Мастацкая рэпрэзентацыя вобразаў і матываў Антычнасці ў паэтычнай спадчыне Максіма Танка

Антычныя агульнакультурныя перадасновы паэтычнай творчасці М. Танка. Характар рэпрэзентацыі матываў і вобразаў Антычнасці ў беларускай паэзіі першай трэці ХХ стагоддзя. Асаблiвасці мастацкай рэцэпцыі антычнага матыва вандроўніцтва ў паэзіі М. Танка.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 16.05.2015
Размер файла 120,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Паэт свядома супярэчыць гістарычна дакладнаму факту аб тым, што Авідзій пахаваны ў Канстанцы. Паводле паэтычнай версіі У. Сыракомлі ("Авідзій на Палессі"), апошні прытулак Авідзій знайшоў на Палессі Паводле У. Сыракомлі, Авідзія выслалі з-за свабодалюбства і ў сувязі з яго пачуццямі да ўнучкі правіцеля Юліі. Забыты сябрамі, адзінокі, самотны, паэт памірае ў Давыд-Гарадку. Усе яго просьбы аб міласці і дараванні застаюцца непачутымі. . М. Танк свядома развівае гэтую мастацкую гіпотэзу ў сваім вершы. Таленту не знайшлося месца на роднай зямлі, прытуліла яго Беларусь, пры апісанні якой М. Танк карыстаецца прыёмам гіпербалізацыі. Беларуская зямля падаравала Авідзію хвіліны натхнення, якія выліліся ў шчырую песню. Матыў роднай зямлі, яе абранасці, таленавітасці стане асноўным і ў вершы “Гісторыя вёскі Пількаўшчына".

Усім ходам сваіх разваг М. Танк сцвярджае думку аб незапатрабаванасці мастацкага таленту ў сваёй краіне. Родная зямля становіцца для генія мачыхай. Своеасаблівым ратункам для выгнанніка становіцца чужына. Так, услаўлены Авідзіем Рым узнагародзіў яго чорнай няўдзячнасцю, а варвары за тое, што склаў на мове іх некалькі песень, "... падарылі // Мядзведжую шкуру // І лук // 3 паланянкай дзяўчынай" [66, с. 379].

Такім чынам, зварот М. Танка да вядомых постацяў Антычнасці абумоўлены знакавасцю і прыярытэтнасцю іх спадчыны. Кожны антычны філосаф, мастак - своеасаблівы ўзор сумленнай дзейнасці. 3 вобразам Платонам М. Танк звязвае вырашэнне праблемы адказнасці мастака перад творчасцю, маральнага і духоўнага аблічча паэта. Разглядаючы лёсы Сакрата і Авідзія, паэт падкрэслівае думку пра незапатрабаванасць таленту на радзіме. Арыстоцелеўская тэорыя мастацтва і вобраз філосафа Дыягена садзейнічаюць актуалізацыі праблемы гуманізму ў XX стагоддзі. Гамер у мастацкай сістэме М. Танка з'яўляецца узорам мастака, які жыве і працуе ў гармоніі з прыродай і сваім сумленнем. Часам выказванні старажытных асоб даюць штуршок ўласным развагам паэта.

1.3 Артафакты антычнай культуры ў духоўным свеце лірычнага героя паэзіі Максіма Танка

Паэзія М. Танка непасрэдна кантактавала са спадчынай Антычнасці. Зразумеў прыроду духоўнага кантакту такога кшталту Л. Дранько-Майсюк у эсэ "Ратаванне Грэцыяй": "Як малое лашчыцца да маці, шукае абароны і цеплыні, так будзённая Еўропа - гэтая звышцывілізаванае дзіця - туліцца да святочнай Грэцыі, да яе прыцягальнай даўніны, ратуючыся ад духоўнай пагібелі" [29, с. 209].

Носьбітам духоўнага, творчага пачатку, гарантам гармоніі і вечнасці жыцця з'яўляецца жанчына. Гэтую ісціну разумелі старажытныя грэкі, яе ўсвядоміў і па-майстэрску рэалізаваў у сваёй творчасці М. Танк.

Свае разумение жаноцкасці, прыгажосці старажытныя грэкі, у прыватнасці эліны, увасобілі ў шматлікіх статуях багінь. Самыя вядомы сярод іх "Венера Мілоская" і "Ніка Самафракійская", якія вось ужо колькі стагоддзяў хвалююць розумы і сэрцы людзей. Антычныя скульптурныя вобразы ўвасаблялі апантанасць, захопленасць грэкаў прыгажосцю жыцця.

Спасцігнуць адвечную таямніцу жаночай прыгажосці імкнецца і М. Танк ("На крутым пастаменце з граніту...", "Венера Мілоская", "Багіня Перамогі"). Адбываецца своеасаблівы дыялог культур. Паводле грэчаскай міфалогіі, свет спарадзіла Маці-Зямля Гея. Таксама сілай, дзякуючы якой трымаецца Сусвет, вечна абнаўляецца жыццё, - любоўю, каханнем, - валадарыць зноў-такі жанчына - Афрадыта. Захавальніцай самага святога, што ёсць у беларусаў, мовы, з'яўляецца тая ж маці, жанчына. На думку М. Танка, маці - багіня, што творыць жыццё, запальвае світанні, зоры ("Рукі маці", "Касмалогія", "Помню, маці заўсёды клалася спаць..." і інш.). Такім чынам, светапоглядная сувязь абедзвюх культур відавочная.

Антычная скульптура для М. Танка - цуд прыгажосці і дасканаласці. Выключную значнасць твораў мастацтва для паэта падкрэсліваў А. Бельскі: "У духоўных каштоўнасцях паэт бачыць высокую прыгажосць і трываласць быцця" [12, с. 49]. Так, лірычны герой верша "На крутым пастаменце з граніту..." зачараваны не толькі прывабнасцю, вытанчанасцю знешніх форм статуі багіні кахання, але і велічнасцю, хараством душы скульптара, апантанага сваёй працай; бо толькі чалавечае цяпло здольна ажывіць камень, нягледзячы на тое, што гэта толькі копія славутай статуі: " I стаіць яна, быццам жывая, // Бо нат снег, што з завеяю ўецца, // На дзявочых грудзях яе тае!" [64, с. 445].

Мастаком авалодала жаданне зазірнуць у майстэрню скульптара, стаць сааўтарам тварэння ("Пігмаліён"). Антычны міф пра таленавітага скульптара, што закахаўся ў сваё тварэнне, стаў алегарычным увасабленнем працэсу творчасці. Толькі таленту ад Бога дадзена пераадолець і ўпартасць каменя, і немату слова. Для таго, каб узнавіць жыццё ў яго складанасці, неабходны жыццёвы вопыт, і мастацкая сталасць. Прыйшоў гэты час і да міфічнага Пігмаліёна, і да М. Танка. Зразумелымі становяцца і добрая зайздрасць, і жаданне паспаборнічаць у мастацкім выяўленні жыцця: "Чакай! Яшчэ разцом прайду я, // Яшчэ распраўлю валасоў брую. // I ты пабачыш наяву жывую. // Глядзі! Скідае туніку сваю" [66, с. 595].

Мастацкая творчасць атаясамліваецца з жаночай місіяй. Мастак, як і жанчына дзіцяці, дае жыццё свайму тварэнню, аддае часцінку сваёй душы. Толькі, у адрозненне ад дзіцяці, мастацкі твор з моманту свайго нараджэння набывае большую самастойнасць.

У палон сілы хараства трапляе лірычны герой М. Танка ў вершы "Венера Мілоская". Паэту пашчасціла непасрэдна прычасціцца высокім светам гармоніі і прыгажосці дзякуючы шматлікім паездкам у складзе розных дэлегацый. танк рэпрэзентацыя беларускі паэзія

Паэт шукаў ідэал прыгажосці і дасканаласці, пазначаны нябесным, недасяжным хараством, недаступнасцю "розных Палад, Афрадытаў, Медэяў" [65, с. 121]. Разгублены, ён звяртаецца да сусветнага вопыту асэнсавання прыгажосці, у прыватнасці, да Вергілія: "Et vera incessu petuit dea" ("Сапраўдная багіня пазнаецца па паходцы"). Аднак перш за ўсё ён беларус, паэт, па-сялянску мудры, разважлівы, што прывык пазнаваць жыццё навобмацак. Выключны дынамізм антычнай статуі падкрэслены і моўна выяўленчымі сродкамі, дзякуючы якім слова набывае рэчыўнасць, канкрэтнасць. Своеасаблівая трансфармацыя імгненнага ў вечнае адбываецца пры дапамозе пераходу ад катэгорый з выражаным значэннем часу, трывання да катэгорый, дзе гэтае значэнне нейтралізуецца, у прыватнасці, пераход ад завершанага трывання да незавершанага: дзеясловы завершанага трывання "знайсці", "прыпомніў" змяняюцца дзеясловамі "бачу", "ідзе". Гэты прыём уласцівы большасці вершаў М. Танка, дзе ён спрабуе ўзнавіць жыццё ў яго пластычнай складанасці ("Пігмаліён", "Ave Maria", "Готыка Святой Анны" і інш.). Ствараецца эфект, аналагічны асноўнаму прынцыпу скульптуры, дзе жывое, часовае "застывае" назаўсёды ў гліне і мармуры.

М. Танк - паэт-гуманіст. Ён любіць і шануе жыццё ва ўсіх яго натуральных праявах, як гэта выявілася ў яго вершах "У Луўры", "Ave Maria!", "Ноч без цябе", "Мадонны на арэлях", "Готыка Святой Анны", "Антысанет". Як адзначае М. Арочка, "услаўленне красы ідзе поруч з адмаўленнем аскетызму, дагматычнай зачарсцвеласці і агрубеласці ва ўспрыняцці ўсяго прыгожага ў свеце" [4, с. 215].

Вобразы танкаўскіх красунь прывабліваюць не столькі дасканаласцю знешняга выгляду, колькі таямнічай духоўнасцю. Часта персанажы надзяляюцца імем, тыповым якраз для мастацкай спадчыны Адраджэння, - Мадонна. Вобраз Мадонны ўяўляецца своеасаблівым працягам хрысціянскага культу Божай Маці, правобразам якой у сваю чаргу выступае антычны архетып маці-зямлі з немаўлём на руках. Мэтай духоўных пошукаў майстроў Рэнесансу з'яўлялася адкрыццё чалавека як змясцілішча Бога [48, с. 20].

Ахвярай сярэдневечнага хрысціянскага аскетызму, калі цела аб'яўлялася пачаткам грахоўнасці, стала прыгажуня Анна (“Готыка Святой Анны"). Але ж стваральны, бессмяротны дух прыгажосці ўвасобіўся ў велічным касцёле, сімвале магутнасці веры. Танкаўскі талент схільны да парадаксальнасці, аб'ядноўвае рэчы і ідэі, несумяшчальныя на першы погляд. Выслоўе "Ave Maria!" у аднайменным вершы славіць зусім не вечную радасць існавання на тым свеце, а радасці зямнога жыцця. Нават праз зварот да традыцыйных хрысціянскіх вобразаў і матываў сцвярджаюцца ідэі вечнасці хараства, зачараванасці жыццём, што бяруць пачатак у культурных набытках Антычнасці.

Так, у межах аднаго верша арганічна спляліся агульначалавечае і нацыянальнае, універсальнае і прыватна-беларускае. У класічным вобразе легка згадваюцца спецыфічна беларускія рысы. Як вядома, статуя Венеры Мілоскай была створана ў эпоху элінізму, калі найвялікшай каштоўнасцю лічылася дасканаласць чалавека, гармонія яго развіцця, фізічнага і духоўнага.. Асаблівыя адносіны склаліся да жаночай прыгажосці: яе лічылі галоўнай каштоўнасцю прыроды. Пераважная большасць шэдэўраў эліністычнай скульптуры адлюстроўвае хараство непрыкрытага жаночага цела. Знешняя прыгажосць спалучалася з высокім духоўным пачаткам. У танкаўскай Венеры пазнаецца сарамлівая і ласкавая, прывабная і цнатлівая беларуска з адвечным клопатам жыць, кахаць і люляць дзяцей. Л. Корань у артыкуле "Постаць Максіма Танка" адзначала: "Максіму Танку-творцы ў вышэйшай ступені ўласціва светаадчуванне беларуса ўнутрана свабоднага і адукаванага, які заўсёды звыкла пэўны, чым у свеце культуры яму ганарыцца" [43, с. 168].

Прыгажосць непадуладная гвалту, нават скалечаная, здаецца, цалкам, мае здольнасць адраджацца і адкрываць чалавеку вочы на зло, няпраўду і несправядлівасць. Так і Венера, пазбаўленая галавы, яшчэ больш гучна і пераканаўча загаварыла аб сапраўдных каштоўнасцях; а грэшная, пякельная прыгажосць дзяўчыны Анны, спаленай на вогнішчы, застыла ў каменнай музыцы касцёла святой Анны ў Вільні ("Готыка Святой Анны" М. Танка).

Болем адгукнулася сэрца М. Танка, калі на свае вочы ўбачыў статую "Ніка Самафракійская". Статуя "Ніка Самафракійская" была ўзведзена на беразе мора ў гонар марской перамогі над егіпцянамі, атрыманай у 306 годзе да н.э. Дземетрыем Паліаркетам. Статуя, дзякуючы свайму магутнаму духоўнаму і гуманістычнаму патэнцыялу, здолела пераадолець канкрэтную часавую і гістарычную вызначанасць і набыла сімвалічнае значэнне. Статуя ўразіла яго сваёй палётнасцю, апантанасцю ідэяй перамогі.

Паэт звяртаецца да асацыятыўнага пісьма. Сапраўднай багіняй бачыцца М. Танку звычайная жанчына, што ласкавым словам, сваёй глыбокай чалавечнасцю, міласэрнасцю ратавала салдатаў: "Помню, як плакала ціха // Ноччу над брацкай магілай, // Як памагала салдату // Раны яго бінтаваць..." [65, с. 120].

За знешняй агрубеласцю ("у шынялі, і ў пілотцы, ў кірзавых ботах цяжкіх") бачыцца фізічна слабая, але моцная духам жанчына, на чые плечы ўпаў найвялікшы цяжар вайны. Перамога атрымана дзякуючы самаахвярнасці, міласэрнасці, чалавечнасці звычайнай зямной жанчыны. Так паступова ў М. Танка нараджаецца свая канцэпцыя жыцця, прыгажосці, вытрыманая ў рэчышчы апявання зямных першапачаткаў.

Традыцыі М. Танка ў сферы культуры прачытання вобразаў антычнага скульптурнага мастацтва знайшлі свой працяг у творчасці Р. Барадуліна. Філасофскае абгрунтаванне трагічнай наканаванасці чалавечай гісторыі і цыклічнасці зла ў ёй узнікла і ў Р. Барадуліна пры рэцэпцыі і спасціжэнні ім вобраза антычнай багіні. Факт адсутнасці жыццёва важных частак чалавечага цела тлумачыцца ім як загадзя прадуманы, наўмысны здзек з жаночай прыроды, бо ў самой сутнасці жанчыны - міласэрнасць і самаахвярнасць. Сапраўдныя каштоўнасці былі даволі часта незапатрабаванымі ў чалавечай гісторыі: “Без галавы, // Каб не магла яна // I ў думках нават палічыць ахзяры, // Каб вочы ёй не выпекла віна, // Што звыкла піць пакуты // 3 поўнай чары. // Без рук, // Бо як абдымеш мерцвякоў, // Якіх наўзмаш перахрысцілі мечы” [10, с. 72].

Без галавы, каб не магла задумацца аб бессэнсоўнасці і злачыннасці вайны. Нават Траянская вайна была пакараннем людзям за маральную разбэшчанасць, якім яны прыносілі пакуты маці-Зямлі. Зеўс прымушае людзей забіваць адзін аднаго. Таму не павінна Ніка ўмешвацца ў ход гісторыі, у свеце антычнай міфалагічнай рэальнасці пакуты выключаны. Творчасць Р.Барадуліна таксама вырастае на глебе узаемаперапляцення сусветнай і нацыянальнай міфалогіі. Грахі людзей выкупіў сваёй пакутніцкай смерцю Ісус Хрыстос. Але ж чалавек не змяніўся, бо маральнага прагрэсу для чалавецтва не існуе, таму зло будзе перыядычна паўтарацца ў чалавечай гісторыі: " Надкрыллі адрастуць. // I зноў вайна // Пачне маліцца: // Уваскрэсні, Ніка!" [10, с. 72].

Мастацтва мыслілася старажытнымі грэкамі як сродак увасаблення свайго разумения свету і сусвету. Рэч як космас... Менавіта гэтым прынцыпам кіраваліся яны ў сваёй творчасці. Так, Гамер называе амаль што ўсе рэчы і прадметы "свяшчэннымі" ці "боскімі". Звычайны маленькі чарапок з паэтычнай мініяцюры М. Танка "3 амфары гэтай даўно..." набывае значэнне культурнай каштоўнасці, бо стаў адзнакай і сведчаннем сваёй таленавітай эпохі: “3 амфары гэтай даўно // Вінаградны сок выпілі госці.// П'яныя, потым разбілі яе. // Пенелопа // Вымела ўсе чарапкі // За парог свайго дому. // Цудам адзін ацалеў, // А на ім - цень музыкі з жалейкай. // I хоць вякі прамінулі, // Мы чуем ізноў "Адысею"” [66, с. 536].

Як бачым, значнасць культурнага прыярытэту гэты кавалачак амфары набыў толькі з гістарычнай дыстанцыі. Старажытныя грэкі, напэўна, ніколі не думалі аб тым, што іх культура, само іх існаванне, стане своеасаблівай духоўнай парадыгмай для наступных пакаленняў.

Толькі чалавек-мастак здольны пачуць голас безгаловай статуі і ў час абеду захапіцца прыгожай выявай танцуючых німфаў на талерцы, забыўшыся на яе прызначэнне, як гэта здарылася з лірычным героем верша М. Танка "У гасцях". Паэтычная свядомасць набліжаецца да міфалагічнай, якая не праводзіць рэзкай мяжы паміж прыгожым і карысным. У штодзённа-побытавай сітуацыі такія паводзіны героя выглядаюць дзівацтвам. Але ж яны падкрэсліваюць прыярытэт духоўнага для творчага чалавека.

У паэтычным свеце М. Танка кожны прадмет можа расказаць сваю ўласную гісторыю і гісторыю свайго гаспадара. Кожны прадмет - памяць пра чалавека, якому ён належаў. У вершы "Старажытныя амфары" лірычны герой знарок не захапляецца дасканаласцю формаў, а спрабуе паглыбіцца ва ўнутранае быццё кожнай амфары, пачуць голас яе душы і тым самым адчуць духоўнае аблічча Антычнасці. Першая - з вадой - распавядае "пра дзяўчыну, якая з яе спаталяла смагу" [67, с. 12]. Другая, што была напоўнена віном, - "пра песні, якія спявалі на свяце Дыяніса". Трэцяя -маўчыць. Лірычны герой прыходзіць да пакутлівай здагадкі: "Няўжо была ў ёй цыкута?" Атрута забіла голас амфары. Здрада чалавечнасці была ўласціва і глыбока гуманістычнаму жыццёваму ладу Старажытнай Грэцыі.

Тэндэнцыя да выяўлення культурнай і эстэтычнай памяці, закладзенай ва ўнутранай сутнасці звычайных рэчаў, становіцца для паэзіі М. Танка 1960-1990-х гадоў характэрнай у плане адлюстравання стыхіі народнага быцця ("Конаўка", "Шыбы старой камяніцы", "Печ", "Стол" і інш.). Рэчы і прадметы ў мастацкім свеце М. Танка трансфармуюцца ў гаранты вечнасці і пераемнасці пакаленняў, бо здольны акумуляваць у сабе жывую энергію чалавечых душ.

Матыў вечнасці твора мастацтва, як "матэрыяльна рэалізаванай духоўнасці" [50, с. 147] гучыць і ў вершы М. Танка "Карынфская ваза": "Карынфская ваза. // Малюнак выразны яшчэ. // Прыўзняўшы хітон свой, // Красуня абутак купляе. // Ад ног яе стройных // Шавец не адводзіць вачэй, //1 хоць прамінулі вякі - // Усё сандалі да іх прымярае [32, с. 55].

У жанравых адносінах, паводле М. Танка, гэта мадрыгал [74, 1997. №12, с. 71]. Пахвала адвечнай жаночай прыгажосці стала тэмай танкаўскага верша. Прыгажосць - катэгорыя вечная. Выяўленню гэтай думкі садзейнічае і моўна-вобразны лад верша. Усе дзеясловы вытрыманы ў форме незакончанага трывання. Дзеянне нібы праходзіць праз вякі, не маючы часавых і прасторавых межаў. М. Танк не толькі ўмее цаніць прыгажосць шэдэўраў сусветнага мастацтва, але і аддае даніну павагі крохкасці часовай прыроднай прыгажосці, аб чым засведчылі лепшыя ўзоры яго інтымнай лірыкі.

Такім чынам, у вершах М. Танка пра ўзоры антычнага скульптурнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рэалізуецца прынцып дыялагічнасці культуры. Старажытная скульптура для беларускага аўтара - школа мастацкага ўзнаўлення жыцця, пашырэння выяўленчых магчымасцяў слова. Спасціжэнне сутнасці шэдэўраў скульптуры садзейнічае паглыбленню ў законы мастацкай творчасці, яе псіхалогію. Гуманістычнае прачытанне артафактаў Антычнасці выяўляе высокую інтэлектуальную і духоўную культуру М. Танка і яго лірычнага героя. Старажытныя ўзоры хараства ў М. Танка "беларусізуюцца", нібыта выхаплены з нацыянальнай плыні быцця. Танкаўскія "багіні" - сінтэтычныя вобразы: антычнае ўяўленне пра прыгажосць цесна пераплецена з трактоўкай чалавечай дасканаласці ў час Адраджэння і прыватна-беларускімі эстэтычнымі катэгорыямі. Мастацкая трактоўка артафактаў Антычнасці ў паэзіі М. Танка звязана з агульнаеўрапейскімі філасофскімі пошукамі.

Глава 2. Мастацкая трансфармацыя антычных вабразаў і матываў у паэтычнай творчасці Максіма Танка

2.1 Арфічныя матывы ў паэзіі Максіма Танка

На думку даследчыкаў “спецыфічнай характарыстыкай мастацкай творчасці ва ўмовах беларускай рэальнасці ўяўляецца сінтэз двух палярных пачаткаў: дыянісійскага, альбо вакхічнага, і апалонаўскага. Гэтыя два аспекты паэтычнага слова, што сфарміраваліся ў ходзе антычнай цывілізацыі, камфортна пачуваюцца на беларускай глебе” [60, с. 34].

Дыяніс, і Апалон натхнялі паэтаў, але калі ў апалонаўскім натхненні панавалі гармонія і розум, то ў дыянісійскім - нястрымнасць хмелю. Адзінства народна-дыянісійскага і культурна-апалонаўскага тыпаў творчасці складае самабытнасць вобразна-паэтычнай сістэмы М. Танка. Мастацкае слова большасці беларускіх аўтараў узрастала на глебе нацыянальнага фальклору, чэрпала тэмы, вобразы з нацыянальнага быцця. У глыбінях народнага жыцця знаходзіў адзнакі паэзіі і М. Танк.

У беларускай літаратуры склалася традыцыя звязваць творчую дзейнасць з цяжкой і адказнай працай земляроба. Духоўную повязь чалавека з зямлёй усвядоміў яшчэ Ф. Скарына. Беларускія паэты другой паловы XX стагоддзя таксама працавалі ў рэчышчы нацыянальнай традыцый. Так, А. Пысін успрыняў сутнасць зямлі, захавальніцы ваеннай памяці, яе боль, трагічнасць і велічнасць народа. У паэтычным свеце А. Куляшова творчая лабараторыя паэта асацыіруецца з апрацоўкай цяжкой, але і шчодрай цаліны. Я. Янішчыц здолела ў мастацкім слове ўвасобіць музыку роднай зямлі і трагічную раздвоенасць паміж зямлёй і небам творцы. Зямля, паводле беларускага светаразумення, бачыцца не толькі жыццядайнай, але і духоўнай матэрыяй, крыніцай натхнення. Ідэя любові да роднай зямлі пранізвала М. Багдановіча, Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа і інш.

Гэтая ідэя еднасці мастака з роднай зямлёй стала канцэптуальна важнай для М. Танка. З дзяцінства працаваў паэт на зямлі. Зямля-карміцелька падтрымлівала дабрабыт сям'і. Таму праз усю паэзію М. Танка праходзіць думка пра беражлівыя адносіны да яе. Невыпадкова на старонках "Лісткоў календара" паэт з павагай прыгадвае свайго дзеда: "Старому цяжка было ўявіць, што нехта мог прапіць зямлю, якую ён усёй сваёй сялянскай істотай любіў і паважаў больш, як самога бога" [62, с. 213]. Усведамленне таго, што зямлю трэба любіць, працаваць на ёй з радасцю, толькі тады яна аддзячыць ураджаем, выспела з дзяцінства. Вытокі такога абагаўлення зямлі трэба шукаць у старажытнасці. Культ зямлі быў уласцівы ўсім земляробчым народам мінулага. Напрыклад, у Грэцыі існаваў культ Дземетры, маці-зямлі. Старажытныя беларусы таксама верылі ў святасць і магічную сілу зямлі. Уяўленне аб першаснасці зямлі нарадзіла і адпаведныя адносіны да яе. Зямлю нельга было біць калом, бізуном, розгай. Самай моцнай клятвай ва ўсіх славянскіх народаў лічылася тая, калі чалавек цалаваў, а потым з'ядаў жменьку зямлі. Жменька роднай зямлі набывала статус своеасаблівай святыні, абярэга.

М. Танк так тлумачыў прыход паэтычнай Музы натхнення: “Тут і набыў я, // За прададзеныя лапці і венікі, // Вялізнае рэшата. // I калі пачаў на ім - // Жменьку за жменькай - // Прасяваць нашу зямлю,// Убачыў на дне рэшата // Песні” [66, с. 401].

Менавіта паглыбіўшыся ў сховы народнага быцця, можна здабыць паэтычнае натхненне. У вершы "Як я стаў паэтам..." праяўляецца парадаксальнасць мастацкага мыслення М. Танка. Пасля прасявання зямлі на дне рэшата застаецца самае важнае, сутнасць яе самой - песні. Паводле М. Танка, зямля ўтрымлівае ў сабе своеасаблівую духоўную энергію, дзякуючы якой людзі, кроўна павязаныя з ёю, нараджаюцца таленавітым.

М. Танк паэт вядзе свой радавод ад народных талентаў, музыкаў, аб чым ён неаднойчы выказваўся ў вершах ("Як я стаў паэтам", "Стол", "Псторыя вёскі Пількаўшчына" і інш.). Значнае месца ў яго паэтычнай спадчыне займаюць вобразы народных мастацкіх геніяў, якім абавязаны ён сваім творчым дарам: Музыка з "Казкі пра Музыку", музыка Кулік з паэмы "Янук Сяліба", віртуозны музыка з "Балады пра партызана Дубягу", Люцыян Таполя з аднайменнай паэмы, музыка Кузьма з верша "Стол". Вытокі вобраза народнага музыкі, на думку У. Конана, трэба шукаць у антычнай міфалогіі. Даследчык закранае "праблему "арфізму" як вандроўнага сюжэта ранняй антычнасці, які пранік у еўрапейскую літаратуру і музыку і паралельна фалькларызаваўся" [39, с. 151]. Ахвярнасць музыкі, служэнне людзям беларускі Музыка пазычыў у антычнага Арфея.

Яшчэ на пачатку сваёй дзейнасці М.Танк звяртаецца да вобразаў народных самародкаў ("Лірнік", "Казка пра Музыку"). Паэтам кіравала жаданне аднаўлення ў правах на незалежнае жыццё свайго моцнага духам, прыгожага душой народа. Песня ва ўмовах Заходняй Беларусі, на думку М. Танка, аказала большае ўздзеянне, чым зброя. Таму за ёй палявалі .

Як вядома, старажытны музыка стаў ахвярай вакханак, што разарвалі яго цела на часткі. Аднак, пазбаўлены несмяротнасці, Арфей вечна жыве ў гуках навакольнага асяроддзя.

Вечна жыве гэтая гармонія ў нетрах беларускай зямлі, бо нават ворагі, што прыйшлі, каб адабраць яе самабытныя таленты, адчулі яе выключную музычнасць. "Тут зямля такая!" - усклікнулі служкі цара з танкаўскай "Казкі пра Музыку", уражаныя сімфоніяй гукаў, што нібы зыходзілі з глыбінь самой зямлі. У танкаўскім разуменні пясняр - свайго роду пасрэднік, які перадае пачутую музыку. Адабраць у народа песню -- значыць, асудзіць яго на паступовае паміранне.

Міф пра Арфея і Эўрыдзіку набыў шэраг інтэпрэтацый у еўрапейскай мастацкай традыцыі. Антычны матыў смерці Эўрыдзікі, адной з крыніц натхнення Арфея, трансфармуецца ў адпаведнасці з ідэйнай скіраванасцю "Казкі пра Музыку". Выкраданне жалейкі, спецыфічна беларускага музычнага інструмента, сімвала нацыянальнай творчасці, у танкаўскім вершы пададзена ва ўмоўна-казачным плане і звязана з вобразам гадзюкі, якая ў беларускім фальклоры надзялялася адмоўнымі рысамі. Згадаем, што ў антычным міфе прычынай смерці Эўрыдзікі быў укус змяі: "I ў траве шум чуе нейкі, // Там, дзе яру скат... // І...за пазухай жалейкі // Не знайшла рука..." [63, с. 304]. Не зайграла жалейка ў варожых руках, бо служыць толькі ідэалам праўды і справядлівасці.

Дамінантным матывам творчасці М.Танка становіцца выключнае жыццялюбства беларусаў ( нібыта перанятае ў старажытных грэкаў). У паэме "Янук Сяліба" Кулік з "Легенды пра Музыку", як і Музыка, больш іграе вясёлыя мелодыі, чым плача над уласнай доляй. Кулік закаханы ў жыццё, імкнецца жыць напоўніцу. У паэме праспяваны амаль што гімн сялянскаму жыццю, будуецца культ Дыяніса па-беларуску. Так, гімны Кулік складае сонцу, зярну, сейбіту. Ды і музыка яго носіць карнавальны характар: “...Ў карчме я сустракаў яго. // Дзе хто жаніўся або паміраў, // Дзе хрэсьбіны хто на сяле спраўляў, // Там з мужыкамі ён гарэлку піў, // Нас лаяў ды іграў ім крыжачка, // Аж лапці хмарай уздымалі пыл” [63, с. 454 - 455].

Сэнс жыцця, паводле роздумаў Куліка, як і самога М. Танка, заключаецца ў тым, каб пражыць яго ў родным краі і доўга не бачыць "у хмельнай чарцы дна".

Атрымлівае перамогу над смерцю "прамень сярэбраны смыка" ў руках Дубягі з "Балады пра партызана Дубягу". Тут яўная алюзія на жыццёвую сілу Арфеевай музыкі, што здольная выклікаць слёзы нават у прадстаўнікоў Аіда: "I пакуль спяваў, галінка вярбы, якую ён прынёс, распусцілася. З'явіліся зялёныя лісточкі, якія нагадалі Персефоне луг пад Эннай, на якім яна гуляла, не ведаючы свайго лёсу. Які п'янлівы водар свежай зеляніны, што не ведае смерці і тлену" [56, с. 177]. Такім чынам, веліч мастацтва народных музыкаў заключаецца ў тым, што песні іх дзякуючы выключнаму жыццялюбству, здольныя перамагчы нават смерць.

Вобразы антычнай міфалогіі ў паэзіі М. Танка непасрэдна звязаны з творчым працэсам. Значнасць культурных ідэй Антычнасці і іх запатрабаванасць усімі сусветнымі літаратурамі засведчана тым фактам, што ў розных народаў, у розных літаратурах ліра, Апалон-Феб-Музагет, музы, Пегас, Парнас, Гелікон сталі сімвалізаваць творчасць, свет мастацтва.

Да асэнсавання праблем мастацкай творчасці М. Танк “ішоў праз маршавае” [61, с.45]. Таму часта песня, мастацкае слова расцэньваліся паэтам як зброя палітычнай барацьбы. Як лічыць У. Гніламёдаў, "беларуская паэзія ўзрасла на традыцыях заангажаванасці. Арфічная лінія, якая мае на ўвазе адмаўленне ад публіцыстычнасці і барацьбянасці, прыжываецца ў ёй толькі ў апошні час (калі мець на ўвазе, скажам, творчасць А. Разанава, Л. Дранько-Майсюка, Г. Булыкі, А. Аркуша)" [23, с. 325].

Праблема мастацкай творчасці хвалявала М. Танка з пачатку літаратурнай дзейнасці ("Пачатак оды", "Парады", "Перагледзяць, памацаюць слова... " і інш.). Рэчаіснасць Заходняй Беларусі 1920 - 1930-х гадоў прапанавала паэту дзве альтэрнатывы: сумленная творчасць ці паслухмянае літаратурнае чалядніцтва? Выбар другога варыянта гарантаваў паэту матэрыяльны дабрабыт, імя прарока пры жыцці і духоўную смерць. Невыпадкова тут згадваецца антычны храм усіх багоў - Пантэон. У вершы гэтая культурная рэалія набывае значэнне святыні, прысвечанай ілжывым багам, звычайным падхалімам. Выбар першай альтэрнатывы меў наступныя вынікі: “А не схіліўся? - яшчэ лепей! - // Свіны кароль ці туз фабрычны // Ярлык на творчасці налепіць // I над табой паставіць клічнік. // Тады пацягнуць цябе чэрці // I па жалезе, і па сходах...[63, с. 267]. // Калі ж свой мець будзеш розум // (Музы хай тады бароняць)! // I на ліры сваей, можа, // Не пад густ ім ты зазвоніш, - // Не апішаш пяром Дантэ // Таго пекла, таго дыму, // Што падымецца на шпальтах //Ад Завальнай аж да Рыму [63, с. 342].

Паэт выбірае ўяўнае пекла, падрыхтаванае яму за непадпарадкаванне яго апанентамі. Міфалагічная сітуацыя супрацьстаяння паэта сілам зла, шырока распаўсюджаная ў сусветнай мастацкай свядомасці, мае вытокі ў антычнай міфалогіі. Як вядома, Апалон, бог паэтаў, бог святла, змагаўся са сваім бацькам Зеўсам за права кіравання светам. За гэта ён быў двойчы пакараны Зеўсам рабскай службай пастуха ў смяротных людзей. Калі ж згадаць пра статус паэта ў антычным грамадстве, то становіцца зразумелым, што выпрабаванні Апалона становяцца вызначальнымі для яго абраннікаў. Характэрна, што творчасць асацыіруецца з лірай, музычным інструментам самога Апалона і яго вучня Арфея. Літаратурнае чалядніцтва становіцца для паэта духоўнай смерцю. Аднак пакаранне пеклам-- гэта своеасаблівае выратаванне для паэтавай песні (Эўрыдзікі), гарант яе вечнасці. Антычная арфічная сімволіка цесна пераплецена ў М. Танка з хрысціянскімі міфалагічнымі вобразамі. Таму непаслухмянага творцу ў пекла цягнуць чэрці. Гэта арыгінальны беларускі эквівалент антычнага царства Аіда, куды накіраваўся Арфей у пошуках свайго натхнення, Эўрыдзікі, "відавочная алюзія на ўваскрослага Арфея" [39, с. 156]. Значыць, калі чэрці валакуць цябе ў пекла, а на тваёй творчасці пастаўлены клічнік, тады ты спраўдзіўся як паэт і варты оды: "У іх канцом гэта завецца, // А ў мяне пачаткам оды!" [63, с. 267].

У паэтычнай сістэме М. Танка Апалон - найвышэйшы суддзя, творчае сумленне. І не да хрысціянскіх святых з просьбай аб літасці звяртаўся паэт. Адзіным выратавальнікам, увасабленнем надзеі ў творчых драмах і няўдачах уяўляецца яму Апалон, да якога звяртаўся паэт з усімі сваімі творчымі клопатамі

Ідэйна-мастацкая вартасць уласных вершаў непакоіла М. Танка, калі ён прасіў даравання ў бога мастацтва: " О Апалон! Даруй мне ўсе мае ранейшыя вершы-аднадзёнкі! Абяцаю больш іх не пісаць...Пяты раз перапраўляю свой новы верш, і нічога не выходзіць. Відаць, на некалькі дзён трэба будзе яго адкласці, бо страціў нейкае беспамылковае адчуванне хараства. Засталася толькі адна няўпэўненасць і нездаволенасць" [62, с. 258]. 3 вялікай адказнасцю ставіцца да паэзіі, што не церпіць фальшу, паспешлівасці. Кожнае слова, кожны вобраз павінны быць выпакутаваны паэтам.

Калі ў нататках з "Лісткоў календара" Апалон бачыўся як магутная сіла, што кіруе воляй паэта, то ўжо ў вершы "Перагледзяць, памацаюць слова..." (1939), Апалон ператвараецца ў шчырага сябра, якому можна даверыцца. Так, паступова страчваецца дыстанцыя паміж паэтам і богам мастацтва.

Сяброўства з самім Апалонам абавязвае да сумленнай літаратурнай дзейнасці. Але ж праўда не заўсёды ў пашане ў рэальнасці. Паэт жыве ў двух прасторавых вымярэннях: ён далучаны да супярэчлівага грамадскага жыцця, а душой імкнецца ў ідэальны свет паэзіі. Узнікае канфлікт, разлад паміж марай і рэчаіснасцю. У рэальным жыцці паэтычная дзейнасць заўсёды выклікае падазрэнне ў неблаганадзейнасці, у небяспечнасці. Падобна Зеўсу, што адгадаў у Апалоне вартага канкурэнта, улада імкнецца падпарадкаваць сабе паэта: “Перагледзяць, памацаюць слова // I панюхаюць, можа, раз пяць. // За працяжнік, за пункт каляровы // Канфіскаты наложаць пячаць. // Папытаюцца, можа, знаёмы // Той ці іншы вядомы паэт, // Ці даўно я дружу з Апалонам, // 3 Дыянісам, Сатырам і Зэт? // I пайдуць да наступнай візіты... // Потым вочы бяссонна гараць. // I не ўбачыш, як дзень перажыты // Зноў крывёю сплывае з пяра” [63, с. 340].

Вальнадумства, на якім і трымаецца сапраўдная паэзія, з'яўляецца найвялікшым злачынствам для любой палітычнай сістэмы. Жорсткая рэальнасць у выглядзе паліцэйскіх чыноўнікаў правакуе яшчэ большую прагу паэтычнай творчасці. Бяссонніца ў паэтычным свеце маладога М. Танка - не хвароба, а шчаслівы момант дыялогу з Музамі. Паэт, з крывёю і пакутамі, творыць свой свет з хаосу.

У 1960-я гады ў М. Танк усё часцей звяртацца да вобраза Апалона, з'яўляюцца вершы ліра-сатырычнага плана, прычым аб'ектам высмейвания становіцца і сам паэт. Сатырычны аспект адлюстравання рэчаіснасці дазваляе лірычнаму герою быць запанібрата з Апалонам. Ён спрабуе дамовіцца з богам аб маўчанні пра таемную размову: “Божа паэзіі // (Хай гэта будзе між намі), // Нашто мяне ўзяў ты // У сваю неспакойную світу? // Лепш бы хадзіў я, // Як дзед мой ці бацька з касцамі, // Пасвіў кароў, плытагоніў // Ды сеяў бы жыта. // Я не наўчыўся // Выконваць слепа загадаў. // Нямала ў цябе падхалімаў ёсць // Спрытных і хітрых. // Як надакучылі ўсім іх // Пустыя рулады! // Дай адпускную! // Хоць зараз пастаўлю паўлітра” [65, с. 481].

Сэнс і вартасць жыцця мастака -- у яго паэтычных здабытках. Творчасць дае адчуць сапраўдны смак жыцця (вершы "Паэзія", "Трактат аб паэзіі"): “Ты - кроў, што пульсуе па жылах, // Ты сонца, якое // Прасторы святлом азарыла, // I без чаго, як без маці // Або без радзімы, // Hi нараджацца, ні жыць // На зямлі немагчыма!” [65, с. 58].

М. Танку ў рэальнасці даводзілася сумяшчаць творчую і грамадскую дзейнасць. Як антыномія вобразу гары мастацтваў Парнасу ўзнікае вобраз Алімпа, гары вярхоўнай улады Зеўса. З болем і горыччу на старонках "Дзённікаў" паэт гаварыў аб дарэмна страчаным, загубленым часе на шматлікіх бессэнсоўных пасяджэннях, абцяжараных бюракратычнай валакітай і пустазвонствам.: "...Быць чыноўнікам ці нейкім кіраўніком для пісьменніка -раўназначна смерці. " [74, 199, № 12, с. 202]. Горыч ад прымусовай бяздзейнасці, ад немагчымасці цалкам рэалізаваць сябе ў паэзіі гучыць і ў наступным вершы: “Учора, правёўшы 597-е пасяджэнне, // Абвяшчэнне я напісаў: // "Мяняю сваю кватэру на Алімпе - // 3 ваннай, санвузлом і ліфтам - // На будан у лесе ці зямлянку, // Каб толькі воддаль быць // Ад тэлефонных апаратаў, // Турысцкіх шляхоў, // Чыгуначнай станцыі, // Аэрадрома" [66, с. 293].

Алімп для паэта пакаранне, любыя стасункі з Алімпам шкодзяць паэтычнай творчасці, скажаюць яе сутнасць. Часам танкаўская сатыра скіроўваецца супраць раздутага бюракратычнага апарата Алімпа, "дзе колькасць багоў // Перавысіла колькасць смяротных" [66, с. 345].

У вершы "Оду Зеўсу аднойчы я склаў..." М. Танк свядома пераўтварае міфалагічны сюжэт, паводле якога лаўровы вянок на галаву паэта-абранніка ўскладаў Апалон, бог музыкі і паэзіі. Лірычны герой названага верша М. Танка мог бы стаць лаўрэатам па волі Зеўса, што, уявіўшы сябе богам ад паэзіі, адабраў у Апалона яго святы абавязак. Ды ўзмаліўся патэнцыяльны лаўрэат: "Каб пры жыцці // Мне апошніх сяброў не згубіць // I пазней мець святы супакой, // Не караць мяне ласкай такой" [70, с. 62].

Лірычны герой саромеецца свайго ўчынку, імкнучыся схаваць яго вынікі ад вачэй сяброў, бо праявіў маладушша. Такім чынам, лірычны герой М. Танка бескампрамісны нават у дачыненні да самога сябе.

У сваіх развагах пра прызначэнне паэтычнага таленту мастак часта звяртаецца да творчага вопыту славутых асоб Антычнасці: Сакрата, Платона, Гарацыя, Авідзія і інш. З гісторыі вядома: спроба супрацоўніцтва з прадстаўнікамі Алімпа каштавала ім жыцця ці выгнання. М. Танк прыходзіць да ісціны - творчасць апалітычная па сваёй прыродзе. Толькі адну ўладу прызнае сапраўдны талент - уладу бога паэзіі Апалона. Аднак усведамленне сваёй залежнасці ад вышэйшай сілы становіцца для яго духоўнай трагедыяй. Паэт не абвінавачвае ў гэтым Апалона, паэзію, а разумее сваю ўласную віну, бо сам часам ахвяраваў сваёй душой. Нараджаецца матыў трагічнай памылкі. Позна зразумеў трагедыю міфічнага цара Мідаса лірычны герой верша "Вы думаеце, гэта - шчасце...". Паводле антычнага міфа, цар Мідас вызначаўся сквапнасцю да золата. Па яго просьбе Дыяніс узнагародзіў яго дарам адным дотыкам рукі ператвараць усё ў золата. Эфемернасць такой мары цудоўна разумее Дыяніс, але не ўсведамляе Мідас, жыццё якога ператвараецца ў пакуты, бо нават элементарнае пачуццё голаду ён зараз ужо не можа задаволіць. Сквапнасцю да мастацкага слова пазначаны і лірычны герой верша М. Танка. Ён стаў ахвярай сваёй прагі да паэзіі. Таму паэт палемізуе з тымі, хто бачыць у здольнасці ператвараць жыццёвыя першаасновы ў песню, шчасце: "Вы думаеце, гэта - шчасце, // Калі ад дотыку твайго // Ператвараецца ўсё ў песню: // Зямля, трава, вада, агонь, // І хлеб, і соль, і боль, і радасць, // І кожны міг, і кожны час... // Як позна зразумеў я // Тваю трагедыю Мідас" [65, с. 401].

Думкай аб самаахвотніцкай прыродзе гэтага рабства прасякнуты і верш "Я сам вінават...": “Я сам вінават, // Што трапіў да цябе // У палон, Паэзія, // Што ў свой час, // Як Адысеевы валацугі, // Не заляпіў свае вушы воскам, // Каб не чуць твой спеў сірэны, // А калі ў адведзіны прыйшла, // Не змог як Дыяген, // Сказаць уладару: // "Не засланяй мне сонца!" [70, с. 73].

Матыў пакоры, падпарадкавання лёсу падмацоўваецца параўнаннем з Адысеевымі валацугамі, што засцераглі сябе ад смяротна небяспечнай песні сірэнаў, заляпіўшы вушы воскам.

У зборніку "Errata" змешчаны вольны пераклад верша Ч. Мілаша "Ars poetica", дзе апантанасць паэзіяй расцэньваецца як дэманічнае насланнё, абгрунтоўваецца права паэзіі на абуджэнне станоўчых эмоцый, добрых пачуццяў. Калі Платон гаварыў пра псіхалагічны дыктат Муз над воляй мастака, то Ч. Мілаш спрабуе абвергнуць тэзіс, што без вар'яцтва не можа быць сапраўднай паэзіі: " Быў час, калі ў нас мудрыя чыталі кнігі, // Якія памагалі ў болі і няшчасці. // Гэта не тое самае, што заглядаць у тысячы // Твараў і псіхіятрычных клінік" [72, с. 123]. Падуладнасць дэманічнай прыродзе паэзіі, прызнанне яе абсалютнай сілы ёсць хутчэй слабасць, чым прычына для ганарыстасці.

Развагі М. Танка аб узаемадачыненнях паэта і паэзіі маюць падабенства з роздумамі А. Куляшова ("Да паэзіі", "Я музу параўнаў бы з роднай маці...", паэма "Варшаўскі шлях" і інш.). Той жа акт самаахвярніцтва, так характэрны для М. Танка, калі паэт сам свядома абірае шлях цяжкі і супярэчлівы, уласцівы і А. Куляшову: "Не можаш ты мяне пазбавіць мовы, // Змяніць мой лёс уладаю сваёй, // Не ты мяне абрала - вязень твой // Абрау цябе на тэрмін пажыццёвы " [44, с. 95].

На думку А. Куляшова, паэзія валодае вялікай спапяляльнай сілай, бо той, хто абраў яе, мусіць быць прарокам. Таму творчы лёс А. Твардоўскага, што па-мастацку асэнсаваны ў паэме "Варшаўскі шлях", бачыцца яму ў трагічных і велічных адначасова фарбах: "Штодзённай прыналежнасцю святой // Да спраў людскіх паэзія паліла // Яго... I, спапяліўшы, запрасіла // І пасяліла ў дом высокі свой" [44, с. 411].

Адметную інтэрпрэтацыю набывае ў мастацкім свеце М. Танка класічны вобраз Музы. Ужо ў 30-я гады паэт адзначае, што ў рэальным жыцці Музы не могуць абараніць творцу ад расправы, бо гэта толькі прыгожая і абстрактная ідэя. Муза - мера адказнасці паэта перад сучаснікамі. Характар танкаўскай музы даволі супярэчлівы. Часам яна бывае шчырай сяброўкай, часам праяўляе свой круты нораў. Аднак саюз, душэўнае суладдзе з Музай з'яўляецца ўмовай паэтычнай дзейнасці. Калі такога духоўнага кантакту не існуе, усе творчыя намаганні і высілкі паэта застаюцца марнымі ("Калі б я верыў ідалам...", "У музеі маска паэта..."). Таму даволі часта М. Танк звяртаецца да сваёй Музы з просьбай: "А прасіў бы, каб муза, з якой падружыў, // Была шчырай сяброўкай, няхай і сварлівай, // Нават непаслухмянай, як сэрца парыў, // Толькі не абыякавай і не маўклівай" [65, с. 459].

Маўчанне і абыякавасць Музы для паэта азначае творчы крызіс, а часам і смерць. Сумленнем паэт павінен кіравацца не толькі ў жыцці, але і ў паэзіі, паэт пратэстуе супраць псеўдатворчасці прыстасаванцаў: "У музеі - маска паэта // Акамянелая. // Абыякавая да ўсяго. // Разбіце або прыміце яе! // Ці ж вы не знаеце, // Што, каб ён быў такім, // Як гэта маска, // Напэўна, яшчэ жыў бы" [66, с. 294].

У сучасным свеце Муза становіцца ахвярай непрадуманасці чалавечых учынкаў, гонкі чалавека за навуковымі поспехамі, за славай, амбіцыйнасці чалавека. Думка пра жорсткасць, антыгуманнасць стагоддзя рэалізуецца і ў вобразна-кампазіцыйнай структуры танкаўскага верша. Абыякавасць спараджае агрэсію ў адказ.

Выгнанніцай з'яўляецца Муза іў аднайменным вершы, пазначаным 1980 годам. Прыём травестацыі, перавод высокіх вобразаў-ідэй антычнай культуры ў будзённа-побытавыя абставіны падкрэсліваюць актуальнасць узнятай праблемы. Гаворка ідзе пра незайздросны лёс паэтаў, рыцараў музы, ва ўмовах прыярытэту матэрыяльнага: “Чамусьці яе велічнае // У век рамантызму імя // Сягоння мы вымаўляем рэдка // Ці з усмешкай. // I крытыкі яго // Старанна абмінаюць, // Лінгвісты лічаць устарэлым, // Палітыкі -- міфічным. // 3 самой жа Музай // Hi шлюбу не дадуць, // Hi ў домаўпраўленні // He прапішуць...“ [69, с. 57 - 58].

Танкаўская Муза наскрозь зямная, апантаная прагай кахання, жыцця. Грэкі і паэты ўсіх часоў вызначалі Музу як жаночы пачатак, бо яна шчодрая, як маці. Таму што, як каханне, уладарыць над усім чалавекам, падпарадкоўвае сабе ўсе яго думкі, усе жаданні... Яна - сіла, здольная нарадзіць. Жанчына, як і Муза, нараджаецца дзеля таго, каб даць жыццё.

Багінямі, Музамі, вартымі захаплення і пакланення, уяўляюцца М. Танку маладая манашка, хоць і асуджаная на адзіноту, бясшлюбнасць з верша "Ave Maria!", беларускія мадонны "з нагамі, паколатымі іржышчам, // 3 грудзьмі, набраклымі жніўнымі песнямі, // 3 рукамі, загарэлымі ад абдымкаў з сонцам, // 3 косамі, расчэсанымі ветрам, // 3 вуснамі, прагнымі да шчасця, // 3 вачамі бяздоннага блакіту...", грахаводніца-дзеўка Анна з верша “Готыка Святой Анны". Антычныя ідэі, звязаныя з сімволікай мастацтва, пераводзяцца М.Танкам у цялесны план.

У вырашэнні праблем творчасці М. Танк часта звяртаецца да антычнай арфічнай сімволікі. Танкаўскае разумение працэсу творчасці грунтуецца на сінтэзе дыянісійскага, цесна звязанага са стыхіяй народнага быцця, і апалонаўскага, выпрацаванага класічнай міфалогіяй. Жыццёвыя першаасновы, сялянскае быццё, зямля набываюць статус крыніц творчасці. Матывы самаахвяравання народных музыкаў, бессмяротнасці іх таленту заснаваны на вызначальным для наступных пакаленняў творцаў лёсе Арфея. Арыгінальна пераўтвараюцца антычныя вобразы Апалона, ліры, Музаў, Пегаса, Парнаса, Алімпа, што выяўляе высокую паэтычную культуру М. Танка.

2.2 Праметэізм як вызначальная рыса паэзіі Максіма Танка

Праметэеўская ідэя стала вызначальнай для творчага і жыццёвага лесу беларускіх творцаў. У 1935 годзе ў "Лістках календара" М. Танк занатаваў думку пра ролю творчага чалавека ў жыцці грамадства, краіны: "Народ можа дараваць пісьменнікам многае, але не можа дараваць маўчання ў часы, калі вырашаецца яго лес" [62, с. 39]. Сапраўды, маўчанне ў крызісныя, пераломныя моманты гісторыі раўназначна здрадзе, злачынству. Сумленнаму творцу балюча, калі баліць яго народу. Такім выпрабаваннем на вернасць, на здольнасць ахвяраваць сабой дзеля выратавання сваей радзімы для беларускіх мастакоў стаў падзел Беларусі на Усходнюю і Заходнюю. 3 болем адгукнуўся на гэту трагічную для беларускага народа падзею У. Жылка ў паэме "Уяўленне": "Чужынцы, напасці, // Пакута падзелам. // Знаком ад нажа // Крывавіць мяжа" [31, с. 140]. У Заходняй Беларусі на працягу 1920 -1930-х гг. не затухаў нацыянальна-вызваленчы рух, прыкметную ролю ў якім адыгрывалі заходнебеларускія літаратары. Паўстала праблема: быць ці не быць цэламу народу?

Ужо ў самой мастацкай творчасці заключаны дух свабоды, вальналюбства. Але сутыкненне свабоды і дэспатызму даволі часта трагічна адбіваецца на лёсе творчай асобы. Калі бойка ідзе не на жыццё , а на смерць, нехта павінен ахвяраваць сабой дзеля жыцця чалавецтва. Так праметэеўскімі памкненнямі пазначаны крыжовыя дарогі паэтаў Заходняй Беларусі У. Жылкі і М. Танка. Праметэізм як супрацьстаянне злу, тыраніі, як здольнасць, не задумваючыся, аддаць свае жыццё ў імя перамогі свабоды, дабра становіцца вызначальнай рысай іх творчасці.

Лес Бацькаўшчыны стаў лесам У. Жылкі. Паэту балюча за свой спакутаваны край. Сэрца кроіць боль пры адной думцы аб тым, што народ, які мае багатую і слаўную гісторыю, вымушаны гібець і асуджаны на скананне: “Беларусь, Беларусь - гэта дзей // I разумных, і слаўных прыклад; // Край вялікіх і дум, і людзей, // I бяздольна схіліўшыхся хат, // Дзе нядоля і гора спрадвек // I бяднота сярмяжных жывуць, // Крыўда дзе, паняверка і здзек // Краскай макавай ярка цвітуць” [31, с. 24].

Выключная чуйнасць да несправядлівасці перадаецца і лірычнаму герою - чалавеку з параненай душой, збалелым сэрцам ("Беларусь", "Прадчуццё", "Раніцаю"). Такім чынам, лірычны герой У. Жылкі - пакутнік за нацыянальную ідэю.

Зразумелай становіцца радасны настрой паэта, калі яго мары і спадзяванні нарэшце рэалізаваліся ў ідэі БНР. Абавязак кожнага -пастаяць "за волю новую без слёз, за лепшы Бацькаўшчыны лес" ("Покліч"). Таму верш напоўнены клічнымі, заклікавымі інтанацыямі. Дзеля святой ідэі варта і жыццё аддаць, згарэць, асвяціўшы дарогу іншым. На думку У. Жылкі, памкненне да волі заключана ўжо ў самім характары беларуса: " Пад знак Літоўскае пагоні - // Абараняць краіны гоні, // Народ забраны вызваляць, // Ісці к святлу, святлом палаць - // Спяшайся той, хто к волі рвецца, // У кім беларуса сэрца б'ецца!.." [31, с. 25].

Пазней сэрца лірычнага героя набудзе маштабы сонца ("Раніцаю", "Узысці на вогнішча натхнення" і інш.). Боль лірычнага героя У. Жылкі вырасце да памераў сусветнага болю: " I сэрца, як сонца, і сонца, як сэрца, // Сусветнае сэрца гарыць, палымнее!" [31, с. 41].

Аднак боль гэты прыносіць лірычнаму герою задавальненне, бо "і ў свеце - мне сніцца - ліхое звялося". Так і ў вершы "Як тастаменту новага Бог..." боль прыемны лірычнаму герою, бо сведчыць пра выкананне святога абавязку -сваей смерцю выкупіць грахі чалавецтва: “Як тастаменту новага Бог, // Сваей смерцю ён смерць перамог. // Варажы, варажы, варажы, // Раскрыжуй на ружовым крыжы, // На ружовым крыжы сярод рож, // Варажбою мой боль упрыгож. // <…> // Як праб'е немінучая чвэрць, // Ах, якая прыгожая смерць” [31, с. 130].

Лірычны герой У. Жылкі ў маральных адносінах настолькі дасканалы, што любое праяўленне зла прыносіць яму невыносны боль. I ў той жа час палымянаю сілаю свайго сэрца-сонца ён спрабуе знішчыць зло ў яго зародку.

Іншае сэнсавае напаўненне атрымлівае вобраз сонца ў заходнебеларускай паэзіі М. Танка. Калі лірычны герой У. Жылкі нібы сонца, бо, на яго думку, толькі бездакорны ў маральных адносінах чалавек варты ўдзелу ў святой справе вызвалення Радзімы, то лірычны герой М. Танка імкнецца здабыць сонца для прыгнечанага народа. Адчуваецца сувязь з дзеяннямі Праметэя.

Матыў выратавальніцкай місіі волата духу, якім бачыцца лірычны герой паэзіі М. Танка, адчувальны ў такіх вершах, як "На касагоры", "Спатканне", "Песня кулікоў" і інш.: " I ў нас цёмна, змрочна, // Толькі час ад часу // Загарыцца сонца паміж нашых стрэх..." [63, с. 117].

М. Танк - сын селяніна, у яго светапоглядзе шмат выявілася ад сялянскага ўспрымання жыцця. Таму мысліць ён па-сялянску практычна. У яго паэзію з самага пачатку ўвайшоў свет сялянскай хаты, прылады вясковай працы. Нават такую справу, як здабыванне сонца, яго лірычны герой імкнецца выканаць па-сялянску проста і традыцыйна, нібы гэта звычайная сялянская работа. Пра гэта сведчаць наступныя вершы: "Чорныя скібы", "Напеў", “Гэта было, помню, рана-рана...", "3 паднятай галавой": “Я клянуся вам, сёлы, // Што скашу злыбяду. // Прынясу з сабой золак, // Без яго не прыйду [63, с. 105].

Такім чынам, лірычны герой М. Танка дзейнічае, абапіраючыся на адвечныя сялянскія традыцыі і ўяўленні. Ён здольны скасіць злыбяду, прынесці золак, выараць сонца, зямлю апаясаць зарой, рассеяць зоры. I ўсё дзеля таго, каб у першую чаргу вярнуць шчасце і дабрабыт пад сялянскія стрэхі.

Сонца, агонь могуць дадаць жыватворнай сілы, а могуць і абпаліць, выклікаць невыносныя пакуты. Пакуты гэтыя маюць сэнс, бо дэтэрмінаваны высокай мэтай вызвалення цэлага краю.

Пакуты сталі спадарожнікам і М. Танка на самым пачатку яго творчай дзейнасці. М. Танк - прафесійны рэвалюцыянер-падпольшчык, неаднойчы сядзеў за турэмнымі кратамі. Гэтакі ж пакутніцкі лес мае і яго лірычны герой.

На пачатку танкаўскі праметэізм насіў суровы характар. На думку М. Танка, ад рэвалюцыянераў патрабавалася цвёрдая вытрымка, яны павінны былі валодаць сваімі пачуццямі. У барацьбе не месца слязам, чалавечай слабасці. Адсюль і маршавыя інтанацыі, рытм атакуючага наступу ("У маршы", "Акт першы", "Не забывай"). Але з часам лірычны герой мякчэе, адтайвае душой. У паэзію яго ўрываецца боль па спакутаваных, знясіленых душах ("Да дня", "Пад астрожнай сцяной", "Ткала я, ткала палотны" і інш.). Гэта боль і па загубленых палітвязнях, і па іх бацьках, што будуць чакаць дарэмна ўсё жыццё. Безліч трагедый у чалавечым лёсе паўстае перад вачыма.

Калі пакуты лірычнага героя У. Жылкі звязаны з яго асуджанасцю на смерць, то пакуты лірычнага героя М. Танка звязаны з яго адарванасцю ад жыцця, з немагчымасцю дзейнічаць. Нават думкам, і тым цесна тут, бо ў іх жыве памкненне да свабоды: " Душна, цесна ім // Шызакрылым тут, // Вечна рвуцца ўдаль, // Ўдаль, - на волю з пут" [63, с. 73].

Сэрца лірычнага героя М. Танка баліць і таму, што дзеці застаюцца бязбацькавічамі, што на гаспадарцы працуе стары бацька, а ў яго самога, маладога і здаровага, гвалтоўна адабралі магчымасць працаваць. Лірычны герой М. Танка фізічна і душэўна паранены. Аднак воля, дух нязломныя. Да таго ж вясна жыватворна ўплывае на збалелую душу. Невыпадкова самымі пашыранымі вобразамі ў паэзіі М. Танка гэтага часу з'яўляюцца вясна, сонца, зара. У паэзіі М. Танка няма трагічнай безвыходнасці, а ёсць аптымізм. Таму закамерным становіцца яго зварот да прыёму гіпербалізацыі: “Я ціха разбудзіў другіх. // Ад слёз сінелі вочы бэзам. // I недзе хруснула ў худых // Руках іржавае жалеза” [63, с. 274].

Лірычны герой М. Танка - волат духу. У. Жылка спрабуе стварыць у сваёй паэзіі ідэал барацьбіта, сцвердзіць актыўную жыццёвую пазіцыю, праяўляючы пры гэтым праметэеўскую сілу волі ("Хто мужны, хто смелы", "Праметэй", "Толькі той, чый вольны дух", "Меч" і інш.). У адрозненне ад танкаўскага героя, ён рамантычна не акрэслены, пададзены ў адрыве ад соцыуму. Гэта тлумачыцца адметнасцю мастацкага мыслення абодвух мастакоў: У. Жылка - пераважна рамантык-інтэлектуал, М. Танк - авангардыст.

Лірычны герой У. Жылкі - рамантычная асоба, апантаная ідэаламі дабра, справядлівасці і прыгажосці. Дзеля іх перамогі ён здольны ахвяраваць сабой. Адчайвацца і наракаць на лес не ў характары яго лірычнага героя. Невыпадкова ўзнікае аналогія з Праметэем: “Не бледнуць, у час небяспекі // Стрымаць неслухмяную кроў; // Прад вокам упартым павекі // Не хінуць ганебна далоў” [31, с. 65].

Лірычны герой верша ўзвышаецца над лёсам. Ён сам уладар і стваральнік, бо здолеў перамагчы самога сябе, забіць у сабе раба. Пагэтаму яго выклік лёсу правамерны. Галоўнае - у бойцы з лёсам, нават пераможаным, захаваць гонар.

Верш У. Жылкі набывае агульначалавечае значэнне. I ў той жа час жылкаўскі Праметэй відавочна нагадвае беларуса, у душы якога нарэшце абудзілася бура. Духоўная перамога цалкам на баку Праметэя. Супрацьстаяць лёсу здольныя толькі духоўна моцныя асобы. Канфлікт героя з вышэйшымі сіламі набывае філасофскі сэнс: змагаюцца жыццё і смерць, дабро і зло, свабода і гвалт.

У адказ на шавіністычную польскую прапаганду пра тое, што няма і ніколі не было беларусаў і іх мовы, М. Танк спрабуе абараніць сваю радзіму ("Калі няма на свеце маёй мовы...", "За песні і сасонкі...", "Тры песні" і інш.).

Самы жорсткі рэжым выклікае самы грозны пратэст: "Калі няма на свеце маёй мовы, // Майго народа і мяне самога, - // Дык для каго будуеце, Панове, // Канцлагеры, катоўні і астрогі?" [63, с. 29].

Бунт лірычнага героя М. Танка носіць не толькі сацыяльны, але і глыбокі нацыянальны характар. Без імкнення да волі, незалежнасці няма і не можа быць народа. Такім чынам, праметэізм стаў істотна важнай рысай заходнебеларускай паэзіі 1920-1930-х гадоў. 3 аднаго боку, праметэізм рэалізуецца ў па-рыцарску вытанчанай, узнёслай паэзіі У. Жылкі, з другога - у паэзіі па-сялянску практычнага, поўнага дынамізму М. Танка.

Мастацкая трансфармацыя вобраза Праметэя ў беларускай савецкай паэзіі 1920-1930-х гадоў найперш звязана са стыхіяй пераўтварэнняў, што адбываліся ў краіне. Магутны багаборніцкі патэнцыял, воля да свабоды народа, сімвалам якога стаў вобраз антычнага тытана-змагара, падкрэсліваюцца ў вершах Я.Журбы "Раскуты Праметэй" (1921), К. Крапівы "Праметэй" (1928), Ц. Гартнага "Беларускі народ" (1923). Сімвалам будаўнікоў новага грамадства з'яўляецца Праметэй у вершы Я. Коласа "Раскуты Праметэй" (1935). Чалавечае "я" Праметэя паступова паглынаецца грамадой.

...

Подобные документы

  • Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

    курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Біяграфія і асаблівасці станаўлення творчай індывідуальнасці А.С. Грачанікава (1938-1991), а таксама аналіз палескіх матываў і пейзажных вобразаў у яго лірыкі. Апісанне і значэнне "малой радзімы" ў творчасці беларускіх спявае, у тым ліку і А. Грачанікава.

    курсовая работа [35,2 K], добавлен 16.03.2010

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.

    реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011

  • Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.

    курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014

  • Ядвігін III (Антон Іванавіч Лявіцкі) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы — жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Рэвалюцыя 1905 г. - пераломная вяха у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна III.

    реферат [39,0 K], добавлен 13.12.2011

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

  • Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.

    курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.

    курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016

  • Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.

    курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Беларускі авангард 20-х гг. і авангардныя плыні ў еўрапейскім мастацтве пачатку XX ст. "Рэвалюцыйны" авангард у беларускай паэзіі 20-х гг. "Узвышша" і сусветны мастацкі вопыт. Фармальныя пошукі Ул. Дубоўкі ў жанры паэмы. Эсэізм як вызначальная ідэя XX ст.

    реферат [37,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.

    реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.

    курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015

  • М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.

    реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011

  • Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка. Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля. Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя адметнасці. Фігуры паэтычнага сінтаксісу: анадыплозіс, анафара, ампліфікацыя, дыяфара, эпіфара, падваенне.

    курсовая работа [41,1 K], добавлен 22.08.2013

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.