Праблематыка і паэтыка твораў Андрэя Федарэнкі

Асаблівасці філасофскай і псіхалагічнай прозы выдатнага беларускага пісьменніка А. Федарэнкі (на прыкладзе рамана "Рэвізія" і аповесці "Вёска"). Даследаванне своеасаблівасці прыгодніцкіх твораў для дзяцей. Галоўныя катэгорыі мастацкага свету А. Федарэнка.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 13.01.2018
Размер файла 147,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

Уводзіны

Глава 1. Філасофская і псіхалагічная проза Андрэя Федарэнкі

1.1 Раман “Рэвізія”

1.2 Аповесць “Вёска”

1.3 Апавяданні Андрэя Федарэнкі

Глава 2. Асаблівасці фантастычных і прыгодніцкіх твораў А. Федарэнкі

2.1 Аповесць “Шчарбаты талер”

2.2 Аповесць “Афганская шкатулка”

Глава 3. Мастацкая індывідуальнасць Андрэя Федарэнкі

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

Уводзіны

Актуальнасць. Сучасная беларуская літаратура перажывае перыяд істотнага абнаўлення. Шырокім фронтам выступаюць у ёй ужо не толькі пісьменнікі-мадэрністы, але і постмадэрністы, якія, здаецца, усё падвяргаюць крытычнаму сумневу і высмейванню. На фоне іх “суперсучасных” тэкстаў творы прадстаўнікоў псіхалагічнай плыні могуць камусьці падацца занадта традыцыйнымі. Але менавіта ў іх жывуць сапраўдны боль, спачуванне і любоў да чалавека, што спакон вякоў несла мастацтва слова. У беларускай літаратуры канца XX ст. да псіхалагічнай плыні ў прозе належаць творы Алеся Асташонка, Галіны Багданавай, Алеся Наварыча, Адама Глобуса, Андрэя Федарэнкі і іншых.

“Андрэй Федарэнка з'яўляецца, відаць, самым беларускім празаікам маладзейшага пакалення, - з захапленнем піша С. Андраюк. - У беларускую прозу прыйшла арыгінальная творчая асоба - са сваім бачаннем свету і чалавека ў ім, са сваім моцным вясковым характарам” [13, с. 35].

Расійскі крытык Л. Турбіна ў часопісе “Литературная учёба” (Масква), прадстаўляючы чытачам апавяданне “Мыла”, называе А. Федарэнку “адным з самых значных сучасных беларускіх пісьменнікаў” [21, с. 52].

Проза Андрэя Федарэнкі разнажанравая, тэматычна і праблемна шматстайная, яна адначасова традыцыйная і наватарская. Пісьменніка цікавіць сучаснасць і мінуўшчына, горад і вёска, жыццё студэнта і жыццё салдата. Многія яго творы выводзяць на сур'ёзны роздум пра чалавека, пра складанасць і неадназначнасць яго ўнутранага “я”, пра пошукі ім, хісткім, недасканалым, слабым, шляхоў да Святла, Праўды і Справядлівасці.

У прозе Андрэя Федарэнкі дастаткова поўна адбіваюцца асноўныя накірункі творчага працэсу ў сучаснай прозе, яе шматфарбнасць і паліфанічнасць стыляў, заўважаецца цяга да праблем сацыяльнага і духоўнага плана, адчуваецца выразная скіраванасць да ўнутранага свету героя, імкненне перадаць адценні яго думак і перажыванняў, самыя глыбокія і тонкія рухі душы.

Андрэй Федарэнка - адзін з нямногіх беларускіх аўтараў, якія і сёння, калі літаратурная мода дыктуе лёгкае эсэістычнае насмешліва-іранічнае пісьмо, спрабуюць зразумець глыбіні чалавечай псіхікі. Хоць, як і кожны пісьменнік эпохі постмадэрну, ён “асуджаны” на выяўленне катастрафізму, які стаў галоўнай прыкметай сучаснага мыслення, яго творы бліжэй да рэалізму, які засноўваецца на “нязрушнай іерархіі” матэрыялістычнага дэтэрмінізму традыцыйнай для Новага часу маралі. Больш таго, Андрэй Федарэнка - аўтар, добра абазначаны ў найноўшых філасофскіх плынях і мастацкіх павевах (пра што сведчаць некаторыя яго публіцыстычныя выказванні), як і многія яго калегі-сучаснікі, прынцыпова паўстае супраць постмадэрнісцкай канцэпцыі аўтара як старонняга, незацікаўленага фіксатара хаосу.

Творчасць Андрэя Федарэнкі не абыдзена ўвагай крытыкаў. Напісанае пра яго творы, бадай, ці не пераўзыходзіць тэкставую прастору іх саміх, аднак феномен Федарэнкі да канца не разгаданы.

Мэта работы: прааналізаваць праблематыку і паэтыку твораў Андрэя Федарэнкі.

Зыходзячы з пастаўленай мэты вырашаюцца наступныя задачы:

1) разгледзець праблематыку філасофскай і псіхалагічнай прозы Андрэя Федарэнкі (раман “Рэвізія”, аповесць “Вёска”, апавяданні);

2) даследаваць своеасаблівасць прыгодніцкіх твораў Андрэя Федарэнкі для дзяцей (“Шчарбаты талер”, “Афганская шкатулка”);

3) вызначыць асаблівасці паэтыкі Андрэя Федарэнкі: адметнасці творчага метаду, галоўныя катэгорыі мастацкага свету.

Аб'ект даследавання: проза Андрэя Федарэнкі.

Прадмет даследавання: праблематыка і паэтыка твораў Андрэя Федарэнкі.

Метады даследавання: аналітычны, сістэмны, моўны аналіз.

Крыніцы. Трэба сказаць, што творчасць пісьменніка даследавана яшчэ не ў поўным аб'ёме. Такім чынам, літаратуразнаўчыя крыніцы, акрамя дысертацыйнага даследавання Н.В. Кузьміч, прадастаўлены нешматлікімі крытычнымі артыкуламі, у якіх даследуецца проза А. Федарэнкі. Увагу творчасці пісьменніка ўдзялялі такія вядомыя літаратуразнаўцы, як А. Бельскі, І. Ф. Штэйнер, Л. Галубовіч, Т. Грамадчанка, І. Запрудскі, І.М. Шаладонаў. Л. Алейнік даследуе раман “Рэвізія”. Філасофію існавання ў апавяданнях Андрэя Федарэнкі аналізуе Г.М. Кісліцына. М. Аммон разглядае праблему фантастычнага ў творах А. Федарэнкі. Некалькі прац, распрацовак урокаў В.У. Верціхоўскай і М.І. Верціхоўскай прысвечана дзіцячым творам Андрэя Федарэнкі “Шчарбаты талер” і “Афганская шкатулка”, а таксама аповесці “Вёска”. А. Дубасава разглядае творчы метад Андрэя Федарэнкі, які яна вызначае як “казачны рэалізм”.

Глава 1. Філасофская і псіхалагічная проза Андрэя Федарэнкі

1.1 Раман “Рэвізія”

Выбітны крытык і тонкі знавец літаратуры Л. Галубовіч (доўгі час ён загадваў аддзелам крытыкі і публіцыстыкі “ЛіМа”, вёў рубрыку “Кулуары”) згадвае: “Калі я распавёў Андрэя Федарэнку сваё ўражанне і ўласнае разуменне яго рамана “Рэвізія”, то напершапачатку ён знервавана запярэчыў мне, заявіўшы, што я ўвогуле нічога не ўцяміў з таго, што ён хацеў сказаць у сваім творы...” [11, с. 34].

Надзвычай складанымі ўспрымаюцца сэнсавыя і структурныя слаі і глыбіні рамана “Рэвізія”, над якім аўтар працаваў шмат гадоў (у канцы твора стаяць даты 1987, 1999, 2003). Гэта творчая адметнасць пісьменніка, які, па ўласнаму прызнанню, апавяданні і нават гумарэскі выконвае месяцамі: выключэнне - апавяданне “Пеля”, якое напісаў за дзве гадзіны. Складаная канструкцыя рамана абумоўлена як значнасцю праблем, якія вырашаюцца ў творы, так і наватарскім разуменнем ролі літаратуры як асноўнага віду мастацтва ў чалавечным грамадстве. Надзвычай смелыя выказванні, якія парушаюць звыклае ўспрыняцце мастацкага слова, укладзены ў вусны арыгінальнага паэта Ведрыча, прататыпам якому стаўся, несумненна, яшчэ адзін наш зямляк Анатоль Сыс. Спалучэнне розных часавых пластоў, сэнсавых глыбінь дазваляе пісьменніку пагаварыць аб жыцці і смерці, народзе і ягоных лідэрах, ролі асобы ў грамадстве, функцыі літаратуры ў эпоху глабалізму. [4 , с. 118 ].

Герой рамана “Рэвізія” (2004) піша (ці думае напісаць) твор, у якім наш сучаснік перамяшчаецца ў часе і жыве нейчым чужым жыццём, ведаючы, што пільная ўсёмагутная “чразвычайка” знойдзе прычыну яго арыштаваць і знішчыць. Узноўленая ўмоўная сітуацыя дала магчымасць аўтару рамана заглыбіцца ў своеасаблівы свет рэфлексій, адчуванняў, перажыванняў чалавека з раздвоенай ці, лепш сказаць, з падвойнай свядомасцю.

У рамане прысутнічае даволі распаўсюджаны для сучаснай прозы матыў вандравання ў часе. Да адпаведнага прыёму звярталіся таксама В. Адамчык (“Падарожжа на Буцафале”), А. Асіпенка (“Святыя грэшнікі”), Л. Рублеўская (“Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію”, “Сутарэнні Ромула”). Аднак выкарыстанне Андрэем Федарэнкам характэрнага для белетрыстыкі фантастычнага дапушчэння толькі намінальнае: галоўнае месца ў творы займае не авантурна-прыгодніцкі, а філасофска-інтэлектуальны складнік.

У цэнтры мастацкага аналізу дзейнасць літаратурнага аб'яднання “Тутэйшыя”, а таксама заканамернасці развіцця айчыннай літаратуры ў цэлым. Для найбольш аб'ектыўнага асэнсавання акрэсленых пытанняў празаік, па словах Л. Алейнік, паўстае “ў трыадзінай іпастасі “аўтар - герой - рэвізор” [3, с. 139]. Увядзенне ж у тэкст экстрэмальных, неверагодных падзей (перамяшчэнне галоўнага героя ў 20-я гг. і ў апошнія дзесяцігоддзі XX ст.), фантастычных, сімвалічных або ўмоўных персанажаў (Трухан - Трухановіч, Анатоль Ведрыч і інш.) спрыяе ўзмацненню мастацкай вобразнасці, іншаказальнасці, парабалічнасці сюжэта. Пры гэтым адмысловая фантастычная падвоенасць быцця (героі-двайнікі, паралельнае разгортванне дзеяння ў некалькіх часавых адрэзках і інш.) дапамагае пісьменніку рэпрэзентаваць фундаментальныя моманты беларускай гісторыі не лінейна, а сінхронна, тым самым дэманструючы яе спіральную цыклічнасць. I, як слушна заўважае Л. Галубовіч, “адзінае, што непарыўна звязвае гэтыя часткі на сіметрычным згібе - зямная пространь Айчыны” [12, с. 16].

У адной з эсэістычных мініяцюр Андрэй Федарэнка напісаў, што “...на першым месцы ў пісьменніка заўсёды павінна быць элементарная павага да чытача. Каб чытач верыў яму, як самому сабе. Бо, падмануўшыся раз, ён кнігу такога аўтара больш і ў рукі не возьме...” [Цыт. па: 3, с. 130]. Думаецца, гэтая пазіцыя пісьменніка цалкам рэалізавана ў рамане “Рэвізія”, дзе чытач, вандруючы з героем твора ў часе, у шматмернай мастацкай прасторы, паступова перапаўняецца ўражаннямі і своеасаблівым даверам. Гэты давер вымушае абстрагавацца ад рэальнаспі, стварае адчуванне верагоднасці містычнага, далучае да светаасэнсавання і філасофіі героя, да суіснавання з ім, а галоўнае, прыцягвае ўвагу да той жа праблемы, якую вырашае сам пісьменнік. Азнаямленне з сюжэтам твора стварае ўражанне “прысутнасці” ў творчай лабараторыі, дзе аўтар, нібыта на вачах, разрозненую масу фактаў, падзей, эпізодаў зводзіць у адзінае цэлае, у мастацкі твор, “кожным новым рухам надаючы яму ўсё больш дасканалы выгляд, форму...” [3, с. 130]. Чарговы штрых - і выяўляецца галоўнае: задума, ідэя, ажывае той змест і тая сутнасць, што ў першапачатковым матэрыяле не мог разгледзець ніхто, бачыў і адчуваў толькі сам майстар.

Шлях галоўнага героя ў рамане “Рэвізія” - ланцужок эпізодаў, дзе кожны новы факт - штрых да выяўлення духоўнай сутнасці персанажа. Герой выступае ў творы ў дзвюх іпастасях і аддаць перавагу адной з іх не ўяўляецца магчымым. Сучаснасць, якую сузірае і асэнсоўвае, па драбніцы аналізуе Трухан, шукаючы гармонію паміж сабой і светам, - успрымаецца як роздум не столькі пра “абстрактныя” агульначалавечыя праблемы накшталт “праклятых пытанняў”, а хутчэй, як погляд на адну канкрэтную сферу чалавечага жыцця і дзейнасці - літаратуру, літаратурную творчасць. Таму мінуўшчына, у якую пераносішся разам з alter ego героя, увасобленага ў містычным Трухановічы, - не меней рэальная і верагодная, падпарадкаваная ў вялікай ступені ідэі аналітычнага даследавання шляхоў “тварэння” літаратуры, выяўлення погляду на літаратуру самога аўтара твора.

Знаёмства з Алесем Труханам адбываецца ў “доме пісьменнікаў”, куды ён патрапіў, на першы позірк, выпадкова. (Думаецца, тут закладзена аўтарскае перакананне: калі ты сапраўды пісьменнік, то так ці інакш, а твой шлях (як ні круці) усё роўна - да літаратуры). Персанаж “прэзентуецца” аўтарам адначасова праз раскрыццё ўласных уражанняў і адчуванняў героя і праз ацэнкі яго іншымі героямі. Тут, дарэчы, назіраецца своеасаблівая поліфункцыянальнасць “характарыстычных” каментарыяў: выяўляючы стаўленне да Трухана, героі адкрываюць чытачу і сваю сутнасць або даюць удзячную нагоду аўтару адрэкамендаваць іх як найлепш.

Так, Нэлі, паплечніца Трухана па вучобе, адзываецца пра яго больш чым лаканічна: “Ды так, <...> з маёй групы адзін...” [28, с. 21]. Вось тут аўтар і “бярэ слова”: ён адначасова вытлумачвае адносіны Нэлі да Трухана, характарызуе саму дзяўчыну і дае сціслую “біяграфічную даведку” героя: “Ён [Трухан] ніколі не цікавіў яе, бо не мог быць ёй ні патэнцыяльным мужам, ні палюбоўнікам “на час” (як Церашкоў), а іншых крытэрыяў ацэнкі мужчын яна проста не ведала. У гэтым плане Трухан быў для яе практычна бясполым. Ведала, што ён сірата, што прынялі яго ва універсітэт ледзь не без экзаменаў - па нейкім “мэтавым накіраванні” ад нейкага калгаса ці саўгаса, куды пасля вучобы ён і вернецца. <...> У арміі не служыў. Нездаровы, маўклівы, вось іменна, як Ведрыч заўважыў, барсукаваты, вечна чымсьці прыгнечаны, у сябе ўнураны...” [28, с. 21].

Нечаканы каментарый у адрас Алеся Трухана прагучаў ад грубаватага, нават экзальтаванага (і вельмі пазнавальнага) паэта Ведрыча: “Вось гэта, можа, адзіная сапраўдная беларуская жывая душа сярод нас. Калі не іграе, вядома. Ні злосці, як у вас, ні зайздрасці, сарамлівы, тактоўны... Усё ў яго цудоўна, усё магутна...” [28, с. 23]. “Так, уніфікуючы ў адзінае кола заўвагі другарадных герояў, унутраныя перажыванні самога Трухана, дадаўшы інтрыгі эпізодам пра хваравітую мрою героя з напаўрэальным відовішчам ці то ўяўнага, ці то сапраўднага мінулага, пісьменнік бярэ чытача ў палон сваёй мастацкай праўды. I паступова разгортваецца менавіта той мастацкі свет, што быў ахарактарызаваны Хэмінгуэем як “штосьці сапраўды праўдзівае, а іншы раз і больш праўдзівае, чым сама праўда” [3, с. 131].

Мастак і мастацтва, прызначэнне пісьменніка і яго творчасці, роля самой літаратуры ў жыцці грамадства і жыцці асобнага чалавека - гэткай бачыцца дамінуючая тэма рамана. Гэтая тэма аб'ядноўвае цэлы шэраг праблем, якія маюць да яе непасрэднае дачыненне і арыгінальна вырашаюцца ў кантэксце твора. Кола пытанняў, на якія шукае адказы і сам аўтар, і яго героі, даволі шырокае, але пяць асноўных можна акрэсліць падрабязна.

Першае - як пісаць? Сюжэт твора спакваля даводзіць, што малады, вельмі няўпэўнены ў сабе пісьменнік Алесь Трухан піша, як, бывае, кажуць, “для сябе”, занатоўвае ўласныя думкі, пачуцці, уражанні, “дзеліцца з папераю” сваімі дзіўнымі ўспамінамі-згадкамі пра жыццё, якое аднойчы яму нібыта давялося спазнаць. На самай справе ён піша пра тое, чым жыве і дыхае, што з'яўляецца для яго натуральным быццём, своеасаблівай, нябачнай іншым, рэальнасцю.

Алесь Трухан не адчувае сябе пісьменнікам, яго “запісы”, сабраныя ў “шэрай кардоннай папцы”, - ёсць не менш і не больш, чым сама ягоная існасць. I хоць сціпласць, спецыфічная няёмкасць маладога аўтара, “занатоўкі” якога ўпершыню вынесены на “публічнае” абмеркаванне, вельмі дакладна перададзена Андрэем Федарэнкам у эпізодзе гутаркі Трухана з Ведрычам, найперш тут адчуваецца шчырасць героя. Ён характарызуе сваю творчасць вельмі няпэўна, бо яна для яго - рэальнае жыццё: “Я сам не ведаю, што пішу. Ці гэта фантазіі, ці гэта сны, ці рэалізм... Абы-што карацей” [28, с. 38]. Такім чынам, навідавоку перакананне аўтара рамана, што мастацтва - гэта не змушанае, а натуральнае і, для сапраўды прыроджанага пісьменніка непазбежнае, духоўна-творчае асэнсаванне рэчаіснасці. “Так, Трухановіч не зусім тоесны аб'екту ўзнаўлення, але ў яго вобразе непарыўна спалучаны аб'ектыўны і суб'ектыўны пачаткі, якія дапаўняюць, удакладняюць, а часам і абсалютна дакладна вызначаюць духоўныя прыярытэты Трухана, сучаснага пісьменніка, акрэсліваюць яго “рахункі” з літаратурнай творчасцю, урэшце, з самім сабою” [3, с. 131].

Другое - ці ёсць у героя паплечнікі-аднадумцы, тыя, хто, як і ён, па-максімалісцку атаясамліваюць творчасць і само жыццё? Так, бачыцца, што Алесь Трухан не адзінокі ў пошуку “высокага сэнсу” літаратурнай творчасці. Яго дыялогі-дыскусіі з Ведрычам, дзе кожны нібьгга адстойвае свой уласны пункт гледжання, адрозныя ад пазіцыі апанента, выяўляюць, што на самай справе абодва - менавіта аднадумцы. Толькі адзін - філосаф, інтравертыўна заглыблены ва ўласнае светаасэнсаванне, у пошук кампрамісу паміж былым і будучым, паміж умоўным і рэальным, а другі - бунтар, у пэўнай ступені нават рэвалюцыянер, свабодны і рызыкоўны, а адпаведна і больш безабаронны, падвергнуты “ўплывам” эпохі. Трухан, нягледзячы на ўсю сваю хваравітасць, вонкавую слабасць, даволі рацыянальна і аб'ектыўна ацэньвае ўласныя духоўныя сілы. Пазней, супастаўляючы сваю асобу з асобамі некаторых сваіх знаёмцаў, ён адзначыць: “Ды і куды Ігару выпрабаванні! Зломіцца ад драбязы, на якую прывыклы, трэніраваны, закалёны Трухан увагі не звярнуў бы, сап'ецца, звар'яцее, самагубствам, чаго добрага, скончыць...” [28, с. 58]. Ведрыч жа, па справядлівым вызначэнні Трухана, “сваяк ці прамы нашчадак усім гэтым Пёцефі, Каліноўскім, д'Арк, Касцюшкам <...>, з тых шалапутных, непаседлівых, вечна няўрымслівых галоў, якія ёсць у кожным народзе, якія, калі ўгадаюць нарадзіцца ў патрэбны час, гэта значыць, калі бываюць запатрабаванымі сваім народам - тады робяцца нацыянальнымі героямі...” [28, с. 38].

Але Ведрыч - прадстаўнік іншай эпохі, чыя “звышэнергія расходуецца на абы-што, у лепшым выпадку на словы”. Вось так, у некаторай ступені хітруючы, ведучы своеасаблівую “двайную гульню”, аўтар рамана правакуе чытача спрачацца з ім, не пагаджацца, сцвярджаць, што літаратура, тыя самыя словы - ёсць разам і высокі сэнс, і прызначэнне, і наканаванне, і Божы дар. Але ж несумненна, што гэта і перакананне самога пісьменніка.

Трэцяе - пра што пісаць? Менавіта ў асэнсаванні гэтага пытання асобы двух герояў асабліва моцна знітоўваюцца ў адным “я”, далучаючыся, дарэчы, да асобы самога аўтара твора. Пісьменнік найперш выяўляе ўласнае эмацыянальнае асэнсаванне “тэматыкі літаратурнай творчасці”: паглядзі наўкола - якое багацце, якія “глыбы і слаі”. Пішы пра тое, чым ты сам захапляешся, што ёсць каштоўнае і цікавае для цябе, але пішы шчыра і сумленна. Абавязкова знойдзецца той, хто будзе ўдзячны табе за твой “эгаізм, узяты ў рамку стылю” [28, с. 40], які называецца літаратурай. Назірай, занатоўвай, бо наперадзе яшчэ прадугледжваецца будучыня, і, магчыма, калісьці нехта са скрухай, з запозненым шкадаваннем падумае, як многа да сучаснасці “не даехала, растрэслася па дарозе, пагублялася, стала экзотыкай...” [28, с. 40].

Трухановічу пашчасціла дыхаць “тым” паветрам, увачавідкі бачыць “тое” жыццё, якое і праз восемдзесят год так моцна трымае Трухана, дзе “кожная хата - клубок лёсаў, процьма гісторый, цэлыя сагі - з нараджэннямі, смерцямі, радасцямі і бедамі, геаграфічнымі перамяшчэннямі і вяртаннямі... Дык гэта ж усяго толькі макаўка, вяршок, тое, што ён ведае павярхоўна. А каб хоць трохі капнуць глыбей, каб распытаць старэйшых каго?..” [28, с. 38].

Спакваля вымалёўваецца асэнсаванне пісьменнікам сапраўднай сутнасці літаратуры, персаніфікаванай у выглядзе своеасаблівай “кнігі “Памяці”, дзе, на першы погляд, нібыта і няма “нерушу”, “вольнага лапіка не засталося”. Вось тут аўтару выпадае нагода паразважаць пра літаратурныя набыткі папярэднікаў, пра “Палескія хронікі” ды “Камароўскія хронікі”, якія паспрабуй пераплюнь, паміж якімі як уплішчыцца?” [28, с. 40]. I зноў жа адказ на рытарычнае пытанне вяртае да таго самага “эгаізму”, а насамрэч да “творчай індывідуальнасці”, да духоўнасці, да душы. Бо “не тым цікавая палянка, што яна Данілава ці Мікіцішына, а тым, хто на яе ў дадзены момант пазірае, праз чые вочы, розум і душу яна перадаецца” [28, с. 40]. Больш дакладна, мабыць, і не скажаш.

Андрэй Федарэнка прызнаваўся, што ў нейкай меры “іранізуе” ў рамане над пэўнымі літаратурна-творчымі дасягненнямі майстроў слова. Безумоўна, зрэдку гэтая іронія адчуваецца. Напрыклад тады, калі Трухановіча запрашае на сходку прадстаўнік мясцовай улады бальшавік Яшка Калачонак. “...Часам не грэблю будаваць? - іранічна спытаў Трухановіч, маючы на ўвазе мастацкія творы пра дваццатыя - трыццатыя гады. Усе без выключэння раманы і аповесці заканчваліся там сходамі, пасля якіх шляхам сумеснай працы адбывалася зліццё індывідуумаў у адзіны арганізм. 3 пятнаццаці прачытаных ім кніг у дзесяці разам будавалі дарогу, мост і гацілі грэблю <...>, у чатырох калектыўна асушалі балота, у апошнім <...> - усё гэта разам плюс будаўніцтва торфазавода” [28, с. 49].

Аднак іранічнасць не стала галоўнай рысай рамана. Найперш таму, што ўласнае стаўленне Андрэя Федарэнкі да літаратуры - “вельмі сур'ёзнае, нейкае спецыфічна балючае і нават знерваванае, вельмі тонкае, датклівае. А яшчэ таму, што за кожным радком - адчувальная любоў да роднага - да мінуўшчыны з яе “драбніцамі сялянскіх хат” і адзінкавых чалавечых лёсаў, да беларускасці ўвогуле і да літаратуры ў прыватнасці” [3, с. 132]. Паводле гэтай сваёй любові (ці, дакладней сказаць, паводле светаасэнсавання) Андрэй Федарэнка адчувальна блізкі да У. Караткевіча. Хаця сам аўтар рамана гэтае супастаўленне (каго б то ні было з Караткевічам) сатырычна абыгрывае яшчэ ў пачатку рамана: “...найвышэйшай пахвалой у яго было - “амаль як у Караткевіча” [28, с. 17]. Але пры чытанні роздумаў аўтара рамана пра літаратуру, пра яе “праўду”, пра яе прызначэнне, міжволі згадваецца і “Зямля пад белымі крыламі” з урачыстым замілаваннем да ўсяго родна-беларускага, і “Каласы...”, і шматлікія паэтычныя ўзоры творчасці Караткевіча, дзе “чулася” вельмі сугучнае высокае пачуццё.

Чацвёртае - пісьменнік і соцыум. Гэтыя адносіны амаль заўсёды складаныя. У рамане “Рэвізія” яны адлюстраваны даволі рознабакова: спачатку - праз “кантактаванне” Трухановіча з “суседзямі па койках” у бальніцы, праз яго становішча ў “роднай” хаце, пазней - праз зносіны Трухана з сябрамі па вучобе і інтэрнаце, праз яго пачуцці да Нэлі. Дарэчы, стаўленне героя да жанчыны выглядае ў творы вельмі сімвалічна, яно нібыта праектуе адносіны творцы і матэрыяльнага свету: “Чаму ўсё, што для іншых звычайнае, нармальнае, даступнае, для яго - недасяжнае? <...> Любому нармальнаму хлопцу якія б на яго месцы адкрываліся перспектывы! Хоць бы ў меркантыльным плане: мінская кватэра, добрыя і багатыя цесць з цешчаю, разумная і прыгожая дзяўчына... <...> У тым і справа, што трэба ж было Нэлі наляцець акурат на яго - ненармальнага, незвычайнага” [28, с. 27]. Так званы соцыум жыве ў вялікай ступені іншымі клопатамі, якія ў сапраўднага мастака далёка не на першым плане. Мастак не ўмее гуляць у модныя гульні, не ведае іх правіл, ён - наўзбоч.

Пятае, непазбежнае, пісьменнік і мова, - абыграна Андрэем Федарэнкам праз дыскусію паэта Ведрыча і Ільі Ільіча, юрыста. Сатыра, іронія, гумар - усе смехавыя адценні бруяцца ў лаканічных рэпліках гэтага дыялога, высвятляючы абсурдную сутнасць абвінавачванняў юрыста, які не можа зразумець: чаму беларусы гавораць па-беларуску? Стаўленне Ведрыча да свайго апанента відавочна грэблівае, па сутнасці, ён нават не ўспрымае яго ўсур'ёз. Ведрыч пачуваецца ў гэтай спрэчцы не толькі ўпэўнена і годна, але, адчуваючы сваю безумоўную перавагу, дэманструе, што не лічыць патрэбным нешта тлумачыць такім асобам. Яго меркаванні з'едлівыя, часам, нават абразлівыя: “Не ведаю, які з цябе юрыст, але нясеш ты ахінею...”, “Табе паможа толькі клініка...” [28, с. 22]. У Трухана стаўленне да прадмета дыскусіі супрацьлегла іншае па эмоцыях - балючае, нервова-абвостранае: “Перад кім мы сыплем бісер, на што трацім энергію, чаму самі сябе не беражэм? Навошта самахоць узвалілі на сябе гэтую няўдзячную місію - агулам, паўсюдна, без разбору агітаваць за беларушчыну абы-каго? Да беларускай мовы трэба яшчэ права допуску мець, трэба заслужыць гонар быць да яе далучаным” [28, с. 22]. Зноў жа - дакладна, узнёсла, і, самае цікавае, сутнасць даведзена менавіта шляхам эмацыянальнага ўздзеяння. Пісьменнік вымушае “ўзяць” у дыскусіі чыйсьці бок, - таго, хто выклікае і найбольшую сімпатыю і мае справядлівую рацыю. А гэта відавочна.

Прынамсі, “Рэвізія” ўспрымаецца, як своеасаблівая скразная споведзь - шчырая, сакральная, інтымная” [3, с. 133]. Міжволі згадваецца меркаванне французскага крытыка Цібодэ, які, гаворачы пра сапраўдны талент, заўважыў: “Творца рамана ажыўляе магчымае, а не ўзнаўляе рэальнае” [Цыт. па: 3, с. 130]. Так і ў рамане Андрэя Федарэнкі - мары, мроі цесна знітаваны з рэальнасцю, уяўнае і магчымае пераплецена з былым і сапраўдным. А ўсё разам - неардынарны мастацкі твор - шчыры па эмоцыі, непасрэдны па думках, глыбокі па філасофіі.

Пасля прачытання твора з'яўляецца пачуццё, што даўся ён аўтару з вялікай цяжкасцю. У тэксце рамана акрамя непасрэдных эмоцый, якія маюць дачыненне да падзей, адчуваецца яшчэ іншая эмоцыя - індывідуальна-аўтарская - своеасаблівая напружанасць думкі, пачуцця, спецыфічна-вострая патрабавальнасць да самога сябе, да свайго героя, а разам - да ўласнай творчасці, да літаратуры. Яна асабліва выразна гучыць у фінале рамана: “Столькі ўжо было патрачана сілы, энергіі, духоўнага запасу, што ён цяпер проста не ведаў, дзе браць дадатковыя рэзервы? Як гэтую дыстанцыю адужаць?” [28, с. 67].

Такім чынам, сюжэт рамана “Рэвізія” будуецца на матыве вандравання ў часе. Гэтая фантастычная сітуацыя дала магчымасць аўтару рамана заглыбіцца ў свет адчуванняў, перажыванняў чалавека, мастака. Галоўнае месца ў творы займае не авантурна-прыгодніцкі, а філасофска-інтэлектуальны складнік. Дамінуючая тэма рамана - мастак і мастацтва, прызначэнне пісьменніка і яго творчасці, роля самой літаратуры ў жыцці грамадства і жыцці асобнага чалавека. Гэтая тэма аб'ядноўвае цэлы шэраг філасофскіх праблем: пісьменнік і соцыум, пісьменнік і мова, сэнс мастацкай творчасці і інш.

1.2 Аповесць “Вёска”

Часам прозу Андрэя Федарэнкі вызначаюць як “жорсткі рэалізм”. Увогуле зварот да непрывабных бакоў сучаснасці і мінуўшчыны ўласцівы многім прадстаўнікам так званай маладой і маладзейшай літаратуры. “Маладыя прапанавалі свой прынцып адлюстравання жыцця, рэчаіснасці - гранічная праўда, няхай нават жорсткая, бязлітасная, бязрадасная”, - слушна заўважае А. Бельскі [6, с. 55].

Аповесць Андрэя Федарэнкі “Вёска” (1995) поўніцца бязрадаснай праўдай. “У такім жа вялікім, як і бібліятэка, памяшканні з двух ранейшых класаў у адным кутку, абсеўшы лаўкі, гулялі ў “храпа” - Пеця, Ручка, нейкія малыя, нейкі чорны, калматы, як цыган, з доўгімі бруднымі пазногцямі, якому ішла карта, і ён увесь час крычаў: “Са мной!”, “Верталёт!”, “Тры ўзяткі!”; побач, проста на падлозе, - літровы слоік самагонкі - хто хоча падыходзь, налівай, пі... Усе, у тым ліку і малыя, курылі бесперапынна. У другім кутку, дзе таксама стаялі лаўкі, дзявочая кампанія слухала магнітафон. Была там маленькая, худая і гадкая дзяўчынка, якая пстрыкала клавішам, пераганяючы касету, і лаялася матам. Была баба гадоў пад трыццаць з грудным дзіцём, танцавала, прыціскаючы гэтае дзіцё да сябе. Час ад часу дзіцё заходзілася плакаць, тады з кутка карцёжнікаў крычалі: “Глушы байстручаня!”, а баба спакойна адказвала: “Уйди, скройся!” [24, с. 71-72].

Вёскі, што дзесяцігоддзі паказвалася нашай літаратурай як захавальніца духоўнасці, маральнасці, спадчынных народных традыцый, мовы, у аповесці Андрэя Федарэнкі няма. Балюча чуць Антону Васкевічу ад самага блізкага чалавека, ад маці: “Г...о ў нас, а не язык! У адной дзярэўні так скажуць, у нашай - яшчэ інакш, а выходзіць ні па-польску, ні па-конску...” [24, с. 93]. Пісьменнік канца XX ст. вяртаецца да той “праўды”, якую з вялікім душэўным болем узнаўляў на пачатку стагоддзя Максім Гарэцкі.

Бязрадасная праўда і ў тым, што малады, разумны, нацыянальна свядомы Антон, які вымушаны быў вярнуцца ў вёску пасля адлічэння за “беларушчыну” з ВНУ, не можа знайсці сябе ў родным асяродку, не можа супрацьстаяць наступу бездухоўнасці. Ен шмат у чым расчароўваецца і пакрысе пачынае співацца. Можна сказаць, што Антона ад далейшай духоўнай дэградацыі ратуе аднаўленне ў інстытуце і вяртанне ў сталіцу.

Унутраны свет герояў прозы Андрэя Федарэнкі часцей за ўсё выяўляецца ў сувязях і дачыненнях іх з роднымі і блізкімі людзьмі, у пакутлівым роздуме і самаацэнцы; яны заўсёды ў пошуках каштоўнасцей, якія даюць апірышча ў паўсядзённым жыцці. Заканамерна, што Антон Васкевіч, герой аповесці “Вёска”, выключаны са сталічнага інстытута, прыехаў у матчыну сялянскую хату, каб тут перажыць цяжкую часіну, адагрэцца душой, якую выстудзілі несправядлівасць і адчай.

“У прозе А. Федарэнкі няма герояў, для якіх ў жыцці ўсё было б ясным і зразумелым. Яны стаяць на раздарожжы, у глыбокім роздуме перад выбарам. Можна казаць пра тое, што пісьменнік стварае зборны персанаж, надзелены рысамі і якасцямі, якія выяўляюцца ў станоўчых героях. Так, маці з аповесці “Вёска” - узор таго, як у народзе ўспрымаюць дабро і зло, як умеюць трываць і спадзявацца” [18, с. 11].

Эвалюцыю герояў прозы Андрэя Федарэнкі, найперш у сэнсе іх духоўнага ўзбагачэння, сталення поглядаў на жыццё і сваё месца ў ім, можна акрэсліць як пошук маральнага ідэалу.

Л. Турбіна лічыць, што апавяданне “Мыла” можна параўнаць з аўтапартрэтам Андрэя Федарэнкі: “за немудрагелістым сюжэтам выразна паўстае прастадушны вобраз самога пісьменніка - дапытлівага і ранімага, дасведчанага і няхітрага, добрага і хітраватага” [21, с. 51].

Аднак з аўтапартрэтам пісьменніка можна параўнаць не толькі апавяданне “Мыла”. Яго вобраз выразна паўстае ў многіх створаных ім мастацкіх творах: таго ж Трухана-Трухановіча (“Рэвізія”), Антона Васкевіча (“Вёска”). Апошні - своеасаблівы аўтапартрэт празаіка “ў славутым раёне 23-25 гадоў”.

Пісьменнік у свой час не быў выключаны з інстытута, як яго герой Антон Васкевіч. Аднак бясспрэчна іншае: аўтар надзяліў свайго героя ўласным светаўспрыманнем і светаразуменнем - «удыхнуў» у яго сваю душу: пакутную і чулую, самотную і светлую... [10, с. 49].

I пісьменніку, як і яго герою ў засведчаны час, давялося “шукаць сваё месца ў паўцёмным вагоне” жыцця-цягніка.

Філасофскіх пластоў і сэнсавых узроўняў у аповесці “Вёска” не менш, чым у рамане “Рэвізія”. Андрэй Федарэнка неаднойчы дэманстраваў, што па-майстэрску валодае як вясковым, так і гарадскім топасам. Аднак літаратура - не статыстыка, каб на падставе выяўленай большасці прапаноўваць абагульненні.

“Менавіта вясковы топас забяспечыў такому майстру, як Андрэй Федарэнка, найвышэйшы ўзровень абагульнення ў выяўленні нацыянальнага. Такім узроўнем, бы скразняком, зрушваюцца рэчы з іх звыклых месцаў і ствараюцца новыя сэнсавыя зоны” [10, с. 51].

Акрэсліць хранатоп аповесці нескладана: ён дакладна пазначаны аўтарам. Да таго ж у самым першым радку заяўлены і герой, і калізія: “Антона Васкевіча выгналі з інстытута ў канцы 1990 года, перад самай зімовай сесіяй” [24, с. 5].

Выгналі нібыта за “п'янства”. “Усе кажуць! Што ты п'янставаў, кажуць!” - як адсек вар'ят Пульс, “шыракаплечы дзяцюк гадоў пад сорак” [24, с. 19]. Яго першага ўбачыў блізу станцыі выгнаннік, вярнуўшыся ў родную вёску, што на Мазыршчыне. Тут Васкевіч і “пражыў амаль год чужаком, сам у сабе”, да восені 1991 года.

Топас пашыраецца: VIII раздзел прысвячаецца этнаграфічным “адметнасцям свайго рэгіёна” - Палессю, якое “абступілі, ціснуць з усіх бакоў” Чарнігаўшчына, Кіеўшчына, Жытоміршчына. Антон успомніў, як дзед Пятро хваліўся: “Я ў Кіеў за суткі канём заязджаў!”. Не ў Мінск, а ў Кіеў...

На падрыхтоўчых курсах у Мінску, калі пайшла чутка пра Чарнобыль, Антон палез у карту (чаго ўсе забегалі, гэта ж недзе пад Кіевам) і абамлеў. На карце даволі вялікага маштабу адлегласць ад Чарнобыля да Мазыра была меншая за два запалкавыя пачкі: “3 гарачкі схапіўся пісаць дамоў ліст, каб маці кідала ўсё і... А што “і”? Кідаць - і дзе дзецца?..” [24, с. 44]

Топас “адметнага рэгіёна” зноў звужаецца, ужо да чатырох “кропак”: Сасноўка (малая радзіма Васкевіча), Двароўка, Бакоўка і Стаў - чытачы чатырох вёсак дасталіся выгнанніку, якому нечакана-нягадана пашанцавала атрымаць працу бібліятэкара.

Заканчваецца аповесць апісаннем той жа дарогі, як і пачыналася. Той жа вар'ят Пульс з маткай Васкевіча праводзіць яго да станцыі на мінскі цягнік: хлопца ўзнавілі ў інстытуце.

Развітваючыся, Антон “прыціснуў да шчакі матчыну галаву... парукаўся з Пульсам, а потым бокам-бокам, з сумкаю патэпаў у вагон” [24, с. 111]. Ні дурнога рогату Пульса, ні рэакцыі правадніцы, стомленай старой жанчыны, на яго дзікунскую прапанову Васкевіч “ужо не чуў і не бачыў, у паўцёмным вагоне ён шукаў сваё месца” [24, с. 112].

У кантэксце аповесці з дакладна акрэсленым хранатопам фінал адкрыты і знакавы: пачыналіся “ліхія дзевяностыя” - шукаць у іх змроку “сваё месца” давядзецца ўсім.

Аповесць цяжка паддаецца пераказу. Змест яе складае хроніка жыцця студэнта-выгнанніка ў родных мясцінах на працягу дзесяці месяцаў. Па словах самога героя, “умудрыўся жыць так бяздумна - і нават не заўважаць гэтага” [24, с. 24].

Аповесць - пра “подых навальніцы”, пярэдадзень такіх падзей, якія перакрояць карту свету.

Антону Васкевічу сапраўды дадзена заўважаць тое, чаго іншыя не заўважаюць. У кантэксце аповесці сімвалічнымі падаюцца пейзажныя замалёўкі: “стаяў прыцемак, але той прыцемак, калі здаецца, што ўсё вакол бачыш лепш, чым светлым днём...” [24, с. 31].

У такім “прыцемку” Васкевічу аднаму дадзена бачыць “лепш, чым светлым днём”: “былі вакол змены з усімі... Толькі ў яго нічога не змянялася. А галоўнае, яму ўжо і не хацелася нечага змяняць, чакаць нечага” [24, с. 51].

Было адно жаданне - “растварыцца ў прыродзе”. Лучнасць героя з прыродай такая моцная, што ёю і лекуецца збалелая душа. Неба быццам пасылае яму знак: “I ніколі раней не бачаны малюнак адкрыўся раптам перад Васкевічам. На захадзе... падняўся з-за хат светлы-светлы на шэрым небе сферычны паўкруг. Нейкі час ён не памяншаўся і не павялічваўся. <...> Але вось з двух бакоў быццам два пражэктары ўлупілі разам у гэты паўкруг, скрыжаваліся ў цэнтры яго, разарвалі; знізу з'явілася і заззяла фіялетавая паласа, вышэй - бэзавая, яшчэ вышэй - зялёная... Паўкруг пачаў распаўзацца, палосы пераліваліся адна ў адну, дрыжэлі, плавіліся, ігралі колерамі, як мазут на вадзе, - і ўсё шырыліся, большалі, раслі ўвышыню і паўзлі сюды, да хаты Васкевіча, з двух бакоў агінаючы вёску, быццам нехта хацеў нацягнуць над ёю на ноч дзівоснай прыгажосці купал...” [24, с. 53].

Апісанне загадкавага малюнка дысануе з апісаннем Пульсавай хаты і згадкамі пра трагічны лёс яго сям'і, быццам запраграмаванай некім на звод.

Людзі ж, занятыя ўласнымі клопатамі і праблемамі, не бачылі знакаў неба, як не разумелі і таго, што рабілася на зямлі. Саюза ўжо фактычна не існавала. Яго “развалы” маскіраваліся бутафорскім рэферэндумам, а “народ молчал”, як і ў часы, апісаныя Пушкіным.

Наверсе пачалася зацятая барацьба за ўладу - смута. У Маскве - жнівеньскі путч, “цэлая буча”, як казала маці Антона.

Рамановіч патлумачыць сваё маўчанне на пісьмо Васкевіча тым, што “не да адказу было. Там [у Мінску] такое закруцілася, я сам ледзь ліпеў, вісеў на валасінцы” [24, с. 64].

Пасля “гэтага рэферэндуму” Васкевіч “перастаў адчуваць сваё адзіноцтва, <...> бо нарэшце ўпісаўся ў той побыт, з якога выйшаў, змог стаць такім, як і ўсе вакол, <...> перастаў супраціўляцца жыццю, бязвольна паплыў па ім...” [24, с. 68].

А вакол - змрок... Аб небяспечнасці фіксацыі яго папярэджвае пісьменнік I. Запрудскі: страта чытача.

Бывала, па цэлых тыднях у бібліятэку (на яе паліцах Алесь Рамановіч знайшоў нават Борхеса!) не заглядала ніводная душа. А у клубе па пятніцах гуляла “маладзёж”. І на тым гулянні адусюль чуваць п'яную балбатню, ад якой Васкевічу “стала сорамна, і ад гэтага чамусьці захацелася паказаць сябе больш п'яным, чым ён быў” [24, с. 72].

Прысуд самому сабе - бязлітасны: “Дакаціўся да ручкі - у прамым і пераносным сэнсе” [24, с. 73]. Ручка - яшчэ адзін каларытны персанаж. Прывязаўся да Васкевіча, “як кот прыблудны”: пілі разам “кажнюткі вечар”.

Невынішчальнымі, аднак, былі цяга да ачышчэння (“галодным праседзеў у бібліятэцы да вечара: прыбраў, памыў падлогу, зрабіў вопіс новых кніг...”) і “пачуццё саромнасці. За сябе, за Наташу, за сваю і Наташыну маці...” [24, с. 75].

А маці, “штораз зыркаючы на сына спадылба”, учыняла яму “допыты”, ціснула каскадам пытанняў: “Нашто, от ты мне скажы, ты курыш? Нашто ты стаў піць так бязбожна? <...> Нашто ты зводзіш тую дзевачку? <...> Гэта ж дзярэўня, як у той песні - “ад людзей на дзярэўні не спратацца”... Ты знаеш, з якой яна сям'і? Яны ж п'юць усе ўпокат! I бацька той, і матка, і сын, і тая большая дзеўка - там жа не хата, а карчма, як Юлен кажа. Сынок! Ты знаеш, што яе сястра ў яе годы радзіла двойню? I так жыве без чалавека. Куды ты лезеш?” [24, с. 79].

Сюжэт аповесці “Вёска” парадаксальны: ён дынамічны пры сваёй знешняй запаволенасці і “мазаічнасці”, што ўжо адзначалася.

Сюжэт спружыніць інтрыга, прычым завязаная на псіхалогіі і эмоцыях. Сутнасць інтрыгі - адвечнае “за што?”. За што выдатніка Васкевіча (“Не брашы, сынок, ты два гады вучыўся на круглыя пяць”) перад самай зімовай сесіяй “выгналі з інстытута”?

На допыты Пульса, як у Мінску “п'янставаў”, Васкевіч, смеючыся, адказаў: “Запомні, я пастрадаў не за п'янства, а за “ідзею”!” [24, с. 20].

Матулі адказаць смехам не атрымлівалася: “Дапіўся? Ай-яй...”. Спрабаваў схітрыць, маўляў, “заваліў экзамены і ўзяў... на год ці на паўгода акадэмічны водпуск” [24, с. 22].

Матчыны “непасільныя пытанні” ціснуць ужо і на чытача. Любога чытача: жыве ён у горадзе ці ў вёсцы; адвучыўся ён у свой час у інстытуце ці яшчэ, як Антон, вучыцца; таго, хто марыць пра паступленне, - таксама. Равеснікаў маці Антона - асабліва: іх дзецям праз тое праходзіць. Сітуацыя міжволі праецыруецца чытачом на ўласныя праблемы.

А сапраўды, чаму Васкевіча “выгналі з інстытута”?

Ён сам тлумачыць маці так: “Мяне выгналі за тое, што я гаварыў так, як вы. Як у вёсцы гавораць. Па-беларуску” [24, с. 24].

Маці не можа ў гэта паверыць: “Не брашы. За гэтае нікога не выганяюць!” [24, с. 24]

Аднак гэта праўда. Васкевіч з адчаем прызнаецца: “Мама, я хацеў гаварыць так, як ты мяне з малых гадоў вучыла, як мяне ў школе вучылі, як у нас усе гавораць! Вы такія ж людзі, як і тыя, што жывуць у горадзе, у вас такія ж галовы і такая ж культурная мова... ну, язык, як і ва ўсіх...” [24, с. 25].

Гісторыя выгнання Васкевіча - у яго маналогу-споведзі. Дзве з паловай старонкі тэксту, не структураванага нават абзацамі, не актывізаванага аўтарскай мовай ці хаця б традыцыйнымі рэплікамі суразмоўцы: “брат Сцяпан умеў слухаць, не перабіваў, падтакваў. Антон пачаў вярэдзіць сабе душу” [24, с. 28].

Гэта споведзь ахвяры абсурдных абставін і сведчанне пра час і яго атмасферу. Аднак на Антонава прэамбульнае “У чым віна? За што?” адказу чытач не атрымае таксама, як і сам Васкевіч.

Інтрыга разблытваецца напрыканцы аповесці, у 19-22 раздзелах.

Выгнанніка наведаў сябар і аднакурснік Алесь Рамановіч. Маці Васкевіча ўспрыняла прыезд неспадзеўнага госця як добры знак і сынава выратаванне. “Чырвоную ад задавальнення”, што дагадзіла пачастункамі, яе пацягнула на філасофію:

“- Гляджу на вас - такі красівы, модны хлопец, і не п'яце, і Антон мой не так ужо каб піў... Чаго яны да вас чапляюцца, штоб да іх смала чаплялася?

Рамановіч аж зарагатаў ад такой непасрэднасці.

- Уся наша бяда, цётка, у тым, што мы моцна любім сваё, роднае. А гэта далёка не ўсім даспадобы.

- Ох, хай бы вы тады трохі менш любілі, былі б трохі хітрэйшыя, берагліся...

На такую параду Рамановіч адрэагаваў ужо не рогатам: папрасіў гарбаты” [24, с. 86].

Крыху пазней чытач зразумее, што вясковая жанчына за якую гадзіну размовы з “красівым, модным хлопцам” патрапіла ў дзясятку і пра “хітрэйшых”, і пра “берагліся”. Згадаем, што яшчэ раней Васкевіч, адзначаючы парадаксальную логіку вяскоўцаў і маці, дзівіўся: “Як усё ж умее думаць вясковы практычны мозг!.. Самае цікавае, што мала памыляецца...” [24, с. 87].

Галоўнае пытанне, рубам пастаўленае маткай, засталося без адказу. Усё праясніцца крыху пазней. Хлопцы выйшлі з хаты, мінулі вёску і пайшлі па дарозе: з аднаго боку пацягнуўся лес, а з другога - зарослы кустоўем луг. Тут Васкевіч “яшчэ больш, чым у сваёй хаце, адчуваў сябе гаспадаром”.

Рамановіч ажно пазайздросціў выгнанніку: “Ты ж проста ў ножкі павінен пакланіцца тым, што цябе выгналі! Такая магчымасць - пабыць тут, сярод прыроды, людзей, <...> якога чорта мы ўсе скупіліся ў Менску?! Сярод людзей трэба быць, паміж народу!” [24, с. 88].

Міжволі напрошваюцца асацыяцыі. Выгнанніка Пушкіна наведалі ў Міхайлаўскім Пушчын і Дэльвіг... Згадваюцца і “лепшыя хвіліны жыцця” Андрэя Балконскага, як ён сам іх вызначаў. Кожная - этап узыходжання “па лесвіцы да чалавека”. Зведаўшы крах ілюзій (ад імкнення да славы і велічы прыйшоў да разумення іх марнасці і мізэрнасці), перажыўшы новую трагедыю - смерць жонкі, - стаў “выгнаннікам”: вярнуўся ў Багучарава. Там яго і наведаў П'ер. Іх, такіх розных, яднае яснае бачанне “лесвіцы, што вядзе ад расліны да чалавека”.

Спрэчку “пра жыццё, пра назначэнне чалавека” прадоўжылі на пароме. Тая размова і “П'ер на пароме” сталі для рэфарматара Балконскага адной з “лепшых хвілін жыцця”.

Талстой піша, што прыезд П'ера стаў для князя момантам, з якога пачалося новае жыццё: “першы раз пасля Аўстэрліца ён убачыў тое высокае неба, якое ён бачыў, лежачы на Аўстэрліцкім полі, і штосьці даўно заснулае, штосьці лепшае, што было ў ім, раптам радасна, молада прачнулася ў яго душы”.

А чым жа стаў для выгнанніка Васкевіча прыезд Рамановіча?

Не “лепшай хвілінай”, а горыччу расчаравання і страты: “Адзінокі Васкевіч стаяў і глядзеў услед цягніку, што імкліва аддаляў і аддаляў ад яго такога раней блізкага чалавека” [24, с. 90]. Такой была горкая плата за адкрыццё - адказ на вярэдлівае “за што?”.

Прывядзём фрагмент дыялогу паміж сябрамі, якія хутка стануць «былымі».

“Алесь гаварыў ціха і пранікнёна, і пасля кожнага сказа ляпаў далоняй па траве:

- Цяпер - толькі палітыка. <...> Цяпер гэта - аддзяленне - павінна стаць нашай нацыянальнай ідэяй.

- Цяпер ужо гэта “нацыянальная ідэя”? <...>

- Жменька нас ёсць, праз выбары возьмем уладу - і ўсё само сабой зробіцца...” [24, с. 88].

Пачутае агаломсіла, раззлавала. Тое, што было для Васкевіча “ідзеяй”, за якую, шчыра лічыў, і “пастрадаў”, як некалі Лебяда, Зарэцкі, Гарэцкі і многія іншыя “нацыяналісты”, - аказалася “ўзяць уладу”. Аказалася голай палітыкай. Яна была для Антона не проста чужароднай (“я не змагар”), але агіднай і непрымальнай не менш, чым “свінцовыя мярзоты жыцця”.

Нарэшце яму стала зразумелай уласная роля ў чужых палітычных гульнях: “Быў сярод вас, побач - быў патрэбен як матэрыял. Як і гэтыя людзі, што жывуць вунь у хатах, табе будуць патрэбныя. <...> Значыць, ідэя даражэй за чалавека? <...> А раз ідэя для вас засціць чалавека, дык гэта... не ідэя. Такая ж лухта, “балталёгія”, як і ўсе іншыя словы...” [24, с. 89].

Праз ілюзію на карамазаўскі пастулат з рамана Ф. Дастаеўскага (пра дзіцячую слязінку, якой не варта шчасце ўсяго чалавецтва) выяўлена азарэнне і сталенне Антона Васкевіча.

Пра выключнасць і нешараговасць асобы Васкевіча ўжо не раз даводзілася. Ён сапраўды бачыць і разумее тое, чаго іншыя не заўважаюць і не разумеюць. Аднак парадаксальна: ён не разумее відавочнага, што разумеюць усе, і, як ён сам прызнае, “самае цікавае, што мала памыляюцца”.

А вось ён памыляецца вельмі часта. Малапісьменная вясковая жанчына фактычна адразу “раскусіла” Рамановіча. Васкевіч жа ўмудрыўся “ўляпацца” ў тое, што яму непатрэбнае і нават агіднае. Ён дазваляе маніпуляваць сабой, выкарыстоўваць сябе як “матэрыял” для дасягнення чыёйсьці мэты.

У Васкевічавай ілюзіі на карамазаўскі пастулат - не яго сталенне, а толькі разуменне. Аднак усё вызначаецца не разуменнем, а справамі. Літаральна праз месяцы два пасля “азарэння”, што яго выкарысталі як “матэрыял”, ён зноў наступіў на тыя ж граблі. Яму прапанавалі падпісаць тэлеграму ў Мінск “у падтрымку кагосьці і з асуджэннем кагосьці”. Добра разумеючы, што ўдзельнічае ў “глупстве і “всеобщем помешательстве”, - “па-дурному хіхікнуў і падпісаў”. Ён дакарае сябе за такое згодніцтва і маладушша: “Ніколі сабе гэтага не дарую” [24, с. 91]. Але чаго варта запозненае самакалупанне?

“Васкевіч - воск, з якога лёгка выліць (як каму будзе патрэбна!) і Богу свечку, і чорту - качаргу. У такога майстра, як Андрэй Федарэнка, нічога выпадковага і дробязнага не бывае, а прозвішча галоўнага героя - увогуле не дробязь. У ім - пісьменніцкая пазіцыя адносна свайго героя, яго сутнасці” [10, с. 55].

Як правіла, асоба выключная - гэта асоба моцная. Яна не заўсёды можа супрацьстаяць абставінам і перамагчы іх, што сведчыць не пра яе слабасць, а пра сілу абставін. У Васкевіча не стае сілы нават на тое, каб не патураць злу - хаця б не ўдзельнічаць у “всеобщем помешательстве”.

Можна не сумнявацца, што хітрун Рамановіч ад Васкевіча не адступіцца. Ён піша, што “прыклаў рукі”, каб выгнанніка вярнулі ў інстытут. I тут жа: “лепш было б, каб ты астаўся яшчэ на год на другім курсе, бо свае людзі цяпер больш чым калі патрэбны на ўсіх курсах і патоках”... [24, с. 92]. Для чаго Рамановічу патрэбны “свае людзі”, мы ўжо ведаем.

Васкевіч вычарпальна сказаў пра сябе: “Я не змагар”.

Але ж, з іншага боку, выключную, нешараговую асобу вызначае перадусім менавіта “ідзея” - “одна, но пламенная страсть”. У кожнай выключнай, моцнай асобы - свая ідэя. У Васкевіча яна абумоўлена яго дарам, многія складнікі якога ўжо не раз называліся. Аднак сутнасць ідэі і дару адна - мова, роднае беларускае слова. Яно і стала паролем узаемаадносін паміж Васкевічам і старшынёй сельсавета Лобанам: “Я чаму і ўзрадаваўся, калі пачуў, што ты ў сакратара па-беларуску балэкаеш, і адразу сказаў сабе - гэта свой чалавек!” [24, с. 64].

Шчыра зарагатаў Лобан, калі пачуў ад Васкевіча, што яго выгналі не “за гэта дзела”, а за нацыяналізм: “Хто ж цяпер за гэта выганяе?! Цяпер абы ты толькі гаварыў! Я ж гавару - і што? I паперы вяду, магу паказаць... Канечне, многія крывяцца, але нічога - перажывуць!” [24, с. 65].

Бяда Васкевіча ў тым, што, шукаючы аднадумцаў, “сваіх людзей”, ён патрапіў у жорны палітыкі. Ён не разумеў таго, што дарагая для яго родная мова стала разменнай манетай у жорсткай палітычнай барацьбе, у якую ўцягвалі маладых. Антон быў удзячны Лене і Рамановічу, праз якіх усвядоміў сябе беларусам. Горкім было расчараванне: каханая выйшла замуж, а сябар, які сам “вісеў на валасінцы”, нават не адказаў на пісьмо.

Душэўныя пакуты выгнанніка Васкевіча ўзмацняюцца немагчымасцю рэалізаваць сваю “ідзею”, свой дар, якія патрабавалі формы.

Трагічна ўспрымае Васкевіч не толькі сваё выгнанне, у якім не бачыць уласнай віны, а найперш незапатрабаванасць таго скарбу, якім валодае: “родная матка, вяскоўцы замест таго, каб ганарыцца, што хоць адзін знайшоўся, які любіць іх, іхнюю мову, звычкі, замест гэтага дапускаюць, што кара яшчэ замалая, што не будзе вялікага дзіва, калі яго яшчэ ўпякуць у турму!” [24, с. 69]

Па вялікім рахунку, аповесць - пра Скарб, “талан”, як маці казала. Але не той “талан” кшталту Валерава, якога яна жадала і свайму сыну. Ён жа надзелены іншым - дарам песняра.

“Адбітак родных з'яў” - ва ўспрыманні і светаразуменні Васкевіча, у яго маналогу (аповед брату пра пярэдадзень выгнання), імправізаваным вершы (пра “гэты край няшчасця і пакут”). У аповесць улучаны фрагменты са “сшытачка” Васкевіча (“а з кім яшчэ ён мог пагаварыць, як не з папераю?”). 3 усіх запісаў вылучаецца фрагмент 25 раздзела. Гэта ўжо не эскіз, не звычайны дзённікавы запіс, а ва ўнісон аўтарскаму тэксту - паўнавартасная мастацкая замалёўка. У ёй - праграма, канцэпцыя не звычайнага, шараговага чалавека, а будучага пісьменніка. У ёй - усведамленне Васкевічам сваёй выключнасці, “іншасці”: “Праўды вельмі хачу. Жыву не для людзей, не для ўладаў, якія пастаянна змяняюцца, а дзеля таго, хто нібыта глядзіць зверху. I ад усіх такога ж дабіваюся. А ўсе - іншыя” [24, с. 101]. федарэнка пісьменнік аповесць філасофскі

Л. Турбіна, пералічыўшы складнікі «высокага прафесійнага ўзроўню» Андрэя Федарэнкі, вылучае, на яе погляд, галоўны - “здольнасць перадаць тое, што мы называем “духам часу” [21, с. 52]. Высокая ацэнка крытыка тым яшчэ звяртае на сябе ўвагу, што мала каму з храністаў сучаснасці ўдаецца гэта “самае галоўнае” - перадаць дух часу, яго атмасферу.

Антон Васкевіч патрапіў у вір падзей, якіх не разумее. Не разумее, што адбываецца з ім (“У чым віна? За што?”), што адбываецца ў свеце. Для чалавека ўсё незразумелае - сітуацыя небяспекі: “у сэрца запаўзае не проста трывога, а страх, жах” [24, с. 54].

Страх і разгубленасць апанавалі ўсімі. Пераканальна паказана псіхалогія людзей у незразумелай сітуацыі. Яны збіваюцца ў натоўп, каб разам ратавацца, шукаць адказ на адвечнае “Хто вінаваты?”. Людзям лягчэй перажыць неспадзеўнае і невытлумачальнае, калі знайсці агульнага ворага:

“Раніцай трэцяга дня маці вярнулася з магазіна радасная, узбуджаная:

- Закруцілі бучу, ды толькі людзей пабілі, штоб на іх!..

- А хто закруціў? - зацікаўлена спытаў Антон.

- Камунякі! - урачыста, смела, упэўнена адказала маці.

У Васкевіча палезлі на лоб вочы. Ну, калі ўжо яго маці такое кажа... Цікава, каго ж яна цяпер лічыць вінаватым у яго выгнанні?..” [24, с. 72].

Антон запісаў у сваім “сшытачку”: “Мае вяскоўцы любяць моцных, пераможцаў. Паўсюль адчуваецца злоба, пагарда да “камуністых”, якія ўсё ў свой час заварылі, завалілі і вось, гэтым путчам, так бяздарна давялі ўсё да канца. “Поделом” вам, не прайгравайце. Пераможаных не любяць”... [24, с. 77].

Не толькі вяскоўцы так раптоўна адвярнуліся ад “камуністых”, на якіх яшчэ нядаўна спадзяваліся: “А мо, слава Богу, і лепей нешта будзе... Як тая Маня кажа. Раней, пры камуністах, усё было. <...> А то зрабілі. Яны ж перш хацелі толькі перастройку, а зрабілі гласнасць!” [24, с. 78]. Самае цікавае, як сведчыць Васкевіч, рабілася ў горадзе, у раённай бібліятэцы: усе супрацоўнікі былі “на паніхідзе”, глядзелі па тэлевізары паніхіду “по трём убитым путчистами парням”. Васкевічу паказалі тэлеграму ў Мінск “у падтрымку кагосьці і з асуджэннем кагосьці”. Васкевіч не хацеў падпісваць, але пасля дырэктарскага: “Вы что же, Антон, за коммунистов?!” - “па-дурному хіхікнуў і падпісаў”... [24, с. 91].

У “глупства і “всеобщее помешательство” ўцягваліся ўсе. “Ты за коммунистов...” Гэта сказаў мне [Антону] чалавек, які гадоў дзесяць аддаваў сябе камсамольскай і партыйнай рабоце, учарашняя камуністка”... [24, с. 91].

Адзначаная Л. Турбіной Федарэнкава здольнасць перадаць дух часу ў многім забяспечваецца і адначасова вытлумачваецца яго псіхалагічным майстэрствам.

Якія б падзеі ні адбываліся ў свеце ці соцыуме, першая рэакцыя кожнага чалавека - дастасаваць іх да сябе, дасць Бог, у інстытут...” [24, с. 93]. . “Як гэта адаб'ецца на мне? - думаў Васкевіч, слухаючы навіны пра жнівеньскі путч 1991 года. - Ай, чорт - ды ніяк! Што з мяне можна ўзяць? Ну, выгнаць яшчэ і з бібліятэкі. А можа, наадварот, разбяруцца, узновяць у інстытуце?..” I маці пра тое ж самае “разважала сама з сабою”: “А мо цябе вернуць

Ідэя твора не ў тым, каб паказаць, як разбіваюцца высокія памкненні ад сутыкнення з рэальным жыццём. Ад'язджаючы ў горад, Васкевіч прыходзіць да высновы, што вёска засталасянеразгаданая. непазнаная ім. Не разгадаў - а які быў шанс! Пражыў амаль год чужаком, саму сабе, і вось едзе... <...> Была ў тым, што ён едзе, а матка, Пульс, вёска - астаюцца, нейкая несправядлівасць, нейкая страшная тайна” [24, с. 203]. Герой адчуў віну перад вёскай, перад “цёмнымі, як і вякі назад”, яе жыхарамі: ён, разумнейшы, дабрэйшы, вышэйшы за іх, - бо ўбачыў свет, шмат чытаў і думаў, - не навучыў родных людзей сапраўднаму, адухоўленаму жыццю. Разам з тым Антон разумее, што не можа застацца, хоць, магчыма, ужо ведае, як дапамагчы. “Страшна было ехаць, яшчэ страшней - аставацца, - канстатуе, аналізуючы душэўны стан героя аўтар. - Васкевіч думаў што ён захварэў тут, заразіўся, і ўжо не зможа зайсці ў аўдыторыю тым вясёлым бестурботным хлопцам, якім быў усяго год назад, што цяпер ён будзе цягаць за сабою, як чарапаха панцыр, сваю вясковасць, адчуванне нейкай вялікай несправядлівасці, ненармальнасці ўсяго...“ [24, с. 123]. Гарадское жыццё, вучоба, такім чынам, не абяцаюць Васкевічу душэўнага супакаення.

...

Подобные документы

  • "Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.

    курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.

    реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009

  • Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.

    курсовая работа [65,0 K], добавлен 08.12.2016

  • Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.

    реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011

  • Праява своеасаблівасці дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес" ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў. Роля дыялектызмаў у мове рамана пісьменніка. Семантыка-граматычны аспект даследавання мовы рамана.

    курсовая работа [59,0 K], добавлен 12.01.2016

  • Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.

    реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011

  • Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.

    курсовая работа [86,2 K], добавлен 04.03.2010

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.

    реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006

  • Разгорнутая, ускладненая сюжэтна-кампазіцыйна арганізацыя твораў Івана Шамякіна. Мастацкі свет рамана "Снежныя зімы", дынамізм сюжэтнага развіцця. Спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго героя.

    реферат [17,9 K], добавлен 04.10.2009

  • Мастацкія асаблівасці прозы Ш. Ядвігіна, яго шлях ад твораў сатырычна завостраных, алегарычных, блізкіх да фальклорных да рэалістычна-псіхалагічных апавяданняў і лірыка-філасофскіх імпрэсій. Фальклорныя матывы ў творах. Спосабы мастацкай тыпізацыі герояў.

    курсовая работа [86,7 K], добавлен 17.12.2014

  • Гісторыя стварэння і жанравыя асаблівасці паэмы Куляшова "Сцяг брыгады". Абагульненасць і сімвалічнасць вобразаў Андрэя Рыбкі, Мікіты Ворчыка, Заруднага і іншых герояў паэмы. Мастацкія пошукі пісьменніка у паэме – фальклорная паэтыка ўмоўнасці сітуацый.

    реферат [21,3 K], добавлен 04.10.2009

  • Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).

    дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Асвятленне дзіцячага свету ў творах англійскага пісьменніка Чарльза Дзікенса. Вобразы Палі і Флорэнс - увасабленне дабра і ўсёдаравання з рамана "Домби і Сын". Барацьба дабра і зла у рамане "Прыгоды Олівер Твіст", які апавядае пра жыццё дзяцей з прытулку.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 11.06.2012

  • Цішка Гартны як песняр працы і змагання, першы пралетарскі паэт Беларусі, аўтар першага закончанага беларускага рамана. Кароткі нарыс жыцця , этапы асобаснага і творчага станаўлення дадзенага аўтара. Аналіз самых вядомых твораў і зборнікаў Цішки Гартны.

    курсовая работа [47,3 K], добавлен 20.03.2013

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.

    курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.