Праблематыка і паэтыка твораў Андрэя Федарэнкі
Асаблівасці філасофскай і псіхалагічнай прозы выдатнага беларускага пісьменніка А. Федарэнкі (на прыкладзе рамана "Рэвізія" і аповесці "Вёска"). Даследаванне своеасаблівасці прыгодніцкіх твораў для дзяцей. Галоўныя катэгорыі мастацкага свету А. Федарэнка.
Рубрика | Литература |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 13.01.2018 |
Размер файла | 147,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Ён зазнаў апраметнага ліха на той “нянашай” вайне, цудам уратаваўся, але і пасля вайны няўдачы і няшчасці (пасля кароткага перыяду шанцавання) пасыпаліся адно за адным. Усё напрацаванае “пры першым жа няшчасці счэзла дазвання”. Пакручасты лёс у чалавека, загадкавы. Нават следчы сказаў хлопчыкам: “Ваш Крушынскі, канечне, герой, ардэнамі-медалямі ўзнагароджаны, і ўсё такое. Аднак блізка з ім сыходзіцца я вам бы не раіў. Дужа ж ужо нейкая бурная біяграфія ў чалавека” [22, с. 153].
“Проста містыка нейкая” [22, с. 157], - так сам Крушынскі вызначыў усё тое, што звалілася на яго пасля авалодання скарбамі афганскай шкатулкі. Наш мудры народ здаўна навучыўся разумець знакі-вешчуны, якія пасылаюцца чалавеку маці-зямлёй, прыродай, космасам. Ніхто не ведае, кім гэтыя знакі пасылаюцца, але распазнаваць іх навучыліся. Здаўна наш народ ведаў, што любая знаходка, а тым больш каштоўная - нядобры знак, магчыма нават - знак бяды. Немінуча надарыцца так, што страціш намнога больш, чым знайшоў. Нездарма ў народзе кажуць: знайшоў - не радуйся, згубіў - не плач. У лепшым выпадку “шчасліўца”, які нешта знайшоў, чакаюць прыгоды.
Тое ж самае даводзіць і Крушынскі: “Гэта праклятыя каштоўнасці, Віка! Я не магу імі распараджацца, не магу траціць іх на сябе <...> усё ператваралася толькі ў шкоду мне” [22, с. 157].
Пісьменнік выкарыстоўвае казачны матыў: не чалавек уладальнік скарбу, а скарб завалодвае чалавекам. Скарб, як нейкая жывая істота, мае здольнасць не аддавацца, не слухацца чалавека, помсціць яму ці, наадварот, слухацца і нават пасылаць “сігналы”, “званочкі” ўхвалення, падтрымкі: “Нібы нейкі сігнал паступае, нейкі званочак звініць: “Усё правільна, ты, Крушынскі, робіш тое, што трэба!” Гэтаксама было, калі я штомесяц пасылаў грашовыя пераводы бацькам “афганца”; звінеў той жа “правільны” званочак, усё йшло ў мяне добра, і душа была больш-менш спакойная!” [22, с. 158].
Крушынскі зрабіў для сябе адкрыццё, якое сапраўды дазволіць яму пачаць усё “з чыстага ліста”: “закляцце з гэтых каштоўнасцей здымаецца менавіта так: не на сябе трэба іх траціць, а на іншых... на тых, каму гэтыя каштоўнасці неабходныя, хто мае ў іх сапраўдную патрэбу” [22, с. 158].
Самае цяжкае і складанае для любога чалавека - зрабіць выбар. Кожны з нас пастаянна паўстае перад выбарам, ад якога цалкам залежыць “далейшы шлях”: шырокі і прасторны, што вядзе да пагібелі душы і вынішчэння лепшага ў ёй, ці вузкі і цесны, што вядзе да жыцця і перамогі лепшага ў чалавеку. Выбар ёсць заўсёды. Як у прытчы пра таланты: памножыць ці закапаць дадзеныя гаспадаром манеты. Калі ж выявіцца, што выбар зроблены няправільна, на пагібель уласнай душы, то заўсёды знойдзецца апраўданне. “Я пабаяўся цябе, бо ведаю, што ты жорсткі... таму і закапаў талант, каб не згубіць”. Выбар зрабіць вельмі цяжка. Аднак чалавеку зноў пасылаецца Цуд - як дапамога, як падказка, як падтрымка. Барыс Крушынскі кажа Віцы: “Помніш, некалі я казаў, што цябе, можа, сам Бог прыслаў - як збавенне мне, як падказку выбару далейшага шляху? Дык вось: калі я пачаў, прабач, траціць сёе-тое на цябе... Вось тут грошы слухаюцца! Вось тут усё ідзе нармальна” [22, с. 157-158].
Цуд пасылае Крушынскаму яшчэ адну “знаходку” - Віку, няшчаснае, беспрытульнае дзіця, “прыблудную дзяўчынку”. Гэта цяпер Крушынскі ўсведамляе такую “знаходку” як “збавенне, як падказку выбару”. Спачатку гэта наўрад ці гэта было збавеннем, бо да праблем Крушынскага дадаваліся новыя. Ён тады ўжо стаяў перад выбарам: ратаваць чалавека і быць гатовым да ўсяго таго, што чакае яго пасля (ды яшчэ ў яго, Крушынскага, сітуацыі), ці думаць пра сябе, ратавацца самому.
Віцы патрэбныя ўсяго толькі нармальныя, чалавечыя ўмовы жыцця. “Тэма няшчаснага дзяцінства займае ў аповесці “Афганская шкатулка” далёка не апошняе месца. Беднасць, невялікі пакойчык у камунальнай кватэры, ненавісны айчым-п'яніца і, нарэшце, жыццё на вуліцы - такі незайздросны лёс дзяўчынкі Вікі, на прыкладзе якога А. Федарэнка дакладна адлюстраваў жахлівы стан нашага грамадства, вылучыў праблему сацыяльнага сіроцтва як тыповай з'явы сучаснага жыцця. Таму неверагодным здаецца нечаканае выратаванне Вікі Барысам Крушынскім і зусім незвычайным, казачным тое, што ён матэрыяльна забяспечвае яе фактычна на ўсё жыццё” [19, с. 54].
Цуд, як і чалавек, “расце”, змяняецца: цуд-выпрабаванне - цуд-падказка - цуд-дапамога - цуд-збавенне - цуд-узнагарода. У пераліку гэтых этапаў “росту” і “сталення” цуду не хапае яшчэ аднаго: гэта - цуд-прадвесце. І гэты цуд таксама быў. “Больш таго - цяпер было ў ім адчуванне, што менавіта сёння павінна з ім здарыцца нешта важнае, радаснае. Нейкая ўдача чакае яго наперадзе” [22, с. 30]. “Удача” ж вынікла такімі праблемамі, што не пазайздросціш. Але: “Усё будзе добра! Павінна быць добра. Цяпер трэба толькі, каб яму крышку пашэнціла...” [22, с. 43]. Трыма абзацамі ніжэй чытаем: “Але яму і праўда сёння шэнціла” [22, с. 43].
Пісьменнік выпрабоўвае выбарам не толькі Крушынскага. Валік некалькі разоў апынаецца перад выбарам. Пасля хакейнага спаборніцтва ў яго быў выбар паводзін з сябрам: абвінавачваць яго і далей, чакаць, калі той сам загаворыць і прызнае свой недарэчны промах, ці павініцца самому, пакаяцца і папрасіць у сябра прабачэння за абразу. Валік выбірае другі варыянт. Пасля некаторых ваганняў адносна рызыкоўнага плана Ціма, як раскрыць тайну барадача (не выключана - “лідэра якойсьці злачыннай групоўкі”), Валік піша запіску сябру: “Я згодзен на ўсё, што ты скажаш”. I гэта нягледзячы на тое, што для Валіка “ёсць тысячы цікавых спраў, акрамя “расследаванняў”. Аднак у выніку хлопчык прыходзіць да такой высновы: “Канечне, усё гэта акружана тайнай. I хутчэй за ўсё тайнай нядобраю, цёмнаю... Можа, сапраўды гэта які крымінальнік? Ці нават маньяк-забойца? Тады што - сёння хтосьці чужы ў яго ахвяраю, а заўтра нехта з аднакласнікаў? Заўтра - Цім? Або ён, Валік?” [22, с. 27].
Аўтар пераконвае, што цуд “літасцівы” да ўсіх - добрых і злых. Да прыкладу, у раздзеле XXIV пра авантурыстаў чытаем: “Доктар збіўся-такі з дарогі і вывеў зяця да кар'ера... Цяпер у кар'еры стаяла вада замест лёду. Цесць з зяцем прайшлі па самым крутым абрыве і нават не заўважылі; проста цуда нейкае, проста пашэнціла, што не пазвальваліся ўніз” [22, с. 132]. Ключавыя словы ў гэтым урыўку - “цуда”, “пашэнціла”. Цана таму цуду - выратаванае жыццё тым, хто сабраўся зараз зрабіць “бязбожную справу”. Дый і “надвор'е дапамагае” бязбожнікам, цынікам і святататнікам, і з рыдлёўкай ім пашэнціла.
Так, цуд дапамагае ўсім, добрым і злым. Аднак нельга не звярнуць увагу на адну дэталь. Ключавымі ў працытаваным урыўку з'яўляюцца словы: “нават і не заўважылі”. Так, сапраўды быў пасланы аферыстам Цуд: каб адумаліся, спыніліся, зразумелі, што жыццё ўратаванае - скарб, не параўнальны з тым, якім яны прагнуць авалодаць. Але яны “нават і не заўважылі” гэты вялікі Цуд. I ён адпомсціў ім за такую няўвагу, нячуйнасць і душэўную глухату. Вось ужо сапраўды, “цуды можна разумець толькі сэрцам”, як даводзіў і Ян Баршчэўскі. А калі сэрца глухое і невідушчае, то “знакаў” цуда яно “нават і не заўважыць”, “званочкаў” не пачуе. За чорную няўдзячнасць - пакаранне. Сімвалічнай у кантэксце аповесці з'яўляецца такая сатырычная дэталь: “доктар не так убачыў, як здагадаўся: гэта яму паказваюць дулю”. Асабліва жорсткі і бязлітасны цуд да тых, каму “добра жылося”, хто жыў “у цяпле, у святле”, каму “захацелася большага” [22, с. 135]. Такія страчваюць і тое, што мелі.
Цуд літасцівы да ўсіх: кожнаму даецца шанц выбрацца з бездані сваіх грахоў. Трэба толькі адумацца, схамянуцца, спыніцца, заўважыць “знак” і пачуць “званочак”. Нават Павуку са “Шчарбатага талера” пасылаецца шанц: «Апамятайся! Што вы задумалі?!” Вокліч былога аднакласніка, нават сябра, з якім зноў выпадкова звёў лёс праз столькі гадоў, гучыць як перасцярога цуда, як яго літасць. Яшчэ не позна апамятацца, яшчэ многае ў сабе, сваёй душы можна змяніць да лепшага. Аднак Павук настолькі глухі, што слоў-“званочкаў” цуда ён не пачуў.
Не бачыць “знакаў” і не чуе “званочкаў” цуда і Валікава стрыечная сястра Света. Ёй быў падараваны вялікі цуд - пабачыць свет. Але, на жаль, з'ездзіўшы ў Англію, яна не толькі не набыла скарбаў, але і страціла тое, што мела. Была проста невідушчай і глухой да цудаў, а стала ваяўнічай хамкай, якая пагарджае ўсімі, хто ў Англію не з'ездзіў. Гэта дае ёй права дэманстраваць сваю, як ёй здаецца, перавагу над усімі: “Цім павітаўся. Света прамаўчала...” [22, с. 19]. Далей - болей. Света і такія, як яна, “знакаў” сапраўднага цуда нават і не заўважаць - і “кожнаму дастанецца сваё”. А з ёй жа побач і быў Цуд: сядзеў і піў гарбату прысёрбваючы. Пісьменнік настойлівы ў сваім перакананні, што паміж чалавекам і цудам існуе моцная сувязь, што цуды такія ж, як людзі: чым мацнейшыя духоўныя сілы чалавека, тым большы цуд вядзе і аберагае яго па жыцці. А сілы чалавека вымяраюцца яго здольнасцю заўважыць “знакі”, пачуць “званочкі” цуда.
Такім чынам, аповесць “Афганская шкатулка” напісаная паводле канонаў прыгодніцкага жанру: у ёй ёсць займальнасць, некалькі паралельных ліній, дэтэктыўныя моманты. Аднак аўтар не абмяжоўваецца толькі займальнасцю: ён перадае думкі, пачуцці, імкненні, пажаданні, мары персанажаў і такім чынам раскрывае іх унутраны свет. Галоўная філасофская праблема аповесці - праблема выкарыстання скарбаў. Цуд дапамагае ўсім, добрым і злым. Але чалавеку патрэбна заўважыць знакі гэтага цуда.
Глава 3. Мастацкая індывідуальнасць Андрэя Федарэнкі
Мастацкае адлюстраванне і даследаванне маральна-этычных шуканняў у сучаснай беларускай прозе з'яўляецца своеасаблівым інструментам пазнання духоўнага свету і каштоўнасных арыентацый герояў. Кожны пісьменнік па-свойму выкарыстоўвае мастацкія сродкі, таму і героі вылучаюцца сваім індывідуальным маральным абліччам.
Творы Андрэя Федарэнкі даюць падставы сцвярджаць, што ў пісьменніка ёсць адметнае светабачанне і светаўспрыманне, уласны погляд на сучасныя праблемы, свой спосаб іх адлюстравання і выяўлення.
Ствараючы займальныя сюжэты, пісьменнік не паўтараецца, а па-мастакоўску даследуе нашу сучаснасць. Ён надае ўвагу не толькі тэксту, але і падтэксту. 3 дапамогай дэталі, трапнага слова, без усялякага маралізатарства аўтар дасягае самага пажаданага эфекту. Сутнасць яго такая: пісьменнік адкрывае чытачу перспектывы для “сатворчасці”, прымушае думаць, разважаць, часам нават “правакуе” на спрэчку з ім. Ён дапамагае чытачам самім рабіць высновы, спасцігаць тыя ісціны, у якіх перакананы сам.
Андрэй Федарэнка - сапраўды “жорсткі рэаліст”. У прапанаванае ім “люстэрка” нямногія наважацца глянуць: нішто так не абражае і не крыўдзіць, як праўда. Ды яшчэ такая бязлітасная.
Адно невытлумачальна: чаму той, хто ўсё-такі асмеліўся ў яго глянуць, разгледзіць убачанае да канца? Варта прачытаць літаральна дзве першыя старонкі, астатнія міжволі дачытаеш: патрапіш у мярэжы тэксту, як рыба на кручок.
Цяжка растлумачыць такі эфект фактычна бессюжэтнага твора - мазаіка побытавых замалёвак ды яшчэ анамнез душы чалавека, сапраўды выключнага - чуйнага, відушчага, чулага.
Шчыльны, як крытыкі любяць казаць, густа замешаны тэкст. Ды з такіх “інгрэдыентаў”, што іх вызначаць і вызначаць. Аднак цяжка вызначыць, як такая парадаксальная адметнасць аповесці дастасоўваецца да найважнейшага складніка мастацкасці - “майстэрства будаваць сюжэт”, пра якое дэкларатыўна даводзіць Л. Турбіна.
Адзначаны эфект уздзеяння на чытача - і ёсць галоўны доказ «майстэрства будаваць сюжэт». Сюжэтам увага чытача найперш і трымаецца.
У прозе Андрэя Федарэнкі на развязку маральна-этычнай калізіі працуе ўся вобразная сістэма твора; у творах пісьменнік выкарыстоўвае так званую “аб'ектыўную” і “суб'ектыўную” манеру пісьма. Выбар дыктуецца мастацкімі задачамі. Як сведчыць аналіз, пісьменнік аддае перавагу “аб'ектыўнай” манеры пісьма, што дазваляе дабіцца большай рэлістычнасці вобразаў, іх жыццёвай праўдзівасці (“Бляха”, “Цверазілаўка”, “Вёска” і інш.).
“Пісьменнік звяртаецца да розных прыёмаў - рэтраспекцый, дзённікаў, успамінаў. Выкарыстоўвае маналог, характарыстыку, дае знешні партрэт. Напрыклад, аповесць “Гісторыя хваробы” пабудавана ў форме дзённіка; перагортваючы яго старонкі пасля смерці ўладальніка, удаецца пранікнуць у самыя таямніцы жыцця чалавека, якія можна даверыць толькі паперы. Дапамагае зразумець унутраны свет героя псіхалагічная характарыстыка (апавяданне “Сіндром”, аповесць “Сінія кветкі”)” [18, с. 12].
Даследчыца А. Дубасава вызначае творчы метад пісьменніка як “казачны рэалізм” [15, с. 134].
Галоўная адметнасць такога метаду - “паяднанне ў межах аднаго твора плыні рэалістычнай і, гаворачы ўмоўна, плыні казачна-містычнай, якая мае падставай цуд у самых розных праявах, у тым ліку цуд “рэалістычны”, “звычайны”, г. зн. такі, які можа надарыцца кожнаму і які часта проста не прыкмячаюць” [15, с. 134].
Безумоўна, немагчыма ўсю творчасць пісьменніка звесці да “казачнага рэалізму”. Гэта толькі адна грань творчасці аўтара, больш таго, гэта адзін з неабмежаванай колькасці поглядаў на яе.
Маленькі ці вялікі цуд характэрны для шмат якіх твораў пісьменніка. Гэта цуд на фоне рэчаіснага, сапраўднага, гэта, так бы мовіць, кавалачак казкі ў звычайным, рэальным жыцці. Цуд або выпрабоўвае (цуд як прылада лёсу), або нешта падказвае. Ён можа быць яўны або прыхаваны; галоўная яго функцыя - паўплываць на рэчаіснасць, бо яна, відавочна, не задавальняе пісьменніка. Уплыў гэты мае два вектары - уплыў унутры твора (уплыў на лёс гіерсанажаў) і ўплыў на самога чытача (а значыць, на рэчаіснасць па-за творам). Пакажам функцыянаванне цуду на прыкладах з розных твораў.
У апавяданні “Памарак” гераіня, старая жанчына, што ўсё жыцпё пражыла самотна, апынаецца ў сітуацыі, якая, здаецца, пагражае ўсяму ладу жыцця - яе сяброўка, Еўка, такая ж старая, зноў выходзіць замуж. Гераіня ўспрымае падзею як трагедыю, перастае спаць, есці, яе турбуюць пытанні і думкі: як жа так?.. Што ж гэта будзе?.. Яны ж аднолькавыя, адзінокія, сяброўкамі зрабіліся, бо Еўка пахавала мужа, зраўнялася з Антоляй. Яны пабяруцца, а ёй, Антолі, куды адной? I хіба кепска было ім адным? А хіба кепска было ім “гуляць”? I г.д. і г.д. Нарэшце, яна едзе ў горад, трапляе да доктара, бо раптам бачыць, як давяла сябе сваімі думкамі. А калі вяртаецца, шчаслівая, што доктар прыняў яе, прапісаў добрыя таблеткі, бачыць у сваім двары Еўку з Кузьмой, які папраўляе ёй плот. I сяброўка цішком супакойвае гераіню, што муж яе будзе ім на дваіх, што іначай яго звабіла б удава з суседняе вёскі, а як дзвюм старым жанчынам пражыць без дапамогі мужчыны?
I ў гэтым, і ў іншых апавяданнях пісьменнік выкарыстоўвае дэталі, якія чытач можа ўспрыняць як падказку, прачытаць нешта між радкоў. На пачатку твора гераіня не топіць печ. Ці таму, што няма грошай? Але ж у далейшым выяўляецца, што ў яе ляжаць тры нерастрачаныя пенсіі. А ў Еўкі цёпла, утульна. Антоля не хоча тапіць, бо пачуваецца самотна, тапіць няма для каго, і гэта ўнутраны стан, калі і ў душы цёмна, ненатоплена. Ці, магчыма, гэта прадвесце, прадказанне будучых падзей.
Калі Антоля перастае спаць, есці і наогул клапаціцца пра свой выгляд, яна, па сутнасці, думае выключна пра сябе, а гэта небяспечна. Але вось яна выйшла з дому, паразмаўляла з людзьмі - і нешта змянілася, яна нават падумала пра тое, каб зайсці да Еўкі. I вось маленькі цуд - калі Антоля была гатова сустрэцца з сяброўкай, тая сама прыйшла да яе; калі змяніліся думкі Антолі, плот аказаўся адрамантаваны. Усё звязана паміж сабой: нятопленая печ - разлад з сяброўкай, цвяленне сябе чорнымі думкамі - адасабленне ўсяго свету ад гераіні. Варта толькі крыху змяніць погляд на падзею, як сама падзея абарочваецца нечакана добрым. Доктар паставіў Антолі трапны дыягназ: “Вашая хвароба ад таго, што вы сябе дужа шкадуеце...” [29, с. 151]. Усё змянілася, як толькі Антоля перастала зайздросціць і шкадаваць сябе.
Стан жанчыны ацэньваецца як “памарак”. Сапраўды, ёсць усе падставы для таго, каб лічыць, што гераіню сурочылі: яна запусціла сябе, перастала есці, спаць, працаваць, “адно ходзіць, туляецца па хаце, па двары. і думае, думае”. “Счарнела, ссівела, высахла ў цёску, толькі вочы блішчаць, бы ў труса” [29, с. 152]. Зірнула неяк на сябе ў люстэрка і сама спужалася, што “памарак хто накінуў”, і нават успомніла, што і жонка Кузьмы, магчыма, ад памараку загінула, ад абгавораў Еўкі. Канечне, у дадзеным выпадку ніякага сапраўднага памараку не было, дакладней, памарак быў створаны думкамі самой гераіні, і ён прайшоў адразу ж, як толькі думкі змяніліся.
Несапраўднасць, надуманасць трагедыі падкрэсліваецца паралельнай трансляцыяй па тэлевізары серыяла з яго расцягнутымі, выдуманымі, далёкімі ад беларускай рэчаіснасці і ўвогуле ад жыцця трагедыямі, са штучным каханнем, пазбаўленым хараства і таямнічасці. “Драма” Антолі чымсьці падобна да такой, серыяльнай трагедыі.
“Цуд у апавяданні, такім чынам, мае дзве формы: з аднаго боку, гэта памарак (як нешта, што пужае сваёй незразумеласцю і “невылечнасцю”; наогул цудам мы будзем называць не толькі станоўчыя з'явы, але і адмоўныя), функцыя якога - сцвердзіць памылку гераіні; з другога боку, гэта “новы плот” (гэта цуд, бо ён з'яўляецца нечакана для гераіні і ў яе адсутнасць; такім чынам з'яўляецца цуд падобнага характару - звязаны з будаўніцтвам ці набыткам - у казках) як узнагарода” [15, с. 135].
У апавяданні “Аднакласнік”, на першы погляд, ніякага цуду няма. Проста споведзь знаёмага. Пісьменнік нават нібы адасабляецца ад апавядальніка, пачынаючы з выказвання пра тое, што чужыя споведзі - гэта нецікава, што творы нараджаюцца “з кляновага ліста пры дарозе, са зламанай травінкі, з трэшчыны ў асфальце, выпадкова пачутай мелодыі або чыркання запалкі аб карабок...” [29, с. 161] - своеасаблівая прыгаворка, якая па законах казкі выконвае метатэкставую функцыю, гэта значыць не звязана з асноўным сюжэтам, але апавядае пра тэкст: некалькі слоў пра знаёмага, пра аўтара.
Затым - сама споведзь: аднакласнік распавядае пра першую (і, як атрымалася, апошнюю) сваю дзяўчыну, якую ён, уласна кажучы, купіў (такі ён прызначыў кошт за курсавы праект), з якой, пасля таго, перастаў нават вітацца. Здавалася б, звычайны аповед. Але ў ім прыхаваны цуд - пасля той адзінай ночы ў героя раптам пачынае сохнуць нага. Не дапамаглі ні дактары, ні санаторый. Герой, у якога ўсё пачыналася даволі паспяхова, малады, здаровы студэнт апошняга курса, становіцца калекам. Дэфармацыі цела - часты спосаб пакараць героя ў казках (прыгадаем хоць бы вялізныя вушы або рогі, ад якіх немагчыма пазбавіцца, і зноў-такі ніякія дактары не могуць дапамагчы). Герой не задае сабе пытання: а ці пачала б сохнуць нага, калі б я паступіў больш высакародна? Затое такое пытанне міжволі ўзнікае ў чытача.
Невыпадкова праблемы з нагой пачаліся менавіта пасля той ночы. Напачатку гэта было толькі папярэджанне, у героя была магчымаспь выправіць сітуацыю, бо дзяўчына была гатова прыняць яго, дараваць. Але герой не скарыстаў гэтую магчымасць - і лёс не дараваў яму. Бо нельга здзекавацца з кахання, каханне - святое, і ноч з дзяўчынай павінна быць ім асвечана. Герою ж проста захацелася паспытаць, што гэта такое, каб потым не было ніякіх абавязкаў, каб не было кветак, провадаў і г.д. Ён так і не зразумеў, што без кахання асалоды быць не можа (таму асалоду ён і не атрымаў, таму яму здалося, што ўсё было не так, як у іншых, “нецікава, саромна, брыдка, непатрэбна”), больш таго, ён не зразумеў, што ягоныя дзеянні - свайго кшталту блюзнерства, папіранне святыні, за што ён і быў пакараны. Нельга пагарджаць каханнем, нельга хлусіць, нельга праз прыхамаць пазбаўляць цнатлівасці (дадамо, што дзяўчына сапраўды была цнатлівая і пры тым мела каханага хлопца ў арміі), нельга не верыць людзям (герой не паверыў, што для дзяўчыны тая ноч была першай).
Герой застаўся сядзець на лаўцы і думаць. Зноў з'яўляецца аўгар. Зноў метатэкставая інфармацыя. Нягледзячы на спавядальнасць, якая мае на ўвазе рэалістычнасць, апавяданне структурна блізкае да казкі, якой, па сутнасці, і з'яўляецца: тыповае акаймаванне, цуд, пакаранне “кепскага” героя; выхаваўчая функцыя: “будзеш гвалціць цнатлівых дзяўчат, у цябе высахне нага” [29, с. 162].
Нельга, аднак, сказаць, што герой так нічога і не зразумеў. “Увогуле, каханне жанчыны, калі ўдумацца, - кажа ён, - гэта такая страшная загадка, такая тайна; ёсць у тым, што жанчына ахвяруе сабою, аддае ўсю сябе чужому чалавеку штосьці такое містычнае, незразумелае і нежартоўнае, што нельга гуляцца з гэтым. А я вось захацеў менавіта пагуляцца. I дагуляўся” [29, с. 164]. Гэтыя словы яскрава паказваюць стаўленне пісьменніка да кахання; гэтае стаўленне, як да нечага містычнага, крыху страшнага, неспасцігальнага, можна назіраць і ў іншых творах. Гэтае стаўленне таксама абумоўлівае агульны тон апавядання, адценне містычнасці.
“Герояў Андрэя Федарэнкі мучаць і прыгнятаюць пытанні, якія, кажучы агульна, тычацца грошай, самасвядомасці, кахання. Пісьменнік стварае сітуацыі, якія ненавязліва змушаюць герояў да выбару, што становіцца вызначальным і кардынальна ўплывае на далейшае жыццё. Героі сутыкаюцца з праблемамі, якія, відавочна, хвалююць аўтара, і спрабуюць спасцігнуць іх сэнс. Ствараецца ўражанне, што і аўтар, і героі спавядаюцца, аналізуюць кожную драбніцу, свой псіхалагічны стан, свае адчуванні” [15, с. 142].
Схільнасць герояў да разваг, відавочна, абумоўлівае і адпаведны план твораў: часта гэта споведзь вусная (“Аднакласнік”) або пісьмовая (“Цугцванг”); аповед ад першай асобы наогул - з'ява, характэрная для твораў Андрэя Федарэнкі. Аналіз і самааналіз, заглыбленасць у сябе, жаданне разважаць, шукаць ува ўсім разгадку нейкай тайны, урэшце, цікаўнасць герояў садзейнічаюць псіхалагічнасці, майстэрскаму паказу ўнутранага стану герояў. 3 гэтым удала спалучаюцца дынамічнасць, напружанасць. Характар і стан герояў раскрываецца адначасова праз іх развагі, думкі, пачуцці і праз іх дзеянні, дыялогі - так бы мовіць, знутры і звонку. Пры гэтым аўтар часам своеасабліва ўмешваецца ў лёс героя, надзяляючы яго якой-небудзь адметнай здольнасцю (“Сінія кветкі”) або, наадварот, нечага пазбаўляючы (“Аднакласнік”), I разам з чытачом назірае, што адбываецца, разам з героем аналізуе і разважае.
Нярэдка гэта выпрабаванне цудам: здольнасць мяняць твар; нага, якая сохне; казачна багаты кватарант; пенсіянер, які хавае зліткі золата. I выяўляецца, што герой часта не праходзіць такога выпрабавання; затое, калі гэта яму ўсё ж удаецца, ён знаходзіць шчасце.
Заўважым, што падобныя выпрабаванні, вытокі якіх у старажытных абрадах ініцыяцыі, звычайны элемент казкі. Аднакласнік лірычнага героя не захацеў выправіць памылку; герой “Цугцванга” не здолеў давесці справу да канца, кінуў пенсіянера, калі асабліва быў яму патрэбны, - і яны прайгралі. У іншых творах цуд не выпрабаванне, а ўзнагарода: кватэра для дзяўчынкі; новы плот для Антолі. “Цуд, як бачым, не заўсёды нешта звышнатуральнае, але ён заўсёды прыносіць вялікую радасць і шчасце. Ен дапамагае пераўтвараць рэчаіснасць і процістаяць ёй” [15, с. 142].
Уплыў цуду зазнае і чытач, які, безумоўна, паддаецца ягоным чарам, думкі якога хоць на момант змяняюцца; дзякуючы цуду чытач, несумненна, атрымлівае асаблівую асалоду ад прачытання твора, а як вядома, менавіта праз асалоду становіцца магчымым уплыў мастацтва на чалавека; уплываючы ж на асобнага чалавека, мастацтва, і не ў апошнюю чаргу літаратура, уплывае на рэчаіснасць.
Відаць, найбольш яскравым прыкладам твора, у якім цуд выконвае функцыю выпрабавання, з'яўляюцца “Сінія кветкі”. Герой атрымлівае ў рукі незвычайную сілу, магчымасць рабіць рэчаісным любы намаляваны аб'ект і нават змяняць уласнае аблічча. Як і належыць, цудадзейныя кветкі растуць на могілках, а даведваецца пра іх герой пры дапамозе сну (тры разы, як прынята ў казках, прыходзіць у сне да Холада нябожчык дзед і абяцае падарунак; зноў прыгадаем “Пікавую даму”, дзе графіня раскрывае герою тайну трох карт хоць і не ў сне, але таксама пасля сваёй смерці, пры гэтым далейшае развіццё падзей у “Сініх кветках” і ў “Пікавай даме”, па сваёй сутнасці, не надта розніцца).
Могілкі, цудадзейныя кветкі, з'яўленне нябожчыка, матыў метамарфоз, двайнікоў - гэта, безумоўна, стварае атмасферу містычнага, загадкавага, казачнага. Гэтая атмасфера акцэнтуецца яшчэ і тым, што аўтар не адразу пасвячае чытача ў таямніцу кветак, пэўны час чытач толькі назірае за дзеяннем, не ведаючы пра чароўную сілу кветак (кветак зноў-такі тры).
“Сінія кветкі” ўяўляюць сабой паяднанне казачнага і рэчаіснага, але ў дадзеным выпадку паяднанне гэтае не ідзе на карысць героям, гэты сімбіёз прымае такія формы, што пераўзыходзіць па жорсткасці і абсурднасці саму рэчаіснасць, і таму ўзнікае патрэба вяртання ў зыходны пункт. Герой не прайшоў выпрабавання цудам, не здолеў скарыстаць яго адпаведна прызначэнню (бо цуд не павінен быць зброяй і помстай, а тым болей у выглядзе кветак, ён павінен упрыгожваць жыццё, змякчаць жорсткасць рэчаіснасці, а не паглыбляць яе” [15, с. 144].
Разгледзім зараз некаторыя адметныя катэгорыі паэтычнага свету Андрэя Федарэнкі.
У паэтыцы Андрэя Федарэнкі адна з найважных катэгорый - катэгорыя паэтычнага часу. Калі з пункту гледжання агульнага позірку ахарактарызаваць тэмпаральна-мастацкую прастору твораў празаіка, то без перабольшання можна канстатаваць той факт, што канцэпт часу выступае у творах пісьменніка своеасаблівай “закваскай” усіх сюжэтна-фабульных і матыўна-канфліктных ліній мастацкай рэалізацыі. Час не толькі выконвае фонавую падсветку падзей і дзеянняў у мастацкай тканіне твораў аўтара, але і сам арганічна ўжываецца ў знешнім антуражы праз спалучанасць з логікай унутрана-псіхалагічнага жыцця герояў іх самарэфлексіі на акаляючую іх сучаснасць, а таксама мінулае і будучае.
“Ствараецца ўражанне, што час у паэтычнай прасторы пісьменніка вельмі гнуткая, шматмерная канстанта, якая знаходзіць сваё выражэнне праз цэлы спектр мастацка-ідэйных вобразна-стылявых і літаратурна-жанравых паказчыкаў” [31, с. 269]. Так ужо ў адным з ранніх сваіх апавяданняў пад назвай “Пеля” аўтар здавалася на банальным здарэнні стварае даволі ёмкі унутрана-псіхалагічны матыў любові да роднай зямлі, паказвае глыбінную знітаванасці героя з роднай вёскай, тым месцам, якое набывае містычную сілу прыцяжэння да сябе. “Містычны магнетызм” недалёкага ад вёскі балота-пелі дасягаецца найперш прыёмам суб'ектыўнай часавай дыскрэтнасці, міжвольнага выпадзення маладога хлопца-студэнта з рэальнай канвы падзей” [31, с. 269].
Журботныя думкі-перажыванні студэнта, які прыехаў на канікулы ў родную вёску, перад тым, каб паехаць у будаўнічы атрад у Крым верцяцца вакол душэўнага неспакою і незадаволенасці юнака тым заняпадам, які перажывае вясковы быт і жыццё. Атмасфера запаволенага, манатоннага існавання не можа задаволіць маладую, кіпучую натуру летуценніка. I таму, каб хутчэй забавіць час, перад заўтрашнім ад'ездам у будатрад, герой адпраўляецца на рыбалку ў бліжняе, амаль побач з вёскай балотца. Добры клёў, салодкі ўспамін аб гадах дзяцінства ўтвараюць прастору часавага разрыву-выключэння і герой страчвае магчымасць прасторава-часавай арыентацыі. Пад бокам сваёй хаты юнак блудзіць у невялікім балотным імшарніку і спазняецца на цягнік, на якім ён павінен быў ехаць у Крым. Але на паверку роднае балота становіцца патэнцыяльным яго выратавальнікам і ахоўнікам. Як стала вядома пазней, студэнты будаўнічага атрада, ў якім павінен быў працаваць і наш герой, трапілі пад час пераезду па горнай дарозе ў страшную аварыю, дзе многія з іх загінулі ці атрымалі цяжкія раненні. У пэўным сэнсе вобраз-сімвал пелі набывае сутнасную адзнаку абярэга. Першапачатковае жаданне хутчэй пазбавіцца ад “цяжару забітасці роднага паселішча” перарастае ў канцы апавядання ў пачуццё глыбокай павагі да родных мясцін, усведамленне важнасці разумення знітаванасці з роднай зямлёй. “Створаны аўтарам у мастацкай прасторы элемент паэтыкі “часавага разрыву”, “зазора” дазволіла герою па іншаму спалучыць імгненнае і вечнае ў чалавечым жыцці” [31, с. 270].
“Часавай кропкай”, якая выступае важнейшым параметрам у разуменні тэмпаральнай дынамікі жыццёвых калізій, у мастацка-паэтычным полі Андрэя Федарэнкі паўстае анталагічная з'ява смерці, якая прысутнічае амаль ва ўсіх аповесцях пісьменніка. 3 усіх зямных істот толькі чалавек усведамляе трагізм свайго знікнення ў жыцці. “У эстэтычна-мастацкім праламленні парадыгмы часу смерць у творчасці Андрэя Федарэнкі паўстае ў амбівалентным варыянце. Яна не толькі паўстае кожны раз перад намі як напамінак аб непазбежным завяршэнні нашай зямной юдолі і хуткаплыннасці, мімалётнасці нашага шчасця і мар, але, з іншага боку, смерць не толькі сум і адчай - яна яшчэ і маральна-быційны пратэст супраць несправядлівасцей жыцця, непазбежнага пакуль зла ў ім. Смерць - анталагічная з'ява жыцця, толькі яна выступае нейкай першапрычыннай праявай амаль усіх нашых перажыванняў і пачуццяў, самым рэальным фактарам наяўнасці часавага зазямлення “тут” і “зараз” [31, с. 270].
Ужо ў сваёй першай аповесці “Гісторыя хваробы” пісьменнік выразна раскрывае быційны прынцып знаходжання “часавай кропкі” у эстэтычнай паэтыцы творчасці, на прыкладзе рэмаркі-удакладнення, праз развагі героя-апавядальніка. “У той жа вечар узяўся за работу, анігадкі ўрокаў на пачатку года было мала. Вечарамі, за тыдзень, перапісаў дзённік на сучасны лад (акрамя лацінкі Вяргейчык карыстаўся дарэформавым правапісам) падабраў эпіграф, памучыўся трохі з назовам... Перш даў “Гісторыя дзіўнага кахання”, а тады падумаў, падумаў і назваў гэтае пачуццё словам “хвароба” так, як часта называў яго і сам нябожчык” [25, с. 69].
Павышаная засяроджаннасць героя-апавядальніка над формай назвы рукапіса-дзённіка (“падумаў, падумаў”) гаворыць толькі аб тым, што апавядальнік - як і галоўны герой, так і сам аўтар - адзіны ў сутнасці трагедыі галоўнага героя твора, студэнта Вяргейчыка. “Галоўнай прычынай “хваробы” і смерці героя паслужыла не пачуццё кахання, не магчымасць героя ўсталявацца ў сваім часе. Містычную наканаванасць і прадчуванне смерці Вяргейчык унутрана ўспрымае як немагчымасць упарадкаваць свае думкі і пачуцці з рэальнасцю жыцця” [31, с. 271].
Вядзенне дзённіка стала важнейшай жыццёвай неабходнасцю для героя, такім шляхам ён імкнецца хоць як ды “згарнуць” рэальна-часавую плынь жыцця ў свой суб'ектыўны рытм духоўнай паўнаты. “Студэнт-летуценнік трапіўшы ў прастору “зазора” існавання розных часава-духоўных запатрабаванняў, не мае магчымасці знайсці вітальнай энергіі на стварэнне ў сабе і для сябе прасторы-дзеяння, прасторы-працы і ў канчатковым варыянце прасторы-жыцця, якая дапамагла б адоранай і творчай натуры героя зрабіць жыццё цэласным, арганічным, знайсці форму праяўленасці” [31, с. 271].
Мастацкая форма выяўлення твора праз жанр дзённіка дазваляе разам з тым яскрава вызначыць канстатацыю праблемы часу як важнейшую дамінанту творчай пазіцыі і галоўнага героя, і аўтара твора. “У іх абодвух праглядаецца канцэнтрыравана-накіраваная, модусная зададзенасць ухапіць свой час, яго быційную аснову, жаданне пранікнуць у новую сур'ёзнасць жыццёвай прасторы. Жаданне ўбачыць у блізкім чалавеку, каханай жанчыне ідэал не толькі фармальнай, наяўнай прыгажосці, але і ўнутрана-духоўны сэнс прыгожага, як агульны змест жывой гармоніі. Але, як вядома, прастора і зона сур'ёзнага патрабуе вялікіх энэргітычна-духоўных высілкаў. I разам з тым “сур'ёзнае” патрабуе ў любы момант вялікай задачы і праявы ахвярнасці, як ад кожнага, так і многіх, каб паспрабаваць зрушыць з месца гістарычна-культурны рытм магчыма ў многім ужо закасцянелай у сучаснасці, раней зададзенай стралы часу” [31, с. 271].
Смерць Вяргейчыка бачыцца шмат у чым фактам фатальнай ахвяравальнасці збегу часавых абставін, незапатрабавальнасці пакуль такіх людзей у гістарычнай рэальнасці. Апынуўшыся ў месцы сацыяльнага “незнаходжання”, незапатрабавальнасці, неразумення ў рэальным свеце грамадска-сацыяльнага жыцця такі індывід трапляе ў прастору адзіноцтва і выштурхнутасці з агульнай жыццёвай плыні, тым самым становіцца фатальна запраграмаваным да анталагічнай кропкі-смерці. “Кропкі”, дзе канец адначасна ёсць і пачатак, але ў сваім дыскрэтна-звязаным праяўленні быцця.
Аптымізм фінальнай часткі аповесці заключаецца менавіта ў запатрабавальнасці новай часава-прасторавай парадыгмы рэчаіснасці, якая і знайшла сваё ўвасабленне ў моманце прыслання паштоўкі да Вяргейчыка яго былой каханай Мяцельскай: “Вяргейчык, мне вельмі кепска. Ці можна хоць што-небудзь вярнуць? Калі можна, я вельмі хачу цябе бачыць. Таня” [25, с. 87]. “Спроба і жаданне Тані захаваць, “узнавіць” дух-час іх ранейшых адносін у ідэйна-мастацкім кантэксце твора ёсць несумненнае падцвяржэнне перамогі новай, зададзенай імі парадыгмы часу-прасторы жыцця. Сімвалічна і тое, што пасылае сваё пісьмо Мяцельская з Ленінграда, з таго месца, дзе ў пачатку XX стагоддзя была зададзена тая часава-культурная лінія-страла гістарычнага хранометра, якая на сучасным этапе ўжо сябе вычарпала і надзённа патрабуе карэкцыі вектару палёту-руху ў сучаснасці. Менавіта страла часу як ідэйна-культурная парадыгма і задае ў многім праяўленасць чалавечай рэалізацыі, яго хваробы і шчасце, што і стала галоўнай ідэяй аповесці “Гісторыя хваробы” і іншых твораў Андрэя Федарэнкі” [31, с. 272].
Яшчэ адна важнейшая катэгорыя паэтычнага свету Андрэя Федарэнкі - беларуская мова. Мова твораў Андрэя Федарэнкі - сапраўдны магутны мускул самой сутнасці яго твораў, галоўны інструмент уздзеяння на чытача. Анжаліка Дубасава, даследчык творчасці Андрэя Федарэнкі, справядліва назвала аповесць “Шчарбаты талер” “гімнам роднай мове”. Праз многія выпрабаванні правёў пісьменнік сваіх герояў і выявіў сутнасць кожнага. Яшчэ ён выпрабоўвае адносінамі, стаўленнем да роднай мовы і пераконвае, што любоў да мовы ёсць праяўленне любові да Радзімы.
“Героі Андрэя Федарэнкі - беларускія дзеці. Пра іх беларускасць сведчыць выключна ўсё. Нават імёны большасці з іх падаюцца аўтарам у беларускамоўным варыянце і надзвычай пасуюць героям: Змітрок, Чэсь, Міхал, Валік... Адчуваецца, што наогул імю пісьменнік надае вялікае значэнне, бачыць у ім вялікі сэнс і генетычны код” [7, с. 52].
Трэба любіць і ведаць сваё, роднае, каб з'явіўся цуд, каб дзіцяці раскрылася таямніца, над якой біліся дарослыя не адно дзесяцігоддзе, каб само слова загаварыла і падказала: “клад” на карце француза, што схаваў каштоўнасці, - гэта не скарб, а кладкі. Француз пачуў, як мясцовыя жыхары называюць тое месца, дзе Бярэзіну ў вузейшым месцы перакрылі дубамі, каб перабірацца. Паклалі дубы - таму і кладкі. Француз выдрапаў тое слова на бяросце, толькі лацінскімі літарамі. “Тут гульня слоў, з-за гэтага так доўга і золата не могуць знайсці, бо нікому ў галаву не прыходзіць: як гэта так, каб амаль дзвесце гадоў назад еўрапеец, француз, мог скарыстаць мясцовую гаворку і менавіта беларускім словам зашыфраваць свой план на бяросце!” [30, с. 481] - даводзіць сваім сябрам Міхал. Ён прапануе ім зрабіць тое самае, што робяць дзеці, якіх ён выпадкова сустрэў у горадзе: “пачаць гаварыць толькі на роднай мове. I сам пачаў вучыцца... вось размаўляю з вамі, а ў галаве перакладаю, як гэта можна сказаць чыста па-беларуску...” [30, с. 483].
Бацькава, спрадвечная, святая, Богам дадзеная адзежа душы чалавека”, - так пра мову як святыню сказаў Ф. Багушэвіч. Душы дзяцей чыстыя, не заплямленыя хцівасцю і здрадай, як скалечаныя душы Павука і яго хаўруснікаў. Павук не толькі выракся сваёй мовы, але і дэманстратыўна ёю пагарджае. Для яго наогул няма нічога святога, ён гатовы на ўсё дзеля скарбу зямнога. Але мова помсціць яму і шчодра ўзнагароджвае дзяцей, якія яе любяць, - адкрывае ім такія скарбы, якія ніхто і ніколі адняць у іх не зможа. Мова і сама з'яўляецца скарбам. Як сяброўства, каханне, як любоў да Радзімы, цікавасць да яе багатай гісторыі. Вось тыя скарбы, якія адкрыліся дзецям. I мова дапамагла ім і адкрыць скарбы, і перамагчы зло.
“Пісьменнік гаворыць з юным чытачом на цудоўнай, багатай, чыстай і прыгожай беларускай мове. Мова яго твора чыстая, бо не забруджана, не засмечана чужымі словамі - сваіх хапае, каб і расказаць аб прыгодах, і выявіць стан душы, думкі і пачуцці сваіх герояў. Багатая, бо пісьменнік чэрпае з нерушу матчынай мовы. У ёй безліч слоў, на вялікі жаль, забытых намі. Іх рэдка ці зусім не ўжываюць нават тыя, хто размаўляе па-беларуску. А яны такія трапныя, “гаваркія”! Возьмем тыя ж “кладкі” і “клады”! Месцы, дзе пакладзены такія пераходы цераз Бярэзіну, людзі так і назавуць - Клады” [8, с. 23].
Да ўсяго пісьменнік так спалучае словы ў словазлучэнні, іх - у сказы, а сказы - у фразы, што тэкст чытаецца лёгка, нішто не перашкаджае вольнай моўнай плыні. Месцамі, у пейзажных замалёўках і лірычных адступленнях, мова гучыць, як музыка. Бо яна рытмізаваная, інтанацыйна гарманічная. Проста і натуральна выпісана мова герояў у шматлікіх дыялогах. Таму і чытаюцца яны з той жа цікавасцю, што і прыгоды. “Прыгоды аздоблены таямніцай, загадкай, а мова твора і яго герояў - мелодыяй гучання” [8, с. 23].
Аўтар вельмі ўважліва адносіцца да перадачы аўтарскай мовы і мовы персанажаў. Напрыклад, у адным выпадку ён ўжывае беларускае слова “заплечнік”, а ў іншых - запазычанае “рукзак”. І гэта не праява непаслядоўнасці. Слова “заплечнік” прагучала ў аўтарскай мове: “Вуды без вудзільнаў, шнуры, ежу, прыправу для юшкі ўпакавалі ў Міхалаў вялікі заплечнік” [8, с. 461]. Чужое слова “рукзак” прагучала ў мове Барыса Рыгоравіча: “Настаўнік кінуўся да дзеда, стаў паміж ім і Севаю, растапырыў рукі: “Што вы робіце, апусціце стрэльбу, тут жа дзеці! Я аддам, усё ім аддам, і яны адпусцяць Аксану... Дзе рукзак?” [30, с. 511]. Слова гэта ўжывае і Міхал: “Схавайце хоць рукзак, Барыс Рыгоравіч! Дайце я...” [30, с. 513]. Пісьменнік не пайшоў супраць праўды: няпростая гэта справа - загаварыць па-свойму, на спадчыннай мове.
“Прыблудамі” (зноў трапнае, “гаваркое” слова) назваў банду Павука дзед Макар. Аксаніна бабуля, якая добра ведае беларускую мову, часам, асабліва ў крытычных абставінах, карыстаецца чужымі, калькаванымі словамі. Ёй здаецца, што чужыя больш значныя і важкія: “Той настаўнік сказаў, мясціна там, кажа, рэдкая... Я пытаю: а тут, блізка, хіба кепскія вам мяста? А ён зноў - не, тут не такія, там мяста гістарычныя. На полі яны будуць!” [30, с. 507].
У аповесці “Смута, альбо XII фантазій на адну тэму” аўтар таксама не абмінуў злабадзённага для сучаснасці пытання існавання асобнага этнасу ва ўмовах глабалізацыі. Вядома, што адна з першых умоў знікнення цэлага народа - моўная інтэрвенцыя. У гэтым святле красамоўнымі падаюцца імёны герояў: Эджэн Росаль, Кэтрын Роджэраўна, Элен, Джон Кладка і многія іншыя. Прычын для пошуку новых ці запазычвання чужых лінгвістычных сродкаў у працэсе камунікацыі шмат: ад асаблівасцей грамадска-палітычнага і эканамічнага становішча краіны да пашырэння міжкультурных зносін паміж людзьмі. Думка пра важнасць захавання ўласных нацыянальных каштоўнасцей гучыць ад аднаго з персанажаў аповесці: “...што я, як паршывы лакей, дазваляю зваць сябе нейкім гаджэнам, калі я беларус, я славянін" [29, с. 14]. “Адзін са шляхоў выйсця са становішча бясконцай элімінацыі народнасці, на думку пісьменніка, - вяртанне чалавека да прыроды, выкарыстанне натуральнай гаспадаркі і г. д. Трэба зазначыць, што дадзеная тэорыя актуальная выключна ў рэчышчы ўтапічнай сентыментальнай ідэалізацыі “пастаральнага” жыцця і рэзкай крытыкі ўрбаністычнага свету” [5, с. 11].
Такім чынам, можна канстатаваць, што ў Андрэя Федарэнкі ёсць адметнае светабачанне і светаўспрыманне, уласны погляд на сучасныя праблемы, свой спосаб іх адлюстравання і выяўлення. У творах пісьменнік выкарыстоўвае “аб'ектыўную” і “суб'ектыўную” манеру пісьма. Як сведчыць аналіз, пісьменнік аддае перавагу “аб'ектыўнай” манеры пісьма, што дазваляе дабіцца большай рэлістычнасці вобразаў, іх жыццёвай праўдзівасці. Пісьменнік звяртаецца да розных прыёмаў - рэтраспекцый, дзённікаў, успамінаў. Выкарыстоўвае маналог, характарыстыку, дае знешні партрэт. З іншага боку, творчы метад пісьменніка вызначаецца таксама як “казачны рэалізм”. Галоўная адметнасць такога метаду - паяднанне ў межах аднаго твора плыні рэалістычнай і, гаворачы ўмоўна, плыні казачна-містычнай, якая мае падставай цуд у самых розных праявах. У паэтыцы Андрэя Федарэнкі адна з найважных катэгорый - катэгорыя часу. Час у паэтычнай прасторы пісьменніка вельмі гнуткая, шматмерная канстанта, якая знаходзіць сваё выражэнне праз цэлы спектр мастацка-ідэйных вобразна-стылявых і літаратурна-жанравых паказчыкаў. Яшчэ адна важнейшая катэгорыя паэтычнага свету Андрэя Федарэнкі - беларуская мова. Мова твораў Андрэя Федарэнкі - сапраўдны магутны мускул самой сутнасці яго твораў, галоўны інструмент уздзеяння на чытача.
Заключэнне
Такім чынам, у дыпломнай працы былі прааналізаваны праблематыка і паэтыка твораў Андрэя Федарэнкі. Зроблены наступныя высновы.
1. Сюжэт рамана “Рэвізія” будуецца на матыве вандравання ў часе. Гэтая фантастычная сітуацыя дала магчымасць аўтару рамана заглыбіцца ў свет адчуванняў, перажыванняў чалавека, мастака. Галоўнае месца ў творы займае не авантурна-прыгодніцкі, а філасофска-інтэлектуальны складнік. Дамінуючая тэма рамана - мастак і мастацтва, прызначэнне пісьменніка і яго творчасці, роля самой літаратуры ў жыцці грамадства і жыцці асобнага чалавека. Гэтая тэма аб'ядноўвае цэлы шэраг філасофскіх праблем: пісьменнік і соцыум, пісьменнік і мова, сэнс мастацкай творчасці і інш.
2. Аповесць Андрэя Федарэнкі “Вёска” можна аднесці да напрамку “жорсткі рэалізм”. Яна поўніцца бязрадаснай праўдай. Вёска ў аповесці ўжо не з'яўляецца захавальніцай духоўнасці, маральнасці, спадчынных народных традыцый, мовы. Змест аповесці складае хроніка жыцця студэнта-выгнанніка ў родных мясцінах на працягу дзесяці месяцаў. Сюжэт спружыніць інтрыга, завязаная на псіхалогіі і эмоцыях. Галоўны герой не можа знайсці сябе ў родным асяродку, не можа супрацьстаяць наступу бездухоўнасці. Але ўсё ж такі ён пакідае вёску значна пасталелым і духоўна абноўленым. Эвалюцыю героя аповесці Андрэя Федарэнкі можна акрэсліць як пошук маральнага ідэалу.
3. У сваіх апавяданнях Андрэй Федарэнка паказвае складаны і супярэчлівы свет герояў. Яны перамагаюць свае заганы і слабасці, але адначасова і церпяць паражэнні ў змаганні за сябе і з сабой. Іх мадэль паводзін у той або іншай сітуацыі фармуе арыентацыя на тое, каб захаваць людскасць, не разгубіць дабрыні. Маральны ідэал у творах Андрэя Федарэнкі набліжаны да зямнога жыцця, выведзены з яго супярэчнасцей; яго носьбіты - гэта людзі, якія побач з намі са сваімі зямнымі радасцямі і клопатамі. У апавяданнях пісьменніка выводзяцца новыя характары і тыпы; яны праяўляюць свае якасці - і добрыя, і кепскія - у розных жыццёвых абставінах. Аўтарам даюцца цікавыя павароты ў сюжэтных хадах, адмыслова будуецца ў асобных творах кампазіцыя, што падпарадкоўваецца вырашэнню мастацкай задумы - паказаць чалавека ва ўсёй складанасці і супярэчнасці, такім, які ён ёсць у жыцці, у пошуках свайго месца сярод людзей.
4. Аповесць “Шчарбаты талер” - прыгодніцка-дэтэктыўны твор для дзяцей і пра дзяцей. Займальнасць аповесці дасягаецца тым, што ў ёй дынамічны, востры сюжэт, цікавая інтрыга, мноства загадкавага і таямнічага. Адметнасць твора ў тым, што пісьменнік не толькі выпрабоўвае сваіх герояў цудам, але ім жа “ўзнагароджвае” ці “карае” іх за добрыя ці злыя памкненні і ўчынкі адпаведна. Цуд у творы - невыпадковая выпадковасць. Пісьменнік піша пра тое, якія скарбы мы павінны шукаць, бо сапраўды бедны той, хто, акрамя скарбаў зямных, не мае скарбаў вечных - скарбаў душы. Зямныя скарбы пры першым жа няшчасці счэзнуць, а скарбы душы ніхто і ніколі адняць не зможа. Пісьменнік паказаў, якім павінна быць жыццё, каб авалодаць скарбамі вечнымі, скарбамі душы, без якіх няма будучыні.
5. Аповесць “Афганская шкатулка” напісаная паводле канонаў прыгодніцкага жанру: у ёй ёсць займальнасць, некалькі паралельных ліній, дэтэктыўныя моманты. Аднак аўтар не абмяжоўваецца толькі займальнасцю: ён перадае думкі, пачуцці, імкненні, пажаданні, мары персанажаў і такім чынам раскрывае іх унутраны свет. Галоўная філасофская праблема аповесці - праблема выкарыстання скарбаў. Цуд дапамагае ўсім, добрым і злым. Але чалавеку патрэбна заўважыць знакі гэтага цуда.
6. Можна канстатаваць, што ў Андрэя Федарэнкі ёсць адметнае светабачанне і светаўспрыманне, уласны погляд на сучасныя праблемы, свой спосаб іх адлюстравання і выяўлення. У творах пісьменнік выкарыстоўвае “аб'ектыўную” і “суб'ектыўную” манеру пісьма. Як сведчыць аналіз, пісьменнік аддае перавагу “аб'ектыўнай” манеры пісьма, што дазваляе дабіцца большай рэлістычнасці вобразаў, іх жыццёвай праўдзівасці. Пісьменнік звяртаецца да розных прыёмаў - рэтраспекцый, дзённікаў, успамінаў. Выкарыстоўвае маналог, характарыстыку, дае знешні партрэт. З іншага боку, творчы метад пісьменніка вызначаецца таксама як “казачны рэалізм”. Галоўная адметнасць такога метаду - паяднанне ў межах аднаго твора плыні рэалістычнай і, гаворачы ўмоўна, плыні казачна-містычнай, якая мае падставай цуд у самых розных праявах. У паэтыцы Андрэя Федарэнкі адна з найважных катэгорый - катэгорыя часу. Час у паэтычнай прасторы пісьменніка вельмі гнуткая, шматмерная канстанта, якая знаходзіць сваё выражэнне праз цэлы спектр мастацка-ідэйных вобразна-стылявых і літаратурна-жанравых паказчыкаў. Яшчэ адна важнейшая катэгорыя паэтычнага свету Андрэя Федарэнкі - беларуская мова. Мова твораў Андрэя Федарэнкі - сапраўдны магутны мускул самой сутнасці яго твораў, галоўны інструмент уздзеяння на чытача.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. - Мінск : Беларуская навука, 2003. - Т. 4. Кн. 2 : 1986-2000. - 974 с.
2. Турбина, Л. «Образ мира, в слове явленный» / Л. Турбина // Литературная учеба. - 2012. - № 4. - С. 51-52.
3. Галубовіч, Л. Прага рэвізіянізму / Л. Галубовіч // Літаратура і мастацтва. - 2004. - 14 мая. - С. 16.
4. Bis repetita placent. / І. Ф. Штэйнер ; М-ва адукацыі РБ Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2003. - 300 с., 3 іл.
5. Алейнік, Л. Мастацкая праўда Андрэя Федарэнкі : раман “Рэвізія” / Л. Алейнік // Маладосць. - 2004. - № 10. - С. 130-133.
6. Галубовіч, Л. Сыс і кулуары : літаратурна-крытычныя эсэ / Л. Галубовіч. - Мінск : Літаратура і мастацтва, 2010. - 176 с.
7. Федарэнка, А. Рэвізія : раман / А. Федарэнка // Полымя. - 2004. - № 1. - С. 15-70.
8. Бельскі, А. Да глыбіняў жыцця : маладая беларуская проза 80 - пачатку 90-х гг. / А. Бельскі // Роднае слова. - 1992. - № 5. - С. 53-58.
9. Федарэнка, А.М. Вёска : аповесці, апавяданні / А. Федарэнка. - Мінск : Беларусь, 2013. - 349 с.
10. Кузьміч, Н.В. Маральна-этычныя пошукі ў сучаснай беларускай прозе (на матэрыяле твораў Г. Багданавай, У. Клімовіча, У. Сцяпана, А. Федарэнкі) : аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук / Н.В. Кузьміч. - Мінск : БДУ, 2000. - 20 с.
11. Верціхоўская, М.І. Сцвярджэнне гуманістычных каштоўнасцей у аповесці А. Федарэнкі “Вёска” / М.І. Верціхоўская // Беларуская мова і літаратура. - 2014. - № 1. - С. 48-57.
12. Саламаха, У. П. Літаратура: застаецца сапраўднае : эсэ, артыкулы, дыялогі / У. Саламаха. - Мінск : Звязда, 2014. - 272 с.
13. Федарэнка, А. Мыла / А. Федарэнка // Полымя. - 2007. - № 5. - С. 63-66.
14. Федарэнка, А. Бунін-Марцінкевіч / А. Федарэнка // Маладосць. - 2007. - № 4. - С. 19-23.
15. Кісліцына, Г.М. Філасофія існавання ў апавяданнях А. Федарэнкі / Г.М. Кісліцына // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. - 2012. - № 3. - С. 91-95.
16. Дубасава, А. “Казачны рэалізм” Андрэя Федарэнкі / А. Дубасава // Маладосць. - 2003. - № 5. - С. 134-151.
17. Верціхоўская, М.І. Платонаўскі эйдас, або Якія кніжкі чытаюць дзеці / М. Верціхоўская, В. Верціхоўская // Маладосць. - 2005. - № 6. - С. 104-117.
18. Федарэнка, А.М. Шчарбаты талер : аповесць, апавяданнi / А.М. Федарэнка. - Мінск : Юнацтва, 1999. - 207 с.
19. Верціхоўская, В.У. Урок пазакласнага чытання па аповесці А. Федарэнкі “Шчарбаты талер” (VI клас) / В.У. Верціхоўская, М.І. Верціхоўская // Беларуская мова і літаратура. - 2005. - № 7. - С. 16-25.
20. Паўлоўская, А. Нябачныя скарбы “Афганскай шкатулкі” : пра аповесць Андрэя Федарэнкі / А. Паўлоўская // Роднае слова. - 2004. - № 4. - С. 54-55.
21. Верціхоўская, В.У. “Нібы нейкі сігнал паступае, нейкі званочак звініць...” : урок-даследаванне па аповесці А. Федарэнкі “Афганская шкатулка” / В.У. Верціхоўская, М.І. Верціхоўская // Беларуская мова і літаратура. - 2006. - № 7. - С. 51-57.
22. Федарэнка, А.М. Афганская шкатулка : аповесць, апавяданнi / А.М. Федарэнка. - Мінск : Юнацтва, 2002. - 221 с.
23. Кузьміч, Н.В. Маральна-этычныя пошукі ў сучаснай беларускай прозе (на матэрыяле твораў Г. Багданавай, У. Клімовіча, У. Сцяпана, А. Федарэнкі) : аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук / Н.В. Кузьміч. - Мінск : БДУ, 2000. - 20 с.
24. Федарэнка, А. Смута : аповесці, апавяданні / А. Федарэнка. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. - 237 с.
25. Шаладонаў, І.М. Чалавек і час у прозе А. Федарэнкі / І.М. Шаладонаў // Выяўленча-мастацкія, арганізацыйныя і ідэалагічныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры ў яе сувязях з грамадскімі практыкамі : матэрыялы Рэспубліканскай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі (Мінск, 19-20 мая 2009 г.) / нав. рэд. М.А. Тычына. - Мінск : Права і эканоміка, 2009. - С. 266-271.
26. Федарэнка, А. Гісторыя хваробы / А. Федарэнка. - Мінск : Выдавецтва ЦК КП Беларусі, 1989. - 111 с.
27. Аммон, М. Фантастыка ў творчай сістэме Андрэя Федарэнкі / М. Аммон // Роднае слова. - 2014. - № 1. - С. 10-11.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
"Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.
курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.
курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.
курсовая работа [65,0 K], добавлен 08.12.2016Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.
реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011Праява своеасаблівасці дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес" ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў. Роля дыялектызмаў у мове рамана пісьменніка. Семантыка-граматычны аспект даследавання мовы рамана.
курсовая работа [59,0 K], добавлен 12.01.2016Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.
реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.
курсовая работа [86,2 K], добавлен 04.03.2010Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.
реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.
реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006Разгорнутая, ускладненая сюжэтна-кампазіцыйна арганізацыя твораў Івана Шамякіна. Мастацкі свет рамана "Снежныя зімы", дынамізм сюжэтнага развіцця. Спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго героя.
реферат [17,9 K], добавлен 04.10.2009Мастацкія асаблівасці прозы Ш. Ядвігіна, яго шлях ад твораў сатырычна завостраных, алегарычных, блізкіх да фальклорных да рэалістычна-псіхалагічных апавяданняў і лірыка-філасофскіх імпрэсій. Фальклорныя матывы ў творах. Спосабы мастацкай тыпізацыі герояў.
курсовая работа [86,7 K], добавлен 17.12.2014Гісторыя стварэння і жанравыя асаблівасці паэмы Куляшова "Сцяг брыгады". Абагульненасць і сімвалічнасць вобразаў Андрэя Рыбкі, Мікіты Ворчыка, Заруднага і іншых герояў паэмы. Мастацкія пошукі пісьменніка у паэме – фальклорная паэтыка ўмоўнасці сітуацый.
реферат [21,3 K], добавлен 04.10.2009Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).
дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.
реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".
курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016Асвятленне дзіцячага свету ў творах англійскага пісьменніка Чарльза Дзікенса. Вобразы Палі і Флорэнс - увасабленне дабра і ўсёдаравання з рамана "Домби і Сын". Барацьба дабра і зла у рамане "Прыгоды Олівер Твіст", які апавядае пра жыццё дзяцей з прытулку.
курсовая работа [35,4 K], добавлен 11.06.2012Цішка Гартны як песняр працы і змагання, першы пралетарскі паэт Беларусі, аўтар першага закончанага беларускага рамана. Кароткі нарыс жыцця , этапы асобаснага і творчага станаўлення дадзенага аўтара. Аналіз самых вядомых твораў і зборнікаў Цішки Гартны.
курсовая работа [47,3 K], добавлен 20.03.2013Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.
реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.
курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009