Метадычная сістэма навучання стварэнню вучнямі тэкстаў-апісанняў розных відаў з улікам іх зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных асаблівасцей (5–9 класы)

Лінгвістычныя асновы і сродкі навучання стварэнню вучнямі тэкстаў-апісанняў. Методыка навучання стварэнню вучнямі 5–9 класаў тэкстаў-апісанняў. Фарміраванне зместавых уменняў. Параўнанне тэкстаў, выяўленне ступені ўпарадкаванасці прымет у кожным з іх.

Рубрика Педагогика
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 58,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

УДК 811.161.3(072)(043.3)

Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук

па спецыяльнасці 13.00.02 - тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская мова)

Метадычная сістэма навучання стварэнню вучнямі тэкстаў-апісанняў розных відаў з улікам іх зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных асаблівасцей (5 - 9 класы)

Ермаловіч Ала Валянцінаўна

Мінск, 2013

Работа выканана ў навукова-метадычнай установе “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Навуковы кіраўнік - Валочка Ганна Міхайлаўна, доктар педагагічных навук, дацэнт, загадчык лабараторыі гуманітарнай адукацыі навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Афіцыйныя апаненты: Нікалаенка Галіна Іванаўна, доктар педагагічных навук, дацэнт, прарэктар па навукова-метадычнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”;

Шандроха Нона Эдмундаўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.

Апаніруючая арганізацыя - установа адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”.

Абарона адбудзецца 10 студзеня 2014 г. у 12.00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.21 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасе: 220050, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 62; тэлефон вучонага сакратара 209-55-58.

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Аўтарэферат разасланы “09” снежня 2013 г.

Вучоны сакратар савета

па абароне дысертацый,

кандыдат педагагічных навук, дацэнт Т.У. Ігнатовіч

КАРОТКІЯ ЎВОДЗІНЫ

Апісанне з'яўляецца дамінуючай формай пісьмовага выражэння думак, адным з самых распаўсюджаных і важных функцыянальна-сэнсавых тыпаў маўлення. Уменне апiсваць з'яўляецца агульнавучэбным уменнем: яно неабходна вучням для паспяховага авалодання матэрыялам школьнай праграмы пры вывучэннi большасцi прадметаў, калi патрэбна апiсаць розныя грамадскія ці навуковыя з'явы, даць характэрныя прыметы розных прадметаў і г.д. Мадэляванне тэксту ўласнага выказвання - гэта найвышэйшая форма творчага самавыражэння вучня. Яно дэманструе яго веды, пачуцці, дазваляе аб'яднаць моўную тэорыю з маўленчай практыкай, што з'яўляецца адной з найважнейшых праблем сучаснай моўнай адукацыі.

Апісальныя фрагменты звычайна даследуюцца ў семантыка-стылістычным, метадычным, літаратуразнаўчым ці мастацтвазнаўчым планах (Я.С. Добін, К.П. Сцяпанава, М.Н. Эпштэйн і інш.). У большасці даследаванняў апісанні разглядаюцца ў плане іх суаднесенасці з іншымі тыпамі маўлення (С.А. Арэф'ева, К.А. Андрэева, Л.М. Лосева, В.А. Нячаева, Р.Я. Салганік, Л.А. Мурына, Г.І. Нікалаенка, Г.М. Валочка, В.А. Ляшчынская і інш.).

Сярод даследаванняў, спецыяльна прысвечаных апісальным тэкстам, неабходна назваць філалагічныя работы А.П. Кастрыкінай, В.Ю. Лысовай, С.Н. Плотнікавай, Л.В. Спасавай, В.М. Хамаганавай, А.М. Шчэрбіны, якія пацвярджаюць: назапашванне ведаў пра лінгвістычныя асаблівасці тэкстаў-апісанняў і пабудова на гэтай аснове тыпалогіі тэксту “з'яўляецца адной з актуальных задач сучаснай лінгвістыкі тэксту, што стварае перспектывы для практыкі навучання мове” (Г.А. Золатава).

Метадычныя работы прысвечаны звычайна асобным відам апісання: афіцыйнаму і мастацкаму апісанню прадмета ў 4 класе (А.П. Астафурава), прыроды ў 6 класе (В.М. Крайнік), знешнасці чалавека (партрэту) ва ўмовах інтэграцыі рускай мовы і літаратуры ў 7 класе якуцкай школы (А.П. Олесава), выкарыстанню ўзору пры навучанні сачыненням-апісанням у 5 класе (С.С. Русіна).

Аднак адсутнічае цэласная метадычная сістэма навучання стварэнню вучнямі тэкстаў-апісанняў розных відаў (прадмета, памяшкання, чалавека, мясцовасці і іншых) у 5 - 9 класах, што дазволіла б паказаць не толькі агульнае для ўсіх відаў апісанняў на ўзроўні тыпалагічнай схемы, але і раскрыць спецыфіку працы над кожным з іх з улікам зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных асаблівасцей. Таму вырашэнне праблемы навучання стварэнню самастойных тэкстаў-апісанняў патрабуе раскрыцця зместавага, кампазіцыйнага і лінгвастылістычнага кампанентаў апісанняў розных відаў; удакладнення відаў апісанняў пры навучанні беларускай мове; вызначэння зместу навучання ў залежнасці ад канкрэтнага віду (прадмета, памяшкання, чалавека, мясцовасці, прыроды, дзеянняў і працэсаў) і распрацоўкі адпаведнай тыпалогіі практыкаванняў, накіраваных на фарміраванне ўменняў ствараць самастойныя тэксты-апісанні.

Такім чынам, актуальнасць даследавання абумоўлена:

§ значнасцю развіцця ў вучняў уменняў ствараць уласныя тэксты (апісанні), што звязана з іх падрыхтоўкай да ўключэння ў працэс камунікацыі;

§ нераспрацаванасцю тэарэтычных асноў навучання стварэнню тэкстаў-апісанняў розных відаў з улікам іх зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных асаблівасцей;

§ неабходнасцю распрацаваць і ўкараніць у працэс навучання беларускай мове методыку навучання стварэнню вучнямі 5 - 9 класаў тэкстаў-апісанняў розных відаў з улікам іх зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных асаблівасцей.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі (праектамі) і тэмамі. Тэма дысертацыі звязана з даследаваннямі лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі і распрацоўвалася ў межах галіновых навукова-тэхнічных праграм “Адукацыя і здароўе” (заданне “Распрацаваць навукова-метадычнае забеспячэнне гуманітарнай адукацыі ў кантэксце фарміравання ў вучняў грамадзянскай, духоўна-маральнай, камунікатыўнай і мастацкай культуры як сродку рэалізацыі асобасна арыентаванага і культуралагічнага падыходаў”, 2006-2008 гг., дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 20063636), “Сучаснае адукацыйнае асяроддзе” (заданне “Распрацаваць змест, метады і сродкі гуманітарнай адукацыі ў сучасным адукацыйным асяроддзі”, 2009-2011 гг., дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 20091071).

Мэта і задачы даследавання. Мэта даследавання - вызначыць тэарэтычныя асновы і распрацаваць метадычную сістэму навучання стварэнню вучнямі 5 - 9 класаў тэкстаў-апісанняў розных відаў з улікам іх зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных асаблівасцей.

Пастаўленая мэта дасягаецца вырашэннем наступных задач:

§ вылучыць віды апісанняў для ўключэння ў метадычную сістэму навучання стварэнню вучнямі тэкстаў-апісанняў розных відаў;

§ раскрыць зместавыя, кампазіцыйныя і лінгвастылістычныя асаблівасці тэкстаў-апісанняў розных відаў;

§ вызначыць змест навучання, накіраваны на фарміраванне ўменняў ствараць тэксты-апісанні розных відаў;

§ выявіць зыходны ўзровень ведаў вучняў пра апісанне як тып маўлення, ступень сфарміраванасці ўменняў ствараць тэксты-апісанні розных відаў; ахарактарызаваць недахопы ў змесце, будове і моўным афармленні тэкстаў-апісанняў розных відаў;

§ распрацаваць методыку навучання стварэнню вучнямі 5 - 9 класаў тэкстаў-апісанняў розных відаў і праверыць яе эфектыўнасць.

Аб'ект даследавання - працэс навучання стварэнню тэкстаў-апісанняў розных відаў пры навучанні беларускай мове.

Прадмет даследавання - методыка навучання вучняў 5 - 9 класаў стварэнню тэкстаў-апісанняў розных відаў.

Выбар аб'екта і прадмета даследавання абумоўлены значнасцю развіцця ў вучняў уменняў ствараць уласныя тэксты (апісанні), што звязана з неабходнасцю распрацоўкі методыкі навучання вучняў 5 - 9 класаў стварэнню тэкстаў-апісанняў розных відаў з улікам іх зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных асаблівасцей.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону

1. У даследаванні ўдакладнены віды апісанняў, значымыя для методыкі навучання беларускай мове ў 5 - 9 класах (прадмета, памяшкання, чалавека, мясцовасці, прыроды, дзеянняў і працэсаў), якія суадносяцца з пэўным лінгвістычным матэрыялам вучэбнай праграмы. У метадычнай сістэме навучання стварэнню тэкстаў-апісанняў розных відаў улічаны спецыфіка падачы прымет, залежнасць моўных сродкаў ад пэўнага стылю (мастацкага, публіцыстычнага, навуковага і афіцыйнага), асаблівасці статычнага і дынамічнага апісанняў, спалучэнне ў тэксце элементаў розных тыпаў маўлення і г.д.

2. Выяўленыя асаблівасці зместу, будовы і моўнага афармлення тэкстаў-апісанняў розных відаў дазволілі вызначыць не толькі агульнае для ўсіх відаў апісанняў на ўзроўні адзінай тыпалагічнай схемы, але і паказаць спецыфіку працы над кожным з іх з улікам зместавага, кампазіцыйнага і лінгвастылістычнага кампанентаў. Зместавы кампанент тэкстаў-апісанняў заключаецца ў статычнасці, адначасовасці прымет, упарадкаванасць якіх, іх групоўка, ступень паўнаты залежыць ад віду апісання, яго функцыі, стылю маўлення і інш. Кампазіцыйны кампанент апісанняў розных відаў падпарадкаваны пэўнай аўтарскай задуме і залежыць ад тыповай кампазіцыйнай схемы тэксту-апісання, што, аднак, не выключае наяўнасці элементаў апавядання і разважання. Лінгвастылістычныя асаблівасці тэкстаў-апісанняў прааналізаваны з улікам лексіка-марфалагічнага, сінтаксічнага і вобразна-выяўленчага ўзроўняў.

3. Змест навучання, вызначаны ў залежнасці ад канкрэтнага віду апісання і накіраваны на стварэнне вучнямі ўласных тэкстаў-апісанняў, складаюць асноўныя тэарэтычныя звесткі (паняцце пра апісанне прадмета, чалавека, мясцовасці, прыроды, памяшкання, дзеянняў і працэсаў; апісанне мастацкае, навуковае, афіцыйнае і публіцыстычнае; статычнае і дынамічнае апісанне; тыповая кампазіцыйная схема апісання як тыпу маўлення; спалучэнне ў тэксце элементаў розных тыпаў маўлення; моўныя сродкі, характэрныя для пэўнага віду апісання), а таксама асноўныя ўменні: зместавыя (адбіраць дэталі ў залежнасці ад аб'екта апісання; даваць цэласнае ўяўленне пра аб'ект апісання і інш.), кампазіцыйныя (падпарадкоўваць кампазіцыю тэксту-апісання адпаведнаму тыпу маўлення і інш.) і лінгвастылістычныя, вызначаныя на лексіка-марфалагічным і сінтаксічным узроўнях, узроўні выкарыстання вобразна-выяўленчых сродкаў.

4. Вынікі канстатуючага эксперымента засведчылі недастатковы зыходны ўзровень ведання вучнямі маўленчай тэорыі (паняцця апісання як тыпу маўлення, яго зместавых асаблівасцей, тыповай кампазіцыйнай схемы, моўных сродкаў, спосабу і сродкаў сувязі сказаў у тэксце-апісанні), сфарміраванасці ўменняў ствараць тэксты-апісанні розных відаў. Шматлікія недахопы, выяўленыя ў змесце, будове і моўным афармленні тэкстаў-апісанняў розных відаў, абумоўлены тым, што засваенне ведаў пра апісанне як тып маўлення, фарміраванне ўменняў ствараць тэксты-апісанні розных відаў адбываецца без апоры на канкрэтныя веды і ўменні, неабходныя для стварэння тэкстаў-апісанняў розных відаў, без уліку іх зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных асаблівасцей.

5. Методыка навучання стварэнню тэкстаў-апісанняў заснавана на вызначаным змесце навучання, улічвае зместавыя, кампазіцыйныя і лінгвастылістычныя (на лексіка-марфалагічным, сінтаксічным і вобразна-выяўленчым узроўнях) асаблівасці тэкстаў-апісанняў розных відаў і рэалізуецца праз сістэму практыкаванняў, накіраваных на: 1) засваенне вучнямі асноўных тэарэтычных звестак пра апісанне як тып маўлення, асэнсаванне спецыфікі апісанняў розных відаў (прадмета, чалавека, мясцовасці, прыроды, памяшкання, дзеянняў і працэсаў); 2) фарміраванне зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных уменняў па стварэнні тэкстаў-апісанняў розных відаў.

Методыка навучання ўключае наступныя этапы:

- размеркаваная ў часе падрыхтоўка, калі: 1) на аснове міжпрадметных сувязей адбываецца назапашванне неабходных уражанняў, матэрыялу па тэме выказвання, з дапамогай пачуццёва-вобразных карцін ствараецца “атмасфера пагружэння ў вобраз”; 2) на працягу вывучэння пэўнага лінгвістычнага раздзела выпрацоўваюцца неабходныя камунікатыўныя ўменні, звязаныя з аналізам чужых і стварэннем уласных тэкстаў пэўнага тыпу, стылю і жанру, у тым ліку выкарыстоўваецца патэнцыял розных відаў дыктантаў, пераказаў і перакладаў, тэматыка якіх звязана з тэмай будучага ўласнага выказвання;

- асэнсаванне маўленчай сітуацыі (матыў, адрасат, задача і прадмет маўлення, асноўная думка, стыль, тып і жанр будучага выказвання), адбор матэрыялу, неабходнага для раскрыцця тэмы, і г.д.

Асабісты ўклад саіскальніка. У дысертацыі, якая з'яўляецца вынікам самастойнага даследавання аўтара:

§ удакладнены віды апісанняў, значымыя для методыкі навучання беларускай мове ў 5 - 9 класах;

§ ахарактарызаваны зместавыя, кампазіцыйныя і лінгвастылістычныя кампаненты апісанняў розных відаў;

§ вызначаны ў залежнасці ад віду апісання асноўныя тэарэтычныя звесткі, зместавыя, кампазіцыйныя і лінгвастылістычныя ўменні, неабходныя для фарміравання ў вучняў 5 - 9 класаў уменняў ствараць тэксты-апісанні розных відаў;

§ распрацавана методыка навучання, накіраваная на засваенне вучнямі тэарэтычных звестак пра апісанні розных відаў, фарміраванне зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных (на лексіка-марфалагічным, сінтаксічным і вобразна-выяўленчым узроўнях) уменняў па стварэнні тэкстаў-апісанняў розных відаў.

Методыка навучання стварэнню вучнямі 5 - 9 класаў тэкстаў-апісанняў розных відаў прайшла апрабацыю і знайшла адлюстраванне ў дапаможніку для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Сачыненні-апісанні: тэорыя і практыка навучання” [20].

Уклад суаўтараў сумесна апублікаваных прац не мае непасрэдных адносін да вынікаў даследавання, выкананага саіскальнікам асабіста.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Вынікі даследавання прайшлі апрабацыю на міжнародных і рэспубліканскіх навуковых і навукова-практычных канферэнцыях і семінарах: VІ навукова-тэарэтычнай канферэнцыі “Чалавек. Цывілізацыя. Культура” (Мінск, красавік 2001 г.), III Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Мова-Літаратура-Культура” (Мінск, верасень 2002 г.), мемарыяльных чытаннях памяці В.У. Протчанкі “Метадалагічныя і метадычныя аспекты выкладання мовы і літаратуры ў школе і ВНУ” (Мiнск, красавік 2002 г.), Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Шматузроўневая сістэма падрыхтоўкі філолагаў: арганізацыя зместу і новыя тэхналогіі навучання” (Мiнск, кастрычнік 2003 г.), навукова-метадычным семінары “Уменне педагога ўсталяваць кантакт як фактар павышэння прафмайстэрства” (Мінск, красавік 2004 г.), навукова-практычным семінары “Актуальныя праблемы выкладання беларускай мовы на сучасным этапе” (Мінск, красавік 2005 г.), V Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Текст. Язык. Человек” (Мазыр, май 2009 г.), VІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Текст. Язык. Человек” (Мазыр, май 2011 г.), гарадской адкрытай навукова-практычнай канферэнцыі “Інавацыйная дзейнасць ва ўстановах адукацыі сталічнага рэгіёна” (Мінск, красавік 2012 г.). Асноўныя вынікі даследавання абмяркоўваліся на пасяджэннях лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі. Вынікі даследавання знайшлі адлюстраванне ў 21 публікацыі, з іх 7 артыкулаў у рэцэнзаваных навуковых выданнях (2,53 а.а.) адпавядаюць патрабаванням пункта 18 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеней і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь. Іншыя публікацыі па тэме, якія пацвярджаюць практычную значнасць дысертацыйнага даследавання: 2 дапаможнікі (8,3 а.а.), 12 артыкулаў у зборніках навуковых прац, матэрыялаў канферэнцый (4,4 а.а.). Агульны аб'ём публікацый па тэме дысертацыі складае 14,9 а.а.

Структура і аб'ём дысертацыі. Тэкст дысертацыі складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі работы, трох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса і 12 дадаткаў. Поўны аб'ём дысертацыі складае 173 с., у тым ліку 21 табліца на 11 с., 12 дадаткаў на 45 с., бібліяграфічны спіс (121 назва выкарыстаных крыніц і 21 назва публікацый саіскальніка) на 12 с.

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ

У першай главе “Лінгвістычныя асновы навучання стварэнню вучнямі тэкстаў-апісанняў” даецца характарыстыка паняцця “апісанне” як тыпу маўлення, прыводзіцца тыпалагічная характарыстыка тэкстаў-апісанняў, раскрываюцца зместавыя, кампазіцыйныя і лінгвастылістычныя асаблівасці тэкстаў-апісанняў розных відаў (прадмета, чалавека, мясцовасці, прыроды, памяшкання, дзеянняў і працэсаў).

У навуковай літаратуры апісанне разглядалася ў асноўным у літаратуразнаўчым аспекце (П.С. Коган, Л.І. Цімафееў і інш.). Лінгвістычная характарыстыка апісання (70-ыя гг. XX стагоддзя) прыводзіцца ў “Слоўніку лінгвістычных тэрмінаў” як асобы спосаб выкладу думкі, “прымяненне пэўнай моўнай методыкі для сістэматычнага выкладу асаблівасцей, прымет, саставу маўленчых масіваў (корпусаў), зафіксаваных для данай мовы” (В.С. Ахманава). В.А. Нячаева падыходзіць да вызначэння тэрміна “апісанне” з пазіцый разумення сутнасці маўлення, якое з'яўляецца “рэалізуючай сістэмай мовы”, звязанай з агульнасэнсавым зместам і адпаведным моўным афармленнем. Услед за В.А. Нячаевай у сучасных лінгвістычных даследаваннях апісанне так ці інакш інтэрпрэтуецца як функцыянальна-сэнсавая разнавіднасць тэксту.

Пад апісаннем намі разумеецца функцыянальна-сэнсавы тып маўлення, які ўяўляе сабой маналагічнае паведамленне з пералічэннем адначасовых ці пастаянных прымет пэўнага аб'екта (прадмета, памяшкання, чалавека, прыроды і г.д.) і вызначаецца зместавымі, кампазіцыйнымі і лінгвастылістычнымі асаблівасцямі.

На аснове ўліку даных лінгвістыкі і літаратуразнаўства ў даследаванні выдзелены наступныя асноўныя віды апісанняў (прадмета, чалавека, мясцовасці, прыроды, памяшкання, дзеянняў і працэсаў), што дало падставы для ўдакладнення відаў апісанняў, значымых для методыкі навучання беларускай мове ў 5 - 9 класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, якія суадносяцца з пэўным лінгвістычным матэрыялам, што вывучаецца ў канкрэтным класе: 5 клас - апісанне як тып маўлення; размежаванне апісання, апавядання і разважання (паўтарэнне); статычнае апісанне: 6 клас - апісанне прадмета (рэчы, расліны, жывёлы) (раздзел “Прыметнік”), 7 клас - знешнасці чалавека, апісанне-характарыстыка (“Дзеепрыметнік”), мясцовасці (“Прыслоўе”), 8 клас - малюнкаў прыроды (“Аднасастаўныя сказы”), памяшкання (“Няпоўныя сказы”); дынамічнае апісанне: 7 клас - стану чалавека (“Дзеепрыметнік”), 8 клас - з'яў прыроды (“Аднасастаўныя сказы”); 9 клас - дзеянняў і працэсаў (“Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі”).

Асновай зместу апісання з'яўляецца характарыстыка прадмета, з'явы рэчаіснасці з пералічэннем уласцівых ім прымет. Кожны элемент характарыстыкі дадае новыя звесткі, пашырае і канкрэтызуе прадмет апісання. У выніку атрымліваецца цэласнае ўяўленне аб прадмеце ці з'яве. Упарадкаванасць прымет, што пералічваюцца ў апісанні, іх групоўка, ступень паўнаты залежаць ад многіх фактараў: віду апісання, яго функцыі, стылю маўлення і інш., таму нельга вызначаць апісанне толькі як поўнае і ўпарадкаванае пералічэнне прымет пэўнага аб'екта. Пры пералічэнні прымет малюнкаў прыроды, памяшкання ці знешнасці чалавека, зразумела, ёсць пэўная паслядоўнасць, аднак ступень гэтай упарадкаванасці ў розных стылях будзе рознай. Так, напрыклад, упарадкаванасць прымет пры апісанні прадмета залежыць ад таго, абагульненае гэта апісанне (пералiчваюцца прыметы прадмета як абагульненага родавага паняцця, як, напрыклад, у навуковым стылі) ці канкрэтнае (падаюцца прыметы канкрэтнага прадмета, што характэрна для мастацкага апісання), статычнае або дынамічнае (апісваецца параўнальна нерухомы прадмет ці з'ява або працэс, дзеянне, рух). Асаблiвасцю зместу апiсання памяшкання з'яўляецца вялікая ступень статычнасцi зместу. У такiм апiсаннi звычайна пералiчваюцца неадушаўлёныя прадметы (мэбля, прадметы быту і г.д.), якiя знаходзяцца ў стане спакою і сваёй наяўнасцю ствараюць пэўную карціну якога-небудзь памяшкання або абмежаванага памерамi месца. Такія апісанні характарызуе своеасаблівы дэнататыўны змест, абмежаванасць прадметаў апісання і г.д. Адносная ўпарадкаванасць прымет характэрна для навуковага і афіцыйнага апісанняў чалавека, дзе праз пералічэнне характэрных прымет даецца найбольш поўная характарыстыка аб'екта апісання. Пры гэтым у навуковых апісаннях прыводзіцца абагульненае апісанне чалавека як прадстаўніка пэўнага класа, цывілізацыі, г.зн. прыводзяцца прыметы пастаянныя, уласцівыя аб'екту апісання наогул; у афіцыйных апісаннях падаюцца прыметы, якія ўласцівы канкрэтнаму чалавеку, а ў мастацкіх апісаннях могуць прысутнічаць прыметы, неістотныя з пункту гледжання логікі, але неабходныя для выражэння аўтарскай задумы і г.д.

Кампазіцыйны кампанент апісанняў розных відаў падпарадкаваны пэўнай аўтарскай пазіцыі і залежыць ад тыповай кампазіцыйнай схемы тэксту-апісання, што, аднак, не выключае наяўнасці элементаў апавядання і разважання. Будова тэкстаў-апісанняў розных відаў характарызуецца пэўнай агульнасцю, некаторыя адхіленні ад тыповай схемы абумоўлены звычайна не відам апісання, а хутчэй задумай аўтара.

У практыцы навучання мовам традыцыйна выдзяляюцца тры часткі, характэрныя для апісання як тыпу маўлення: 1) агульная характарыстыка аб'екта апісання; 2) пералік характэрных прымет, уласцівасцей; 3) аўтарская ацэнка, вывад, падагульненне. Наяўнасць трох частак абумоўлівае больш зладжаны і гарманічны характар працы над выпрацоўкай уменняў ствараць самастойныя тэксты-апісанні.

Лінгвастылістычныя асаблівасці тэкстаў-апісанняў прааналізаваны на лексіка-марфалагічным, сінтаксічным і вобразна-выяўленчым узроўнях.

На лексіка-марфалагічным узроўні аснову апісання складаюць назоўнікі пэўных лексіка-семантычных груп (ствол, галіны, кара, лісце - пры апісанні дрэў; часткі цела - пры апісанні жывёл; форма, колер, прызначэнне - пры апісанні рэчы і г.д.); прыметнікі для абазначэння сталых, пастаянных прымет (колеру, формы, памеру, якасцей, уласцівасцей і г.д.); дзеясловы ў форме 3 асобы множнага ліку цяперашняга часу для абазначэння ўстойлівых уласцівасцей і аб'ектыўнасці звестак (у навуковым і афіцыйным стылях) і г.д. Розныя граматычныя канструкцыі характэрны для статычнага і дынамічнага апісанняў: дзеясловы стану, месцазнаходжання (ёсць, было, маецца; знаходзіцца, размяшчаецца, віднеецца і інш.) і дзеясловы, якія перадаюць дзеянні, рухі, даючы характарыстыку прадмету (напрыклад, у апісаннях стану чалавека гэта дзеясловы, што характарызуюць псіхічны і фізічны стан чалавека: хвалявацца, весяліцца, сумаваць, радавацца, ганарыцца і інш.; у апісаннях з'яў прыроды - дзеясловы, якія перадаюць фазісныя змены стану або змены ступені якасці: насоўваліся, рабілася ўсё больш чорным, чуліся раскаты і г.д.).

На сінтаксічным узроўні для тэкстаў-апісанняў характэрны канструкцыі з іменнымі прэдыкатывамі, няпоўныя сказы, простыя і складаныя сказы са значэннем статычнасці дзеянняў і пералічальнай інтанацыяй. Напрыклад, у апiсанні памяшкання часта выкарыстоўваюцца элiптычныя i намiнатыўныя сказы, што звязана з тым, што прыметамi той цi iншай абстаноўкi выступаюць прадметы, якiя ствараюць гэту абстаноўку толькi сваёй наяўнасцю ў якiм-небудзь месцы, без указання на іх дзеяннi або стан: пры сцяне - столік; некалькі крэслаў, на сцяне паміж імі барометр. У апісанні чалавека пераважная роля належыць канструкцыям з іменнымі прэдыкатывамі: мая сяброўка вельмі прыгожая, разумная…. У тых выпадках, калі ацэнка чалавека пацвярджаецца доказамі (г.зн. у апісанне ўключаюцца элементы разважання), сінтаксічная будова тэксту ўскладняецца: прычынна-выніковыя сувязі паміж з'явамі перадаюцца з дапамогай складаназалежных сказаў (Мой дзед хоць і суровы, але справядлівы, бо…). Асаблівую ролю ў апісанні мясцовасці выконваюць акалічнасці месца, выражаныя прыслоўямі (злева, справа, ніжэй, непадалёку і інш.), і прыназоўнікава-склонавыя канструкцыі са значэннем прасторы і яе частак: непадалёку ад Маладзечна, за домам, на схіле ўзгорка…). У апісаннях прыроды пераважаюць аднасастаўныя сказы з агульным значэннем стану каго-небудзь або чаго-небудзь, выражаным безасабовымі, намінатыўнымі сказамі: Ціха ў лесе. Пахне вільгаццю, грыбамі. Цішыня.

Паводле спосабу выкарыстання вобразна-выяўленчых моўных сродкаў віды апісанняў таксама адрозніваюцца: у навуковым апісанні абмежавана функцыянаванне сродкаў моўнай выразнасці; для мастацкага апісання вобразна-выяўленчыя моўныя сродкі з'яўляюцца абавязковым кампанентам тэксту, а для публіцыстычнага стылю характэрна спецыфічнае выкарыстанне вобразнасці (з мэтай падкрэсліць, завастрыць пэўную думку, праблему, сацыяльную з'яву і г.д.). Для некаторых відаў апісання (напрыклад, памяшкання) у адрозненне ад іншых (прадмета, прыроды ці чалавека) не ўласціва выкарыстанне вобразных сродкаў, што тлумачыцца аб'ектыўнасцю звестак, характарам самога прадмета апісання.

Такім чынам, аналіз зместу, будовы і моўнага афармлення розных відаў апісанняў (прадмета, чалавека, мясцовасці, прыроды, памяшкання, дзеянняў і працэсаў) дазваляе не толькі вызначыць агульнае для ўсіх відаў апісанняў на ўзроўні адзінай тыпалагічнай схемы, але і абгрунтаваць спецыфіку працы над кожным з іх з улікам зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных асаблівасцей.

У другой главе “Метадычныя сродкі навучання стварэнню вучнямі тэкстаў-апісанняў розных відаў” аналізуюцца вучэбныя праграмы і вучэбныя дапаможнікі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з пункту погляду наяўнасці дастатковай асновы для развіцця маўленчай здольнасці вучняў ствараць тэксты-апісанні, выяўляецца зыходны ўзровень ведаў і ўменняў вучняў ствараць тэксты-апісанні, вызначаецца змест навучання і прыводзіцца тыпалогія практыкаванняў, накіраваных на фарміраванне ўменняў ствараць тэксты-апісанні розных відаў.

Аналіз вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове для 5 - 9 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання праводзіўся з мэтай выявіць: 1) якія асаблівасці тэксту і тыпу маўлення (апісанне) улічаны ў працы па развіцці маўлення вучняў, 2) ці мае традыцыйная методыка навучання дастатковую аснову для развіцця маўленчай здольнасці вучняў ствараць тэксты-апісанні розных відаў.

У вучэбных праграмах па беларускай мове, вучэбных дапаможніках у цэлым знайшлі адлюстраванне сучасныя дасягненні лінгвістыкі тэксту, аднак у іх ні на тэарэтычным, ні на практычным узроўнях не прасочваецца задача, як навучыць адрозніваць дынамічнае апісанне ад апавядання, не акцэнтуецца ўвага на спецыфіцы апісанняў у розных стылях. Недастаткова тэарэтычнага і практычнага матэрыялу для засваення вучнямі ведаў пра тэксты-апісанні і выпрацоўкі ў іх адпаведных уменняў. Праца праводзіцца на аснове інтуітыўнага асэнсавання тыпу маўлення (на падставе агульнага значэння апісання - даваць пералік прымет, якасцей, уласцівасцей), без уліку зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных асаблівасцей апісанняў розных відаў.

Змест навучання, накіраваны на фарміраванне ўменняў ствараць тэксты-апісанні, быў вызначаны ў залежнасці ад канкрэтнага віду апісання. Асноўныя тэарэтычныя звесткі ўключаюць: паняцце пра апісанне прадмета (рэчы, расліны, жывёлы), апісанне прадмета абагульненае (у навуковым і афіцыйным стылях) і канкрэтнае (у мастацкім стылі); паняцце пра апісанне памяшкання, паняцце “апісання ў апісанні” і г.д.; апісанне мастацкае, навуковае, афіцыйнае і публіцыстычнае; статычнае і дынамічнае апісанне; тыповая кампазіцыйная схема апісання як тыпу маўлення; спалучэнне ў тэксце элементаў розных тыпаў маўлення; моўныя сродкі, характэрныя для пэўнага віду апісання. Асноўныя зместавыя ўменні: прыводзіць найбольш поўны пералік прымет і ўласцівасцей аб'екта апісання ў навуковым і афіцыйным стылях, адбіраць найбольш характэрныя дэталі для мастацкага апісання; даваць цэласнае ўяўленне пра аб'ект апісання; перадаваць аўтарскія адносіны да таго, што апісваецца, і г.д.; кампазіцыйныя ўменні: падпарадкоўваць кампазіцыю тэксту-апісання адпаведнаму тыпу маўлення, прытрымлівацца паслядоўнасці ў апісанні асобных элементаў; не падмяняць апісанне апавяданнем; уводзіць элементы аднаго тыпу маўлення ў іншыя; лінгвастылістычныя ўменні выдзелены на лексіка-марфалагічным узроўні: умець выкарыстоўваць назоўнікі пэўных лексіка-семантычных груп (вочы, рукі, нос, твар - пры апісанні знешнасці чалавека; форма, колер, прызначэнне - пры апісанні рэчы і г.д.); прыметнікі для абазначэння сталых, пастаянных прымет (колеру, формы, памеру, якасцей, уласцівасцей і інш.); дзеясловы стану, месцазнаходжання для статычнага апісання і дзеясловы, якія перадаюць дзеянні, рухі, - у дынамічным апісанні і г.д., на сінтаксічным узроўні: ужываць канструкцыі з іменнымі прэдыкатывамі, няпоўныя сказы, простыя і складаныя сказы са значэннем статычнасці дзеянняў і пералічальнай інтанацыяй; пазбягаць аднастайнасці ў выкарыстанні сінтаксічных канструкцый для перадачы адносін паміж прыметамі апісання і іх якасцямі, уласцівасцямі і інш., на ўзроўні выкарыстання вобразна-выяўленчых сродкаў: дасягаць выразнасці і вобразнасці маўлення, ужываючы эпітэты, параўнанні, метафары для характарыстыкі аб'екта апісання, пазбягаць ацэначнасці і экспрэсіўнасці ў навуковых і афіцыйных апісаннях і г.д.

З мэтай выяўлення ўзроўню засваення вучнямі тэарэтычных звестак пра апісанне як тып маўлення і сфарміраванасці ўменняў ствараць тэксты-апісанні розных відаў быў праведзены канстатуючы эксперымент, у якім прынялі ўдзел 254 вучні 5 - 9 класаў. Эксперымент праходзіў у дзяржаўных установах адукацыі “Сярэдняя школа № 8 г. Мінска”, “Сярэдняя школа № 120 г. Мінска”, “Сярэдняя школа № 142 г. Мінска”, “Лужкаўская сярэдняя школа” (Віцебская вобласць), “Краснасельская сярэдняя школа” (Гродзенская вобласць).

У задачы эксперымента ўваходзіла: праверыць узровень засваення вучнямі тэарэтычных звестак пра апісанне як тып маўлення, выявіць сфарміраванасць уменняў ствараць тэксты-апісанні розных відаў.

Пры стварэнні вучнямі тэкстаў-апісанняў розных відаў былі выяўлены шматлікія недахопы. Так, у змесце выказванняў назіралася адсутнасць уменняў: выразна ўсведамляць адрасата і мэту выказвання; выбіраць дэталі ў залежнасці ад аб'екта апісання і стылю маўлення; даваць цэласнае ўяўленне пра аб'ект апісання; перадаваць свае адносіны да таго, што апісваецца, і іншыя недахопы.

У кампазіцыйнай будове тэкстаў праявіліся няўменні школьнікаў: падпарадкоўваць кампазіцыю апісання адпаведнаму тыпу маўлення і аўтарскай задуме; прытрымлівацца паслядоўнасці ў апісанні асобных элементаў; уводзіць элементы аднаго тыпу маўлення ў іншы (пры спалучэнні тыпаў маўлення).

У моўным афармленні выказванняў звяртае ўвагу адсутнасць уменняў: карыстацца лексічнымі сродкамі ў адпаведнасці з іх значэннямі (недакладнасць словаўжывання); забяспечваць у тэксце паслядоўнасць і звязнасць выкладу; ужываць канструкцыі з іменнымі прэдыкатывамі, няпоўныя сказы, простыя і складаныя сказы са значэннем статычнасці дзеянняў і пералічальнай інтанацыяй; пазбягаць неабгрунтаванага выкарыстання грувасткіх сінтаксічных канструкцый; дарэчна карыстацца вобразна-выяўленчымі моўнымі сродкамі для стварэння выразнасці тэксту і г.д.

Такім чынам, атрыманыя даныя пацвердзілі неабходнасць распрацоўкі і эксперыментальнай праверкі спецыяльнай методыкі, накіраванай на развіццё маўленчай здольнасці вучняў ствараць самастойныя тэксты-апісанні.

Тыпалогія практыкаванняў распрацавана з улікам зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных асаблівасцей тэкстаў-апісанняў, вызначанага зместу навучання і ўключае наступныя групы: 1) практыкаванні, звязаныя з засваеннем тэарэтычных звестак пра апісанні розных відаў (накіраваны на засваенне асноўных тэарэтычных звестак пра апісанне прадмета, чалавека, памяшкання, мясцовасці, прыроды, дзеянняў і працэсаў); 2) практыкаванні, звязаныя з фарміраваннем зместавых уменняў (маюць на мэце фарміраванне ўменняў адбіраць неабходныя дэталі для канкрэтнага віду апісання ў залежнасці ад маўленчай сітуацыі); 3) практыкаванні, звязаныя з фарміраваннем кампазіцыйных уменняў (садзейнічаюць асэнсаванню кампазіцыйнай схемы апісання як тыпу маўлення); 4) практыкаванні, звязаныя з фарміраваннем лінгвастылістычных уменняў (маюць на мэце засваенне моўных сродкаў на лексіка-марфалагічным, сінтаксічным і вобразна-выяўленчым узроўнях, якія характэрны для пэўнага віду апісання).

У трэцяй главе “Методыка навучання стварэнню вучнямі 5 - 9 класаў тэкстаў-апісанняў розных відаў” фармулююцца задачы навучальнага эксперымента, прыводзяцца практыкаванні, накіраваныя на засваенне вучнямі тэарэтычных звестак пра апісанні розных відаў і фарміраванне ўменняў ствараць тэксты-апісанні.

Распрацаваная намі методыка ўкаранялася ў практыку навучання беларускай мове ў тых установах агульнай сярэдняй адукацыі, дзе праходзіў канстатуючы эксперымент. Было вызначана 6 эксперыментальных класаў (115 вучняў), у якіх навучанне беларускай мове ажыццяўлялася ў адпаведнасці з прапанаванай намі методыкай, і 6 кантрольных класаў (113 вучняў), дзе навучанне адбывалася згодна з традыцыйнай практыкай.

Методыка навучання ўключае наступныя этапы:

- размеркаваная ў часе падрыхтоўка, калі: 1) на аснове міжпрадметных сувязей адбываецца назапашванне неабходных уражанняў, матэрыялу па тэме выказвання, з дапамогай пачуццёва-вобразных карцін ствараецца “атмасфера пагружэння ў вобраз”; 2) на працягу вывучэння пэўнага лінгвістычнага раздзела выпрацоўваюцца неабходныя камунікатыўныя ўменні, звязаныя з аналізам чужых і стварэннем уласных тэкстаў пэўнага тыпу, стылю і жанру, у тым ліку выкарыстоўваецца патэнцыял розных відаў дыктантаў, пераказаў і перакладаў, тэматыка якіх звязана з тэмай будучага ўласнага выказвання;

- асэнсаванне маўленчай сітуацыі (матыў, адрасат, задача і прадмет маўлення, асноўная думка, стыль, тып і жанр будучага выказвання), адбор матэрыялу, неабходнага для раскрыцця тэмы, аналіз асаблівасцей выкарыстання пэўных моўных сродкаў у тэкстах-апісаннях розных відаў і г.д.

Практыкаванні, звязаныя з засваеннем вучнямі тэарэтычных звестак пра апісанні розных відаў, уключалі заданні, накіраваныя на: 1) асэнсаванне паняцця апісання як тыпу маўлення: знаёмства з апісаннем як тыпам маўлення (прызначэнне і будова), адрозненне апісання, апавядання і разважання (паўтарэнне) (5 клас); паглыбленне паняцця пра апісанне: спосабы ўключэння апісанняў у тэкст (6 клас); паглыбленне паняцця пра апісанне: асаблівасці выкарыстання моўных сродкаў у тэкстах-апісаннях (8 клас); 2) асэнсаванне асаблівасцей апісанняў розных відаў: апісанне прадмета абагульненае (навуковы стыль) і канкрэтнае (мастацкі стыль), статычнае і дынамічнае (6 клас); апісанне знешнасці чалавека, апісанне-характарыстыка (статычнае) і стану чалавека (дынамічнае), апісанне чалавека навуковае, афіцыйнае і мастацкае (7 клас); апісанне мясцовасці статычнае і дынамічнае, мастацкае, навуковае і публіцыстычнае (7 клас); апісанне малюнкаў прыроды (статычнае) і з'яў прыроды (дынамічнае) (8 клас); апісанне памяшкання, паняцце “апісання ў апісанні”, апісанне памяшкання афіцыйнае, мастацкае і публіцыстычнае (8 клас); апісанне дзеянняў і працэсаў (9 клас).

Фарміраванне зместавых уменняў ажыццяўлялася праз навучанне адбору прымет для пэўнага віду апісання з мэтай стварэння цэласнага ўяўлення пра аб'ект апісання, перадачы аўтарскіх адносін да таго, што апісваецца.

Практыкаванні, звязаныя з адборам прымет для апісання пэўнага віду, уключалі прыкладна такія заданні: 1) параўнанне тэкстаў, выяўленне ступені ўпарадкаванасці прымет у кожным з іх; 2) пераканструяванне тэксту; 3) адгадванне і складанне загадак; 4) гульня “Пазнай хто/што”; 5) адбор дэталей для выказванняў на прапанаваную тэму; 6) складанне тэкстаў-мініяцюр на аснове прымет, 7) складанне тэкстаў-апісанняў розных відаў (у залежнасці ад сітуацыі маўлення).

Заданні да практыкаванняў, накіраваных на выпрацоўку ўменняў перадаваць аўтарскія адносіны да таго, што апісваецца, заключаліся ў: 1) выяўленні ў тэкстах аўтарскіх адносін да аб'екта апісання; 2) уключэнні ў выказванні аўтарскіх адносін; 3) удасканальванні тэксту з мэтай перадачы адносін да таго, што апісваецца (у залежнасці ад маўленчай сітуацыі).

Фарміраванне кампазіцыйных уменняў ствараць тэксты-апісанні розных відаў адбывалася шляхам асэнсавання тыповай кампазіцыйнай схемы апісання, магчымасцей спалучэння элементаў розных тыпаў маўлення ў тэксце.

Практыкаванні, звязаныя з асэнсаваннем будовы тэксту-апісання, змяшчалі заданні на: 1) размежаванне паняццяў “сэнсавая частка” і “абзац”; увядзенне паняцця “рамка тэксту”; 2) тыпалагічны аналіз тэксту (абгрунтаванне прыналежнасці тэксту да апісання); 3) складанне схем пэўных тэкстаў; 4) складанне плана тэксту; 5) суаднясенне плана (і/ці схемы) з тэкстам; 6) дапаўненне тэксту-апісання неабходнымі для гэтага тыпу часткамі.

Практыкаванні, накіраваныя на выпрацоўку ўмення прытрымлівацца паслядоўнасці ў апісанні асобных элементаў, заключаліся ў: 1) назіранні над паслядоўнасцю асобных элементаў апісання; 2) размяшчэнні сказаў у такім парадку, каб атрымаўся тэкст-апісанне; 3) удасканальванні выказванняў з непаслядоўнасцямі ў апісанні і іншыя.

Заданні да практыкаванняў, звязаных з выпрацоўкай уменняў уводзіць элементы аднаго тыпу маўлення ў іншы, прадугледжвалі: 1) аналіз спосабаў увядзення элементаў аднаго тыпу маўлення ў іншы; 2) увядзенне элементаў аднаго тыпу маўлення ў іншы; 3) працяг тэксту і іншыя.

Фарміраванню лінгвастылістычных уменняў ствараць тэксты-апісанні розных відаў спрыялі практыкаванні, звязаныя з моўным афармленнем тэксту-апісання на лексіка-марфалагічным, сінтаксічным і вобразна-выяўленчым узроўнях.

1. Заданні да практыкаванняў, накіраваных на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў (лексіка-марфалагічны ўзровень), прадугледжвалі: 1) працу з тэматычнай лексікай, неабходнай для апiсання пэўнага віду, напрыклад: мэбля (стол, канапа, крэсла, шафа, буфет), унутраныя элементы памяшкання (падлога, столь, сцены, вугал, калона, ніша), асвятляльныя прыборы (лямпа, бра, таршэр); 2) працу над асобнымі мікратэмамі (інфармацыйныя пакеты “вочы”, “вуліца” і інш.); 3) дыктант-пераклад; 4) падбор прыметнікаў-характарыстык да элементаў апісання пэўнага віду, напрыклад: памер прадмета (вялікі, маленькі …), яго форма (круглы, авальны …), колер (яркі, светлы…), прызначэнне (кухонны, пісьмовы…), прыналежнасць каму-небудзь (бабулін, бацькаў…) і г.д; 5) праца з памяткамі “Выкарыстанне моўных сродкаў пры стварэнні тэкстаў-апісанняў прадмета (памяшкання, мясцовасці…)” і іншыя.

2. Практыкаванні, звязаныя з узбагачэннем маўлення вучняў сінтаксічнымі канструкцыямі, якія характэрны для пэўнага віду апісання (сінтаксічны ўзровень), змяшчалі заданні, накіраваныя на: 1) працу з сінтаксічнымі канструкцыямі, характэрнымі для апісання пэўнага віду; 2) складанне словазлучэнняў, якія маглі б стаць асновай для апісання пэўнага віду; 3) перабудову неразвітых сказаў у развітыя, простых сказаў у сказы ўскладненай будовы (ці складаныя сказы); 4) рэдагаванне выказванняў і іншыя.

3. Заданні да практыкаванняў, накіраваных на выпрацоўку ўменняў карыстацца вобразна-выяўленчымі сродкамі мовы, заключаліся ў: 1) працы з карткамі-інфарматарамі (эпітэт, параўнанне, метафара і інш.); 2) выяўленні ў тэкстах-апісаннях розных відаў вобразна-выяўленчых моўных сродкаў, вызначэнні мэтазгоднасці іх ужывання; 3) узмацненні дакладнасці маўлення шляхам увядзення ў тэкст азначэнняў; 4) узмацненні вобразнасці маўлення шляхам увядзення ў тэкст эпітэтаў, параўнанняў, метафар і г.д.

Абагульнены якасна-колькасны аналіз тыповых недахопаў пры стварэнні вучнямі тэкстаў-апісанняў сведчыць пра ўзрастанне ўзроўню сфарміраванасці ўменняў ствараць тэксты-апісанні розных відаў: зместавыя ўменні: выбіраць дэталі ў залежнасці ад аб'екта апісання (61,3% - у эксперыментальных класах, 16,9% - у кантрольных класах), даваць цэласнае ўяўленне пра аб'ект апісання (адпаведна 72,5% і 18,2%), перадаваць свае адносіны да таго, што апісваецца (68,8% і 19,3%); кампазіцыйныя ўменні: падпарадкоўваць кампазіцыю апісання адпаведнаму тыпу маўлення і аўтарскай задуме (73,8% і 22,4%), прытрымлівацца паслядоўнасці ў апісанні асобных элементаў (86,8% і 12,3%), уводзіць адзін тып маўлення ў іншы (67,6% і 17,4%); лінгвастылістычныя ўменні: выкарыстоўваць назоўнікі як назвы рэчаў, паняццяў, прыметнікі для абазначэння прымет і ўласцівасцей прадмета; дзеясловы стану, месцазнаходжання для статычнага апісання і дзеясловы, якія перадаюць дзеянні, рухі, даючы характарыстыку аб'екта, у дынамічным апісанні (78,8% і 18,6%), пазбягаць аднастайнасці ў выкарыстанні сінтаксічных канструкцый для перадачы адносін паміж прыметамі апісання і іх якасцямі, уласцівасцямі (67,2% і 13,1%), дарэчы карыстацца вобразна-выяўленчымі моўнымі сродкамі для стварэння выразнасці тэксту (59,7% і 8,6%).

Такім чынам, распрацаваная методыка навучання стварэнню тэкстаў-апісанняў дазваляе істотна павысіць узровень сфарміраванасці ў вучняў 5 - 9 класаў уменняў ствараць тэксты-апісанні розных відаў.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

тэкст апісанне навучанне вучань

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

1. Апісанне - функцыянальна-сэнсавы тып маўлення, які ўяўляе сабой маналагічнае паведамленне з пералічэннем адначасовых ці пастаянных прымет пэўнага аб'екта (прадмета, памяшкання, чалавека і г.д.) і вызначаецца зместавымі, кампазіцыйнымі і лінгвастылістычнымі асаблівасцямі.

Суаднесенасць аб'екта апісання ў лінгвістыцы і літаратуразнаўстве дазволіла выдзеліць значымыя для методыкі навучання мове віды апісанняў (апісанне прадмета, памяшкання, чалавека, мясцовасці, прыроды, дзеянняў і працэсаў), на падставе чаго былі ўдакладнены віды апісанняў для практыкі навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: 5 клас - апісанне як тып маўлення; размежаванне апісання, апавядання і разважання (паўтарэнне); 6 клас - апісанне прадмета (рэчы, расліны, жывёлы) (раздзел “Прыметнік”), 7 клас - знешнасці і стану чалавека, апісанне-характарыстыка (“Дзеепрыметнік”), мясцовасці (“Прыслоўе”), 8 клас - малюнкаў і з'яў прыроды (“Аднасастаўныя сказы”), памяшкання (“Няпоўныя сказы”), 9 клас - дзеянняў і працэсаў (“Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі”) [4, 20].

2. Выяўленыя асаблівасці зместу, будовы і моўнага афармлення тэкстаў-апісанняў розных відаў (прадмета, памяшкання, чалавека, мясцовасці, прыроды, дзеянняў і працэсаў) дазволілі вызначыць не толькі агульнае для ўсіх відаў апісанняў на ўзроўні адзінай тыпалагічнай схемы, але і паказаць спецыфіку працы над кожным з іх на зместавым, кампазіцыйным і лінгвастылістычным узроўнях.

Зместавы кампанент тэкстаў-апісанняў заключаецца ў статычнасці, сінхроннасці (адначасовасці) прымет, упарадкаванасць якіх, іх групоўка, ступень паўнаты залежыць ад многіх фактараў: віду апісання, яго функцыі, стылю маўлення і інш. Пэўная дэталізацыя прымет характэрна для навуковага і афіцыйнага апісанняў, у мастацкім жа апісанні пералічваюцца не ўсе, а найбольш характэрныя (значымыя) прыметы, якія даюць уяўленне пра аб'ект апісання. Аўтарскія адносіны да таго, што (або хто) апісваецца, пэўная ацэнка адрознівае мастацкае апісанне. Уздзеянне на пачуццёва-вобразную сферу чытача прысутнічае і ў публіцыстычным апісанні, а для навуковых і афіцыйных апісанняў гэта не характэрна. Выбар дэталей залежыць і ад таго, статычнае гэта апісанне ці дынамічнае.

Кампазіцыйны кампанент апісанняў розных відаў падпарадкаваны пэўнай аўтарскай пазіцыі і залежыць ад тыповай кампазіцыйнай схемы тэксту-апісання, што, аднак, не выключае наяўнасці элементаў апавядання і разважання. Будова тэкстаў-апісанняў розных відаў характарызуецца пэўнай агульнасцю, некаторыя адхіленні ад тыповай схемы абумоўлены звычайна не відам апісання, а хутчэй задумай аўтара.

Лінгвастылістычныя асаблівасці тэкстаў-апісанняў у значнай меры вызначаюцца асаблівасцямі апісання як тыпу маўлення, для якога характэрна адначасовасць прымет, перадача імі знешняга выгляду аб'екта або яго ўнутраных якасцей, абазначэнне часовых або пастаянных уласцівасцей. Зыходзячы з асаблівасцей тэксту як функцыянальна-сэнсавага тыпу маўлення, моўныя сродкі, характэрныя для пэўнага віду апісання, аналізуюцца з улікам наступных узроўняў: лексіка-марфалагічнага, сінтаксічнага і вобразна-выяўленчага [4, 8, 10, 12, 14, 15, 17, 18, 20, 21].

3. Змест навучання, накіраваны на фарміраванне ўмення ствараць тэксты-апісанні, вызначаны ў залежнасці ад канкрэтнага віду апісання. Асноўныя тэарэтычныя звесткі: паняцце пра апісанне прадмета (рэчы, расліны, жывёлы), памяшкання, прыроды, мясцовасці, чалавека, дзеянняў і працэсаў; апісанне мастацкае, навуковае, афіцыйнае і публіцыстычнае, статычнае і дынамічнае; кампазіцыйная схема апісання як тыпу маўлення; спалучэнне ў тэксце элементаў розных тыпаў маўлення; моўныя сродкі, характэрныя для пэўнага віду апісання.

Асноўныя ўменні: зместавыя: выбіраць характэрныя дэталі ў залежнасці ад аб'екта апісання; даваць цэласнае ўяўленне пра аб'ект апісання; перадаваць аўтарскія адносіны да таго, што апісваецца, і інш.; кампазіцыйныя: падпарадкоўваць кампазіцыю апісання адпаведнаму тыпу маўлення і аўтарскай задуме; прытрымлівацца пэўнай паслядоўнасці ў апісанні асобных элементаў і інш.; лінгвастылістычныя: на лексіка-марфалагічным узроўні: выкарыстоўваць назоўнікі як назвы рэчаў, паняццяў, прыметнікі для абазначэння прымет і ўласцівасцей прадмета; дзеясловы стану, месцазнаходжання для статычнага апісання і дзеясловы, якія перадаюць дзеянні, рухі, даючы характарыстыку аб'екта, у дынамічным апісанні і інш.; на сінтаксічным узроўні: пазбягаць аднастайнасці ў выкарыстанні сінтаксічных канструкцый для перадачы адносін паміж прыметамі апісання і іх якасцямі, уласцівасцямі і інш.; выкарыстанне вобразна-выяўленчых сродкаў: дасягаць выразнасці і вобразнасці маўлення, ужываючы эпітэты, параўнанні, метафары ў мастацкім і публіцыстычным стылях; пазбягаць ацэначнасці і экспрэсіўнасці ў навуковых і афіцыйных апісаннях [19].

4. Вынікі канстатуючага эксперымента засведчылі пераважна нізкі зыходны ўзровень ведання вучнямі маўленчай тэорыі (паняцця апісання як тыпу маўлення, яго зместавых асаблівасцей, тыповай кампазіцыйнай схемы, моўных сродкаў, спосабу і сродкаў сувязі сказаў у тэксце-апісанні), ступень сфарміраванасці ўменняў ствараць тэксты-апісанні розных відаў.

Пры стварэнні вучнямі тэкстаў-апісанняў розных відаў былі выяўлены шматлікія недахопы. Так, у змесце выказванняў назіралася адсутнасць уменняў: выразна ўсведамляць адрасата і мэту выказвання; выбіраць дэталі ў залежнасці ад аб'екта апісання; даваць цэласнае ўяўленне пра аб'ект апісання; перадаваць свае адносіны да таго, што апісваецца, і інш. У кампазіцыйнай арганізацыі тэкстаў праявіліся наступныя няўменні: падпарадкоўваць кампазіцыю тэксту-апісання адпаведнаму тыпу маўлення; прытрымлівацца паслядоўнасці ў апісанні асобных элементаў; уводзіць апісанне ў іншыя тыпы маўлення і інш. У моўным афармленні выказванняў звяртае ўвагу адсутнасць уменняў: карыстацца лексічнымі сродкамі ў адпаведнасці з іх значэннямі (недакладнасць словаўжывання); забяспечваць у тэксце паслядоўнасць і звязнасць выкладу; пазбягаць неабгрунтаванага выкарыстання грувасткіх сінтаксічных канструкцый; дарэчна карыстацца вобразна-выяўленчымі моўнымі сродкамі для стварэння выразнасці тэксту і г.д. [6].

У практыцы навучання беларускай мове засваенне ведаў пра апісанне як тып маўлення, фарміраванне ўменняў ствараць тэксты-апісанні розных відаў (прадмета, памяшкання, мясцовасці, чалавека і інш.) адбываецца без апоры на зместавыя, кампазіцыйныя і лінгвастылістычныя асаблівасці тэкстаў-апісанняў, што сведчыць пра адсутнасць пэўнай сістэмы ў працы па фарміраванні ў вучняў уменняў ствараць тэксты-апісанні розных відаў.

5. Методыка навучання стварэнню тэкстаў-апісанняў розных відаў заснавана на вызначаным змесце навучання, улічвае зместавыя, кампазіцыйныя і лінгвастылістычныя (на лексіка-марфалагічным, сінтаксічным і вобразна-выяўленчым узроўнях) асаблівасці тэкстаў-апісанняў розных відаў і рэалізуецца праз сістэму практыкаванняў, накіраваных на: 1) засваенне вучнямі асноўных тэарэтычных звестак пра апісанне як тып маўлення, віды апісанняў (прадмета, памяшкання, чалавека, мясцовасці, прыроды, дзеянняў і працэсаў), асэнсаванне асаблівасцей статычнага і дынамічнага, спецыфікі мастацкага, навуковага, афіцыйнага і публіцыстычнага апісанняў; 2) фарміраванне зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных уменняў, звязаных са стварэннем тэкстаў-апісанняў розных відаў [1-3, 5, 7, 9, 13, 16].

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў

Методыка навучання стварэнню тэкстаў-апісанняў розных відаў з улікам зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных асаблівасцей знайшла адлюстраванне ў дапаможніку для настаўнікаў “Сачыненні-апісанні: тэорыя і практыка”.

Прапановы па ўдасканаленні вучэбных праграм па беларускай мове для 5 - 11 класаў (вызначэнне відаў апісанняў у кожным класе), перададзены ў лабараторыю гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі для разгляду рабочай групай па дапрацоўцы вучэбных праграм.

СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ ПА ТЭМЕ ДЫСЕРТАЦЫІ

Артыкулы ў навукова-метадычных часопісах

1. Ермаловіч, А.В. Апора на функцыянальна-сэнсавыя тыпы мовы пры навучанні ўменню будаваць сачыненні / А.В. Ермаловіч // Гуманитарно-экономический вестник. - 2002. - № 3. - С. 131-136.

2. Ермаловіч, А.В. Дыктант у сістэме навучання сачыненням / А.В. Ермаловіч // Роднае слова. - 2003. - № 4. - С. 60-64.

3. Ермаловіч, А.В. Навучанне школьнікаў сачыненням-апісанням з'яў прыроды / А.В. Ермаловіч // Беларуская мова i літаратура. - 2006. - № 5. - С. 13-24.

4. Ермаловіч, А.В. Псіхолага-педагагічныя перадумовы фарміравання ўменняў ствараць тэксты-апісанні / А.В. Ермаловіч // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2007. - № 1. - С. 134-139.

5. Ермаловіч, А.В. Падрыхтоўка да напісання сачынення-апісання прадмета / А.В. Ермаловіч // Роднае слова. - 2012. - № 5. - С. 60-63.

6. Ермаловіч, А.В. Узровень сфарміраванасці ўменняў вучняў ствараць тэксты-апісанні / А.В. Ермаловіч // Вестник МГИРО. - 2012. - № 4 (10). - С. 3-7.

7. Ермаловіч, А.В. Падрыхтоўчая праца пры навучанні сачыненням-апісанням / А.В. Ермаловіч // Роднае слова. - 2012. - № 3. - С. 51-53.

Артыкулы ў навуковых зборніках

8. Ермаловіч, А.В. Навучанне звязнай мове як працэс асэнсавання мадэлі тэксту / А.В. Ермаловіч // Коммуникативная компетенция : принципы, методы, приёмы формирования : сб. научн. ст. / под ред. Л.А. Муриной, Ф.М. Литвинко. - Минск : БГУ, 2002. Вып. 4. - С. 20-24.

9. Ермаловіч, А.В. Выкарыстанне дыктантаў пры падрыхтоўцы вучняў да напісання сачыненняў / А.В. Ермаловіч // Метадалагічныя і метадычныя аспекты выкладання мовы і літаратуры ў школе і ВНУ: зб навук. арт. памяці праф. В.У. Протчанкі; пад рэд. Л.А. Мурынай. - Вып. 1. - Мінск, 2002. - С. 19-24.

10. Ермаловіч, А.В. Апісанне як тып маўлення і яго ўжыванне ў тэкстах розных стыляў / А.В. Ермаловіч // Текст. Язык. Человек. Неделя русской филологии в Мозырском государственном педагогическом университете имени И.П. Шамякина : сб. науч. трудов : в 2 ч. / УО “МГПУ им. И.П. Шамякина”; редкол. : С.Б. Кураш (отв. ред.) [и др.]. - Мозырь, 2011. - Ч. 1. - C. 139-141.

Матэрыялы канферэнцый

11. Ермаловіч, А.В. Навучанне камунікацыі на ўроках беларускай мовы ў 8 класе / А.В. Ермаловіч // Коммуникативная компетенция: принципы, методы и приёмы формирования : материалы науч.-метод. семин., Минск, 4 апр. 2001 г. / Белорус. гос. ун-т; редкол. : Л.А. Мурина [и др.]. - Минск, 2001. - С. 13-18.

...

Подобные документы

  • Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.

    курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016

  • Змест та прынцыпы навучання сінтаксісу простага сказа. Асаблівасці вывучэння сінтаксісу простага сказа. Аналіз падручніка ў аспекце даследавання. Метады і прыёмы, стахастычная методыка вывучэння сінтаксісу простага сказ (дыдактычны сцэнарый урока).

    курсовая работа [4,4 M], добавлен 22.03.2016

  • Літаратурна спадчана Уладзіміра Караткевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Методыка выкладання рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" у 10 класе. Планы-канспекты ўрокаў па вывучэнні рамана.

    курсовая работа [128,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Способи навчання вимови на початковому ступені оволодіння усним мовленням. Імітативне відтворення, артикуляція звуків. Вправи для створення загальної напруженості мовного апарату та попередження пом'якшення англійських приголосних. Вірша та скоромовки.

    курсовая работа [597,6 K], добавлен 23.11.2013

  • Самакіраванне - структура, працэдура, працэс. Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу. Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці. Развіццё вучнёўскага самакіравання на прыкладзе гімназіі.

    реферат [38,6 K], добавлен 19.06.2002

  • Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

    дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.

    курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012

  • Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).

    дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013

  • Асноўныя псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Класіфікацыя дыдактычных гульняў. Прадстаўленасць у праграме "Пралеска" відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў.

    курсовая работа [1,4 M], добавлен 14.04.2013

  • Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.

    лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012

  • Месца творчасці Быкава ў сучаснай вучэбнай праграме для школы. План характарыстыкі героя. Сістэма урокаў па творчасці В. Быкава ў 9, 11 класах (на прыкладзе вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка). Біяграфічна звестка пра Васіля Быкава.

    курсовая работа [36,8 K], добавлен 01.03.2010

  • Ступені у вихованні (козацькому вишколі) національно свідомих козаків та берегинь: родинно-дошкільне, громадсько-родинне і родинно-шкільне виховання козаченяти та леліняти. Концепція, сутність і особливість, впровадження української козацької педагогіки.

    книга [1,4 M], добавлен 30.10.2009

  • Приклади схем проведення уроків за темами: ступені порівняння якісних прикметників, вживання апострофа, творчість Івана Франка, Леся Українка "Тиша морська", виразне читання віршів Т.Г. Шевченка, прикметник як частина мови та ін. теми.

    курсовая работа [35,9 K], добавлен 24.11.2008

  • Гейдельберзький університет як Найстаріший і найпрестижніший в Німеччини. Учені ступені першого щабля, присуджувані університетами Англії й Уельсу. Розподіл функцій між коледжами й університетами. Коротка історична довідка засування Сорбонни у Франції.

    презентация [28,5 M], добавлен 17.12.2012

  • Вивчення поняття, функцій та видів рольових ігор як засобу стимуляції та оптимізації уроку. Суть діалогічного мовлення. Методика використання рольової гри у процесі навчання діалогічного мовлення на середньому ступені середньої загальноосвітньої школи.

    курсовая работа [102,4 K], добавлен 10.06.2014

  • Ступені загальної середньої освіти і навчання іноземних мов. Психолого-педагогічна характеристика школярів на середньому етапі навчання. Розробка практичних рекомендацій щодо розвитку комунікативних навичок у школярів за допомогою діалогічного мовлення.

    курсовая работа [56,1 K], добавлен 30.11.2015

  • Навчання грамоті як особлива ступінь оволодіння первинними уміннями читання і письма, методика його реалізації та основні вимоги. Характеристика навчально-методичного комплексу з навчання грамоти. Ступені навчання читання і письма, вивчення звуків, букв.

    контрольная работа [36,6 K], добавлен 15.07.2009

  • Вивчення особливостей системи вищої освіти, яка може бути унітарною або бінарною, однорівневою або дворівневою. Вчені ступені у Великобританії та Німеччині. Вимоги вступу до ВНЗ, особливості навчального процесу. Роль Болонського процесу для систем освіти.

    реферат [30,6 K], добавлен 15.12.2012

  • Психологічні особливості молодших школярів. Характеристика аудіювання як виду мовленнєвої діяльності. Система вправ для навчання аудіювання школярів з урахуванням послідовності становлення мовних умінь і навичок в різних видах мовленнєвої діяльності.

    дипломная работа [1,4 M], добавлен 10.03.2013

  • Загальна характеристика методу проектів як способу рішення дидактичних задач. Специфіка використання методу проектів на уроках англійської мови на старшому ступені навчання. Розробка й апробування моделі організації проектної роботи "Man and Nature".

    дипломная работа [74,2 K], добавлен 25.01.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.