Лірыка С. Грахоўскага

Вызначэнне паняцця "лірыка". Жыццё і творчасць С. Грахоўскі. Паэзія жыццёвых дарог як асноўная ў вершаванай спадчыне пісьменніка. Ліра-эпічныя творы С.Грахоўскага і яе жанравая характарыстыка. Ідэйна-мастацкі змест паэтычнага зборніка «Недапісаная кніга».

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 25.12.2015
Размер файла 64,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Уводзіны

Лірыка (ад грэч. lyra - муз. інструмент або lyricos - той, хто спявае) - род мастацкай літаратуры, у якім рэчаіснасць адлюстроўваецца праз суб'ектыўнае выяўленне пачуццяў чалавека. Прадметам увагі ў лірыцы выступае ўнутраны свет асобы, яе духоўнае жыццё, думкі і ідэі, выкліканыя рознымі падзеямі. Пры гэтым перажыванне ў мастацкім творы не мае статычнага характару, яно выяўляецца працэсуальна. Іншымі словамі, калі ў эпасе галоўнае - сюжэтнасць, развіццё падзей, то ў лірыцы акцэнт робіцца на дынаміцы пачуцця.

Слова “лірыка” часам ўжываецца як сінонім тэрміна “паэзія”. Сапраўды, часцей за ўсё лірычнае перажыванне перадаецца ў вершаванай форме, аднак можа быць адлюстравана і ў прозе (жанры лірычнага эсэ, імпрэсіі, абразка і інш.). Як бачым, лірычныя вершы з'яўляюцца сферай перасячэння згаданых паняццяў.

Вядомы крытык Р.Бярозкін слушна зазначае: “Сучасная беларуская паэзія вядзе адлік часу з 50-х гадоў. Вялікі ўплыў на яе развіццё аказаў грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральніка матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей на зямлі. Сучасную беларускую паэзію цікавіць чалавек з глыбока асабістымі перажываннямі, які актыўна ставіцца да рэчаіснасці. Значна павысілась цікавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Лірычны герой сучаснай паэзіі -- гэта яркая індівідуальнасць, гэта і канкрэтны чалавек і ў той жа час абагульнены вобраз, створаны гісторыяй, памяццю. Сучасная паэзія выпрабоўвае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, імкнучыся вызваліць яго ад зла і маральных недахопаў” [5, с. 259].

Акрамя таго, ва ўсе часы паэзія больш настойліва, чым іншыя роды літаратуры, выяўляе глыбокую трывогу за стан прыроды. Пры гэтым кожны творца мае свой стыль, сваю тэматыку, свой пункт гледжання. Сёння беларуская паэзія сцвярджае сябе актыўна ў мастацкіх пошуках. Чалавек, прырода, грамадства, мінулае і будучае -- вось тая праблематыка, што знаходзіцца ў аснове творчасці паэтаў.

“Сучасную беларускую паэзію можна падзяліць на 3 пакаленні паэтаў: 1. Паэты старэйшага пакалення: М. Лужанін, А. Русецкі, К. Кірэенка, Р. Барадулін, А. Вярцінскі, А. Пысін, Н. Гілевіч, С. Грахоўскі і інш. 2. Паэты сярэдняга пакалення: С. Законнікаў, Р. Баравікова, Н. Мацяш, А. Разанаў, Я. Янішчыць, А. Грачанікаў, У. Някляеў, М. Дукса і інш. 3. Паэты малодшага пакалення: А. Пісьмянкоў (паэт-рамантык), Л. Галубовіч (інтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), і. Багдановіч (пра маленства, прыроду, гісторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця і часу, прырода і экалогія), А.Разанаў (паэт-філосаф), У.Някляеў, А.Сыс, В.Шніп, А.Канапелька, Леанід Дранько-Майсюк, Мар'ян Дукса, Зінаіда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давідовіч і інш.” [5, с. 260].

Сяргей Іванавіч Грахоўскі - паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык - адзін з тых, чый жыццёвы шлях быў азмрочаны дзесяцігоддзямі сталінскага Гулагу. Творчасць гэтага таленавітага паэта, а быў ён найперш паэт, вызначаецца ў беларускай літаратуры незвычайна плённымі і важкімі мастацкімі дасягненнямі ў самых розных жанрах і гэта пры тым, што пачаў ён сябе сцвярджаць у прыгожым пісьменстве кнігай вершаў сімвалічнай назвы “Дзень нараджэння”, выдадзенай толькі ў 1958 годзе, ужо пасля рэабілітацыі і праз 32 гады пасля публікацыі першых спроб пяра ў 20 - 30-я гады.

Дэбютаваў вершам у 1926 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння» (1958), «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Карысталіся папулярнасцю яго кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972).

Пяру С.Грахоўскага належаць нарыс «Горад маладосці» (1960), кніга прозы «Які вялікі дзень» (1966), дакументальныя творы «Рудабельская рэспубліка» (пастаўлены тэатрамі імя Я. Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 створаны аднайменны кінафільм), «Суровая дабрата» (1977), аповесці «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), аўтабіяграфічная «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), успаміны «Так і было» (1986).

Паспяхова выступаў С.Грахоўскі і як публіцыст. Ён выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972), з'яўляецца аўтарам трылогіі «Такія сінія снягі» (1988), «Зона маўчання» (1990),0 «З воўчым білетам» (1991).

Акрамя зазначанага, С.Грахоўскі - выдатны перакладчык. Ён пераклаў на беларускую мову «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю.Лявонным), аповесць «Ваенная тайна» А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне» Р.Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М.Дудзіна «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько, М.Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А.Венцловы, Т. Масэнкі, М. Нагнібеды, У. Сасюры, Я. Судрабкална і інш. паэтаў.

С.Грахоўскі неаднаразова ўзнагароджваўся медалямі. Ён з'яўляецца заслужаным работнікам культуры БССР (1983), лаўрэатам Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1983) за зборнік «Асеннія гнёзды», Дзяржаўнай прэміі імя Я.Коласа за зб. "Споведзь". Ўзнагаролжаны медалём Ф. Скарыны.

У творчасці С. Грахоўскага высвечваецца няпросты, драматычны, пакручасты лёс чалавека, які дзесяткі гадоў пражыў на скразняках гісторыі і якому было пра што расказаць свайму чытачу. Паэзія і проза С. Грахоўскага прыцягваюць увагу гуманістычнай скіраванасцю, пропаведдзю дабра і справядлівасці, шчырым лірычным самавыяўленнем і адначасна моцным публіцыстычным пафасам. Уменне аператыўна падключацца да важнейшых падзей сучаснасці, трыбуннасць вызначаюць грамадзянскую пазіцыю пісьменніка, які і ў восемдзесят восем застаецца па-маладому няўрымслівым, паграмадзянску заклапочаным, актыўным, дапытлівым, быццам і не было дваццаці гадоў паднявольнага існавання. Нібы толькі ўчора на старонках перыядычных выданняў («Беларускі піянер», «Маладняк», «Вясна», «Беларусь калгасная», «Чырвоная змена») былі змешчаны першыя вершы за подпісам: піянер Сяргей Грахоўскі. «Не зважаючы на гады, на паважаны ўзрост, -- зазначаў у свой час В. Вітка, -- ён і цяпер для новых сваіх чытачоў і для нас, яго сучаснікаў, -- піянер у поўным значэнні гэтага слова: пачынальнік, завадатар, разведчык і вястун новага».

У паэзіі С. Грахоўскага сінтэзуюцца лірычны, эпічны і публіцыстычны пачаткі. Спавядальныя інтанацыі спалучаюцца з апавядальна-гутарковымі. Мастацкае мысленне паэта, яго светабачанне выяўляюцца ў традыцыйнай манеры пісьма, прадметнай дэталізацыі і рэчыўнай канкрэтыцы вобразаў, пільнай назіральнасці і зрокава-асязальных асацыяцыях. Падзейнасць, натуралізацыя фактычнага матэрыялу, пластычнасць малюнкаў, дынаміка, зменлівасць уражанняў, поліфанічнае гучанне, шматфарбнасць, дамінанта светлых колераў -- усё гэта пацвярджае інтэнсіўнасць навізны пошукаў, якія вядуцца пераважна ў рэалістычным і імпрэсіяністычным рэчышчах.

Мэтай дадзенай курсавой работы з'яўляецца прааналізаваць лірыку Сяргея Грахоўскага.

Задачамі курсавай работы з'яўляецца прааналізаваць адлюстравання лірыкі Сяргея Грахоўскага, высвятліць адметнасці вобраза маці, Радзімы, зразумець значэнне і ўплыў роднай мовы на пісьменніка, прааналізаваць асноўныя паэтычныя зборнікі пісьменніка. Якраз пра гэта і пойдзе гаворка ў наступных раздзелах нашай работы.

1. Жыццё і творчасць пісьменніка, якому па душы “неспакой зямлі”

С. Грахоўскі - паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык - адзін з тых святых пакутнікаў, чый жыццёвы шлях быў азмрочаны дзесяцігоддзямі сталінскага Гулагу. Творчасць гэтага таленавітага паэта, а быў ён найперш паэт, вызначаецца ў беларускай літаратуры незвычайна плённымі і важкімі мастацкімі дасягненнямі ў самых розных жанрах. І гэта пры тым, што пачаў ён сябе сцвярджаць у прыгожым пісьменстве кнігай вершаў сімвалічнай назвы “Дзень нараджэння”, выдадзенай толькі ў 1958 годзе, ужо пасля рэабілітацыі і праз 32 гады пасля публікацыі першых спроб пяра ў 20 - 30-я гады ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях (“Беларускі піянер”, “Маладняк”, “Вясна”, “Беларусь калгасная”, “Чырвоная змена”).

Лепшыя маладыя парыванні многіх беларускіх талентаў, якія толькі ўваходзілі ў літаратуру перамалола бязлітасная дыктатура, молах нечуванага вынішчэння і падаўлення чалавечай асобы, пад які без аніякай віны трапіў і дваццацітрохгадовы паэт. Але моцны духам і любоўю да бацькаўскай зямлі, якая, негледзячы на нявольніцкую сібірскую далеч, жыла ў сэрцы, Сяргей Іванавіч выжыў, выстаяў, з годнасцю вярнуўся ў літаратуру і да апошніх сваіх дзён не страціў высокага творчага гарэння, пакінуў нам глыбоказмястоўныя вершы, паэмы, апавяданні, аповесці, эсэ, пераклады, успаміны, дзіцячыя творы, крытычныя артыкулы пра развіццё сучаснага літаратурнага працэсу, вострапраблемную публіцыстыку. Сяргей Іванавіч пражыў цікавае жыццё, багатае на выпрабаванні, сустрэчы, творчыя дасягненні, розныя падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў на працягу амаль усяго XX стагоддзя, бо нарадзіўся ён 12/24/ верасня 1913 года, а адышоў у вечнасць у снежні 2002 года.

Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў мястэчку Глуск, на радзіме маці. Пазней пісьменнік апаэтызуе гэты цудоўны, прыгожы гарадок на беразе Пцічы ў шматлікіх вершах, напіша прачулыя ўспаміны пра свае родныя мясціны, людзей, што тут жылі, добрым, цёплым словам узгадае сваіх сяброў, з якімі разам вучыўся, пачынаў спасцігаць тайны і прыгажосць паэтычнага слова. Як па старонках гісторыі крочыш разам з аўтарам па вуліцах і ваколіцах мястэчка, задумваючыся, стоячы на беразе ціхаплыннай Пцічы, хто і калі першы тут спыніўся, “загледзеўся, залюбаваўся наваколлем, заначаваў пад зорным небам?..” [8, с.6].

Адсюль, з гэтага дарагога сэрцу куточка, ад родных вытокаў павялі будучага паэта шляхі-дарогі ў вялікае жыццё. Працаваў пасля глускай школы на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, далучыўся да мясцовай філіі “Маладняка”, якой кіраваў Міхась Лынькоў - тагачасны рэдактар бабруйскай газеты “Камуніст” - і які першы заўважыў талент юнака, надрукаваўшы яго верш “Восень”, напісаны пад уплывам паэзіі Пушкіна, Ясеніна, Блока, кнігі якіх Сяргею Грахоўскаму дарыў ягоны стрыечны брат, паэт Янка Бобрык. Міхась Лынькоў падтрымліваў маладога аўтара і пазней, калі яны абодва жылі ў Мінску.

Скончыўшы літаратурны факультэт Мінскага вышэйшага педінстытута (1935), С.Грахоўскі працаваў рэдактарам на беларускім радыё і выкладчыкам на рабфаку Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Увайшоў у самы цэнтр літаратурнага жыцця, пазнаёміўся і пасябраваў з многімі беларускімі пісьменнікамі. Пра гэты перыяд сваёй ранняй творчасці пазней аўтар раскажа ў кнізе “Так і было” (1986), дзе паўстаюць маладыя, незабыўныя - Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Міхась Лынькоў, Уладзіслаў Галубок і яго тэатр, Барыс Мікуліч, Пятрусь Броўка, Язэп Пушча, Аркадзь Куляшоў, Уладзімір Дубоўка, Юлі Таўбін, Васіль Вітка, Уладзімір Хадыка, Васіль Шашалевіч, Лукаш Калюга, Алесь Пальчэўскі, іншыя пісьменнікі, што зведалі трывожную атмасферу эпохі 30-х гадоў.

Паэтычны юнацкі ўзлёт гэтага пакалення і нашага аўтара ў прыватнасці быў раптоўна абарваны 19 кастрычніка 1936г. (Дарэчы, лічба 19 стала знакавай у яго біяграфіі). С. Грахоўскі прайшоў па турэмных і лагерных этапах разам з тымі беларускімі творцамі, якія не былі расстраляны, але атрымалі па дзесяць гадоў канцлагераў. Пакаранне за неіснуючую віну адбываў на лесараспрацоўках Расіі. Адпакутаваўшы першую лагерную “дзесятку” ён вярнуўся на Беларусь і да 1949 года жыў у м.Урэчча Слуцкага раёна, працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў мясцовай школе.

Аднак, негледзячы на тое, што судзімасць з яго была знятая, С. Грахоўскі, як і іншыя так званыя “ворагі народа”, па сталінскаму ўказу 1949г. быў паўторна арыштаваны і высланы ў сяло Біяза Новасібірскай вобласці. Туды да яго прыехала жонка, якую ён ласкава называў “мая дзекабрыстка” - Валянціна Міхайлаўна (Аля) з пяцігадовай дачкою Таццянай. Пачалі абжывацца, бо высланы былі на “вечнае псяленне”. Пра ўсё гэта ён пазней раскажа ў трылогіі “Зона маўчання”. Але абставіны са смерцю дыктатара змяніліся і Сяргей Іванавіч, рэабілітаваны 19 кастрычніка 1955г., вярнуўся з сям'ёю на радзіму, у Мінск. Асэнсоўваючы пазней усе гэтыя цяжкія падзеі, пісьменнік напіша выдатную паэму “Спаленыя масты” (1975), прысвечаную памяці Аляксандры Мураўёвай, жонкі дзекабрыста Мікіты Мураўёва, сасланага царом у Сібір.

Зноў працаваў на беларускім радыё (1956-59), загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса “Бярозка”, быў літкансультантам Саюза пісьменнікаў (1959-60), рэдактарам часопіса “Вясёлка” (1960-73), адказным сакратаром Камітэта па Дзяржаўных прэміях Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1973-74). Даволі хутка далучыўся да літаратурна-грамадскага жыцця. Яго няўрымслівая натура, прага жыцця, волі, імкненне зведаць, убачыць тое, чаго быў пазбаўлены доўгія гады, звалі ў далёкія і блізкія дарогі. Ён аб'ехаў амаль увесь былы Савецкі Саюз - ад Ціхага акіяна, Далёкага Ўсходу да Запаляр'я і Таджыкістана, пабываў у Літве, Латвіі, Грузіі, на Украіне, многіх замежных краінах: Францыі, Англіі, Германіі, Італіі, Швецыі, Турцыі. Быў нязменным удзельнікам Купалаўскіх, Коласаўскіх, Пушкінскіх, Ясенінскіх, Някрасаўскіх, Блокаўскіх святаў паэзіі, дзе абавязкова выступаў з вершмі. С. Грахоўскі быў знаёмы амаль з усімі пісьменнікамі былой шматнацыянальнай савецкай літаратуры, яго запрашалі на творчыя сустрэчы і вечарыны ў самыя розныя аўдіторыі. Яго бліскучыя прамовы заўсёды былі насычаныя цікавымі, новымі звесткамі, фактамі, асабліва пра лёсы рэпрасаваных сяброў-пісьменнікаў, творчасць якіх дасканала ведаў.

Валодаючы высокім красамоўствам і фенаменальнай памяццю, Сяргей Іванавіч мог бясконца цытаваць свае паэтычныя радкі, пераклады, вершы іншых паэтаў з такой эмацыянальнай сілай, пачуццём перажытасці, што нікога ў зале не пакідаў абыякавым. Цёплыя, сяброўскія адносіны звязвалі яго з многімі мастакамі, архітэктарамі, скульптарамі, кампазітарамі. Ён сам выдатна маляваў пейзажы, добра спяваў, наогул захапляўся жыццём - радаваўся, здзіўляўся кожнай неардынарнай справе, чалавеку. Сустрэчы з Грахоўскім для самых розных чытачоў, студэнтаў былі сапраўднай падзеяй. З такіх сустрэч і сам паэт вяртаўся ўзрушаным, памаладзелым, поўным энергіі і творчых задум. Падарожжы, назіранні, сустрэчы ўзбагачалі, натхнялі пісьменніка на паэзію і прозу, у якіх абазначаецца шырокая геаграфія, вывучаная ім не па кнігах, а ўласным жыццём. Таму і такімі цікавымі, глыбоказмястоўнымі былі яго перадачы на Беларускім радыё і тэлебачанні, дзе С. Грахоўскі вёў рубрыку “Літаратурная Беларусь”. У гэтыя гады як бы адкрылася другое творчае дыханне паэта. І сёння, аглядаючы панараму яго пісьменніцкага лёсу, можна канстантаваць, што са сваіх амаль 90 гадоў жыцця - 75 ён аддаў літаратуры. Пасля поспеху першага паэтычнага зборніка натхненне не пакідала яго да апошніх дзён, быццам кампенсуючы марна страчаныя нявольніцкія гады. Не насіў ён у сэрцы злабы і крыўды, бо разумеў - не Радзіма і народ судзілі выдатных сваіх сыноў, а нялюдская дыктатарская ўлада. Наадварот, акрылены адчуваннем свабод, паэт пачынае сцвярджаць:”Жыццё заўжды - натхнённая паэма, якую трэба радасна пражыць…” [8, с.6]. і гэта пры тым, што не заўсёды радаснымі і бясхмарнымі былі ягоныя дні.

Не шукаў ён спакою, цішыні пасля перажытага і ўсёй наступнай творчасцю даказваў, што “на гэтым свеце - замест спакою неба, мне да спадобы неспакой зямлі…” [8, с.7]. Сёння яго творчасць уяўляецца як адна вялікая, па-мастацку жыццёвая кніга, прасякнутая Праўдай, Любоўю, Сумленнем. Якраз у гэтых паняццях заключаецца асноўнае крэда С.Грахоўскага - пісьменніка і чалавека.

2. Паэзія жыццёвых дарог як асноўная ў вершаванай спадчыне мастака слова, які ганарыўся тым, што “нарадзіўся ў Беларусі”

У творчасці С.Грахоўскага высвечваецца няпросты, драматычны, пакручасты лёс чалавека, які дзесяткі гадоў пражыў на скразняках гісторыі і якому было пра што расказаць свайму чытачу. Паэзія і проза С.Грахоўскага прыцягваюць увагу гуманістычнай скіраванасцю, пропаведдзю дабра і справядлівасці, шчырым лірычным самавыяўленнем і адначасна моцным публіцыстычным пафасам. Уменне аператыўна падключацца да важнейшых падзей сучаснасці, трыбуннасць вызначаюць грамадзянскую пазіцыю пісьменніка, які і ў восемдзесят восем заставаўся па-маладому няўрымслівым, па-грамадзянску заклапочаным, актыўным, дапытлівым, быццам і не было 20 гадоў паднявольнага існавання. Нібы толькі ўчора на старонках перыядычных выданняў (“Беларускі піянер”, “Маладняк”, “Вясна”, “Беларусь калгасная”, “Чырвоная змена”) былі змешчаны першыя вершы за подпісам : піянер Сяргей Грахоўскі. “Не зважаючы на гады, на паважны ўзрост, - зазначаў у свой час В.Вітка, - ён і цяпер для новых сваіх чытачоў і для нас, яго сучаснікаў, - піянер у поўным значэнні гэтага слова: пачынальнік, завадатар, разведчык і вястун новага” [1, с.8].

Гэта сапраўды так. Сваіх герояў пісьменнік шукае і знаходзіць не за рабочым сталом, а ў “гарачых” кропках сучаснасці. Да прыкладу, у пачатку 60хг. С. Грахоўскі пабываў на будоўлі Полацкага нафтаперапрацоўчага камбіната, і ў выніку з'явіліся апавяданні “Які вялікідзень”, “Засвеціцца акно”, нарыс “Горад маладосці”(1960).

Несправядлівасць, рух, як прызнаецца лірычны герой аўтара ў вершы “Падарожжа”, цесна знітаваны з аўтарскім “я”. Ён з'яўляецца найважнейшым стымулам і прычынай працяглай маладосці, высокага душэўнага напружання і творчага гарэння:

Я не стаю на раздарожжы,

Мне пэўны шлях даўно відзен.

Я ўсе жыцце ў падарожжы -

Ад першых да апошніх дзен.

Рубеж мой блізка ці не блізка,

Хоць і грукочуць перуны,

А я вандрую ад калыскі

І не спынюся да труны [1, с. 143].

Калыска і труна - сімвалы чалавечага жыццевага шляху, яго пачатку і канца. Яны заўседы побач як кароткае імгненне людскога лесу ў бясконцым хранатопе вечнасці. Нехта нараджаецца, нехта памірае. У гэтым і заключаецца няспынны працэс абнаўлення свету.

“У маім пашпарце, - сведчыць С.Грахоўскі, - запісана: год нараджэння 1913, месца нараджэння мястэчка Нобель, Ровеньскай вобласці. Але тых мясцін не ведаю і не помню: імперыялістычная вайна забрала бацьку ў салдаты, а мяне з маці пагнала ў бежанцы. Было амаль усе так, як напісана ў маёй “Паэме дарог” [2, с.469]. У названым творы якраз і пададзена сітуацыя, калі на адным і тым жа возе, дзе едуць бежанцы, уцякаючы ад вайны, побач з бабкай, якая “плыве ў смяротны холад забыцця”, “курчыцца і енчыць парадзіха” [3, с.275].

Своеасаблівасцю біяграфіі з іскрынкай лёгкага гумару паэт і вытлумачвае сваю, не па ўзросце маладую мабільнасць, дзейснасць, цягу да падарожжаў: “Бо собіла ў дарозе нарадзіцца - на першай Мікалаеўскай вайне” [3, с.276 ]. Адсюль і неўтаймаваная прага першаадкрыцця:

З тае пары мяне

Заўсёды вабяць

То сцежкі палявыя,

То шаша.

Ад нараджэння

І да скону, мабыць,

Жыве ў душы

Цыганская душа [3, с.276].

Дарога, душа з'яўляюцца скразнымі вобразамі яго паэзіі.

Творчыя набыткі пісьменніка даволі важкія, аб'ёмныя і шматгранныя. Ён плённа працуе ў жанры паэзіі, прозы, піша вершы, паэмы, апавяданні, аповесці, эсэ, успаміны, крытычныя артыкулы, многа выступае перад грамадскасцю.

Вярнуўшыся пасля рэабілітацыі ў Мінск (1956) з Новасібірскай вобласці, дзе адбываў ссылку, С.Грахоўскі прагна, як галодны на ежу, накідваецца на літаратурную працу, кампенсуючы страчанае, ненапісанае за гады зняволення, выдае адзін за другім паэтычныя зборнікі. Толькі ў гады “адлігі” і застою выходзяць: “Дзень нараджэння” (1958), “Чаканне” (1960), “Табе зайздросціць сонца” (1963), “Памяць”(1965), “Тры вымярэнні” (1967), “Паэма дарог” (1970), “Зазімак” (1976), “Зачараванасць” (1978), “Асеннія гнезды” (1982).

С.Грахоўскі - перш за ўсе паэт. Першы яго верш быў надрукаваны ў часопісе “Беларускі піянер” (1926), калі аўтару было трынаццаць гадоў. Ад першага верша да першай кнігі прайшлі доўгія трыццаць два гады. Выдаў яе ў сорак пяць гадоў.

Пазней у “Слове да споведзі” ён з горыччу і смуткам аглядваецца на пройдзены творчы шлях: “…Я пасціў дваццаць гадоў перад споведдзю. І вось настала пара маей позняй восені, пара шчырай споведзі, бо зазімак стукае ў дзверы, а халодная кароткая вясна маіх няспраўджаных летуценняў прамільгнула даўно і незваротна.

На пачатку майго лета ўдарыў страшэнны гром, і лютая навальніца пагнала далека ад дому на пакутніцкіх шляхах дзяліць горкі лес з мільенамі нявольнікаў, заплямленых страшэнным таўром 58-й пробы” [9,с.4].

У адказе на запіску, атрыманую на літаратурным вечары, у якой прасілі расказаць пра творчы шлях, паэт знаходзіць цікавае вобразнае ўвасабленне мастацкіх падрахункаў (“Што ж расказаць пра ўласны творчы шлях?”):

Што ж расказаць пра ўласны творчы шлях?

Які там шлях! - няроўная сцяжынка,

Што пачалася ў веснавых палях

І прывяла адразу на дажынкі [1, с.179].

Так, “жніва” па прычыне абставін не было, былі адразу “дажынкі”, але, як рупны гаспадар, паэт і на “дажынках” здолеў сабраць такі ўраджай, які не ў кожнага здараецца і ў час “жніва”.

Пацвярджэннем таго, што ў літаратуру прыйшоў далека не пачатковец, з'яўляецца першы зборнік С. Грахоўскага “Дзень нараджэння”, дзе большасць вершаў напісана рукою сталага майстра, за плячыма ў якога ўгадваецца вялікі мастацкі і жыццёвы вопыт. Лепшыя вершы, напісаныя ў канцы 50-х гг., і сення не страцілі свайго эстэтычнага і грамадзянскага значэння, бо ў іх адчуваюцца сапраўдны ўсплеск пачуццяў, музыка і боль душы, адпеведны настой, імпрэсія, дзе думкі і пачуцці выходзяць за рамкі асабістага, прыналежнага да лёсу толькі адной асобы. Гэта вершы, у якіх ажываюць вобразы маці, каханай, успаміны маладосці (“Мама”, “Белыя ліпы”, “Ноч над Мінскам”, “Я цябе прыгадаў”і інш.).

Пасля доўгіх гадоў блукання па пакутах асабліва ўзрушанай, радаснай была сустрэча паэта з родным горадам, дзе адным з першых, нібы жывога Янку купалу, прывітаў помнік песняру. Купалаўскія традыцыі С.Грахоўскі грунтоўна ўнаследаваў і заставаўся ім верны на працягу ўсёй сваёй творчасці:

Я ўсе спазнаў: і радасці і гора,

Я з сотні рэк пакаштаваў вады,

І ноч у ноч мне сніўся светлы горад

І не даваў спакою ўсе гады [3, с. 8].

Сутнасць творчых арыенціраў, з якімі паэт ішоў у літаратуру пры “другім” яго нараджэнні, бачыцца ў актыўнасці грамадзянскай пазіцыі, у пошуках новага, памкненні адкрываць неадкрытае: “Каб у надзённай нашай прозе Здабыць паэзіі святло”(“Дакор сабе”). Радкі гэтага верша ўспрымаюцца як лейтматыў творчасці паэта:

Шукаць, знаходзіць,

быць няспынным,

Не проста існаваць,

а жыць [1, с.25].

Натурфіласофія побыту ў С.Грахоўскага паступова напаўняецца гуманістычнымі памкненнямі: жыць, значыць тварыць дабро. Чалавек, як правіла, пры нараджэнні запраграмаваны на добрае, боскае, светлае. Быць жорсткім, злым, яго прымушаюцьабставіны і тое асяроддзе, у якім ён выхоўваецца. Дыялектыка дабра і зла разгортваецца на працягу ўсей творчасці пісьменніка. Дабрыня, святло і шчодрасць душы, якая вынікае з твораў лірыка, - усе гэта па спадчыне перададзена ад маці. Згадкі пра яе ў творах С.Грахоўскага сагрэтыя асаблівай шчырасцю. Драматычна-напружана гучаць радкі хрэстаматыйнага верша “Мама” (1957), асноўны змест якога - запознены дакор сына самому сабе і адчуванне віны перад самым блізкім чалавекам:

Калі пушок прабіўся над губою

І ў сны прыйшло дзявоцкае імя,

Я не аб чым не раіўся з табою,

Матуля адзінокая мая.

Мне сорамна здавалася часамі

Сярод хлапцоў - цыбатых забіяк -

Назваць цябе, як у маленстве, “мама”,

Таму часцей не называў ніяк.

А вечарамі, слова не сказаўшы,

Ішоў блукаць сярод чужых варот

І назіраў, як у акенцы нашым

Мільгаў у лямпе да світання кнот [3, с.61].

Стрыманасць паэта ў адносінах і звароце да маці - натуральныя, псіхалагічна абгрунтаваныя рысы характару падлеткавага, пераходнага ўзросту, яшчэ не юнацкага, але ўжо і не дзіцячага. За гадамі пераасэнсоўваючы мінулае, незваротнае, паэт пастаянна зноў і зноў перажывае пакутлівы боль страты, дакору і недаравальнай віны.

Пазней, у вершах розных гадоў не раз прыгадаецца дарагі вобраз: “Пачатак дарогі” (1959), “Разам з маці” (1969). Згадкі пра тое, як маці ўпершыню праводзіла сына ў далекую дарогу, - гэта асабістае перажыванне паэта і разам з тым, безумоўна, яно характэрнае як шмат у чым тыповая псіхалагічная з'ява. Маці бачыцца заўседы ў працы: “То жне, то сцеле лен у непагоду, То месіць хлеб на досвітку ў дзяжы” [1, с.190]. Прысутнасць маці ў сынавым лесе адчуваецца нязменна: то зрокава асязальна, то псіхалагічна. Вобраз яе выразна акрэсліваецца праз напластаванні гадоў. Як анёл-ахоўнік, яна аберагае сына ад няшчасцяў і бедаў.

Мысленне паэта - пераважна дакладнае, прадметна-асязальнае, без асаблівай метафарычнай ускладненасці, што набліжае яго творы да паўсядзенай рэчыўнай канкрэтыкі, робіць іх даступнымі і зразумелымі для чытачоў.

Асноўныя ідэйныя і эстэтычныя функцыі выконваюць побач з галоўнымі героямі членамі сказа эпітэты, параўнанні, нярэдка выкарыстоўваюцца прыказкі, прымаўкі, вытокі якіх у вуснай народнай творчасці. У прастаце і легкасці прамаўлення вершаванага радка, у зладжаным гучанні пераважна традыцыйных чатырохрадкоўяў, у паўнагучнасці рыфмы адчуваецца, аднак, сталае, выверанае шматгадовым вопытам майстэрства С. Грахоўскага.

Прадметна-рэчыўным мастацкае бачанне свету паэта застаецца нават там, дзе паэт спрабуе знайсці нетрадыцыйную, нязвыклую форму вобразнага выяўлення. У кнізе “Кругі надзеі” (1985) ёсць верш “Сніцца і сніцца маці”, у якім уяўнае спалучаецца з рэальным. Маці прыходзіць у сны сына, “глядзіць журботнымі вачыма”, кажучы, што пакутавала разам з ім у трывожныя гады, аберагаючы, хадзіла па яго слядах:

Яна ў трывожныя гады

Маім пакутавала горам

І ледзь прыкметныя сляды

Шукала за сцюдзеным морам,

Прайшла са мной святло і змрок.

Балела мне - і ей балела,

Ламала рукі: “Ой, сынок,

Як галава твоя збялела,

Агеньчык у вачах патух,

Душу паранілі нязгоды.

Як толькі твой замкнецца круг,

І я растану назаўседы” [4, с.12-13].

Відаць, сапраўды, і на тым свеце душа маці не ведае спакою, баліць па дзецях. Як тут не прыгадаць вядомую прытчу пра маці, якая, забываючы пра ўласны боль, крыўду, пытае, ці не параніўся ты сынок, ці не баліць табе!?

Большасць вершаў С. Грахоўскага напісана ад першай асобы. Біяграфія лірычнага героя амаль не адрозніваецца ад біяграфіі самога аўтара, ад імя якога ў паэзіі і прозе прамаўляе яго мастацкі двайнік. Яны часта падобныя, як две кроплі вады. Аднак нават з вершаў, у якіх пераважае аўтабіяграфічная зарыентаванасць, на жаль, нельга даведацца, як звалі яго бацькоў, нічога пэўнага не паведамляецца пра дзядоў і прадзедаў. Памяць генеалагічнага “дрэва” родавай прыналежнасці небагатая (“Мая радаслоўная”):

Сваіх не ведаю вытокаў

І радаслоўную забыў:

Здаецца, дзед быў так далёка,

Не ведаю, кім продак быў [3, с.100].

На жаль, пасля вайны паэту не ўдалося адшукаць нават магілу маці (“Размова з маці”). У лагерных аповесцях не раз добрым словам згадваецца стрыечны брат, вядомы хірург Мікалай Івнавіч Бобрык (гэта яго родны брат, вядомы паэт Янка Бобрык загінуў у Ленінградзе ў блакаду, пахаваны на Піскароўскіх могілках), які аказваў зняволенаму Грахоўскаму матэрыяльную дапамогу і маральную падтрымку. З болем паведамляецца, што жонка і нават бацька адцураліся ад яго, вязня. Так з арыштам паэта першая сям'я была страчана назаўсёды.

Бяспамяцтва або кароткая памяць - вялікая бяда, нават трагедыя кожнага народа, калі большасць сучаснікаў могуць прыгадаць свой радавод не далей, як да трэццяга калена. С. Грахоўскі не аднойчы падкрэслівае, што і беларусу найчасцей застаецца адно: гадаць, чыя кроў цячэ ў яго жылках: татарская, габрэйская ці напалеонаўскага салдата: “І хто ў маім азваўся слове - радзімічы, ці крывічы” [3, с.101]. Усведамленне нацыянальнай годнасці падмацоўваецца наступнай дэкларацыяй, у якой засведчана далучанасць да вытокаў:

І тым заўседы ганаруся,

Што ў шчаслівейшую пару

Я нарадзіўся ў Беларусі

І так, як маці, гавару [3,с.101].

Можна разважаць і спрачацца наконт “шчаслівейшай пары”, але нельга не адзначыць, што любоў да бацькоўскай зямлі, да Беларусі нязменная, шчырая, вывераная жыццёвымі выпрабаваннямі паэта. На жаль, яму не заўсёды ўдаецца пазбавіцца ад звыклых, стэрэатыпных уяўленняў.

У лірыцы С. Грахоўскага ёсць нямала вершаў, дзе дэкларуецца вернасць Радзіме, гатоўнасць аддаць за яе жыццё: “Вера” (з прысвячэннем У.Мяжэвічу, разам з якім пакутаваў на этапных дарогах), “Беларусь”, “Радзіма”, “Бацькаўшчыне”. Аднак, як і ў многіх іншых творах сацрэалізму, у іх адчуваецца зададзена-схематычны, ідэалізавана-спрошчаны падыход да рэчаіснасці. Лексемы “радзіма”, “айчына”, “бацькаўшчына” - даволі аб'емныя, шматзначныя, маюць самыя розныя вымярэнні: геапалітычнае - тыя шыроты і мерыдыяны, дзе раскінулася краіна, дзяржава, у якой ты жывеш і лічыш сваей Радзімай; сацыяльна-гістарычнае - той соцыум, тое грамадства, індывідыумам якога ты з'яўляешься, у якім фарміруецца нацыянальная свядомасць асобы, яе гістарычная памяць; духоўнае - куточак бацькоўскай зямлі, дзе ўпершыню зірнуў на свет, слухаў з калыскі мову і песні маці, дзе магілы продкаў. Калі шырока распаўсюджаны ў літаратуры мінулых дзесяцігоддзяў вобраз маці-Радзімы напаўняецца не столькі духоўным, колькі сацыяльна-палітычным сэнсам, а бацькоўская зямля, Бацькаўшчына, Айчына атаясамліваюцца з дзяржаўным монстрам, звычайна тады ў вершаваныя радкі паэта пракрадваюцца чужародныя інтанацыі:

Праз гора, праз пажары і пакуты

Вяла ў суровы, справядлівы бой.

І як нам ні даводзілася крута,

Былі мы не разлучныя з табой,

А ты была ласкавай і суровай,

І клопаты ў нас былі адны,

Калі ты часамі нахмурыш бровы,

На маці не пакрыўдзяцца сыны [1, с.17-18].

Праз творчасць С.Грахоўскага праходзіць лейтматыў далучанасці асабістага лесу паэта да лесу Бацькаўшчыны, Беларусі. У вершы “Дубовы ліст” ідэя нацыянальнай годнасці і грамадзянскасці лірычнага героя бачыцца ва ўмоўна-асацыятыўных рэаліях, у аснове якіх - своеасаблівая вобразная трыяда: дубовы лісток, які кожнай жылкай зліваецца з жылкамі далоні лірычнага героя, нагадваючы абрысы Беларусі на “мапе” свету:

Стаяць дубровы ў жнівеньскай красе,

Ляцяць у вырай жураўлі і гусі,

Дубовы ліст, у жылках і ў расе,

Мне нагадаў абрысы Беларусі.

Яго мая кранаецца рука,

А ен нібыта выкаваны з броні,-

І жылка кожнага дубовага лістка

Злілася з жылкамі маей далоні [3, с.34].

У многіх вершах С.Грахоўскага паэтызуюцца прадстаўнікі розных нялегкіх рабочых прафесій, услаўляецца прыгажосць працавітых рук (“Маляр”, “Кранаўшчыца”, “Прыгожыя рукі”, “Дыспетчар”, “Ганчар”), але сення яны чытаюцца без асаблівага захаплення. Хоть аўтар і спрабуе знайсці для кожнай прафесіі нешта свае, істотнае, прыцягальнае, тым не менш у паказе толькі светлых бакоў, гераізацыі працы яму не ўдаецца абмінуць агульнаўсталяваную зададзенасць. Сення, калі знікла патрэба выдаваць жадаемае за існае, да прафарыентацыі мы падыходзім з іншымі меркамі, больш цвяроза і разважліва. Характэрны ў гэтых адносінах верш “Сейбіт”, які вызначаецца шчырымі, непрыдуманымі пачуццямі. Вяскоўцы праводзяць у апошні шлях аднаго з хлебаробаў, які “пяцьдзесят разоў сеяў пасеяў жыта і пяцьдзесят разоў абмалаціў” [3, с.76], не патрабуючы падзякі за сваю сумленную працу і ніякай увагі да сябе. Апошняе развітанне - першы і адзіны клопат, якога ен запатрабаваў ад людзей. Гэты верш прымушае задумацца над лесам працаўнікоў вескі, ператвораных таталітарным рэжымам у дармавую рабсілу.

У творчасці С.Грахоўскага абазначаюцца даволі шырокія геаграфічныя абсягі, ад Глуска да няходжаных таежных дарог Сібіры. З многіх вершаў відаць, што паэт “геаграфію вучыў не па канспектах” (“Мае пакаленне”, “Мы ўсе спазналі і прайшлі…”, “На арэлях памяці”, “На сібірскім тракце”). Чытаючы пра “гераічнае” пакаленне, якое “разам з бацькамі валіла тайгу і драбіла каменне”, на жаль, нельга падзяліць аптымізму, ведаючы, што ў многіх выпадках гэта было вынікам далека не рамантычнага парыву. Суровую праўду “вялікага перасялення” ў Сібір, на Калыму і Салаўкі грамадскасць адкрыла для сябе ў асноўным толькі напрыканцы ХХст.

У вершах, прысвечаных сябрам па няшчасці, шмат намекаў, недагаворанасці, умоўнасці. Так, у вершы “Мне сняцца суніцы” лірычнаму герою ў сне вяртаюцца з забыцця бесклапотныя абразкі маладосці: “ Мы з колішнім другам суніцы // Збіраем у роснай траве” [3, с.91]. Друг весела “пяе і рагоча”, радуецца жыццю: “ Блакітныя свецяцца вочы, // І вусны ў крывінках суніц” [3, с.91]. Моцнае эмацыйнае ўздзеянне, трагічнае суперажыванне гэтага верша - у жорсткай несправядлівасці явы і сну. Вяртанне ад сну ў рэальнасць абуджае балючыя струны душы: “Упаў, як падстрэлены птах, // Мой друг у глухім катлаване // З крывінкай на сцятых губах” [3, с.91]. Відавочна, што пошукі непаўторнасці вобразнага ўсведамлення нярэдка адбываюцца на сумежжы рэальнага і ўяўнага. Неабходнасць пашырэння асацыятыўнасці мыслення вымушае паэта звяртацца да сферы падсвядомага, і гэты зварот, як правіла, пленны і паспяховы.

Аднак у шэрагу вершаў 60-першай паловы 80-х гг. крывавая і трагічная праўда падмяняецца (асабліва ў адлюстраванні рэвалюцыйных падзей, гісторыі грамадзянскай і другой сусветнай войнаў) паэтычным услаўленнем гераізму народа (“вечны агонь”, “Бацькі і дзеці”, “Беларусь”, “Заўседы ў дарозе”). Нярэдка расцягнутыя і шматслоўныя, гэтыя творы хутчэй нагадваюць зарыфмаваную прозу. “Гавару пра недахопы Сяргея Грахоўскага рэзка, мо і занадта рэзка, - зазначаў у свой час Р.Бярозкін, - бо ведаю, колькі добрых вершаў есць у гэтага цікавага паэта. Пазбыцца б яму толькі павярхоўнасці і рэзанерства, унутранай несвабоды, схільнасці “выкладаць” аздобленае словам пачуццетам, дзе трэба жыць гэтым пачуццем у самім вершы, у самім слове…”[5, с.232]. На жаль, асобным вершам, напісаным да сярэдзіны 80-х гг., якраз і не хапае ўнутранай свабоды, раскаванасці думак і пачуццяў. На гэта былі, вядома, шматлікія прычыны, і перш за ўсе - дваццацігадовая адарванасць ад родных каранеў і жывога літаратурнага працэсу. І тым не менш, многія вершы С.Грахоўскага гэтага часу з'яўляюцца бясспрэчнай творчай удачай, якая найбольш спадарожнічае аўтару там, дзе ен застаецца самім сабой і сапраўдныя чалавечыя пачуцці бяруць верх над схематызмам і казеншчынай. У лепшых варыянтах паэзія С.Грахоўскага - гэта своеасаблівы летапіс эпохі з яе катаклізмамі і шматлікімі ахвярамі, жорсткасцю і безабароннасцю, прагай жыцця і першаадкрыццяў (“На сібірскім тракце”, “Расплата”, “На арэлях памяці”).

Пасля вяртання з лагераў і ссылак да беларускіх пісьменнікаў (Л. Геніюш, С. Грахоўскага, А. Звонака, С. Новіка-Пеюна, П. Пруднікава, Я. Скрыгана, М.Хведаровіча) прыходзіць “другое дыханне”. Асабліва моцна адчуваецца ў іх творах повязь з роднай зямлей, прыпадаючы да якой яны прагна ўдыхаюць яе гаючы водар. Наўрад ці адразу хапіліся яны асэнсоўваць перажытае, заведама складваючы напісанае ў стол. Як пасля вайны аглухлая ад грымотаў літаратура пэўны час пазбягала ваеннай тэматыкі, залечваючы раны, так і былыя лагернікі гаілі боль душы, праходзілі адаптацыю ў новых умовах, набіраліся вопыту, спялілі пісьменніцкае майстэрства. Вось чаму дамінуючым і найбольш пленным у паэзіі С.Грахоўскага да сярэдзіны 80-х гг. з'яўляецца па-свойму быційны, натурфіласофскі падыход да рэчаіснасці. Асноўныя матывы яго вершаў і паэм - “вечныя” і менш небяспечныя, далекія ад ідэалогіі духоўныя каштоўнасці. Лепшыя пейзажныя замалеўкі, вершы пра маладосць і каханне, багацце чалавечай душы і сення не страцілі свежасці ўспрымання. У іх, як правіла, паўсядзенны, звыклы прадметны свет упісаны ў лірычны кантэкст, набываючы адухоўленасць у лірычным жывапісе, майстрам якога побач з П.Броўкам, П.Панчанкам, Р.Барадуліным, Н.Гілевічам, С.Законнікавым без усялякіх нацяжак можна назваць і С.Грахоўскага.

У сапраўдную сімфонію хараства зліваюцца розныя адценні фарбаў, шматгалоссе птушынага шчэбету, пах лесу, поля, ветру, сасны. У гэтай сімфоніі пераважаюць светлыя колеры, мажорны настрой і неадольная прага жыцця (“Зачараванасць”, “Сунічны сок”, “Люблю зямлю, што пахне лесам…”, “Колеры”):

Я сок бярозавы з надрэза

Губамі прагнымі лаўлю,

І рэкі, што прапахлі лесам.

І зрубы звонкія люблю [3, с.47].

У лірычных пейзажах С.Грахоўскага перададзены бясконцы рух, зменлівасць у прыродзе. Гэта адначасова і роздум над лёсам чалавека як часцінкі Сусвету. Змены ў календары прыроды адэкватныязменам у чалавечым узросце. Кожная пара ў жыцці чалавека нагадвае пэўную пару года, маючы найбольш істотныя каляровыя адзнакі. Так вясной, калі надыходзіць свята сонца і вады, а ў лесе і полі чуецца таемны шэпт, шматгалосы птушыны звон, усюды становіцца светла і зелена (“Колеры”, “Зялёны ветразь”). Вясной з абуджэннем ад сну і абнаўленнем у прыродзе наступае катарсіс, ачышчэнне душы (“Раскрыліся пялесткі”, “Прадвесне”, “Вясной”), таму, зіму перажыўшы, паэт з асаблівай нецярплівасцю чакае вясну.

Летам з лесу пахне суніцамі, расцвітаюць стракатыя, рознакаляровыя палявыя краскі; хвалюецца ад подыху ветру даспелае жыта, чакаючы жніва; пераважаюць жоўтыя, сонечныя фарбы: “І сонца між аблокаў на вадзе // Гайдаецца, як жоўценькі гарлачык” [1, с.298] (“Сунічны сок”, “Ліпеньскае поле”, “Подых лета”, “Жнівень”, “Жніво”), а восенню ў прыродзе зіхацяць “усіх адценняў фарбы”. Нечакана паэт прыходзіць да высновы, якая сведчыць, што назіранні над прыродай з'яўляюцца толькі зыходнымі пастулатамі ў роздуме над лёсам творцы і яго мастацкіх набыткаў (“Колеры”, “Верасень”, “Асенні дзень”):

Так і паэзія - зялёная вясной,

А восенню - ўсе колеры ў ёй [1, с. 299].

Зазімак, зіма - гэта снежная белізна за вокнамі і серабрыстыя пасмы валасоў як адзнака паважанага ўзросту, калі сэрца і душа, аднак, па-ранейшаму застаюцца маладымі ў чаканні новай вясны (“Зазімак”, “Снежань”, “Зіма”, “Завіруха”). З гадамі не растрацілася цяпло душы, не прапала творчая энергія і ўменне амаль па-дзіцячаму радавацца жыццю, здзіўляцца і захапляцца прыгажосцю навакольнага (“Апошні снег”, “Здзіўленне”): “Бягу па снезе і смяюся, Забыўшыся пра сівізну” [1, с. 235].

Уменне здзіўляцца і захапляцца, як сведчанне адухоўленасці асобы, з'яўляецца найпершай умовай творчага натхнення (“Каб пісаліся вершы…”):

Каб пісаліся вершы,

Трэба быць закаханым

У жанчыну, у неба,

У добрых людзей!

І ад шчасця заўседы

Быць крышачку п'яным

І ніколі, ніколі

Не траціць надзей.

Трэба быць закаханым

У гоманы бору.

У світанні над полем,

У дождж на сяўбе,

Трэба быць закаханым

У сінія зоры

І ніколі, ніколі -

Ў самога сябе [1, с.150].

Альтруістычныя адносіны да рэчаіснасці выяўляюцца і ў іншых вершах (“Багацце”, “Што я ў цябе даўно ў даўгу”). Багацце для С.Грахоўскага - гэта шчодрасць душы, уменне падзяліцца з людзьмі апошняю скарынкай: “А ўсе, што маю, аддаю, // І тым шчаслівы і багаты” [1, с.162].

У апошнім з вершаў ёсць паняцце “караць дабратой”. Гэта, відаць, таксама адна з праяў альтруістычнага погляду на свет, - своеасаблівае талстоўства, якое патрабуе не помніць зла нават у адносінах да сваіх крыўдзіцеляў. Так, у “Зоне маўчання” прыгадваецца сустрэча з былым энкэвэдзістам Лукашонкам, што папаў у лагер у якасці зняволенага і, як ні дзіўна, шукае абароны ў былой сваёй ахвяры, просячы абараніць яго ад крымінальнікаў, якія называюць “лягавым” і заганяюць пад нары. С.Грахоўскі дапамог уладкаваць яго на кухню: “Мабыць, у мяне нешта было ад талстоўства, - разважае ен, - караць дабратою. Для тых, у каго хоць трошачкі асталося сумлення, - найбольшая кара, а нягоднік нягоднікам і памрэ” [9, с.130].

С.Грахоўскі прымушае задумацца над той мяжой, якая аддзяляе дабро ад зла, любоў ад нянавісці. Увасабленнем зла з'яўляецца драпежная птушка каршун (аднайменны верш), якая нападае на слабых і безабаронных. У гэтай алегорыі адкрываецца незвычайна шырокі падтэкст і багаты спектр асацыяцый, што прымушаюць задумацца над многімі праблемамі ў сучасным жыцці. Найбольш паслядоўна, аднак, у творчасці да сярэдзіны 80-х г. засяроджваецца ўвага на “пачуццях добрых”, гуманных, якія паэт разумее не абстрактна, а канкрэтна, як актыўную дзейнасць, неабходнасць “тварыць дабро, як дыхаць і любіць” (“Калі прыходзіць неспадзеўкі сталасць…”). Лірычны герой перажывае сапраўднае “свята душы”, калі хата багата гасцямі, некаму ў пару сказана добрае слова, некага падтрымаў у бядзе, сляпога перавёў цераз ручай, з пашанай пакланіўся бязногаму (“Баліць душа па кожнаму калеку…”, “Нельга не забыцца, не адкласці…”, “Сэрца”, “Свята душы”, “Прага душы”). Як відаць, паняцце “душа”, якім нярэдка аперыруе паэт, ужываецца не столькі ў біблейскім, колькі ў зямным сэнсе, увасабляючы высокую духоўнасць асобы. Уменне тварыць дабро разглядаецца як найвышэйшая праява духоўнасці, як своеасаблівы талент (“Дабрата”):

Усе праходзіць, быццам дождж няроўны, -

І боль, і злосць, і дробная брыда,

А застаецца важны і галоўны

І самы светлы талент - дабрата [1, с.133].

У паэзіі С.Грахоўскага сінтэзуюцца лірычны, эпічны і публіцыстычны пачаткі. Спавядальныя інтанацыі спалучаюцца з апавядальна-гутарковымі. Мастацкае мысленне паэта, яго светабачанне выяўляюцца ў традыцыйнай манеры пісьма, прадметнай дэталізацыі і рэчыўнай канкрэтыцы вобразаў, пільнай назіральнасці і зрокава-асязальных асацыяцыях. Падзейнасць, натуралізацыя фактычнага матэрыялу, пластычнасць малюнкаў, дынаміка, зменлівасць уражанняў, поліфанічнае гучанне, шматфарбнасць, дамінанта светлых колераў - усё гэта пацвярджае інтэнсіўнасць навізны пошукаў, якія вядуцца пераважна ў рэалістычным і імпрэсіяністычным рэчышчах.

Дабрата, любоў, каханне, шчасце - гэтыя філасофскія катэгорыі з'яўляюцца асноўнымі ў лірычным роздуме С.Грахоўскага. Гуманныя пачуцці скіраваны да пэўных аб'ектаў. Здольнасць праяўляць любоў да людзей, да зямлі, да кожнай маленькай істоты з'яўляецца неабходнай умовай для шчасця (“Патрэбен чалавеку чалавек”, “Любоў”, “Давер”): “А я шчаслівы, што з далоні // Кармлю маленькага шпака” [3, с.85]. Найвышэйшая праява гуманнасці, найвялікшы дар жыцця - каханне. У лірыцы С.Грахоўскага яно пераважае светлае, прыгожае, трывалае, загартаванае гадамі цяжкіх выпрабаванняў і выверанае на высокую маральнасць.

Узаемаадносіны з каханай, вобраз якой часцей за ўсе спісаны з рэальных прататыпаў, сагрэты вялікай павагай і шчырасцю, узаемадапамогайі падтрымкай. Закаханыя разам дзеляць радасці і нягоды (“Як я жыў без цябе?..”, “Будзь маею музаю…”, “Нас разлучалі версты і гады…”, “Шлюб”):

Мабыць, трэба было

Праваліцца у пекла,

Траціць блізкіх,

Пакутаваць, мерзнуць, гарэць,

Ратавацца,

Каб лютая сцюжа не ссекла,

Каб цябе пад Палярнаю зоркай

Сустрэць і пазнаць [3, с.48].

Вершы пра каханне, як і пейзажны жывапіс, складаюць лепшыя старонкі паэтавых кніг і сведчаць пра сапраўдную эстэтычную годнасць аўтарскага майстэрства, рэалізаванага перш за ўсе ў шчырасці і натуральнасці пачуццяў, у глыбіні і маштабнай запраграмаванасці мастацка-вобразных рэаліяў, у празрыстасці думкі.

Каханне, сямейнае шчасце за калючым дротам азмрочвалася гнетам абставін, балюча перажываў паэт страту першай сям'і. Пачуцці і на свабодзе не заўседы бываюць бясхмарныя (“І мы сварыліся…”, “Мы з табою жылі…”, “Позняя радасць”). Жыццёвы вопыт пераконвае паэта ў тым, што найбольш трывалае і грунтоўнае тое шчасце, якое даецца нялегкай цаной (“Лірычнае”, “Пра шчасце”): “Але пакутлівае шчасце За ўсё на свеце даражэй”[1, с.335].

Чалавек і прырода ў лірыцы С.Грахоўскага згарманізаваны ў адзінае цэлае, таму не выпадкова ўсе светлыя пачуцці і тонкія адценні настрою ўпісаны ў прыроднае асяроддзе, якое служыць фонам і падкрэслівае цэласнасць і гармонію Сусвету (“Сунічны сок”, “Хмель”, “Пралескі”, “Чысціня”, “Казка”, “Далёкая”). “Паэзія С.Грахоўскага, - як слушна зазначае А.Лойка, - гэта перш за ўсё школа выхавання пачуццяў добрых і прыгожых” [6, с.8].

3. Ліра-эпічныя творы С.Грахоўскага і яе жанравая характарыстыка

Пачуцці “добрыя і прыгожыя” асабліва характэрныя для ліра-эпічных паэм С.Грахоўскага , якія з'яўляюцца важкім укладам у беларускі эпас. Тры з іх - “Памяць” (1963), “Тры вымярэнні” (1964), “Паэма дарог” (1968) - звязаны адзіным вобразам лірычнага героя, за якога ад першай асобы часцей за ўсё прамаўляе аўтар. У лепшых - “Памяць” і “Паэма дарог” - узнаўляюцца ўражанні дзіцячых і юнацкіх гадоў. Праз асабістыя перажыванні падаецца цэлая гістарычная эпоха: падзеі першай імперыялістычнай і грамадзянскай войнаў, рамантыка рэвалюцыйнай барацьбы, вера ў ідэалы Кастрычніцкай рэвалюцыі. Выхад у вялікі і прасторны свет для малога хлапчука пачаўся на дарогах вайны, на якіх давялося зведаць беспрытульнасць бежанства: “Пад нарамі, у рызманах і ў брудзе // Качаўся я і непрыкметна рос” [3,с. 277]. З таго далекага дзяцінства запомніліся вакзалы, людзі, бязногія і аслеплыя салдаты. Здавалася, што ўвесь свет зрушыўся з месца:

Расхлістаны бадзяўся па марозе

Мурзаты трохгадовы чалавек

І думаў, што жывуць усе ў дарозе

І што ваююць людзі з веку ў век [3, с. 278].

Апошнія радкі прымушаюць задумацца над сэнсам крывавых бойняў. Ці патрэбны яны наогул? Што, акрамя гора, слез і заўчасных магіл, дае спрадвечнае крыважэрства? Гэты ж хлапчук з далекага дзяцінства паэта “у шарачку, у лапціках лазовых, у шапцы бацькавай і летам і зімой” [9, с.101] мае такі мірны выгляд! І народжаны ен не інакш, як для шчасця.

Можа, чалавецтва яшчэ не дастаткова цывілізаванае, каб спыніць усялякія мілітарысцкія памкненні? Але Ф. Дастаеўскі сцвярджаў адваротнае: “І што такое змякчае ў нас цывілізацыя? Цывілізацыя выпрацоўвае ў чалавеку толькі шматбаковасць адчуванняў і… рашуча нічога больш. А праз развіцце гэтай шматбаковасці чалавек яшчэ, бадай, дойдзе да таго, што адшукае ў крыві асалоду. Гэта ж ужо здаралася з ім” [Достоевский Ф. Село Степанчиково и его обитатели. Игрок. Записки из подполья. М., 1982. с. 244].

Дваццатае стагоддзе з яго войнамі, рэвалюцыямі, тыранамі, катоўнямі і рэкамі крыві як не трэба лепш пацвярджае празарлівую перасцярогу пісьменніка. Праўда, лірычны герой С.Грахоўскага, як і яго равеснікі, дзеці басаногай галыцьбы, не маглі раздумваць над такімі глабальнымі, агульначалавечымі праблемамі. Захапіўшыся рамантыкай рэвалюцыйнай барацьбы, атрыбутамі піянерскай і камсамольскай сімволікі, яны свята паверылі ў ідэалы камунізму, у неабходнасць сусветнай рэвалюцыі і існаванне варожых класаў, якія трэба знішчыць.

Пры гэтым рэвалюцыйная і класавая ваяўнічасць уставала ў рамантычным асвятленні. У літаратуры адлюстроўвалася пераважна героіка “праведнай” барацьбы. Не выключэнне ў гэтым сэнсе паэмы і лірычная проза С.Грахоўскага.

І ўсё ж, нягледзячы на традыцыйную аднабаковасць, мастацкае адлюстраванне галоднага, але прагнага да навукі камсамольскага юнацтва, першага кахання, працы ў Бабруйску ў беладрэўным цэху дрэваапрацоўчага камбіната(“З жалезнаю аднакалеснай тачкай // Мы абагнулі тры разы экватар” [9,с.104]) - гэта старонкі біяграфіі не толькі паэта і яго пакалення, але і гісторыя народа, якую нельга забыць і перакрэсліць. Ды і ці патрэбна гэта рабіць?

Моцнае ўражанне сваім гуманістычным пафасам і антываеннай скіраванасцю пакідаюць паэмы С.Грахоўскага “Бяссмертнікі” (1976) і “Трывожны маналог зямлі” (1977).

У першай з іх маці, якая ідзе ад вескі да вескі, ад абеліска да абеліска, шукаючы магілу сына, што не прыйшоў з вайны (загінуў пад Варшавай), - гэта вобраз рэальны і разам з тым рамантычны, узняты над прыземленай рэчыіснасцю, бо ў ім зліліся спрадвечныя спадзяванні ўсіх маці, скіраваныя супраць антычалавечнасці і жорсткай прагі крыві. Бяссмертнікі, якія маці паклала на магілу, сімвалізуюць незабыўную памяць у дачыненні да ахвяр масавых забойстваў людзей.

Калі з-пад пяра С. Грахоўскага выходзілі ўсхваляваныя радкі паэмы “Бяссмертнікі”, яму, напэўна, успаміналіся не толькі сябры-паэты, якія загінулі на вайне, як М.Сурначоў, чые радкі сталі эпіграфам да твора. Не мог, не меў права забыць ен і тых, хто загінуў у лагерным пекле.

Ідэйная вага паэмы “Трывожны маналог Зямлі” асабліва ўзрастае пасля катастрофы на ЧАЭС. Па-грамадзянску неабыякавае, рамантычна ўзнеслае прамаўленне ад імя Зямлі ўспрымаецца як своеасаблівая уверцюра да пастаноўкі вострых глабальных пытанняў і экалагічных праблем выжывання чалавека наогул.

Найлепшыя сярод ліра-эпічных твораў С.Грахоўскага - напісаныя на адным дыханні паэмы “Спаленыя масты” (1975) і “Ростань на світанні” (1980), прысвечаныя канкрэтным гістарычным асобам - Аляксандры Мураўевай і ўкраінцы паэтэсы Лесі Украінцы (Ларысе Косач). У аснове сюжэтаў абедзвух паэм дакументальна-дакладная канкрэтыка гістарычных падзей і фактаў. Абодва творы вылучаюцца сталасцю майстэрства, якое бачыцца ў імклівасці разгортвання дзеяння, у дынаміцы сюжэтных перыпетый, нарастанні драматычнага напружання, узмацненні лірычнага суперажывання, у маштабных высновах, што вынікаюць з роздуму над гісторыяй, спраектаванай у сучаснасць.

Паэма “Спаленыя масты” ўспрымаецца як працяг распачатай М.Някрасавым серыі мастацка-дакументальных партрэтаў расійскіх дзеабрыстак. Найбольш моцнай сілай эмацыянальнага ўздзеяння прыцягвае ўвагу някрасаўская паэма, прысвечаная княгіні М.Валконскай. гэты твор уражвае перш за ўсе трагічнай кантрастнасцю адлюстравання дзвух невымерных, неадэкватных “эпох” у адным пакутніцкім лёсе. С.Грахоўскі аддае перавагу дарожным уражанням сваей гераіні, сустрэчам яе з мужам і яго сябрамі, закутымі ў кайданы ў катаржным пекле. Вобраз Аляксандры Мураўевай гераічны, рамантычна ўзвышаны і разам з тым рэальны, зямны. У імя кахання і ўлюбнага абавязку яна ахвяравала свецкім дабрабытам, сваім здароўем, уласнымі дзяцьмі, яна пакінула сіротамі пад наглядам сваякоў: “Ей часта сніцца: Міша, Ліза, Каця // Бягуць за ею басанож услед” [3, с300]. З'яўленне Аляксандры Мураўёвай у чыцінскім астрозе было для вязняў сустрэчай з сапраўдням анёлам-ахоўнікам. Прывезенае ёю пасланне А.Пушкіна “У глыбіні сібірскіх руд”, адрасаванае дзекабрыстам, уздымала дух, умацоўвала веру і надзею на лепшыя часы: “З тае хвіліны вераю паэта // Жыла і хвалявалася турма” [3, с.303]. Прысутнасць каханых жанчын, іх клопат, увага, добрыя ласкавыя словы дапамагалі выжыць у тых нечалавечых умовах: “Для вязняў Аляксандра Мураўева // Сумленнем і надзеяю была” [3, с.304]. Пастаянны гнет бяды, нягодаў, балючыя перажыванні па асірацелых дзецях пры жывых бацьках няўмольна падточвалі сілы і без пары абарвалі жыцце гэтай цудоўнай, высокаадукаванай свецкай жанчыны. Часам адной мастацкай дэталю паэту ўдаецца выявіць цяжар пакутаў, што выпалі на яе долю: “Яна хавала слезы за усмешку, А гора выдавала сівізна” [3, с.304].

Абаяльная постаць Аляксандры Мураўёвай, надзеленай жаноцкасцю і мужнасцю, рашучасцю і ўражлівасцю, чуйнасцю да чужога болю і памкненнем да самаахвярнасці, жанчыны, што не пабаяліся прамяняць свецкае жыцце на ўсе пякельныя кругі, і сёння хвалюе сваёй духоўнай велічнасцю, прыўзнятасцю над часам:

...

Подобные документы

  • Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы. Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сучасная лірыка кахання. Праблематыка аповесці В. Быкава "Мёртвым не баліць".

    контрольная работа [39,1 K], добавлен 01.03.2010

  • У. Караткевіч – асоба рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык. Сацыяльна–філасофская і маральна–эстэтычная накіраванасть паэзіі. Паэзія У. Караткевіча і вусная народная творчасць. Любоўная лірыка У. Караткевіча.

    контрольная работа [27,6 K], добавлен 01.12.2010

  • Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.

    курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

  • Асвятленне творчасці Ясеніна ў сувязі з яго жыццёвымі перажываннямі, лёсам. Матывы любоўнай лірыкі розных гадоў жыцця пісьменніка і стылістычныя асаблівасці паэзіі. Уплыў жанчын, з якімі Ясенін спрабаваў звязаць свой лёс, на яго паэтычны творчасць.

    дипломная работа [76,9 K], добавлен 27.04.2012

  • Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

    курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014

  • Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.

    курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016

  • Кузьма Чорны - знакавая постаць для беларускага прыгожага пісьменства. Наватарскi характар творчасцi К. Чорнага. Маштабнасць мастацкай задумы пісьменніка. К. Чорны і літаратура "плыні свядомасці". Творы К. Гамсуна і К. Чорнага: падабенства творчасці.

    реферат [37,8 K], добавлен 23.03.2011

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Значэнне паняцця "свет мастацкага твора". Рэч як якасць знаку эпохі і асяроддзя пісьменніка. Прырода, час і прастора ў мастацкім творы. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. "Чужое" слова ў тэксце, інтэртэкстуальнасць, паняцце стылю.

    курсовая работа [74,6 K], добавлен 06.03.2011

  • Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека. Тэма кахання ў першай кнізе Яўгеніі Янішчыц. Метафізіка кахання жанчыны. Лірычная гераіня ў кнігі "На беразе пляча". Інтымная лірыка паэтэсы як малая энцыклапедыя кахання.

    курсовая работа [58,9 K], добавлен 12.01.2016

  • Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.

    реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры першай паловы XVI ст. Францыск Скарына. Першая друкаваная скарынаўская кніга – Псалтыр. Прадмовы Скарыны як важная крыніца вывучэння яго светапогляду. Лацінамоўная паэзія Беларусі XVI–XVІIІ ст. Мікола Гусоўскі.

    курсовая работа [97,7 K], добавлен 24.02.2011

  • Азнаямленне з жыццёвым і творчым шляхам А. Письмякова. Лірыка паэта наскрозь прасякнуты пачуццем патрыятызму і глубь любові да свайго роду, якія адлюстроўваюць праз апісанне прыгажосці Беларускага краю ў творах "Балада роду", "Трызненне паўстанца".

    курсовая работа [35,5 K], добавлен 05.03.2010

  • Агульнае паняцце аб літаратурным родзе, відзе, жанры. Эпас (эпічны род): сістэма эпічных відаў і жанраў. Сістэма драматычных відаў і жанраў. Лірыка (лірычны род). Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў.

    контрольная работа [57,9 K], добавлен 25.02.2011

  • Агульная характарыстыка царкоўна-палемічнай публіцыстыкі як своеасаблівый від пісьменства. Два этапы у развіцці і працяканні царкоўна-палемічнай публіцыстыкі. Творчасць Мялеція Сматрыцкага, яго першы друкаваны твор, найбольш значны творы автора.

    реферат [37,1 K], добавлен 25.02.2011

  • Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".

    курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014

  • Дзіцячыя гады Міхася Лынькова. Арганізацыя ліпініцкага партызанскага атрада у 1918. Апісанне жыццёвых даляглядаў прадстаўнікоў моладзі. Праблема калектывізацыі у творах пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці Пятрусь Броўка і яго творы.

    контрольная работа [40,6 K], добавлен 06.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.