Пазакласная праца настаўніка пачатковых классаў як сродак выхавання патрыятызму малодшых школьнікаў
Вылучэнне ўзроўню грамадзянскасці малодшых школьнікаў. Правядзенне комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўзроўню патрыятызму малодшых школьнікаў. Выяўленне найбольш эфектыўных форм і метадаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання школьніка.
Рубрика | Педагогика |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 27.11.2015 |
Размер файла | 156,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
-Як вы маеце, які самы вялікі скарб Беларусі ? (Людзі).
Паслухайце, што сказаў вядомы бел.пісьменнік Ул.Караткевіч пра беларусаў: “Жывы, разумны, працавіты і вольналюбівы беларускі народ! Беларус адрозніваецца шчодрасцю, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу ў бядзе”.
-Паглядзіце на карту Беларусі. На што яна падобная ? ( На дубовы лісток, далонь ).
Давайце паслухаем, як вобразна і паэтычна гаворыць пра свій бацькоўскі край нашы пісьменнікі.
Стаяць дубровы ў жнівеньскай красе,
Плывуць у вырай2 жураўлі і гусі,
Дубовы ліст, у жылках і ў расе,
Мне нагадаў абрысы Беларусі.
С.Грахоўскі.
М.Гамолка ўяўляў сабе Беларусь далонню :”Хораша разляглася ты, наша зямля, на ўлонні старажытнай маці-планеты. І абрысы твае на дзіва сімвалічныя і высокародныя : яны нагадваюць на картах мужную, добрую чалавечую далонь”.
- Пабач з беларусамі жывуць у нашых гарадах і вёсках рускія,палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі. Усе мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Чаму ж нас называюць беларусамі, а нашу зямлю Беларуссю? (Дакладна ніхто не ведае. Адны кажуць, што белая - ад колеру льняной вопраткі. Другія - буслы з белымі крыламі. Трэція - белая - значыць вольная).
-Паглядзіце на карту. Наша краіна размяшчаецца ў самым цэнтры Еўропы. Яе плошча складае больш за 207 тыс.кв.км. Працягласць з поўначы на поўдзень 560 км, а з заходу на ўсход 650 км.
На гэтай плошчы можна было б размясціць 3 разы такую дзяржаву як Бельгія.
-Хто ж нашы суседзі? (Расія, Україна, Польшча, Літва, Латвія ).
- На карце адлюстраваны вобласці Беларусі. Колькі іх ? ( 6 ).
-Давайце іх назавём і пакажым. (Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская І Мінская).
- У якой вобласці мы жывём ? Гомельскай.
- Як называецца абласны горад ? (Гомель)
- А ці ведаеце, адкуль пайшла назва?
- У глыбокую даўніну ўходзіць гісторыя Гомельшчыны. Гэта - край старажытных курганоў, гарадзішч і замкаў. На яе тэрыторыі знаходзіцца больш за 250 археалагічных помнікаў.
Нашымі продкамі з'яўляюцца плямёны радзімічаў і дрыгавічаў. Гэта былі моцныя, мужныя, свабодолюбівыя людзі.
Сяліліся каля рэк: Днепр, Сож, Іпуць, Прыпяць.
Ужо ў 11-13 ст. на Гомельшчыне існавалі старажытныя гарады: Тураў (980), Стрэшын (1127), Гомель (1142), Рагачоў (1142), Мазыр (1155), Чачэрск (1157), Брагін (1147), Рэчыца (1213).
Аб жыцці прдкаў у старажытныя часы нам паведамляюць пісьмовыя крыніцы. Яны называюцца -летапісы.
У даўнія часы былі толькі рукапісныя, вялікія і цяжкія кнігі. Паперы яшчэ не было і іх выраблялі са скуры. Вокладкі ўпрыгожвалі каштоўнымі камянямі.
Галоўнымі цэнтрамі перапіскі кніг былі старажытны Полацк і Тураў.
Усяму свету вядомы імёны нашых першаасветнікаў : Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Сымон Будны, Мікола Гусоўскі.
(Дзеці выходзяць з партрэтамі першаасветнікаў і робяць невялікія паведамленні).
-А яшчэ Беларусь называлі краінай майстроў.
-Як вы думаеце чаму? Якімі рамесламі і прамысловымі вырабамі славіцца наша краіна ? ( паясы, шкло, ганчарныя вырабы, зброя- у даўнія часы.У наш час - машынабудаванне. Легкая прамысловасць. Лесавытворчая і інш.)
- Якія фабрыкі і заводы ёсць на Гомельшчыне?(Гомсельмаш, ЗІП,ім.Кірава, ЗЛІН,ДАК і інш)
- Ад нашых продкаў нам засталася і фальклорная спадчына. Танец “Церніца”.
Тэма: Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мэты і задачы: даць дзецям уяўленне аб Рэспубліцы Беларусь як аб дзяржаве; фарміраваць цікавасць да гісторыі, культуры беларускага народа; пашырыць кругагляд вучняў; выхоўваць пачуццё патрыятызму і грамадзянскасці, нацыянальнай самасвядомасці.
Ход заняткаў
Арганізацыйны момант.
Стварэнне дадатнага псіхалагічнага настрою
Актуалізацыя ведаў па тэме.
--Праслухайце, калі ласка, песню і адкажыце на пытанне.
--Якія вобразы ўзнікаюць у вас пры слуханні музычнага твора?
(Гучыць першы куплет песні "Белая Русь" у выкананні ансамбля "Песняры)
Уступная гутарка
- Дзеці, вы ведаеце, што наша краіна знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы і прымае актыўны ўдзел у сусветным жыцці. Сёння на класнай гадзіне мы пагаворым аб сімвалах нашай краіны. Аб тых знаках, з дапамогай якіх прынята прадстаўляць нашу краіну ў свеце.
Работа са слоўнікам
- А як вы разумееце сэнс слова "сімвал»?
(Сімвал - гэта тое, што служыць умоўным знакам: словы, прадметы, дзеянні для абазначэння вызначаных паняццяў і ідэй, а таксама прыналежнасці да чаго-небудзь. Голуб - сімвал міра).
Выступленні дзяцей з папярэдне падрыхтаваным матэрыялам
- У далёкім мінулым людзі, якія жылі разам, ўтваралі плямёны.
Плямёны, не жадаўшыя ці не ведаўшыя, як захоўваць вопыт продкаў, гінулі - слабелі і раствараліся ў іншых плямёнах. Тыя ж плямёны, у якіх з павагай ставіліся да запаветаў і культуры продкаў, квітнелі і развіваліся. Плямёны адрозніваліся сваім адзеннем, жыллём, прадметамі побыту. Пакланяліся сваім Багам, Сонцу і Зямлі (іллюстрацыя).
- У жорсткіх бітвах за свабоду і незалежнасць нашы продкі карысталіся акруглымі шчытамі, афарбаванымі ў пэўныя колеры. Неабходнасць пазначаць свае палкі, аддзяляць іх ад варожых, адначасова запалохаць ворагаў і падбадзёрыць сваіх воінаў паступова прывяла да стварэння сцяга, а размаляваны рознымі "шчаслівымі прыметамі" або "знакамі лёсу" шчыт пераўтварыўся з цягам часу ў герб. Вось так і ўтвараліся дзяржаўныя сімвалы.
Н: Якія дзяржаўныя сімвалы вы ведаеце?
Выкарыстанне ЭСН
(Паказ прэзентацыі “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”)
Н: Герб і сцяг лічыліся і лічацца ва ўсіх краінах вышэйшымі сімваламі народа і шануюцца гэтак жа, як роднае слова, родны дом, родная культура і звычаі і сімвалізіруюць, ўвасабляюць для кожнага чалавека, для кожнага грамадзяніна Радзіму. Існавалі і зараз існуюць пэўныя правілы стварэння сцягоў і гербаў. Яны замацаваны традыцыяй і пэўнай навукай - геральдыкай (работа са слоўнікам).
Н: Галоўная ўмова: кожны герб і кожны сцяг павінны выказваць толькі ім уласцівую сімволіку. Інакш кажучы, усе гербы і ўсе сцягі павінны істотна адрознівацца і не паўтараць адзін аднаго.
- Дзеці, а як вы лічыце, што павінна быць адлюстравана на гербе, сцягу і ў гімне? (Асаблівасці краіны).
- Паслухайце вершы і падумайце, якія асаблівасці павінны адбівацца на дзяржаўных сімвалах Беларусі?
Выступленні дзяцей
(Вершы пра возера, лён, абарону Беларусі).
(Адказы дзяцей).
- Давайце разгледзім наш герб. Паспрабуйце растлумачыць, што і чаму намалявана на ім. (Адказы дзяцей).
- Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь ўтрымлівае зялёны контур нашай краіны, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Зверху знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа ружовымі кветкамі канюшыны, злева - блакітнымі кветкамі лёну. Зямны шар - знак таго, што Рэспубліка Беларусь - адна з дзяржаў свету. Яднанне зямлі і сонца - галоўны знак жыцця. Гэтыя выявы на гербе адлюстроўваюць традыцыі нашых продкаў, якія пакланяліся багіні Зямлі і ўзыходзячаму Сонцу. Сімвалы Зямлі і Сонца азначаюць таксама надзею сучасных людзей на росквіт Беларусі. Пяціканцовая зорка на гербе - знак бяспекі, мужнасці і высокіх помыслаў абазначае гатоўнасць кожнага жыхара рэспублікі да абароны сваёй Радзімы. Вянок ў нашым гербе таксама не выпадковы, усё ў ім сімвалізуе працу і росквіт. Са старажытных часоў вянок выкарыстоўваўся як ўзнагарода пераможцу. Наша краіна заўсёды выходзіла пераможцам у тых войнах, у якіх была вымушана ўдзельнічаць. А адбывалася гэта таму, што маленькія беларусы з самага дзяцінства чуюць роднае беларускае слова, жывуць у атмасферы беларускай культуры і традыцый. Давайце праверым, наколькі вы добра ведаеце фальклор нашых продкаў.
Гульня “Састаў прыказку “
(Прыказка дзеліцца на дзве часткі. Неабходна знайсці пару да першай часткі).
- Дарагая тая хатка, дзе нарадзiла Мяне матка.
- Добра на паддоне, ды лепей у сваiм доме.
- У родным лесе i куст родны.
- Кожнаму свой куток мiлы.
- На роднай зямлi памры, а не зыходзь.
- Родная зямелька, як зморанаму пасцелька.
- Родная зямля мякчэй, чым чужая пярына.
- Няма смачнейшай вадзiцы, як з роднае крынiцы.
- Усюды добра, а дома найлепш.
- Хто за радзiму гарой, той сапраўдны герой.
- А зараз мы пагаворым аб іншых дзяржаўных сімвалах. (Чытае вучань)
Краіна мая родная, Беларусь. Хай над табой заўсёды свабодна лунае наш сцяг, у якім радасна зліліся колеры, якія нам ўсіх мілей. Зялёны - колер палёў, лугоў, лясоў, чырвоны колер - колер жыцця і надзеі, белы колер, як знак усіх стагоддзяў, захоўваюць у сэрцы і любоў і вернасць.
Дадатак Б
Планы-канспекты заняткаў гуртка “Роднае слова”
ЗАНЯТКІ № 2-3 ЧАРОЎНЫЯ ПЕРАЎТВАРЭННІ СЛОЎ
Эпіграф: Адну літару памяняеш - новае слова атрымаеш.
Настаўнік паведамляе, што цікавыя змены могуць адбыцца са словам, калі замяніць адну літару другой. І такіх слоў, якія адрозніваюцца толькі адной літарай, у беларускай мове шмат. Вы пераканаецеся ў гэтым, калі ўважліва паслухаеце і скажаце, пра якія словы апавядаецца ў вершаваных радках.
1. З “а” яна вадою між лугоў цячэ.
З “У” у нас з табою і ва ўсіх па дзве. (Рака - рука)
2. З “Р” жыву я ў вадзе і патрэбна ў ядзе.
З “Ш” жыву ў кожнай хаце, у акне мяне шукайце.(Рыба - шыба)
3. Я даўно дружу з усімі, бо сама я - твор любімы.
І мяне паўсюль на свеце больш за ўсіх чытаюць дзеці.
“З” на “С” я памяняю - галаўны ўбор называю.
Можа, і не сімпатычны, ды затое - металічны. (Казка - каска)
ГУЛЬНЯ “ЗАМЯНІ ЛІТАРУ” На дошцы запісаны словы : каза, лапка, сыр, палка. Замяніце выдзеленую літару так, каб атрымаліся новыя словы
ГУЛЬНЯ “ЯКОЕ СЛОВА ЗАДУМАНА?” На дошцы запісваецца якое-небудзь слова з адной прапушчанай літарай. Гурткоўцы павінны здагадацца, якое слова задумаў настаўнік. Напрыклад: ...ом. Дзеці называюць словы дом, том, лом, бом, ром. Настаўнік адзначае, што гэта не тое слова. Калі ніхто больш не зможа назваць новае слова, настаўнік гаворыць яго сам. Словы для гульні: д...м, с...н, со... і інш.
АПАВЯДАННЕ - ЗАГАДКА Калі Надзя і Сярожа пайшлі ў падрыхтоўчы клас, мама падарыла кожнаму з іх разразную азбуку, Яны ўжо даўно вывучылі ўсе літары і любілі складваць з іх словы. А Сярожа склаў нават цэлае апавяданне. На жаль, у яго дзесьці згубілася літара Е. Але ён і без яе абышоўся. Узяў ды паставіў замест Е розныя іншыя літары. “Прачытай”,- прапанаваў Сярожа Надзі.Надзя прачытала, але нічога не зразумела. Дапамажыце ёй, дзеці, яна ж яшчэ маленькая. Пастаўце літару Е ў тыя словы, дзе яна павінна быць. (На дошцы напісаны змест апавядання, якое склаў Сярожа.)
ЛОТА У полі было горача. Мы охалі доўга-доўга, пакуль убачылі лос і сяло. Нас сустракалі цётка Луна і дзядзька Соня. Яны былі рады нам. Мы добра адпачылі лотам. Амаль кожны дзінь вудзілі рыбу на рацэ, хадзілі ў лыс у ягады. Куляліся на луза ў сані. Хутка прайшло лота. У жніўні мы паохалі ў горад. Настаўнік адзначае, што цудоўныя пераўтварэнні могуць здарыцца не толькі пры замене адной літары, але і тады, калі мы дабавім да слова ці адымем 1-2 літары.
ГУЛЬНЯ “ЗНАЙДЗІ СЛОВА Ў СЛОВЕ” На дошцы запісаны словы: музыка, тканіна, тхор, віхор, салата, малако, слон, крот, куст, словы.. Знайдзі ў іх другія словы.
ГУЛЬНЯ “РЭХА” Калі вы былі ў лесе ці вечарам на рэчцы, то, напэўна, чулі рэха. Вы крыкнулі, а рэха вам адгукнулася. Але вы пачулі толькі канец слова. Паспрабуем зараз пагуляць у рэха. Вам называецца слова, а вы ўсе разам вымаўляеце яго канец так, каб атрымалася новае слова. Словы для гульні: смех, экран, грак, страказа, бяда, каса, грэчка, клён.
ЗАГАДКІ
1. З “М” я рыба, з “Я” расліна.
З “К” мяне ўсе піць павінны.
З “С” я клічу ратаваць,
З “Н” прымушу моцна спаць. (Сом - соя - сос - сон.)
2. З “К” я вадкасці трымаю, з “С” я голас называю.
З “Л” пра вецер раскажу ці ацэнку пакажу.
З “Р” адразу стану
Невялікім рэстаранам.
З “Й” я казку, байку раскажу пра зайку.
З “Х”, не пройдзе і хвіліны,
Кампазітар вельмі слынны. (Бак - бас - бал - бар -Бай - Бах)
Як бачым, адна іншая літара ў слове, і слова набывае новы сэнс. Літары ў алфавіце і ў словах любяць парадак, добра ведаюць сваё месца. Не парушайце гэты парадак, дапамагайце літарам захоўваць правілы беларускай мовы.
ЗАНЯТКІ № 4 ЗАНЯТКІ - СПАБОРНІЦТВЫ
Гурткоўцы дзеляцца на дзве каманды. У склад каманд могуць быць уключаны вучні 2-3 класаў, якія пажадаюць узяць удзел. Пачаткоўцы выконваюць шэраг заданняў. Першае заданне - размінка. Кожная каманда павінна хутка прачытаць скорагаворку. (На дошцы вісяць плакаты са скорагаворкамі.) Каманды слухаюць кожнага свайго ўдзельніка і выбіраюць, хто лепш прачытае. Потым прадстаўнікі ад кожнай каманды чытаюць скорагаворку, а журы ацэньвае па пяцібальнай сістэме.
1. Лавіў рыбак судака, судзіў судак рыбака.
- Лоўка, рыбак, ловіш, судаку сорам робіш.
2. Скача чапля па балоце, чачотачка ў чароце,
А чубаты чачот топча, топча агарод.
Другое заданне - разгадаць рэбусы.
1. Ш Ш (шаша)
2. КАЗА З=С (каса)
3. А + СТРАЛА - ЛА = ? (астра)
4. ЛІСТ - Т + А = ? (ліса)
Трэцяе заданне - гульня ў перакладчыкаў. У канвертах лісты з заданнямі: перакласці на беларускую мову словы: ученик, девочка, учебник, мальчик, карандаш, тетрадь, доска, учитель, буквы, часы. Вызначыць, якой часцінай мовы з'яўляюцца гэтыя словы?
Чацвёртае заданне - гульня “Хто лепш і хутчэй зрыфмуе?” Кожнай камандзе прапануюцца словы, да якіх трэба падабраць рыфму.
Байка - ... Саша - ... сук - ...
Сястрычка - ... лёд - ... сарока - ...
Зайка - ... Наташа - ... цень - ...
Горка - ... мёд - ... жук - ...
Пятае заданне - адгадаць метаграмы, загадкі.
1. Мусіць, кожны назаве, што срэбрам ззяе на траве.
Толькі Р на К змяніць - яна на лузе зазвініць. (Р.Бохан)
2. З М расту я на градзе, з Р я поўзаю ў вадзе.
3. У лесе з Б мяне шукаеш і з прыемнасцю з'ядаеш.
Калі Б на П заменіш - сцеражыся: захварэеш.
4. З К шукай мяне на полі, з Г пачуеш на раздоллі.
А калі падставіш В, дык шукай на галаве.
ЗАГАДКІ - ЖАРТЫ
1. Чаго і са сцяны не высечаш?
2. Пад якім кустом заяц сядзіць, калі дождж ідзе?
3. Што размаўляе на ўсіх мовах?
4. Што без слёз плача?
5. Дзе гарады без людзей, а рэкі без вады?
6.Што пасярэдзіне Мінска стаіць?
7.Чаго не абнясеш вакол хаты?
8.Пералічыце пяць дзён па парадку, не называючы даты і назвы дзён.
Спаборніцтвы закончыліся. Журы вызначае каманду-пераможцу. Усе члены яе ўзнагароджваюцца медалямі. Удзельнікі другой каманды таксама ўзнагароджваецца медалямі, але іншага колеру.
ЗАНЯТКІ 5-6 ТЭМАТЫЧНЫЯ ГРУПЫ СЛОЎ
Заняткі пачынаюцца гульнёй “Хто больш і правільна?” Настаўнік называе некалькі слоў пэўнай тэматычнай групы, а вучні прадаўжаюць пералік. Напрыклад, бяроза, вярба...; ліса, воўк... Пасля гульні вучням прапануюцца пытанні: Як вы здагадаліся, што менавіта гэтыя словы патрэбна назваць? Ці ўсе назвы дрэў вы пералічылі? Якіх звяроў вы яшчэ ведаеце? Настаўнік паведамляе, што многія словы можна аб'яднаць у тэматычныя групы. Некаторыя групы - назвы птушак, кветак, рыб, жывёл - вельмі вялікія. А ёсць зусім маленькія групы, напрыклад, поры года. Усяго чатыры словы. Назавіце іх. Назавіце групу, якая складаецца толькі з сямі слоў. І больш іх не можа быць.(Дні тыдня) А з пяці?(Пальцы)
Вучням прапануецца адгадаць загадкі.
Ёсць дванаццаць братоў. Адзін за другім ходзяць, адзін другога не абходзяць. Пералічыце братоў, пра якіх гаворыцца ў загадцы.
Наступныя загадкі дзеці павінны не толькі адгадаць, але і адказаць, да якой групы слоў можна аднесці словы-адгадкі і чаму.
1.На сцяблінку сонца села, белы капялюш надзела.(Рамонак)
2.У гаі- гаёчку, між травы, расы- белыя званочкі.
Іх шануйце, дзеці, каб такой красы больш было на свеце. (Ландыш)
3. Хвалюе водарам, красою, але няпроста ўзяць рукою:
Галава - пахучая, тулава - калючае. (Ружа)
4. З-пад снегу выйшла, расцвіла
Ды так, што аж зіма ўцякла. (Пралеска)
Ці можна дапоўніць гэтую групу слоў іншымі? Назавіце іх.
Настаўнік чытае апавяданне-жарт
“У КАГО ІЛЬЮША ЧЫСЦІЎ КЛЕТКІ?” - Што ты рабіў у жывым кутку, Ільюша? - спытала мама.
- Ды рознае, - адказаў Ільюша. - Чысціў птушкам клеткі, мяняў ваду, карміў.
- А хто там жыве?
- Чыжы, снегіры, сініцы, - успомніў хлопчык. - Канарэйка ёсць. Кактусы...
- Значыць, ты і ў кактуса чысціў клетку?
Чаму так спытала мама?
Вучні адказваюць на пытанне.
Пасля праводзіцца гульня “ЧАРОЎНЫ КОШЫК”.
У чароўны кошык трэба назбіраць ягад. А для гэтага неабходна ўспомніць назвы іх і пакласці ў настаўнікаў чароўны кошык. Настаўнік з кошыкам падыходзіць да вучняў, а яны называюць ягады. Пасля адказваюць на пытанне:” А ці можна ў гэты кошык пакласці арэхі? Чаму?”
ГУЛЬНЯ “ПЯТЫ ЛІШНІ” Настаўнік чытае групы слоў, а вучні знаходзяць лішняе і абгрунтоўваюць свой адказ.
1.Авёс, васілёк, проса, пшаніца, ячмень. Якое слова лішняе? (Васілёк. Гэта пустазелле. Астатнія словы - назвы збожжавых раслін.)
2.Васілёк, званочак, рамонак, ружа, смолка. (Ружа. Гэта садовая кветка, а не лугавая.)
3.Аўтобус, метро, самалёт, тралейбус, цягнік. (Самалёт. Гэта від паветранага транспарту, а не наземнага.)
Гурткоўцам прапануецца задача-загадка.
ГРАДА
Што - правер ты - на градзе з літараю Р расце?
Пад разгалістым кропам разлягліся агуркі,
Ёсць радыс, пятрушка, морква, рэпа, рэдзька, буракі.
І гарох, і памідоры, сельдэрэй і гарбузы, і цыбуля,і фасоля,
Што не так тут?...Адкажы. (М. Пазнякоў)
Да якой тэматычнай групы можна аднесці гэтыя словы?
КОНКУРС “ХТО ХУТЧЭЙ ?” Умова: за 5 мінут напісаць словы наступнай тэматычнай групы: садавіна, агародніна. (Заданне выконваецца па радах.) Настаўнік паведамляе, што ў тэматычныя групы аб'ядноўваюцца не толькі словы, якія адказваюць на пытанні хто? што?, але і словы, якія адказваюць на пытанні што рабіць? які? якая? якое?, і што сёння вучні пазнаёмяцца са словамі, якія называюць колер. Ён раіць паглядзець навокал і звярнуць увагу на тое, што ўсе прадметы, якія нас акружаюць, рознага колеру. Мы прывыклі бачыць свет рознакаляровым. Настаўнік прапануе ўявіць сабе, што было б, калі б зніклі ўсе колеры, акрамя аднаго. Як сумна жылося б на свеце! Затым настаўнік дэманструе малюнкі кураняці, морквы, васілька, ландыша, лісточка бяроза. Усе яны пафарбаваны ў зялёны колер. Вучні называюць прадметы, іх колер у рэальным жыцці і прымацоўваюць пад малюнкам палоску адпаведнага колеру. Настаўнік чытае апавяданне М. Стояна. Часта ў час дажджу ты стаіш каля акна, глядзіш, прыслухоўваешся, і табе пачынае здавацца, што ўсе рэчы размаўляюць. І алоўкі таксама. Чуеш, гаворыць чырвоны: - Я - мак, я - агонь, я - сцяг!
За ім адгукаецца аранжавы: - Я - морква, я - апельсін, я - зара!
Жоўты таксама не маўчыць: -Я -пух гусяняці, я - пшаніца, я - сонца!
І зялёны шапаціць: - Я - трава, я - сады, я - лясы!
А блакітны не адстае : - Я - званочак, я - чарніла, я - мора!
Сіні захапляецца: - Я - неба, я - лён, я - возера!
Фіялетавы шэпча: Я - сліва, я - бэз у квецені, я - змярканне!
Але дождж сціхае, І разам з ім заціхаюць каляровыя алоўкі.
- Глядзіце! - ускрыкнуў чырвоны. - Вясёлка - гэта я!
- І я! - дадае аранжавы.
- І я! - усміхаецца жоўты.
- І я! - у захапленні сказаў зялёны.
- І я! - радуецца блакітны.
- І я! - весяліцца сіні.
- І я! - смяецца фіялетавы.
І ўсе рады: у вясёлцы - і макі, і апельсіны, і пшаніца, і трава, і неба, і мора, і бэз. У ёй - усе!
Пытанні. Якога колеру агонь, трава, званочак? Якія колеры ўтвараюць вясёлку? У якім парадку іх патрэбна называць? Пра якую пшаніцу гаварыў жоўты аловак? Якога колеру сад і лес восенню?
Пра жоўты колер часта гавораць “залаты”. Таму што золата жоўтае.
З якімі з наступных слоў аловак, клён, дзьмухавец, сланечнік, сукенка можна ўжываць слова залаты?
Настаўнік загадвае загадку, а гурткоўцы адказваюць, пра якую пару года гаворыцца ў ёй?
Пуста ў палях, мокне зямля,
Дождж палівае -
Калі гэта бывае?
Па якіх прыметах можна здагадацца, што гэта восень?
Пра якую пару года гаворыцца ў наступнай загадцы?
Растае сняжок, ажывае лужок.
Дзень прыбывае -
Калі гэта бывае?
Дзеці называюць, якога колеру “ вочы” ў светлафора? Што абазначае кожны колер?
Настаўнік адзначае, што ў народзе здаўна высока цаніліся назіральнасць, кемлівасць, цікаўнасць. Складаючы загадкі, а менавіта яны разлічаны на наяўнасць такіх якасцей у чалавека, людзі часта звярталіся да прыметніка. Вучням прапануецца ўспомніць загадкі, у якіх выкарыстаны прыметнікі . Затым праводзіцца конкурс “САМЫ КЕМЛІВЫ”. Настаўнік загадвае загадкі, а ўдзельнікі павінны запісваць адгадкі і пазначаць кожную адпаведным парадкавым нумарам.
1.Летам шэры, узімку белы, вушы доўгія, хвост кароткі.
2.Белы, ды не цукар, лёгкі, ды не пух. Нараджаецца - ляціць, а памірае - бяжыць.
3.Чорнае поле, чорнае семя. Хто яго сее, той разумее.
4.Носікі вусатыя, спінкі паласатыя, хвосцікі пушыстыя, лапкі кіпцюрыстыя.
Затым вучням прапануецца выпісаць са слоўніка, што ў падручніку, 10 слоў, якія абазначаюць прымету прадмета.
(Падводзяцца вынікі конкурсу.)
ЗАНЯТКІ № 7 СЛОВЫ - РОДЗІЧЫ
У пачатку заняткаў паўтараецца, якія словы называюцца роднаснымі, як называецца агульная частка роднасных слоў, вучні прыводзяць прыклады аднакаранёвых роднасных слоў і выдзяляюць у іх агульную частку. Затым выконваюцца заданні:
1. Знайдзіце ў вершаваных радках роднасныя словы, запішыце іх і абазначце корань.
Вырас верас і цвіце, Кастры гараць.
Восень, верасень ідзе! Кастрычнік крочыць па дварах.
У снежні сняжынкі Ваду студзень студзіць,
Дзьме, лютуе. Пагнаў сок сакавік.
2.Гульня “ТРЭЦІ ЛІШНІ” Прачытайце радкі слоў і знайдзіце ў іх трэцяе лішняе слова.
1.Жаўток, жалеза, жоўты.
2.Цыркуль, цыркач, цырк.
3.Вада, падводны, праваднік.
ЗАНЯТКІ № 8 СЯБРУЕМ З ГРАМАТЫКАЙ
На дошцы запісаны вершаваныя радкі:
Граматыка, граматыка -
Навука вельмі строгая!
Падручнік па граматыцы
Бяру заўжды з трывогай я!
Настаўнік паведамляе, што сёння на заняткі прыйшлі госці - Вучоны Рак і Ганарыстая Варона. Яны хочуць даведацца, ці сябруюць нашы дзеці з граматыкай. Затым гурткоўцы разам з наснаўнікам чытаюць запіс на дошцы.
Настаўнік заўважае, што Вучоны Рак трымае ў клюшнях вялікі канверт, і прапануе аднаму з вучняў паглядзець, што ў ім знаходзіцца. У канверце заданні ўдзельнікам гуртка.
1.Разбярыце сказ па членах сказа і назавіце вядомыя часціны мовы. Вакол ляжыць мяккі снег. (Сказ запісаны на дошцы).
2.Разбярыце па саставу слова падасінавік. Падабраць да яго роднасныя словы.
3.Устаўце ў словы прапушчаныя літары і растлумачце іх напісанне. Б...ларускія л...сы, в...лікі л...с, л...снік Мікола.
Настаўнік адзначае, што Вучоны Рак цікавіцца, якое правіла патрэбна ведаць, каб правільна пісаць галосныя е, ё - я? Вучні адказваюць.
Затым гурткоўцы выконваюць заданні, якія прынесла пад крылом у скрутку Ганарыстая Варона.
Заданне 1. Паглядзіце на дошку і знайдзіце словы, у якіх корань выдзелены няправільна. Растлумачце памылкі і запішыце словы ў сшытак. Гусяняткі, лясны, беларускі, зямля,кніжны, гняздзечка, пячнік.
Заданне 2. Як правільна напісаць словы в...снавы, в...сновы, б...рэзнік, др...ўляны, ж...лудовы, сц...жынка, пес...нька?
Заданне 3. Адгадайце загадкі, запішыце адгадкі і вызначце ў іх корань. Падбярыце і запішыце да кожнага слова-адгадкі па 2-3 роднасныя словы.
Кругленькі, маленькі, яго б'юць - ён не плача, а толькі скача.
Два браты ў ваду глядзяцца, а разам не сыходзяцца.
Настаўнік падводзіць вынікі заняткаў і адзначае, што Вучонаму Раку і Ганарыстай Вароне спадабалася, як дзеці старанна працавалі. І яны будуць часта прыходзіць да гурткоўцаў на заняткі і прыносіць заданні.
ЗАНЯТКІ № 9 КОНКУРС ЗАГАДАК
У конкурсе бяруць удзел некалькі каманд. Падрыхтоўка да яго пачынаецца загадзя. Каманды падбіраюць загадкі, якія можна загадаць у слоўнай форме, у форме малюнка, а таксама пантамімы. Акрамя таго, кожная каманда малюе прадмет, пра які каманды-саперніцы будуць складаць загадкі.
Пачынаецца конкурс са знаёмства з камандамі. Перш за ўсё патрэбна адгадаць іх назвы. А яны зашыфраваны ў азначэннях.
1.Людзі, якія імкнуцца ўсё зразумець, пазнаць. (Дапытлівыя)
2.Людзі, якія маюць вялікую эрудыцыю. (Эрудыты)
3.Людзі, якія ўсё хутка і лёгка разумеюць. (Кемлівыя)
Аб'яўляецца першы конкурс “ХТО БОЛЬШ ВЕДАЕ ЗАГАДАК?”
Вядучы паведамляе тэму, а ўдзельнікі ўспамінаюць загадкі і на лік “тры”адна за другой называюць іх. Калі ж якая-небудзь з каманд не спраўляецца з пастаўленай задачай, то прапускае ход. Калі прапушчана тры хады, то каманда выбывае з конкурсу. Перамагае каманда, якая назвала апошнюю загадку. Можна карыстацца запісамі, зробленымі ў час падрыхтоўкі.
Другі конкурс “ПЕРАКРЫЖАВАНЫ ПАЯДЫНАК”
Каманды загадваюць адна другой загадкі ў слоўнай форме і пантаміма. Апошнюю неабходна не толькі адгадаць, але і сфармуляваць.
Трэці конкурс “ МАЛЮЕМ АДГАДКУ”
Удзельнікам выдаецца папера і фламастары. Кожнай камандзе вядучы зачытвае загадку (яе можна даць і ў пісьмовай форме), якую патрэбна адгадаць, а адгадку намаляваць.Перамагае каманда, якая зробіць гэта лепш і хутчэй за іншыя.
1.Бабка-крываножка па золаце скача.
2.Зубы вострыя мае, дробна жуе, а не глытае.
3.Крыж на крыжы, а хто ведае - адкажы.
Чацвёрты конкурс “СКЛАДЗІ ЗАГАДКУ”
Камандам прапануюцца словы ці малюнкі. Выкарыстаўшы іх, неабходна скласці загадку і загадаць яе іншай камандзе.
Нарэшце ўсе конкурсы завершаны і журы падводзіць вынікі. Калі ў дзяцей узнікне жаданне яшчэ папрацаваць з загадкамі, можна параіць ім самастойна скласці крыжаванку.і змясціць яе ў кутку беларускай мовы.
ЗАНЯТКІ № 10-11 СЛОВА АДНО, А ЗНАЧЭННЯЎ МНОГА
Настаўнік прапануе назваць лексічныя значэнні слоў аловак, агурок, парта, стол. Пасля сам называе значэнні, а вучні запісваюць словы.
- Шосты дзень тыдня.
- Прылада працы, якой забіваюць цвікі.
- Лясныя ці садовыя душыстыя ягады ружавата-
чырвонага колеру.
- Лісцёвае дрэва з белай карой.
- Дзесяты месяц года.
Настаўнік адзначае, што ўсе гэтыя словы маюць адно значэнне. Але не заўсёды бывае так. Гурткоўцы ўспамінаюць, якія яны ведаюць значэнні слова зорка. Складаюць сказы , ужываючы яго ў розных значэннях. Робіцца вывад, якія словы называюцца мнагазначнымі. Затым дзеці адшукваюць мнагазначныя словы, напрыклад, у вершаваных радках.
Кінуў палку ўгару Мішка: Шышка бац па галаве -
- Падай у шапку з елкі, шышка!- Адразу шышак стала дзве.
Высвятляецца, якія значэнні мае слова шышка? Чым падобны шышка з елкі і шышка на галаве? На якія пытанні адказваюць і што абазначаюць словы спінка, ручка, язычок?
Настаўнік паведамляе, што мнагазначнымі могуць быць не толькі словы, што абазначаюць прадмет, але і словы, якія абазначаюць прымету і дзеянне прадмета. Вучні слухаюць апавяданне Б. Рабініна “Вострыя рэчы”.
- Грыша, не бяры нож. Парэжашся!
- Грыша, не бяры відэлец. Уколешся!
- Навошта ты ўзяў шкельца? Бачыш, яно вострае...
Калі селі есці, мама наліла сыну супу, падала катлету.
- Я гарчыцы хачу,- кажа Грыша.
- Нельга табе гарчыцу есці, яна вострая, - адказала мама.
Грыша пачаў смяяцца:
- Эх ты! Хіба гарчыца вострая? Яна горкая. Я яе ўчора лізаў.
Гурткоўцы разважаюць, хто сказаў праўду: мама, якая назвала гарчыцу вострай, ці Грыша, калі сказаў, што яна горкая? Высвятляецца, на якое пытанне адказвае словавострая. Якія прадметы, з прыведзеных, можна назваць вострымі: шаблю, нажніцы, перац, лямпу?
Вучні адгадваюць загадку: Ходзіць па даху, па вуліцы, полі...
Ног у яго не палічыш ніколі
Вызначаюць, на якое пытанне адказвае і што абазначае словаходзіць.
Замяняюць слова ходзіць у левым слупку блізкім па сэнсу словам з правага слупка.
Хлопчык ходзіць ... лье
Дождж ходзіць ... крочыць
Затым настаўнік чытае апавяданне Б.Рабініна “Вясёлая размова”.
- Тата, можна мне завесці сабаку? - спытаў Саша.
- Калі ласка.
“ Дазволіў, - здзівіўся Саша. - А раней ніколі не дазваляў. Значыць, сёння ён добры”.
- А калі я хачу завесці кацяня?
- Што ж, можна і кацяня, - згадзіўся тата і ўзяў часопіс.
“ Але ж і справы! І кацяня можна, Проста цуд”.
- І ... і труса можна таксама завесці?
- Калі табе хочацца, завядзі і труса.
Саша нават рот разявіў ад здзіўлення: “Усё-ўсё дазваляе! Што ж мне яшчэ папрасіць?
- А качаня можна завесці? Тут, у гэтым пакоі.... качаня?
- Можна. Можна. Можаш завесці што хочаш.Хоць слана, - адказаў тата і падцягнуў да Сашы скрынку. А ў скрынцы ляжалі сабака і кацяня, трус, качаня і нават слон. Іх усіх можна было завесці ... ключом.
Высвятляецца, што прасіў Саша ў таты? Як хлопчык разумеў слова завесці? Чаму Саша так хутка атрымаў дазвол таты?
Пасля гутаркі па зместу апавядання вучні адгадваюць загадку.
Днём і ноччу я іду, ранкам вас не падвяду.
Нават тых, хто моцна спіць, здольны хутка разбудзіць.
Гурткоўцы тлумачаць выраз будзільнік ідзе. Удакладняецца, калі гавораць будзільнік стаіць, спяшаецца, адстае.
Настаўнік чытае вершы М. Пазнякова “Вясёлка” і “На лузе”, а вучні знаходзяць у іх мнагазначныя словы і тлумачаць, што абазначае слова бяжыць у гэтых двух чатырохрадкоўях.
Па-над полем беглі хмары, З сябрам мы на луг бяжым -
Гром у бубен гучна ўдарыў, Так дзівосна там!
І пусціўся басанож Мяккі, велічны кілім
Танцаваць блакітны дождж. Разаслала лета нам.
Настаўнік адзначае, што ў беларускай мове шмат мнагазначных слоў і вельмі важна ведаць гэтыя розныя значэнні, адрозніваць іх і правільна ўжываць у мове.
Праводзіцца работа з “Тлумачальнымі слоўнікамі”. Настаўнік называе некалькі значэнняў слова цела.
1. Асобны прадмет у прасторы.
2. Арганізм чалавека або жывёлы.
3. Тулава, корпус чалавека, жывёлы, птушкі.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Азначэнне выхавання як педагагічнай дэфініцыі, яго агульнай ролі ў гісторыі. Спецыфіка ісламскага выхавання. Узнікненне перадумоў ісламскага выхавання, назапашванне першапачатковых ведаў у сферы педагогікі. Агляд агульнага становішча педагачнай навукі.
реферат [38,5 K], добавлен 18.04.2009Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.
дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.
курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.
курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.
курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.
курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012Аналіз вимог до проектування електронних навчальних комплексів. Розробка електронного комплексу в програмі AutoPlay Media Studio та Adobe Captivate. Обґрунтування вимог до апаратно-програмної платформи. Перевірка інтерфейсу додатка на відповідність.
дипломная работа [3,0 M], добавлен 26.08.2014Значення розвитку інформаційних технологій, що надав нову можливість проведення занять – впровадження дистанційної форми навчання. Поняття електронного навчального посібника. Основні етапи розробки мультимедійного електронного навчального комплексу.
дипломная работа [2,3 M], добавлен 19.08.2011Асноўныя псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Класіфікацыя дыдактычных гульняў. Прадстаўленасць у праграме "Пралеска" відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў.
курсовая работа [1,4 M], добавлен 14.04.2013Вікові особливості учнів молодшого шкільного віку. Особливості організаційних форм навчання. Аналіз використання існуючих форм організації навчання в початковій школі. Експериментальна перевірка ефективного використання різних форм організації навчання.
курсовая работа [66,8 K], добавлен 06.11.2011Организация системы применения нетрадиционных форм обучения в образовательном пространстве дополнительного профессионального образования в системе Государственной противопожарной службы. Особенности нетрадиционных форм проведения лекций, их виды.
дипломная работа [393,3 K], добавлен 16.07.2015Понятие познавательной деятельности в психолого-педагогической литературе. Проблема развития мотивации к познанию у дошкольников, характеристика основных форм ее организации. Проектная деятельность как одна из форм развития познавательной сферы.
курсовая работа [95,6 K], добавлен 03.04.2016Уравнение как общематематическое понятие. Направления изучения линии уравнений в школьном курсе алгебры. Методика изучения квадратных уравнений. Характеристика форм уроков. Разработка и практическое использование различных форм уроков математики.
дипломная работа [4,0 M], добавлен 29.01.2011Трактування "нестандартних форм організації навчання" в науковій літературі. Класифікація нестандартних форм навчання. Роль курсу "Економіка" в системі загальної та економічної освіти. Особливості навчання у вивченні курсу учнями старшого шкільного віку.
курсовая работа [31,8 K], добавлен 31.08.2010Особливості позаурочних організаційних форм навчання: їх суть, значення, методика проведення. Масові, групові та індивідуальні форми виховної роботи. Досвід вчителів трудового навчання щодо організації і проведення основних форм позаурочної роботи.
курсовая работа [85,4 K], добавлен 24.10.2010Розвиток та вдосконалення організаційних форм навчання в сучасній школі. Взаємозв’язок нетрадиційних і традиційних форм навчання. Дослідно-експериментальна робота по вивченню ефективності застосування нетрадиційних типів уроків під час практики.
курсовая работа [57,2 K], добавлен 24.04.2009Изучение проблем организации групповых форм работы, их влияния на личность ребенка. Принципы создания благоприятного психологического климата в классе. Рассмотрение приемов и средств активизации познавательной деятельности в педагогическом процессе.
курсовая работа [105,8 K], добавлен 02.03.2010Виды инновационных форм обучения в профессиональном образовании. Повышение эффективности применения инновационных форм организации обучения в ОГАОУ СПО "Ракитянский агротехнологический техникум" в процессе преподавания дисциплины "Основы экономики".
курсовая работа [66,1 K], добавлен 17.01.2015Проведення нетрадиційних форм навчання в учбових закладах. Урок-конференція як одна з цих форм організації навчально-виховного процесу з хімії в школі. Вивчення теми "Попередження забруднення довкілля при використанні органічних речовин в побут".
дипломная работа [458,2 K], добавлен 19.08.2014Определение роли религии как одной из форм культуры. Изучение основ вероучений в мировых религиях, их сходства и различия. Методы формирования толерантного отношения учеников к представителям различных религиозных конфессий. Роль религии в жизни общества.
презентация [700,3 K], добавлен 13.12.2012