвае мастацкае апавяданне, і раптоўныя перашкоды для самараскрыцця і самаруху характараў». Часам сапраўды ствараецца ўражанне, быццам аўтар, ахоплены жаданнем выказацца напоўніцу, як бы адстаўляе свайго героя ўбок і сам уступае ў адкрытую палеміку з магчымымі апанентамі: «Вайна перад усім светам пацвердзіла нашу магутнасць і многім раскрыла вочы на нашыя хібы. У сорак пятым мы не толькі здабылі перамогу. За чатыры гады вайны мы, як ніколі, згуртаваліся ў адно цэлае і ўбачылі, на што з немагчымага мы здольныя. Дух свабодалюбства і непадлегласці злу здабыўў сабе ў той барацьбе магутныя крылы. Я веру, яны не апусцяцца». Ветэран Васілевіч, якога такія, як Сахно і Гарбацюк, лічылі «ротным Ванькам», здольным адно падпарадкоўвацца, нясе ў аповесці менавіта гэты дух змагання за сваю чалавечую годнасць ва ўмовах неспрыяльных акалічнасцей. Выпадак выключны, можа, нават унікальны, калі адзін з многіх, хто зведаў у поўнай меры, што такое вайна, гэтак небывала абвострана ўспрымае падзеі і гэтак хваравіта рэагуе на магчымыя наступствы людской забыўлівасці. Вось чаму мы бачым героя ў фінале твора перад вітрынай кнігарні, бо сярод мноства кніг, у якіх сканцэнтраваны эмоцыі, роздум і надзеі ўсіх часоў і народаў, павінна быць кніга, што перадае яго боль і яго памяць.
У аповесці «Мёртвым не баліць» яе аўтар, прыхільнік строгага рэалізму, які сам называе «бесстароннім», «непрадузятым», наблізіўся да разгадкі мінулых трагедый, бед і паражэнняў. Не зважаючы на негатыўную рэакцыю літаратурнага чынавенства на публікацыю гэтага твора, ён рабіў сваю справу, бо «свет, што раздзіраецца паміж дабром і злом, чакае не элегічных песнапенняў, а лекара і выратоўцы». Ва ўмовах, калі літаратурная крытыка не магла выконваць як належыць сваю вытлумачальную функцыю і адкрыта ўступаць у спрэчку з многімі дагматычнымі ўяўленнямі, Быкаў адчуў неабходнасць у публіцыстычным слове. У артыкулах, успамінах, развагах, інтэрв'ю ён цярпліва тлумачыў сэнс і мэту сваіх творчых задум, а ў дакладзе на V з'ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзе апалагеты «партыйнай літаратуры» планавалі «даць бой» абаронцам гуманізму і дэмакратыі, ужо адкрыта і страсна выявіў сваю пісьменніцкую пазіцыю: «нашая літаратура перажывае крызіс», «ёю закіравалі, яе заняньчылі», «усе беды тут -- ад непісьменнасці, нізкай эстэтычнай культуры, а то і дыпламаванага абскурантызму тых, хто прыстаўлены кіраваць літаратурай», «дзіўны і незразумелы гэты ўзаконены недавер да таленту, недавер, які абразлівы сам па сабе для кожнага літаратара і прыніжае літаратуру». Быкаў няўмольны, як само наканаванне: «выбар у нас невялікі: або літаратура, або нелітаратура. Сярэдзіны -- няма». У ліхі для празаіка час яго падтрымаў і рускі паэт і грамадскі дзеяч А. Твардоўскі, які ў лісце да аўтара аповесцей «Мёртвым не баліць», «Праклятая вышыня», «Круглянскі мост» нагадаў пра народную прымаўку: «Усё мінецца, адна праўда застанецца».
Такім чынам, калі ацэньваць гэты твор не толькі па яго мастацкай адметнасці, а перш за ўсё па тым, наколькі праўдзіва паказваецца ў ім чалавек на вайне, дык можна сказаць, што Васіль Быкаў у аповесці «Мёртвым не баліць» пры ўсёй яе эстэтычна-выяўленчай навізне ў творчай практыцы пісьменніка застаўся ў аснове сваёй ранейшым. Ён зноў напісаў пра вайну вельмі праўдзіва і мужна, але яшчэ з большым згушчэннем драматызму, з большым трагедыйным напалам.
Заключэнне
Такім чынам, прааналізаваўшы аповесць Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”, намі былі выяўлены наступныя асаблівасці:
1. “Мёртвым не баліць” Васіля Быкава - малафарматная аповесць з абмежаваным прастора-часавым і падзейным разваротам, з нешматлікай колькасцю дзейных асоб. Не панарамны, як да прыкладу ў К. Сіманава, паказ вайны, а паглыбленне ў псіхалогію чалавека на вайне.
2. Асноўная тэма - народны гераізм і пакуты ў гады Айчыннай вайны і іншыя перыяды нашай поўнай трагізму гісторыі. Гэты твор В. Быкава -- абеліск загінуўшым, наказ жывым помніць, якой цаной заваявана свабода і пераможана чума.
3. У аповесці - моцная скандэнсаванасць дзеяння на невялікай прасторы і ў абмежаваным па сваёй працягласці часе.
4. Вастрыня сюжэтаў, якая дасягаецца выпрабаваннем герояў экстрэмальнымі і запамежнымі сітуацыямі, сітуацыямі выбару.
5. Невялікая колькасць герояў, якія найчасцей атрымліваюць кантрастную аўтарскую ацэнку. Але героі Васіля Быкава - асобы незвычайныя, выключныя, моцныя, якія кідаюць выклік абставінам, змагаюцца з імі да канца.
6. Псіхалагізм, матывацыя ўчынкаў герояў, адны з якіх ідуць “ праз цесную браму” да жыцця, а другія праз “шырокую браму” і па “ прасторнай дарозе” - у пагібель. Мастакоўскае даследаванне вытокаў духоўнага ўзыходжання адных і падзення другіх у аднолькавых абставінах.
7. Перамежаваны паказ сучаснага і мінулага. Роля рэтраспекцый у творы Васіля Быкава.
8. Маральна - этычная і філасофская заглыбленнасць аналітычнай думкі пісьменніка. Вострая палемічнасць гэтай аповесці.
9. Рэалізм і трагізм. Трагедыйнае як сродак адлюстравання праўды жыцця і выяўлення канцэптуальнасці.
10. Народнасць творчасці. “ Гранічная праўда і ёсць народнасць”. Узмоцненая ўвага пісьменніка да людзей звычайных, радавых удзельнікаў вайны і перадавых працаўнікоў, ахвяр бальшавіцкіх эксперыментаў.
11. Актуальнасць творчасці Васіля Быкава і вастрыня праблем, узнятых у яго творах пра мінулае.
В. Быкаў, як бадай, кожны творца, гаворыць найперш пра свой народ. Асэнсоўваючы нашу гісторыю, аналізуючы сучасныя і вечныя праблемы беларусаў, пісьменнік спрабуе зазірнуць у дзень заўтрашні. У пэўнай ступені апавяданні, аповесці, а перадусім прыпавесці, паўстаюць перад чытачом творамі - перасцярогамі, змяшчаюць у сабеантыўтапічную складовую. А гэта значыць, што аўтар верыць у будучыню нацыі. Пакуль яна бачыцца яшчэ далёкай, але наблізіць яе можна. Важна толькі “шчыра таго пажадаць” і, што самае галоўнае, не быць “пахаджанамі” на сваёй зямі.
Пахаваны пісьменнік на ўсходніх могілках у Мінску, і да гэтага апошняга прыстанку яго праводзіла шматлюднае жалобнае шэсце. Рыгор Барадулін нёс на магілу зямліцу з быкаўскай роднай вёскі Бычкі, што на ў-- шаччыне. Ён, даўні сябар і аднадумца пісьменніка, са скрухай сказаў, што пасля смерці маці гэта яго самая вялікая страта: “Лёс мой асвячала тройца -- Бог, мама, Васіль. Цяпер я застаўся з Богам”. Яшчэ раней паэт напісаў яркае і вельмі ёмістае прысвячэнне Васілю Быкаву:
Будуць часам ідэалы раструшчаны.
Свет разумны.
Стоміцца ад крыкаў.
Васільком у жыце Беларушчыны.
Назаўсёды застанецца Быкаў.
Васіль Быкаў у літаратуры быў адданы “чорнаму хлебу праўды”. Ён не аглядваўся на ідэалагічныя табу, кан'юнктуру часу, не ішоў на кампраміс з сумленнем, не баяўся падымаць вострыя агульназначныя праблемы, якія датычыліся савецкага мінулага, існавання ў сучасным свеце. В. Быкава непакоілі негатыўныя зрухі ў грамадскай псіхалогіі, працэс расчалавечвання, разбурэння людскіх узаемаадносінаў. Ён, адзін з найглыбейшых распрацоўшчыкаў экстрэмальнага сюжэта, выкрывае прыкрае і нікчэмнае, згубныя і чорныя інстынкты -- усё тое, што пазбаўляе права чалавекам звацца. Пісьменнік імкнуўся засцерагчы і папярэдзіць сучаснікаў пра магчымыя наступствы хлусні, гвалту, бяздумнай жорсткасці і абсурду быцця.
публіцыстычний літаратуразнаўство быкав
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Конан У. Праблемы дабра і зла ў творчасці Васіля Быкава / У. Конан. // Крыніца. -- 1996. -- №3. -- С. 19-24.
2. Бугаёў Дз. “Доўгая дарога дадому “ В. Быкава / Дз. Бугаёў. // Роднае слова. --2004. --- №12. -- С. 5 -12.
3. Бугаёў Дз., Верціхоўская, М., Верціхоўская, В. Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе / Дз. Бугаёў. -- Мн.: Аверсэв, 2005. - 285с.
4. Дедков И. Василь Быков / И. Дедков. -- М.: Художественная литература, 1990. -- 357с.
5. Тычына М. Васіль Быкаў / М. Тычына. // Гісторыя беларускай літаратуры 20 стагоддзя: У 4-х кн. - Кн. 3. - Мн.: Навука і тэхніка, 2002. -- С. 640--687.
6. Лазарев Л. Василь Быков / Л. Лазарев. -- М.: Высшая школа, 1979. -- 413с.
7. Адамовіч А. Здалёк і зблізку / А. Адамовіч. -- Мн, 1976 -- 640с.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы. Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сучасная лірыка кахання. Праблематыка аповесці В. Быкава "Мёртвым не баліць".
контрольная работа [39,1 K], добавлен 01.03.2010Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.
курсовая работа [46,4 K], добавлен 29.07.2016Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009Літаратурная спадчына В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Важныя і актуальныя праблемы, раскрытыя пісьменнікам у творы. Раскрыццё канцэпцыі чалавека ў рамане. Вызначэнне ўзаемаадносін чалавека і сусвету.
курсовая работа [40,5 K], добавлен 29.07.2016Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.
курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".
курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016Азнаямленне з гадамі дзяцінства і юнацтва Васіля Быкава - беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча; яго ўдзел у ваенных дзеяннях. З'яўленне друкаванага творы "Дапякло". Публікацыя зборнікаў "Ход канём", "Жураўліны крык", "Доўгая дарога дадому".
презентация [962,2 K], добавлен 28.11.2013Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.
курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.
курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.
дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013Агульная характарыстыка вобраза апавядальніка ў творах мастацкай літаратуры. Васіль Быкаў – майстар ваеннай аповесці. Моўны вобраз апавядальніка ў аповесці "Трэцяя ракета", "Знак бяды". Частае выкарыстанне мадальных словаў як ў суб’ектыўнай манеры пісьма.
курсовая работа [41,7 K], добавлен 30.04.2013Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.
курсовая работа [57,0 K], добавлен 20.01.2014Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць. Альбер Камю і яго твор "Міф пра Сізіфа" як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Асаблівасці "быкаўскага" экзістэнцыялізму.
курсовая работа [55,2 K], добавлен 27.12.2008Я. Колас - пісьменнік-настаўнік. Коласавы творы: герой, які вучыцца і вучыць. Мастацкая творчасць Коласа. Сцёпка Барута - тыповы прадстаўнік новага пакалення (аповесць "На прасторах жыцця"). На пакручастых пуцявінах перабудовы жыцця (аповесць "Дрыгва").
реферат [18,4 K], добавлен 27.11.2009Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі, яе развіццё ў 1920-1930 гг. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства, яго стан ў 1940 - першай палове 1950 гг. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950 - 1990 гг.
реферат [36,2 K], добавлен 25.02.2011Хэмінгуэй - адзін з заходніх мастакоў XX стагоддзя, якія маюць дачыненне да істотнага перавароту ў сусветным мастацтве. Тыповыя прадстаўнікі "герояў кодэкса": Фрэдэрыка Генры, Роберт Джордан. Эвалюцыя тыпавога хемингуеивського героя на прыкладзе Сант'яга.
курсовая работа [63,0 K], добавлен 11.06.2012Творчасць В. Ластоўскага. Археалогія культуры ў аповесці "Лабірынты" Ластоўскага. Якія актуальныя праблемы ставіў і вырашаў пісьменнік у творы. Наватарскія здабыткі Ластоўскага ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці лабірынтаў як вобразаў-сімвалаў.
курсовая работа [54,6 K], добавлен 12.01.2016Эстэтычная поглядаў А.В. Дружыніна канцы 40-х гадоў XIX стагоддзя. А.В. Дружынін аб аповесці Ф.М. Дастаеўскага "Слабае сэрца". Аповесць Дастаеўскага "Белыя ночы" ва ўспрыманні крытыка. Незавершаныя раман "Неточка Незванова" у ацэнцы А.В. Дружыніна.
дипломная работа [100,7 K], добавлен 27.04.2012Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.
курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.
реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011