Творчасць Вячаслава Адамчыка ў літаратурным працэсе другой паловы ХХ стагоддзя: жанрава-стылёвая эвалюцыя
Раскрыця стылёвой эвалюцыї творчасці Вячаслава Адамчыка ў кантэксце дасягненняў ідэйна блізкіх яму беларускіх і рускіх пісьменнікаў. Выяўлена развіццё вызначальных рыс індывідуальнага стылю, ахарактарызаваны паэтапныя змены ў жанравай сістэме пісьменніка.
Рубрика | Литература |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.08.2018 |
Размер файла | 116,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
1
ТВОРЧАСЦЬ ВЯЧАСЛАВА АДАМЧЫКА
Ў ЛІТАРАТУРНЫМ ПРАЦЭСЕ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХХ СТАГОДДЗЯ: ЖАНРАВА-СТЫЛёВАЯ ЭВАЛЮЦЫЯ
Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені
кандыдата філалагічных навук
па спецыяльнасці 10.01.01 - беларуская літаратура
ДАМБРОЎСКАЯ Наталля Мікалаеўна
Мінск, 2010
Работа выканана ва ўстанове адукацыі
“Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна”
Навуковы кіраўнік Мішчанчук Мікалай Іванавіч,
доктар філалагічных навук, прафесар,
прафесар кафедры беларускага літаратуразнаўства УА “Брэсцкі
дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна”,
член-карэспандэнт БелАА
Афіцыйныя апаненты: Штэйнер Іван Фёдаравіч,
доктар філалагічных навук, прафесар,
загадчык кафедры беларускай літаратуры
УА “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”
Грамадчанка Таіса Канстанцінаўна,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”
Апаніруючая арганізацыя УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”
Абарона адбудзецца 5 сакавіка 2010 года ў 14.30 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02. 01. 12 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце (220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, філалагічны факультэт, аўд. 62; тэл. вучонага сакратара: 227-63-78).
З дысертацыяй можна азнаёміцца ў Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Аўтарэферат разасланы “4” лютага 2010 г.
Вучоны сакратар
савета па абароне дысертацый Хмяльніцкі М.М.
РЭЗЮМЭ
Дамброўская Наталля Мікалаеўна
Творчасць Вячаслава Адамчыка ў літаратурным працэсе другой паловы ХХ стагоддзя: жанрава-стылёвая эвалюцыя
Ключавыя словы: эвалюцыя творчасці, родава-жанравая дынаміка, лірычная проза, жанрава-стылёвае ўзаемадзеянне, аўтабіяграфізм, суб'ектыўнасць аповеду, псіхалагізм, медытатыўнасць, філасафічнасць.
Мэта даследавання - выявіць і раскрыць жанрава-стылёвую эвалюцыю творчасці Вячаслава Адамчыка ў кантэксце дасягненняў ідэйна блізкіх яму беларускіх і рускіх пісьменнікаў.
Метадалогія даследавання. Для вырашэння пастаўленых задач выкарыстоўваліся асноўныя прынцыпы гісторыка-функцыянальнага, кампаратывісцкага, біяграфічнага метадаў вядзення літаратуразнаўчых даследаванняў, а таксама прыёмы статыстычнага аналізу.
Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве выяўлена і раскрыта жанрава-стылёвая эвалюцыя творчасці В. Адамчыка ў кантэксце дасягненняў ідэйна блізкіх яму беларускіх (М. Стральцоў, І. Пташнікаў) і рускіх (У. Салаухін, В. Бергольц) пісьменнікаў. Прасочана абумоўленая як аб'ектыўнымі, так і суб'ектыўнымі фактарамі эвалюцыя прозы В. Адамчыка ад апісальнага да лірыка-медытатыўнага, псіхолага-аналітычнага і - як вынік - сінтэтычнага пісьма. Выяўлена развіццё вызначальных рыс індывідуальнага стылю, ахарактарызаваны паэтапныя змены ў жанравай сістэме пісьменніка. Вынікамі статыстычнага аналізу пацверджана дынаміка эмацыянальна-ацэначнай “афарбоўкі” апавяданняў В. Адамчыка, актыўнае родава-жанравае і стылёвае ўзаемадзеянне ў творчасці пісьменніка. Падобны прыём даследавання творчасці В. Адамчыка выкарыстаны ў айчынным літаратуразнаўстве ўпершыню.
Асноўныя палажэнні і вынікі дысертацыі могуць быць выкарыстаны пры далейшым даследаванні спецыфікі беларускага літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя, вывучэнні тыпалагічных сувязей беларускай і рускай літаратур; пры распрацоўцы лекцый і практычных заняткаў, спецкурсаў, спецсемінараў па «Тэорыі літаратуры», «Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя», пры напісанні курсавых і дыпломных прац, вучэбна-метадычных дапаможнікаў і падручнікаў для сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.
вячаслав адамчык пісьменнік
РЕЗЮМЕ
Домбровская Наталья Николаевна
Творчество Вячеслава Адамчика в литературном процессе второй половины ХХ столетия: жанрово-стилевая эволюция
Ключевые слова: эволюция творчества, родово-жанровая динамика, лирическая проза, жанрово-стилевое взаимодействие, автобиографизм, субъективность изложения, психологизм, медитативность, философичность.
Цель исследования - выявить и раскрыть жанрово-стилевую эволюцию творчества Вячеслава Адамчика в контексте достижений идейно близких ему белорусских и русских писателей.
Методология исследования. Для решения поставленных задач использовались основные принципы историко-функционального, компаративистского, биографического методов ведения литературоведческих исследований, а также приёмы статистического анализа.
Впервые в белорусском литературоведении выявлена и раскрыта жанрово-стилевая эволюция творчества В. Адамчика в контексте достижений идейно близких ему белорусских (М. Стрельцов, И. Пташников) и русских (В. Солоухин, О. Берггольц) писателей. Прослежена обусловленная как объективными, так и субъективными факторами эволюция прозы В. Адамчика от описательного к лирико-медитативному, психолого-аналитическому и - как результат - синтетическому письму. Выявлено развитие доминантных черт индивидуального стиля, охарактеризованы поэтапные изменения в жанровой системе писателя. Результатами статистического анализа подтверждена динамика эмоционально-оценочной “окраски” рассказов В. Адамчика, активное родово-жанровое и стилевое взаимодействие в творчестве писателя. Подобный приём исследования творчества В. Адамчика использован в отечественном литературоведении впервые.
Основные положения и выводы диссертации могут быть использованы при дальнейшем исследовании специфики белорусского литературного процесса ХХ столетия, изучении типологических связей белорусской и русской литератур; при разработке лекций и практических занятий, спецкурсов, спецсеминаров по “Теории литературы”, “Истории белорусской литературы ХХ столетия”, при написании курсовых и дипломных работ, учебно-методических пособий и учебников для средних и высших учебных заведений Республики Беларусь.
SUMMARY
Dombrovskaya Natalia Nickolaevna
The Works of Viacheslav Adamchic in Literary Process in the Second Half of the XX Century: Genre-Styled Evolution
Key words: evolution of literary work, sort-genre dynamics, lyrical prose, genre-styled interaction, autobiography, subjectiveness of narration, psychologies, meditation, philosophy.
The aim of the research - to reveal the genre-styled evolution of Viacheslav Adamchik's literary works in the context of works of Byelorussian and Russian writers.
The methodological basis of the research. To decide research tasks the main principles of functional historic, comparative, biographic methods, method of statistic analysis are used.
For the first time in Belarusian literary studies genre-styled evolution of the works of Viacheslav Adamchik in the context of the achievements of Byelorussian (M. Streltsov, I. Ptashnicov) and Russian (O. Berggolts, V. Solouhin) writers is revealed. The development of literary talent of V. Adamchic from descriptive to lyrical-meditative, psychology-analytical and synthetic style is shown and determined by objective and subjective factors. The development of the main features of V. Adamchik's style is traced, changes of writer's genre system are characterized. The dynamics of emotional organization of V. Adamchik's stories, sort-genre and style interaction in writer's works are proved by the results of statistic analysis. This method of investigation of V. Adamchik's prose is realized in Belarusian literary studies for the first time.
Main theses and results of the dissertation may be used for further investigation of specific of Belarusian literary process in the XX century, for study of typological links of Byelorussian and Russian literature; for preparation of lectures and practical classes, specialized courses, seminars in “Theory of Literature”, “The History of Belarusian Literature of XX Century”, while writing course and degree works, methodological textbooks in the system of secondary and higher education in the Republic of Belarus.
КАРОТКІЯ ЎВОДЗІНЫ
На сённяшні дзень у айчынным літаратуразнаўстве даволі грунтоўна вывучана творчасць класікаў нацыянальнага слоўнага мастацтва першай паловы ХХ стагоддзя, у меншай ступені даследаваны творчыя набыткі літаратараў - прадстаўнікоў “філалагічнага пакалення”. Не ў поўным аб'ёме вывучана і творчасць пісьменніка-“шасцідзесятніка” Вячаслава Адамчыка (1933-2001), якая ўяўляе сабой цэласную, рухомую мастацкую сістэму, заснаваную на прынцыпах творчага выкарыстання аўтарам разнастайных прыёмаў пісьма, у многім абумоўленых працэсам актыўнага родава-жанравага і стылёвага ўзаемадзеяння.
Аб'ектам даследавання літаратуразнаўцаў былі тэтралогія (раманы “Чужая бацькаўшчына”, “Год нулявы”, “І скажа той, хто народзіцца”, “Голас крыві брата твайго”) і апавяданні В. Адамчыка канца 1950-х - пачатку 1970-х гадоў (зборнікі “Свой чалавек”, “Млечны шлях”, “Міг бліскавіцы”, “Дзікі голуб”). Як правіла, асноўную ўвагу літаратуразнаўцы засяроджвалі на станаўленні творчай індывідуальнасці пісьменніка, на аналізе яго раманаў у ідэйна-тэматычным і праблемным планах, на характарыстыцы вобразаў галоўных герояў, на асаблівасцях сюжэтаскладання. Творчасць В. Адамчыка канца 1950 - 1980-х гадоў была і ёсць прадметам даследавання С. Андраюка, П. Дзюбайлы, М. Тычыны, Р. Шкрабы, А. Яскевіча і іншых аўтараў. У 1990-я - 2000-ы гады з'явіліся новыя творы В. Адамчыка, што склалі кнігі “Яблык спакусы” (1995), “Развітальная аповесць” (1999), “Нязрушаны камень” (2002) і да гэтага часу не сталі прадметам грунтоўнага навуковага даследавання. Сталую сувязь творчасці пісьменніка пераважна ў галіне буйных эпічных жанраў з творчасцю класікаў не толькі айчыннай (К. Чорны, М. Гарэцкі, Я. Колас, І. Мележ), але і сусветнай (Ф. Дастаеўскі, Л. Талстой, У. Рэймант, Г. Флабэр) літаратур раскрывалі ў сваіх працах В. Генаш, В. Каваленка, Я. Лецка, Н. Суддзева, А. Халянкова, Ю. Шчука. Аднак па-за ўвагай літаратуразнаўцаў да гэтага часу застаецца праблема жанрава-стылёвай эвалюцыі творчасці пісьменніка ў кантэксце дасягненняў прадстаўнікоў яго пакалення.
Такім чынам, актуальнасць вывучэння эвалюцыі творчасці В. Адамчыка абумоўлена наступнымі фактарамі:
- неабходнасцю вывучэння жанрава-стылёвага ўзаемадзеяння ў беларускай літаратуры, якое адбывалася асабліва актыўна ў другой палове ХХ стагоддзя ва ўмовах эвалюцыі слоўнага мастацтва (рэалістычнага ў аснове) да змястоўнай і фармальнай свабоды;
- адсутнасцю ў беларускім літаратуразнаўстве даследаванняў, прысвечаных вывучэнню эвалюцыі творчасці В. Адамчыка ад апісальнасці і лірызму да жанрава-стылёвай разнастайнасці, сінтэтызму; падобнае даследаванне тым больш неабходнае з улікам абавязковага вывучэння творчасці пісьменніка, уключанай у вучэбныя праграмы па беларускай літаратуры для сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь Беларуская літаратура. V-XI класы: вучэб. праграма для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання: зацв. Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. - Мінск: Нац. ін-т адук., 2009. - 128 с. ; Гісторыя беларускай літаратуры: тып. вучэб. праграма для выш. навуч. устаноў па спец.: 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура; 1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Дадатковая спецыяльнасць; 1-02 03 04 Руская мова і літаратура. Дадатковая спецыяльнасць (1-02 03 04 - 01 Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура); 1-02 03 05 Беларуская мова і літаратура. Журналістыка; 1-02 03 07 Замежная мова (з указаннем мовы). Дадатковая спецыяльнасць (1-02 03 07 - 01 Замежная мова (з указаннем мовы). Беларуская мова і літаратура): зацв. Першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І. Жуком (10 лютага 2009 г., рэг. № ТД-А 158/тып.). - Мінск, 2008. - 53 с.;
- неабходнасцю стварэння больш шырокай і аб'ектыўнай карціны літаратурнага працэсу другой паловы ХХ стагоддзя, адметнасць якога ў значнай ступені абумоўлена імкненнем развітых літаратур свету (у ліку якіх і беларуская) да далейшага авалодвання на больш высокім узроўні прынцыпамі пісьма на этапе актыўных пошукаў новага зместу і новых форм яго раскрыцця.
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ
Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі
Дысертацыйнае даследаванне выканана ў адпаведнасці з планавай навуковай тэмай кафедры беларускага літаратуразнаўства УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна” “Гісторыка-эстэтычныя заканамернасці і жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускага літаратурнага працэсу ХХ - пачатку ХХІ стагоддзяў” і дзяржбюджэтнай тэмай “Беларуская і руская літаратуры канца ХІХ - першай трэці ХХ стагоддзяў: традыцыйнае, наватарскае, кантэкст” (тэма № 16, № дзяржрэгістрацыі 20061832).
Мэта і задачы даследавання
Мэта дысертацыйнага даследавання - выявіць і раскрыць жанрава-стылёвую эвалюцыю творчасці Вячаслава Адамчыка ў кантэксце дасягненняў ідэйна блізкіх яму беларускіх і рускіх пісьменнікаў.
У адпаведнасці з акрэсленай мэтай ставяцца і вырашаюцца наступныя задачы:
– аналізам фактычнага матэрыялу пацвердзіць канцэпцыю жанрава-стылёвай рухомасці як адной з вызначальных рыс літаратурнага працэсу другой паловы ХХ стагоддзя;
– вызначыць ролю аўтабіяграфізму ў станаўленні прозы В. Адамчыка і блізкіх яму па стылі беларускіх і рускіх пісьменнікаў;
– раскрыць працэс фарміравання псіхалагізаванага стылю В. Адамчыка;
– высветліць значэнне медытатыўнасці і філасафічнасці ў станаўленні і эвалюцыі індывідуальнага стылю і жанравай сістэмы пісьменніка;
– ахарактарызаваць сінтэтычны стыль В. Адамчыка як вынік яго дасягненняў на заключным этапе творчасці; пацвердзіць тэарэтычныя назіранні і вывады прыёмамі статыстычнага аналізу.
Аб'ектам даследавання з'яўляюцца творы В. Адамчыка, М. Стральцова, І. Пташнікава, Я. Брыля, У. Караткевіча, В. Карамазава, В. Бергольц, У. Салаухіна, прадметам -жанрава-стылёвая эвалюцыя творчасці В. Адамчыка ў кантэксце дасягненняў блізкіх яму па стылі беларускіх і рускіх пісьменнікаў.
Палажэнні, якія выносяцца на абарону
1. Літаратура другой паловы ХХ стагоддзя пад уплывам грамадскіх падзей і ў сувязі з неабходнасцю замены нарматыўнага (у межах сацыялістычнага рэалізму) пісьма больш свабодным паглыбляла і пашырала тэматычны дыяпазон, пераадольвала родава-жанравую і стылёвую зададзенасць. Гэтыя тэндэнцыі адбіліся і на творчасці В. Адамчыка і ідэйна блізкіх яму беларускіх (М. Стральцоў, І. Пташнікаў) і рускіх (В. Бергольц, У. Салаухін) пісьменнікаў, дапамаглі ёй стаць больш шматграннай і дасканалай. У абсягах перамен, што адбываліся ў слоўным мастацтве названага перыяду, развівалася лірычная проза (у 1950 - 1960-я гады - у рамантычна-ўзнёслым, у 1980 - 1990-я гады - у лірыка-аналітычным і алегорыка-сімвалічным варыянтах) - вынік працэсу ўзаемаўплыву эпічнага і лірычнага родаў літаратуры.
2. Аўтабіяграфізм у значнай ступені спрыяў лірызацыі прозы В. Адамчыка і блізкіх яму па стылі пісьменнікаў, дапамагаў ім выразней самараскрывацца ў творах рознай формы, злучаць традыцыйную ў эпічным родзе апавядальнасць са спавядальнасцю, паядноўваць у мастацкіх творах аб'ект-суб'ектныя адносіны з суб'ект-суб'ектнымі, актарыяльны і аўктарыяльны аповедныя тыпы.
3. Стыль В. Адамчыка развіваўся ад падзейнага апісання, вонкавага паказу персанажаў, адлюстравання спрошчаных канфліктаў да паглыблення ва ўнутраны свет герояў, псіхолага-аналітычнай матываванасці іх паводзін. Мастацкі стыль В. Адамчыка характарызуецца значнай колькасцю прыёмаў (псіхалагічны аналіз, дыялектыка душы, мастацкая дэталь, сон персанажа, яго партрэт, рэтраспекцыя, рэтардацыя і інш.) і форм (прамая, ускосная, сумарна-вызначальная) раскрыцця псіхалагічнага стану персанажаў.
4. Творам В. Адамчыка канца 1950-х - пачатку 1960-х гадоў было характэрна ілюстрацыйнае, прадметна-выяўленчае адлюстраванне рэчаіснасці, але паступова ў апавяданнях узмацняліся адзнакі медытатыўнасці і філасафічнасці, што выклікала актыўнае ўзаемадзеянне прыёмаў лірычнага, эпічнага і драматычнага пісьма, стылёвыя змены, абнаўленне традыцыйных жанраў і з'яўленне новых жанравых мадыфікацый. Пошукі В. Адамчыка ў канцы 1960-х - 2000-м гадах палягаюць у рэчышчы набыткаў лірыка-медытатыўнай, філасофска-аналітычнай прозы ХХ стагоддзя і маюць шмат агульнага з набыткамі У. Караткевіча, Я. Брыля, М. Стральцова, У. Салаухіна, В. Бергольц.
5. Эмацыянальна-экспрэсіўная “афарбоўка” апавяданняў В. Адамчыка эвалюцыянуе ад успрымання аўтарам жыцця як гармоніі да прызнання яго супярэчлівасці і драматызму. Гэты фактар абумоўлівае не толькі актыўнае жанрава-стылёвае, але і міжродавае ўзаемадзеянне ў творчасці В. Адамчыка. Проза беларускага пісьменніка ў позні перыяд творчасці (1987-2000) вызначаецца шматграннасцю і сінтэтызмам, пошукам разнастайных жанрава-стылёвых утварэнняў.
Асабісты ўклад суіскальніка
Дысертацыя ў поўным аб'ёме выканана самастойна. Аўтарам дысертацыі выяўлена і раскрыта жанрава-стылёвая эвалюцыя творчасці В. Адамчыка ў кантэксце дасягненняў ідэйна блізкіх яму беларускіх (М. Стральцоў, І. Пташнікаў) і рускіх (У. Салаухін, В. Бергольц) пісьменнікаў, прасочана развіццё дамінантных рыс індывідуальнага стылю, ахарактарызаваны паэтапныя змены ў жанравай сістэме мастака слова. Вынікамі статыстычнага аналізу пацверджана дынаміка эмацыянальна-ацэначнай “афарбоўкі” апавяданняў В. Адамчыка, актыўнае родава-жанравае і стылёвае ўзаемадзеянне ў творчасці пісьменніка. У такім ракурсе творчасць В. Адамчыка даследавана ўпершыню.
Артыкулы, у якіх апублікаваны вынікі дысертацыі, напісаны без сааўтараў.
Апрабацыя вынікаў дысертацыі
Асноўныя палажэнні і вынікі дысертацыі былі прадстаўлены на 12 рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцыях: 1) V межвузовская научно-методическая конференция молодых учёных (Брест, 29-30 мая 2003г.); 2) Международная научная конференция “Наследие Л.Н. Толстого и современность” (175 лет со дня рождения) (Витебск, 13-14 ноября 2003 г.); 3) Міжнародная навуковая канферэнцыя “Руска-беларускае літаратурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучасны стан, перспектывы” (Брэст, 18-19 снежня 2003 г.); 4) Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польска-ўкраінскае філалагічнае памежжа: гісторыя, сучасны стан, будучыня” (Брэст, 27-28 красавіка 2004 г.); 5) VII межвузовская научно-методическая конференция молодых учёных, посвящённая 60-летию университета (Брест, 20 мая 2005 г.); 6) VIII Республиканская межвузовская научно-методическая конференция молодых учёных (Брест, 19 мая 2006 г.); 7) Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Гісторыка-тэарэтычныя актуаліі сучаснай філалогіі” (Брэст, 3 лістапада 2006 г.); 8) Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Куляшоўскія чытанні” (Магілёў, 26-27 красавіка 2007 г.); 9) VІІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні (Мінск, 26-27 чэрвеня 2007 г.); 10) VІ Калеснікаўскія чытанні (Брэст, 26 кастрычніка 2007 г.); 11) Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні (Да 100-годдзя выхаду зборніка “Жалейка”) (Гродна, 11-12 красавіка 2008 г.); 12) ІV Міжнародная навуковая канферэнцыя “Скарына і наш час” (Гомель, 13-14 лістапада 2008 г.).
Асноўныя палажэнні і вынікі дысертацыі выкарыстоўваюцца ў вучэбным працэсе ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь: 1) УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна”, 2) ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”, 3) ДУА “Гімназія № 1 г. Брэста”, 4) УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”, 5) УА “Маларытская дзяржаўная раённая агульнаадукацыйная гімназія № 1”, 6) УА “Маларытская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 2”. Па выніках укаранення аформлена 6 актаў аб практычным выкарыстанні матэрыялаў даследавання.
Апублікаванасць вынікаў
Асноўныя матэрыялы даследавання адлюстраваны ў 17 публікацыях: 5 артыкулаў у навуковых часопісах, рэкамендаваных ВАК (3,4 аўтарскага аркуша), 2 артыкулы ў навуковых зборніках (у тым ліку 1 - у замежным друку) (0,9 аўтарскага аркуша), 10 матэрыялаў выступленняў на навуковых канферэнцыях (2,4 аўтарскага аркуша). Агульны аб'ём апублікаваных матэрыялаў складае 6,7 аўтарскага аркуша.
Структура і аб'ём дысертацыі
Дысертацыя складаецца з уводзінаў, агульнай характарыстыкі, дзвюх глаў, заключэння, бібліяграфічнага спісу і дадаткаў. Агульны аб'ём дысертацыі - 207 старонак. Асноўны тэкст дысертацыі складае 109 старонак, дадаткі (22) - 79 старонак. Бібліяграфічны спіс уключае 295 назваў і складае 19 старонак.
АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ
Першая глава дысертацыі “Жанрава-стылёвая рухомасць як адна з вызначальных рыс літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя” складаецца з двух раздзелаў.
У раздзеле 1.1 “Родава-жанравае і стылёвае ўзаемадзеянне ў эпоху мастацкай мадальнасці” паказана, што ўзаемадзеянне літаратурных родаў, жанраў і стыляў, якое выяўляецца ў шматлікіх і разнастайных варыяцыях, - характэрная рыса эпохі паэтыкі мастацкай мадальнасці (тэрмін С.Н. Бройтмана), якая, па вызначэнні сучасных тэарэтыкаў літаратуры, доўжыцца з другой паловы ХVIIІ стагоддзя па сённяшні дзень.
У працы прадстаўлены розныя погляды вучоных на праблему родава-жанравай кантамінацыі. Некаторыя тэарэтыкі літаратуры лічаць гэты працэс адной з галоўных прычын разбурэння слоўнага мастацтва (Ф. Брунэцьер, І. Бэбіт, Ж. Жэнет, Б. Крочэ, Дж. Спінгарн, Ч. Пірс, П. ван Цігем). Нам жа блізкая пазіцыя тых даследчыкаў, якія прызнаюць родава-жанравае ўзаемадзеянне дзейсным сродкам фармальнага і зместавага абнаўлення літаратуры (М.М. Бахцін, С.Я. Ганчарова-Грабоўская, Т.К. Грамадчанка, Т.М. Дасаева, У.Д. Дняпроў, Г.М. Паспелаў, В.П. Рагойша, Л.Д. Сінькова, І.Ф. Штэйнер і інш.).
Паскораныя тэмпы развіцця літаратурнага працэсу ў ХХ стагоддзі, актыўнае родава-жанравае ўзаемадзеянне вымушаюць многіх сучасных тэарэтыкаў і практыкаў слоўнага мастацтва перагледзець традыцыйную родава-жанравую канцэпцыю, дапоўніць яе новымі вывадамі. У сувязі з гэтым у літаратуразнаўстве ўзнікае вялікая колькасць класіфікацый новых міжродавых і міжжанравых фармаванняў і іх вызначэнняў. Складанасць у выпрацоўцы адзінай дакладнай тэрміналогіі, у сістэматызацыі новых літаратурных утварэнняў сведчыць пра актуальнасць і неабходнасць глыбокага вывучэння праблемы сінтэзу родавых і жанравых прыкмет, у прыватнасці, у другой палове ХХ стагоддзя на прыкладзе канкрэтных літаратур і канкрэтных аўтараў.
Асабліва актыўна ўзаемадзейнічаюць эпічны і лірычны роды літаратуры, пра што сведчыць феномен лірычнай прозы, генезіс якой абумоўлены галоўным чынам зменамі ў структуры эпічнага твора і выяўляецца найперш праз узмацненне суб'ектыўных прынцыпаў арганізацыі матэрыялу (павышэнне арганізуючай ролі суб'ектыўна-аўтарскага, асабістага пачатку). У выніку актывізацыі аўтарскага пачатку ў многіх творах В. Адамчыка, М. Стральцова, У. Салаухіна, В. Бергольц адбываецца пераразмеркаванне суб'ект-аб'ектных адносін, трансфармуецца жанрава-стылёвы модус, прыходзяць у рух многія элементы стылю, уключаючы сістэму тропаў, асаблівасці сінтаксісу і г.д.
У раздзеле 1.2 “Лірычная проза ў кантэксце пошукаў беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя” адзначаецца, што ў В. Адамчыка і блізкіх яму па стылі пісьменнікаў заўважаецца ўплыў на іх творчасць прынцыпаў пісьма эпохі далейшага сцвярджэння некласічнага і рэфармацыі класічнага тыпу структур: устаноўка на аўтаномную асобу, арыентацыя на рухомую жанравую ўзаемасувязь і перастварэнне рэальнасці з аб'ект-суб'ектнай у складаныя суб'ект-суб'ектныя мастацкія структуры. У тэкстах многіх твораў пісьменнікаў менавіта па гэтых прычынах умацоўваюцца адзнакі мастацкай аўтаномнасці, суб'ектыўны пачатак пачынае дамінаваць, вольна вар'іруюцца і спалучаюцца адзнакі рэалістычнага і нерэалістычнага тыпаў творчасці (канцэпцыя Л.І. Цімафеева).
Рух да эксперыментальных пошукаў у эпасе, яго лірызацыя сталі асновай трансфармацыі ў ім сюжэта-сітуацыі (падзейнага) у сюжэт-станаўленне -сюжэт, падпарадкаваны задачам раскрыцця характараў не паводле кананічных правілаў захавання яго састаўных частак і хадоў, а паводле свабоднага перамяшчэння выказванняў, унутраных маналогаў, дыялогаў персанажаў і аўтара ў часе і прасторы, развіцця падзей на некалькіх апавядальных і спавядальных узроўнях.
Стыль празаікаў у 60-я і 80 - 90-я гады ХХ стагоддзя ўскладняецца і за кошт узаемапранікнення ў высокае, “пафаснае” пісьмо традыцыйных прыёмаў смехавай культуры - парадзіравання, травесційнасці. У прозе “шасцідзесятнікаў” толькі на памежжы ХХ-ХХІ стагоддзяў вектар агульных мастацкіх установак пачаў актыўней зрушвацца ў бок авалодвання прынцыпамі свабоднага, часта на ўзроўні эксперыменту, пісьма, спалучэння іх з раней выпрацаванымі прынцыпамі пазітыўнай эстэтыкі.
У канцы главы робяцца высновы пра тое, што родава-жанравае ўзаемадзеянне, стылёвыя змены ў мастацтве слова сталі асабліва адчувальныя ў беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя і ўзмацніліся ў сувязі з прыходам у яе “філалагічнага пакалення”. Лірызм светаадчування дапамагаў пісьменнікам пераадолець стэрэатыпы і каноны, спрыяў узмацненню асабістага пачатку ў творах, дыктаваў выкарыстанне такіх дзейсных сродкаў пісьма, як успаміны, “ланцуговая” асацыятыўнасць, ужыванне эмацыянальна-ацэначнай лексікі, прыярытэтнасць аповеду ад імя героя і г.д. Лірызацыя спрыяла разняволенню кампазіцыйнай будовы твораў, якое дасягалася паслабленнем сюжэтнай арганізацыі, больш усвядомленым адборам слоўнага матэрыялу, пастаянным акцэнтаваннем увагі на мастацкіх дэталях і дапамагала пісьменнікам глыбей і шырэй раскрываць шматфарбнасць свету і ствараць шматгранныя чалавечыя характары.
У главе 2 “Дынаміка стыляў і жанраў (на прыкладзе творчых набыткаў В. Адамчыка)” на канкрэтных прыкладах паказана, як увасабляюцца вызначаныя намі ў першай главе прынцыпы паэтыкі эпохі мастацкай мадальнасці ў творчасці В. Адамчыка і некаторых іншых, блізкіх яму па стылі пісьменнікаў.
У раздзеле 2.1 “Аўтабіяграфізм як адзін з фактараў станаўлення прозы В. Адамчыка і блізкіх яму па стылі пісьменнікаў” адзначаецца, што ў беларускай і рускай літаратурах другой паловы ХХ стагоддзя ўзмацніліся лірыка-спавядальныя, аўтабіяграфічныя акцэнты і выразна вызначылася ўстаноўка пісьменнікаў на павышаную рэфлектыўнасць, медытатыўнасць. Гэтыя тэндэнцыі абумовілі адметнасць зместу і фармальных прыкмет многіх тагачасных твораў.
Змест лірызаваных празаічных твораў звычайна ўяўляе сабою комплекс структурна ўскладненых і тэматычна разгорнутых перажыванняў, асацыятыўны цэласны рад лірычных роздумаў, якія звязаны не толькі з асобнымі эпізодамі ці з часткай біяграфіі самога аўтара або героя (“Кропля расы” У. Салаухіна, “Жывая вада”, “Дзікі голуб”, “Сцежка на расходніку” В. Адамчыка), але часам нават з усім іх жыццём (“Дзённыя зоркі” В. Бергольц, “Развітальная аповесць” В. Адамчыка). Перадача пачуццяў, эмоцый у такіх творах з'яўляецца асноўным прынцыпам стварэння вобразаў, а рэчаіснасць істотна трансфармуецца ў святле суб'ектыўнага аўтарскага ці героевага ўспрымання. Форма твораў лірычнай прозы вызначаецца кампазіцыйнай раскаванасцю, выразна выяўленымі маналагічным і спавядальным пачаткамі, фрагментарнасцю, дыялогавасцю ў межах дзвюх часавых катэгорый: мінулага і сучаснасці. Экспрэсіўнасць аповеду дасягаецца таксама пры дапамозе яскравай вобразнасці, трапеізацыі і рытмізацыі мовы празаічнага твора.
Многія творы беларускіх (М. Стральцоў, І. Пташнікаў, Я. Брыль, У. Караткевіч, В. Карамазаў, І. Мележ, І. Навуменка, Б. Сачанка, В. Казько) і рускіх (В. Бергольц, У. Салаухін, В. Астаф'еў) пісьменнікаў другой паловы ХХ стагоддзя лучацца ў мастацкую цэласнасць прынцыпам аўтабіяграфізму. Даволі моцны лірычны пачатак твораў В. Адамчыка таксама мае ў сваёй аснове аўтабіяграфізм. Аднак не ўсе творы пісьменніка выразна аўтабіяграфічныя. Апавяданні першых двух зборнікаў В. Адамчыка (“Свой чалавек”, “Млечны шлях”) не маюць адкрытага асабіста-аўтарскага выражэння. На пачатку 1960-х гадоў у гэтага мастака слова з'яўляюцца творы аўтабіяграфічна-лірычнай напоўненасці (“Пах летняй травы”, “Жывая вада”, “Белы снег”, “Аптэка нумар тры” і інш.).
У раздзеле вылучаны два асноўныя шляхі выкарыстання пісьменнікам аўтабіяграфічнага матэрыялу: “знешні” аўтабіяграфізм, калі ў творах прэвалюе факталагічны, знешнепадзейны фактар (“Удава”, “Вочы поўныя жыцця і страху”, “Ксёндз”, “Вяртаючыся да перажытага”, “Воўк прагне крыві”, “Маладзіковая нядзелька” і інш.), і “ўнутраны” (В. Атрашкевіч) аўтабіяграфізм, калі выразна выяўляецца псіхалагічны аспект пісьма (“Развітальная аповесць”, “Песня”, “Урок арыфметыкі”, “Хата”, “Нязрушаны камень” і інш.).
На прыкладзе малой прозы В. Адамчыка ў даследаванні прасочваюцца асноўныя рысы актарыяльнага і аўктарыяльнага тыпаў аповеду, што характэрна для слоўнага мастацтва эпохі сцвярджэння прынцыпаў свабоднай у жанрава-стылёвых адносінах літаратуры.
У раздзеле 2.2 “Дынаміка псіхалагізаванага стылю В. Адамчыка” прасочана развіццё стылю беларускага пісьменніка ад інфармацыйнасці (апавяданні канца 1950-х - пачатку 1960-х гадоў) да аналітызму, што выкліканы павышанай увагай да ўнутранага свету чалавека, яго пачуццяў, думак і учынкаў (творы канца 1960-х - 2000-га гадоў).
У раздзеле характарызуюцца формы і прыёмы адлюстравання ўнутранага свету герояў твораў В. Адамчыка. Галоўным прыёмам дасягнення псіхалагізацыі стылю ў творчасці пісьменніка з'яўляецца псіхалагічны аналіз - дэталёвае ўзнаўленне і тлумачэнне перажыванняў і роздумаў персанажа. У такім разе аўтар сінтэзуе глыбокі псіхалагізм і аналітызм, засяроджвае ўвагу чытача не на сюжэтных, знешніх, а на ўнутраных, псіхалагічных матывіроўках паводзінаў герояў. Псіхалагічны аналіз дзейсны пры стварэнні і раскрыцці найбольш яркіх вобразаў раманнай тэтралогіі - Алесі Мондрай і Міці Корсака.
Значную ролю ў мастацкім стылі В. Адамчыка адыгрывае дыялектыка душы - узнаўленне ўнутранага жыцця героя ў натуральным, “неўпарадкаваным” развіцці, у дынаміцы. Гэты прыём даў магчымасць празаіку асвоіць сферу падсвядомага, ірацыянальнага ў псіхіцы герояў. Часам унутраны стан персанажаў раскрываецца ў моманты найбольшага псіхалагічнага напружання. У такія моманты паўстаюць перад чытачом Алеся Мондрая (калі задумвае скончыць жыццё самагубствам, збіраецца пайсці ў Дварчаны і вярнуць Імполя, ідзе ў касцёл на споведзь); Хрысця (калі пакідае Верасава і ідзе ў Дварчаны шукаць хоць якую работу ці калі бароніць сваю чалавечую годнасць і ўцякае ад п'янага гаспадара і яго сяброў); Міця Корсак (калі разумее, што зайшоў у жыццёвы тупік, з якога ўжо не выбавіцца) і іншыя героі.
У творчасці В. Адамчыка выяўляецца і “прыхаваны” псіхалагізм (псіхалагізм падтэксту). Аўтарскі аповед набывае рысы лаканізму, а псіхалагічны стан героя схоплены імгненна, раскрыты некалькімі дэталямі: “Дачуўшыся пра бацькаву смерць, Міця схаладзеў, пачарсцвеў і апаў душою. І пасівеў” Адамчык, В. Голас крыві брата твайго : Раман, апавяданне / В. Адамчык. - Мінск : Маст. літ., 1991. - С. 216.. Менавіта “прыхаваны” псіхалагізм дазволіў пісьменніку дасягнуць максімальнай ёмістасці вобраза Уласа Корсака, глыбока спасцігнуць унутраны свет персанажа, паказаць склад яго мыслення.
У сваіх творах В. Адамчык актыўна выкарыстоўвае і такія прыёмы псіхалагізацыі пісьма, як сон персанажа, мастацкая дэталь, няўласна-простая мова, рэтардацыя, гістарычныя экскурсы і г.д. (тэтралогія, “Развітальная аповесць”, апавяданні “Пагарэльцы”, “Па часе”, “Нязрушаны камень”, “Смерць на парозе”, “Ноч на Галавасека” і інш.).
У раздзеле 2.3 “Проза В. Адамчыка: па шляху паглыблення медытатыўнасці і філасафічнасці” адзначаецца пэўная розніца паміж філасафічнасцю і медытатыўнасцю па наступных параметрах: а) прадмет мастацкага ўзнаўлення; б) ступень мастацкага асэнсавання рэчаіснасці; в) тып вобразнасці.
Для апавяданняў В. Адамчыка першых двух зборнікаў характэрна прыярытэтнасць ідэйна-сацыяльнага аспекту, спрошчанасць, просталінейнасць у вырашэнні вострых сацыяльных канфліктаў, імклівасць развіцця дзеяння, замена ўнутранага сюжэта апавядання знешнім пераказам біяграфіі персанажаў, выразна публіцыстычнае сцвярджэнне галоўнай думкі твора.
На пачатку 1960-х гадоў у творах пісьменніка з'явіліся адзнакі медытатыўнасці, разважальнасці, некатэгарычнай ацэначнасці. Сярод медытатыўных апавяданняў В. Адамчыка можна вылучыць медытатыўна-выяўленчыя і медытатыўна-апавядальныя. Апавяданні першай групы (“Жывая вада”, “Пах летняй травы”, “Аптэка нумар тры”, “Сцежка на расходніку” і інш.) займаюць у творчасці празаіка колькасна большае месца. У медытатыўна-выяўленчых творах уласна выяўленчы “бок” складваецца з прадметных рэалій аб'ектыўнага, знешняга свету, якія становяцца асновай эмацыянальных роздумаў лірычнага суб'екта. Другая разнавіднасць медытатыўных апавяданняў прадстаўлена творамі “Хата”, “Маці”, “Прыкрасць”, “Ксёндз”, “Альціст з местачковай аркестры”, “Ці ён адзін?..”, “Трывушчая” і інш. Знешне гэта ўласна апавядальныя творы з выразна акрэсленым сюжэтам. Хоць медытатыўныя разважанні ў іх зведзены да мінімуму, прыхаваныя ў падтэксце, аднак яны выразна адчуваюцца на працягу ўсяго твора.
Пачынаючы са зборніка “Дзікі голуб” (1972), В. Адамчык актыўна “выходзіць” на філасофска-аналітычнае пісьмо. У мастацкіх творах і дзённіках пісьменніка паглыбляецца аўтарскі роздум, непасрэднае сузіранне прадметаў і з'яў спалучаецца з абстрактным мысленнем, з філасофскай ацэнкай рэчаіснасці. Празаік раскрывае глыбінны змест таго, што апынулася ў полі яго зроку, імкнецца да лірыка-філасофскага асэнсавання свету і працэсаў, што адбываюцца ў яго ўласнай душы, да сінтэзу аб'ект-суб'ектнага і суб'ект-суб'ектнага фактараў. Абмежаванасць формы малога жанру (“Кароль Нябожа”, “Нязрушаны камень”), дзякуючы “філасафізацыі” пісьма, не перашкодзіла аўтару шматгранна раскрыць характары галоўных герояў, арганічна паяднаць пачуццё і думку, надаць суб'ектыўную афарбоўку адлюстраванаму.
Чалавек, прырода, мінулае, сучаснасць, будучае ў творах беларускіх (В. Адамчык, Я. Брыль, М. Стральцоў, У. Караткевіч, В. Карамазаў) і рускіх (В. Бергольц, У. Салаухін) пісьменнікаў філасофскага складу мыслення паказаны ў адзінстве. Так, напрыклад, прытрымліваючыся пазіцыі ўспрымання жыцця як цэласнасці, складанага адзінства, В. Бергольц параўноўвае жыццё з дзённымі зоркамі, а У. Салаухін увасабляе яго ў вобразе-сімвале кроплі расы. Выкарыстанне гэтых вобразаў-сімвалаў не выпадковае: і зоркі, і кропля расы - непадзельныя адзінкі, часцінкі вялікага, бясконцага свету.
У адлюстраванні шматмернасці чалавечага быцця ў дыялектычнай узаемаабумоўленасці малога і вялікага, часовага і вечнага, знешняга і ўнутранага В. Адамчык прытрымліваецца антрапацэнтрычнай мадэлі жыцця, у аснове якой ляжыць ідэя гуманізму, якая рэалізуецца ў творах пісьменніка як праз побытавыя сцэны, пейзажныя замалёўкі, што часта набываюць сімвалічнае значэнне, так і праз публіцыстычныя выказванні герояў, якія перажываюць душэўнае ўзрушэнне ў розных абставінах.
У раздзеле 2.4 “Жанрава-стылёвая адметнасць творчасці В. Адамчыка і М. Стральцова” выяўляецца падабенства і адрозненне твораў двух пісьменнікаў, асабліва ў жанрава-стылёвым плане. Лірызм, эмацыянальнасць уплываюць на адметнасць сюжэтна-кампазіцыйнай будовы твораў В. Адамчыка і М. Стральцова: некаторыя з іх адпаэпізадычныя, у многіх назіраецца прыярытэтнасць пачуццевай стыхіі, перажыванняў, думак аўтара, актора ці аўктора. Гэта ў сваю чаргу вызначае такія асаблівасці твораў, як лірызацыя падзей і з'яў, вольнае спалучэнне рацыянальнага і ірацыянальнага пачаткаў, некалькіх часавых вымярэнняў, парушэнне храналагічнай паслядоўнасці эпізодаў і сцэн, фрагментарнасць, насычэнне тэксту вялікай колькасцю тропаў, актывізацыя ролі сродкаў паэтычнага сінтаксісу (паўзаў, паўтораў, звароткаў, воклічаў і інш.). Аднак М. Стральцоў больш свабодны, чым В. Адамчык, у арганізацыі мастацкага матэрыялу, у выбары жанравых форм: у апавяданні і аповесці гэты пісьменнік часцей уводзіць ускладненыя экспрэсіўныя раздзелы-ўстаўкі, часам нават напісаныя верлібрам, эпісталярныя часткі ў форме лістоў лірычных герояў, аповеды ад імя “чужой” асобы, лірызаваныя маналогі і дыялогі (“Сена на асфальце”, “Смаленне вепрука”, “Адзін лапаць, адзін чунь”, трыпціх “Трывожна крычыць птушка”, “Жураўліная песня”, “Падарожжа за горад”).
Выбар у якасці галоўнага героя юнака-рамантыка, вызначальных вобразаў-сімвалаў (“жывая вада”, “млечны шлях”, “срэбра на павуціне”, “белы снег” у В. Адамчыка; “жураўліная песня”, “блакітны вецер”, “сена на асфальце”, “добрае неба” ў М. Стральцова), прыёмы экспрэсіўнага пісьма, выкліканыя яго рамантызацыяй, лірызацыяй, ствараюць адметны - з яркімі малюнкамі, кантрастны, рухомы - мастацкі свет твораў гэтых пісьменнікаў у канцы 1950-х - пачатку 1960-х гадоў. Стыль В. Адамчыка і М. Стральцова ў другой палове 1960-х гадоў становіцца лірыка-медытатыўным, філасофска-аналітычным. Так праз паказ суб'ектыўнага, асабістага, пачуццева-канкрэтнага мастакі слова ўзнімаюцца да адлюстравання ўсеагульнага і, наадварот, з дапамогай абагульнення выходзяць на раскрыццё адметнасці адзінкавых з'яў.
Раздзел 2.5 “Сінтэтычнае пісьмо як вынік эвалюцыі прозы В. Адамчыка (на прыкладзе аповесці “Падарожжа на Буцафале”) прысвечаны аналізу твора, у якім жанрава-стылёвае ўзаемадзеянне выявілася найбольш выразна. В. Адамчык спасцігае мінулае і сучаснасць у адзінстве, грунтуючыся на дакументальным (дакладным), фантазійным і сатырычна-парадыйным падыходах да адлюстравання падзей, дасягаючы пры гэтым сінтэзу аб'ектыўнага і суб'ектыўнага, канкрэтнага і агульнага.
Незвычайная ў зместавых і стылёвых адносінах, аповесць адметная і неардынарнасцю мастацкай формы, якая дае магчымасць аўтару больш поўна раскрыць сваю грамадзянскую пазіцыю, сцвердзіць непарыўную сувязь часоў у гістарычным працэсе. Для твора ўласцівы канцэнтрычны сюжэт. Аповед вядзецца з пастаяннымі адступленнямі ад асноўнай сюжэтнай лініі.
Аповесць спецыфічная і ў жанравых адносінах. Даследчыкі называюць яе фантастычнай, прыгодніцкай. Мы прапануем такое жанравае вызначэнне твора - гісторыка-фантастычная аповесць - і абгрунтоўваем сваю пазіцыю.
Аповесць В. Адамчыка вызначаецца эпічным характарам аповеду. Аўтар імкнецца спасцігнуць гістарычнае значэнне эпохі ХІХ і ХХ стагоддзяў для беларускага народа і праз зварот да гістарычнага, сацыяльна-маральнага вопыту мінулых пакаленняў ажыццяўляе выхад на актуальныя праблемы сучаснасці. У “Падарожжы на Буцафале” выразна выяўляецца дакументальны пачатак: згадваюцца гістарычныя, грамадска-культурныя падзеі, што мелі месца на тэрыторыі сучаснай Беларусі, распавядаецца пра рэальныя выпадкі і здарэнні, якія адбываліся з аднавяскоўцамі, з продкамі аўтара па бацькоўскай і мацярынскай лініі, захоўваюцца нават іх імёны. Аповесці ўласцівыя прыкметы дыдактычна-павучальнага стылю. Дыдактызм (часта прыхаваны ў падтэксце) з'яўляецца ідэйна-пафаснай асновай твора і дасягаецца некалькімі шляхамі: 1) праз непасрэдныя выказванні пісьменніка аб рэчаіснасці, 2) праз сатырычную, гумарыстычную, іранічную, саркастычную аўтарскую ацэнку падзей. Пісьменнік выкарыстоўвае фальклорныя матывы, алегорыю. Вельмі часта ў аповесці дэталі “насычаюцца” іншасказальным, філасофскім зместам, становяцца сімваламі. Твору ўласцівыя жанравыя і стылёвыя адзнакі прыпавесці. Для “Падарожжа на Буцафале” характэрны і эмацыянальна-ацэначны, экспрэсіўны пафас. Інтанацыя аповесці ўзрушаная, аповед перанасычаны аўтарскімі адступленнямі. На лірызацыю аповеду ўплывае і рытмізацыя пісьма, і экспрэсіўнасць мовы. Суб'ектывізацыя пісьма асабліва яскрава выяўляецца ў пейзажных замалёўках (хоць і невялікіх, але надзвычай каларытных, маляўнічых), у шматлікіх аўтарскіх лірычных адступленнях і разважаннях, рэтраспекцыях.
У раздзеле 2.6 “Ліра-эпічная парадыгма творчасці В. Адамчыка” прыёмамі статыстычнага аналізу пацвярджаецца канцэпцыя пра агульную эвалюцыю прозы пісьменніка (з улікам пафасна-зместавага, родава-жанравага і стылёвага аспектаў).
З дапамогай прыёму статыстычнага падліку частотнасці выкарыстання аўтарам эпітэтаў, параўнанняў і метафар са “светлым”, “пераходным” і “змрочным” эмацыянальна-экспрэсіўным адценнем прасочана агульная тэндэнцыя іх ужывання. Дзеля гэтага выкарыстаны тэксты 12 апавяданняў В. Адамчыка, напісаных у ранні (1957-1965), сярэдні (1967-1972) і позні (1987-2000) перыяды творчасці.
У ранні перыяд творчасці ўжыванне эпітэтаў з адценнем “светлы” складае на чатыры апавяданні 294 выпадкі (75%), 34 з адценнем “пераходны” (9%) і 61 з адценнем “змрочны” (16%) [малюнак 1]. Найбольш часта ў гэты перыяд выкарыстоўваюцца эпітэты белы, жоўты, цёплы, ціхі, светлы, мяккі. Атрыманыя дадзеныя сведчаць пра рамантычна-ўзнёслае, радаснае ўспрыманне жыцця пісьменнікам, гармонію яго настрою. Праведзены аналіз ужывання эпітэтаў у апавяданнях сярэдняга перыяду творчасці засведчыў адчуванне аўтарам палярнасці жыцця, успрыманне яго як сінтэзу светлага і змрочнага пачаткаў. У гэты перыяд эпітэты з адценнем “светлы” і “пераходны” амаль ураўнаважаныя (95 (31%) і 71 (23%)). Значна павялічваецца колькасць эпітэтаў са “змрочным” адценнем - 142 (46%). У сярэдні перыяд творчасці ў апавяданнях В. Адамчыка дамінуюць эпітэты сухі, востры, голы, сыры. У позні перыяд творчасці тэндэнцыя ўзрастання “змрочнасці” аўтарскага светаадчування атрымлівае сваё далейшае развіццё: эпітэтаў з адценнем “светлы” налічваецца 317, “пераходных” - 106, “змрочных” - 637 (адпаведна - 30%, 10%, 60%) [малюнак 2]. Найбольш часта ў гэты перыяд В. Адамчыкам выкарыстоўваюцца эпітэты адзінокі, цёмны, чорны, карычневы, балючы, чужы і інш. У канцы 1980-х гадоў відавочна паглыбілася трагедыйнасць светаўспрымання пісьменніка, галоўным героем у творах становіцца адзінокі чалавек, які жыве ў няўтульным, неўладкаваным свеце. Адсюль і жанравыя (з'яўленне “роздумных” апавяданняў), і стылёвыя (перамена настрою, яго адценняў, трагедыйны пафас) змены ў творчасці пісьменніка.
Малюнак 1 - Эпітэты ў малой прозе В. Адамчыка. Малюнак 2 - Эпітэты ў малой прозе В. Адамчыка.
Ранні перыяд творчасці В. Адамчыка (1957-1965) Позні перыяд творчасці В. Адамчыка (1987-2000)
Статыстычны аналіз пераконвае, што вобразатворчасць у малой прозе В. Адамчыка з'яўляецца і на аснове метафарызацыі тэксту. У ранні перыяд у чатырох апавяданнях аўтарам было ўжыта 122 метафары (82%) са “светлым” адценнем, з “пераходным” - 19 (13%), а са “змрочным” - 8 (5%). У сярэдні перыяд колькасць метафар са “светлым”, “пераходным” і “змрочным” эмацыянальна-экспрэсіўным адценнем прыкладна аднолькавая: 57, 66 і 63 (31%, 35%, 34% адпаведна). У позні - 68, 32, 169 (25%, 12%, 63%).
Такая ж заканамернасць прасочваецца і ў выкарыстанні В. Адамчыкам параўнанняў. У ранні перыяд творчасці пісьменнік часцей ужывае параўнанні са “светлым” эмацыянальна-экспрэсіўным адценнем: 15 выпадкаў (52%). Параўнанні з “пераходным” і “змрочным” адценнем складаюць 10 выпадкаў (34%) і 4 (14%) адпаведна. У сярэдні перыяд параўнанні са “светлым” адценнем фіксуюцца 21 раз, з “пераходным” - 22, са “змрочным” - 26 разоў (30%, 32%, 38% адпаведна). У апавяданнях позняга перыяду творчасці празаікам выкарыстана 18 параўнанняў са “светлым” адценнем, з “пераходным” - таксама 18 і са “змрочным” - 63 (18%, 18% і 64%).
Мастацка-эстэтычная пазіцыя В. Адамчыка была блізкая да пазіцыі многіх беларускіх пісьменнікаў яго пакалення (І. Пташнікаў, В. Карамазаў, У. Караткевіч і інш.) у пэўныя перыяды творчасці. Ацэнка эмацыянальна-экспрэсіўнага адцення слоўна-выяўленчых сродкаў, выкарыстаных І. Пташнікавым-апавядальнікам у канцы 1950-х і ў канцы 1990-х - 2000-я гады, засведчыла рух яго стылю ад рамантычнай акрыленасці, узнёсласці да напружанага драматызму, трагедыйнасці светаадчування, ад абстрактна-пафаснага да філасофска-аналітычнага пісьма.
Для пацвярджэння канцэпцыі пра агульную жанрава-стылёвую эвалюцыю творчасці В. Адамчыка намі быў праведзены статыстычны аналіз колькасці ўжытых пісьменнікам дыялогаў, разнапланавых маналогаў (маналогі “душы і сэрца” персанажа, аўтара, аўтара-персанажа), лірычных адступленняў у форме пейзажных замалёвак, гістарычных экскурсаў і псіхалагізаваных (суб'ектывізаваных) партрэтаў персанажаў.
- маналогі «душы і сэрца» персанажа / аўтара/ аўтара-персанажа;
- экспрэсіўныя дыялогі
Малюнак 3 - Тэндэнцыя маналагізацыі Малюнак 4 - Пейзажныя замалёўкі малой прозы В.Адамчыка
Малюнак 5 - Гістарычныя экскурсы Малюнак 6 - Псіхалагізаваны (суб'ектывізаваны) партрэт
З 1957 па 1960 гады вядучую ролю ў мастацкай сістэме В. Адамчыка адыгрывае эпічнае пісьмо (невялікая колькасць маналогаў [малюнак 3], пейзажных замалёвак [малюнак 4], гістарычных экскурсаў [малюнак 5] і вялікая колькасць выпадкаў ужывання дыялогаў [малюнак 3]). З цягам часу проза В. Адамчыка лірызуецца (скарачаецца ў цэлым колькасць дыялогаў [малюнак 3], значна павялічваецца колькасць маналогаў [малюнак 3], гістарычных экскурсаў [малюнак 5] і пейзажных замалёвак [малюнак 4]). Як сведчаць малюнкі, лірызацыя прозы пісьменніка асабліва актыўна адбываецца ў перыяд з першай паловы 1960-х па 1972 гады. Стыль пісьма В. Адамчыка канца 1980-х - 2000-га гадоў набывае сінтэтычны характар. У гэты перыяд аўтар усё часцей звяртаецца да прыёмаў пісьма, уласцівых эпічнаму і драматычнаму родам літаратуры. Значна памяншаецца колькасць пейзажных замалёвак [малюнак 4], часцей, у параўнанні з 1960-мі гадамі, ужываюцца дыялогі [малюнак 3].
Многія апавяданні позняга перыяду (“Смерць на парозе”, “Ноч на Галавасека”, “Сон у калядную ноч” і інш.) пабудаваныя на драматычных, напружаных сюжэтных калізіях, вострых канфліктных сітуацыях, тэкстам нададзены характар адкрытай ці прыхаванай дыялогавасці (адзнакі драматычнага роду літаратуры); прыкметы эпасу праяўляюцца ў апавядальнасці, разгорнутасці сюжэтаў, паслабленні суб'ектыўна-ацэначнага пачатку, устаноўцы аўтара дыстанцыявацца ад свайго героя; лірызм жа выяўляецца пераважна ў асаблівай эмацыйнай “афарбоўцы” тэкстаў, у перадачы ўзрушанага душэўнага стану герояў. У цэнтры ўвагі пісьменніка знаходзіцца асоба чалавека, сфарміраваная пэўнымі сацыяльна-побытавымі і грамадска-гістарычнымі абставінамі (у большасці выпадкаў дэструктыўнымі), на стане душы якой адбіваецца дысгарманічная рэчаіснасць.
Статыстычны аналіз выкарыстання В. Адамчыкам псіхалагізаванага (суб'ектывізаванага) партрэта героя сведчыць пра рэдкасць ужывання пісьменнікам гэтага мастацкага прыёму [малюнак 6]. У 45 апавяданнях аўтарам выкарыстана толькі 13 партрэтных характарыстык, аднак і ў гэтых рэдкіх выпадках абмалёўка знешняга аблічча герояў зводзіцца да мінімуму. Партрэт у творах В. Адамчыка - гэта перш за ўсё “прыём” распазнання за рысамі знешнасці ўнутранай сутнасці чалавека.
Разгляд творчасці В. Адамчыка і блізкіх яму па стылі пісьменнікаў у святле праблемы жанрава-стылёвай эвалюцыі дазваляе зрабіць наступныя вывады.
Жанрава-стылёвая, пафасная, ідэйна-тэматычная карціна літаратурнага працэсу другой паловы ХХ стагоддзя была даволі складанай, дынамічна-зменлівай, залежнай ад многіх аб'ектыўных і суб'ектыўных фактараў, што пацвярджаецца ў працы цэласным аналізам твораў В. Адамчыка і ідэйна блізкіх яму беларускіх (М. Стральцоў, І. Пташнікаў, Я. Брыль, У. Караткевіч) і рускіх (В. Бергольц, У. Салаухін) пісьменнікаў. В. Адамчык з'яўляецца прыхільнікам лірыка-медытатыўнага, псіхолага-аналітычнага, філасофскага, “паглыбленага” пісьма, пра што сведчаць вынікі статыстычнага аналізу.
У творчасці В. Адамчыка намі была выяўлена дынаміка эмацыянальна-ацэначнай “афарбоўкі” апавяданняў (жыццярадасная ў 1950 - 1960-я і трагічна-драматычная ў 1990-я - 2000-ы гады), іх змястоўнасці (аптымізм - расчараванне - зняверанасць), вобразнасці (рамантызаваны малюнак, гарманічная карціна - псіхалагізаваная карціна - сінтэз малюнкавасці, прадметных рэалій і медытатыўных разважанняў, філасофскіх сентэнцый), жанрава-стылёвай сістэмы (нарысы, лірычныя апавяданні, лірычныя мініяцюры, імпрэсіі, поўныя светлых эмоцый, а пазней - творы-медытацыі, апавяданні-споведзі, аналітычныя эсэ, навелы, поўныя элегічна-сумнага, трагедыйнага настрою). Гэтыя зрухі дэтэрмінаваны аб'ектыўнымі (кардынальныя змены ў эстэтычнай праграме пісьменнікаў-“шасцідзесятнікаў” пад уплывам грамадскіх падзей, распад іх ранейшай мастацкай сістэмы) і суб'ектыўнымі (смерць бацькоў пісьменніка, яго ўласная хвароба, унутраная адзінота, якую ён часта перажываў) фактарамі. Комплексны аналіз апавяданняў В. Адамчыка дае магчымасць зрабіць выснову пра сінтэтычны характар творчасці пісьменніка ў цэлым.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі
1. Літаратура другой паловы ХХ стагоддзя адчула на сабе ўплыў грамадскіх перамен і ўвасобіла іх у мастацкую практыку. Асабліва актыўную ролю ў пашырэнні і паглыбленні ўплыву новых абставін на станаўленне гуманістычных, агульначалавечых ідэалаў адыгралі В. Адамчык, М. Стральцоў, І. Пташнікаў, У. Караткевіч, В. Бергольц, У. Салаухін і іншыя пісьменнікі. Яны пераадольвалі ідэйна-тэматычную абмежаванасць, стандартнасць вобразнага мыслення, родава-жанравую і стылёвую зададзенасць мастацтва слова. Пад уплывам лёсавызначальных зменаў, што адбываліся ў жыцці краіны ў канцы 50-х - 60-я і ў 80 - 90-я гады ХХ стагоддзя і - адпаведна - у мастацкай творчасці, эвалюцыянаваў такі феномен, як лірычная проза, якая засведчыла актыўнае ўзаемадзеянне эпасу і лірыкі. Гэтая даўняя тэндэнцыя актывізавалася ў нашаніўскі перыяд і 1920-я гады і асабліва выразна заявіла пра сябе ў другой палове ХХ стагоддзя, стаўшы спрыяльнай глебай для рэалізацыі спачатку рамантычнага настрою ў суб'ектывізаваных мастацкіх формах і экспрэсіўна-эмацыйным і філасофска-разважлівым стылях, а пасля (асабліва ў канцы 1980-х гадоў) настрою расчаравання і зняверанасці ў адпаведных яму жанравых мадыфікацыях і разнастайных індывідуальных стылях [1; 13; 14].
2. Значны ўплыў на станаўленне прозы В. Адамчыка аказаў аўтабіяграфізм. Убачанае і ўласна перажытае, асабліва ў дзяцінстве, у значнай ступені спрыяла лірызацыі прозы В. Адамчыка і блізкіх яму па стылі беларускіх (М. Стральцоў, І. Пташнікаў, У. Караткевіч, І. Навуменка, Я. Брыль, В. Карамазаў, В. Казько, Б. Сачанка) і рускіх (В. Бергольц, У. Салаухін, В. Астаф'еў) пісьменнікаў, дапамагала ім праецыраваць мінулае на сучаснасць, выразней самараскрывацца ў творах рознай формы, злучаць традыцыйную ў эпічным родзе апавядальнасць са спавядальнасцю, паядноўваць у мастацкіх творах аб'ект-суб'ектныя адносіны з суб'ект-суб'ектнымі, актарыяльны і аўктарыяльны аповедныя тыпы [2; 7; 8].
3. Мастацкі стыль В. Адамчыка эвалюцыянаваў ад знешнепадзейнага апісання, схематызму (апавяданні “На крыжавых дарогах”, “Свой чалавек”, “Зоня”, “Млечны шлях”, “За перагародкай”, “Міг бліскавіцы”) да скрупулёзнага даследавання чалавечых характараў, глыбокага спасціжэння ўнутранага свету персанажа, дэталёвага ўзнаўлення і падрабязнага аналізу стану яго душы і матывіровак учынкаў (“Пагарэльцы”, “Кароль Нябожа”, “Нязрушаны камень”, “Ноч на Галавасека”, “Сон у калядную ноч”, “Развітальная аповесць”, многія эпізоды тэтралогіі). Для твораў пісьменніка канца 1960-х - 2000-га гадоў характэрна лірыка-псіхалагічнае, псіхолага-аналітычнае ўзнаўленне стану душы персанажа. Стыль празаіка характарызуецца значнай колькасцю прыёмаў (псіхалагічны аналіз, дыялектыка душы, мастацкая дэталь, сон персанажа, яго партрэт, рэтардацыя і інш.) і форм (прамая, ускосная, сумарна-вызначальная) раскрыцця псіхалагічнага стану герояў твораў як малых, так і буйных жанраў. Глыбокі псіхалагізм дасягаецца В. Адамчыкам і дзякуючы частаму ўжыванню гістарычных экскурсаў і спалучэнню маналогаў персанажа, аўтара і аўтара-персанажа [3; 9; 11; 12; 15; 17].
...Подобные документы
Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.
контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.
дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Жыццёвы шлях славутага асветніка, чалавека універсальных ведаў і унікальнага філосафа і прапаведніка, таленавітага пісьменніка і перакладчыка Сымона Будны.
реферат [35,1 K], добавлен 22.02.2011Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.
дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.
реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.
курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.
курсовая работа [57,0 K], добавлен 20.01.2014Кузьма Чорны - знакавая постаць для беларускага прыгожага пісьменства. Наватарскi характар творчасцi К. Чорнага. Маштабнасць мастацкай задумы пісьменніка. К. Чорны і літаратура "плыні свядомасці". Творы К. Гамсуна і К. Чорнага: падабенства творчасці.
реферат [37,8 K], добавлен 23.03.2011М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.
реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011Характарыстыка творчасці Я. Коласа, разгляд спецыфічных асаблівасцяў навэл. Навела як малы празаічны жанр, супаставімы па аб’ёме з апавяданнем, спецыфічныя рысы: лаканічнасць і строгая кампазіцыя, непрадказальная развязка, дынамічнае развіццё падзей.
курсовая работа [103,4 K], добавлен 02.01.2013Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.
курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013Творчасць І. Шамякіна, яго раманы, аповесці і апавяданні. Шамякін як народніі пісьменнік Беларусі. Аналіз твора аб вайне "Трывожнае шчасце", заснаванога на фактах з уласнага жыцця пісьменніка і лёсаў яго блізкіх людзей. Раманы "Крыніцы","Снежныя зімы".
презентация [237,3 K], добавлен 13.05.2012Дзіцячыя гады Міхася Лынькова. Арганізацыя ліпініцкага партызанскага атрада у 1918. Апісанне жыццёвых даляглядаў прадстаўнікоў моладзі. Праблема калектывізацыі у творах пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці Пятрусь Броўка і яго творы.
контрольная работа [40,6 K], добавлен 06.03.2011Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.
реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага. Новыя ідэйна-эстэтычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і паглыбленне праблематыкі ў маскоўскі перыяд. Адметнасці мовы: онімы ў мастацкіх тэкстах Сімяона Полацкага.
дипломная работа [113,5 K], добавлен 04.09.2008Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.
курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.
курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).
дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.
курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013Асвятленне творчасці Ясеніна ў сувязі з яго жыццёвымі перажываннямі, лёсам. Матывы любоўнай лірыкі розных гадоў жыцця пісьменніка і стылістычныя асаблівасці паэзіі. Уплыў жанчын, з якімі Ясенін спрабаваў звязаць свой лёс, на яго паэтычны творчасць.
дипломная работа [76,9 K], добавлен 27.04.2012