Мастацки свет лирыки Яугении Янишчыц

Духоўны свет лірычнай гераіні зборніка "Снежныя грамніцы". Паэтычныя зборнікі "Дзень вечаровы", "Ясельда", "На беразе пляча", "Пара любові і жалю". Тэматычна-вобразная сістэма лірыкі, метафары, эпітэты і параўнанні у мове лірычных твораў Я. Янішчыц.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 30.01.2014
Размер файла 72,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

ЗМЕСТ

Уводзіны

1. Духоўны свет лірычнай гераіні Яўгеніі Янішчыц

2. Тэматычна-вобразная сістэма лірыкі паэтэсы

3. Мастацкія тропы (метафара, эпітэт, параўнанне) у мове лірычных твораў

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

УВОДЗІНЫ

Яўгенія Янішчыц была і ёсць для нас паэтэсай з боскай іскрай, той, каму было дадзена ствараць, што дыхаць, і чые творы - не проста набытак гісторыі, але і культурная спадчына ўсёй нацыі. Для многіх чытачоў Яўгенія Янішчыц засталася шчымлівай лірычнай паэтэсай, якой дадзена было словам кранаць сэрцы, узвышаць перажыванні і ачышчаць душы [1, c. 10]. "Яе лірычная спадчына і трагічная постаць вабяць усіх, хто адчувае яе багаты паэтычны дар, шчаслівы творчы лёс і глыбокую асабістую драму" [2, с. 23]. Пімен Панчанка пісаў: "Вось так і павялося: дзе боль, дзе гора, там і Жэнін голас" [3, с. 189]. Бугаёў адзначаў: "Калі чытаеш лірыку кахання, створаную Яўгеніяй Янішчыц, дык нельга не адчуць, як магутна выяўляецца ў гэтай лірыцы жаночая сутнасць, жаночы пачатак, тое, што сама паэтэса пазначыла словамі: "Перш-наперш, я толькі жанчына…" [4, с. 268]. Нельга не згадзіцца з Тамарай Нуждзіной, якая пісала, што "ўся творчасць - пранізлівая, адкрытая і шчырая споведзь адной (і самай галоўнай) гераіні - Паэтэсы. Зразумела, што жыццё яе - чалавека, жанчыны, творцы - пастаянна, з той альбо іншай нагоды, нітавалася, перакрыжоўвалася з лёсам іншых, многіх. I кожны, хто асабліва закранаў гэтую чуйную душу, чые ідэалы, эстэтычныя густы і жыццёвыя арыенціры супадалі з яе асабістымі, так ці інакш уваходзіў у свет паэзіі Я. Янішчыц" [5, с. 39].

Імя Яўгеніі Янішчыц ставяць у адзін рад з такімі знакамітымі імёнамі, як Цётка, Ларыса Геніюш, Еўдакія Лось, Вольга Іпатава.

Яўгенія Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 г. у вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, якая пазней злілася з вёскай Велясніца, таму ў некаторых крыніцах месцам народзінаў лічыцца Велясніца. Нарадзілася будучая паэтка ў простай сялянскай сям'i. Маці Яўгеніі -- Марыя Андрэеўна і бацька -- Іосіф Сцяпанавіч працавалі ў калгасе.

У 1963 годзе, у дзевятым класе, Яўгенія напісала свой першы рукапісны зборнік вершаў пад назвай "Першыя россыпы".

Першыя вершы шаснаццацігадовай вучаніцы Парэцкай сярэдняй школы Пінскага раёна з'явіліся ў друку ў 1964 г. і адразу звярнулі на сябе ўвагу чытачоў і крытыкі. З гэтага часу яе творы пачалі з'яўляцца на старонках раённай газеты і ў рэспубліканскіх выданнях. З 21 кастрычніка 1969 Янішчыц пачала друкаваць свае вершы амаль што ў кожнай газеце "Беларускі універсітэт". У 1969 годзе паэтка прымала ўдзел ва Усесаюзнай нарадзе маладых паэтаў і пісьменнікаў у Маскве.

Першы зборнік вершаў маладой паэткі "Снежныя грамніцы" (1970) выйшаў, калі яна вучылася на пятым курсе . У 1971 г. скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Белдзяржуніверсітэта. У тым жа годзе Яўгенію Янішчыц прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Ластаўка Палесся далучылася да вядомых беларускіх творцаў ў спрыяльны час - 60-я гг., калі адбываліся пазітыўныя змены ў жыцці грамадства. Паэтка ў гэты час плённа працуе - шмат піша, друкуецца ў перыёдыцы. У гэты перыяд у літаратуру прыходзяць такія пісьменнікі, як Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Аляксей Дудараў, Сяргей Законнікаў, Вольга Іпатава, Алесь Адамовіч, Раіса Баравікова, Алесь Разанаў, Ніна Шклярава, Барыс Сачанка і інш. Маладыя пачалі змаганне за нацыянальную культуру і перамены ў грамадстве. Але ў краіне праводзілася палітыка русіфікацыі, у гэты час беларускамоўнай літаратуры было амаль у 10 разоў менш, чым рускамоўнай. Таму не ўсе надзеі і планы маладых літаратараў спраўдзіліся.

У 1971 годзе пачынае працу загадчыцай бібліятэкі ЦКЛКСМБ. Выходзіць замуж за вядомага беларускага паэта Сяргея Пазніка. Маладыя з'яжджаюць у Чэхаславакію. Сяргей працуе ваенным карэспандэнтам, а Яўгенія - у бібліятэцы воінскай часці. У 1972 годзе яны вяртаюцца на Радзіму. У тым жа годзе Яўгенія Янішчыц нарадзіла сына Андрэя. З 1974 па 1976 год актыўна займаецца творчасцю.

У 1974 годзе ў маладой паэткі выходзіць кніга "Дзень вечаровы", за якую яна атрымала прэмію Ленінскага камсамола Беларусі ў 1978 годзе. 3 1976 літкансультант у рэдакцыі "Сельской газеты". З 1983 года -- загадчык аддзела паэзіі часопіса "Маладосць".

Паэтка цяжка перажывае развод. Адна выхоўвае сына, але у яе хапае мужнасці працягваць творчую кар'еру і займацца грамадскай дзейнасцю.

Я. Янішчыц -- дэпутат райсавета Савецкага раёна г. Мінска, член праўлення і прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1981 прымала ўдзел у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН.

У 1978 годзе выходзіць кніга "Ясельда, у 1980 -- "На беразе пляча", 1983 -- "Пара любові і жалю", за якую атрымала Дзяржаўную прэмію БССР імя Я. Купалы ў 1986. Своеасаблівым падрахункам зробленага стала кніга выбраных твораў "У шуме жытняга святла" (1988).

Неабсяжнасць вобразных уяўленняў Яўгеніі Янішчыц ,мае зямныя вытокі, глыбіня лірычнага перажывання, гістарызм, адчуванне драматызму часу, супярэчнасцяў і парадоксаў быцця, пастаянная скіраванасць увагі да звычайнага, простага вясковага чалавека -- усё гэта дае падставы ўбачыць лірыку беларускай паэткі не толькі ў нацыянальным, але і сусветным літаратурным кантэксце.

Свае карэспандэнцыі Яўгенія Янішчыц падпісвала псеўданімамі Ж. Заметкіна, Е. Іосіфава, Ясяльдзянка.

Вершы яе змяшчаліся ў часопісах "Маладосць", "Беларусь", "Неман", "Молодая гвардня", "Дружба народов", "Огонек", газетах "Литературная Россия", "Литературная газета", альманаху "Поэзия", штогодніку "Дзень паэзіі", калектыўных зборніках БДУ і Гамбургскага педінстытута, у анталогіі маладой беларускай паэзіі на Украіне. 1970 год -- дыпламант беларускага фестывалю творчасці маладых . Аўтар зборнікаў паэзіі "Ясельда", "Каліна зімы". Выдала кнігу выбранай лірыкі "У шуме жытняга святла".

Вершы Я. Янішчыц перакладзены на англійскую, балгарскую, іспанскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую мовы.Пра яе свежы, непаўторны талент у розныя часы пісалі многія знакамітыя літаратары -- крытыкі і пісьменнікі Р. Барадулін, В. Бечык, Я. Брыль, Г. Бураўкін, В. Быкаў, Р. Бярозкін, А. Вярцінскі, Н. Гілевіч, У. Гніламёдаў, В. Казько, У. Караткевіч, А. Куляшоў, А. Лойка, I. Мележ, П. Панчанка, Я. Сіпакоў, М. Танк.

Таксама Яўгенія Янішчыц пісала апавяданні, выступала як крытык, пісала рэцэнзіі. Некаторыя творы былі надрукаваны пасмяротна (Полымя 1993 № 5).

25 лістапада 1988 года трагічна загінула.

Вывучэннем творчай спадчыны Яўгеніі Янішчыц, яе аналізам і крытыкай займаліся С.Калядка, Т.Нуждзіна, А.Васілевіч, В.Коўтун, В.Жуковіч, Т.Чабан, П.Панчанка, Р. Баравікова, Я. Гарадніцкі і іншыя. Творчасць Яўгеніі Янішчыц стала аб'ектам даследавання Д. Бугаёва - артыкул "Пачынаецца ўсё з любві…" ("На стрыжні часу"), "Усхваляванае слова паэтэсы" ("Талент і праца"). У. Гніламёдаў прысвяціў ёй артыкул "Разгадваючы тайны быцця" ("Ля аднаго вогнішча"), таксама творчая індывідуальнасць паэткі даследуецца ім у кнізе "Сучасная беларуская паэзія: творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс".

Мэта курсавой работы - прааналізаваць мастацкі свет лірыкі Яўгеніі Янішчыц.

Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

- прааналізаваць духоўны свет лірычнай гераіні Яўгеніі Янішчыц;

- разгледзіць тэматычна-вобразную сістэму лірыкі паэтэссы.

- высветліць адметнасці вобразнамастацкіх тропаў ў мове лірычных твораў.

Аб'ектам даследавання з'яўляецца творчая спадчына Яўгеніі Янішчыц.

Метады даследавання: аналітычны, апісальны.

янішчыц лірыка зборнік

1. ДУХОЎНЫ СВЕТ ЛІРЫЧНАЙ ГЕРАІНІ ЯЎГЕНІІ ЯНІШЧЫЦ

Для чытачоў Яўгеніі Янішчыц яна застаецца паэтэсай, якая словам кранае сэрцы людзей, узвышае перажыванні. Яе лірыка гэта споведзь душы, гэта сардэчны водгук на падзеі часу. І гэта не можа пакінуць чытача абыякавым. "Лёс творцы заўсёды нясе ў сабе асобы знак, асобы змест. Жыццё талента заўжды навідавоку. Мастак жыве ў свеце, жыве сярод людзей, жыве ў людзях, а свет і людзі жывуць у ім. Па законах людскасці імкнулася жыць паэтычная, прамяністая душа Яўгеніі Янішчыц, імкнулася на ўсё адазвацца такім жа шчырым, прамяністым словам" [5, с. 39].

Інтымная лірыка паэтэсы - гэта спакутаваная песня душы, перажытая глыбока і цяжка. "Табе, мой боль, табе - больш нікому! //Я й перад смерцю вымаўлю: люблю"("То цёмны бор, то рэдзенькі лясочак…") [6, с. 185]. Свой боль лірычная гераіня параўноўвае з боем. Ідзе барацьба. З самой сабою. Прымірэння з сітуацыяй не адбылося. Найвышэйшай мэтай з'яўляецца каханне як найвялікшая каштоўнасць перажывання. Страціўшы каханне, чалавек можа напоўніць вялікім сэнсам сваё жыццё. Яўгенія Янішчыц імкнецца рэалізаваць свае ўнікальныя здольнасці, яна надае больш увагі самацвярджэнню праз творчасць. Але каханне прынесла горыч расчаравання. "Страшнай ўвечары жыць// З незагойнай ранай. //Ты сказаў: "Адбаліць, //Заставайся каханай" ("Застаюся каханай!") [7, с. 317]. Наогул інтымная лірыка Я. Янішчыц - адна з лепшых старонак беларускай паэзіі. Пачуцці гераіні ў каханні найбольш безабаронныя, бо за імі стаіць горкі ўласны вопыт. Гэта лірыка характарызуецца спавядальнай манерай выказвання, шчырасцю і даверлівасцю. Асаблівасцю з'яўляецца сінхроннае раскрыццё мінулага, цяперашняга і будучага ў адным фокусе.

Кожны верш, кожны радок настолькі напоўнены не толькі творчым талентам, сталым майстэрствам, але і безліччу самых розных пачуццяй і роздумаў, і ў кожным радку сама Яўгенія Янішчыц. Каханне ў яе вершах праходзіць усе стадыі эвалюцыі гэтага пачуцця, ад дзявоцкага яно паступова набліжаецца да жаночага, а потым становіцца толькі ўспамінамі. Яна пісала пра сябе, пра сваё жыццё, бо там было вельмі шмат сюжэтаў. Нельга раздзяліць яе вершы на асабістыя, пра Яўгенію, і на вершы пра абстрактную жанчыну. Яна сама перажыла і найвялікшую радасць ад кахання, і горач расчаравання.

Вельмі яскрава Алена Васілевіч пісала пра жыццё Яўгеніі Янішчыц: "Лёс не пашкадаваў ёй ні вядомасці, ні гучнай славы, ні стрэч і дарог, пра якія можна было толькі марыць. І зайздросціць. Асабліва сябрам і добрым таварышкам-сяброўкам... Не размінулася, не абышла бокам яе і доля: паслала-падаравала ёй бяздоннае каханне. Праўда, гэтак жа, як шчодра сыпала з поўнага прыполу, гэтак, па-жаночы зайздросцячы, і адбірала, расчароўвала, развейвала яго па вей-ветру. Як нажом, да крыві, рэзала. Разбівала на адчайнай хвалі лодачку…" [8].

Паэзія Яўгеніі Янішчыц - гэта тэкст кахання. Ужо ў першым зборніку паэзіі паэтэсы "Снежныя грамніцы" ёсць верш, які з'яўляецца знакамітым і ў нашы дні. І калі проста сказаць: "Яўгенія Янішчыц", то многія ўспомняць менавіта гэты верш:

Ты пакліч мяне. Пазаві.

Там заблудзімся ў хмельных травах.

Пачынаецца ўсё з любві,

Нават самая простая ява.

І тады душой не крыві

На дарозе жыцця шырокай.

Пачынаецца усё з любві-

Першы поспех і першыя крокі.

Прыручаюцца салаўі,

І змяняюцца краявіды.

Пачынаецца ўсё з любві -

Нават ненавісць і агіда…

Ты пакліч мяне. Пазаві.

Сто дарог за маімі плячыма.

Пачынаецца ўсё з любві,

А інакш і жыць не магчыма [7, с. 18].

Гэтыя радкі нікога, хто прачытае іх упершыню, хто перачытвае іх зноў і зноў, не могуць пакінуць раўнадушным. Любоў - гэта першакрыніца жыцця. Яна дапамагае чалавеку знайсці сэнс жыцця, свайго існавання, гэта маральная падтрымка. Паэтэса у сваім вершы, які з'яўляецца яе своеасаблівай візітоўкай, паказвае, што любоў - гэта і ёсць жыццё. Паэтэса нібыта дзеліцца з чытачамі, з любым чалавекам ісцінамі жыцця.

Адлюстравана і градацыя пачуцця: ад першага кахання, чаканнага і адзінага да зразумення неабходнасці любові на ўсё жыццё, ва ўсіх яе праявах. Гэта і любоў да мужчыны, і да радзімы, і да жыцця. Гэта і ёсць яе існасць. Ёй патрэбна гэта любоў, бо немагчыма існаваць па-іншаму.

Бугаёў адзначаў такія ўласцівасці душэўнага стану лірычнай гераіні ў вершах Янішчыц, як "выключная пяшчотнасць, цнатлівая чысціня, стрыманая сіла і нейкая беражліва-нясмелая энергічнасць інтымных перажыванняў, а разам з тым зайздросная глыбіня і, галоўнае, поўная сапраўднасць пачуцця, самаадданасць лірычнай гераіні і яе гатоўнасць вельмі многім ахвяраваць дзеля любімага чалавека…" [9, с. 332].

У вершы "Золушка" з'яўляецца лірычная гераіня, якая ўваходзіць у прастору кахання. Гераіня прыходзіць "пад акно басанож".

Святлана Калядка тлумачыла гэты вобраз босай Золашкі наступным чынам: "Босыя ногі вызваляюць жаночую суб'ектыўнасць ад сацыяльных маркіровак "норма/антынорма": босая - значыць свабодная, вольная, яшчэ не звязаная "вечнай" сувяззю кахання з ім; босая - гэта прамая "цялесная" сувязь з зямлёй, прыродай, што напаўняюць усю істоту жаданнем кахаць; босая - значыць не залежная ад сацыяльных стэрэатыпаў правільнага кахання"[1, с. 98].

Гэта выказванне з'яўляецца адлюстраваннем не толькі вобраза "Золушкі" у вершы, але і дакладнай характарыстыкай сутнасці лірычнай гераіні ў першым зборніку паэткі.

Першы зборнік увогуле характарызуецца вельмі светлымі пачуццямі. Лірычная гераіня імкнецца да таго, адзінага, якога яна яшчэ не сустрэла. Але яна жыве прадчуваннем гэтай сустрэчы, гэтага шчасця кахаць. Яна марыць аб ім, імкнецца яму насустрач.

Яна, шчаслівая дзяўчынка, быццам гуляе каля сваёй роднай і любімай Ясельды. Разам з прыродаю яны спяваюць: "Кахаць!"

Сувязь з прыродай адлюстравана ў многіх творах паэтэсы. Прырода, таксама, дапамагае закаханым. Калі пачуцці супярэчлівыя, то прырода становіцца фонам яе настрою.

Гэта адлюстравана , напрыклад, у вершах "Восень як сястра святла й разлукі", "Разлука ўпала на траву", "***Хвіліны пройдуць дарагія".

Недавыказанасць пачуцця становіцца прычынай для самаабвінавачвання:

За што, скажы, твой вобраз мілы

Насіла ў сэрцы, як магла?

І разлюбіць - не разлюбіла.

І зберагчы - не зберагла [7, с. 19].

У зборніку "Дзень вечаровы" пачуцці кахання ўжо значна ўскладняюцца. Ад закаханай дзяўчыны і маладой бесклапотнасці адбываецца рахунак да вобраза жанчыны.

Пачуцці перарастаюць рамкі адзінкавага, асабістага. Вершы ўжо прысвечаны рэальнаму чалавеку, яны маюць свайго адрасата. Пра яго толькі ўсе перажыванні і думкі, якія адлюстрованы ў гэтым зборніку.

Для гераіні Янішчыц вельмі важна было жыць адной душой са сваім каханым, адчуваць іх еднасць. "Душа жыве душою/І слова - не спыніць", "Галоўнае, што боль твой жыве ў маёй душы" [10, с. 60].

Жанчына атаясамлівае сябе з каханым, для яе вельмі важнымі з'ўляюцца ягоныя думкі і перажыванні, ёй патрэбна разумець чалавека, які побач. Акрамя таго жанчына імкнецца знайсці ў каханым падтрымку, блізкасць.

М. Бердзяеў лічыў: "Любоў - двухчленная, а не адначленная, яна прадугледжвае сустрэчу двух, іх зносіны і яднанне, стварэнне трэцяга, сяброўства і брацтва" [11, с. 166].

Жанчына прымае актыўную пазіцыю пераадолення іспытаў лёсу:

Над мітуснёй вялікіх гарадоў

Над цішынёй скошаных лугоў

У нас з табою ёсць яшчэ любоў! [10, с.71]

Усё той жа М. Бердзяеў адзначаў: "Мэта і сэнс з'яднання мужчыны і жанчыны ляжыць не ў родзе, і не ў грамадстве, а ў асобе, у яе імкненні да паўнаты і да цэльнасці жыцця, да вечнасці" [11, с. 209].

Перажыванні гераіні пераходзілі ад юнацкага прадчування шчасця, фантазій і мар пра каханне да рэальнага ўвасаблення ў вобразе каханага.

І калі дзяўчынка ў першым зборніку марыла пра "вечнае каханне", для яе "вечнасць" і "каханне" атаясамліваліся, то жанчына ў другой кнізе вершаў спачатку была няўяўна шчасліва, а потым у душы гераіні паяўляецца нотка трывогі пра сапраўднасць здзяйснення яе мар.

Нашто захмурваць галаву

І думаць, што яшчэ кахаю…

Але, наіўная, заву!

Але, трывожная, шукаю! [10, с. 73]

У гэтым жа зборніку ўжо з'яўляюцца вершы, якія былі прысвечаны чалавеку, які становіцца для Яўгеніі Янішчыц светлым промнем, яе сэнсам жыцця.

Гордае шчасцейка, мая сямейка,

Ты па слядах маіх слёз не рассей,

Сыне мой першы,

наіўны Андрэйка,

І сын мой апошні,

мужны Андрэй![10, с. 15]

Сардэчнай адкрытасцю, прачуласцю, шчодрай духоўнасцю, чалавечай глыбінёй пранікнуты першыя вершы паэтэсы.

У творах Я. Янішчыц гераіня пераўвасабляецца ў птушку, у ліст дрэва і раскрываецца перад чытачом у палёце. Палёт - увасабленне натхнення, незямной асалоды і горычы адначасова. Палёт непрыручанай птушкі "..доўжыцца і ў каханні:

То, нібы ліст,

Злятаю на траву.

І думаю:

Як-небудзь дажыву

Да слоў тваіх,

Як да гукальнай песні… [12, с. 54].

Нават і ў "трывожным чаканні гераіня - у кружлянні, у палёце - гэта яе звышнатуральны стан" [1, с. 107].

Нельга не пагадзіцца са словамі Святланы Калядкі. Для многіх чытачоў Яўгеніі Янішчыц, для яе сябраў і крытыкаў яна атаясамліваецца з вобразам птушкі, непрыручанай птушкі.

Яна "была, як ластаўка, якая вылецела з гнязда сваёй палескай хаты, акрыленая, узнёслая, даверлівая, ад таго і ранімая. Яна і жыла ў тым палёце, выдыхаючы ў неба радкі, не надта ўладкоўваючы свой быт, не думаючы пра пасады, званні ды ўзнагароды, што для многіх было вельмі істотна ў тым, ужо даволі далёкім часе" [13]. Раіса Баравікова так яскрава апісала птушку - Янішчыц.

"Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы" з'яўляюцца толькі першымі словамі Янішчыц пра каханне. Яна пакахала, пакахала так моцна, што нават калі яе мары пра вечнае каханне не здзейсніліся, яна засталася вернай гэтаму пачуццю. Менавіта яно падаравала ёй тую натхнённасць для напісання вершаў, бо іншых лекаў не было. Ёй было вельмі цяжка. Яна засталася адна. Яна гадавала дзіця. Янішчыц не мела іншага выратавання.

Вершы Яўгеніі Янішчыц сталі адной з лепшых старонак беларускай паэзіі. Яна сама перажыла кожны радок сваіх вершаў, гэта яе душа, гэта своеасаблівы тэкст кахання.

Дай бог з табою мне не сустракацца.

Застанься там, на беразе,

дзе мы,

Яшчэ не ўмеем нават цалавацца,

Не адчуваем холаду зімы.

Нібы гарлачык,

студзіць лоб гарачы

Твая далонь. І я перад усім

Зусім яшчэ смяюся па-дзіцячы

Над шчасцем неразумным і сляпым [7, с. 44].

Гэта верш ужо з трэцяй кнігі лірыкі Яўгеніі Янішчыц "Ясельда". Назва зборніка, безумоўна, адпавядае назве рэчкі, на якой правяла сваё дзяцінства паэтка. Рэчка, напэўна, стала першакрыніцай яе паэтычнага таленту. Шмат вершаў прысвечаны роднай зямлі. Янішчыц жыла вострым адчуваннем прыналежнасці свайго таленту, сваей творчасці роднай зямлі і яе народу.

Але ў гэтым зборніку працягваецца тэма кахання, якая з'яўляецца, напэўна, галоўнай ва ўсёй творчай спадчыне паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.

Яна імкнецца захаваць у душы чысціню адносін.

Каханне - гэта знак боскай адаронасці. Не кожны чалавек за сваё жыццё можа адчуць гэты дар, гэты дар кахаць і быць каханым.

"Пранікаючы ў настрой гераіні ў вершы "***Дай бог з табою мне не сустракацца…" адчуваеш, што жанчына, аўтарка, саступіла з ахоўнага бяспечнага берага ў раку Ясельду, якая падхапіла яе, дала сілы, стала стыхіяй гераіні, яе жаночага пачатку. Душэўная падтрымка знайшлася, такім чынам, у Ясельдзе, у яе неспакойнай, трывожнай сіле. А бераг - гэта другое, "шчасце неразумнае і сляпое", праз якое трэба прайсці, каб глыбей зразумець і адчуць сапраўдную сілу кахання…" [11, с. 27].

Усё, што адбывалася ў яе душы, выяўляецца ў творах. У "Ясельдзе" ёсць верш, які адлюстроўвае ўсю цяжкасць душэўнага стану Янішчыц у той час. Гэта быў пераломны час для самой Яўгеніі, час вызначэння сваёй будучыні.

Вунь першая хмара навісла бянтэжна

Над краем.

Легальна зусім і зусім незалежна

Знікаю.

Вось першая кропля апала над борам,

Над гаем…

З гасцінных канапаў і з пышных убораў --

Знікаю.

Знікаю з усмешак на тварах ліслівых,

Няверных.

Знікаю.

Хай будзе на момант шчаслівым

Той бераг,

Дзе мроя збылася, дзе кветка ўзнялася,

А явы не стала…

Знікаю, пакуль я сама у сабе не знайшлася

Цвяроза і стала.

Вунь нечая зорка, начная ільдзінка,

Плыве па-над гаем.

З люстэркаў усіх і з усіх фотаздымкаў-

Знікаю,

Знікаю… [7, с. 42].

"Уражанне такое, што адбыўся канфлікт чуйнай душы, расчараванай у фальшывым свеце, які калісьці здаваўся ёй такім чыстым, добрым, прыгожым, ледзь не беззаганным. Канфлікт здарыўся і з самой сабою - з сабой былою. З унутранага бунту пачыналася перабудова духоўных сіл, нараджалася новая надзея і вера" [2].

Што ж гэта сталася са мной,

Што адбылося ў гэтым свеце

З усмешкай ранішняй маёй,

Якой смяюцца толькі дзеці?..

Куды нясе мяне жыццё?

На кім сабралася аблога?..

Няма адказу. Праз усё

Бяжыць звычайная дарога [14, с. 39].

Лірычная гераіня ў вершах успрымае ўдары лёсу як наканаванне звыш, яна змагаеецца са сваёй адзінотай. Яна бачыць сэнс жыцця ў творчасці, бо толькі так яе душа будзе вылечвацца.

"Аднак змаганне асобы мужнай, але надзвычай адчувальнай і ранімай, з цэлым натоўпам заганаў свету спаліць яе душэўную энергію і давядзе да адчайнай роспачы. Як некалі яна зачароўвалася жыццём, так цяпер ці не ва ўсім расчароўвалася, адчувала адзіноту, смутак" [2].

Перахітрыць сябе і пераадолець каханне не ўдаецца. Яно назаўсёды пасялілася ў жаночым сэрцы, напаўняючы болем, узмацняючы адчуванне безабароннасці, ранімасці. "І нават боль, як роўня Болю//Балеў загадкава здалёк…"[14, с. 87].

"Ад фізічнага болю да Болю як намінатыўнага наймення існавання, і потым да жыцця-дзеяння ў болю - такім шляхам рэалізуецца існасць расчараванай жанчыны" [1, с. 114].

Але ўсё ж такі лірычная гераіня, нягледзячы на той боль, які ёй прынесла каханне, каханы, яна не абвінавачвае яго не ў чым і, нават, спадзяецца на іх сустрэчу. Яна - жанчына-адналюбка, яна аддана ставіцца да былога кахання.

О, да ёй, Божа, сілы

І праз няроўны час

Да самае магілы

Любіць і слухаць Вас…[14, с. 55].

Псіхалагічны стан жанчыны ў такіх умовах страчанага кахання вельмі дэзарыентаваны.

Як адзначаў К. Юнг: "Асоба дысацыіруецца і раствараецца ў аддзеленых адзін ад другога супярэчлівых эмацыянальных станах, ідэнтычнасць асобы губляецца, суб'ект становіцца неўсвядомленым" [15, с. 42].

Засяроджанасць на былым каханні прыводзіць да самаабвінавачвання: "Не прыгалубіла так, як магу" [14, с. 46].

Расстанне з каханым успрымаецца як непазбежнасць, наканаваная лёсам, ад якой нікуды не збяжыш: "Ні на міг, ні на век - не твая. // Так і трэба, відаць, так і трэба!" [7, с. 54]. Прамаўляецца гэта з горыччу. Разам з тым ў "Ясельдзе" ёсць вершы, якія сведчаць пра разлад у душы лірычнай гераіні і яе нялёгкае змаганне з самой сабой:

Няпраўда, ужо не сумую,

Але, затуманіўшы зрок,

На ўсіх скрыжаваннях раўную

Твой голас, твой позірк, твой крок [7, с. 58].

Ясельда" - гэта, безумоўна, зборнік вершаў ужо іншай Яўгеніі Янішчыц. Лірычная гераіня - гэта не дзяўчына ў першай кнізе, якая чакае кахання, толькі марыць пра яго, гэта не жанчына ў другім зборніку твораў, якая адчула шчасце авалодання прадметам фантазій, каханнем. "Ясельда" - гэта глыбокія перажыванні адзінокай жанчыны, сардэчныя прызнанні. Параўноўваючы тэкст кахання ўжо ў гэтых зборніках лірыкі можна прасачыць градацыю пачуцця і душэўны стан гераіні, паэтэсы.

Над смутным днём, раптоўнай катастрофай

Маіх празрыстых вобразаў і сноў,

Паўстану я,

Пакуль дыктуе строфы

Маё жыццё нанова мне ізноў.

Паўстану я. Няхай збівае страта

Слабога і бяссільнага, а мне

Надзею мець, што хутка прыйдзе свята

І жнівень слоў на вецер не сажне…. [7, с. 60].

І яна паўстала. Адбылася мабілізацыя духоўных сіл. Ужо праз два гады выйшла наступная кніга Янішчыц. Гэта сведчыць аб тым, што жыццёвыя абставіны ў нейкай ступені дапамаглі ёй у творчасці.

Безумоўна, гэта быў цяжкі, пераломны момант у жыцці, але яна змагла паўстаць "над смутным днём". Яна з жаночай годнасцю ўсё перамагла. Жанчына гаворыць, што яна не слабая і бяссільная, яна можа вярнуцца ў жыццё.

У зборніку вершаў "На беразе пляча" ёсць верш "Вольная жанчына", які адлюстроўвае стан паэткі. Многае давялося перажыць, але шчасця так і не знайшла. Каханне, якое было, прасякнута вялікім болем

Глядзеў, калі ішла праз поле…

Сачыў, як знікла ў бары…

І адпусціў яе на волю,

Бо рыбку пушкінскі стары.

Ды спадзяваўся ўсё ж,

Што прыйдзе,

Адумаецца, прыплыве.

Чакаючы - узненавідзеў

Сябе самога і яе.

А што ж было з маленікім

Сэрцам

І нёс куды вясновы шал?

Як выбар між жыццём і смерцю -

Яе нязгасны ідэал.

Кругі расстання пад вачыма,

Дарог няўтульныя лаўжы…

Навошта ж воля для жанчыны,

Калі ёй цэлы свет чужы! [7, с. 80]

"Разбіваючы часам ілбы ў высокіх храмах чалавецтва, мы ўсё ж не ў стане спасцігнуць невымерную патрэбнасць жывога дыхання нейкага аднаго асобнага чалавека, жывой чалавечай любові і думкі, без якіх немагчыма нават наблізіцца да таямніц Боскага Провіду. І - Боскае Любові…" [16, с. 206].

"Больш для сябе не існаваць// І з болем не змірыцца//Як знаць: каго мне прывячаць // Каму ўслед маліцца" [7, с. 74].

Яўгеніі Янішчыц, як простай жанчыне, вельмі хацелася рукі, у якой была б яе радасць і сіла, ды не бачыла яна той рукі, а, можа, не хацела бачыць, таму што зняверылася і баялася, што другі раз не зможа перанесці здраду. Яна выбрала ў жыцці пазіцыю поўнасцю быць прыналежнай каханаму, яна свядома выбрала такі шлях: "Я іншага шчасця не знаю // І ведаць яго - не хачу…" [7, с. 86].

Адметнасць тэмы кахання ў гэтым зборніку ў тым, што боль, які прынесла каханне, ужо кіруе настроем жанчыны. Раней эмацыянальныя перажыванні вызначалі змест паводзіны гераіні з-за ўсведамлення непатрэбнасці яму, адзінаму, на новым этапе жыцця негатыў ужо прадвызначыў пакуты жанчыны, якія напоўнены болем:

Не думаць:скончыцца Яно,

Аціхне на хвілінку,

Спадзе пад ногі палатном

На суравым прыпынку [7, с. 73].

Яно - гэта боль жанчыны, які становіцца спадарожнікам лёсу.

Але і там, дзе сосен шум,-

Я буду сніцца маю

За гэты боль, якім пішу,

За той-якім кахаю [7, с. 73]

Пераўтварэнне кахання ў боль і выклікае комплекс адзіноты. Святлана Калядка разглядае сутнасць адзіноты ў сваёй працы: "адна" - гэта не толькі адзінокая, гэта таксама традыцыйная гендэрная роля "пакінутай" жанчыны, за якой прыніжальна-ацэначныя вызначэнні грамадскай свядомасці. "Адна" для гераіні Я.Янішчыц - гэта яшчэ і быційна незавершаная праграма існавання, недааформленая сутнасць яе жаночай суб'ектыўнасці" [1, с. 118].

Адметнасцю тэксту кахання на гэтым этапе з'яўляецца адначасовае раскрыццё мінулага і цяперашняга. "З табой і без цябе// Я прывыкаю жыць…" [7, с. 72]. " З табой" - гэта толькі памяць пра яго, гэта мінулае, а "без цябе" - г эта ўжо рэальнасць, гэта цяперашні час. У сэрцы каханага ўжо іншая жанчына: "…Каханы, да канца // Абраны ты другой" [7, с. 72].

Таксама свайму ўжо перажытаму гераіня дае назву "сенакосная глуш":

Сенакосная глуш.

Сенакосная ціш паміж намі.

Сенакоснае слова

Яшчэ засталося пры мне [17, с. 38].

Яскравы эпітэт "сенакосны" выкарыстала паэтка для абазначэння таго, як адмірае каханне. Словы "ціш" і "глуш" , як безвыхаднасць, суадносяцца з гэтым эпітэтам. Лірычная гераіня ўспамінае адносіны паміж ім і ёй. Яна прыходзіць да вызначанне сябе разам з каханым. Ён быў не там, дзе яна. Жанчына ўсвядоміла, што яна падаравала яму сваё каханне, што яна была шчырай з ім.

А ён маўчыць, далёкі той мужчына,

Яму на скроні снегу намяло.

Яго кахала дзіўная жанчына,

Яму дарыла дзіўнае святло… [7, с. 83].

Жанчына разумее, што яна застаецца адна. У цэлым у гэтым зборніку выяўляюцца вельмі супярэчлівыя пачуцці. Гэта тлумачыцца тым, што жанчына яшчэ не зусім прыняла сваё становішча адзінокай жанчыны.

А як хацелася цяпла

У першых прымаразках ночы!

Разлука стрэчы абняла,

Журбою высветліла вочы.

Пра што з палёгкай гаварыў -

На сэрца каменем упала.

У рэзкіх променях зары

Мая туга табой світала.

Так, ты на міг.

Так, ты, як цень.

Так, ты, як росчырк прасвятлення.

Ні шкадавання, ні ўніжэння.

Збылося так, чым я жыла:

Цяпло зімы і сівер маю.

Мой боль-

На вышыні святла,

Таму і ноччу мне світае [17, с. 63].

Уся тая ж Святлана Калядка адзначала, што на светаўспрыманне Янішчыц аказвалі ўздзеянне Ганна Ахматава і Марына Цвятаева, "многія рысы інтымнай лірыкі названых паэтэс сустрэнем у паэзіі Я. Янішчыц: ахматаўскае багацце асацыяцый, прарочыя інтанацыі, напружанасць любоўнага пачуцця, спавядальнасць, глыбокае разуменне псіхалагічнага стану лірычнай гераіні; цвятаеўская музычнасць верша. Значная роля дэталі, вастрыня адзіноты, імкненне да сур'ёзнага псіхалагічнага аналізу перажывання" [1, с. 109].

Але ж Калядка пісала, што "у творчасці Г. Ахматавай і М. Цвятаевай не было адзінай лірычнай гераіні з адзінай лініяй паводзін. Яны розныя і непадобныя ў сваіх гендэрна азначаных ролях. Пачуццёвасць жа гераіні Я. Янішчыц развіваецца з дзіўным пастаянствам у дэкларатыўных прызнаннях…можна сказаць што гэтае пастаянства ў каханні набывее абсалютную каштоўнасць у рэалізацыі жаночай суб'ектыўнасці" [1, с. 120].

Нельга не згадзіцца, бо вершы Янішчыц у сваёй большасці пранікнуты болем, адчаем. Яе голас такі праўдзівы і вельмі чалавечны, душэўны.

Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы за 1986 год адзначана кніга Яўгеніі Янішчыц "Пара любові і жалю", якая выйшла з друку ў 1983 годзе. Сама назва зборніка звяртае ўвагу чытача на падкрэсліванне паэткай жыццёвай складанасці, пачуццяў у прыватнасці. Адметным з'яўляецца верш "Сухі і маланкай апалены ствол…", бо ў ім паэтка адзначае, што яна спачатку проста жанчына, а потым ужо паэтэса.

Магчыма, мне выпала меней, чым той,

Якую заслоняць плячыма

Ды ў кожнай смяшынцы і ў слёзцы любой,.

Перш-наперш, я толькі жанчына

Не трэба кахаць мяне за рамяство,

Перш-наперш, я проста жанчына [7, с. 208].

Бугаёў звярнуўся менавіта да гэтага верша пры вызначэнні жаночай паэзіі, яе сутнасці. Ён не залічаў творчасць многіх беларускіх паэтэс да так званай дамскай лірыкі. Але лірыку Янішчыц Бугаёў аднёс да жаночай.

Калядка адзначала, што "цыкл вершаў інтымнага зместу стаў своеасаблівым летапісам душы жанчыны, у ім, як у фокусе, адбілася пакутніцкая барацьба гераіні за душэўную свабоду, свабоду без знакаў занявольвання, што накладваюцца феміннай гісторыяй пакут" [1, с. 115]. "Колькі раз я памірала ўжо, // Засталося толькі - жыць…" [17 , с. 67].

Памалюся за тваю удачу,

За тваю дарогу-каляю

І сама у цішыні гарачай

Так заплачу, нібы запяю [14, с. 187].

Паэзія Янішчыц стала больш чуйнай да трывог свету, больш аналітычнай у даследаванні чалавека, паглыбілася светаадчуванне паэтэсы, пашырыліся яе духоўныя далягляды ў параўнанні з мінулымі зборнікамі лірыкі. Пімен Панчанка пісаў: "…аснова яе паэзіі - яснае і задуменнае святло, крыху журботнае і нават трагічнае" [ 3, с. 189].

У паэме "Акно ў дождж" гераіню турбуе зменлівасць жаночага лёсу, асабліва калі жанчына - паэтэса: "Жанчына-творца - завязь лета з гарчынкай шчасцяна губах…"[7, с. 113]. Гераіня зноў спыняецца на краі любоўнай бездані, ёй неабходна прайсці каторы раз праз боль дзеля пазбаўлення ад яго.

З трывучай сілаю сялянкі

І з невылечнаю душой,

Абраўшы абрыў бяглянкі

Між росным лугам і шашой [7, с. 116].

Жанчына прыйшла да некалі любімага чалавека, у якога была шчаслівая сям'я без яе. Яна разумее, што нічога ўжо не вярнуць. Але "трывучая сіла сялянкі" дапамагае лірычнай гераіні захаваць вернасць каханню.Жанчына марыць аб тым, каб яе каханы памятаў пра яе, каб яна ўсё ж такі засталася ў яго сэрцы.

А пад даджом пабыць няшкодна,

Каб потым цешыцца цяплом [7, с. 111].

Толькі дождж разумее гераіню, ён змывае яе фантазіі пра вяртанне каханага.

Бугаёў вызначае сутнасць паэмы: "Народным маральна - этычным вопытам, яго мудрай узважанасцю і немітуслівасцю паэтэса імкнецца вывяраць і свае інтымныя стасункі" [18, с. 161].

Імпульсіўнасць характару паэткі адбілася ў паводзінах яе гераіні. Яна прыходзіць у сваім жыцці ўжо да апошняй мяжы - безвыхаднасці. Немагчыма стрымаць у сэрцы расчараванні.

І зноў выяўляюцца розныя пачуцці і адносіны да каханага, жанчына ўсё роўна не можа проста адпусціць яго са сваёй душы.

З аднаго боку, лірычная гераіня разумее, што " чужы агонь вяртаць, /Як надсабой смяяцца" [6, с. 178], і яна не хоча з ім сустракацца.

З другога боку, яна не можа без яго:"…Хачу цябе здаля// Трымаць навідавоку" [6, с. 178]. Выратаваннем, безумоўна, становяцца вершы. І цяжка ёй "гордую голаў насіць / У горкім сутонні самоты" [6, с. 180].

Гэта важны момант жыццёвага шляху лірычнай гераіні, яе існаванне ў адзіноце, без узаемнага кахання. Жанчына зноў чакае цуду:

О мне хапіла б

Ласкавага слова,

Калі б Яго

Сказаў

Аднойчы

Ты! [19, с. 170]

Многія радкі нагадваюць мудрыя выслоўі ці філасофскія афарызмы: "Што дождж і гром, і ясны промень - // пачатак і працяг жыцця" [19, с. 132]; "Не без любві дзень,// Святло не без прычыны" [ 19, с. 175]; "Я знаю, свет багаты на любоў, //Бо толькі ў разлюбленых нянавісць" [19, с. 218].

Пакорлівасць жанчыны перад злымі выпрабаваннямі лёсу, згушчэнне трагедыі адзіноты, якая ўсплёскамі болю праходзіць праз увесь зборнік "Пара любові і жалю": "А ты, душа, хацела адзіноты? // Бяры ж яе - яна ўся твая!" [19, c.128], "Віной мне - разлука. //І жарты - віной, //Віною - журба пад вачыма…" [19, с.165], "Вось і падышла, нібы расплата, Адзінота. Будзе мукай свята…" [19, с. 181].

У вершы "Адчай" паэтка выражае пратэст душы супраць несправядлівасці жыцця:

І стане пуста мне, нібы ў пустыне.

Нібы сярод пустыні - я адна.

Так сівая бабуля ля акна

Пустой надзеяй цешыцца пра сына [19, с. 130]

У словах пуста, пустыня, пустая абсалютызуецца "пустата". Жанчына адмаўляецца ад адзіноты, але яна ведае, што не мае іншага выхаду.

"Тыя творы, тыя вершы, якія ствараліся і ствараюцца на гранічным напале натхнёнай і неабыякавай душы з тонкім, псіхалагічным пранікненнем у свет чалавека, не састарэюць ніколі" [20]. Гэта словы самой паэтэсы Беларусі Яўгеніі Янішчыц. Яе вершы не старэюць і, напэўна, не састарэюць ніколі, бо столькі свайго асабістага, сваёй душы яна падаравала нам праз вершы , што забыць немагчыма. Яе паэзія - гэта не фантазія, гэта летапіс яе душы.

Нясуджаны, я так скажу аднойчы,

Заглядваючы ў бездань, нібы ў дні:

Міні мой дом, і голас мой, і вочы.

Забудзь мяне, яе -не абміні!

Калі святло ад недаверу згіне,

Няспешна прывітай яе спярша:

Я так цябе чакала, што ў каліне

Адбілася ўся мая душа! [7, с. 278]

Зборнік "Каліна зімы" - апошні зборнік Яўгеніі Янішчыц. Інтымная споведзь працягваецца. " Для гераіні Я. Янішчыц закрыты ўсе магчымасці для пошуку новых мадэлей суб'ектывацыі ў каханні. Яна сама зачыніла перад сабой дзверы ў будучыню" [1, с. 125].

У аднайменным вершы "каліна зімы" асэнсоўваецца ў дваістым плане. Каліна , як новае жыццё, надзея: "Ой жа зімой закіпае каліна, // Гронка яе - як надзея жыцця" [7, c. 256]. Разам з тым гэта і ўвасабленне нялёгкасці, суму, гаркаты жыцця: "Светла акіну каліну-сяброўку сумам маім на мяне паглядзіць"[7, c. 256].

Як паэтычная характарыстыка ўспрымаюцца радкі з верша "Непастаянная, як хваля":

Ну што ж, калі ўжо выпаў лёс,

Быць мужнай - Музай загадае!

Няхай прачулена - да слёз! -

Смяецца слова і рыдае [6, c. 285].

Валянціна Коўтун пісала: "Настальгія лёсу паступова, але так моцна авалодвала свядомасцю паэтэсы, што цяпер здаецца вытанчаным прадчуваннем хуткага канца" [26, с. 202].

Лірычная гераіня не можа змірыцца са стратаю каханага:

…Прыміраю адзін пярсцёнак даўні-

І , нібы варам, палец апячэ [7, с. 236].

Жанчына вырашае "пісаць, нібы ісці пад лёд,/Каб потым зноў узняцца ў слове!" [6, с. 65]. Але ж яна яшчэ не можа забыць любага назаўсёды:

Як вераломна - спрэс! - цвітуць сады,

Што і гаркоты больш не заўважаю…

Чакаю - скрозь! Чакаю -назаўжды

Таго, каго пазабыла. І кахаю [7, с. 263].

Вельмі сімвалічны ў вершы "Кантрасты" вобразы чорнага ворана і белай ружы. Некаторыя даследчыкі, безумоўна, атаясамлівалі гэтыя вобразы з Яўгеніяй Янішчыц і яе мужам Сяргеям.

…Кружыць,

Сну разарваўшы кілім,

Чорны воран над белаю ружай -

Як над выстылым сэрцам маім [7, с. 273].

Лірычная гераіня вырашае застацца з каханым, хоць і без яго.

Я так цябе чакала, што ў каліне

Адбілася ўся душа мая! [7, с. 278].

Каліна ў фальклоры - гэта сімвал няшчаснай жанчыны. Невыпадкова, што апошні зборнік Яўгеніі Янішчыц меў менавіта такую назву. Трэба адзначыць, што ўсе зборнікі вершаў Яўгеніі Янішчыц маюць вельмі сімвалічныя назвы. Паэтэса ўжо ў самой назве сваёй кнігі адлюстроўвала асноўныя напрамкі ў выяўленні сэнсу твораў.

Стомленай ад жыццёвай дарогі паўстае лірычная гераіня ў вершы "Наша поле": "Вось і пажата наша поле,/Аціхлі спеву каласы" [7, с. 315]. Яна застаецца самай шчырай, вернай свайму адзінаму каханню. Яшчэ пяе "душа струны" [7, с. 315]. Янішчыц імкнецца перадаць любоў да людзей, якая ідзе ад сэрца, шчырую і ўдумлівую, наступным пакаленням праз слова, праз сына:

Мо па-жаночаму прашу цябе слёзна,

Але хачу, каб запомніў урок:

Заўтра любіць - памагаць будзе позна,

Людзі, як зоркі, згасаюць, сынок [6, c. 73].

У апошніх сваіх вершах Яўгеніі Янішчыц лірычная гераіня нібы прадказвае хуткі фінал. Яна змагаецца з сабою:"Парваліся, рассыпаліся струны? // Як Паганіні - на адной сыграй!" [6, c. 172]. У вершы "На ўсякі выпадак…" яна дае парады сыну, "бо можа так здарыцца, //Што заўтра - // Не выйду табе насустрэчу" [6, c. 179]. Гераіня прадчувае свой блізкі адыход. Калі каханы вернецца, то будзе ўсё па-ранейшаму. Толькі не будзе яе: "Ты зноў вяртаешся, // але // Няма мяне, каханы!" [6, c. 147]

"Зрэшты, многія вершы паэтэсы ўваходзяць у наша жыццё, у наша новае стагоддзе з яркім падсветам усяго жыццёвага Жэнінага шляху: падсветам любові і трагедыі. Часам здаецца нават, што напісаны каторыя яе радкі не ў тым далёкім, жывым рэальным мінулым, але - значна пазней, прыляцеўшы з далёкай вышыні Паэтэсы, якая ўжо ніколі не зняверыцца ў ісціне, што дома яе заўжды чакаюць" [16, с. 206].

Такой прысні, як яблыневы сад.

Там не ачахла сонечная сцежка.

Хвалюецца высокі снегапад,

А на губах - іскрыстая ўсмешка.

Нібы прадаўшы жыта, спяць сваты,

А на вусах - па зманліваму слоўцу.

Мы пройдзем праз драпежныя пасты

Шыпшынніку і хітрага ядлоўцу.

Гусцее пільнай ночы абалонь,

А наша лодка, як на смех, без донца.

Ды пройдзем праз калінавы агонь,

Каб затрымацца на ўзлёце сонца!

Запамятай такою, як была,

Здзірала як нясцерпныя кляйноты.

Смяюцца вочы, поўныя святла,

А на губах - гарчавінка самоты [7, с. 326].

"Нам засталася спадчына, скарбы сэрца і розуму непаўторнай творцы. Засталася пяшчотная, акрыленая і рамантычна-ўзнёслая паэзія, якая не абыходзіць балючых праблем сучаснасці. Валодаючы чарамі мастацкага слова, Жэня здолела перадаць складаны і зменлівы стан чалавечай душы, дзе сутыкаюцца святло і морак, захапленне і расчараванне, радасць і туга, надзея і адчай. Усё ў яе творах глыбока ўражвае. Яе інтымная лірыка - у шэрагу найвышэйшых дасягненняў беларускай паэзіі.

Усякая зорка, згараючы, пасылае сусвету святло. Жэня Янішчыц згарала напоўніцу, не шкадуючы сябе"[2].

2. ТЭМАТЫЧНА-ВОБРАЗНАЯ СІСТЭМА ЛІРЫКІ ПАЭТЭССЫ

Яўгенія Янішчыц праз усё сваё жыццё пранесла любоў да сваёй роднай зямлі, Радзімы. Пімен Панчанка пісаў: "Самабытная паэзія Янішчыц мае дакладны адрас: Палессе, Піншчына, вёска Рудка" [3, c. 189]. Няма для паэтэсы больш удзячнага лёсу, чым нарадзіцца на гэтай зямлі. Яўгенія Янішчыц запрашае чытача ўслухацца ў чароўную музыку зямлі, прайсціся напаўзабытымі сцежкамі маленства і юнацтва, каб прасвятліць сваю душу крынічнай чысцінёй рэк і азёр. Паэтэса не адкідае і не забывае ўласцівую толькі ёй лірыку чалавечых пачуццяў, натуральную прагу шчасця і радасці чалавечаму жыццю ў суладдзі з вечнай прыгажосцю прыроды, якую тонка адчувала і ь пра якую пісала. Родны край паэтызуецца ў ранніх вершах узнёсла, радасна, на высокай рамантычнай хвалі, бо душа паэткі, "як чуёнае карэнне, зноў адчула родную зямлю…" [7, с. 28].

Напэўна, мала хто з яе равеснікаў, сярод якіх вельмі значныя фігуры ў гісторыі беларускай літаратуры, так востра адчуваў першавытокавасць, першазначнасць, урэшце - прыярытэтнасць родных каранёў. З папярэднікаў Яўгеніі Янішчыц у сувязі з гэтым згадваюцца найперш Якуб Колас з яго неўміручай "Новай зямлёй", Максім Гарэцкі з апавяданнем "Роднае карэнне" ды іншымі творамі, Кузьма Чорны, якія і сёння захапляюць чытача пранікнёным лірызмам і глыбокай філасафічнасцю, і, вядома, Іван Мележ, з якім яна перагуквалася сваімі шчырымі творамі.

Яна нарадзілася і вырасла на Палессі, і ў прыродзе бачыла аснову сваёй эстэтыкі. Паэтэса звяртаецца да Палесся як да роднай зямлі, што ўзгадавала фізічна, але ж самае галоўнае - дала талент, узнясла. Менавіта Палессе з'яўляецца першакрыніцай творчага натхнення паэткі. Д. Бугаёў адзначаў, што "…самыя глыбінныя вытокі яе натхнення там, у роднай вёсцы, палескай старане, увогуле ў сельскім жыцці, якое сфармавала вызначальныя асновы духоўнага свету Яўгеніі Янішчыц, яе маральна-этычных уяўленняў, усяго душэўнага, чалавечага вопыту" [4, c. 257]. У кожнай сваёй кнізе вельмі шмат вершаў прысвечана роднама краю, усе яны прасякнуты бязмернай любоўю да вёскі, людзей, Бацькаўшчыны.

Споведдзю можна назваць верш "Не шукаю гаманлівай славы…". Гэта споведзь паэткі, якая назаўсёды аддасць сваё сэрца Радзіме:

Не шукаю гаманлівай славы

І вучуся сціпласці ў кабет.

Для мяне з лугоў надрэчных травы

Лепшы ў свеце вынеслі букет.

Сонца зачапілася за стрэхі,

Акрапіла мёдам верасы...

"Я люблю-ю!" -- панесла

ўдалеч рэха.

"Я люблю-ю!" -- азваліся лясы.

"Я люблю-ю!" -- пацвердзілі дубровы,

Светлыя, як лебедзя крыло.

I для песні падказала словы

Роднае палескае сяло.

У грудзях прачнулася натхненне.

I дыханне заняло.

"Люблю-ю!"

I душа, як чуйнае карэнне,

Зноў адчула родную зямлю... [ 7, c. 28 ].

Лірычная гераіня распавядае пра тое, як "вучыцца сціпласці ў кабет". Сапраўдным ідэалам жанчыны назаўсёды для аўтаркі застанецца палеская жыхарка: працавітая, клапатлівая, шчырая.

Паэтка прыкута да Палесся. Радзіма ажывае ў вершы: "І для песні падказала словы// Роднае палескае сяло". Толькі тут, у родным краі, "у грудзях прачынаецца натхненне".

Апошнія радкі - ўверцюра верша: "I душа, як чуйнае карэнне,//Зноў адчула родную зямлю...". Гэта доказ любові да малой Радзімы, доказ таго, што лірычная гераіня не падманвае ніводным словам, ніводным рухам душы - яна навучылася "сціпласці ў кабет", у жанчын Палесся.

Вернасць бацькоўскаму парогу і матчынай калысцы ў Яўгеніі Янішчыц пяшчотная і светлая. Светламу настрою адпавядаюць адпаведныя фарбы - зялёныя, блакітныя, белыя, сінія, ружовыя, якія пашыраюцца не толькі на канкрэтныя прадметы і з'явы (дасвецце галубінае, зялёны край, блакітны снег, белы вецер, сіні гай, азёры залатыя, белы дзень), але і абстрактныя паняцці (светлы сон, яснеюць словы блізкіх моў, гукаў празрыстасць, злятае на траву разлука пазалотаю).

Адзін са зборнікаў мае назву "Ясельда". Рака Ясельды выступае крыніцай духоўнай падтрымкі, яна з'яўляецца ўвасабленнем прыроднай мудрасці, гармоніі і хараства.

Калі душа зліваецца з ракою -

Няма тады спадманнага спакою -

Ёсць ціхіх думак вольны веснаход [14, c. 5].

Ясельда яднае гісторыю і сучаснасць, бо з'яўляецца сведкай і саўдзельніцай усіх вясковых падзей. На яе берагах творыцца гісторыя Палесся. Яна - гэта абавязковая частка палескага вясковага пейзажу і суразмоўца лірычнай гераіні. Але мысленне Янішчыц не абмяжоўваецца Палессем, бо яна адлюстроўвае менталітэт беларускага народа. У лепшых узорах лірыкі праз сваё, нацыянальнае, яна дасягае сусветных вышынь.

На родным Палессі яна можа наталіць душу асалодай мілагучнага роднага слова. Людміла Рубальская ўспамінае размову з Марыяй Андрэеўнай, маці Яўгеніі Янішчыц, якая пытала ў дачкі, чаму яна не піша на рускай мове. Бо ў той час беларуская мова была занядбаная. Яўгенія адказала: "Нічога, мама. Мы - беларусы. Я не кідаюся, куды не трэба. Раз мы ў Беларусі жывём, я - беларуская паэтка" [20, с. 130]. Беларусь была невычэрпнай крыніцай для творчага натхнення паэтэсы.

Адметны верш "Мова", які быў прысвечаны Нілу Гілевічу. У гэтым творы паэтка захапляецца роднай мовай: "Мова! Як сонца маё беларускае, // Ты свецішся словам кожным" [7, с. 178]. Янішчыц разважае над гістарычным мінулым беларускай мовы, яе " і заворвалі, і закопвалі" [7, с. 178]. Але ж нягледзячы не на што, "данеслі да нас цябе". Янішчыц вельмі яскравымі эпітэтамі характырызуе мову, якую яна усім сэрцам палюбіла, яе "родную, цёплую, жывую і непаўторную" [7, с. 178]. І ў канцы гэтага верша яна апісвае значэнне роднай мовы для яе асабіста:

І калі ты мяне толькі паклікаеш,

Памру за цябе без енку.

Нашу я любоў да цябе вялікую

У сэрцы сваім маленькім [7, с. 178].

Таксама паэтка падкрэслівае ў вершах неабходнасць адчуваць сваю прыналежнасць да зямлі, выказваць свае адносіны да мовы:

"…Ды калі ты не бязродны сын // Гавары са мной па-беларуску" [7, c. 313]; "Памаўчы са мной па-беларуску" [7, c. 313].

Усеабдымная любоў да бацькоўскай зямлі, роднай вёскі, Палесся стане сутнасцю творчасці Я. Янішчыц. Вёска для паэткі - гэта месца, дзе можна схавацца ад усіх праблем і клопатаў там, у горадзе. Менавіта тут, сярод родных лугоў і палёў, Янішчыц знаходзіла "лекі для душы", "зёлкі ад маркоты" [7, c. 38]. Лірычная гераіня сярод прыроднага наваколля ажывае, пачынае ўсведамляць сваю повязь з навакольным светам. "Мне вароты вёска адчыняе, як душу" [14, с. 66]. Бугаёў зрабіў заканамерны вывад, што "маральна-этычныя каштоўнасці народнага жыцця, роднага свету Палесся з'яўляюцца галоўнымі арыенцірамі паэтэсы і яе лірычнага героя" [21, с. 175].

"Стыхія палескага вясковага жыцця, плынь чалавечай спародненасці з зямлёю, сонцам, каранямі роду вельмі адметная ў творчасці Янішчыц, што стала адной з найгалоўнейшых акрылёна-ўзнёслых песень беларускай паэзіі аб Радзіме" [16, с. 203]. Нельга не пагадзіцца з Валянцінай Коўтун.

Пачынаючы з першай кнігі, зямля набывае ўстойлівыя рысы хранатопу. Зямля - гэта той грунт, тая аснова, на якіх пры пэўных умовах вырастае сапраўдная чалавечнасць.

У пазнейшых творах Янішчыц вызначае зямлю, як галоўную крыніцу творчага натхнення. "Якая ўсё-ткі асалода // Пісаць, прыпаўшы да зямлі!" [7, с. 24]. Зямля - гэта яшчэ і філасофская катэгорыя духоўнасці народа: "Вось лапічак зямлі маёй, якая // На песні узышла, як на слязе" [7, с. 43]. Паэтэса гаворыць пра сваю зямлю, як пра чалавека: "Наскрозь, да ніткі, вымакла зямля".

Прырода стварала ўмовы для самараскрыцця паэтэсы:

Сонцалюбам былі ад прыроды,

З краем, з болем яго - спарышы.

Вы паэтам былі.

І з народам

Гаварылі на мове душы [19, с. 15].

Прырода вучыць жыццёвай мудрасці: "І з дрэвамі перарасту нягоды // І павучуся мудрасці ў прыроды…"[7, с. 15]

Прырода ахоўвае лірычную гераіню:

Прашу, трымай мяне натхнёна

Да тых часоў, пакуль сама

Не стану памяццю зялёнай

Ля ясельдзянскага сяла…[10, с. 33].

Яўгенія Янішчыц мела здольнасць праз уласны душэўны вопыт глыбока спасцігаць жыццё і чалавека, яго душу, яго радасці і пакуты.

Вобраз цішыні выступае ў розных сэнсавых гучаннях у лірыцы Янішчыц. Цішыня - гэта умова спазнання прыгажосці прыроды: "Паэтэсы была зачаравана прыродай роднага краю, сярод якой адчувала сябе "непрыручанай птушкай" [7, с. 9], вольнай душою і сэрцам. Гарадніцкі заўважае: "Непрыручанасць - тая душэўная ўласцівасць, якая найбольш цэніцца паэтэсай. Гэта права (нялёгка здабытае праз боль і пакуты) быць самой сабой. У сваім настроі, характары, жыццёвай сітуацыі імкнуцца знайсці тыя асновы трываласці, што даюць сілы для ажыццяўлення сваей місіі на зямлі" [12, с. 162].

Верш "Вёсцы" паказвае, што паходжанне і выхаванне ў гераіні ад вёскі, таму ў ёй вельмі моцная ўнутраная повязь з вясковым укладам жыцця, каранёвая сувязь з зямлёй, якую нельга разарваць:

Да цябе не з ціхім жалем, вёска,

Еду не тады, калі баліць.

Да цябе - той вечнаю бярозкай,

Што ніхто не змог перасадзіць [14, с. 66].

"Вечны" - гэта эпітэт, які становіцца паўторам у творчасці паэтэсы. У ім вера ў стабільнасць жыцця, у сваю, ад вёскі, правільнасць абранага шляху:

Я думаю, лёсам мне дадзена многа,

І многае, праўда, мне лёс падарыў;

Вось гэтую вечную ў вёску дарогу

І тую бярозку як памяць між ніў [14, с. 122].

Не толькі прырода, яе прыгажость вабяць паэтэсу, але і людзі. "Народ - душа паэзіі, яе выток, ад якога пачынаецца і натхненне, і неспатольнае жаданне тварыць" [22, с. 171]. Гэта словы самой Яўгеніі Янішчыц. Паэтэса пачынае бачыць не толькі навакольную радзіму, яе ўжо заваблівае яе гісторыя, цікавіць лёс свайго земляка, чалавека на гэтай зямлі.

Ужо ў сваіх першых кнігах Яўгенія Янішчыц пачынае пісаць гісторыю сваіх землякоў, іх жыццё. Яе Радзіма -гэта не толькі маляўнічая прырода, але і шчырыя і сумленныя людзі. Родныя людзі з Палесся сталі героямі многіх вершаў паэткі на працягу ўсяго яе творчага лёсу. "У бабулі Паланеі", "Майская балада", "Балада вернасці", "Сустрэча на пераправе", "Мама Марыя" "Дзед Сымон", "Цётка Матрона", "Марыся", "Нянечка Міла", "Інтэлігенты ад зямлі", "Пасля вайны", "Салдаткі", "Сава і Марыя", "Дурная Ганна", "Мацей і Пцімея", "Прадзед Фёдар, конь і паэзія" і іншых.

Лірычная гераіня вучыцца ў звычайных вясковых людзей маральнай трываласці, вынослівасці, чалавечнасці. Вучыцца жыць, працаваць, кахаць. Непасрэдная прысутнасць сярод землякоў найлепш пацвярджае, што яна ў вясковым гурце заўсёды свая: і працы сялянскай не цураецца, і да людзей уважлівая, і навіны выслухае, і за парадамі да яе звяртаюцца. Вясковыя падзеі перажываюцца, як свае, уласныя. Толькі тут, у вёсцы, па-сапраўднаму адпачывае душа.

Ёй удалося перадаць іх пачуцці, настрой, тонкія зрухі душы.

Вершам "Інтэлігенты ад зямлі" Янішчыц дае характарыстыку народу Палесся, выражае свае адносіны да іх.

Як грунт, цвярдыя мазалі

І боль у сэрцы несхаваны…

Інтэлігенты ад зямлі -

Мае вясковыя Сцяпаны [7, с. 134]

Але ў ім хораша апаэтызавана праца тых, хто "Інтэлігентна хлеб расціў, // Інтэлігентна дом галубіў" [7, с. 134], а за сваю самаахвярнасць меў ад дзяржавы падзяку: "Як грунт, цвярдыя мазалі // I боль у сэрцы несціханы" [7, с. 134].

У індывідуальным, адзінкавым лёсе кожнага з гэтых дзядзькоў і цётак, дзядоў і бабулек, якія прыйшлі ў паэзію Я. Янішчыц з вясковых хат і вуліц палескай глыбінкі, праглядваецца агульны лёс, гісторыя беларускага народа на зломе гістарычнага часу. Пасляваенная эпоха, лёсавызначальная ў гісторыі беларускага убачаная вачыма землякоў, аднавяскоўцаў паэткі адлюстравана ў лірыцы Янішчыц. У адных вайна адабрала родных і блізкіх, у другіх адняла памяць, розум, трэція вярнуліся дадому знявечанымі, нямоглымі.

Адным з самых велічных, таленавітых, вельмі душэўных з'яўляецца верш "У бабулі Паланеі". Гэты верш закрануў сэрцы многіх людзей. Горкая жыццёвая праўда паўстае з апавядання пра лёс бабулі Паланеі. Колькі такіх гісторый было ў Беларусі пасля вайны? Паэтэса ў вобразе бабулькі Паланеі адлюстравала бабуль, мацярэй, сясцёр па ўсёй Беларусі.

…У бабулі Паланеі

Пяць асілкаў-малайцоў.

Віктар, Косця, Пеця, Дзіма,

Самы меньшанькі - Назар.

…На пажоўклы фотаздымак

Пакацілася сляза.

А чаму - пытаць не смею.

Для бабулі свет не міл -

У бабулі Паланеі

Пяць сыноў і пяць магіл [7, с. 14].

Адметная рыса палешукоў - гэта іх камунікатыўнасць. Іх зносіны будуюцца на прынцыпах даверу і ўзаемадапамогі, што ўслаўлена ў паэме "Ягадны хутар".

"Калі паэму Якуба Коласа "Новая зямля" называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага народа на новым этапе яго гістарычнага развіцця, то паэму Яўгеніі Янішчыц можна назваць "дапаможнікам" па азнаямленні з побытам і жыццём Палесся" [1, с. 83]. У вясковых клопатах увасобіўся змест сялянскага жыцця: " Дзень добры, маё дзіцятка. // Прабач, што затрымка з лістом, праца без канца і пачатку, на мне ж трымаецца дом. // Хоць і на пенсіі ўжо, як быццам, а дзялянку ў калгасе бяру. // Напрацуешся лягчэй спіцца, весялей сустракаю зару…" [17, с. 30]. У паэме аб'етыўна перадаецца няпростае, праўдзівае становішча вяскоўца. Але ён аптымістычна глядзіць у будучыню і тады адчуваецца "Столькі дзіўнай весялосці! // Столькі роднага цяпла…" [17, с. 27]. Паводле М. Арочкі, "сустрэча з паэмай Я. Янішчыц пакідае адчуванне мастацкага адкрыцця…" [23, с. 220].

...

Подобные документы

  • Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц. Праблематыка ранніх твораў паэтэси на аснове зборнікаў "Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы". Тэматыка зборнікаў паэзіі "Ясельда" і "На беразе пляча". Паэтычнае майстэрства Я. Янішчыц і асаблівасці інтымнай лірыкі.

    курсовая работа [48,5 K], добавлен 17.12.2013

  • Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека. Тэма кахання ў першай кнізе Яўгеніі Янішчыц. Метафізіка кахання жанчыны. Лірычная гераіня ў кнігі "На беразе пляча". Інтымная лірыка паэтэсы як малая энцыклапедыя кахання.

    курсовая работа [58,9 K], добавлен 12.01.2016

  • Разгорнутая, ускладненая сюжэтна-кампазіцыйна арганізацыя твораў Івана Шамякіна. Мастацкі свет рамана "Снежныя зімы", дынамізм сюжэтнага развіцця. Спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго героя.

    реферат [17,9 K], добавлен 04.10.2009

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Праблема колерабачання мастацкага тэксту. Сістэма колера - і святлоабазначэння. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі А. Салаўя. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем. Ахраматычныя каларонімы і люксонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя.

    курсовая работа [53,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".

    курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014

  • Свет паэзіі Рыгора Барадуліна – асобны, шырокі і высокі, маляўнічы і шматгалосы. У яго ўваходзіш сёння, як ва ўжо знаёмы і блізкі сваімі ўрочышчамі палёў і пералескаў, рэк і азёр свет. Душа паэта – мастака філасофскай думкі. Разуменне паэтам жыцця.

    курсовая работа [27,3 K], добавлен 30.03.2008

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.

    реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011

  • Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).

    дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012

  • Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.

    курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009

  • Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў. Творчасць І. Мележа і галоўны стрыжань пісьменніцкага светаўспрымання беларускай духоўнасці. Шматграннасць духоўнага свету беларусаў. Учынкі, дзеянні, літаратурных герояў і іх рысы нацыянальнага характару.

    курсовая работа [93,8 K], добавлен 08.12.2011

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013

  • Даследавання феномена экспрэсіі, з’явы экспрэсіўнасці моўных адзінак. Аналіз сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычных твораў Л. Дранько-Майсюка на розных узроўнях мовы. Лексічныя, лексіка-семантычныя, сінтаксічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту.

    дипломная работа [112,1 K], добавлен 24.04.2013

  • Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.

    курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015

  • Феномен американского постмодернизма. Возникновение понятия "постмодернизм". Художественный мир. Человек в произведениях постмодернизма. Роль автора в произведении. Феномен американского постмодернизма в произведении Дж. Гарднера "Осенний свет".

    реферат [31,5 K], добавлен 21.10.2008

  • Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.

    курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013

  • Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль, яго характарыстыка як канцэпта сучаснай мастацкай свядомасці. Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму. Чарнобыльская міфатворчасць, яе рысы.

    курсовая работа [68,4 K], добавлен 10.12.2013

  • Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.

    курсовая работа [65,0 K], добавлен 08.12.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.