Сутнасць маральна-этычнага выхавання на ўроках беларускай літаратуры ў школе

Паняцце маральнай культуры вучняў. Сістэма работы па выхаванню школьнікаў пры вывучэнні біяграфіі пісьменніка (на прыкладзе жыцця і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа). Маральнае ўздзеянне на вучняў у працэсе работы над вобразам літаратурнага героя.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 06.03.2014
Размер файла 142,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Уводзіны

Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы, патрабуе асэнсаваць, якім усё ж такі павінен быць маральна-выхаваны чалавек. Сярод самых галоўных пытанняў выступаюць такія, як фарміраванне ў чалавеку пачуцця адказнасці перад грамадствам, актыўнага разумення ім сваіх сацыяльных функцый, адносіны да акаляючага асяроддзя, людзей, асэнсаванне сваіх праў і абавязкаў, этычных норм, шляхоў пазнання і пераўтварэння света ў лепшую старану. У штодзённым жыцці, называючы што-небудзь прыгожым або агідным, мы выказваем свае адносіны да той ці іншай з'явы, абумоўленыя многімі фактарамі, у тым ліку і нормамі маралі. На жаль, сённяшняе пакаленнне школьнікаў усе менш і менш звяртаецца да кнігі, як крыніцы спасціжэння жыцця і яго маральна-этычных нормаў. Чытанне выцясняецца рознымі відамі сродкаў сучаснай масавай інфармацыі (інтэрнэт, тэлебачанне і інш.). Літаратура - адзін з відаў мастацтва, які ўздзейнічае на чытача эстэтычна, раскрывае перад ім свет прыгожага [9, с. 3]. Носьбітам гэтай прыгажосці з'яўляецца перш за ўсё герой твора, надзелены пэўнымі маральнымі якасцямі. Беларуская літаратура адносіцца да прадметаў культуралагічнага цыклу, у яе рамках паслядоўна і сістэматычна адбываецца далучэнне вучняў да мастацтва. Родная літаратура каштоўная сваімі ідэямі і тым асобасным сэнсам, які маюць сюжэт літаратурнага твора, мастацкія вобразы, адносіны і стаўленне самога аўтара да герояў і падзей, да жыцця і свету. Працэс пазнання літаратуры як мастацтва арганічна звязаны з працэсам фарміравання сістэмы каштоўнасных арыентацый вучня, адносін яго да жыцця, да людзей, працэсам усведамлення сябе асобай. Вывучэнне літаратуры дапамагае вучням убачыць разнастайнасць свету, адкрыць таямніцы пісьменніцкага майстэрства, набыць вопыт маўленчай і творчай дзейнасці, авалодаць культурай чытання, з павагай і любоўю ставіцца да мастацкай кнігі. Такім чынам, у арганічнай сувязі з пазнаннем літаратуры як мастацтва ідзе і працэс фарміравання сістэмы каштоўнасных арыентацый вучня, адносін яго да жыцця, да людзей, працэс усведамлення сябе асобай. Урок літаратуры -- гэта найперш працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоўку крытычнага і мадэлюючага тыпаў мыслення. Частку праграмы па вывучэнню беларускай літаратуры складаюць высокамастацкія творы нацыянальнай класікі і вядомых майстроў слова. Гэтыя творы маюць выключнае значэнне ў гісторыі літаратуры, вызначаюцца багатым пазнавальным і выхаваўчым патэнцыялам, з'яўляюцца даступнымі для вучняў пэўнага ўзросту. Зарыентаванасць на вывучэнне нацыянальнай літаратуры ў суадносінах з сусветнай, што сведчыць пра культуралагічную накіраванасць навучання і выхавання, пашырае магчымасці ў пазнанні шляхоў развіцця літаратуры, спрыяе спасціжэнню эстэтычных асаблівасцей беларускага мастацкага слова. Асаблівая ўвага пры гэтым надаецца развіццю творчых здольнасцей, навыкаў і ўменняў самастойнай працы. Таму зараз на настаўніка роднай літаратуры кладзецца вельмі вялікая і няпростая праца. Творы, якія ўвайшлі ў школьную праграму, паказваюць жыццё ў цяжкіх яго праявах, раскрываюць барацьбу розных меркаваннняў, ідэалаў. Таму арганізацыя такой складанай духоўнай дзейнасці вучняў патрабуе сур'ёзнага педагагічнага кіраўніцтва. У творах беларускай мастацкай літаратуры закладзены вялікі выхаваўчы патэнцыял, які, на жаль, не ўдаецца поўнасцю рэалізаваць на ўроках па прадмеце па прычыне недаравальна малой колькасці гадзін. У тлумачальнай запісцы вучэбнай праграмы па беларускай літаратуры V - XI класаў адзначана: “Галоўная мэта навучання прадмету - далучэнне школьнікаў да багацця беларускай і сусветнай мастацкай літаратуры, эстэтычнае спасціжэнне вучнямі свету, складанасці чалавечых узаемаадносін і на гэтай аснове - выхаванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым, высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, адданасцю агульначалавечым ідэалам, асобы з выразна выяўленымі творчымі схільнасцямі, здатнай успрыманне прыгажосці (эстэтычнае ўспрыманне) ператварыць у стымул маральнага ўдасканалення, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця” [4, с. 3]. На сучасным этапе ў значнай меры па-новаму вызначаецца сама мэта літаратурнай адукацыі. Акцэнт пераносіцца на выхаванне. Галоўнае ў школьным навучанні літаратуры - гэта эстэтычнае спасціжэннне жыцця і багацця чалавечых характараў праз мастацкія вобразы і на гэтай аснове фарміравання маральных перакананняў, эстэтычных поглядаў і густаў, актыўнай жыццёвай пазіцыі вучняў [4, с. 4]. Літаратура сваімі спецыфічнымі сродкамі фарміруе цэласнага чалавека, выяўляе чалавечы змест жыцця, ачалавечаныя каштоўнасці. Мастацкі твор - гэта заўсёды карціна рэчаіснасці, суаднесеная са светам чалавечай дзейнасці, чалавечых адносін, чалавечых паводзін. Літаратура з'яўляецца тым прадметам, які дапамагае чытачу прайсці цяжкі шлях свайго народа, тым самым выхоўвае яго яшчэ і патрыятычна. Патрыятычнае выхаванне дапамагае чалавеку вызначыцца, хто ён, грамадзянінам якой дзяржавы з'яўляецца, якія задачы ставіць у жыцці. Галоўная мэта сапраўднага патрыятычнага выхавання - фарміраванне асобы, якая будзе імкнуцца да самарэалізацыі і паляпшэння свайго дабрабыту як складовай часткі дабрабыту сваёй Бацькаўшчыны. Патрыятычнае выхаванне з'яўляецца неад'емнай часткай маральна-эстэтычнага выхавання вучня і фарміравання ў ім сапраўды гарманічнай асобы.

Мэта курсавой работы - вызначыць сутнасць маральна-этычнага выхавання на ўроках беларускай літаратуры ў школе.

У адпаведнасцi з вышэй акрэсленай мэтай ставяцца наступныя задачы:

· вызначыць паняцце маральная культура вучняў;

· раскрыць маральныя якасці пісьменніка пры вывучэнні яго біяграфіі (на прыкладзе жыццёвага і творчага шляхоў Янкі Купалы і Якуба Коласа);

· вызначыць маральнае ўздзеянне на вучняў вобразаў літаратурных герояў (вобраз Андрэя Лабановіча і іншых герояў трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”);

Аб'ектам даследавання з'яўляюцца творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія выступаюць сродкам фарміравання маральнай культуры вучняў.

Прадметам даследавання з'яўляецца працэс фарміравання маральных каштоўнасцей вучняў сродкамі мастацкай літаратуры.

Асноўныя метады даследвання: абагульненне перадавога вопыту настаўнікаў беларускай літаратуры, метад герменеўтыкі, назіранне.

Структура i аб'ём работы. Курсавая праца складаецца з уводзiнаў, трох раздзелаў, заключэння, спiса літаратурных крынiц. Агульны аб'ём працы - 28 старонак.

Раздзел 1. Структурна-лагічная схема зместу паняцця “Маральная культура вучняў» у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура) і яе абгрунтаванне

Праблема фарміравання маральнай культуры школьнікаў на сучасным этапе развіцця грамадства і рэфармавання сістэмы адукацыі надзвычай надзённая і актуальная. Культура з'яўляецца галоўным фактарам гуманізацыі грамадства, умацавання і сцвярджэння ў ім страчаных маральных ідэалаў і духоўных каштоўнасцей. Шырокая педагагічная грамадскасць выразна ўсведамляе неабходнасць пошуку ў наш час новых і эфектыўных падыходаў у маральным выхаванні вучняў, бо без узнаўлення магутнага духоўнага патэнцыялу нацыі немагчымы ні эканамічны прагрэс дзяржавы, ні вырашэнне канкрэтных сацыяльных і палітычных задач. На школьным узроўні гуманістычная скіраванасць навучання і выхавання найперш рэалізуецца сродкамі тых вучэбных прадметаў, з якімі звязваецца фарміраванне асобы ва ўсёй шматграннасці: інтэлектуальнае і эмацыянальнае развіццё, светапогляд, маральнасць і духоўнасць, этычная, эстэтычная, мастацкая, моўная культура.

Беларуская літаратура сярод школьных дысцыплін займае адметнае месца: яна далучае вучняў да мастацкага слова - крыніцы духоўнага і культурнага багацця нацыі. Мастацкая літаратура па сваёй прыродзе цесна звязана з іншымі формамі грамадскай свядомасці - навукай, філасофіяй, мараллю. рэлігіяй і інш. Мастацкую літаратуру нездарма называюць чалавеказнаўствам. Творы беларускіх пісьменнікаў выступаюць дзейсным сродкам пазнання прыроды, грамадства і жыцця ва ўсіх яго разнастайных праявах. Знаёмячыся з літаратурнымі героямі, іх жыццёвымі лёсамі, унутраным светам, духоўнымі пошукамі, вучні ўключаюцца ў сферу маральных перажыванняў, ацэньваюць ўчынкі персанажаў, міжволі праецыруюць іх паводзіны на сябе, набываюць ідэйна-маральны вопыт і такім чынам глыбей пазнаюць і сваю індывідуальнасць. Мастацкія тыпы і характары, эпізоды з біяграфій пісьменнікаў становяцца тым маральным падмуркам, на якім вучні будуюць сваю мадэль паводзінаў. У школьнікаў фарміруюцца ўласныя адносіны да высокага і нікчэмнага, добрага і благога, маральнага і бездухоўнага, складваецца разуменне вечнага і часовага ў чалавеку, сутнаснага і вызначальнага ў яго жыцці. Агульны пафас мастацкага твора, аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы таксама аказваюць моцнае выхаваўчае ўздзеянне на каштоўнасныя арыенціры навучэнцаў, якія знаходзяцца ў працэсе свайго духоўнага станаўлення.

Маральная культура - адзін са складнікаў агульнай культуры асобы. Культура (ад лац. cultura - апрацоўка, выхаванне, адукацыя, шанаванне) - сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, якія ствараюцца людзьмі ў працэсе эканамічнай, грамадска-палітычнай і творча-духоўнай дзейнасці. Звычайна з культурай найперш звязваюць духоўны змест чалавечай жыццядзейнасці, сацыяльнай арганізацыі і пазнання, які выяўляецца ў нацыянальных самабытных тыпах эканомікі, правасвядомасці, рэлігіі, мастацтве, тэарэтычных і практычных ведах, асвячоных традыцыяй, культам і маральнымі імператывамі. У сваёй сукупнасці і дынаміцы яны ўтвараюць гістарычна назапашаны сацыяльны вопыт. Культура захоўвае, трансліруе і генерыруе праграмы дзейнасці людзей, іх паводзін і зносін.

У шырокім сэнсе культура ўключае не толькі спецыфічна духоўныя сферы творчасці (мову, міфалогію, рэлігію, правасвядомасць, мастацтва, навуку, філасофію), але і сферы вытворчасці, абмену матэрыяльнымі каштоўнасцямі. У адпаведнасці з гэтай спецыфікай культура ўмоўна падзяляецца на духоўную і матэрыяльную. У асобную комплексную галіну вылучаецца мастацкая культура - здольнасць грамадства ствараць, адэкватна ўспрымаць і ацэньваць усе віды і жанры мастацкай творчасці. Сукупнасць рэгіянальных і універсальных архетыпаў, увасобленых у мове, міфалогіі, фальклоры, звычаях, абрадах, літаратуры і іншых відах мастацтва, складаюць культурную традыцыю, якая вызначае нацыянальную самабытнасць культуры асобных народаў і макрарэгіёнаў. Часам выдзяляюць яшчэ сацыяльную культуру (культуру чалавечых адносін).

Матэрыяльная і духоўная культуры ўзаемапранікальныя і ўзаемаабумоўленыя. Суб'ектам культуры выступае чалавек, паколькі ён творыць, захоўвае і распаўсюджвае створаныя ім артэфакты. Паняцці чалавек і культура непарыўна ўзаемазвязаны, бо, з аднаго боку, чалавек стварае культурныя каштоўнасці, а з другога боку, культура прыкметна ўплывае на фарміраванне светапогляду чалавека, асаблівасці яго паводзін і дзеянняў. Культура развіваецца ў розных формах, якія з'яўляюцца таксама своеасаблівымі структурнымі адзінкамі. У залежнасці ад таго, хто стварае культуру і які яе ўзровень, выдзяляюць элітарную культуру, народную культуру, масавую культуру.

Духоўная культура - сукупнасць духоўных каштоўнасцей, створаных людзьмі ў працэсе іх грамадска-гістарычнай дзейнасці. Уключае веды, працоўныя навыкі, традыцыі, звычаі, уяўленні, вераванні, розныя віды мастацтва, народнай творчасці, што перадаюцца ад пакалення да пакалення і забяспечваюць цэласнасць і стабільнасць этнасу. З падзелам працы на разумовую і фізічную духоўная культура пачала існаваць у двух відах - прафесійная культура (ахоплівае як самастойныя віды дзейнасці навуку, літаратуру, мастацтва, адукацыю, права, мараль, рэлігію) і народная культура (уключае вераванні, звычаі, традыцыі, святы, вусную паэтычную творчасць), якія знаходзяцца ў пастаянным узаемадзеянні і ўзаемапранікненні. Духоўная культура ўяўляе сабой усю сукупнасць інфармацыі, якая захоўваецца ў калектыўнай памяці розных супольнасцей людзей і праяўляецца ў пэўных формах паводзін.

Маральная культура вучня комплексна-інтэгральная характарыстыка маральна-духоўнага развіцця школьніка, адпаведнасць яго дзеянняў, паводзін і ўзаемаадносін прынятым у грамадстве маральным нормам; інакш кажучы, цэласная сістэма, сукупнасць засвоеных навучэнцам ведаў аб маральных нормах і прынцыпах жыцця і сфарміраваных у яго маральных перакананняў, здольнасць да самааналізу, самаацэнкі, рэфлексіі над учынкамі. Маральная культура адна з сутнасных характарыстык чалавечай культуры. Іншыя віды духоўнай культуры з'яўляюцца залежнымі ад маральнай культуры, абумоўлены ёю. Самай глыбокай сутнасцю маральнай культуры з'яўляецца гуманізм як ідэя і гуманнасць як агульначалавечая маральная каштоўнасць. У любым грамадстве мараль выступае звычайна ў форме «непісанага закона». Яна генетычна зыходзіць з феномена звычая і мае ўсеабдымны характар. Паколькі маральная культура існуе на агульачалавечым і асабовым узроўнях, можна лічыць, што культура - адзін са шляхоў вырашэння супярэчнасцей паміж усеагульным і індывідуальным. Кіруючыся агульначалавечымі маральнымі патрабаваннямі ў якасці ідэальна неабходнага, чалавек самастойна робіць выбар сваіх паводзін, учынкаў, акрэслівае мэту і сродкі яе дасягнення, зыходзячы з рэальных магчымасцей і канкрэтнай сітуацыі. Адсюль і адказнасць чалавека за маральнасць выбару і сваю дзейнасць. Чым больш выхаваная асоба, тым добраахвотней яна выконвае маральныя патрабаванні. Маральная культура арыентуе людзей на гуманныя, сумленныя, добрыя, высакародныя адносіны, на тое, што прынята называць маральнымі каштоўнасцямі. Вышэйшым узроўнем духоўна-маральнай культуры асобы можна лічыць «маральную мудрасць», гатоўнасць да годных учынкаў у любых сітуацыях, гарманічнасць асобы.

Маральная культура з`яўляецца каштоўнаснай асновай для фарміравання і матэрыяльнай, і духоўнай культуры. Ад таго, як сфарміравана маральная культура асобы, залежыць характар праяўлення ўсіх відаў духоўнай і матэрыяльнай культуры. Маральная культура абумоўлівае гуманнае праяўленне эстэтычнай, экалагічнай, прававой, эканамічнай і іншых відаў культуры.

Маральная культура выконвае разнастайныя сацыяльна значныя функцыі. Сярод асноўных функцый - выхаваўчая (фарміраванне станоўчых маральных каштоўнасцей пры дапамозе спецыяльных прыёмаў - пераканання, прымусу, выпрацоўкі самадысцыпліны, самавыхавання); каштоўнасна-ацэначная (ацэнка характару канкрэтных учынкаў, узаемаадносін паміж людзьмі, скіраванне асобы на пэўныя маральныя каштоўнасці, яе арыентацыя ў разнастайных паводзінах людзей у адпаведнасці з патрабаваннямі маралі); пазнавальна-інфармацыйная (спасціжэнне існуючых маральных норм, каштоўнасцей, заканамернасцей іх гістарычнага развіцця, назапашванне, захаванне і перадача з пакалення ў пакаленне найбольш важнай інфармацыі); сацыялізацыі (чалавекатварэння, сацыяльнага навучання, выхавання); рэгулятыўная (дапамагае ўстанаўліваць, арганізоўваць і рэгуляваць праз сукупнасць нормаў, правілаў і законаў маралі адносіны паміж людзьмі); эстэтычная (любаванне прыгажосцю мастацкага твора, атрыманне асалоды ад яго ўспрымання); крэатыўная (стварэнне новых мастацкіх стыляў, плыняў, кірункаў, артэфактаў культуры); рэлаксацыйна-кампенсаторная (расслабленне, адпачынак, аднаўленне духоўных і фізічных сіл чалавека з дапамогай твораў мастацтва); камунікатыўная і інш. Рэалізацыя гэтых функцый стварае ўмовы для праяўлення фарміруючай функцыі фарміраванне якасна новай характарыстыкі асобы ў адпаведнасці з патрабаваннямі агульначалавечых маральных прынцыпаў і норм.

Асноўны змест маральнай культуры разглядаецца на маральна-тэарэтычным і этыка-практычным узроўнях. У іх уключаны своеасаблівыя сістэмы маральных прынцыпаў, норм, каштоўнасцей і ідэалаў, якія рэгулююць паводзіны школьнікаў у пэўнай супольнасці. Калі на маральна-тэарэтычным узроўні разглядаюцца ідэальныя патрабаванні, якія створаны грамадствам і ўваходзяць ў маральны ідэал, то на этыка-практычным узроўні ўлічваецца праяўленне маральных учынкаў і дзеянняў у штодзённых зносінах паміж вучнямі.

Структура маральнай культуры ўключае ў сябе маральныя погляды, этычныя веды, жыццёвыя арыенціры і ідэалы, маральныя пачуцці, традыцыі, нормы, прынцыпы, запаветы, матывы, мэты, адносіны, учынкі, ацэнкі і інш. Сюды ж адносяцца маральныя катэгорыі (дабро і зло, свабода і залежнасць, альтруізм і эгаізм і да т. п.) - ключавыя паняцці, якія маюць найбольшую зместава-сэнсавую нагрузку ў філасофска-этычным дыскурсе і з максімальнай актыўнасцю ўдзельнічаюць у аналітычнай дзейнасці вучняў. З імі сэнсава звязаны маральныя якасці асобы міласэрнасць, дабрачыннасць, сумленнасць, дабрыня, спагада, высакароднасць і г. д.

Маральная культура - з'ява цэласная, сістэмная і шматузроўневая, яна ўключае ў сябе такія кампаненты, як культура маральнай свядомасці, культура маральных пачуццяў, культура маральных паводзін. Іх наяўнасць паказвае, наколькі асоба высокамаральная, г. зн. наколькі патрабаванні маральных прынцыпаў і норм ператварыліся ў сутнасную характарыстыку чалавека.

Культура маральнай свядомасці разглядаецца як адзінства маральных імператываў, матываў, перакананняў, этычных ведаў, асобаснай пазіцыі. У аснове маральнай свядомасці ляжыць культура мыслення. Яна з'яўляецца вынікам умення асобы ў штодзённым жыцці карыстацца этычнымі ведамі, адрозніваць дабро ад зла. Светапогляд - адзін з асноўных структураўтваральных элементаў маральнай свядомасці асобы. Працэс фарміравання светапогляду гэта працэс адначасовага авалодання неабходнымі ведамі і ператварэння іх у перакананні, у каштоўнасныя арыентацыі, паводзіны.

Культура маральных пачуццяў адлюстроўвае асабістую значнасць і ацэнку маральных норм, прынцыпаў і традыцый пэўнай супольнасці. Яе спецыфіка абумоўлена асаблівасцямі эмоцый. Пачуцці, пачуццёвасць і сумленне - асабліва значныя кампаненты культуры маральных пачуццяў і перажыванняў. Выхаванне маральных пачуццяў школьнікаў - неад'емная ўмова іх маральнага развіцця.

У паводзінах праяўляецца культура маральнай свядомасці і культура маральных пачуццяў асобы. Паводзіны вучня з'яўляюцца паказчыкам яго маральнай культуры. Культура паводзін уключае ў сябе ўменне школьніка выбіраць формы паводзін, адэкватныя яго маральнай свядомасці і прынятым у грамадстве маральным нормам. Пра маральную культуру вучня сведчаць яго веды ў галіне этыкі, а таксама яго пачуцці, погляды, перакананні, паводзіны адпаведна з маральнымі прынцыпамі і нормамі сучаснага грамадства.

Маральная культура асобы ў плане развіцця яе паводзін можа існаваць на розных узроўнях: ніжэйшы ўзровень арыентацыя на успрыманне маральнай культуры праз перайманне ўзору паводзін, узнаўленне агульнапрынятага зместу ўчынкаў па звычцы, аўтаматычна; сярэдні ўзровень рэалізацыя маральных норм і каштоўнасцей пад уздзеяннем грамадскай думкі, выкліканых спаборніцтвам, пачуццямі гонару і сораму, страхам перад асуджэннем і ганьбай; вышэйшы ўзровень самарэгуляцыі, апоры на ўласнае сумленне і маральныя патрэбы з'яўляецца паказчыкам уласна маральнай культуры. У працэсе асобасна арыентаванага навучання школьнікаў неабходна арыентавацца менавіта на вышэйшы ўзровень развіцця іх дзейнасных здольнасцей. Маральная культура школьнікаў фарміруецца пад уплывам вучэбнай дзейнасці, уздзеяння мастацтва, выхавання, жыццёвага вопыту, уласнага імкнення да самаўдасканалення. Маральныя нормы, прынцыпы з'яўляюцца адным з асноўных спосабаў рэгуляцыі дзейнасці чалавека ў грамадстве і атрымліваюць каштоўнаснае абгрунтаванне ў выглядзе праяўленняў дабра, справядлівасці, гуманнасці, сумленнасці і г. д. Маральная культура вучня праяўляецца ў адносінах да бацькоў, сяброў, іншых людзей, да самога сябе, да прыроды. Паводзіны вучня ў любой жыццёвай сітуацыі, у зносінах з аднагодкамі ці дарослымі з'яўляюцца па-сутнасці адзіным найбольш аб'ектыўным паказчыкам яго маральнай культуры, маральная пазіцыя школьніка -- устойлівае сведчанне яго сфарміраванасці як асобы высокамаральнай.

Ролю літаратуры як школьнага прадмета ў выхаванні маральнай культуры вучняў цяжка перабольшыць. Даючы ўзор маральных паводзін, пісьменнік звяртаецца да сэрца і розуму чытача, выклікае ў яго глыбокае эстэтычнае перажыванне (катарсіс) і змушае да рэфлексіі. Толькі моцнае перажыванне паступова цалкам захоплівае чытача, абуджае яго розум, эмоцыі, пачуцці, волю, уплываючы на яго паводзіны і каштоўнасныя арыенціры. Вучань эмацыянальна адгукаецца на мастацкі твор, у яго з'яўляецца асобаснае стаўленне да адлюстраваных герояў і падзей. Развіццё асобаснага стаўлення школьніка да літаратурнага твора ад пазнавальнага інтарэсу праз каштоўнасна-эмацыянальна-маральна-ацэначныя адносіны да эстэтычнай яго ацэнкі -- мэта літаратурнага навучання.

Змест вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» складаюць: творы нацыянальнай класікі, якія маюць вялікае мастацкае значэнне ў гісторыі айчыннай літаратуры, выяўляюць шлях літаратурнага развіцця ад старажытнасці да пачатку XXI стагоддзя;

ѕ творы сучаснай літаратуры высокай мастацка-эстзтычнай каштоўнасці, якія атрымалі грамадскае прызнанне і задавальняюць запатрабаванні навучальна-выхаваўчага працэсу;

ѕ лепшыя творы сусветнай літаратурнай класікі (у перакладзе на беларускую мову);

ѕ інфармацыя пра стадыі развіцця літаратуры і спецыфіку мастацкіх сістэм (антычнай літаратуры, літаратуры Сярэднявечча, Адраджэння, Асветніцтва, класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм, мадэрнізм і інш.);

ѕ звесткі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў;

ѕ літаратуразнаўчыя працы (літаратурная крытыка);

ѕ тэарэтычныя літаратуразнаўчыя паняцці;

ѕ творы сумежных відаў мастацтва.

Змест літаратурнай адукацыі прад'яўляецца на базавым (5 - 12 класы), павышаным і паглыбленым узроўнях (9 - 12 класы).

Структура прадмета. Літаратурная адукацыя ў школе ажыццяўляецца ў чатырох канцэнтрах: пачатковы (1 - 4 класы); сярэдні (5 - 8 класы), базавы (9 - 10 класы; агульнаадукацыйны (11 - 12 класы).

Курс літаратуры ў 5 - 8 класах будуецца на жанрава-тэматычнай аснове, у 9 - 12 класах - на гісторыка-храналагічнай аснове. Знаёмства вучняў з мастацкімі творамі прадугледжвае розную ступень паглыбленасці ў іх змест: тэкстуальнае вывучэнне пад кіраўніцтвам настаўніка і самастойнае чытанне (для агульнага азнаямлення і агляду). Вучні спасцігаюць прадмет найперш на ўроках, а таксама ў працэсе пазакласнай работы (факультатывы, семінары, гурткі, курсы на выбар, літаратурныя вечарыны і інш.), пазашкольнай работы (гурткі, студыі, творчыя суполкі і г.д.), а таксама ў працэсе самаадукацыі.

Праграмы, падручнікі, рознага роду вучэбныя дапаможнікі, хрэстаматыі для самастойнага і пазакласнага чытання, выданні серыі «ШБ» і інш. служаць крыніцамі для атрымання.літаратурнай адукацыі.

Настаўнік выступае пасрэднікам паміж пісьменнікам і вучнямі, дапамагае ім як мага паўней і глыбей успрымаць і асэнсоўваць мастацкі твор як з'яву літаратурнага жыцця, а праз яго спасцігаць духоўна-маральныя і эстэтычныя ідэалы народа, яго культуру і ментальнасць.

Вучань рэалізоўвае свой інтэлектуальны і духоўны патэнцыял у пазнавальнай, эмацыйнай і валявой дзейнасці

Вывучэнне нацыянальнай літаратуры ўсебакова развівае эмацыйную сферу школьнікаў, узбагачае інтэлект, развівае мысленне, мову, выхоўвае сістэму маральных каштоўнасцей, фарміруе іх светапогляд, духоўнае аблічча, развівае эстэтычную і маральную культуру.

Структурна-лагічная схема зместу паняцця “духоўна-маральная культура вучняў” у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура)

маральны пісьменнік творчасць літаратурны

Раздзел 2 Сістэма работы настаўніка па выхаванню школьнікаў пры вывучэнні біяграфіі і творчага шляху пісьменніка (на прыкладзе жыццёвага і творчага шляху Янкі Купалы)

У сістэме навучання і выхавання падрастаючага пакалення літаратура як вучэбны прадмет займае важнае месца. На ўроках літаратуры фарміруюцца ідэйныя перакананні, маральныя і эстэтычныя ідэалы вучняў. Спасцігаючы мастацкі змест твораў, школьнікі ўспрымаюць сэрцам і розумам маральныя, эстэтычныя, філасофскія,палітычныя ідэі,якія заўсёды жывяць мастацкую літаратуру.

Выхаваўчае ўздзеянне мастацкага слова на вучняў узмацняецца, калі настаўнік вядзе іх, улічваючы ўзрост і літаратурнае развіццё, ад непасрэднага ўспрыняцця твора да пазнання яго ідэйна-эстэтычнага зместу і асэнсавання аўтарскай канцэпцыі. Але такі падыход да вывучэння літаратуры, а гэта вельмі важна асабліва ў старэйшых класах, дасць належны плён толькі тады, калі школьнікі будуць мець грунтоўныя веды пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, калі ў іх будзе канкрэтнае ўяўленне аб яго чалавечай і творчай асобе.

У настаўнікаў даволі багаты арсенал форм і прыёмаў работы з біяграфічным матэрыялам. Галоўнае месца тут часцей за ўсё адводзіцца лекцыі, у часе якой дэманструецца адпаведная нагляднасць, праслухоўваюцца творы пісьменніка. Пашыраны біяграфічныя ўрокі і ў форме рэпрадуктыўна-творчай гутаркі па папярэдне прачытаных вучнямі раздзелах падручніка і мемуарных матэрыялах [5, с. 43]. У такую гутарку, апрача адказаў класа на пытанні настаўніка, уключаюцца самастойна падрыхтаваныя невялікія паведамленні вучняў пра асобныя этапы жыцця пісьменніка і кароткія каментарыі да партрэтаў, карцін на біяграфічную тэму, ролі больш значных выданняў твораў. Як правіла, да ўрокаў падбіраюцца цікавыя, змястоўныя эпіграфы. Знаёмства з жыццём і творчасцю пісьменніка пачынаецца з разгляду яго партрэтаў, створаных вядомымі мастакамі. Часта настаўнікі ў час урока чытаюць “сваё”, найбольш любімае з твораў пісьменніка, тлумачаць паходжанне і значэнне псеўданімаў, гутараць з вучнямі аб яго творах, вядомых ім з малодшых класаў, звестках з яго біяграфіі, звяртаюцца да краязнаўчага матэрыялу. Усе гэтыя формы і прыёмы вывучэння жыцця і творчасці пісьменніка могуць спрыяць плённаму навучанню і выхаванню школьнікаў. Каб дасягнуць найбольшага поспеху, настаўнік павінен прытрымлівацца пэўнай метадычнай паслядоўнасці і сістэмнасці ў навучанні. Каб захаваць гэтую сістэмнасць настаўнік павінен перш за ўсё абудзіць зацікаўленасць вучняў асобай пісьменніка, яго жыццёвым і творчым шляхам. А каб выклікаць гэтую зацікаўленасць, патрэбна паклапаціцца аб тым, каб выкладанне гэта было ідэйна-мэтанакіраваным, эмацыянальным, захапляючым, каб навучальны матэрыял выклікаў у свядомасці вучняў яскравыя малюнкі і вобразы, будзіў іх думкі і пачуцці. Не менш важна наглядна паказаць вучням гістарычныя рэаліі эпохі: адметнасць асяроддзя, у якім жыў і працаваў пісьменнік, умовы, у якіх фарміравалася яго творчая індывідуальнасць, узаемасувязь яго творчасці з гістарычна-літаратурным працэсам. Усім гэтым патрабаванням найболып адпавядае завочная экскурсія па месцах жыцця і творчасці пісьменніка, і таму гэтая форма работы з класам найбольш прымальная на першых біяграфічных уроках.

У час завочнай экскурсіі ў класе ствараецца так званы эфект прысутнасці: вучні нібы пераносяцца ў тыя мясціны, дзе праходзіла жыццё пісьменніка, акунаюцца ў той час, калі ён жыў і пісаў свае творы [5, с. 44]. Ужо на першым этапе экскурсіі ў свядомасці вучняў складваецца канкрэтнае ўяўленне аб тагачасных гістарычных падзеях, своеасаблівасці грамадскага руху і культурнага жыцця ў краіне, літаратурнага асяроддзя, бо гэта асноўныя абставіны, якія ўплывалі на станаўленне светапогляду і творчасці пісьменніка. На наступных этапах экскурсіі вельмі важна адабраць з мноства біяграфічных падзей і фактаў самае істотнае, найболып важнае для творчага шляху пісьменніка і аб'яднаць гэты фактычны матэрыял і нагляднасць да яго вакол аднаго, так званага “ключавога” моманту. Гэта можа быць асабліва важная гістарычная падзея, пачатак новага этапа ў творчасці пісьменніка, сустрэча пісьменніка з выдатнымі людзьмі.

Галоўнае месца ў завочнай экскурсіі адводзіцца эмацыянальнаму, пранікнёнаму слову настаўніка і дэманстрацыі нагляднасці. Але ў асобныя этапы экскурсіі можна ўключыць чытанне ўспамінаў пра пісьменніка і яго сучаснікаў, невялікія паведамленні вучняў пра адну з важных у яго жыцці падзей, чытанне яго вершаў ці фрагментаў з празаічных твораў, вучнёўскія каментарыі да аўтографа, партрэта, карціны на біяграфічную тэму. У заключэнне кожнага этапа экскурсіі настаўнікам або вучнем робіцца невялікае паведамленне.

Зацікаўленасць вучняў у час завочнай экскурсіі асобай пісьменніка, яго выбарам месца ў жыцці, яго грамадзянскай пазіцыяй вельмі высокая і вельмі асабістая. Таму ў канцы ўрока варта, абапіраючыся на гэтую зацікаўленасць, скіраваць увагу вучняў некалькімі пытаннямі на самавыхаванне.

Увага школьнікаў да асобы пісьменніка, абуджаная завочнай экскурсіяй, развіваецца далей, калі пры вывучэнні творчай біяграфіі ў аснову пакладзена работа вучняў з мемуарнай літаратурай і ў першую чаргу з матэрыялам аўтабіяграфічным.

Для таго каб далейшая гаворка пра сістэмнасць навучання і выхавання на біяграфічных уроках была плённай, неабходна спыніцца на такім важным пытанні, як самастойная работа вучняў. Калі яны атрымліваюць да біяграфічнага ўрока пэўныя заданні, якія выконваюць самастойна -- няхай нават на пачатку прачытаць твор пісьменніка ці ўрывак з мемуарнай літаратуры -- іх зацікаўленасць яго жыццём і творчасцю значна ўзрастае, яны адчуваюць сябе ак- тыўньімі саўдзельнікамі пазнання жыцця выдатнага

чалавека [5, с. 45]. Аднак тут патрэбна мець на ўвазе, што станоўчыя эмоцыі ўзнікаюць у школьнікаў толькі тады, калі заданне ім пад сілу, калі яны валодаюць уменнямі, неабходнымі для яго выканання. Значыць, і ў са- мастойнай рабоце вучняў на біяграфічных уроках павінна быць адпаведная сістэмнасць.

Як вядома, кожным відам самастойнай дзейнасці вучні авалодваюць паступова, абапіраючыся спачатку на прыклад настаўніка і яго дапамогу. Гэта асэнсаванае паўтарэнне звестак пра пісьменніка, вядомых з малодшых класаў; расказванне на памяць вывучаных на выбар мастацкіх твораў; паведамленне пра пэўны перыяд жыцця пісьменніка (на матэрыяле пад- ручніка ці ўспамінаў сучаснікаў); каменціраванне ілюстрацыйнага матэрыялу: фатаграфій, рэпрадукцый партрэтаў і карцін, аўтографаў, першых выданняў твораў, урыўкаў з твораў пісьменніка і эпісталярнай літаратуры; самастойнае правядзенне пэўнага этапа завочнай экскурсіі; работа з падручнікам, навуковымі і крытычнымі артыкуламі; даклады на аснове літаратуразнаўчага і краязнаўчага матэрыялу; выступленні і сачыненні на маральна-этычную тэму на аснове звестак аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка -- у такой паслядоўнасці авалодваюць вучні ўменнямі выканання розных відаў самастойнай работы на ўроку літаратуры. Тут, як мы бачым, рэпрадукцыйная навучальная дзейнасць школьнікаў паступова змяняецца дзейнасцю пошукавай, даследчыцкай, творчай. 3 цягам часу кожны від самастойнай работы ўскладняецца, выконваецца на больш шырокім і складаным матэрыяле.

Выбар настаўнікам форм і метадаў падачы біяграфічнага матэрыялу ў многім залежыць ад патрабаванняў праграмы да вывучэння школьнікамі жыцця і творчасці пісьменніка. Калі ставіцца задача прасачыць жыццёвы і творчы шлях пісьменніка (Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, Кузьмы Чорнага), то падаюцца этапы яго жыцця і творчай працы. У манаграфічных тэмах “Іван Шамякін”, “Янка Брыль” прапануецца звярнуць асноўную ўвагу на характарыстыку творчасці пісьменніка. Але і ў гэтым выпадку неабходна пазнаёміць вучняў з яго партрэтам, даць коратка біяграфічныя звесткі і больш увагі ўдзяліць характарыстыцы творчасці, яе ідэйна-мастацкай адметнасці.

На першы погляд, такія розныя патрабаванні праграмы да падачы біяграфічнага матэрыялу нібы разбураюць сістэмнасць гэтай падачы. Але гэта не так. Па-першае, сістэмнасць выяўляецца ў фарміраванні ў старшакласнікаў умення бачыць чалавечую і творчую асобу пісьменніка. Па-другое, яна захоўваецца ва ўскладненні і ўзрастанні на ўроку ўдзельнай вагі самастойнай вучнёўскай працы. Па-трэцяе,-- у паступовым пераходзе ад форм і прыёмаў работы, разлічаных у першую чаргу на эмацыянальнае ўспрыманне школьнікамі біяграфічнага матэрыялу, да форм і прыёмаў, якія, не зніжаючы эмацыянальнасці ўрока, патрабуюць ад школьнікаў галоўным чынам удумлівага разважання над абумоўленасцю лёсу пісьменніка гістарычнымі падзеямі і сацыяльным асяроддзем, над адлюстраваннем у яго творчасці жыцця і ідэй эпохі. Па-чацвёртае, ва ўскладненні біяграфічнага матэрыялу і метадычных прыёмаў, пры дапамозе якіх можна паказаць старшакласнікам узаемасувязь асобы, жыцця пісьменніка і яго творчасці з гістарычнай эпохай [5, с. 47].

Творчыя біяграфіі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа з'яўляюцца выдатным прыкладам сыноўскага служэння Радзіме і самаадданага змагання за перадавыя ідэалы чалавецтва. Пачынальнікі сучаснай беларускай літаратуры прайшлі разам са сваім народам складаны шлях, і на ўсіх этапах гісторыі іх жыццё ўяўляла найлепшы ўзор грамадзянскасці і чалавечнасці, кроўнай сувязі з роднай краінай і народам.

Летапісам жыцця беларускага народа, выяўленнем яго нацыянальнага характару называюць творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа. Каб стварыць гэты летапіс, патрэбны былі не толькі незвычайная таленавітасць, але і вялікаяо грамадзянская мужнасць, самаадданая праца. Як жа глыбока патрэбна было пранікнуцца светаразуменнем, светаўспрыманнем народа, адчудь яго думкі, мары і спадзяванні, ведаць яго духоўную культуру, каб напісаць “Курган”, “Бандароўну”, “Раскіданае гняздо”, “Новую зямлю”, трылогію “На ростанях”! Гэтыя творы -- адкрыццё душэўнай мудрасці і гераічнага пачатку ў характары беларускага народа. У іх абуджэнне рэвалюцыйнай і нацыянальнай самасвядомасці працоўнага беларуса, яго імкненне да свабоднай долі.

Жыццё і творчы шлях Янкі Купалы і Якуба Коласа -- невычэрпная крыніца для маральна-этычнага выхавання вучняў. Шукаючы адказы на пытанні, як Іван Луцэвіч стаў Янкам Купалам, а Канстанцін Міцкевіч -- Якубам Коласам, школьнікі ўвойдуць у духоўны свет жыцця народа, адчуюць і спасцігнуць душэўную шчодрасць і таленавітасць працоўных людзей, сярод якіх выраслі і ўзмужнелі класікі беларускай літаратуры; прыгледзяцца да сяброў і паплечнікаў Купалы і Коласа, якія разам з імі стваралі родную літаратуру або спрыялі яе стварэнню, і змогуць зрабіць вывад аб тым, што толькі духоўна багатыя, адданыя народу людзі становяцца змагарамі за яго шчасце, стваральнікамі яго культуры. Зацікаўленасць жыццём, асобай, творчай індывідуальнасцю кожнага з народных песняроў дазволіць вучням дакрануцца да такіх каштоўных чалавечых якасцей, як мэтаімкнёнасць, адданасць выбранай справе, увага да чалавека працы, дбайныя адносіны да роднай зямлі і яе багаццяў, працавітасць, сціпласць.

Вывучэнне творчых біяграфій Янкі Купалы і Якуба Коласа садзейнічае эстэтычнаму выхаванню школьнікаў. Услед за Янкам Купалам і Якубам Коласам яны прыгледзяцца да хараства роднай прыроды, да прыгажосці беларускай вусна-паэтычнай творчасці, зацікавяцца творамі рускіх і беларускіх пісьменнікаў, якія ў свой час уплывалі на развіццё светапогляду і таленту народных песняроў. 3 дапамогай настаўніка вучні зробяць для сябе адкрыцці і ў такім важным пытанні эстэтыкі, як суадноснасць гістарычнай эпохі, асобы пісьменніка і яго творчасці. Пашырэнню эстэтычнага кругагляду вучняў паспрыяе азнаямленне на біяграфічных уроках з такімі творамі мастацтва, як партрэты, карціны на тэму жыцця пісьменніка.

Урок, прысвечаны вывучэнню жыцця і творчасці Янкі Купалы, мэтазгодна правесці ў форме завочнай экскурсіі. Эмацыянальны настрой урока, багаты ілюстрацыйны матэрыял ажывяць у памяці вучняў і сістэматызуюць веды пра Янку Купалу і яго творчасць, набытыя ў папярэдніх класах, зацікавяць іх лёсам народнага песняра, засяродзяць увагу на яго чалавечым і творчым вобліку.

У пачатку ўрока можна прыгожа прачытаць з паэзіі Я. Купалы “сваё”, найбольш любімае. Можна растлумачыць паходжанне яго псеўданіма, прыгадаўшы пры гэтым цудоўныя словы Міхася Лынькова: “Відаць, не было няма і ніколі не будзе ў мастацкай літаратуры больш трапнага псеўданіма, як псеўданім Купала. Тут і вясна з яе нараджэннем жыцця, з яе радасцямі і ўце- хамі, з яе сонечнай цеплынёй, светлымі марамі і спадзяваннямі... У слове гэтым мы бачым нешта і ад былых уяўленняў нашых далёкіх-далёкіх продкаў-язычнікаў”.

Як жа гэты псеўданім арганічна зліўся з творчым словам паэта! Рэальная рэчаіснасць, суровая, непрыглядная, і разам з ёй чароўная казка, страсная мара “людзьмі звацца” -- гэта дарэвалюцыйная творчасць паэта. Казка, ператвораная ў рэчаіснасць,-- гэта творчасць Янкі Купалы пасля рэвалюцыі. А калі ў родных для вучняў мясцінах некаторы час жыў паэт ці тут упершыню былі пастаўлены на сцэне яго п'есы, прачытаны на літаратурных вечарах яго вершы, то напамінак аб гэтым яшчэ больш зацікавіць васьмікласнікаў, абудзіць у іх жаданне заняцца літаратурна-краязнаўчай работай па тэме “Янка Купала”. I, безумоўна, пры вывучэнні біяграфіі і творчага шляху Янкі Купалы, каб уявіць яго, як пісьменніка і чалавека, вучні павінны азнаёміцца з адным з яго партрэтаў, які найболып поўна адлюстроўвае асобу паэта. Можна паказаць вучням фотапартрэт Янкі Купалы, якім адкрываецца альбом, прысвечаны яго жыццю і творчасці. На ім мы бачым Янку Купалу за рабочым сталом. Нашу ўвагу прыцягваюць натхнёны, інтэлігентны твар, высокі лоб, засяроджаны позірк задуменных вачэй. Тонкія рукі паэта спачылі на аркушы паперы. Здаецца, што імгненне -- і Янка Купала нахіліцца над сталом, у правай руцэ ажыве аловак, на паперы з'явяцца радкі новага верша...

Можна таксама паказаць вучням партрэт Янкі Купалы мастака Янкі Раманоўскага, створаны да 90-годдзя паэта. 3 партрэта, псіхалагічна заглыбленага, пазірае на нас чалавек з вялікім жыццёвым вопытам, які знае цану працы, зведаў у жыцці шмат нягод і перамог іх. Глыбокія маршчыны прарэзалі лоб паэта, праменяцца вакол вачэй, што пазіраюць задуменна, спа- гадліва і мудра. На вуснах, у куточках якіх прыхавалася стомленасць,-- мяккая і чалавечная, крыху сумная ўсмешка.

На прызентацыіі можна паказаць фотаздымкі ваколіц Вязынкі, хаты, дзе нарадзіўся паэт, фатаграфію Янкі Купалы ў шасцігадовым узросце. Важна, каб вучні ўявілі ўмовы, у якіх фарміраваліся светаўспрыманне і светаразуменне Янкі Купалы. Перш за ўсё настаўнік адзначыць, што ў той час, калі падрастаў Іван Луцэвіч, у Расіі ўзмацнялася рэвалюцыйна-вызваленчая барацьба. Пісалі свае творы Багушэвіч, Гурыновіч, Лучына. Паказваючы вучням партрэт Дамініка Ануфрыевіча Луцэвіча (мастак Янка Раманоўскі), настаўнік раскажа, што гэта быў, па сведчанню сястры Янкі Купалы Л.Д. Раманоўскай, вельмі працавіты чалавек, якога цяжкая праца на чужой зямлі і бясконцыя блуканні па свеце ў пошуках заробку, новай арэнды рана звялі ў магілу. Ясь марыў аб вучобе, але замест гэтага рана пачаў чытаць сумную кнігу памешчыцкай раллі і іхісаць журботную аповесць свайго гора сахой ды касою. Частыя пераезды сям'і на новую арэнду пашы-раллі ўяўленне будучага паэта аб гаротным жыцці працоўнага сялянства, будзілі ў душы пратэст і абурэнне. Так з самага маленства назапашваліся ўражанні, якія ляглі ў аснову праўдзівых і шчырых вершаў Янкі Купалы аб горкай мужыцкай долі. Школьнікі ўсведамляюць, што не толькі сялянскае гора, але і чалавечую годнасць беларуса паказаў Янка Купала ў сваіх творах.

Разглядаючы фатаграфію маці паэта, вучні ўспомняць, што захапленне Купалы вуснай народнай творчасцю пачалося ў раннім дзяцінстве, з ка- лыханак і песень, якія спявала яму маці. Настаўнік дадасць, што Бянігна Іванаўна ведала шмат народных песень -- беларускіх, рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, польскіх. Некаторыя з гэтых песень запісаны ад яе беларускімі кампазітарамі. Сам Іван Дамінікавіч і яго сёстры таксама вельмі любілі спяваць. Да Луцэвічаў у хату збіраліся на вячоркі, попрадкі вясковыя дзяўчаты, і песні гучалі да позняй ночы. 3 дзяцінства ішло і захапленне Янкі Купалы народнымі казкамі. Будучы паэт часта бываў на кірмашах і ве- чарынках, слухаў спевы лірнікаў і гусляроў, ігру дудароў і цымбалістаў. Ужо юнаком ён моцна адчуваў меладычнасць і вобразнасць народнай паэзіі. Да невычэрпнай скарбніцы народнага мастацтва Купала звяртаўся на працягу ўсяго жыцця. Ён чытаў і вывучаў зборнікі беларускага фальклору Насовіча, Раманава, Шэйна. У савецкі час Купалам была сабрана багатая калекцыя запісаў беларускіх народных песень.

Рэпрадукцыя карціны “Янка Купала пры лучыне чытае кнігу” А.Азаркова дапаможа вучням успомніць аб захапленні будучага паэта чытаннем кніг і яго настойлівым імкненні вучыцца. Супярэчлівымі былі адносіны Дамініка Ануфрыевіча да вучобы сына. Было ў яго жаданне даць сыну сярэднюю адукацыю, але абставіны жыцця прымушалі трымаць сына на гаспадарцы. Толькі ў 15 гадоў Янка Купала змог закончыць (за адну зіму, бо ведаў значна больш, чым патрабавалася па праграме) Бяларуцкае народнае вучылішча. Д. М. Войніч, дачка загадчыка народнага вучылішча ў Бяларучы М. Ф. Турчановіча, успамінала, што “вучыўся Янка Купала добра. Вольны ад заняткаў час аддаваў чытанню мастацкай літаратуры, быў цікаўным, жывым хлапчуком, любіў пажартаваць са сваіх таварышаў, сказаць “краснае слоўца”. А да гэтага будучы паэт вучыўся ў вандроўных “дарэктараў”, на працягу адной зімы -- у Сенніцкай народнай школе, рыхтаваўся да паступлення ў Мінскае рэальнае вучылішча... I толькі мэтаімклівасць, працавітасць, прагная любоў да кнігі дапамагалі таленавітаму юнаку стаць па-сапраўднаму адукаваным чалавекам. Яго любімымі пісьменнікамі сталі Някрасаў, Шаўчэнка, Міцкевіч, Канапніцкая. Пазней ён захапляўся творамі Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча, Лучыны, з цікавасцю чытаў Максіма Горкага.

У 1902 годзе, калі памёр бацька, затым -- брат і дзве сястры, перад Купалам востра ўстала пытанне выбару будучага жыццёвага шляху. Ён ужо ўсведамдяе сябе паэтам, разумее, што лёс арандатара не для яго.

Як бачым, на першым этапе экскурсіі вучні знаёмяцца з вытокамі творчасці Янкі Купалы, з тымі ўмовамі, у якіх складваліся яго характар і паэтычная індывідуальнасць. Слухаючы настаўніка і разглядаючы адпаведны ілюстрацыйны матэрыял, яны пераносяцца ў краіну маленства і юначых гадоў пісьменніка. I адначасова школьнікі нібы прымяраюць да сябе перажытае пісьменнікам у раннія гады. Абуджаецца і ўзмацняецца іх увага да ўласнай асобы, расце іх імкненне да самаўдасканалення. Практыка паказвае, што зацікаўленасць вучняў біяграфічным матэрыялам тут дасягае таго ўзроўню, калі неабходна даць магчымасць больш асабістага пазнання далейшага жыцця паэта, каб знайсці для сябе адказ на пытанне: ці правільны выбар жыццёвага шляху зрабіў малады Янка Купала.

Другі этап экскурсіі ахоплівае віленскі і пецярбургскі перыяд жыцця Купалы. Настаўнік павінен звярнуць увагу на тое, што восенню 1908 года Янка Купала паехаў у Вільню, дзе пачаў працаваць бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы Даніловіча “Веды” і адначасова ў рэдакцыі газеты “Наша ніва”. У снежні 1909 года Янка Купала ў Пецярбурзе паступіў на агульнаадукацыйныя курсы А.С.Чарняева, якія давалі сярэднюю адукацыю. Настаўнік можа прапанаваць вучням перанесціся ўяўленнем у далёкі 1910 год на гранітную набярэжную Нявы. Тут любіў бываць у вольную часіну Янка Купала. Захавалася фатаграфія паэта гэтага часу. Звяртаючыся да яе, мастак А. Кроль напісаў карціну “Думы аб Радзіме”. У Пецярбургу Янка Купала жыве на кватэры ў прафесара Пецярбургскага універсітэта Б. I. Эпімах-Шыпілы, рэдактара “Жалейкі”. Можна прапанаваць вучням уявіць сябе ў невялікім вузенькім пакоі Янкі Купалы. Стол каля акна. Пры сцяне ложак. На стале недапісаны аркуш паперы. За гэтым сталом ён рыхтаваўся да лекцый, пісаў свае творы. Днём Янка Купала многа працаваў у публічнай бібліятэцы (зараз гэта Дзяржаўная бібліятэка імя Салтыкова-Шчадрына), слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце, наведваў музеі, карцінныя галерэі, выстаўкі. Вечарамі паэт ішоў да Біржавага маста, дзе знаходзіліся курсы Чарняева. Гэта была сярэдняя навучальная ўстанова для дарослых, дзе слухачоў рыхтавалі да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Выкладалі на курсах лепшыя прафесары Пецярбургскага універсітэта. Тут Янка Купала сістэматызаваў веды, самастойна набытыя з кніг, грунтоўна пазнаёміўся з тэорыяй літаратурна-мастацкай творчасці і гісторыяй рускай літаратуры. Па суботах, пасля курсаў, Янка Купала быў жаданым госцем на пасяджэннях беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. Гурткоўцы рабілі даклады пра беларускую мову, літаратуру, этнаграфію, вялі дыскусіі па надзённых пытаннях грамадскага жыцця, знаёміліся з навінкамі літаратуры. 3 вялікай цікавасцю слухалі Янку Купалу, які чытаў свае новыя творы. Удзельнікі гуртка наладжвалі вечарынкі, на якіх спявалі беларускія песні, выконвалі народныя танцы, ставілі спектаклі па п'есах рускіх і ўкраінскіх драматургаў.

Адзначым, што 1910 год быў для Янкі Купалы вельмі цікавы і плённы. Выйшлі з друку паэма “Адвечная песня” і зборнік вершаў “Гусляр”, напісаны паэмы “Курган”, “Сон на кургане”, многа вершаў; у “Нашай ніве” з'явіліся артыкулы аб паэзіі Янкі Купалы, кампазітар Л. Рагоўскі паклаў на музыку верш “А хто там ідзе?”. У лютым гэтага года на вечары беларускай самадзейнасці Купала знаёміцца з Цёткай, якая прыехала з эміграцыі. Да гэтай сустрэчы яны ведалі адзін аднаго па змешчаных у друку творах, лічылі сябе паплечнікамі ў стварэнні роднай літаратуры. Купала пасылаў Цётцы з Пецярбурга ў Львоў свае новыя творы. У гэтым жа годзе з паэзіяй Купалы знаёміцца М. Горкі. У лютым 1911 года ён выступае ў часопісе “Современный мир” з артыкулам “Аб пісьменніках-самавучках”, дзе падае ўласны пераклад верша “А хто там ідзе?” на рускую мову, называе гэты твор суровай, красамоўнай песняй. Відаць, з гэтага артыкула і даведаўся Янка Купала аб зацікаўленасці М. Горкага яго паэзіяй.

Трэцім этапам у жыццёвай і творчай біяграфіі Янкі Купалы варта адзначыць перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны. Паведамленне можа падрыхтаваць як і вучань ( асабліва варта гэта рабіць у старэйшых класах, калі вывучаецца манаграфічная тэма “Янка Купала”), так і настаўнік. Тут трэба зазначыць наступнае: у кастрычніку 1913 года Янка Купала вяртаецца ў Вільню. З першых дзён паэт горача ўзяўся за працу: спачатку ў беларускім выдавецтве, а затым у “Нашай ніве”. У сакавіку 1914 года ён стаў рэдактарам гэтай газеты. Пачынаецца імперыялістычная вайна. У жніўні 1915 года “Наша ніва” была закрыта. Паэта чакалі новыя выпрабаванні. Янка Купала едзе ў Маскву. Пяць месяцаў паэт правучыўся ва універсітэце імя Шаняўскага. У пачатку 1916 года яго прызвалі ў армію. А ў студзені 1916 года Янка Купала ажаніўся з маладой настаўніцай Уладзіславай Францаўнай Станкевіч. Рэвалюцыю Янка Купала сустрэў у Смаленску, дзе і пражыў увесь 1918 год. У студзені 1919г. пераехаў у Мінск. У сакавіку пачалася белапольская акупацыя Беларусі. Янка Купала перажывае акупацыю Радзімы як нацыянальную трагедыю. Варта ўзгадаць вершы “Свайму народу”, “На сход!”, “Час!”, “Прарок”, дзе паэт заклікае народ да вызвалення. Пры разгляданні дакастрычніцкай творчасці паэта варта вызначыць наступныя пытанні: 1. Якія асноўныя тэмы і вобразы дакастрычніцкай творчасці Янкі Купалы? 2. Як уплывалі гістарычныя падзеі, грамадскі рух на фарміраванне таленту і светапогляду паэта? 3. Чаму ўжо ў дакастрычніцкі час Янка Купала стаў вялікім нацыянальным паэтам Беларусі? Затым можна прапанаваць заслухаць даклады аб жыццёвым і творчым шляху Янкі Купалы ў час грамадзянскай вайны і ў 20-я гады.

Чацверты этап біяграфіі Янкі Купалы можна назваць “Ад старой эпохі да новай”, дзе можна будзе таксама ўзгадаць пра 20-я гады, якія былі вельмі насычанымі ў жыцці паэта: у 1922 годзе выходзіць з друку паэтычны зборнік “Спадчына”; Янка Купала разам з Якубам Коласам становяцца заснавальнікамі і членамі Інстытута беларускай культуры; у 1925 годзе ў сувязі з 20-годдзем літаратурнай дзейнасці паэту было нададзена ганаровае званне народнага паэта БССР; у 1925 годзе выходзіць з друку зборнік Купалы “Безназоўнае”, які трэба разглядаць як мост, па якім Янка Купала пераходзіць ад старой эпохі да новай; у 1927 годзе як дэлегат з правам рашаючага голасу Купала прымае ўдзел у рабоце 8 Усебеларускага з'езда Саветаў і выбіраецца кандыдатам у члены ЦК БССР. Адзін з самых плённых перыядаў 30-х гадоў - Ляўкоўскае лета 1935 года. Яно вядома ў беларускай літаратуры не менш за пушкінскую “болдзінскую восень”. У Ляўках Янка Купала напісаў такія свае вершы, як “Алеся”, “Вечарынка”, “Хлопчык і лётчык”, “Дарогі” і інш. Для ляўкоўскіх вершаў характэрна адна рыса - яны наскрозь лірычныя. Каб пашырыць уяўленне вучняў пра асобу Янкі Купалы, можна прывесці ўспаміны простых людзей, якія бачылі, чулі, знаходзіліся побач з пісьменнікам, напрыклад простага калгасніка М.Старавойтава з Аршаншчыны, які не раз сустракаўся з Янкам Купалам: “У абыходжанні з калгаснікамі Купала быў вельмі просты, любіў гутарыць і са старымі і з маладымі. Больш пытаўся, чым гаварыў сам, і ўважліва слухаў, што казалі калгаснікі. Чытаў свае вершы, а іх у Ляўках было напісана нямала. Праяўляў аялікія клопаты аб калгасных дзіцячых яслях і часта наведваў іх.” На гэтым этапе жыццёвага і творчага шляху Янкі Купалы варта разгледзець нагляднасць “А. Шчарбакоў, Я. Купала, М. Горкі, А. Талстой у прэзідыуме Першага Усесаюзнага з'езда савецкіх пісьменнікаў (1934 года); дача Янкі Купалы ў Ляўках (1935 год); М.І. Калінін уручае Янку Купалу ордэн Леніна (1939 год).

Пяты этап. Вялікая Айчынная вайна. Апошнія гады жыцця вялікага пясняра беларускага народа Янкі Купалы. Вераломны напад фашысцкай Германіі парушыў мірнае жыццё народа. У першыя дні вайны былі спалены дом паэта і дача ў Ляўках. У полымі загінулі асабістыя рэчы Янкі Купалы, яго багацейшы архіў і бібліятэка. Янка Купала, развітаўшыся з роднай зямлёй, пераязджае ў Маскву. 9 верасня 1941 года піша вершы “Беларускім партызанам”, “Грабежнік”. Янка Купала падрабязна чытаў газеты, разглядаў геаграфічныя карты, уважліва слухаў радыё. Кожная падзея на фронце, гераізм Чырвонай Арміі, мужнасць у барацьбе беларускіх партызан да глыбіні хвалявала яго. Гэтым ён жыў. Упэўненасць у перамозе над фашызмам ніколі не пакідала паэта. Яна выявілася ва ўсіх яго творах часу Вялікай айчыннай вайны. Янка Купала не дажыў да радаснага дня Перамогі. 28 чэрвеня 1942г. заўчасная смерць забрала ад нас вялікага сына беларускай зямлі, выдатнейшага мастака слова. Але і сёння гучыць палымянае слова паэта. Вечна жывое, яно заклікае да міру ў свеце, дабрабыту і шчасця на зямлі. Напрыканцы вывучэння манаграфічнай тэмы “Янка Купала”, яго лірычных твораў варта адзначыць, што жыццевы і творчы шлях Янкі Купалы - гэта выяўленне духоўных сіл, мужнасці, маральнай прыгажосці беларускага народа. Можна прапанаваць вучням падрыхтаваць як вусныя так і пісьмовыя сачыненні на адну з тэм: “Талент мастака і лёс народа”, “Лёс чалавека і лёс Радзімы”. Яны будуць абмеркаваны на апошнім уроку па тэме “Янка Купала”. Накіроўваць вучняў да гэтай самастойнай работы неабходна ў працэсе вывучэння лірыкі Янкі Купалы. Так, правяраючы як вучні засвоілі матэрыял па жыццёваму і творчаму шляху паэта, якое уздзеянне аказала яго творчасць,пажадана даць ім і такое заданне: прывядзіце прыклады з біяграфіі Янкі Купалы, з якіх ён паўстае перад намі як грамадзянін, патрыёт, верны сын свайго народа. Усе гэтыя пытанні і далейшая праца вучняў над біяграфічным матэрыялам ва ўзаемасувязі з вывучэннем твораў паэта будуць садзейнічаць фарміраванню ў дзевяцікласнікаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі і высакародных маральных каштоўнасцей.

...

Подобные документы

  • Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.

    реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.

    курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015

  • Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.

    курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016

  • Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".

    дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012

  • Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.

    курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014

  • Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.

    реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Літаратурнае імя як крыніца звестак пра героя. Імянаслоў прозы Янкі Брыля. Народна-гутарковыя формы імені. Прозвішчы літаратурных персанажаў Янкі Брыля. Мянушка як трапны індэнтыфікатар героя. Роля прозвішчаў, марфемнае ўтварэнне літаратурных прозвішчаў.

    реферат [84,9 K], добавлен 29.08.2014

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Задачы літаратурнага руху. Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці. Этнічнае ўак радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа.

    контрольная работа [39,2 K], добавлен 25.09.2011

  • Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.

    курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.

    курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011

  • Іван Андрэевіч Пятровіч як тыповы прадстаўнік творчай беларускай інтэлігенцыі, што пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій. Факты біяграфіі і характарыстыка дзейнасці пісьменніка, шлях да творчасці. Творчая спадчына Янка Нёманскага. Літаратурны аналіз твораў.

    реферат [16,4 K], добавлен 28.08.2011

  • Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.

    курсовая работа [65,0 K], добавлен 08.12.2016

  • Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.

    курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.