Спецыфіка дзіцячай літаратуры

Асаблівасці развіцця беларускай дзіцячай літаратуры, перыядызацыя. Значэнне дзіцячай літаратуры у развіцці і выхаванні дзяцей дашкольнага узросту. Асаблівасці успрымання дашкольнікау, літаратуры для іх, асноуныя патрабаванні да творау дзіцячай літаратуры.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 02.01.2018
Размер файла 289,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru//

Размещено на http://www.allbest.ru//

Тэма: Спецыфіка дзіцячай літаратуры

Уводзіны

Беларумская дзіцямчая літаратумра -- літаратура на беларускай мове, прызначаная для дзяцей і падлеткаў, іх выхавання і адукацыі праз мову мастацкіх вобразаў.

Дзіцячая літаратура уваходзіць у жыцц? кожнага чалавека з самага нараджэння. Патрабаванні да дзіцячай літаратуры вызначаюцца адносінамі да дзіця. У дзітячую літаратуру уваходзяць творы напісаныя спецыяльна для дзяцей, творы, якія першапачаткова былі створаны для дарослых, але з цягам часу перайшлі ў разрад дзіцячых, творы, напісаныя самімі дзецьмі. Дзітячая літаратура цесна звязана з педагогікай і псіхалогіяй. В.Вiтка падкрэслiваў, што не можа быць дзiцячым пiсьменнiкам аўтар, якi ў самой душы сва?й не зґяўляецца педагогам. Дзітячая літаратура паддзяляецца на мастацкую і навукова-пазнавальную. Мастацкая лiтаратура адлюстроўвае жыццц? праз мастацкiя вобразы. Спецыфiчны сродак пазнання i асэнсавання рэчаiснасцi, што створаны з разлiкам на эмацыянальнае ўражанне рэцыпiента. У маст-ай лiт-ры адлюстроўваецца прыдуманы свет. Пазнавальная лiтаратура найперш арыентуецца на асветнiцкія задачы. Лiтаратура павінна заўс?ды ўлiчваць ўзроставыя i iндывiдуальныя асаблiвасцi рэцыпiента. Паэтыка малых фальклорных жанраў беларускага дзiцячага фальклору Вусная народная творчасць - гэта першааснова любой нацынальнай лiтаратуры. Менавіта яна закладае асновы светаразумення чалавека. Дзіцячы фальклор з'яўляецца сведчаннем клопатаў народа аб выхаванні маладога пакалення. Першыя творы фальклору ў 19ст. Фальклорныя творы збiралi, запiсвалi i выдавалi многiя аўтары: Ян Чачот, Ян Баршчэўскi, Еўдакiм Раманавiч Раманаў, Павел Васiлевiч i iнш.

У даннай рабоце будуць паказаны і раскладзены аснойныя пытанні дзіцячай літаратуты, раскрыта яе спецыфічнасць і інш.

Праблемы спецыфікі дзіцячай літаратуры

Беларумская дзіцямчая літаратумра -- літаратура на беларускай мове, прызначаная для дзяцей і падлеткаў, іх выхавання і адукацыі праз мову мастацкіх вобразаў.

Бярэ свой пачатак з даўніх часоў ад дзіцячага фальклору (казкі, калыханкі, прыгаворы, загадкі, песні, дзіцячыя гульні і г.д.). Станаўленне, як жанру літаратуры, адносіцца да XVI стагоддзя, часу ўзнікнення беларускага кнігадрукавання. Спачатку развіваецца пераважна як літаратура рэлігійнай скіраванасці. Больш выразна накіраванасць на дзіцячую аўдыторыю фарміруецца ў XIX стагоддзі. Найбольшы росквіт адносіцца да XX стагоддзя, калі зарадзіўся і стаў развівацца рух беларускага нацыянальнага адраджэння. У гэты час дзіцячая літаратура ўзбагацілася новымі яркімі імёнамі, жанрамі і творамі, якія даходзілі да юнага чытача праз дзіцячыя газеты, часопісы, кнігі, сцэнічныя пастаноўкі. Багата развіваецца і ў XXI стагоддзі, папаўняючыся не толькі новымі імёнамі і яркімі творамі, але і новымі формамі падачы матэрыялу з дапамогай сучасных сродкаў і інавацый.

Засваенне вучнямі элементаў агульначалавечай культуры ажыццяўляецца на фундаменце культуры беларускага народа і мясцовых субкультур. Вялікая роля ў гэтым працэсе належыць роднай мове, у якой адлюстроўваюцца і замацоўваюцца змест культуры народа, уласцівыя яму ідэалы і каштоўнасці, спосабы мыслення і ўзаемадзеяння, маральныя нормы і гістарычны вопыт. Усім вядома, што абуджаць цікавасць да культуры свайго народа неабходна з ранняга дзяцінства. Багаты матэрыял для гэтага дае нацыянальная культура, мастацкая літаратура. МЛ актыўна выкарыстоўваецца для пашырэння кругагляду дзяцей, азнаямлення з прадметамі і з'явамі прыроды, жыццём і дзейнасцю людзей. Мэтай азнаямлення даш-каў і мал.шк-каў з МЛ, па словах С.Я. Маршака, з'яўляецца “фарміраванне будучага вялікага і таленавітага чытача, культурнага адукаванага чалавека”, таму працу па знаёмству з творамі бел.пісьменнікаў трэба пачынаць з маленства. У сучасных умовах, часта па віне дарослых, у дзяцей губляецца цікавасць да твораў мастацкай л-ры. Задачай педагога з'яўляецца садзейніцтва фарміравання ў дзяцей цікавасці да твораў МЛ, далучэнне іх да культурнай спадчыны свайго народа. У празаічных і паэтычных творах беларускай мастацкай літаратуры адкрываецца і тлумачыцца дзіцяці жыццё грамадства і прыроды, свет чалавечых пачуццяў і ўзаемаадносін, развіваюцца ўяўленні, узбагачаюцца эмоцыі, даюцца цудоўныя вобразы. Гэтыя вобразы па свайму ўздзеянню розныя: праз апавяданні дзеці пазнаюць лаканічнасць і дакладнасць слова, у творах малога фальклорнага жанру і вершах улоўліваюць музыкальнасць, напеўнасць, рытмічнасць, літаратурныя і народныя казкі раскрываюць перад імі яе трапнасць і выразнасць, багацтва роднай мовы жывымі вобразнымі характарыстыкамі, параўнаннямі. Беларуская літаратура для дзяцей вызначаецца высокай маральнасцю, добрым эстэтычным узроўнем, выразнай гуманістычнай накіраванасцю. Гэтыя яе рысы склаліся на аснове выкарыстання і развіцця лепшых традыцый вуснай народнай творчасці і класічнай літаратуры. Народ -- таленавіты мастак і мудры педагог -- стварыў нямала калыханак, пацешак, казак, легенд і паданняў, песень, загадак, прыказак і прымавак, якія з даўніх часоў маральна і эстэтычна выхоўвалі падрастаючае пакаленне.

Дзiцячая лiтаратура гэта тэксты, якiя прызначаны да праслухо?вання дзецям ад нараджэння да 18год.

Асно?най задачай дзiцячай лiтаратуры з'я?ляецца выхавауча-пазнавальная.

Дзіцячая лiтаратурара звязана з педагогiкай i псiхалогiяй. А?тар В.Вiтка падкрэслiва?, што не можа быць дзiцячым пiсьменнiкам а?тар, якi ? самой душы сваёй не зґя?ляецца педагогам.

У кантэкстах дзіцячай лiтаратуры уваходзяць творы напiсаныя спецыяльна для дзяцей; творы створаныя самiмi дзецьмi; творы, што перайшлi з дарослага чытання ? дзiцячае.

Лiтаратура для дзяцей падзяляецца на мастацкую i пазнавальную.

Мастацкая лiтаратура адлюстро?вае жыцццё праз мастацкiя вобразы. Спецыфiчны сродак пазнання i асэнсавання рэчаiснасцi, што створаны з разлiкам на эмацыйнае ?ражанне рэцыпiента. 

У мастаскай лiтаратурыры адлюстро?ваецца прыдуманы свет.

Пазнавальная лiтаратура найперш арыентуецца на асветнiцкія задачы.

Лiтаратура за?сёды ?лiчвае ?зроставыя группы, улiчваюцца i iндывiдуальныя асаблiвасцi рэцыпiента.

Дзецям прадуладныя практычна ?се жанры. Маленькiм - малыя жанры. Для дзяцей фактычна няма забароненых тэм.

Прынцыпы дзіцячай. лiтаратуры:

1.Цi актуальна кнiга для дзiцяцi ? гэтым перыядзе;

2.Цi даступна кнiга для дзiцяцi;

3.Наколькi вырашаюцца выхава?ча-пазнавальныя задачы.

Важнае занчэнне маюць: iлюстрацыi, мова, афармленне, iндывiдуальнасць стылю.

Асаблівасці развіцця беларускай дзіцячай літаратуры, перыядызацыя. Значэнне дзіцячай літаратуры ? развіцці і выхаванні дзяцей дашкольнага ?зросту

Дзіцячая літаратура займае пачэснае месца ў агульнай сістэме духоўнага і мастацкага выхавання дашкольнікаў. Літаратурныя творы для выхаванцаў пашыраюць кругагляд дзіцяці, адкрываюць яму навакольны свет, дапамагаюць знайсці сваё месца ў гэтым свеце.

У працэсе слухання літаратурных твораў у выхаванцаў назіраецца асаблівая цікавасць да гучання мастацкага слова. Яны адчуваюць яго рытмічнасць, мілагучнасць, заўважаюць і паўтараюць вобразныя выразы, удалыя і трапныя параўнанні.

К.І.Чукоўскі сцвярджаў, што маленькія дзеці з вялікім задавальненнем імкнуцца да рытмічных словазлучэнняў, мілагучных вершаў, апавядальных казак, бадзёрага скандзіравання лічылак і заклічак.

Разам з выхаваннем мастацкасці і духоўнасці літаратурныя творы з'яўляюцца асноўным сродкам засваення дзецьмі роднай мовы.

Знаёмства выхаванцаў з кнігай суправаджаецца глыбокім пранікнавеннем у духоўныя вытокі роднай мовы. Жадаючы зразумець твор, дзіця адначасова пытаецца зразумець і словы, з якіх гэты твор складаецца, усвядоміць іх структуру.

Роля і значэнне мастацкай літаратуры яшчэ больш павялічваецца ў сітуацыі блізкародаснага білінгвізму. Яна з'яўляецца адным з найбольш эфектыўных сродкаў навучання першапачатковым навыкам разумення беларускай мовы, паступовага папаўнення і замацавання слоўнікавага запасу, а таксама ўзнаўлення пачутага на роднай мове.

У дашкольнай установе існуюць розныя формы работы з кнігай, якія ўваходзяць у пэўныя блокі выхавання і навучання.

Якая б форма работы па азнаямленні з літаратурным творам не была выбрана, яго ўплыў на маленькага чалавека будзе адчувальным толькі ў тым выпадку, калі ён уявіць сабе гэты твор як сапраўднае мастацтва.

Для авалодання выхаванцамі мастацтвам успрымання літаратурных твораў і больш глыбокага спасціжэння іх зместу існуе цэлы шэраг спосабаў узаемазвязанай дзейнасці педагога і выхаванцаў, пры гэтым абавязкова ўлічваецца ўзрост выхаванцаў, іх вопыт, жанр твора.

Зараджэнне беларускай літаратуры для дзяцей. XVI стагоддзе.

Псалтыра, біблейскай кнігі старазапаветнага цыклу, выдадзенага Ф. Скарынам. З узнікненнем беларускага кнігадрукавання пачалі распаўсюджвацца і вучэбныя кнігі. Першымі такімі кнігамі былі «Псалтыр» Францыска Скарыны (1517 г., «Детям малым початок всякое доброе науки…»), «Катэхізіс» Сымона Буднага (1562 г., кніга для дарослых і падручнік для дзетак), «Наука ку читаню и розуменю писма словенского» Лаўрэнція Зізанія(1596 г.).

XVII стагоддзе

Верш С. Полацкага у форме зоркі «Шчырапрывітанне цару Аляксею Міхайлавічу з нагоды нараджэння царэвіча Сімеона» 1680.

Першыя старонкі беларускай (ды і рускай) дзіцячай паэзіі звязаны з імем Сімяона Полацкага. Яе нараджэнню спрыяла яго актыўная педагагічная дзейнасць -- пасля вучобы ў Кіева-Магілянскім калегіуме атрымаў званне «дыдаскала» (настаўніка), пасля чаго працаваў настаўнікам брацкай пачатковай школы пры Богаяўленскім манастыры Полацка. На выпадкі грамадскіх і царкоўных урачыстасцей ён даваў вучням заданні складаць вершы. Ён і сам складаў дэкламацыі -- панегірычныя вершы, якія былі прызначаны для публічнага выканання адным або некалькімі вучнямі, напрыклад -- прывітальныя вершы на прыезд цара Аляксея Міхайлавіча ў Полацк і Віцебск былі разлічаны на чытанне дванаццаццю «отракамі». Большасць яго вершаў на польскай і лацінскай мовах можна аднесці да так званай «школьнай паэзіі», якая ўяўляла сабой выклад тагачаснай універсітэцкай навукі сілабічным вершам. Пад час свайго знаходжання ў Маскве пры царскім двары ён заснаваў так званую «Верхнюю друкарню». І сярод першых надрукаваных у ёй кніг быў падручнік для дзяцей «Букварь языка славенска».

XVIII стагоддзе

Батлейка. У XVIII стагоддзі з'яўляюцца такія драматургічныя творы, як школьная драма-маралітэ, інтэрмедыя, камедыя і батлейка. Большасць школьных драм былі напісаны на польскай альбо царкоўнаславянскай мовах, і не мелі моцнага ўплыву на вучнёўскае ўспрыманне. Але дзякуючы ім з'явіліся інтэрмедыі, якія пісаліся пераважна самімі навучэнцамі, якія былі знаёмыя і з мясцовым фальклорам і валодалі гутарковай мовай. Персанажамі такіх інтэрмедый былі: студыёзус (студэнт), вучоны-літаратар, вучань-уцякач, селянін, літвін, шляхціч, маскаль, яўрэй, чорт, драгун. Інтэрмедыі былі папулярныя сярод вучнёўскай моладзі і стымулявалі да літаратурнай творчасці на роднай мове. На аснове інтэрмедыі ўзнікла камедыя, якая ўзяла ад школьнай драмы павучальна-рэлігійны змест, а ад інтэрмедыі і народнай драмы сатырычнае гучанне, гумар, займальную фабулу, і хуткае развіццё дзеяння. Усё гэта з'явілася каштоўным матэрыялам і для батлейкавай драмы. Адна з найбольш папулярных батлеечных пастановак была сцэнка пра Мацея і лекара-шарлатана, якая непасрэдна была звязана з інтэрмедыяй «Мацей і лекар-шарлатан».

XIX стагоддзе

У пачатку XIX стагоддзя з'яўленне кожнага новага твора ў беларускай літаратуры было сапраўднай грамадскай падзеяй. Таму адзіны з твораў Паўлюка Багрыма, якому пашанцавала дайсці да нас, з'яўляецца вельмі каштоўным увогуле як для беларускай літаратуры, так і для дзіцячай у прыватнасці. Адзіны з яго вершаў «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» захаваўся дзякуючы публікацыі ў кнізе «Аповесць майго часу» (Лондан, 1854 г.) польскага літаратара Ігнація Яцкоўскага. Верш вылучаўся паэтычнасцю і глыбокім грамадзянскім зместам. Герой верша, дзіця, у ім шкадуе, што не можа навек застацца малым дзіцём і не бачыць пакут родных і блізкіх. У сваіх вершах Паўлюк Багрым падымаў тэму абяздоленага дзяцінства, а таксама ужываў фальклорныя матывы і нацыянальны каларыт. Так у вершы паэт узгадвае пра павер'е, што калі кажан сядзе на галоўку дзіцяці, то яно перастане расці.

«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», Ян Баршчэўскі. Вокладка выдання 1884 года

Фалькларыст Міхаіл Дзмітрыеў, які займаўся збіраннем беларускай вусна-паэтычнай творчасці, міфалагічных легенд, апісваў народныя звычаі і цікавіўся жывой беларускай мовай, выдаў зборнікі беларускай паэзіі «Вопыт збірання песень і казак сялян Паўночна-Заходняга краю» (1868 г.) і «Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю» (1869 г.). У дадзеныя зборнікі увайшлі 277 сямейна-бытавых, каляндарна-абрадавых і пазаабрадавых песень, 8 казак і апісанні абрадаў.

У XIX стагоддзе для дзяцей пісалі Францішак Багушэвіч, які ў свой час казаў пра неабходнасць стварэння кніжак для дзяцей на роднай мове. Сувязь з фальклорам была адной з характэрных асаблівасцей яго творчасці. Самым блізкім да дзіцячага фальклору можна назваць яго верш «Калыханка». А ў аснове яго паэмы «Кепска будзе!» закладзены драматычны лёс хлопчыка, які з ранніх гадоў пазнаў сіроцтва і несправядлівасць улад. Гэты твор выхоўвае спачуванне, міласэрнасць і неабыякавасць да цяжкай долі. Мае сацыяльны падтэкст і яго байка «Воўк і авечка», у якой у вобразе ваўка выступае аканом, які адпраўляе сына сялянкі ў рэкруты.

Думку пра «сонца навукі» для дзяцей выказаў у вершы «Роднай старонцы» Янка Лучына. Прыдатнай для дзіцячага чытання можна лічыць і творчасць Яна Баршчэўскага. Найбольш вядомы яго польскамоўны празаічны збор беларускіх народных апавяданняў і казак у літаратурнай апрацоўцы «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», які ў XIX стагоддзі быў надзвычай папулярны. Беларускамоўны пераклад легенды са зборніка быў апублікаваны ў віленскай газеце «Гоман». У творы вельмі прыкметна цяга аўтара да «страшнай» фантастыкі і містыкі, што прыцягвае прагнага да казачных цудаў падлетка. У сучасных умовах захаплення жанрам фэнтэзі гэты мастацкі твор вабіць беларускамоўных юнакоў і дзяўчат сваёй таямнічай загадкавасцю, аповедам пра лесуноў, ваўкалакаў, ведзьмакоў, русалак. Сучаснікі ж пісьменніка былі схільны ў апавяданнях Баршчэўскага бачыць «беларускі гафманізм» (ад імя нямецкага казачніка Гофмана), з яго сімволіка-фантастычнай формай паказу барацьбы светлых ды цёмных сіл, высакародства ды хцівасці.

У рамантычным кірунку развівалася і паэзія Яна Чачота, які займаўся збіраннем фальклору і ўвасабляў фальклорныя сюжэты ў мастацкім слове. Мовазнавец і фалькларыст XX стагоддзя Кастусь Цвіркаадзначаў, што творчасць такіх дзеячаў таго часу, як Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч стала «прадвеснем нашага нацыянальнага адраджэння» і, адпаведна, дзіцячай літаратуры. А за імі крочылі такія майстры слова, як Францішак Багушэвіч, Адам Гурыновіч, Янка Лучына. У другі парэформенны перыяд умовы для развіцця беларускай літаратуры значна пагоршыліся. Гэтаму прычынай быў вялікадзяржаўны ўціск пасля паўстання 1863--64 гадоў. Беларускае кнігадрукаванне было забаронена. Паплечнік генерала Мураўёва-вешальніка Іван Карнілаў, які ў тыя часы ўзначальваў Віленскую вучэбную акругу, і іншыя прадстаўнікі царскай улады, ставілі сваёй галоўнай задачай русіфікацыю краю. І толькі у канцы XIX стагоддзя зноў на беларускай зямлі загучаў беларускі верш -- верш паэта-дэмакрата і асветніка Францішка Багушэвіча, намаганнямі якога беларускае слова было пастаўлена ў адзін шэраг з іншымі еўрапейскімі мовамі.

XX стагоддзе

«Беларускі лемантар» -- першая кніга для навучання дзяцей на беларускай мове, 1906 г.

Пачатак XX стагоддзя адзначыўся беларускім культурна-нацыянальным адраджэннем, якое пашырылася пасля рэвалюцыі 1905 года. У гэты час пачалі адкрывацца нацыянальныя школы, быў легалізаваны беларускі друк (пачалі выходзіць такія газеты як «Наша доля» і «Наша ніва»). У 1906 годзе выходзіць першая кніга для навучання дзяцей на роднай мове «Беларускі лемантар» (аўтар невядомы).

Але ў той жа час адчуваўся недахоп менавіта мастацкай літаратуры на роднай мове, асабліва для дзяцей і падлеткаў. З гэтай прычыны Аляксандр Уласаў (былы рэдактар «Нашай Нівы») звярнуўся да мінскага губернатара з прашэннем «дазволіць выданне беларускамоўнага месячніка для дзяцей і моладзі „Лучынка“». Першы нумар гэтага літаратурнага і навукова-папулярнага выдання ўбачыў свет у 1914 годзе (рэдактар Аляксандр Уласаў).

А першы яго нумар адкрываўся вершам Цёткі «Лучынка». Гэтая аўтарка і вызначыла мэту часопіса ў звароце «Да вясковай моладзі беларускай», надрукаваным у другім нумары: «Лучынка будзе старацца заглянуць у кожны куток нашай Беларускай Старонкі, пазнаць усе яе балючкі, паказаць іх Табе, Моладзь, растлумачыць, якім спосабам з гэтых балючак вылячыць Родную Старонку». Алаіза Пашкевіч (Цётка) падняла праблему выхавання ў юнага пакалення любові да роднага слова. Яе асветніцкая дзейнасць адыграла пэўную ролю ў станаўленні літаратуры для дзяцей. У 1906 годзе выйшла яе кніга вершаў «Першае чытанне для дзетак беларусаў», у якой яна закранула тэму жыцця беларускай вёскі. Таксама яна надавала ўвагу фальклорнай тэматыцы (казкі, прыказкі, загадкі, прыпеўкі), закранала маральна-этычную праблематыку (кніга «Гасцінец для малых дзяцей», 1906 г.). Цётка стала пачынальніцай навуковай белетрыстыкі для дзяцей (пісала артыкулы на старонках часопіса «Гутаркі аб птушках»: «Жаваранак», «Пералётныя птушкі» і інш.).

А ў літаратуру прыходзяць такія будучыя класікі беларускай літаратуры, як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч. У 1909 годзе Якуб Колас напісаў навучальны дапаможнік «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», у якім у вершах паэтызаваў прыроду, апісваў вясковы побыт[18]. Закладае фальклорную аснову Колас у сваю павучальную казку «Дзед і мядзведзь» (1918 г.). Фальклорная першааснова была закладзена і ў арніталагічны цыкл вершаў Кандрата Лейкі («Сарока», «Бусел» «Журавель» і інш.) -- пачынальніка нацыянальнай драматургіі для дзяцей. Пісаў песенна-лірычныя творы для дзяцей, а таксама казкі, Карусь Каганец («Журавель і чапля», «Ваўчок», «Адкуль зязюля ўзялася»). Вялікую ўвагу пытанням школьнага навучання надаваў Вацлаў Ластоўскі («Родныя зярняты», 1915 г.; «„Незабудка“ -- першая пасля лемантара чытанка», 1918 г.; «„Сейбіт“ -- другая пасля лемантара чытанка», 1918 г.). У яго творах прасочваліся таксама і фальклорныя матывы («Варона і рак», «Пра зязюлю», «Зайчык», «Бяздоннае багацце»).

Звяртаўся да фальклорных матываў і Максім Багдановіч, які далучае дзяцей да асноў маралі ў сваёй казцы «Мушка-зелянушка і камарык -- насаты тварык» (1915 г.).

20-я -- 40-я гады XX стагоддзя

У пачатку 1920-х гадоў разгортваецца перыядычны друк для дзяцей. Першым беларускамоўным выданнем для дзяцей пасля рэвалюцыі стаў часопіс «Зоркі» (1921--22 гг.). На змену «Зоркам» са снежня 1924 года прыходзіць «Беларускі піянер» (1924--29 гг.); выходзіць газета «Піянер Беларусі» (з 1929 г.)

Выказвае пашану да роднай мовы ў зборніку «Матчына мова» (1918 г.) Алесь Гарун. Пішуць свае першыя юнацкія аповесці Міхась Чарот («Свінапас», 1924 г.), Анатоль Вольны («Два», 1925 г.). Пісьменнікі Андрэй Александровіч, Анатоль Вольны і Алесь Дудар разам ствараюць прыгодніцкі раман «Ваўчаняты» (1925 г.), у якім адлюстроўваюць змаганне юных герояў за свабоду свайго народу. З'яўляюцца і драматычныя творы для дзяцей -- п'еса «Пастушкі» Міхась Чарота (1921 г.), «Цудоўная ноч» (1927 г.) і «Ёлка Дзеда Мароза» (1927 г.) Сяргея Новіка-Пяюна.

Вокладка чаcопісу «Заранка», № 8-9

З'яўляецца перыядычны друк на тэрыторыі Заходняй Беларусі -- пачынае сваю дзейнасць часопіс «Заранка» (1927--31 гг.) пад рэдакцыяй Зоські Верас, на старонках якога папулярызуюць роднае слова Алесь Гарун, Канстанцыя Буйло, Якуб Колас, Міхась Машара і інш.. Крыху пазней выходзяць заходнебеларускія часопісы «Пралеска» (1934--35 гг.), «Снапок» (1937 г.), «Беларускі летапіс» (1933--39 гг.).

Маладыя беларускія пісьменнікі працуюць над стварэннем новага вобраза юных герояў тагачаснай сучаснасці -- аповесці «Перамога» (1930 г.), «Незвычайны мядзведзь» (1930 г.) Алеся Якімовіча, «Пастка» (1935 г.) Сымона Баранавых. У сваім артыкуле «Праблемы сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры» (1931 г.) Алесь Якімовіч адзначыў, што недахоп тагачаснай літаратуры для дзяцей быў у ігнараванні запатрабаванняў самога дзіцяці як чытача, бо, на яго думку, многія пісьменнікі таго часу глядзелі вельмі спрошчана на гэтую літаратуру, маўляў, дзеці неразборлівыя, і таму ўсё спажывуць. Засяродзіў ён ўвагу на праблеме спецыфікі дзіцячай літаратуры і ў сваім выступленні на I Усебеларускім з'ездзе пісьменнікаў (чэрвень 1934 г.), на якім падкрэсліў, што літаратура для дзяцей раўнацэнная частка ўсёй беларускай літаратуры, але са сваёй спецыфікай. І спецыфікай не ў спрашчэнні, а наадварот -- у адборы найбольш важнага і цікавага матэрыялу для дзяцей, які павінен мець яркае афармленне з улікам узроставых і псіхалагічных асаблівасцей дзяцей[30]. Таксама Якімовіч выдаў першую ў беларускай савецкай дзіцячай літаратуры азбуку (вершаваную) «Слухай -- запамінай», у 1948 годзе. І толькі значна пазней, пачынаючы з 70-х гадоў, былі напісаны беларускімі аўтарамі дзясяткі азбук, у якіх аўтары праяўлялі вынаходлівасць, фантазію, уменне ўключыць у іх пазнавальныя звесткі, эфекты гульні, прыгоды.

Завастраў увагу на значнасці дзіцячай літаратуры і Якуб Колас. Ён казаў аб тым, што дзяцей змалку трэба прывабіць кнігай, і выклікаць у іх устойлівую цікавасць да чытання, што далучэнне да кніжнай культуры пачынаецца ўжо з дзіцячага садка. У сваёй «Методыцы роднай мовы» (1926 г.) ён падкрэсліваў, што працэс далучэння да кніжнай культуры актывізуецца ў пачатковых класах. А Васіль Вітка пісаў, што з першых дзён праз гульню трэба далучаць дзяцей да слоў роднай мовы, чаму актыўна спрыяе выкарыстанне на ўроках і пазакласных занятках твораў беларускай дзіцячай літаратуры. У юнацкай аповесці «На прасторах жыцця» (1926 г.) аўтар упершыню ў беларускай літаратуры паспрабаваў распрацаваць жанр юнацкай аповесці. Яго паэма «Міхасёвы прыгоды» (1934 г.) ўражвае метафарычнасцю мовы, сваім лірычна-эпічным пачаткам, і апісаннем прыроды. Якуб Колас стаў тэарэтыкам дзіцячай літаратуры, а традыцыі яго майстэрства ўжываюцца і ў сучаснай літаратуры для юнага чытача.

Вокладка і тытульны ліста зборніка аповядаў Я. Маўра «Слёзы Тубі», 1938 г. З'яўляюцца новыя гучныя імёны беларускай культуры, узбагаціўшыя мастацкі вопыт дзіцячай літаратуры сваімі творамі -- Янка Маўр («Палескія рабінзоны», 1930 г.), Міхась Лынькоў («Міколка-паравоз», 1936 г.), Кузьма Чорны («Насцечка», 1940 г.). Ствараюць паэзію для дзяцей Янка Купала (верш «Дзіцячае»), Якуб Колас (вершы «За навуку», «Дзед-госць»), Змітрок Бядуля (верш «Маладая вясна»). Пачынае развівацца і жанр казкі ў дзіцячай літаратуры -- ў творах Алеся Якімовіча («Каваль Вярнідуб», 1935г.), Міхася Лынькова («Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў»,1935), Змітрака Бядулі («Мурашка Палашка»,1939 г.; «Сярэбраная табакерка», 1940г.).

На старонках часопіса «Зоркі» друкуюцца вершы для дзяцей Янкі Купалы («Песня і казка», «Мароз», «Сын і маці» і інш.). Апроч напісання сваіх твораў, ён займаецца перакладам дзіцячай паэзіі (верш «Ёлачка» Раісы Кудашавай, «Дзед і баба» Юзафа Крашэўскага). У сваіх вершах Купала нярэдка выкарыстоўвае фальклорныя матывы (верш «Дзіцячае»). Фальклорную аснову заклаў і Віталь Вольскі ў свае п'есы («Цудоўная дудка» і «Дзед і жораў», 1939 г.

Галоўным рэдактарам часопіса «Зоркі» быў Змітрок Бядуля. Яго творы для дзяцей адрозніваліся драматызмам і ў той жа час прастатой і лаканічнасцю апісання, вастрынёй канфліктаў і глыбокім псіхалагізмам («Малыя дрывасекі», «Дзе канец свету?»). Апроч таго ён пісаў артыкулы аб развіцці дзіцячай літаратуры і перыядычнага друку («Справа старэння новых школьных падручнікаў і выдання дзіцячага часопіса», «Аб дзіцячым друку» і інш.). Звяртаўся ён і да матываў вуснай народнай творчасці (казкі «Іванка-прастачок», «Скарб» і інш.).

Шматграннасцю таленту адзначыўся Янка Маўр. Яго першая ў беларускай літаратуры навукова-фантастычная аповесць на беларускай мове «Чалавек ідзе» (1926 г.) дала пачатак фантастычнаму і прыгодніцкаму жанрам у беларускай літаратуры. Распрацоўку жанру прыгодніцкай літаратуры ён працягнуў у сваіх аповесцях «У краіне райскай птушкі» (1928 г.), «Сын вады» (1928 г.), рамане «Амок» (1929 г.). Звяртаўся ён і да нацыянальнай тэматыкі («Палескія рабінзоны», 1930 г.), і да праблемы выхавання (аповесць «ТВТ», 1934 г.). Янка Маўр падкрэсліваў, што беларускім пісьменнікам трэба клапаціцца аб тым, каб дзеці, сённяшнія і заўтрашнія малыя чытачы маглі сказаць калі вырастуць, што ўсім добрым яны абавязаны кнігам.

Дзіцячая беларуская літаратура ваеннага часу адрозніваецца патрыятычнай накіраванасцю, уласцівай усёй мастацкай літаратуры ваеннага перыяду (вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Аркадзь Куляшоў, Пятруся Броўкі, апавяданні Кузьмы Чорнага, Міхася Лынькова). У гэты перыяд адчувалася арганічнае збліжэнне літаратуры для дарослага чытача і дзяцей. Асобна з твораў для дзяцей, напісаных у вайну, варта адзначыць верш Янкі Купалы «Хлопчык і лётчык на вайне», апавяданне Алеся Якімовіча «Піянер Геня», зборнік вершаў Эдзі Агняцвет «Міхасёк», а таксама лібрэта дзіцячай оперы «Джанат».

Але і пасля вайны прасочваецца ваенная тэматыка, якая ў літаратуры пераважае. У 1948 годзе выходзіць кніга «Ніколі не забудзем», якая была складзена Янкам Маўрам разам з Пятро Рунцом па пісьмах-успамінах дзяцей, якія непасрэдна перажылі тыя страшныя гады. Усяго да аўтараў кнігі паступіла каля чатырохсот дзіцячых твораў. Выходзіць цэлы шэраг на тэму «дзяцінства і вайна» -- аповесць «Андрэйка» Паўла Кавалёва (1948 г.), «Самыя юныя» Івана Сіўцова (1949 г.), паэма «Песня пра піянерскі сцяг» (1949 г.) Эдзі Агняцвет.

50-я -- 70-я гады XX стагоддзя

У пачатку 1950-х гадоў таксама назіраецца тэматыка вайны ў творах беларускіх пісьменнікаў. Выходзяць паэмы Кастуся Кірэенкі («Алёнчына школа», 1951 г.), Антона Бялевіча («Ідзі, мой сын», 1953 г.), Эдзі Агняцвет («Будзем сябраваць», 1955 г.), Анатоля Астрэйкі («Прыгоды дзеда Міхеда», 1956 г.).

У той жа час выходзяць і новыя творы, на мірную тэматыку. Распрацоўваюць школьную тэму Янка Брыль («Лета ў Калінаўцы», 1950 г.; «Добры дзень, школа», 1953 г.), Аляксандр Якімовіч («Гаворыць Масква», 1954 г.), Павел Кавалёў (зборнік апавяданняў «Згублены дзённік», 1954 г.), Міхась Даніленка («Вернасць слову», 1956 г.), Алена Васілевіч («Заўтра ў школу», 1956 г.) і інш..

Значна ўзбагаціла пасляваенную дзіцячую прозу навукова-фантастычная аповесць Янкі Маўра «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» (1954 г.), якая стала працягам распрацоўкі ім фантастычнага жанру.

У пачатку свайго творчага шляху да мінуўшчыны і набыткаў фальклору звярнуўся Уладзімір Караткевіч, сведкам чаго сталі яго «Казкі і легенды маёй Радзімы», якія ён даслаў для ацэнкі Якубу Коласу летам 1952 года. Караткевіч добра разумеў вялікае выхаваўчае значэнне казкі і яе ролю ў фарміраванні любові да радзімы, да беларускай мовы. Патрыятычнай па зместу стала яго казка «Лебядзіны скіт», у якой апавядаецца пра падзеі даўніны, калі татары рабавалі рускія землі. У завяршэнні казкі пісьменнік прыводзіць дзве версіі пра ўзнікненне назвы «Белая Русь» -- ад лебядзінага апярэння стала белай вопратка ў яе людзей, а яшчэ яна таму «белая», што не была пад татарамі[39]. На беларускім народным фальклоры заснавана і яго казка «Вужыная каралева», у якой апавядаецца аб трагічнай гісторыі прыгажуні Яліны і яе мужа, вужынага караля. Караткевіч шмат вывучаў, запісваў, і творча выкарыстоўваў фальклор, які ўспрымаў як духоўны скарб народа.

Вокладка кнігі Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага» (Мал. І. Волкавай; Мінск : Беларусь, 1970)

Вяртаецца ў літаратуру пасля працяглага перапынку Уладзімір Дубоўка. Выходзяць яго зборнікі казак «Цудоўная знаходка» (1960 г.), «Мілавіца» (1962 г.), «Кветкі -- Сонцавы дзеткі» (1963 г.), «Залатыя зярняты» (1975 г.), якія адметны сваёй маральна-этычнай праблематыкай і філасафічнасцю зместу. Апроч Дубоўкі вяртаюцца на радзіму пасля сталінскіх рэпрэсій пісьменнікі Сяргей Грахоўскі, Алесь Пальчэўскі, Станіслаў Шушкевіч, Алесь Звонак, Язэп Пушча.

Ізноў падымае тэму Вялікай Айчынай вайны, паказваючы жахі акупацыі вачыма дзяцей, Іван Сяркоў, у трылогіі: «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968 г.), «Мы -- хлопцы жывучыя» (1970 г.), «Мы з Санькам -- артылерысты» (1989 г.).

У 1971 годзе выходзіць знакавая гістарычная аповесць Алеся Якімовіча «Кастусь Каліноўскі», а ў 1976 годзе -- «Цяжкі год». Піша Якімовіч і казкі, заснаваныя на фальклорных матывах («Пра смелага Вожыка», «Вераб'ёвы госці» і інш.), а таксама перакладае на беларускую мову казкі Аляксандра Пушкіна, Сяргея Маршака, Карнея Чукоўскага.

Звяртаецца да навукова-пазнавальнага жанру з элементамі публіцыстыкі Віталь Вольскі, які выдае такія краязнаўчыя кнігі, як «Падарожжа па краіне беларусаў» (1968 г.), «Палессе» (1971 г.), а таксама такі цыкл прыродазнаўчых нарысаў, як «Лёс Дункана» (1978 г.), «Дзень добры, Бяроза» (1984 г.). Прыгожа апісвае прыроду Белавежскай пушчы ў аднайменным нарысе Уладзімір Караткевіч («Белавежская пушча», 1975 г.), які апроч таго раскрывае і свой талент казачніка-наватара праз традыцыйныя вобразы і матывы ў сваім зборніку «Казкі» (1975 г.). У той жа перыяд выходзіць яго эмацыянальна-ўзнёслы сказ пра Беларусь «Зямля пад белымі крыламі» (1977 г.).

Прыгожы свет дзяцінства адкрываецца ў апавяданнях Вісарыёна Гарбука (зборнік «Незнарок і знарок», 1969 г.; «Такіх кветак не бывае», 1971 г.; «Горад без папугайчыкаў», 1983 г.) і Уладзіміра Юрэвіча («Тараскавы турботы», 1966 г.; «Дзе начуе сонца», 1970 г.; «Нястрашны страх», 1986 г.). Пазнавальны і выхаваўчы патанцыял праз апавяданні пра прыроду паказаў Павел Місько («Восеньскім днём», «Лясныя дарункі» і інш.). Маральна-этычныя пытанні ён падымае праз апавяданні «Добры чалавек», «Каляндар сумлення». У сваёй гумарыстычнай аповесці «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі» ён вучыць дзяцей пачуццю адказнасці і навучае кантраляваць свае ўчынкі і паводзіны. Падымае праблемы сяброўства і чалавечых узаемаадносін праз паўфантастычныя аповесці «Прыгоды Бульбобаў» (1977 г.) і «Грот афаліны» (1985 г.). Апроч таго, ён перакладае на беларускую мову паэмы Мікалая Гогаля «Мёртвыя душы», казкі Пятра Яршова «Канёк-гарбунок», асобныя творы Уладзіміра Цендракова, Уладзіміра Лічуціна, Яўгена Носава, Васіля Бялова, Карнея Чукоўскага.

Не застаецца ўбаку і драматургія -- адна за адной з'яўляюцца гераічныя п'есы Алеся Махнача «Шпачок» (1963 г.) і «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» (1969 г.), Валянціна Зуба «Марат Казей» (1963 г.) і «Юнацтва рыцара» (1972 г.).

80-я -- 90-я гады XX стагоддзя

Тыя сацыяльна-палітычныя змены ў грамадстве, якія адбываліся ў 80--90-ых гадах XX стагоддзя, паўплывалі не толькі на асаблівасці развіцця беларускай дзіцячай літаратуры гэтага перыяду, але і на прынцыпы адбору твораў для чытання ў дашкольных выхаваўчых установах і школах. Былі выключаны з рэкамендацыйных спісаў для дзіцячага чытання творы, якія ў новых умовах страцілі сваю актуальнасць, тыя, што вызначаліся дакучлівым дыдактызмам, спрошчанасцю, і чые літаратурная якасці былі далёкія ад мастацтва. Але актуальнымі і да сённяшняга часу засталіся творы для дзяцей Андрэя Аляксандровіча, Змітрака Бядулі, Алеся Якімовіча, Уладзіміра Дубоўкі, Янкі Маўра, Міхася Лынькова, Кузьмы Чорнага, Віталя Вольскага, Васіля Віткі, Станіслава Шушкевіча і іншых. Дзіцячая літаратура савецкага перыяду стала важнай часткай нацыянальнага пісьменства, а яе найлепшыя набыткі -- дарагім скарбам беларускага народа. У гэты час беларуская дзіцячая літаратура выйшла на больш шырокія тэматычныя абсягі, і паўней і глыбей загучала тэма Бацькаўшчыны.

Нацыянальнай адметнасцю вылучаюцца творы Васіля Жуковіча (зб. «Гуканне вясны», 1992 г.), Уладзіміра Карызны «Іграй, жалейка, не змаўкай», 1998 г.), Леаніда Пранчака («Дзяўчынка-беларуска», 1993 г.).

Займальна піша для дзяцей Артур Вольскі, адзін з заснавальнікаў часопіса «Вясёлка», сааўтар падручнікаў па літаратурным чытанні для пачатковай школы «Буслянка». На працягу 1980-90 гадоў ён напісаў даволі шмат кніг для дзяцей («Сонца блізка ўжо зусім», 1984 г.; «Дабяруся да нябёс», 1984 г.; «Ад А да Я -- прафесія мая», 1987 г. і інш.). За кнігу «Карусель» (1996 г.) пісьменнік у 1997 годзе быў ушанаваны званнем лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра. Таксама нельга не адзначыць і яшчэ аднаго пісьменніка, цесна звязанага з «Вясёлкай» -- Уладзіміра Ліпскага, таксама лаўрэата прэміі імя Янкі Маўра. Яго творчасць вылучаецца арыгінальнасцю сюжэта, казачнасцю, і прыгодніцкімі элементамі («Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнгорска», 1982 г.; «Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка», 1993 г.; «Каралева белых прынцэс», 2000 г.).

Жанравай разнастайнасцю вылучаецца паэзія Рыгора Барадуліна, які віртуозна карыстаўся гукапісам, гуляў словам, ды каламбурыў («Індыкала-кудыкала», 1986 г.; «Кобра ў торбе», 1990 г.; «Трышка, Мішка і Шчыпаў ехалі на чоўне», 1996 г.). Адрозніваюцца своеасаблівасцю і яго азбукі («Азбука не забаўка», 1985 г.; «Азбука -- вясёлы вулей», 1994 г.).

У 1990-х гадах выходзіць беларускамоўны рэлігійны каталіцкі часопіс для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай», дадатак да каталіцкага выдання «Ave Maria», заснаванага Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй. Галоўны персанаж ў часопісе -- хлопчык, «Маленькі рыцар Беззаганнай».

У пачатку 1990-х гадоў у перыядычным друку выходзяць навукова-папулярныя нарысы пра даўнюю беларускую гісторыю Сяргея Тарасава, Уладзіміра Арлова, Кастуся Тарасава, Вітаўта Чаропкі. Апроч таго выходзяць і кнігі на дадзеную тэматыку, якія адаптаваны да ўспрыняцця малодшымі школьнікамі.

У 1995 годзе выходзіць фотачасопіс «Лесавік» (рэдактар і выдавец -- Уладзімір Ягоўдзік), які вызначыў сваёй мэтай экалагічнае выхаванне дзяцей. Адрозненне ад іншых выданняў -- тэматычныя нумары-фотарэпартажы пра нацыянальныя паркі Беларусі. Апроч таго часопіс вядзе экалагічнае выхаванне падрастаючага пакалення на літаратурна-мастацкім матэрыяле, праводзяцца прэзентацыі новых беларускамоўных кніг пра прыроду. Рэдактар часопіса Ягоўдзік і сам прысвячаў свае творы роднай прыродзе, закладаючы ў іх фальклорную аснову («Ці вернецца князь Кук», 1993 г.; «У царстве Вадзяніка», 1995 г.; «Дзівосны карабель», 1995 г., «Птушыная дарога», 2002 г.).

Закранае аспекты выхавання дзяцей Эдуард Луканскі ў зборніку «Госць з Чырвонай кнігі» (1997 г.), дзе аўтар паказвае чытачу, як трэба выхоўваць у сабе беражлівыя адносіны да грамадскіх здабыткаў, паважлівасць і далікатнасць у адносінах са старэйшымі, і іншыя станоўчыя якасці характару.

Пачатак XXI стагоддзя

Проза пачатку XXI стагоддзя характарызуецца ўстойлівасцю і паслядоўным засваеннем традыцый канца XX стагоддзя. Таксама, як і раней, на першым плане застаецца станаўленне гарманічна развітай асобы чалавека, выхаванне пачуцця супольнасці і ўласнай годнасці. Маральна-этычныя пытанні раскрываюцца ў большасці твораў розных жанраў.

Так, напрыклад, аповесць Валерыя Гапеева пра школьнае жыццё «Пастка на рыцара» (2002 г.) прысвечана сістэме маральна-этычных каштоўнасцей пакалення «next». За кнігу аўтар ганараваны літаратурнай прэміяй імя Ул. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама. У 2013 годзе выйшлі яго кнігі -- казка «Сонечная паляна» і зборнік апавяданняў для падлеткаў «Я размалюю для цябе неба».

Друкуецца цэлы шэраг матэрыялаў на гістарычную тэматыку. Сяргей Тарасаў публікуе замалёўкі пра найбольш значныя падзеі ў старажытнай Беларусі і гістарычных асоб -- Францыска Скарыну, Льва Сапегу, Канстанціна Астрожскага і іншых. Уладзімір Арлоў і Кастусь Тарасаў публікавалі яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя легенды і паданні, на аснове чаго пазней напісаны нарысы-падарожжы па гісторыі Беларусі («Беларусь. Гістарычнае падарожжа для дзяцей» (Кастусь Тарасаў, 2000 г.)). На гістарычныя тэмы піша і Уладзімір Бутрамееў («Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларусі», 2002 г.; «Славутыя родам сваім», 2006 г.). Прыродазнаўчым характарам вызначаюцца казкі са зборніка Расціслава Бензерука «Зайцаў кажушок» (2004 г.), выкарыстоўвае пісьменнік і арыгінальную форму «казкі-загадкі».

Значны ўклад у беларускую дзіцячую літаратуру ўносіць Алесь Бадак, які выступае актыўным прапагандыстам дзіцячай літаратуры, з'яўляецца адным з арганізатараў клуба дзіцячых пісьменнікаў, і сам шмат піша для дзяцей вершаў, аповесцей, казак і пазнавальнай літаратуры («Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў», 2001 г.; «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца», 2007 г.; «Жывёлы: заалагічныя эцюды», 2009 г.; «Неверагодныя гісторыі з жыцця чараўнікоў», 2011 г.). За кнігу «Расліны: батанічныя эцюды» (2008 г.) з серыі для дзяцей «Усім пра ўсё» Алесь Бадак стаў лаўрэатам прэміі «Залаты купідон» за найлепшую кнігу года ў намінацыі «Публіцыстыка».

Прытчавасцю, сюжэтнай займальнасцю і своеасаблівай манерай пабудовы інтрыгі вызначаюцца казкі Алены Масла («Таямніцы закінутай хаты», 2005 г.; «Каляды ў хроснай», 2005 г.; «Пацучок Фэлік падарожнічае», 2013 г.). У вельмі арыгінальнай форме прыпаднесла Аксана Спрынчан сваю кнігу «Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» (2013 г.) -- пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям'ю, словы і сваю краіну. Кніга арыгінальная тым, што гісторыямі ў ёй дзеліцца зусім не маці Аксана, а менавіта яе дачка Альжбэта. Таксама Аксана Спрынчан з'яўляецца ўкладальніцай кніжак для дзяцей «Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету» (таксама аўтар канцэпцыі, тэксту; 2013 г.), «Зорная Кася» (зборнік казак; 2014 г.).

У 2012 годзе ўбачыла свет кніга Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», першая кніга з прыгодніцка-фантасмагарычнай трылогіі пра вучня Мінскага езуіцкага калегіума Пранціша Вырвіча. Беларуская літаратуразнаўца і крытык А. Бязлепкіна адзначыла, што апавяданне кнігі праяўляе адразу дзве тэндэнцыі: з аднаго боку, рамантычна-прыгодніцкае асветніцтва У. Караткевіча, а з другога -- пастуляванне традыцыйных каштоўнасцей як процівага постмадэрнізму. У 2014 годзе выйшлі яшчэ дзве кнігі з трылогіі -- «Авантуры студыёзуса Вырвіча» і «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча». Частка «Авантуры Пранціша Вырвіча» абрана «Кнігай года -- 2015» (арганізатар праекта Беларускі ПЭН-цэнтр).

У 2013 годзе выйшла кніга Вольгі Гапеевай «Сумны суп», якая складаецца з пяці казачных гісторый. З кнігай Гапеева стала лаўрэаткай прэміі СБП і Пэн-цэнтра «Экслібрыс» імя Янкі Маўра. У тым жа годзе Таццяна Сівец атрымала літаратурную прэмію Саюза пісьменнікаў Беларусі «Залаты купідон» у галіне дзіцячай літаратуры за сваю прыгодніцкую кніга для дзяцей «Куды прапала малпа Маня?».

Са жніўня 2013 года дзіцячы часопіс «Вясёлка» пачаў выпускаць свой дадатак -- чытанку-маляванку «Буся». А сам часопіс «Вясёлка» працягвае літаратурную адукацыю і маральна-этычнае выхаванне сваіх чытачоў. На старонках часопіса перавага аддаецца казкам, якія прапагандуюць дабро і справядлівасць, узаемадапамогу. Таксама часопіс вядзе сайт (з 2011 года), на якім змешчаны казкі і дзіцячыя вершы. Пры гэтым ва ўсіх творах вельмі дакладна расстаўлены маральныя акцэнты, і гэта аднолькава адносіцца як да фальклорных казак («Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка», «Заяц і вожык», «Дзяцел, лісіца і варона» і іншыя), гэтак і да літаратурных твораў з казачным сюжэтам («Цямлівы кот і шляхецкі сын» Алега Грушэцкага, «Прынцэса Румзаніда ў Краіне Лялек» Алены Масла, «Пра кашэчага караля і мышку-прынцэсу» Раісы Баравіковай, «Бусел і бусляняты» Язэпа Лёсіка і інш.).

У 2015 годзе выйшлі кнігі, якія адзначыліся не толькі зместам, але і выдатным афармленнем. Гэта фэнтэзійны раман «Сем камянёў» Аляксея Шэіна і казка «Красамоўнае сэрца» пісьменніка і мастака Алега Аблажэя. Абедзве кнігі ў 2016 годзе намінаваны на Літаратурную прэмію Цёткі (заснавальнікі прэміі -- Беларускі ПЭН-цэнтр, фонд «Вяртанне», Саюз беларускіх пісьменнікаў) у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў», а кніга «Красамоўнае сэрца» яшчэ і на прэмію «Гліняны Вялес».

Сучасная беларуская проза для дзяцей імкнецца па магчымасці задаволіць запатрабаванні кніжнага рынку. З'яўляюцца творы, адносна новыя для беларускай літаратуры паводле формы і зместу (комікс, фэнтэзі, навуковая фантастыка і інш.. Адначасова з тым беларускія пісьменнікі ікнуцца захаваць традыцыі класічных узораў славеснага мастацтва -- як стылявыя традыцыі, так і духоўныя. У XXI стагоддзі істотным чынам змяняецца роля кнігі, якая замяняецца віртуальнай прасторай. І гэта павінна падштурхнуць беларускіх пісьменнікаў да пошуку альтэрнатыўных спосабаў перадачы духоўнага і навуковага вопыту беларускага народа, напрыклад -- праз стварэнне аўдыёкніг, фільмаў, камп'ютарных гульняў, віртуальных бібліятэк. І ва ўсім гэтым вядучую ролю павінна адыграць дзіцячая кніга.

Дашкольны ўзрост (3 -- 6-7 гадоў) -- узрост «чамучак». Дзеці раз пораз пытаюцца: «Што гэта?», «Навошта?», «Чаму?». Заахвочвайце ў дзіцяці гэтую цікавасць да атрымання самых разнастайных жыццёвых ведаў, чытайце яму кнігі пра ўсё, што яго акружае: пра прыроду, жывёл, дзецях, транспарце. Можна парэкамендаваць такія кнігі, як «Чей нос лучше?», «Кто чем поет?» В. Бианки, «Рисунок» С. Михалкова, « Главные машины » С. Еремеева і інш.

Дзіця будзе прасіць вас перачытваць адны і тыя ж кніжкі некалькі разоў на дзень. Набярыцеся цярпення, для дзіцяці паўторнае чытанне -- гэта важны рытуал, які дае яму адчуванне надзейнасці і ўстойлівасці навакольнага свету.

У дашкольным узросце фарміруюцца такія якасці, як самастойнасць, адказнасць, таварыскасць, дабрыня. Кнігі ў гэты перыяд могуць выконваць і выхаваўчую ролю. Прачытайце з дзіцём: «Не мешайте мне трудиться» -- цыкл вершаў Я. Благининой, «Девочка-ревушка» А. Барто, Я. Акима, «Косточка», «Старик и яблони» Л. Толстого і інш.

Падчас чытання тлумачце дзіцяці незразумелыя для яго словы. Пасля чытання кніг задавайце дзіцяці навадныя пытанні, падахвочвайце яго да разваг ўслых, прапануйце дзіцяці пераказаць прачытаны тэкст з апорай на ілюстрацыю -- усё гэта спрыяе развіццю увагі і славесна-лагічнага мыслення.

У 4,5 -- 5 гадоў ад тонкіх кніжак і невялікіх твораў можна перайсці да кніг аб'ёмных, якія вы будзеце чытаць з дзіцём некалькі дзён ці тыдняў (чытанне з працягам). Выбірайце займальныя, вострасюжэтныя кнігі, якія не надакучаць дзіцяці. Пры чытанні, калі гэта неабходна, устаўляйце свае вусныя каментарыі і дапаўненні да тэксту. Можна парэкамендаваць кнігі: «Домвёнок Кузька» Т. Александровой, «Волшебник Изумрудного горада» А. Волкава, «38 попугаев» Г. Остера і інш. Кожны новы этап чытання пачынайце з ўспамінаў пра тое, што было прачытана раней. Гэта добрае практыкаванне для трэніроўкі памяці і ўмення складаць складны аповяд. Прапануеце дзіцяці намаляваць карцінку да ўпадабанага сюжэту, або прайграць гэты сюжэт па ролях.

Асаблівасці успрымання дашкольніка?, літаратуры для іх, асно?ныя патрабаванні да твора? дзіцячай літаратуры

Ад успрымання мастацкага твора залежыць яго дальнейшае разуменне і ўзнаўленне, таму перад выхавальнікам дашкольнай установы стаіць задача садзейнічаць працэсу ўспрымання літаратуры дашкольнікамі.

Успрыманне мастацкага твора з'яўляецца адным з аснаўных кампанентаў мастацка-маўленчай дзейнасці. Гэта складаны працэс, які ўключае слуханне, уяўленне, усведамленне праслуханага і разуменне яго зместу. Дзеці дашкольнага ўзросту не ўмеюць самі чытаць, яны толькі з захапленнем і цікавасцю слухаюць. Падчас слухання літаратурнага твора ў свядомасці дзіцяці ўзнікаюць пэўныя ўяўленні, канкрэтныя вобразы, якія яно асэнсоўвае і аб'ядноўвае паміж сабой, што дапамагае яму больш дакладна усвядоміць і зразумець змест прачытанага.

Слуханне мастацкага твора прадстаўляе сабой працэс перцэптыўнай дзейнасці, у ходзе якой дзіця ўспрымае твор пры дапамозе слыхавога і зоркавага аналізатараў. Першы забяспечвае адчуванне дзецьмі інтанацыйнай выразнасці мастацкага твора, другі абумоўлівае ўспрыманне пэўнай мімікі і жэстаў падчас расказвання яго педагогам.

Успрыманне мастацкай літаратуры непарыўна звязана з пранікненнем у мастацка-вобразны змест яе твораў. У літаратурных мастацкіх вобразах адлюстроўваецца ўсё рэальнае навакольнае жыццё. Зразумела, што іх успрыманне апасродкавана мінулым вопытам дзіцяці, які пачынаецца ад самага нараджэння і з цягам часу ўсё больш удасканальваецца. Чым цяснейшая сувязь існуе паміж зместам мастацкага твора і жыццёвым вопытам дашкольнікаў, тым большай эмацыянальнасцю вызначаецца іх успрыманне.

Аб магчымасці дашкольнікаў глыбока ўспрымаць змест літаратурных твораў як мастацтва слова, пранікаць у іх маральна-эстэтычны сэнс сведчаць псіхалагічныя даследванні Д.Б.Эльконіна, А.У.Запарожца, Л.І.Бажовіч, Л.С.Славінай, у якіх вучоныя адзначаюць, што характэрныя асаблівасці псіхікі, усведамлення і паводзін дзяцей дашкольнага ўзросту дазваляюць выхавальніку актыўна кіраваць працэсам успрымання мастацкага твора, які з боку дашкольнікаў носіць актыўны і дзейсны характар. Таксама ў сваіх даследваннях вучоныя паказваюць, што ўспрыманне мастацкіх твораў дашкольнікамі суправаджаецца шчырасцю, праўдзівасцю, непасрэднасцю перажыванняў і зацікаўленнасцю, захапляльнасцю, развіццёі уяўленняў, на аснове якіх пераўтвараецца вопыт дзіцяці.

Дашкольны ўзрост з'яўляецца перыядам актыўнага станаўлення ўспрымання мастацкіх твораў дзецьмі.

Успрыманне мастацкага твора малодшымі дашкольнікамі вызначаецца сваёй непасрэднасцю. Яны эмацыянальна ўспрымаюць падзеі, што адбываюцца ў творы, актыўна перажываюць усё, што адбываецца з героем, нават з фантастычным, суперажываюць разам з ім. Іх вельмі радуе спрыяльны ход падзей, перамога дабра над злом. Пры гэтым іх увага у большай ступені накіравана на саміх герояў твора. Выхаванцаў цікавіць знешні від герояў, іх дзеянні, учынкі. Ва ўяўленнях і ацэнках літаратурных твораў у малодшых дашкольнікаў у большай частцы пераважае палярнасць, якая вызначаецца або белымі, або чорнымі тонамі.

У выхаванцаў чатырох гадоў мастацкі вопыт удасканальваецца і ўзбагачаецца. Яны ўжо пачынаюць адрозніваць межы паміж рэальнымі і казачнымі жанрамі, адчуваюць законы казачнай фантастыкі. Гэта дазваляе паступова развіваць першыя ўяўленні выхаванцаў аб некаторых асаблівасцях жанра (загадкі, казкі. апавяданні, небыліцы).

Іншы раз, выражаючы свае эмацыянальныя адносіны да мастацкіх твораў, выхаванцы выконваюць нечаканыя для дарослых дзеянні. Спачуваючы літаратурнаму герою, дзіця спрабуе непасрэдна, практычна ўдзейнічаць на творы мастацтва, замест таго, каб перанесці свае адносіны на рэчаіснасць, якая ў іх адлюстравана. Чорнай фарбай замалёўвае на карцінцы адмоўнага героя, вырывае ілюстрацыю з яго адлюстраваннем, прапускае ў час пераказу непрыемныя падзеі, змяняе іх ход, канцоўку твора.

Выхаванцы пяцігадовага ўзросту дастаткова асэнсавана ўспрымаюць мастацкі твор. Пры гэтым яны лёгка ўстанаўліваюць простыя прычынныя сувязі ў сюжэце, характарызуюць герояў кніг, часцей выказваюць правільныя меркаванні аб іх учынках, якія грунтуюцца на жыццёвых уяўленнях аб пэўных нормах маральных паводзін, што ўжо склаліся. Эмацыянальныя адносіны да герояў кніг і літаратурных фактаў набываюць у выхаванцаў дзейнаснае значэнне. Дзеці становяцца пасіўнымі ўдзельнікамі адлюстоўваемых падзей, якія яны імкнуцца перажыць у сваіх думках разам з героямі. Выдатны дзіцячы пісьменнік і мовазаўца К.І.Чукоўскі пісаў, што менавіта ў гэтую пару ў дзяцей заканчваецца перыяд зліцця паэзіі з крыкамі і тупаннем ног і пачынаецца эпоха, якая вызначаецца больш высокай культурай, эпоха дыферэнцыацыі мастацтваў. Дзеці імкнуцца да спасціжэння ўнутранага сэнсу твора. Мастацтва слова становіцца для іх самацэнным.

Выхаванцы старэйшай групы могуць ужо ў пэўнай ступені перажыць у сваіх уяўленнях змест таго, пра што напісана ў кнізе. Яны пераходзяць на стадыю асабіста мастацкіх адносін да літаратуры. Тут садзейніцтва і саўдзельніцтва пры ўспрыманні мастацкага твора змяняецца больш высокай ступенню - спачуваннем, здольнасцю перажыць змест твора ў сваіх дзеяннях, патрэбай у такога рода перажываннях.

А.Ул.Запарожац адзначыў, што дзяцей ужо не здавальняе такое вызначэнне сітуацыі, калі невядома, хто добры, а хто дрэнны. Яны намагаюцца падчас успрымання адразу вызначыць станоўчых герояў, прыняць іх пазіцыю і негатыўна становяцца да ўсіх тых, хто іх у гэтым творы не здавальняе. Бывае, што нават нежывыя рэчы падлягаюць суровай крытыцы, калі дзіця не знаходзіць таго, каго можна было б абвінаваціць у тым, што здарылася.

Характэрнымі асаблівасцямі ўспрымання становяцца неаднолькавыя адносіны выхаванцаў да твораў пэўнага зместу і стылю (казачным, вандроўніцкім, прыродазаўчым, гістарычным, фантастычным і інш.) У працэсе разгляду мастацкага твора дзеці спрабуюць устанаўліваць шматлікія сувязі ў тэксце (логіку падзей, прычыны і вынікі ўзнікнення канфліктаў, матывы паводзін герояў, ролю мастацкай дэталі і інш.).

На шостым годзе жыцця выхаванцы ўспрымаюць літаратурнага героя ў яго розных праяўленнях. Іх ужо цікавіць не толькі знешні выгляд героя, але і яго ўчынкі, перажыванні, думкі, якім дзеці імкнуцца даць пэўную ацэнку. У гэтым узросце адносіны да прачытанага знешне праяўляюцца не так ярка, як у маленькіх, але яны набываюць значна большую асэнсаванасць, глыбіню і ўстойлівасць.

Эмацыянальны водгук, які выклікаюць кнігі, узбагачае духоўны свет дзіцяці, рыхтуе яго да рэальнага жыцця, павышае цікавасць да ўнутранага свету людзей, дапамагае лепш убачыць драматычнае і камічнае ў жыцці, з гумарам адносіцца да некаторых жыццёвых сітуацый. Гэта, у сваю чаргу, вядзе да фарміравання ў выхаванцаў старэйшай групы мастацкага густу. У іх паяўляюцца любімыя пісьменікі, апавяданні, казкі.

Дашкольны ўзрост лічыцца найбольш спрыяльным перыядам мастацкага ўспрымання паэзіі. У гады дзяцінства назіраецца асаблівае імкненне дзіцяці да рытмічна-арганізаванага склада маўлення. Дзеці вельмі любяць слухаць і чытаць вершы. Яны аддаюць ім відавочную перавагу ў параўнанні з празаічнымі творамі. Дзяцей цягне да дынамічных рытмаў, радаснай мелодыкі, рыфмы.

...

Подобные документы

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011

  • Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.

    курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Класіфікацыя літаратурных твораў па іх мастацка-эстэтычных вартасцяў і функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі. Адметныя асаблівасці літаратурнай класікі, масавай літаратуры і белетрыстыкі. Змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры.

    реферат [34,0 K], добавлен 22.02.2011

  • Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.

    реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013

  • Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.

    курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011

  • Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.

    реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць. Альбер Камю і яго твор "Міф пра Сізіфа" як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Асаблівасці "быкаўскага" экзістэнцыялізму.

    курсовая работа [55,2 K], добавлен 27.12.2008

  • Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.

    курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009

  • К. Крапіву можна з поўным правам лічыць тэарэтыкам літаратуры. У рэчышчы сваёй літаратурна-крытычнай дзейнасці (а Крапівой аналізаваліся і ацэньваліся многія творы сучаснай беларускай літаратуры) пісьменнік закранаў важныя тэарэтыка-літаратурныя пытанні.

    реферат [37,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Этапы і асаблівасці развіцця беларускай культуры ў часы грамадзянскай воны 1917-1920 гг. Ўклад у развіццё культуры прадстаўнікоў літаратуры. Аналіз найбольш выбітных твораў таго часу. Актывізацыя нацыянальна-культурнага руху, грамадска-палітычны выдання.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 20.03.2013

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.

    реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.