Лірыка С. Грахоўскага
Вызначэнне паняцця "лірыка". Жыццё і творчасць С. Грахоўскі. Паэзія жыццёвых дарог як асноўная ў вершаванай спадчыне пісьменніка. Ліра-эпічныя творы С.Грахоўскага і яе жанравая характарыстыка. Ідэйна-мастацкі змест паэтычнага зборніка «Недапісаная кніга».
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 25.12.2015 |
Размер файла | 64,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Так з веку ў век у памяці суровай,
У вернасці каханню і красе
Жывая Аляксандра Мураўёва
Свой боль, і гнеў, і радасць нясе [3,с.305].
Роздум паэта над повяззю часоў, у якім бачыцца праекцыя гістарычных стасункаў на сучаснасць, сведчыць пра яго заклапочанасць асэнсаваннем і вырашэннем сённяшніх надзенных праблем:
…Змяніліся цары,
Адзін другога варты,
Мяняліся крыжы і ардэны,
Падвуснікі, бароды, бакенбарды,
А ўсе звінелі тыя ж кайданы [3,с.305].
Лёс Аляксандры Мураўёвай блізкі беларускаму паэту асабістымі матывамі. Хіба не нагадвае дзекабрыстак сваёй самаахвярнасцю яго жонка, якая дзеля сустрэчы са ссыльным мужам пехатой прайшла сто дваццаць кіламетраў па расхлябанай таёжнай дарозе. Невыпадкова ў мемуарных аповесцях С.Грахоўскага не раз называе Алю (у сапраўднасці Валянціна) - “мая дзекабрыстка”.
У паэме “Ростань на світанні” дзеянне адбываецца на пачатку стагоддзя ў Мінску, у доме Нарэйкі, на рагу Шырокай і Міхайлаўскай, куды Леся Украінка прыехала, каб аблегчыць пакуты свайго каханага Сяргея Мяржынскага (вядомы беларускі марксіст), які памірае ад сухотаў. Тут, ля ложка, у стане незвычайнай эмацыянальнай узрушанасці, як крык трагічна абарванага смерцю кахання, напісана паэма “Апантаная”:
Вятры да самай раніцы гулі,
Здавалася, гайдаецца хаціна,
А на старонках сшытка ажылі
Месія, Мірыам і Палесціна.
Радкі пісала, як лісты сябрам,
Што недзе на Дняпры і на Палессі.
І ў кожным смелым слове Мірыам
Гучаў усхваляваны голас Лесі [3,с.315].
Побач з біблейскімі матывамі і вобразамі ў творы “ажываюць” гістарычныя і літаратурныя рэмінісцэнцыі. Невыпадкова хворы Сяргей Мяржынскі паміж явай і сном, на мяжы свядомага і падсвядомага згадвае К.Каліноўскага:
Ён трызніць: “Эшафот высокі,коўзкі…
Куды вядзе бяда бяду?
Прабачце. Кліча Каліноўскі…
Вы пачакайце… Я прыду” [3,с.317].
На сумежжы паміж рэальнасцю і фантазіяй прачытваецца ці не адзін з лепшых раздзелаў паэмы С.Грахоўскага - “Заінелыя журавіны”, які пачынаецца падрабязнай бытавой занатоўкай з натуры базару на Траецкай гары, куды Леся прыйшла купіць журавінаў для хворага. Тут чакала яе неспадзяваная сустрэча з дасціпным і па-народнаму мудрым дзядзькам Дамінікам, бацькам будучага паэта Янкі Купалы. Ен не толькі прадаваў адборныя журавіны (“Яны за Селішчамі ў нас растуць, бывае, па арэху” [3,с. 310]), але і запрашаў у госці, а таксама паведаміў у гутарцы, што сын Яська “Сам з галавы складае вершы” [3, с.310]. Бацька прасіў паспагадаць і дапамагчы сыну “Убіцца ў нейкую кантору” [3, с.310]. Парада ўкраінскай паэткі, у якой падкрэслена прагучалі патрабаванні не толькі эстэтычнага кшталту, але і звязаныя з клопатам пра нацыянальную годнасць творчай асобы, не страціла сваей надзённасці і на парозе ХХІ ст.:
Хай піша, што ў душы гарыць,
Шукае сілу ў кожным слове
І не забудзе гаварыць
На матчынай пявучай мове [3, с. 310-311].
Тое, што ўяўлялася прыдуманым, малаверагодным, набывае ўяўленне праўдападобнасці. Сакрэт мастацкага майстэрства якраз і бачыцца ў тым, каб ператварыць містыфікацыю ў рэальнасць і наадварот.
4. Ідэйна - мастацкі змест паэтычнага зборніка пісьменніка «Недапісаная кніга»
Адметнай паэтычнай з'явай 1990-х гадоў стаў зборнік вершаў С. Грахоўскага «Недапісаная кніга» (1996), выдадзены паэтам да 83-годдзя сваей творчай дзейнасці. У першым раздзеле кнігі - «Лірычная памяць» - паэт нібы падводзіць вынік усяму свайму жыццю: «Імкліва бягуць за гадамі гады, // Як познія горкія слезы»; акрэслівае маральную мяжу, да якой падышло наша грамадства: «Пусцеюць душы і пусцеюць паркі»; гэтымі словамі выразна ўдакладняецца ідэйная пазіцыя аўтара, несумяшчальная з двурушніцтвам, кар'ерызмам, прыстасавальніцтвам.
Лірычная памяць паэта ўбірае ў сябе юнацкія гады («Майму інстытуту», «Равесніца», «Далекае», «Незваротнае», «Ваганні»), успаміны аб сустрэчах з каханай («Сцюдзеная ноч», «Белы бэз», «На Пцічы», «Чаромхавы чад», «Твае далоні пахнуць першым снегам»). Увогуле, для кнігі характэрна ўвага да «экалогіі пачуццяў, экалогіі кахання» чалавека. С. Грахоўскі ставіць інтымны пачатак на першае месца. Суб'ектыўны фактар у яго творчасці ўзмацняецца. Адсюль асаблівая ўвага да тэмы кахання, якая ў складаны, «перыпетыйны» час раскрываецца па-новаму.
Вершы на тэму кахання разнастайныя і па форме, і па змесце, па інтанацыі і філасофскім падыходзе. Яны вызначаюцца глыбіней падтэксту, выразнасцю псіхалагічнага малюнка, драматызмам. Часам умоўна-сімвалічны і рэальны планы пераплятаюцца, дапамагаючы перадаць стан душы лірычнага героя («Каля вогнішча», «На шыбах - белыя лілеі», «На Пцічы»). Адлюстроўваючы шматлікія адценні пачуцця, аўтар шукае адметныя сітуацыі, закранае адпаведныя псіхалагічныя ўзроўні.
Каханне, паводле назіранняў паэта, дапамагала і дапамагае людзям «адолець, абмінуць і абысці» ўсе няшчасці і цяжкасці. Герой перажыў і пакуты, і здраду, але гэта толькі перадгісторыя сапраўднага кахання («Белы бэз», «Чаромхавы чад», «Шлюб», «Завялыя рамонкі»). Асабліва паказальны ў гэтым сэнсе верш «Хвіліна развітання»:
І за сібірскай колкай агароджай
Здавалася ты самай дарагой,
Бо верыла у будучае шчасце,
А шчасце - не расстацца у жыцці,
І гора, і наступныя няшчасці
Адолець, абмінуць і абысці» [7, с. 29].
Дадзены твор пранікліва-лірычны, у ім чалавечы боль і радасць максімальна набліжаны адно да аднаго, пераплецены і злучаны ў сэрцы героя, якое дае прытулак для ўласных і людскіх сумненняў і нягод.
Каханне - цуд, таямніца, дар божы, яно сведчыць пра маладосць і жыццёвую сілу чалавека. У глыбока лірычных творах мастак не саромеецца шчырасці пачуцця:
Я траціў і развагу, і спакой,
Пачуўшы голас ціхі і спакусны,
Лавіў руку гарачаю рукой
І вуснамі - асмужаныя вусны [7, с. 30].
Аднак, у шматлікіх вершах С. Грахоўскага пра каханне гучаць і восеньскія мелодыі незваротнасці, няўмольнасці часу, усеразбуральнага і абыякавага ў сваей адвечнай хадзе:
Пастой… Паслухаем і пазайздросцім,
Пакуль праменьчык радасці не згас
Бяздумнай і вясёлай маладосці,
Якая больш не вернецца да нас [7, с.21].
Менавіта таму жыццё набывае асаблівую каштоўнасць і сэнс, дорыць у каханні ўзаемную асалоду пачуццяў і перажыванняў.
Часта роздум С.Грахоўскага аб канчатковасці чалавечага існавання, аб непаўторнасці кожнага яго імгнення нараджае сум («Мелодыя», «Дагарае леташняе лісце», «Позняя восень»), «светлы смутак» і «салодкі боль». Сум для паэта - гэта адчуванне далучанасці да клопатаў чалавека, яго мінулага, сучаснага і будучага, здольнасць самаахвяравання ў імя іншых. Нават шчасце, каханне будуць няпоўнымі без суму. Сумныя вочы каханай. Сумная памяць. Сумнае само жыцце: «Імкліва бягуць за гадамі гады, Як познія горкія слезы» [7, с.51].
Неабходна звярнуць увагу на мастацкі бок паэзіі С. Грахоўскага. Часам паэт нібы абыякавы да рыфмаў, яны прыходзяць як бы самі сабой, галоўнае, каб у вершы прабілася праўда пачуцця. Сустракаецца нават банальная рыфма, якая псуе верш, зніжае яго мастацкасць: «мушу - душы» [7, с.108], «дагарае - іграе» [7, с.36], «сагрэць - дагарэць», «замялі - звілі» [7, с.8], «вал - павал» [7, с.34]. Часцей за ўсе сустракаецца рыфма дакладная, хоць і не вызначаецца навізной: «знарок - крок», «парога - старога», «не дуры - на двары», «мошчы - любошчы», «давідна - адна» [7, с.94].
Удала вынесена ў рыфму слова «посах» у аднайменным вершы. У цэнтры ўвагі паэта посах, падораны Я. Скрыганам. Гэта слова акумулюе ў сабе ўсю лірычную энергію страфы. І таму не заўважаецца традыцыйная рыфма «трава-галава» [7, с.97]. Свежыя рыфмы: «дваццаць тры - вятры», «тэлефона - утрапена» - у вершы «Маўчанне», у іх заключаны значны сэнс, засяроджваецца лірычная напружанасць:
Зноў цягнецца рука да тэлефона,
І набірае лічбу дваццаць тры
А потым трубку кідаю ўтрапена,
Бо толькі трубяць за акном вятры [7, с. 96].
Верш «Музыка» пабудаваны на адных дзеяслоўных рыфмах: «вярэдзіць - папярэдзіць», «лячу - заплачу», «ўпаду - вяду», «лячу я - чую» [7, с. 99]. У дадзеным выпадку такая рыфма прыдатная, бо перадае дынаміку падзей і пачуццяў:
Я адрываюся ад мітусні і тлуму
І забываюся уласнае імя,
Пакіну на зямлі і клопаты, і думы [7, с. 99].
Вылучаюцца свежасцю, навізной і такія рыфмы, як «купена - Шапэна» [7, с.98], «восень - вось ен», «злева - залева», «растрывожыць - варожыць», [7, с.100], «змроку - зроку», «не плач - уцякач», «адкуль - ад куль» [7, с.103] і інш.
Неабходна адзначыць, што сярод звыклых выразаў пракідаюцца выдатныя знаходкі («На шыбах - белыя лілеі», «Твае далоні пахнуць першым снегам», «Сцюдзеная ноч»), у якіх лірычнае пачуцце - шчырае і сапраўднае:
Туманны вечар.
І карункі снегу
На вербах і на чырвані рабін
Мне нагадалі даўнюю кунегу
Як на марозе палымнелі губы,
Твая дрыжала у маей рука [7, с. 12].
Здольнасць любіць жыццё, людзей, прыроду выпакутавана лірычным героем. Любоў для яго - гэта перш за ўсё цяжкая душэўная праца, з яе падзеннямі і ўзлетамі, набыткамі і стратамі. Пры гэтым адбываецца духоўны рост героя, яго сталенне. Адсюль - пастаяннае хваляванне аб захаванні душы, а таксама боль за сучаснага чалавека, які часам забывае аб духоўных каштоўнасцях:
Не агораць збавення нідзе,
Ні ў пракленах, ні ў шчырым маленні,
Бо на нас, як пагібель, ідзе
Дэфіцыт дабраты і сумлення [7, с. 268].
Мэта паэзіі, у разуменні С. Грахоўскага, - гэта сцвярджэнне і захаванне духоўных каштоўнасцей, няхай нават насуперак асабістаму шчасцю і спакою:
Боль за сябе і за народ
Скалечыў і маю душу,
Таму ўжо каторы год
Крывею ўласнаю пішу,
Пакутую, але не лгу <…> [7, с. 163].
Сум і душэўны боль, як правіла, суправаджаюць творчасць, робяць чалавека праніклівым, дапамагаюць супрацьстаяць самазаспакаенню. Лірычны герой С. Грахоўскага бязлітасна судзіць сябе, калі заўважае хоць малейшыя прыкметы самазадавальнення: «Жыцце ўсяго адно, і часу мала, // Таму спяшайся і пішы, пішы» [7, с. 131].
Сцвярджэнне святасці чалавечага духу - галоўная задача пісьменніка. Лірычны герой не баіцца болю, пакут:
Таму, нібыта Авакум,
Пакутую за ўсе пакуты,
Душа заходзіцца ад дум,
Нібы ад горкае атруты [7, с. 109]).
Боль не разбурае гармоніі жыцця, а спрыяе нараджэнню і сцвярджэнню яе. лірыка грахоўскі твор паэтычны
Даверлівай і ўсхваляванай інтанацыяй, тонкім разуменнем чалавека, яго сувязей з жыццем, прыродай, псіхалагічнай дакладнасцю і лаканізмам выражэння душэўных зрухаў пазначаны і вершы «Фінал», «Крыж», «Аўтаэпітафія», «Скарб», «Яшчэ б адну вясну адвеснаваць». У гэтых і многіх іншых творах С. Грахоўскі па-майстэрску перадае адчуванне хуткаплыннасці жыцця, сумненні ў дасягнутых імкненнях і ідэалах, таму з кожным годам узрастае жаданне знайсці новыя шляхі, каб спець сваю лепшую песню:
Так з ночы ў ноч караю і караю
Сваю недасканалую душу,
Усё, што непакоіць, паўтараю,
А раніцай, як споведзь, запішу [7, с. 234].
Знешне спакойная, ураўнаважаная інтанацыя падкрэслівае глыбокі трагізм таго, што адбываецца ў паэтавай душы.
Вершы С. Грахоўскага апошніх гадоў напоўнены схаваным драматызмам ад адчування «апошняй вярсты» («Журавы», «Неюбілейны», «Адзінае жаданне», «Мае радкі», «Мара», «Казка жыцця», «Прычына»). Стан душы лірычнага героя, увесь боль, выкліканы жыццёвымі расчараваннямі і роздумамі аб смерці, дапамагаюць перадаць часцей за ўсё афарыстычна арганізаваныя пытальныя сказы:
Куды мне дзецца ад тугі
І ў каго знайсці спагаду.
Як вузел развязаць тугі,
Што зблытаў і любоў, і здраду? [7, с. 127].
Такі горкі роздум падштурхоўвае лірычнага героя даражыць кожным жыццёвым імгненнем, прыслухоўвацца да яго музыкі, яго адценняў, гукаў.
Драматызацыя лірыкі знаходзіць не толькі змястоўнае, але і фармальнае выяўленне ў выглядзе вершаў-дыялогаў («Бежанцы», «Апошняя»). Публіцыстычная завостранасць голасу С. Грахоўскага абумовіла распрацоўку новых паэтычных форм, стылявую іх поліфанію. Паэт часта звяртаецца да сімволікі, укладваючы ў яе багаты філасофска-эстэтычны змест («Над прорваю», «У сацлагеры», «Спруты», «Тупікі»). Многія творы гэтага цыкла маюць выразныя адбіткі эпасу. Ліра-эпічнымі ўяўляюцца нам вершы «Век», «Змена - змене», «Вечныя». Гэта вершы-апавяданні, балючыя занатоўкі пра сенняшні час.
С.Грахоўскі з гнятлівасцю, горыччу і трывогай гаворыць пра катастрафічнасць існавання чалавека, усвядомлена пратэстуе супраць антыдухоўнай, антычалавечай стыхіі, што захліснула свет. Гуманізм, дабрыня, справядлівасць, свабода і роўнасць усіх людзей - арыенціры паэта. Таму ен усей душой не прымае «практыку дзікага капіталізма», нажывы, пратэстуе, выкрывае псеўдадэмакратаў, чыноўнікаў, бачыць новых каралёў, якія «махлярствам і страчаным сумленнем, як ліпку, абдзіралі свой народ» [7, с.165]. Адбылася сацыяльная мімікрыя: былыя камуністы, высокага рангу чыноўнікі зрабіліся капіталістамі, сярод іх і тыя «марксізму дактары навук і кандыдаты», якія хутка перабудаваліся:
Прызначылі народных дэпутатаў
І тыя рушылі зацята на народ,
Да мікрафонаў, да дэбатаў,
Абы рабіць усё наадварот [7, с. 204].
Грамадзянская пазіцыя паэта-патрыёта, чалавека з абвостраным пачуццем сумлення, адказнасці за ўсе, што адбываецца на зямлі, прымушае ўсе часцей выкарыстоўваць форму непасрэднага звароту да адрасата - да маці, Радзімы, беларусаў. Звароты выконваюць у творах розную ідэйна-мастацкую функцыю. Напрыклад, у лірычным маналогу «Маці» паэт выказвае ўдзячнасць сваей Радзіме - «маці беларускай» - за працавітасць, вытрымку ў цяжкія хвіліны, маральную падтрымку дзяцей. Звяртаючыся да беларускага народа («Мой народ»), паэт выказвае надзею на лепшы лёс Беларусі. Здзіўляе здольнасць мастака пранікаць у стагоддзі, звязваючы асабістае і дзяржаўнае, блізкае і далёкае: «А я - пясчынка гэтае зямлі, // Дзе пот і кроў ліюць, як і лілі» [7, с. 186].
Усе часцей, звяртаючыся да самога сябе, паэт спрабуе знайсці адказы на хвалюючыя яго пытанні: «Калі ж нарэшце вернуцца парадкі // На нашай пакалечанай зямлі?» («Пытанні»), «Але ж куды далей ісці?» («Хвіліна адчаю»). І не горкі папрок, а імкненне зразумець сучасніка, усведамленне няпростасці яго праблем стаіць за гэтымі пытаннямі.
Клопатам мастака за будучае Радзімы і будучае нацыі вызначаюцца лірычныя маналогі («Надзейны старт», «Дарэмны крык», «Гараць лясы», «У сацлагеры», «Безназоўныя элегіі» і інш.). Апошні лірычны зборнік С.Грахоўскага цалкам прасякнуты элегічным настроем.
У сваіх творах паэт падсумоўвае зробленае, разважае пра немінучую канчатковасць зямнога шляху, смерць. Паглыбляецца філасофскі падыход мастака да ацэнкі з'яў і ўчынкаў людзей. Часам яго цікавяць сітуацыі «памежжа», «пагранічча» - сітуацыі, якія, на думку вядомых беларускіх літаратуразнаўцаў А. Бельскага, І. Чароты, М. Мішчанчука, з'яўляюцца характэрнымі для беларускага менталітэту:
Шукаю, клічу, варажу я,
Наіўна веру, як дзіця,
А лёс шляхі мае крыжуе
На стыку смерці і жыцця [7, с.172].
Душа паэта знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці, веры і бязвер'я, святасці і грахоўнасці. Сумленне дакарае пісьменніка, яно выступае ў якасці «справядлівага суддзі, што ацэньвае вынікі і грамадзянскую значнасць дзейнасці». Таму С.Грахоўскі адчувае асабістую віну за дзень сенняшні і трагічныя памылкі мінулага.
Драматычнымі матывамі, адчуваннем разломнасці «дзікага стагоддзя», перажываннем страты ранейшых каштоўнасцей прасякнуты «Безназоўныя элегіі», якія выразна перадаюць настрой паэта, што расчараваўся ў жыцці, сабе і людзях. Цэнтральныя вобразы-сімвалы медытацый С. Грахоўскага - «нябыт» «раздарожжы крывыя», «грозныя сузор'і», «сляпая завіруха», «апошні снег» - таксама сведчаць пра трагедыйнасць светаўспрымання паэта ў апошнія гады.
Акрамя таго, многія вершы змяшчаюць у сабе супрацьлеглыя, палярныя сітуацыі, паняцці. Усё гэта прыводзіць да паяднання ў адным творы радаснага і сумнага настрою, апісальнасці і філасафічнасці, праяў оды і элегіі («Размова з помнікам», «Мой народ», «Літанне», «Пад небам Беларусі»). Так, у вершы «Пад небам Беларусі» паэт распавядае пра свой душэўны стан безвыходнасці, нават адчаю: «Хацеў накінуць на сябе пятлю, бо змогся ад жыцця такога <…>« [7, с.224]. Далей інтанацыя твора мяняецца. У вершы з'яўляецца вобраз-сімвал сонца, якое абудзіла не толькі прыроду, але і веру лірычнага героя ў лепшы час для краіны.
Такім чынам, матыў неадплатнага абавязку перад людзьмі, бязлітаснага патрабавання да сябе выходзіць ў паэтычным зборніку С.Грахоўскага на першае месца. Не страчваючы грамадзянскага пафасу, лірыка паэта ўсе глыбей адлюстроўвае супярэчлівы стан яго душы: сумненні ў сабе, жаданне набыць новыя, невядомыя дасюль сувязі са светам. Ускладненасць філасофска-эстэтычнага пошуку адточвае паэтычную форму паэта. У жанравай сістэме С. Грахоўскага сцвярджаецца лірычная мініяцюра, лірычны маналог, элегія, у якіх выражаецца глыбокі роздум мастака слова над праблемамі часу. Стыль пісьма стаў сінтэтычным: у творах адначасова спалучаюцца публіцыстычнасць, іронія і філасофскі роздум, падсвечаны элегічным настроем. Вершы пра гісторыю краіны, пра час і людзей пазначаны рэалістычнай і псіхалагічнай дакладнасцю малюнка, строгасцю пачуццяў і глыбіней думкі.
Нельга не заўважыць, што стылёвымі асаблівасцямі паэзіі С. Грахоўскага апошніх год становяцца грамадзянская палкасць, публіцыстычнасць, часам вострая іронія, бескампраміснасць у дачыненні да любых праяў зла і адначасова глыбокі лірызм і філасафічнасць.
Заключэнне
Думаецца, у дадзенай курсавой рабоце ўсе пастаўленыя мэты і задачы былі ў асноўным выкананы. Даследаванне творчасці народнага паэта Беларусі дазволіла пераканацца ў тым, што творчасць гэтага пісьменніка надзвычай цікавая.
Упершыню ў беларускай літаратуры было так рэзка пастаўлена пытанне пра безабароннасць чалавека перад дзяржаўным беззаконнем, пра безабароннасць лёсу асобы пад прэсам жорсткіх абставін. Акрамя таго С. Грахоўскім паслядоўна даследуецца дыялектыка дабра і зла: “Хто ж ты, божае тварэнне, чалавек або звер? Тыран, кат, ахвяра?” -- такія няпростыя пытанні ставіць перад сабою пісьменнік і пакутліва, напружана шукае адказу на іх.
Відавочна, што ў лепшых вершах С. Грахоўскага, якія вылучаюцца сплавам лірычнага і грамадзянска-публіцыстычнага, асабістае перарастае ў маштабнае, агульначалавечае, прыналежнае да лёсу многіх людзей. Пры гэтым рамантычны вобраз буры напаўняецца трагедыйнасцю, прадчуваннем Апакаліпсісу. Традыцыйнае рытміка-інтанацыйнае прамаўленне вершаванай страфы або радка ў лепшых варыянтах пазначана віртуознасцю майстэрства, афарыстычнай дакладнасцю.
У паэзіі С. Грахоўскага арганічна сінтэзуюцца лірычны, эпічны і публіцыстычны пачаткі. Спавядальныя інтанацыі спалучаюцца з апавядальна-гутарковымі. Мастацкае мысленне паэта, яго светабачанне выяўляюцца ў традыцыйнай манеры пісьма, прадметнай дэталізацыі і рэчыўнай канкрэтыцы вобразаў, пільнай назіральнасці і зрокава-асязальных асацыяцыях. Падзейнасць, натуралізацыя фактычнага матэрыялу, пластычнасць малюнкаў, дынаміка, зменлівасць уражанняў, поліфанічнае гучанне, шматфарбнасць, дамінанта светлых колераў -- усё гэта пацвярджае інтэнсіўнасць навізны пошукаў, якія вядуцца пераважна ў рэалістычным і імпрэсіяністычным рэчышчах.
Дабрата, любоў, каханне, шчасце -- гэтыя філасофскія катэгорыі з'яўляюцца асноўнымі ў лірычным роздуме С. Грахоўскага. Гуманныя пачуцці аўтара скіраваны да пэўных аб'ектаў.паводле яго перакананняў здольнасць праяўляць любоў да людзей, да зямлі, да кожнай маленькай істоты з'яўляецца неабходнай умовай для шчасця.
Вершы пра каханне, як і пейзажны жывапіс, складаюць лепшыя старонкі паэтавых кніг і сведчаць пра сапраўдную эстэтычную годнасць аўтарскага майстэрства, рэалізаванага перш за ўсё ў шчырасці і натуральнасці пачуццяў, у глыбіні і маштабнай запраграмаванасці мастацка-вобразных рэаліяў, у празрыстасці думкі.
Паэтычна-вобразнае мысленне паэта -- пераважна дакладнае, прадметна-асязальнае, без асаблівай метафарычнай ускладнёнасці, што набліжае яго творы да паўсядзённай рэчыўнай канкрэтыкі, робіць іх даступнымі і зразумелымі для чытачоў.
Асноўныя ідэйныя і эстэтычныя функцыі выконваюць побач з галоўнымі членамі сказа эпітэты, параўнанні, нярэдка выкарыстоўваюцца прыказкі, прымаўкі, вытокі якіх у вуснай народнай творчасці. У прастаце і лёгкасці прамаўлення вершаванага радка, у зладжаным гучанні пераважна традыцыйных чатырохрадкоўяў, у паўнагучнасці рыфмы адчуваецца, аднак, сталае, выверанае шматгадовым вопытам майстэрства С. Грахоўскага, большасць вершаў якога напісана ад першай асобы. Біяграфія лірычнага героя паэта амаль не адрозніваецца ад біяграфіі самога аўтара, ад імя якога ў лірыцы і прозе прамаўляе яго мастацкі двайнік.
У творчасці С. Грахоўскага ёсць нямала вершаў, дзе дэкларуецца вернасць Радзіме, гатоўнасць аддаць за яе жыццё. Праз напісанае С. Грахоўскім праходзіць лейтматыў далучанасці асабістага лёсу мастака да лёсу Бацькаўшчыны, Беларусі.
У творчасці С. Грахоўскага абазначаюцца даволі шырокія геаграфічныя абсягі, ад Глуска да няходжаных таёжных дарог Сібіры. Аднак у шэрагу вершаў 60 -- першай паловы 80-х гг. крывавая і трагічная праўда падмяняецца (асабліва ў адлюстраванні рэвалюцыйных падзей, гісторыі грамадзянскай і другой сусветнай войнаў) патэтычным услаўленнем гераізму народа. Нярэдка расцягнутыя і шматслоўныя, гэтыя творы хутчэй нагадваюць зарыфмаваную прозу.
Асабліва важнай у творчасці пісьменніка застаецца яе гуманістычная скіраванасць, характэрная для розных жанраў. Чалавекалюбнымі памкненнямі сагрэта майстэрства паэта-лірыка і празаіка, публіцыста і перакладчыка.
Творчая энергія С. Грахоўскага, грамадска-дыялагічныя кантакты з шырокай чытацкай аўдыторыяй працягваюць жыць праз слова сёння. Тым самым яны дапамагаюць у вырашэнні многіх складаных пытанняў і абвостраных праблем.
Спіс літаратуры
1. Грахоўскі, С. І. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1 : Паэзія / С. І. Грахоўскі. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. - 479 с
2. Грахоўскі, С. І. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1 : Паэзія / С. І. Грахоўскі. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. - 493 с
3. Грахоўскі, С. І. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1 : Паэзія / С. І. Грахоўскі. Вячэрні звон: вершы, паэмы. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. - 479с.
4. Грахоўскі С. І. Кругі надзеі : кніга новых вершаў, 1982-1984 / Сяргей Грахоўскі. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. - 111 с. : іл
5. Бярозкін, Р. Паэзія - маё жыццё / Р. Бярозкін. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. - 389с.
6. Лойка А. У вечным падарожжы // Грахоўскі С. Вершы. Мінск: Мастацкая літаратура, 1968. - 415с.
7. Грахоўскі, С. І. Недапісаная кніга: вершы / С.Грахоўскі - Мінск: Маст. літ., 1996. - 271с.
8. Грахоўскі, С.І. Выбраныя творы / С. І. Грахоўскі. - Мінск: Мастацкая літаратура, Кнігазбор, 2007. - 542 с., [8] с.: іл. - (Беларускі кнігазбор. Серыя I).
9. Грахоўскі, С. І. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2 : Проза / С. І. Грахоўскі. - Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 1973. - 399 с
10. Гісторыя беларускай літаратуры ХХст. У 4т. Т3/ Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літ. Імя Я.Купалы. - Мнінск: Бел.навука, 2001. - 952 с.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы. Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сучасная лірыка кахання. Праблематыка аповесці В. Быкава "Мёртвым не баліць".
контрольная работа [39,1 K], добавлен 01.03.2010У. Караткевіч – асоба рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык. Сацыяльна–філасофская і маральна–эстэтычная накіраванасть паэзіі. Паэзія У. Караткевіча і вусная народная творчасць. Любоўная лірыка У. Караткевіча.
контрольная работа [27,6 K], добавлен 01.12.2010Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.
курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.
реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.
реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013Асвятленне творчасці Ясеніна ў сувязі з яго жыццёвымі перажываннямі, лёсам. Матывы любоўнай лірыкі розных гадоў жыцця пісьменніка і стылістычныя асаблівасці паэзіі. Уплыў жанчын, з якімі Ясенін спрабаваў звязаць свой лёс, на яго паэтычны творчасць.
дипломная работа [76,9 K], добавлен 27.04.2012Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.
курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.
курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016Кузьма Чорны - знакавая постаць для беларускага прыгожага пісьменства. Наватарскi характар творчасцi К. Чорнага. Маштабнасць мастацкай задумы пісьменніка. К. Чорны і літаратура "плыні свядомасці". Творы К. Гамсуна і К. Чорнага: падабенства творчасці.
реферат [37,8 K], добавлен 23.03.2011Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.
дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013Значэнне паняцця "свет мастацкага твора". Рэч як якасць знаку эпохі і асяроддзя пісьменніка. Прырода, час і прастора ў мастацкім творы. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. "Чужое" слова ў тэксце, інтэртэкстуальнасць, паняцце стылю.
курсовая работа [74,6 K], добавлен 06.03.2011Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека. Тэма кахання ў першай кнізе Яўгеніі Янішчыц. Метафізіка кахання жанчыны. Лірычная гераіня ў кнігі "На беразе пляча". Інтымная лірыка паэтэсы як малая энцыклапедыя кахання.
курсовая работа [58,9 K], добавлен 12.01.2016Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.
реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.
курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры першай паловы XVI ст. Францыск Скарына. Першая друкаваная скарынаўская кніга – Псалтыр. Прадмовы Скарыны як важная крыніца вывучэння яго светапогляду. Лацінамоўная паэзія Беларусі XVI–XVІIІ ст. Мікола Гусоўскі.
курсовая работа [97,7 K], добавлен 24.02.2011Азнаямленне з жыццёвым і творчым шляхам А. Письмякова. Лірыка паэта наскрозь прасякнуты пачуццем патрыятызму і глубь любові да свайго роду, якія адлюстроўваюць праз апісанне прыгажосці Беларускага краю ў творах "Балада роду", "Трызненне паўстанца".
курсовая работа [35,5 K], добавлен 05.03.2010Агульнае паняцце аб літаратурным родзе, відзе, жанры. Эпас (эпічны род): сістэма эпічных відаў і жанраў. Сістэма драматычных відаў і жанраў. Лірыка (лірычны род). Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў.
контрольная работа [57,9 K], добавлен 25.02.2011Агульная характарыстыка царкоўна-палемічнай публіцыстыкі як своеасаблівый від пісьменства. Два этапы у развіцці і працяканні царкоўна-палемічнай публіцыстыкі. Творчасць Мялеція Сматрыцкага, яго першы друкаваны твор, найбольш значны творы автора.
реферат [37,1 K], добавлен 25.02.2011Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".
курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014Дзіцячыя гады Міхася Лынькова. Арганізацыя ліпініцкага партызанскага атрада у 1918. Апісанне жыццёвых даляглядаў прадстаўнікоў моладзі. Праблема калектывізацыі у творах пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці Пятрусь Броўка і яго творы.
контрольная работа [40,6 K], добавлен 06.03.2011