Асновы мовазнаўства

Вывучэнне спосабаў утварэння слоў. Апісанне з'яў, што супадаюць або падобныя ў беларускай і рускай мовах. Гістарычныя змены структуры слова. Асноўныя граматычныя катэгорыі назоўніка, прыметніка, дзеяслова, числителя, назоўніка. Службовыя часціны мовы.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 20.12.2014
Размер файла 74,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У множным ліку ва ўсіх склонах гэтыя назоўнікі, акрамя слова дзеці, маюць суфікс -ят-. У родным і вінавальным - нулявы канчатак: куранят, цялят.

Назоўнік дзіця ў множным ліку не мае суфікса -ят-; у родным склоне мае канчатак -ей (дзяцей), у творным -мі або -ямі: дзецьмі, дзецямі.

Назоўнікі на -мя (імя, племя, стрэмя) ва ўсіх склонах, апрача назоўнага і вінавальнага могуць ужывацца без суфікса -ен- і з ім:

Р. імя (імені)

Д. імю (імені)

Т. імем (іменем)

М. пры імі (імені).

Гэтыя назоўнікі без суфікса -ен- скланяюцца, як назоўнікі другога скланення з мяккай асновай:

Р. імя, племя, стрэмя (як поля)

Д. імю, племю, стрэмю (полю)

Т. імем, племем, стрэмем (полем).

З суфіксам -ен- у родным, давальным, месным склонах яны маюць канчатак -і- (як назоўнікі трэцяга скланення): імені, племені, стрэмені; у імені, пры племені, у стрэмені; у творным -е: іменем, племенем, стрэменем (як назоўнікі другога скланення).

У множным ліку назоўнікі імя, стрэмя ўжываюцца без суфікса -ён- і з суфіксам: імяў, імён (імёнаў), стрэмяў, страмён (страмёнаў), а назоўнік племя толькі з суфіксам: (назоўны, вінавальны) плямёны, (родны) плямён (-аў), (давальны) плямёнам, (творны) плямёнамі, (месны) у плямёнах.

Назоўнікі мужчынскага роду з канчаткам -а (-я) і назоўнікі агульнага роду, калі абазначаюць асоб мужчынскага полу, у родным, вінавальным склонах маюць канчаткі назоўнікаў першага скланення:

Р. Кузьмы, дзядулі (як вады, зямлі);

В. Кузьму, дзядулю (ваду, зямлю).

У давальным і месным склонах яны могуць мець канчаткі першага, другога скланенняў. Пад націскам ужываецца канчатак -е (як у першым скланенні), калі ж націск падае на аснову, то ўжываецца канчатак -у (-ю) (другім скланення): (давальны) (Кузьме, Крапіве) - (давальны) (старасту, бацьку); (месны) (пры Кузьме, пры Крапіве) -- (месны) (пры старасту, пры бацьку). У творным склоне ўжываюцца пад націскам канчаткі -ой (-ою), -ёй (-ёю) (першага скланення): Кузьмой (-ою), суддзёй (-ёю), у ненаціскным становішчы - -ам (-ем) (другога скланення): старастам, Васем.

Нескланяльныя назоўнікі

Назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах і ліках, называюцца нескланяльнымі. Да іх адносяцца:

- назоўнікі іншамоўнага паходжання, што заканчваюцца на галосны гук: амплуа, калібры, таксі, жэле, кашнэ;

- уласныя іншамоўныя назоўнікі, што заканчваюцца на галосны: Дзюма, Дзідро, Баку;

- славянскія прозвішчы на націскны о: Гурло, Скурко;

- жаночыя прозвішчы на зычны: з Вольгай Корбут, пры Несцяровіч Валянціне;

- складанаскарочаныя словы (абрэвіятуры) літарнага тыпу: ААН, БДУ. Некаторыя абрэвіятуры, утвораныя з першых гукаў слоў, у складзе якіх ёсць галосныя гукі, могуць скланяцца, у такіх выпадках канчаткі абрэвіятур пішуцца малымі літарамі: у ЛІМе, ЛІМам.

Склон нескланяльных назоўнікаў вызначаецца паводле сінтаксічнай функцыі і сувязі з іншымі словамі ў сказе: У Мінску будуюць метро. Вызначыць склон можна: шляхам падстаноўкі да нескланяльнага назоўніка слова, якое скланяецца: пабудавана метро (станцыя); па дапасаваных да іх словах (прыметніках і займенніках): новага паліто, новым паліто; па прыназоўніках: ішоў па метро, пайшоў у метро.

Лекцыя 5. Прыметнік як часціна мовы

5.1 Лексіка-граматычныя характарыстыка

Самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку, склоне - прыметнік: веснавое сонейка.

Пад прыметай прадмета разумеюць наступнае: характэрныя рысы і ўласцівасці людзей, птушак, жывёл (добры, сціплы чалавек; злы, драпежны звер); якасці, якія ўспрымаюцца зрокам, слыхам, нюхам, дотыкам, на смак (пахучая кветка, спелы яблык); адносіны прадмета да матэрыялу, месца, часу (лясная сцежка); прыметы прадмета паводле прызначэння (навучальная ўстанова); паводле прыналежнасці аднаго прадмета да другога (бацькаў дом) і інш.

Прыметнікі ўжываюцца пры назоўніках, дапасуюцца да іх, змяняюцца па ліках, родах (толькі ў адзіночным ліку) і склонах. Канчаткі прыметнікаў паказваюць на сінтаксічную сувязь прыметнікаў з назоўнікамі.

Прыметнікі маюць свае словаўтваральныя і формаўтваральныя суфіксы -ск-, -еньк- (-эньк-, -аньк-), -ават (-яват-), -эзн-, -оўск-: гарадскі, старэнькі, сіняваты, высачэзны, бацькоўскі.

У сказе прыметнік можа быць азначэннем і іменным выказнікам: Ноч была свежая, халодная.

5.2 Разрады прыметнікаў па значэнні

Паводле значэння і граматычных уласцівасцей прыметнікі падзяляюцца на якасныя, адносныя і прыналежныя.

Якасныя прыметнікі абазначаюць якасці і ўласцівасці прадметаў (смелы, дужы), рысы характару (ветлівы, сардэчны), колеры (жоўты, блакітны), пачуццёвыя ўспрыманні (салодкі, цёплы).

Якасныя прыметнікі ўтвараюць ступені параўнання (цікавы, цікавейшы, менш цікавы); маюць формы ацэнкі (сіні -- сіненькі, сіняваты); могуць утвараць антанімічныя пары слоў (вясёлы - сумны); з'яўляюцца ўтваральнай асновай для абстрактных назоўнікаў з суфіксамі -осць-, -асць-, -ізн-, -ат- і бязафіксных (свежы - свежасць, сумны - сум); спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені (надта разумны). Ад якасных прыметнікаў утвараюцца якасныя прыслоўі: дзіўны - дзіўна.

Якасныя прыметнікі могуць быць вытворныя і невытворныя: ласкавы, дарагі.

Аднак прыметнікі барадаты, вусаты, босы, чубаты і іншыя не ўтвараюць ступеней параўнання, а прыметнікі крохкі, ліпкі, паэтычны не маюць форм ацэнкі.

Адносныя прыметнікі выражаюць прыметы прадметаў па адносінах да асобы (дзіцячыя забавы), матэрыялу, з якога зроблены прадмет (дубовы стол), месца і часу (гарадская плошча), дзеяння, удзельнікаў, прызначэння прадмета, адцягненнага паняцця.

У адрозненне ад якасных адносныя прыметнікі не маюць ступеней параўнання і форм ацэнкі. Ад іх не ўтвараюцца якасныя прыслоўі і абстрактныя назоўнікі.

Адносныя прыметнікі заўсёды вытворныя. Яны сінанімічныя ўскосным формам назоўнікаў, прыслоўям і дзеясловам, ад якіх утвораны (настольная лямпа - лямпа для асвятлення стала). Некаторыя адносныя прыметнікі пры вобразна-пераносным значэнні пераходзяць у разрад якасных: жалезная логіка.

Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадметаў пэўнай асобе ці жывой істоце: сестрына кніга. Яны ўтвараюцца ад асноў адушаўлёных назоўнікаў. З'яўляюцца разнавіднасцю адносных, бо яны, як і адносныя, абазначаюць прымету праз адносіны да іншых прадметаў (асоб). Але значэнне прыналежнасці бывае рознае: індывідуальная прыналежнасць (Валіна кніга), прыналежнасць прадмета цэламу класу прадметаў, асоб, жывых істот (дзявочая каса), прыналежнасць паводле месца жыхарства, вучобы, працы (мамін інстытут).

Прыналежныя прыметнікі, якія паказваюць на індывідуальную прыналежнасць, утвараюцца ад асабовых назоўнікаў мужчынскага роду пры дапамозе суфіксаў -аў-, -оў-, -еў-, -ёў- (Кастусёў) і жаночага роду пры дапамозе суфіксаў -ін-, -ын- (бабулін). Прыметнікі, што абазначаюць родавую прыналежнасць цэламу класу прадметаў, развіваюць у сабе значэнні якасных і адносных прыметнікаў: лісіная нара - лісіная хітрасць - лісіная шуба.

5.3 Ступені параўнання прыметнікаў

Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве ступені параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Формы ступеней параўнання бываюць простыя і складаныя.

Вышэйшая ступень паказвае, што ў адным прадмеце якасці больш ці менш у параўнанні з іншым прадметам: прагожы - прыгажэйшы.

Простыя формы вышэйшай ступені ўтвараюцца ад асновы ці кораня якасных прыметнікаў пры дапамозе суфіксаў -ейш-, -эйш- і адпаведных канчаткаў, пры гэтым чаргуюцца некаторыя канцавыя зычныя ўтваральных асноў: малады - маладзейшы. Часам простая форма вышэйшай ступені прыметніка ўтвараецца пры дапамозе суфікса -ш- ад розных асноў: дрэнны - горшы.

Складаныя формы ўтвараюцца шляхам далучэння да прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней): менш цвёрды.

Пры простай форме вышэйшай ступені (радзей пры складанай) залежныя словы (назоўнік, займеннік) ставяцца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам за: брат старэйшы за сястру.

Зрэдку сустракаюцца залежныя словы пры формах вышэйшай ступені параўнання не ў вінавальным, а ў родным склоне з прыназоўнікам ад: Кажуць, што няма нічога ад зорачкі ярчэй.

Пры абедзвюх формах вышэйшай ступені часам ужываюцца параўнальныя звароты са злучнікамі як, чым: Даражэйшага чалавека, чым ты, у мяне не было і не будзе.

Найвышэйшая ступень паказвае, што якасці ў адным прадмеце найбольш ці найменш у параўнанні з іншымі прадметамі: Тут смех і жарты, таўканіна, - найцікавейшая часіна.

Простыя формы найвышэйшай ступені ўтвараюцца шляхам далучэння прыстаўкі най- да простых форм вышэйшай ступені: маладзейшы - наймаладзейшы.

Складаныя формы найвышэйшай ступені ўтвараюцца далучэннем займенніка самы ці прыслоўяў найбольш, найменш да якасных прыметнікаў: найбольш стрыманая.

Некаторыя якасныя прыметнікі ўтвараюць толькі складаныя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання: менш свядомы, самы смуглявы.

5.4 Поўныя і кароткія формы прыметнікаў

Якасныя прыметнікі ў пераважнай большасці маюць поўную форму: у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду - канчаткі -ы (-і), жаночага роду -ая (-яя), ніякага - -ое, -ае, (-яе), у множным для ўсіх родаў -ыя (-ія): новы, новая, новае, новыя.

Асобныя якасныя прыметнікі могуць мець кароткую форму. У назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду яны не маюць канчаткаў (дуж, весел), у жаночым і ніякім родзе канчатак -ы, -і: гатовы. Кароткія формы якасных прыметнікаў у сказе выконваюць функцыю выказніка: То весел быў, то сумаваў паэт.

Кароткую форму маюць прыналежныя прыметнікі ў назоўным і вінавальным склонах пры неадушаўлёных назоўніках: бацькаў дом; а таксама прыметнікі жаночага роду і ніякага пры адушаўлёных назоўніках: сестрыно дзіця. Ва ўсіх астатніх склонах прыналежныя прыметнікі маюць поўную форму: бацькавага дома.

Утварэнне кароткіх форм прыметніка абмежавана не толькі марфалагічнай структурай, але і лексічным значэннем асновы. У пераважнай большасці кароткія формы ўтвараюцца ад прыметнікаў, якія называюць знешнія прыметы і якасці асобы або фізічныя ўласцівасці, прасторавыя прыметы: багат, гож, міл; горак, свецел, ясен, лёгак; блізак, нізак, высок, шырок. Кароткія формы прыметнікаў у адрозненне ад поўных абазначаюць прымету як якасны стан, гэта прымета звязваецца з пэўным часам і не з'яўляецца пастаяннай: я весел - я вясёлы.

Кароткія формы з'яўляюцца прадуктыўнай катэгорыяй у сучаснай беларускай літаратурнай мове: іх утварэнне абмежавана лексічным значэннем і марфалагічнай структурай прыметнікаў; яны страцілі склонавыя формы; іх роля ў сказе абмежавана прэдыкатыўнай функцыяй. Прычым, у ролі выказніка кароткія формы прыметнікаў часцей за ўсё ўжываюцца ў паэтычных творах, у фразеалагічных словазлучэннях, у прыказках і прымаўках: Першыя громы! Сэрцу вы мілы, люб мне ваш смех паміж гор, міл майму сэрцу гоман далёкі, водгук вясёлы і шум (Я. Колас).

Ад кароткай формы трэба адрозніваць сцягнутыя (ўсечаныя) формы ў паэтычных творах. Па-першае, сцягнутыя формы маюць не толькі якасныя, але і адносныя прыметнікі. Па-другое, у сказе гэтыя формы выконваюць функцыю азначэння. Сцяжэнне канчаткаў поўных форм прыметнікаў назіраецца ў назоўным, вінавальным склонах адзіночнага ліку жаночага і ніякага роду, і ў назоўным, вінавальным склонах множнага ліку: грэла цёпла (цёплае) сонца (Я. Колас); дні дзявочы (Я. Купала).

5.5 Скланенне прыметнікаў

У сучаснай беларускай мове змяняюцца па склонах толькі поўныя прыметнікі. Кожны прыметнік змяняецца па ліках (гэта значыць, утварае формы адзіночнага і множнага ліку), а ў адзіночным ліку - па родах (гэта значыць, утварае формы мужчынскага, ніякага і жаночага роду).

У адзіночным ліку склонавыя канчаткі прыметнікаў залежаць ад месца націску: адну групу складаюць прыметнікі з націскам на аснове (новы, сіні), другую - з націскам на канчатку (малады, сухі). На склонавыя канчаткі прыметнікаў аказвае ўплыў таксама характар канцавога зычнага асновы, таму выдзяляецца тры разнавіднасці асноў, прыметнікаў:

а) аснова на цвёрды зычны (малады, новы);

б) аснова на мяккі зычны (сіні, вячэрні);

в) аснова на зычныя г, к, х (строгі, жорсткі, сухі).

Прыметнікі мужчынскага і ніякага роду маюць аднолькавыя канчаткі ва ўсіх склонах, апрача назоўнага і вінавальнага.

У множным ліку склонавыя канчаткі адрозніваюцца ў залежнасці ад характару канцавога зычнага асновы.

Аснова на цвёрды зычны (адзіночны лік, мужчынскі род):

Н. мал-ы

Р. мал-ога

Д. мал-ому

В. мал-ы і мал-ога

М. мал-ым

Т. (аб) мал-ым

Лекцыя 6. Лічэбнік. Займеннік

6.1 Лічэбнік, яго лексіка-граматычная характарыстыка

Самастойная часціна мовы, якая абазначае лік, колькасць, сукупнасць прадметаў або парадак іх пры лічэнні - лічэбнік: тры, семнаццаць, восемдзесят (лік); сорак восем студэнтаў (колькасць прадметаў); двое дзяцей (сукупнасць прадметаў); пяцідзесяты кіламетр (парадак прадметаў пры лічэнні).

Значэнне абстрактных лікаў маюць лічэбнікі тады, калі ўжыты без назоўнікаў, яны звычайна выкарыстоўваюцца ў матэматыцы і абазначаюцца лічбамі: 6 дзеліцца на 2 без астатку.

Лічэбнікі, ужытыя без назоўніка, могуць набываць і апрадмечанае значэнне ліку: чатырнаццаць з шаснаццаці збіраліся паступаць у ваенныя вучылішчы.

Колькасць прадметаў і іх парадкавае месца пры лічэнні лічэбнікі выражаюць у спалучэнні з назоўнікамі і асабовымі займеннікамі: усе трое выйшлі з хаты.

Лічэбнік як самастойная часціна мовы мае свае марфалагічныя прыкметы і сінтаксічныя асаблівасці. Усе лічэбнікі (за выключэннем дзевяноста, паўтара, паўтары) скланяюцца; колькасны лічэбнік адзін і ўсе парадкавыя змяняюцца па родах і ліках; лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве, паўтара, паўтары змяняюцца па родах. Маюць род словы тысяча (жаночы), мільён, мільярд (муж чынскі); змяняюцца па ліках: тясяча - тысячы. Большасць колькасных лічэбнікаў не маюць граматычных катэгорый роду і ліку. Пры лічэбніках не ўжываюцца прыметнікі-азначэнні.

У сказе лічэбнік самастойна і ў спалучэнні з назоўнікамі можа быць дзейнікам: Трое коней пасвіліся на поплаве; выказнікам: Пяць і тры - восем; азначэннем: У сваім восьмым класе Васіль займае віднае становішча; дапаўненнем: Сямёра аднаго не чакаюць; акалічнасцю: Пагалоўе будзе павялічана амаль у тры разы.

6.2 Разрады лічэбнікаў. Скланенне лічэбнікаў розных граматычных разрадаў

Колькасныя і парадкавыя лічэбнікі

Паводле значэння, структурна-граматычных асаблівасцей і характару ўжывання лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя і парадкавыя.

Колькасныя абазначаюць абстрактныя лікі або пэўную колькасць аднародных прадметаў і адказваюць на пытанне колькі?: адзін, шэсцьдзесят два; тры студэнты.

З колькасных лічэбнікаў выдзяляюцца пэўнаколькасныя, якія абазначаюць цэлыя лікі і пэўную колькасць аднародных прадметаў (два дні); няпэўнаколькасныя, якія абазначаюць няпэўную колькасць аднародных прадметаў (шмат сяброў, крыху солі); зборныя, якія абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як сукупнасць, як адно цэлае (двое коней, сямёра птушанят); дробавыя, якія абазначаюць частку ад цэлага або цэлае і частку ад гэтага цэлага (адна цэлая і пяць дзесятых).

Парадкавыя паказваюць на парадкавы нумар прадмета пры іх лічэнні і адказваюць на пытанне які? (каторы?): пяцідзесяты кіламетр.

Паводле структуры падзяляюцца на простыя, складаныя і састаўныя.

Простыя - лічэбнікі з адным коранем: дзесяць, сто, тысячны.

Складаныя - утвораныя з дзвюх і больш асноў: чатырохсоты.

Састаўныя - складаюцца з двух або некалькіх слоў: чатыры дзесятыя, тысяча дзевяцьсот семдзесят дзевяць.

Склонавыя формы колькасных лічэбнікаў даволі разнастайныя.

Лічэбнік адзін (адна, адно, адны) скланяецца, як прыметнік з асновай на цвёрды зычны:

Н. адзін адно адна адны

Р. аднаго адной (-ае) -ых

Д. аднаму адной -ым

В. як Н. або Р. як Н. адну як Н. або Р.

Т. адным адной (-ою) -ымі

М. у адным пры адной на адных

Лічэбнікі два, дзве захоўваюць родавыя адрозненні ва ўсіх склонах. Лічэбнікі тры, чатыры не маюць форм роду. У творным склоне лічэбнікі два, дзве, тры, чатыры маюць форму парнага ліку на -ма: двума, дзвюма, трыма, чатырма.

Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення: пяць, пяці, пяці, пяць, пяццю, у пяці. У лічбах 5, 9 - 20 і 30 у творным склоне адбываецца падаўжэнне гука ц перад канчаткам.

Лічэбнік дзевяноста не скланяецца, а сорак, сто - ва ўсіх склонах, апрача назоўнага і вінавальнага, маюць канчатак -а: сарака, ста.

Пры скланенні складаных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот змяняюцца абедзве часткі: дзвесце, двухсот, двумстам, дзвесце, двумастамі, пры двухстах.

Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнікі жаночага роду першага скланення з асновай на зацвярдзелы зычны, а мільён, мільярд - як назоўнікі другога скланення мужчынскага роду з асновай на цвёрды зычны: мільён, мільёна, мільёну, мільён, мільёнам, пры мільёне.

Пры скланнені састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова на ўзор простых або складаных лічэбнікаў:

Н. шэсцьсот семдзесят чатыры;

Р. шасцісот сямідзесяці чатырох;

Д. шасцістам сямідзесяці чытыром;

В. шэсцьсот семдзесят чатыры;

Т. шасцюстамі сямюдзесяццю чатырма;

М. у шасцістах сямідзесяці чатырох.

Скланенне і правапіс парадкавых, зборных і дробавых лічэбнікаў

Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай: трэці, трэцяга, трэцяму, як назоўны або родны (у вінавальным), трэцім, аб трэцім.

Пры скланенні састаўных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняе слова:

Н. тысяча дзевяцьсот дзевяноста першы;

Р. тысяча дзевяцьсот дзевяноста першага;

Д. тысяча дзевяцьсот дзевяноста першаму;

В. тысяча дзевяцьсот дзевяноста(як назоўны або родны);

Т. тысяча дзевяцьсот дзевяноста першым;

М. у тысяча дзевяцьсот дзевяноста першым.

У лічэбніках дзевяты, дзесяты е ў першым складзе перад націскам захоўваецца.

Парадкавыя лічэбнікі, якія заканчваюцца на -тысячны, -мільённы, -мільярдны, пішуцца ў адно слова: двухсотпяцідзесяцітысячны. Калі ж першая іх частка напісана лічбай, тады яны пішуца праз злучок: 25-тысячны. Праз злучок пішуцца лічэбнікі, калі яны напісаны лічбамі з граматычнымі канчаткамі: 3-га, 55-ы.

Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі множнага ліку з адпаведнай асновай: сямёра, семярых, семярым, як назоўны або родны, семярымі, на семярых.

Пры скланенні лічэбнікаў абодва, абедзве змяняецца толькі другая частка на ўзор лічэбнікаў два, дзве: абедзве, абедзвюх, абедзвюм, як назоўны або родны, абедзвюма, абедзвюх.

У дробавых лічэбніках асобна скланяюцца абодва словы: лічнік дробу змяняецца, як колькасны лічэбнік, а назоўнік - як парадкавы:

Пяць сёмых, пяці сёмых, пяці сёмым, пяць сёмых, пяццю сёмымі, на пяці сёмых.

6.3 Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў

Займеннік - самастойная часціна мовы, якая не называе прадмета, асобы, прыметы, якасці, колькасці, а толькі ўказвае на іх. Займеннікі маюць абагульненае значэнне, якое канкрэтызуецца, становіцца зразумелым толькі ў кантэксце.

У сказе Душой я вольны чалавек і гэткім буду цэлы век (Я. Купала) агульнае значэнне якасці, выражанае займеннікам гэткім, канкрэтызуецца значэннем прыметніка вольны.

Займеннік столькі ўказвае на колькасць, пытальны хто? запытвае пра асобу, які? - пра якасці і прыметы, колькі -- пра колькасць.

Значэннем, марфалагічнымі прыметамі і сінтаксічнымі функцыямі адны займеннікі набліжаюцца да назоўнікаў, другія - да прыметнікаў, трэція - да лічэбнікаў. Паводле гэтай суаднесенасці з часцінамі мовы выдзяляюцца:

а) займеннікі-назоўнікі (абагульнена-прадметныя): я, ты, мы, вы, ён (яна, яно), яны, сябе, хто, што, ніхто, нішто, нехта, нешта, хтосьці, штосьці, хто-небудзь, што-небудзь, абы-хто, абы-што;

б) займеннікі-прыметнікі (абагульнена-якасныя): мой, твой, свой, наш, які, каторы, чый, гэты, такі, той, кожны, усякі, сам, самі, увесь, сам, некаторы, ніякі;

в) займеннікі-лічэбнікі (абагульнена-колькасныя): колькі, столькі, гэтулькі, некалькі.

Займеннікі-прыметнікі дапасуюцца да назоўнікаў і змяняюцца па родах, ліках, склонах (кожны дзень, кожная траўка, кожнае дрэва, кожныя дні), а займеннікі, суадносныя з назоўнікамі або лічэбнікамі, змяняюцца па склонах (вы, вас, вам, вамі).

У сказе займеннікі могуць выступаць у ролі дзейніка, азначэння, дапаўнення, рэдка - выказніка, акалічнасці.

Паводле значэння займеннікі падзяляюцца на наступныя разрады:

а) асабовыя (я, ты, мы, вы і інш.);

б) зваротны (сябе);

в) прыналежныя (мой, твой, наш, іхні);

г) указальныя (гэты, той, такі, гэтулькі);

д) азначальныя (сам, самы, увесь, усякі, кожны, іншы, усё, усе, уся);

е) пытальна-адносныя (хто? што? які? каторы? чый? колькі?)

ж) адмоўныя (ніхто, нішто, ніякі, нічый);

з) няпэўныя (нехта, нешта, некаторы, нечы, хтосьці, абы-чый, што-нішто).

6.4 Скланенне займеннікаў розных разрадаў

Пры скланенні займеннікаў назіраюцца наступныя асаблівасці: адны з іх змяняюцца па склонах, як назоўнікі; другія змяняюцца па родах, ліках, склонах і дапасуюцца да назоўнікаў, як прыметнікі; трэція - суадносныя з лічэбнікамі. Асабовыя займеннікі і зваротны займеннік сябе ўтвараюць асобы тып скланення. Большасць астатніх займеннікаў скланяецца на ўзор прыметнікаў з адпаведнай асновай.

Склонавыя формы асабовых займеннікаў і зваротнага займенніка сябе наступныя:

я, мяне, мне, мяне, мной (-ою), пры мне;

-, сябе, сабе, сябе, сабой (-ою), пры сабе.

Некаторыя асабовыя займеннікі (я, мы) вы ўскосных склонах і ў множным ліку маюць розныя асновы. Зваротны займеннік сябе не мае формы назоўнага склону і марфалагічных адзнак роду і ліку.

У творным склоне адзіночнага ліку асабовыя займеннікі я, ты, яна і зваротны сябе маюць дзве формы: мной (-ою), сабой (-ою).

Склонавыя формы прыналежных займеннікаў:

мой, майго, майму, як Н. або Р., маім, у маім;

мая, маёй, маёй, маю, маёй (-ёю), маёй;

маё, майго, майму, маё, маім, маім;

(множны лік) мае, маіх, маім, як Н. або Р., маімі, маіх.

Займеннікі твой, свой скланяюцца, як мой, на ўзор прыметнікаў з асновай на мяккі зычны, а займеннік ваш - як наш, на ўзор прыметнікаў з асновай на цвёрды зычны.

Склонавыя формы ўказальных і азначальных займеннікаў: тая, той (-ае), той, тую, той (-ою), у той. На ўзор займенніка той змяняюцца займеннікі гэты, такі, гэтакі, усякі, кожны, іншы.

Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі і азначальныя словы самы, увесь, усякі, кожны, іншы скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай.

Склонавыя формы пытальна-адносных, няпэўных і адносных займеннікаў:

хто, каго, каму, каго, кім, пры кім;

якое, якой (-ое), якой, якое, якой (-ою), у якой.

На ўзор займеннікаў хто, што скланяюцца займеннікі ніхто, нішто, нехта, нешта, хто-небудзь, што-небудзь, хтосьці, штосьці, абы-хто, абы-што. Займеннік каторы, нейкі, некаторы, ніякі скланяюцца, як займеннік які, а чый, нечы, нічый - як прыналежны займеннік мой.

Лекцыя 7. Дзеяслоў

7.1 Дзеяслоў, яго лексічнае значэнне марфалагічныя адзнакі і сінтаксічная функцыя

Дзеяслоў - самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан прадмета як працэс і мае граматычныя катэгорыі трывання, стану, ладу, часу, асобы.

Дзеянне ці стан могуць быць выражаны не толькі дзеясловамі, але і назоўнікамі: паездка, бег; прыметнікамі: здаровы, вясёлы; безасабова-прэдыкатыўнымі словамі: весела, шчасліва. Аднак толькі дзеясловы абазначаюць дзеянне і стан як працэс.

Дзеяслоў абазначае фізічнае дзеянне: фарбаваць; рух, перамяшчэнне ў прасторы: плаваць; мову і думку: думаць, стан чалавека ці прыроды: радавацца, світае.

Дзеяслоў мае багатую сістэму форм, якія ў залежнасці ад здольнасці змяняцца па ладах, часах, асобах і сінтаксічных функцый дзеляцца на спрагальныя і неспрагальныя.

Спрагальныя формы змяняюцца па ладах, часах, асобах, ліках (а ў прошлым часе і ўмоўным ладзе - і па родах): майструю, майструеш, масйструе, майструем, майструеце, майструюць.

Неспрагальныя формы - інфінітыў, дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе: змайстраваць, змайстраваны, змайстраваўшы. Інфінітыў і дзеепрыслоўе - нязменныя формы, яны маюць катэгорыі трывання і стану. Дзеепрыметнік - зменная форма, ён скланяецца, як і прыметнік, мае катэгорыі трывання, стану, часу.

Спрагальныя і неспрагальныя формы маюць шмат агульнага паміж сабой: блізкае лексічнае значэнне, агульную вытворную аснову, аднолькавае ўтварэнне трывання.

Агульная сінтаксічная прымета ўсіх дзеяслоўных форм - здольнасць кіраваць скланяльнымі часцінамі мовы: пасадзіць дрэўцы, пасадзіў дрэўцы, пасадзілі дрэўцы, пасадзіў бы дрэўцы, пасадзі дрэўцы; пасадзіўшы дрэўцы.

Да ўсіх дзеяслоўных форм можа прымыкаць прыслоўе: хутка выканаць, хутка выканаю.

Сінтаксічная функцыя дзеяслоўных форм неаднолькавая. Спрагальныя формы выконваюць у сказе ролю выказніка, інфінітыў можа быць любым членам сказа, дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе выступаюць у сказе пераважна ў ролі даданых членаў сказа.

Дзеяслоў мае складаную сістэму спрагальных і неспрагальных форм. Усе яны ўтвараюцца ад дзвюх дзеяслоўных асноў: асновы неазначальнай формы ці асновы цяперашняга (будучана простага часу). Аснова інфінітыва - гэта частка інфінітыва без формаўтваральных суфіксаў -ць, -ці, -чы. Аснова можа быць вызначана і ў прошлым часе, калі апусціць суфікс -ў- ці -л- і канчатак: бераг-чы; вез-л-а. Ад гэтай асновы ўтвараюцца :

- формы прошлага часу абвеснага ладу: збудава-ў;

- формы ўмоўнага ладу: збудава-ў бы;

- дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу: збудава-н-ы;

- дзеепрыслоўі закончанага трывання: збудава-ўшы.

Аснова цяперашняга (будучага простага) часу - гэта частка дзеяслова трэцяй асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу без канчаткаў -уць (-юць); -аць (-яць): піш-уць, шум-яць. Ад яе ўтвараюцца:

- асабовыя формы цяперашняга (будучага простага) часу абвеснага ладу: кос-яць - каш-у, кос-іш, кос-іць;

- формы загаднага ладу: кас-і, кас-іце;

- дзеепрыметнікі цяперашняга часу: гавор-аць--гавор-ач-ы;

- дзеепрыслоўі незакончанага трывання: кос-яць - кос-ячы.

7.2 Асноўныя граматычныя катэгорыі дзеяслова (стан, трыванне, лад, час, спражэнне)

Стан

Граматычная катэгорыя стану выражае розныя адносіны дзеяння да суб'екта - утваральніка дзеяння. Магчымы дваякія адносіны дзеяння да суб'екта: дзеянне можа быць накіравана ці не накіравана на суб'ект: Ручай акружае сад. Сад акружаецца ручаём. З улікам адносін паміж дзеяннем і яго ўтваральнікам вызначаюць два станы - незалежны і залежны. У сучасным мовазнаўстве няма адзінага погляду на станы. Мы разгледзім парную (бінарную) класіфікацыю станаў, паводле якой катэгорыю станаў маюць усе дзеясловы без выключэння.

Дзеясловы незалежнага стану абазначаюць дзеянне, не накіраванае на суб'ект, а якое зыходзіць ад суб'екта. Пры дзеясловах незалежнага стану суб'ект - сам утваральнік дзеяння (дзейнік).

Дзеясловы залежнага стану абазначаюць дзеянне, накіраванае на суб'ект. Утваральнік дзеяння - прадмет ці асоба, якія ў сказе выконваюць ролю дапаўнення. Дзеясловы залежнага стану ўтвараюцца толькі ад пераходных дзеясловаў з дапамогай постфікса -ся або -цца тыпу бачыў - бачыўся. Залежны стан утварае пасіўную (залежную) канструкцыю, у якой прадмет - дзейнік (аб'ект) не з'яўляецца ўтваральнікам дзеяння, а прымае дзеянне іншага прадмета - суб'екта ў форме творнага склону: кніга прачытана студэнтам. Дзеясловы залежнага стану заўсёды суадносяцца з дзеясловамі незалежнага стану: рашацца - рашаць.

Залежны і незалежны стан уяўляюцца ў значнай ступені абагульненымі граматычнымі катэгорыямі, якія пры сваёй дэталёвай дыферэнцыяцыі расшчапляюцца на некалькі дзесяткаў больш дробных граматычных значэнняў.

Трыванне

Граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны дзеяння ці стану да яго мяжы, закончанасці, называецца трываннем. Гэтая катэгорыя ахоплівае ўсе формы дзеясловаў. Адрозніваюць два трыванні: закончанае і незакончанае.

Дзеясловы закончанага трывання выражаюць дзеянне, якое паказвае на яго мяжу, закончанасць: зрабіць, пайсці. Гэта дзеянне можа быць імгненным, аднаразовым: стукнуць, глянуць. Дзеясловы незакончанага трывання выражаюць працяглае, незакончанае дзеянне, якое паўтараецца, не дасягае пэўнай мяжы, выніку: рашаць, карміць, марыць.

Катэгорыя трывання знаходзіцца ў цеснай узаемасувязі з катэгорыяй часу: дзеясловы закончанага трывання маюць толькі формы прошлага і будучага простага часу: напісаў, напішу, а дзеясловы незакончанага трывання - формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу: пішу, пісаў, буду пісаць.

У большасці выпадкаў дзеясловы закончанага і незакончанага трывання, лексічнае значэнне якіх супадае, складаюць суадносныя трывальныя пары, якія адрозніваюцца толькі граматычна: лячыць - вылечыць. Формы закончанага і незакончанага трывання могуць адрознівацца лексічным значэннем. Тады яны не ўтвараюць суадноснай пары: чытаць - перачытаць.

Не ўсе дзеясловы могуць мець абедзве формы трывання. У мове ўжываюцца дзеясловы толькі закончанага або толькі незакончанага трывання. Гэта няпарныя (аднатрывальныя) дзеясловы: апынуцца, хлынуць; прысутнічаць, падпяваць.

Некаторыя дзеясловы не маюць паказчыкаў трывання. Яны сумяшчаюць значэнне закончанага і незакончанага трывання: адрасаваць, абяцаць, дараваць. Гэта двухтрывальныя дзеясловы. Значэнне іх трывання вызначаецца ў кантэксце.

Лад

Выражае адносіны дзеяння ці стану да рэчаіснасці. Дзеянне можа быць рэальным, магчымым або пажаданым ці выражаць загад, просьбу. У залежнасці ад гэтага ўсе дзеясловы ўжываюцца ў формах абвеснага, умоўнага і загаднага ладу.

Дзеясловы абвеснага ладу абазначаюць дзеянне, якое рэальна існуе. Гэта дзеянне адбываецца ў цяперашнім, прошлым або будучым часе. Абвесны лад у адрозненне ад умоўнага і загаднага мае формы часу (цяперашні, прошлы, будучы). Яму ўласцівы формы асобы і ліку. Дзеясловы загаднага ладу выражаюць пабуджэнне да дзеяння: просьбу, загад, наказ, заклік, параду. Загаднаму ладу ўласціва адпаведная інтанацыя (просьбы, закліку, наказу, загаду, парады). Загадны лад мае формы 2, 3-й асобы адзіночнага ліку, 1, 2, 3-й асобы множнага ліку. Асноўнымі, тыповымі для загаднага ладу з'яўляюцца формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку. Форма 2-й асобы адзіночнага ліку ўтвараецца ад асновы цяперашняга ці будучага простага часу шляхам далучэння да яе канчаткаў -і, -ы або без канчаткаў: хадзі, сып.

Канчаткі -і, -ы маюць многія дзеясловы з націскам на -іць, -ыць у інфінітыве (на канчатку ў 1-й асобе адзіночнага ліку), амаль усе дзеясловы з суфіксам -ну, большасць дзеясловаў на -ці, -чы, -ець, -аць: нясі, бяжы.

Форма 2-й асобы адзіночнага ліку канчаецца на -й у дзеясловах, якія ў аснове цяперашняга часу маюць -й: кіруй -- кіруj-уць.

Дзеясловы біць, піць, віць, ліць маюць у загадным ладзе формы бі, пі, ві, лі.

Некаторыя дзеясловы ўтвараюць формы загаднага ладу ад асновы, якая адрозніваецца ад асновы цяперашняга часу. Гэта: а) дзеясловы цяперашняга часу на -а: спадзявацца -- спадзяюся -- спадзявайся; б) дзеяслоў даць, у якога форма загаднага ладу ўтвараецца ад асновы на -ай і супадае з асновай цяперашняга часу дзеясловаў тыпу даваць (даваць - даj-у): дай; в) дзеяслоў есці (аснова цяперашняга часу яд-) у загадным ладзе мае форму еш.

Форма 1-й асобы множнага ліку мае канчаткі -ем, -эм, -ам, -ім, -ым. Адны з іх адпавядаюць формам будучага простага часу абвеснага ладу: скажам; другія спецыфічныя для загаднага ладу: бярэм. Спецыфічнай для загаднага ладу з'яўляецца форма з канчаткам -ма: рэжма.

Форма 1-й асобы множнага ліку можа ўтварацца апісальна - часціцай давай (давайце) і дзеясловам у форме будучага простага часу ці інфінітыва: давайце паслухаем, давайце пісаць.

Форма 2-й асобы множнага ліку ўтвараецца ад формы 2-й асобы адзіночнага ліку пры дапамозе постфікса -це: кіньце.

Формы 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку ўтвараюцца апісальна пры дапамозе часціцы няхай (хай) і дзеяслова цяперашняга ці будучага простага часу: хай прачытаюць.

Дзеясловы ўмоўнага ладу абазначаюць дзеянне пажаданае, магчымае ці немагчымае пры пэўных умовах. Утвараецца шляхам спалучэння дзеяслова ў форме прошлага часу з часціцай бы (б), якая можа стаяць пры дзеяслове ці пры іншых словах. Перадаючы значэнне пажаданасці дзеяння, умоўны лад можа выражацца інфінітывам з часціцай бы: Не заблудзіцца б нам.

Дзеясловы ўмоўнага ладу змяняюцца па родах і ліках, маюць формы трывання, але не маюць форм асобы і часу.

У мастацкіх творах у сувязі з тым, што лады выражаюць адносіны дзеяння да рэчаіснасці, адзін лад можа ўжывацца ў значэнні другога. Умоўны лад ужываецца ў значэнні абвеснага для таго, каб перадаць пажаданне, просьбу, параду: Адно, што параіў бы: не закончыўшы справы, ніколі не хваліся. / Адно раю: не закончыўшы справы, ніколі не хваліся.

Дзеясловы ўмоўнага ладу часам ужываюцца са значэннем, блізкім да загаднага, каб перадаць параду, просьбу: Схадзіў бы, праведаў бы родных.

Загадны лад можа ўжывацца ў значэнні ўмоўнага: Як апрацуем лён, хоць два тыдні хадзі на паляванне.

Час

Граматычная катэгорыя часу выражае адносіны дзеяння да моманту гутаркі. Дзеясловы маюць тры часы: цяперашні, прошлы, будучы.

Катэгорыя часу звязана з катэгорыяй трывання. Дзеясловы незакончанага трывання маюць тры часы - цяперашні, прошлы і будучы складаны: кашу, касіў, буду касіць; а закончанага трывання два - прошлы і будучы просты: скасіў, скашу.

Дзеясловы цяперашняга часу абазначаюць дзеянне, якое супадае з момантам гутаркі: слухаю, размаўляю. Цяперашні час мае тры асобы і два лікі: я чытаю (мы чытаем), ты чытаеш (вы чытаеце), ён, яна чытае (яны чытаюць).

Дзеясловы прошлага часу паказваюць дзеянне, якое адбывалася ці адбылося да моманту гутаркі: слухаў, размаўляў. Утвараюцца ад асновы інфінітыва пры дапамозе суфікса -л-(-ў-) і канчаткаў: нулявога (мужчынскі род), -а (жаночы род), -а, -о (ніякі род), -і (множны лік). У дзеясловах прошлага часу мужчынскага роду суфікс -л- (-ў-) пасля зычных не ўжываецца: несці - нёс, бегчы - бег.

Прошлы час дзеясловаў на -сці ўтвараецца ад усечанай асновы інфінітыва (без карэннага с): весці - вёў.

Калі інфінітыў канчаецца на -чы, то ў формах прошлага часу аднаўляецца к: секчы (сячы) -- сек, секла, секлі.

Дзеясловы з суфіксам -ну-, якія абазначаюць паступовасць, працягласць дзеяння, змену стану тыпу ахрыпнуць у формах прошлага часу страчваюць суфікс -ну- (ахрып). Толькі асобныя дзеясловы з гэтай групы могуць утвараць паралельныя формы з суфіксам -ну- і без яго: вянуць -- вянуў, вянула і вяў, вяла.

Формы прошлага часу змяняюцца па ліках, а ў адзіночным ліку - па родах: рашаў, рашала, рашалі. Яны бываюць незакончанага і закончанага трывання: чытаў - прачытаў.

Дзеясловы будучага часу паказваюць, што дзеянне адбудзецца ці будзе адбывацца пасля моманту гутаркі. Маюць дзве формы: простую і складаную. Форма будучага простага часу (дзеясловы закончанага трывання) мае тыя самыя канчаткі, што і форма цяперашняга часу (дзеясловы незакончанага трывання). Асноўнае значэнне будучага простага часу - паказаць на закончанасць дзеяння ў будучым. Будучы складаны (дзеясловы незакончанага трывання) ўтвараецца з асабовых форм дапаможнага дзеяслова быць і інфінітыва асноўнага дзеяслова. Ён абазначае дзеянне, якое будзе адбывацца пасля моманту гутаркі: Няхай дыванамі лістоў каляровых вятры будуць вашы шляхі высцілаць.

Спражэнне

Змяненне дзеяслова па асобах і ліках у цяперашнім (будучым простым) часе абвеснага ладу называецца спражэнне.

У цяперашнім і будучым простым часе абвеснага ладу дзеясловы маюць формы 1, 2, 3-й асобы адзіночнага і множнага лікаў. Асабовыя формы цяперашняга і будучага часу ўтвараюцца пры дапамозе канчаткаў. У залежнасці ад характару асабовых канчаткаў адрозніваюцца два тыпы спражэння дзеясловаў - першае (І) і другое (ІІ).

Дзеясловы І спражэння маюць канчаткі -у (-ю), -еш (-эш, -аш), -е (-э, -а), -ём (-ем, -ом, -ам), -еце (-яце, -аце), -уць (-юць).

Дзеясловы ІІ спражэння - канчаткі -у (-ю), -іш (-ыш), -іць (-ыць), -ім (-ым), -іце (-ыце), -аць (-яць).

Спражэнне можна вызначаць і па неазначальнай форме дзеяслова. Дзеясловы, якія ў неазначальнай форме заканчваюцца на -іць (-ыць), дзе -і, -ы - суфікс, а таксама дзеясловы на -аць, -ець часам з рухомым націскам, адносяцца да ІІ спражэння: бачыць, гнаць.

Усе астанія дзеясловы з націскам на аснове і дзеясловы хацець, гудзець належаць да І спражэння: хацець - хачу, хочаш, хоча, хочам, хочаце, хочуць.

Дзеяслоў бегчы пры змяненні па асобах і ліках мае канчаткі І, ІІ спражэнняў: бягу, бяжыш, бяжыць, бяжым, бяжыце, бягуць. Гэта рознаспрагальныя дзеясловы.

Пры спражэнні дзеясловаў ем, дам (есці, даць) назіраюцца некаторыя асаблівасці. У формах адзіночнага ліку яны маюць спецыфічныя канчаткі: 1-я асоба - -м, 2-я -- -сі, 3-я - -сць, якія далучаюцца да галоснага асновы: е-м, я-сі. У 1-й асобе множнага ліку гэтыя дзеясловы маюць канчатак ІІ спр. -ім, які далучаецца да асновы на -д: ядз-ім, дадз-ім. Формы 2-й асобы множнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе канчатка -сце, які далучаецца да галоснага асновы: я-сце, да-сце. У 3-й асобе множнага ліку канчатак дзеясловаў І спражэння - -уць: ядуць, дадуць.

7.3 Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова, іх утварэнне і ўжыванне

Дзеепрыметнік - неспрагальная форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння, што праяўляецца ў часе.

Спалучае ў сабе граматычныя адзнакі дзеяслова і прыметніка. Утвараюцца ад дзеясловаў і маюць з імі агульную аснову і агульнае лексічнае значэнне: прачытаць кнігу -- прачытаная кніга. Мае граматычныя катэгорыі трывання, стану, часу. Дзеепрыметнікі, як і дзеясловы, кіруюць назоўнікамі: расказаць казку - расказаная маці казка. Да дзеепрыметнікаў прымыкаюць прыслоўі: скасіць раніцай - скошаны раніцай.

Як прыметнік, дзеепрыметнік абазначае прымету прадмета, мае формы ліку, роду, склону. Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу маюць поўную і кароткую форму: луг скошаны - луг скошан. Кароткія дзеепрыметнікі змяняюцца па родах і ліках, але не скланяюцца. Ужыванне кароткіх дзеепрыметнікаў у сучаснай мове абмежавана.

У сказе поўныя дзеепрыметнікі выконваюць ролю азначэння або выказніка. Кароткія дзеепрыметнікі выконваюць ролю выказніка. Дзеепрыметнік разам з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыметнікавае словазлучэнне, яно сінтаксічна непадзельнае, у сказе выступае як адзін член сказа і адасабляецца, калі стаіць пасля паяснёнага слова або адносіцца да асабовага займенніка.

Дзеепрыметнікі незалежнага стану абазначаюць прымету паводле дзеяння, якое ўтварае сама асоба ці прадмет: заінелая галінка. Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва непераходных прыставачных дзеясловаў закончанага трывання з дапамогаю суфікса -л- і канчаткаў прыметнікаў: пачырванець -- пачырванелы.

Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -ш-, -ўш- і канчаткаў прыметнікаў ад асновы інфінітыва пераходных і непераходных дзеясловаў. Суфікс -ш- далучаецца да асноў на зычны: зарасці - заросшы.

Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу незакончанага трывання І спражэння з дапамогай суфіксаў -уч- (-юч-), ІІ спражэння -ач- (-яч-) і канчаткаў прыметнікаў: хвалюючы, дрыжачы. Выкарыстанне ў мове іх абмежавана.

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання з дапамогаю суфіксаў -н-, -ен-, -ан-, -т- і канчаткаў прыметнікаў: намаляваны. Суфікс -н- маюць дзеепрыметнікі, утвораныя ад асноў інфінітыва на -а-, -я-: развеяць - развеяны. Суфікс -ен- (пасля галосных і мяккіх зычных) і -ан- (пасля зацвярдзелых зычных) маюць дзеепрыметнікі, утвораныя ад інфінітыва з асновай на зычны або на галосныя -і-, -ы-, -е-: напаіць - напоены. У нашай мове дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу пішуцца з адным -н-: падмецены, узрушаны.

Суфікс -т- ужываецца ў дзеепрыметніках, утвораных ад дзеясловаў, якія ў інфінітыве заканчваюцца на галосны: зжаць - зжаты, а таксама ад дзеясловаў з асновай інфінітыва на р і ад дзеясловаў з суфіксам -ну-: замкнуць -- замкнуты.

Найчасцей у мове ўжываюцца дзеепрыметнікі прошлага часу незалежнага і залежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-: абмыты, наліты. Абмежавана ўжыванне дзеепрыметнікаў прошлага часу незалежнага стану з суфіксамі -ш-, -ўш-, найбольш яны характэрны для пісьмовай мовы. А дзеепрыметнікі ў гэтай форме з суфіксам -л- ўжываюцца шырока: збялелы твар.

Дзеепрыметнікі з суфіксамі -ш-, -ўш-, -уч-, -юч-, -ач-, -яч- у форме назоўнага склону мужчынскага роду адзіночнага ліку аманімічныя з дзеепрыслоўямі і таму амаль не ўжывальныя ў літаратурнай мове. Не ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове і зваротныя дзеепрыметнікі.

Выкарыстанне дзеепрыметнікаў цяперашняга часу залежнага стану з суфіксам -ем-, -ім-, як і зваротных дзеепрыметнікаў, лічыцца парушэннем літаратурнай нормы, бо яны не характэрныя для сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Для замены не ўласцівых беларускай мове дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы ўжываюцца розныя сродкі:

а) даданыя сказы: совершившего - які здзейсніў;

б) дзеепрыметнікі з суфіксам -н-, -ен-, -ан-, -т-: потухшие--патушаныя;

в) дзеепрыметнікі з суфіксам -л-: пожелтевшие - пажаўцелыя;

г) дзеепрыслоўі: владеющий -- валодаючы;

д) дзеясловы: непьющий - не п'ю;

е) прыметнікі: возрастающий - ўсё большы і большы;

ж) назоўнікі: будущее -- будучыня.

Дзеепрыслоўе - нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне пры галоўным, выражаным дзеясловам-выказнікам. Яму ўласцівы прыметы дзеяслова і прыслоўя. Як і дзеяслоў, мае катэгорыю трывання: гаварыць - гаворачы (незакончанае), прадумаць - прадумаўшы (закончанае). Дзеепрыслоўі маюць катэгорыю незалежнага стану, могуць быць зваротнымі (смеючыся), захоўваць кіраванне таго дзеяслова, ад якога ўтвораны (пісаць сачыненне - пішучы сачыненне). Да дзеепрыслоўяў, як і да дзеясловаў, могуць прымыкаць прыслоўі, якія іх паясняюць (выканаўшы правільна - выканаць правільна). Дзеепрыслоўі ўтвараюцца ад дзеясловаў, маюць агульную з імі аснову і лексічнае значэнне: малаціць -- малоцячы.

Дзеепрыслоўі, як і прыслоўі, з'яўляюцца нязменнымі і паясняюць дзеяслоў, у сказе выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння, часу, прычыны.

Форм часу дзеепрыслоўі не ўтвараюць. Яны абазначаюць час дзеяння не ў адносінах да моманту гутаркі, а ў адносінах да часу дзеяння, выражанага дзеясловам-выказнікам. Форма часу ў дзеепрыслоўях злілася з катэгорыяй трывання. Дзеепрыслоўе незакончанага трывання абазначае незакончанае дадатковае дзеянне, якое адбываецца ці адбывалася адначасова з галоўным дзеяннем, выражаным дзеясловам-выказнікам.

Дзеепрыслоўе закончанага трывання абазначае закончанае дадатковае дзеянне, якое адбылося раней за галоўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам.

Дзеепрыслоўе з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое ў сказе выступае як адзін член сказа і на пісьме адасабляецца.

Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў І спражэння пры дапамозе суфіксаў -учы-, -ючы- і дзеясловаў ІІ спражэння пры дапамозе суфіксаў -ачы-, -ячы-: чытюць -- чытаючы, просяць - просячы.

Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы (або прошлага часу) пры дапамозе суфіксаў -ўшы- (пасля галосных) і -шы- (пасля зычных): набраць - набраў - набраўшы.

Ад дзеясловаў незакончанага трывання ўтвараюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання. Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў закончанага трывання. Дзеепрыслоўі з суфіксам -ўшы-, -шы-, утвораныя ад дзеясловаў незакончанага трывання, лічацца парушэннем літаратурнай нормы: мыць - мыўшы, несці - нёсшы.

У сказе дзеепрыслоўе абазначае дзеянне той самай асобы або прадмета, што і дзеяслоў-выказнік, да якога адносіцца дзеепрыслоўе. У безасабовых сказах дзеепрыслоўе можа ўжывацца толькі тады, калі яно паказвае на дзеянне той асобы, што і дзеяслоў-выказнік, хоць асоба можа быць і не названа ў сказе: Добра ў садзе хадзіць, сустракаючы сонечны ранак.

У абагульнена-асабовых сказах асноўнае і дадатковае дзеянні, абазначаныя дзеясловам-выказнікам і дзеепрыслоўем, таксама адносяцца да адной асобы, якая ўяўляецца абагульнена, як любы, кожны (можна ўставіць займеннік ты, яны): Апарыўшыся малаком, і на ваду падзьмухаеш.

Лекцыя 8. Прыслоўе

8.1 Прыслоўе, яго лексічная і граматычная характарыстыка

Часціна мовы, якая абазначае разнастайныя прыметы дзеянняў, стану, якасцяў прадмета у адносінах да дзеяслова (дзеепрыслоўя), прыметніка (дзеепрыметніка), назоўніка, а таксама і да іншага прыслоўя - прыслоўе. У параўнанні са словамі іншых знамянальных часцін мовы прыслоўе з'яўляецца найменш граматычным, бо не скланяецца, не спрагаецца, не мае марфалагічных катэгорый роду, ліку, склону, часу, трывання, ладу. Аднак у вялікай групы прыслоўяў, якія адносяцца да разраду якасных, адзначаюцца ступені параўнання і формы суб'ектыўнай ацэнкі, чым выражаецца розная ступень якасці ці ўласцівасці пэўнай прыметы, што праяўляецца марфалагічна ў формах вышэйшай, найвышэйшай ступеняў параўнання.

Паводле паходжання і значэння прыслоўі суадносяцца з самастойнымі часцінамі мовы: прыйшлі вечарам і любаваліся летнім вечарам.

У сказе прыслоўі звычайна з'яўляюцца акалічнасцямі: Калісьці тут буялі лясы. Калі прыслоўе адносіцца да назоўніка, яно выконвае функцыю недапасаванага азначэння: Дарога дадому карацейшая, чым з дому (Я. Сіпакоў). Прыслоўе можа быць выказнікам, а пры ўмове субстантывацыі - выконваць функцыю дзейніка ці дапаўнення: Сонца ўжо нізка. Мы жадаем светлага заўтра.

8.2 Разрады прыслоўяў паводле значэння

Паводле сваго значэння прыслоўі дзеляцца на якасныя з граматычнымі характарыстыкамі ступеней параўнання і суб'ектыўнай ацэнкі (проста - просценька - прасценечка), колькасныя, што выражаюць дзеянне і прыкмету па ступені іх праяўлення (багата, крыху), акалічнасныя, што членяцца на прыслоўі месца (блізка, далёка), часу (заўтра, даўно), прычыны (спрасонку, згарача), мэты (знарок, назло), якасна-акалічнасныя, у якіх сумяшчаецца значэнне якасных і акалічнасных прыслоўяў (бягом, па-брацку).

8.3 Ступені параўнання якасных прыслоўяў і іх утварэнне

Пераважная большасць якасных прыслоўяў, утвораных ад якасных прыметнікаў назоўнага склону, мае дзве ступені параўнання: вышэйшую і найвышэйшую.

Вышэйшая ступень параўнання ў сваю чаргу мае простую, ці сінтэтычную форму, якая ўтвараецца пераважна праз далучэнне да асновы зменных прыслоўяў суфікса -ей (-эй), тыпу смела - смялей, моцна - мацней і інш., і складаную, або аналітычную, што ўтвараецца спалучэннем слоў больш, менш з якаснымі прыслоўямі (менш складана, больш проста). Найвышэйшая ступень параўнання таксама мае простую форму, якая ўтвараецца праз далучэнне да формы вышэйшай ступені параўнання прыстаўкі най- (найпрыгажэй, найграмчэй), і складаную, што ўтвараецца праз спалучэнне слоў найбольш, найменш, а таксама вельмі, надта, надзвычай і інш. з прыслоўямі (найбольш рацыянальна, найменш складана). Да форм вышэйшай і найвышэйшай ступені могуць далучацца часціцы усё, яшчэ, як, куды, чым, што, а таксама словы сама, за ўсё, якія ўзмацняюць значэнне ступені і надаюць ёй адценне самай высокай якасці: Я мацней за ўсё люблю зямлю (М. Лужанін).

8.4 Формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці

Якасныя прыслоўі на -а (-о), а таксама некаторыя іншыя (памалу, паціху) маюць формы ацэнкі, якія без параўнання выражаюць значэнне высокай ці нізкай якасці. Гэтымі формамі адначасова перадаюцца адносіны асобы да якасці, выражаюцца экспрэсіўныя адценні. Формы суб'ектыўнай ацэнкі выражаюцца без параўнання з дапамогай ужывальных суфіксаў -еньк- (-аньк-) тыпу хуценька, скоранька, менш ужывальных -утк- (-ютк-), -усеньк- (-юсеньк-), -ечк- (-ачк-), -усенечк- (-юсенечк-) са значэннем ласкальнасці ці памяншальнасці, -енн- (-энн-), -эрн-, -эзн- (-эразн-) з узмацняльна-павелічальным значэннем, -ават- са значэннем непаўнаты якасці і інш., якія выкарыстоўваюцца пераважна ў гутарковым маўленні: блізенечка, далекавата, ціхусенька.

Лекцыя 9. Службовыя часціны мовы

9.1 Агульная характарыстыка службовых слоў, іх класіфікацыя

Прадметы, іх прыметы, працэсы, з'явы навакольнай рэчаіснасці знаходзяцца ў цеснай ўзаемасувязі і ўзаемнай залежнасці. Назвы прадметаў, з'яў, працэсаў складаюць групу паўназначных, ці знамянальных, часцін мовы. Сувязь паўназначных слоў у словазлучэнні і сказе ажыццяўляецца рознымі сродкамі: формамі паўназначных слоў, парадкам іх у сінтаксічнай канструкцыі, інтанацыяй і, нарэшце, спецыяльнымі словамі, якія звычайна не маюць яскрава выражанага лексічнага значэння і таму называюцца непаўназначнымі. Такія словы ўжываюцца толькі разам з паўназначнымі, у спалучэнні з імі. Непаўназначныя словы, як правіла, не маюць самастойнага націску і аб'ядноўваюцца ў адну акцэнталагічную адзінку з суседнім паўназначным словам (прачытаў бы раман), не выступаюць у ролі членаў сказа.

У групу непаўназначных слоў уключаюцца прыназоўнікі, злучнікі, звязкі, часціцы. Усе яны, за выключэннем звязкі, нязменныя. Пераважная большасць непаўназначных слоў паходзіць ад паўназначных. У маўленні непаўназначныя словы вызначаюцца высокай частотнасцю: прыблізна кожнае чацвёртае слова або нават трэцяе ў любым тэксце - непаўназначнае.

Адной рысай, якая аб'ядноўвае прыназоўнікі, злучнікі, звязкі, з'яўляецца тое, што ўсе яны ўжываюцца ў мове для сувязі дзвюх або некалькіх моўных адзінак і аб'яднання іх у адно больш буйное сінтаксічнае цэлае. Прыназоўнік звязвае галоўнае слова з залежным і аб'ядноўвае іх у словазлучэнне. Злучальны злучнік звязвае члены сказа, аднатыпныя сузалежныя сказы або прэдыкатыўныя адзінкі ў такія аб'яднанні, як рад аднародных членаў сказа, складаную даданую ці галоўную частку ў складаназалежным сказе, складаназлучаны сказ. Падпарадкавальны злучнік звязвае састаўныя часткі складанага сказа, аб'ядноўвае іх у складаназалежны сказ. Звязка - гэта сродак сувязі дзейніка і выказніка, аб'яднання іх у прэдыкатыўнае спалучэнне, якое з'яўляецца асновай простага сказа.

9.2 Прыназоўнікі

Прыназоўнікі - гэта службовыя словы, з дапамогай якіх выражаюцца адносіны паміж галоўным і залежным кампанентам словазлучэння з апасродкаванай падпарадкавальнай сувяззю. Галоўным словам у такіх словазлучэннях звычайна выступае дзеяслоў, радзей - назоўнік, прыметнік, прыслоўе, безасабова-прэдыкатыўнае слова або нават непадзельнае (фразеалагічнае) спалучэнне, а залежным - толькі назоўнік (ці любая субстантываваная часціна мовы) або займеннік: дарога ў лес, цікавы для ўсіх, кінуць вокам на хату.

У адпаведнасці з паходжаннем усе прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Да невытворных адносяцца: а, ад, аб, без, для, да, дзеля, з, за, к, каля, між, на, пад, над, перад, пра, праз, пры, у, цераз. Гэтыя прыназоўнікі страцілі жывую сувязь з тымі словамі, ад якіх яны некалі ўтварыліся.

У сінхронным плане да невытворных адносяць былы складаны прыназоўнік паўз і былыя прыслоўныя прыназоўнікі акрамя, апрача, бліз, замест, звыш, наконт, накшталт, паводле, сярод, суадноснасць якіх з прыслоўямі цяпер можа быць устаноўлена толькі гістарычна.

Вытворныя захоўваюць непасрэдную сувязь са словамі, якія адносяцца да розных знамянальных часцін мовы. На гэтай падставе сярод прыназоўнікаў вылучаюцца адпрыслоўныя (збоку, абапал, насустрач, супраць), адпрыметнікавыя (адносна, адпаведна, згодна, раўналежна), адназоўнікавыя (шляхам, кшталтам), аддзеяслоўныя (выключаючы, дзякуючы, уключаючы).

Многія прыназоўнікі захоўваюць сувязь са склонавымі формамі назоўнікаў і ўтварыліся ў выніку злучэння простага прыназоўніка з назоўнікам ва ўскосным склоне (з мэтай, з прычыны, у сэнсе).

...

Подобные документы

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.

    курсовая работа [155,7 K], добавлен 05.05.2015

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.

    реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

    контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012

  • Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.

    курсовая работа [33,5 K], добавлен 05.03.2010

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.

    курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

    реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Выкананне заданняў па арфаграфіі і пунктуацыі. Устаўка ў словы прапушчаных літар, падбор да дадзеных слоў аднакаранёвых слоў з падоўжанымі зычнымі. Правільны канчатак роднага склону назоўнікаў. Пераклад слоў, тэрмінаў і словазлучэнняў на беларускую мову.

    контрольная работа [23,7 K], добавлен 24.11.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.