Пазакласная праца настаўніка пачатковых классаў як сродак выхавання патрыятызму малодшых школьнікаў
Вылучэнне ўзроўню грамадзянскасці малодшых школьнікаў. Правядзенне комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўзроўню патрыятызму малодшых школьнікаў. Выяўленне найбольш эфектыўных форм і метадаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання школьніка.
Рубрика | Педагогика |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 27.11.2015 |
Размер файла | 156,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
Уводзіны
Глава 1. Тэарэтычныя асновы грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшага школьніка сродкамі пазакласнай працы
1.1 Гістарычны падыход да праблемы развіцця грамадзянска-патрыятычнага выхавання
1.2 Мэты і задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшых школьнікаў
1.3 Формы і метады грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшага школьніка
1.4 Гуртковая работа ў пачатковых класах як пастаянная форма пазакласных заняткаў па беларускай мове
Глава 2. Сістэма работы настаўніка па выкарыстанню разнастайных формаў і метадаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшых школьнікаў
2.1 Выяўленне узроўню грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў навучэнцаў 3 класса
2.2 Выхаванне патрыятычнасці малодшых школьнікаў сродкамі пазакласнай працы
2.3 Вылучэнне узроўня сфарміраванасці грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў навучэнцаў 3 класса
Вынікі
Спіс выкарыстанай літаратуры
Дадатак
Уводзіны
Пазакласная работа па беларускай мове з'яўляецца неад'емнай часткай вучэбна-выхаваўчага працэсу і ўяўляе сабой абавязковы элемент добра арганізаванай працы школы. У метадычнай літаратуры пазакласная работа разглядаецца як дадатковы сродак фарміравання ў вучняў цікавасці да прадмета, пашырэння і паглыблення ведаў, што набылі вучні на ўроках беларускай мовы. І хоць канчатковая мэта ўрокаў і пазакласных заняткаў супадаюць, пазакласная работа мае свае, важныя для навучання і выхавання мэты і задачы. Яна павінна садзейнічаць не толькі развіццю ў вучняў інтарэсу да роднай мовы, але і выхаванню ў іх беражлівых адносін да слова, да багаццяў мовы , імкнення не толькі авалодаць гэтымі багаццямі, але зберагчы і ўзбагаціць духоўны скарб беларускага народа.
Адным з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Без ведання сваіх вытокаў немагчыма па-сапраўднаму палюбіць родны край, яго спадчыну, стаць патрыётам.
Веданне гісторыі свайго краю дазваляе па-новаму асэнсаваць мінулае, сучаснае і ўявіць будучае, сфарміраваць неабходныя каштоўнасныя арыенціры. Таму выхаванне грамадзяніна, патрыёта неабходна ажыццяўляць праз вывучэнне сваіх каранёў і сваіх вытокаў.
Наша родная беларуская мова такая чыстая, узнёслая і велічная. Але як мала мы, беларусы, ведаем і любім сваю мову і сябе. Зараз востра стаіць пытанне захаваць беларускую культуру і мову. Таму ў нас і ўзнікла неабходнасць мэтанакіраванай працы па фарміраванні нацыянальнай свядомасці ў навучэнцаў праз вывучэнне нацыянальнуай культуры як фундаментальнай духоўнай каштоўнасці народа.
Гэта і паўплывала на выбар намі дадзенай тэмы даследавання: “Пазакласная праца настаўніка пачатковых классаў як сродак выхавання патрыятызму малодшых школьнікаў”
Адна з важнейшых задач сённяшняй школы - выхаванне інтэлектуальна развітай, духоўна багатай, нацыянальна свядомай творчай асобы. Без вырашэння гэтай задачы немагчыма паспяхова ажыццявіць праграму нацыянальнага Адраджэння. Вялікую ролю у фарміраванні чалавека выконвае роднае слова. Якуб Колас пісаў: “Скрозь адчыненыя дзверы роднай мовы льецца ў школу шырокая, магутная плынь, плынь асветы, людкуючы розум і пачуцці дзяцей” [12, с. 319].
Пазакласная праца - арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.
Пазакласная дзейнасць вучняў дае настаўніку дадатковую магчымасць выхоўваць у іх сталую патрэбу чытаць, каб харашэць душой, развіваць свой густ, пашыраць літаратурны і агульны кругагляд, выпрацоўваць культуру працы з кнігай.
Пазакласная праца адрозніваецца ад урокаў у першую чаргу тым, што яна заснавана на прынцыпе добраахвотнасці. Вучань займаецца тым, што яго прываблівае, што падабаецца найбольш. Цікавасць з'яўляецца актыўным стымулам у пазакласнай дзейнасці школьнікаў. Яна выклікае эмацыянальны ўздым, энтузіязм Ї фактары, якія садзейнічаюць павышэнню эфектыўнасці навучання і выхавання.
Пазакласная праца па мове павінна насіць адметны, нацыянальны характар. Беларуская мова, маючы агульныя карані з іншымі славянскімі мовамі, Ї самабытная, самастойная. Пазакласная праца Ї нацыянальная па форме і змесце Ї здольная дапамагчы спасцігнуць душу беларускага народа праз яго мову, культуру, выхаваць не Івана-няпомніка, а беларуса як носьбіта нацыянальнай ідэі, з пачуццём уласнай і нацыянальнай годнасці, з паважлівым стаўленнем да свайго і іншых народаў. “Нятворчае стаўленне да рэкамендацый рускіх метадыстаў, арганізатараў пазакласнай працы, простае капіраванне гуртковых заняткаў, вечароў, вусных часопісаў, тыдняў беларускай мовы, распрацаваных на рускім лінгвістычным матэрыяле, не можа выявіць адметнасці і прыгажосці беларускай мовы, а тым больш прывіць пачуццё гордасці за духоўную культуру беларусаў” [6, с. 259].
Але, на жаль, мала грунтоўных метадычных распрацовак па пазакласнай працы па беларускай мове. Распрацаваны толькі асобныя моманты гэтай працы такімі метадыстамі як, А. Руцкай [18], Н. Шамоўская [21], В. Пачаловіч, М. Падгайскім і іншымі.
Аб'ектам педагагічнага даследавання з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне малодшага школьніка.
Прадметам даследавання з'яўляецца пазакласная праца як сродак грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшага школьніка.
Мы паставілі перад сабой наступную мэту даследавання: сфарміраваць грамадзянска-патрыятычную выхаванасць малодшых школьнікаў сродкамі пазакласнай працы па беларускай мове.
Мэтай прадугледжана вырашэнне наступных задач:
Прааналізаваць метадычную, псіхолага-педагагічную літаратуру па дадзенай тэме. грамадзянскасць патрыятызм малодшы школьнік
Вылучыць ўзровень грамадзянскасці малодшых школьнікаў;
Правесці комплекс мерапрыемстваў накіраваных на павышэнне ўзроўню патрыятызму малодшых школьнікаў;
Выявіць найбольш эфектыўныя формы і метады грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшага школьніка;
Выявіць выніковы ўзровень грамадзянскасці малодшых школьнікаў.
У працэсе працы ўжываліся розныя метады:
-- тэарэтычныя: вывучэнне і аналіз псіхолага-педагагічнай і гістарычнай літаратуры па тэме даследавання; абагульненне і аналіз вынікаў эксперыменту з мэтай выпрацоўкі метадычных і практычных рэкамендацый па выкарыстанню пазакласнай працы з мэтай патрыятычнага выхавання;
-- эмпірычныя: мэтанакіраваныя назіранні за вучэбнай дзейнасцю навучэнцаў у натуральных умовах пазакласных заняткаў; гутаркі з вучнямі і настаўнікамі; педагагічны эксперымент(анкеціраванне, ранжыраванне).
Пры апрацоўцы і інтэрпрэтацыі эксперыментальных дадзеных выкарыстоўваліся метады матэматычнай статыстыкі.
База даследвання: Міласлаўшыцкі КПК ДС-СШ, 3 класс.
Структура эксперыментальнага даследвання. Мэта і канкрэтныя задачы працы абумовілі яе структуру. Праца складаецца з увоздінаў, двух глаў, заключэння, спісу выкарыстанай літаратуры і дадаткаў.
Аб'ем курсавой працы: старонак -- 36, колькасць выкарыстаных літаратурных крыніц -- 21, дыяграм -- 3, аб'ем дадаткаў(Дадатак А, Дадатак Б) - 13 старонак.
Пяройдзем да разгляду дадзенай тэмы больш падрабязна.
Глава 1. Тэарэтычныя асновы грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшага школьніка сродкамі пазакласнай працы
1.1 Гістарычны падыход да праблемы развіцця грамадзянска-патрыятычнага выхавання
Перад сістэмай адукацыі стаіць задача: фарміраванне грамадзянскай пазіцыі, пачуцця адказнасці за развіццё і дзяржаўны лад Беларусі, павагі яе законаў, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь [2, с. 6]. Нягледзячы на тое, што ў кожнай гістарычнай эпосе існавала свая сістэма адукацыі - філасофіі грамадзянска-патрыятычнага выхавання адрозніваюцца. Ідэі грамадзянска-патрыятычнага выхавання сустракаюцца ў працы антычных мысліцеляў -Сакрата, Платона, Арыстоцеля, Цыцэрона. Сакрат лічыў сваёй задачай падрыхтоўку большай колькасці грамадзян, здольных займацца палітычнай дзейнасцю. Кропкай адліку сур'ёзных даследаванняў па дадзенай тэме лічыцца кніга Арыстоцеля «Палітыка», дзе прадстаўлена канцэпцыя грамадзянства, вызначаны асноўныя параметры гэтага фенамена. У гэтай працы сцвярджалася: не ўсе людзі могуць быць грамадзянамі: не ўсе добрыя людзі могуць быць добрымі людзьмі [1].
Платон ў сваіх працах «Дзяржава», «Законы» спрабаваў сканструяваць мадэль ідэальнай дзяржавы. Кожны грамадзянін пастаўлены на сваё месца і робіць тое, да чаго здольны [8].
Процілеглую думку на праблему грамадзянска-патрыятычнага выхавання выказаў грэчаскі філосаф Эпікур. На яго думку, чалавек сам нясе адказнасць за выбар свайго жыцця. Прызнаючы чалавека часткай прыроды,філосаф лічыў вышэйшай мэтай існавання пазнанне прыроды.
Старажытнагрэчаскі мысліцель Цыцэрон вышэй за ўсё ставіў выкананне грамадзянскага абавязку. На яго думку, грамадзянскі абавязак - вышэйшы абавязак чалавека.
Ідэі грамадзянска-патрыятычнага выхавання і адукацыі атрымалі далейшае развіццё ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва. Важнейшыя аспекты грамадскай дзейнасці і грамадзянскай актыўнасці, развагі аб правах і абавязках знайшлі сваё адлюстраванне ў працах Спінозы, Дж. Лока, М. Мантэск'ё, Ж.Ж. Русо.
У прыватнасці, Русо лічыў, што, прымаючы ўдзел у вырашэнні грамадскіх праблем, грамадзянін павінен кіравацца ў першую чаргу думкамі аб агульнай дабрыні.
Думкі пра важнасць выхавання сапраўдных грамадзян, патрыётаў сваёй Радзімы, якія валодаюць вышэйшымі грамадзянскімі якасцямі і актыўнасцю, прасочваюцца ў працах Дж. Д'юі, К.Д. Ушынскага[20], П.П. Блонскага, Г. Кершэнштэйнера, А.С. Макаранка[16]. У спадчыне А.С.Макаранкі выразна прасочваюцца думкі пра важнасць і карысць грамадскай дзейнасці і актыўнасці [16, с. 122]. Лічачы, што выхаванне заўсёды залежыць ад замовы грамадства, ён пісаў “Мы павінны выхоўваць грамадзяніна Савецкага Саюза. У нашу вялікую эпоху неабходна выхоўваць найбольш паўнавартаснага грамадзяніна, годнага гэтай эпохі” [16, с. 153].
Адным з найважнейшых кампанентаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання з'яўляецца паняцце грамадзянскага абавязку. Грамадзянскі абавязак - катэгорыя палітычнай этыкі, звязаная з абавязкамі асобы, сацыяльнай групы або пласта, народа ў канкрэтных сацыяльна-эканамічных і палітычных умовах [5, с. 33]. Кожны чалавек павінен сумленна выконваць свае абавязкі грамадзяніна, адказваць за свае дзеянні і ўчынкі і ведаць аб наступствах незаконных паводзін.
Яшчэ Піфагор сказаў: “Не рабі нічога ганебнага ні ў прысутнасці іншых, ні ўпотай” [7, с. 50].
На наш погляд, пачуццё грамадзянскага абавязку, падахвочваючы чалавека, ўсвядоміла выконваць свае абавязкі, праявілася, перш за ўсё, у гатоўнасці і здольнасці абараняць сваю Радзіму, павазе да бацькоў, асцярожным стаўленні да грамадскіх здабыткаў і прыродзе, адказнасці за лёс Бацькаўшчыны. Грамадзянскі абавязак неразрыўна звязаны з грамадзянскай адказнасцю. Гэта абавязак і гатоўнасць адказваць за здзейсненыя ім грамадскія дзеянні і ўчынкі і іх наступствы.
У пачатку дзевяностых гадоў савецкае грамадства ўступіла ў эпоху пераасэнсавання складзенай сістэмы каштоўнасцяў, якія вызначалі грамадскія ідэалы выхавання, непрыемлімасць формаў выхавання. У гэты перыяд востра паўстае праблема пошуку шляхоў рэалізацыі гармоніі інтарэсаў грамадства і асобы, а агульнаадукацыйная школа выступае як асноўны інстытут сацыялізацыі падрастаючага пакалення.
Вывучэнне філасофскай і псіхолога-педагагічнай літаратуры дазваляе зрабіць выснову аб тым, што вытокі праблемы выхавання грамадзянскасці і патрыятызму хаваюцца ў сацыяльна-эканамічных, грамадскіх і палітычных адносінах. Асаблівы ўплыў на змены тэорыі грамадзянска-патрыятычнага выхавання аказваюць ідэалагічныя погляды.
Распрацоўка і рэалізацыя грамадзянска-патрыятычнай адукацыі з'яўляецца ўніверсальнай тэндэнцыяй і адным з прыярытэтных напрамкаў у сучаснай сусветнай педагагічнай тэорыі і практыцы.
У сучасных умовах грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дапаўняецца спецыяльна арганізаванай дзейнасцю, накіраванай на засваенне школьнікам сацыяльнай ролі грамадзяніна і патрыёта.
Грамадзянін і патрыёт - асноўная сацыяльная роля чалавека, які ўдзельнічае ў сацыяльных адносінах асоба-дзяржава, дзяржаўныя структуры; асоба-грамадства, грамадскія інстытуты; асоба - іншыя грамадзяне. З дапамогай гэтых адносін чалавек прымае маральна -прававыя нормы, якія дзейнічаюць у соцыуме, асвядомлена і адказна рэалізуе свае правы, абавязкі і свабоды. Сучасная трактоўка дадзеных паняццяў істотна адрозніваецца ад уяўленняў аб сутнасці грамадзяніна і патрыёта ў 20 стагоддзі. Калі ў савецкі перыяд акцэнт рабіўся на падпарадкаванне асабістых інтарэсаў дзяржаўным, то сёння ставіцца іншая задача - выхоўваць грамадзяніна свету і патрыёта сваёй Радзімы, што захоўваў нацыянальныя карані, здольнага да самарэалізацыі ва ўмовах шматнацыянальнага і шматканфесіяльнага свету.
Асноўным механізмам грамадзянска-патрыятычнага выхавання становіцца развіццё грамадзянскіх кампетэнцый і патрыятычных якасцяў.
Змест і формы грамадзянска-патрыятычнага выхавання гістарычна абумоўлены. На развіццё грамадзянска-патрыятычнага выхавання значна ўплывае дынаміка грамадска-палітычнага жыцця: змена грамадска-эканамічных фармацый, палітычных рэжымаў, кіруючых партый, формаўдзяржаўнага кіравання. Свайго росквіту грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дасягае ў дэмакратычным грамадстве, калі яно рэалізуецца ў сістэме і характарызуецца разнастайнасцю формаў і метадаў арганізацыі вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці.
Мэты і задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання блізкія ідэям і прынцыпам педагогікі свету. Яны закліканы выхоўваць у падрастаючага пакалення міратворчае мысленне, ненасільны стыль паводзінаў, гатоўнасць жыць і працаваць у грамадстве.
Сацыяльнымі перадумовамі станаўлення грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў нашай краіне сталі сацыяльна-эканамічныя і сацыяльна-палітычныя праблемы, якія ўзмацнілі негатыўныя тэндэнцыі сярод моладзі. У сувязі з гэтым фарміраванне пісьменнага грамадзяніна і патрыёта становіцца адной з прыярытэтных задач сучаснага грамадства.
Да цяперашняга часу склаліся спрыяльныя ўмовы для развіцця грамадзянска-патрыятычнага выхавання як інавацыйнай вобласці педагагічнай тэорыі і практыкі. Сацыяльны заказ на выхаванне юных грамадзян і патрыётаў сродкамі вучэбна-выхаваўчай працы школы адлюстраваны ў дзяржаўных дакументах у галіне адукацыі[2]. Акрамя таго, склаліся адпаведныя педагагічныя ўмовы для ўвядзення ў школьную практыку навучальных прадметаў з цыклу грамадазнаўства. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне сёння працягвае традыцыі інтэрнацыянальнага, патрыятычнага, ідэйна- палітычнага выхавання савецкай школы, выкарыстоўваючы назапашаны вопыт, адмаўляючыся пры гэтым ад аўтарытарнага стылю ў выхаванні асобы.
Грамадзянска-патрыятычная дзейнасць разнастайная і шматгранная. Названыя раней метады прызначаны, перш за ўсё, арганізоўваць дзейнасць школьнікаў з тым, каб ў любым ўчынку была грамадзянская складаючая. І гэты кампанент павінен пранізваць дзеянні чалавека ад аўтаматычных да спецыяльна запланаваных асобай.
Як бачым, педагагічная дзейнасць мяркуе разнастайнасць формаў і метадаў для выхавання сапраўднага грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны.
1.2 Мэты і задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшых школьнікаў
У Рэспубліцы Беларусь існуе неабходнасць у стварэнні нацыянальнай сістэмы грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшых школьнікаў, якая будавалася б на базе ідэалогіі беларускай грамадзянскасці з улікам агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў, і была б накіравана на фарміраванне сапраўднага грамадзяніна сваёй краіны.
Паняцце «грамадзянска-патрыятычнае выхаванне» карэкціравалася на працягу многіх стагоддзяў. У працэсе фарміравання грамадзяніна ўлічваюцца інтарэсы асобы і запатрабаванні грамадства.
Пры выяўленні асаблівасцяў грамадзянска-патрыятычнага выхавання неабходна адзначыць, што задача выхавання сацыяльна-адказнага грамадзяніна звязана з рэфармаваннем пачатковай адукацыі ў краіне.
Найважнейшай мэтай з'яўляецца сацыялізацыя малодшых школьнікаў шляхам атрымання імі адэкватных грамадзянскіх ведаў і ўменняў, у тым ліку ўменні даваць маральную ацэнку з'явам у грамадстве, гісторыі, культуры. Таму, адна з задач грамадзянска-патрыятычнага выхавання - дапамагчы сфарміравацца асобе, якая гатова да ўдзелу ў эканамічным, грамадскім, палітычным і духоўным жыцці грамадства.
У працэсе грамадзянска-патрыятычнага выхавання павінна сфарміравацца адэкватнае разуменне такіх катэгорый як «справядлівасць», «роўнасць», «свабода», «правы чалавека», «правы дзіцяці», «дэмакратыя», «гуманізм», «патрыятызм» [2,с. 5]
Да грамадзянска-патрыятычных якасцяў асобы малодшага школьніка адносяцца: сацыяльна-грамадзянская кампетэнтнасць,у аснове якой ляжаць веды па гісторыі, геаграфіі; грамадзянскасць, як якасць асобы, якая прадугледжвае наяўнасць у малодшых школьнікаў сацыяльна-значымых маральных каштоўнасных арыенціраў; разуменне сваёй прыналежнасці да лёсу Радзімы, гатоўнасць несці адказнасць за свае ўчынкі; грамадзянскую актыўнасць, якая рэалізуецца прыняццем удзелу ў рэальных сацыяльна- значымых справах, у дзіцячых аб'яднаннях і разнастайных акцыях, накіраваных на дабрабыт сваёй Радзімы, бацькоў, аднакласнікаў.
Працэс фарміравання ў малодшых школьнікаў грамадзянска-патрыятычнай кампетэнцыі, грамадзянскасці і грамадзянскай актыўнасці патрабуе такога адбору зместу, формаў, метадаў і сродкаў выхавання, які б дазволіў забяспечыць адзінства пазнавальнага, каштоўнаснага і дзейнасна-практычнага кампанентаў грамадзянскага станаўлення асобы. [2, с. 6]
Мэты грамадзянска-патрыятычнага выхавання заключаюцца ў стварэнні ўмоў для фарміравання асобы грамадзяніна, развіцця грамадзянскасці і патрыятызму як галоўных духоўна-маральных і сацыяльных якасцяў, у падрыхтоўцы вучняў да асэнсаванай дзейнасці ў грамадстве.
У Канцэпцыі грамадзянскага выхавання малодшага школьніка ў Рэспубліцы Беларусь [2] адзначана, што мэта грамадзянска-патрыятычнага выхавання заключаецца ў фарміраванні грамадзяніна, у якога асабовыя якасці і рысы характару, светапогляд і спосабы мыслення, учынкі і паводзіны накіраваны на самаразвіццё, самаўдасканаленне і не супярэчаць інтарэсам іншых грамадзян і грамадству ў цэлым.
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне малодшых школьнікаў можа быць эфектыўным толькі пры ўмове апоры на жыццёвы вопыт дзяцей, што прадугледжвае зварот да рэальнай палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай рэальнасці, процілеглых старон і тэндэнцый развіцця. Без сувязі з рэальным жыццём можа сфарміравацца акадэмічная сістэма ведаў, разам з якой будзе існаваць іншая сістэма ўяўленняў і адносін, якая супадае з іх жыццёвым вопытам.
Асноўныя функцыі грамадзянска-патрыятычнага выхавання:
* выхаваўчая функцыя заключаецца ў тым, што пад яго ўздзеяннем фарміруецца грамадзянская думка калектыву, якая патрабуе ад кожнага вучня адказнасці за даручаную справу, павагі да іншых людзей, крытычнасці і самакрытычнасці;
* культурна-асветніцкая функцыяграмадзянска-патрыятычнага выхавання выяўляецца ў актыўным абагачэнні духоўнай культуры вучняў, у зацікаўленасці іх да духоўнай творчасці;
* псіхалагічная функцыя складаецца з таго, што накіраванасць, ідэйна-маральныя імкненні і ўчынкі робяцца пазітыўнымі;
* функцыя сацыялізацыі асобы заключаецца ў садзейнічанні станаўлення, засваення індывідумам культурных каштоўнасцяў, норм, пазітыўных прыкладаў паводзін, фарміраванні жыццёвай пазіцыі асобы на базе засваення сацыяльнага вопыту. Рэалізацыя дадзенай функцыі ў малодшых класах прадугледжвае арганізацыю працэсу засваення вучнем вопыту грамадзянскага жыцця, стварэнне ўмоў для актыўнага пазнання малодшымі школьнікамі навакольнай сацыяльнай сутнасці, для засваення культуры чалавечых адносін, маральна-этычных нормаў, неабходных для ўзаемадзеяння з іншымі людзьмі.
* дзейнасная функцыя заключаецца ў тым, што ў працэсе сацыялізацыі асоба ўключаецца ў разнастайную рэальную дзейнасць (бытавую, вучэбную, грамадзянска- значымую, самастойную творчую, вольнага часу і т. д.) і пры гэтым становіцца не толькі суб'ектам дзейнасці соцыўма, але і стваральнікам новых грамадзянскіх адносін. [2, с. 8-9]
У псіхолага-педагагічнай літаратуры, прысвечанай праблеме фарміравання грамадзянскасці, агаворваюцца ўмовы эфектыўнай арганізацыі працэсу грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшых школьнікаў. Гэта ўлік узроставых асаблівасцей дзяцей. Сумяшчэнне сацыяльнай і асобаснай накіраванасці зместу работы, разнастайнасць формаў арганізацыі дзейнасці, сумесныя намаганні школы і сям'і, насычэнне вучэбнага матэрыялу грамадзянска-патрыятычным зместам і іншыя. [2, с. 9]
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне працягвае традыцыі інтэрнацыянальнага, ідэйна-палітычнага выхавання савецкай школы, выкарыстоўваючы назапашаны педагагічны вопыт, адмаўляючыся пры гэтым ад аўтарытарнага падыходу ў выхаванні асобы. [9, с. 6]
Такім чынам, калі ў савецкі перыяд акцэнт рабіўся на падаўленне асабістых інтарэсаў дзяржаўным, то сёння ставіцца іншая задача - выхаванне грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны, захоўваючага нацыянальныя карані і здольнага да самарэалізацыі. [9, с. 7]
1.3 Формы і метады грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшага школьніка
Ні адзін з кірункаў выхавання не можа быць рэалізаваны без канкрэтнага вызначэння агульных і ўласцівых толькі яму метадаў і формаў арганізацыі.
Для кожнага дзіцячага калектыву варта выбіраць найбольш прыдатныя формы арганізацыі выхаваўчага працэсу.
Формы грамадзянска-патрыятычнага выхавання школьнікаў праз пазакласную і пазаўрочную дзейнасць:
гутаркі, класныя і інфармацыйныя гадзіны, чытацкія канферэнцыі;
тэматычныя ранішнікі, правядзенне сумесных святаў з бацькамі;
ўрачыстыя лінейкі, урокі Мужнасці;
экскурсіі, мэтавыя прагулкі, гульні грамадзянска-патрыятычнага зместу;
прагляд і абмеркаванне фільмаў патрыятычнай накіраванасці;
конкурсы, віктарыны, святы, выставы дзіцячай творчасці;
ролевыя гульні, прайграванне сітуацый;
сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і працы, знакамітымі землякамі;
сацыяльныя акцыі, аперацыі;
праца з дзіцячымі грамадскімі арганізацыямі.
Па колькасці ўдзельнікаў формы грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшага школьніка падзяляюцца :
калектыўныя - гэта праца вучняў па азеляненню памяшканняў і тэрыторыі школы, мікрараёна, удзел у арганізацыі масавых мерапрыемстваў і свят, канферэнцый, праца на прышкольнай тэрыторыі і інш. Асноўным крытэрыем эфектыўнасці калектыўных форм работы з'яўляюцца: удзел малодшых школьнікаў у грамадскай дзейнасці, дысцыплінаванасць, ступень актыўнасці і масавасці;
групавыя -гэта заняткі ў гуртках, клубах, секцыях па інтарэсах, факультатывах па ахове роднай прыроды, экскурсіі, турыстычныя паходы па месцах баявой славы. Перавага такіх форм працы ў тым, што яны дазваляюць дыферэнцыравана падыходзіць да груп вучняў, больш дакладна ўлічваць іх інтарэсы, патрэбы, своечасова выяўляць асаблівасці мікрагруп.
індывідуальныя - прадугледжваюць дзейнасць вучняў па падрыхтоўцы апавяданняў, гутарак, паведамленняў аб здарэннях ў Рэспубліцы Беларусь, пра прыроду краіны, аказанне дапамогі сталым людзям. Аб эфектыўнасці індывідуальных формаў сведчаць такія катэгорыі, як павышэнне пазнаваўчай цікавасці да гісторыі Рэспублікі Беларусь, выкарыстанне атрыманых ведаў і ўменняў у сваёй дзейнасці. [2, с. 13]
Нягледзячы на спецыфіку і своеасаблівасць розных формаў арганізацыі работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню малодшых школьнікаў, усе яны павінны адпавядаць наступным патрабаванням: валодаць эмацыянальнай значымасцю для вучняў, узгадняцца з агульным планам выхаваўчай працы, мець глыбокую грамадзянска-патрыятычную накіраванасць, спрыяць развіццю грамадзянскіх інтарэсаў і патрэбаў вучняў.
Важнае значэнне мае такая форма грамадзянска-патрыятычнага выхавання, як сустрэча з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і працы, прадстаўнікамі розных прафесій, грамадскіх дзеячаў. Такія адносіны з дарослымі спрыяюць узбагачэнню школьнікаў ведамі аб подзвігах народа пры абароне Радзімы, аб працы на карысць Радзімы . [2, с. 14]
Складанасць і шматграннасць працэсу грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшага школьніка патрабуе прымянення разнастайных метадаў арганізацыі іх дзейнасці. Ж.Ж. Русо прапанаваў наступныя метады выхавання грамадзянскасці ў вучняў: перакананне (расказ, апісанне, характарыстыка, тлумачэнне, разважанне, дыспут, лекцыя, гутарка), практыка (прывучэнне да нормаў грамадзянскіх паводзін, выпрацоўка адпаведных навыкаў і звычак, арганізацыя грамадска-палітычных дзеянняў, гульні, спаборніцтвы), зацікаўленнасць, прымус, асабісты прыклад.
Сучасныя педагогі-даследчыкі падзяляюць метады грамадзянска-патрыятычнага выхавання на:
традыцыйныя метады - дыспуты, лекцыі, семінары, праца з кнігай, перыядычным выданнем, рэцанзаванне і г.д.;
актыўныя метады - сітуацыйна-ролевыя гульні, сацыядрама, метад адкрытай трыбуны, сацыяльна-псіхалагічныя трэнінгі, інтэлектуальныя аукцыёны, «мазгавая атака», метад аналізу сацыяльных сітуацый з маральна-этычным характарам, драматызацыі і г.д.;
інтэрактыўныя метады - метад «метафарычнае даследаванне», распрацаванае ў канцы 50-60 гадоў XX стагоддзя амерыканскім псіхолагам У. Горданам на аснове метада «мазгавой атакі».[2, с. 14-15]
У працэсе выкарыстання метадаў фарміравання грамадзянскай свядомасці і патрыятызму неабходна выконваць шэраг правілаў, якія вядуць да паспяховасці грамадзянска-патрыятычнага выхавання:
неабходна арыентавацца на доўгачасовы працэс накаплення ведаў і ўменняў;
неабходна падводзіць малодшых школьнікаў ад прызнаных правільнымі ведаў да ўласных ацэнак, асабістых дзеянняў і мэтазгодных высноў;
неабходна правільна падбіраць прыклады і ўзоры грамадзянскай дзейнасці;
неабходна рэгулярна фіксіраваць ход і вынікі грамадзянска-патрыятычнай дзейнасці на суб'ектыўным узроўні, калі асоба, абапіраючыся на існуючы багаж ведаў, рэгулюе свае дзеянні [20, с. 24];
стымуляванне ў розных яго формах павінна быць дазаваным і заслужаным. Калі баланс паміж учынкам і крытэрыямі яго ацэнкі будзе парушаны, то метад губляе сваю педагагічную значнасць і ўніверсальнасць.
Зыходзячы з вышэй пералічанага вынікае, што непасрэдна у перыяд навучання ў пачатковай школе дзеці пачынаюць актыўна засвойваць маральныя нормы, далучацца да грамадскіх каштоўнасцей. Таму менавіта ў гэты час неабходна выкарыстоўваць усе разнастайныя формы і метады грамадзянска-патрыятычнага выхавання для фарміравання паўнацэннага грамадзяніна і патрыёта з малых гадоў.
1.4 Гуртковая работа ў пачатковых класах як пастаянная форма пазакласных заняткаў па беларускай мове
Пазакласная работа па беларускай мове з'яўляецца неад'емнай часткай вучэбна-выхаваўчага працэсу і ўяўляе сабой абавязковы элемент добра арганізаванай працы школы. У метадычнай літаратуры пазакласная работа разглядаецца як дадатковы сродак фарміравання ў вучняў цікавасці да прадмета, пашырэння і паглыблення ведаў, што набылі вучні на ўроках беларускай мовы. І хоць канчатковая мэта ўрокаў і пазакласных заняткаў супадаюць, пазакласная работа мае свае, важныя для навучання і выхавання мэты і задачы. Яна павінна садзейнічаць не толькі развіццю ў вучняў інтарэсу да роднай мовы, але і выхаванню ў іх беражлівых адносін да слова, да багаццяў мовы , імкнення не толькі авалодаць гэтымі багаццямі, але зберагчы і ўзбагаціць духоўны скарб беларускага народа.
Задачы пазакласнай работы па беларускай мове ў пачатковых класах:
1. Садзейнічаць больш трываламу і свядомаму засваенню вывучаемага на ўроках матэрыялу;
2. Развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў, паглыбляць і пашыраць іх веды па асобных раздзелах мовы, што засвоены на ўроках;
3. Удасканальваць навыкі лінгвістычнага аналізу;
4. Павышаць узровень моўнага развіцця дзяцей;
5. Садзейнічаць развіццю самастойнасці вучняў;
6. Ствараць умовы для выхавання глыбокіх духоўных запатрабаванняў і развіцця творчых здольнасцей школьнікаў.
Пазакласная работа з малодшымі школьнікамі мае важнае значэнне і для ажыццяўлення пераемнасці ў рабоце па беларускай мове паміж пачатковымі і старэйшымі класамі.
Паколькі пазакласная работа з'яўляецца неад'емнай часткай вучэбна-выхаваўчага працэсу школы, то арганізацыя ўсіх відаў заняткаў, што праводзяцца пасля ўрокаў, павінна адпавядаць агульнадыдактычным прынцыпам навучання і выхавання: навуковасці, свядомасці і актыўнасці, даступнасці, трываласці, сістэматычнасці і паслядоўнасці, нагляднасці, займальнасці, сувязі тэорыі з практыкай, індывідуальнага падыходу да вучняў. Пры арганізацыі і правядзенні пазакласнай работы настаўнікі абапіраюцца і на метадычныя прынцыпы. Ушакоў М.М. выдзяляе наступныя метадычныя прынцыпы[19]:
1. Адзінства навучання і выхавання;
2. Сучаснасць зместу і метадаў;
3. Добраахвотнасць, роўнае права як моцных так і слабых на ўдзел у пазакласнай рабоце;
4. Улік узроставых і індывідуальных асаблівасцей (інтарэсаў, схільнасцей);
5. Спалучэнне педагагічнага кіраўніцтва з дзіцячай самадзейнасцю;
6. Спалучэнне індывідуальных, групавых, масавых форм заняткаў;
7. Сістэматычнасць у пазакласнай рабоце.
У “ Методыцы выкладання беларускай мовы” Варановіч З.Б.[4] вызначаны прынцыпы выбіральнасці, навуковай паглыбленасці, практычнай накіраванасці, добраахвотнасці. Метадычныя прынцыпы арганізацыі і правядзення пазакласнай работы па мове вынікаюць са спецыфікі гэтай формы вучэбнай дзейнасці, з мэт і задач пазаўрочных заняткаў вучняў па мове, з існуючых асаблівасцей беларускай мовы як вучэбнага прадмета.
Адной з галоўных умоў пазакласнай работы па беларускай мове з'яўляецца варыятыўнасць і разнастайнасць яе форм і відаў. У методыцы вызначаны тры групы арганізацыйных форм пазакласнай работы: масавая, групавая, індывідуальная. Сярод іх выдзяляюць формы, якія пастаянна дзейнічаюць і эпізадычныя мерапрыемствы. Да групавой пастаянна дзейнічаючай формы належыць і гурток беларускай мовы.
Але ў пачатковых класах трэба гаварыць пра гурток не як калектыў, які паглыблена вывучае беларускую мову, а толькі пра групавыя заняткі, пра пэўную частку класа, якая пастаянна ўдзельнічае ў пазакласных занятках па беларускай мове.
У метадычнай літаратуры ўказазваецца, што гурток у пачатковых класах ствараецца звычайна для вучняў аднаго узросту. Удзельнікамі яго з'яўляюцца школьнікі паралельных ці сумежных класаў. Аснову гуртка складаюць вучні, якія цікавяцца беларускай мовай. Аднак, акрамя іх, у гуртку бяруць удзел і вучні, цікавасць якіх не так ярка выражана. Колькасць удзельнікаў, звычайна, чалавек 10. Састаў гуртка, замацаваны спісам. Але нельга забараняць удзельнічаць у занятках вучням, якія аддаюць перавагу вольнаму наведванню іх. У практыцы гуртковай работы склалася традыцыя праводзіць заняткі гуртка адзін раз у два тыдні. Пытанне аб змесце работы гуртка найбольш складанае. У пачатковых класах самым распаўсюджаным з'яўляецца гурток займальнай граматыкі. З арганізацыйнага боку ў рабоце гуртка займальнай граматыкі выдзяляецца тры часткі: гульнёвая (рашэнне граматычных задач) , тэарэтычная (абагульненне настаўніка ці вучняў) і практычная (падрыхтоўка матэрыялаў для правядзення граматычных гульняў, выпуску газет і г.д.). Ушакоў М.М.[19] прапануе крыху іншую структуру: паведамленне настаўніка, знаёмства вучняў з этымалогіяй некаторых слоў і выразаў, гульнёвы этап. Працягласць заняткаў гуртка з улікам узроставых асаблівасцей малодшых школьнікаў 30-35 мінут. З гэтага часу на гульнёвую частку адводзіцца 15-20 мінут, 5 мінут - на вывады і абагульненні, 10-15 мінут - практычная дзейнасць.
Ні адзін з кірункаў выхавання не можа быць рэалізаваны без канкрэтнага вызначэння агульных і ўласцівых толькі яму метадаў і формаў арганізацыі. Для кожнага дзіцячага калектыву варта выбіраць найбольш прыдатныя формы арганізацыі выхаваўчага працэсу.
Пазакласная праца адрозніваецца ад урокаў у першую чаргу тым, што яна заснавана на прынцыпе добраахвотнасці. Вучань займаецца тым, што яго прываблівае, што падабаецца найбольш. Цікавасць з'яўляецца актыўным стымулам у пазакласнай дзейнасці школьнікаў. Яна выклікае эмацыянальны ўздым, энтузіязм Ї фактары, якія садзейнічаюць павышэнню эфектыўнасці навучання і выхавання.
Непасрэдна у перыяд навучання ў пачатковай школе дзеці пачынаюць актыўна засвойваць маральныя нормы, далучацца да грамадскіх каштоўнасцей. Таму менавіта ў гэты час неабходна выкарыстоўваць усе разнастайныя формы і метады грамадзянска-патрыятычнага выхавання для фарміравання паўнацэннага грамадзяніна і патрыёта з малых гадоў.
Глава 2. Сістэма работы настаўніка па выкарыстанню разнастайных формаў і метадаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшых школьнікаў
2.1 Выяўленне узроўню грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў навучэнцаў 3 класса
Тэарэтычныя звесткі абусловілі правядзенне опытна-эксперыментальнага даследвання. У Міласлаўшыцкім КПК ДС-СШ у 3 класе было праведзена даследаванне: як пазакласная праца ўплывае на ўзровень патрыятычнай вызаванасці малодшых школьнікаў. Эксперыментальная праца ўключала ў сябе 3 этапы: канстатуючы, навучальны і кантрольны.
Мы паставілі перад сабой наступную мэту даследавання: сфарміраваць грамадзянска-патрыятычную выхаванасць малодшых школьнікаў сродкамі пазакласнай працы па беларускай мове. У адпаведнасці з гэтым для кожнага этапу эксперыменту былі сфармуляваны задачы.
Задачы канстатуючага этапу эксперыменту:
высветліць стан распрацаванасці праблемы патрыятычнай выхаванасці вучняў сродкамі пазакласнай працы
вызначыць узровень патрыятычнай выхаванасці вучняў 3 класса
Дадзенае даследаванне было праведзена з мэтай доказу таго, што разнастайнасць формаў і метадаў пры выхаванні грамадзянска-патрыятычных якасцяў і ведаў адыгрывае вялікую ролю, асабліва што тычыцца малодшых школьнікаў, бо цікавыя пазакласныя мерапрыемствы выклікаюць першасны інтарэс у вучняў, што спрыяе дасягненню мэты выхавання ў далейшым. Малодшы школьны ўзрост быў абраны не выпадкова, менавіта на дадзеным узроставым этапе вучні больш успрымальныя да ўздзеяння на іх свядомасць і паводзіны. Дадзены ўзрост гэта найлепшы перыяд для закладання асноў грамадзянска-патрыятычнага выхавання.
Для выяўлення ўжо сфарміраванага ўзроўню грамадзянска-патрыятычных якасцяў вучням была прапанавана анкета і ранжыраванне.
Анкета ўтрымоўвала 10 пытанняў:
1. Як вы разумееце слова "патрыятызм"?
2. Ці лічыце вы сябе патрыетам Беларусі?
3. Калі "так", то ў чым гэта праяўляецца? Калі "не", то чаму?
4. Ўзнікала ў вас пачуцце гонару за Беларусь? Калі "так", то ў якіх сітуацыях?
5. Чым, на ваш погляд, можа ганарыцца Беларусь?
6. Ці ведаеце вы, што з'яўляецца дзяржаунай сімволікай нашай краіны?
7. Назавіце 5 чалавек, найбольш значных у гісторыі чалавецтва:
8. Замяняе ці вы пры размове беларускія словы замежнымі?
9. Чым, на ваш погляд, могуць ганарыцца жыхары Мінска?
10. Калі б вас абралі прэзідэнтам Беларусі, якія тры першых ўказа вы б выдалі?
Аналіз вынікаў анкеціравання даў магчымасць зрабіць наступнае заключэнне: узровень патрыятызму і грамадзянскасці знаходзіцца на сярэднім этапе (Дыяграмма 2.1). Пад гэтымі словамі маецца на ўвазе, што вучні маюць неглыбокія веды аб сваёй краіне, культуры. Што тычыцца дзяржаўнай сімволікі, то вучні парадавалі сваімі ведамі. Дасягненню мэтаў, пастаўленых пры правядзенні даследавання, спрыяла высокая зацікаўленасць і актыўнасць вучняў.
Дыяграмма 2.1
Гутарка, праведзеная з вучнямі малодшага школьнага ўзросту, пацвердзіла безгрунтоўнасць дадзенага класа ў пытаннях аб культуры Рэспублікі Беларусь. Дадзеная гутарка таксама выявіла гатоўнасць вучняў да ўспрымання інфармацыі і фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму.
Ранжыраванне ў чарговы раз даказала, што для вучняў лепей прагледзець мультыплікацыйны фільм(33%) ці правесці час з сябрамі(26%), чым наведаць краязнаўчы музей (13%) (Дыяграмма 2.2).
Метад ранжыравання. Навучэнцы атрымалі анкету з заданнем: “Пранумеруй па парадку чым бы ты заняўся ў першую чаргу:
Паглядзеў мультыплікацыйны фільм
Правеў час з сябрам
Схадзіў у краязнаўчы музей
Пазнаеміўся з вядомым беларускім пісьменнікам
Схадзіў у бібліятэку.”
Дыяграмма 2.2
Анкета: “Чым бы я заняўся ў першую чаргу?”
Вынік прадмета даследавання паказаў, што ёсць вялікае поле для грамадзянска-патрыятычнай дзейнасці, выявіў моманты, на якіх завострана ўвага ў ходзе правядзення даследавання. Зыходзячы з вышэй адзначанага і па выніках праведзенай працы вызначэння ўзроўню сфарміраванасці грамадзянска-патрыятычных якасцяў вучняў, намі была складзена праграма мерапрыемстваў, накіраваная на пашырэнне і паглыбленне ведаў вучняў пра Беларусь і культуру яе народа.Пры складанні дадзенай праграмы ўлічваліся наступныя аспекты:
* наяўныя веды вучняў аб Радзіме;
* узроставыя асаблівасці дадзенага школьнага ўзросту;
* ступень матывацыі вучняў да атрымання ведаў і фарміраванні якасцяў.
2.2 Выхаванне патрыятычнасці малодшых школьнікаў сродкамі пазакласнай працы
Наступны этап -- навучальны. Задачы навучальнага этапу эксперыменту:
* апрабіраваць прымяненне пазакласнай працы з мэтай павышэння ўзроўню патрыятычнай выхаванасці вучняў 3 класа;
* абгрунтаваць выкарыстанне пазакласнай працы па беларускай мове.
Практычная дзейнасць таксама суправаджалася такімі метадамі як назіранне, расказ, гутарка, станоўчы прыклад, адабрэнне, асуджэнне, апытванне. Гутарка і расказ, з'яўляючыся жывым словам настаўніка, заўсёды было і застаецца дзейсным метадам выхавання. У час размовы вучні з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі абмеркавання, а не пасіўнымі слухачамі. У гутарцы я абапіралася на пачуцці дзяцей, на іх канкрэтныя веды. Дадзены метад спрыяе натуральнай абстаноўцы, у дзяцей адсутнічае страх выказвацца. У ходзе гутаркі больш выразна прасочваліся веды, бачныя былі матывы разважанняў і паводзін. Гэты метад карыстаўся высокай зацікаўленасцю, што і было адзначана пры правядзенні гутарак “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь” (ДАДАТАК А). Кожнае мерапрыемства выклікала зацікаўленасць і актыўнасць з боку дзяцей.
Мы прыводзім адзін з магчымых варыянтаў плана гуртковых заняткаў па беларускай мове ў 3 класе, распрацаваны з мэтай выхавання патрыятычна-грамадзянскіх якасцей.
План работы гуртка “Роднае слова”.
1.Уступныя заняткі. Арганізацыйнае пасяджэнне.
2.Чароўныя пераўтварэнні слоў.
3.Чароўныя пераўтварэнні слоў. (Працяг заняткаў № 2.)
4.Заняткі - спаборніцтвы.
5.Тэматычныя групы слоў.
6. Тэматычныя групы слоў.(Працяг заняткаў № 3.)
7. Словы - родзічы.
8. Сябруем з граматыкай.
9. Конкурс загадак.
10. Слова адно, а значэнняў некалькі.
11. Слова адно, а значэнняў некалькі.(Працяг заняткаў № 10.)
12. Словы - блізняты.
13. Словы - сябры.
14. Словы - сябры. (Працяг заняткаў № 13.)
15. Антонімы.
16. Бліцтурнір.
17. Фразеалагізмы, крылатыя словы.
18. Фразеалагізмы, крылатыя словы. (Працяг заняткаў № 17.)
19. Конкурс “Знаўцы беларускай мовы”.
20. Конкурс “Знаўцы беларускай мовы”.(Працяг заняткаў № 19.)
Кожны кіраўнік (настаўнік) уносіць карэктывы, зыходзячы з асаблівасцей, інтарэсаў гурткоўцаў і сваіх магчымасцей. Члены гуртка вядуць спецыяльныя сшыткі, у якіх робяць неабходныя запісы, занатоўваюць уласныя назіранні, казкі, загадкі, прыказкі і г.д. Прапануем некалькі прыкладных распрацовак заняткаў гуртка “Роднае слова”. (Планы-канспекты заняткаў знаходзяцца ў ДАДАДКУ Б)
2.3 Вылучэнне узроўня сфарміраванасці грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў навучэнцаў 3 класса
Кантрольны этап эксперыменту заключаўся ў праверцы эфектыўнасці выкарыстання пазакласнай працы па беларускай мове. У выніку даследавання была праведзена другасная дыягностыка з мэтай выяўлення дынамікі ўзроўню сфарміраванасці грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Калектыўная гутарка паказала, што ў вучняў значна павысілася цікавасць да гісторыі сваёй краіны, да яе культуры і традыцый, пашырыўся слоўнікавы запас. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў гутарках, лёгка адказвалі на пытанні, дапаўнялі адказы дадатковай інфармацыяй. Вынікі паўторнай анкеты паказалі, што адносіны дзяцей да беларускіх традыцый, законаў, нацыянальнай мовы ўзрасла на 34% (Дыяграмма 2.3). Гэта сведчыць аб тым, што праведзеная работа па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню не з'явілася безвыніковай і аказалася плённай.
Дыяграмма 2.3
У ходзе падрыхтоўкі і правядзення пазакласных заняткаў, вучні часта праяўлялі ініцыятыву, актыўнасць і жывую зацікаўленасць. Паспяховасць даследавання была таксама абгрунтавана граматным пісьмовым падборам метадаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання, што склала палову поспеху.
Зыходзячы з вышэй адзначанага зроблены вывад, што дадзенае даследаванне пацвердзіла мэту даследвання: мы сфарміравалі грамадзянска-патрыятычную выхаванасць малодшых школьнікаў сродкамі пазакласнай працы па беларускай мове.
У Міласлаўшыцкім КПК ДС-СШ у 3 класе было праведзена даследаванне: як пазакласная праца ўплывае на ўзровень патрыятычнай вызаванасці малодшых школьнікаў.
Эксперыментальная праца ўключала ў сябе 3 этапы: канстатуючы, навучальны і кантрольны.
Для выяўлення ўжо сфарміраванага ўзроўню грамадзянска-патрыятычных якасцяў вучням была прапанавана анкета і ранжыраванне. Аналіз вынікаў анкеціравання даў магчымасць зрабіць наступнае заключэнне: узровень патрыятызму і грамадзянскасці знаходзіцца на сярэднім этапе (Дыяграмма 2.1). Ранжыраванне ў чарговы раз даказала, што для вучняў лепей прагледзець мультыплікацыйны фільм(33%) ці правесці час з сябрамі(26%), чым наведаць краязнаўчы музей (13%) (Дыяграмма 2.2). Наступны этап -- навучальны. Практычная дзейнасць таксама суправаджалася такімі метадамі як назіранне, расказ, гутарка, станоўчы прыклад, адабрэнне, асуджэнне, апытванне. Кожнае мерапрыемства выклікала зацікаўленасць і актыўнасць з боку дзяцей. Прапануем некалькі прыкладных распрацовак заняткаў гуртка “Роднае слова”. (Планы-канспекты заняткаў знаходзяцца у ДАДАДКУ Б).
Кантрольны этап эксперыменту заключаўся ў праверцы эфектыўнасці выкарыстання пазакласнай працы па беларускай мове. У выніку даследавання была праведзена другасная дыягностыка з мэтай выяўлення дынамікі ўзроўню сфарміраванасці грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Вынікі паўторнай анкеты паказалі, што адносіны дзяцей да беларускіх традыцый, законаў, нацыянальнай мовы ўзрасла на 34% (Дыяграмма 2.3).
Гэта сведчыць аб тым, што праведзеная работа па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню не з'явілася безвыніковай і аказалася плённай. Зыходзячы з вышэй адзначанага зроблены вывад, што дадзенае даследаванне пацвердзіла мэту даследвання: мы сфарміравалі грамадзянска-патрыятычную выхаванасць малодшых школьнікаў сродкамі пазакласнай працы па беларускай мове.
Вынікі
Выхаванне, ў яго агульным разуменні, не можа быць абмежавана толькі авалоданнем вучнямі сістэмы навуковых ведаў. Неабходна выкарыстанне вопыту інтэлектуальна-пазнаваўчай і практычнай дзейнасці. Выхаваўчы працэс з'яўляецца часткай цэласнага педагагічнага працэсу, які аб'ядноўвае навучанне і выхаванне. Працэс выхавання рэалізуецца праз арганізацыю дзейнасці дзяцей. Вынік дзеянняў педагога выяўляецца ў якасных змяненнях ў свядомасці і паводзінах дзяцей. Выхаванне ў падрастаючага пакалення такіх якасцяў, як адказнасць за свае ўчынкі, пачуццё грамадзянскага абавязку, пачуццё патрыятызму, шанаванне традыцый свайго народа, пачуццё гонару за герояў сваёй Бацькаўшчыны патрабуе ад настаўніка шматгадовай мэтанакіраванай работы.
Сумесная дзейнасць педагогаў і навучэнцаў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні садзейнічае рэалізацыі ўсіх яго функцый у сукупнасці.
Разнастайнасць формаў і метадаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання разам з зацікаўленасцю дзяцей і педагогаў, разнастайныя дзяржаўныя праграмы дадуць магчымасць не толькі павысіць узровень грамадзянскасці малодшых школьнікаў, але і палепшыць дзяржаўнае становішча ў краіне ў цэлым. А гэта, ў сваю чаргу, будзе садзейнічаць павышэнню самасвядомасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Такім чынам, прааналізаваўшы формы пазакласнай працы па беларускай мове, мы прыйшлі да наступных высноў:
1. Веды, атрыманыя на ўроках, пасля замацавання падчас пазакласных мерапрыемстваў становяцца больш устойлівымі.
2. Усе выгляды пазакласнай працы дапамагаюць малодшым школьнікам паспяховей вучыцца, прышчапляюць каханне да прадмета беларускай мовы.
3. Пазакласная праца па беларускай мове пашырае магчымасці навучэнцаў у развіцці ўмення выказваць уласныя думкі, абуджае ўвагу і цікавасць вучняў.
4. Пазакласнае чытанне і разбор мастацкіх твораў, непасрэдныя назіранні за жыццём і прыродай робяць мову навучэнцаў больш вобразнай і выразнай.
5. Моўныя гульні павінны заняць пачэснае месца сярод адной з асноўных форм пазакласнай працы па беларускай мовы. Вядомы філосаф і мудрэц старажытнасці Геракліт заўважыў, што “Час - гэта хлопчык, які гуляе, перасоўваючы шашкі. Дзіцяці належыць уладаранне”. Філасофская выснова, што занятак дзяцей - гульня - адвечны. Менавіта прынцыпова важнае значэнне і паглыблены навуковы змест некаторых цікавых “гульнявых” эпізодаў пазакласнай працы.
6. Разнастайныя моўныя спаборніцтвы, шарады павышаюць цікавасць у вучняў да таямніц роднага слова, узбагачаюць іх багацце. Толькі фантазія настаўніка, яго добрае веданне мовы дапаможа рабіць пазакласную працу “фантастычнай” і даваць добрыя веды.
7. Заняткі пасля ўрокаў не толькі садзейнічаюць асэнсаванаму засваенню матэрыялаў праграмы пачатковай школы па беларускай мове, але і спрыяюць лепшай падрыхтоўцы дзяцей да пераходу на больш складаную прыступку навучання ў 3 класе.
У Міласлаўшыцкім КПК ДС-СШ у 3 класе было праведзена даследаванне: як пазакласная праца ўплывае на ўзровень патрыятычнай вызаванасці малодшых школьнікаў.
Эксперыментальная праца ўключала ў сябе 3 этапы: канстатуючы, навучальны і кантрольны.
Для выяўлення ўжо сфарміраванага ўзроўню грамадзянска-патрыятычных якасцяў вучням была прапанавана анкета і ранжыраванне. Аналіз вынікаў анкеціравання даў магчымасць зрабіць наступнае заключэнне: узровень патрыятызму і грамадзянскасці знаходзіцца на сярэднім этапе (Дыяграмма 2.1). Ранжыраванне ў чарговы раз даказала, што для вучняў лепей прагледзець мультыплікацыйны фільм(33%) ці правесці час з сябрамі(26%), чым наведаць краязнаўчы музей (13%) (Дыяграмма 2.2).
Наступны этап -- навучальны. Практычная дзейнасць таксама суправаджалася такімі метадамі як назіранне, расказ, гутарка, станоўчы прыклад, адабрэнне, асуджэнне, апытванне. Кожнае мерапрыемства выклікала зацікаўленасць і актыўнасць з боку дзяцей. Прапануем некалькі прыкладных распрацовак заняткаў гуртка “Роднае слова”. (Планы-канспекты заняткаў знаходзяцца у ДАДАДКУ Б).
Кантрольны этап эксперыменту заключаўся ў праверцы эфектыўнасці выкарыстання пазакласнай працы па беларускай мове. У выніку даследавання была праведзена другасная дыягностыка з мэтай выяўлення дынамікі ўзроўню сфарміраванасці грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Вынікі паўторнай анкеты паказалі, што адносіны дзяцей да беларускіх традыцый, законаў, нацыянальнай мовы ўзрасла на 34% (Дыяграмма 2.3).
Гэта сведчыць аб тым, што праведзеная работа па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню не з'явілася безвыніковай і аказалася плённай. Зыходзячы з вышэй адзначанага зроблены вывад, што дадзенае даследаванне пацвердзіла мэту даследвання: мы сфарміравалі грамадзянска-патрыятычную выхаванасць малодшых школьнікаў сродкамі пазакласнай працы па беларускай мове.
Такім чынам, змест і формы правядзення пазакласнай працы вызначаюцца разнастайнасцю, шматграннасцю, рухомасцю і гнуткасцю. Адрозніваюць індывідуальныя, групавыя, масавыя яе формы і віды. Вылучаюцца таксама паўсядзённыя, пастаянныя (кіраўніцтва пазакласным чытаннем), эпізадычныя (правядзенне вечарын, дыспутаў, канферэнцый, экскурсій і іншых), цыклічныя (гурткі, музеі, клубы і іншыя) пазакласныя заняткі.
Матэрыял курсавой работы будзе карысным для студэнтаў педагагічных навучальных устаноў, маладому пакаленню настаўнікаў, а таксама настаўнікам-практыкам.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Арыстоцель. Палітыка. Афінская палітыка. / Арыстоцель. - М.,1987
2. Буткевич, В.В. Концепция гражданского воспитания младших школьников в Республике Беларусь / В.В. Буткевич, Т.Н. Ковалева, Л.Ф. Кузнецова, Л.С. Борисюк, Н.Г. Ванина, Л.И. Баранова, О.В. Толкачева, О.М. Старикова, О.П. Павлович // Пачатковая школа. - 2002. - №6. - С.2-5.
3. Ваніна Н.Г., Таўкачова А.У.. - Мн., 2004. 96 с.
4. Варановіч З. Б. Методыка выкладання беларускай мовы. - Мн. - 1995.
5. Вішнеўская Л.В. Грамадзянская актыўнасць як састаўляючая грамадзянскага выхавання. / Л.В. Вішнеўская. - Мн. - 2006. - 80 с.
6. Выкладанне беларускай мовы ў школе. Пад рэд. М.Г. Яленскага [Тэкст] / М.Г. Яленскі. Ї Мн.: Народная асвета, 1994. Ї 258 с.
7. Гадасіна А.Д. Плады забароны./ А.Д. Гадасіна. -М., 1991. 80с.
8. Гісторыя палітычных і прававых навыкаў. Старажытны свет. / [Адказ. рэд. У.С. Нерсеяну]. - М. - 1985
9. Захарава С.Н. Грамадзянінам быць абавязаны. / СН. Захарава. - Мн. - 2003. с. 95.
10. Казівец Л.А. Тэорыя і практыка грамадзянскага выхавання навучэнцаў. / Л.А.Казівец, Е.Ю. Крыкала. - Мн. - 2005. - 143 с.
11. Канцэптуальныя асновы ідэйна-выхаваўчай працы з дзецьмі, навучэнцамі і студэнцкай моладдзю. / Пазашкольнае выхаванне. - 2003. - №8.
12. Колас Я. Методыка роднай мовы // Збор твораў: У 14 т. - Т.12. [Тэкст] / Я. Колас. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. - 457 с.
13. Крыкала А.Ю. Праблема выхавання грамадскасці ў савецкай педагогіцы. / А.Ю. Крыкала. - М. - 2005.
14. Лукашэнка А.Г. Моцная і квітнеючая Беларусь павінна мець трывалы ідэалагічны падмурак. / А.Г. Лукашэнка. - 2003.- С. 1-8.
15. Ляхачоў Б.Т. Педагогіка. Курс лекцый: вучэбны дапаможнік для студэнтаў педагагічных навучальных устаноў і слухачоў ІУК і ФУК -М. - 1999. С. 235-248.
16. Макаранка А.С. Выхаванне грамадзяніна. / А.С. Макаранка. - М. - 1988.
17. Паўлоўская В.І. Займальная граматыка. - Мн., 1965.
18. Руцкая А.В. Пазакласная праца па беларускай літаратуры [Тэкст] / А.В. Руцкая. Ї Беларуская мова і літаратура. Ї 2006. Ї №11. Ї С. 38-41.
19. Ушаков Н.Н. Внеклассная работа по русскому языку. - М., 1978.
20. Ушинский К.Д. Собрание сочинений: В. 5 т. Ї Т.3 [Текст] / К.Д. Ушинский. Ї М.: Наука и техника, 1974. Ї 499 с.
21. Шамовская Н.А. Некоторые формы внеклассной работы по русскому языку и чтению [Текст] / Н.А. Шамовская. // Пазакласная праца ў пачатковай школе. Пад. рэд. М.Ф. Ляцецкай. Ї Мн.: Народная асвета, 1969. Ї С. 57-74.
Дадатак А
Фрагменты гутарак, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне
Тэма: Я жыву ў Беларусі і тым ганаруся.
Мэты: Выхоўваць у вучняў грамадзянскія і патрыятычныя
пачуцці , фарміраваць маральныя адносіны да
Бацькаўшчыны, яе прыроды, роднай мовы, пачуццё
адказнасці за свае паводзіны і ўчынкі.
-Добрыйдзень, паважаныя сябры. Я рада сёння вітаць вас на нашым уроку. Тэма нашага ўрока запісана на дошцы.Давайце разам яе прачытаем.
(Дзеці чытаюць тэму).
Гучыць песня “Мой родны кут”.
-Да нашага ўрока я ўзяла эпіграф словы Я.Коласа (настаўнік чытае)
-Дзеці, да гэтага ўрока вы павінны былі падрыхтаваць выказванні бел.дзеячоў, пісьменнікаў аб родным краі. (Дзеці зачытваюць і ўсё вывесілі на дошку; 3-4 вык.).
-Так давайце ўсе разам скажам, як называецца наша краіна? Беларусь.
-Якая прыгожая назва ў нашай краіны.
-А як яшчэ мы завём яе? Радзіма, Бацькаўшчына ,Родны кут.
-Малайцы! Радзіма- бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная. Бо тут поле, лес, рэчка, Зямля, па якой мы ходзім, горад, дзяржава, у якой мы жывём.
Бацькаўшчына - бо яна засталася нам ад бацькоў. А ім - ад нашых дзядоў, прадзедаў.
...Подобные документы
Азначэнне выхавання як педагагічнай дэфініцыі, яго агульнай ролі ў гісторыі. Спецыфіка ісламскага выхавання. Узнікненне перадумоў ісламскага выхавання, назапашванне першапачатковых ведаў у сферы педагогікі. Агляд агульнага становішча педагачнай навукі.
реферат [38,5 K], добавлен 18.04.2009Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.
дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.
курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.
курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.
курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.
курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012Аналіз вимог до проектування електронних навчальних комплексів. Розробка електронного комплексу в програмі AutoPlay Media Studio та Adobe Captivate. Обґрунтування вимог до апаратно-програмної платформи. Перевірка інтерфейсу додатка на відповідність.
дипломная работа [3,0 M], добавлен 26.08.2014Значення розвитку інформаційних технологій, що надав нову можливість проведення занять – впровадження дистанційної форми навчання. Поняття електронного навчального посібника. Основні етапи розробки мультимедійного електронного навчального комплексу.
дипломная работа [2,3 M], добавлен 19.08.2011Асноўныя псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Класіфікацыя дыдактычных гульняў. Прадстаўленасць у праграме "Пралеска" відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў.
курсовая работа [1,4 M], добавлен 14.04.2013Вікові особливості учнів молодшого шкільного віку. Особливості організаційних форм навчання. Аналіз використання існуючих форм організації навчання в початковій школі. Експериментальна перевірка ефективного використання різних форм організації навчання.
курсовая работа [66,8 K], добавлен 06.11.2011Организация системы применения нетрадиционных форм обучения в образовательном пространстве дополнительного профессионального образования в системе Государственной противопожарной службы. Особенности нетрадиционных форм проведения лекций, их виды.
дипломная работа [393,3 K], добавлен 16.07.2015Понятие познавательной деятельности в психолого-педагогической литературе. Проблема развития мотивации к познанию у дошкольников, характеристика основных форм ее организации. Проектная деятельность как одна из форм развития познавательной сферы.
курсовая работа [95,6 K], добавлен 03.04.2016Уравнение как общематематическое понятие. Направления изучения линии уравнений в школьном курсе алгебры. Методика изучения квадратных уравнений. Характеристика форм уроков. Разработка и практическое использование различных форм уроков математики.
дипломная работа [4,0 M], добавлен 29.01.2011Трактування "нестандартних форм організації навчання" в науковій літературі. Класифікація нестандартних форм навчання. Роль курсу "Економіка" в системі загальної та економічної освіти. Особливості навчання у вивченні курсу учнями старшого шкільного віку.
курсовая работа [31,8 K], добавлен 31.08.2010Особливості позаурочних організаційних форм навчання: їх суть, значення, методика проведення. Масові, групові та індивідуальні форми виховної роботи. Досвід вчителів трудового навчання щодо організації і проведення основних форм позаурочної роботи.
курсовая работа [85,4 K], добавлен 24.10.2010Розвиток та вдосконалення організаційних форм навчання в сучасній школі. Взаємозв’язок нетрадиційних і традиційних форм навчання. Дослідно-експериментальна робота по вивченню ефективності застосування нетрадиційних типів уроків під час практики.
курсовая работа [57,2 K], добавлен 24.04.2009Изучение проблем организации групповых форм работы, их влияния на личность ребенка. Принципы создания благоприятного психологического климата в классе. Рассмотрение приемов и средств активизации познавательной деятельности в педагогическом процессе.
курсовая работа [105,8 K], добавлен 02.03.2010Виды инновационных форм обучения в профессиональном образовании. Повышение эффективности применения инновационных форм организации обучения в ОГАОУ СПО "Ракитянский агротехнологический техникум" в процессе преподавания дисциплины "Основы экономики".
курсовая работа [66,1 K], добавлен 17.01.2015Проведення нетрадиційних форм навчання в учбових закладах. Урок-конференція як одна з цих форм організації навчально-виховного процесу з хімії в школі. Вивчення теми "Попередження забруднення довкілля при використанні органічних речовин в побут".
дипломная работа [458,2 K], добавлен 19.08.2014Определение роли религии как одной из форм культуры. Изучение основ вероучений в мировых религиях, их сходства и различия. Методы формирования толерантного отношения учеников к представителям различных религиозных конфессий. Роль религии в жизни общества.
презентация [700,3 K], добавлен 13.12.2012