Устойлівыя выразы як сродак стылізацыі маўлення персанажаў у п’есах Аляксея Дударава

Агульны структурна-граматычны аналіз фразеалагізмаў. Характарыстыка дзеяслоўных фразеалагізмаў як прадуктыўных сродкаў стылізацыі прамовы персанажаў у літаратурных творах Аляксея Дударава. Аналіз непрадуктыўных фразеалагізмаў у драматургічным кантэксце.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 09.10.2014
Размер файла 105,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Камічная расшыфроўка фразеалагізма. У ролі стылістычнага актуалізатара іншы раз выкарыстоўваецца своеасаблівы каментарый - словы, якія нібыта паясняюць фразеалагізм і гэтым разбураюць яго цэласнасць, вяртаюць словазлучэнню літаральнае значэнне яго састаўных частак. Пачатак кантэксту выяўляе фразеалагічнае значэнне, а канец - «выварочвае навыварат» гэта значэнне. У выніку ўзнікае дасціпны каламбур, які трымаецца на эфекце нечаканасці, парадокса.

Ахарактарызаваныя намі прыёмы увядзення ўстойлівых выразаў у мастацкі твор, мы бяром за аснову пры апісанні іх функцыі ў наступных раздзелах. Аляксей Дудараў пастараўся не проста ўвесці ў свае творы фразеалагізмы для перадачы каларытнасці, незвычайнасці, меткасці народнай мовы, але і імкнуўся абыграць фразеалагізмы як мага больш цікава. І гэта ўдалося аўтару з дапамогай самых разнастайных прыёмаў выкарыстанне фразеалагізмаў стала “візітнай карткай” пісьменніка. Яны адрозніваюцца жывасцю, арыгінальнасцю, дарэчнасцю, што немалаважна для любога аўтара, асабліва крысталізацыі маўлення персанажаў.

2.1 Роля фразеалагізмаў у мастацкім стылі

Маўленне драматургічнага падстылю - цэласная моўная сістэма, якая з'яўляецца стылістычна неаднароднай, тэматычна разнастайнай, як і мова празаічнага ці вершаванага маўлення, аднак гэтая сістэма арыгінальная тым, што мове персанажаў тут аддаецца прыярытэт і само развіццё сюжэта ідзе не за кошт аўтарскіх разважанняў/апісанняў, а за кошт дыялогаў (у найбольшай ступені), а таксама маналогаў/палілогаў. Прычым індывідуальнае маўленне персанажаў - гэта заўсёды вынік арыгінальнага аўтарскага светабачання, аказіянальнага слова- і формаўтвэрэння, словаўжывання [15, С. 35].

На падставе вышэйсказанага сказанага, можна таксама сцвярджаць, што адным з самых прадуктыўных сродкаў стылізацыі мовы персанажаў драматургічных і празаічных твораў беларускай літаратуры ў цэлым, прааналізаваных намі тэкстаў у прыватнасці, з'яўляюцца фразеалагізмы. Як вядома, гэта ўстойлівыя выразы, што не ствараюцца кожны раз у момант гутаркі, а ўзнаўляюцца як гатовыя моўныя адзінкі з непадзельным, цэласным зместам.

Як сцвярджае адзін з даследчыкаў фразеалогіі І. Я. Лепешаў, беларуская мова налічвае каля шасці тысяч фраземных адзінак, аднак не ўсе яны выкарыстоўвацца ў мове мастацкіх тэкстаў [11, С. 28]. Найбольш поўна адлюстроўваюць фазеалагічнае моўнае багацце шматлікія даведнікі адпаведнага плану.

Увогуле, фразеалагізмы як прадмет лінгвістычнага асэнсавання разглядаліся ў працах І. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага, А. Аксамітава і інш. Як адзначалася вышэй, гэты пласт беларускай мовы даследаваны ў вузкім і шырокім аспекце; выяўлена адметнасць функцыі ўстойлівых выразаў, іх семантычныя асаблівасці, суаднесенасць з сінтаксічнымі адзінкамі і адпаведнымі часцінамі мовы, а таксама паходжанне і стылістычная афарбоўка. Часткова ў працах І. Я. Лепешава, М. Я. Цікоцкага, А.М. Багамолавай разглядаецца стылістычнае выкарыстанне фразем. У мастацкай мове ўстойлівыя выразы, як вядома, могуць выкарыстоўвацца з дзвюма функцыямі: узуальнай і аказіянальнай.

2.2 Фразеалагізмы з узуальнай функцыяй

Функцыя ўзуальнага характару: названую функцыю фразеалагізмы рэалізуюць у любым кантэксце, яна агульная і пастаянная. Яе слушна можна назваць “прыроднай” (уласцівай усім фразеалагізмам). Сутнасць яе ў тым, што фраземы ўжываюцца без змен, у гатовым выглядзе, у любым кантэксце: бацька, маці, сястрычкі маленькія зямлю параць [10, с. 107]; дзед, хочаш грамульку для сугрэву душы... [10, с. 115]. Як сцвярджае І.Я.Лепешаў [11, С 30 - 31], функцыю ўзуальнага характару складаюць:

а) функцыя “лаканізацыі” маўлення: яна дапамагае лаканізаваць маўленне, ёміста перадае адносна вялікі слоўны матэрыял: скажы, загадай, каб… адным словам - дуй! Там разбярэшся [10, с. 121]; але дывізію вашу расфарміравалі ўжо … Канцоў не знойдзеш [10, с. 119];

б) намінатыўная функцыя: фразема называе прадметы, адлюстроўвае пазамоўную рэчаіснасць: усё адно паўзуць, вочы вытарашчыўшы [10, с. 100]; пуста ў маім сэрцы, Мар'я… Выкіпела ўсё... [10, с. 114]. Гэтай функцыі пазбаўлены выклічнікавыя і мадальныя выразы;

в) функцыя вобразнага выказвання: устойлівы выраз выступае вобразнай назвай прадмета, дапамагае стварыць канкрэтныя, наглядна-пачуццёвыя ўяўленні пра пэўныя з'явы рэчаіснасці: як чахнула перад самым носам! [10, с. 110]; у мяне толькі з табой душа жыць пачала… [10, с. 113]. Гэтыя выразы вельмі добра выконваюць функцыю наглядна-вобразнага адлюстравання ўласнай думкі, удзельнічаюць у стварэнні вобразнасці;

г) ацэначная функцыя: з дапамогай фраземы пэўным з'явам даецца адмоўная або станоўчая ацэнка. Ацэначная функцыя найбольш наяўна выяўляецца ў назоўнікавых і прыметнікавых фразеалагізмах: думаў як-небудзь ціхай сапай да канца вайны пратупаць? [10, с. 110];

д) эмацыйная функцыя: перадаецца эмацыйны стан чалавека, яго пачуцці - радасць, захапленне, крыўда, насмешка, сорам, пагроза, страх: а як навальніца - гатовы пад зямлю залезці… [10, с. 109]; эмацыйную функцыю выконваюць усе фразеалагізмы жэставага паходжання;

е) экспрэсіўная функцыя - яе выконваюць фразеалагізмы, якім уласціва вобразнасць, выразнасць, эмацыйнасць: ты што, з глузду з'ехала?! [10, с. 78].

Таксама да крыніцы экспрэсіўнасці можна аднесці шмат іншых устойлівых выразаў, якія можна падзяліць на пэўныя групы:

1) рыфмаваныя фразеалагізмы: ладна, лейтэнант, не будзем у кошкі-мышкі гуляць… [10, с. 116 ];

2) фразеалагізмы, пабудаваныя на сэнсавым супрацьпастаўленні - моўныя або кантэкстуальныя антонімы: … і смех і грэх з гэтымі бабамі [10, с. 98].

Прыведзеныя прыклады сведчаць, што фраземы - яркі характарыстычны сродак маўлення персанажаў. Яны, з аднаго боку, дакладна, а з другога боку, эмацыйна характаразуюць персанажаў. У драматургічных тэкстах, дзе няма аўтарскіх разгорнутых характарыстык, устойлівыя выразы, як і іншыя словы метафарычнага зместу, з'яўляюцца адным са сродкаў характарыстыкі персанажаў ці характарыстычным сродкам іншых асоб, да якіх звяртаюцца з мовай, пра якіх ідзе гаворка.

У мове прааналізаваных твораў устойлівых выразаў з узуальнай функцыяй найбольш; яны характаразуюць самыя розныя сітуацыі як бытавога характару, так і ваеннага. З іх дапамогай забяспечваецца і дакладная, і вобразна-эмацыйная характарыстыка: куды? Хоць скрозь зямлю праваліся! [10, с. 98]; ідзі ты к чорту! [10, с. 102]; кацялок трашчыць… [10, с. 92]; ты тут ваньку не строй… [10, с. 96]; лапаткі ў рукі - пакажам ім кузькіну маць! [10, с. 113]; старшына, ну на які д'ябал трэба было яго з абозу браць? [10, с. 111]; усім мы павінны мазгі ўпраўляць [10, с. 129]. Відавочна, што прыведзеныя фраземы маюць размоўную ці прастамоўную, часам грубую афарбоўку. Гэта тлумачыцца тым, што самі персанажы - людзі звычайныя, вясковыя, і тым, што сама сітуацыя вымагае ўжываць у маўленні персанажаў “моцнае слоўца”.

Ужываючы выразы такога кшталту, дзейныя асобы непасрэдна характарызуюць сябе, а таксама выяўляюць свае адносіны да іншых асоб ці спробы перканаць некага ў сваіх меркаваннях.

2.3 Фраземы з аказіянальнай функцыяй

Аказіянальнасць, па вызначэнні Э. Ханпіра, «ёсць вядомая ступень незададзенасці маўленчага факта сістэмай мовы, што стварае пэўную ступень нечаканасці такога факта для моўнай сістэмы». Аказіянальным можна лічыць такі фразеалагізм, які ствараецца па мадэлі ўжо вядомага (узуальнага) і ў якім адчуваецца ўнутраная сувязь з зыходнай формай (сэнсавая і структурная). Можна назваць наступныя вызначальныя рысы аказіянальных фразеалагізмаў:

1) вылучэнне іх на ўзроўні маўлення, а не мовы;

2) першапачатковая неўзнаўляльнасць індывідуальна-аўтарскіх фразем, якія з'яўляюцца вынікам творчай дзейнасці таго ці іншага пісьменніка;

3) ненарматыўнасць на ўзроўні літаратурнага узусу [40, с. 193].

Зразумела, што ўласна аказіянальныя фразеалагізмы - з'ява даволі рэдкая, таму што іх “канструяванне” больш складанае, чым стварэнне новага слова. Хоць кампаненты фразеалагізма больш свабодныя, чым састаўныя часткі слова, аднак сувязь з зыходным устойлівым выразам новаўтворанага фразеалагізма не заўсёды можа лёгка адчувацца чытачамі. Можна заўважыць, што беларускай мастацкай прозе 60 - 90гг. XX ст. характэрна нязначная колькасць аўтарскіх фразеалагізмаў - (0,8 %) [22, с. 107]. Выяўлена, што найчасцей сустракаюцца выпадкі аказіянальнага ўжывання фразеалагізмаў, якія ўзніклі ў выніку разнастайных мадыфікацый узуальных фразем, што выкарыстаны ў незвычайных кантэкстах ці выявілі нетыповую спалучальнасць з іншымі словамі. Толькі ў кантэксце выяўляюцца тыя мастацкія эфекты, закладзеныя аўтарам у структуру і змест фразем, асабліва трансфармаваных. А спецыфічнасць мастацкага кантэксту заключаецца ў тым, што ён абавязкова суб' ектыўна арганізаваны, асобасна маркіраваны, і таму моўная карціна свету ў ім непазбежна змяняецца.

Часам змест устойлівых выразаў можа абнаўляцца за кошт ускладнення іх структуры словам свабоднага ўжывання. Такія лексемы ў адных выпадках паясняюць адзін з кампанентаў, у другіх - дабаўляюцца да ўсяго комплексу: Я не праліў ні кроплі нявіннай крыві. [10, с. 111]; Хай ім будзе пухам зямля чужая, а вам дай Бог выжыць… [10, с. 112]; Сам ты пяць разоў быў паранены і два разы кантужаны і лёг касцьмі на чужой зямлі перад канцом вайны… [10, с. 80].

Відавочна, што выдзеленыя разам з фраземамі лексемы - гэта аўтарскія кампаненты, ужыванне якіх узбагачае і ўдакладняе семантыку фразем, надае выказванням большую эмацыйнасць, а вобразам - непаўторны каларыт, індывідуальнасць. Персанажы набываюць акрэсленыя рысы характару, што дапамагае больш яскрава ўявіць іх, зразумець ролю ў развіцці сюжэта.

І. Я. Лепешаў вылучае яшчэ адзін спосаб выкарыстання фраземы: разгортванне метафарычнага кантэксту на вобразнай аснове ўстойлівага звароту. Гэта азначае, што ў сваім маўленні персанажы ствараюць такі кантэкст, які актуалізуе (акцэнтуе ўвагу) значэнне фраземы.

“Трэба адзначыць, што такі метафарычны кантэкст надае новае гучанне вядомым выразам, стварае гумарыстычны, іранічны эфект, выклікаючы тым самым пэўныя эмоцыі ў чытача.

Аказіянальная функцыя, у адрозненні ад узуальнай і іншых функцый фразеалагізмаў, здольна рэалізавацца толькі ў пэўным, спецыяльна арганізаваным кантэксце, але, з другога боку, яна з'яўляецца працягам “прыродных” функцый фразеалагізмаў, бо яны рэалізуюць у маўленні стылістычныя патэнцыі фразеалагізмаў.

Аказіянальная функцыя фразем вынікае з творчага, аўтарскага падыходу да іх. Існуе некалькі спосабаў “апрацоўкі” ўстойлівых выразаў, іх абнаўлення ў адпаведнасці з аўтарскай задумай, ідэйна-эмацыйным зместам твора і канкрэтнай сітуацыяй.”

Функцыя стварэння гумару і сатыры - вялікая колькасць фразеалагізмаў па сутнасці сваёй унутранай формы выклікаюць уражанне сарказму, камізму, іроніі: Гэта ж трэба такім ідэйным прыдуркам урадзіцца… [10, с. 67]; Ты ж ад сваёй злосці капыты адкінеш! [10, с. 63]. Найчасцей фразеалагізмы выступаюць як сродак гумару і сатыры, калі пісьменнік ужывае гэтыя выразы, творча выкарыстоўвае іх скрытыя магчымасці. Напрыклад, пісьменнікі могуць абнаўляць змест устойлівага выраза шляхам замены аднаго або некалькіх кампанентаў фразеалагізма, могуць стварацца новыя, індывідуальна-мастацкія звароты, якія забяспечваюць у творам/канкрэтным сітуацыям пэўную настраёвасць, трапныя характарыстыкі персанажаў.

Функцыя маўленчай характарыстыкі персанажа - гэта функцыя дапамагае вызначыць грамадскае асяроддзе персанажа, увогуле індывідуалізуюць яго, адзначаюць ці надаюць своеасаблівасць, акрэсліваюць спецыфічныя рысы характару: дай толькі разагнуццца - ты ў мяне балетам заскачаш! [10, с. 67]; убачу з другім - сэрца на шматкі разрываецца. [10, с. 78]. Занадта частае ўжыванне якога-небудзь выраза служыць акцэнтам, іранічнай абмалёўкі персанажа; з'яўляючыся адначасова выразам-паразітам і сродкам індывідуалізацыі маўлення персанажа: Лапаткі ў рукі - пакажам ім кузькіну маць! [10, с. 113].

Функцыя стварэння градацыі - сутнасць гэтай функцыі ў тым, што за сэсава блізкім словам ідзе фразеалагізм, гэта падкрэслівае / узмацняе сэнс папярэдняга слова (звычайна нейтральнага). У выніку ствараецца градацыя, з дапамогай якой наступная частка выказвання становіцца больш выразнай за папярэднюю: Мне б зараз выць, валасы на сабе рваць, а я куру яго папяроску, і хоць бы што… [10, с. 93]. Асабліва часта градацыя выкарыстоўваецца для ўзмацнення сэнсу папярэдняга слова.

Асобную функцыянальную групу аказіянальнага характару складаюць фразеалагізмы кампазіцыйна-канструктыўнай накіраванасці.

Функцыя сюжэтнай асновы твора ствараецца, калі сітуацыя твора разгортваецца на аснове фразеалагізмаў (якім уласціва вобразнасць і сюжэтнасць), звязаных з канкрэтнай жыццёвай сітуацыяй. У функцыі асновы сюжэта выкарыстоўваюцца толькі матываваныя фразеалагізмы: яны [дзеткі] табе і бога на лапаткі пакладуць [10, с. 61].

Функцыя заключнага акорда - здольнасць фразеалаагізмаў грунтоўна, але сцісла выказваць нейкую з'яву, характарызаваць учынак ці персанажа, з'яўляючыся адначасова заключэннем да главы, раздзела ці інш. Гэта з'ява - своеасаблівае падагульненне: Грымеў салют над усёй зямлёй, радаваліся ўсе людзі! А Дзерваед плакаў [10, с. 133].

Такім чынам, фразеалагізмы мастацкага маўлення, у прыватнасці драматургічнага, могуць выконваць шэраг функцый. Мове п'ес: “Вечар”, “Князь Вітаўт”, “Радавыя” найбольш уласціва ўжыванне фразем з функцыямі: узуальнага характару (функцыя лаканізацыі, намінатыўная функцыя, функцыя вобразнага выказвання, ацэначная функцыя, эмацыйная функцыя, экспрэсіўная фунцыя); аказіянальнага характару (функцыя стварэння гумару і сатыры, функцыя маўленчай характарыстыкі персанажа, фунцыя стварэння градацыі, функцыя сюжэтнай асновы, функцыя заключнага акорда).

3. Лексікаграфічнае апісанне фразем, ужытых у драматургічным кантэксце Аляксея Дударава

Прадмова

Жывая народная мова багатая на выслоўі, якія, на жаль, не знайшлі належнага выкарыстання ў беларускай літаратурнай мове і ў адной з формаў яе рэалізацыі - у мове мастацкай літаратуры, у прыватнасці ў драматургічным падстылі. Што да размоўнага стылю, то яе лексіка-семантычнае і фразеалагічнае ўзбагачэнне за кошт скарбаў народнай мовы паступова змяншаецца. У складзены намі слоўнік уваходзяць устойлівыя выразы мовы п'ес знакамітага сучаснага драматурга Аляксея Дударава. Да кожнай фраземы падаюцца чатыры тыпы характарыстык:

1) семантычная - акрэсліваецца значэнне фразем;

2) марфалагічная (вызначаецца тып фраземы паводле суаднесенасці з той ці іншай часцінай мовы);

3) функцыянальная - акрэсліваецца мэта ўжывання ўстойлівага выраза, а таксама яго функцыя: аказіянальная ці ўзуальная;

4) стылістычная характарыстыка, якая выяўляе сферу бытавання адзінкі - размоўная, кніжная, міжстылёвая.

Адпаведна названых характарытык слоўнік змяшчае наступныя паметы - скарачэнні:

дзеясл. - дзеяслоўны,

наз. - назоўнікавы,

прым. - прыметнікавы,

прысл. - прыслоўны,

выкл. - выклічнікавы (да пункта 2);

аказ. - аказіянальны,

узуальн. - узуальны (да пункта 3).

Семантыка акрэсліваецца адразу пасля фраземы, а затым падаецца патлумачаны ўстойлівы выраз у кантэксце дастаковым для раскрыцця ягозместу і стылістычнай афарбоўкі:

разм. - размоўны,

кніжн. - кніжны,

міжстыл. - міжстылёвы (да пункта 4).

1. Абадраць да шчэнту - `абрабаваць моцна' - Таму, хто з верху будзе, блудніца прысягне таму, хто болей дасць, а гэты люд - хто абдзярэ да шчэнту (дзеясл., узуальн., разм.).

2. Абдымацца з вадой - `купацца' - Усіх прымаюць у абдымкі воды (дзеясл., узуальн., кніжн.).

3. Аддаць жыццё - `загінуць' - З чужога княства русая дзяўчына і за цябе аддасць сваё жыццё… (дзеясл., узуальн., разм.).

4. Аддаць на смерць - `адправіць паміраць' - Калі жонку з дзіцем на смерць аддаў, каб іншых не забілі… (дзеясл., узуальн., кніжн.).

5. Адзначаны богам - `таленавіты, асаблівы' - Не датыкай сваіх паскудных рук да чалавека, адзначанага Богам! (прым., узуальн., міжстыл.).

6. Адкінуць капыты - `памерці' - Ты ж ад сваёй злосці капыты адкінеш .. (дзеясл., узуальн., разм.).

7. Адна душа на ўсіх - `згодна, суцэльна' -Не дадумаліся людзі яшчэ, што на зямлі на ўсіх нас адна душа .. (прысл., узуальн., кніжн.).

8. Адправіць да сонца - `пахаваць' - Трэба па добраму чалавека да сонца адправіць (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

9. Асінае гняздо - `прыстанішча ворага' - Смерць лютую хай схопіць найхутчэй усё тваё асінае гняздо! (наз., узуальн., міжстыл.).

10. Атрымаць на абаранкі - `быць пакараным' - Што, Адуванчык, атрымаў на абаранкі? (дзеясл., узуальн., разм.).

11. Бачыць сэрцам - `адчуваць' - Ты сэрцам бачыць будзеш яшчэ лепш … (дзеясл., узуальн., кніжн.).

12. Баяцца вады - `баяцца усяго, што звязана з вадой' - Кажа, хай вады баіцца… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

13. Бог шэльму меціць - `кепскага чалавека будзе заўсёды відаць' - Але бог шэльму меціць… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

14. Брат змяі - `кепскі чалавек' - Ты брат змяі, што прагна паядае дзяцей сваіх, усіх, каго народзіць! (наз., узуальн., міжстыл.).

15. Будзе пухам зямля - `мяккая, спрыяльная' - Хай ім будзе пухам зямля чужая… (прым., узуальн., кніжн.).

16. Быць на вачах - `быць у полі зроку' - Да начальства бліжэй будзеш… На вачах! (прысл., узуальн., кніжн.).

17. Быць пры парадзе - `святочна выглядаць' - З саюзнікамі сустракаемся… Быць пры ўсім парадзе… (прым., узуальн., кніжн.).

18. Вакол ні душы - `ціха' - Вакол ні душы… (прысл., узуальн., кніжн.).

19. Валачы ногі - `ледзь ісці' - Шкада глядзець на цябе... Ледзь ногі валочыш, а ўсё: каза, агарод, соткі.. (дзеясл., узуальн., разм.).

20. Ваньку строіць - `прыкідвацца' - Ты тут Ваньку не строй… (дзеясл., узуальн., разм.).

21. Воўчае мяса - `пра ўцекача' - Збег некуды, воўчае мяса! (наз., узуальн., разм.).

22. Вочы хрыста глядзяць у сэрца - `вернік' - Ну, а каму хрыста святыя вочы глядзяць у сэрца, гэтыя за мной (наз., аказ., міжстыл.).

23. Выгнаць з зямлі - `прагнаць з радзімы' - І выгнаўшы з зямлі дзядоў чужынцаў! (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

24. Выпіць піва - `паводзіць сябе не так, як заўсёды' - Ды ты, мабыць, піва ў сталоўцы выпіла? (дзеясл., узуальн., разм.).

25. Выставіць па грамульцы - `даць выпіць алкаголю' - А малы праўду кажа: магарыч з цябе, старшыня… Выставіш ужо нам па грамульцы… (дзеясл., узуальн., разм.).

26. Выхаладзіла душы - `зрабіла чэрствымі' - Ва ўсіх нас душы выхаладзіла… Не хутка сагрэемся (дзеясл., аказ., разм.).

27. Выць, валасы на сабе рваць - `моцна перажываць' - Мне б зараз выць, валасы на сабе рваць… (дзеясл., узуальн., разм.).

28. Вышыню не ўзяў - `не атрымалася адбіць у ворага вышыню' - Вышыню не ўзяў. Потым яе два батальоны бралі… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

29. Вясельны стол - `вяселле, шлюб' - Мяне ад Люські з вясельнага стала ўзялі пасля першай чаркі… (наз., узуальн., разм.).

30. Галодны як сабака - `вельмі галодны' - … Толькі я кашу даем… Галодны як сабака (прым., узуальн., разм.).

31. Гнацца за нашыўкамі - `жадаць узнагароды' - А ты за нашыўкамі не ганіся… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

32. Гнілымі зубамі арэх не раскусіш - `без дапамогі не зробіш, у старасці не зрабіць' - Нічога не будзе! Сплыў мой час. Растрасуся па дарозе... Не-е, гнілымі зубамі арэх не раскусіш (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

33. Гняздзечка звіць - `спыніцца на нечым' - Усё правільна… Зіма канчаецца - трэба гняздзечка віць… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

34. Гняздо нячысціка - `месцазнаходжанне ворага' - Тут звіў гняздо нячысцік-ліхадзей… (наз., узуальн., разм.).

35. Грамульку для сугрэву душы - `выпіць' - Дзед, хочаш грамульку для сугрэву душы… (наз., узуальн., разм.).

36. Грызціся як сабака - `моцна сварыцца' - Век між сабой грызёцеся, сабакі, каб некаму на сучку першым скочыць! (дзеясл., узуальн., разм.).

37. Грымеў салют над усёй зямлёй -`усе віталі перамогу`- Грымеў салют над усёй зямлёй, радаваліся ўсе людзі! А Дзерваед плакаў (прысл., узуальн., міжстыл.).

38. Дзяржаўны карабель - `дзяржава' - … а тут цяжкі дзяржаўны карабель (наз., узуальн., міжстыл.).

39. Дождж збіраецца - `прагназаваць дождж' - Ці не дождж збіраецца? (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

40. Думаць пра “не ўкрадзі” - `памятаць пра бога і не браць чужога' -Глядзець і думаць пра “не ўкрадзі”?! (дзеясл., аказ., кніжн.).

41. Дурное зубраня - `вельмі наіўны' - У пастку, як дурное зубраня, я трапіў праз даверлівасць да брата (прым., аказ., разм.).

42. Душа расце - `фарміруецца светаўспрыманне' - Душа яшчэ расце… Зялёны… Можа яшчэ і забудзецца… (прым., аказ., міжстыл.).

43. Д'ябал і яго анёлы - `дрэнны чалавек і яго паплечнікі' - Але я буду страляць! І біць трапна! Да канца! Туму што ваюю супраць д'ябла! Праўда, ён у Берліне, але тут, у акопах, яго анёлы (наз., аказ., міжсыл.)

44. Есці з сабачых лапаў - `браць ежу ад ворага' - З сабачых лапаў вялікі князь есці не будзе (наз., узуальн., разм.).

45. Ёлкі зялёныя - `здзіўленне' - Ёлкі зялёныя! Герой… (выкліч., узуальн., разм.).

46. Жыць пад бізуном - `жыць прыгнеценым' - Такі народ… Ён жыў пад бізуном… (прысл., аказ., міжстыл.).

47. Жыць у чыгунку - `абы-як, свету не бачыць' - Ці то ўцякаем ад некага, ці то даганяем - ліха нас ведае.. (Падыходзіць да калодзежа, пачынае даставаць ваду) Як у чыгунку жывём!. (прысл., аказ., разм.).

48. Заваёўваць сімпатыі - `распалагаць да сябе' - Дугін: Дзе быў? Бушцец: У мястэчку сімпатыі заваёўваў… (дзеясл., аказ., разм.).

49. Заварваць кашу- распачынаць складаную, клопатную, непрыемную справу - Ну і заварыў ты кашу… (дзеясл., аказ., разм.).

50. Заводзіць князя - `спакушаць на нешта' - Заводзіць маладога князя, шэльма! (дзеясл., аказ., кніжн.).

51. Загінуць ад гарэлкі - `памерці ад ужывання гарэлкі' - Загінуў ад гарэлкі… (дзеясл., аказ., разм.).

52. Зарэзаны віном - `п'яны' - Зарэзаны віном, ляжаў як сноп. Вось так (прысл., аказ., разм.).

53. Застацца ў акопах назаўжды - `маецца на ўвазе душа, якая ніколі не забудзіцца гэтай вайны' - А тваё месца тут… у акопах. І ты ў іх застанешся назаўжды! (дзеясл., аказ., міжстыл.).

54. Заскакаць балетам - `кінуцца ў скокі без жадання' - Дай толькі разагнуцца - ты ў мяне балетам заскачаш! (дзеясл., аказ., разм.).

55. Зачыніць дзверы - `не пусціць' - Суседа запрашаюць толькі ў госці, у час сваркі трэба дзверы зачыняць (дзеясл., узуальн., кніжн.).

56. Збудаваць замак у сэрцы - `пакінуць чалавеку вельмі добрае уражанне аб сабе' - Хто замак збудаваў у тваім дзявочым сэрцы? (дзеясл., аказ., кніжн.).

57. Здароўя няма - `хворы' - Бушцец: Ты ў арміі застаешся? Дугін: не… здароўя няма… Бушцец: Дарэмна… З зоркай пайшоў бы далёка… (дзеясл., аказ., разм.).

58. З маху абрэзаць усё - `спыніць за адзін раз, рэзка' - Вырашыў: дзяцей няма, яна маладая… Не прападзе, знойдзе сабе… Ну і каб з маху абрэзаць усё… (дзеясл., аказ., разм.).

59. Зламаць хрыбціну - `знішчыць, забіць' - Хрыбціну зломім рыцарам тэўтонскім, змяцём і ваўкалака-сваяка (дзеясл., аказ., разм.).

60. Змыць абразу кроўю - `адпомсціць' - Князь! Я - рыцар! І абразы змываю крывёй (дзеясл., узуальн., кніжн.).

61. Змыць віну крывёй - `атрымаць баявое раненне, каб вярнуць давер уладаў' -Далей усё нармальна… Змыў віну крывёй… (дзеясл., аказ., міжстыл.).

62. Знайсці месца ў сэрцы - `зацікавіць чалавека' - Калі нянавісць, ганарлівасць, зло не знойдуць месца ў сэрцы чалавека… (дзеясл., узуальн., кніжн.).

63. Зоркі спрыяюць - `спрыяе Усявышні' - Скажу па сакрэту: княгіня хоча нарадзіць і зоркі цяпер спрыяюць гэтаму (дзеясл., аказ., кніжн.).

64. Зямля трымае - `застаўся ў зямлі' - Вітаўт: Калі так лічыш, прынясі мой меч. Ягайла: Вось мой бяры, хай твой зямля трымае, я горкі напамін, ад брата брату, каб не губляў братэрскую любоў (дзеясл., аказ., кніжн.).

65. І вашым і нашым - `усім дагадзіць' - І вашым і нашым… (прым., узуальн., разм.).

66. Іх трэба пад корань - `цалкам знішчыць' - Іх усіх трэба пад корань! Як заразную балячку - гарачым жалеззем! (дзеясл., узуальн., разм.).

67. Канцоў не знойдзеш - `усё вельмі заблытана, не даведацца праўды' - Але дывізію вашу расфарміравалі ўжо… Канцоў не знойдзеш… (дзеясл., узуальн., разм.).

68. Карміць парашкамі - `лячыць' - А я з бальніцы ўцёк… Вазьміце мяне… Коляць, а мне ўсё цяжэй… Парашкамі кормяць, а мне ўсё страшней… (дзеясл., аказ., разм.).

69. Кацялок трашчыць - `баліць галава' - Кацялок трашчыць… (дзеясл., аказ., разм.).

70. Кінуць княства да ног - `аддаць княства' - Скажыце чароўнай Ядвісі, што я гатовы кінуць да яе ног і княства… (дзеясл., аказ., кніжн.).

71. Кіслае шчасце - `без асалоды' - Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае… (прым., узуальн., міжстыл.).

72. Кроў прынцаў - `высакародны' - Кроў прынцаў - кроў халодная заўсёды… (наз., узуальн., кніжн.).

73. Кроў ракою ліецца - `моцна цячэ' - Няма ўжо сэнсу зараз ён памрэ. Нож не даваў крыві ракою ліцца (дзеясл., узуальн., кніжн.).

74. Легчы праз кагосьці - `загінуць па чыёй небудзь віне' - Праз цябе, гадаўка, лёг Мішка Гальчанскі, Якавенка, Варонін і ўсе астатнія… (дзеясл., аказ., разм.).

75. Логава ваўка - `варожы стан' - Вітаўт: Зайшоў я развітацца. Еду ў Трокі. Княгіня Анна: З дружынаю? Вітаўт: Адзін. Княгіня Анна: Князь, ты жартуеш! Каб без мяча ды ў логава ваўка ісці? (наз., узуальн., міжстыл.).

76. Ліха нас ведае - `не спакойна жывём' - Ці то ўцякаем ад некага, ці то даганяем - ліха нас ведае… (Падыходзіць да калодзежа, пачынае даставаць ваду.) Як у чыгунку жывём!. (выкліч., узуальн., разм.).

77. Ліцьвін грызе ліцьвіна - `не мірыцца адзін з адным' - Дагэтуль хай Хрыстос глядзіць з нябёсаў на тое, як ліцьвін грызе ліцьвіна! (дзеясл., аказ., кніжн.).

78. Любіць душой - `моцна, адчувальна кахаць' - Каб у сям'і тваёй быў лад і згода, любоў… што гаспадыня дорыць целам, ты не сумуй, бо я люблю душой (дзеясл., узуальн., кніжн.).

79. Люты звер - `жорсткі чалавек' - Чаму ж ты князя лютым зверам лічыш? (наз., узуальн., міжстыл.).

80. Ляжаць пад бомбамі - `хавацца ад бамбардзіроўкі, быць атакаваным' - А пад бомбамі ляжаць можна? (дзеясл., узуальн., разм.).

81. Ляжаць як сноп - `знаходзіцца на полі бою' - Зарэзаны віном, ляжаў як сноп. Вось так (прысл., узуальн., разм.).

82. Ляжаць як чурбан - `ляжаць, нічога не рабіць ' - Чаго ляжыш як чурбан? (прысл., узуальн., разм.).

83. Ляжаш сам - `загінеш' - … Таму што не толькі несці каго-небудзь, а нават весці пад руку ні ў кога не было сіл. Пачнеш дапамагаць - ляжаш сам… Вось тады і ўзнікла такая маўклівая дамоўленасць: скончацца сілы - у лес! (дзеясл., узуальн., разм.).

84. Ляснуць пугай - `навесці жах' - Ты толькі лясні пугай, і ён ўжо гатовы прысягаць… (дзеясл., узуальн., разм.).

85. Мала што на ўме - `невядома аб чым думае' -Ты, партызан, паглядай… Ці мала ў іх што на ўме… (дзеясл., узуальн., разм.).

86. Махаць зброяй перад носам - `пагражаць зброяй' - Тады ў каменданцкі ўзвод шуруй! А ў маім аддзяленні ніхто перад носам зброяй махаць не будзе! Усёк? (дзеясл., узуальн., разм.).

87. Меч просіць крыві - `прадчуванне вайны, забойства' - А меч крыві папросіць? (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

88. На пятку капні - `трошкі' - Нябожчыку на пятку капні - у скокі пойдзе.. (прысл., узуальн., разм.).

89. На сэрцы няма злога - `не мець злосці' - Супраць цябе на маім сэрцы няма злога (дзеясл., узуальн., кніжн.).

90. Напісана на нябёсах - `вызначана Усявышнім' - Я буду вашай жонкай, князь. Няма маёй волі, ды тое, што напісана на нябёсах, не нам перапісваць (дзеясл., узуальн., кніжн.).

91. Нажэрціся да ікаўкі - `напіцца' - Толькі пра тое і думаюць, каб кожны дзень гарэлкі нажэрціся да ікаўкі! (дзеясл., узуальн., разм.).

92. Насіць злосць - `злавацца' -… Не насі на мяне злосць… (дзеясл., узуальн., разм.).

93. Нас не скруціш - `не пераможаш' - Нічога, дзеўкі! Нас не скруціш… І гэта перажывём… (дзеясл., узуальн., разм.).

94. Насіць у душы - `думаць, марыць' - Толькі думала пра яго ды ў сне бачыла… У душы насіла… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

95. Наталіць смагу крывёй - `адчуваць моцнае гора ад забойства родных' - Пі сам сваё віно. Я смагу наталіў крывёй сваіх унукаў (дзеясл., узуальн., кніжн.).

96. Нашыўкі на сэрцы - `рубцы, раны' - Хопіць з цябе нашывак і на сэрцы… (наз., узуальн., кніжн.).

97. Не браць на душу - `не браць на сябе віну, адказнасць' - Не рабі гэтага, Бушцец… Прашу цябе… Не бяры і гэтага на сваю душу… (дзеясл., узуальн., разм.).

98. Не глядзі на гады - `не зважаць на ўзрост' - Нашто ён табе? На гады свае не глядзі (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

99. Не дакрануцца пальцам - `не кранаць' - Пакуль тут будзе паслугач Ягайлы, я пальцам да цябе не дакрануся (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

100. Не даць азвярэць - `не даць стаць бязлітасным, жорсткім' - Ты мне блізкі чалавек… Брат. Але азвярэць, стаць такім, як яны, я табе не дам! (дзеясл., узуальн., разм.).

101. Не памінаць ліхам - `не ўзгадваць кепскім словам' - Ну, то бывайце… Калі што якое дзе-небудзь трохі не таго - ліхам не памінайце… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

102. Не праліць ні кроплі нявіннай крыві - `не забіць ніводнага не вінаватага чалавека' - Я не праліў ні кроплі нявіннай крыві… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

103. Не пусціць звера ў дом - `спыніць ворага ` - … які нашымі рукамі, крывёй, грахамі не пусціў звера ў твой дом… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

104. Не хавацца за каго-небудзь - `у дадзеным выпадку ваяваць з усімі разам, аднолькава рызыкаваць жыццём' - З імі я заўжды побач быў… Ні за іх, ні за цябе ніколі не хаваўся… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

105. Нуда смокча - `сумаваць, нудзіцца' - Нуда мяне смокча апошнія дні… (дзеясл., узуальн., разм.).

106. Ну яго к чорту - `у дадзеным выпадку супакойся, табе гэта не трэба' - Сяргей, кінь! Ну яго к чорту, не трэба… (дзеясл., узуальн., разм.).

107. Пад бомбамі - `на полі бою пад абстрэлам' - Пад бомбамі не страшна… (наз., узуальн., міжстыл.).

108. Пад зямлю залезці - `схавацца куды заўгодна' - Снарады побач вухкаюць - не страшна, толькі рот раскрываю, а то вушам балюча, а як навальніца гатовы пад зямлю залезці… (прысл., узуальн., разм.).

109. Падняць вочы - `глянуць' - Дзяўчына гэта воч падняць не смее… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

110. Падняць меч - `пачаць ваяваць' - … так з табой і мною будзе, калі толькі мячы свае падымем на яго! (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

111. Падняць на ногі - `зварушыць, прывесці войска ў гатоўнасць' - На ногі ўсіх паўсюль падняў Ягайла… (дзеясл., узуальн., разм.).

112. Падняць руку - `пагражаць' - Што я падняў на Кейстута руку… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

113. Падстаўляў шчаку -`быў гатовы'- Я падстаўляў шчаку пасля ўдару, ён зноў ударыў! (дзеясл., узуальн., кніжн.).

114. Падтрымаць агнём - `забяспечыць бамбардзіроўкай ваенны манёўр' -Заскачы на КП палка! Скажы, каб агнём падтрымалі… (дзеясл., узуальн., разм.).

115. Пайсці з зоркай далёка - `добра служыць, атрымліваць званні' - Бушцец: Ты ў арміі застаешся? Дугін: не… здароўя няма… Бушцец: Дарэмна… З зоркай пайшоў бы далёка… (дзеясл., аказ.,разм.).

116. Паказаць кузькіну маць - `паказаць моц, адалець з вялікай перавагай' - Пайшлі, мужыкі! Лапаткі ў рукі - пакажам ім куз'кіну маць! Ура-а-а!!! (дзеясл., узуальн., разм.).

117. Пакласці бога на лапаткі - `перамагчы інтэлектуальна' - Ах, дзеткі, дзеткі... Такія вы ў нас грамацеі выраслі! Яны табе і Бога на лапаткі пакладуць, дакажуць… (дзеясл., аказ., кніжн.).

118. Пакласці галаву - `ахвяраваць жыццё дзеля справы' - Людзі галовы клалі, кроў лілі, калекамі вярталіся, а я ў палоне ўсе гады… (дзеясл., узуальн., кніжн.).

119. Памірыцца з усім светам - `знайсці згоду' -Пакуль не прымірышся з усім людзьмі і з усім светам… Пакуль у душы спакой не з'явіцца… Спакой, цішыня і любоў… (дзеясл., узуальн., кніжн.).

120. Пан Бог - `Усявышні' - Спадзяюся, што ён моліцца за яго, укленчыўшы перад самім панам Богам (наз., узуальн., кніжн.).

121. Паскудзіць вушы словамі - `лаяцца' - Маўчаць, халоп! Перад табой княгіня! Стань на калені і закрый свой рот, каб словамі мне вушы не паскудзіў! (дзеясл., узуальн., разм.).

122. Пастаяць на беражку - `не прымаць непасрэднага ўдзелу ў справе' - Ён на беражку пастаіць, а нам за яго ў крыві купацца?! (дзеясл., узуальн., разм.).

123. Паўлітра на брата - `кожнаму аднолькава' - Па паўлітра на брата наркамаўскай выйдзе… (прым., узуальн., разм.).

124. Певень бязвухі - `бязвухі чалавек' - Ты ж з зямлі не пыдымешся, певень бязвухі… (наз., аказ., разм.).

125. Перабегчы дарогу - `замінаць' - Ніхто не думаў, не гадаў, што Піліп цябе акруціць, усім дарогу перабяжыць (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

126. Перадаць карону - `перадаць уладу' - … а так ён сам карону перадаў! (дзеясл., узуальн., кніжн.).

127. Пораху не нюхаў - `яшчэ не мае вопыту ў ваеннай справе' - Твая праўда, я толькі з вучылішча, пораху не нюхаў… (прым., узуальн., кніжн.).

128. Порхаўка старая - `старая жанчына' - Порхаўка старая! Прысядкі ёй трэба! (наз., узуальн., разм.).

129. Поўзаць на каленях - `прыніжацца' - Ты ў княстве хочаш быць уладаром, а перад імі поўзаць на каленях (дзеясл., узуальн., разм.).

130. Прапанаваць руку і сэрца - `прапанаваць выйсці замуж' - Я ёй руку і сэрца, а яна мне - абшчажыція (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

131. Праверыць на ўсялякі пажарны - `праверыць, каб быць поўнасцю ўпэўненым' - Ідзі, дурань… А я пасты праверу на ўсялякі пажарны… (прысл., узуальн., разм.).

132. Праглынуць язык - `не магчы гаварыць' - Ты і так бы язык праглынуў… (дзеясл., узуальн., разм.).

133. Праехацца па зямлі - `быць збітым з ног' - Лейтэнант, я куру тваю папіроску… Скажы дзякуй Богу… А так бы ты праехаўся ў сваёй новенькай гімнасцёрцы па зямлі… (дзеясл., узуальн., разм.).

134. Праліць нявінную кроў - `забіць без патрэбы' - Кроў трэба нявінную праліць за Мар'ю і Васілька… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

135. Прасіць рукі - `прапанаваць выйсці замуж' - Не ў лепшы час прыехаў я прасіць рукі Ядвігі… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

136. Праўда твая - `выказаць згоду' - Даруй, Сяргей… Праўда твая… (выклічн., узуальн., міжстыл.).

137. Пудлаты зубр - `дзікі чалавек, чалавек паганскай веры' - Ягайлу ў каталікі? Пудлатага, пушчанскага зубра ў жаніхі высакароднай, вытанчанай Ядвізе? (наз., узуальн., разм.).

138. Пуста ў сэрцы - `няма пачуццяў'- Пуста ў маім сэрцы, Мар'я (прысл., узуальн., міжстыл.).

139. Рабіць кроў гарачай - `узбуджаць' - І водар лясных траў, што робяць кроў гарачай і ўзбуджаюць жаданне быць каханай і кахаць… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

140. Раздавіць на траіх - `выпіць утрох' - Вечарком зазірні… На трох раздаваім… (дзеясл., узуальн., разм.).

141. Раней сядзем - раней выйдзем - `калі раней пачаць справу, тады раней яе скончыш' - Пойдзем далей… Раней сядзем - раней выдзем… (дзеясл., узуальн., разм.).

142. Сабакі тэўтонскія - `варожае нямецкае войска' - Сабраў сабак тэўтонскіх, наспадзеўку напаў на Вільню (наз., узуальн., разм.).

143. Сатанінскае зелле - `тытунь' - Мацей, пацягнеш сатанінскага зелля? (наз., узуальн., разм.).

144. Светлы люд - `свядомыя людзі' - Светлы люд, што паадрокся ад багоў паганскіх… (наз., узуальн., кніжн.).

145. Сівыя вякі - `даўнія гады' - З сівых вякоў у час буяння лета… (наз., узуальн., кніжн.).

146. Смерць прыходзіць - `час паміраць' - А песня іх вяшчуе нам каханне ці загучыць, калі прыходзіць смерць. Ты чуеш? (дзеясл., узуальн., кніжн.).

147. Стаптаць сябе ў бруд - `адносіцца да сябе з непавагай' - Святы айцец, каб нешта ўзвялічыць, няўжо сябе трэба стаптаць у брут? (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

148. Стаяць зверху - `быць галоўным' - Я табе пакажу, як таптацца, хто стаіць зверху, нават калі ён мне закляты вораг! (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

149. Страсянуць касцямі -`сплясаць'- Страсяні касцямі - пакажы самадзейнасць! (дзеясл., узуальн., разм.).

150. Строіць з сябе Шэрлак Холмса - `не спрабуй выглядаць знаўцам' - І вось што: хопіць цямніць! Што трэба - пытайся! Не строй з сябе Шэрлак Холмса… (дзеясл., узуальн., разм.).

151. Супакоіць душу - `супакоіцца' - Выпі… Вада душу супакоіць… Выпі… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

152. Сустрэцца з богам - `памерці' - Пайшлі, дачушка, з богам сустракацца (дзеясл., узуальн., кніжн.).

153. Схапіць смерць - `памерці' - Смерць лютую хай схопіць найхутчэй усё тваё асінае гняздо! (дзеясл., узуальн., разм.).

154. Схапіць як абцугамі - `моцна аберуч схапіць' - Як абцугамі за рукі схапіў (прысл., узуальн., разм.).

155. Сысціся меч на меч - `пачаць ваяваць' - У мяне сын у Троках, што калі ён прысягнуў Вітаўту і заўтра я сыдуся з ім меч на меч! (прысл., узуальн., кніжн.).

156. Сэрца заходзіцца - `моцна перажываць' - … нешта мне сумна глядзець на цябе… Аж сэрца заходзіцца… (дзеясл., узуальн., разм.).

157. Сэрца лопне ад болю - `моцна расхвалявацца' - Ганна, кажа, ратуй! Не пойдзеш за мяне - сэрца лопне ад болю.. (дзеясл., узуальн., разм.).

158. Сястра аўстрыйскага караля - `Польшча' - Перадайце каралю аўстрыйскаму, што Польшча заўсёды была яго сястрой… (наз., узуальн., кніжн.).

159. Табе ўсё дадзена багамі - `дасталося ўсе ад народжання' - Табе для першынства ўсё дадзена багамі, а я рабіў ды і зраблю ўсё сам (дзеясл., узуальн., кніжн.).

160. Тачыць косы - `рыхтавацца да вайны' - Сяляне кінулі палеткі і точаць на нас косы! (дзеясл., узуальн., разм.).

161. Трымае душу ў грудзях - `не дае загінуць' - (Ягайла) дай дастану нож! (Амуліч) Не трэба. Ён душу ў грудзях трымае (дзеясл., узуальн., кніжн.).

162. Туды, дзе няма абсмаленых комінаў - `мірнае месца, дзе не будзе ўспамінаў аб вайне' - Дадому не хачу. Хачу туды, дзе абсмаленых комінаў няма… (наз., узуальн., міжстыл.).

163. У галаве туман - `нецвярозы стан' - Купальскай ноччу ў галаве туман… (прым., узуальн., разм.).

164. Узялі пасля першай чаркі - `мабілізавалі ў армію адразу пасля вяселля' -Мяне ад Люські з вясельнага стала ўзялі пасля першай чаркі… (прысл., узуальн., разм.).

165. У сэрцы закіпела кроў - `узбудзіўся' - У сэрцы князя закіпела кроў (дзеясл., узуальн., разм.).

166. Узяць з абозу - `забраць ваяваць адступаючага` -… Старшыня, ну на які д'ябал трэба было яго з абозу браць?. (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

167. Узяць зброю - `пачаць ваяваць' - Значыць, зброю ўсё-такі ўзяць узяў… І думаў як-небудзь ціхай сапай да канца вайны пратупаць… (дзеясл., узуальн., кніжн.).

168. У крыві купацца - `ваяваць, змагацца' - Ён на беражку пастаіць, а нам за яго ў крыві купацца?! (дзеясл., узуальн., разм.).

169. Упраўляць мазгі - `павучаць, выхоўваць' - Усім павінны мазгі ўпраўляць: Чынгісхану! Рыцарам! Напалеону! Кайзеру! Гітлеру! (дзеясл., узуальн., разм.).

170. Усё жыццё стаяць на каленях - `прыніжацца, прасіць' - Даруй мне! Даруй! Я ўсё жыццё перад табой на каленях стаяць буду! (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

171. Усё пакласці - `ахвяраваць усім, дасягнуць вынікаў' - Мы з табой, Лідка ўсё паклалі для Перамогі… (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

172. Усялякая катавасія - `непатрэбныя, лішнія справы' - Аказваецца, званне вярнулі адразу ж… Але шпіталь, перафарміраванне, усялякая катавасія - згубілася… (наз., узуальн., разм.).

173. Утрох павесіцца можна - `вельмі доўгая' - Каса была - утрох павесіцца можна.. (прым., узуальн., разм.).

174. Хай зрок патухне - `просьба адпачыць' - Ах, мілы віцязь! Хай твой зрок патухне… (дзеясл., узуальн., кніжн.).

175. Хай цябе куля абміне - `пажаданне, каб чалавек застаўся жывым' - Дзякуй табе, дзяцька… Хай цябе куля абміне… (дзеясл., узуальн., кніжн.).

176. Хвароба ўладарыць - `быць хворым' - І над ўладаром хвароба ўладарыць (дзеясл., узуальн., кніжн.).

177. Хопіць цямніць - `хопіць хавацца, загаворваць пустым' - І вось што: хопіць цямніць! Што трэба - пытайся! Не строй з сябе Шэрлак Холмса… (дзеясл., узуальн., разм.).

178. Ціхай сапай пратупаць - `не змагаючыся, не забіваючы людзей' -Значыць, зброю ўсё-такі ўзяць узяў… І думаў як-небудзь ціхай сапай да канца вайны пратупаць… (прым., узуальн., міжстыл.).

179. Цягнуць з сябе жылы - `моцна працаваць, надрывацца' - Грошай шкада, во і цягнеш з сябе жылы (дзеясл., узуальн., разм.).

180. Чорныя сілы - `зло, ворагі' - О, бедны наш народ! Чым толькі правініўся ты прад Богам, каб жыць у акружэнні чорных сіл (наз., узуальн., кніжн.).

181. Чыстая душа - `харошы чалавек, светлыя намеры' -Усялякае было… Але душа мая чыстая… І каханне маё чыстае… (наз., узуальн., міжстыл.).

182. Шлюб без сэрцаў - `шлюб не па каханні' - Наш шлюб без нашых сэрцаў і душы… (прым., узуальн., кніжн.).

183. Што ў галаве - `не вядома, аб чым думае' -Што ў цябе ў галаве, прыпадачная?! (дзеясл., узуальн., міжстыл.).

184. Юрлівы прахвост - `хітры чалавек' - Я раіў табе не раз: прагані ты гэтага юрлівага прахвоста (наз., узуальн., разм.).

185. Як жоўты кукіш - `бледны, хваравіты, дробны' - Твар вунь, як жоўты кукіш… (прым., узуальн., разм.).

186. Як піць даць - `дакладна' - У якую, ліха яе ведае, а што ў сераду - гэта як піць даць (прысл., узуальн., разм.).

187. Як сабак - `шмат' - Тут стражаў - як сабак (прысл., узуальн., разм.).

188. Як сабака верны - `вельмі старанна, узбуджана' - Я сам употай ноччу прывяду абранніка і буду вартаваць каханне ваша, як сабака верны… (прым., узуальн., разм.).

189. Як уласная рука - `верны, з кола набліжаных' - Побач! Заўжды! Як яго ўласная рука - куды ён, туды я (наз., узуальн., міжстыл.).

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Фразеалагізмы мовы драматургічных твораў знакамітага пісьменніка Беларусі Аляксея Дударава - крыніца не толькі для стварэння беларускай “карціны свету”, але і для разнастайных лінгвістычных і экстралінгвістычных даследаванняў.

У мове прааналізаваных твораў Аляксея Дударава намі выяўлена 189 фразеалагічных адзінак.

Паводле марфалагічнай характарыстыкі выяўленыя фразеалагізмы падзяляюцца на: дзеяслоўныя устойлівыя выразы (прадуктыўны сродак стылізацыі маўлення персанажаў) і назоўнікавыя, прыметнікавыя, прыслоўныя, выклічнікавыя (непрадуктыўныя фразеалагізмы ў драматургічным кантэксце).

Дзеяслоўныя фразеалагізмы з'яўляюцца самым шматлікім класам сярод фразеалагізмаў (117), ужытых Аляксеем Дударавым. Дзеяслоўныя фразеалагізмы вельмі выразныя, экспрэсіўныя, яны дапамагаць не толькі ажывіць мову герояў твора, але і стварыць гумарыстычныя сітуацыі, пабудаваныя на гульні слоў.

Дзеяслоўныя фразеалагізмы абазначаюць дзеянне і выражаюць яго ў катэгорыях трывання, часу, ладу, а таксама роду (у формах прошлага часу і ўмоўнага ладу). Апрача дзеяння (упраўляць мазгі, заскакаць балетам, у крыві купацца, падняць меч і г. д.), дзеяслоўныя фразеалагізмы зрэдку абазначаюць і стан: бачыць сэрцам, тачыць косы, нажэрціся да ікаўкі і інш.

Катэгорыя трывання ўласціва ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, апрача тых, у якіх няма стрыжнёвага кампанента-дзеяслова: іх трэба пад корань, мала што на ўме. Катэгорыя часу знаходзіцца ў цеснай сувязі з катэгорыяй трывання. Фразеалагізмы незакончанага трывання маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а фразеалагізмы закончанага трывання - толькі формы прошлага і будучага простага. Большасць такіх фразеалагізмаў можа ўжывацца ва ўсіх трох асобах адзіночнага і множнага ліку. Выяўлена, назоўнікавыя фразеалагізмы займаюць нязначнае месца сярод фразеалагізмаў, ужытых Аляксеем Дударавым у прааналізаваных намі творах. Большасць з выкарыстаных аўтарам назоўнікавых фразеалагізмаў адносіцца да разраду адушаўлёных. Усе яны характарызуюць асобу: порхаўка старая, сабачыя лапы, логава ваўка, люты звер, пудлаты зубр, д'ябал і яго анёлы, чыстая душа.

Іншыя назоўнікавыя фразеалагізмы, выяўленыя намі ў яго творах, маюць значэнне неадушаўлёнасці: дзяржаўны карабель, сівыя вякі, сатанінскае зелле.

Як відаць назоўнікавыя фразеалагізмы, выкарыстаныя Аляксеем Дударавым ў мове прааналізаваных п'ес, у пераважнай большасці адзіночналікавыя.

У мове твораў Аляксея Дударава прыметнікавыя фразеалагізмы выступаюць як якасныя характарыстыкі дзеюных асоб, іншы раз абазначаюць унутраны стан асобы: як жоўты кукіш, як сабака верны, дурное зубраня.

Прыслоўныя фразеалагізмы, як і суадносныя з імі прыслоўі, абазначаюць прымету дзеяння або ступень якасці, а таксама розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне. Найчасцей прыслоўныя фразеалагізмы сэнсава і сінтаксічна звязваюцца з дзеясловамі: праверыць на ўсялякі пажарны, жыць у чыгунку, на пятку капні і інш.

Паводле семантыкі прыслоўныя фразеалагізмы, як і прыслоўі, дзеляцца на дзве групы: азначальныя і акалічнасныя. Рэалізаваныя ў драматургічным маўленні Аляксея Дударава прыслоўныя фразеалагізмы не маюць катэгорый роду, ліку, склону і ніяк не змяняюцца.

Выклічнікавыя фразеалагізмы выражаюць розныя пачуцці і волевыяўленні, але не абазначаюць і не называюць іх. Выражаючы разнастайныя эмоцыі, выклічнікавыя фразеалагізмы не валодаюць намінатыўнай функцыяй.

Пісьменнік пры дапамозе фразеалагізма стварае мастацкі вобраз, малюе дзеянне, аздабляе мову персанажа, робіць мову твора больш маляўнічай, пераканальнай, выразнай, разнастайнай. Вобразны стрыжань такіх фразеалагізмаў будуецца па прынцыпе антанімічных, сінанімічных, таўталагічных, каламбурных, эўфанічных адносін паміж іх кампанентамі.

Прааналізаваўшы фразеалагізмы ў творах Аляксея Дударава, мы вызначылі, што фразеалагізмы выконваюць самыя розныя функцыі, сярод якіх мы разгледзелі функцыі ўзуальнага і функцыі аказіянальнага характару.

Так, функцыя вобразнага выказвання дапамагае Аляксея Дударава ствараць пэўны настрой яго твораў, зразумець чытачу нюансы адносін паміж героямі твора і адносінамі самога аўтара да сваіх персанажаў. Творы Аляксея Дударава даволі насычаныя фразеалагізмамі з ацэначнай функцыяй, якія дапамагаюць чытачу зразумець сітуацыю, у якой адбываецца дзеянне, узгадаць думкі аўтара. Даволі часта сустракаюцца эмацыянальныя фразеалагізмамы, якія дапамагаюць раскрыць унутраны свет герояў, часам дапамагаюць стварыць камічныя сітуацыі, раскрыць стаўленне герояў адзін да аднаго. Фразеалагізмы каламбурнага характару часцей за ўсё выкарыстоўваюцца для стварэння камічнай сітуацыі, вельмі часта аўтар абыгрывае шматзначнае значэнне гэтых фразеалагізмаў.

Адначасовае выкананне шматлікіх функцый - вось у чым сутнасць і стылістычная значнасць фразеалагічных адзінак. Таму, калі гаварыць пра іх розныя стылістычныя функцыі, трэба мець на ўвазе, што гэта функцыянальнае размежаванне некалькі ўмоўнае. Аднак мы прытрымліваемся ў сваім даследванні менавіта такой класіфікацыі, яно прапанавана І. Я. Лепешавым і ўяўляецца нам найбольш дасканалай.

Фразеалагізмы выступаюць як сродак гумару і сатыры найчасцей тады, калі пісьменнік не абмяжоўваецца традыцыйным ужываннем гэтых выразаў, а абнаўляе, асвяжае іх, творча выкарыстоўвае іх багатыя патэнцыяльныя магчымасці. Фразеалагізмы ў мове герояў твора дапамагаюць чытачу не толькі пры стварэнні добрага настрою (дзед, хочаш грамульку для сугрэву душы? ; грымеў салют над усёй зямлёй, радаваліся ўсе людзі! А Дзерваед плакаў), але і выразна ўказваюць на ўзровень развіцця таго ці іншага героя (князь! Я - рыцар! І абразы змываю крывёй), характарызуюць яго інтэлектуальныя здольнасці і выкрываюць заганы яго душы (ах, дзеткі, дзеткі... Такія вы ў нас грамацеі выраслі! Яны табе і Бога на лапаткі пакладуць, дакажуць…; пі сам сваё віно. Я смагу наталіў крывёй сваіх унукаў), таму Аляксей Дудараў так часта ўводзіць у мову сваіх герояў фразеалагізмы.

Вельмі яркае і запамінальнае стылістычнае выкарыстанне, “абыгрыванне”, фразеалагізмаў, якім даволі часта карыстаецца аўтар для стварэння гумару, сатыры, тонкасці апавядання, якое перадаецца праз мову герояў драматургічных твораў.

Выкарыстаныя пісьменнікам яркія па вобразнасці і трапнасці фразеалагічныя адзінкі ператвараюцца ў агульнанацыянальны моўны здабытак і як гатовыя спосабы выражэння пачынаюць ужывацца ў мове ўжо незалежна ад іх аўтара.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1.Аксамітаў, А. С. Беларуская фразеалогія / А. С. Аксамітаў. - Мінск: Выш. шк., 1978. - 224 с.

2. Аксамітаў, А. С. Беларуская фразеалогія ў граматычным, семантычным і функцыянальным аспектах / А. С. Аксамітаў / Слова беларускае. З гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі; пад рэд. А. Я. Міхневіча. - Мінск: Нар. асвета, 1994. - 272 с.

3.Аксамітаў, А.С. Лексіка беларускіх прыказак ХІХ ст. у сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі. / А. С. Аксамітаў. - Мінск: АН БССР, 1958. - 81 с.

4.Аляхновіч, М. Змены ў структуры фразеалагізмаў. Слова і фразеалагізм у кантэксце: зб. арт. / пад рэд. Ф.Янкоўскага; Мінскі пед. ін-т імя А. М. Горкага. - Мінск, 1981. - 59 с.

5.Багамолава, А. М. Лексіка-сінтаксічныя адметнасці драматургічнага падстылю / А. Багамолава // Роднае слова. - 2013. - № 5. - С. 35 - 37.

6.Беларускаяя фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне / [пад рэд. М. Янкоўскага, А. Баханькова]. - Мінск: Выш. шк., 1968. - 451 с.

7.Гаўрош, Н.В. Фразеалагічны слоўнік: для сярэдняй школы / [пад рэд. Ф.М.Янкоўскага]. - Мінск: ТэтраСістэмс, 2000. - 275 с.

8.Грыгор'ева, Л. М. Сучасная беларуская мова. - Мінск: Выш. шк., 2006. - 559 с.

9.Гуліцкая, В. А. Культура мовы: вучэб. дапам. / В. А. Гуліцкая, А. М. Пісарэнка. - Мінск: Бел. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2005. - 109 с.

10.Дудараў, А. А. Князь Вітаўт: п'есы / Аляксей Дудараў. - Мінск: Маст. літ., 2006. - 318 с.

11.Жуков, В. П. Русская фразеалогия / В. П. Жуков. - М.: Высш. шк., 1986. - 308 с.

12.Жуков, В. П. Фразеологизм и слово: автореф. дисс… д-ра филол. наук. - Л., 1967. - 157 с.

13.Красней, В. П. Лексіка і фразеалогія беларускай мовы / В. П. Красней. - Мінск: Нар. асвета, 1982. - 143 с.

14.Краткий фразеологический словарь русского языка / Е. А. Быстрова, А.П.Окунева, Н.М.Шанский. - СПб.: Просвещение, 1992. - 271 с.

15.Лепешаў, І. Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы / І . Я . Лепешаў. - Мінск: Навука і тэхніка, 1984. - 262, [10] с.

16.Лепешаў, І. Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні. - Гродна: ГрДУ, 2002. - 207 с.

17.Лепешаў, І. Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ / І. Я. Лепешаў. - Мінск: Выш. шк., 1998. - 271 с.

18.Лепешаў, І. Я. Фразеалогія ў творах К. Крапівы. Стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў / І. Я. Лепешаў. - Мінск: Навука і тэхніка, 1976. - 152 с.

19.Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т. Т. 1 / І. Я. Лепешаў - Мінск: БелЭн, 1993. - 590 с.

20.Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т. Т 2 / І. Я. Лепешаў - Мінск: БелЭн, 1993. - 607 с.

21.Лепешаў, І. Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. - Мінск: Нар. асвета, 1981. - 160 с.

22. Ляшчынская, В. А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В. А. Ляшчынская. - Мінск: РІВШ, 2010. - 230 с.

23.Ляшчынская, В. А. Фразеалагічныя адзінкі ў мове твораў Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская. - Мінск: РІВШ, 2008. - 186 с.

24.Малюк, А. К. Эмацыанальныя асаблівасці гутарковага слова / А. К. Малюк // Беларуская мова і мовазнаўства: зборнік. - Мінск, 1975. - С. 77 - 78.

25.Маслова, В.А. Филологический анализ текста / В.А. Маслова. - Мінск, 1992. - 238 с.

26.Міхневіч, А. Я. Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання

беларускай мовы / А. Я. Міхневіч. - Мінск: Выш. шк., 1976. - 289 с.

...

Подобные документы

  • Сучасная беларуская драматургiя. Адлюстраванне заганаў сучаснага грамадства ў п’есах Аляксея Дударава. Спробы драматурга выйсці за межы вузка побытавых рэалій. Драматызм і канфліктнасць "Парога". Цікавасць да адвечных маральных, духоўных каштоўнасцей.

    курсовая работа [38,4 K], добавлен 27.01.2013

  • Беларуская вусна-паэтычная творчасць – важная частка духоўнай культуры народа. Размежаванне прыказак і прымавак, іх адрозненне ад фразеалагізмаў. Пословиці за межамі семантычных груп, іх стылістычная характарыстыка. Асаблівасці рэалізацыі іх ў маўленні.

    курсовая работа [87,4 K], добавлен 29.03.2014

  • Літаратурнае імя як крыніца звестак пра героя. Імянаслоў прозы Янкі Брыля. Народна-гутарковыя формы імені. Прозвішчы літаратурных персанажаў Янкі Брыля. Мянушка як трапны індэнтыфікатар героя. Роля прозвішчаў, марфемнае ўтварэнне літаратурных прозвішчаў.

    реферат [84,9 K], добавлен 29.08.2014

  • Размежаванне прыказак і прымавак, адрозненне ад фразеалагізмаў. Структура складаназалежнага сказа з рознымі даданымі часткамі. Істотныя адрозненні паміж фразеалагізмам і прыказкай. Увядзенне прыказак і прымавак у мастацкі і публіцыстычны тэкстах.

    курсовая работа [84,9 K], добавлен 25.09.2013

  • Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013

  • Драматургія В. Дуніна-Марцінкевіча ў ацэнках беларускіх даследчыкаў. Жанрава-стылёвыя асаблівасці і характарыстыка персанажаў камічнай оперы "Ідылія". прыёмы і спосабы дасягнення камічнага эфекту ў "пінскай шляхце". Адметнасць сатыры ў камедыі "Залёты".

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 16.05.2015

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў зборніку А. Грачанікава "Грыбная пара". Параўнанне як сродак стварэння вобразнасці. Функцыі параўнанняў у сістэме моўна – выразных сродкаў вершаванай мовы. Аналіз выкарыстання параўнанняў у моўнай сістэме аўтара.

    курсовая работа [38,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Вызначэнне ролі падпарадкавальных злучальных слоў у складаназалежным сказе з даданай часткай часу. Характарыстыка сказаў з пункту погляду адносін (адначасовасці, неадначасовасці) і сродкаў сувязі ў творы У. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".

    курсовая работа [34,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Актыўная і самабытная творчая дзейнасць паэта Аляксея Русецкага ў разнастайнасці мастацкіх манер і стыляў беларускай літаратуры. Праява асаблівасцяў таленту, интеллектуализма, лірызму і гуманістычных перспектыў пісьменніка ў паэме "Насустрач лёсу".

    реферат [40,5 K], добавлен 25.03.2011

  • Першы персанаж ў мастацкім творы: агульнае паняцце пра персанажа, яго ўнутраны свет. Псіхалагічны партрэт героя, формы яго паводзін. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог. Стаўленне аўтара да сваіх персанажаў, асаблівасці автобиографичекиого творы.

    реферат [45,8 K], добавлен 23.03.2011

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

  • Сутність і загальна характеристика метафори. Аналіз відповідних одиниць, які не є ускладненими дієслівними і належать до інших частин мови (прикметникові, іменникові і прості дієслівні). Аналіз метафор Василя Симоненка, наведених у словничку, їх роль.

    курсовая работа [56,1 K], добавлен 07.05.2015

  • Метафора як ефективний засіб вираження художньої думки письменника. Вживання метафори в творах М. Коцюбинського, її типи та роль для розуміння тексту. Аналіз контекстуальної значимості метафор для позначення природних явищ, кольору, емоційного стану.

    реферат [51,1 K], добавлен 18.03.2015

  • Специфіка зображення живої природи у творах красного письменства. Характеристика пейзажу як елементу композиції ліро-епічних творів Ліни Костенко на матеріалі романів "Маруся Чурай" і "Берестечко". Аналіз пейзажної та натурфілософської лірики письменниці.

    дипломная работа [85,0 K], добавлен 17.01.2011

  • Проблема любові як найважливіша етична проблема, її місце та значення в ідеології та мистецтві епохи Відродження. Тема любові в шекспірівських творах. Аналіз твору "Ромео і Джульєтта". Постановка моральних проблем в п'єсі, трагедія любові в ній.

    курсовая работа [45,2 K], добавлен 12.07.2011

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

  • Проблема впливу неореалізму та неоромантизму на малу прозу В.Винниченка. В творах "Раб краси" і "Біля машини" аналізуються такі модерністські особливості як конфлікт індивіда і середовища, роздвоєєня особистості, символізм в творах. Сучасне літературознав

    статья [11,7 K], добавлен 16.10.2004

  • Мянушка як неафіцыйнае найменне чалавека. Простыя, складовыя, складаныя мянушкі. Мянушкі, якія характарызуюць фізічныя, псіхічныя якасці. Мянушкі, што ўказваюць на месцажыхарства і нацыянальнасць. Неафіцыйныя найменні, утвораныя ад фауністычных назвау.

    дипломная работа [167,9 K], добавлен 24.05.2013

  • Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".

    дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.