Методыка фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў у працэсе навучання беларускай мове (V–VI класы)
Напрамкі, падыходы і прынцыпы фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі. Камунікатыўны патэнцыял сродкаў навучання беларускай мове ў V–VI класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, крытэрыі ацэнкі сфарміраванасці базавых ведаў.
Рубрика | Педагогика |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.08.2018 |
Размер файла | 99,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Аўтарэферат
дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук
Методыка фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў у працэсе навучання беларускай мове (V-VI класы)
Агульная характарыстыка работы
Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі (праектамі) і тэмамі. Дысертацыйнае даследаванне звязана з навукова-даследчай дзейнасцю:
1) лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі ў межах галіновай навукова-тэхнічнай праграмы «Адукацыя і здароўе», заданне «Распрацаваць навукова-метадычнае забеспячэнне гуманітарнай адукацыі ў кантэксце фарміравання ў вучняў грамадзянскай, духоўна-маральнай, камунікатыўнай і мастацкай культуры як сродку рэалізацыі асобасна арыентаванага і культуралагічнага падыходаў» (2006-2008 гг.), дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 20063636;
2) кафедры беларускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава ў межах выканання дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння», заданне «Беларуская мова як этнакультурная з'ява ў сінхраніі і дыяхраніі» (2006-2010 гг.), дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 20062096; «Агульнанацыянальныя і рэгіянальныя моўныя працэсы ў камунікатыўнай прасторы Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць», заданне «Этнапрастора беларускіх рэгіёнаў у мове і культуры: мінулае і сучаснасць» (2011-2015 гг.), дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 20111545.
Мэта і задачы даследавання. Мэта даследавання - вызначыць тэарэтычныя асновы і распрацаваць методыку фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V-VI класаў, праверыць яе эфектыўнасць у працэсе вывучэння асноўных раздзелаў сістэматычнага курса беларускай мовы.
Дасягненне пастаўленай мэты патрабуе вырашэння наступных задач:
1) вызначыць асноўныя напрамкі, падыходы і прынцыпы фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі;
2) распрацаваць сістэму базавых ведаў і ўменняў для фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі ў адпаведнасці з яе асноўнымі структурнымі кампанентамі;
3) вызначыць камунікатыўны патэнцыял сродкаў навучання беларускай мове ў V-VI класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі; распрацаваць крытэрыі ацэнкі сфарміраванасці базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі і вызначыць зыходны ўзровень іх сфарміраванасці ў вучняў V-VI класаў;
4) распрацаваць методыку фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў і праверыць яе эфектыўнасць пры навучанні беларускай мове ў V-VI класах.
Аб'ект даследавання: працэс фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў пры навучанні беларускай мове ў V-VI класах ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання.
Прадмет даследавання: методыка фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў у працэсе навучання беларускай мове ў V і VI класах.
Выбар аб'екта і прадмета даследавання абумоўлены наступнымі фактарамі: па-першае, важна, каб у працэсе вывучэння беларускай мовы ў V-VI класах вучні засвоілі змест вучэбнага прадмета «Беларуская мова» ў камунікатыўным аспекце, бо менавіта на гэтых этапах выкладаюцца асноўныя раздзелы беларускай мовы - фанетыка і арфаэпія, графіка і арфаграфія, лексіка і фразеалогія, марфеміка і словаўтварэнне, марфалогія, падаюцца прапедэўтычныя звесткі з сінтаксісу. Па-другое, прынцып пераемнасці і перспектыўнасці навучання беларускай мове на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі дае магчымасць развіваць лексіка-граматычныя і маўленчыя веды і ўменні і ў сваю чаргу стварае аснову для камунікатыўнага развіцця вучняў. Таму пры мэтанакіраванай арганізацыі навучання беларускай мове ў V-VI класах магчыма стварыць трывалыя асновы - базавыя веды і ўменні - для фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў.
Палажэнні, якія выносяцца на абарону:
1. Фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў ажыццяўляецца на аснове двух метадычных напрамкаў: засваенне базавых ведаў камунікатыўнай кампетэнцыі і авалоданне базавымі ўменнямі камунікатыўнай кампетэнцыі.
Базавыя веды камунікатыўнай кампетэнцыі - гэта моўныя, маўленчыя і ўласна камунікатыўныя факты і з'явы, на аснове якіх адбываецца засваенне моўных нормаў, маўленчых паняццяў і ўласна камунікатыўных правіл вербальных паводзін. Базавыя ўменні камунікатыўнай кампетэнцыі - гэта здольнасць вучняў на аснове засвоеных ведаў выконваць тэарэтычныя і практычныя дзеянні - аперыраваць моўнымі сродкамі ў працэсе маўлення і наладжваць камунікатыўны кантакт пры суразмоўніцтве.
Тэарэтычныя асновы фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі забяспечваюць сістэмна-функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны і кампетэнтнасны падыходы. Фарміраванне базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прынцыпамі ўзаемасувязі фарміравання базавых моўных, маўленчых і ўласна камунікатыўных ведаў і ўменняў; камунікатыўнай функцыянальнасці моўных адзінак і маўленчых паняццяў; стварэння камунікатыўна-маўленчых сітуацый; камунікатыўнай крэатыўнасці і актыўнасці навучання. У адпаведнасці з імі забяспечваецца засваенне моўнай нормы праз разгляд функцый моўных адзінак; усведамленне таго, як адбіраюцца і працуюць адзінкі і законы мовы ў рэальнай маўленчай камунікацыі. У выніку адбываецца авалоданне беларускай мовай як сродкам паўнавартаснага суразмоўніцтва, што неабходна ва ўмовах білінгвізму.
2. Базавыя веды і ўменні камунікатыўнай кампетэнцыі суадносяцца з яе асноўнымі кампанентамі - моўным, маўленчым і ўласна камунікатыўным. Сістэма базавых моўных ведаў і ўменняў (звесткі пра функцыянальныя адзінкі беларускай мовы і правілы іх ужывання) грунтуецца на разглядзе моўных адзінак з пазіцыі асаблівасцей іх функцыянавання і ўдзелу ў перадачы сэнсу выказвання, узаемадзеяння з элементамі розных узроўняў мовы. Базавыя маўленчыя веды і ўменні (маўленчыя паняцці, уменні маўленчай дзейнасці, усведамленне камунікатыўных якасцей маўлення) ствараюць аснову для разумення вучнямі сітуацыі маўлення, якая дыктуе выбар лексічных адзінак для выказвання згодна з камунікатыўнам намерам. Уласна камунікатыўныя веды і ўменні (засваенне правілаў маўленчых пводзін, прадуцыраванне ўласных выказванняў) выяўляюць камунікатыўны патэнцыял беларускай мовы і вызначаюць авалоданне ёй як сродкам зносін у розных сітуацыях суразмоўніцтва.
3. Аналіз зместу навучання паказаў, што падручнікі па беларускай мове для V і VI класаў скіроўваюць вучняў на засваенне мовы як сістэмы, аднак вучэбны матэрыял, накіраваны на фарміраванне базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі, носіць несістэмны характар, што не садзейнічае авалоданню мовай як сродкам зносін. Крытэрыі вызначэння ўзроўню сфарміраванасці базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў суадносныя з яе асноўнымі кампанентамі: крытэрый якасці адбору моўных сродкаў (моўны кампанент); крытэрый маўленчай кампетэнцыі выказвання, крытэрыі колькасна-інфармацыйны, якасна-інфармацыйны і камунікатыўнай мэтазгоднасці маўлення (маўленчы кампанент); сацыякультурны і этыка-прагматычны крытэрыі (уласна камунікатыўны кампанент). Зафіксаваны нездавальняючы ўзровень сфарміраванасці базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў тлумачыцца як адсутнасцю актыўнай маўленчай практыкі ў рэальным маўленчым асяроддзі (сямейна-побытавыя зносіны, суразмоўніцтва з аднагодкамі), так і недастатковым камунікатыўным патэнцыялам падручнікаў, у якіх не ўлічаны ўзровень маўленчага развіцця вучняў, адсутнасцю ўласна камунікатыўных звестак у праграме і адпаведна ў вучэбных дапаможніках.
4. Методыка фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V-VI класаў грунтуецца на падыходах, прынцыпах, распрацаваным змесце базавых ведаў і ўменняў і ўключае сістэму спецыяльных практыкаванняў. Камунікатыўна-моўныя практыкаванні фарміруюць базавыя моўныя ўменні і нормы ўжывання адзінак розных узроўняў мовы ў маўленні, што садзейнічае правільнасці афармлення выказвання ў пэўнай сітуацыі; камунікатыўна-маўленчыя практыкаванні садзейнічаюць як свядомаму, так і імпліцытнаму засваенню сутнасці маўленчых паняццяў, фарміраванню базавых уменняў маўленчай дзейнасці і ўсведамленню камунікатыўных якасцей маўлення; сістэма ўласна камунікатыўных практыкаванняў накіравана на свядомае авалоданне спосабамі выражэння камунікатыўнага намеру згодна з правіламі маўленчых паводзін у розных сітуацыях маўлення, формул маўленчага этыкету і сацыяльна маркіраваных маўленчых адзінак. На аснове базавых моўных, маўленчых і ўласна камунікатыўных ведаў і ўменняў адбываецца мэтанакіраванае фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў.
Прапанаваная методыка фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі садзейнічае авалоданню беларускай мовай як сродкам зносін і аптымізацыі працэсу навучання беларускай мове.
Асабісты ўклад саіскальніка. Дысертацыя з'яўляецца вынікам самастойнага даследавання аўтара, у якім:
1) вызначаны тэарэтычныя асновы - напрамкі (засваенне базавых ведаў камунікатыўнай кампетэнцыі і авалоданне базавымі ўменнямі камунікатыўнай кампетэнцыі), падыходы (сістэмна-функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны і кампетэнтнасны) і прынцыпы (узаемасувязі фарміравання базавых моўных, маўленчых і ўласна камунікатыўных ведаў і ўменняў; камунікатыўнай функцыянальнасці моўных адзінак і маўленчых паняццяў; стварэння камунікатыўна-маўленчых сітуацый; камунікатыўнай крэатыўнасці і актыўнасці навучання) фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў;
2) распрацаваны змест фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі - сістэма базавых моўных, маўленчых і ўласна камунікатыўных ведаў і ўменняў у адпаведнасці з асноўнымі структурнымі кампанентамі камунікатыўнай кампетэнцыі (моўным, маўленчым, уласна камунікатыўным);
3) вызначаны камунікатыўны патэнцыял сродкаў навучання беларускай мове ў V-VI класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі; распрацаваны крытэрыі ацэнкі сфарміраванасці базавых моўных (крытэрый якасці адбору моўных сродкаў), маўленчых (крытэрыі маўленчай кампетэнцыі выказвання, колькасна-інфармацыйны, якасна-інфармацыйны і камунікатыўнай мэтазгоднасці маўлення) і ўласна камунікатыўных (сацыякультурны і этыка-прагматычны крытэрыі) ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі і выяўлены зыходны ўзровень іх сфарміраванасці ў вучняў V-VI класаў;
4) распрацавана методыка фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V-VI класаў, якая грунтуецца на вызначаных напрамках, падыходах, прынцыпах, змесце і рэалізуецца сістэмай камунікатыўна-моўных, камунікатыўна-маўленчых і ўласна камунікатыўных практыкаванняў.
Методыка фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V-VI класаў прайшла эксперыментальную праверку і знайшла адлюстраванне ў вучэбна-метадычным дапаможніку «Развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў пры вывучэнні беларускай мовы (5 - 6 класы)» з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010) для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.
Вывады і вынікі працы выкарыстоўваюцца ў працэсе навучання беларускай мове ў V-VI класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ў сістэме павышэння кваліфікацыі настаўнікаў-філолагаў, курсе методыкі выкладання беларускай мовы ў ВНУ.
Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Вынікі даследавання апрабоўваліся на навукова-практычных канферэнцыях выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў ВДУ імя П.М. Машэрава (2005-2013 гг.); рэспубліканскіх навуковых і навукова-практычных канферэнцыях: «Актуальныя праблемы выкладання беларускай мовы на сучасным этапе» (Мінск, красавік 2005 г.), «Креативные подходы в организации образовательного процесса» (Гомель, снежань 2007 г.), «Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі» (Брэст, сакавік 2008 г., сакавік 2013 г.), «Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: праблемы, перспектывы» (Мінск, красавік 2010 г.), «Система менеджмента качества в современном университете: достижения, проблемы и перспективы» (Віцебск, чэрвень 2010 г.), «Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце» (Віцебск, кастрычнік 2010 г.), «Нацыянальна-культурны кампанент у дыялектнай і літаратурнай мове» (Брэст, кастрычнік 2012 г.). Міжнародных канферэнцыях: ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Пісьменнік - мова - стыль» (Мінск, верасень, 2005 г.), VІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства, літаратуразнаўства, культуралогія» (Віцебск, красавік 2006 г.), V Міжнароднай канферэнцыі «Мова - Літаратура - Культура» (Мінск, лістапад 2006 г.), ІV Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Текст. Язык. Человек» (Мазыр, май 2007 г.), Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Куляшоўскія чытанні» (Магілёў, красавік 2009 г.), V міжнароднай навуковай канферэнцыі «Текст. Язык. Человек» (Мазыр, май 2009 г.), VІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства і літаратуразнаўства» (Віцебск, кастрычнік 2009 г.), Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Актуальные проблемы современного гуманитарного познания» (Віцебск, кастрычнік 2009 г.), Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі «Формирование языковой компетенции в процессе профессиональной подготовки специалистов: традиции, новации, опыт внедрения современных технологий обучения» (Мінск, сакавік 2011 г.); Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальные проблемы приграничных районов Беларуси и Российской Федерации» (Віцебск, май 201 г.), ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Педагогические инновации: традиции, опыт, перспективы» (Віцебск, 3 мая 2012 г.); ІХ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства, літаратуразнаўства і культуралогія» (Віцебск, лістапад 2013 г.).
Асноўныя вынікі даследавання абмяркоўваліся на пасяджэннях лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Апублікаванасць вынікаў дысертацыі. Вынікі даследавання знайшлі адлюстраванне ў 41 публікацыі, з якіх 9 (5,2 аўт. арк.) адпавядаюць патрабаванням пункта 18 «Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеней і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь». Іншыя навуковыя публікацыі па тэме пацвярджаюць практычную значнасць дысертацыйнага даследавання: 1 вучэбна-метадычны дапаможнік (6,04 аўт. арк.), 3 метадычныя дапаможнікі (7,55 аўт. арк.), 28 артыкулаў у зборніках навуковых прац і матэрыялаў канферэнцый (6,2 аўт. арк.).
Структура і аб'ём дысертацыі. Структура дысертацыі абумоўлена мэтай, задачамі, характарам аб'екта, прадмета даследавання. Тэкст дысертацыі складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі работы, трох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спісу і 3 дадаткаў. Поўны аб'ём дысертацыі складае 192 с., у тым ліку 3 табліцы на 13 с., 7 малюнкаў на 3 с., 3 дадаткі на 52 с., бібліяграфічны спіс (137 назваў выкарыстаных крыніц і 41 назва публікацый саіскальніка) на 15 с. У дадатках змешчаны 16 табліц на 14 с. і 3 малюнкі на 2 с.
Асноўны змест дысертацыі
беларускі кампетэнцыя камунікатыўны навучанне
У першай главе «Тэарэтычныя асновы фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі» абгрунтоўваюцца асноўныя напрамкі і тэарэтычныя падыходы методыкі фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі, разглядаюцца метадычныя прынцыпы, вызначаецца змест фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V-VI класаў.
У працах замежных лінгваметадыстаў адзначаецца, што камунікатыўная кампетэнцыя - гэта здольнасць забяспечваць моўнымі сродкамі маўленчыя паводзіны ў працэсе суразмоўніцтва, ствараць і ўспрымаць выказванне ў адпаведнасці з мэтай, сферай і сітуацыяй маўлення, наладжваць кантакт з суразмоўцамі і ўключацца ў маўленчую дзейнасць. Авалоданне вучнямі беларускай мовай як сродкам зносін будзе адбывацца па меры паступовага фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі, пры гэтым базай з'яўляюцца моўныя сродкі, а вяршыняй - камунікатыўныя ўменні. Таму асноўнымі напрамкамі вучэбнай дзейнасці вызначаем засваенне базавых ведаў камунікатыўнай кампетэнцыі і авалоданне базавымі ўменнямі камунікатыўнай кампетэнцыі. Разам з гэтым неабходна ўдакладніць змест яе базавых адзінак - ведаў і ўменняў.
Базавыя веды камунікатыўнай кампетэнцыі - гэта моўны, маўленчы і ўласна камунікатыўны матэрыял, факты і з'явы, на аснове якіх адбываецца засваенне моўных нормаў, маўленчых паняццяў і ўласна камунікатыўных правіл вербальных паводзін. Базавыя ўменні камунікатыўнай кампетэнцыі - гэта здольнасць вучняў на аснове засвоеных ведаў выконваць тэарэтычныя і практычныя дзеянні - аперыраваць моўнымі сродкамі ў працэсе маўлення і наладжваць камунікатыўны кантакт пры суразмоўніцтве. Прымаючы пад увагу асаблівасці навучання беларускай мове на сучасным этапе развіцця моўнай сітуацыі і падзяляючы думку пра структуру камунікатыўнай кампетэнцыі як упарадкаванае аб'яднанне кампанентаў, лічым неабходным вызначыць комплекс базавых ведаў і ўменняў, якія адпавядаюць кампанентам камунікатыўнай кампетэнцыі (моўнаму, маўленчаму, уласна камунікатыўнаму) і адсутнічаюць у вучэбнай праграме па беларускай мове ІІ ступені навучання.
Тэарэтычныя асновы працэсу фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вызначаюцца сістэмна-функцыянальным, камунікатыўна-дзейнасным і кампетэнтнасным падыходамі. Сістэмна-функцыянальны падыход накіроўвае да функцыянальнай прэзентацыі моўных адзінак і падводзіць да разумення таго, як яны ўзаемадзейнічаюць у маўленні. Камунікатыўна-дзейнасны падыход патрабуе стварэння для вучняў спецыяльных умоў для актыўнай асобасна значымай маўленчай дзейнасці. Кампетэнтнасны падыход вызначае фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі на аснове ўзаемасувязі моўнага, маўленчага і ўласна камунікатыўнага зместу навучання. Уменні паўнавартаснай камунікацыі на беларускай мове набываюцца ў практычнай вучэбнай дзейнасці, дзе сродкі вучэбнай дзейнасці - веды і ўменні - становяцца сродкамі фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў.
Фарміраванне базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі ажыццяўляецца на аснове наступных прынцыпаў: прынцып узаемасувязі фарміравання базавых моўных, маўленчых і ўласна камунікатыўных ведаў і ўменняў, які патрабуе цэласнага ўспрымання сістэмы мовы як сродку адлюстравання рэчаіснасці, выражэння думак і авалодання формамі і правіламі суразмоўніцтва; прынцып камунікатыўнай функцыянальнасці моўных адзінак і маўленчых паняццяў, які вызначае разгляд моўных фактаў і з'яў не ізалявана, а ў сістэме парадыгматычных і сінтагматычных сувязей, характарызуючы іх змест, будову і функцыі ў залежнасці ад камунікатыўнай задачы, тыпу і стылю выказвання. Прынцып стварэння камунікатыўна-маўленчых сітуацый накіроўвае на апісанне розных аспектаў камунікатыўнага працэсу, дэманстрацыю варыянтаў афармлення думкі ў залежнасці ад сітуацыі маўлення. Прынцып камунікатыўнай крэатыўнасці і актыўнасці навучання вызначае творчую ацэнку і выбар актыўных формаў маўленчай дзейнасці ў адпаведнасці з умовамі камунікацыі, апісанымі ў вучэбнай сітуацыі.
Фарміраванню моўнага кампанента камунікатыўнай кампетэнцыі садзейнічаюць базавыя веды пра моўныя факты і з'явы, якія апісваюць усе ўзроўні беларускай мовы ў функцыянальным аспекце, спрыяюць фарміраванню цэласнага ўяўлення пра мову як сістэму. Інавацыйная сутнасць зместу базавых моўных ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі заключаецца ў тым, што яны грунтуюцца на разглядзе моўных адзінак з пазіцыі асаблівасцей іх функцыянавання і ўдзелу ў перадачы сэнсу выказвання. Разам з асэнсаваннем іх камунікатыўна-функцыянальнай значымасці для працэсу суразмоўніцтва праз параўнанне, супастаўленне і выяўленне найбольш мэтазгодных варыянтаў адбываецца выбар патрэбных моўных адзінак для выражэння думкі.
На аснове базавых маўленчых ведаў і ўменняў, якія складаюць маўленчы кампанент камунікатыўнай кампетэнцыі, адбываецца афармленне выказвання з улікам маўленчай сітуацыі, дакладная ацэнка тэкстаў з пазіцыі камунікатыўных якасцей маўлення. Сістэма базавых маўленчых ведаў, распрацаваная на аснове маўленчых паняццяў (сітуацыя маўлення, тэкст, стылі, жанры, функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення, дыялог і маналог), карэлюе з уменнямі камунікатыўнай кампетэнцыі. Інавацыйны змест фарміравання маўленчага кампанента камунікатыўнай кампетэнцыі заключаецца ў тым, што ў працэсе навучання адбываецца ўсведамленне вучнямі фактараў маўлення, якія дыктуюць выбар лексічных адзінак, вызначаюць дарэчнасць іх ужывання ў выказванні, забяспечваюць эфектыўнасць працэсу ўспрымання маўлення. Інавацыйны кірунак у засваенні базавых ведаў па тэорыі тэксту вызначае ўключэнне іх у маўленчую сітуацыю. Гэта спрыяе ўсведамленню таго, што тэкст - прадукт маўленчай дзейнасці чалавека, а адбор моўных сродкаў для яго стварэння залежыць ад умоў маўлення.
Змест фарміравання ўласна камунікатыўнага кампанента камунікатыўнай кампетэнцыі з'яўляецца поўнасцю інавацыйным. Асновай для яго распрацоўкі паслужылі палажэнні тэорыі маўленчай дзейнасці. Моўнае і маўленчае развіццё вучняў немагчымае без уліку ўласна камунікатыўнага аспекту, які прадвызначае авалоданне ветлівымі і карэктнымі формамі зносін. Таму базавыя ўласна камунікатыўная веды і ўменні распрацаваны з улікам правіл арганізацыі суразмоўніцтва ў адпаведнасці з сацыяльнымі нормамі маўленчых паводзін. Для дэманстрацыі патэнцыяльных магчымасцей беларускай мовы абслугоўваць неафіцыйную і афіцыйную сферы прапанаваны сітуацыі, якія найбольш запатрабаваныя ў рэальных міжасобасных зносінах вучнямі V-VI класаў: знаёмства, просьба, прабачэнне, парада (рэкамендацыя), прапанова, адмова, віншаванне, усхваляльнае слова, тэлефонная размова, падтрымка кантакту ў вусным маўленні і інш. Пры вывучэнні раздзелаў і асобных тэм курса беларускай мовы яны арганічна дапаўняюць граматычны матэрыял і падводзяць вучняў да ўсведамлення яго неабходнасці для практыкі суразмоўніцтва. У працэсе засваення ўласна камунікатыўных ведаў выяўляецца камунікатыўны патэнцыял беларускай мовы, уласна камунікатыўныя ўменні вызначаюць авалоданне ёй як сродкам зносін. Такім чынам, моўныя, маўленчыя і ўласна камунікатыўныя базавыя веды і ўменні арганічна спалучаюцца ў працэсе выкладання курса беларускай мовы і ствараюць аснову фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі.
У другой главе «Узровень сфарміраванасці базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VІ класаў устаноў адукацыі з рускай мовай навучання» пададзены лінгваметадычны аналіз праграм і падручнікаў па беларускай мове для V і VI класаў, распрацоўваюцца крытэрыі ацэнкі ўзроўню сфарміраванасці базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі, па выніках канстатуючага эксперымента вызначаецца ўзровень іх развіцця ў вучняў V-VI класаў.
Як сведчыць праведзенае даследаванне, базавыя моўныя і маўленчыя веды і ўменні, уключаныя ў вучэбную праграму па беларускай мове ў V-VI класах, не ўтвараюць сістэмы фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі. Базавыя ўласна камунікатыўныя веды і ўменні, звязаныя з арганізацыяй суразмоўніцтва, адсутнічаюць, нягледзячы на адну з задач моўнай адукацыі - павышэнне культуры маўленчых паводзін. Праведзены аналіз зместу навучання паказаў: падручнікі закладваюць асновы вывучэння мовы, што рэалізуецца ў тэарэтычнай частцы. Аднак метадычны апарат засваення зместу навучання ў большасці выпадкаў не арыентаваны на матываваную рэпрэзентацыю моўных ўменняў вучняў, не ўлічвае іх рэальны ўзровень маўленчага развіцця. Да таго ж вучэбныя тэксты ў сваёй большасці не выяўляюць маўленчы аспект тэмы з далейшым выхадам на камунікацыю. Такім чынам, пры даследаванні выяўлена, што падручнікі па беларускай мове для V і VI класаў арыентуюць вучняў на засваенне сістэмы мовы, аднак вучэбны матэрыял не накіраваны на фарміраванне базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі і не садзейнічае авалоданню мовай як сродкам зносін.
Вызначэнне ўзроўню сфарміраванасці базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі ажыццяўлялася на аснове распрацаваных крытэрыяў, суадносных з яе кампанентамі. Сфарміраванасць базавых моўных ведаў і ўменняў, ступень усведамлення камунікатыўнай значымасці моўных адзінак для маўлення выявіў крытэрый якасці адбору моўных сродкаў. Узровень сфарміраванасці базавых маўленчых ведаў выяўляўся з дапамогай крытэрыю маўленчай кампетэнцыі выказвання. Узровень базавых маўленчых уменняў - адпаведнасць выказвання тэме, завершанасць частак і правільнасць ужытага фактычнага матэрыялу - канстатаваны на аснове колькасна-інфармацыйнага крытэрыю. Якасна-інфармацыйны крытэрый вызначыў паслядоўнасць і лагічнасць зместу, правільнасць кампазіцыйнага афармлення выказвання. Ступень усведамлення вучнямі камунікатыўных якасцей маўлення была канстатавана з дапамогай крытэрыю камунікатыўнай мэтазгоднасці маўлення. Ступень сфарміраванасці базавых уласна камунікатыўных ведаў і ўменняў вызначалася на аснове сацыякультурнага (уменне будаваць выказванне ў адпаведнасці з экстралінгвістычнымі фактарамі маўлення) і этыка-прагматычнага (узровень валодання сродкамі маўленчага этыкету, разнастайнымі прыёмамі і спосабамі выражэння думак у час суразмоўніцтва) крытэрыяў. Такім чынам, у працэсе канстатуючага эксперымента было выяўлена, што 73% вучняў не валодаюць у дастатковай ступені базавымі моўнымі ведамі і ўменнямі камунікатыўнай кампетэнцыі. Вынікі аналізу выказванняў засведчылі недастатковы ўзровень сфарміраванасці базавых маўленчых ведаў і ўменняў у 69% вучняў. Аналіз вынікаў канстатуючага эксперымента паказаў, што 82,3% апытаных вучняў не маюць дастатковага ўзроўню развіцця базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі. Відавочна наступнае: калі вучні не могуць якасна пабудаваць выказванне ў неабмежаваных часам умовах, значыць, у рэальных зносінах яны адчуваюць яшчэ большыя цяжкасці як моўнага, маўленчага, так і ўласна камунікатыўнага характару. З гэтага вынікае неабходнасць узмацніць камунікатыўную накіраванасць вучэбнага прадмета «Беларуская мова» ў V і VІ класах з арыентацыяй на фарміраванне базавых моўных, маўленчых і ўласна камунікатыўных ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі.
У трэцяй главе «Эксперыментальная методыка фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VІ класаў устаноў адукацыі з рускай мовай навучання» сфармуляваны задачы навучальнага эксперымента і апісана методыка фарміравання базавых моўных ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V і VI класаў.
Распрацаваная намі методыка фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі ўкаранялася ў практыку навучання беларускай мове ў тых адукацыйных установах, дзе праходзіў канстатуючы эксперымент: у дзяржаўных установах адукацыі «Сярэдняя школа №29», «Сярэдняя школа №31», «Сярэдняя школа №15», «Сярэдняя школа №8» г. Віцебска; «Сярэдняя школа №27» і «Сярэдняя школа №179» г. Мінска, Сасноўскай базавай школе Віцебскага раёна. Фарміраванне базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі адбывалася пры вывучэнні ўсіх раздзелаў курса беларускай мовы ў V і VI класах. У навучальным эксперыменце ўдзельнічала 270 вучняў.
Фарміраванне базавых моўных ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі грунтавалася на сістэме камунікатыўна-моўных практыкаванняў, накіраваных на: 1) аналіз моўных адзінак у тэксце, дзе яны ўтвараюць сваю маўленчую сістэму, якая падпарадкавана выражэнню пэўных камунікатыўных задач; 2) складанне лексіка-граматычнага цэнтра, які ілюструе вывучаемую моўную з'яву, і выяўленне функцыі моўных адзінак у маўленні; 3) уключэнне моўных адзінак - слоў, словазлучэнняў, сказаў - у выказванне.
Сістэма камунікатыўна-моўных практыкаванняў пры вывучэнні сінтаксісу накіравана на засваенне спосабаў спалучэння слоў у словазлучэнні і сказы, правіл арганізацыі выказвання ў адпаведнасці з сітуацыяй маўлення.
Сістэма камунікатыўна-моўных практыкаванняў пры навучанні фанетыцы зарыентавана на ўсведамленне таго, што правільнае маўленне заключаецца ў захаванні арфаэпічных і інтанацыйных нормаў, характарызуецца адпаведным тонам, тэмпам і гучнасцю. Выяўленне функцыянальнага аспекту фанетычнага матэрыялу праз сістэму камунікатыўна-моўных практыкаванняў падводзіла вучняў да разумення асаблівасцей фанетычнага ладу беларускай мовы і выпрацоўкі камунікатыўна значымых арфаэпічных нормаў маўлення.
Камунікатыўна-моўныя практыкаванні, накіраваныя на засваенне лексікі беларускай мовы, грунтаваліся на разглядзе слова з пазіцыі яго функцыянавання ў маўленні - сферы ўжывання, стылістычнай прыналежнасці, актыўнага ці пасіўнага выкарыстання. Дзякуючы сістэме спецыяльных заданняў вучні асэнсоўвалі, што ў час выказвання падставай для адбору канкрэтных лексічных і граматычных сродкаў служыць у першую чаргу іх семантыка.
Фарміраванне базавых моўных ведаў камунікатыўнай кампетэнцыі пры вывучэнні марфалогіі адбывалася праз асэнсаванне камунікатыўнай функцыі часцін мовы ў дасягненні інфарматыўнасці выказвання, фарміравання базавых уменняў дакладна ўжываць словаформы ў маўленні ў адпаведнасці з лексічным і граматычным значэннем, выяўляць іх спалучальныя і тэкстаўтваральныя магчымасці, што ў цэлым прывяло да зместавага, а не фармальнага асэнсавання структуры беларускай мовы.
Фарміраванне базавых маўленчых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі адбывалася на аснове сістэмы камунікатыўна-маўленчых практыкаванняў, накіраваных на: 1) свядомае ці імпліцытнае засваенне сутнасці маўленчых паняццяў; 2) моўна-стылістычны аналіз тэксту як адзінкі маўлення і ўсведамленне камунікатыўных якасцей маўлення (дакладнасці, выразнасці, лагічнасці, чысціні, дарэчнасці, багацця); 3) стварэнне выказвання на аснове ўменняў ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці.
У працэсе засваення маўленчых паняццяў выяўлялася: 1) сітуацыйная абумоўленасць маўлення, таму ў сістэму працы ўключаліся заданні, распрацаваныя з улікам такіх складнікаў сітуацыі маўлення, як адрасант, адрасат, месца, мэта выказвання; 2) залежнасць выніку маўленча-мысліцельнай дзейнасці суразмоўцаў ад іх камунікатыўнага намеру і сацыяльна-ролевай характарыстыкі; 3) роля вызначаных фактараў для стварэння ўласных выказванняў. Акрэслены кірунак дапамагае матываваць розныя віды вучэбнай працы, у выніку чаго вучні разумеюць практычную значнасць маўленчых ведаў і ўменняў, якія яны набываюць пры вывучэнні праграмнага матэрыялу.
Сістэма камунікатыўна-маўленчых практыкаванняў звязана з вывучэннем паняццяў сітуацыя маўлення, тэкст, стылі, жанры, функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення, дыялог і маналог. Значнае месца адводзілася стварэнню выказванняў розных жанраў. Іх прыметы засвойваліся імпліцытна праз практычную дзейнасць у працэсе аналізу тэкстаў: разглядаліся адметныя рысы маўленчай сітуацыі, змястоўныя, кампазіцыйныя і лінгвастылістычныя асаблівасці тэксту пэўнага жанру. Такім чынам, сістэма камунікатыўна-маўленчых практыкаванняў садзейнічала як свядомаму, так і імпліцытнаму засваенню сутнасці маўленчых паняццяў, фарміраванню ўменняў маўленчай дзейнасці і ўсведамленню камунікатыўных якасцей маўлення, што ў выніку забяспечвала фарміраванне маўленчага кампанента камунікатыўнай кампетэнцыі. Выкананне такіх практыкаванняў адбывалася ў комплексе з удасканаленнем базавых моўных ведаў і ўменняў і прадугледжвала стварэнне выказванняў.
Фарміраванне базавых уласна камунікатыўных ведаў і ўменняў адбывалася пры выкананні ўласна камунікатыўных практыкаванняў, якія былі накіраваны на: 1) засваенне спосабаў выражэння думкі ў адпаведнасці з мэтай, задачамі і ўмовамі зносін і правіл маўленчых паводзін праз камунікатыўны аналіз тэксту або праз імітацыю суразмоўніцтва ў працэсе сацыяльна-ролевай гульні; 2) засваенне формул маўленчага этыкету і сацыяльна маркіраваных маўленчых адзінак праз камунікатыўны каментарый; 3) дэманстрацыю засвоеных уласна камунікатыўных ведаў і ўменняў праз уключэнне іх у выказванне.
Сітуацыйная абумоўленасць выказванняў, якія ствараліся вучнямі пасля камунікатыўнага аналізу тэксту і ў час сацыяльна-ролевай гульні, раскрывалася праз камунікатыўны каментарый. Вучні даведваліся пра спосабы афармлення ў адпаведнасці з камунікатыўнай задачай такіх выказванняў, як прывітанне, развітанне, знаёмства, просьба, прабачэнне, парада (рэкамендацыя), прапанова, адмова, віншаванне, усхваляльнае слова, тэлефонная размова, падтрымка кантакту ў вусным маўленні.
Сістэма ўласна камунікатыўных практыкаванняў, распрацаваных на аснове камунікатыўнага аналізу тэксту, накіравана на засваенне нормаў маўленчых паводзін суразмоўцаў, формул маўленчага этыкету і інш.
Сістэма ўласна камунікатыўных практыкаванняў на аснове сацыяльна-ролевай гульні ўключала заданні на замацаванне розных спосабаў выражэння камунікатыўнага намеру ў залежнасці ад умоў і сітуацый маўлення (прывітанне, запрашэнне, адмова, перакананне, падтрымка, рэкамендацыя, парада, падзяка, прабачэнне, камплімент, згода / нязгода і інш.).
Такім чынам, на аснове ўласна камунікатыўных практыкаванняў вучні авалодвалі ўласна камунікатыўнымі ведамі і ўменнямі, неабходнымі для дакладнага выражэння камунікатыўнага намеру, паспяховага дасягнення мэты камунікацыі і эфектыўнасці маўленчых зносін у розных жыццёвых сітуацыях. Спалучэнне моўных і маўленчых ведаў з іх практычнай рэалізацыяй у распрацаваных гульнявых сітуацыях падкрэслівала іх неабходнасць і значымасць пры вывучэнні адпаведных тэм.
Аналіз вынікаў навучання ў эксперыментальных і кантрольных класах паказаў эфектыўнасць распрацаванай намі методыкі (малюнак).
Узроўні сфарміраванасці базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў кантрольных і эксперыментальных класаў
У адрозненне ад вучняў кантрольных класаў, вучні эксперыментальных класаў прадэманстравалі высокі ўзровень сфарміраванасці базавых моўных, маўленчых і ўласна камунікатыўных ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі. Улік сэнсава-функцыянальнага аспекту і матываванасці засваення моўных сродкаў, актывізацыя маўленча-мысліцельнай дзейнасці вучняў дазволілі падпарадкаваць працэс навучання беларускай мове камунікатыўнай мэце - авалоданню мовай як сродкам зносін, пры дапамозе якога можна спасцігаць навакольны свет.
Заключэнне
1. Фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў ажыццяўляецца на аснове двух метадычных напрамкаў: засваенне базавых ведаў камунікатыўнай кампетэнцыі і авалоданне базавымі ўменнямі камунікатыўнай кампетэнцыі.
Базавыя веды камунікатыўнай кампетэнцыі - гэта моўны, маўленчы і ўласна камунікатыўны матэрыял, факты і з'явы, на аснове якіх адбываецца засваенне моўных нормаў, маўленчых паняццяў і ўласна камунікатыўных правіл вербальных паводзін. Базавыя ўменні камунікатыўнай кампетэнцыі - гэта здольнасць вучняў на аснове засвоеных ведаў выконваць тэарэтычныя і практычныя дзеянні - аперыраваць моўнымі сродкамі ў працэсе маўлення і наладжваць камунікатыўны кантакт пры суразмоўніцтве. Распрацаваны змест фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі суадносіцца з яе асноўнымі кампанентамі - моўным, маўленчым і ўласна камунікатыўным. Тэарэтычныя асновы працэсу фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вызначаюцца сістэмна-функцыянальным, камунікатыўна-дзейнасным і кампетэнтнасным падыходамі. Сістэмна-функцыянальны падыход забяспечвае фарміраванне базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі і прадугледжвае разгляд функцыянальнага і камунікатыўнага аспектаў як моўнага, так і маўленчага матэрыялу. Камунікатыўна-дзейнасны падыход вызначае патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу, такія, як сітуацыйнасць навучання, стварэнне для вучняў спецыяльных умоў у межах канкрэтных жыццёвых сітуацый, што ў выніку стварае дзейнасную аснову для працы. Кампетэнтнасны падыход садзейнічае актуалізацыі як асабістага вопыту вучняў, набытага ў час вучэбнай дзейнасці, так і ведаў пра навакольную рэчаіснасць, што неабходна для забеспячэння працэсу суразмоўніцтва. Інтэграваны характар кампетэнтнаснага падыходу вызначае ўзаемасувязь моўнага, маўленчага і ўласна камунікатыўнага зместу фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі пры навучанні беларускай мове.
З вызначаных падыходаў вынікаюць прынцыпы фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі. Прынцып узаемасувязі фарміравання базавых моўных, маўленчых і ўласна камунікатыўных ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі прадугледжвае спалучэнне моўнага, маўленчага і ўласна камунікатыўнага зместу пры вывучэнні нарматыўна і камунікатыўна значымых моўных фактаў і з'яў, на аснове чаго адбываецца засваенне нормаў беларускай мовы і авалоданне ёй як сродкам зносін. Прынцып камунікатыўнай функцыянальнасці моўных адзінак і маўленчых паняццяў патрабуе разглядаць моўныя факты і з'явы, характарызаваць іх не толькі з пункту гледжання зместу, будовы, але і функцыі, акцэнтаваць увагу на прадмеце вучэбнай дзейнасці праз цікавыя тэксты, нетрадыцыйныя заданні і інш., сфарміраваць трывалыя пазнавальныя матывы, якія ў далейшым могуць стаць першаснымі пры авалоданні беларускай мовай. Прынцып стварэння камунікатыўна-маўленчых сітуацый дазваляе вучням уявіць сябе суразмоўцам у час маўлення, арганізуе навучанне з уключэннем характарыстык маўленчых сітуацый, дзе маўленне і паводзіны падпарадкоўваюцца прынятым правілам. Прынцып камунікатыўнай крэатыўнасці і актыўнасці навучання вызначае самастойны выбар шляхоў рэалізацыі маўленчай дзейнасці ў адпаведнасці з умовамі камунікацыі, апісанымі ў вучэбнай сітуацыі [6, 7, 11, 14, 17, 22, 23, 24, 25, 30, 34, 38].
2. У адпаведнасці з вызначанымі падыходамі і прынцыпамі фарміруюцца базавыя веды і ўменні камунікатыўнай кампетэнцыі.
Моўны кампанент фарміруецца на аснове базавых моўных ведаў і ўменняў, што ўяўляюць сабой звесткі пра функцыянальныя адзінкі беларускай мовы і правілы іх ужывання.
Маўленчы кампанент фарміруецца на аснове базавых маўленчых ведаў і ўменняў праз засваенне маўленчых паняццяў (сітуацыя маўлення, тэкст, стыль, жанр, тып маўлення, дыялог, маналог), фарміраванне ўменняў маўленчай дзейнасці (якаснае ўспрыманне, разуменне, структураванне і перапрацоўка інфармацыі, аналіз, стварэнне і рэдагаванне выказванняў) і ўсведамленне камунікатыўных якасцей маўлення (дакладнасць, выразнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, багацце).
Уласна камунікатыўны кампанент фарміруецца на аснове базавых уласна камунікатыўных ведаў і ўменняў праз засваенне правіл маўленчых паводзін, спосабаў выражэння думак згодна з сітуацыяй маўлення, прадуцыраванне ўласнага выказвання ў адпаведнасці са стылем, тыпам і жанрам маўлення, запамінанне формул маўленчага этыкету і сацыяльна маркіраваных маўленчых адзінак [4, 7, 10, 12, 24, 28, 31, 33, 38].
3. Праведзены аналіз сродкаў навучання беларускай мове для V-VI класаў паказаў, што пералік уласна камунікатыўных уменняў не ўключаны ў вучэбныя праграмы, у сувязі з чым падручнікі не ўтрымліваюць у поўнай меры ўласна камунікатыўны змест для фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў. У змесце навучання не ўлічваецца рэальны ўзровень маўленчага развіцця вучняў, паслаблена ўвага да засваення камунікатыўна значымага моўнага і маўленчага матэрыялу.
Для вызначэння рэальнага ўзроўню сфарміраванасці базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў распрацаваны наступныя крытэрыі, суадносныя з яе кампанентамі. Крытэрый якасці адбору моўных сродкаў дэманструе ўзровень базавых моўных (лексічных, граматычных, арфаэпічных і акцэнтуацыйных) ведаў і ўменняў вучняў, ступень усведамлення камунікатыўнай значымасці моўных адзінак для маўлення. Узровень сфарміраванасці базавых маўленчых ведаў і ўменняў вызначаецца з дапамогай крытэрыю маўленчай кампетэнцыі выказвання, які паказвае ўзровень засваення маўленчых паняццяў; колькасна-інфармацыйнага крытэрыю, які дазваляе вызначыць адпаведнасць зместу выказвання яго тэме і правільнасць ужытага фактычнага матэрыялу; якасна-інфармацыйнага крытэрыю, які вызначае паслядоўнасць і лагічнасць зместу, уменні кампазіцыйнага афармлення выказвання, крытэрый камунікатыўнай мэтазгоднасці маўлення, які дэманструе ступень усведамлення вучнямі камунікатыўных якасцей маўлення. Базавыя ўласна камунікатыўныя веды і ўменні згодна з узроўнем іх развіцця вызначаюць сацыякультурны крытэрый, які вызначае набытыя ўменні будаваць выказванне ў адпаведнасці з экстралінгвістычнымі фактарамі маўлення; этыка-прагматычны крытэрый, які дэманструе валоданне сродкамі маўленчага этыкету, разнастайнымі прыёмамі і спосабамі выражэння думак.
Канстатуючы эксперымент паказаў нізкі ўзровень сфарміраванасці базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў. Бедны слоўнікавы запас, змешванне лексічных адзінак беларускай і рускай моў, нетрывалыя граматычныя ўменні, няўменне дыферэнцыраваць сродкі мовы ў адпаведнасці са стылем маўлення не дазваляюць у поўнай меры правільна і дакладна рэалізаваць задуму выказвання, што сведчыць пра нізкі ўзровень сфарміраванасці базавых моўных ведаў і ўменняў. Нетрываласць засваення маўленчых паняццяў прадэманстравала недастатковы ўзровень базавых маўленчых ведаў і ўменняў. Няўменне выбіраць неабходныя спосабы рэалізацыі камунікатыўнага намеру, няведанне вучнямі нормаў маўленчых паводзін і спецыфічных беларускамоўных этыкетных адзінак (якім пераважная большасць вучняў не надавала ўвагі пры афармленні выказвання) сведчаць пра нізкі ўзровень сфарміраванасці базавых уласна камунікатыўных ведаў і ўменняў [5, 11, 15, 20, 21, 25, 38].
4. Методыка фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V-VI класаў, заснаваная на вызначаных падыходах, прынцыпах, змесце і сістэме практыкаванняў, накіравана на: 1) засваенне функцыянальных адзінак розных узроўняў беларускай мовы і правіл іх ужывання ў выказванні (моўны матэрыял, неабходны для камунікатыўна-мэтазгоднага забеспячэння зместу маўлення); 2) авалоданне маўленчымі паняццямі, уменнямі маўленчай дзейнасці, правіламі стварэння выказвання, усведамленне камунікатыўных якасцей маўлення (практычная маўленчая дзейнасць, неабходная для асэнсавання камунікатыўных якасцей маўлення); 3) свядомае авалоданне спосабамі выражэння камунікатыўнага намеру, правіламі маўленчых паводзін і этыкі маўлення, сацыяльна маркіраванымі маўленчымі адзінкамі і формуламі маўленчага этыкету (уласна камунікатыўны матэрыял, неабходны для афармлення выказвання і выражэння правіл маўленчых паводзін у адпаведнасці з сітуацыяй і сферай маўлення).
Працэс фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі забяспечваецца сістэмай камунікатыўна-моўных, камунікатыўна-маўленчых і ўласна камунікатыўных практыкаванняў.
Сістэма камунікатыўна-моўных практыкаванняў накіравана на выяўленне і разгляд функцыі моўных адзінак у тэксце, у працэсе чаго вучні прыходзяць да асэнсавання сутнасці моўных з'яў з пазіцыі іх камунікатыўнай значымасці. Далейшае ўключэнне іх ва ўласнае выказванне дапамагае ўсвядоміць вучням моўныя адзінкі як сродкі выражэння думак і пачуццяў у розных сітуацыях маўлення. У выніку фарміруюцца ўменні камунікатыўна-мэтазгоднага выкарыстання адзінак мовы ў адпаведнасці з нормамі маўлення.
Сістэма камунікатыўна-маўленчых практыкаванняў накіравана на: 1) свядомае ці імпліцытнае засваенне сутнасці маўленчых паняццяў; 2) фарміраванне ўменняў маўленчай дзейнасці; 3) асэнсаванне і аналіз тэксту як адзінкі маўлення і ўсведамленне камунікатыўных якасцей маўлення. Пры засваенні маўленчых паняццяў у сістэму працы ўключаюцца заданні, распрацаваныя з улікам складнікаў сітуацыі, што прыводзіць да разумення залежнасці выніку маўленча-мысліцельнай дзейнасці суразмоўцаў ад іх камунікатыўнага намеру і сацыяльна-ролевай характарыстыкі. Пры стварэнні вучнямі выказванняў увага засяроджваецца на сінтаксічным і структурным адзінстве тэксту, яго функцыянальна-сэнсавых і жанравых асаблівасцях, што дапамагае зразумець правілы кампазіцыйнай арганізацыі тэксту, прыёмы выражэння вядомай і новай інфармацыі. Чым больш асэнсавана падыходзяць вучні да вывучэння маўленчых паняццяў, тым больш трывала замацоўваюцца не толькі маўленчыя веды, але і разнастайныя моўныя адзінкі, якія забяспечваюць уменне весці суразмоўніцтва па-беларуску.
Сістэма ўласна камунікатыўных практыкаванняў накіравана на засваенне: 1) спосабаў выражэння думкі ў адпаведнасці з камунікатыўнай мэтай, задачамі і ўмовамі зносін; 2) правіл маўленчых паводзін; 3) формул маўленчага этыкету і сацыяльна маркіраваных маўленчых адзінак. Яны распрацоўваюцца на аснове камунікатыўнага аналізу тэксту і сацыяльна-ролевай гульні. Праз камунікатыўны каментарый вучні даведваюцца пра спосабы афармлення ў адпаведнасці з камунікатыўнай задачай такіх выказванняў, як прывітанне, развітанне, знаёмства, просьба, прабачэнне, парада (рэкамендацыя), прапанова, адмова, віншаванне, усхваляльнае слова, тэлефонная размова, падтрымка кантакту ў вусным маўленні. Пры гэтым засвойваюцца як правілы ўжывання моўных сродкаў згодна з нормамі этыкі, так і формулы маўленчага этыкету ў пэўных маўленчых актах [1 - 3, 6 - 9, 13, 16, 18, 19, 27, 28, 31, 32, 34, 35 - 40].
Фарміраванне базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі носіць сістэмны характар на працягу вывучэння курса беларускай мовы ў V-VI класах. Прапанаваная методыка навучання садзейнічае авалоданню мовай як сродкам зносін і аптымізуе працэс навучання беларускай мове.
Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў
Праведзенае даследаванне ў тэарэтычным і практычным аспектах выяўляе эфектыўнасць распрацаванай методыкі фарміравання базавых ведаў і ўменняў камунікатыўнай кампетэнцыі пры вывучэнні беларускай мовы ў V-VI класах. Апрабацыя методыкі фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў эксперыментальна праверана і знайшла адлюстраванне ў вучэбна-метадычным дапаможніку з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, які ўключаны ў пералік сродкаў вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь [38].
Распрацаваныя крытэрыі і заданні канстатуючага і навучальнага эксперыментаў могуць быць выкарыстаны як у якасці кантрольна-вымяральнага матэрыялу для дыягностыкі асобна моўнага, маўленчага і ўласна камунікатыўнага развіцця вучняў, так і ў адукацыйным працэсе з мэтай фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V-VI класаў [5, 15, 20].
Вывады і вынікі працы выкарыстоўваюцца ў сістэме павышэння кваліфікацыі настаўнікаў, а таксама ў курсе методыкі выкладання беларускай мовы ў ВНУ [1 - 9, 26, 35, 38 - 41].
Спіс публікацый саіскальніка
1. Мартынкевіч, С.В. Актывізацыя маўлення на ўроку беларускай мовы / С.В. Мартынкевіч // Беларуская мова і літаратура. - 2003. - №5. - С. 41 - 55.
2. Мартынкевіч, С.В. Дыктант у сістэме камунікатыўных практыкаванняў / С.В. Мартынкевіч // Беларуская мова і літаратура. - 2006. - №7. - С. 18 - 22.
3. Мартынкевіч, С.В. Развіццё камунікатыўнай культуры школьнікаў на ўроках беларускай мовы / С.В. Мартынкевіч // Беларуская мова і літаратура. - 2007. - №10. - С. 31 - 38.
4. Мартынкевіч, С.В. Лінгвадыдактычная мадэль камунікатыўнага ядра моўнай асобы школьніка / С.В. Мартынкевіч // Роднае слова. - 2008. - №2. - С. 33 - 36.
5. Мартынкевіч, С.В. Узровень развіцця камунікатыўных уменняў вучняў V-VI класаў школ з рускай мовай навучання / С.В. Мартынкевіч // Беларуская мова і літаратура. - 2009. - №3. - С. 56 - 60.
6. Мартынкевіч, С.В. Базавыя кампаненты методыкі развіцця камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў пры вывучэнні беларускай мовы / С.В. Мартынкевіч // Роднае слова. - 2009. - №9. - С. 61 - 65.
7. Мартынкевіч, С.В. Камунікатыўная кампетэнцыя: Сутнасць паняцця і прынцыпы адбору зместу яе фарміравання / С.В. Мартынкевіч // Роднае слова. - 2011. - №3. - С. 82 - 85.
8. Мартынкевіч, С.В. Тыпалогія практыкаванняў па фарміраванні камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў агульнаадукацыйных устаноў / С.В. Мартынкевіч // Роднае слова. - 2011. - №4. - С. 78 - 81; - №5. - С. 71 - 73
9. Мартынкевіч, С.В. Вывучэнне маўленчых паняццяў на камунікатыўна-дзейнаснай аснове: ад тэорыі да практыкі (V-VI клас) / С.В. Мартынкевіч // Роднае слова. - 2013. - №9. - С. 71 - 74; - №10. - С. 60 - 63.
10. Мартынкевіч С.В. Лінгвістычная тэрміналогія ў школьным курсе беларускай мовы / С.В. Мартынкевіч // Актуальныя праблемы развіцця сучаснай методыкі выкладання беларускай мовы: зб. арт. / Нац. ін-т адукацыі; пад. рэд. В.П. Протчанкі, М.Г. Яленскага. - Мінск, 2003. - С. 90 - 93.
11. Мартынкевіч, С.В. Умовы фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў пры вывучэнні блізкароднасных моў / С.В. Мартынкевіч // Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства, літаратуразнаўства, культуралогія: матэрыялы VІІ Міжнар. навук. канф.: зб. навук. арт. / Віц. дзярж. ун-т; пад агул. рэд. Г.М. Мезенка. - Віцебск, 2006. - С. 209 - 212.
...Подобные документы
Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.
курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.
дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.
лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.
курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014Азначэнне выхавання як педагагічнай дэфініцыі, яго агульнай ролі ў гісторыі. Спецыфіка ісламскага выхавання. Узнікненне перадумоў ісламскага выхавання, назапашванне першапачатковых ведаў у сферы педагогікі. Агляд агульнага становішча педагачнай навукі.
реферат [38,5 K], добавлен 18.04.2009Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры. Аналіз дапаможнікаў па літаратуры для настаўнікаў. Характарыстыка дапаможніка "Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе". Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва.
курсовая работа [35,0 K], добавлен 01.03.2010Змест та прынцыпы навучання сінтаксісу простага сказа. Асаблівасці вывучэння сінтаксісу простага сказа. Аналіз падручніка ў аспекце даследавання. Метады і прыёмы, стахастычная методыка вывучэння сінтаксісу простага сказ (дыдактычны сцэнарый урока).
курсовая работа [4,4 M], добавлен 22.03.2016Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.
дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).
дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.
курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010Літаратурна спадчана Уладзіміра Караткевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Методыка выкладання рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" у 10 класе. Планы-канспекты ўрокаў па вывучэнні рамана.
курсовая работа [128,7 K], добавлен 29.07.2016Позакласне читання в молодших класах як різновид класного читання. Форми керівництва позакласним читанням в молодших класах. Загальні вимоги до проведення та організації уроків позакласного читання. Оцінювання позакласного читання в початкових класах.
курсовая работа [70,1 K], добавлен 28.02.2008Дидактична гра як один із способів залучення молодших школярів до активної розумової діяльності. Структура дидактичної гри. Формування граматичних понять в початкових класах засобами дидактичних ігор. Вивчення іменника та займенника в молодших класах.
курсовая работа [50,8 K], добавлен 30.01.2010Проблеми мотивації навчальної діяльності учнів на уроках рідної мови в початкових класах. Психолого-педагогічні умови формування пізнавального інтересу в молодшому шкільному віці. Лінгво-дидактичні основи вивчення прикметника в початкових класах.
дипломная работа [3,0 M], добавлен 24.09.2009Викладання образотворчого мистецтва в молодших класах, розвиток у школярів образного мислення і здібностей. Етапи розвитку навичок малювання в дитини, відображення в малюнках її бачення світу. Порядок вивчення тематичного малювання в перших класах.
реферат [3,7 M], добавлен 08.11.2009Процес музичного виховання учнів молодшого шкільного віку. Суть і значення ігрової діяльності на уроках у початкових класах. Теоретичні аспекти ролі музичних ігор у розвитку особистості, а також методичні рекомендації щодо їх проведення на уроках музики.
курсовая работа [712,4 K], добавлен 09.10.2009Ознайомлення з частинами мови в початкових класах. Система вивчення іменника. Розвиток мовлення при вивченні теми "Прикметник". Робота над дієсловом та формування граматичного поняття про знаменник. Ознайомлення молодших школярів з прийменником.
реферат [51,6 K], добавлен 23.07.2009Методичні закономірності роботи з художніми творами у початкових класах. Особливості роботи над оповіданням, байкою, казкою, віршем, науково-пізнавальними статтями. Психологічні основи сприймання творів молодшими школярами, формування почуття дійсності.
дипломная работа [138,8 K], добавлен 13.11.2009Сутність і властивості прикметника як частини мови: семантико-функціональний аспект, система вивчення у початкових класах. Психологічні фактори, що впливають на процес вивчення частин мови молодшими школярами. Загальні недоліки педагогічної практики.
дипломная работа [513,0 K], добавлен 24.10.2009Аналіз можливостей використання дидактичних ігор під час вивчення математики в початкових класах. Методичні вимоги до їх організації і проведення. Експериментальна перевірка ефективності впливу дидактичних ігор на засвоєння учнями навчального матеріалу.
дипломная работа [174,2 K], добавлен 08.11.2009