Методыка правядзення
Методыка правядзення семінара, практычных заняткаў. Арганізацыі факультатыўных заняткаў. Схема аналізу твора тэатральнага мастацтва. Экскурсія як форма арганізацыі навучання. Арганізацыя вучэбнай дзейнасці на ўроках культуры. Формы самааналізу урока.
Рубрика | Педагогика |
Вид | шпаргалка |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.11.2013 |
Размер файла | 47,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
5. Жанр твора (пейзаж, нацюрморт, партрэт (від партрэта: парадны, камерны, двайны, групавы, аўтапартрэт; жанр партрэта: паясны, партрэт у рост, пакаленны), сюжэтны (гістарычны, батальны, міфалагічны, біблейскі, анімалістычны, бытавы), змешаны жанр.
6. Сюжэт.
7. Тэхніка стварэння твора (жывапіс - акварэль, гуаш, масла, тэмпера, пастэль, фрэска, вітраж, мазаіка; графіка - акварэль, гуаш, калаж, аплікацыя, шаўкаграфія, літаграфія (малюнак наносяць на камень), ксілаграфія (гравюра на дрэве), афорт, монатыпія (вадкія алейныя фарбы наносяцца на паверхню металічнай або шкляной дошкі, адбітак атрымоўваецца пад ціскам на станке), лінагравюра (гравюра на лінолеуме), камп'ютарная графіка; скульптура - круглая або рэльеф (барэльеф, гарэльеф, контррэльеф); матэрыял - камень, дрэва, косць, метал, гліна, гіпс; ДПМ - ліццё, коўка, чаканка, гравіраванне, разьба, роспіс, інкрустацыя, вышыўка, набойка і г.д.).
8. Каларыт (спакойны, напружаны, цёплы (чырвоны, жоўты, аранжавы), ці халодны (сіні, белы), светлы, цёмны, кантрасны, светацені).
9. Кампазіцыя - размяшчэнне на плошчы складаючых частак твора ў адзінае цэлае, позы і становішчы, жэсты, перадача руху (дынамікі), пакою (статыкі), улік прапорцый, перадача рытма, сіметрыі і асіметрыі, раўнавагі частак кампазіцыі і выдзяленне сюжэтна-кампазіцыйнага цэнтра, спосабы перадачы прасторы і пункту гледжання на выяву, фармат і памер твора, групіроўка прадметаў у выглядзе трохкутніка, піраміды, авала, квадрата і г.д. Замкнутая кампазіцыя, калі дзеянне адбываецца ў межах халста. Раскрытая - выходзіць за межы халста(зрэз фігур, прадметаў). Выяўленне руху па дыяганалі - з ніжняга правага кута ў верхні левы - уход удалечыню, бязвыхаднасць; з ніжняга левага кута ў верхні правы - актыўнасць, заваяванне; з глыбіні, на гледача, уніз - гераічны выхад; з глыбіні, ад верхняга правага кута ў ніжні левы - шэсці, парады.
10. Ідэя твора.
11. Асабістае ўспрыманне твора.
16. Схема аналізу архітэктурнага твора.
1. Назва будынку (калі храм - у гонар каго ці якой падзеі асвечаны, калі свецкая пабудова - каму належыла (-ыць).
2. Архітэктар, краіна, месца (горад, вёска, мястэчка і г.д.), дзе знаходзіцца твор.
3. Перыяд стварэння, гістарычная эпоха.
4. Мастацкі стыль, накірунак.
5. Апісанне плана будынка (базіліка, крыжова-купальны храм, суаднясенне плана з геаметрычнымі формамі, апсіды, нефы і г.д.), кампазіцыя.
6. Тэхніка будаўніцтва твора (тэхніка кладкі, будаўнічыя матэрыялы).
7. Апісанне канструкцыйных асаблівасцей твора (сістэма перакрыццяў, сцены, слупы, зрубы, каркас, контрафорсы і г.д.).
8. Дэкаратыўнае ўпрыгожанне будынка (галоўнага і іншых фасадаў, вежаў, франтонаў, сцен і г.д.).
9. Інтэр'ер архітэктурнага твора.
10. Узаемасувязь з навакольным асяроддзем.
11. Сучасны стан і выкарыстанне будынка.
12. Асабістае ўспрыманне твора.
17. Схема аналізу музычнага твора
1. Назва твора.
2. Аўтар твора, краіна.
3. Перыяд стварэння, гістарычная эпоха.
4. Выканаўцы твора.
5. Мастацкі стыль.
6. Накірунак музыкі (народная, духоўная, класічная, сучасная папулярная, электронная музыка).
7. Жанр музычнага мастацтва (песня, танец, мадрыгал, опера, балет, сімфонія, саната, араторыя, кантата, канцэрт, сюіта, серанада і г.д.).
8. Структура музычнага твора.
9. Сродкі выразнасці, якія выкарыстоўваліся для стварэння музычна-мастацкага вобразу (дынаміка, штрыхі, тэмп, рытм і г.д.).
10. Сюжэт твора.
11. Кампазіцыя твора.
12. Асабістае ўспрыманне твора.
18. Схема аналізу твора мастацтва кіно
1. Назва твора.
2. Рэжысёр твора, краіна.
3. Драматург твора, сцэнарыст.
4. Кінастудыя (дзе здымаўся фільм).
5. Перыяд стварэння.
6. Выканаўцы галоўных роляў.
7. Жанр твора (драматычныя жанры - псіхалагічныя: псіхалагічная драма, лірыка-псіхалагічная драма, трагедыя, меладрама; камедыйныя жанры: камедыя, трагікамедыя, трагіфарс, лірычная камедыя, эксцэнтрычная камедыя, сатырычная камедыя, кінапамфлет, кінавадэвіль; прыгодніцкія фільмы: навукова-прыгодніцкія (фільмы пра вандроўкі, навукова-папулярныя фільмы, фільмы катастроф, фантастыка), героіка-прыгодніцкія (фільмы пра разведчыкаў, вэстэрн, баявік), дэтэктыўна-прыгодніцкія (кінадэтэктыў, гангстэрскі фільм, фільм жахаў, трылер); эпічныя жанры - кінаэпапея, кінараман, кінааповесць, кінанавела; ліра-эпічныя жанры - кінабалада, кіналегенда, кінапаэма, кінаказка, кінапрытча; жанры музычнага фільма - музычная камедыя, музычны біяграфічны фільм, кінаопера, кінабалет, мюзікл, кінарэвю; жанрава-тэматычныя ўтварэнні - гісторыка-рэвалюцыйны фільм, гісторыка-біяграфічны фільм, палітычны фільм, прамысловы фільм).
8. Сюжэт твора.
9. Кампазіцыя твора (экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка).
10. Музычнае афармленне твора.
11. Ідэя твора.
12. Асабістае ўспрыманне твора.
19. Схема аналізу твора тэатральнага мастацтва
семінар навучання экскурсія тэатральнага
1. Назва твора.
2. Рэжысёр твора, краіна.
3. Драматург твора.
4. Тэатр (дзе ідзе пастаноўка).
5. Перыяд стварэння, гістарычная эпоха.
6. Выканаўцы галоўных роляў.
7. Від тэатра (драматычны, оперны, балетны тэатр, мюзікл, аперэта, пантаміма, тэатр-кабарэ, лялечны тэатр, тэатр мініяцюр, тэатр ценяў, дзіцячы тэатр, эстрадны тэатр).
8. Жанр твора (камедыя, трагедыя, драма, трагікамедыя, фарс, меладрама, балет, опера, аперэта, буфанада, пастараль, феерыя, мім, міракль, містэрыя, маралітэ, вербатым, хэпенінг)
9. Сюжэт твора.
10. Кампазіцыя твора (экспазіцыя (завязка), развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка).
11. Сцэнаграфія твора.
12. Музычнае афармленне твора.
13. Ідэя твора.
14. Асабістае ўспрыманне твора.
20. Тэхналогія вучэбных дыскусій у мастацкай адукацыі
Дыскусія - гэта метад абмеркавання і вырашэння спрэчных пытанняў. Яна з'яўляецца адной з важнейшых форм адукацыйнай дзейнасці, якія стымулююць ініцыятыўнасць вучняў, развіццё рэфлексіўнага мыслення. Дыскусія - гэта абмеркаванне-спрэчка, сутыкненне пунктаў гледжання, пазіцый і г.д. Аднак памылкова лічыць, што дыскусія - гэта мэтанакіраванае, эмацыянальнае адстойванне ўжо сфарміраваных пазіцый. Дыскусія на занятках па культьуры павінна быць роўнапраўным абмеркаваннем вучнямі і настаўнікам пытанняў культуры і мастацтва.
Мэта тэхналогіі правядзення вучэбных дыскусій: развіццё крытычнага мыслення школьнікаў, фарміраванне іх камунікатыўнай і дыскусійнай культуры. Да характэрных рысаў тэхналогіі вучэбнай дыскусіі адносяцца:
1. Вучэбная дыскусія дыялагічна па сваёй сутнасці - і як форма арганізацыі навучання, і як спосаб работы са зместам вучэбнага матэрыялу.
2. Выкарыстанне дыскусіі рэкамендуецца ў тым выпадку, калі вучні валодаюць значнай ступенню сталасці і самастойнасці ў набыцці ведаў і фармуляванні праблем, у падборы і дакладным прадстаўленні ўласных аргументаў, у прадметнай падрыхтоўцы да тэмы дыскусіі.
4. Узаемадзеянне ў вучэбнай дыскусіі будуецца не проста на пачарговых выказваннях, пытаннях і адказах, але і на змястоўна накіраванай самаарганізацыі ўдзельнікаў, г.зн. звяртанні вучняў адзін да аднаго для паглыбленага і рознабаковага абмеркавання саміх ідэй, пунктаў гледжання праблемы.
5. Сутнаснай рысай вучэбнай дыскусіі з'яўляецца дыялагічная пазіцыя педагога, якая рэалізуецца ў створаных ім спецыяльных арганізацыйных намаганнях, задае тон абмеркаванню, захаванню яго правіл усімі ўдзельнікамі.
Віды дыскусій:
1. Дэбаты. Гэта цудоўны метад, які прадугледжвае «барацьбу словамі», імкненне да перамогі. Мэтай гэтага метаду з'яўляецца пошук лепшых аргументаў у абарону сваёй пазіцыі, абвастрэнне і удакладненне сваёй пазіцыі, дэманстрацыя слабой абгрунтаванасці супрацьлеглай пазіцыі. Дэбаты могуць праходзіць як у вуснай, так і пісьмовай форме.
2. Перамовы. Дадзены від дыскусіі прымяняецца настаўнікам з мэтаю абмеркавання сітуацыі і пошуку рашэння, знаходжання кампрамісу, дасягнення кансэнсусу і наладжвання супрацоўніцтва паміж вучнямі; вучнем і настаўнікам.
3. «Круглы» стол. Размова, у якой навучэнцы прымаюць удзел на роўных умовах з мэтай абмену меркаваннямі, ідэямі.
4. Пасяджэнне экспертнай групы (панэльная дыскусія). Арганізацыя і правядзенне гэтага віду дыскусіі прадугледжвае два этапы. Першы этап - папярэдняя падрыхтоўка пяці-шасці вучняў з класа па абмеркаванні задуманай праблемы, у працэсе якой ідзе падбор матэрыялу і фарміраванне ўласнага погляду. На другім этапе яны пераказваюць сваю пазіцыю іншым навучэнцам класа. Пры гэтым іх выступленне не павінна перарастаць у маналог. У слухачоў ёсць магчымасць задаць пытанне і атрымаць на яго адказ.
5. Форум. Абмеркаванне пытанняў экспертнай групай, якая складаецца з навучэнцаў, з класа на ўроку.
6. Тэхніка акварыума. Асаблівы варыянт арганізацыі абмеркавання, пры якім, пасля кароткага групавога абмену поглядамі, па аднаму прадстаўніку ад каманды удзельнічаюць у публічнай дыскусіі. Члены каманды могуць дапамагаць свайму прадстаўніку парадамі, якія перадаюцца ў запісках ці ў час тайм-аута.
7. Сімпозіум. Шырока распаўсюджаны від абмеркавання, які дазваляе вучням выступіць з паведамленнямі, якія прэзентуюць іх пункты гледжання, а пасля адказаць на пытанні як настаўніка, так і сваіх аднакласнікаў.
8. Дыспут. Удзельнікі дыскусіі адразу жа вызначаюць два процілеглыя пункты гледжання па пытанні, якое абмяркоўваецца і дзеляцца на дзве групы - прыхільнікаў аднаго пункта погляду і прыхільнікаў іншай. Групы рассаджваюцца па розных канцах класа. Пасля гэтага на сярэдзіну выходзіць адзін з членаў першай групы і прыводзіць аргумент у абарону свайго пункта гледжання. Затым выходзіць прадстаўнік другой групы, аспрэчвае выказаны аргумент і прыводзіць свой довад. Далей зноў выходзіць чалавек з першай групы, аспрэчвае довады папярэдняга прамоўцы і выказвае новыя аргументы. Так адбываецца датуль, пакуль прыхільнікі якога-небудзь пункта гледжання не ўпэўняць прыхільнікаў іншай у сваёй праваце. Унутры групы удзельнікі дыскусіі могуць калектыўна абмяркоўваць довады іншай групы, могуць усталёўваць чаргу выхаду і выказванні аргументаў у абарону свайго пункта гледжання або даваць гэта права таму, у каго ёсць што сказаць. Калі хтосьці з групы ў выніку дыскусіі змяніў свой пункт гледжання, ён можа перайсці ў іншую групу. Скончыць дыспут можна некалькімі спосабамі. У выніку падрабязнага абмеркавання прыхільнікі абедзьвух пунктаў гледжання атрымоўваюць шмат новай інфармацыі. Разгледзеўшы пытанне з розных бакоў, яны могуць схіліцца да аднаго з меркаванняў. Адна з груп можа пераканаць іншых. У іншых выпадках можна запрасіць суддзяў - разумных і паважаных людзей, якія прытрымліваюцца нейтральнай пазіцыі. Яны прысуджаюць перамогу групе, чые аргументы былі больш пераканаўчыя.
9. У адукацыйным працэсе можа ўжывацца і такая форма дыскусіі як Ліберальны клуб. Ліберальны клуб - гэта больш вольная форма дыскусіі, якая выкарыстоўваецца як першае набліжэнне да тэмы. На Ліберальным клубе могуць выказацца ўсе жадаючыя. Для правядзення Ліберальнага клуба неабходны кіраўнік (гэтую ролю можа выконваць настаўнік або найбольш падрыхтаваны вучань), рэпарцёр, хранаметрыст, эксперты. Кіраўнік падае слова ўдзельнікам дыскусіі, экспертам, задае неабходныя пытанні, сочыць за тым, каб кожны жадаючы меў магчымасць выказацца, талерантна кіруе дыскусіяй, калі атмасфера напальваецца, падводзіць вынікі дыскусіі. Ролю рэпарцёра выконвае навучэнец, які вядзе запіс аргументаў на вялікіх лістах паперы, для таго, каб удзельнікі дыскусіі маглі звярнуцца да іх у патрэбны момант. У якасці экспертаў могуць быць запрошаныя людзі, якія больш, чым навучэнцы дасведчаныя ў дадзенай праблеме.
10. «Крыжаваная» дыскусія - для яе арганізацыі неабходна тэма, якая аб'ядноўвае супрацьлеглыя пункты гледжання. На першым этапе кожны вучань індывідуальна піша па тры-пяць аргументаў у падтрымку кожная думкі. Аргументы абагульняюцца ў мікрагрупах, і кожная з іх прадстаўляе спіс з пяці аргументаў у карысць аднаго пункта гледжання і пяці аргументаў у карысць другога пункта гледжання. Складаецца агульны спіс аргументаў. Пасля гэтага клас дзеліцца на дзве групы па прыняццю таго ці іншага пункта гледжання. Кожная група ранжыруе свае аргументы па ступені важнасці. Дыскусія паміж групамі адбываецца ў крыжаваным рэжыме: першая група выказвае свой першы аргумент - другая група яго адмаўляе - другая група выказвае свой першы аргумент - першая група яго адмаўляе і г.д.
Вучэбная дыскусія накіравана на рэалізацыю двух груп важных задач:
Задачы канкрэтна-змястоўныя:
асэнсаванне вучнямі супрацьлегласцяў і цяжкасцяў, звязаных з праблемай, якая абмярковаецца;
актуалізацыя раней атрыманых ведаў;
творчае пераасмысленне магчымасцяў выкарыстання ведаў і г.д.
Арганізацыйныя задачы:
· размеркаванне роляў у групах;
· захаванне правіл і працэдур сумеснага абмеркавання, выкананне прынятай ролі;
· выкананне калектыўнай задачы;
· узгодненасць у абмеркаванні праблемы і выпрацоўка агульнага, групавога падыхода і г.д.
Даследаванні па выкарыстанню дыскусіі ў розных умовах навучання сведчаць пра тое, што яна саступае прамому апавяданню па эфектыўнасці перадачы інфармацыі, але высокаэфектыўна для замацавання звестак, творчага асмыслення вывучанага матэрыяла і фарміравання каштоўнасных арыентацый.
У дыскусіі выдзяляюць тры этапа: падрыхтоўчы, асноўны і этап падвядзення вынікаў і аналізу.
І. Падрыхтоўчы этап пачынаецца за 7-10 дзён да правядзення дыскусіі. Для падрыхтоўкі і правядзення дыскусіі настаўнік фарміруе часовую групу (да пяці чалавек), задачамі якой з'яўляюцца:
падрыхтоўка агульнакласнай дыскусіі - выдзяленне ў тэме праблемных пытанняў, падбор матэрыяла для засваення вучнямі, праверка гатоўнасці класа да абмеркавання, вызначэнне кола дакладчыкаў ці экспертаў, падрыхтока памяшкання, інфармацыйных матэрыялаў, тэхнічных сродкаў;
выбар варыянта і формы вядзення дыскусіі і варыянта правядзення урока ў цэлым;
правядзенне «разумовай атакі»;
выпрацоўка правіл;
выяўленне і абмеркаванне разыходжанняў пунктаў гледжання;
забеспячэнне для ўдзельнікаў магчымасці даць выхад пачуццям, падзяліцца перажываннямі, якія ўзнікаюць у вучняў як рэакцыя на тое, што адбываецца.
ІІ. Асноўны этап - пачынаецца дыскусія з уступу вядучага (5-10 хвілін), дзе раскрываюцца асноўныя моманты тэмы і намячаюцца праблемы для абмеркавання. Асноўны этап падзяляецца на наступныя структурныя элементы: пастаноўка праблемы; разбіўка ўдзельнікаў на групы; абмеркаванне праблемы ў групах; прадстаўленне вынікаў перад усім класам; працяг абмеркавання і падвядзенне вынікаў.
Прыёмы ўвядзення ў дыскусію: пераказ праблемы ці апісанне канкрэтнага выпадку; дэманстрацыя матэрыяла (аб'екты, ілюстратыўны матэрыял, архіўныя матэрыялы, відэа і г.д.), запрашэнне экспертаў, інсцэніроўка, ралявое разыгрыванне якога-небудзь эпізода; стымулюючыя пытанні - «што?», «як?», «чаму?», і г.д.
У працэсе дыскусіі кожны з удзельнікаў выконвае вызначаную ролю і дзейнічае згодна прынятым абавязкам:
§ вядучы - вырашае ўсе задачы арганізацыі абмеркавання пытання, уключае ў абмеркаванне ўсіх членаў групы;
§ аналітык (крытык) - задае пытанні ўдзельнікам па ходу абмеркавання праблемы, падвяргае сумненню выказаныя прапановы, ідэі і думкі;
§ пратакаліст (сакратар) - фіксіруе ўсё, што адносіцца да рашэння праблемы, звычайна прадстаўляе думку групы для ўсяго класа;
§ назіральнік - ацэньвае ўдзел кожнага члена групы ў дыскусіі на падставе выдзеленых раней крытэрыяў;
§ захавальнік часу - захоўвае часавыя межы абмеркавання.
У правядзенні вучэбных дыскусій значнае месца належыць стварэнню атмасферы дабразычлівасці і ўвагі да кожнага. Так, безумоўным правілам з'яўляюцца агульныя зацікаўленыя адносіны да вучняў, калі яны адчуваюць, што настаўнік выслухоўвае кожнага з іх з роўнай увагай і павагай - як да асобы, так і да яго пункту гледжання.
ІІІ. Этап падвядзення вынікаў і аналізу дыскусіі - гэта не толькі вынік абмеркавання, колькі арыенцір у далейшых роздумах, магчымы адпраўны момант для пераходу да вывучэння новай наступнай тэмы. Вынік можа быць падведзены ў простай форме кароткага паўтарэння асноўных вынікаў, да якіх прыйшлі групы, і вызначэння перспектыў ці ў творчай форме - стварэння плаката, калажаў, вершаў, эсэ, мініяцюр, схем, кластараў і г.д.
Аналіз і ацэнка дыскусіі павышаюць яе педагагічную каштоўнасць і развіваюць камунікатыўныя навыкі вучняў. Аналізуюцца наступныя моманты: выкананне пастаўленых задач, дасягненне поспехаў, удзел кожнага ў абмеркаванні і г.д.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.
курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016Змест та прынцыпы навучання сінтаксісу простага сказа. Асаблівасці вывучэння сінтаксісу простага сказа. Аналіз падручніка ў аспекце даследавання. Метады і прыёмы, стахастычная методыка вывучэння сінтаксісу простага сказ (дыдактычны сцэнарый урока).
курсовая работа [4,4 M], добавлен 22.03.2016Літаратурна спадчана Уладзіміра Караткевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Методыка выкладання рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" у 10 класе. Планы-канспекты ўрокаў па вывучэнні рамана.
курсовая работа [128,7 K], добавлен 29.07.2016Урок как основная форма организации занятий в школе. Организация и методы проведения урока физической культуры. Комплекс мероприятий, обеспечивающий оздоровительный эффект от занятий физическими упражнениями. Структура урока и характеристика его частей.
курсовая работа [27,9 K], добавлен 28.05.2014Сущность метода круговой тренировки. Урок физической культуры как основная форма физического воспитания школьников. Характерные черты урока и общие требования к нему. Характеристика различных видов круговой тренировки. Конспект урока по физкультуре.
курсовая работа [119,1 K], добавлен 14.11.2017Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.
курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.
дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010Анализ школьного урока с точки зрения целостной системы образовательного процесса. Характеристика современного урока химии: методы, структура, типология. Структура урока и формы организации учебной работы. Этапы урока по электролитической диссоциации.
курсовая работа [120,6 K], добавлен 24.02.2012Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.
лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012Исследование сущности, структуры и содержания урока физической культуры в общеобразовательной школе. Характеристика особенностей построения основных частей занятия. Дозирование физических нагрузок на уроке. Поведение и взаимоотношения участников урока.
курсовая работа [2,9 M], добавлен 21.10.2012Урок как форма учебного занятия. Основные характеристики урока: цель деятельности, субъект, содержание и способы деятельности. Анализ урока по педагогическому общению. Форма анализа и самоанализа урока. Его системный анализ. Система посещения уроков.
контрольная работа [23,6 K], добавлен 29.06.2010Общие требования к анализу урока. Подготовка проверяющего к анализу посещенного урока. Схема протокола анализа урока иностранного языка. Урок формирования лексических навыков говорения. Оценка уроков с использованием функционально-смысловых таблиц.
реферат [31,9 K], добавлен 08.10.2011Проблема активности личности в обучении. Отличительные черты имитационных занятий. Нетрадиционные формы урока как активные методы обучения иностранному языку, их виды и значение. Методическая разработка по организации урока-праздника "Рождество".
курсовая работа [355,0 K], добавлен 11.05.2015Урок как основная форма организации обучения, его классификация и разновидности, отличительные особенности, формы и типы проведения. Функциональная характеристика современного урока. Степень влияния урока на развитие познавательных процессов учащихся.
курсовая работа [46,6 K], добавлен 26.03.2011Урок как форма организации учебной работы в школе и часть педагогического процесса. Характеристика частей, составляющих урок. Требования к уроку, виды оценки знаний. Дополнительные формы урока, особенности его тематического, поурочного планирования.
презентация [350,6 K], добавлен 10.01.2015Определение уровня подготовленности учителя физической культуры к уроку. Разработанность плана-конспекта и правила подготовки условий проведения урока. Характеристика видов деятельности занимающихся на уроке. Педагогическое мастерство преподавателя.
реферат [12,8 K], добавлен 15.03.2012Значение круговой формы занятий в условиях урока физической культуры. Особенности применения "круговой тренировки" в основной части урока, ее примерный комплекс на уроках гимнастики, спортивных игр (баскетбол), легкой атлетики и лыжной подготовки.
презентация [430,7 K], добавлен 26.05.2013Понятие современного урока, его функции и предъявляемые требования. Схема комплексного психолого-педагогического анализа урока, основные методы обучения. Организационная деятельность учителя и учебно-познавательная деятельность учащихся на уроке.
контрольная работа [24,7 K], добавлен 22.06.2011Урок как форма организации учебной работы. Недостатки традиционного урока. Развитие обучающихся на уроке. Состав современного содержания образования и род требований к уроку. Направления совершенствования урока. Степень мастерства учителя на уроке.
реферат [24,4 K], добавлен 22.12.2011Программа проведения урока на тему: налогообложение в России. Описание образовательных целей урока, литературы что используется для его проведения, места проведения. Поэтапная характеристика урока. Цели данного урока. Методы проведения урока.
учебное пособие [19,4 K], добавлен 05.12.2008