Сутнасць маральна-этычнага выхавання на ўроках беларускай літаратуры ў школе

Паняцце маральнай культуры вучняў. Сістэма работы па выхаванню школьнікаў пры вывучэнні біяграфіі пісьменніка (на прыкладзе жыцця і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа). Маральнае ўздзеянне на вучняў у працэсе работы над вобразам літаратурнага героя.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 06.03.2014
Размер файла 142,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Раздзел 3. Маральнае ўздзеянне на вучняў у працэсе работы над вобразам літаратурнага героя (вобраз Андрэя Лабановіча з трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”)

Трылогіяй “На ростанях” завяршаецца ў IX класе вывучэнне манаграфічнай тэмы “Якуб Колас”. Да гэтага часу школьнікі ўжо пазнаёміліся з паэтычнай спадчынай Якуба Коласа, убачылі ў яго асобе тонкага лірыка, цікавага і мудрага чалавека, і таму задача настаўніка заключаецца ў тым, каб гэта цікавасць да творчасці пісьменніка яшчэ больш узрасла.

Трылогія “На ростанях” Якуба Коласа -- выдатны твор беларускай прозы. У ім “...Колас дасягнуў сінтэзу эпічнага і лірычнага, глыбіні псіхалагічнага аналізу. Высокая ідэйнасць пазіцыі пісьменніка тут арганічна злілася з выразнасцю, праўдзівасцю, аб'ектыўнасцю мастацкага адлюстравання” [4, с. 19]. У трылогіі, з аднаго боку, эпічна раскрываецца плынь жыцця, а з другога -- перадаюцца самыя тонкія, самыя інтымныя лірычныя перажыванні. Тут мы бачым жыццё ва ўсіх яго праявах, філасофскі роздум над ім. Разам з тым, у гэтым творы з вялікай сілай і паўнатой адлюстравалася сама асоба Якуба Коласа, як мастака, чалавека і грамадзяніна, яго любоў да Радзімы, яго канцэпцыя рэчаіснасці.

Вядома, што мастацкі твор ствараецца не для таго, “...каб даць людзям нейкую колькасць ведаў пра жыццё, а каб паставіць іх на вызначаную пазіцыю, з якой неабходна, па меркаванню мастака, успрымаць жыццё, каб выпрацаваць у іх вызначаныя адносіны да жыцця, каб раскрыць ім вочы на сапраўдныя і фальшывыя каштоўнасці” [6, с. 128].

Пісьменнік намячае шлях, па якому ідзе чытач. Вось чаму так важна прааналізаваць трылогію “На ростанях” у класе такім чынам, каб у цэнтры быў аўтар з яго поглядамі на жыццё і чалавека, са сваёй грамадзянскай пазіцыяй.

У трылогіі, як ў іншых творах Якуба Коласа, выразна выяўляюцца грамадзянскасць і гуманізм пісьменніка, глыбіня пранікнення яго ў духоўны свет чалавека. Якуб Колас у трылогіі -- мастак-рэаліст, глыбокі даследчык жыцця і псіхалогіі чалавека, мудры філосаф, якога хвалююць надзённыя сацыяльныя і маральныя праблемы.

Для таго каб засяродзіць увагу школьнікаў на грамадзянскай пазіцыі пісьменніка, звернемся да часу напісання трылогіі, яе праблематыкі і кампазіцыі.

У палескіх аповесцях Якуб Колас стварыў вобраз Андрэя Лабановіча, маладога настаўніка, чалавека актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыі. У гэтым вобразе знайшлі праўдзівае адлюстраванне многія хвалюючыя грамадскасць пытанні часу, філасофскія, маральна-эстэтычныя погляды на свет і прызначэнне чалавека. Твор быў задуманы аўтарам як жыццяпіс аднаго героя. А таму кампазіцыя трылогіі аднапланавая. Лабановіч ідзе па жыццю, і ўсё, што ён бачыць, адчувае, знаходзіць сваё выяўленне ў творы. Усе пастаўленыя пісьменнікам праблемы так ці інакш звязаны з гэтым вобразам. Свайму галоўнаму герою пісьменнік надае шэраг аўтабіяграфічных рыс. У лісце да Ф. М. Логаша Якуб Колас пісаў: “Лабановіч -- мой двайнік. Выдуманага ў яго паводзінах і ха- рактары нічога няма” [8, с. 115]. Але нельга дапусціць, каб у дзевяцікласнікаў склалася ўражанне, што аўтар і герой -- гэта адзін і той жа чалавек. Духоўны свет Я. Коласа, эвалюцыя яго светапогляду, вядома, знайшлі адлюстраванне ў ідэйна-мастацкім змесце трылогіі. Аднак атаясамліваць асобу аўтара з мастацкім вобразам Лабановіча нельга. “Жанравую эвалюцыю трылогіі,-- як слушна піша А. М. Адамовіч,-- можна тлумачыць эвалюцыяй самога вобраза Лабановіча: пашыраўся кругагляд яго -- рассоўваліся і жыццёвыя, і гістарычныя рамкі твора. Але думаецца, што нельга пры гэтым ігнараваць і эвалюцыі самога аўтара, яго ідэйна-мастацкага росту. Ідэйныя далягляды трылогіі пашыраюцца з кожнай кнігай, а гэта азначае, што пісьменнік пачынаў асэнсоўваць з'явы жыцця з пункту гледжан- ня ўсё больш высокага, гістарычнага” [1, с. 103].

Пастаўленыя ў трылогіі Якуба Коласа праблемы не могуць не хваляваць нашага сучасніка. Перш за ўсё гэта служэнне народнай справе, грамадству, Радзіме. 3 пастаноўкай у творы гэтай праблемы звязаны грамадска-маральны, філасофска-псіхалагічны змест трылогіі. “Пісьменнік як бы сцвярджае вобразам Лабановіча: галоўнае, каб у чалавеку жыла вялікая прага ісціны, праўды, каб у ім было пачуццё адказнасці перад народам, галоўнае, каб ён не спыняўся, каб ішоў наперад, а ўжо сама логіка грамадскага жыцця паставіць яго на правільны шлях” [1, с. 103]

Праблема еднасці з народам перадавой часткі інтэлігенцыі суадносіцца ў творы з праблемамі агульначалавечымі; пошуку сэнсу жыцця, шчасця, выбару свайго шляху, сяброўства, кахання.

Вывучэнне трылогіі “На ростанях” у школе дае магчымасць вучням усвядоміць канцэпцыю жыцця і чалавека ў гэтым творы, зразумець сутнасць барацьбы за свабоду і шчасце народа. А гэта мае вялікае значэнне для фарміравання іх грамадзянскай пазіцыі. Трылогія пачынаецца размовай аб сэнсе чалавечага жыцця, аб прызначэнні чалавека. На гэтым і засяроджваем увагу вучняў. Андрэй Лабановіч, малады настаўнік, што прыехаў працаваць пасля заканчэння настаўніцкай семінарыі ў глухую маленькую вёсачку. Лабановіч поўны планаў і надзей. Ён так доўга рыхтаваўся да працы настаўніка. Засяроджваючы ўвагу вучняў на пытаннях, якія хвалююць Лабановіча, настаўнік зможа глыбей раскрыць ідэйна-мастацкі змест твора. Грамадска-выхаваўчай накіраванасці навучання адпавядаюць пытанні і заданні, над якімі школьнікі будуць працаваць на працягу вывучэння трылогіі ў школе: 1. Да чаго імкнецца Лабановіч? Як разумее ён сэнс жыцця і сваё прызванце быць настаўнікам? 2. Якія цяжкасці сустракаюцца на яго шляху? 3. Прасачыце, як паступова канкрэтызуецца погляд Андрэя Лабановіча на сэнс жыцця, як па меры эвалюцыі светапогляду Лабановіч перастае быць чалавекам “на ростанях”. 4. Ці можна сказаць, што ўсё жыццё Лабановіча было імкненнем да абранай ім мэты? 5. Якія рысы характару Лабановіча вам падабаюцца больш за ўсё? 6. Чаму можна навучыцца ў Лабановіча?

У вобразе Андрэя Лабановіча Якуб Колас раскрывае сваю грамадзянскую пазіцыю, свой погляд на месца і ролю чалавека ў грамадстве. Невыпадкова, што яго галоўны герой абраў сабе прафесію настаўніка. Дзейнасць педагога ўсведамляецца пісьменнікам як грамадскае служэнне народу.

Прыехаўшы працаваць у сваю першую школу, Андрэй Лабановіч цалкам аддаецца любімай справе. Ён хоча несці святло ведаў людзям, палепшыць іх жыццё. У класе аналізуюцца эпізоды, дзе апавядаецца аб тым, як умела і цікава арганізуе малады педагог работу ў школе. Перад вучнямі ставяцца пытанні: 1. Раскажыце пра погляды Лабановіча на школьнае навучанне. 2. Пакажыце, якія рысы характару Лабановіча-настаўніка раскрываюцца найбольш ярка.

Звернем увагу дзевяцікласнікаў на тое, як тонка адчувае і разумее Лабановіч сваіх вучняў, як цярпліва і тактоўна спрабуе іх выхоўваць.

Паказваючы настаўніцкую працу Лабановіча, Якуб Колас раскрывае ўласныя погляды на школьнае навучанне. Не трэба забываць, што Якуб Колас аўтар “Методыкі роднае мовы”, шмат гадоў працаваў у школе, і ўсё жыццё лічыў сябе настаўнікам. Здаецца, Лабановіч можа быць задаволены сваёй работай у школе. Але ці можа сумленны чалавек з развітым пачуццём грамадзянскасці спакойна глядзець на прыніжанасць, бяспраўе народа. Выхадзец з сялян, ён спачатку ў асвеце бачыць шлях паляпшэння іх жыцця. Так узнікла ў Лабановіча думка пра чытанне лекцый для сялян, каб абудзіць у іх жаданне палепшыць свой дабрабыт, зрабіць так, каб жыццё было добрае і карыснае. Андрэй Лабановіч больш глыбока разумее жыццё, бачыць яго супярэчнасці. Спрэчка паміж сябрамі разгараецца, і той факт, што кожны з герояў абараняе сваю пазіцыю, дае магчымасць школьнікам паразважаць над месцам чалавека ў грамадстве. Але падыход да гэтай праблемы павінен быць канкрэтна-гістарычным. У класе абмяркоўваюцца розныя шляхі, якімі ідуць героі твора. Шлях Турсевіча -- шлях прымірэння з рэчаіснасцю, шлях Лабановіча -- шлях пошуку ісціны, шлях “народнага заступніка”, напоўнены знаходкамі і расчараваннямі, але гэта адзіна верны шлях служэння народу.

У класе аналізуецца эпізод, дзе апавядаецца пра асветніцкую дзейнасць Андрэя Лабановіча. Гутарка можа весціся па наступных пытаннях: 1. Чаму так ахвотна палешукі прыйшлі ў школу? Што яны хацелі пачуць? 2. Пра што была лекцыя Лабановіча? Якой мэты імкнуўся дасягнуць малады настаўнік сваёй асветніцкай дзейнасцю? 3. Чаму болып на лекцыі Ла- бановіча амаль ніхто не прыходзіў? 4. Растлумачце сэнс выказвання Максіма Цялушкі: “Усё гэта праўда, панічок. Але куды ўжо нам вучыцца, а мы ўжо так дажывём”. 5. Як паўплывала на Лабановіча няўдалая спроба шляхам асветніцтва палепшыць жыццё сялян? Якія думкі выклікала? Можна адзначыць на ўроку тыя пачуцці адзіноты, разгубленасці, якія ахапілі Лабановіча. Школьнікі параўноўваюць погляды на жыццё Лабановіча і прадстаўнікоў местачковай інтэлігенцыі, вызначаюць іх адносіны да палешукоў. Параўнаўчая характарыстыка дае магчымасць замацаваць веды вучняў, паглыбіць іх разуменне галоўнай ідэі твора, завастрыць іх увагу да яго псіхалагічнага зместу. У чым бачаць сэнс жыцця інтэлігенты-абывацелі? Школьнікі камецціруюць тэкст: Саханюк, напрыклад, хоча ажаніцца выгадна, раз- багацець. I шмат чаго дасягнуў на гэтым шляху. Тут жа вызначаюцца і шляхі такога ўзбагачэння: калі старожка паведамляе Саханюку, што сялянкі просяць ліст напісаць, то першае і адзінае яго пытанне: “А сала прынеслі?”

Настаўнік спыняе ўвагу вучняў на адной характэрнай для коласаўскай манеры пісьма асаблівасці: на іроніі, з якой намаляваны партрэты так званых інтэлігентаў. Як вядома, для іроніі характэрны падвойны сэнс, дзе сапраўдным будзе не прама выказаны, а супрацьлеглы яму.

Ці мог Андрэй Лабановіч знайсці аднадумцаў у асяроддзі местачковай інтэлігенцыі? У выніку разважанняў дзевяціклаецікі прыходзяць да вываду, што гэта немагчыма: чалавек, які прагна шукае ісціну, сваё месца ў жыцці, марыць пра тое, каб палепшыць жыццё сялян, не змог знайсці аднадумца ў асяроддзі тых, хто ацэньвае людзей толькі з боку ўласнай карысці. Пісар, напрыклад, адразу перастаў цікавіцца настаўнікам, як толькі ўбачыў, што і для пісарскага дому карысць ад новага настаўніка невялікая. Памочнік пісара Дубейка быў вельмі здзіўлены, даведаўшыся, што Лабановіч не гуляе ў карты, увесь выраз яго твару так і сказаў: “Які ж ты пасля гэтага інтэлігент?”

Не прыйшоўся да спадобы Лабановіч хатовіцкім інтэлігентам, ды ён і не цягнецца да іх. I толькі айцец Кірыл выклікаў у маладога настаўніка павагу.

Лабановіч хвалюецца, яму прыкра чуць дрэннае пра мужыка, але ён яшчэ не ведае, як дапамагчы народу. Адзінае, што ён можа -- гэта сумленна і самааддана працаваць.

I ўсё ж у маладога настаўніка няма поўнага маральнага задавальнення ад сваёй работы, усё ясней у яго выспявае думка: паехаць з гэтых месцін.

Лабановіч паказаны ў творы ўсебакова: не толькі як настаўнік, грамадзянін, але і як чалавек, які сябруе, кахае. В. А. Сухамлінскі пісаў: “Калі вы жадаеце, каб вучань разумеў і адчуваў прыгажосць высокіх маральна-палітычных ідэй (вернасць Радзіме, абавязак), дасягніце, каб ён зразумеў і аберагаў прыгажосць інтымных пачуццяў. Без чысціні інтымных пачуццяў няма чысціні пачуццяў грамадзянскіх” [11, с. 56].

У каханні раскрыліся лепшыя чалавечыя якасці Лабановіча і Ядвісі, і таму аналіз эпізодаў, дзе апісваюцца іх ўзаемаадносіны, дае магчымасць вучням паглыбіць свае веды пра характар герояў. Можна прапанаваць вучням наступныя пытанні: 1. Якія чалавечыя якасці Лабановіча і Ядвісі раскрыліся ў каханні? 2. Чаму разышліся іх жыццёвыя шляхі? Хто ў гэтым вінаваты?

Каб адказы школьнікаў былі больш асэнсаванымі, можна прапанаваць аднаму з вучняў падрыхтаваць і выступіць на ўроку з паведамленнем, якое так і будзе называцца: “Ядвіся”. Метадычным прыёмам, які актывізуе дзейнасць школьнікаў, можа быць і гутарка, і аналіз-пераказ. Драматычны, амаль трагічны лёс гераіні не пакідае вучняў абыякавымі, выклікае ў іх

роздум пра чалавечую жорсткасць і шмат у чым тлумачыць паводзіны Ядвісі.

Звяртаем увагу школьнікаў на ўмовы, у якіх выхоўвалася Ядвіся, на тое, як яны адбіліся на характары гераіні. Умовы сямейнага жыцця не маглі не ўплываць на характар Ядвісі. Дзяўчына, застаўшыся ў дзесяць год без маці, была скрытая, мела замкнёны характар і не жалілася на сваю долю. Аб чым марыла гераіня, да чаго імкнулася? -- Яна жыла будучым. Ядвіся жыла надзеяй, што прыйдзе час, і яна назаўсёды паедзе з гэтых месц, дзе ўсё напамінае ёй трагедыю маці, цяжкае дзяцінства.

А як Лабановіч успрымае трагедыю сям'і, дзе вырасла Ядвіся?

Гэта пытанне заўсёды выкае дыскусію. Адным здаецца, што Лабановіч не задумваецца аб прычынах гэтай трагедыі, яна яму здаецца характэрнай для “цёмнай палескай глушы”. Іншыя прыпамінаюць, што ў думках малады настаўнік часта імкнуўся зразумець усе схаваныя прычыны гэтай драмы чалавечай душы. Адно вядома, што лёс Ядвісі неабыякавы для Лабановіча. Ён усё часцей і часцей думае пра дзяўчыну. Звернем увагу школьнікаў на майстэрства, з якім Колас апісвае першую сустрэчу герояў. Лабановіча, які тонка адчувае прыгажосць, не магла не зацікавіць гэта незвычайная дзяўчына, варта звярнуць увагу на апісанне іх першай сустрэчы, партрэт Ядвісі. Неабходна разгледзець эпізод з букецікам красачак, які прынесла ў пакой настаўніка Ядвіся з кнігай і запіскай са словамі “мілы дурань”. Лабановічу ўласцівы самааналіз. Ён імкнецца сам зразумець сябе “У аповесці Я. Коласа “У палескай глушы”,-- сцвярджае А. Адамовіч,-- “яна” і “ён” губляюць адзін другога таму, што кожны з іх ёсць такі, які ёсць, індывідуальнасць, і кожны змагаецца за сваё “я”, не хоча, баіцца ўступіць другому. Навокал столькі людзей, што бязвольна ўступілі, падпарадкаваліся нечаму і некаму, іх так многа, што дзве маладыя, багатыя, патрэбныя адна другой істоты палохаюцца “пут кахання”. I ён і яна баяцца спыніцца на нечым, бо спыніцца нават дзеля кахання азначала і для Лабановіча і для Ядвісі прывязаць сябе да таго мяшчанства, дзікага бессэнсоўнага існавання, якое яны бачаць навокал” [2, с. 55]

Закахаўшыся ў Ядвісю, Лабановіч разважае, ці хопіць у яго адвагі звязаць лёс любімай дзяўчыны са сваім лёсам. I толькі зразумеўшы, што назаўсёды страціў Ядвісю, Лабановіч цяжка пакутуе.

На пытанне, якую ролю адыграла каханне ў жыцці героя, вучні могуць адказаць словамі з ліста Лабановіча да Ядвісі.

У каханні Лабановіча да Ядвісі праявіліся маральная чысціня героя, глыбіня яго пачуццяў, сур'ёзнае стаўленне да жыцця, адчуванне адказнасці за лёс каханай.

Лабановіч -- чалавек з душой чулай і паэтычнай. Багацце яго душы раскрываецца аўтарам і праз пейзаж, праз адчуванне красы прыроды. Прыгажосць навакольнага свету глыбока хвалюе маладога настаўніка. Сузіранне прыгажосці роднага краявіду выклікае ў яго думкі пра лёс Радзімы, Беларусі.

Школьнікі ўжо ведаюць, якімі рознымі шляхамі ідуць героі трылогіі. Гутарка пра вобраз шляхоў-дарог паглыбіць іх веды, дапаможа ім спасцігнуць мастацкую логіку твора. Важна асаблівую ўвагу вучняў звярнуць на эвалюцыю светапогляду Андрэя Лабановіча, як пашыраюцца абсягі дзеяння героя, канкрэтызуюцца пошукі сэнсу жыцця. У адпаведнасці з гэтым можна даць вучням заданне прасачыць, як уплывалі на развіццё светапогляду Лабановіча знаёмства з палітычнай літаратурай, прафесійнымі рэвалюцыянерамі, удзел у сялянскім сходзе.

Настаўніцкай практыкай праверана, што школьнікі лепш разумеюць характар героя, калі аналізуюцца эпізоды, дзе апісваюцца духоўныя пераломы ў яго свядомасці. У другой частцы трылогіі і заўважаецца як- раз пасталенне героя, уключэнне яго ў актыўную грамадскую дзейнасць. Скончыўся перыяд сузірання, герой паступова становіцца ворагам самадзяржаўя, абаронцай інтарэсаў народа.

Асноўная праблема на наступным уроку -- пошук героем шляхоў да дзейснага служэння народу. У пачатку ўрока спытаем у школьнікаў: “Як Лабановіч уяўляе напачатку сваю ролю ў паляпшэнні становішча сялянства?” Аналізуючы змест, школьнікі адзначаюць, што дум- ка пра сацыяльную няроўнасць пакуль не ўзнікае ў маладога настаўніка.

Наступнае пытанне: “Чаму малады настаўнік не разумее сапраўдных патрэб жыцця селяніна?”

Неабходна, каб вучні ў сваіх адказах улічвалі канкрэтна-гістарычныя абставіны жыцця і дзейнасці героя трылогіі Якуба Коласа. У працэсе аналізу другой кнігі трылогіі вучні сочаць за эвалюцыяй светапогляду галоўнага героя. Адзначаюць напружанасць духоўнага жыцця Андрэя Лабановіча. Ён увесь час разважае, аналізуе, крытычна ставіцца да ўсяго, пра што чуе, што чытае. Кніжачка, якую герой знайшоў на ганку, перавярнула ўсе яго былыя ўяўленні аб цару, прымусіла іншымі вачыма глянуць на свет, перагледзець свае пазіцыі. Знаёмства з палітычнай літаратурай, з жыццём народа, гутаркі з сялянамі-праўдашукальнікамі, перш за ўсё з Аксёнам Калем, дапамаглі Лабановічу зрабіць першы крок у рэвалюцыйнай барацьбе з царскім ладам. Можна спытаць у школьнікаў чым вылучаецца Аксён Каль у асяроддзі сялян? Чаму вучыў Лабановіч Каля і чаму сам вучыўся ў яго? Лабановіча моцна цікавіць лёс Каля -- селяніна- праўдашукальніка. Аксён Каль верыць Лабановічу, бо ён бачыць яго дабрату і шчырасць, ведае, што малады настаўнік імкнецца дапамагчы сялянам. Каль расказвае Лабановічу пра 12-гадовую гісторыю барацьбы сялян з панам Скірмунтам за рачныя затокі. Ён выступаў ад гра- мады як давераная асобаАндрэй Лабановіч адчувае вялікую адказнасць, ні- бы ад яго залежыць далейшая барацьба сялян за затокі.

Размова з сялянамі і Аксёнам Калем выклікаюць у Лабановіча жаданне глыбей разабрацца ў сутнасці падзей. Ямў трэба параіцца з чалавекам, які лепш за яго ведаў, яікая ў краіне сітуацыя. I тут вялікую дапамогу настаўніку аказвае Вольга Андросава, якая не толькі дае яму палітычную літаратуру, але і дапамагае наладзіць сувязь з нелегальнай арганізацыяй у Пінску. Школьнікі на ўроку падрабязна раскажуць, як тактоўна Андросава дапамагае Андрэю Лабановічу пазбавіцца некаторых памылковых уяўленняў, глыбей зразумець сутнасць рэчаў. Гэтая маладая дзяўчына здзіўляе Лабановіча сваёй перака- нанасцю, мужнасцю.

Разглядаючы ў класе складаны працэс эвалюцыі светапогляду Андрэя Лабановіча, настаўнік паступова падводзіць школьнікаў да думкі, што калі чалавек адчувае адказнасць сваю перад народам, імкнецца прынесці карысць яму, калі гэты чалавек мужны і не спыняецца ніколі ў дарозе, то такі чалавек заўсёды знойдзе ў жыцці правільны шлях. Цікава на ўроку параўнаць дзве сцэны: выступленне маладога настаўніка перад целыпынцамі ў першай кнізе трылогіі і сцэну сялянскага сходу ў Выганах. Настаўнік можа прыгадаць факты з асабістай біяграфіі Якуба Коласа, расказаць пра яго ўдзел у сялянскім сходзе ў вёсцы Пінкавічы. Настаўнік звяртае ўвагу школьнікаў на прамову, з якой выступіў Лабановіч на сходзе.

Прадмова аўтара трылогіі дапамагае вучням глыбей зразумець задуму твора, логіку развіцця характа-ру галоўнага героя.

Андрэй Лабановіч у пачатку трэцяй кнігі трылогіі ўсё яшчэ знаходзіцца на крутым павароце жыцця. Размова пра розныя шляхі, якімі ідуць па жыцці героі трылогіі «На ростанях», працягваецца, калі ў класе высвятляюцца прычыны, чаму назаўсёдьі разышліся шляхі былых сяброў Турсевіча і Лабановіча. Перад школьнікамі ставяцца пытанні: 1. Чаму імкненне Турсевіча працягнуць адукацыю ў настаўніцкім інстытуце Лабановіч успрымае як здраду былым ідэалам? 2. Чаму так цяжка Лабановічу губляць сябра? 3. Што аб'ядноўвала былых сяброў? 4. Якія рысы характару Лабановіча раскрыліся ў яго адносінах да Турсевіча?

Лабановіча і Турсевіча многае аб'ядноўвае. Разам праведзенае дзяцінства, ды і эмацыянальна яны вельмі падобныя. Тонка адчуваюць прыгажосць у прыродзе і людзях. Але спрэчкі ўсё больш і больш раз'ядноўваюць іх. Адышоўшы ад барацьбы, Турсевіч па-свойму шкадуе Лабановіча, просіць яго «не гуляць з агнём». Разважаючы на ўроку аб тых прычынах, якія назаўсёды раз'ядналі жыццёвыя шляхі Максіма Турсевіча і Андрэя Лабановіча, школьнікі прыпамінаюць эпі- зод, калі напалоханы Турсевіч хутка пакідае дом небяспечнага настаўніка. Паставіўшы на першы план свой уласны дабра'быт і кар'еру, ён здраджвае сябру, сваім юнацкім ідэалам, губляе чалавечы гонар. Спрэчкі паміж Лабановічам і Турсевічам у аповесці -- гэта сутыкненне двух светапоглядаў, і аналіз іх у класе садзейнічае фарміраванню грамадзянскай пазіцыі школьнікаў. [5, с.146] Выхаваўчае значэнне мае і аналіз у класе эпізодаў, звязаных з удзелам Лабановіча ў настаўніцвім сходзе. Удзел у нелегальным сходзе быў для маладых настаўнікаў праверкай іх маральнай і ідэйнай загартаванасці. Характары герояў раскрываюцца з усёй паўнатой у той драматычны момант, калі ўдзельнікаў сходу арыштавала паліцыя. Прапануем вучням адказаць на пытанні: 1) Якой была мэта яго правядзення? 2) Як тлумачыць пісьменнік памылковасць дзеянняў маладых настаўнікаў, што сабраліся ў Мікуцічах? У чым пераканаліся настаўнікі пасля сходу? Не проста Андрэю Лабановічу даецца пазнанне ісціны, кожны крок па дарозе жыцця прыносіць расчараванні, але ён аптыміст, гэта якасць характару дапамагае герою перажыць цяжкія гадзіны. Жыццястойкасць і мэтанакіраванасць Лабановіча, яго ўменне з гумарам успрымаць цяжкасці, прывабліваюць людзей. Ёсць у Андрэя Лабановіча паплечнікі і сябры. Адзін з найбольш блізкіх -- Янка Тукала. Узаемаадносіны Андрэя Лабановіча і Янкі Тукалы падаюцца аўтарам у творы як прыклад сапраўднага сяброўства. Звольнены з працы галоўны герой трылогіі ў найбольш цяжкі момант свайго жыцця знаходзіць падтрымку і апору ў гэтым вельмі патрабавальным да сябе юнаку. Спытаем у вучняў: чым вылучаецца Янка Тукала сярод таварышаў Лабановіча па настаўніцкай семінарыі? Неабходна, каб яны адзначылі такія маральныя якасці Тукалы, як вернасць сяброўству, уменне клапаціцца пра іншых, грамадзянскую смеласць, з якой Янка дапамагае сябру, што знаходзіцца пад наглядам паліцыі. На ўроку можна супрацьпаставіць вобразу Янкі Тукалы вобраз былога семінарыста Балоціча, які клопат пра ўласны дабрабыт паставіў вышэй за сяброўства.

Трэцяя кніга трылогіі насычана падзеямі ў жыцці галоўнага героя. Безумоўна, на ўроках немагчыма спыніцца на ўсіх шматлікіх эпізодах твора, таму зразумелы адбор найболып істотных для раскрыцця ідэйнага зместу. Да іх належаць сцэны царскага суда і турэмны побыт Лабановіча. Сярод гэтых эпізодаў вылучаецца сустрэча Лабановіча з Аляксандрам Галубовічам.

Засяроджваем на гэтым эпізодзе ўвагу школьнікаў, прапануем ім адказаць на наступныя пытанні: 1). Чым вылучаўся Аляксандр Галубовіч сярод вязняў? 2). Як вы разумееце словы Галубовіча: “Рэвалюцыйны рух...-- жывая вада, што тоіцца ў сэрцы народа”? 3). Які ўплыў на светапогляд Лабановіча зрабіла сустрэча з Галубовічам? Ці застаўся Лабановіч на ростанях пасля выхаду з турмы? 4). Як вы разумееце апошнія радкі трылогіі: “Ён успомніў Сымона Тургая і запавет Галубовіча. Гэты запавет і стаўся асноваю жыцця і дзейнасці Андрэя Лабановіча ў далейшым вандраванні па новых дарогах?”

Паглыбляючы веды вучняў на заключным уроку, звернем іх увагу на абагульнены вобраз народа ў трылогіі.

Падводзячы школьнікаў да разумення асноўнай ідэі твора -- пошукаў прагрэсіўнай інтэлігенцыяй шляхоў служэння народу, звернем увагу на тое, як праявілася аўтарская пазіцыя ў апісанні прадстаўнікоў народа. Няхай школьнікі прасочаць па зместу трылогіі, як паказвае Якуб Колас змены ў псіхалогіі і светапоглядзе народа.

Абагульняючы на заключным уроку веды школьнікаў, раскрываючы грамадскую і маральную пазіцыю Якуба Коласа ў творы, неабходна, на наш погляд, асаблівую ўвагу звярнуць на тое, што трылогія “На ростанях”-- гэта ўслаўленне чалавека, які прагна шукае ісціну і не спыняецца ў дарозе, гэта гімн жыццю, сцвярджэнне прыгожага ў жыцці, прыродзе, чалавеку.

Заключэнне

Беларуская літаратура - крыніца чалавеказнаўства, грамадазнаўства. Літаратурна-мастацкія творы выступаюць дзейсным сродкам спасціжэння прыроды, грамадскага жыцця ў яго разнастайных праявах. Знаёмячыся з пісьменнікамі, іх жыццёвым і творчым шляхамі, літаратурнымі героямі, іх лёсамі, унутраным светам, іх ідэаламі, вучні праецыруюць пазнанае на сябе і такім чынам глыбей усведамляюць сваю індывідуальнасць; у іх фарміруюцца ўласныя адносіны да высокага і нікчэмнага, добрага і благога. Выразная аўтарская пазіцыя, увасобленая ў мастацкіх творах, аказвае на вучняў, што знаходзяцца ў працэсе пошуку асабістага “я”, выхаваўчае ўздзеянне. Біяграфіі пісьменнікаў і створаныя імі мастацкія тыпы пры пэўных умовах могуць стаць ідэалам ці антыідэалам, з улікам якіх вучні будуць канструяваць сваю мадэль асобы і імкнуцца рэалізаваць яе ў жыцці.

Літаратура развівае ўяўленне, фантазію чытача, яго творчыя магчымасці, з'яўляецца дзейсным сродкам развіцця культуры асобы вучня, яго мастацка-эстэтычнага і маральнага выхавання. Дапамагаючы глыбей пазнаваць жыццё, літаратура адначасова спрыяе маральнаму, эмацыянальнаму і эстэтычнаму развіццю, духоўнаму самасцвярджэнню вучня як асобы, што адчувае сябе часткай прыроды, грамадства, здольная творча і актыўна рэалізоўваць сябе ў соцыуме. Пры пазнанні мастацкага твора надзвычай важную ролю адыгрываюць не толькі інтэлект і эмоцыі вучняў, але і іх уяўленні, густы, што плённа ўплывае на асэнсаванне жыцця. Пісьменнікі ствараюць мастацкі летапіс гісторыі сваёй радзімы, раскрываюць нацыянальныя характары, адлюстроўваюць асаблівасці менталітэту беларусаў, народны побыт, лад жыцця, адносіны ў сям'і. Беларуская літаратура паказвае чалавека ў пэўным сацыяльна-культурным асяроддзі, уздымае важныя філасофскія, маральна-этычныя, экалагічныя і іншыя праблемы сучаснасці, мінулага, будучыні.

Арыентацыя на гуманістычныя і культурныя каштоўнасці пры вывучэнні літаратуры набывае асаблівае значэнне ў наш час. Гэта выяўляецца ў выхаванні адукаваных, гарманічна-развітых людзей.

Беларуская літаратура як мастацтва слова з'яўляецца сродкам фарміравання і развіцця моўнай культуры, індывідуальнага самавыяўлення вучня праз слова, у слове. Чытанне і вывучэнне літаратурных твораў развівае камунікатыўныя здольнасці вучня, узбагачае выяўленчыя, экспрэсіўныя магчымасці яго мовы, лексічны, фразеалагічны, слоўнікавы запас, фарміруе маўленчыя нормы, развівае маўленчую культуру, а праз яе і агульную культуру асобы.

Беларускія пісьменнікі раскрылі глыбокія, тонкія чалавечыя перажыванні, выявілі сябе таленавітымі псіхолагамі, педагогамі. Чытаючы мастацкія творы, вучні адчуваюць боль іншых людзей, асэнсоўваючы жыццёвыя з'явы, падзеі, канфлікты і характары, яны выказваюць свае адносіны і меркаванні, сталеюць, духоўна ўзбагачаюцца, вучацца рабіць сумленны выбар.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.

    реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.

    курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015

  • Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.

    курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016

  • Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".

    дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012

  • Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.

    курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014

  • Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.

    реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Літаратурнае імя як крыніца звестак пра героя. Імянаслоў прозы Янкі Брыля. Народна-гутарковыя формы імені. Прозвішчы літаратурных персанажаў Янкі Брыля. Мянушка як трапны індэнтыфікатар героя. Роля прозвішчаў, марфемнае ўтварэнне літаратурных прозвішчаў.

    реферат [84,9 K], добавлен 29.08.2014

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Задачы літаратурнага руху. Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці. Этнічнае ўак радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа.

    контрольная работа [39,2 K], добавлен 25.09.2011

  • Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.

    курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.

    курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011

  • Іван Андрэевіч Пятровіч як тыповы прадстаўнік творчай беларускай інтэлігенцыі, што пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій. Факты біяграфіі і характарыстыка дзейнасці пісьменніка, шлях да творчасці. Творчая спадчына Янка Нёманскага. Літаратурны аналіз твораў.

    реферат [16,4 K], добавлен 28.08.2011

  • Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.

    курсовая работа [65,0 K], добавлен 08.12.2016

  • Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.

    курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.