Спецыфіка дзіцячай літаратуры

Асаблівасці развіцця беларускай дзіцячай літаратуры, перыядызацыя. Значэнне дзіцячай літаратуры у развіцці і выхаванні дзяцей дашкольнага узросту. Асаблівасці успрымання дашкольнікау, літаратуры для іх, асноуныя патрабаванні да творау дзіцячай літаратуры.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 02.01.2018
Размер файла 289,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Але сапаўднаму глыбокаму ўспрыманню паэтычнага мастацтва дзяцей неабходна вучыць. “Калі дзеці вучацца спевам, слуханню музыкі, рытмічнай гімнастыцы і г.д., - пісаў К.І.Чукоўскі, - то іх тым больш неабходна вучыць успрыманню вершаў”.

Асаблівай увагі патрабуе ўспрыманне дзецьмі баек. Трэба заўважыць, што алегорыя байкі не даходзіць да дзяцей без дапамогі выхавальніка, педагог павінен растлумачваць дзецям яе сэнс.

Далучэнне маленькага слухача да сапраўдных вытокаў высокай паэзіі з'яўляецца асноўнай мэтай работы выхавальнікаў. Рэалізацыя гэтай мэты ў многім залежыць ад самога педагога, ад яго ўмення цікава, ярка, даступна данесці мастацкі вобраз да дзіцяці, вызваць эмацыянальны водгук на гэты вобраз, раскрыць эстэтычныя якасці паэтычнага твора. Дашкольнікі павінны не толькі паслухаць верш, але і адчуць яго ў сваім сэрцы. К. I. Чукоўскі назваў такі працэс далучэння дзіцяці да паэтычнага мастацтва «вершаваным выхаваннем».

Знаёмства дзяцей з паэтычнымі творамі можа адбывацца не толькі ў працэсе спецыяльных заняткаў, але і ў індывідуальным парадку пры правядзенні кароткіх хвілінак паэзіі, у працэсе іншых відаў дзейнасці, у час падрыхтоўкі да каляндарных і народных святаў.

Большая частка вершаў, з якімі знаёмяцца дашкольнікі ў дзіцячым садзе, завучваецца на памяць. Таму ад педагагічнага майстэрства выхавальнікаў залежыць іх мастацкае чытанне дзецьмі.

Некаторыя паэтычныя творы педагог можа выкарыстоўваць не толькі для завучвання з дашкольнікамі на памяць, але і для азнаямлення маленькіх слухачоў з мелодыяй гучання мастацкага слова, яго вобразнасцю і выразнасцю. Дзеці могуць разыгрываць паэтычны змест вершаваных твораў, інсцэніраваць іх. Завучванне вершаў на памяць дапамагае дашкольнікам адпрацаваць навыкі правільнага выразнага вымаўлення гукаў, гукаперайманняў, слоў, словазлучэнняў.

Дашкольны ўзрост лічыцца наиболъш спрыяльным перыядам мастацкага ўспрымання паэзіі. Дашкольнікі вельмі любяць слухаць і чытаць вершы. Яны аддаюць ім відавочную перавагу ў параўнанні з празаічнымі творамі. У раннім дзяцінстве пры ўспрьшанні мастацкага вершаванага твора яго непасрэдны змест не мае для дзяцей ніякай значнасці і застаецца на другім плане.

Вершы, з якімі выхавальнік знаёміць дашкольнікаў, павінны быць высокамастацкімі, даступнымі разумению дзяцей, здольныя выклікаць у іх пэўныя эмоцыі.

Методыка работы па азнаямленню дашкольнікаў з паэзіяй мае свае асаблівасці. Для малодшых дашкольнікаў неабходна падбіраць вершы невялікія па аб'ёму (4--6 радкоў), блізкія і даступныя па зместу, рытмічныя. Яны павінны абавязкова мець дынамічны рух, музычную рыфму, перадаваць поўнае дзеянне.

У большай ступені гэтым патрабаванням адпавядаюць вершаваныя творы вуснай народнай творчасці, такія, як забаўлянкі («Ладачкі-ладачкі», «Сарока-варона», «Ідзе каза рагатая», «Ой, бычок мой, бысенька»), песенькі («Заінька», «Воўчанька», «Спі, сыночак міленькі»), заклічкі («Сонейка», «Дожджык», «Божая кароўка» і інш.).

Знаёмства дашкольнікаў з паэтычнымі творамі ў першай малодшай групе дзіцячага сада адбываецца ў працэсе штодзённых зносін. Так, у час назірання за з'явамі прыроды выхавальнік можа падкрэсліць іх прыгажосць, удакладніць некаторыя прыкметы, расказаць пра іх цудоўньгя ўласцівасці пры дапамозе чароўнага мастацкага слова. Гэтаму дапамагаюць такія вершы, як «Сняжынкі» А. Дзеружынскага, «Верабейчык» А. Лойкі, «Пчолка» С. Сокалава-Воюша і інш. Значна цікавейшымі стануць для дзяцей тыя рэжымныя моманты, дзе будуць гучаць паэтычныя творы: «Я сама» I. Муравейкі, «Коцік прачынаецца» А. кіўскага, «Ладкі-ладком» (народньгя).

Знаёмства дзяцей з цацкамі таксама можа суправаджацца чытаннем цікавых вершаў. Да іх можна аднесці: «Птушачка» У. Луцэвіч, «Коцік-варкоцік» Н. Галіноўскай, «Ліска», «Мядзведзь» А. Якімовіча, «Пеўнік» П. Місцюка і інш. Гэтыя ж творы пажадана выкарыстоўваць для чытання ў час самастойных гульняў дзяцей з адпаведнымі цацкамі.

Узор мастацкага чытання верша выхавальнікам дазваляе яму наладзіць у час мастацка-маўленчай дзейнасці пэўны эмацыянальны кантакт з дзецьмі. А шматразовае паўтарэнне паэтычнага твора, якое суправаджаецца пэўнымі дзеяннямі, накіраванымі на вызначэнне асноўных рыс рэчы, дае магчымасць дзіцяці наглядна ўбачыць тое, пра што расказваецца прыгожымі вобразнымі словамі. Так, пры чытанні верша «Мой конь» I. Юкляеўскага разглядванне цацкі адначасова суправаджаецца словам і рухамі выхавальніка. Увага дзяцей накіравана на вызначэнне частак цела коніка, апісанне яго прыгожай збруі. Такое чытанне непасрэдна ўключае дзіця ў актыўную мастацка-маўленчую дзейнасць.

Асноўнае месца пры азнаямленні малодшых дашкольнікаў з паэзіяй належыць гульнявым прыёмам. Гульнявая форма азнаямлення з паэтычнымі творамі пабуджае дзяцей лепш запомніць іх, а потым і ўзнаўляць выразна і вобразна. Так, перад чытаннем верша Т. Кляшторнай «Гаспадыня» можна стварыць гульнявую сітуацыю «Напоім Мішку гарбатай», а ўжо пасля яе прачытаць дзецям і сам верш. Гульнёй з лялькай пажадана суправаджаць чытанне верша Н. Галіноўскай «Калыханка».

Пасля таго як выхавальнік з выкарыстаннем розных прыёмаў пазнаёміць дзяцей з вершам, можна выклікаць дзетак, калі яны самі таго пажадаюць, паўтарыць верш самастойна. Пры чытанні верша дзецьмі выхавальнік павінен заахвочваць іх расказваць яго далей, падказваць словы або цэлыя радкі, якія дзіця не паспела запомніць.

Разам з тым у працэсе завучвання верша на памяць педагогу неабходна звярнуць увагу дзяцей на інтанацыйную выразнасць чытання (асабліва ў тых творах, дзе прысутнічае дыялог). 3 цікавасцю дзеці інтаніруюць асобныя радкі ў вершах «Не сквапная» Т. Кляшторнай, «Адмарозіў лапкі» I. Муравейкі, «Храбры певень» Я. Коласа і інш. Лепшым прыкладам тут з'яўляецца ўзор чытання верша самім выхавальнікам.

Мастацка-маўленчыя заняткі па завучванню вершаў з малодшымі дашкольнікамі вызначаюцца пэўнай структурай. Чытанне верша заўсёды суправаджаецца выкананнем актыўных дзеянняў.

Напрыклад, завучванне верша С. Шушкевіча «Нашы сябры», Мэта: вучыць разумець і запамінаць вершаваны твор, перадаваць яго інтанацыйную выразнасць, выхоў-ваць беражлівыя адносіны да птушак.

Задачы выкладання курса беларускай дзіцячай літаратуры

Як і кожная навучальная дысцыпліна, методыка выкладання беларускай літаратуры мае свае задачы:

1) пазнаёміць вучняў з тэарэтычнымі асновамі выкладання літаратуры;

2) выпрацаваць першапачатковыя практычныя ўменні і навыкі для падрыхтоўкі да ўрока роднай літаратуры;

3) даць накірункі да самаадукацыі і творчага пошуку;

4) дапамагчы настаўніку адказаць на асноўныя прынцыповыя пытанні, што ўзнікаюць у час падрыхтоўкі да заняткаў, у працэсе выкладання, пасля аналізу праведзенага ўрока.

Методыка павінна даць настаўніку вычарпальныя адказы на пытанні: Што? Для чаго? Як?

Методыка выкладання беларускай літаратуры цесна звязана з іншымі навукамі.

Вельмі цесна методыка літаратуры звязана з літаратуразнаўчай метадалогіяй, тэорыяй літаратуры. Гэта сувязь выяўляецца перш за ўсё ў вызначэнні мэты, зместу і структуры курса літаратуры. Метадалогія літаратуразнаўства аказвае ўплыў і на метады навучання. Літаратуразнаўства дапамагае адказаць на першае пытанне методыкі -- Што вывучаць?

Методыка выкладання беларускай літаратуры звязана з педагогікай і псіхалогіяй. Псіхалогія дае настаўніку веды аб узроставых адметнасцях дзяцей, садзейнічае наладжванню цеснага кантакту з вучнямі, выяўленню іх духоўнага свету, характару ўспрымання, асаблівасцей памяці.

Дзякуючы педагогіцы, настаўнік мае магчымасць даведацца пра агульнадыдактычныя прынцыпы, метады і прыёмы выкладання, тыпы і віды ўрокаў, грунтуючыся на якія, методыка выпрацоўвае свае спецыфічныя крытэрыі.

Педагогіка з псіхалогіяй даюць настаўніку адказ на другое пытанне методыкі: Як вывучаць?

Нельга вывучаць беларускую літаратуру, не звяртаючы ўвагі на маральна-этычны бок пэўнага твора. Адсюль вынікае, што методыка выкладання беларускай літаратуры мае самыя цесныя сувязі з эстэтыкай -- навукай аб прыгожым і этыкай -- навукай аб маралі.

Немагчыма вывучэнне беларускай літаратуры адасоблена ад гісторыі, паколькі кожны творца -- гэта прадстаўнік пэўнага гістарычнага працэсу. Акрамя таго, вельмі часта пісьменнік звяртаецца да гістарычных крыніц: летапісаў, дакументаў, ліставання і г.д. «Гістарычны аспект у дачыненні да аналізуемага твора методыка літаратуры рэкамендуе выкарыстоўваць з улікам трох патрабаванняў: часу напісання твора, часу, які адлюстраваны ў творы, і сённяшняга часу».

Агляд вучэбнай і крытычнай літаратуры па курсу гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры

дзіцячая літаратура беларускай

Дзіцячая літаратура- гэта творы, напiсаныя спецыяльна для дзяцей; створаныя самiмi дзецьмi; творы, што перайшлi з дарослага чытання ў дзiцячае. Лiтаратура для дзяцей падзяляецца на мастацкую i пазнавальную. Мастацкая адлюстроўвае жыццё праз мастацкiя вобразы, ў ёй адлюстроўваецца прыдуманы свет. Пазнавальная лiтаратура найперш арыентуецца на асветнiцкія задачы. Прынцыпы дз. лiт-ры:1.актуальнасць кнiгі для дзiцяцi ў гэтым перыядзе;2 даступнасць кнiгі для дзiцяцi;3 вырашэнне выхаваўча-пазнавальных задач. Важнае значэнне маюць: iлюстрацыi, мова, афармленне, iндывiдуальнасць стылю. Зараджэнне бел-ай дзiцячай лiт-ры - працяглы i складаны працэс, цесна паяднаны з фальклорнымi традыцыямi, развiццём i станаўленнем нацыянальнага мастацкага слова, такiмi культурна-гiстарычнымi працэсамi, як узнiкненне пiсьменнасцi, прыняцце хрысцiянства, зараджэнне i развiццё кнiгадрукавання.

З iмем С.Полацкага звязаны першыя старонкi беларускай дзiцячай паэзii ( «Псалтыр рыфматворная», «Месяцаслоў», «Вертоград многоцветный»). Лiтаратура 2 паловы 17 - 18ст. мела пераходны характар. Нараджалiся новыя жанры - гумарыстычная i парадыйна-сатырычная паэзiя, iнтэрмедыя, камедыя. У 18ст. пачынаюць зґяўляцца такiя драматычныя творы, як школьная драма-маралiтэ, iнтэрмедыя, камедыя i батлейка. Набiрае моц беларускамоўная бурлескная i парадыйная паэзiя. У беларускай лiтаратуры 19ст. наступае новы этап развiцця лiт-ры. Пiсьменнiкi гэтага перыяда - Паўлюк Багрым, Ян Баршчэўскi, Чачот, Сыракомля, Дунiн-Марцiнкевiч, Багушэвiч, Гурыновiч, Янка Лучына. Беларускае мастацкае слова 19ст. дало першыя парасткi для маленькiх. Дзiцячая лiтаратура яшчэ не сфармiравалася, i ў кола дзiцячага чытаення трпалялi не толькi творы мэтанакiравана напiсаныя для дзяцей, а i тэксты «дарослыя».

Спецыфiчныя асаблiвасцi фальклору: - вусная форма бытавання; - адсутнасць аўтара; - наяўнасць варыянтаў; - дзiцячы фальклор заўсёды суадносiцца з гульнёй. Фальклорныя творы збiралi, запiсвалi i выдавалi многiя аўтары: ( Чачот, Баршчэўскi, Васiлевiч i iнш.). Йснуе некалькi класiфiкацый: 1.У залежнасцi ад узросту творы дзеляцца на 2 групы: -для дзяцей пад апекаю дарослых; - для дзяцей, якiя умеюць самастойна забаўляцца.

2.У залежнасцi ад функцый творы дзеляцца на 3 групы: - прызначаны супакоiць дзяцей (калыханкi);- выкарыстоўваюцца пры гульнi;- цiкавяць дзяцей сваiм паэтычным зместам.

3.У залежнасцi ад стваральнiкаў: творы, што створаны для дзяцей; створаны самiмi дзецьмi;перайшлi з дарослага фальклору. Паэтыка: Калыханкi - знаёмяць дзяцей з навакольным светам, адзін з самых старажытных жанраў, простыя па кампазiцыi, у iх заўсёды уразны рытм, рыфма (да мелагучнасцi). Забаўлянкi - вершаваныя радкi, якiмi суправаджаюцца першыя рухi дзiцяцi. Дзiцячыя песнi - перайшлi да дзяцей ад дарослых, па змесце жартоўныя або гумарыстычныя. У іх - апiсальнасць, кумулятыўны сюжэт (будуецца ў форме пытанняў i адказаў), гукаперайманне, навучальнасць. Песнi-заклiчкi - звароты да зґяў прыроды, да жывёл. Суправаджаюць многiя дзеяннi дзяцей (за грыбамi, пасвiць жывёл). Дражнiлкi - невялiкiя прыгаворы, у якiх высмейваюцца нейкiя асаблiвасцi характару.

Лiчылкi - дапамагаюць вызначыць вядучага, чарговасць у гульнi, перайшлi да дзяцей ад дарослых. Загадкi - ў іх можа апiсвацца нейкi iншы прадмет, з мэтай заблытаць. Фальклорныя гульнi - грунтуюцца на такой зґяве, як карагод. Казкi - малыыя эпiчныя жанры, напоўненыя незвычайным, фантастычным, цудадзейным. Героi -насельнiкi прыроднага свету, што умеюць размаўляць. У казках заўсёды барацьба дабра над злом, з перамогай дабра. Яны бываюць лiтаратурныя и фальклорныя. Казкi падзяляюцца на 3 групы: пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя.

Заключэнне

У даннай працы паказана, што лiтаратура для дзяцей падзяляецца на мастацкую i пазнавальную. Мастацкая адлюстроўвае жыццё праз мастацкiя вобразы, ў ёй адлюстроўваецца прыдуманы свет. Пазнавальная лiтаратура найперш арыентуецца на асветнiцкія задачы. Прынцыпы дзіцячай лiтартуры:

1.актуальнасць кнiгі для дзiцяцi ў гэтым перыядзе;

2 даступнасць кнiгі для дзiцяцi;

3 вырашэнне выхаваўча-пазнавальных задач.

Важнае значэнне маюць: iлюстрацыi, мова, афармленне, iндывiдуальнасць стылю. Зараджэнне беларускай дзiцячай лiтаратуры - працяглы i складаны працэс, цесна паяднаны з фальклорнымi традыцыямi, развiццём i станаўленнем нацыянальнага мастацкага слова, такiмi культурна-гiстарычнымi працэсамi, як узнiкненне пiсьменнасцi, прыняцце хрысцiянства, зараджэнне i развiццё кнiгадрукавання.

Таксама праца пазнаеміць з перыядызацыяй беларускай дзіцячай літаратуры, яе аснойнымі напрамкамі, найбольш знаемымі а?тарамі кожнага із перыяда? і іх творамі.

Спісак літаратуры

Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя/складальнік М.Б. Яфімава, М.Ляшук. Мінск, 2003

Гурэвіч, Э.С., Беларуская дзіцячая літаратура./Э.С.Гурэвіч, Мінск.1970

Макарэвіч, А.М., Яфімава М.Б.,Беларуская дзіцячая літаратура/Вышэйшая школа. Мінск, 2008

Методыка выкладання беларускай літаратуры / пад рэд. В.Я. Ляшук. - Мінск, 1999.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011

  • Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.

    курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Класіфікацыя літаратурных твораў па іх мастацка-эстэтычных вартасцяў і функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі. Адметныя асаблівасці літаратурнай класікі, масавай літаратуры і белетрыстыкі. Змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры.

    реферат [34,0 K], добавлен 22.02.2011

  • Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.

    реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013

  • Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.

    курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011

  • Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.

    реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць. Альбер Камю і яго твор "Міф пра Сізіфа" як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Асаблівасці "быкаўскага" экзістэнцыялізму.

    курсовая работа [55,2 K], добавлен 27.12.2008

  • Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.

    курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009

  • К. Крапіву можна з поўным правам лічыць тэарэтыкам літаратуры. У рэчышчы сваёй літаратурна-крытычнай дзейнасці (а Крапівой аналізаваліся і ацэньваліся многія творы сучаснай беларускай літаратуры) пісьменнік закранаў важныя тэарэтыка-літаратурныя пытанні.

    реферат [37,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Этапы і асаблівасці развіцця беларускай культуры ў часы грамадзянскай воны 1917-1920 гг. Ўклад у развіццё культуры прадстаўнікоў літаратуры. Аналіз найбольш выбітных твораў таго часу. Актывізацыя нацыянальна-культурнага руху, грамадска-палітычны выдання.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 20.03.2013

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.

    реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.