Устойлівыя выразы як сродак стылізацыі маўлення персанажаў у п’есах Аляксея Дударава
Агульны структурна-граматычны аналіз фразеалагізмаў. Характарыстыка дзеяслоўных фразеалагізмаў як прадуктыўных сродкаў стылізацыі прамовы персанажаў у літаратурных творах Аляксея Дударава. Аналіз непрадуктыўных фразеалагізмаў у драматургічным кантэксце.
Рубрика | Литература |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 09.10.2014 |
Размер файла | 105,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
2
УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый
Кафедра беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры
Устойлівыя выразы як сродак стылізацыі маўлення персанажаў у п'есах Аляксея Дударава
Дыпломная работа
Студэнта IV курса
439 групы ФІДК
Чарнышова Віталя Ігаравіча
Навуковы кіраўнік
кандыдат філалагічных навук, прафесар
Пісарэнка Алена Міхайлаўна
Дапушчана да абароны
Загадчык кафедры
кандыдат філалагічных навук, прафесар Пісарэнка А. М.
Мінск 2014
Уводзіны
1. Структурна-граматычны аналіз фразеалагізмаў
1.1 Дзеяслоўныя фразеалагізмы як прадуктыўны сродак стылізацыі
маўлення персанажаў
1.2 Непрадуктыўныя фразеалагізмы ў драматургічным кантэксце
2. Стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў
2.1 Роля фразеалагізмаў у мастацкім стылі
2.2. Фразеалагізмы з узуальнай функцыяй
2.3. Фразеалагізмы з аказіянальнай функцыяй
3. Лексікаграфічнае апісанне фразем, ужытых у драматургічным
кантэксце Аляксея Дударава
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Дадатак
дзеяслоў фразеалагізм персанаж драматургічны твор
Уводзіны
Фразеалогія і фразеалагічныя даследаванні цікавыя тым, што дынаміка жыцця сучаснага свету і ўзровень развіцця грамадства дыктуюць неабходнасць звяртацца да змястоўнай маўленчай формулы. Узнікшы ў мінулым, фразеалагізмы працягваюць развіваюцца ў нашы дні; семантыка іх ахоплівае шырокае кола праблем, яны характарызуюцца, як і раней, спецыфічнай структурай і складам, асаблівасцямі і правіламі функцыянавання. Фразеалогія цікавая даследчыкам культуры, мастацтва, літаратуры; сэнсавай ёмістасцю і гэты раздзел навукі прыцягвае вялікую ўвагу мовазнаўцаў.
Як вядома, фразеалагізм - гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў) [1, с. 5].
Асноўнай крыніцай папаўнення фразеалагічнага складу беларускай літаратурнай мовы з'яўляецца агульнанародная фразеалогія. Гэта тлумачыцца тым, што беларуская літаратура стваралася прадстаўнікамі народа на агульнанароднай мове.
Усе фразеалагізмы, якія трапілі ў літаратурную мову з агульнанароднай або дыялектнай, маюць размоўна-бытавы характар і, дзякуючы спецыфічна зніжанай экспрэсіўнай афарбоўцы, ужываюцца пераважна ў сферы размоўнай фразеалогіі. Яны выражаюць самыя разнастайныя пачуцці: пяшчоту, іронію, пагарду, жарт і г.д. У мове мастацкай літаратуры такія фразеалагізмы могуць таксама ўжывацца, бо дзякуючы ім пісьменнікі дасягаюць сакавітасці і вобразнасці мовы твораў [15, с. 126]. Другі вялікі пласт літаратурнай фразеалогіі складаюць звароты, якія ўжываюцца выключна або пераважна ў пісьмовых творах і характарызуюцца ўзнёслай экспрэсіўнай афарбоўкай (урачыстасцю, паэтычнасцю, патэтычнасцю і г. д.). Гэта фразеалагізмы кніжнага характару, асноўнай сферай ужывання якіх з'яўляецца літаратурная мова, а таксама публіцыстычныя, навуковыя і мастацкія творы.
Майстры слова пры выбары фразеалагізма кіруюцца не толькі крытэрыем яго мэтазгоднасці выкарыстання ў пэўным кантэксце, але і імкненнем не паўтараць самога сябе. Хоць фразеалагізмы з'яўляюцца гатовымі агульнанароднымі сродкамі выразнасці, але калі той ці іншы з іх (за выключэннем некаторых тыпу ўсё роўна) неаднаразова сустракаецца ў адным творы, то гэта не можа не кідацца ў вочы, не ствараць уражання стандартнага выказвання. Таму многія пісьменнікі (напрыклад, Я. Купала, К. Крапіва, М. Лынькоў, Я. Брыль) паслядоўна прытрымліваючыся «няпісанага правіла», з належным пачуццём меры выкарыстоўваюць фразеалагізмы, не паўтараючы ніводнага з іх без пэўнай стылістычнай матывацыі ў адным і тым жа творы [27, с. 8].
Пытанне пра функцыянаванне фразеалагізмаў у мове мастацкага твора, пра іх творчае выкарыстанне неаднаразова ўздымалася даследчыкамі-мовазнаўцамі. Адным з найбольш грунтоўных і поўных даследаванняў фразеалагізмаў паводле ўжывання ў мастацкай мове з'яўляецца праца І. Я. Лепешава “Фразеалогія ў творах К. Крапівы: стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў”. М. У. Юнаш звяртаецца да вывучэння саматычных фразеалагізмаў у драматургічных творах. Гэтаму пытанню прысвечана яе праца “Саматычныя фразеалагізмы ў мастацкім маўленні: семантычна- і функцыянальна-стылістычны аспекты (на матэрыяле беларускай драматургіі). Вывучэнню фразеалагізмаў у мове твораў Янкі Купалы прысвяціла сваю працу В. А. Ляшчынская; фразеалагізмы ў мове твораў Якуба Коласа даследуе І. У. Ашарчук.
Актуальнасць праведзенага даследавання ў тым, што ў ім разглядаецца адметнасць функцыянавання ўстойлівых спалучэнняў у маўленні персанажаў, менавіта ў драматургічным падстылі, які, як і падстыль празаічны, выяўляе спецыфіку літаратурнай мовы ў пэўны перыяд яе развіцця, аднак не з'яўляецца яго дакладным, поўным адлюстраваннем.
Мэта работы - вызначыць і ахарактарызаваць месца і ролю фразеалагізмаў у драматургічным маўленні Аляксея Дударава.
Аб'ектам даследавання з'яўляецца мова драматургічных твораў Аляксея Дударава, у прыватнасці п'ес “Вечар”, “Князь Вітаўт”, “Радавыя”.
Прадмет - устойлівыя выразы як сродак стылізацыі маўлення персанажаў.
Задачы праведзенага даследавання наступныя:
1) выявіць фразеалагізмы ў драматургічных творах Аляксея Дударава;
2) даць марфалагічную характарыстыку выяўленых фразеалагізмаў;
3) ахарактарызаваць структуру выяўленых фразеалагізмаў;
4) вызначыць стылістычныя функцыі фразеалагізмаў у мове мастацкага маўлення, у прыватнасці ў мове драматургічных твораў Аляксея Дударава;
5) ахарактарызаваць выкарыстанне фразеалагізмаў у драматургічным маўленні: размежаваць фраземы з узуальнай і аказіянальнай функцыяй;
6) скласці слоўнік фразеалагізмаў мовы прааналізаваных драматургічных твораў.
7) Скласці бібліяграфічны даведнік прысвечаны Аляксею Дудараву.
Крыніцай даследавання з'яўляюцца творы Аляксея Дударава “Вечар”, “Радавыя”, “Князь Вітаўт”.
Метады даследавання:
* метад суцэльнай выбаркі фактычнага матэрыялу;
* аналітычны метад з мэтай вызначэння семантычнай напоўненасці фразеалагічных сродкаў.
Метадалагічнай асновай даследавання з'яўляюцца філасофскія прынцыпы адзінства мовы і мыслення, формы і зместу, агульнага і індывідуальнага ў маўленні. У якасці асноўнага метаду даследавання абраны апісальны метад. У працы выкарыстаны элементы функцыянальна-стылістычнага, кантэкстуальнага, лінвістычнага і статыстычнага аналізу тэксту.
1. Структурна-граматычны аналіз фразеалагізмаў
Для таго, каб выявіць адметнасць функцыянавання ўстойлівых выразаў, найперш варта ахарактарызаваць іх структуру і адметнасць выражэння. Фразеалагізмы маюць не толькі канкрэтнае, прыватнае значэнне, але і катэгарыяльнае, ці граматычнае, абагульненае значэнне (прадметнасці, дзеяння і г. д.). Паводле свайго катэгарыяльнага значэння большасць фразеалагізмаў суадносіцца з рознымі часцінамі мовы [6, с. 99]. Напрыклад, устойлівы выраз сатанінскае зелле [10, с. 97], як і тоеснае ў сэнсавых адносінах слова `тытунь', мае значэнне прадметнасці, валодае катэгорыямі адушаўлёнасці, роду, ліку і склону, а значыць, што гэта - назоўнікавы фразеалагізм. Параўнаем таксама фразеалагізм заварваць (заварыць) кашу і яго тлумачэнне `распачынаць складаную, клопатную, непрыемную справу'. Фразеалагізм, як і граматычна галоўнае слова-дзеяслоў з дэфініцыі, абазначае дзеянне і можа выражаць яго ў формах асобы, ладу, часу, трывання: заварваю (-еш, -е, -ем і г. д.) кашу, заварвай, заварыў, заварыў бы і інш, такім чынам, мы маем дзеяслоўны фразеалагізм.
У адпаведнасці са сказаным фразеалагізмы аб'ядноўваюцца ў некалькі семантыка-граматычных разрадаў або тыпаў. Суадносячы фразеалагізм з пэўнай часцінай мовы, карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, марфалагічным і сінтаксічным. Семантычны паказчык марфалагічнай кваліфікацыі звычайна найбольш эфектыўны ў параўнанні з іншымі. Ён грунтуецца на выніках супастаўлення фразеалагізма з яго тлумачэннем. Напрыклад, выраз кацялок трашчыць [10, с. 92], вытлумачваецца дзеяслоўным словазлучэннем `баліць галава'; выраз як абцугамі схапіць [10, с. 92] - мае значэнне `схапіць вельмі моцна'. Значыць, першы фразеалагізм - дзеяслоўны, другі - прыслоўны. Аднак абапірацца толькі на семантычны паказчык не заўсёды варта: перашкоды ўзнікаюць, па-першае, у сувязі з тым, што сэнс некаторых фразеалагізмаў цяжка перадаць адназначна, па-другое ў іх суіснуюць катэгарыяльныя значэнні не адной часціны мовы. Так, значэнне фразеалагізма нуда смокча [10, с. 108] можна растлумачыць і дзеяслоўным словазлучэннем `прыбываць у нудным стане', і прыметнікавым `вельмі нудна'. Марфалагічным паказчыкам з'яўляецца граматычна галоўны (стрыжнёвы) кампанент, калі толькі ён ёсць у фразеалагізме. Улік таго, якой часцінай мовы выражаецца стрыжнёвы кампанент і якія парадыгматычныя формы характэрныя для гэтага фразеалагізма, дае магчымасць кваліфікаваць як назоўнікавыя, напрыклад, выразы светлая галава, правая рука.
Больш эфектыўным, на погляд многіх вучоных, чым марфалагічны, выступае сінтаксічны паказчык - сінтаксічная функцыя фразеалагізма ў сказе. Пераважная большасць фразеалагізмаў мае ўласцівую ім асноўную, тыповую сінтаксічную функцыю, абумоўленую іх семантыкай. Напрыклад, дзеяслоўныя фразеалагізмы часцей за ўсё бываюць выказнікам, прыслоўныя - акалічнасцю, назоўнікавыя - дзейнікам і дапаўненнем. Пералічанымі крытэрыямі мы будзем карыстацца пры выяўленні семантыка-граматычных і функцыянальных характарыстык устойлівых выразаў, выяўленых у мове наступных драматургічных твораў Аляксея Дударава: “Вечар”, “Князь Вітаўт”, “Радавыя”.
1.1 Дзеяслоўныя фразеалагізмы як прадуктыўны сродак стылізацыі маўлення персанажаў
Дзеяслоўныя фразеалагізмы - самы шматлікі семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў, ужытых Аляксеем Дударавым у мове прааналізаваных твораў: выяўлена ўсяго 122 адзінкі. Дзеяслоўныя фразеалагізмы вельмі выразныя, экспрэсіўныя, яны дапамагаць не толькі ажывіць мову герояў твора, але і стварыць гумарыстычныя сітуацыі, пабудаваныя на гульні слоў.
Фразеалагізмы са значэннем дзеяння ці стану, абазначаюць адпаведна дзеянне і выражаюць яго ў катэгорыях трывання, часу, ладу, а таксама роду (у формах прошлага часу і ўмоўнага ладу). Апрача дзеяння (атрымаць на абаранкі [10, с. 92]; гнацца за нашыўкамі [10, с. 94]; баяцца вады [94] і г. д.); выяўлена, што значна радзей дзеяслоўныя фразеалагізмы абазначаюць стан: выць, валасы на сабе рваць [10, с. 93]; ваньку строіць [10, с. 96]; праглынуць язык [10, с. 97] і інш.
Катэгарыяльнае значэнне амаль усіх дзеяслоўных фразеалагізмаў выяўляецца семантычным, марфалагічным і сінтаксічным крытэрыямі. Так, фразеалагізм заваёўваць сімпатыі [10, с. 99] належыць да дзеяслоўных, таму што, па-першае, ён абазначае дзеянне, якое перадаецца дзеяслоўным `прыцягваць увагу да сябе, рабіць што-небудзь, каб падабацца', па-другое, граматычным цэнтрам фразеалагізма з'яўляецца дзеяслоўны кампанент, які выступае носьбітам формаў трывання (заваёўваць сімпатыі - заваяваць сімпатыі), часу (заваёўваў, заваяваў, буду заваёўваць і інш.), асобы (заваёўваю, заваёўвае, заваёўваеш і г. д.), ладу (заваёўваць, заваяваў бы і інш.), ліку (заваёўваю, заваёўваем і г. д.), роду (заваёўваю, заваёўвае і інш.), па-трэцяе, гэты выраз выконвае сінтаксічную функцыю выказніка: Дугін: Дзе быў? Бушцец: У мястэчку сімпатыі заваёўваў… [10, с. 99]. Толькі параўнальна нямногія фразеалагізмы вызначаюцца як дзеяслоўныя на семантыка-сінтаксічнай аснове, бо граматычна апорны цэнтр у іх складзе, калі ён у наяўнасці - не дзеяслоўны кампанент. Так, не “дзейнічае” марфалагічны паказчык у дачыненні да такіх выразаў: мала што на ўме - `невядома аб чым думае, не вядома, што зымысліў'; на сэрцы няма злога [10, с. 183] - `не трымаць крыўды, злых задум'; іх трэба пад корань [10, с. 129] - `цалкам знішчыць'; што ў галаве [10, с. 107] - `аб чым думаеш?'.
Катэгорыя трывання ўласціва ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, апрача тых, у якіх няма стрыжнёвага кампанента-дзеяслова: іх трэба пад корань, мала што на ўме. Большасць фразеалагізмаў, ужытых у творах Аляксея Дударава, маюць суадносныя пары незакончанага і закончанага трывання: загінуць (гінуць) ад гарэлкі [10, с. 96]; не даць азвярэць (звярэць) [10, с. 96]; праліць (ліць) нявінную кроў [10, с. 102]; гняздзечка віць (звіць) [10, с. 103]; пастаяць (стаяць) на беражку [10, с. 109]; браць (узяць) вышыню [10, с. 111]; змыць (змываць) віну крывёй [10, с. 116]; усё жыццё стаяць (прастаяць) на каленях [10, с. 119]; сэрца заходзіцца (зайшлося) [10, с. 123]; упраўляць (управіць) мазгі [10, с. 129]; памірыцца (мірыцца) з усім светам [10, с. 129]; страсянуць (трасці) касцямі [10, с. 64]; заскакаць (скакаць) балетам [10, с. 67]; перабегчы (перабягаць) дарогу [10, с. 77]; карміць (накарміць) парашкамі [84]; супакоіць (супакойваць) душу [10, с. 85]; адправіць (адпраўляць) да сонца [10, с. 89]; бачыць (убачыць) сэрцам [10, с. 138]; аддаць (аддаваць) жыццё [138]; падняць (падымаць) вочы [10, с. 140]; любіць (палюбіць) душой [140]; падняць (падымаць) меч [10, с. 142]; зламаць (ламаць) хрыбціну [10, с. 143]; спалохацца (палохацца) крыві [10, с. 143]; выгнаць (гнаць) з зямлі [10, с. 143]; падставіў (падстаўляю) шчаку [10, с. 143]; знайсці (шукаць) месца ў сэрцы [10, с. 143]; збудаваць (будаваць) замак у сэрцы [10, с. 144]; зачыніць (зачыняць) дзверы [10, с. 146]; меч просіць (папрасіў) крыві [10, с. 146]; табе ўсё дадзена (даецца) багамі [10, с. 148]; абадраць (абдзіраць) да шчэнту [10, с. 149]; смерць прыходзіць (прыйшла) [10, с. 154]; прасіць (папрасіць) рукі [10, с. 155]; перадаў (перадае) карону [10, с. 156]; змыць (змываць) абразу кроўю [10, с. 161]; кінуць (кідаць) да ног [10, с. 171]; трымае (стрымаў) душу у грудзях [10, с. 172]; стаптаць (таптаць) сябе ў бруд [10, с. 177]; што напісана (пішацца) на нябёсах [10, с. 179]; закіпела (кіпела) кроў [10, с. 180]; падняць (падымаць) на ногі [10, с. 184]; сустракацца (сустрэцца) з богам [10, с. 191]; точаць (натачылі) косы [10, с. 192]; легчы (лажыцца) праз кагосьці [10, с. 109]; узяць (браць) зброю [10, с. 110].
Фразеалагізмы суадноснай трывальнай пары адрозніваюцца адзін ад аднаго тым, што ў незакончаным трыванні яны абазначаюць дзеянне без паказу на яго мяжу, а ў закончаным - паказваюць на яго ўнутраную мяжу, на завершанасць дзеяння.
Да няпарных, або аднатрывальных, фразеалагізмаў закончанага трывання адносяцца, напрыклад, наступныя: не хавацца за каго-небудзь [10, с. 109]; прапанаваць руку і сэрца [10, с. 75]; ліцьвін грызе ліцьвіна [10, с. 143]; атрымаць на абаранкі [10, с. 92]; баяцца вады [10, с. 94]; не глядзі на гады [10, с. 103]; усё пакласці [10, с. 103]; насіць злосць [10, с. 112]; строіць з сябе Шэрлак Холмса [10, с. 116]; праехацца па зямлі [10, с. 117]; канцоў не знойдзеш [10, с. 118]; не памінаць ліхам [10, с. 123]; раздавіць на траіх [10, с. 123]; нас не скруціш [10, с. 125]; хай цябе куля абміне [10, с. 126].
Катэгорыя часу знаходзіцца ў цеснай сувязі з катэгорыяй трывання. Фразеалагізмы незакончанага трывання маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а фразеалагізмы закончанага трывання - толькі формы прошлага і будучага простага часу. Фразеалагізмы, здольныя ўтвараць суадносныя трывальныя пары, могуць ужывацца ва ўсіх уласцівых ім часавых формах.
Многія фразеалагізмы рэалізуюцца ў тэкстах у цяперашнім часе, напрыклад: кацялок трашчыць… [10, с. 92]; ты тут Ваньку не строй… [10, с.96]; усё правільна… Зіма канчаецца - трэба гняздзечка віць… [10, с. 103]; ты, партызан, паглядай… Ці мала ў іх што на ўме… [10, с. 107]; што ў цябе ў галаве, прыпадачная?! [10, с. 107]; нуда мяне смокча апошнія дні… [10, с. 108]; праз цябе, гадаўка, лёг Мішка Гальчанскі, Якавенка, Варонін і ўсе астатнія… [10, с. 109]; не насі на мяне злосць… [10, с. 112]; і вось што: хопіць цямніць! Што трэба - пытайся! Не строй з сябе Шэрлак Холмса… [10, с. 116]; даруй мне! Даруй! Я ўсё жыццё перад табой на каленях стаяць буду! [10, с. 119]; … нешта мне сумна глядзець на цябе… Аж сэрца заходзіцца… [10, с. 123]; дагэтуль хай Хрыстос глядзіць з нябёсаў на тое, як ліцьвін грызе ліцьвіна! [10, с. 143]; … князь! Я - рыца! І абразы змываю крывёй [10, с. 161]; Ягайла: дай дастану нож! Амуліч: Не трэба. Ён душу ў грудзях трымае. [10, с. 172]; супраць цябе на маім сэрцы няма злога [10, с. 183]; сяляне кінулі палеткі і точаць на нас косы! [10, с. 192]; грошай шкада, во і цягнеш з сябе жылы [10, с. 64] і інш.
Дзеяслоўныя фразеалагізмы, якія маюць магчымасць утвараць трывальныя пары, рэалізуюцца таксама і ў форме будучага часу, напрыклад: дай мне адзінаццаць ратнікаў. Тых, хто не баіцца пакласці галаву на плаху [10, с. 192]; святы айцец, каб нешта ўзвялічыць, няўжо сябе трэба стаптаць у бруд? [10, с. 177]; пайшлі, дачушка, з богам сустракацца [10, с. 191]; таму, хто з верху будзе, блудніца прысягне таму, хто болей дасць, а гэты люд - хто абдзярэ да шчэнту… [10, с. 149]; дзякуй табе, дзядзька… Хай цябе куля абміне… [10, с. 126]; кажа, хай вады баіцца… [10, с. 92]; Мацей, пацягнеш сатанінскага зелля? [10, с. 93]; ты ж ад сваёй злосці капыты адкінеш... [10, с. 63]; дай толькі разагнуцца - ты ў мяне балетам заскачаш! [10, с. 67]; толькі пра тое і думаюць, каб кожны дзень гарэлкі нажэрціся да ікаўкі! [10, с. 68] і інш.
Некаторыя дзеяслоўныя фразеалагізмы рэалізуюцца ў прошлым часе, напрыклад: што, Адуванчык, атрымаў на абаранкі? [10, с. 92]; загінуў ад гарэлкі. [10, с. 95]; ты і так бы язык праглынуў! [10, с. 97]; Дугін: Дзе быў? Бушцец: У мястэчку сімпатыі заваёўваў… [10, с. 99]; мы з табой, Лідка ўсё паклалі для Перамогі [10, с. 103]; праз цябе, гадаўка, лёг Мішка Гальчанскі, Якавенка, Варонін і ўсе астатнія… [10, с. 109]; з імі я заўжды побач быў… Ні за іх, ні за цябе ніколі не хаваўся… [10, с. 109]; ды ты, мабыць, піва ў сталоўцы выпіла? [10, с. 66]; людзі галовы клалі, кроў лілі, калекамі вярталіся, а я ў палоне ўсе гады… [10, с. 80]; якой жа ты спалохаўся крыві? [10, с. 143]; табе для першынства ўсё дадзена багамі, а я рабіў ды і зраблю ўсё сам [10, с. 148] і інш.
Як відаць, дзеяслоўныя фразеалагізмы найбольш часта рэалізуюцца ў форме цяперашняга часу, што абумоўлена часам, калі адбываецца дзеянне ў прааналізаваных п'есах. Зразумела, што падзеі, якія будуць адлюстроўвацца на сцэне, нельга паказваць у прошлым часе, і магчыма праз успаміны дзейных асоб, але, як правіла яны адбываюцца толькі цяпер, на пэўны момант жыцця.
Няпарныя фразеалагізмы незакончанага трывання часцей рэалізуюцца ў мове твораў Аляксея Дударава ў форме цяперашняга часу, напрыклад: кацялок трашчыць… [10, с. 92]; як абцугамі за рукі схапіў [10, с. 92]; а ты за нашыўкамі не ганіся! [10, с. 94]; ты тут Ваньку не строй! [10, с. 96]; нуда мяне смокча апошнія дні… [10, с. 108]; не насі на мяне злосць… [10, с. 112]; … Толькі я кашу даем… Галодны як сабака. [10, с. 115]; каб у сям'і тваёй быў лад і згода, любоў… што гаспадыня дорыць целам, ты не сумуй, бо я люблю душой [10, с.140]. Таксама няпарныя фразеалагізмы незакончанага трывання ўжываюцца ў форме прошлага часу, але іх значна менш: Не ў лепшы час прыехаў я прасіць рукі Ядвігі… [10, с. 155]; Старшыня, ну на які д'ябал трэба было яго з абозу браць?.. [10, с. 110].
Катэгорыя асобы паказвае на вытворцу дзеяння і з'яўляецца “фундаментам выказнікавасці” [1, с. 123]. Яна ўласцівая ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, здольным рэалізавацца ў цяперашнім і будучым часе. Большасць такіх фразеалагізмаў можа ўжывацца ва ўсіх трох асобах адзіночнага і множнага ліку.
Дзеяслоўныя фразеалагізмы са стрыжнёвым кампанентам дзеясловам часам рэалізуюцца ў форме 1-й асобы, гэта тлумачыцца тым, што персанажы апісваюць, характарызуюць уласны стан, уласныя дзеянні: мне б зараз выць, валасы на сабе рваць… [10, с. 93]; ты мне блізкі чалавек… Брат. Але азвярэць, стаць такім, як яны, я табе не дам! [10, с. 96]; Дугін: Дзе быў? Бушцец: У мястэчку сімпатыі заваёўваў [10, с. 99]; усё правільна… Зіма канчаецца - трэба гняздзечка віць… [10, с. 103]; нуда мяне смокча апошнія дні… [10, с. 108]; з імі я заўжды побач быў… Ні за іх, ні за цябе ніколі не хаваўся… [10, с.109]; … Толькі я кашу даем… Галодны як сабака [10, с. 115]; усялякае было… Але душа мая чыстая… І каханне маё чыстае… [10, с. 119]; я ёй руку і сэрца, а яна мне - абшчажыція [10, с. 76]; я падстаўляў шчаку пасля ўдару, ён зноў ударыў! [10, с. 143]; не ў лепшы час прыехаў я прасіць рукі Ядвігі… [10, с. 155]; … князь! Я - рыца! І абразы змываю крывёй. [10, с. 161].
Форма 2-й асобы дзеяслоўных фразеалагізмаў у прааналізаваных п'есах сустракаецца значна часцей, як правіла, у дыялагічным маўленні, калі адзін персанаж звяртаецца да другога: што, Адуванчык, атрымаў на абаранкі? [10, с. 92]; Мацей, пацягнеш сатанінскага зелля? [10, с. 93]; ты і так бы язык праглынуў! [10, с. 97]; ну і заварыў ты кашу… [10, с. 104]; лейтэнант, я куру тваю папіроску… Скажы дзякуй Богу… А так бы ты праехаўся ў сваёй новенькай гімнасцёрцы па зямлі… [10, с. 117]; дзякуй табе, дзядзька… Хай цябе куля абміне… [10, с. 126]; пакуль не прымірышся з усімі людзьмі і з усім светам… Пакуль у душы спакой не з'явіцца… Спакой, цішыня і любоў. [10, с. 132]; ты ж ад сваёй злосці капыты адкінеш... [10, с. 63]; чаго ляжыш як чурбан? [10, с. 82]; якой жа ты спалохаўся крыві? [10, с. 143]; табе для першынства ўсё дадзена багамі, а я рабіў ды і зраблю ўсё сам [10, с. 149]; маўчаць, халоп! Перад табой княгіня! Стань на калені і закрый свой рот, каб словамі мне вушы не паскудзіў! [10, с. 183].
Намі выяўлена, што ў форме 2-й асобы рэалізуецца не толькі абвесны, але і загадны лад дзеяслоўных фразеалагізмаў: хопіць з цябе нашывак і на сэрцы… [10, с. 94]; а ты за нашыўкамі не ганіся… [10, с. 94]; страсяні касцямі - пакажы самадзейнасць! [10, с. 65]; нашто ён табе? На гады свае не глядзі… [10, с. 103]; не насі на мяне злосць [10, с. 112]; ну, то бывайце… Калі што якое дзе-небудзь трохі не таго - ліхам не памінайце… [10, с. 123]; дай толькі разагнуцца - ты ў мяне балетам заскачаш! [10, с. 67]; ты тут Ваньку не строй… [10, с. 96]; і вось што: хопіць цямніць! Што трэба - пытайся! Не строй з сябе Шэрлак Холмса… [10, с. 116]; дзякуй табе, дзядзька… Хай цябе куля абміне… [10, с. 126]. Відавочна, што названыя формы ўласцівы дыялогам, палілогам, калі адзін персанаж пабуджае другога да дзеяння.
Як сведчаць прааналізаваныя моўныя факты, даволі распаўсюджанай з'яўляецца і рэалізацыя формы 3-й асобы дзеяслоўных фразеалагізмаў: кажа, хай вады баіцца… [10, с. 94]; загінуў ад гарэлкі… [10, с. 95]; ты, партызан, паглядай… Ці мала ў іх што на ўме… [10, с. 107]; ён на беражку пастаіць, а нам за яго ў крыві купацца?! [10, с. 109]; з імі я заўжды побач быў… Ні за іх, ні за цябе ніколі не хаваўся… [10, с. 109]; іх усіх трэба пад корань! Як заразную балячку - гарачым жалеззем! [1, с. 129]; ах, дзеткі, дзеткі... Такія вы ў нас грамацеі выраслі! Яны табе і Бога на лапаткі пакладуць… [10, с. 61]; нябожчыку на пятку капні - у скокі пойдзе [10, с. 64]; толькі пра тое і думаюць, каб кожны дзень гарэлкі нажэрціся да ікаўкі! [10, с. 68]; ніхто не думаў, не гадаў, што Піліп цябе акруціць, усім дарогу перабяжыць. [10, с. 77]; дзяўчына гэта воч падняць не смее… [10, с. 140]; … а так ён сам карону перадаў! [10, с. 156].
Некаторыя дзеяслоўныя фразеалагізмы рэалізуюцца ў тэксце з дапамогай інфінітыўнай формы стрыжнёвага кампанента. Зразумела, што такія фразеалагізмы не маюць формы асобы: кроў трэба нявінную праліць за Мар'ю і Васілька… [10, с. 102]; … Старшыня, ну на які д'ябал трэба было яго з абозу браць?.. [10, с. 111]; усё правільна… Зіма канчаецца - трэба гняздзечка віць… [10, с. 103]; але бог шэльму меціць… [10, с. 110]; глядзець і думаць пра “не ўкрадзі” ?! [10, с. 111]; тады ў каменданцкі ўзвод шуруй! А ў маім аддзяленні ніхто перад носам зброяй махаць не будзе! Усёк? [10, с. 112]; Вітаўт: Калі так лічыш, прынясі мой меч. Ягайла: Вось мой бяры, хай твой зямля трымае, як горкі напамін, ад брата брату, каб не губляў братэрскую любоў [10, с. 165]. Праананалізаваныя факты сведчаць, што з дапамогай інфінітыўных форм таксама выражаюцца волевыяўленні дзейных асоб, непазбежнае\абавязковае выкананне адпаведных дзеянняў: шуруй; “не ўкрадзі”, трэба выць і інш.
Катэгорыя ладу, як вядома абазначае адносіны дзеяння да рэчаіснасці. Выдзяляюцца тры лады: абвесны, загадны і ўмоўны. Абвесны лад выступае як нулявая граматычная катэгорыя без спецыфічных марфалагічных паказчыкаў. Зменныя дзеяслоўныя фразеалагізмы маюць формы абвеснага ладу, які рэалізуецца ў формах цяперашняга, прошлага і будучага часу: б'ю (-еш, -е, -ём, -яце, -юць, біў, -ла, -лі і г. д.) адбой.
Шмат дзеяслоўных фразеалагізмаў, ужытых у творах Аляксея Дударава, рэалізуюцца ў форме абвеснага ладу: ты тут Ваньку не строй… [10, с. 96]; ты і так бы язык праглынуў… [10, с. 97]; ва ўсіх нас душы выхаладзіла… Не хутка сагрэемся [10, с. 100]; а тваё месца тут… у акопах. І ты ў іх застанешся назаўжды! [10, с.103]; Нуда мяне смокча апошнія дні… [10, с. 106]; праз цябе, гадаўка, лёг Мішка Гальчанскі, Якавенка, Варонін і ўсе астатнія … [10, с. 109]; … не рабі гэтага, Бушцец… Прашу цябе… Не бяры і гэтага на сваю душу… [10, с.109]; … які нашымі рукамі, крывёй, грахамі не пусціў звера ў твой дом… [10, с. 111]; я не праліў ні кроплі нявіннай крыві… [10, с. 111]; пайшлі, мужыкі! Лапаткі ў рукі - пакажам ім кузькіну маць! Ура-а-а!!! [10, с. 113]; вышыню не ўзяў. Потым яе два батальоны бралі… [10, с. 116]; далей усё нармальна… Змыў віну крывёй… [10, с. 116]; вырашыў: дзяцей няма, яна маладая… Не прападзе, знойдзе сабе… Ну і каб з маху абрэзаць усё… [10, с. 117]; заскачы на КП палка! Скажы, каб агнём падтрымалі… [10, с. 119]; а малы праўду кажа: магарыч з цябе, старшыня… Выставіш ужо нам па грамульцы… [10, с. 123]; не ламай галавы, старшыня [10, с. 38]; вечарком зазірні… На трох раздаваім… [10, с. 123]; … нешта мне сумна глядзець на цябе… Аж сэрца заходзіцца… [10, с. 123]; нічога, дзеўкі! Нас не скруціш… І гэта перажывём… [10, с. 125]; толькі думала пра яго ды ў сне бачыла… У душы насіла… [10, с. 126]; дзякуй табе, дзядзька… Хай цябе куля абміне… [10, с. 126]; Бушцец: Ты ў арміі застаешся? Дугін: не… здароўя няма… Бушцец: Дарэмна… З зоркай пайшоў бы далёка… [10, с. 127]; цалкам знішчыць - Іх усіх трэба пад корань! Як заразную балячку - гарачым жалеззем! [10, с. 129]; усім павінны мазгі ўпраўляць: Чынгісхану! Рыцарам! Напалеону! Кайзеру! Гітлеру! [10, с. 129]; ці то ўцякаем ад некага, ці то даганяем - ліха нас ведае... (Падыходзіць да калодзежа, пачынае даставаць ваду.) Як у чыгунку жывём!.. [10, с. 60]; ах, дзеткі, дзеткі... Такія вы ў нас грамацеі выраслі! Яны табе і Бога на лапаткі пакладуць, дакажуць… [10, с. 61]; у якую, ліха яе ведае, а што ў сераду - гэта як піць даць [10, с. 62]; Страсяні касцямі - пакажы самадзейнасць! [10, с. 65]; порхаўка старая! Прысядкі ёй трэба! [10, с. 66]; дай толькі разагнуцца - ты ў мяне балетам заскачаш! [10, с.67]; толькі пра тое і думаюць, каб кожны дзень гарэлкі нажэрціся да ікаўкі! [10, с.68]; шкада глядзець на цябе... Ледзь ногі валочыш, а ўсё: каза, агарод, соткі... [10, с. 75]; людзі галовы клалі, кроў лілі, калекамі вярталіся, а я ў палоне ўсе гады… [10, с. 80]; а я з бальніцы ўцёк… Вазьміце мяне… Коляць, а мне ўсё цяжэй… Парашкамі кормяць, а мне ўсё страшней… [10, с. 84]; таму, хто з верху будзе, блудніца прысягне таму, хто болей дасць, а гэты люд - хто абдзярэ да шчэнту [10, с. 149]; я табе пакажу, як таптацца, хто стаіць зверху, нават калі ён мне закляты вораг! [10, с. 150]; і над уладаром хвароба ўладарыць. [10, с. 156]; век між сабой грызецеся, сабакі, каб некаму на сучку першым скочыць! [10, с. 159].
У форме загаднага ладу ўжываецца невялікая колькасць дзеяслоўных фразеалагізмаў: пайшлі, дачушка, з богам сустракацца [10, с. 191]; не рабі гэтага, Бушцец… Прашу цябе… Не бяры і гэтага на сваю душу… [10, с.109]; … не насі на мяне злосць… [10, с. 112]; і вось што: хопіць цямніць! Што трэба - пытайся! Не строй з сябе Шэрлак Холмса… [10, с. 116]; заскачы на КП палка! Скажы, каб агнём падтрымалі… [10, с. 119]; Вітаўт: Калі так лічыш, прынясі мой меч. Ягайла: Вось мой бяры, хай твой зямля трымае, як горкі напамін, ад брата брату, каб не губляў братэрскую любоў [10, с. 165]; маўчаць, халоп! Перад табой княгіня! Стань на калені і закрый свой рот, каб словамі мне вушы не паскудзіў! [10, с. 181].
Такім чынам, трэба адзначыць, што катэгарыяльнае значэнне амаль усіх дзеяслоўных фразеалагізмаў выяўляецца семантычнымі, марфалагічнымі і сінтаксічнымі крытэрыямі. Катэгорыя трывання ўласціва ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, апрача тых, у якіх няма стрыжнёвага кампанента-дзеяслова. Большасць фразеалагізмаў, якія мы выявілі ў мове твораў Аляксея Дударава, маюць суадносныя пары незакончанага і закончанага трывання. Сярод фразеалагізмаў, якія маюць толькі адно трыванне, пераважаюць фразеалагізмы незакончанага трывання. Фразеалагізмы незакончанага трывання маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а фразеалагізмы закончанага трывання - толькі формы прошлага і будучага простага часу. Фактычны матэрыял сведчыць, што фразеалагізмы, здольныя ўтвараць суадносныя трывальныя пары, могуць ужывацца ва ўсіх уласцівых ім часавых формах. Няпарныя фразеалагізмы незакончанага трывання часцей за ўсё рэалізуюцца ў творах Аляксея Дударава ў форме цяперашняга часу. Таксама няпарныя фразеалагізмы незакончанага трывання ўжываюцца ў прошлым часе, але іх значна менш. Неаднолькава рэалізуецца катэгорыя часу і сярод аднатрывальных фразеалагізмаў закончанага трывання.
Дзеяслоўныя фразеалагізмы, як відаць з прааналізавных фактаў, са стрыжнёвым кампанентам дзеясловам рэалізуюцца даволі рэдка ў форме 1-й асобы; форма 2-й асобы дзеяслоўных фразеалагізмаў сустракаецца значна часцей. Адзначым, што ў форме 2-й асобы рэалізуецца не толькі абвесны, але і загадны лад дзеяслоўных фразеалагізмаў. Даволі распаўсюджанай з'яўляецца і рэалізацыя формы 3-й асобы дзеяслоўных фразеалагізмаў. Некаторыя дзеяслоўныя фразеалагізмы рэалізуюцца ў тэксце з дапамогай інфінітыўнай формы стрыжнёвага кампанента.
Выяўлена таксама, што пераважная большасць дзеяслоўных фразеалагізмаў рэалізуецца ў форме абвеснага ладу, таксама дзеяслоўныя фразеалагізмы могуць ужывацца ў форме загаднага ладу.
Дзеяслоўныя фразеалагізмы - самы прадуктыўны тып у мове драматургічных твораў Аляксея Дударава. Аўтар аддае ім перавагу з прычыны іх выразнасці, экспрэсіўнасці, яркасці, якая незамяняльная ў драматургічных творах.
1.2 Непрадуктыўныя фразеалагізмы ў драматургічным кантэксце
Да непрадуктыўных устойлівых выразаў паводле іх суаднесенасці з часцінамі мовы з'яўляюцца назоўнікавыя, прыметнікавыя, прыслоўныя і выклічнікавыя фраземы:
а) Назоўнікавыя фразеалагізмы як асобны семантыка-граматычны тып маюць катэгарыяльнае значэнне прадметнасці і выражаюць яго ў катэгорыях адушаўлёнасці ці неадушаўлёнасці, роду, ліку і склону. Так, у сказе Чаму ж ты князя лютым зверам лічыш? [10, с. 153] фразеалагізм люты звер (“жорсткі, бязлітасны чалавек”) - адушаўлёны, мужчынскага роду, ужыты ў форме творнага склону адзіночнага ліку.
Як вядома прыналежнасць фразеалагізмаў да назоўнікавага тыпу вызначаецца найперш семантычным паказчыкам - стрыжнёвым словам-назоўнікам дэфініцыяй: сатанінскае зелле [10, с. 93 ] - `тытунь'; вясельны стол [10, с. 97] - `маецца на увазе шлюбнае вяселле'. Амаль ва ўсіх выпадках эфектыўным аказваюцца і марфалагічныя крытэрыі - назоўнікавы кампанент фразеалагізма як граматычна галоўнае слова. Гэта мае дачыненне ў першую чаргу да фразеалагізмаў, структурна арганізаваных як назоўнікавае словазлучэнне: мадэлі “назоўнік + прыметнік (лічэбнік, займеннік)”: вясельны стол; мадэлі “назоўнік у назоўным склоне + назоўнік ва ўскосным склоне (з прыназоўнікам ці без яго)”. Назоўнікавыя кампаненты выступаюць марфалагічным паказчыкам і ў фразеалагізмах са структурай спалучэння слоў. Сінтаксічны паказчык пры гэтым не заўсёды эфектыўны, бо некаторыя назоўнікавыя фразеалагізмы замацаваліся ў, здавалася б, нетыповай для іх функцыі выказніка.
Фактычны матэрыял сведчыць, што назоўнікавыя фразеалагізмы займаюць нязначнае месца сярод фразеалагізмаў, ужытых Аляксеем Дударавым у мове сваіх твораў: усяго намі налічана толькі 27 адзінак. Некаторыя з выкарыстаных драматургам назоўнікавых фразеалагізмаў адносяцца да разраду адушаўлёных. Усе яны характарызуюць асобу: чыстая душа - `праведны чалавек/чалавек, які робіць ці стараецца рабіць толькі добрае'; цяжкі чалавек - `маецца на ўвазе, што ў чалавека складаны характар'.
Назоўнікавыя фразеалагізмы маюць катэгорыю роду: сярод выяўленых фразеалагізмаў ужывальныя назоўнікавыя фразеалагізмы мужчынскага і жаночага родаў. Назоўнікавыя фразеалагізмы мужчынскага роду маюць у сваёй структуры галоўнае слова мужчынскага роду: вясельны стол, певень бязвухі, светлы люд. Назоўнікавыя фразеалагізмы жаночага роду ўтрымліваюць у сваёй структуры галоўнае слова адпаведна жаночага роду: грамулька для сугрэву душы, чыстая душа. Відавочна, што аднесенасць фразеалагізма да пэўнага роду непасрэдна не звязана з фразеалагічным значэннем, а тым болей з родавай формай назоўніка-ідэнтыфікатара або апорнага кампанента ў словазлучэнні, якім тлумачыцца сэнс фразеалагізма. Напрыклад, фразеалагізм правая рука, які мае значэнне `першы памочнік, найбліжэйшы паплечнік, супольнік' і характарызуе чалавека, можа абазначаць асобу як мужчынскага, так і жаночага полу. Такім чынам, выявіць родавую прыналежнасць фразеалагізма можна толькі з дапамогай родавай формы яго граматычна галоўнага кампанента.
Калі назоўнікі у прыватнай большасці змяняюцца па ліках, то сярод назоўнікавых фразеалагізмаў толькі меншая іх частка ўжываецца ў адзіночным і множным ліку. Сярод разглядаемых намі фразеалагізмаў толькі адзін можа мець адзіночны і множны лік: воўк у авечай шкуры. Але аўтар выкарыстоўваў гэты фразеалагізм толькі ў форме адзіночнага ліку для характарыстыкі аднаго чалавека, а не для характарыстыкі некалькіх чалавек альбо групы людзей. Сярод даследаваных намі фразеалагізмаў вызначылася група адзіночналікавых фразеалагізмаў: ход канём, правая рука, доўгі рубель, кара егіпецкая, галава два вухі.
У мове драматургічных твораў Аляксея Дударава назоўнікавыя фразеалагізмы найчасцей рэалізуюцца ў форме назоўнага склону: ты ж з зямлі не пыдымешся, певень бязвухі… [10, с. 97]; усялякае было… Але душа мая чыстая… І каханне маё чыстае… [10, с. 119]; аказваецца, званне вярнулі адразу ж… Але шпіталь, перафарміраванне, усялякая катавасія - згубілася… [10, с. 122]; порхаўка старая! Прысядкі ёй трэба! [10, с. 66]; шчасце з чужых рук заўсёды кіслае... [10, с. 68]; збег некуды, воўчае мяса! [10, с. 70]; светлы люд, што паадрокся ад багоў паганскіх… [10, с. 135]; побач! Заўжды! Як яго ўласная рука - куды ён, туды я [10, с. 141]; Вітаўт: Зайшоў я развітацца. Еду ў Трокі. Княгіня Анна: З дружынаю? Вітаўт: Адзін. Княгіня Анна: Князь, ты жартуеш! Каб без мяча ды ў логава ваўка ісці? [10, с. 146]; … а тут цяжкі дзяржаўны карабель [10, с. 156].
Відавочна, што назоўнікавыя фразеалагізмы, выкарыстаныя Аляксеем Дударавым у мове прааналізаваных намі твораў, належаць да адушаўлёных і неадушаўлёных. Аднесенаць фразеалагізмаў да пэўнага роду не звязана з фразеалагічным значэннем.
Як сведчыць аналіз моўных фактаў, група назоўнікавых фразеалагізмаў не з'яўляецца прадуктыўнай;
б) прыметнікавыя фразеалагізмы, як вядома, абазначаюць прымету асобы ці прадмета. У мове твораў Аляксея Дударава прыметнікавыя фразеалагізмы (намі выяўлена 16 адзінак) выступаюць як якасныя характарыстыкі дзейных асоб, іншы раз абазначаюць унутраны стан асобы: купальскай ноччу ў галаве туман… [10, с. 144]; не датыкай сваіх паскудных рук да чалавека, адзначанага Богам! [10, с. 150]; я сам употай ноччу прывяду абранніка і буду вартаваць каханне ваша, як сабака верны… [10, с. 179].
Так, І. Я. Лепешаў, даследуючы ўстойлівыя выразы названага тыпу адзначае, што толькі прыкладна трэцяя частка прыметнікавых фразеалагізмаў здольная мець тыя ці іншыя парадыгматычныя формы. Астатнія выразы - нязменныя [17, с. 113].
Сярод зменных фразеалагізмаў у залежнасці ад таго, які кампанент у іх змяняецца, можна выдзеліць тры групы. У першую групу ўваходзяць выразы, стрыжнёвы кампанент якіх мае генетычна атрыбутыўнае значэнне. Іх атрыбутыўны кампанент здольны змяняцца па родах і ліках, а часам і па склонах. Так, фразеалагізмы ціхай павай пратупаць - `прысутнічаць, мець дачыненне да справы, але не прымаць ніякага ўдзелу', як жоўты кукіш - `хваравіта выглядаць' могуць выступаць для абазначэння розных асоб: мужчынскага і жаночага родаў, а гэта значыць, яны могуць змяняцца па родах і ліках.
Фразеалагізмы утрох павесіцца можна - `дужа крэпкая (маецца на ўвазе дзявочая каса)'; і вашым і нашым - `усе нешта атрымаюць', таксама адносяцца да гэтай групы, бо сваё значэнне яны рэалізуюць толькі пры дзейніку-назоўніку ў форме множнага ліку.
Другая група выяўленых і ахарактарызаваных фразеалагізмаў, мае стрыжнёвы кампанент - дзеяслоў: пораху не нюхаў - `не вопытны'; быць пры парадзе - `падрыхтаваны, святочны'. Гэтыя і падобныя фразеалагізмы з ярка выяўленай ацэначнасцю па форме дзеяслоўныя, а па семантыцы - прыметнікавыя. Яны зведалі “катэгарыяльнае перараджэнне”, “развілі ў сабе ад'ектыўныя прыметы, адціснуўшы на задні план працэсуальныя якасці” [26, с. 209].
У трэцюю групу аб'ядноўваюцца фразеалагізмы, у якіх абмежаваную парадыгму маюць назоўнікавыя ці займеннікавыя кампаненты. Напрыклад, фразеалагізм адзначаны богам - `выдатны чалавек, таленавіты' можа выкарыстоўвацца не толькі ў мужчынскім родзе, але і ў жаночым: адзначаная богам.
Як ужо вышэй адзначалася, пераважная большасць прыметнікавых фразеалагізмаў не змяняецца. Гэта вытлумачваецца, па-першае, тым, што яны маюць структуру, якая не адпавядае іх катэгарыяльнаму значэнню, a іх стрыжнёвы кампанент, калі ён у наяўнасці, не прадвызначае іх прыналежнасць да прыметнікавых: галодны як сабака - `вельмі галодны'.
Відавочна, што такія фразеалагізмы даволі складана ідэнтыфікуюцца і іх прыналежнасць да прыметнікавых паўстае толькі з кантэксту. Напрыклад: з саюзнікамі сустракаемся… Быць пры ўсім парадзе… [10, с. 129]. Фразеалагізм быць пры парадзе паказвае на якасць, якую павінны набыць людзі: павінны дастойна выглядаць.
Сярод прыметнікавых фразеалагізмаў, вылучаных намі ў мове твораў Аляксея Дударава, размяжоўваюцца зменныя, якія падзяляюцца на тры групы (са стрыжнёвым кампанентам, які мае генетычна атрыбутыўнае, са стрыжнёвым кампанентам-дзеясловам, з назоўнікавым ці займеннікавым кампанентам) і нязменныя фразеалагізмы.
в) даследчык фразеалогіі І. Я. Лепешаў адзначае, што колькасна прыслоўныя фразеалагізмы ўступаюць толькі дзеяслоўнаму класу [1, с. 128]. Гэта поўнасцю пацвярджаецца праведзеным даследаваннем, паколькі мове драматургічных твораў Аляксея Дударава намі вызначана 22 адзінкі, якія адносяцца да прыслоўных устойлівых выразаў. Прыслоўныя фразеалагізмы, як і суадносныя з імі прыслоўі, абазначаюць прымету дзеяння або ступень якасці, а таксама розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне.
Найчасцей прыслоўныя фразеалагізмы сэнсава і сінтаксічна звязваюцца з дзеясловамі: схапіць як абцугамі, праверыць на ўсялякі пажарны, жыць у чыгунку і інш. Зрэдку яны прымыкаюць да прыслоўяў, займеннікаў, назоўнікаў: адна душа на ўсіх.
Вядома паводле семантыкі прыслоўныя фразеалагізмы, як і самі прыслоўі, падзяляюцца на дзве групы: азначальныя і акалічнасныя. Азначальныя фразеалагізмы абазначаюць уласцівасці, якасці, меру, ступень і спосаб дзеяння і адпаведна з гэтым дзеляцца на тры разрады (мы маем маўленчыя факты толькі якасных і колькасных разнавіднасцяў):
1. Якасныя (адказваюць на пытанне як?): схапіць як абцугамі - `вельмі моцна схапіць': як абцугамі за рукі схапіў [10, с. 92]; як піць даць - `безумоўна, менавіта так': у якую, ліха яе ведае, а што ў сераду - гэта як піць даць [10, с. 62]; ляжаць як чурбан - `пытанне, калі чалавек нічога не робіць': чаго ляжыш як чурбан? [10, с. 82]; ляжаць як сноп - `ляжаць нязграбна, нерухома валяцца': зарэзаны віном, ляжаў як сноп. Вось так [10, с. 167].
2. Колькасныя (адказваюць на пытанні колькі?, у якой ступені ?): як сабак - `вельмі многа': тут стражаў - як сабак [10, с. 184]; адна душа на ўсіх - `усе паміж сабой звязаныя': не дадумаліся людзі яшчэ, што на зямлі на ўсіх нас адна душа… [10, с. 128].
Акалічнасныя фразеалагізмы абазначаюць месца, час, прычыну і мэту дзеяння і прымыкаць толькі да дзеясловаў. Адпаведна вылучаюцца чатыры разрады, намі ж выяўлена два з іх:
– месца (адказваюць на пытанні дзе?, куды?, адкуль?): пад зямлю залезці - `схавацца куды заўгодна': Снарады побач вухкаюць - не страшна, толькі рот раскрываю, а то вушам балюча, а як навальніца гатовы пад зямлю залезці… [10, с. 105]; на вачах - `вельмі блізка, каб можна было прыглядзець': Да начальства бліжэй будзеш… На вачах! [10, с. 122]; жыць пад бізуном - `быць заўсёды прыгнеценым': Такі народ… Ён жыў пад бізуном… [10, с. 158].
– часу (адказваюць на пытанні калі?, з якога часу?, да якога часу?): Узялі пасля першай чаркі - у дадзеным выпадку `мабілізавалі адразу пасля шлюбу': Мяне ад Люські з вясельнага стала ўзялі пасля першай чаркі… [10, с. 97].
Прыслоўныя фразеалагізмы ў пераважнай большасці рэалізуюць уласцівае ім значэнне толькі ў спалучэнні са словамі-суправаджальнікамі, звычайна дзеясловамі і параўнальна рэдка прыметнікамі, назоўнікамі, лічэбнікамі і займеннікамі. У адных выпадках фразеалагізм спалучаецца толькі з адным строга акрэсленым суправаджальнікам, у другіх - з дзвюма, трыма і больш: як сабак, вакол ні душы, адна душа на ўсіх і інш.
Прыслоўныя фразеалагізмы, як і суадносныя з імі прыслоўі, прымыкаюць да іншых слоў, звычайна дзеясловаў, з'яўляюцца нязменнымі моўнымі адзінкамі.
Рэалізаваныя ў драматургічных творах Аляксея Дударава прыслоўныя фразеалагізмы складаюць невялікую групу. Паводле семантыкі прыслоўныя фразеалагізмы дзеляцца на дзве разнавіднасці: азначальныя і акалічнасныя. Азначальныя, у сваю чаргу падзяляюцца на якасныя, колькасныя і спосабу дзеяння;
г) выклічнікавыя фразеалагізмы выражаюць розныя пачуцці і волевыяўленні, але не абазначаюць і не называюць іх. Выражаючы разнастайныя эмоцыі, выклічнікавыя фразеалагізмы хоць і не валодаюць намінатыўнай функцыяй, але, як і словы-выклічнікі, “маюць усвядомлены калектывам сэнсавы змест” [1, с. 137]. Напрыклад, выраз ёлкі зялёныя мы ўжываем як шчырае здзіўленне, недаўменне; а ліха нас ведае - выражае разгубленасць, невядомасць.
Выклічнікавыя фразеалагізмы, вылучаныя намі з мовы твораў Аляксея Дударава, складаюць групу з 2 адзінак.
2. Стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў
Форма і змест фразеалагізма пры яго звычайным, агульнамоўным, нарматыўным ужыванні захоўваюцца нязменна, непарушна. Аднак нярэдка пісьменнікі «амалоджваюць», творча абнаўляюць фразеалагізмы, вынаходліва выкарыстоўваюць іх невычэрпную «вобразную энергію», змяняюць іх традыцыйную форму ці абыгрываюць змест. У такіх выпадках стылістычная роля фразеалагізмаў у сістэме моўных сродкаў нібы падвойваецца. Абноўленыя фразеалагізмы маюць вялікую прыцягальную сілу і, калі сказаць словамі Янкі Брыля, «здорава, часам нават вырашальна працуюць на красу і значнасць цэлага» [38, с. 21].
Аб'ектыўнай моўнай крыніцай разнастайных дэфармацый і мадыфікацый фразеалагічнай адзінкі з'яўляецца сама яе складаная прырода, супярэчнасць і неадпаведнасць паміж формай, якая часцей за ўсё нічым не адрозніваецца ад звычайнага, свабодна арганізаванага словазлучэння, і цэласным зместам, функцыянальна блізкім да слова.
Такім чынам, ёсць два віды стылістычнага выкарыстання фразеалагізмаў: а) ужыванне фразеалагізмаў у нязменным выглядзе, б) ужыванне фразеалагізмаў са змяненнямі разнастайнага характару [30, с. 76].
Індывідуальна-аўтарскую пераробку і пераасэнсаванне фразеалагізмаў Б. А. Ларын ахарактарызаваў як больш складаны і «артыстычны» спосаб транспазіцыі народных фразеалагізмаў у літаратурную мову. Хоць такія ўжыванні фразеалагізмаў у параўнанні з іх звычайным выкарыстаннем і не вельмі частыя, але яны заслугоўваюць спецыяльнага вывучэння як істотны сродак павышэння стылістычнай ролі фразеалагізмаў у тэксце, як адзін са спосабаў рэалізацыі фразеалагізмаў у маўленні.
Усе шматлікія стылістычныя прыёмы творчага выкарыстання фразеалагізмаў можна аб'яднаць у дзве групы. Першая група - структурна-семантычныя змяненні, калі знарок парушаецца форма фразеалагізма і гэтым самым закранаецца яго змест. Другая група - семантычныя змяненні, пры якіх кампанентны склад фразеалагізмаў застаецца непарушным. Разгледзім найбольш пашыраныя прыёмы структурна-семантычнага змянення фразеалагізмаў. Змяненне структуры, кампанентнага складу фразеалагізма так ці інакш адбіваецца на яго семантыцы: фразеалагізм або змяняе сваё значэнне, або атрымлівае сэнсавае прырашчэнне, узбагачаецца дадатковымі асацыятыўнымі ўяўленнямі.
Самы пашыраны прыём замена кампанента іншым словам. Ён найчасцей назіраецца сярод дзеяслоўных фразеалагізмаў, звычайна замяняецца назоўнікавы кампанент.
Звычайна замена кампанента выклікаецца пэўнай сітуацыяй, прадвызначаецца кантэкстам і амаль заўсёды дае значны эфект, бо ў свядомасці чытача на звычайнае значэнне фразеалагізма накладваецца яшчэ і значэнне слова, якое выціснула прывычны кампанент.
Можна выдзеліць дзве разнавіднасці ўскладнення фразеалагізма словам свабоднага ўжывання.
Па-першае, у фразеалагізм уключаецца слова, якое адносіцца да аднаго кампанента і як бы паясняе яго. У выніку адбываецца своеасаблівае лексіка-фразеалагічнае сумяшчэнне, бо кампанент нешта адначасова ўспрымаецца як частка цэлага і як звычайнае слова. Уключанае ў фразеалагізм азначэнне вялікае-вялікае ўзмацняе семантычны бок і экспрэсіўнае гучанне фразеалагізма, дапамагае стварэнню камічнага ўражання.
Па-другое, ускладненне фразеалагізма адбываецца шляхам далучэння да пачатку або да канца фразеалагізма слоў свабоднага ўжывання. У адных выпадках словы паясняюць адзін з кампанентаў, у другіх - дабаўляюцца да ўсяго комплексу. Такое пашырэнне фразеалагізма садзейнічае актуалізацыі яго кампанентаў і найчасцей стварае камізм.
Фразеалагічная зеўгма. Гэта прыём аб'яднання слова і фразеалагізма ў адной сінтаксічнай канструкцыі з фармальна аднароднымі, але лагічна неспалучальнымі, разнароднымі членамі. У залежнасці ад таго, у якой паслядоўнасці аб'ядноўваюцца састаўныя часткі зеўгматычнай канструкцыі і што ўяўляюць сабой гэтыя часткі, можна вылучыць некалькі разнавіднасцяў зеўгмы. Так, у адной з іх слова пераменнага словазлучэння выступае як частка фразеалагізма, у якім фармальна адсутнічае адзін з кампанентаў, аманімічны са словам свабоднага ўжывання з папярэдняга кантэксту.
На жаль, гэты прыём Аляксей Дудараў не вельмі часта выкарыстоўвае ў мове твораў, якія былі намі разгледжаны.
Аб'яднанне слова свабоднага ўжывання з часткай фразеалагізма. Прыём назіраецца, у прыватнасці, на стыку дзвюх рэплік. Фразеалагізм ствараецца як бы «намаганнем» дзвюх асоб: другі суразмоўнік падхоплівае слова, ужытае першым з прамым значэннем, і, пераключыўшы ў іншы семантычны план, далучае да яго адзін ці некалькі фразеалагічных кампанентаў. Так, пры дапамозе рэплікі-падхвату на значэнне рэалізаванага спачатку словазлучэння накладваецца значэнне фразеалагізма. Гэты прыём стварае асаблівы камізм, які надае выразнасць і яркасць твору.
Выкарыстанне вобразнай асновы фразеалагізма.
Ужываючыся ў мастацкім ці публіцыстычным тэксце, фразеалагізмы зазнаюць розныя іншыя змяненні сваёй традыцыйнай формы аж да разбурэння іх структуры і паасобнага выкарыстання кампанентаў. Але і ў такім дэфармаваным выглядзе фразеалагізм з прычыны шырокай вядомасці яго звычайнага кампанентнага складу і структурнай арганізацыі не страчвае сувязі з прататыпам - традыцыйным агульнамоўным выразам.
Вышэй адзначалася, што другая разнавіднасць творчага выкарыстання фразеалагізмаў - семантычныя змяненні, пры якіх форма фразеалагізма застаецца традыцыйнай, а закранаецца толькі яго сэнсавы бок.
Супярэчнасць паміж семантычнай непадзельнасцю фразеалагізма і яго падзеленай формай, кампанентным характарам яго структуры, з аднаго боку, структурная блізкасць фразеалагізма са словазлучэннем, а ў вельмі многіх выпадках і іх слоўна-кампанентнае супадзенне, з другога боку, ствараюць спрыяльныя ўмовы для рознага тыпу вобразна-семантычных пераасэнсаванняў, для так званых абыгрыванняў, калі, напрыклад, у пэўным кантэксце той ці іншы выраз успрымаецца двухпланава ці ажыўляецца яго ўнутраная форма. Самі фразеалагізмы, становячыся дзейсным сродкам стварэння розных стылістычных эфектаў, ад такога творчага іх выкарыстання ўспрымаюцца не як неаднаразова чутае, а як штосьці новае, арыгінальнае, дасціпнае і трапнае.
Пераважная большасць прыёмаў эфектыўнага ўжывання фразеалагізмаў са змяненнямі семантычнага характару звязана з актуалізацыяй унутранай формы фразеалагізма, г. зн. з аднаўленнем таго першапачатковага вобраза, які лёг у аснову пэўнай назвы. Вельмі часта ў такіх выпадках узнікае каламбур.
Найчасцей абыгрываецца ўвесь фразеалагізм, радзей - яго асобныя кампаненты. Адпаведна вылучаюцца дзве падгрупы прыёмаў семантычных змяненняў.
Прыёмы першай падгрупы грунтуюцца на актуалізацыі ўнутранай формы і абыгрыванні ўсяго фразеалагізма ў цэлым.
Выкарыстанне фразеалагізма ў незвычайным для яго значэнні. Фразеалагізм можа быць ужыты з неўласцівым яму значэннем або з іншым стылістычным адценнем толькі тады, калі гэта абумоўлена крытэрыем мастацкасці і ўспрымаецца як стылістычны прыём. Найчасцей гэта сустракаецца ў сатырычных творах.
На ўжыванне фразеалагізма з незвычайным значэннем у мове персанажа можа паказваць аўтарская ацэнка.
“Агаленне” ўнутранай формы фразеалагізма параўнаннем. Сутнасць гэтага прыёму ў тым, што побач з фразеалагізмам пісьменнік ставіць параўнальны зварот, які “агаляе” ўнутраную форму, ажыўляе семантычны вобраз, прыхаваны ў фразеалагічнай адзінцы.
Параўнанне само па сабе з'яўляецца вобразным сродкам мовы. Калі ж яно становіцца побач з фразеалагізмам і непасрэдна да яго адносіцца, то выконвае яшчэ і дадатковую функцыю «разнявольвання» семантычнага вобраза фразеалагічнай адзінкі. Ствараецца адзінае яркае ўражанне, павышаецца ступень канкрэтызацыі, нагляднасці. Выступаючы ў якасці стылістычнага актуалізатара, параўнальны зварот стварае сумяшчэнне двух сэнсаў, але пераважае ўсё ж фразеалагічнае значэнне. Канкрэтны план адпаведных словазлучэнняў, які падтрымліваецца параўнальным зваротам, служыць стварэнню дадатковай экспрэсіі. Літаральнае ўспрыманне фразеалагізмаў таксама выступае з мэтай агалення ўнутранай формы фразеалагізма. Аляксей Дудараў не вельмі часта скарыстоўвае гэты прыём у мове разгледжаных намі твораў, яле яго выкарыстанне надае творам жывасць, непасрэднасць гумару.
...Подобные документы
Сучасная беларуская драматургiя. Адлюстраванне заганаў сучаснага грамадства ў п’есах Аляксея Дударава. Спробы драматурга выйсці за межы вузка побытавых рэалій. Драматызм і канфліктнасць "Парога". Цікавасць да адвечных маральных, духоўных каштоўнасцей.
курсовая работа [38,4 K], добавлен 27.01.2013Беларуская вусна-паэтычная творчасць – важная частка духоўнай культуры народа. Размежаванне прыказак і прымавак, іх адрозненне ад фразеалагізмаў. Пословиці за межамі семантычных груп, іх стылістычная характарыстыка. Асаблівасці рэалізацыі іх ў маўленні.
курсовая работа [87,4 K], добавлен 29.03.2014Літаратурнае імя як крыніца звестак пра героя. Імянаслоў прозы Янкі Брыля. Народна-гутарковыя формы імені. Прозвішчы літаратурных персанажаў Янкі Брыля. Мянушка як трапны індэнтыфікатар героя. Роля прозвішчаў, марфемнае ўтварэнне літаратурных прозвішчаў.
реферат [84,9 K], добавлен 29.08.2014Размежаванне прыказак і прымавак, адрозненне ад фразеалагізмаў. Структура складаназалежнага сказа з рознымі даданымі часткамі. Істотныя адрозненні паміж фразеалагізмам і прыказкай. Увядзенне прыказак і прымавак у мастацкі і публіцыстычны тэкстах.
курсовая работа [84,9 K], добавлен 25.09.2013Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.
курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013Драматургія В. Дуніна-Марцінкевіча ў ацэнках беларускіх даследчыкаў. Жанрава-стылёвыя асаблівасці і характарыстыка персанажаў камічнай оперы "Ідылія". прыёмы і спосабы дасягнення камічнага эфекту ў "пінскай шляхце". Адметнасць сатыры ў камедыі "Залёты".
дипломная работа [116,4 K], добавлен 16.05.2015Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.
курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў зборніку А. Грачанікава "Грыбная пара". Параўнанне як сродак стварэння вобразнасці. Функцыі параўнанняў у сістэме моўна – выразных сродкаў вершаванай мовы. Аналіз выкарыстання параўнанняў у моўнай сістэме аўтара.
курсовая работа [38,1 K], добавлен 01.01.2014Вызначэнне ролі падпарадкавальных злучальных слоў у складаназалежным сказе з даданай часткай часу. Характарыстыка сказаў з пункту погляду адносін (адначасовасці, неадначасовасці) і сродкаў сувязі ў творы У. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".
курсовая работа [34,0 K], добавлен 05.03.2010Актыўная і самабытная творчая дзейнасць паэта Аляксея Русецкага ў разнастайнасці мастацкіх манер і стыляў беларускай літаратуры. Праява асаблівасцяў таленту, интеллектуализма, лірызму і гуманістычных перспектыў пісьменніка ў паэме "Насустрач лёсу".
реферат [40,5 K], добавлен 25.03.2011Першы персанаж ў мастацкім творы: агульнае паняцце пра персанажа, яго ўнутраны свет. Псіхалагічны партрэт героя, формы яго паводзін. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог. Стаўленне аўтара да сваіх персанажаў, асаблівасці автобиографичекиого творы.
реферат [45,8 K], добавлен 23.03.2011Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.
дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016Сутність і загальна характеристика метафори. Аналіз відповідних одиниць, які не є ускладненими дієслівними і належать до інших частин мови (прикметникові, іменникові і прості дієслівні). Аналіз метафор Василя Симоненка, наведених у словничку, їх роль.
курсовая работа [56,1 K], добавлен 07.05.2015Метафора як ефективний засіб вираження художньої думки письменника. Вживання метафори в творах М. Коцюбинського, її типи та роль для розуміння тексту. Аналіз контекстуальної значимості метафор для позначення природних явищ, кольору, емоційного стану.
реферат [51,1 K], добавлен 18.03.2015Специфіка зображення живої природи у творах красного письменства. Характеристика пейзажу як елементу композиції ліро-епічних творів Ліни Костенко на матеріалі романів "Маруся Чурай" і "Берестечко". Аналіз пейзажної та натурфілософської лірики письменниці.
дипломная работа [85,0 K], добавлен 17.01.2011Проблема любові як найважливіша етична проблема, її місце та значення в ідеології та мистецтві епохи Відродження. Тема любові в шекспірівських творах. Аналіз твору "Ромео і Джульєтта". Постановка моральних проблем в п'єсі, трагедія любові в ній.
курсовая работа [45,2 K], добавлен 12.07.2011Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.
реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013Проблема впливу неореалізму та неоромантизму на малу прозу В.Винниченка. В творах "Раб краси" і "Біля машини" аналізуються такі модерністські особливості як конфлікт індивіда і середовища, роздвоєєня особистості, символізм в творах. Сучасне літературознав
статья [11,7 K], добавлен 16.10.2004Мянушка як неафіцыйнае найменне чалавека. Простыя, складовыя, складаныя мянушкі. Мянушкі, якія характарызуюць фізічныя, псіхічныя якасці. Мянушкі, што ўказваюць на месцажыхарства і нацыянальнасць. Неафіцыйныя найменні, утвораныя ад фауністычных назвау.
дипломная работа [167,9 K], добавлен 24.05.2013Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".
дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012