Асновы мовазнаўства

Вывучэнне спосабаў утварэння слоў. Апісанне з'яў, што супадаюць або падобныя ў беларускай і рускай мовах. Гістарычныя змены структуры слова. Асноўныя граматычныя катэгорыі назоўніка, прыметніка, дзеяслова, числителя, назоўніка. Службовыя часціны мовы.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 20.12.2014
Размер файла 74,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Лекцыя 1. Словаўтварэнне

1.1 Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства

Словаўтварэнне - гэта раздзел мовазнаўства, дзе вывучаецца структура слова як з сінхранічнага пункту гледжання, так і з дыяхранічнага.

Пры дыяхранічным даследаванні лексемы ўстанаўліваецца яе матывавальная (зыходная, невытворная) аснова і матываваная (другасная, вытворная). Сярод вытворных слоў вылучаюць тыя, што складаюцца з сэнсаў састаўных кампанентаў, і тыя, значэнні якіх не раскладаюцца на часткі: стол-ік `маленькі стол' - мысл-і-цель. У апошнім выпадку слова нагадвае па сваім значэнні своеасаблівую ідыёму, або словазлучэнне з непадзельным значэннем тыпу біць лынды `гультаяваць'.

Пры сінхранічным даследаванні слоў выяўляюцца наяўныя жывыя сувязі паміж марфемамі ў лексемах: белы - белізна, горкі - гарката, але не белы - бялізна, дзе сувязі паміж каранёвымі марфемамі высвятляюцца з дапамогай этымалагічнага аналізу.

Вывучэннем значымых частак слова займаюцца таксама такія раздзелы мовазнаўства, як марфеміка - даследуе функцыі марфем, семантычныя, фармальныя ўласцівасці, спалучальнасць і тыпы марфем у слове; марфалогія - вывучае састаў і граматычныя значэнні марфем кожнай часціны мовы; марфаналогія - аналізуе чаргаванне фанем на межах марфем (род-ы, на-радз-і-ць, на-радж-эн-н-е).

У словаўтварэнні вывучаюцца толькі вытворныя словы. Вытворныя - гэта словы, якія з'яўляюцца ў мове у выніку словаўтваральных працэсаў. Вытворных слоў у сучаснай беларускай мове пераважная большасць. Слоў, якія не маюць словаўтваральных сувязяў з іншымі, г. зн., такіх, што з'яўляюцца невытворнымі і не ўтвараюць іншых слоў, зусім няшмат. Іх называюць словамі з нулявой вытворнасцю. Гэта некаторыя запазычаныя словы (тыпу авеню, акр, бар, цэцэ, бабуін), а таксама службовыя словы (але, нават).

Словы, якія служаць базай для ўтварэння новых слоў, называюцца ўтваральнымі (матывавальнымі). Так, вытворнае слова выкладчык узнікла на базе ўтваральнага слова выкладаць. Кожнаму вытворнаму адпавядае пэўная ўтваральная аснова.

1.2 Асноўныя паняцці словаўтварэння

Асноўнымі паняццямі словаўтварэння з'яўляюцца словаўтваральны тып і словаўтваральны спосаб.

Словаўтваральны тып - схема пабудовы слоў пэўнай часціны мовы. Да аднаго словаўтваральнага тыпу належаць словы, якія ўтвораны ад адной часціны мовы пры дапамозе аднаго і таго ж афікса і маюць агульнае словаўтваральнае значэнне. Напрыклад, дубняк, беразняк, ліпняк, вішняк складаюць адзін словаўтваральны тып, таму што ўсе яны ўтвораны ад назоўнікаў пры дапамозе суфікса -няк- і маюць агульнае словаўтваральнае значэнне сукупнасці аднолькавых дрэў. Гэтым значэннем яны адрозніваюцца ад значэння адпаведных утваральных слоў: дуб, бяроза, ліпа, вішня.

Словаўтваральныя тыпы бываюць прадуктыўныя і непрадуктыўныя. Тып, які з'яўляецца ўзорам для ўзнікнення новых слоў - прадуктыўны, які не выкарыстоўваецца пры ўтварэнні новых слоў - непрадуктыўны. Тып назоўнікаў з суфіксам -льнік-, якія абазначаюць асоб паводле дзеяння, выступае прадуктыўным: парушальнік, стваральнік; з суфіксам -ак-(-як-), якія абазначаюць прадметы па іх колькаснай прымеце, з'яўляецца непрадуктыўным: траяк, чацвяртак, пятак.

Словаўтваральны спосаб аб'ядноўвае некалькі словаўтваральных тыпаў з адным відам афікса (суфіксам, прыстаўкай). Так, словы двух словаўтваральных тыпаў беразняк, вішняк, дубняк, ліпняк і выкладчык, лётчык, рэзчык, перапісчык утвораны адным (суфіксальным) спосабам, таму што пры іх утварэнні выкарыстаны афікс аднаго віда - суфікс.

Аднакарэнныя словы могуць аб'ядноўвацца ў рады, якія адлюстроўваюць паслядоўнасць іх утварэння і называюцца словаўтваральнымі ланцужкамі: белы - бялець - збялець - збялелы.

1.3 Спосабы ўтварэння слоў

У сучасным словаўтварэнні актыўна выкарыстоўваюцца ўсе спосабы словаўтваральнай сістэмы беларускай мовы: марфалагічны, лексіка-семантычны, марфолага-сінтаксічны, лексіка-сінтаксічны. Галоўнае месца ў словаўтварэнні займае марфалагічны спосаб, з дапамогай якога ўзбагачаецца склад розных часцін мовы і лексічная сістэма беларускай мовы ў цэлым. Працэс словаўтарэння цесна звязаны з лексікай і з граматыкай. Сувязь з лексікай выяўляецца ў развіцці слоўнікавага складу мовы, сувязь з граматыкай - у афармленні новых слоў па адпаведных мадэлях у межах тых граматычных катэгорый, якія ўласцівы мове.

Лексіка-семантычны спосаб. У межах акрэсленага спосабу новыя словы з'яўляюцца ў выніку паступовага ператварэння значэнняў шматзначнага слова ў амонімы: доўг (запазычанасць) -- доўг (абавязак).

Пры лексіка-семантычным спосабе новыя паводле гукавога складу словы не ўтвараюцца. Наглядаецца толькі падзел аднаго слова на амонімы, якія набываюць усе рысы самастойных слоў: завод (прадпрыемства) - завод (механізм). мова граматычны дзеяслоў назоўнік

У такіх словах семантычная сувязь на сучасным сінхронным зрэзе адсутнічае, аднак у мінулым яна часцей за ўсё наглядалася: кулачок (ад кулак) -- кулачок (дэталь машыны).

Лексіка-семантычныя словаўтварэнні ў сучаснай беларускай мове малапрадуктыўныя. Акрамя таго, калі разглядаць словаўтварэнне як працэс сучаснай мовы, то ўтварэнне слоў з дапамогай лексіка-семантычнага спосабу, якое выступае з'явай дыяхраніі, не адносіцца да элементаў гэтага працэсу.

Марфолага-сінтаксічны спосаб. У межах марфолага-сінтаксічнага словаўтварэння новыя словы ўзнікаюць шляхам пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую. Сюды адносяцца:

а) субстантывацыя (пераход у назоўнікі): стары, дзяжурны, працоўныя;

б) ад'ектывацыя (пераход у прыметнікі): арганізаваны чалавек (арганізаваная студэнтамі вечарына), бліскучыя здольнасці (бліскучыя на сонцы кроплі), сыпучы, пахучы;

в) пранаміналізацыя (пераход у займеннікі): дадзеная падзея, г. зн., `гэта падзея', `тая, аб якой ідзе размова', цэлы, г. зн., `увесь' (цэлы дзень - увесь дзень), адзін, г. зн., `нейкі знаёмы ці незнаёмы' (стаяў каля аднаго дома);

г) адвербіялізацыя (пераход у прыслоўі): ісці на ўдачу (спадзявацца на ўдачу), зраблю па-вашаму (зраблю па вашай парадзе), вярхом, крокам, часам, ранкам, восенню.

На падставе таго, што марфолага-сінтаксічнае словаўтварэнне адбываецца ў дыяхраніі, многія даследчыкі не ўключаюць яго ў склад словаўтваральнай сістэмы.

Лексіка-сінтаксічны спосаб. У межах лексіка-сінтаксічнага словаўтварэння новыя словы ўзнікаюць у выніку зрашчэння спалучэння слоў у адну лексічную адзінку: сёння (сяго дня), мімаволі (міма волі), глыбокапаважаны (глыбока паважаны).

Паколькі лексіка-семантычнае словаўтварэнне адбываецца ў дыяхраніі, то многія даследчыкі слушна выводзяць яго за межы словаўтварэння.

Марфалагічны спосаб. Марфалагічны спосаб з'яўляецца асноўным у беларускім словаўтварэнні. Вытворныя словы складаюць асноўную частку слоўніка, існуюць шматлікія словы, на базе якіх утвораны дзесяткі вытворных слоў. Слова, утворанае ад іншага слова, называецца вытворным або словам з вытворнай (матываванай) асновай. Аснова, ад якой утвораны іншыя асновы, называецца ўтваральнай (матывавальнай).

У межах марфалагічнага спосабу новыя словы ствараюцца:

а) з дапамогай суфікса: лет-н-і, сад-ов-ы, каз-а-ць;

б) з дапамогай прыставак (прэфіксаў): звыш-хуткасны, пера-чытаць, вы-гадаваць;

в) з дапамогай прэфікса і суфікса: а-поўдн-і, да-верх-у, з-бок-у;

г) з дапамогай постфікса: вітац-ца, сустракац-ца, вучыц-ца;

д) без афікса: выбух, шыр, кара, задума, ціш, бег, высь, стук, скрып, сум;

е) складанне слоў або асноў: мовазнаўства, шасціпавярховы;

ж) скарачэннем асноў, пры якім слова ўтвараецца:

1) з пачатковых складоў цэлага словазлучэння: прафком, філфак;

2) з пачатковай часткі аднаго слова і цэлага другога слова: насценгазета, сельсавет;

3) з алфавітных назваў пачатковых літар слоў, якія складаюць словазлучэнне: РБ, БДУ, ГДУ;

з) адваротным словаўтварэннем (рэдэрывацыяй), пры якой слова ўтвараецца ў выглядзе ўтваральнага: даяр (парнае ўтварэнне ад слова даярка).

Часам адно і тое ж вытворнае слова можна суаднесці з двума рознымі ўтваральнымі словамі.

Лекцыя 2. Марфеміка

Адны лінгвісты марфеміку лічаць асобным раздзелам мовазнаўства, як і словаўтварэнне, іншыя ж - падраздзелам марфалогіі. Змест марфемікі складае вучэнне аб марфемах. Мы адносім марфеміку да самастойнага раздзела навукі аб мове. Марфеміка захоўвае самыя цесныя сувязі з марфалогіяй, марфаналогіяй, словаўтварэннем і фанетыкай.

Асноўнай задачай арфемікі з'яўляецца вывучэнне марфемнай структуры слова і яго марфемнага аналізу. Марфемная структура слова вызначаеца не толькі наяўнасцю пэўных марфем, але і іх словаўтваральнай спецыфікай, семантыкай і суадносінамі адной марфемы да другой.

Асноўныя паняцці марфемікі: марфема, морф, корань, афіксы (прэфіксы, суфіксы, конфіксы, постфіксы, флексіі), міжмарфемныя сувязі, марфематычныя сувязі, аснова слова, марфемны аналіз.

Паняцце марфемы

Састаўныя часткі слова, якія маюць значэнне (лексічнае ці граматычнае) і паўтараюцца ў іншых словах называюцца марфемамі. Марфема - мінімальная значымая адзінка мовы. Такі тэрмін, як і вызначэнне паняцця тэрміна “марфема”, дадзены І.А.Бадуэнам дэ Куртэнэ - французам на далёкіх каранях, палякам па нацыянальнасці, рускім прафесарам - у 1870-ых гадах. Самастойна марфема не існуе, акрамя асобных выпадкаў (тут - каранёвая). Некаторыя марфемы структурна раўняюцца словам (тут, я, ледзь і інш.).

Сярод марфем вылучаюцца каранёвыя, якія маюць асноўнае, рэчыўнае значэнне (зямл-я, зямл-як, земл-ян-к-а), і службовыя, або афіксы, што нясуць у сабе дэрывацыйнае, дадатковае, значэнне (хат-к-а, дзе суфікс -к- дадае значэнне памяншальнасці зыходнай каранёвай марфеме), або адноснае, рэляцыйнае, прадстаўленае флексіямі (канчаткамі), што служаць для сувязі слоў у словазлучэннях ці выказваннях.

Марфема з'яўляецца моўнай абагульненай адзінкай, якая рэалізуецца ў маўленні морфам, што выдзяляецца ў складзе канкрэтнай словаформы. Морф - канкрэтная рэалізацыя той ці іншай марфемы як адзінкі абагуленай. Са структурнага пункту гледжання афіксальныя марфемы адрозніваюцца ад каранёвых тым, што, як правіла, паўтараюцца ў складзе розных слоў і з'яўляюцца больш ужывальнымі (частотнымі) ў маўленні, чым каранёвыя, якія могуць быць і непаўтаральнымі (ён, меню). Сярод афіксальных марфем вылучаюцца дэрывацыйныя (словаўтваральныя) тыпу -чык-, -ізн- (груз-чык, вял-ізн-ы) і словазменныя тыпу -а-, -і- (кніг-а, кніг-і).

Класіфікацыя марфем

Цэнтральную марфему слова, у якой засяроджана рэчыўнае значэнне і якая далучае да сябе іншыя, службовыя марфемы, канцэнтруе іх вакол сябе, уяўляе сабой корань слова. Корань - галоўная частка слова, усе астатнія марфемы - службовыя. Калі ад асновы адсячы службовыя марфемы (прыстаўку, суфікс, канчатак), атрымаем корань. Корань - асноўная непадзельная частка ўсіх роднасных слоў і іх граматычных форм, якая выражае агульнае лексічнае значэнне. Службовыя марфемы ўдакладняюць лексічнае значэнне слова, спалучаюць з іншымі словамі ў выказванні. Корань вылучаецца звычайна ў цэлым мностве роднасных слоў, што могуць належаць да розных часцін мовы (кошт, кашт-оў-н-ы, кашт-оў-н-а, кашт-а-ва-ць). Каранёвая марфема нярэдка можа супадаць з самастойным словам (пяць, конь). У тых выпадках, калі корань слова не падлягае далейшаму чляненню на значымыя часткі, яго называюць невытворнай асновай, якая, такім чынам, супрацьпастаўляецца вытворнай аснове слова, дзе вылучаюцца і корань, і афіксы (з аднаго боку, напрыклад, зямл-я, вад-а, з другога - землян-ы, водн-ы).

Выдзяленне кораня слова грунтуецца на супастаўленні з іншымі словамі, звычайна з роднаснымі, у якіх актуальная паўтаральная частка і служыць коранем (крык, крык-ну-ць, крык-лів-ы). Корані слоў бываюць свабоднымі, калі яны сустракаюцца ў чыстым выглядзе, або без афіксаў (снег і снег-у, снег-ам) і звязанымі. Звязаныя корані ў чыстым выглядзе не ўжываюцца: вул-іц-а, вул-іч-н-ы, вул-ачк-а. Калі корань заканчваецца на галосную фанему, то ён называецца адкрытым (пе-ць, лі-ць), калі на зычную - закрытым (рук-а, галав-а). У выніку гістарычных і пазіцыйных чаргаванняў гукаў фанемны склад кораня можа мяняцца (пень - пянёк).

У некаторых выпадках корань слова выдзеліць даволі складана, бо ён можа ўтварацца з адной фанемы (аб-у-ць), або з рознага складу фанем (гн-а-ць і ган-ю). На аснове адзінага кораня словы ўтвараюць дэрывацыйныя гнёзды.

Роднасныя словы з агульным для ўсяго шэрага коранем называюцца аднакарэннымі: лес - ляснік-лясніцтва-лясун-лясны-лясістасць і інш.

Суфікс - гэта марфема асновы слова, якая стаіць пасля кораня і служыць для ўтварэння новых слоў або граматычных формаў: лес -ляс-н-ы, казаць - каза-л-а. Суфіксы адносяцца да службовых марфем і надаюць слову, як ужо згадвалася, дадатковае, або дэрывацыйнае, значэнне (кніга - кніж-ач-к-а). Размяшчаюцца заўсёды суфіксы пасля кораня слова або пасля другога суфікса і іх месца з'яўляецца ў беларускай мове нязменным (стог - стаж-ок -- стаж-оч-ак). Далучэнне суфікса да кораня слова можа мяняць часцінамоўную прыналежнасць апошняга (кніга - кніж-н-ы). У склад суфікса можа ўваходзіць адна фанема, дзве і болей: бял-і-ць, дабр-ат-а, фантаз-ірав-а-ць. Калі суфікс заканчваецца на галосную, ён называцца адкрытым, калі на зычную - закрытым: скок-ну-ць, настаў-нік. Пры наяўнасці некалькіх суфіксаў у слове, апошні з іх указвае на часцінамоўную прыналежнасць гэтага слова: піян-іст-к-а (назоўнік), вільгот-н-ы (прыметнік), на-шруб-оў-ва-ць (дзеяслоў).

Суфіксы ў пераважнай большасці выпадкаў маюць матэрыяльнае выражэнне, але сустракаюцца і матэрыяльна не выражаныя суфіксы (або нулявыя). Напрыклад, загадны лад дзеяслова можа выражацца пры дапамозе суфікса -і- (няс-і, вядз-і), на фоне якога адсутнасць суфікса ў іншых дзеясловаў загаднага ладу сігналізуе менавіта аб гэтай дзеяслоўнай форме (стань). Суфіксы могуць мець уласна беларускае паходжанне тыпу -к-, -нік-, -іц-, так і іншамоўнае тыпу -ізм-, -іст-, -ірав-, -аж-.

Кожны суфікс у беларускай мове, як і ў рускай, звычайна характарызуе тую ці іншую часцінамоўную прыналежнасць пэўнага слова. Суфікс -нік-, напрыклад, характэрны для назоўнікаў (адстаў-нік), -ава- для дзеясловаў (зачар-ава-ць), -ліў- для прыметнікаў (маўк-лів-ы). Ад суфіксаў неабходна адрозніваць суфіксоіды, у значэнні якіх сумяшчаецца семантыка і кораня, і суфікса, г. зн., дадзены значымы кампанент (суфіксоід) адносіцца да марфем пераходнага тыпу: хара-вод, вада-мер, жыцця-люб. Вылучэнне суфіксоідаў у асобны тып марфем складае на сённяшні дзень лінгвістычную праблему, таму што гэту марфему не заўсёды адназначна і проста адрозніваць ад кораня. Так, у словах футбол, тэлефон і іншых адзначаныя марфемы аднымі даследчыкамі разгалядаюцца як корань, іншымі як суфіксоід.

Прыстаўкі (прэфіксы) ўяўляюць сабой службовыя марфемы, якія знаходзяцца перад коранем слова і выконваюць словазменную (зрэдку словаўтваральную) ці формазменную функцыю: чытаць - прачытаць (год-штогод). Калі суфіксы далучаюцца да кораня слова, прыстаўкі - да цэлага слова і часцей за ўсё не змяняюць часцінамоўнай прыналежнасці лексемы. Найбольш ужывальнымі з'яўляюцца прыстаўкі для ўтварэння трывальных пар дзеяслова: рабіць-зрабіць, пісаць-напісаць. Адна і тая ж прыстаўка можа ўжывацца пры ўтварэнні слоў розных часцін мовы: за-шмат, за-гарадзіць, за-гародка. Прыстаўкі могуць складацца з адной, дзвюх і некалькіх фанем: а-лагічны, аб'-езд, перад-апошні. У слове могуць сустракацца дзве і болей прыставак: па-на-вы-дзіраць.

Большасць прыставак сучаснай беларускай мовы з'яўляецца незапазычанай, уяўляе сабой закрыты клас марфемных адзінак. Выключэнне складаюць запазычаныя, састаў якіх можа папаўняцца марфемнымі сродкамі іншых моў (-контр-, -супер-, -анты-, -ультра-, -гіпер- і інш.). Значная колькасць уласна беларускіх прыставак утварылася на аснове прыназоўнікаў, а таксама часціц, аб чым сведчыць паралельнае ўжыванне ў мове прыставак і суадносных з імі службовых слоў (пры-горак - пры гары). Калі прыстаўка ўтвараецца ад знамянальнага слова, то яна становіцца прэфіксоідам (унутры-сістэмны) і разам з суфіксоідамі складае клас афіксоідаў. Калі прыстаўка заканчваецца на галосны гук, яна называецца адкрытай, калі на зычны - закрытай: па-лічыць, раз-лік. Калі прыстаўка не раскладаецца на значымыя часткі тыпу з-рабіць, яна называецца невытворнай. Калі ж складаецца са структурных частак, як правіла, двух этымалагічна розных прэфіксаў, якія зараз утвараюць адзінае цэлае, - вытворныя, напрыклад: не-да-вучыцца (неда-).

У дзеясловаў прыстаўкі выконваюць або граматычную функцыю (напрыклад, трывальную), або канкрэтызуюць выражанае дзеясловам дзеяння (несці - да-несці, уз-несці, пера-несці і г.д.). Запазычаныя прыстаўкі актыўна спалучаюцца з уласна беларускімі словамі (анты-народны). У адрозненне ад суфіксаў, значэнне якіх у пэўнай ступені вызначаецца семантыкай кораня, значэнне прэфікса не падлягае семантычнаму ўплыву з боку асновы слова, а, наадварот, само ўздзейнічае на яе (асновы) сэнс: ідэйны - без-ыдэйны.

Словазменныя формы, якія выкарыстоўваюцца для сінтаксічнага аб'яднання слоў у межах словазлучэнняў, сказаў, называюцца канчаткамі (флексіямі). Яны адносяцца да службовых марфем і ўжываюцца, як правіла, у канцы слоў, не ўваходзяць у аснову слова і не ўплываюць на яго лексічнае значэнне. Аснова слова складаецца з усіх марфем, каранёвых і некаранёвых, за выключэннем са складу менавіта канчатка. Канчаткі шырока прымяняюцца ў граматычна зменных часцінах мовы (назоўніках, прыметніках, дзеясловах, лічэбніках, займенніках) і не характэрны для прыслоўяў, інфінітываў, службовых слоў, апрача звязак. Канчаткі падзяляюцца на аднафанемныя (як правіла, галосныя: страх-а, страх-у, страс-е), дзвюхфанемныя (часцей спалучэнні зычных і галосных: алоўк-ам) і трохфанемныя (тр-ох-ст-ах). У некаторых выпадках канчаткі выконваюць не толькі словазменную, але і словаўтваральную функцыю (ліс -- ліс-а), дзе канчатак выражае акрамя словазменнага і дэрывацыйнае значэнне, якое ў беларускай мове часцей за ўсё перадаецца суфіксамі тыпу лось - лас-іх-а. Канчаткі могуць быць нулявымі, калі яны фармальна не выражаны, але праяўляюцца ў парадыгме словазменных форм: стол- , стал-а, стал-у, стал-ом. Нулявая форма пазначаецца сімвалам . Усе канчаткі беларускай мовы зводзяцца да невялікай іх колькасці, аднак яны вельмі частотныя, ужывальныя, характарызуюцца такімі ўласцівасцямі, як шматзначнасць і аманімія. Канчаткі звычайна супрацьпастаўляюцца аснове слова і выразна выдзяляюцца пры скланенні імёнаў або пры спражэнні дзеясловаў: снег, снег-а, снег-у, снег-ам, снез-е; бач-у, бач-ыш, бач-ыць, бач-ым. Менавіта па сістэме адпаведных канчаткаў вызначаюцца тыпы скланення імёнаў і спражэння дзеясловаў. Канчаткі, што складаюцца з дзвюх фанем, з'яўляюцца звычайна закрытымі, а з трох - адкрытымі: трав-ой, кул-ямі, але сустракаюцца і непрадуктыўныя двухфанемныя адкрытыя канчаткі (людзь-мі). Канчаткі характэрны толькі зменным словам. У імёнах канчаткі сумяшчаюць у сабе значэнні роду, склону і ліку, у дзеясловах - значэнні асобы і ліку: рук-амі (творны склон множнага ліку), піш-у (першая асоба адзіночнага ліку). Адзін канчатак можа выражаць да трох граматычных значэнняў: малад-ая - назоўны склон, адзіночны лік, жаночы род.

Аснова - частка слова без канчатка, якая выражае яго канкрэтнае лексічнае значэнне: бярозк-а, хадж-у, вячэрн-і. Асновы бываюць простыя і складаныя. Простыя маюць адзін корань, а складаныя - два і больш: неб-а, трохпавярхов-ы.

Простыя падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Невытворныя - гэта асновы, якія складаюцца толькі з адной марфемы: сін-і. Вытворныя - асновы, якія складаюцца з некалькіх марфем: пра-дзед, дом-ік, пры-гарад-н-ы. Невытворная аснова супадае з коранем, а ў вытворнай, апрача кораня, ёсць афіксы.

Лексічнае значэнне невытворнай асновы заключаецца ў ёй самой, у корані: лет-а `цёплая пара года паміж вясной і восенню'. Значэнне вытворнай асновы складаецца са значэння асобных марфем - кораня і афіксаў, якія ўваходзяць у яе, і тлумачацца праз сувязь з невытворнай асновай: летн-і `які мае адносіны да лета'.

Невытворныя і вытворныя асновы служаць базай для ўтварэння новых слоў. Аснова, ад якой утворана слова, называецца ўтваральнай. Утваральная аснова можа быць як вытворнай, так і невытворнай. Напрыклад, утваральная аснова слоў гарадскі, прыгарадны з'яўляецца невытворнай (горад), а ўтваральныя асновы слоў перапісчык, разносчык - вытворныя (перапіс-аць, разнос-іць).

Іншыя тыпы марфем

Асобны клас службовых марфем, якія размяшчаюцца пасля канчаткаў, але тым не менш уваходзяць у склад аднаго слова і выражаюць як яго граматычнае, так і словаўтваральнае значэнне, утвараюць постфіксы, або аглютынатыўныя суфіксы. У беларускай мове да постфіксаў адносяцца фарманты -ся, (-ца, -цца) у формах зваротных дзеясловаў (мыц-ца, мые-цца, мыеш-ся), -сьці, (-сь), -небудзь у няпэўных займенніках (каму-сьці, што-небудзь, у прыслоўях: калі-сьці, дзе-небудзь), -це у форме 2-й асобы множнага ліку дзеясловаў загаднага ладу (прынясі-це). Постфіксы, як і многія прэфіксы, этымалагічна ўзыходзяць да службовых слоў, у дадзеным выпадку да часціц і займеннікаў, таму словы з падобнымі элементамі з'яўляюцца вытворнымі. Напрыклад, постфікс -ся ўзнік ад займенніка сябе (мыю сябе - мыюся). У асноўным постфіксы адыгрываюць словаўтваральную ролю, акрамя марфемы -це, якая мае словазменны сэнс. Як і прыстаўкі, постфіксы далучаюцца не да кораня, а да цэлага слова. Постфіксы могуць далучацца і да нязменных слоў тыпу ну-ка, усё-такі і інш. Постфікс -ся (-ца) утварае пары пераходных-непераходных дзеясловаў (чытаць - чытацца). Постфіксы адносяцца да аглютынатыўных афіксаў, якія далучаюцца да зыходнай асновы словы.

Да інтэрфіксаў належаць злучальныя элементы, якія аб'ядноўваюць простыя асновы ў саставе складанага слова, злучаюць значэнні гэтых асноў у адзінае цэлае. У беларускай мове да інтэрфіксаў належаць фарманты -а-, -е-, -о-, -і-, -ох-, -ух- (цепл-а-ход, дв-ух-томны). Часам спецыялістамі вылучаюцца такія службовыя афіксы, якія складаюцца са спалучэння прыстаўкі і суфікса, якія далучаюцца да асновы слова (пад-барод-ак). Спалучэнне такіх элементаў называецца конфіксам, або цуркумфіксам: злучанасць прыстаўкі і суфікса носіць функцыянальны характар у межах слова. Матэрыяльная раз'яднанасць прыведзеных элементаў дапускае іх інтэрпрэтацыю як прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне, але адметнасць яго - у выкананні адзінай словаўтваральнай ролі.

Сярод службовых марфем некаторымі даследчыкамі выдзяляюцца асноваўтваральныя элементы, якія выкарыстоўваюцца для фарміравання асновы слоў -j-, -в-, -н-: буду-j-уць, жыв-у-ць, ста-н-уць. Да словаўтваральных элементаў належаць таксама фарманты -ер-, -ен-, -ёс-, -а-, -е-, -о-: крыч-а-ць, пал-о-ць.

З'явы, што супадаюць ці падобныя ў беларускай і рускай мовах

Існуе прынцыповая блізкасць марфемнай структуры слова ў беларускай і рускай мовах. У нашых мовах усе словы падзяляюцца на члянімыя і нечлянімыя, на марфемы зменныя і нязменныя, якія маюць аснову і канчатак і якія не маюць канчатак. У беларускай і рускай мовах супадаюць паняцці і ўласцівасці марфемы ўвогуле, а таксама паняцці і функцыі кожнай марфемы паасобку (кораня, суфікса, прыстаўкі, канчатка, злучальных галосных). Супадаюць і паняцці вытворнай і невытворнай асновы.

Блізкасць словаўтваральных сістэм дзвюх моў выражаецца ў супадзенні зыходных паняццяў словаўтварэння, такіх, як ўтваральная аснова (производящая) і ўтваральнае слова, словаўтваральны сродак (словообразовательное средство), спосаб словаўтварэння, у супадзенні асноўных спосабаў і тыпаў словаўтварэння.

Пры вывучэнні каранёвых марфем важна памятаць, што прыкладна адна трэцяя частка слоў, зразумела, і каранёў поўнасцю супадаюць па значэнні і форме ў рускай і беларускай мовах:

Рус: дом - Ш, след- Ш, стол- Ш, завод- Ш,школ-а, книг-а.

Бел: дом - Ш, след- Ш, стол- Ш, завод- Ш,школ-а, кніг-а.

Значная частка слоў і каранёвых марфем супадаюць па значэнні, але часткова адрозніваецца ў вымаўленні і напісанні:

Рус: раст-ени-е, объ-явл-ени-е, лист-в-а, изол-ирова-ть;

Бел: рас-лін-а, аб'-яв-а, лісц-е, ізал-ява-ць.

Пры вывучэнні службовых марфем і марфемных спосабаў словаўтварэння нельга забываць, што большасць афіксальных марфем у дзвюх мовах таксама маюць аднолькавае значэнне і выконваюць аднолькавыя функцыі, хаця ў шэрагу выпадкаў часткова адрозніваюцца ў вымаўленні і напісанні.

Так, для ўтварэння назваў асоб мужчынскага полу па роду дзейнасці або прыналежнасці да пэўнай арганізацыі, вучэння і г.д., выкарыстоўваюцца наступныя словаўтваральныя суфіксы: рус. -ник-, бел. -нік- (колхоз-ник, печ-ник; калгас-нік, пяч-нік), рус. -ист-, бел. -іст-(-ыст-) (связ-ист, горн-ист; сувяз-іст, гарн-іст), рус. -чик-(-щик-), бел. -чык-, (-шчык-) (лёт-чик, лёт-чык).

Назвы канкрэтных прадметаў утвараюцца пры дапамозе суфіксаў: рус. - ик-, бел. -ік- (грузов-ик, махов-ик; грузав-ік, махав-ік), рус. -иц-(-ниц-), бел. - іц- (-ніц-) (тепл-иц-а, ракет-ниц-а; цяпл-іц-а, ракет-ніц-а).

Ва ўтварэнні назоўнікаў удзельнічаюць аднолькавыя прыстаўкі агульнаславянскага і запазычанага паходжання: рус. анти-, архи-, дис-, де-, ре-, не-, под-, пере- и інш.; бел. анты-, архі-, дыс-, дэ-, рэ-, не-(ня-), пад-, пера- і інш. (анти-фашист, архи-скептик, дис-квалификация, под-группа; анты-фашыст, архі-скептык, дыс-кваліфікацыя, пад-група).

Гістарычныя змены структуры слова

З дапамогай этымалагічнага аналізу, вынікі якога не ўплываюць на марфемны падзел слова з сінхранічнага пункту гледжання, даследуюцца гістарычныя змены, што здараюцца ў дыяхранічным стане мовы і ў яе адзінках (словах). Аднак дадзеныя этымалагічнага аналізу неабходна ўлічваць, каб засведчыць факты змянення структуры слова ў часе і больш дакладна ўстанавіць марфемны падзел слова ў сінхраніі. (Напрыклад, ільгота мае ў сучасным стане невытворную аснову, але з гістарычнага пункту погляду яно ўтварылася ад назоўніка льга `магчымасць' і суфікса -от-, які сёння не вылучаецца ў гэтым слове, бо стаў арганічнай часткай яго асновы). Гістарычныя змены, што адбываюцца ў марфемным складзе слове, з'яўляюцца даволі разнастайнымі і тэрміналагізуюцца ў мовазнаўстве такімі словамі, як апрошчанне, перараскладанне, ускладненне.

Апрошчанне

З гістарычным ператварэннем слова раней марфемна нечлянімага ў члянімае, вытворнага ў невытворнае, звязана апрошчанне. Калі ў мінулым слова выразна падзялялася на структурныя часткі (марфемы), то ў сучасны момант такога падзелу ўжо не існуе, бо колішнія марфемы зліліся ў адзінае цэлае і не вылучаюцца ў якасці самастойных: беларус - раней бел-а-рус. Апрошчанне тычыцца найперш пераразмеркавання структуры слова на мяжы кораня і суфікса: рубеж - гістарычна руб-еж; на мяжы прыстаўкі і кораня: убог-і - гістарычна у-бог-і; на стыку двух каранёў: Беларусь - гістарычна Бел-а-русь. Апрошчанне можа быць поўным, калі зліццё марфем сталася настолькі арганічным, што вызначыць ранейшую марфемную структуру слова можна толькі шляхам грунтоўнага этымалагічнага аналізу (выкарыстоўваць этымалагічны слоўнік): нішчымны ад ні з чым і г.д.

Прыкметы свайго былога члянення на марфемы ў рознай ступені захоўваюць многія невытворныя словы, і ў такіх выпадках апрошчанне называецца няпоўным. Напрыклад, слова шапка падаецца ў адпаведных слоўніках беларускай мовы як шапк-а [А. М. Бардовіч, Л. М. Шакун, 1989 год; А. М. Бардовіч, А. А. Лукашанец, 2000 год], без падзелу на корань і суфікс, якія ў сучаснай мове ўтвараюць адзінае цэлае. Але пры супастаўленні гэтага слова з лексемамі шап-а-вал, куч-к-а, дош-к-а, то слова можна падзяліць на марфемы шап-к-а. Пры зрашчэнні марфем у адзіную структуру парушаюцца ранейшыя семантычныя і дэрывацыйныя сувязі паміж часткамі слова, адбываецца так званая дээтымалагізацыя, страчваецца матывацыя слова. Лексема жыта на сённяшні дзень разглядаецца як невытворная, але з улікам этымалагічнага аналізу высвятляецца, што яна звязана са словам жыць і мела матывацыю, з'яўлялася вытворнай і падзялялася на марфемы жы-т-а. На аснове апрошчання лексічны склад мовы ўзбагачаецца новымі каранёвымі марфемамі, якія служаць асновай для ўтварэння новых слоў (жыта - жыт-н-і - жыт-н-ёв-ы - жыт-н-ік).

Прычынай апрошчання служаць фанетычныя і семантычныя змены зыходных вытворных слоў, магчымая архаізацыя апошніх, у выніку чаго адбываецца страта ранейшых семантычных сувязяў паміж вытворнай і невытворнай лексемамі. Напрыклад, слова грэбень гістарычна (грэб-ень) этымалагічна звязана са словам грэбці, але сучаснае слова грэбці страціла адно са сваіх ранейшых значэнняў `часаць валасы', таму семантычная і словаўтваральная сувязь гэтых слоў (грэбень і грэбці) парушылася, што прывяло да этымалагізацыі слова грэбень, да страты яго матывацыі і да апрошчання, г.зн. да змянення яго марфемнай структуры.

Перараскладанне

У працэсе гістарычнага развіцця мовы пры перараскладанні слова можа застацца вытворным, але марфемы ў яго складзе падзяляюцца па-іншаму, чым гэта было раней. Пры гэтым звычайна памяншаецца колькасць марфем (адбываецца іх зліццё), і пры гэтым слова захоўвае свой гукавы склад, вытворнасць, г.зн., у яго саставе могуць заставацца дзве і болей марфемы: гарлачык. Раней у гэтым слове выдзялялася тры марфемы гарл-ач-ык, але ў выніку зліцця першага афікса з коранем адбылося пераразмеркаванне яго марфемнага складу і ў сучаснай беларускай мове лексема падаецца як дзвюхмарфемная: гарлач-ык. Пры гэтым лексема застаецца вытворнай. Некаторыя ж словы з вытворных у працэсе перараскладання робяцца невытворнымі, а матывацыйны характар такога слова можа выяўляцца шляхам этымалагічнага аналізу. Так, напрыклад, слова ваявода раней падзялялася на марфемы: ва-я-вод-а (вай-н-а, вой-ск-а, пал-я-вод і г.д.). У выніку перараскладання ў сучаснай мове першыя тры марфемы зліліся ў адну і марфемная структура слова падзяляецца не на чатыры значымыя кампаненты, а на дзве: ваявод-а. Слова захавала матывацыю, якая з сінхранічнага пункту гледжання робіцца невытворнай, матывацыйны характар гэтага слова можа выяўляцца шляхам этымалагічнага аналізу.

Змяненне марфемных межаў слова можа адбывацца паміж прыстаўкай і коранем (сън-я-ти зараз з-ня-ць), паміж коранем і суфіксам (голыдь-ба зараз гал-ыцьб-а), паміж суфіксамі (сват-аў-ство зараз сват-аўств-о), паміж суфіксам і канчаткам (сценам, землям - сучасныя канчаткі -ам, -ям уваходзілі раней у склад словаўтваральных суфіксаў).

У выніку перараскладання ўзнікаюць новыя марфемы як каранёвыя, так і некаранёвыя, і новыя мадэлі ўтварэння слоў. Ад ранейшага суфікса -ік у сучаснай мове ўзніклі новыя суфіксы -нік, -чык, -шчык, -льшчык шляхам гістарычных зменаў структуры слова, суфікс -ец пашырыўся і можа выглядаць як -анец, -вец.

Так, пры перараскладанні за кошт колькаснага змяншэння марфемнага складу канкрэтнага слова павялічваецца колькасны склад марфем беларускай мовы.

Ускладненне

Ускладненне звязана з марфемным працэсам ператварэння былога невытворнага слова ў вытворнае, матываванае ў нематываванае, а таксама ў аддзяленні ад каранёвай марфемы службовай, афікса ад афіксоіда. Гэты працэс словаўтварэння адваротны па сваёй прыродзе апрошчанню. Часцей за ўсё ўскладненню падлягаюць запазычаныя словы, што спачатку ўспрымаліся як невытворныя, але ў выніку ўключэння іх у лексічную сістэму беларускай мовы, пад яе ўплывам, у пэўных парадыгмах марфемны склад новага слова можа чляніцца не на тыя кампаненты, што адзначаюцца ў іншых суадносных словах, зразумела, пры матэрыяльным супадзенні частак дадзеных слоў. Пры гэтым запазычанае слова трансфармуе свой гукавы склад, прыстасоўвае яго да сістэмы адпаведных беларускіх слоў. Напрыклад, невытворнае слова гравюра, запазычанае з французскай мовы, пад уплывам структуры беларускай мовы і ўзнікшых на базе запазычання новых слоў гравіраваць, гравіроўка, гравёр стала чляніцца грав-юр-а. Невытворнае слова анархія, запазычанае з грэчаскай мовы, таксама зрабілася марфемна члянімым, бо паралельна на яго аснове ўтварыліся лексемы анархіст, анархія, анархічны. Паўтаральны элемент у гэтых словах анарх- і дае падставу падзяліць марфемна слова як анарх-і-я.

Ускладненне тычыцца таксама і запазычаных замежных словаўтваральных афіксаў тыпу контр-, архі-, анты-, -аж, -ізм, -іст і інш., якія ў спалучэнні і з запазычанымі словамі (контр-агент, анты-дэмакратыя, ідэал-ізм) і з уласна беларускімі (контр-прапанова, анты-народны, менша-візм) узбагачаюць словаўтваральны патэнцыял беларускай мовы.

Прыклад марфемнага аналізу

Завучванне - зменнае, ёсць канчатак -е, аснова завучванн- падзельная, ёсць суфікс -нн-(завучваць), -ва- (завучыць), прыстаўка за- (вучыць), застаецца непадзельнай частка -вуч- корань: за-вуч-ва-нн-е.

Прыклад словаўтваральнага аналізу

Казачны - слова ўтворанае, утваральнае слова казка, утваральная аснова казк-, словаўтваральны сродак суфікс -н-, утварылася суфіксальным спосабам: казач-н-ы.

Лекцыя 3. Асноўныя паняцці марфалогіі

3.1 Прадмет і асноўныя паняцці марфалогіі

Марфалогія (грэч. morphe - форма, logos - слова, вучэнне) - раздзел граматыкі, які вывучае слова і яго формы, часціны мовы і іх катэгорыі. Марфалогія вывучае слова з яго граматычнымі формамі (лес, лесу, лесам) і правілы іх змянення. У марфалогіі таксама вывучаюцца часціны мовы як класы слоў, якія аб'яднаны на аснове пэўных агульных рыс і маюць уласцівыя ім граматычныя катэгорыі. Напрыклад, дзеяслоў як часціна мовы мае значэнне дзеяння і стану, якія выражаюцца катэгорыямі трывання, стану, ладу, часу, асобы.

У межах кожнай самастойнай часціны мовы словы падзяляюцца на лексіка-граматычныя разрады (у дзеяслове, напрыклад, пераходныя -непераходныя, зваротныя - незваротныя, асабовыя - безасабовыя).

3.2 Граматычнае значэнне, катэгорыя, форма

Марфалогія абапіраецца на тры асноўныя паняцці: граматычнае значэнне, граматычная форма і граматычная катэгорыя.

Граматычнае значэнне - гэта абагульненае значэнне групы аднатыпных слоў. Напрыклад, абагульненым значэннем белы, светлы, мудры з'яўляецца значэнне прыметы. Граматычнае значэнне выражаецца рознымі граматычнымі сродкамі: афіксамі, службовымі словамі.

Граматычная форма - гэта форма, у якой увасабляецца кожнае граматычнае значэнне. Адна граматычная форма можа выражаць некалькі граматычных значэнняў: у форме кнігай канчатак -ай паказвае на жаночы род, адзіночны лік, творны склон. Граматычная форма можа выражацца двума або больш сродкамі: значэнне ўмоўнага ладу вучыў бы выражана суфіксам -ў і часціцай бы. Граматычныя формы могуць быць простымі (сінтэтычныя), калі граматычны сродак для іх выражэння з'яўляецца часткай формы слова (напрыклад, канчатак -у ў форме будучага часу дзеяслова прыбягу), і складанымі (аналітычныя), калі граматычным сродкам для іх выражэння з'яўляецца службовае слова (напрыклад, дапаможны дзеяслоў у форме дзеяслова будучага часу буду думаць).

Калі граматычныя значэнні аб'ядноўваюцца, яны ўтвараюць граматычную катэгорыю: граматычныя значэнні, напрыклад, цяперашняга, прошлага і будучага часу аб'ядноўваюцца на аснове таго, што яны выражаюць адносіны дзеяння да моманту гутаркі і ўтвараюць граматычную катэгорыю часу.

3.3 Лексіка-граматычныя класы

Лексіка-граматычныя класы слоў, што характарызуюцца адзінствам абагульненага значэння, агульнымі граматычнымі катэгорыямі, асноўнымі сінтаксічнымі функцыямі і спосабамі ўтварэння, называюцца часцінамі мовы.

У беларускай мове традыцыйна выдзяляюць дзесяць часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе, прыназоўнік, злучнік, часціцы, выклічнік.

3.4 Прынцыпы класіфікацыі часцін мовы

Назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе - самастойныя часціны мовы. Словы, якія ўваходзяць у склад гэтых часцін мовы, маюць лексічнае значэнне і выконваюць ролю пэўнага члена сказа. Сярод самастойных часцін мовы адрозніваюць пяць зменных і адну (прыслоўе) нязменную.

Несамастойныя часціны мовы - службовыя словы (прыназоўнік, злучнік, часціцы) і выклічнік. Службовыя словы не маюць лексічнага значэння, граматычных катэгорый і не выконваюць сінтаксічнай ролі ў сказе. Яны выконваюць службовыя функцыі ў сінтаксічных канструкцыях і паказваюць на адносіны паміж словамі (прыназоўнікі), звязваюць паміж сабой словы і часткі сказа (злучнікі), надаюць словам або сказам розныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні (часціцы). Выклічнікі не адносяцца ні да самастойных часцін, ні да службовых. Гэта нязменныя словы, якія выражаюць пачуцці і волевыяўленні чалавека, але не называюць іх.

У асобны разрад вылучаюцца безасабова-прэдыкатыўныя словы, якія абазначаюць стан прыроды або чалавека і з'яўляюцца выказнікамі ў безасабовых сказах: шкада, ціха, весела, нельга, можна.

Як сродак выражэння адносін асобы да зместу выказвання выступаюць мадальныя словы, якія выражаюць упэўненасць, перакананне, меркаванне, сумненне асобы ў тым, пра што паведамляецца ў сказе: безумоўна, можа, сапраўды, мусіць, напэўна.

Для перадачы гукаў жывой і нежывой прыроды служаць гукапераймальныя словы: му, мяў.

Лекцыя 4. Асноўныя граматычныя катэгорыі назоўніка

4.1 Лексічныя асаблівасці назоўнікаў

Самастойная часціна мовы, якая выражае прадметнасць і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону - назоўнік.

Назоўнікі адносяцца да разнастайных семантычных груп: назвы асоб; жывёл, птушак, насякомых; раслін; рэчаў, прадметаў; з'яў прыроды; грамадскага жыцця; апрадмечаных прымет (прыгажосць, смеласць); апрадмечаных дзеянняў (змаганне, напісанне). Незалежнымі граматычнымі катэгорыямі, праз якія выражаецца прадметнасць, выступаюць род, лік, склон. У сказе найчасцей назоўнік выконвае функцыю дзейніка і дапаўнення, але можа быць і выказнікам, і акалічнасцю, і недапасаваным азначэннем. Назоўнікі могуць паясняцца прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі, займеннікамі, спалучацца з дзеясловамі.

4.2 Марфалагічныя асаблівасці

Назоўнікі адзіночнага ліку маюць значэнне граматычнага роду. У залежнасці ад семантычных і марфалагічных прымет назоўнікі, за выключэннем тых, што ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку тыпу дзверы, шахматы, адносяцца да аднаго з трох родаў: мужчынскага, жаночага і ніякага. Род вызначаецца семантычна, марфалагічна і сінтаксічна.

Семантычна род вызначаецца ў асабовых назоўнікаў у залежнасці ад полу асобы: брат, студэнт, дачка, студэнтка. Родавыя пары ўтвараюцца суплетыўнымі асновамі (сын - дачка) і могуць утварацца пры дапамозе суфіксаў: студэнт - студэнтка.

Назоўнікі, якія абазначаюць прафесію, род заняткаў маюць форму мужчынскага роду, хоць і адносяцца да асоб і мужчынскага і жаночага роду: прафесар, доктар. Граматычны род носьбітаў такіх прафесій вызначаецца сінтаксічна, па дапасаваных да іх словах: прафесар Пятрова. А суфікс -ш- у такіх назоўніках указвае на сваяцкія адносіны: доктарша - жонка доктара.

Родавыя пары назоўнікаў, якія абазначаюць жывёл, могуць утварацца суплетыўнымі асновамі: бык - карова, рознымі суфіксамі: кот - кошка. Многія назвы жывёл, птушак, рыб, паўзуноў ужываюцца толькі ў форме мужчынскага або жаночага роду: алень, сокал; куніца муха.

Семантычна вызначаецца род іншамоўных нескланяльных назоўнікаў. Назоўнікі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу або сукупнасць асоб, з'яўляюцца назоўнікамі мужчынскага роду: буржуа, янкі, аташэ. Да жаночага роду адносяцца назоўнікі, якія абазначаюць асоб жаночага полу: місіс, ледзі, пані.

Марфалагічна род назоўнікаў вызначаецца па склонавых канчатках. Назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць нулявы канчатак, а ў родным -а-(-я-), -у-(-ю-), адносяцца да мужчынскага роду: дзень - дня, боль - болю. Да мужчынскага роду адносяцца некаторыя асабовыя назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць канчатак -а-(-я-), а ў родным -і-(-ы-): бацька - бацькі. Назоўнікі з канчаткам -а-(-я-) і нулявым канчаткам у назоўным склоне, якія ў родным маюць канчатак -ы-(-і-), адносяцца да назоўнікаў жаночага роду: радасць-радасці. Да ніякага роду адносяцца назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць канчаткі -а-(-я-), -о-(-ё-), -е-, а ў родным - -а- (-я-): поле - поля. Ёсць невялікая група назоўнікаў, якія ўжываюцца ў значэнні мужчынскага і жаночага роду: плакса, выскачка і інш. і адносяцца да назоўнікаў агульнага роду.

Сінтаксічна род вызначаецца па форме дапасаванага слова: маё першае самастойнае заданне.

Нескланяльныя назоўнікі, якія абазначаюць жывёл, птушак, адносяцца да назоўнікаў мужчынскага роду: шымпанзе, кенгуру, какаду.

Назоўнікі, якія адносяцца да нежывых прадметаў, абазначаюць ніякі род.

Род нескланяльных геаграфічных назваў вызначаецца па родавым слове: Місісіпі (рака) -- жаночы род.

У нескланяльных складанаскарочаных словах (абрэвіятурах) род вызначаецца па апорных словах: БДУ - Беларускі дзяржаўны універсітэт (мужчынскі род). Род абрэвіятур, якія скланяюцца, вызначаецца марфалагічна (па канчатках).

Назоўнікам, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку, граматычны род не ўласцівы: саи ні, суткі.

У некаторых словах беларускай і рускай моў няма супадзення ў родзе: яблык, сабака, медаль, гусь.

Лік - граматычная катэгорыя, якая выражае колькасць прадметаў у шэрагу аднародных, указвае на адзін або некалькі прадметаў. У сучаснай беларускай мове два лікі: адзіночны і множны. Назоўнікі адзіночнага ліку абазначаюць адзін прадмет, а мноства аднародных прадметаў абазначаецца множным лікам: горад - гарады. Марфалагічнымі сродкамі выражэння ліку з'яўляюцца канчаткі і суфіксы: дуб - дубы; ягня -- ягняты. Пры ўтварэнні лікавых форм можа адбывацца суплетывізм асноў: чалавек - людзі. Сінтаксічна лік вызначаецца шляхам дапасавання прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, прыналежных займеннікаў да назоўнікаў: першая напісаная кніка -- першыя напісаныя кнігі. Сінтаксічны сродак (дапасаванне) з'яўляецца адзіным паказчыкам ліку ў нескланяльных назоўніках: гомельскае кафэ і гомельскія кафэ.

Большасць назоўнікаў у сучаснай беларускай мове маюць суадносныя формы адзіночнага і множнага ліку, некаторыя ж - толькі форму адзіночнага або толькі множнага ліку (адзіночналікавыя і множналікавыя).

Толькі форму адзіночнага ліку маюць назоўнікі:

- абстрактныя: радасць, шчасце, сумленне;

- зборныя: моладзь, зерне, насенне;

- рэчыўныя: масла, капуста, метал;

- назоўнікі, якія абазначаюць грамадска-палітычныя вучэнні, формы дзяржаўнага і грамадскага ладу, літаратурныя плыні: сюррэалізм, феадалізм, капіталізм;

- назоўнікі, якія абазначаюць напрамкі свету: усход, захад;

- уласныя назоўнікі: Буг, Сож.

Толькі форму множнага ліку маюць назоўнікі, якія абазначаюць:

- прадметы, што складаюцца з дзвюх або больш аднолькавых частак: жабры, граблі, дзверы;

- рэчывы, прадукты пэўнага вырабу: дрожджы, макароны;

- падзеі, дзеянні, працэсы: паводзіны, перагаворы;

- народныя звычаі, гульні: вячоркі, хованкі;

- прамежкі часу: суткі, прыцемкі, канікулы;

- геаграфічныя назвы: Філіпіны, Балканы;

- субстантывы, якія з'яўляюцца спецыяльнымі тэрмінамі: цытрусавыя, злакавыя.

У нязначнай колькасці назоўнікаў беларускай і рускай моў род не супадае. Назоўнікі дзверы, грудзі, чарніцы і г. д. у беларускай мове маюць форму множнага ліку, а ў рускай адзіночнага. Назоўнікі чарніла, бяліла ў беларускай мове адзіночнага ліку, а ў рускай множнага.

Склон -- гэта граматычная катэгорыя, якая выражае розныя адносіны назоўніка да іншых слоў у словазлучэннях і сказах. У сучаснай беларускай мове шэсць склонаў: назоўны (хто? што?), родны (каго? чаго?), давальны (каму? чаму?), вінавальны (каго? што?), творны (кім? чым?), месны (па кім? у чым?).

Пачатковай формай назоўніка выступае назоўны склон, астатнія склоны - ускосныя, залежаць ад іншых слоў у сказе. Месны склон ужываецца толькі з прыназоўнікамі, астатнія могуць ужывацца з прыназоўнікамі або без іх.

Скланенне - гэта змяненне назоўнікаў па склонах. Сістэма склонавых форм назоўнікаў носіць назву парадыгма скланення. У залежнасці ад склонавых канчаткаў і граматычнага роду назоўнікі падзяляюцца на тры тыпы скланення.

Да першага адносяцца назоўнікі жаночага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -а- (-я-): гара, песня.

Да другога - назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: месяц, гай; назоўнікі ніякага роду з канчаткам -о- (-ё-), -а-, -е-: насенне, мора; пяць назоўнікаў на -мя: семя, вымя, полымя, цемя, бярэмя.

Да трэцяга скланення - назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: радасць, любоў.

“Беларуская граматыка” падае іншую класіфікацыю скланення.

Да першага скланення адносяцца:

назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: лес, стол, кажух, край, Іван, Алесь; назоўнікі тыпу Дняпро, Пятро; а таксама назоўнікі на -а з ацэначнымі суфіксамі -іск-а (-ыск-а), -ішч-а: вятрыска, галасішча, агніска і інш.;

назоўнікі ніякага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку заканчваюцца на -о (-ё), -а, -е: акно, галлё, мора, шчасце, а таксама пяць назоўнікаў на -мя: вымя, бярэмя, полымя, семя, цемя.

Да другога скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку: нага, сцяна, зямля.

Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам і асновай на цвёрды, зацвярдзелы або мяккі зычны: кроў, свякроў, радасць, соль, ноч.

Не ўваходзяць ні ў адзін тып скланення рознаскланяльныя назоўнікі (племя, стрэмя, бацька, соня, імя, парася і інш.); нескланяльныя (метро, Сухумі, калібры і інш.); субстантываваныя прыметнікі (насякомае, узводны, настаўніцкая і інш.); назоўнікі, якія маюць толькі форму множнага ліку (акуляры, дзверы, духі).

Склонавыя канчаткі назоўнікаў у кожным тыпе скланення залежаць ад асновы слова, націску, у некаторых выпадках ад лексічнага значэння слова (родны склон, напрыклад, падручнік-а, гарох-у).

Аснова слова вызначаецца па апошнім зычным гуку пачатковай формы назоўніка. Яна можа быць на:

- цвёрды зычны: вада, акно, колас;

- на мяккі: надвор'е, гай, ясень, завязь, кузня;

- на зацвярдзелы: мора, вядро, канец;

- на заднеязычныя г, к, х: нага, абавязак, вуха.

4.3 Сінтаксічныя асаблівасці

У сказе назоўнік найчасцей выконвае функцыю дзейніка і дапаўнення; можа быць выказнікам, акалічнасцю, недапасаваным азначэннем.

4.4 Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў

Паводле лексічнага значэння і граматычных асаблівасцей назоўнікі падзяляюцца на разнастайныя разрады.

Агульныя і ўласныя назоўнікі

Агульныя абазначаюць цэлыя класы аднародных прадметаў, асоб, паняццяў, з'яў. Маюць формы адзіночнага і множнага ліку. Напрыклад: бег, свята, голуб, мора. Уласныя - гэта індывідуальныя назвы канкрэтных прадметаў: 1) імёны, прозвішчы, псеўданімы людзей; 2) клічкі жывёл; 3) назвы гарадоў, вуліц, плошчаў; 4) назвы краін, рэспублік, частак свету; 5) планет; 6) гор і г.д. Маюць формы толькі аднаго ліку - адзіночнага (большасць) або множнага.

Паміж агульнымі і ўласнымі назоўнікамі існуе ўзаемасувязь: агульныя могуць пераходзіць ва ўласныя (арол - Арол). У разрад агульных могуць пераходзіць уласныя назоўнікі, якія абазначаюць адкрыцці, адзінкі вымярэння (рэнтген).

Канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі

Канкрэтныя з'яўляюцца назвамі канкрэтных прадметаў рэчаіснасці, з'яў прыроды, жывых істот (якія існуюць у выглядзе асобных экземпляраў): дрэва, рыба, вецер, навальніца. Да канкрэтных адносяцца і некаторыя назоўнікі, якія абазначаюць грамадскія падзеі, дзеянні, стан, калі яны ўяўляюцца канкрэтна, паддаюцца лічэнню і змяняюцца па ліках: паўстанне - паўстанні. Маюць формы адзіночнага і множнага ліку. Спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі (іх можна лічыць): пяць дамоў, два чалавекі. Абстрактныя абазначаюць розныя адцягненыя паняцці, пачуцці, працэсы, дзеянні, якасці, уласцівасці: злосць, гонар, ясната. Яны не змяняюцца па ліках, звычайна ўжываюцца ў адзіночным ліку, не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, але могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі: многа шуму.

Некаторыя абстрактныя назоўнікі ў пэўным кантэксце маюць форму множнага ліку: перагаворы, радзіны.

Абстрактныя назоўнікі маюць вытворную аснову, большасць з іх утварылася ад прыметнікаў і дзеясловаў: добры - дабрата. Вядомы характэрныя спецыфічныя суфіксы: -б- (малацьба), -осць- (-асць-) (прыгажосць), -ств- (хараство), -к- (падпіска), -нн- (чытанне), -енн- (-энн-) (дасягненне) і інш.

Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі

Назоўнікі канкрэтныя могуць быць назвамі адушаўлёных і неадушаўлёных прадметаў, абстрактныя - толькі неадушаўлёных. Адушаўлёныя - гэта назвы асоб (асабовыя: дзіця, сын) і іншых жывых істот (неасабовыя: гусь, конь, муха). Формы вінавальнага склону множнага ліку супадаюць з формамі роднага склону (бачу коней - няма коней). Неадушаўлёныя абазначаюць прадметы рэчаіснасці, з'явы нежывой прыроды, расліны, абстрактныя і разумовыя паняцці: радасць, поспех, сонца. Формы вінавальнага склону множнага ліку супадаюць з формамі назоўнага склону: бачу палі, лясы.

Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі граматычна адрозніваюцца формай вінавальнага склону множнага ліку. Вінавальны склон адушаўлёных назоўнікаў у множным ліку супадае з родным склонам: (родны, вінавальны) дачок, дзяцей, неадушаўлёных - з назоўным: (назоўны, вінавальны) кнігі, вокны.

Рэчыўныя назоўнікі

Назвы рэчываў аднароднага саставу, частка якога мае ўласцівасць цэлага прадмета і носіць яго назву з'яўляюцца рэчыўнымі назоўнікамі. Гэта назвы металаў і выкапняў, хімічных элементаў, прадуктаў харчавання, лякарстваў, агародніны, тканін. Такія рэчывы дзеляцца на часткі, іх можна важыць, мераць: літр малака. Рэчыўныя назоўнікі не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі. Яны могуць ужывацца са словамі няпэўна-колькаснага значэння і дробавымі лічэбнікамі: багата торфу, адна пятая брому. Рэчыўныя назоўнікі маюць пераважна форму адзіночнага ліку, радзей - множнага (дрожджы, духі).

Зборныя назоўнікі

Сукупнасць асоб або прадметаў як непадзельнае цэлае абазначаюць зборныя назоўнікі. Яны маюць толькі форму адзіночнага ліку: лісце, моладзь. Не маюць множнага ліку, не падлягаюць лічэнню і не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі. Могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі, дробавымі лічэбнікамі: палова моладзі, шмат лісця. Для зборных назоўнікаў характэрны спецыфічныя словаўтваральныя суфіксы -ств- (-цтв-) (юнацтва), -ін- (-ын-) (агародніна), -нік- (алешнік), -няк- (вішняк), -от- (лістота).

Назоўнікі тыпу армія, клас, натоўп не зборныя, хоць яны і абазначаюць сукупнасць асоб, прадметаў: гэтыя назоўнікі маюць форму адзіночнага і множнага ліку (клас - класы), ужываюцца з колькаснымі лічэбнікамі (адна група - тры, чатыры групы).

Назоўнікі, якія абазначаюць асобныя прадметы і выдзяляюцца з агульнай масы аднародных прадметаў, у граматыцы называюцца адзінкавымі: пясок-пясчынка.

Рознаскланяльныя назоўнікі

Да рознаскланяльных адносяцца назоўнікі ніякага роду з канчаткам -я (-ё), якія з'яўляюцца:

а) назвамі маладых істот: качаня(-ё), жарабя (-ё);

б) тры назоўнікі на -мя: імя, племя, стрэмя;

в) назоўнікі мужчынскага роду з канчаткам -а (-я) тыпу бацька, стараста, Ваня, дзядзька;

г) назоўнікі агульнага роду тыпу гарэза, забіяка, ціхоня, калі яны абазначаюць асобу мужчынскага полу.

Назоўнікі, якія абазначаюць назвы маладых істот, у родным, давальным, месным склонах адзіночнага ліку маюць канчатак -і (як назоўнікі трэцяга скланення) і суфікс -яц-: кураняці; пры кураняці. У творным - канчатак -ём (як назоўнікі другога скланення) і не маюць суфікса -яц- (куранём, цялём).

...

Подобные документы

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.

    курсовая работа [155,7 K], добавлен 05.05.2015

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.

    реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

    контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012

  • Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.

    курсовая работа [33,5 K], добавлен 05.03.2010

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.

    курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

    реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Выкананне заданняў па арфаграфіі і пунктуацыі. Устаўка ў словы прапушчаных літар, падбор да дадзеных слоў аднакаранёвых слоў з падоўжанымі зычнымі. Правільны канчатак роднага склону назоўнікаў. Пераклад слоў, тэрмінаў і словазлучэнняў на беларускую мову.

    контрольная работа [23,7 K], добавлен 24.11.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.