Мастацки свет лирыки Яугении Янишчыц

Духоўны свет лірычнай гераіні зборніка "Снежныя грамніцы". Паэтычныя зборнікі "Дзень вечаровы", "Ясельда", "На беразе пляча", "Пара любові і жалю". Тэматычна-вобразная сістэма лірыкі, метафары, эпітэты і параўнанні у мове лірычных твораў Я. Янішчыц.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 30.01.2014
Размер файла 72,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Вядомыя словы Якуба Коласа: "Мой родны кут, як ты мне мілы…" выступаюць у якасці прэтэксту к "Зорнай паэме". Сюжэт паэмы аб'ядноўваецца паказам паралельных працэсаў: з аднаго боку - вёска і яе жыхары са сваімі праблемамі, з другога - глабальныя праблемы ХХ стагоддзя. Гэты твор працягвае паказ народнага жыцця і падобны на "Ягадны хутар". "…Адроненні "Ягаднага хутара" ад "Зорнай паэмы" абумоўлены характарам пастаўленых праблем: у "Ягадным хутары" адлюстраванне жыцця вёскі адбываецца ў асноўным на ўзроўні канстатацыі фактаў, паэтыка твора не ўзнімаецца да крытыкі і абвінавачванняў; у "Зорнай паэме" голас паэтэсы ў абарону і адстойванне правоў вяскоўцаў загучаў значна мацней, больш цвёрда і адважна" [1, с. 152]:

Дзеці цярплівае маці-прыроды -

Лёгкія мроі, нязбытныя сны, -

Хто нам пасведчанні жывёлаводаў

Выдаў за клас выпускны? [6, с. 70]

Ніл Гілевіч прызнаў гэты верш "адным з лепшых у кнізе, поўным ўсвядомленага да болю пачуцця абавязку перад Маці - гэтай вечнай жняёй, чый вобраз тут набывае вялікі абагульняльны сэнс" [23, с. 137].

Разгледзім вобразы бацькоў у лірыцы Яўгеніі Янішчыц.

В.П. Рагойша падае тэрмін вобраз-персанаж так: "Вобраз-персанаж (або герой літаратурны) - гэта мастацка пераканальны вобраз чалавека з глыбока і яскрава выяўленымі індывідуальнымі рысамі" [24, с. 30-31.].

Вобраз маці для паэткі - гэта светлы, вечны вобраз. Аўтарка прысвяціла ёй шмат вершаў: "Мама падрэзала косы" [7, с. 90 ], "Ля ложка хворай маці" [7, с. 21 ], "Ты вучыла мяне сеяць жыта і лён..." [7, с. 51 ], "Мамчына сіла" [7, с. 137], "Мама і птушкі" [7, с. 254 ] і інш.

Разгледзім верш "Мама" [7, с. 68 ]. У ім паэтка распавядае пра шчырасць і прастату сваёй маці. Пра тое, як жанчына клапоціцца пра ўвесь навакольны свет, у маці вялікае і добрае сэрца: "З клопатамі пякучымі//Пра поле, балацявіну;//Пра тое, як спорна вучыцца//У горадзе меншаму сыну;//Пра старое гняздо буслішына,//Што разбурыў вятрыска...", "Ушчувае: "Драціну з дарогі здымі --//Іншаму ног не паколе" . Паэтка паказвае моц і працавітасць маці: "Удовай не спіцца://Машынка стукоча….". Яна, не гледзячы на ўвесь цяжар лёсу на яе жаночых плячах, удзячна "Каму -- за пакосы, каму -- за каня,//Каму -- за шчырае дзякуй". Яна не скардзіцца на жыццё, "Сустракае яна прасветленасць дня//Усмешкай -- адвыклася плакаць". І ўсё жыццё маці аўтаркі - гэта адвечнае кола: "Позна класціся. Рана ўставаць.//Рана ўставаць - не бяліцца://Па-над загонамі шчыраваць,//Па-над калыскай маліцца". Жыццё мамы павязана з родным краем, з Палессем: "Дыхае вольнымі мама грудзьмі,//Калі вяртаемся з поля". Яўгенія Янішчыц дае словы маці, цытуе яе ў вершы: "Кажа: "Ападзіны дол замялі.//Выткаўся жнівень раскошны.//Здымі сандалікі, не бойся зямлі,//Не бойся, дзіцятка, пожні...". І, сапраўды, згаджаешся з аўтаркай: "мама мая -- паэтэса". Вершы пра жыццё маці сталі тымі, у якіх пачуцці гераіні раскрыліся найбольш шчыра, усхвалявана, чыста.

Таксама вялікую колькасць вершаў Яўгенія Янішчыц прысвяціла бацьку: "Хата" [7, с. 160 ], "Імя па бацьку" [7, с. 231 ], "Тата" [7, с. 314 ] , "Бацькава музыка" [7, с. 156 ], "Бацькавы дровы" [7, с. 157 ] і інш.

Разгледзім верш "Бацькава дарога" [7, с. 36 ]:

Прымаўку - "твая дарога - ад печы..." -

Не знаў. Ці знаць не любіў,

А ўзвальваў сам дарогу на плечы,

Колькі бачыў - столькі хадзіў.

Перамераны ўсе тутэйшыя вёрсты.

Перамераны поле, лес, сенажаць.

I дарога твая, нібы леты ды вёсны,

Засынала ў дванаццаць. Прачыналася ў пяць.

Смольны дух ад утульнай ватоўкі

Прыносіў у дом лясны камандзір.

...З лясоў Кыштоўкі ляцелі паштоўкі --

Была адкрыта

табе і Сібір.

Была адкрыта табе трывога

За дзень наступны. За рэчку з ляском,

Пакуль сама на цябе дарога

Не ўпала

жоўтым балючым пяском...

Паэтка распавядае ў вершы пра працалюбівасць свайго бацькі. У кожным радку чуецца клопат дачкі. Бацька Яўгеніі Янішчыц рана памёр, але яна пранесла памяць аб ім праз усё жыццё.

Бясспрэчна, мастацкая палітра Я. Янішчыц шчодра насычана разнастайнымі стылістычнымі прыёмамі і сродкамі, досціпам і мудрасцю невычэрпных народна-паэтычных крыніц.

Многія лексемы, якія выконваюць асноўныя ідэйна-эстэтычныя функцыі, паўтараюцца, набываючы ўстойлівасць хранатопаў. Гэта такія словы, як каліна, шыпшына, зямля, бярозка, рака, вёска, Палессе кладкі, шляхі-дарогі, балота, вярба.

Праз усю творчасць паэткі праходзіць вобраз каліны. Разгледзім верш "Нясуджаны, я так скажу аднойчы…" [ 7, c. 278 ] з кнігі "Каліна зімы":

Нясуджаны, я так скажу аднойчы,

Заглядваючы ў бездань, нібы ў дні:

Міні мой дом, і голас мой, і вочы.

Забудзь мяне. Яе -- не абміні!

Грахом узнагароджаны, закляты!

Святы, нібыта Юрый на кані, --

Пі юны хмель, растрачвай грошы ў свята,

А на яе хоць зводдаля зірні.

Яшчэ зялёны дзень, яшчэ зялёны

Разбег вясны на маладым ствале.

Зрывай апладысменты і паклоны,

Тапчы пажар бясслаўнасці,

але,

Калі святло ад недаверу згіне,

Няспешна прывітай яе спярша:

Я так цябе чакала, што ў каліне

Адбілася уся мая душа!

Вобраз каліны - гэта вобраз жанчыны, вобраз жаночага лёсу. Яўгенія Янішчыц гэты верш размалявала двума колерамі - зялёным і чырвоным. Зялёны ў паэткі - гэта колер маладосці, вясны, надзеі. Чырвоны - колер сталасці, кахання, гаркоты. Два гэтыя колеры з'яўляюцца спрадвечнымі, беларускімі. Аўтарка адчувае, што" ў каліне адбілася уся мая душа", што яе жаночы лёс з "гарчавінкай самоты". Але яна не скардзіцца, яна заўсёды шукае выйсце: "Калі святло ад недаверу згіне,//Няспешна прывітай яе спярша".

Так лірычная гераіня верша "Спыню свой крок адчайны і таропкі..." ўглядаецца, як "На дне пасляваеннага акопа // Шыпшына адзінокая цвіце" [7, с. 34]. Шыпшына ў некаторых вершах набывае быційны сэнс, становіцца мастацкім эквівалентам складаных стасункаў асабістага жыцця або кахання: "Жыццё маё, як дзікая шыпшына, // Хоць колецца, а ўсё-такі - цвіце" [7, с. 34]; "Яшчэ для горкае сустрэчы // Ў шыпшын не выраслі шыпы!"[7, c. 41]; "Мы пройдзем праз драпежныя пасты // Шыпшынніку і хітрага ядлоўцу" [7,c. 326].

Напэўна, найбольшае месца ў вобразнай палітры адведзена шляхам-дарогам, якія ў звязку з эпітэтамі маюць самыя розныя адценні: выявы складаных іпастасей адзінства чалавечай асобы, часу і касмічнай прасторы:

"Да вас бяжыць знаёмая дарога"; "Праз усё // Бяжыць звычайная дарога" [7,c. 38]; "Летуценна // Дарыў дарогу мне прастор" [7, c. 40]; "I многае, праўда, мне лёс падарыў: // Вось гэтую вечную ў вёску дарогу" [14, c.122]; "Люблю цябе, зімовая дарога, // Твой тонкі лёд плывучы, як са шкла" [7, с. 126]; "Убачу маму на дарозе // У шуме жытняга святла" [7, c.138]; "Яшчэ на плечы не увесь цяжар // Апаў з дарог нязначных і вялікіх" [7, c. 132]; "На дарозе жыцця шырокай", "Сто дарог за маімі плячыма" [7, c. 18], "З плячэй гады зняла дарога" [7, с. 33], "Калі ступню пячэ// Адкрытая дарога" [7, с. 3].

Некаторыя вершы маюць назвы: "Дарога", "У дарозе".

Бярозка, балота - таксама не толькі этнаграфічныя адзнакі ці прыкметы геаграфічнага ландшафту, але і ўвасабленне шматзначных праяў повязі чалавека з навакольным светам:

"Палагаднела на мяжы // Пакінутая мной бярозка" [7,c. 32]; "Буду мудра і светла маўчаць, // Як бярозка між чыстага поля" [1, c.22]; "Да цябе не з ціхім жалем, вёска, // Еду не тады, калі баліць. // Да цябе - той вечнаю бярозкай, // Што ніхто не змог перасадзіць" [7, c.49]; "Жыву сярод глухіх балот. // Пад сонцам найвышэйшай пробы" [7, с. 38].

"Вершы Я. Янішчыц - гэта як бы "выспеўванне" яе існасці. Творы пра Радзіму, народ, бацькоў выступаюць увасабленнем канстантных кампанентаў у яе паэтычна-цэласнай капціне быцця" [1, с. 181].

3. МАСТАЦКІЯ ТРОПЫ (МЕТАФАРА, ЭПІТЭТ, ПАРАЎНАННЕ) Ў МОВЕ ЛІРЫЧНЫХ ТВОРАЎ

Асаблівую ролю ў стварэнні мастацкага вобраза адыгрывае метафара. Мова паэзіі Янішчыц выключна метафарычная.

Самым пашыраным у паэзіі Я. Янішчыц з'яўляецца тып метафары - перанос уласцівасцей жывых істот на прадметы, з'явы прыроды:

"Ходзіць сонца па зарэччы // Па калені ў вадзе" [6, с. 24]; "Але пяе на небе залатая// Адзіная паўночная зара" [6, с. 148];"Душыла сонца, цалавала спёка,// Маланка з громам звязвала канцы" [6, с. 253].

Рэдка ў вершах з`яўляюцца тыпы пераносу, калі жывым істотам прыпісваюцца ўласцівасці і дзеянні чалавека:

"Спачатку - слова. Тайны знак спярша. //Не падкупіць вястунку год - зязюлю" [6, с. 165].

Вельмі часта ўжываюцца метафарычныя словазлучэнні:

"Калі душа шукае слова, // А слова ў песню перайшло" [6, с. 45], "Праз сон садоў ідзе мой сілуэт" [6, с. 65], "І сэрца гулка і трывожна // Радзімым водарам п'яніць" [6, с. 88].

Адметнасцю мовы твораў Яўгеніі Янішчыц з'яўляюцца эпітэты.

Уражваюць эпітэты ў вершах прысвечаных Радзіме, прыродзе Палесся. Аўтар ходзіць па "лугах азёрных" вакол яе "даспелыя ружовыя рабіны" з верша "Хаджу па нівах, па лугах азёрных…" [7, с. 7 ] , "высокія травы пад цяжарам нахлынуўшых рос" з верша "Пра атаву напомніць прасіла…" [7, с. 12]. Сляды каханага Яўгенія знаходзіць "ля пралесак нясмелых" з верша "Напэўна, шчасце ў мяне не па ўзросту…" [7, с. 17 ]. Захапленне навакольным светам, прыродай роднага краю назаўсёды застанецца адной з асноўных рыс творчасці Яўгеніі Янішчыц. А гэта значыць, што ў яе сэрцы заўсёды будзе жыць "зялёная зямля", якая "магутней слабасці і смерці" з верша "Чаму ніколі не баюся я…" [7, с. 13 ] . Эпітэты надаюць вершам асаблівы настрой, дапамагаюць нарадзіцца непаўторнаму вобразу Радзімы.

Эпітэт у паэтычных тэкстах Яўгеніі Янішчыц адзін з самых ужывальных тропаў. Эпітэты даюць прадстаўленне аб асаблівай назіральнасці паэткі. Яны выкарыстоўваюцца для перадачы глыбінных пачуццяў лірычнай гераіні, перадаюць тонкія адценні пачуцця, надаюць вершам асаблівы непаўторны настрой. Таксама эпітэты ўзбагачаюць мову твора, становяцца яго асновай.

Таксама, параўнанні пашыраны ў лірыцы Янішчыц. Параўнанні сустракаюцца розных відаў. Агульнамоўныя: "Скошан лёс, як сенакос" [6, с. 174], "Схлынуць гады, як за вадою" [6, с.143], "Вясёлая дзяўчынка, Як матылёк, Ляціць над кладкай той…"[6, с. 66].

Паводле граматычнай пазіцыі аб'екта параўнання падзяляюцца на прыназоўнікавыя - "Туга, як хмуры панядзелак" [6, с. 164], "Вось і ўсмешка, як вясёлка ў кроснах" [6, с. 209], "Паэзія - агонь і лёд: // Сто раз згараць і ўздымацца" [6, с. 213]; прыдзеяслоўныя - "Юнацтва бессардэчнае // Сплыло, нiбы паром, //Над перакатнай рэчкаю, //Над грозным азяром" [6, с. 126]; "Схлынуць гады, як за вадою, //Ды не растане // I праменьчык святла" [6, с. 143], пры дзеясловах руху: "Смяюся я: вясёлая дзяучынка, //Як матылёк, ляцiць над кладкай тoй" [6, с. 66]; "То з выраем //Кружляю у паднябессi, //То, нiбы лiст, //Злятаю на траву" [6, с. 44]; "Ляцелi, як белыя гyci, снягi, //І ў кожнай сцяжынцы - смяшлiвы Марозка" [6, с. 183], зрэдку - пры дзеясловах фiзiчнага дзеяння: "Пераплялiся рукі, нібы галлё густое па вясне"[6, с. 41]; прыад'ектыўныя- выкарыстоўваюцца пры якасных прыметнiкax: "Лёгкiя, як дым пyxaвікі" [6, с. 61]; "Душой адкрытай і дзiцячай,// І чыстай, быццам снегапад" [6, с. 109]; "У лёгенькiм, як вецер, паліто" [6, с. 188]. Адзiночнымi з'яуляюцца прыадвербiяльиыя параўнаннi: "Запомню поле, твой абрыс, - Тут горача, бы ў млёва" [6, с. 139].

Распаўсюджаным з'яўляецца спалучэнне розных тропаў у вершах Я.Янiшчыц: эпiтэт+метафара+параўнанне: "Ідзеш у свет ажынны, //Прасторны, трапяткi. //І слухаеш: вякi калосяцца, як жыта" [6, с. 58]; метафара+параўнанне: "Плача неба над ссталіцай,// Як жалобная струна" [6, с. 65]; "Быццам палын у пракосах,// Частая сівень iмжыць" [6, с. 105]; метафара+эпiтэт: "Так светла i завозна ў прыродзе. //Грыбною цiшай дыхаюць бары ..."[6, с. 62]; "Анямела вечарэюць// Вочы руж i хрызантэмы" [6, с. 64].

Значную ролю ў мастацкай канкрэтызацыі паэтычнага радка Яўгеніі Янішчыц адыгрывае трапеізацыя маўлення, якая праяўляецца праз выкарыстанне метафар і параўнанняў. Паэтэса выкарыстоўвае таксама прыём спалучэння розных тропаў.

Яўгенія Янішчыц пакінула нам найвялікшае багацце.

Яе творы не маюць часу, бо людзі кахалі, кахаюць і будуць кахаць. Без кахання немагчыма жыць. Інтымная лірыка Янішчыц - гэта гісторыя яе пачуцця, але гэта гісторыя з'яўляецца нечым асабістым для многіх чытачоў паэткі. Яўгенія Янішчыц пісала свае творы пра сябе, але для нас.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

"Сапраўдны творца -заўсёды Асоба. Постаць. Талент" [14, с. 109]. Калі праз творчасць раскрываецца гэты талент, чалавек з боскім дарам , і гэта становіцца сэнсам жыцця, то яго набыткі з'яўляюцца не толькі яго ўласнымі, а і іншых людзей. Людзей, якія жывуць яго творчасцю, якія адчуваюць пачуцці творца і яго роздумы. Твор можа застацца невядомым, а можа набыць доўгае жыццё, калі прасякнуты высокай духоўнай энергетыкай аўтара. Некаторыя кнігі застаюцца ў сваім часе, іншыя ж і праз стагоддзі не губляюць актуальнасці і моцы ўздзеяння на чытача. Творчасць - гэта арэна самасцвярджэння, гэта дыханне, без якога немагчыма жыць. Менавіта такой паэтэсай, якой дадзена было тварыць як дыхаць і чые кнігі - наш мастацкі набытак, была і ёсць для нас Яўгенія Янішчыц. "Лёс творцы заўсёды нясе ў сабе асобы знак, асобы змест. Жыццё талента заўжды навідавоку. Мастак жыве ў свеце, жыве сярод людзей, жыве ў людзях, а свет і людзі жывуць у ім. Па законах людскасці імкнулася жыць паэтычная, прамяністая душа Яўгеніі Янішчыц, імкнулася на ўсё адазвацца такім жа шчырым, прамяністым словам" [5, с.39].

Лірычная гераіня ранняга зборніка "Снежныя грамніцы" - сціплая вясковая дзяўчына, якая жыве прадчуваннем блізкага шчасця. У другім зборніку "Дзень вечаровы" пераважаюць светлыя матывы. Сэнсам жыцця Яўгеніі Янішчыц становіццаяе маленькі сын Андрэйка, якому прысвечаны многія вершы. Гэты самы матыў развіваецца ў трэцім зборніку "Ясельда". Застаўся вобраз непрыручанай птушкі, адчуваецца любасць да жыцця, да светлыні, але ўжо няма той безагляднай радасці, якой былі напоўненыя вершы першай кнігі. Пераважаюць больш сумныя інтанацыі, роздум над сэнсам жыцця, сваім месцам у свеце. Лірычная гераіня Я. Янішчыц - адналюбка, якая жыве і імкнецца да рэалізацыі унікальнага сэнсу свайго жыцця, чым стаў для яе каханы. Былое каханне ўплывае на яе паводзіны і ўчынкі. Лірычная гераіня наступнай кнігі "На беразе пляча" - жанчына, сэрца і душа якой таксама поўняцца то пранізлівым каханнем, чыстым, як ранішні роены луг, то горыччу ад стратаў. Прадбачаннем свайго лёсу, болем, адчаем прасякнута наступная кніга - "Пара любові і жалю". Лірычную гераіню ахапіў адчай. Вобраз каханага асацыіруецца з вялікім болем, прынесеным гэтым каханнем. Пік і болю, і мудрасці - апошні зборнік вершаў Яўгеніі Янішчыц "Каліна зімы". Кніга быц-цам аберагае ад душэўнай слепаты і глухаты, робіць нас чысцейшымі.

Вобраз птушкі адзін з дамінуючых вобразаў лірыкі Яўгеніі Янішчыц. Нездарма сучаснікі называлі яе "палескай ластаўкай". У кожнай сваёй кнізе вельмі шмат вершаў прысвечана роднама краю, усе яны прасякнуты бязмернай любоўю да вёскі, людзей, Бацькаўшчыны. Вобраз маці для паэткі - гэта светлы, вечны вобраз. Вершы пра жыццё маці сталі тымі, у якіх пачуцці гераіні раскрыліся найбольш шчыра, усхвалявана, чыста. Таксама вялікую колькасць вершаў Яўгенія Янішчыц прысвяціла бацьку. Шмат у паэткі вобразаў узятых з навакольнага свету: вобраз дарогі, яблыні, вішні, бярозы, каліны, шыпшыны, травы, зоркі і інш. Усе гэтыя вобразы ў Яўгенія Янішчыц напоўнены ўласным зместам.

Мастацкая палітра Я. Янішчыц шчодра насычана разнастайнымі стылістычнымі прыёмамі і сродкамі, досціпам і мудрасцю невычэрпных народна-паэтычных крыніц. Мова паэзіі Янішчыц выключна метафарычная. Вельмі часта ўжываюцца метафарычныя словазлучэнні. Адметнасцю мовы твораў з'яўляюцца эпітэты. Яны ўзбагачаюць твор, становяцца яго асновай.

Параўнанні таксама пашыраны ў лірыцы Янішчыц. Параўнанні сустракаюцца розных відаў. Распаўсюджаным з'яўляецца спалучэнне розных тропаў у вершах Я.Янiшчыц: эпiтэт+метафара+параўнанне, метафара+параўнанне, метафара+эпiтэт

У лепшых узорах лірыкі Я. Янішчыц радкі вершаў жывуць і дыхаюць як цэласнае адзінства. У сваёй творчасці Янішчыц набліжаецца да твораў экзістэнцыялістаў. Аднак вяртанне да вытокаў, да Радзімы, роднага краю - гэта адвечныя, сталыя пачуцці, якія хораша ўзнаўляюцца ў многіх вершах. Для аўтаркі гэта лепшыя лекі для душы.

У сваёй паэзіі Я. Янішчыц заставалася вясковай жыхаркай. Гарадскі тлум прыгнятаў яе душу, якой не хапала палескага прастору, але назваць яе паэзію толькі вясковай -- гэта значыць, прынізіць яе вартасць. Паэзія Яўгеніі Янішчыц не вясковая і не гарадская, але беларуская, беларуская паэзія ў якой нацыянальнае ўзнята да агульначалавечых вышыняў.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Калядка, С. Непрыручаная птушка Палесся.Творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц. [Тэкст] / Калядка, С. - Мінск: Беларус. навука, 2007. - 216 с.

2. Жуковіч, В. Над кожным лістападам плыве мая журба / Жуковіч, В. - Народная воля, 2008. - №175-176.- с.22-26.

3. Панчанка, П. Голас шчыры, натхнёны, таленавіты / Панчанка, П. - Полымя,1994. -№12. -с.188-191.

4. Бугаёў, Д. Арганічнасць таленту: Літ.-крыт. артыкулы. / Бугаёў, Д. -Мінск: Маст.літ., 1989. - 351 с.

5. Нуждзіна, Т. Тчэцца памяць ніткай суравой... / Нуждзіна, Т. - Маладосць, 2008. - №11.- с.39-43.

6. Янішчыц, Я. Выбранае / Я. Янішчыц. - Мінск: Маст. літ.,1998. -271 с.

7. Янішчыц, Я. Пачынаецца ўсё з любві… : вершы, паэмы Я. Янішчыц. - Мінск: Маст. літ., 2008. -339 с.

8. Васілевіч, А. Жэня, Жэнечка, дзе ты?! / А. Васілевіч // ЛіМ. - 1994. - 16 верас. - с. 6-7.

9. Бугаёў, Д. Талент і праца : Літ. Крытыка / Д. Бугаёў. - Мінск: Маст.літ., 1979.- 351с.

10. Янішчыц, Я. Дзень вечаровы : Лірыка / Я. Янішчыц. - Мінск: Маст. літ., 1974. - 78 с.

11. Бердяев, Н. О назначении человека / Н. Бердяев. - Минск: Республика, 1993. - 382с.

12. Гарадніцкі, Я.А. Палёт непрыручанай птушкі / Я. А Гарадніцкі // Полымя. - 2005. - №10. - с.156-165.

13. Баравікова, Р. Такой прысні, як яблыневы сад... / Р. Баравікова

14. Янішчыц, Я. Ясельда: Лірыка / Я. Янішчыц. - Мінск: Маст.літ., 1978.-126 с.

15. Юнг, К. Психологические типы / К. Юнг. -Минск: Алфавит. -1982. - 104 с.

16. Коўтун, В. Сад у суквецці слёз / В. Коўтун // Полымя. - 2003. -№11. -с. 201-207

17. Янішчыц , Я. На беразе пляча / Я. Янішчыц.- Мінск: Маст.літ., 1980. -96 с.

18. Бугаёў, Д. Чалавечнасць: Літ. Крытыка / Д. Бугаёў. - Мінск: Маст.літ., 1985. - 311с.

19. Янішчыц, Я. Пара любові і жалю:Кніга лірыкі / Я. Янішчыц . -Мінск: Маст.літ, 1983.-223 с.

20. Рубальская, Л. Гэта быў дар божы… / Л. Рубальская // Першацвет. -1995. - №7. - с.131-135.

21. Бугаёў, Д. Трэцяя кніжка паэтэсы / Д. Бугаёў // Маладосць. - 1979. - №1. - с. 174-178.

22. Чабан, Т. Задумацца. І зноў узяць пяро…(Гутарка з Я.Янішчыц) / Т. Чабан //ЛіМ. -1985. - 8 сакав.

23. Арочка М. Пламенне і дым / М. Арочка // Полымя. - 1989. - №9. - с.20- 35.

24. Рагойша В. П. На шляху да Парнас[Тэкст]: Давед. маладога літаратара: Для ст. шк. узросту / В. П. Рагойша; Маст. І. Б. Максімаў. - Мн: Маст. літ., 2003. - 158 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц. Праблематыка ранніх твораў паэтэси на аснове зборнікаў "Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы". Тэматыка зборнікаў паэзіі "Ясельда" і "На беразе пляча". Паэтычнае майстэрства Я. Янішчыц і асаблівасці інтымнай лірыкі.

    курсовая работа [48,5 K], добавлен 17.12.2013

  • Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека. Тэма кахання ў першай кнізе Яўгеніі Янішчыц. Метафізіка кахання жанчыны. Лірычная гераіня ў кнігі "На беразе пляча". Інтымная лірыка паэтэсы як малая энцыклапедыя кахання.

    курсовая работа [58,9 K], добавлен 12.01.2016

  • Разгорнутая, ускладненая сюжэтна-кампазіцыйна арганізацыя твораў Івана Шамякіна. Мастацкі свет рамана "Снежныя зімы", дынамізм сюжэтнага развіцця. Спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго героя.

    реферат [17,9 K], добавлен 04.10.2009

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Праблема колерабачання мастацкага тэксту. Сістэма колера - і святлоабазначэння. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі А. Салаўя. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем. Ахраматычныя каларонімы і люксонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя.

    курсовая работа [53,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".

    курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014

  • Свет паэзіі Рыгора Барадуліна – асобны, шырокі і высокі, маляўнічы і шматгалосы. У яго ўваходзіш сёння, як ва ўжо знаёмы і блізкі сваімі ўрочышчамі палёў і пералескаў, рэк і азёр свет. Душа паэта – мастака філасофскай думкі. Разуменне паэтам жыцця.

    курсовая работа [27,3 K], добавлен 30.03.2008

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.

    реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011

  • Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).

    дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012

  • Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.

    курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009

  • Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў. Творчасць І. Мележа і галоўны стрыжань пісьменніцкага светаўспрымання беларускай духоўнасці. Шматграннасць духоўнага свету беларусаў. Учынкі, дзеянні, літаратурных герояў і іх рысы нацыянальнага характару.

    курсовая работа [93,8 K], добавлен 08.12.2011

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013

  • Даследавання феномена экспрэсіі, з’явы экспрэсіўнасці моўных адзінак. Аналіз сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычных твораў Л. Дранько-Майсюка на розных узроўнях мовы. Лексічныя, лексіка-семантычныя, сінтаксічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту.

    дипломная работа [112,1 K], добавлен 24.04.2013

  • Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.

    курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015

  • Феномен американского постмодернизма. Возникновение понятия "постмодернизм". Художественный мир. Человек в произведениях постмодернизма. Роль автора в произведении. Феномен американского постмодернизма в произведении Дж. Гарднера "Осенний свет".

    реферат [31,5 K], добавлен 21.10.2008

  • Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.

    курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013

  • Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль, яго характарыстыка як канцэпта сучаснай мастацкай свядомасці. Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму. Чарнобыльская міфатворчасць, яе рысы.

    курсовая работа [68,4 K], добавлен 10.12.2013

  • Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.

    курсовая работа [65,0 K], добавлен 08.12.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.