Праблематыка і паэтыка твораў Андрэя Федарэнкі
Асаблівасці філасофскай і псіхалагічнай прозы выдатнага беларускага пісьменніка А. Федарэнкі (на прыкладзе рамана "Рэвізія" і аповесці "Вёска"). Даследаванне своеасаблівасці прыгодніцкіх твораў для дзяцей. Галоўныя катэгорыі мастацкага свету А. Федарэнка.
Рубрика | Литература |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 13.01.2018 |
Размер файла | 147,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Герой пакідае вёску значна пасталелым і духоўна абноўленым. Месяцы адзіноты, горкіх, часам роспачных думак прымусілі яго многае пераасэнсаваць, на многае паглядзець па-іншаму. I, што самае важнае, пад уздзеяннем перажытага Васкевіч не адмовіўся ад адраджэнскай ідэі, яна, страціўшы рамантычны флёр, нагадала пра сябе з яшчэ большым болем. Цяпер “сваю родную вясковую беларускую мову” [24, с. 123] ён будзе абараняць да канца, бо гэта адзінае, апошняе, што звязвае яго з блізкімі людзьмі, з дарагім, да драбніц знаёмым, адначасова родным і чужым светам.
Антон уступіў у жорсткі канфлікт з сабой. “Ён здолеў пераадолець свае слабасці, не загразнуць у амаральнасці. Перамены адбыліся ў галоўным - уменні бачыць і ацэньваць жыццё, яго сапраўдныя каштоўнасці, асэнсоўваць сябе побач з іншымі людзьмі” [18, с. 10].
Такім чынам, аповесць А. Федарэнкі “Вёска” можна аднесці да напрамку “жорсткі рэалізм”. Яна поўніцца бязрадаснай праўдай. Вёска ў аповесці ўжо не з'яўляецца захавальніцай духоўнасці, маральнасці, спадчынных народных традыцый, мовы. Змест аповесці складае хроніка жыцця студэнта-выгнанніка ў родных мясцінах на працягу дзесяці месяцаў. Сюжэт спружыніць інтрыга, завязаная на псіхалогіі і эмоцыях. Галоўны герой не можа знайсці сябе ў родным асяродку, не можа супрацьстаяць наступу бездухоўнасці. Але ўсё ж такі ён пакідае вёску значна пасталелым і духоўна абноўленым. Эвалюцыю героя аповесці А. Федарэнкі можна акрэсліць як пошук маральнага ідэалу.
1.3 Апавяданні Андрэя Федарэнкі
У прозе Андрэя Федарэнкі галоўны герой - просты чалавек са сваімі марамі і турботамі, уяўленнем аб шчасці.
Даследуючы ў сваіх творах маральна-этычныя пошукі герояў, пісьменнік разглядае узаемаадносіны мужчыны і жанчыны. Гэтая тэма падаецца ў прозе Андрэя Федарэнкі ў розных аспектах. Тут і гармонія адносін (“Такое кароткае лета”), і процістаянне (“Сінія кветкі”), і выпадковыя сувязі - стасункі прадстаўнікоў двух полаў раскрываюцца ва ўсёй складанасці, у адпаведнасці з тымі каштоўнасцямі, якія спавядаюць героі.
Цікава разгортваецца ў апавяданнях А. Федарэнкі праблема маральна-этычных пошукаў у адносінах “чалавек - чалавек”. “Выводзяцца новыя характары і тыпы; яны праяўляюць свае якасці - і добрыя, і кепскія - у розных жыццёвых абставінах. Аўтарам даюцца цікавыя павароты ў сюжэтных хадах, адмыслова будуецца ў асобных творах кампазіцыя, што падпарадкоўваецца вырашэнню мастацкай задумы - паказаць чалавека ва ўсёй складанасці і супярэчнасці, такім, які ён ёсць у жыцці, у пошуках свайго месца сярод людзей” [18, с. 8].
Часцей за ўсё у апавяданнях А. Федарэнкі адлюстроўваюцца ўзаеміны, якія ўзнікаюць праз перашкоды. Пісьменнік, паказваючы адносіны “чалавек - чалавек”, стараецца пранікнуць у самыя патаемныя закуткі душы героя. У апавяданні “Бляха” закранаецца шмат праблем, вострых і актуальных, выкліканых Чарнобылем. Бляха гіне, разарваны гайняй дзікіх сабак, але да канца выконвае абавязак, які добраахвотна ўзяў на сябе, - хацеў выратаваць ад смерці хлопца-злодзея. У большасці сваёй героі прозы Андрэя Федарэнкі - гэта людзі, якія адрозніваюцца ў першую чаргу памяркоўнасцю, абачлівым стаўленнем да тых, хто побач, да сваіх учынкаў і дзеянняў; адчуваецца жаданне не нашкодзіць чым-небудзь іншым людзям.
“У кожнага героя прозы Андрэя Федарэнкі свой унутраны свет, свая яго мадэль. Праз яе складаныя лабірынты трансфаруецца ўспрыманне рэчаіснасці, якое вынікае з тых або іншых каштоўнасцей” [18, с. 9].
Крытыкі неаднаразова адзначалі блізкасць тэкстаў А. Федарэнкі да творчасці заходніх пісьменнікаў-экзістэнцыялістаў, якія аперыравалі катэгорыяй крызіснай сітуацыі. Аднак як сістэма светапогляду “філасофія існавання” выяўна праглядаецца і ў творчасці многіх айчынных аўтараў (В. Быкаў, Ф. Сіўко, В. Казько, Ю. Станкевіч, С. Рублеўскі), творы якіх адносяцца да зусім іншай культурнай эпохі. Пра экзістэнцыяльнасць іх твораў загаварылі не так даўно, і таму ёсць шэраг прычын. Па-першае, ацэньваемы савецкім літаратуразнаўствам як буржуазная плынь, экзістэнцыялізм доўгі час прысутнічаў у нацыянальнай літаратуры, так сказаць, “інкогніта”. Так, пра экзістэнцыялізм у творах В. Быкава загаварылі ўжо ў апошняй чвэрці XX ст., значна пазней, чым былі напісаны яго аповесці “Альпійская балада” і “Сотнікаў”. Па-другое, літаратура сацыялістычнага рэалізму, закліканая адлюстроўваць перамогі сацыялістычнага ладу, не магла, ды і не хацела ўзнімаць пытанні неўладкаванасці, абсурднасці свету, асуджанасці чалавечага існавання, выбару і свабоды - гэта супярэчыла ўсёй яе логіцы. Аднак у сярэдзіне 80-х гг. XX ст. стала мяняцца не толькі палітычная сітуацыя ў краіне, але і адбылася змена літаратурнага цыкла. На думку даследчыка М.А. Тычыны, менавіта ў гэты час “з'явіліся прыкметы “стомленасці” ад празмерна гераізаванага мастацтва, імкненне асэнсаваць цёмныя, трагічныя бакі народнага быцця, расчытаць “перапісаныя”, і не аднойчы, гістарычныя старонкі “палімсеста” [20, с. 102]. Нявыяўленым, недагавораным з часоў сацыялізму застаўся і нацыянальны вобраз чалавека. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што пасля 90-х гг. мінулага стагоддзя, з той пары, як Беларусь стала суверэннай незалежнай дзяржавай, неаднаразова рабіліся “спробы самаідэнтыфікацыі”, у першую чаргу тым творчым пакаленнем, якое прыйшло ў літаратуру на хвалі перабудовы. 3 цікавасці да ўласнай нацыі вырасла і агульная цікавасць да Чалавека. Нараджэнне, смерць, выбар, каханне, сорам, клопат - гэтыя тэмы, некалі глыбока распрацаваныя класікамі першага беларускага Адраджэння, зноў рэабілітавалі сябе. Разам з імі прыйшла і цікавасць да стаўшых ужо класічнымі ў заходняй літаратуры вобразаў А. Камю, Э. Іянэска, Ж. П. Сартра. Да прыкладу, прадстаўнікі першага “перабудовачнага” пакалення, пакалення “тутэйшых”, актыўна звярталіся да вобраза Сізіфа, які стаў у новай інтэрпрэтацыі сімвалам няспыннай працы на ніве беларушчыны (апавяданне “Сізіф” С. Дубаўца).
Па-іншаму трактуе гэты антычны вобраз Андрэй Федарэнка ў сваім палемічным апавяданні “Мыла”, якое заканчваецца зваротам да чытача: “Сізіф ускочвае на гару камень, той затрымліваецца на імгненне - і па-а-акаціўся ўніз! Сізіф выцірае з ілба пот, спаўзае на “пятай кропцы” ўніз - і ўсё па-новаму... Навошта? Як вы лічыце?” [26, с. 66]. Андрэй Федарэнка напрамую звяртаецца да чытача з мэтай замацаваць у чытацкай свядомасці эфект сваіх папярэдніх заўваг пра сучасніка-беларуса. Палемічнасць твора заключаецца ў тым, што насуперак трывалай літаратурнай традыцыі выяўляць у суайчынніках лепшае, абмалёўваючы нацыянальны характар у стаўшых прэзентацыйнымі “працавітасці - талерантнасці - спагадлівасці”, пісьменнік звяртае ўвагу і на новыя рысы нашай ментальнасці, рысы, якім, у прынцыпе, і няма дакладнага адпаведніка ў мове. Калі ў апавяданні Андрэя Федарэнкі “Пошласць” чалавечая хіба дакладна названа ўжо ў самой назве, то “Мыла” прадстаўляе шэраг тыповых сітуацый, да якіх сучаснік прызвычаіўся настолькі, што часам і не заўважае дыскамфорту ці заўважае яго хіба тады, калі трапляе ў іншае атачэнне.
У апавяданні “Мыла” апісана простая побытавая гісторыя. У вясковым будынку майстэрняў, дзе мыюць рукі механізатары і студэнты, якія прыехалі на “бульбу”, няма чым памыць рукі ад бруду. Галоўны герой робіць марныя намаганні для таго, каб выправіць сітуацыю: за свае грошы купляе восем кавалкаў самага таннага мыла і раскладвае яго па ўмывальніках, шчыра верачы, што так ён далучыць людзей да элементарных нормаў “цывілізацыі”. Але штораніцы мыла знікае... Паступова сітуацыя, што ўзнікла выключна як натуральная патрэба ў гігіене, ператвараецца ў знакавую: “Пачаўшыся амаль як жарт, як бязвіннае спаборніцтва: хто каго? - мыльная гісторыя паступова зрабілася для мяне ідэяй фікс - навязлівай ідэяй, перайшла ў зацятае змаганне, калі не ў вайну - вайну здаровага сэнсу і этыкі з тупасцю і цемрашальствам. Прычым усё часцей пачынала мне здавацца, што ў вайне гэтай з супрацьлеглага боку дзейнічаюць не жывыя людзі з рукамі, нагамі і галовамі, а якаясь няўлоўна-нябачная, злая сіла, моц якой у тым, што намераў яе не было ніякай магчымасці разгадаць” [26, с. 66].
Аўтар апісвае некалькі аналагічных “мыльных гісторый”, якія ён сам характарызуе як спробу наладзіць масток паміж “культурай і дзікасцю”, і прызнае, што кожны раз яны заканчваліся яго паразай. Сам ён так і не здолеў ці не захацеў назваць прычыну, па якой яго сучаснікі з такой упартасцю супраціўляюцца любым спробам падпарадкоўвацца такім лагічным нормам чалавечых стасункаў, нормам, якія абсалютна натуральныя для любога еўрапейца. Хоць відавочна, што гэтыя, як быццам бы незразумелыя, заганы маюць і сваю прыроду, і сваю гістарычную дынаміку. Можна меркаваць, што выраслі яны якраз на той стадыі развіцця грамадства, калі “нацыянальны характар”, які стагоддзямі фарміраваўся ў якасці характару “вясковай нацыі” стаў ператварацца ў “менталітэт” як праяўленне поглядаў і інтарэсаў даволі вузкіх асяродкаў без пэўных традыцый. Тое, што раней выяўлялася як імкненне да пэўнай адасобленасці, прахалоднасці ў адносінах з чужынцамі, “куркулістасці”, і было ўвасоблена ў трапным народным “мая хата з краю”, у савецкія часы перарасло ў абыякавасць, эгаізм, жлобства, якому добра адпавядае не менш народнае - прынамсі па часціні ўжывання: “усё вакол калгаснае, усё вакол маё”, якое прыгадвалі ў савецкія часы як негалосна прыняты ў пэўным асяродку дазвол на прысваенне чужой маёмасці.
Алагічнае супраціўленне элементарным паняццям добрасуседства, камфорту, прыгажосці; незразумелае, але надта ўжо выяўнае нежаданне дбаць пра тых, хто побач, пісьменнік выводзіць на ўзровень абагульненняў, што дае яму магчымасць па-іншаму ўсвядоміць ролю мастака ў сучасным свеце: “Хіба ж мы, работнікі пяра, не займаемся тым жа ўсё жыццё, як толькі “наразаем” раманы, п'есы, аповесці, навелы і кладзём іх для агульнага карыстання, паняцця не маючы, хто іх забірае, якая з іх каму карысць, у якую прорву яны знікаюць?..” [26, с. 66].
Шмат такіх жа рытарычных пытанняў задае аўтар чытачу вуснамі свайго маладога героя з апавядання “Бунін-Марцінкевіч”, які задумваецца над загадкай чалавечага жыцця на парозе смерці.
Ужо з першых радкоў гэтага знакавага для беларускай літаратуры твора пісьменнік здзіўляе вобразнай паралеллю, якую ён праводзіць, апісваючы свайго галоўнага героя, дваццаціпяцігадовага насельніка рэанімацыйнай палаты: “Такі ў яго бадзёры, пераканаўчы голас, такі прыгожы твар з маладой русявай шчацінкай, так блішчаць яго мяккія вільготныя вочы, такі ён сам увесь урачысты, заміраны, як бы асветлены нейкім унутраным ззяннем. Міжволі хочацца думаць і верыць, ці не Усявышні гэга вырашыў лішні раз злітасцівіцца над неразумнымі людзьмі, даць ім яшчэ адзін шанс, і спусціў да іх з нябёсаў свайго чарговага пасланца... Аналогія тым больш напрошваецца, што “пасланец” літаральна раскрыжаваны - у венах абедзвюх рук па кропельніцы, з грудзіны, з-пад саменькага сэрца, тырчыць адна трубка, суровымі ніткамі па-жывому да скуры прышытая і бурым ад крыві і ёду пластырам залепленая, са спіны - другая” [23, с. 19-20].
Як зазначае Г.М. Кісліцына, “само параўнанне з Хрыстом, хоць імя яго і не названа, выяўляе палемічны характар твора, маркіруючы яго як “сур'ёзную” літаратуру. Варта адзначыць, што з'яўленне біблейных вобразаў было, па зразумелых прычынах, рэдкасцю для літаратуры савецкага перыяду, і нават калі яны траплялі ў твор, то былі “пераніцаваныя” альбо як сатырычна-гумарыстычныя (“Біблія” К. Крапівы), альбо як народныя (“Хрыстос прызямліўся ў Гародні” У. Караткевіча). Аднак і з “разняволеннем” нацыянальнай літаратуры ў канцы 80-х гг. мінулага стагоддзя сітуацыя мала змянілася: цяпер аўтары пазбягаюць рэлігійных алюзій у сувязі са зменай літаратурнай моды на “высокую літаратуру”, паняцце якой стала атаясамлівацца з літаратурай савецкага перыяду. Так выглядае, што сучасны пісьменнік баіцца абвінавачванняў у ідэйнай перакананасці, наяўнасці жыццёвых ідэалаў і прынцыпаў, патрыятычнага пафасу, патэтычнасці ў выказванні і лінейнасці ў выкладанні, ці, інакш кажучы, баіцца быць абвінавачаным у нарматывізме. Вось менавіта з гэтай прычыны невялікі па аб'ёме абзац Андрэя Федарэнкі, прысвечаны апісанню яго героя, адразу ж звяртае на сябе ўвагу як запрашэнне да сур'ёзнай гутаркі” [17, с. 93].
Вобраз паміраючага балбатуна-“філосафа”, які на парозе смерці адкрыў для сябе ісціну, цікавы не толькі сваёй мастацкай пераканаўчасцю, але і тым, што ён аспрэчвае той, хоць і даволі размыты, але ўсё ж больш-менш сфарміраваны постмадэрнісцкі вобраз сучасніка, вобраз, сфарміраваны не столькі самой літаратурай, колькі філасофіяй постмадэрнізму. Андрэй Федарэнка даволі паслядоўна і як быццам знарок праходзіцца па асноўных яе тэзах.
Герой “Буніна-Марцінкевіча” ўпэўнены ў зададзенасці, прадвызначанасці лёсу, які паказваецца чалавеку ў знаках і сімвалах, у зацікаўленай скіраванасці Сусвету на адзінку і падпарадкавальнай яе залежнасці. Нават сваю страшную хваробу ён уяўляе як выніковае звяно непазбежнага ланцуга падзей. Ён верыць у Бога, “які паўсюль”, і адпаведна сумняваецца ў множнасці ісціны. Затое не верыць у багацце выбару, сумняваецца ў значэнні роўнасці і свабоды, прычым па ўсіх гэтых пытаннях ён выказваецца дастаткова разгорнута і паэтычна, іншым разам замяняючы аргумент эмоцыяй: “Вы маеце на ўвазе адноснасць волі як катэгорыі? Я ваш саюзнік. Увогуле, усе гэтыя тэрміны, калі шчыра, такая штучнасць, размытасць, недакладнасць... Правільна, на першы погляд можа падацца, што тыя, хто на вуліцы, людзі, якіх мы назіраем толькі праз акно, маюць неабмежаваныя варыянты выбару: хачу да сябра паеду, хачу - дамоў, хачу да цешчы на бліны... Калі ж капнуць бліжэй - выбару ў іх, як такога, няма, маршрут іх загадзя прадвызначаны, і звярнуць з яго, змяніць яго не так проста, як здаецца. Усе па вялікім рахунку да кагосьці прывязаныя - як я гэтымі вось трубкамі да гэтага вентыля і да кропельніц” [23, с. 22].
На думку безыменнага героя “Буніна-Марцінкевіча”, воля - найбольш умоўны сярод тэрмінаў, бо, па яго назіранні, “можна быць шчаслівым замураваным у сцяне і вар'яцець ад няшчасця, валодаючы цэлымі краінамі або ўсім зямным шарам” [23, с. 22]. “Вуснамі свайго балбатлівага героя (дарэчы, і яго “балбатлівасць” - вымушаная, бо з'яўляецца праявай медыкаментознага ўмяшання) пісьменнік падвяргае сумненню стаўшую аксіяматычнай ідэю свабоды як неабходнай умовы чалавечага шчасця, спяваючы гімн фізічнаму абмежаванню, якое адно толькі - у аўтарскай версіі - можа прывесці да разумення ісціны” [17, с. 93]. Андрэй Федарэнка бярэ на сябе смеласць сфармуляваць гэтую ісціну, зноў жа, сфармуляваць вельмі паэтычна: “А ісціна, мушу сказаць, гэта зусім не набор пастулатаў, гэта не дубовыя максімы, не псеўдафіласофскія абстракцыі, нават - выбачайце за кашчунства! - не хрысціянскія або любыя іншыя рэлігійныя догмы, а! - драбяза, дэталькі, малюсенькія, штодзённыя, якіх мы амаль не заўважаем, а дарэмна, бо на іх трымаецца свет, на іх стаіць жыццё, з іх сумы ўрэшце і складваецца такое нібыта маленькае, але і такое неабходнае, такое сапраўднае - шчасце...” [23, с. 19-20].
Аднак відавочна, што тое, што разумеецца аўтарам пад “драбязой, з якой складваецца, уласна, жыццё”, не зусім “драбяза”, а хутчэй за ўсё здатнасць адчуваць рэчаіснасць ва ўсім багацці яе праяў, прынамсі, да такой высновы прыводзіць сам тэкст. Няспынная беганіна, мітусня, пошук, падманны росквіт магчымасцей прымушаюць чалавека забыць пра небяспеку, крохкасць, безабароннасць і хуткаплыннасць яго жыцця, разам з тым пазбаўляючы і адчування сапраўднасці.
У апавяданні ўзнікае знакаміты і нечаканы ў творы XXI ст. лацінскі крылаты выраз - memento mori, які ў дадзеным выпадку нагадвае пра неабходнасць цаніць жыццё, “піць яго маленькімі глыткамі”. Калі ў хрэстаматыйным творы Я. Брыля «Memento mori» выраз нагадваў пра непазбежнасць маральнага выбару, перад якім раней ці пазней апынаецца чалавек, то тут сітуацыя трохі іншая. 3 аднаго боку, галоўны герой Андрэя Федарэнкі перажывае за тое, што людзі не здатныя без знешняга штуршка ацаніць падарунак жыцця, з другога - не робіць нічога для таго, каб захаваць жыццё ўласнае. Аднак у фінале апавядання аўтар апісвае дзве смерці (галоўнага героя і яго суседа па палаце), як быццам нагадваючы, што чалавек бяссільны перад махавіком быцця, незалежна ад таго, ці задумваецца ён над сэнсам светабудовы, ці не. Такім чынам, само быццё не пакідае чалавеку выбару, сведчыць аўтар.
“Як прыпавесць гучыць апавяданне “Рабіна”. Герой прагне пасадзіць дрэўца. Але ў яго ўвесь час нешта не атрымліваецца. То не ў тым месцы ён пасадзіць, і сусед выкапае, то яму няёмка пасадзіць дрэва, бо ведае, што з яго будуць смяяцца бацькі, то дрэўца кепска прыжываецца. I герой пакутуе, ён бачыць, што ягоныя намаганні марныя, што, як бы ён ні стараўся, прыйдзе сусед або ўмяшаецца прырода. Але ўрэшце, калі ў героя ўжо не было ніякіх надзей, калі апошняе дрэва, рабіна, амаль загінула, адбыўся цуд - дрэва, якое ляжала на зямлі і здавалася мёртвым, ажыло і нейкім звышнатуральным намаганнем, ахвяраваўшы лісцем, дало плады, зачырванела. I ў героя прачнулася спадзяванне, што дрэва, хоць пакуль і выглядае, нібы яно ў крыві, акрыяе, будзе жыць, і тады мара будзе споўнена” [15, с. 138].
Нішто ў гэтым свеце не даецца лёгка, нібы даводзіць аўтар. Удачу трэба выпакутаваць, за яе трэба змагацца, дамагчыся цуду няпроста, у яго абавязкова трэба верыць.
Такім чынам, у сваіх апавяданнях Андрэй Федарэнка паказвае складаны і супярэчлівы свет герояў. Яны перамагаюць свае заганы і слабасці, але адначасова і церпяць паражэнні ў змаганні за сябе і з сабой. Іх мадэль паводзін у той або іншай сітуацыі фармуе арыентацыя на тое, каб захаваць людскасць, не разгубіць дабрыні. Маральны ідэал у творах А. Федарэнкі набліжаны да зямнога жыцця, выведзены з яго супярэчнасцей; яго носьбіты - гэта людзі, якія побач з намі са сваімі зямнымі радасцямі і клопатамі. У апавяданнях пісьменніка выводзяцца новыя характары і тыпы; яны праяўляюць свае якасці - і добрыя, і кепскія - у розных жыццёвых абставінах. Аўтарам даюцца цікавыя павароты ў сюжэтных хадах, адмыслова будуецца ў асобных творах кампазіцыя, што падпарадкоўваецца вырашэнню мастацкай задумы - паказаць чалавека ва ўсёй складанасці і супярэчнасці, такім, які ён ёсць у жыцці, у пошуках свайго месца сярод людзей.
Глава 2. Асаблівасці фантастычных і прыгодніцкіх твораў А. Федарэнкі
2.1 Аповесць “Шчарбаты талер”
Мастацкае адкрыццё і засведчанне цудаў - вось што вылучае творчы метад пісьменніка Андрэя Федарэнкі. Аналітыкі называюць гэты метад “казачным рэалізмам” [9, с. 105]. А. Федарэнка спатольвае прагу і патрэбу юнага чытача ў цудзе ў самых розных яго праявах. Да ўсяго цуд гэты - “рэалістычны”, “звычайны”, гэта значыць такі, які можа надарыцца кожнаму, і які людзі проста не прыкмячаюць, тым самым збядняючы сябе і сваё жыццё.
“Шчарбаты талер” - прыгодніцка-дэтэктыўны твор з надзвычай цікавай інтрыгай. Інтрыга гэта найперш звязана з легендай, пошукам скарбу і “геолагамі” - бандай Павука.
У аповесці Андрэя Федарэнкі для дзяцей і пра дзяцей ёсць шмат загадкавага, таямнічага, цудадзейнага, але яно іншага кшталту - не такое, як, напрыклад, у творах М.Твэна, М. Рыда, А. Дзюма, Я. Маўра, У. Караткевіча, А. Рыбакова і інш.
У “Шчарбатым талеры” Андрэя Федарэнкі шмат такіх цудаў, якія ёсць вакол нас, нават зусім побач з намі, але, на вялікі жаль, мала хто здольны іх заўважаць. Героям з чыстымі памкненнямі, якія кіруюцца меркамі дабра і зла і не блытаюць адно з другім, як узнагарода, пасылаецца нейкі цуд, выпадак, які дапамагае ім у нялёгкай, нават рызыкоўнай справе. Нездарма ж Міхалу, які дбае пра агульную справу, а не пра сябе, які пазбаўлены зайздрасці, пашчасціла на выпадковую сустрэчу з беларускамоўнымі дзецьмі ў горадзе. Менавіта перад Міхалам найперш пакаяўся дзед Макар і расказаў пра клады цераз Бярэзіну. Ён нават і не падазраваў, што гэтыя выпадкі “звяжуцца” ў адно і стануць ключом да разгадкі гісторыі з талерамі і пошуку скарбу. Менавіта Міхалу пасылаецца, як узнагарода, цуд - і ён знаходзіць на бяросце арыенцір-прывязку, якой не бачыў і не разумеў ніхто. “Міхал усё яшчэ быў як п'яны ад свайго адкрыцця” [30, с. 481].
Цуды бываюць не толькі станоўчыя (як узнагарода за веру ў іх і нястомную працу “душы і мускулаў”), але і адмоўныя. Такія цуды - пакаранне за “зухаватыя ўчынкі”, нячыстыя памкненні ці брудныя справы.
Чэсь зайздросціў свайму сябру: “На самай справе яму было проста зайздросна. Як жа ён сам, вясковы хлопец, беларус, - і не здагадаўся раней за Міхала! Тады, магчыма, і Аксана зусім інакш да яго ставілася б...” [30, с. 481]. Зайздрасць Чэся і яго жаданне ўзяпь рэванш сталі прычынай вялікіх непрыемнасцей: ён угаворвае Аксану ісці шукаць клады не разам з усімі, а толькі з ім, каб ужо ў гэтай справе апярэдзіць усіх. У выніку - дзеці заблудзіліся.
Нельга не заўважыць, што пісьменнік літасцівы да тых герояў, якія здольны ўсвядоміць свае памылкі, адчуць за іх пякучы сорам - і пакаяцца: “Прабач, Аксанка, - сам заблудзіўся і цябе звёў... Мне так сорамна. Засмяюць... А галоўнае, цябе шкада...” [30, с. 509]. Адбылося “галоўнае” - адбыўся і цуд: “I раптам штосьці крутанулася ў галаве і нібы стала на сваё месца...” [30, с. 510]. Усё “становіцца на сваё месца” ў галаве, калі стане на сваё месца патрэбнае ў душы, калі яна ачысціцца ад бруду.
Каб канчаткова пазбавіцца ад “злога” цуду, мала ўсвядоміць свой грэх і пакаяцца. Патрэбны дзеянні, учынкі, добрыя справы: “бегчы зараз да Кладаў, гнаць лодку ў Паплавы і зваць людзей на дапамогу” [30, с. 513]. I адбыўся новы цуд: “раптам пачуў ён ззаду знаёмы старэчы голас. 3 лесу на дарогу выходзіў дзед Макар. Не верачы сваім вачам, Чэсь кінуўся да яго: “Дзед Макар, вось дзякуй Богу, што вы тут!” [30, с. 513].
Наогул, у аповесці вельмі часта выкарыстоўваецца слова “раптам”. “Аднак гэтае “раптам” як прадвесце чарговага цуду - невыпадковая выпадковасць. Добрая - узнагарода за добрыя справы і дапамога ў іх. Злая - пакаранне за злыя ўчынкі” [8, с. 17]. Міхал выпадкова сустрэў у горадзе беларускамоўных дзяцей, але да гэтага выпадку і да выхаду з яго ён быў падрыхтаваны духоўна. Ён любіць сваю родную мову, добра разумее, што “раз людзі жывуць у Беларусі, значыць, і размаўляюць па-беларуску”. Ён вырашае: “Прыедзе Аксана, трэба будзе дамовіцца размаўляць так, як гэтыя гарадскія дзеці - на чыстай роднай мове” [30, с. 421].
Дзіцячыя вобразы ў аповесці надзвычай прывабныя. Дзеці - увасабленне высакароднасці, кемлівасці, памкнення да дабра, адданасці, згуртаванасці. Яны дасціпныя, смелыя, мэтанакіраваныя. Яны вераць у дабро і гатовы за яго змагацца; яны хочуць здзяйсняць подзвігі, зрабіць нешта адметнае, незвычайнае.
Асаблівай эстэтычнай прывабнасцю і ўздзеяннем на юных чытачоў вылучаецца вобраз Міхала. “Гэта быў высакаваты для свайго ўзросту (а ён быў на год старэйшы за Аксану з Чэсем), чарнавокі, сур'ёзны хлопчык” [30, с. 369]. У гэтым падлетку дзівосным чынам спалучаецца рамантычна-ўзнёслае і жыццёва-прагматычнае, непасрэднасць і адначасова разважлівасць, нават мудрасць. Яго паважаюць і дарослыя, і дзеці. Аксана ведае: “Міхал яе ў крыўду ніколі не дасць. I бацька яго ведае, і бабуля любіць...” [30, с. 369]. Ён любіць ва ўсім парадак і яснасць, вядзе грунтоўны дзённік, куды запісвае станоўчае і недахопы іх плана “Як ім за лета зарабіць грошы і разбагацець?”. Аднак пасля роздумаў і спрэчак менавіта ён праяўляе настойлі- васць і ўменне вылучыць самае важнае: “Давайце найперш запішам... пункт пяты, галоўны і асноўны: пошукі скарбу”. Авантурызм Змітрака і Чэся мудра карэктуюцца Міхалам і скіроўваюцца ў патрэбнае рэчышча. Міхал умее адрозніваць дабро і зло, рашуча адмаўляе брудныя сродкі для дасягнення хай сабе і жаданай мэты. На прапанову Змітрака “здаць” усіх адразу: і дзеда, і ўнука, і “геолагаў”, каб ніхто больш ім не шкодзіў, - разважліва і тактоўна даводзіць: “Паслухай. Па-першае, само па сабе гэта брыдка - “здаваць” каго б там ні было. Па-другое, ты, Змітрок, чалавек гарадскі, а тут свае законы. Ты падумаў, як пасля жыць і глядзець гэтаму дзеду Макару ў вочы?” [30, с. 430]. На Змітракова пытанне, што рабіць, шырока ўсміхнуўся: “Таму прапаную - гуляць! Чорт з ім, з гэтым скарбам! Лета стаіць! Будзем гуляць у футбол, лавіць рыбу, сходзім у паход - не на адным скарбе свет клінам сышоўся!” [30, с. 430].
Міхал усведамляе, што ён ужо валодае сапраўднымі скарбамі. Адзін з гэтых скарбаў - родная мова. Хлопца прывабліваюць тыя, хто любіць мову гэтаксама, як і ён: яму “карцела пабегчы за імі следам, пазнаёміцца, распытаць...” [30, с. 421]. Ён разумее, што любіць сваё, роднае - значыць зберагаць яго. Берагчы родную мову - размаўляць на ёй.
Героі Андрэя Федарэнкі зусім не казачныя персанажы, і жывуць і дзейнічаюць яны зусім не ў казачным свеце, а ў нашай рэальнасці. Пошукі і гульні скончацца, а далей кожны вернецца ў сваю “суполку” - у сям'ю. Дарэчы, як сям'я паказана ў аповесці? Ніяк. Яе проста няма ці ёсць толькі яе аскялепкі, руіны. Маці Аксаны занята сваімі праблемамі, Каціна мама заклапочана чымсьці незразумелым, яна занята больш сабой і жыве ў сваім, загадкавым для Каці, свеце. I нельга не пагадзіцца з завучам, што “дзеці з няпоўных сем'яў пакутуюць або ад недахопу ўвагі да іх, або ад залішняй увагі, калі іх шкадуюць і песцяць... такія дзеці бываюць разбэшчанымі” [30, с. 344-345]. Зруйнаваныя сем'і - гэта сапраўдная бяда. “Ад пакут чарнее душа. Чалавек “лечыць” яе тым, што здзекуецца з другога. Пра гэта выдатна сведчаць усе “свавольствы” і “фантазіі” Аксаны. I часцей за ўсё яна так “забаўляецца” з дарослымі, найперш - з настаўнікамі. Быццам помсціць дарослым за нелады ў сваёй сям'і” [8, с. 20]. Заўважым, што варыянт сям'і Аксаны - самы лепшы ў сітуацыі “няпоўная сям'я”. Як правіла, у рэальным жыцці бывае нашмат горш, нават трагічней.
Пры гэтым, Аксана - асоба. Яе душа прагне рамантычнага, цікавага. I Чэсю яна, калі заблудзіліся, гаворыць: “Я ні аб чым не шкадую. Наадварот, цікава! Я і цяпер, калі б усё паўтарылася, пайшла б з табою...” [30, с. 509]. Зусім іншай выяўляе сябе Аксана ў сяброўстве, ва ўзаемаадносінах з бабуляй, Барысам Рыгоравічам - смелай, разважлівай, памяркоўнай, далікатнай, нават мудрай.
Міхал больш шчаслівы ў сваёй сям'і. Бацька яго - сапраўдны прыклад для сына. “Міхал памагаў бацьку рабіць летнюю кухню. Яго бацька, вясёлы, дужы, практычны чалавек... Ён і тут, на новым месцы, хутка звыкнуўся, палюбіў гэтыя мясціны, Бярэзіну, тутэйшых людзей. Абжываўся надоўга, усё рабіў па-сялянску, няспешна, але карпатліва, грунтоўна...” [30, с. 402]. Здаецца, ён не дужа прывучае сына ці “выхоўвае” яго: “Што мне памагаць - хай лепш урокі вучыць ці пагуляе. На яго век працы хопіць” [30, с. 403]. Аднак сын расце вельмі падобным на свайго разважлівага і практычнага бацьку.
Пісьменнік стварыў прыгожыя, прывабныя вобразы дзяцей і дарослых, якія шукалі і знайшлі духоўныя скарбы, каб і чытачы пажадалі авалодаць такімі ж скарбамі. “Шчарбатым талерам” пісьменнік даводзіць, што не трэба шукаць скарбаў за мяжой, у іншых народаў, - свая, беларуская, гісторыя не менш загадкавая, не менш вартая вывучэння і шанавання. Янка Купала наказваў: “Не шукай ты шчасця, долі на чужым далёкім полі...” У “Шчарбатым талеры” вобраз поля - сімвалічны. Яно - побач. На ім знайшлі героі парцаляваную вазу. I гэта толькі пачатак.
Такім чынам, аповесць “Шчарбаты талер” - прыгодніцка-дэтэктыўны твор для дзяцей і пра дзяцей. Займальнасць аповесці дасягаецца тым, што ў ёй дынамічны, востры сюжэт, цікавая інтрыга, мноства загадкавага і таямнічага. Адметнасць твора ў тым, што пісьменнік не толькі выпрабоўвае сваіх герояў цудам, але ім жа “ўзнагароджвае” ці “карае” іх за добрыя ці злыя памкненні і ўчынкі адпаведна. Цуд у творы - невыпадковая выпадковасць. Пісьменнік піша пра тое, якія скарбы мы павінны шукаць, бо сапраўды бедны той, хто, акрамя скарбаў зямных, не мае скарбаў вечных - скарбаў душы. Зямныя скарбы пры першым жа няшчасці счэзнуць, а скарбы душы ніхто і ніколі адняць не зможа. Пісьменнік паказаў, якім павінна быць жыццё, каб авалодаць скарбамі вечнымі, скарбамі душы, без якіх няма будучыні.
2.2 Аповесць “Афганская шкатулка”
Аповесць “Афганская шкатулка”, здаецца, напісаная паводле ўсіх канонаў прыгодніцкага жанру. Ёсць займальнасць, якая надае твору элемент гульні, некалькі паралельных ліній, дэтэктыўныя моманты. “Сюжэт раскручваецца, як клубок нітак. На першы погляд, галоўнае - падзеі, а людзі ж - толькі механізмы іх ажыццяўлення. На самай справе ўсё значна складаней. Кожны герой удзельнічае ў развіцці падзей, бо мае дачыненне да пошуку афганскіх каштоўнасцяў. Аднак, перадаючы думкі, пачуцці, імкненні, пажаданні, мары персанажаў, аўтар “выкідвае” на паверхню іх унутраны свет. Менавіта дзякуючы гэтаму мы можам яскрава ўявіць і Барыса Крушынскага, і доктара Пратасевіча, і вясковых хлопчыкаў, і, нарэшце, Віку” [19, с. 54].
У аповесцях “Афганская шкатулка” і “Шчарбаты талер” ёсць шмат агульнага.
Абедзве аповесці цікавыя, займальныя, прыгодніцкія з дэтэктыўнымі элементамі. Падзеі, апісаныя ў творах, імкліва змяняюць адна адну. Пісьменнік выносіць на пачатак кожнага раздзела ключавыя словы. Гэта адначасова і інтрыгуе чытача, і з'яўляецца для яго “апорай”, каб не заблудзіцца ў лабірынце падзей і не згубіць сувязі паміж імі. А сувязь надзвычай моцная: у творы няма нічога лішняга, выпадковага. Чытаць трэба ўважліва, бо кожная “дробязь”, дэталь абавязкова калі-небудзь “выстраліць”. Пальчатка доктара, якую прымерыла Аксана, зноў дзівосным чынам да яе вернецца і падкажа, што рабіць далей, навядзе на след сапраўдных злачынцаў, дапаможа вызваліць з турмы невінаватага. І так ва ўсім.
“Спружыняць” сюжэт і легенды пра мінулае. З імі звязаны падзеі, яны даюць штуршок пошукам скарбаў. І зноў, як бывае ў жыцці, шукаюць адно, а знаходзяць зусім іншае. У абодвух творах пісьменнік настойліва і пераканальна даводзіць, што скарбы духоўныя даражэйшыя “за скарбы зямныя”. На канкрэтных прыкладах, прычым вельмі знаёмых і зразумелых нават юнаму чытачу, ён паказвае, як скарбы зямные здольны “пры першым жа няшчасці счэзнуць дазвання” (Цётка). Затое скарбы душы сапраўды “ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее”. Сяброўства, каханне, любоў да роднай зямлі, дабрыня і годнае, людское жыццё - вось тыя скарбы, якія, на думку пісьменніка, з'яўляюцца найдаражэйшымі” [7, с. 52].
У аснову абодвух твораў пакладзены спрадвечны канфлікт дабра і ліха. Дабро ўвасабляюць найперш дзеці, нашы равеснікі, а таксама іх блізкія, настаўнікі. Настаўнікам для дзяцей стаў былы воін-“афганец” Барыс Крушынскі. Як бачым, нават імя ў настаўнікаў абедзвюх аповесцей адно: Барыс. Магчыма, пісьменнік нават і гэтым супадзеннем даводзіць: настаўнікам з'яўляецца кожны, незалежна ад прафесіі, калі ён настаўляе дзяцей на дабро, дапамагае, падтрымлівае.
Носьбітамі ліха ў аповесцях з'яўляюцца хцівыя, прагныя бандыты і злачынцы-авантурысты. Яны апантаны прагай лёгкай нажывы і багацця. Іх цікавяць толькі зямныя скарбы, і для дасягнення мэты яны не грэбуюць ніякімі сродкамі. Яны гатовы дзеля скарбаў на ўсё: забіць дзіця або апаганіць, “патрывожыць”, як піша аўтар, магілы. Але ў канцы аповесцей кожнаму дастаецца належнае па законах справядлівасці і вечнасці.
“Пошукі каштоўнасцяў надаюць жыццю кожнага героя цікавасць і загадкавасць, а галоўнае - сэнс даволі сумнаму датуль існаванню. Думкі пра шкатулку прасвятляюць адзіноту нават родным непатрэбнага старога доктара, будзённае марненне зяця Ігара, аднастайнае жыццё двух вясковых хлопчыкаў, жудаснае мінулае “прыблуднай” дзяўчынкі Вікі. Афганская шкатулка адкрывае новыя перспектывы: доктару Пратасевічу абяцае вярнуць пашану сям'і, зяцю Ігару прапаноўвае дачу за мяжой, хлопчыкам - новенькі зялёны матацыкл “Мінск”, а Віцы дае надзею на нармальнае жыццё” [19, с. 54].
Галоўнымі героямі з'яўляюцца дзеці. Вобразы дзяцей выпісаны аўтарам з непрыхаванай сімпатыяй і любоўю. Гэта пачуццё перадаецца і чытачу. “Нашы героі”, - гаворыць пісьменнік, які ўпэўнены, што яны стануць прыкладам для чытача. “У любым выпадку... - вы сапраўдныя хлопцы. Сапраўдныя сябры. Я проста хачу паціснуць вам руку...” [22, с. 153] - гаворыць сівавусы следчы. Яго словы: “Канечне, вам будзе аб'яўлена падзяка, вы атрымаеце каштоўныя падарункі...” [22, с. 153] - набываюць у творы сімвалічны сэнс. Абедзвюма аповесцямі пісьменнік даводзіць, што за дабро абавязкова будзе ўзнагарода, а за зло - пакаранне. Рана ці позна. Гэта толькі справа часу. За “бязбожныя справы” абавязкова чакае адплата.
Аўтар любіць усіх сваіх герояў, але ўсё ж (і гэта відавочна) найболей - Ціма, Цімоха, нягледзячы на. тое, што той “пералазіць з тройкі на чацвёрку”. “Вось табе і троечнік, вось табе і фантазёр-летуценнік! 3 нічога, з двух пустых эпізодаў зрабіць такія высновы!” [22, с. 110] - уражаны Валік здольнасцямі сябра. А здольнасці сапраўды вялікія. Цім надзелены дарам аналітыка. Тое, што для іншых “два пустыя эпізоды”, для яго аналітычнага розуму - падстава для высноў; узаемазвязаныя, яны становяцца ў Цімавых пошуках і разважаннях своеасаблівымі арыенцірамі-прывязкамі. Цімавы прыёмы разважанняў эфектыўныя ў любой сферы, але асабліва запатрабаваны ў следчай справе. Цім - прыроджаны “сышчык”. “Першы раз у жыцці такіх талковых хлопцаў бачу. А напісалі як!” - так выказаў сваё захапленне дзяжурны міліцыі. А напісаў заяву Цім “па прынцыпе “нічога лішняга”. Раздзяліў яе на дзве часткі: 1) уводзіны ў курс справы і 2) голыя факты” [22, с. 152]. Прынцыпам “нічога лішняга” Цім кіруецца не толькі пры напісанні заявы. Да ўсяго дзяжурны не ведаў, што так добра напісаная заява - не выпадковасць: “у яго здольнасці да моў ад нараджэння” [22, с. 22]. Гэта, як лічыць Валік, “яшчэ адна загадка Цімавага характару: з тройкі на чацвёрку па ўсіх іншых прадметах перавальваючыся, ён выдатна ведаў мовы - і родную, і рускую, і англійскую, на здзіўленне і зайздрасць усяму класу” [22, с. 28]. Валік таго не ведаў, што вучонымі ўжо даўно даказана: вывучэнне мовы, як ніякі іншы прадмет, развівае разумовыя здольнасці і логіку мыслення.
Падобна, што і сам Андрэй Федарэнка ў мастацкім даследаванні жыцця кіруецца прынцыпам “нічога лішняга”.
У юных героях пісьменнік бачыць “будучых нашых Холмсаў і Каломбаў”, будучых гаспадароў нашай зямлі. “Некалі я замяню бацьку і стану гаспадаром тут. Усё гэта маё. Я люблю гэтую зямлю. Яна не здаецца мне бяднейшаю за землі заморскія”, - так думае Цім. Усе лічаць, што такія, як Валік - выдатнікі - пасля школы ў вёсцы не застаюцца - з'язджаюць. Валік - магчыма і з'едзе. “Але я застануся тут! Я ніколі, ні на якія залатыя горы не прамяняю наш кар'ер, наш лес, нашу рэчку...” [22, с. 27].
Аб'ядноўвае аповесці і безліч цудаў, загадак і таямніц, якімі напоўнены старонкі гэтых цікавых твораў пра нашу сучаснасць, пра дзяцей. “Але ж як гэта нецікава - жыць без тайны! I чаму яе, тайны, не можа быць у нашых мясцінах? Мы глядзім фільмы і чытаем кнігі пра скарбы, піратаў, незаселеныя астравы, розныя экзатычныя далёкія заморскія краіны, джунглі, саванны і прэрыі - але чаму не дапускаем, што незвычайнае можа быць і ў нас пад бокам?” [22, с. 26] - такое пісьменніцкае патрабаванне да мастацкага твора выяўлена зноў жа праз разважанне любімага героя - Ціма.
I вось тут “пад бокам” якраз і з'явілася шмат загадкавага і таямнічага. Перш за ўсё - барадач. “Гэты барадаты мужчына - ці дзядзька, ці хлопец - ужо мо з паўгода жыве адзін у хатцы ў лесе” [22, с. 18]. Хто ён? З'явіўся нечакана падчас гульні ў хакей. Стаў на стромкім беразе кар'ера. Гэта праз яго Цім прапусціў рашаючы гол у свае вароты: “Як убачыў, так і забыўся пра ўсё, і пра гульню таксама. <...> А таму, што ён не такі просты, як нам здаецца<...> няўжо ты не адчуваеш тут тайны? Чаму ён адзін? Чаму ўсіх староніцца? Адкуль бярэ грошы? Што ён тут, у нас, увогуле робіць?” [22, с. 18-19]. Шмат пытанняў паўстала перад Цімам. На ўсе сябравы развагі і трывогі Валік шчыра прызнаўся, што яму ўсё гэта нецікава. Цім жа да ўсяго ставіцца інакш: “Мне не ўсё роўна, што за чужакі тут, на маёй зямлі, селяцца. 3 чым яны сюды прыходзяць. Што яны тут, у маім лесе, робяць. I я разбяруся - чаго б мне гэта ні каштавала!” [22, с. 27].
Цім паназіраў за барадачом і дакладна ўстанавіў, што ён жыве не адзін, што ён кагосьці хавае ў сваёй хатцы. Па слядах каля хаткі Цім вызначыў, што гэты “хтосьці” не дарослы чалавек, а прыкладна іх гадоў, што барадач не хоча, каб пра існаванне яго ведалі, таму і трымае дзверы на замку. “Ды я проста ўпэўнены, што барадач - лідэр якойсьці злачыннай групоўкі! I трымае ў сябе чалавека, падлетка, з якім яму лягчэй спраўляцца, з мэтай выкупу!” [22, с. 24] - гарачым шэптам гаварыў Цім Валіку.
Па волі пісьменніка і яго запрашэнні чытач трапляе ў таямнічую хатку-леснічоўку. Але і тое, пра што даведваецца чытач, “абрастае” новымі загадкамі і таямніцамі. Пісьменнік яшчэ больш заінтрыгаваў чытача гісторыяй Барыса Крушынскага, які “адважыўся кінуць усё і перабраўся сюды”, вырашыў пачаць жыццё “з чыстага ліста”: “Гэтыя чатыры месяцы і праўда былі самыя шчаслівыя за ўвесь яго хоць і не дужа вялікі, але няпросты, пакручасты век. Але досыць! Цяпер ён іншы. Цяпер усё ззаду - як дурны сон, як былая хвароба... Ранейшыя памылкі больш не паўторацца... Тут, у лесе, ізаляванаму ад вялікага свету, адгароджанаму дрэвамі ад людзей, нішто больш не зможа яму пагражаць” [22, с. 29-30].
Аднак і ў героя, і ў чытача з'явілася “адчуванне, што менавіта сёння павінна з ім здарыцца нешта важнае, радаснае. Нейкая ўдача чакае яго наперадзе” [22, с. 30].
I адчуванне не падманула. Вяртаючыся з палявання, Крушынскі вымушаны быў пайсці на голас свайго Барса; падышоў бліжэй да пагорачка, над якім настойліва і жаласна цяўкаў сабака, нагнуўся - і ўскрыкнуў. У самаробным логаве, скурчаны, увесь засыпаны снегам ляжаў чалавек. Чалавек быў жывы. Ён быў надзіва лёгкі, і Крушынскі зразумеў, што гэта не дарослы, а падлетак, гадоў трынаццаці-чатырнаццаці.
Ужо ў хатцы, ратуючы хлопчыка, зрабіў яшчэ адно адкрыццё: хлопчык аказаўся дзяўчынкай. Да ўсяго яшчэ і нямой. Выпрабаванні для Крушынскага яшчэ толькі пачынаюцца, а з імі множацца ўсё новыя і новыя загадкі і таямніцы. Як для герояў, так і для чытачоў.
Цуды чакаюць і герояў, і чытачоў. Цуды-вешчуны, цуды-выпрабаванні, цуды-ўзнагароды, цуды-пакаранне. Сапраўды, “кожнаму дастанецца сваё”.
“Параўнанне дзвюх аповесцей дае ўсе падставы сцвярджаць, што ў іх нашмат больш адметнага, чым агульнага. Калі дакладней, то адметнае вынікае нейкім чынам з агульнага. Да прыкладу, “штуршком” у сюжэце абедзвюх аповесцей паслужылі легенды пра мінулае. Аднак у “Шчарбатым талеры” - легенда пра сівую мінуўшчыну, якой амаль два стагоддзі. У “Афганскай шкатулцы” - гісторыя пра нядаўняе мінулае, якому ўсяго два дзесяцігоддзі” [7, с. 54].
У першай аповесці расказваецца пра тое, як героі, шчыруючы над загадкамі легенды, прыйшлі да высновы пра багацце нашай гісторыі, якая чакае новых сваіх даследчыкаў. Другая аповесць пра тое, як “нашы юныя сябры”, нашы “будучыя Холмсы і Каломбы”, шчыруюць не ў архіўных музеях, не толькі чытаюць кнігу “Памяць”. Тут, у іх Вялікай Паляне, жывуць сведкі і нават удзельнікі той “нянашай вайны”. У пошуках адказу на свае пытанні “нашы юныя сябры” выявілі скарб, даражэйшы за скарбы афганскай шкатулкі. Ім, а разам з імі і нам, адкрылася няўмольная і вечная ісціна, што з вайны, а тым болып - з “нянашай”, можна, калі пашчасціць, вынесці толькі “рукі-ногі з галавою. Гэта адзінае, што адтуль можна было вывезці. Даў Бог вярнуцца жывым - вось і самыя большыя каштоўнасці” [22, с. 105]. Гэтыя словы аднаго з тых, каму “даў Бог вярнуцца жывым”, набываюць у кантэксце аповесці сімвалічнае гучанне. Яны павінны стаць перасцярогай і прывесці да одуму ўсіх, хто прагне нажыцца на “нянашых” войнах.
Нешматслоўна, без аніякага маралізатарства, але вельмі пранізліва сказаў пісьменнік пра тое, што “набылі” мы ўсе ў той вайне. 3 яе нам вярнулі амаль тысячу “грузаў-200” - “цынкавых хлопчыкаў”. “Восем чалавек з раёна загінулі”, як сцвярджае “таўсценная кніга” “Памяць”. А колькі такіх раёнаў у нашай Беларусі!
Вялікапалянцы сведчаць: трое пайшлі толькі з іх вёскі. Лёс “жывых “афганцаў”, якіх наведалі нашы героі, узрушыў іх, усхваляваў яшчэ больш за жахлівую лічбу мёртвых “афганцаў”. Адзін з жывых страціў на той “нянашай” вайне імя. У творы гэта акалічнасць - дэталь сімвалічная. Імя - гэта знак чалавека, код яго сувязі са светам, з космасам наогул. Страчаны чалавек страчвае і імя. У яго цяпер толькі мянушка - Кандагар, знак тых мясцін, дзе загінула яго душа, дзе скалечаны быў яго лёс. Як ён са змярцвелай душой жыве, сказана пісьменнікам коратка і вычарпальна: “Кандагар піў бязбожна, лаяўся так, што хацелася заціснуць вушы. П'яны, ганяў з сякераю жонку з дзецьмі” [22, с. 103]. Усім вядома, як жывецца дзецям у такой сям'і. Яшчэ вусцішней становіцца ад думкі: а якімі ж вырастуць? Дзеці Кандагара - “амаль аднагодкі нашым Ціму з Валікам”. Разам гадуюцца, разам, на адной зямлі, магчыма, у адной вёсцы, ім і жыць, як вырастуць.
Сімвалічны сэнс набывае ў аповесці гэты эпізод - агляд дзецьмі помніка, вывучэнне раздзелаў кнігі “Памяць”, прачытанне верша, апошнія словы якога “білі, здавалася, проста ў сэрца”, і наведванне жывога “афганца”. Як сімвалічная і выява валошкі на помніку.
Юныя героі пакуль што ўспрынялі ўсё ўбачанае, пачутае і прачытанае толькі сэрцам. Дзіцячаму розуму спасцігнуць усё гэта проста немагчыма. Дый як яны могуць адказаць на тыя пытанні, на якія яшчэ ніхто з дарослых не даў адназначнага адказу. Дзеці вераць кнізе, і ў ёй, такой “таўсценнай і цяжкай”, хацелі б знайсці адказ на свае пытанні. Але ў ёй (сапраўды “цяжкай”) “дубовымі словамі” напісана пра рашэнне ўводу савецкіх войскаў на тэрыторыю Афганістана і пра тое, што “гісторыя дасць канчатковую ацэнку афганскай вайне, але...” [22, с. 104].
Юныя героі з дапамогай аўтара зрабілі адкрыццё, якое даражэй за скарб афганскай шкатулкі і наогул за ўсе зямныя скарбы. Без гэтага адкрыцця марныя ўсе зямныя скарбы. Крушынскі “аж сумеўся”, пачуўшы ад дзяцей версіі яго з'яўлення тут, у гэтых мясцінах, а потым прамовіў: “Значыць, і на нашым пакаленні гэтая мілітарысцкая брыдота не закончылася... Значыць, і вам - з такіх гадоў! - засмечваюць бедныя галовы тым жа самым... Скажыце мне, калі ласка, - ускінуўся ён раптам, - навошта нам, маладой, мірнай краіне Беларусь, могуць спатрэбіцца ракетныя шахты?! Ваенныя сакрэтныя базы?! 3 кім мы збіраемся ваяваць? Каму пагражаем кулакамі?! I калі гэта ўсё скончыцца?!” [22, с. 94-95]. Вось пытанні, ад вырашэння якіх залежыць будучыня і жыццё як дарослых, так і дзяцей - усіх нас.
“Здзіўленыя гэтым нечаканым яго маналогам, дзеці маўчалі. Ды яны і не ведалі, што казаць. Проста яны не разумелі дарослага Крушынскага” [22, с. 95].
“Не ведалі”, “не разумелі” - пакуль што так. Аднак красамоўней за ўсялякія словы ў такой сітуацыі - маўчанне: “дзеці маўчалі”. Часам маўчанне скажа больш, чым словы, допыты, спрэчкі. Да ўсяго дзеці валодаюць рэдкім дарам - тактоўнасцю, далікатнасцю, унутранай, а не знешняй і паказной, як у Светы, культурай. Яны разумеюць ужо, што ёсць сітуацыі, калі ўсялякія словы выключаны ўвогуле. Іх маўчанне ў спалучэнні са здзіўленнем - важкая падстава, каб спадзявацца, што з цягам часу дзеці абавязкова ўсё зразумеюць. Калі Цім здольны “з двух пустых эпізодаў зрабіць такія высновы”, то супаставіць словы Крушынскага са словамі Колькі Таксіста, з усім убачаным і зрабіць адпаведныя высновы тым больш здолее.
“Калі “Шчарбаты талер” - гімн роднай мове, то “Афганскую шкатулку” можна з поўным правам назваць гімнам сяброўству. Заслуга пісьменніка ў тым, што ўласным разуменнем сяброўства як найдаражэйшага скарбу ён надзяліў сваіх юных герояў” [7, с. 55]. Яны тут і цяпер разумеюць, што валодаюць гэтым скарбам, і ашчадна берагуць яго: “Аднак жа вялікая гэта рэч - сяброўства!” [22, с. 27]. Сяброўства ў “Афганскай шкатулцы” - сапраўдны цуд. Ён пасланы нашым героям і як узнагарода, і як выпрабаванне адначасова.
Пройгрыш каманды па віне Ціма - сур'ёзнае выпрабаванне сяброўства ў падлеткавым узросце. Яшчэ цяжэй успрымаюцца абразлівыя паводзіны лепшага сябра пасля так недарэчна, як усім здаецца, прапушчанага гола: “Злосць на сябра раптам ахапіла яго [Валіка] <...> “Дзірка!” - гучна, пагардліва сказаў ён. - “3 каманды “Рэшата!” - ахвотна падтрымаў яго хтосьці з сяльчан, які праязджаў побач” [22, с. 16].
У падлеткавым узросце часам падобнай “драбязы” і рэакцыі на яе дастаткова, каб не толькі пасварыцца надоўга, але і разысціся ворагамі назаўсёды. Так якраз і бывае, калі за гэтай прыкрасцю і непаразуменнем не здарыцца цуд. Пісьменнік пераканальна і псіхалагічна тонка паказаў, які цуд можа ўратаваць і нават умацаваць сяброўства. Невыпадкова менавіта ў гэты выратавальны для сяброўства момант аўтар параўнаў сваіх юных герояў з Дон Кіхотам і Санчам Пансам: “На гэтых ценях, ды яшчэ са сваімі клункамі за плячыма, хлопцы падобныя былі на... Дон Кіхота з Санчам Пансам” [22, с. 17]. А далей пісьменнік дае чытачу ўрок выратавання дружбы - зберажэння скарбу:
“- Пакрыўдзіўся? - вінавата спытаў Валік.
Маўчанне. Канечне, пакрыўдзіўся. Валіку тым больш прыкра было, што яго, калі ён не забіў гол, сябар суцяшаў, падбадзёрваў... А ён? І навошта вырвалася тое дурное слова? Які б ні быў важны гэты паядынак, гэта ж усяго толькі гульня, забаўка, і не такія ўжо праблемы сусветнага маштабу вырашаліся яго вынікам, каб накідвацца на чалавека. Ды яшчэ на такога, як Цім” [22, с. 17].
Далейшыя дыялогі - сведчанне пісьменніцкіх “урокаў”, як зберагчы скарб, як выпрабоўваюцца людзі цудам - сяброўствам. I гэта толькі пачатак. Аднак калі ён ёсць - здарыцца цуд. I гэта будзе ўжо цуд-узнагарода за працу душы, за перамогу над сабой, за ўсведамленне ўласных памылак, віны, за пакаянне і раскаянне: “Хай не адразу, а недзе на палавіне ўрока Валіку самым неверагодным чынам перадаліся сябравы думкі. Бы нейкія электрамагнітныя хвалі дайшлі ад першай парты да апошняй. Ён успомніў, як учора не забіў гол, а Цім суцяшаў яго - адзіны з усёй каманды. Прыгадалася, як у тым годзе ён хварэў, а Цім кожны дзень прыходзіў да яго ў адведкі... І яшчэ многа рознага дабра ўспомнілася, якое сябар яму рабіў. Ніколі ні на што не крыўдзячыся. Усё даруючы. А ён, Валік? Разныўся тут - “засмяюць”, “па міліцыях зацягаюць”... Мужчына называецца. Будучы салдат, абаронца Беларусі, які баіцца ўвязвацца ў гісторыю; а гісторыя ж і сапраўды цікавая!” [22, с. 27].
Стварыўшы гімн сяброўству, пісьменнік падзяліўся духоўным вопытам і мудрасцю, давёў, што сапраўднае сяброўства можа быць паміж людзьмі розных узростаў, нацыянальнасцей. Ды што казаць пра ўсіх, калі нават Валік з Цімам “дужа... розныя. Адзін любіць простае, будзённае, другі - толькі штосьці незвычайнае. Цім - гэта неба, а Валік - зямля” [22, с. 15]. Адзін высокі (“бамбіза Валік”), другі нізкі; адзін выдатнік, другі “з тройкі на чацвёрку... пералазіць”; адзін сядзіць за апошняй партай, другі - за першай; адзін рэаліст, другі фантазёр; адзін варатар, другі галкіпер. Такі вось цуд у кнізе Андрэя Федарэнкі.
Перад героямі “Шчарбатага талера” стаяла галоўная праблема: як адшукаць скарб? Выключна ўсе шукальнікі скарбу апантаныя жаданнем яго знайсці. I да апошняга моманту ніхто з іх не ведаў, што скарб, схаваны французскім афіцэрам, даўно знойдзены. Адны шукальнікі ўзнагароджаны цудам: знайшлі іншы скарб, даражэйшы за той, што шукалі. Другія - за хцівасць і прагнасць пакараны.
У “Афганскай шкатулцы” для большасці герояў праблема пошуку скарбу не існуе ўвогуле (толькі аферысты - зяць з цесцем - яго шукаюць). Галоўны герой, які мае непасрэднае дачыненне да скарбу, - Крушынскі, скарб увогуле не шукае, бо даўно і добра ведае, дзе ён. Крушынскі, наадварот, пераключае ўвагу дзяцей на “пошукі” даўно знойдзенага скарбу, каб вырашаць свае праблемы. Хай шукаюць скарб, тады не разгадаюць яго тайну, да якой юныя “сышчыкі” падышлі ўпрытык. Калі аферыстаў і вандалаў арыштавалі, калі высветлілася, што ніякага скарбу ніхто не знайшоў, “Цім і сам быў сярдзіты на Крушынскага. Навошта ён хлусіў ім пра спецслужбы, пра афганскую шкатулку, пра Васіля?.. Калі ўжо так карцела яму, дык мог бы і менш праўдападобную гісторыю выдумаць... I зусім не абяцанага матацыкла, якога ён цяпер, вядома, ніколі не атрымае, шкадаваў Цім. Не настолькі ён быў наіўны, каб спадзявацца на такі дарагі падарунак. Проста каму прыемна, калі цябе падманваюць, ды яшчэ так сур'ёзна, так грунтоўна?..” [22, с. 155].
Зрэшты, “сышчык” Цім амаль у самым пачатку скеміў: “Калі ён сапраўды спецагент, дык такое адчуванне, што галава яго [Крушынскага] забіта невядома чым, толькі не каштоўнасцямі” [22, с. 117].
У “Афганскай шкатулцы” галоўная філасофская праблема - праблема выкарыстання скарбаў. Як распарадзіцца скарбамі, у тым ліку і матэрыяльнымі, якімі чалавек ужо валодае ці завалодаў у выніку пэўных намаганняў, ці якія пасылаюцца яму як цуд, выпадковасць? Стаўленне Андрэя Федарэнкі да скарбаў зямных тоеснае стаўленню Яна Баршчэўскага - яно неадназначнае. 3 аднаго боку, яны, скарбы, - тлен, марнасць марнасцяў. Ім супрацьпастаўлены іншыя каштоўнасці - здароўе, сумленная праца, спакой душы, каханне, сям'я. Згадаем: “Добрая жонка - найдаражэйшы скарб, бо дзе ў хаце каханне і згода, там і благаслаўленне Божае”. 3 другога боку, багацце, дабрабыт, заможнасць, здабытыя сумленнай працай, - адзін з элементаў шчасця. “Багаты чалавек можа шмат добрага зрабіць. Чалавек стане годным уладаром зямных скарбаў, калі навучыцца пазнаваць і любіць дабро”. Ян Баршчэўскі нецярпімы да тых, хто гоніцца за багаццем “не дзеля таго, каб рабіць дабро бліжнім, а каб нічога не рабіць, або - што яшчэ горш - каб шкодзіць. Але што ж далей?” На ўсё жыццё шляхціц Завальня засвоіў урок бацькі: “добры лёс і ўладу над зямнымі скарбамі” - дзеля бліжніх сваіх.
3 гэтай праблемай звязана найбольш загадкавага і містычнага ў аповесці. Яскравае сведчанне таму - гісторыя Крушынскага.
Вобраз Барыса Крушынскага цікавы і неадназначны. 3 самага пачатку хочацца даведацца: хто такі той дзікі, маўклівы, таямнічы барадач, які жыве наводшыбе ў лесе і ні з кім не мае ўзаемінаў. І ўвогуле, як суаднесці расповед пра афганца ў пралогу твора з далейшымі падзеямі? Пасля мы даведваемся, што Крушынскі зусім не злодзей, ад іншых адрозніваецца хіба толькі страшнай барадой. У яго ёсць мінулае, што не дае супакою і прымушае пакутаваць, - тайна афганскай вайны. Скарбы загінулага хлопца не прынеслі радасці, наадварот, увесь час рабілі Крушынскага няшчасным. Урэшце ён зразумеў, што жыццё дзеля сябе - пустое і бессэнсоўнае, таму і асудзіў сябе на адзіноту. “Гэтым Барыс Крушынскі і падобны да героя ў экзістэнцыяльных творах: ён спачатку рабіў інстынктыўныя ўчынкі, а потым, перажыўшы трансцэндэнцыю, зразумеў, што папярэднія гады патрачаныя дарма” [19, с. 54-55].
...Подобные документы
"Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.
курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.
курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.
курсовая работа [65,0 K], добавлен 08.12.2016Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.
реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011Праява своеасаблівасці дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес" ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў. Роля дыялектызмаў у мове рамана пісьменніка. Семантыка-граматычны аспект даследавання мовы рамана.
курсовая работа [59,0 K], добавлен 12.01.2016Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.
реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.
курсовая работа [86,2 K], добавлен 04.03.2010Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.
реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.
реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006Разгорнутая, ускладненая сюжэтна-кампазіцыйна арганізацыя твораў Івана Шамякіна. Мастацкі свет рамана "Снежныя зімы", дынамізм сюжэтнага развіцця. Спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго героя.
реферат [17,9 K], добавлен 04.10.2009Мастацкія асаблівасці прозы Ш. Ядвігіна, яго шлях ад твораў сатырычна завостраных, алегарычных, блізкіх да фальклорных да рэалістычна-псіхалагічных апавяданняў і лірыка-філасофскіх імпрэсій. Фальклорныя матывы ў творах. Спосабы мастацкай тыпізацыі герояў.
курсовая работа [86,7 K], добавлен 17.12.2014Гісторыя стварэння і жанравыя асаблівасці паэмы Куляшова "Сцяг брыгады". Абагульненасць і сімвалічнасць вобразаў Андрэя Рыбкі, Мікіты Ворчыка, Заруднага і іншых герояў паэмы. Мастацкія пошукі пісьменніка у паэме – фальклорная паэтыка ўмоўнасці сітуацый.
реферат [21,3 K], добавлен 04.10.2009Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).
дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.
реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".
курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016Асвятленне дзіцячага свету ў творах англійскага пісьменніка Чарльза Дзікенса. Вобразы Палі і Флорэнс - увасабленне дабра і ўсёдаравання з рамана "Домби і Сын". Барацьба дабра і зла у рамане "Прыгоды Олівер Твіст", які апавядае пра жыццё дзяцей з прытулку.
курсовая работа [35,4 K], добавлен 11.06.2012Цішка Гартны як песняр працы і змагання, першы пралетарскі паэт Беларусі, аўтар першага закончанага беларускага рамана. Кароткі нарыс жыцця , этапы асобаснага і творчага станаўлення дадзенага аўтара. Аналіз самых вядомых твораў і зборнікаў Цішки Гартны.
курсовая работа [47,3 K], добавлен 20.03.2013Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.
реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.
курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009