Методыка навучання беларускай мове на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу (10–11 класы)

Сутнасць лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання беларускай мове. Змест фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі як выніку рэалізацыі у навучанні лінгвакультуралагічнага падыходу. Методыка фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі.

Рубрика Педагогика
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 88,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

МЕТОДЫКА НАВУЧАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ НА АСНОВЕ ЛІНГВАКУЛЬТУРАЛАГІЧНАГА ПАДЫХОДУ (10-11 КЛАСЫ)

Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук

па спецыяльнасці 13.00.02 - тэорыя і методыка

навучання і выхавання (беларуская мова)

ЗЕЛЯНКО Вольга Уладзіміраўна

Мінск, 2010

Работа выканана ў навукова-метадычнай установе “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Навуковы кіраўнік - Валочка Ганна Міхайлаўна, доктар педагагічных навук, дацэнт, загадчык лабараторыі гуманітарнай адукацыі навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Афіцыйныя апаненты: Гамеза Ларыса Мікалаеўна, доктар педагагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Шахаб Вольга Васілеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, першы прарэктар прыватнай установы адукацыі “Жаночы інстытут ЭНВІЛА”.

Апаніруючая арганізацыя - установа адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”.

Абарона адбудзецца 02 снежня 2010 г. у 14.30 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.21 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасе: 220050, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 62; тэлефон вучонага сакратара 209-55-58.

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Аўтарэферат разасланы “01” лістапада 2010 г.

Вучоны сакратар савета

па абароне дысертацый,

кандыдат педагагічных навук, дацэнт Т.У. Ігнатовіч

КАРОТКІЯ ЎВОДЗІНЫ

Сучаснае асэнсаванне мэты навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах не абмяжоўваецца рамкамі развіцця ў вучняў навыкаў практычнага валодання мовай як сродкам зносін. Нарматыўнымі дакументамі - канцэпцыяй вучэбнага прадмета “Беларуская мова”, адукацыйным стандартам, вучэбнай праграмай - вызначаецца неабходнасць фарміравання ў вучняў лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі, пад якой разумеецца “ўсведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнацэннай камунікацыі” (адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская мова”). Рэалізацыю названай задачы забяспечвае зафіксаваны нарматыўнымі дакументамі лінгвакультуралагічны падыход да навучання мове.

Мова, дзякуючы сваёй кумулятыўнай функцыі, якая заключаецца ў назапашванні і захаванні культуразнаўчай інфармацыі, становіцца крыніцай узбагачэння духоўнага свету вучня, культурна-гістарычным асяроддзем, якое фарміруе адукаванага, высокамаральнага чалавека.

Ідэі аб узаемасувязі мовы і культуры, выказаныя выдатнымі вучонымі Ё.Л. Вайсгерберам, Р.В. Вінакурам, В. фон Гумбальтам, А.А. Лявонцьевым, Э. Сепірам, Л.У. Шчэрбам і інш., традыцыйна ў метадычнай навуцы асэнсоўваліся як выхаваўчы аспект навучання мове. Аднак сёння навучанне мове ў кантэксце культуры мае на мэце не толькі выхаванне ў вучняў станоўчых маральных якасцей, але і фарміраванне каштоўнасных адносін да мовы як першаэлемента культуры.

Праблема навучання мове ў кантэксце культуры, якая, пачынаючы з 70-х гадоў ХХ стагоддзя, звязвалася з выкладаннем рускай мовы як замежнай (Я.М. Верашчагін, В.Р. Кастамараў, Я.І. Пасаў, Ю.Я. Прохараў і інш.), у канцы ХХ - пачатку ХХІ стагоддзя актуалізавалася ў сувязі з развіццём лінгвістыкі, лінгвакультуралогіі, этналінгвістыкі, сацыялінгвістыкі і неабходнасцю адлюстравання іх дасягненняў у працэсе навучання роднай мове.

На сучасным этапе развіцця лінгваметодыкі абгрунтавана роля вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Руская мова” ў развіцці культуры вучняў і фарміраванні іх светапогляду, у навуковы ўжытак уведзены паняцці “лінгвакультуралагічны падыход”, “лінгвакультуралагічная кампетэнцыя” (А.А. Быстрова, Г.М. Валочка, Ф.М. Літвінка, Н.Л. Мішаціна, Л.А. Мурына, Л.І. Новікава, Л.А. Худзенка, М.Г. Яленскі і інш.); у працэс навучання беларускай і рускай мовам уводзяцца нацыянальна маркіраваныя моўныя адзінкі, якія перадаюць адметнасць беларускай моўнай карціны свету, культуразнаўчыя тэксты (Л.М. Гамеза, В.А. Ляшчынская, Г.І. Нікалаенка, Т.Ф. Новікава, З.У. Шведава і інш.).

Аднак вырашэнне праблемы навучання беларускай мове на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу патрабуе ўдакладніць метадычныя напрамкі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу; вызначыць змест фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі як выніку рэалізацыі ў навучанні лінгвакультуралагічнага падыходу; сфармуляваць прынцыпы навучання беларускай мове на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу, распрацаваць методыку фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў агульнаадукацыйных устаноў. Такім чынам, актуальнасць нашага даследавання абумоўлена:

§ неабходнасцю далучэння вучняў да каштоўнасцей нацыянальнай і сусветнай культуры, развіцця сродкамі мовы інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай і грамадзянскай культуры вучняў;

§ уключэннем у лінгваметадычны тэзаўрус паняццяў “лінгвакультуралагічны падыход”, “лінгвакультуралагічная кампетэнцыя” і недастатковай тэарэтычнай распрацаванасцю праблемы рэалізацыі названага падыходу ў навучанні беларускай мове;

§ патрэбай распрацаваць і ўкараніць у працэс навучання беларускай мове методыку фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў агульнаадукацыйных устаноў.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі (праектамі) і тэмамі. Тэма дысертацыі звязана з даследаваннямі лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі і распрацоўвалася ў межах дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў “Эканоміка і грамадства” (заданне “Распрацаваць сацыяльна-філасофскія і псіхолага-педагагічныя асновы развіцця культуры асобы ў сістэме бесперапыннай гуманітарнай адукацыі”, 2006-2010 гг., дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 20062798); галіновай навукова-тэхнічнай праграмы “Адукацыя і здароўе” (заданне “Распрацаваць навукова-метадычнае забеспячэнне гуманітарнай адукацыі ў кантэксце фарміравання ў вучняў грамадзянскай, духоўна-маральнай, камунікатыўнай і мастацкай культуры як сродку рэалізацыі асобасна арыентаванага і культуралагічнага падыходаў”, 2006-2008 гг., дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 20063636); галіновай навукова-тэхнічнай праграмы “Сучаснае адукацыйнае асяроддзе” (заданне “Распрацаваць змест, метады і сродкі гуманітарнай адукацыі ў сучасным адукацыйным асяроддзі”, 2009-2011 гг., дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 20091071).

Мэта і задачы даследавання. Мэта даследавання - вызначыць тэарэтычныя асновы лінгвакультуралагічнага падыходу і распрацаваць методыку яго ўкаранення ў працэс навучання беларускай мове (10-11 класы).

Пастаўленая мэта дасягаецца вырашэннем наступных задач:

§ раскрыць сутнасць лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання беларускай мове, вызначыць метадычныя напрамкі яго рэалізацыі;

§ вызначыць змест фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі як выніку рэалізацыі ў навучанні лінгвакультуралагічнага падыходу;

§ сфармуляваць прынцыпы навучання беларускай мове на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу;

§ выявіць зыходны ўзровень сфарміраванасці лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў 11 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання;

§ распрацаваць методыку фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў 10-11 класаў і праверыць яе эфектыўнасць пры навучанні беларускай мове.

Аб'ект даследавання - працэс навучання беларускай мове на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу.

Прадмет даследавання - методыка рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання беларускай мове (10-11 класы).

Выбар аб'екта і прадмета даследавання абумоўлены, з аднаго боку, значнасцю развіцця сродкамі вучэбнага прадмета “Беларуская мова” асобы, што ўсведамляе мову як феномен культуры, у якім адлюстраваны яе праяўленні, і валодае здольнасцю спасцігаць праз мову нацыянальную і сусветную культуру, а з другога - нераспрацаванасцю методыкі навучання беларускай мове на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону

1. Навучанне беларускай мове на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу забяспечвае ўсведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім адлюстраваны яе праяўленні; авалоданне мовай як сродкам спасціжэння нацыянальнай і сусветнай культуры; выпрацоўку здольнасці карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння працэсу маўленчых зносін. У адпаведнасці з сутнасцю лінгвакультуралагічнага падыходу намі вызначаны тры метадычныя напрамкі яго рэалізацыі: 1) засваенне вучнямі нацыянальна маркіраваных адзінак беларускай мовы; 2) спасціжэнне каштоўнасцей і рэалій нацыянальнай культуры; 3) навучанне беларускай мове ў дыялогу культур.

2. Мэтай і вынікам рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу з'яўляецца лінгвакультуралагічная кампетэнцыя, у складзе якой намі выдзелены тры кампаненты, што суадносяцца з трыма метадычнымі напрамкамі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу, - моўны, нацыянальна-культурны і міжкультурны кампаненты. Змест фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі ўключае тры групы культурна афарбаваных моўных сродкаў: 1) нацыянальна маркіраваныя адзінкі зместу фарміравання моўнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: назвы рэалій беларускай культуры; гаваркія словы; сталыя эпітэты; уласныя назвы; устойлівыя параўнанні; фразеалагізмы; прыказкі і прымаўкі; 2) моўныя адзінкі зместу фарміравання нацыянальна-культурнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: сімвалы нацыянальнай культуры; афарыстычныя выказванні стваральнікаў нацыянальнай культуры; культуразнаўчыя тэксты; 3) моўныя адзінкі зместу фарміравання міжкультурнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: безэквівалентная лексіка (у адносінах да рускай мовы); іншамоўныя лексічныя адзінкі; этыкетныя формулы.

3. Прынцыпамі навучання беларускай мове на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу з'яўляюцца прынцып навучання мове як феномену культуры (арыентуе на развіццё ў вучняў здольнасці інтэрпрэтаваць моўныя факты праз прызму культуры); прынцып культурна-моўнага дыялога (вызначае два шляхі навучання беларускай мове ў дыялогу культур: 1) вывучэнне моўных адзінак, у якіх адлюстраваны факты ўзаемадзеяння беларускай, рускай і іншых моў (дыялог на моўным узроўні); 2) спасціжэнне каштоўнасцей іншых культур пры навучанні беларускай мове (дыялог на культуралагічным узроўні)). Разам з традыцыйным прынцыпам апоры на этнакультуру, які прадугледжвае выкарыстанне ў якасці дыдактычнага матэрыялу культуразнаўчых тэкстаў, названыя прынцыпы карэлююць з трыма метадычнымі напрамкамі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу.

4. Вынікі канстатуючага эксперымента засведчылі пераважна нізкі зыходны ўзровень сфарміраванасці ў вучняў моўнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі (неразуменне большасцю вучняў значэнняў слоў - назваў рэалій беларускай культуры, няўменне прыводзіць уласныя прыклады гаваркіх слоў, няведанне беларускіх фразеалагізмаў, прыказак і інш.); нацыянальна-культурнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі (несфарміраванасць умення тлумачыць сэнс сімвалаў нацыянальнай культуры, няведанне аўтарства афарыстычных выказванняў пра беларускую мову, неразвітасць здольнасці здабываць з тэксту культуразнаўчую інфармацыю); міжкультурнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі (няўменне падбіраць да рускамоўных словазлучэнняў беларускія безэквівалентныя адпаведнікі, павярхоўнае веданне паходжання іншамоўных слоў - назваў культурных рэалій іншых народаў, няўменне падбіраць уласна беларускія адпаведнікі да рускамоўных формул маўленчага этыкету). Нізкі ўзровень сфарміраванасці ў вучняў лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі з'яўляецца вынікам фармальнага характару ўключэння ў падручнікі і вучэбныя дапаможнікі моўнага матэрыялу, у якім адлюстраваны праяўленні культуры, і адсутнасці сістэматычнага звароту да гэтага матэрыялу пры вывучэнні ўсіх раздзелаў курса беларускай мовы.

5. Методыка фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі заснавана на трох напрамках рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу, вызначаных змесце і прынцыпах навучання і рэалізуецца праз сістэму практыкаванняў, накіраваных на: 1) вывучэнне нацыянальна маркіраваных адзінак беларускай мовы (назваў рэалій нацыянальнай культуры, гаваркіх слоў, сталых эпітэтаў, уласных назваў, устойлівых параўнанняў, фразеалагізмаў, прыказак і прымавак); 2) спасціжэнне каштоўнасцей і рэалій нацыянальнай культуры (вывучэнне беларускіх культурных сімвалаў, афарыстычных выказванняў, культуразнаўчых тэкстаў); 3) навучанне беларускай мове ў дыялогу культур (вывучэнне беларускай безэквівалентнай лексікі (у адносінах да рускай мовы), іншамоўных лексічных адзінак, формул беларускага і рускага маўленчага этыкету).

Асабісты ўклад саіскальніка. У дысертацыі, якая з'яўляецца вынікам самастойнага даследавання аўтара, упершыню ў беларускай лінгваметодыцы:

§ выдзелены тры метадычныя напрамкі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання беларускай мове: 1) засваенне вучнямі нацыянальна маркіраваных адзінак беларускай мовы; 2) спасціжэнне каштоўнасцей і рэалій нацыянальнай культуры; 3) навучанне беларускай мове ў дыялогу культур;

§ вызначаны змест фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі, які знайшоў адлюстраванне ў адукацыйным стандарце вучэбнага прадмета “Беларуская мова” (2009);

§ распрацаваны дыдактычныя матэрыялы для дыягностыкі ўзроўню сфарміраванасці лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў (у тым ліку для ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі), якія могуць быць пакладзены ў аснову базы даных для правядзення рэспубліканскага маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі, выніковай атэстацыі вучняў.

Методыка фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў прайшла апрабацыю і знайшла адлюстраванне ў вучэбным дапаможніку “Беларуская мова” для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання (2009), вучэбнай праграме факультатыўных заняткаў для 10 класа “Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы”.

Уклад суаўтараў сумесна апублікаваных прац не мае непасрэдных адносін да адлюстравання вынікаў гэтага дысертацыйнага даследавання, выкананага саіскальнікам асабіста.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Вынікі даследавання апрабоўваліся на рэспубліканскіх навуковых і навукова-практычных канферэнцыях “Сучасныя падыходы да варыятыўнай моўнай і літаратурнай адукацыі” (Мінск, лістапад 2006 г.), “Актуальные направления методики преподавания русского языка в современной социокультурной ситуации” (Мінск, снежань 2007 г.), “Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі” (да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Г.М. Малажай) (Брэст, сакавік 2008 г.), “Каб жыло наша слова” (да 90-годдзя з дня нараджэння прафесара Ф.М. Янкоўскага) (Брэст, кастрычнік 2008 г.), “Народная культура: образовательный аспект” (Мінск, чэрвень 2009 г.), VI Танкаўскіх чытаннях (да 125-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа і 95-годдзя з дня нараджэння М. Танка) (Мінск, кастрычнік 2007 г.), VІІІ аспіранцкіх чытаннях “Актуальные проблемы педагогических исследований” (Мінск, красавік 2009 г.); ІІІ Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі “Славянские языки: системно-описательный и социокультурный аспекты исследования” (Брэст, лістапад 2007 г.), XVII і XVIІI Міжнародных навуковых канферэнцыях “Мова і культура” імя прафесара С. Бурагі (Кіеў, чэрвень 2008 г., чэрвень 2009 г.), V Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Текст. Язык. Человек” (Мазыр, май 2009 г.), Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Современная образовательная среда: приоритетные направления развития” (Мінск, кастрычнік 2009 г.), Міжнародным форуме русістаў “Современное языковое и литературное образование в СНГ: диалог между теорией и практикой” (Мінск, лістапад 2008 г.), ІІІ Міжнародным форуме русістаў краін СНД і Балтыі (Мінск, снежань 2009 г.). Асноўныя вынікі даследавання абмяркоўваліся на пасяджэннях лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі. Вынікі даследавання знайшлі адлюстраванне ў 31 публікацыі, з іх 15 адпавядаюць патрабаванням пункта 18 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеней і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь: 13 артыкулаў у рэцэнзаваных навуковых выданнях (6,8 а.а.), 2 артыкулы ў замежных навуковых выданнях (0,7 а.а.). Іншыя публікацыі па тэме, якія пацвярджаюць практычную значнасць дысертацыйнага даследавання: 1 вучэбны дапаможнік (1,9 а.а.), 2 вучэбна-метадычныя дапаможнікі (3,6 а.а.), 2 артыкулы ў навукова-метадычных часопісах (1 а.а.), 11 артыкулаў у зборніках навуковых прац, матэрыялаў канферэнцый (3 а.а.). Агульны аб'ём публікацый па тэме дысертацыі складае 17 а.а.

Структура і аб'ём дысертацыі. Тэкст дысертацыі складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі работы, трох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спісу і 7 дадаткаў. Поўны аб'ём дысертацыі складае 170 с., у тым ліку 6 табліц на 3 с., 17 ілюстрацый на 6 с., 7 дадаткаў на 33 с., бібліяграфічны спіс (120 назваў выкарыстаных крыніц і 31 назва публікацый саіскальніка) на 12 с.

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ

У першай главе “Метадалагічныя перадумовы рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах” даецца характарыстыка лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання беларускай мове, разглядаюцца метадычныя напрамкі яго рэалізацыі, вызначаецца змест фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў, фармулююцца прынцыпы рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу.

Лінгвакультуралагічны падыход заснаваны на кумулятыўнай функцыі мовы і накіраваны на ўсведамленне вучнямі мовы як феномена, у якім адлюстраваны праяўленні культуры, як сродку спасціжэння нацыянальнай і сусветнай культуры. Названы падыход забяспечвае, з аднаго боку, “уваходжанне” ў нацыянальную і сусветную культуру ў працэсе навучання беларускай мове і, з другога боку, авалоданне беларускай мовай на аснове спасціжэння культуры.

Тэарэтычную аснову лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання мове вызначаюць наступныя канцэптуальныя палажэнні: 1) мова (маўленне) і культура ў працэсе навучання ўзаемазвязаны; 2) мова - універсальны сродак спасціжэння культуры як сістэмы культурных норм і каштоўнасцей; 3) мова з'яўляецца культурна-гістарычным асяроддзем, якое фарміруе духоўную культуру вучняў.

Мэтай і вынікам рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу з'яўляецца лінгвакультуралагічная кампетэнцыя - усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, уменне карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнацэннай камунікацыі.

У беларускай лінгваметодыцы навучанне роднай мове ў кантэксце культуры першапачаткова звязвалася з уключэннем у школьныя падручнікі культурна афарбаваных моўных адзінак (Б. Тарашкевіч, Я. Лёсік, І. Пратасевіч, І. Самковіч), падачай тэарэтычнага матэрыялу ў гістарычным асвятленні (А. Багдановіч), выкарыстаннем тэкстаў у якасці дыдактычнага матэрыялу (К. Міцкевіч, В. Тэпін), зваротам да параўнальнага аналізу фактаў роднай і іншых моў (І. Замоцін, В. Самцэвіч).

Сучасныя дасягненні айчыннай лінгваметодыкі, звязаныя з праблемай рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання беларускай і рускай мовам у агульнаадукацыйных установах, знаходзяць адлюстраванне ў нарматыўных дакументах: канцэпцыях вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Руская мова”, адукацыйных стандартах, вучэбных праграмах, дзе, у прыватнасці, раскрываецца змест паняццяў “лінгвакультуралагічны падыход”, “лінгвакультуралагічная кампетэнцыя”.

У расійскай лінгваметодыцы (А.А. Быстрова і інш.) вылучаны два напрамкі ўзаемазвязанага вывучэння мовы і культуры: 1) навучанне мове ў кантэксце нацыянальнай культуры; 2) дыялог культур. З улікам таго, што ў беларускай лінгваметодыцы лінгвакультуралагічны падыход разглядаецца ў непасрэднай сувязі з усведамленнем вучнямі мовы як феномена культуры, у якім адлюстраваны яе праяўленні, намі вызначаны тры метадычныя напрамкі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу: 1) засваенне вучнямі нацыянальна маркіраваных адзінак беларускай мовы; 2) спасціжэнне каштоўнасцей і рэалій нацыянальнай культуры; 3) навучанне беларускай мове ў дыялогу культур.

Першы напрамак патрабуе спецыяльнай увагі да вывучэння моўных адзінак, у якіх адлюстраваны рэаліі беларускай гісторыі і культуры (талака, верашчака, моцны як дуб, скрывіўся як серада на пятніцу і інш.). Другі напрамак прадугледжвае ўключэнне ў змест прадмета “Беларуская мова” культуразнаўчых тэкстаў, на аснове зместу якіх адбываецца не толькі выпрацоўка моўных і камунікатыўных уменняў і навыкаў, але і асэнсаванне вучнямі культурнага вопыту народа (нацыянальных звычаяў і традыцый, духоўна-маральных каштоўнасцей, мастацкіх дасягненняў і г.д.). Трэці напрамак, фарміруючы ў вучняў уяўленне пра самабытнасць і ўнікальнасць беларускай мовы і культуры на фоне іх супастаўлення з мовамі і культурамі іншых народаў, спрыяе ўсведамленню адметнага і агульнага ў нацыянальных традыцыях, ладзе жыцця беларусаў і іншых народаў і выхаванню павагі да культурных каштоўнасцей народаў свету.

У адпаведнасці з трыма метадычнымі напрамкамі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу намі выдзелены тры групы культурна афарбаваных моўных сродкаў, уключэнне якіх у змест навучання беларускай мове забяспечвае фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў.

І. Нацыянальна маркіраваныя адзінкі зместу фарміравання моўнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: 1) назвы рэалій матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў (андарак, валачобнікі, дзяжа); 2) гаваркія словы, якія не толькі называюць прадметы, дзеянні, прыметы, але і характарызуюць іх (завушніца, заручыны, надвор'е); 3) традыцыйныя (сталыя) эпітэты (ніцая вярба, мядовая раса); 4) антрапонімы і тапонімы (Бондар, Заслаўе, Паперня); 5) устойлівыя параўнанні (працуе як чорны вол, учэпісты як пырнік); 6) фразеалагізмы (на пасад садзіць, шарварку адрабляць); 7) прыказкі і прымаўкі (Госць у хаце - Бог у хаце; Не проста пані, а пані Стоцкая).

ІІ. Моўныя адзінкі зместу фарміравання нацыянальна-культурнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: 1) сімвалы нацыянальнай культуры (валошка, бусел, зубр); 2) афарыстычныя выказванні стваральнікаў нацыянальнай культуры (“Беларусь - мая маці і мова, паветра і хлеб” (А. Вялюгін)); 3) культуразнаўчыя тэксты.

ІІІ. Моўныя адзінкі зместу фарміравання міжкультурнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: 1) безэквівалентная (у адносінах да рускай мовы) лексіка (бярозавік, маладзік, неруш); 2) іншамоўныя лексічныя адзінкі як знакі іншых культур (ікебана, каўбой, чардаш); 3) формулы маўленчага этыкету (бел. Сардэчна запрашаем! - рус. Добро пожаловать!).

У якасці прынцыпаў рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу пры навучанні беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах вызначаюцца прынцып навучання мове як феномену культуры і прынцып культурна-моўнага дыялога. Разам з агульнапрынятым у лінгваметодыцы прынцыпам апоры на этнакультуру ўказаныя прынцыпы карэлююць з трыма вышэйназванымі метадычнымі напрамкамі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу.

Прынцып навучання мове як феномену культуры прадугледжвае асэнсаванне вучнямі ўзаемасувязі мовы і культуры на аснове выяўлення культурнага фону (гістарычных падзей, фактаў культуры і да т.п.), што стаіць за нацыянальна маркіраванымі моўнымі адзінкамі. Рэалізацыя названага прынцыпу звязана з раскрыццём дэнататыўных і канататыўных значэнняў лексічных адзінак; выяўленнем паходжання слоў - назваў культурных рэалій, тапонімаў, фразеалагізмаў, прыказак і прымавак; аналізам унутранай формы характарыстычных слоў і да т.п.

Прынцып культурна-моўнага дыялога вызначае два шляхі навучання беларускай мове ў дыялогу культур: 1) вывучэнне моўных адзінак, у якіх адлюстраваны факты ўзаемадзеяння беларускай і іншых моў, пераважна рускай (дыялог на моўным узроўні); 2) спасціжэнне каштоўнасцей іншых культур (дыялог на культуралагічным узроўні).

Традыцыйны прынцып апоры на этнакультуру грунтуецца на шырокім выкарыстанні ў якасці дыдактычнага матэрыялу культуразнаўчых тэкстаў, што знаёмяць вучняў з гісторыяй і культурай Беларусі. Названы прынцып прадугледжвае таксама самастойнае стварэнне вучнямі культуразнаўчых тэкстаў розных тыпаў, стыляў і жанраў з апорай на даведачную літаратуру, сродкі масавай інфармацыі, уласны культурны вопыт; удзел у абмеркаванні нацыянальна-культурных праблем.

У другой главе “Зыходны ўзровень лінгвакультуралагічнага развіцця вучняў: канстатуючы эксперымент” аналізуюцца падручнікі па беларускай мове для 10-11 класаў агульнаадукацыйных устаноў з пункта погляду рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу, па выніках канстатуючага эксперымента вызначаецца зыходны ўзровень сфарміраванасці ў вучняў лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі, прыводзіцца тыпалогія практыкаванняў, накіраваных на фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў.

Аналіз падручнікаў па беларускай мове для 10-11 класаў праводзіўся з мэтай выявіць: а) у якой меры ў падручніках прадстаўлены кампаненты зместу фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі (колькасны аспект рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу); б) наколькі метадычны апарат падручнікаў спрыяе фарміраванню лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў (якасны аспект рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу).

У практычнай частцы падручнікаў у дастатковай меры прадстаўлены нацыянальна маркіраваныя адзінкі мовы (назвы культурных рэалій, гаваркія словы, тапонімы і інш.), культуразнаўчыя тэксты. Недахопы зместавага напаўнення падручнікаў звязаны з адсутнасцю тлумачальных слоўнікаў, дзе раскрываліся б значэнні слоў - назваў рэалій беларускай культуры; фальклорных тэкстаў, у якіх ужываюцца сталыя эпітэты, устойлівыя параўнанні; уласна беларускіх фразеалагізмаў; культуразнаўчых тэкстаў, у якіх паведамляецца пра сучасныя дасягненні ў галіне нацыянальнай культуры, і інш.

Ацэнка метадычнага апарату падручнікаў дазваляе канстатаваць, што ўключэнне ў іх моўнага матэрыялу, накіраванага на фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў, мае пераважна фармальны характар: пытанні і заданні да культуразнаўчых тэкстаў, як правіла, не спрыяюць асэнсаванню прыведзенай у іх інфармацыі; раскрыццё культурнага патэнцыялу тэкстаў, семантыкі і этымалогіі нацыянальна маркіраваных моўных адзінак ігнаруецца або разглядаецца як факультатыўная задача; знаёмства з нацыянальна маркіраванымі сродкамі мовы абмежавана рамкамі вывучэння лексікі і фразеалогіі, у выніку чаго не назіраецца сістэматычнага звароту да названых моўных адзінак пры вывучэнні іншых тэм курса мовы.

З мэтай выяўлення ўзроўню сфарміраванасці лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі ў вучняў 11 класа агульнаадукацыйных устаноў быў праведзены канстатуючы эксперымент, у якім прынялі ўдзел 258 чалавек. Даследаванне адбывалася ў сярэдніх агульнаадукацыйных школах № 46, 144 г. Мінска, № 2 г. Слоніма (Гродзенская вобласць), Верхнядзвінскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай сярэдняй школе № 1 (Віцебская вобласць), Брожскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе Бабруйскага раёна (Магілёўская вобласць).

Вучням было прапанавана выканаць 12 заданняў, распрацаваных у адпаведнасці са зместам фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі. Заданні былі накіраваны на: 1) праверку ведання вучнямі семантыкі нацыянальна маркіраваных адзінак беларускай мовы (моўны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі); 2) вызначэнне ўменняў спасцігаць праз мову каштоўнасці і рэаліі нацыянальнай культуры, здабываць з тэкстаў культуразнаўчую інфармацыю і карыстацца ёю пры стварэнні ўласных выказванняў (нацыянальна-культурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі); 3) выяўленне разумення вучнямі агульнага і адметнага ў беларускай і рускай мовах і культурах, ведання фактаў узаемадзеяння беларускай мовы і культуры з мовамі і культурамі іншых народаў (міжкультурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі).

Аналіз вынікаў канстатуючага эксперымента засведчыў пераважна нізкі ўзровень сфарміраванасці ў вучняў лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі. Так, значная частка вучняў не разумее значэнняў слоў - назваў рэалій беларускай культуры (43%), не можа прывесці прыклады гаваркіх слоў беларускай мовы (60,5%), не ўмее падбіраць да прапанаваных назоўнікаў сталыя эпітэты (69,4%), не здольна правільна і дарэчна ўжываць блізкія да параўнанняў анімістычныя метафары (37,6%), не ведае фразеалагізмаў з нацыянальна-культурным кампанентам значэння (57,4%), не можа растлумачыць сэнс прыказак, паходжанне якіх звязана з айчыннай гісторыяй, і не ведае беларускіх парэмій, у складзе якіх ёсць тапонімы (84,1%) (моўны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі). Пераважная большасць вучняў не разумее сэнсу сімвалаў нацыянальнай культуры (74,8%), не ведае аўтараў афарыстычных выказванняў (88,8%), не арыентуецца ў беларускіх народных абрадах і традыцыях (79,1%) (нацыянальна-культурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі). Вучні паказалі няўменне падбіраць да рускамоўных словазлучэнняў беларускія безэквівалентныя адпаведнікі (60,5%), недастатковае веданне паходжання іншамоўных слоў - назваў культурных рэалій народаў свету (15,1%), няўменне падбіраць уласна беларускія адпаведнікі да рускамоўных этыкетных формул (67,4%) (міжкультурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі).

Па выніках канстатуючага эксперымента сярод яго ўдзельнікаў было выдзелена 4 групы: 1) вучні з высокім узроўнем сфарміраванасці лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі (3,5%); 2) вучні з дастатковым узроўнем сфарміраванасці лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі (10,1%); 3) вучні з сярэднім узроўнем сфарміраванасці лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі (24,8%); 4) вучні з нізкім узроўнем сфарміраванасці лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі (61,6%).

Такім чынам, атрыманыя даныя пацвердзілі неабходнасць распрацоўкі і эксперыментальнай праверкі спецыяльнай методыкі фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі пры навучанні беларускай мове.

Тыпалогія практыкаванняў, накіраваных на фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў агульнаадукацыйных устаноў, распрацавана ў адпаведнасці з трыма напрамкамі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу і ўключае тры адпаведныя групы метадычных сродкаў: 1) метадычныя сродкі фарміравання моўнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі (практыкаванні, звязаныя з вывучэннем назваў рэалій нацыянальнай культуры, гаваркіх слоў, сталых эпітэтаў, уласных назваў (тапонімаў і антрапонімаў), устойлівых параўнанняў, фразеалагізмаў, прыказак і прымавак); 2) метадычныя сродкі фарміравання нацыянальна-культурнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі (практыкаванні, звязаныя з вывучэннем сімвалаў нацыянальнай культуры, афарыстычных выказванняў стваральнікаў нацыянальнай культуры, аналізам культуразнаўчых тэкстаў); 3) метадычныя сродкі фарміравання міжкультурнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі (практыкаванні, звязаныя з вывучэннем беларускай безэквівалентнай лексікі (у адносінах да рускай мовы), іншамоўных лексем, этыкетных формул).

У трэцяй главе “Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі ў вучняў 10-11 класаў агульнаадукацыйных устаноў” фармулююцца задачы навучальнага эксперымента, апісваецца методыка фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў 10-11 класаў у адпаведнасці з трыма напрамкамі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу.

Распрацаваная намі методыка ўкаранялася ў практыку навучання беларускай мове ў тых агульнаадукацыйных установах, дзе праходзіў канстатуючы эксперымент. Было вызначана 6 эксперыментальных класаў (133 вучні), у якіх навучанне беларускай мове ажыццяўлялася ў адпаведнасці з прапанаванай намі методыкай, і 6 кантрольных класаў (129 вучняў), дзе навучанне адбывалася згодна з традыцыйнай практыкай.

Засваенне вучнямі нацыянальна маркіраваных адзінак беларускай мовы (моўны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі) адбывалася пры вывучэнні ўсіх раздзелаў курса беларускай мовы ў 10-11 класах.

Практыкаванні, звязаныя з вывучэннем назваў рэалій нацыянальнай культуры, уключалі заданні, накіраваныя на: 1) раскрыццё лексічных значэнняў слоў - назваў культурных рэалій (устанаўленне адпаведнасці паміж словамі і іх лексічнымі значэннямі; тлумачэнне сэнсу ўстойлівых моўных адзінак з кампанентамі - назвамі культурных рэалій; падбор сінонімаў да такіх слоў; складанне “сэнсавых схем” слоў; аналіз унутранай формы слоў); 2) вызначэнне слоў па лексічных значэннях (вызначэнне мнагазначных слоў і амонімаў па лексічных значэннях; устаўка ў сказ прапушчаных слоў - назваў культурных рэалій); 3) тэматычную групоўку слоў (вызначэнне, да якой тэматычнай групы адносяцца словы - назвы культурных рэалій; дапаўненне тэматычнай групы слоў уласнымі прыкладамі; знаходжанне сярод прапанаваных слоў тых, што ўтвараюць пэўную тэматычную групу); 4) складанне энцыклапедычнага артыкула на прапанаваную тэму.

Заданні да практыкаванняў, звязаных з вывучэннем гаваркіх слоў, прадугледжвалі: 1) раскрыццё лексічных значэнняў гаваркіх слоў (устанаўленне адпаведнасці паміж гаваркімі словамі і іх лексічнымі значэннямі; тлумачэнне сэнсу такіх слоў); 2) вызначэнне гаваркіх слоў па лексічных значэннях; 3) словаўтваральны разбор гаваркіх слоў; 4) аналіз лінгвакультуразнаўчых тэкстаў, у якіх ужываюцца гаваркія словы (аналіз унутранай формы ўжытых у тэксце гаваркіх слоў; абгрунтаванне выказанай у тэксце думкі; устаўка ў тэкст прапушчаных гаваркіх слоў).

Практыкаванні, звязаныя з вывучэннем сталых эпітэтаў, змяшчалі заданні, накіраваныя на: 1) размежаванне сталых эпітэтаў і слоў, ужытых у прамым значэнні; 2) знаходжанне ў сказах сталых эпітэтаў; 3) знаходжанне сярод прапанаваных эпітэтаў сталых.

Заданні да практыкаванняў, звязаных з вывучэннем уласных назваў (тапонімаў і антрапонімаў), заключаліся ў: 1) адгадванні тапанімічных загадак; 2) утварэнні жаночых імёнаў ад аднакаранёвых мужчынскіх; 3) вызначэнні прозвішчаў, якія паходзяць ад прапанаваных слоў; 4) тлумачэнні сэнсу літаратурных псеўданімаў; 5) раскрыцці сэнсу характарыстычных прыдаткаў у назвах народных свят; 6) аналізе лінгвакультуразнаўчых тэкстаў, у якіх паведамляецца пра беларускія тапонімы (абгрунтаванне выказанай у тэксце думкі; словаўтваральны разбор ужытых у тэксце тапонімаў; працяг незавершанага тэксту).

Практыкаванні, звязаныя з вывучэннем устойлівых параўнанняў, уключалі заданні, накіраваныя на: 1) тлумачэнне вобразнай асновы параўнанняў; 2) устанаўленне адпаведнасці паміж часткамі ўстойлівых параўнанняў; 3) падбор да прапанаваных дзеясловаў магчымых параўнанняў; 4) вызначэнне анімістычных метафар па лексічных значэннях; 5) рэканструкцыю лінгвакультуразнаўчага тэксту, прысвечанага народным параўнанням.

Заданні да практыкаванняў, звязаных з вывучэннем фразеалагізмаў, прадугледжвалі: 1) тлумачэнне значэння і паходжання фразеалагізмаў; 2) выяўленне “схаваных” у прыказках фразеалагізмаў; 3) устаўку ў фразеалагізмы прапушчаных кампанентаў; 4) стылістычную характарыстыку фразеалагізмаў; 5) вызначэнне асаблівасцей ужывання фразеалагізмаў у тэксце.

Практыкаванні, звязаныя з вывучэннем прыказак і прымавак, змяшчалі заданні, накіраваныя на: 1) тлумачэнне сэнсу алегарычных прыказак; 2) характарыстыку маўленчых сітуацый, у якіх могуць ужывацца пэўныя прыказкі і прымаўкі; 3) вызначэнне рыс нацыянальнага характару беларусаў, адлюстраваных у прыказках; 4) аднаўленне прыказак па апорных словах.

Спасціжэнню вучнямі каштоўнасцей і рэалій нацыянальнай культуры (нацыянальна-культурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі) спрыялі вывучэнне сімвалаў нацыянальнай культуры, аналіз афарыстычных выказванняў, культуразнаўчых тэкстаў.

Практыкаванні, звязаныя з вывучэннем сімвалаў нацыянальнай культуры, уключалі заданні, накіраваныя на: 1) раскрыццё сімвалічнага сэнсу паняццяў з прасторы культуры; 2) дапаўненне сказаў культуразнаўчай інфармацыяй; 3) аналіз культуразнаўчых тэкстаў (тлумачэнне сэнсу сімвалаў нацыянальнай культуры; устаўка ў тэкст прапушчаных слоў - назваў нацыянальных сімвалаў; дапаўненне тэксту лінгвакультуразнаўчымі звесткамі).

Заданні да практыкаванняў, звязаных з вывучэннем афарыстычных выказванняў стваральнікаў нацыянальнай культуры, заключаліся ў: 1) тлумачэнні сэнсу афарыстычных выказванняў; 2) стварэнні вучнямі ўласных вусных і пісьмовых выказванняў на прапанаваную тэму; 3) ілюстраванні пэўных тэарэтычных палажэнняў афарыстычнымі выказваннямі; 4) пацвярджэнні або абвяржэнні сфармуляванай у выказванні думкі; 5) пабудове ланцужкоў “Афарызм - аўтар - сэнс - сінанімічная прыказка”.

Практыкаванні, звязаныя з аналізам культуразнаўчых тэкстаў, змяшчалі пытанні і заданні, накіраваныя на: 1) раскрыццё семантыкі ўжытых у тэксце нацыянальна маркіраваных моўных адзінак (словаўтваральны разбор слоў - назваў культурных рэалій; устанаўленне адпаведнасці паміж назвамі прадметаў матэрыяльнай культуры і іх прызначэннем; апісанне прадметаў матэрыяльнай культуры; тлумачэнне сэнсу аманімічных агульных і ўласных назоўнікаў); 2) аналіз змешчанай у тэксце культуразнаўчай інфармацыі; 3) суаднясенне прыведзеных у тэксце культуразнаўчых звестак з беларускімі парэміямі; 4) стварэнне вучнямі ўласных выказванняў па аналогіі з прыведзенымі ў тэксце культуразнаўчымі звесткамі; 5) устаўку ў тэкст гіперспасылак; 6) лінгвакультуралагічную характарыстыку ключавога слова тэксту.

Навучанне беларускай мове ў дыялогу культур (міжкультурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі) ажыццяўлялася шляхам вывучэння безэквівалентных слоў (у адносінах да рускай мовы), іншамоўных лексем (слоў, фразеалагізмаў, прыказак і прымавак), этыкетных формул.

Практыкаванні, звязаныя з вывучэннем беларускай безэквівалентнай лексікі (у адносінах да рускай мовы), уключалі заданні, накіраваныя на: 1) падбор да прапанаваных слоў беларускай мовы рускамоўных адпаведнікаў (устанаўленне адпаведнасці паміж беларускімі безэквівалентнымі словамі і рускімі выразамі; знаходжанне сярод паронімаў безэквівалентнага слова; вызначэнне безэквівалентнага значэння мнагазначнага слова; знаходжанне ў сказах і тэкстах безэквівалентных слоў); 2) утварэнне безэквівалентных слоў пэўнай словаўтваральнай мадэлі па ўзоры.

Заданні да практыкаванняў, звязаных з вывучэннем іншамоўных лексем, прадугледжвалі: 1) раскрыццё семантыкі і этымалогіі іншамоўных слоў (падрыхтоўка паведамленняў на тэму “З біяграфіі слоў”; тлумачэнне значэння слова зыходзячы з яго паходжання); 2) вызначэнне міжмоўных амонімаў і паронімаў па лексічных значэннях; 3) падбор беларускіх адпаведнікаў да фразеалагізмаў, прыказак рускай мовы; 4) аналіз лінгвакультуразнаўчых тэкстаў (тлумачэнне значэння і паходжання ўжытых у тэксце іншамоўных тапонімаў; устанаўленне адпаведнасці паміж іншамоўнымі словамі і назвамі краін, культуру якіх яны характарызуюць; аналіз вобразаў, пакладзеных у аснову фразеалагізмаў).

Практыкаванні, звязаныя з вывучэннем формул маўленчага этыкету, змяшчалі заданні, накіраваныя на: 1) падбор беларускіх адпаведнікаў да рускамоўных этыкетных формул; 2) устанаўленне адпаведнасці паміж ветлівымі пажаданнямі і іх адрасатам; 3) устаўку ў сказы прапушчаных займеннікаў ты або Вы; 4) вызначэнне краін, у культуры якіх прыняты пэўныя формы звароту; 5) аналіз лінгвакультуразнаўчых тэкстаў, у якіх паведамляецца пра спецыфіку маўленчых паводзін прадстаўнікоў іншых культур.

Аналіз вынікаў навучання ў эксперыментальных і кантрольных класах паказаў эфектыўнасць распрацаванай намі методыкі (малюнак).

Малюнак Узроўні сфарміраванасці лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі ў вучняў эксперыментальных і кантрольных класаў

Вучні эксперыментальных класаў у параўнанні з вучнямі кантрольных класаў прадэманстравалі значна лепшае разуменне семантыкі нацыянальна маркіраваных моўных адзінак, уменне выяўляць культурны фон, які стаіць за імі, здольнасць адэкватна ўжываць іх у маўленні (моўны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі); веданне беларускай нацыянальнай культуры, здольнасць здабываць з тэкстаў культуразнаўчую інфармацыю і карыстацца ёю пры стварэнні ўласных выказванняў (нацыянальна-культурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі); разуменне агульнага і адметнага ў беларускай і рускай мовах, веданне каштоўнасцей іншых культур, якія знайшлі адлюстраванне ў беларускай мове (міжкультурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі).

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

1. Лінгвакультуралагічны падыход да навучання беларускай мове грунтуецца на яе кумулятыўнай функцыі і накіраваны на ўсведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім адлюстраваны яе праяўленні; авалоданне мовай як сродкам спасціжэння нацыянальнай і сусветнай культуры; выпрацоўку здольнасці карыстацца культуразнаўчымі звесткамі ў працэсе маўленчых зносін.

У адпаведнасці з сутнасцю лінгвакультуралагічнага падыходу намі вызначаны тры метадычныя напрамкі яго рэалізацыі (у адрозненне ад расійскіх вучоных, якія выдзяляюць два напрамкі ўзаемазвязанага вывучэння мовы і культуры - навучанне рускай мове ў кантэксце рускай культуры; дыялог культур): 1) засваенне вучнямі нацыянальна маркіраваных адзінак беларускай мовы (патрабуе спецыяльнай увагі да вывучэння моўных сродкаў, у якіх адлюстраваны рэаліі і факты беларускай гісторыі і культуры); 2) спасціжэнне каштоўнасцей і рэалій нацыянальнай культуры (прадугледжвае аналіз культуразнаўчых тэкстаў, на аснове зместу якіх адбываецца асэнсаванне вучнямі культурнага вопыту беларускага народа); 3) навучанне беларускай мове ў дыялогу культур (фарміруе ў вучняў уяўленне пра самабытнасць і ўнікальнасць беларускай мовы і культуры на фоне іх супастаўлення з мовамі і культурамі іншых народаў) [5-7; 10; 15; 19; 20; 25; 27].

2. Мэтай і вынікам рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу з'яўляецца лінгвакультуралагічная кампетэнцыя вучняў, у складзе якой намі выдзелены тры кампаненты, што суадносяцца з трыма метадычнымі напрамкамі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу: 1) моўны кампанент (веданне вучнямі семантыкі нацыянальна маркіраваных адзінак беларускай мовы; уменне выяўляць культурны фон, які стаіць за нацыянальна маркіраванымі моўнымі сродкамі; здольнасць адэкватна ўжываць іх у маўленні); 2) нацыянальна-культурны кампанент (уменне здабываць з тэкстаў культуразнаўчую інфармацыю і карыстацца ёю пры стварэнні ўласных выказванняў; здольнасць спасцігаць праз беларускую мову каштоўнасці і рэаліі нацыянальнай культуры); 3) міжкультурны кампанент (веданне агульнага і адметнага ў беларускай і рускай мовах, фактаў узаемадзеяння беларускай і іншых моў; здольнасць спасцігаць праз беларускую мову каштоўнасці сусветнай культуры).

Змест фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі ўключае тры групы моўных адзінак:

1) нацыянальна маркіраваныя адзінкі зместу фарміравання моўнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: назвы рэалій матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў (батлейка, верашчака); гаваркія словы (завіруха, настольнік); сталыя эпітэты (шаўковая трава, шчыры бор); уласныя назвы - антрапонімы і тапонімы (Рымар, Замасточча); устойлівыя параўнанні (глухі як цецярук, надзьмуўся як кавальскі мех); фразеалагізмы (за дзедам шведам, як жару ўхапіўшы); прыказкі і прымаўкі, у якіх адлюстраваны факты айчыннай гісторыі і нацыянальнай культуры (Таго на кут, у каго мазалі цвярдзейшыя);

2) моўныя адзінкі зместу фарміравання нацыянальна-культурнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: сімвалы нацыянальнай культуры (зубр, папараць-кветка); афарыстычныя выказванні стваральнікаў нацыянальнай культуры; культуразнаўчыя тэксты;

3) моўныя адзінкі зместу фарміравання міжкультурнага кампанента лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: безэквівалентная (у адносінах да рускай мовы) лексіка (дзядзькаванне, знерухомець); іншамоўныя лексічныя адзінкі як знакі іншых культур (карыда, фрау); формулы маўленчага этыкету (бел. Як маешся? - рус. Как поживаешь?) [6; 8; 15; 16; 18; 20; 22; 23; 27-29].

3. Вызначаныя намі прынцыпы навучання беларускай мове на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу - прынцып навучання мове як феномену культуры і прынцып культурна-моўнага дыялога - разам з традыцыйным прынцыпам апоры на этнакультуру карэлююць з трыма метадычнымі напрамкамі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу. Прынцып навучання мове як феномену культуры прадугледжвае асэнсаванне вучнямі ўзаемасувязі мовы і культуры на аснове выяўлення культурнага фону, які стаіць за нацыянальна маркіраванымі моўнымі адзінкамі. Прынцып культурна-моўнага дыялога вызначае два напрамкі навучання беларускай мове ў дыялогу культур: 1) дыялог на моўным узроўні, звязаны з выяўленнем адметнага і агульнага ў беларускай, рускай і іншых мовах; 2) дыялог на культуралагічным узроўні, заснаваны на спасціжэнні вучнямі каштоўнасцей іншых культур пры навучанні беларускай мове. Прынцып апоры на этнакультуру рэалізуецца праз выкарыстанне ў якасці дыдактычнага матэрыялу культуразнаўчых тэкстаў, мэтанакіраванае раскрыццё іх культурнага патэнцыялу, стварэнне вучнямі ўласных культуразнаўчых тэкстаў розных тыпаў, стыляў і жанраў [15; 19; 20].

4. Вынікі канстатуючага эксперымента засведчылі пераважна нізкі зыходны ўзровень сфарміраванасці ў вучняў лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі (61,6% вучняў). Заданні эксперымента, распрацаваныя ў адпаведнасці з трыма метадычнымі напрамкамі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу, дазволілі вызначыць сфарміраванасць / несфарміраванасць у вучняў лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі шляхам выяўлення: а) разумення вучнямі значэнняў слоў - назваў рэалій беларускай культуры; здольнасці прыводзіць прыклады гаваркіх слоў; умення падбіраць да назоўнікаў сталыя эпітэты і інш. (моўны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі); б) здольнасці тлумачыць сэнс сімвалаў нацыянальнай культуры; ведання аўтарства афарыстычных выказванняў; умення здабываць з тэксту культуразнаўчую інфармацыю (нацыянальна-культурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі); в) умення падбіраць да рускамоўных словазлучэнняў беларускія безэквівалентныя адпаведнікі; ведання паходжання іншамоўных слоў; здольнасці падбіраць уласна беларускія адпаведнікі да рускамоўных формул маўленчага этыкету (міжкультурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі).

Нізкі ўзровень сфарміраванасці ў вучняў лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі з'яўляецца вынікам фармальнага характару ўключэння ў падручнікі моўнага матэрыялу, у якім адлюстраваны праяўленні культуры, і адсутнасці сістэматычнага звароту да гэтага матэрыялу пры вывучэнні ўсіх раздзелаў курса беларускай мовы [4; 9; 17].

5. Методыка фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі заснавана на трох метадычных напрамках рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу, вызначаных змесце і прынцыпах навучання і рэалізуецца праз сістэму практыкаванняў, накіраваных на: 1) вывучэнне нацыянальна маркіраваных адзінак беларускай мовы (моўны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі); 2) спасціжэнне каштоўнасцей і рэалій нацыянальнай культуры (нацыянальна-культурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі); 3) навучанне беларускай мове ў дыялогу культур (міжкультурны кампанент лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі).

Першая група практыкаванняў звязана з вывучэннем: а) назваў рэалій нацыянальнай культуры (раскрыццё лексічных значэнняў слоў - назваў культурных рэалій; вызначэнне слоў па лексічных значэннях і інш.); б) гаваркіх слоў (словаўтваральны разбор гаваркіх слоў; аналіз лінгвакультуразнаўчых тэкстаў, у якіх ужываюцца гаваркія словы, і інш.); в) сталых эпітэтаў (размежаванне сталых эпітэтаў і слоў, ужытых у прамым значэнні; знаходжанне ў сказах сталых эпітэтаў і інш.); г) уласных назваў (вызначэнне прозвішчаў, якія паходзяць ад прапанаваных слоў; аналіз лінгвакультуразнаўчых тэкстаў, у якіх паведамляецца пра беларускія тапонімы, і інш.); д) устойлівых параўнанняў (тлумачэнне вобразнай асновы параўнанняў і інш.); е) фразеалагізмаў (выяўленне “схаваных” у прыказках фразеалагізмаў і інш.); ж) прыказак і прымавак (аднаўленне прыказак па апорных словах і інш.).

Другая група практыкаванняў звязана з вывучэннем: а) сімвалаў нацыянальнай культуры (раскрыццё сімвалічнага сэнсу паняццяў з прасторы культуры і інш.); б) афарыстычных выказванняў (пабудова ланцужкоў “Афарызм - аўтар - сэнс - сінанімічная прыказка” і інш.); в) культуразнаўчых тэкстаў (устаўка ў тэкст гіперспасылак і інш.).

Трэцяя група практыкаванняў звязана з вывучэннем: а) беларускай безэквівалентнай (у адносінах да рускай мовы) лексікі (падбор да прапанаваных слоў беларускай мовы рускамоўных адпаведнікаў і інш.); б) іншамоўных лексічных адзінак (вызначэнне міжмоўных амонімаў і паронімаў па лексічных значэннях і інш.); в) формул маўленчага этыкету (аналіз лінгвакультуразнаўчых тэкстаў, у якіх паведамляецца пра спецыфіку маўленчых паводзін прадстаўнікоў іншых культур, і інш.) [1-3; 11-15; 20-24; 26; 29-31].

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў

Змест фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў знайшоў адлюстраванне ў адукацыйным стандарце вучэбнага прадмета “Беларуская мова”. Заданні канстатуючага і навучальнага эксперыментаў, накіраваныя на вызначэнне ўзроўню сфарміраванасці лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў, могуць быць выкарыстаны як дыдактычныя матэрыялы для ажыццяўлення розных відаў і форм кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” і пакладзены ў аснову базы даных для правядзення маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі (у межах выканання задання 01 праграмы “Сучаснае адукацыйнае асяроддзе”).

...

Подобные документы

  • Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.

    курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016

  • Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.

    лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012

  • Змест та прынцыпы навучання сінтаксісу простага сказа. Асаблівасці вывучэння сінтаксісу простага сказа. Аналіз падручніка ў аспекце даследавання. Метады і прыёмы, стахастычная методыка вывучэння сінтаксісу простага сказ (дыдактычны сцэнарый урока).

    курсовая работа [4,4 M], добавлен 22.03.2016

  • Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.

    курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

    дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.

    дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012

  • Літаратурна спадчана Уладзіміра Караткевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Методыка выкладання рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" у 10 класе. Планы-канспекты ўрокаў па вывучэнні рамана.

    курсовая работа [128,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры. Аналіз дапаможнікаў па літаратуры для настаўнікаў. Характарыстыка дапаможніка "Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе". Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва.

    курсовая работа [35,0 K], добавлен 01.03.2010

  • Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).

    дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013

  • Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.

    курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Паняцце "блізкароднасны білінгвізм". Асаблівасці навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове. Навучанне дзяцей беларускаму маўленню на занятках. Аналіз праграммы "Пралеска", вопыта работы дзіцячага сада па развіцці ў дашкольнікаў беларускага маўлення.

    курсовая работа [34,4 K], добавлен 23.08.2013

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

  • Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.

    реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.

    реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.

    реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.

    контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Працэсы этнiчнай эмансiпацыi народаў і росту нацыянальных рухаў ў XIX стагодзі. Складаны шлях беларускага этнасу да станаўлення нацыi сучаснага тыпу. Тэрыторыя фармiравання беларускай нацыi. Дзейнасць збiральнiкаў фальклору, гiсторыкаў і этнографаў.

    реферат [32,9 K], добавлен 19.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.