Біялагічньія прычыны для заключэння шляхецкага шлюбу

Азнаямлення з гісторыяй станаўлення інстытута шлюбу. Разгляд асноўных прычын яго зняволення. Вызначэнне і характарыстыка значэння і роля расейскага сэксуальных адносін у шлюбе. Даследаванне і аналіз бачання жанчын на сексуальную сферу XVIII стагоддзя.

Рубрика Социология и обществознание
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 26.09.2017
Размер файла 37,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Біялагічньія прычыны для заключэння шляхецкага шлюбу

Сліж Наталля

Шлюбныя стратегії дауно сталі прадметам увагі замежных даследчыкау Класічнай у гэтым накірунку стала праца П'ера Бурд'е, якая выйшла упершыню у 1972 г. у часопісе Аналы. Гэта дало штуршок і для іншьіх даследчыкау. У дачыненні да шляхецкага шлюбу шлюбныя стратэгН разглядаюцца як сукупнасць крытэрыяу і поглядау у сям'і ці родзе, па якім выбфауся/выбфалася муж/жонка. Тэрмін варта адрозніваць ад терміна сямейныя стратэгН, які у асноуным і ужываецца у гістарыяграфіі. Гэта сістэма узаемаадносінау паміж асобамі у сям'і па прыняццю рашэння не толькі па шлюбу, але спадчыне, камунікацыі з асяроддзям і інш. Складаецца з шдывщуальных стратэгій, якія часам могуць супярэчыць сямейным .

Шлюб мог адчыняць шлях ці будаваць мост, ці прабіваць сцяну. Гэта вельмі складаны элемент у грамадстве, які забяспечвае канал для далейшай камуткацы. Шлюб мог вырашыць шмат праблем (падняць эканамічны і сацыяльны статус) альбо прыдбаць гэтыя праблемы. Таму да выбару сужэнца падыходзілі сур'ёзна. Сям'я і род тут адыгрывалі важную ролю. Прыняцце рашэнне пра шлюб мела калепяльны характар. Чым больш вышэйшую прыступку займала, тым больш складаныя бы1т шлюбныя стратэгіі.

Поуны аналіз шлюбных стратегій гэта справа будучых даследаванняу. Для іх патрабуюцца дадзеныя па асобным родам, каб вьіявіць тэндэнцыі паміж дзяржаунай, павятовай элггай, шараговай шляхтай.

Прычын для заключэння шляхецкага шлюбу было шэраг, часам яны перакрыжоувалюя. Шлюб замацоувау адпаведны сацыяльны, палітычны, маёмасны статус, адаптавау у грамадстве, служыу для захавання веравызнання, з'яуляуся сродкам выжывання у складаных умовах, давау магчымасць мець законных нашчадкау, трывалага партнёра для сексуальных дачыненняу.

У дадзенай працы асноуная увага будзе засяроджана на двух апошніх пунктах. На жаль, крынщы не дазваляюць падрабязна прадставіць сексуальнае жыццё у шлюбе (частату сексуальных кантактау, іх працягласць, задавальненне партнёрау ад сексуальных дачыненняу і інш.). Мы не маем магчымасщ правесці апытанні. Таму у працы прадстаулены толькі агульныя тэндэнцыі у сферы сексу і пракрэацыі.

Сексуальныя дачьшенні у шлюбе. Для усіх саслоуяу, незалежна ад рэальных прычын шлюбу, бшлапчны фактар заставауся асноуным. Першасная біялагічная прычына працяг роду. Для шляхты гэта мела не толькі пракрэатыунае, але і культурнае значэнне. Было важна, каб сярод дзяцей быт хлопчыю, бо яны быт галоутімі спадкаемцамі. Па патрылшейнай лініі перадавалася спадчына і прозвішча. Адсутнасць хлопчыкау азначала згасанне роду.

Патрыярхальная традыцыя навязвала, што мужчына абірае сабе жонку. Важную ролю адыгрывалі знешнасць і узрост жанчыны. Першы шлюб шляхцянак часта адбывауся у юным узросце. Зафея Алелькавічауна Слуцкая выйшла замуж у 14 год за Януша Радзівіла, Альжбета Эуфемелш Шыдлавецкая у 15 год за Мікалая Радзівіла, Кацярына Трызнянка (1532-1571) у 16 год за Паула Якаулевіча Уніхоускага (1515-1593), Ганна Сапежанка (1603-1627) у 15 год за троцкага кашталяна Альбрэхта Уладзіслава Радзівіла (1589-1636) і інш.

Як правіла жанчына была маладзейшая за мужа. Але мелі месцы шлюбы, калі жанчыны быьт старэйшымі за мужчын. Успрымалася гэта негатыуна. Канцлер ВКЛ Леу Сапега адгаворвау будучага польнага гетмана ВКЛ Крыштафа Радзівіла жаніцца з удавой кароннага гетмана Яна Замойскага Барбарай Тарноускай (1606). Крыштафу было на той час 24 гады, а ёй мінула 40. Раіу пра розніцу узросту запытаць у пана

Сасніцкага, як «ён брьідзіцца сваёй бабай і упадає у грэх». Хоць Тарноуская паходзіла з добрай сям'і, але не мела у сябе лепшыя рысь гэтага роду. Ад бацькоу не атрымала рухомых рэчау, а муж быу сквапны. Малады шляхціц мог зрабіць памылку, якую выпрауляла толькі смерць. Ён лшыу, што браць трэба 14-15 гадовую нявесту, гэта значна лепш чым удава. Маладая жонка дарасце да сталых год, старая маладой ужо ніколі не стане. Калі дзяучыне не хапае выхавання, то яе можна падвучыць. Гэта зрабіць значна лягчэй, чым адвучыць старую ад яе звычак. Л. Сапега раіу Крыштафу звярнуць увагу на маладую Хадкевічауну, якой на той час ужо было 13 год, ці на Кішчанку. Абедзве мелі добрае паходжанне. Пры шлюбе варта улшыць усе фактары, каб не было дрэннага сумеснага жыцця. Напэуна ліст канцлера пауплывау на рашэнне К. Радзівіла, бо у гэтым жа годзе ён ажаніуся з Ганнай Кішчанкай, дачкой Станіслава і Альжбеты Сапежанкі.

Аднак для пісара ВКЛ Антонія Міхаіла Паца розніца ва узросце не стала перашкодай, бо яго жонкай стала дачка навагарадскага ваяводы Мікалая Фаустына Радзівіла Тэрэза Барбара (1745). Іх дачка Юзэфа была ва узросце 40 год і на 6 год старэйшая за мужа браслаускага харужага, а пасля харужага ВКЛ Тамаша Ваурэцкага. Але статус сям'і і пасаг у памеры 230 000 злотых хавау усе недахопы.

Паходжанне будучага мужа ці жонкі у выбары адыгрывала не апошнюю ролю. Лічылася, што шляхетнасць перадаецца з пакалення у пакаленне. Здольнасці да рыцарскіх забау праяуляюць самі па сабе з дзяцінства. Такое перакананне існавала і у еурапейскага набілітэту. Шляхта была зацікаулена на проста у нашчадках, а у ганаровых нашчадках, якія узялі б у сябе найлепшыя рысы ад продкау, сталі б гонарам роду. Вясельныя прамовы падкрэслівалі цноты продкау пары, такім чынам паказвалі, што у іх дзяцей павінны быць адпаведныя рысы. Найбольш распаусюджанае пажаданне маладым гэта мець дзяцей.

У казаннях на смерць таксама шмат увагі надавалася паходжанню асобы як па мужчынскай, так і па жаночай літі. Аляксей Дубовіч прывёу факты з жыцця не толькі берасцейскага ваяводы Тэафша Трызны, але і яго продкау. Падрабязна апісаны радавод мужа Алены Сапежанкі, лідскага харужага Якуба Кунцэвша. Згадваліся не толькі пасады, але часам і апісваліся ганаровыя учынк вартыя набттэту. Напрыклад, у казанні на смерць віленскага кашталяна Мікалая Глябовіча згадваецца пра уцёю з маскоускага палону у перыяд Інфлянскай вайны троцкага ваяводы Яна Глябовіча. У гэтым жа панеггрыку змешчана легенда пра паходжанне Глябовічау ад унука Гедьіміна і сына Монтвіда Глеба. Другім яго сынам быу Вяж, ад яго пайшлі Вяжэвічы. Першая і другая псторып былі змешчаны у Барташа Папроцкага. У рэчаіснасці Монтвід памёр бяздзетным.

Выбітныя асобы з роду Пацау згадваюцца у казанні на смерць канцлера ВКЛ Крыштафа Жыгмонта Паца. Апавяданне пра Халецкіх пачынаецца з Міхаіла. Згадваецца пра яго дыпламатычную кар'еру, візіты у Залатую Арду у 1496-1501 гг., псторыя пра Ноугарад Северскі, калі горад аддалі паслу і не спалілі. Мужна абараняу Падляшскае ваяводства ад казакоу Ян

Халецкі. Вядомы быу сваёй дзяржаунай дзейнасцю падскарбі ВКЛ Дзмітры Халецкі.

Калі пра разгалінаванне Друцкіх на Сакалінскіх, Горскіх, Любецкіх і Азерніцкіх было адзначана правільна, то згадкі пра продкау Зафеі Друцкай Любецкай не адпавядае рэчаюнасцй Да іх ліку быу прьілічаньї гетман ВКЛ Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Уладзімір Друцкі Горскі быу названы кіеускім ваяводам, хоць ён быу гальшанскім намеснікам. Зафея Друцкая была названа чацвёртай жонка Ягайлы. Вядома, што гэта была Зафея Гальшанская. Такое яунае фальсіфікаванне сустракаецца скрайне рэдка. У большасці выпадкау аутары схільны перабольшваць дасягненні шляхты, але не так моцна скажаць рэчаюнасць. Г эта становіцца агульнай тэндэнцыяй прадстауляць сваё паходжанне у найлепшым свеце, праводзіць «рэкламу» свайму роду і паходжанню, нават, калі гэта не адпавядала рэчаюнасщ.

Разуменне адметнай ролі шляхецтва у грамадстве асэнсавана пачалося у XVI ст. Шляхта адасобілася ад шшых саслоуяу не толькі у сацыяльным, палітычным і эканамшным плане, але у ідэалагічным таксама. Самащэнтыфікацыя набілітэту у цэлым, прывяла да усведамлення выбітнай ролі кожнага роду у прыватнасці. Гэтыя тэндэнцыі найлепшым чынам адлюстраваліся у панегірычнай літаратуры і сталі часткай свядомасці шляхты. Таму у справе шлюбу паходжанне становіцца важным чынткам, як гарант добрых нашчадкау, паказальнік адпаведнага сацыяльнага статусу.

Пра фвшлапчныя асаблівасці зачацця дзіцяці нашы продкі мелі вельмі цьмянае уяуленне. Канечне, было вядома, што дзеці нараджаюцца пасля сексуальных дачыненняу мужчыны і жанчыны, тэрмін цяжарнасці. Але ад тагачаснага грамадства патрабаваць глыбоюх медыцынскіх ведау не магчыма.

У Еуропе асновай медыцыны сталі усходнія, старажытнагрэчаскія і старажытнарымск1я трактаты. Цікавасць прадстауляе медыцынсю трактат пра жаночы арганізм, які быу перакладзены з латыш на польскую мову і суправаджауся каментарамі. Выдадзены ён быу у Амстердаме. Кніга не мела нічога агульнага з рэлігіяй. У ёй пададзена мужчынскае бачанне на біялагічныя працэсы жанчыны. З сучаснага пункту гледжання гэтыя уяуленні вельмі наіуньїя, а часам проста фантастычныя і далёк1я ад біялагічных працэсау.

Плод ствараецца ад семя бацькі і месячнай крыві маці. Калі жанчына бывае з мужчынам, то ён выпускае семя, а яна кроу, гэта аб'ядноуваецца унутры жанчыны. Маціца усё прымае і замыкаецца. Плоду не бывае, калі мужчына выпускае семя перш, чым жанчына кроу, а таксама калі нядобрае семя, не гарачае. Больш шанцау для зачацця дзіця, калі мужчына рэдка стасуецца з жанчынай, бо тады яго семя гарачае. Гэтая думка панавала і у шшых еурапейскіх працах. Лшылася, што частыя сексуальныя дачыненні робяць сперму слабай, адпаведна гэта не дае магчымасць для зачацця. З працы Арыстоцеля панавала меркаванне, што якасная сперма тая, якая пры траплянні у кубак з вадой падае на дно.

Паводле назіранняу адзначалася, што звычайна менструацыя пачынаецца у жанчыны з 12, 13, а часцей з 14 год. З гэтага часу яна можа нараджаць. Але прычыны гэтага працэсу былі суцэльна не зразумелымс Яны называліся хваробай. Жанчына такім чынам чысціцца. Выходзяць лішкі вільгаці, і павышаецца тэмпература. У сувязі з гэтым лшылася, што жанчыны не здольныя да навукі, бо мозг заплывае грубымі рэчывамі. У папсаваных жанчын кроу сіняга колеру. Менструацыя не ідзе падчас цяжарнасці, бо кроу патрэбна плоду. Больш прагнуць мужа цяжарныя, а таксама тыя, у каго месячныя затрымлшаюцца. Апошнія назіранні былі слушныя, бо у гэты перыяд змяняецца гарманальны фон, і павышаецца лібіда.

Пра плод змешчана наступнае апісанне. Першыя 10 дзён ён выглядае як малако, пасля становіцца крывавага колеру, далей фарміруюцца часткі цела. На гэты працэс уплываюць планеты і знакі задыяку. Слушна адзначалася, што на 8-м месяцы плод слабы, а на 9-м здаровы. Пры нараджэнт дзіцяці павінньї прьісутнічаць дасведчаныя жанчыны, бо маціца у гэты час як параненая. Калі з'яуляецца галоука, то роды адбыліся добра, бо шшыя часткі цела выходзяць добра. Калі плод ідзе нагамі у перад то гэта дрэнна, можна парваць маціцу. шлюб сэксуальны жанчына

Асобна апісваліся знакі цяжарнасці, якія выяуляюцца адразу пасля сексу. Цяжка нават уявіць на якой падставе яны бы1т узятыя, бо у тагачаснай гінекалогіі меркавалася, што лепш за саму жанчыну ніхто не можа даведацца, цяжарная яна ці не. Калі пасля сексу жанчына адчувае холад і боль у галёнцы то зачала. Холад ідзе, бо усё цяпло канцэнтруецца для плода. Калі мужчына падчас сексу адчувае, што яго чэлес цягнецца і засмоктвацца маціцай, то гэта азначае зачацце. 1ншы знак прага сексу жанчынай пасля злучэння з мужчынам. Пачырваненне твару таксама сведчыла пра зачацце. Праз пщцё мёду (2 лыжк мёду і 1 вады) жанчынай можна было даведацца пра цяжарнасць. Калі пачуе бурчанне каля пупка, то зацяжарала. Яшчэ больш цікавы знакі, па якім адразу можна вызначыць, якога полу будзе дзіця. Моцнае пачырваненне скуры на твары сведчыла пра хлопчыка, бо больш энергіі для зачацця патрэбна. Калі лёгк колер, то дзяучына. Жывот у жанчыны становіцца круглым і схіляецца на правы бок хлопец, бо правы бок мужчыны мацнейшы. Калі жанчына ідзе правай нагой наперад, то будзе хлопец.

Для мужным бы1т істотныя парады як паводзіць адносна цяжарнай, якія актуальныя і зараз. Нельга пры ёй згадваць ежу і стравы, якія не магчыма знайсці, бо гэта можа стаць прычынай для паранення плода. Цяжарная жанчына слабее з-за плода, таму калі яна, што захоча з'есці, то трэба ёй даць. Калі ідуць месячныя падчас цяжарнасці, значыць плод пашкоджаны.

Вельмі важна для мужчыны было даведацца папсаваная паненка ці не. Вызначалася гэта па колеру мачы. Толькі як гэта жаніх рэалюоувау на практыцы? Пэуныя парады з гэтага старадрука, канечне, былі слушныя, але тлумачэнне біялагічных працэсау было далёкае ад рэчаіснасці. Там не менш, такая кніга была запатрабавана у грамадстве і знайшла свайго чытача у адукаваных колах.

Шлюб задавальняу не менш важную біялагічную патрэбу як наяунасць трывалага сексуальнага партнёру. Рэлігія яе трактавала інакш як захаванне ад спакусы. У вясельных прамовах больш акцэнтавалася увагі на працяг роду. Хаця у гумары і літаратуры трактавалася як задавальненне. Але гэта было бачанне мужчын на праблему. У еурапейскай думцы панавала, што асноуная функцыя сексу гэта для працягу роду. Таму плоднасці жанчыны надавалася важная значэнне. Секс у шлюбе лічьіуся чыстым, а паза шлюбам нячыстым.

Секс справа не толькі кахання, або разняволення ці працягу роду. Г эта неадлучная частка цэласнасщ чалавечага грамадства. Але найперш гэта сацыяльны і культурны феномен. У гэтай сферы кожнае грамадства усталёувае свае нормы паводзін, забароны, этыкет, тэрмшы. Шляхецкая грамадства не было тут выключэннем. На нармаванне сексуальнага жыцця уплываюць шэраг фактарау. Першы гэта развіццё грамадства і падзел яго на класы, дзе мае значэнне, якое месца займае у гэтым грамадстве жанчына, які статус у мужчыны і жанчыны, бо гэты фактар уплывае на роунасць мужчыны і жанчыны як партнёрау. Другі гэта роля рэлтп у дадзеным грамадстве і часе, яе стауленне да становішча жанчыны у шлюбе, грамадстве і сексе. Да трэцяга фактару адносіцца развщцё навукі (медыцыны). Але навуку рабілі мужчыны, і таму жанчына прадстаулена іх вачыма і яе сексуальнасць прыстасоуваецца да мужчынскай. Чацвёрты фактар адносіны грамадства да сексу: звычар традыцыі, мараль, пакаранне.

Зыходзячы з гэтага сексуальныя дачынент у шляхецкім асяроддзі можна ахарактарызаваць наступным чынам. Шляхта як эл^гте саслоуе мела сваю абгрунтаваную культуру з вдэаламр стэрэатыпамі, вызначанымі гендэрнымі ролямі у канцы XVI ст. Шляхцянка мела высок статус у грамадстве, але ён быу тжэйшы за статус мужчыны. Таму адпаведна дамінуючую ролю, актыунасць у сексуальных дачыненнях меу шляхціч. Гэта прасочваецца у вясельных абрадах. У XVII ст. цвёрда устаялася думка, што сексуальныя дачынент павшны быць у шлюбе, з асобамі свайго саслоуя. 1ншыя варыянты успрымалюя як дысгонар для сям'і. Але мужчынам адхіленні ад гэтым патрабаванняу дараваліся. Супраць жанчын меліся спецыяльныя артыкулы у Статуце.

Захаванне цноты да шлюбу прапагандавалася хрысцшнствам. У еурапейскіх краінах ужо быу дауно зроблены фетыш з цноты. Зыходзіла гэта з пастановы, чым менш жанчына ведае пра секс, тым лепей. Найвышэйшай каштоунасцю замест дарослай жаноцкасці стала дзявочая недасведчанасць. 1дэальным тыпам стала дзіця-нявеста. А маленькую плеуку, якая выпадкова захавалася у выпадку эвалюцыі, зрабілі сведчаннем дзявоцкасці.

У дахрысціянскі перыяд у славян сексуальнае жыццё не нармавалася жорстка. Ні ад жанчыны, ні ад мужчыны не патрабавалася захавання дзявоцкасці. Гэта адзначаецца у падарожных нататках і летапісах. Эратычныя беларускія святы Купалле, Русалле захаваліся амаль да сённяшняга дня. А калі верыць падарожніку Ераніму Пражскаму, то у XIV ст. высакародная жанчыны з дазволу сужэнцау мелі каханкау, якіх называлі «вучнямі шлюбу».

У ВКЛ у XVI ст. цнатлівасць дзяучыны да шлюбу была не так жорстка патрабавалася. У той час хрьісціянскім пльїні былі больш занятыя барацьбой паміж сабой, чым маральным воблікам прыхаджанак. Хоць разважанні пра цноту мелі месца. Папскі нунцый Фульвюш Ругері адзначыу пра норавы шляхты, што яна увесь час у руху, ездзіць да сяброу, ці сваякоу. Начоукі там, дзе даязджаюць, неабходна толькі мець з сабой пасцель. Кожны возіць з сабой тое, што яму патрэбна. У дарозе усе спяць разам, покатам на саломе, мужчыны побач з жанчынамй Вандруючы, людзі не перастаюць піць і размауляць. Таму мала сарамлшых жанчын, няма недахопу у публічных жанчынах (1565).

У спавядальных чынах амаль палову пытанняу займалі пьітанні пра секс. Хоць па структуры яны падобныя да Статута Іоана Постніка, але вельмі цікава раскрываюць сексуальнае жыццё прыхаджан. Трэбтк за XVI ст. змяшчае два пералікі пытанняу у залежнасці ад пола. У мужчыны пьіталі: ці спакусіу дзіця; жыве у распусце ці з законнай жонкай; займауся сексам з двума ці трыма жанчынамі; здраджвау жонцы; меу секс у пост, вечар у суботу ці у свята; спакусіу нявінніцу; падумау аб чужой жонцы; падмануу; смяяуся у царкве; за грудзі трымауся; быу з жонкай (маецца на увазе перад споведдзю); хадзіу да «блудніц»; на нагу наступау для «блуду» (наступанне лічылася як спосаб заляцання)»; чужую жанчыну трымау за грудзі і «лона»; рабіу «ручны блуд»; «нелепость» з жонкай; меу сексуальныя дачыненне з кумою, сваячніцай, сваячніцамі жонкі; мачахай, жонкамі братоу, сёстрам^ катом; забіу дзіця з дзяучынай; быу з двума сёстрам^ роднай сястрой, хрышчонай сястрой; блуд у сне зрабіу; біу жонку; загадау жонцы ці рабыт забіць дзіця. Пералік пытанняу дастаткова вялікі. Ён паказвае занепакаенне свяшчэнткау сексуальным жыццём і вельмі падрабязны расповед пра яго. Мужчына грашыу як у рэчаіснасці, так і у сне. Грахом лічшліся заляцанні да іншых жанчын, крананне іх, сексуальныя дачынент з духоунтмі і кроунымі сваячніцамі, з жывёлам^ таксама як і ліквідацшя наступства грахоунай сувязі забойства дзіця. Адпаведна да адхіленняу адносілі групавы секс і мастурбацыю.

Не менш пытанняу задавалі жанчыне: блудзіла ці з законным мужам жыла; мела адносіны з мужчынам да мужа, была з двума ці трыма мужчынамц здраджвала мужу; займалася сексам у пост, суботу вечар ці святы; была нячыстай у царкве (падчас менструацті); была замужам два ці тры разы; бачыла без вопраткі мужа, бацьку, маці; наступала на нагу іншаму мужчыне для блуду; чаравала вадой; зелле рабіла; садомскі блуд зрабіла; удушыла дзіця; забіла няхрышчанае дзіця; нячыстая з мужам была; верыла у чары; кранала каго за «лона»; дала каму што дрэннае; дала «векшу ці бобровіну»; разлучыла мужа з жонкай; выйшла замуж за сваяка.

Зноу жа тут дамінуюць пьітанні пра сексуальнае жыццё. Многія з іх падобныя на тыя, што задаваліся мужчыне як пра групавы секс, здраду, заляцанне, секс у забароненыя дні, забойства дзіця. Але як жаночыя грахі пералічаны чараванне, шлюб са сваяком; агляданне аголенага цела, секс падчас менструащіі і прысутнасць у царкве у гэты перыяд. Раней да прыходных рытмау жанчыны ставіліся з павагай. Яна стала лшылася нячыстай, калі змяніліся сусветныя веравызнанні на патрыярхальны лад. Спавядальныя чыны для жанчын у Маскоускім княстве вылучаліся большай разнастайнасцю і анатамічнымі падрабязнасцямі. Яе распытвалі пра анальны і аральны секс, лесбійскія адносіны і іншае. Хаця гэта не выключае, таго, што такія пытанні задавалі і у цэрквах ВКЛ, бо не усе спавядальныя чыны захаваліся.

Царква бачыла гендэрныя асаблівасці у сексуальных паводзінах мужчын і жанчын. Пры чым, больш актыунасщ і ініцыятывы тут надаецца мужчыне, што выткае з яго фізіялагічнтх асаблівасцей. Ён спакушае дзяцей, дзяучын, прапаноувае жонцы нетрадыцыйны секс, здатны на сексуальныя адхіленні. У гэтым раздзеле пералічаны зноу грахі: чараванне, здрада з чужшмі жанчынамі, удовамі, забойства бацькі, блуд, здрада жонцы, мастурбацыя, садамія, спакушэнне, здрада мужу, распуста у сне і у думках, спакушэнне дзяцей. Па сутнасці, царква дазваляла мужчыне і жанчыне мець сексуальныя дачынент толькі у шлюбе, у дазволеныя дні, без фантазій і адхіленняу.

Захаванне цноты да шлюбу дзяучынай стала важным маральным патрабаваннем у XVII ст. Панна павінна захоуваць да шлюбу сваю цноту. На гэтым нават сталі акцэнтаваць увагу у казаннях. Цнота была пад ахоувай: бацька, маці, браты і апекуны абавязаны былі прывесці дзяучыну да шлюбу у чысціні.

Як складваліся сексуальныя дачьіненні у пары пасля вяселля дакладна прааналізаваць не магчыма. Пік сексуальнай актыунасщ у шлюбе прыходзіуся на яго пачатак. Такая думка пануе у традыцыях многіх народау. Недарэмна гэты перыяд называецца мядовым месяцам. Ускосна гэта прасочваецца з вершаванай дуэлр якая адбылася падчас сойму у Варшаве 17 красавіка 1677 г. паміж гарадзенскім маршалкам Янам Казімірам Кердзеям, ашмянскі падстаростам і земскім пісарам Стэфанам Янам Слізенем і навагарадскім земскім пісарам Багуславам Уніхоускім. Апошні прыйшоу на шпрэзу да канцлера ВКЛ Крыштафа Жьігімонта Паца п'яны і там заснуу за сталом. З гэтага сталі кпіць шляхщчы. Ён толькі ажаніуся з маладой жонкай Барбарай Дунінавай, таму не меу часу выспацца ноччу і спау за сталом.

Важным элементам сексуальных адносінау была мужчынская патэнцыя. Для мужчын, паводле слоу Пітагора, лепшы час для «забау» з жанчынай раіуся тады, калі яму хацелася пазбавіцца сілы.

Патэнцыя служыла для памнажэння шляхецкага роду. І тут можна адзначыць выбітных «дзеячоу». Гетман ВКЛ Канстанцін Астрожскі (кл.1460-1530) ажаніуся першы раз на Таццяне Сямёнауне Гальшанскай (?-1522) у 1509 г., калі яму было 49 год. Праз два гады яна нарадзіла сына Іллю. Другога сына Канстанціна Васіля (1524/25-1609) і дачку Зафею ён меу у другім шлюбе з Аляксандрай Слуцкай (?--1563/64). На момант нараджэння сына Канстанцін Астрожскі быу прыкладна у 65 гадовым узросце. Па бацькоускаму прыкладу малодшы сын зрабіу выдатную кар'еру. Ён стау кіеускім ваяводам, быу актыуным паборнікам праваслауя, меу друкарню, лшыуся адным з заможных магнатау на той час. Як бачым, былі выпадкі, калі добрыя гены мужчына быу здольны перадаць нават у такім узросце.

Мікалай Радзівіл Сіротка (1549--1616) у 1579 г. пісау свайму сваяку гетману польнаму ВКЛ Крыштафу І Радзівілу (1547--1603): «.. .гэта сапрауднае мастацтва і Маскву пабіць, і дзіця зрабіць, не кожны так можа. Хай Пан Бог дасць Вашай Міласці усе поспехі, якія Ваша Міласць сама сабе жадае». Калі верыць лісту Мікалаю Радзівілу, то гетман рэдкш мужчынам, чый вопыт было варта пераймаць.

Своеасаблівы алтар мужчынскай патэнцыі знаходзіцца у касцёле Св. Пятра і Паула у Вільне, які заснавау гетман ВКЛ Міхаіл Казімір Пац (гл. іл.). З левага боку каля галоунага алтару знаходзіцца алтар з цудатворнай іконай Маці Божай. Ён змешчаны паміж двума калонамі, якія падтрымль ваюць скульптуры напалову аголеных мужчын барочнага целаскладу. На падлозе стаяць два вайсковыя барабаны і куфар. Найбольшую цікавасць прадстауляе гэты прадмет мэблр які належау фундатару. Ён аздоблены выявамі герба уладальніка. Вакол замка намаляваны вайсковец. Замок знаходзіцца на месцы чэлеса. Калі уставіць ключ у замок, то датрьімліваецца адпаведная двухсэнсоуная карцінка. Фалічнья сімваль прысутшчаюць у гэтым касцёле з часу заснавання і застаюцца не зауважаньмі духавенствам і наведвальнікамі. Пры гэтым, у хрысцшнскай ідэалогіі не уласціва было ухваленні фалшных сімвалау. Пеніс чалавечы лшыуся дэманічным, а пеніс Хрыста Боскім. Акрамя таго, у касцёле знаходзіцца пас з выявамі анёлау, якія абдымаюцца і цалуюцца.

Сексуальная патэнцыя мужчыны мела непасрэднае асацыяванне з яго уменнем біцца, праяуляць сябе у вайсковых дзеяннях. Асабліва важнае значэнне гэта мела для «рыцарскага» саслоуя, да якога адносіла сябе шляхта. Мужчынскасць шляхты гэта удзел у вайне, подзвігі, гэта тое, што можна дэманстраваць у грамадстве і мець за гэта пашану.

Ва усе часы шпатэнцыя была мужчынскім сорамам. Праваслауе, уніяцтва, пратэстантызм, каталіцызм лічылі яе слушнай прычынай для разводу, бо мужчына і жанчына ужо не маглі жыць як муж і жонка і мець дзяцей. Сям'я не магла выконваць сваю галоуную пракрыятыуную функцыю, а сканчэнне шляхецкага роду гэта адна з найгоршых рэчау, якая магла адбыцца з сям'ей. Скасаванне шлюбу з-за мужчынскай імпатэнцыі адбывалася амаль без перашкод у царкоуным і свецкіх судах. Такія справы сустракаюцца у розных саслоуях. Напрыклад, у двух справах магшёускага магістрата прычынай разводау была наступная: «не маючы мешканя такого, якое межи мужам и жену бывает, иж если не был способен на учинок свой мужской» і «з-за дефектов натуральных неспособность здоровя».

Каб не было такіх праблем многія мужчыны ужывалі афрадытыю, сродкі узбуджаючыя і узмацняючыя патэнцыю. Карысталіся попытам раслшныя сродкі: пятрушка, цыбуля, лісця і карані белай гарчыцы, радыска, шалфей, гладыёлус і інш. Акрамя гэтага яшчэ былі спецыяльныя мікстуры, якія не заусёды добра уздзейнічалі на здароуе.

Пазашлюбиыя дачьіненні. Сексуальныя дачьіненні бьілі не толькі у шлюбе. Але адкрыта пра гэта не казалася. У асноуным гэта адлюстравалася у эратычнай літаратуры. Для перадачы намерау і дзеянняу выкарыстоуваліся сімвальї. Так як аутары былі мужчынамі, то і праблематыка падавалася з іх пункту гледжання. З яе зразумела, што для мужчыны важна было задавальненне сексуальных патрэбау у сям'і альбо за яе межамі. Бачанне жанчын на сексуальную сферу з'яуляецца толькі у XVIII ст.

У канцы XVII ст. меу распаусюджванне верш, які высмейвау рэлігійныя забароны мець пазашлюбныя сексуальныя дачыненні. Ён сустракаецца у Крыштафа Завішы і Стэфана Яна Слізня. У апошняга больш пашыраная версія:

Niewolno panien w ich panienstwo tykac A do wdow smutnych ani sie przymykac Mniszki m^zatki Panie racz zachowac A kogosz bfdziem u diabla milowac.

Быгт вядомы прымаую з эратычным падтэкстам:

Trzy rzeczy nienasycone, a czwarta nie mowi dosic. Pieklo, lono bialoglowskie, ziemia, a ogien nigdy nie mowi dosic.

Wino mozne, bialoglowa grzeczna z m^drego uczyni blaznia.

Адсутнасць задавальнення у шлюбе ці фізіялагічньїя патрэбы штурхалі шукаць сувязі у іншых месцах. Магчымасцей для пазашлюбных стасункау было шмат: прыслуга, удава і інш. Падарожжы таксама выкарыстоувалі не толькі для вывучэння моу і заняткау ва університетах. Канюшы ВКЛ Багуслау Радзівіл (1620-1669) быу добра абазнаны у парыжскім жыцці. Ён суправаджау маладога Яна Замойскага па менш свецкіх раёнах Парыжа, дзе той атрымау першыя эратычныя поспехі і паражэнт.

Пошукі сексуальных прыгод былі актуальныя для вайскоуцау. У 1557 г. у пастановах для войска Жыгшонта Аугуста было забаронена вазіць з сабой «вясёлых паненак». Толькі жонкі мелі права суправаджаць сужэнцау у вайсковых паходах. У ваенных артыкулах за 1609 г. ускладаліся абавязкі на ротмістрау сачыць, каб не было прастытутак у войску. Для сексуальнага задавальнення вайскоуцы карьісталіся не толькі паслугамі прастытутак. Пры іх адсутнасці гвалтавалі мясцовых дзяучат і жанчын.

Шлюбныя здрады мелі месца сярод мужчын і жанчын. Яны сведчыьт пра жаданне знайсці задавальненне па-за межамі сям'і. Зафея Радзівілауна здрадзіла мужу, маршалку ВКЛ, Крыштафу Мікалаю Дарагастайсаму з-за яго доугай адсутнасці у доме і што «купідон не раскрывау яму вароты перад старасцю». Тарэза Гасеуская (?-1708) будучы замужам за Юзафам Багуслава Служкам, мела раман з гетманам ВКЛ Казімірам Янам Сапегам. Пасля смерці мужа выйшла за яго замуж у 1703 г.

Не заусёды можна адсачыць сексуальный дачыненні з прыслугай. Пра такі выпадак вядома з судовай справы. Дзеука Барбара Грыгаліча, з вёсю Елнішек дэрпскага харужыча, капітана ЯКМ Германа Ганцкофа (Вількамірскі павет) служыла пры двары пана Яна Корфа. Яна «дапусцілася да граху» з яго сынам Мікалаем Філіпам Корфам. У выніку нарадзіуся сын. Зразумела, што малады паніч адмовіуся ад дзіця, і Барбара вырашыла забіць немауля. Яна панесла яго да рэчю Лавены. Там дзіця душыла, сціснуушы пальцамі рот, пасля ударыла аб зямлю і яшчэ жывога кінула у ваду. Вылавілі яго жаунеры, якія лавілі рыбу, і прынеот на двор Ганцкофа. Вінаватая была адразу выяулена і пасаджана у вязніцу у двары. Суддзі Фрыдрык Прахемфельс, Юрый Купсуй, Міхал Мохалеускі, Ян Казімір Загора выслухалі усе абставшы справы і прысудзілі Барбару да смяротнага пакарання (1680).

Такім чынам, шляхецкае саслоуе мела сексуальныя дачыненне як у шлюбе, так і за яго межамі. Нармаванне сексуальных дачыненняу у шляхецкім асяроддзі адбываецца у другой палове XVI ст., што звязана з агульнымі тэндэнцыямі у шляхецкай культуры. Легітымнымі становяцца стасункі толькі у шлюбе. Не ухваляюцца секс да шлюбу, страта паненства, шлюбная здрада, прастытуцыя.

У сям'і секс прызначауся для працягу роду. Для шляхты стала важна абіраць годных сужэнцау, каб нашчадкі атрьімалі у спадчыну старажытную генетыку. Але веды пра працэс зачацця і фарміравання дзіцяці базаваліся на назіраннях, што было звязана з узроунем развіцця тагачаснай навукі. Наяунасць сужэнца не азначала сексуальнае задавальненне у шлюбе, што штурхала найбольш актыуных у гэтай галіне асобау шукаць партнёрау. Тут вызначыліся як мужчыны, так і жанчыны.

У большасці выпадкау шлюб выконвау сваю біялагічную функцыю. Гэта быу адзіны прызнаны шстытут, у якім нараджаліся законныя нашчадкі. Акрамя таго, ён давау трывалага партнёра для задавальнення сексуальных патрэб.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Поняття сім’ї та шлюбу за законодавством України. Укладання шлюбу. Взаємна згода осіб, які укладають шлюб. Перешкоди до укладання шлюбу. Шлюбний договір. Розлучення. Охорона сім'ї, дитинства, материнства. Сприяння зміцненню сім'ї.

    курсовая работа [48,3 K], добавлен 07.12.2006

  • Соціологія шлюбу і сім’ї. Шлюб та сім’я як об’єкт соціального дослідження. Функції, проблеми планування, фактори кризи сучасної сім’ї. Чинники, що впливають на вибір партнера. Причини виникнення конфліктів. Оптимізація шлюбно-сімейних відносин.

    реферат [22,0 K], добавлен 26.10.2008

  • Формы шлюбу, іх эвалюцыя. Рэгуляванне шлюбу і яго скасаванне. Рэгуляванне шлюбных дачыненняў кананічнным (царкоўным) правам. Шлюбныя дачыненні ў свецкім заканадаўстве. Прававое рэгуляванне маёмасных дачыненняў у сям’і.

    курсовая работа [62,7 K], добавлен 26.06.2003

  • Поняття молодої сім'ї в Україні. Дослідження проблем розвитку молодої сім'ї в Україні. Соціальний аналіз корелляцій функцій молодої сім'ї. Характеристика соціологічного дослідження "Мотивація вступу до шлюбу". Основи функціонування сучасної сім'ї.

    дипломная работа [81,6 K], добавлен 08.05.2009

  • Причини сімейного неблагополуччя, етапи та кризові періоди шлюбу, суть конфліктів в сучасній сім'ї. Значення аналізу ролевих відносин в сім'ї та основні принципи сумісного подружнього життя. Розлучення як соціально-психологічний феномен в суспільстві.

    контрольная работа [26,3 K], добавлен 29.06.2010

  • Сім'я — об'єднання людей на основі шлюбу або кровної спорідненості, які пов'язані між собою спільністю побуту та взаємною відповідальністю. Поняття християнського подружжя, принципи його існування. Розуміння та основні сполучники ідеальної сім’ї.

    презентация [1,3 M], добавлен 16.02.2014

  • Гендерна соціологія як наука про закономірності диференціації чоловічих та жіночих ролей, її компоненти, методи і основні положення. Рівні та передумови гендерного насильства. Сутність і напрями фемінізму. Соціологічна характеристика сім’ї та шлюбу.

    презентация [114,4 K], добавлен 03.08.2012

  • Походження та сутність екзогамного шлюбу як універсального інституту для людей верхнього палеоліту. Його значення для росту здорового покоління та мирного співіснування в межах однієї родини. Принципи формування сімей у різних етнічних групах населення.

    презентация [1,3 M], добавлен 10.12.2014

  • Сім'я, шлюб та їх сутність і роль в сучаcному суспільстві. Світогляд молодих людей у питаннях, пов'язаних із темами подружжя та родинного життя. Усвідомлення необхідності вступу в шлюб та створення сім'ї. Рівень розлучень і жорсткі конфлікти в родинах.

    реферат [21,0 K], добавлен 22.02.2011

  • Дослідження сучасних уявлень про цивільний шлюб як добровільне спільне проживання і господарювання чоловіка та жінки без цивільних зобов'язань. Шлюб і сім'я як найважливіший об'єкт вивчення соціології сім'ї. Позиція церкви відносно цивільного шлюбу.

    курсовая работа [32,2 K], добавлен 28.01.2011

  • Пояснення причини розірвання шлюбу. Що лежить в основі виникнення сімейної проблеми. Міжнаціональний шлюб. Складність досягнення психологічної сумісності у сім’ї. Причини виникнення суперечностей. Як розлучення батьків впливає на дітей та їх психіку.

    реферат [24,6 K], добавлен 25.11.2008

  • Структура соціологічного дослідження. Социальная сутність сім'ї і шлюбу. Методи збору емпіричного матеріалу. Соціологія науки і освіти. Сутність і структура особистості. Девіантна поведінка та соціальний контроль. Спадкоємність і традиції в культурі.

    лекция [199,2 K], добавлен 07.05.2015

  • Размеркаванне роляў мужчыны і жанчыны ў сямейнага жыцця: гістарычны аспект. Культурнае развіццё цывілізацыі з пункту гледжання адносіны полаў. Гісторыя жаночай дыскрымінацыі. Барацьба за раўнапраўе, абарона правоў жанчын - мэта фэмінісцкіх арганізацый.

    реферат [30,0 K], добавлен 08.03.2010

  • Призрение в Российской империи в конце XVIII–начале XIX вв. как социальное явление. Основные категории призрения в Российской империи. Значение Земских и городских учреждений в общественном призрении в Российской империи в конце XVIII–начале XIX вв.

    курсовая работа [40,4 K], добавлен 23.08.2012

  • Становление общественного и частного призрения в Российском государстве в XVIII–XIX вв. Гуманистический подход к призрению и помощи инвалидам в западных странах. Обучение детей с сенсорными нарушениями и признание права аномальных детей на образование.

    контрольная работа [33,9 K], добавлен 15.04.2008

  • Навуковая спадчына акадэміка Грушэўскага і яе значэнне для станаўлення украінскай сацыялагічнай навукі. Сацыялагічныя погляды Грушэўскага на рэлігію як на форму самавызначэння асобы і супольнасці. "Генетычная сацыялогія" акадэміка М. Грушэўскага.

    реферат [30,8 K], добавлен 10.10.2012

  • Генезіс капіталістычных поглядаў на Вэбера і канцэптуальныя палажэнні яго працы. Прычыны ўплыў на развіццё капіталізму ў Еўропе. Прыродныя рэсурсы, з'яўленне вольнага працоўнага і няроўнасць даходаў і багацця, навука і інавацыі, пратэстанцкі аскетызм.

    курсовая работа [32,0 K], добавлен 29.05.2012

  • Характеристика этапов формирования направленности личности под влиянием социальных факторов. Потребности, интересы, идеалы - их социальная и культурная обусловленность. Исследование влияния приоритетного источника информации на ценностную сферу личности.

    курсовая работа [218,5 K], добавлен 23.12.2010

  • Национальная политика, как и политика в целом, представляет собой регулятивно-контрольную сферу, направляющую жизнь, деятельность и отношения между различными национальными и этническими сообществами. Становление национальной политики в Татарстане.

    реферат [32,4 K], добавлен 23.09.2008

  • Женские общественные организации как объект социологического анализа. Социальные предпосылки вхождения женщин в научную сферу. Гендерная ассиметрия во власти, влияние феминизации на общество. Ценность профессиональной карьеры и семейные функции женщины.

    реферат [19,8 K], добавлен 06.01.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.