Асновы мовазнаўства
Вывучэнне спосабаў утварэння слоў. Апісанне з'яў, што супадаюць або падобныя ў беларускай і рускай мовах. Гістарычныя змены структуры слова. Асноўныя граматычныя катэгорыі назоўніка, прыметніка, дзеяслова, числителя, назоўніка. Службовыя часціны мовы.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курс лекций |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 20.12.2014 |
Размер файла | 74,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
У выніку спалучэння прыслоўя з невытворнымі прыназоўнікамі ў сучаснай мове склаліся наступныя прыслоўна-прыназоўнікавыя канструкцыі, якія таксама ўжываюцца ў функцыі прыназоўнікаў (нараўне з, поруч з, услед за).
Фунцыю прыназоўнікаў выконваюць і некаторыя дзеепрыслоўі ў спалучэнні з невытворнымі прыназоўнікамі (нягледзячы на, пачынаючы ад).
Шляхам словаскладання ўтварыліся складаныя прыназоўнікі (з-за, з-пад). Некаторыя прыназоўнікі існуюць у сучаснай мове ў двух ці больш варыянтах (у - ў, ва, ува; з - са; перад - прад, перада, прада).
З пункту гледжання марфемнага складу прыназоўнікі падзяляюцца на простыя і складаныя. Да простых адносяцца прыназоўнікі, якія складаюцца з адной каранёвай марфемы (а, аб, без, пра, праз), а да складаных - якія маюць у сваім складзе дзве ці больш каранёвыя марфемы аднаго ўзроўню, якія фактычна складаюцца з двух ці больш прыназоўнікаў. Першы кампанент складанага прыназоўніка - абавязкова просты невытворны прыназоўнік, а другі кампанент - просты невытворны, просты вытворны або нават складаны прыназоўнік: з-за, па-над, па-за, паміж, праміж і інш. Вытворныя можна падзяліць на групы ў залежнасці ад колькасці ў іх складзе лексічных адзінак. Пры такой класіфікацыі можна вылучыць прыназоўнікі аднаслоўныя (простыя): побліз, вакол, шляхам, дзякуючы і інш.; неаднаслоўныя (складаныя, састаўныя, прыназоўнікавыя звароты), якія складаюцца з невытворнага прыназоўніка і былога паўназначнага слова: з мэтай, на карысць, на працягу, у кірунку да, у адпаведнасці з, у залежнасці ад і інш.
9.3 Злучнікі. Часціцы
Злучнік - непаўназначнае службовае слова, якое звязвае лексемы ў сказе, а сказы ў тэксце, выражае паміж імі граматычныя і семантычныя адносіны, выконвае сінтаксічную, арганізацыйную ролю. З улікам менавіта сінтаксічных функцый злучнікі падзяляюцца на злучальныя, што служаць для аб'яднання сінтаксічна раўнапраўных адзінак мовы (слоў, словазлучэнняў, сказаў), падпарадкавальныя, якія выкарыстоўваюцца для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных кампанентаў (частак складаназалежнага сказа).
Сярод злучальных злучнікаў выдзяляюцца спалучальныя і, ды (у значэнні і), як … так, ні … ні, супастаўляльныя а, аднак, але, ды, затое, не толькі … але, размеркавальныя або, ці, або … або, ці … ці.
Сярод падпарадкавальных злучнікаў адрозніваюць тлумачальныя што, як, чым, прычынныя бо, таму што, часавыя калі, як, пакуль, умоўныя каб, калі б, раз, мэтавыя для, каб, абы, выніковыя дык, то, уступальныя хоць, няхай, параўнальныя як, чым, нібы і інш.
Злучнікі могуць быць полісемантычнымі, выражаць, напрыклад, і раўнапраўныя адносіны паміж часткамі выказвання, і супастаўляльныя (я ды ён; не я, ды ён), часавыя і ўмоўныя (наведаю, калі буду мець час).
З генетычнага пункту гледжання злучнікі падзяляюцца на невытворныя (а, і, але, ды) і вытворныя, што паходзяць ад слоў іншых часцін мовы: займеннікаў (што, таму што), прыслоўяў (калі, пакуль, як), дзеясловаў (няхай, хаця), часціц (ці, быццам). Па сваёй знешняй структуры злучнікі дзеляцца на простыя (і, што, каб) і састаўныя, якія складаюцца з некалькіх слоў (таму што, для таго каб). Па спосабу ўжывання сярод злучнікаў выдзяляюцца адзіночныя (а, бо, чым), парныя (не толькі … але і, калі … то), паўторныя (то … то, ці … ці). Амонімамі злучнікаў што, калі, чым, як і інш. у складаназалежных сказах выступаюць злучальныя словы, якія выконваюць ролю членаў сказа і адносяцца да пэўных знамянальных часцін мовы. Злучнікі могуць быць стылістычна нейтральнымі, ужывацца ва ўсіх сацыяльных функцыях маўлення, размоўнымі, выкарыстоўвацца пераважна ў вусным маўленні (дык, дарма што), кніжнымі, ужывацца, як правіла, у афіцыйным стылі, пісьмовым тэксце (у сувязі з тым што, нягледзячы на тое што).
Да непаўназначных часцін мовы адносяцца і звязкі, якія маюць дзеяслоўнае паходжанне, выражаюць граматычныя катэгорыі часу, ладу састаўнога выказніка, чым і адрозніваюцца ад іншых службовых слоў. У процілегласць звязкам, што служаць першай часткай састаўнога выказніка, іншыя словы, што выступаюць у ролі другой часткі састаўнога выказніка, належаць да неспрагальных слоў, суадносяцца з дзейнікам праз звязку, нясуць часта пры гэтым асноўную сэнсавую нагрузку дадзенага члена сказа. Лексічнае значэнне звязак можа захоўвацца па-рознаму, у залежнасці ад чаго яны падзяляюцца на знамянальныя (дзеясловы руху або стану Ён вярнуўся задаволены), паўзнамянальныя (дзеясловы тыпу стаць, рабіцца, з'яўляцца: ён з'яўляецца чэмпіёнам краіны), незнамянальныя (формы дзеяслова быць тыпу ён быў узрушаны).
Дапаможныя словы, якія надаюць дадатковыя кантэкстуальныя сэнсавыя адценні словам, словазлучэнням, сказам, актуалізуюць іх семантычны патэнцыял - часціцы. У адроненне ад такіх непаўназначных слоў, як прыназоўнікі, злучнікі, што выконваюць пераважна сінтаксічныя функцыі, часціцы адыгрываюць ролю своеасаблівага семантычнага каментатара іншых знамянальных моўных адзінак. У адпаведнасці з гэтай роляй яны падзяляюцца на тры асноўныя сэнсавыя групы, унутры якіх звычайна вылучаюць больш дэталёвыя падгрупы. Гэтыя групы ўключаюць, па-першае, часціцы, што выражаюць дадатковыя семантычныя адценні, па-другое, часціцы, якія выражаюць мадальныя адценні, па-трэцяе, часціцы, што абазначаюць эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні.
Сярод часціц з дадатковым семантычным адценнем выдзяляюцца ўказальныя (вунь, вось, гэта), азначальна-ўдакладняльныя (амаль, акурат, проста, іменна, прыблізна, сапраўды, якраз), вылучальна-абмежавальныя (толькі, выключна, усяго, хаця, хіба). Сярод мадальных часціц адрозніваюць сцвярджальныя (так, але), адмоўныя (не, ні, ані), пытальныя (а, ну, няўжо, ці, хіба), параўнальныя (быццам, нібы), пабуджальныя (давай няхай, ану). Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы падзяляюцца на клічныя (як, ну, вось), узмацняльныя (аж, і нават, дык ні, так і). Некаторыя з пералічаных канкрэтных часціц з'яўляюцца полісемантычнымі, ужываюцца ў розных выдзеленых падгрупах (так, вось, ні). Некаторыя часціцы даволі шырока выкарыстоўваюцца ў значэнні слоў іншых граматычных класаў (часцін мовы), у прыватнасці злучнікаў (і, ні, але, ды, хаця) і могуць лічыцца граматычнымі амонімамі. Значная колькасць часціц ужываецца як словаўтваральны і сінтаксічнаўтваральны сродак для пабудовы іншых лексем і граматычных канструкцый. Такімі часціцамі-кампанентамі ў беларускай мове служаць абы-, ані-, не-, ні-, -небудзь, -сьці: абы-куды, аніхто, нехта, нішто, хтосьці і інш. Для ўтварэння аналітычных загаднага і ўмоўнага ладу дзеясловаў ужываюцца часціцы давай, няхай, бы і інш.: давай слухаць, няхай прыйдуць, прачытаў бы і інш. Асобныя часціцы выкарыстоўваюцца для выражэння сінтаксічных адносін у складаных сказах, г. зн., адыгрываюць ролю злучнікаў, і для выканання марфалагічных функцый пры ўжыванні ў якасці прыставак (не надта прыгожы і непрыгожы). Прычым некаторыя былыя часціцы цалкам перайшлі ў разрад словаўтваральных афіксаў тыпу -ка, -небудзь, -сьці, -сь, -ся, -та: дай-ка, хтосьці, штось і інш.
Па свайму паходжанню часціцы падзяляюцца на невытворныя (і, але, а, вунь, жа, не) і вытворныя, якія не суадносяцца з адпаведнымі паўназначнымі словамі, а таксама з выклічнікамі (выключна, гэта, давай, ах, ну, так). Пры спалучэнні дзвюх і болей аднаслоўных часціц утвараюцца састаўныя часціцы, што надаюць выказванню павышаную экспрэсію (куды там, дык вось).
9.4 Выклічнікі і гукапераймальныя словы
У разрад выклічнікаў адносяцца нязменныя словы, якія непасрэдна выражаюць розныя эмоцыі, пачуцці, пабуджэнні, заклікі. Выклічнікі не ўваходзяць у сінтаксічную структуру сказа, але звязаны з яго зместам, выдзяляюцца на пісьме знакамі прыпынку, маюць адметную, залежную ад сітуацыі маўлення інтанацыю і экспрэсію.
Па свайму сэнсу выклічнікі падзяляюцца на эмацыянальныя (а! ах! ой! эх!) і імператыўныя (алё! кыш! стоп! цыц!). Па паходжанню сярод выклічнікаў вылучаюцца невытворныя (ах! ого!) і вытворныя, што суадносяцца са словамі іншых часцін мовы (божа! годзе!). Выклічнікі могуць субстантывавацца, пераходзіць у часціцы, служыць базай для ўтварэння дзеясловаў з дапамогай адпаведных афіксаў (ахаць, охаць, ойкаць).
Асобны разрад выклічнікаў складаюць этыкетныя словы тыпу добры дзень! дзякуй! калі ласка! і інш. Выклічнікі займаюць спецыфічнае месца сярод іншых часцін мовы, не ўваходзяць ні ў склад знамянальных, ні ў склад службовых, незнамянальных слоў.
Гукапераймальныя словы імітуюць разнастайныя гукі жывой і нежывой прыроды (гаў-гаў, дзынь-дзынь). Часцей за ўсё гукаперайманні перадаюцца на пісьме паўторамі, у якіх умоўна і прыблізна адлюстроўваецца падабенства гукаў, суадносных са словамі. Гукапераймальныя словы могуць субстантывавацца, ужывацца ў ролі практычна любога члена сказа, так і самога сказа, служаць словаўтваральнай асновай для ўзнікнення дзеясловаў (гаўкаць, кукаваць, мяўкаць). Іншы раз гукапераймальныя словы разглядаюцца як асобны разрад выклічнікаў.
Літаратура
1 Абабурка, М. В. Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў [Тэкст] : вучэб. дапам. для ВНУ / М. В. Абабурка. - Мн. : Вышэйшая школа, 1992. - 224 с.
2 Абабурка, М. В. Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры [Тэкст] / М. В. Абабурка. - Мн. : Вышэйшая школа, 1981. - 160 с.
3 Азарка, В. У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка [Тэкст] : вучэбна-метад. дапам. / В. У. Азарка, А. С. Васілеўская. - Мн. : БДПУ, 2004. - 207 с.
4 Андарала, Г. Ф. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс [Тэкст] : вучэбна-метад. дапам. / Г. Ф. Андарала. - Мн. : БДПУ, 2004. - 75 с.
5 Анічэнка, У. В. Марфалогія ўсходнеславянскіх моў. Назоўнік. Дзеяслоў. Прыслоўе [Тэкст] : вучэб. дапам. / У. В. Анічэнка. - Гомель : ГДУ, 1978. - 94 с.
6 Антанюк, Л. А. Станавыя значэнні сумеснасці і ўзаемнасці ў беларускай мове [Тэкст] : манаграфія / Л. А. Антанюк. - Мн. : Навука і тэхніка, 1981. - 127 с.
7 Антанюк, Л. А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыянаванне [Тэкст]: падруч. / Л. А. Антанюк; пад рэд. М. В. Бірылы. - Мн. : Навука і тэхніка, 1987. - 240 с.
8 Беларуская граматыка: у 2-х частках. Ч. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск [Тэкст] / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; рэд. М. В. Бірыла, П. П. Шуба. - Мн. : Навука і тэхніка, 1985. - 431, [1] с.
9 Беларуская граматыка: у 2-х частках. Ч. 2. Сінтаксіс [Тэкст] / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; рэд. М. В. Бірыла, П. П. Шуба. - Мн. : Навука і тэхніка, 1986. - 327, [2] с.
10 Беларуская мова. Энцыклапедыя [Тэкст] : Бел. энцыкл. / пад рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. - Мн. : БелЭн, 1994. - 655 с.
11 Беларуская мова. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова і словаўтварэнне. Марфалогія [Тэкст] : падруч. для ВНУ / Я. М. Адамовіч [і інш.]; пад аг. рэд. Я. М. Адамовіча, А. М. Клачко. - Мн. : Вышэйшая школа, 1992. -- 320 с.
12 Беларуская мова. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія [Тэкст] : вучэб. дапам. для студ. фак. педагогікі і методыкі пачатк. навучання пед. інст. Беларусі / Я. М. Адамовіч [і інш.] - Мн. : Выш. шк., 1987. - 429 с.
13 Бордович, А. М. Сопоставительный курс русского и белорусского языков [Тэкст] : учебное пособие / А. М. Бордович, А. А. Гируцкий, Л. В. Чернышева. - Мн. : Універсітэцкае, 1999. - 223 с.
14 Бурак, Л. І. Сучасная беларуская мова [Тэкст] : вучэб. дапам. / Л. І. Бурак; пад рэд. Л. М. Шакуна. - Мн. : Вышэйшая школа, 1974. - 353 с.
15 Даніловіч, М. А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў [Тэкст] / М. А. Даніловіч. - Мн. : Навука і тэхніка, 1991. - 110 с.
16 Жыдовіч, М. А. Назоўнік у беларускай мове. Адзіночны лік [Тэкст] : вучэб. дапам. / М. А. Жыдовіч; пад рэд. В. І. Баркоўскага. - Мн. : Выдавецтва БДУ, 1969. - 230 с.
17 Камароўскі, Я. М. Беларуская мова. Арфаграфія [Тэкст] : вуч. дапам. для студ. філ. фак-таў ВНУ БССР / Я. М. Камароўскі. - Мн. : Вышэйшая школа, 1972. - 216 с.
18 Камароўскі, Я. М. Сучасная беларуская мова. Фанетыка і фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія [Тэкст] : вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, Л. І. Сямешка. - Мн. : Універсітэцкае, 1985. - 175 с.
19 Клышка, М. К. Слоўнік сінонімаў і паўназначных слоў [Тэкст] : слоўнік / М. К. Клышка. - Мн. : Выш. шк. 1976. - 592 с.
20 Крывіцкі, А. А. Практыкум па фанетыцы беларускай мовы [Тэкст] : вучэб. дапам. для ВНУ / А. А. Крывіцкі, А. І. Падлужны. - Мн. : Вышэйшая школа, 1989. - 221 с.
21 Лепешаў, І. Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы [Тэкст] / І. Я. Лепешаў. - Мн. : Вышэйшая школа, 1998. - 271 с.
22 Лепешаў, І. Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы [Тэкст] / І. Я. Лепешаў. - Мн. : Нав. і тэхніка, 1984. - 264 с.
23 Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум [Тэкст] : нав.-давед. дапам. / Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. - Мн. : Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны дом, 2003. - 672 с.
24 Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеяння моў [Тэкст] : зборнік артыкулаў АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа, Бел. дзярж. унів. імя У. І. Леніна, філал. фак. / рэд. М. В. Бірыла, А. Я. Супрун. - Мн. : Нав. і тэхніка, 1982. - 263 с.
25 Рагаўцоў, В. І. Уводзіны ў мовазнаўства [Тэкст] : вучэб. дапам. для філ. фак. пед. інст-таў / В. І. Рагаўцоў, А. Л. Юрэвіч; пад рэд. К. У. Скурата. - Мн. : Выш. школа, 1987. - 206 с.
26 Старычонак В.Дз. Полісемія ў беларускай мове. На матэрыяле субстантываў [Тэкст] : манаграфія / В. Дз. Старычонак. - Мн. : БДПУ імя М.Танка, 1997. - 232 с.
27 Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія [Тэкст] : вучэб. дапам. для студ. філ. фак. ВНУ / Э. Д. Блінава [і інш.]; пад рэд. Ф. М. Янкоўскага. - Мн. : Вышэйшая школа, 1984. - 190 с.
28 Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія [Тэкст] : вучэб. дапам. для ВНУ / пад рэд. М. С. Яўневіча. - Мн. : Вышэйшая школа, 1997. - 287 с.
29 Сямешка, Л. І. Беларуская мова. Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія [Тэкст] : вучэбна-метад. дапам. / Л. І. Сямешка. - Мн. : Сучаснае слова, 1999. - 224 с.
30 Чалюк, Н. М. Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ [Тэкст] : вучэб. дапам. / Н. М. Чалюк. - Мн. : ТетраСистемс, 2004. - 208 с.
31 Шакун, Л. М. Словаўтварэнне [Тэкст] : вучэб. дапам. для філ. фак. ВНУ / Л. М. Шакун. - Мн. : Выш. шк., 1978. - 128 с.
32 Шуба, П. П. Дзеяслоў у беларускай мове [Тэкст] / П. П. Шуба. - Мн. : Выдавецтва БДУ, 1968. - 82 с.
33 Шуба, П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія [Тэкст] : вучэб. дапам. для філал. фак. ун-таў / П. П. Шуба. - Мн. : Універсітэцкае, 1987. - 334 с.
34 Юрэвіч, А. Л. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў [Тэкст] : слоўнік / А. Л. Юрэвіч, 1962. - 546 с.
35 Янкоўскі, Ф. М. Беларуская мова [Тэкст] : / Ф.М. Янкоўскі. - 3-е выд., дапрац. - Мн. : Вышэйшая школа, 1978. - 336 с.
36 Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне [Тэкст] : слоўнік / Ф. М. Янкоўскі; пад рэд. М. Яўневіч, А. Баханькова. - Мн. : Выш. шк., 1968. - 449 с.
37 Яўневіч, М. С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ [Тэкст] : вучэб. дапам. для філал. фак. пед. ін-таў / М. С. Яўневіч. - 2-е выд., выпр. - Мн. : Вышэйшая школа, 1980. - 303 с.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.
курсовая работа [155,7 K], добавлен 05.05.2015Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.
реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.
курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.
реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.
курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.
курсовая работа [33,5 K], добавлен 05.03.2010Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.
курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.
реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.
учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.
реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.
реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011Выкананне заданняў па арфаграфіі і пунктуацыі. Устаўка ў словы прапушчаных літар, падбор да дадзеных слоў аднакаранёвых слоў з падоўжанымі зычнымі. Правільны канчатак роднага склону назоўнікаў. Пераклад слоў, тэрмінаў і словазлучэнняў на беларускую мову.
контрольная работа [23,7 K], добавлен 24.11.2010