Лацінамоўны ліра-эпас у полілінгвістычнай літаратуры Беларусі XVI – першай паловы XVII ст.: традыцыя, гісторыка-эстэтычная эвалюцыя

Запатрабаванасць вялікіх паэтычных форм у літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу. Фарміраванне ліра-эпічнай традыцыі ў літаратуры. Здабыткі аўтараў лацінамоўных паэм, якія адносяцца да кантэксту прыгожага пісьменства Беларусі XVI – першай паловы XVII ст.

Рубрика Литература
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 98,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Спалучаючы нарацыйнасць з рытарычнасцю, аўтар прыбягае да сентэнцый маралізатарскага характару, якія могуць прысутнічаць як у самім тэксце твора, так і ў глосах. Здольнасцямі прамоўцы надзяляюцца не толькі правадыры войска, але і рэкі. Так, у фрагменце паэмы, дзе апісваецца Ульская бітва, «pater Borysthenius» («бацька Днепр») звяртаецца з гнеўнай прамовай да маскоўскага ваяводы Сярэбранага, прапануючы яму спыніць крок і павярнуць назад. «Апісанне маскоўскага паходу», насычанае разнастайнымі батальнымі сцэнамі, усё ж такі прасякнута гарачым імкненнем аўтара да міру. Паэма мае кальцавую кампазіцыю: яна пачынаецца і завяршаецца думкай пра зменлівасць лёсу.

«Panegyrica apostrophe» («Панегірычная апастрофа», 1583) Г. Пельгрымоўскага ідэнтыфікуецца рознымі даследчыкамі то як паэма, то як празаічны панегірык. Знаёмства з арыгіналам выдання дазволіла дысертанту пераканацца ў тым, што большая яго частка, насамрэч, уяўляе сабою празаічны панегірык. Ён завяршаецца, аднак, элегічным эподам (вершам на заканчэнне), які можна разглядаць як элемент прадмоўна-пасляслоўнага комплексу (прынамсі пасляслоўе). Малы аб'ём паэтычнага твора (42 радкі элегічнага двуверша), адсутнасць у ім сюжэтнасці, нарацыйнасці катэгарычна выключаюць магчымасць аднясення яго да жанру паэмы. Акрамя таго, удалося высветліць, што Ю. Новак-Длужэўскі назваў «Панегірычную апастрофу» паэмай у выніку дапушчанай ім памылкі: тэкст паэмы С. Вольфія «Экспедыцыя Стэфана І» польскі вучоны цытуе замест твора Г. Пельгрымоўскага. Такім чынам, «Панегірычная апастрофа» Г. Пельгрымоўскага не з'яўляецца паэмай: гэта ўзор аратарскай прозы. Аўтарству Г. Пельгрымоўскага прыпісваецца таксама двухмоўная паэма «Philopatris ad Senatum populumque Lituanum» («Патрыёт - да Сената і народа літоўскага», 1597). У дысертацыі аналізуюцца аргументы pro et contra, у выніку чаго паэма «Патрыёт» разглядаецца ў дадзеным раздзеле, хаця пытанне пра аўтарства гэтага твора канчаткова не вырашана.

Паэма «Патрыёт...» прэзентуе спецыфічны для літаратуры ранняга Барока феномен двухмоўнасці: яна напісана спачатку на лацінскай мове элегічным двувершам, потым - на польскай сілабічным трынаццаціскладовікам. Твор пабудаваны ў форме звароту ўсіх гарадоў ВКЛ да Літвы і можа быць аднесены да жанру дэкламацыі. Шчыры патрыятызм - прынамсі тая ідэйная канва, якая нітуе ўсе часткі твора і лучыць усе прадстаўленыя ў ім вобразы-маскі. Эксплікацыя патрыятычнага пафасу надае твору рысы эпічнасці, дазваляе расцэньваць яго як своеасаблівы ўзор ролевага ліра-эпасу і лічыць паэмай. «Патрыёт...» сведчыць пра тое, што ў лацінамоўнай паэзіі Беларусі перыяду позняга Рэнесансу элегічны пачатак ліра-эпасу вычарпаў свой мастацкі патэнцыял. На першы план сярод эстэтычных прыярытэтаў ліра-эпасу выходзяць героіка і панегірызм.

У большасці разгледжаных лацінамоўных паэм назіраецца (у рознай ступені) жанравы сімбіёз. Так, паэма Ф. Градоўскага сумяшчае ў сабе рысы hodoeporicon-а і панегірыка; паэма Б. Гіяцынта дэманструе змяшчэнне жанравага цяжару ад гераічнай да панегірычнай паэмы як на фармальным, так і на вобразным узроўні. Гэта пацвярджае тэзіс В. Рагойшы, што ў працэсе літаратурнага развіцця «першапачатковая змястоўная зададзенасць пэўнай жанравай формы можа падвяргацца значным змяненням, што прыводзіць да трансфармацыі самой гэтай формы» Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / Вячаслаў Рагойша. - 3-е выд., дапрац. і дапоўн. - Мінск : Бел. навука, 2004. - С. 395.. Накірункі гэтай трансфармацыі вызначаліся спецыфікай мастацкай эпохі, асаблівасцямі стылёвай манеры аўтара, а таксама «гарызонтам чаканняў» чытача.

У сярэдзіне і другой палове XVI ст. лацінская мова і ўмацаванне міжнародных (у тым ліку дынастычных) кантактаў спрыялі прытоку ў ВКЛ інтэлектуалаў з Захаду, літаратурная творчасць якіх - у першую чаргу Пятра Раізія і Іягана Мюліса - узбагачала кантэкст айчыннага ліра-эпасу. Помнікі лацінамоўнага ліра-эпасу ў літаратуры Беларусі позняга Рэнесансу адметныя імкненнем да эксплікацыі патрыятычнага ідэалу. Ён мог увасабляцца ў гераічным вобразе ідэальнага манарха (як, напрыклад, у паэмах Б. Гіяцынта і Ф. Градоўскага), і гэта было працягам традыцыі Яна Вісліцкага і Мікалая Гусоўскага, а мог быць вырашаны як алегорыя (вобраз Маці-Айчыны ў паэме Г. Пельгрымоўскага), і такі спосаб мастацкага вырашэння грамадзянскага ідэала набыў асаблівую эстэтычную запатрабаванасць у літаратуры эпохі Барока («Трэнас» Мялеція Сматрыцкага). У агіяграфічным эпіліі Яна Андрушэвіча фарміруецца выразная інтэнцыя да выкарыстання нацыянальна рэлевантных гістарычных сюжэтаў у якасці матэрыялу для паэтычнай апрацоўкі. Гэтая тэндэнцыя ярка праяўляецца таксама ў паэмах Б. Гіяцынта і Ф. Градоўскага. Героямі названых твораў выступаюць знакавыя постаці айчыннай гісторыі, патрыятычныя подзвігі якіх становяцца аксіялагічным грунтам для стварэння іх падкрэслена індывідуалізаваных мастацкіх вобразаў.

Глава чацвёртая «Культурны космас беларускай мінуўшчыны ў гераічнай паэме “Радзівіліяда” Яна Радвана» адкрываецца прэзентацыяй тэзіса пра магчымасць навуковай рэцэпцыі помнікаў лацінамоўнага ліра-эпасу як мастацкага сродку фіксацыі культурнай своеасаблівасці (sameness) сярэднявечных дзяржаў. Гэта дазваляе вырашыць гістарыясофскае пытанне пра адсутнае звяно (missing link) паміж сярэднявечнымі nationes і сучаснымі нацыямі. У дачыненні да ВКЛ такім помнікам з'яўляецца гераічная паэма Яна Радвана «Radivilias sive De vita et rebus praeclarissime gestis, immortalis memoriae, illustrissimi principis Nicolai Radivili» («Радзівіліяда, або Пра жыццё і подзвігі бессмяротнай памяці, учыненыя з найвялікшай славай, найсвятлейшага князя Мікалая Радзівіла», 1592; далей - «Радзівіліяда»). З гэтага твора мы атрымліваем інфармацыю пра прыярытэты духоўнага жыцця беларускага народа, які існаваў у межах natio lituanica. Менавіта ў такім семантычным ракурсе «Радзівіліяду» можна лічыць першай спробай стварэння «нацыянальнай» эпапеі на этапе протанацыянальнага дыскурсу.

Ян Радван задумаў сваю паэму як класічную эпапею. Гэта відаць ужо з экспазіцыі твора, якая фармальна адпавядае жанраваму канону carminis heroici, хаця argumentum totius epopoeiae вырашаны нетрадыцыйна, у форме дыскусіі з літаратурнымі папярэднікамі. Аповеду пра гераічныя дзеі Мікалая Радзівіла і яго суайчыннікаў папярэднічае разгорнутая паэтычная прэзентацыя ВКЛ. Аўтар актывізуе гістарычную памяць жыхароў ВКЛ, прыгадваючы легенду пра Палямона. Традыцыйную для гераічнага эпасу «касмаграфію мора і зямлі» паэт напаўняе апісаннем айчынных лясоў і рэк, дапаўняючы яе пералікам народаў ВКЛ і генеалогіяй валадароў дзяржавы.

У цэнтры створанага мастацкага сусвету, таксама як Вергілій - Энея, Ян Радван ставіць Мікалая Радзівіла. Паэт падрабязна распавядае ў першай кнізе пра шлях духоўнага фарміравання героя. Гады вучобы Мікалая Радзівіла алегарычна прадстаўляюцца ў «Радзівіліядзе» як яго падарожжа да Кастальскай крыніцы, якім кіруе Мусэй - пясняр з грэчаскай міфалогіі. У прамове Мусэя паэт увасобіў фундаментальныя прынцыпы сваёй гуманістычнай праграмы, у першую чаргу - прызнанне адной з найвышэйшых дабрачыннасцяў імкненне да славы. Тыпалагічная блізкасць пэўных кампазіцыйных элементаў (з'яўленне апекуна паэзіі) і мастацкіх прыёмаў (не-прыпадабненне да антычных герояў) дазваляе супаставіць «Радзівіліяду» з «Прускай вайной» Яна Вісліцкага. Ярка выражаны матыў асуджэння захопніцкай вайны ў найбольшай ступені аб'ядноўвае Яна Радвана з яго папярэднікамі.

Тэкст «Радзівіліяды» дае ключ і для вырашэння пытання пра паходжанне паэта. Ён блага ведае геаграфію Жамойці (паўночна-заходняй часткі сучаснай Літвы), а ў сферы тапонімаў часцей за ўсё выбірае славянскую назву (Posvolia, а не Pasvalis; Kieњ, а не Cesis). Гэта гаворыць пра славянскае (хутчэй за ўсё, беларускае) паходжанне самога аўтара. Да таго ж, на працягу ўсёй паэмы найбольшую цікавасць паэт-эпік праяўляе да тых падзей (разам з іх перадгісторыяй), якія маюць дачыненне да этнічнай Белай Русі, да паўночна-ўсходняга памежжа сучасных Беларусі і Расіі. Нарэшце, пры аўтарскай транслітэрацыі лацінкаю імёнаў і прозвішчаў удзельнікаў Лівонскай вайны адлюстроўваюцца фанетычныя асаблівасці беларускай мовы - «гэканне», «цеканне», пратэтычныя гукі (Sapieha або Sapiha - Сапега, Hoscik або Hosticus - Осцік, Holha - Вольга, Cimophaeas - Цімафей).

У творы Яна Радвана ўпершыню ў лацінскай паэзіі шырока і грунтоўна прадстаўлена геаграфія нашай краіны: у паэме згадваюцца назвы дваццаці гарадоў і мястэчак, а таксама сямі рэк Беларусі. «Радзівіліяда» дазваляе сфарміраваць адэкватнае ўяўленне пра ролю беларускага народа ў гераічнай гісторыі ВКЛ. Catalogus optimatum et ductorum (пералік ваяводаў і правадыроў) на пачатку трэцяй кнігі адкрываецца імёнамі беларускіх магнатаў: Грыгорыя і Яна Хадкевічаў, Георгія Зяновіча, Філона Кміты, Багдана Саламярэцкага, Баркулаба Корсака і інш. Воіны-ратнікі прэзентуюцца ў паэме Яна Радвана не толькі як Lithuani («ліцвіны»), але таксама як «qui fortes Vitebas late habitant» («тыя ваяры, якія густа насяляюць Віцебск»), «qui sunt Orsae florentis in arvis» («хто жыве на землях квітнеючай Оршы»), «qui agros frequentant, qua Beresina nitens praetexerit arundine ripas» («хто часта абходзіць палі, дзе светлая Бярэзіна атачае берагі чаротам»), «qui aequora Minsci lata colunt Lidamque legunt» («хто апрацоўвае шырокія землі Мінска і бачыць Ліду»), «qui terras Mohilaee tuas vertunt» («хто арэ твае землі, Магілёў»), «qui colunt Cobrinia aequora» («хто ўрабляе кобрынскія палі»); прыгадвае «quos vetus pascit fortissima corda Polottus» («тых магутных людзей, якіх гадуе старажытны Полацк»), «quos Homella viros alit» («тых мужоў, якіх гадуе Гомель»), «egregiis pascit quos agris Mscislaus» («тых, каго Мсціслаўль гадуе на славутых нівах») [Radivilias IV, 147-171]. У паэме Яна Радвана, якой уласцівыя рысы не толькі гераічнага, але і этыялагічнага эпасу, створана цэласная карціна жыцця і нораваў айчыннага грамадства XVI ст., увасоблены істотныя элементы беларускай міфапаэтычнай і светапогляднай парадыгмы. Такім чынам, Беларусь паўстае ў «Радзівіліядзе» ў адзінстве эстэтычнага і пазнавальнага бакоў.

У главе пятай «Эвалюцыя гераічнага ідэалу ў лацінамоўным ліра-эпасе Беларусі эпохі ранняга Барока» прадстаўлены два асноўныя кірункі развіцця лацінамоўнай паэмы: гераічны і агіяграфічны эпас. На пачатку раздзела 5.1 «Караламахія» Хрыстафора Завішы: паэтыка кантрасту падрабязна разглядаецца праблема аўтарства паэмы «Carolomachia, qua Felix Victoria <...> per <...> Joan[nem] Carolum Chodkiewicium <…> sub Kyrkholmum reportata, narratur» («Караламахія, у якой апісваецца шчаслівая перамога, <…> здабытая Янам Каралем Хадкевічам <…> пад Кірхгольмам», 1606; далей - «Караламахія») і робіцца выснова пра адсутнасць дастатковай аргументацыі на карысць гіпотэзы пра аўтарства Л. Боера. Аўтарам паэмы «Караламахія» прызнаецца стараста Мінскі і Браслаўскі, вялікі маршалак, кашталян віленскі Хрыстафор Завіша (1577-1670), імя якога ў якасці аўтара пазначана на тытульным аркушы арыгінала.

На выбар назвы паўплывала не толькі барочная паэтыка кантрасту, але і гісторыка-літаратурная кампетэнцыя аўтара. У «Караламахіі» гетман Ян Караль Хадкевіч выступае ўвасабленнем дабрачыннасці, духоўнай велічы і дасканаласці; шведскі валадар Карл IX, наадварот, - увасабленнем горшых чалавечых заган: пыхі, злобнасці, несправядлівасці, жорсткасці. Момант «аднайменнасці» герояў дапамагае паэту стварыць неабходную канфрантацыю. «Запеў» паэмы трансфармуецца ў адпаведнасці з творчымі задачамі аўтара: Муза Кліо прадстаўлена ў трэцяй асобе, і сам паэт быццам бы гаворыць ад яе імя. Падобна таму як Ян Вісліцкі ўвёў у «касмаграфію» «Прускай вайны» славу перамогі пад Грунвальдам, Х. Завіша «касмаграфію» «Караламахіі» напоўніў славай перамогі пад Кірхгольмам.

Як і Ян Радван, Х. Завіша звяртае ўвагу на шлях духоўнага фарміравання свайго героя. Але ў разуменні аўтара «Караламахіі» адукацыя неаддзяляльная ад навучання ў веры. Звяртаючыся да Панны Марыі (якая ў пэўным сэнсе функцыянальна замяшчае Апалона з «Прускай вайны» або Мусэя з «Радзівіліяды»), Ян Караль Хадкевіч гаворыць, што ён з юнацкіх гадоў прысвяціў сябе Богу і злучыў веру ў Багародзіцу з настаўніцамі-Каменамі (г. зн. Музамі). Як большасць паэтаў позняга Рэнесансу і ранняга Барока, Х. Завіша напрамую ўвязвае гераізм ратны з праяўленнем талентаў на ніве паэзіі. Найважнейшая рыса маральнага вобліку гетмана - яго pietas (набожнасць). У апісанні абраду паднясення Найсвяцейшага Сакраманту гетман Хадкевіч прыпадабняецца да старажытнаяўрэйскага правадыра Макавея, што служыць мэтам стварэння вобраза сапраўднага патрыярха свайго народа, настаўніка ў веры, які заахвочвае да цноты ўласным прыкладам. Pietas Хадкевіча, акрамя любові да Бога, уключае ў сябе таксама шчырую любоў да Айчыны. Так, у размове з Т. Ляцкім напярэдадні бітвы гетман просіць, каб у выпадку яго смерці ён быў пахаваны на Радзіме.

«Караламахія» адрозніваецца рытарычнай ускладненасцю, тыповай для паэзіі эпохі пераходнай ад Рэнесансу да Барока. Тэкст паэмы насычаны шматлікімі аўтарскімі адступленнямі ў выглядзе малітоўных зваротаў, містычных прадказанняў, прамоў алегарычных і міфалагічных істот. Вялікая колькасць маналогаў і дыялогаў дазваляе аўтару больш выпукла прадставіць цэнтральны канфлікт твора, больш ярка паказаць узаемаадносіны паміж дзейнымі асобамі (найперш - галоўнымі апанентамі) і такім чынам раскрыць іх характары. Гераічны пафас, увасоблены ў «Караламахіі», спалучаецца з рысамі драматычнасці. Паэма Х. Завішы адрозніваецца эмацыянальна-эстэтычным успрыняццем прыроды. Найбольш важныя для агульнай мастацкай канцэпцыі аўтарскія адступленні (характарыстыка гетмана, ацэнка лёсу Лівоніі) паэт укладае ў «вусны» Дзвіны. Прадстаўлены ў творы культ ракі, адпаведнае стаўленне аўтара да рэк як непасрэдных саўдзельнікаў чалавечага жыцця адпавядае эстэтычным прыярытэтам міфапаэтычнага светаўспрыняцця беларусаў. Такім чынам, гераічная паэма «Караламахія» Хрыстафора Завішы стала новым увасабленнем формы вергіліеўскай эпапеі ў шматмоўнай літаратуры Беларусі перыяду ранняга Барока, калі рэнесансны культ «усемагутнага чалавека» карэктуецца ў адпаведнасці з задачамі хрысціянскага выхавання.

У раздзеле 5.2 «Агіяграфічныя паэмы: хрысціянскі тып эпічнага героя» адзначаецца, што працяг традыцыі паэтычных жыццяпісаў святых ў лацінамоўнай паэзіі Беларусі (пасля першага вопыту Мікалая Гусоўскага) стаў вынікам спалучэння дзвюх магутных жанравых плыняў: новалацінскага эпасу і хрысціянскай агіяграфіі. Асаблівая ўвага да культу святых, уласцівая эпосе Контррэфармацыі, паспрыяла далейшаму развіццю жанру агіяграфічнай паэмы. Пацвярджэнне ў пачатку XVII ст. афіцыйнай кананізацыі святога Казіміра, брата караля Жыгімонта І, стала падставай для стварэння навучэнцам Віленскай акадэміі Янам Крайкоўскім паэмы «Epos de S. Casimiro» («Эпас пра С[вятога] Казіміра», 1604). Экспазіцыю паэмы аўтар вырашае ў выглядзе букалічнай замалёўкі, папулярнай у паэзіі эпохі Барока. Асноўная частка паэмы пабудавана ў форме дыялогу караля Ягайлы з Госпадам Богам. Кароль, засведчыўшы перад Богам, што ён «кінуў у літоўскую зямлю насенне веры», пытаецца, хто ж працягне яго справу. Адказ Бога і становіцца аповедам пра святога Казіміра, а таксама прароцтвам адносна будучых валадароў ВКЛ.

Падобна кіеўскаму мітрапаліту Іларыёну, аўтару «Слова пра закон і ласку», Ян Крайкоўскі (вуснамі Бога) заўважае, што кожная краіна мае свае «caelestia sidera» (нябесныя сузор'і), г. зн., сваіх нябесных апекуноў. Для Венгрыі гэта Стэфан і Уладзіслаў, для Аўстрыі - Леапольд, для Нарвегіі - Олаф. Такім абаронцам для ліцвінаў і палякаў абвяшчаецца святы Казімір. Для аўтара твора героем, вартым услаўлення ў эпасе, з'яўляецца найперш святы, а не змагар са зброяй у руках, pietas - істотны складнік гераічнасці. Хрысціянскі герой-падзвіжнік не саступае антычнаму герою-ратніку. Святы Казімір у абмалёўцы Яна Крайкоўскага - heros perfectus хрысціянскіх часоў, які заслугоўвае не меншых, а, магчыма, большых усхваленняў у параўнанні з Ахілам або Энеем. Менавіта гэтую ідэю дэклараваў пазней у сваім трактаце «Пра дасканалую паэзію» Мацей Казімір Сарбеўскі.

У 1628 г. выйшла з друку паэма «Iosaphatidos sive De nece Iosaphat Kuncewicz ... libri tres» («Язафатыда, або Пра забойства Язафата Кунцэвіча ... у трох кнігах»). Аўтарам паэмы названы Язафат Ісаковіч, але гэта, хутчэй за ўсё, псеўданім, пад якім схаваў сваё імя выхадзец з Аршаншчыны, навучэнец Віленскай акадэміі Мікалай Кміціц. Кожная з трох кніг «Язафатыды...» падзелена на кампазіцыйна завершаныя фрагменты (у суме - 54). Першыя тры фрагменты першай кнігі - гэта тры часткі «запеву»: кароткі змест, інвакацыя, касмаграфія. Argumentum totius epopoeiae з першых радкоў прэзентуе галоўнага героя, лакалізуючы яго ў геаграфічнай і гістарычнай прасторы; як «загад Музы» аўтар пералічвае свае ўласныя мастацкія задачы. Муза ў экспазіцыі выступае як алегорыя, так і не стаўшы аб'ектам наступнай інвакацыі, што з'яўляецца тыповай рысай барочнай паэтыкі.

У «Язафатыдзе...» падаюцца рэдкія звесткі па гісторыі хрысціянізацыі Русі. Так, арцыбіскуп падчас вячэры распавядаў братам пра славянскіх першаасветнікаў Кірыла і Мяфодзія, якія ездзілі па блаславенне ў Рым. Гісторыю пракаветных часоў, якую быццам бы пераказаў Язафату яго настаўнік Васілій Вялікі падчас экстатычнага сну арцыбіскупа, насамрэч аўтар запазычыў з самых розных крыніц: з гістарычных трактатаў Энея Сільвія і Мацея Мяхоўскага, трактата Цэзара Баронія, нямецкіх хронік і беларуска-літоўскіх летапісаў. Аўтар паведамляе, што хрысціянства на землі ўсходніх славян прыйшло ў часы Рурыка. Праўдападобна, такая адметная канцэпцыя ранняй гісторыі ўсходнеславянскага хрысціянства, звязаная не з Уладзімірам, а з Рурыкам, склалася менавіта ў беларускім інтэлектуальным асяроддзі: тыя ж самыя звесткі пра «траякі хрост Русі» падаваў у сваёй кнізе «Іерархія, або Пра зверхнасць у царкве Божай» (1644) выхадзец з Беларусі Ян Дубовіч.

Плённае развіццё агіяграфічнай паэмы ў літаратуры Беларусі перыяду ранняга Барока было звязана з жаданнем пісьменнікаў надаць слоўную вытанчанасць любімым агіяграфічным сюжэтам. У адрозненне ад аўтараў жыцій, лацінамоўныя паэты былі больш свабоднымі ў выбары мастацкіх сродкаў для абмалёўкі сваіх герояў. Пры гэтым найбольшая ўвага надаецца дзяржаўнаму значэнню культу святога падзвіжніка, змагара за веру, які выступае як духоўны рэпрэзентант дзяржавы ў сусветным маштабе.

У главе шостай «Эпічная дамінанта ў развіцці старажытнай паэзіі Беларусі як грунт фарміравання ліра-эпічнай традыцыі» засяроджваецца ўвага на неабходнасці фарміравання навуковай канцэпцыі пра пераемнасць літаратурна-мастацкай традыцыі ў галіне ліра-эпічнай творчасці Беларусі. Надзённасць звароту да мастацкага вопыту мінуўшчыны асабліва актуальная ў рэчышчы даследаванняў пісьмовай культуры Беларусі, якая нават паводле свайго геапалітычнага становішча заўсёды была не «на ўзбоччы», не «на ўскрайку», а ў цэнтры актуальных тэндэнцый духоўнага развіцця. Перыяд найвышэйшага росквіту гераічнай эпікі ў айчынным пісьменстве - гэта адначасова і перыяд, звязаны з пашырэннем Latinitatis ва ўсходнім накірунку. Праз Беларусь і Украіну ў эпоху Барока адпаведныя культурныя інтэнцыі закраналі і Расію. Лацінамоўныя паэты Беларусі разнастайна і па-мастацку дасканала прэзентавалі гераічную гісторыю свайго народа, пашыраючы геаграфічны і этнаграфічны кругагляд паэзіі. Еўрапейскія чытачы канца XVI - пачатку XVII ст. даведваліся пра рэкі Усходняй Еўропы, прычым не толькі пра «пталямееўскія» Барысфен (Днепр), Рубон (Заходнюю Дзвіну) і Хрон (Нёман), але таксама пра Палату, Бярэзіну, Улу, Крапіўну. Дзейнымі асобамі і стваральнікамі гісторыі выступалі цяпер не толькі Sarmati («сарматы»), Poloni («палякі») або Lithuani («ліцвіны»), але і Slonimii viri («слонімскія мужы»), Volcoviscum colentes («жыхары Ваўкавыска») і да т. п.

На фоне выразнай лацінамоўнай панарамы айчыннага старажытнага ліра-эпасу звяртае на сябе ўвагу той факт, што ў дачыненні да яго не сфармулявана належным чынам уяўленне пра традыцыю. Тым часам беларуская літаратура XIX-ХХ стст., увасобіўшы ў сабе ключавыя рысы нацыянальнага светапогляду беларусаў, не ўзнікла як штосьці цалкам новае. Таму ўяўленне пра цэласнасць літаратурнага працэсу на Беларусі ад старажытнасці да сучаснасці патрабуе скрупулёзнага вывучэння шырокага кола герменеўтычных па сваёй сутнасці пытанняў, звязаных з даследаваннем мастацкіх уплываў, рэцэпцыі, наследавання. Фактычна, праблема пераемнасці - як непасрэднай, так і апасродкаванай - ліра-эпічнай традыцыі ў беларускай літаратуры пачынаючы з часоў Рэнесансу, пытанне пра ўплыў гэтай традыцыі на паэтычную творчасць паэтаў XIX i XX ст. да сённяшняга дня комплексна не вывучаліся, хаця ў даследаваннях У. Конана, Т. Шамякінай, Д. Лебядзевіча, І. Багдановіч назіраецца імкненне да пошуку гістарычных паралеляў з помнікамі лацінамоўнай паэзіі, выяўленне мастацкай тыпалогіі паміж творамі даўняй і новай літаратуры.

Гаворачы пра эвалюцыю антычнага эпасу, С. Аверынцаў вылучыў чатыры дыялектычныя фазы (тэзіс - антытэзіс - сінтэз, або другая класіка - зняцце) як парадыгму шляху ўсёй антычнай культуры ў цэлым Аверинцев, С. С. Поэзия Нонна Панополитанского как заключительная фаза эволюции античного эпоса / С.С. Аверинцев // Памятники книжного эпоса : стиль и типологические особенности / редкол.: П. А. Гринцер, Е. М. Мелетинский (отв. ред.) [и др]. - М. : Главная редакция восточной литературы, 1978. - С. 212-214.. Гэтая эвалюцыйная схема, дапоўненая рэцэптыўна-эстэтычнай карэляцыяй, прапанаванай Г. Р. Яўсам Узнікненне новага твора на фоне папярэдніх - атрыманне прызнання як паспяховая форма - узнаўленне - аўтаматызацыя - “сціранне” (парадыраванне), гл.: Jauss, H. R. Literaturgeschichte als Provokation der Literaturwissenschaft / H. R. Jauss. - Frankfurt am Main : Suhrkamp Verlag, 1970. - С. 187., верыфікавана накладаецца на гісторыю кніжнай ліра-эпічнай паэзіі ў літаратуры Беларусі. Цікава, што нават творчасць вядомых аўтараў не магла кардынальным чынам змяніць натуральны ход літаратурнай эвалюцыі. Так, складзеныя гекзаметрам сатырычныя творы П. Раізія - паэма «Baccheidos liber I» («Бакхеіда ў адной кнізе»), макаранічны верш «In lituanicam peregrinationem» («На літоўскае падарожжа») - сведчылі пра ўспрыняцце гераічнага эпасу як «сцёртай» літаратурнай формы і актуалізацыю парадыравання як чарговай стадыі эвалюцыі ліра-эпасу ў заходнееўрапейскай літаратуры. Аднак лацінамоўная паэма Беларусі ў другой палове XVI ст. працягвала развівацца сваім натуральным шляхам, і парадыйны мастацкі вопыт П. Раізія ў той час не быў акцэптаваны айчыннымі аўтарамі.

І ўсё ж факт яўнай перавагі вялікіх паэтычных форм у шматмоўнай літаратуры Беларусі XVI-XVII стст. не ўпісваецца ў межы аніводнай эвалюцыйнай канцэпцыі. Вынікі цэласнага аналізу вялікага корпусу лацінамоўных паэм даюць падставы сцвярджаць, што ў галіне лацінамоўнай паэтычнай творчасці Беларусі з часоў ранняга Рэнесансу фарміруецца тэндэнцыя да эпізацыі. З канца XVI ст. яна перарасла ў эпічную дамінанту развіцця паэзіі. Тэндэнцыя да эпізацыі, стаўшы адной з канстытутыўных рысаў эвалюцыі беларускай кніжнай паэзіі ў канцы XVI - першай палове XVII ст., зрабіла значны ўплыў таксама і на развіццё польскамоўнай паэзіі Беларусі. Вялікія эпічныя формы прадстаўлены ў творчасці С. Лаўрэнція, С. Кулакоўскага, А. Рымшы, Я. Б. Пратасовіча, Т. Яўлевіча. Пры гэтым пазіцыі класічнай школы на Беларусі былі настолькі трывалымі, што фаза зняцця класічнага эпасу пэўны час яшчэ працягвала суіснаваць з рэліктамі другой класікі.

Акрэсленая мастацкая сітуацыя, у сваю чаргу, зрабіла пэўны ўплыў на спецыфіку літаратурнай творчасці «прадвеснікаў» беларускага нацыянальнага адраджэння А. Міцкевіча, Т. Лады-Заблоцкага, У. Сыракомлі, нават адбілася на развіцці мастацкай прозы («Шляхціч Завальня» Яна Баршчэўскага). З'яўленне класічных эпапей вергіліеўскага тыпу ў беларускай літаратуры эпох Рэнесансу і Барока («Пруская вайна», «Радзівіліяда», «Караламахія») непазбежна прывяло да травесціравання гэтай жанравай формы: на змену гераічнаму эпасу прыйшоў героіка-камічны: спачатку на лацінскай мове («Птушыны сойм» М. Карыцкага), а потым і на беларускай («Энеіда навыварат» В. Равінскага). Але ўсе гэтыя творы - сведчанне непарыўнасці ліра-эпічнай традыцыі. У сваю чаргу, «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча, «Ваколіцы Віцебска» Т. Лады-Заблоцкага, «Маргер» і «Улас» У. Сыракомлі сталі якасна новым этапам на шляху яе далейшага развіцця.

У кантэксце разважанняў пра літаратурную традыцыю паняцце залежнасці або ўплыву не заўсёды бывае звязана са свядомай дэкларацыяй самога творцы і прызнаннем наяўнасці гэтага ўплыву. Не толькі ідэі, але і актуальныя мастацкія прыярытэты (прынамсі тэндэнцыя да эпізацыі) маглі перадавацца ў працэсе творчых зносін (як непасрэдных, так і апасродкаваных), якія вызначалі эстэтычную праграму пісьменніка. Каналы гэтай перадачы неабавязкова звязваць толькі з філасофіяй, эстэтыкай або ідэалогіяй пэўнай эпохі. Важную ролю тут маглі адыгрываць краёвыя, сямейныя традыцыі, сяброўскія кантакты, асоба настаўніка, куміра і г. д. Рэцэптыўна-эстэтычны падыход да разумення літаратурнага працэсу дазваляе рабіць нават больш аддаленыя супастаўленні і бачыць сляды ўплыву даўняй ліра-эпічнай традыцыі ў творчасці класікаў новай беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. У такім выпадку мы можам гаварыць пра шматузроўневыя кантактныя сувязі, што сведчыць пра цэласнасць літаратурнай традыцыі. Шэраг разгледжаных намі прыкладаў дазваляе зрабіць выснову, што працэс генезісу і эвалюцыі ліра-эпічнай традыцыі ў айчынным пісьменстве прэзентуе той асобы шлях, які прайшла ў гэтай галіне паэтычнай творчасці класічная беларуская літаратура.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

Помнікі лацінамоўнага ліра-эпасу, якія адносяцца да кантэксту полілінгвістычнага пісьменства Беларусі XVI - першай паловы XVII стст., - істотны складнік нацыянальнай літаратурнай спадчыны. Гэтыя творы прадстаўляюць багаты матэрыял для вывучэння фундаментальных рысаў нацыянальнай ідэнтычнасці і ментальнасці. У той жа час ліра-эпічныя лацінамоўныя творы, у якіх адлюстраваны ключавыя падзеі старажытнай гісторыі Беларусі, - сведчанне інтэграванасці айчыннага пісьменства ў агульнаеўрапейскі літаратурны працэс. Лацінамоўны ліра-эпас Беларусі быў часткай той філалагічнай культуры (Latinitas), якая займала ў старажытныя часы авангарднае становішча ў пісьменстве многіх еўрапейскіх народаў. Вынікі даследавання вызначанай намі групы літаратурных помнікаў дазваляюць зрабіць шэраг высноў, важных для фарміравання агульнай канцэпцыі генезісу і эвалюцыі ліра-эпічнай традыцыі ў беларускай літаратуры.

1. Паэма на лацінскай мове, генетычна звязаная з антычнай кніжнай эпапеяй (найперш з «Энеідай» Вергілія) займала вядучыя пазіцыі ў літаратурах многіх народаў Еўропы на працягу ўсяго Сярэднявечча. Яна не страціла свайго гнасеалагічна-эстэтычнага патэнцыялу таксама ў часы Рэнесансу і Барока, пры гэтым эвалюцыйныя тэндэнцыі духоўнага жыцця зрабілі значны ўплыў на яе мастацкую фактуру. Апошняя акалічнасць верыфікуе мэтазгоднасць жанравай ідэнтыфікацыі лацінамоўнай паэмы не ў межах эпасу як паэтычнага роду, а ў межах ліра-эпасу.

Latinitas у пісьмовай культуры Беларусі эпох Рэнесансу і Барока адыграла прынцыпова адметную ролю ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі. Прыярытэтнае становішча лацінамоўнага ліра-эпасу ў даўняй паэзіі Беларусі звязана з шэрагам асаблівасцяў, якія вызначалі літаратурнае жыццё ВКЛ у гэты час: адпаведная палітычная і культурная арыентацыя эліты грамадства, акцэптаванне «рымскай» канцэпцыі паходжання арыстакратаў краіны, цесныя літаратурныя кантакты з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. У сваю чаргу, Рэнесанс як адкрытая сістэма, іманентна арыентаваная на крэатыўную рэцэпцыю самых розных культурных парадыгмаў, дазволіў пашырыць вобразна-тэматычны дыяпазон лацінамоўнай паэзіі. Менавіта лацінамоўныя carmina majora ствараліся і ўспрымаліся як мастацкі сродак нацыянальна-дзяржаўнай ідэнтыфікацыі, дзякуючы чаму ў іх знайшлі адлюстраванне ключавыя падзеі беларускай гісторыі; гэта, у сваю чаргу, стала грунтам фарміравання ліра-эпічнай традыцыі ў межах лацінамоўнага вершавання. Змястоўныя прыярытэты паэм, створаных на лацінскай мове, былі звязаны з актуальнымі эстэтычнымі інтэнцыямі адпаведных эпох (Рэнесансу і ранняга Барока), а таксама з задачай мастацкай прэзентацыі ключавых для гістарычнага кантэксту Беларусі падзей і асоб, рэлевантных для фарміравання дзяржаўна-патрыятычных ідэй. Многія аўтары лацінамоўных паэм імкнуліся супрацьпаставіць свае творы эпапеям Гамера і Вергілія, і культ антычнасці не меў для айчынных творцаў такога значэння, як для лацінамоўных аўтараў краін Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Абсалютным аксіялагічным арыенцірам для іх былі падзеі гераічнай гісторыі Айчыны. На падставе прагматычнай творчай дыскусіі з паэтамі-папярэднікамі ўзнікала дынаміка жанравай структуры класічнай эпапеі, а «гераічны памер» - гекзаметр - паступова пашыраў свае функцыі і пазбаўляўся жанрава-тэматычнай зададзенасці, пастуляванай нарматыўнымі паэтыкамі [1-2; 4-5; 10-19; 22-23; 25; 33-35; 39; 42; 44; 46; 48-50; 52; 57; 59; 61-63; 65-68; 70-71; 74; 81-84].

2. Развіццё лацінамоўнай паэмы Беларусі прэзентуе несупынную мастацкую эвалюцыю жанравых форм унутры ліра-эпасу, абумоўленую перманентным працэсам эстэтычнай рэцэпцыі актуальных літаратурных тэндэнцый, уласцівых эпохам Рэнесансу і Барока. Адной з іх стала паступовае змястоўнае трансфармаванне традыцыйнай формы вергіліеўскай эпапеі. У беларускай літаратуры перыяду ранняга Рэнесансу пачынаецца новы эвалюцыйны віток развіцця carminis heroici. «Пруская вайна», якая дэманстравала цесную фармальную сувязь з антычным эпасам на кампазіцыйным і вобразна-стылёвым узроўні, была ідэйна арыентавана на ўвасабленне айчынных гістарыясофскіх канцэпцый. Альтэрнатыўным накірункам увасаблення гераічнага ідэалу стала агіяграфічная паэма, першы ўзор якой у літаратуры Беларусі стварыў Мікалай Гусоўскі. Умовы палітычнага жыцця Беларусі ў другой палове XVI ст., патрыятычны ўздым у грамадстве, звязаны з эпохай праўлення Стэфана Баторыя, стварылі адпаведны сацыяльны і культурны грунт для ўзнікнення гераічнага эпасу агульнадзяржаўнага значэння. Паэма «Радзівіліяда» Яна Радвана найбольш поўна ўвасобіла мастацкае ўяўленне пра гераічны ідэал эпохі: імкненне героя да славы трактуецца як найвышэйшая цнота, падстава для яго духоўнага і фізічнага фарміравання. Агульнай рысай, уласцівай усім гераічным паэмам, з'яўляецца ўзмацненне і выразная мастацкая эксплікацыя лірычна-суб'ектыўнага пачатаку, падкрэслены антываенны пафас, а таксама функцыянальнае абмежаванне або поўная адсутнасць «алімпійскага» плана (неабходнага кампазіцыйнага элемента антычнага гераічнага эпасу). Прытрымліваючыся фармальных прадпісанняў класічных паэтык адносна «запеву» ды і іншых кампазіцыйных элементаў гераічнага эпасу (маналогі правадыроў, рэтардацыі, разгорнутыя параўнанні), лацінамоўныя паэты Беларусі прапаноўвалі ў кожным з сваіх твораў уласнае рашэнне паэтычнай формы эпапеі. У лацінамоўных паэмах (найперш гераічных) увасобіліся архетыпавыя і ментальныя маркёры, рэлевантныя для нацыянальнай духоўнай спадчыны. Апрача імкнення ўвасобіць у мастацкай форме найбольш важныя падзеі ў жыцці свайго народа, аўтары лацінамоўных паэм мелі на мэце нагадаць суайчыннікам пра гераічную гісторыю роднай зямлі, прадставіць герояў сучаснасці прадаўжальнікамі ратных подзвігаў вялікіх продкаў, тым самым фарміруючы прыярытэты патрыятычнага выхавання [1-3; 6-9; 11-12; 18; 20; 24-25; 28; 32; 35; 37-39; 41-42; 44; 47; 49; 52; 57; 60; 63-64; 73; 76-77; 79; 81].

3. Тэрміналагічнае поле лацінамоўнага ліра-эпасу Беларусі XVI-XVII стст. нярэдка акрэслівалі самі аўтары. Вызначальную ролю ў дадзеным выпадку адгрывала адна з моцных пазіцый тэксту - загаловак. Так, Ян Радван і Язафат Ісаковіч для назвы сваіх эпапей абралі тыповую для carmen heroicum словаўтваральную мадэль (з фіналлю -ias / -is) - «Radivilias» і «Iosaphatis» У назве паэмы прадстаўлена форма роднага склону: «Iosaphatidos… libri tres» («Тры кнігі… Язафатыды»). Назоўны склон, такім чынам, - «Iosaphatis»., якія тыпалагічна супастаўляецца з назвамі паэм Гамера («Ilias») і Вергілія («Aeneis»). Часам аўтары выкарыстоўвалі жанравую намінацыю ў якасці элемента загалоўка паэмы («Panegyricus in excidium Polocense» Б. Гіяцынта, «Hodoeporicon Moschicum…» Ф. Градоўскага). Прыведзеныя назвы пераканаўча вызначаюць жанрава-стылёвае поле лацінамоўнай паэмы Беларусі і яго асноўныя складнікі. Гераічная паэма / гераічны эпас / (гераічная) эпапея / carmen heroicum прадстаўлена ў дзвюх разнавіднасцях: гістарычная паэма і агіяграфічная паэма. Сінкрэтызм жанравай прыроды «Песні пра зубра» Мікалая Гусоўскага звязаны з творчай гісторыяй помніка, які быў задуманы і пачаў вырашацца як элегія, аднак у працэсе пазнейшай мастацкай манументалізацыі і сімвалічнага асэнсавання цэнтральнага вобраза набыў выразныя рысы эпічнасці. Сярод помнікаў лацінамоўнага ліра-эпасу Беларусі эпох Рэнесансу і Барока прадстаўлены наступныя жанравыя формы: агіяграфічная сільва (агіяграфічны эпілій) Я. Андрушэвіча, паэма-hodoeporicon, паэтычнае апісанне падарожжа («Апісанне маскоўскага паходу Хрыстафора Радзівіла» Ф. Градоўскага), панегірычная паэма («Панегірык на ўзяцце Полацка» Б. Гіяцынта). Эпінікій (услаўленне перамогі) прадстаўлены дзвюма разнавіднасцямі: элегічны («Пра перамогу над туркамі» Мікалая Гусоўскага) і гераічны («Перамога над маскоўцамі» І. Мюліуса). Паэма «Патрыёт…», якая ўяўляе сабою ўзор ролевага ліра-эпасу, паводле сваіх фармальна-змястоўных прыярытэтаў ідэнтыфікуецца як элегічная сільва (элегічны эпілій) [1-2; 4-5; 9; 12-15; 19; 24-27; 29-31; 39; 41; 42; 44; 46-49; 51-56; 58; 63-64; 69; 74; 78-79; 84].

4. Паэтапнае вывучэнне спецыфікі развіцця лацінамоўнага ліра-эпасу ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі XVI - першай паловы XVII ст. з улікам тэорыі традыцыі і літаратурных кантактаў дазваляе стварыць цэласнае ўяўленне пра спецыфіку фарміравання і эвалюцыі ліра-эпічнай традыцыі ў айчынным пісьменстве з часоў Рэнесансу да перыяду фарміравання новай беларускай літаратуры. Асноўным фактарам фарміравання гэтай традыцыі стала тэндэнцыя да эпізацыі, якая склалася ў галіне паэтычнай творчасці Беларусі ў вызначаны перыяд. Адбывалася гэта, з аднаго боку, у выніку актыўнай адаптацыі айчыннымі пісьменнікамі лепшых здабыткаў як антычнай, так і новалацінскай (сярэднявечнай і рэнесанснай) паэзіі Заходняй Еўропы, з другога - дзякуючы спецыфічнаму характару прозы Беларусі названага перыяду (адсутнасць рамана, пашырэнне этнаграфізму і этыялагічнасці ў летапісах і мемуарах, узмацненне суб'ектыўнага пачатку). З канца XVI ст. тэндэнцыя да эпізацыі перарасла ў эпічную дамінанту развіцця старажытнай паэзіі Беларусі. Сёння, калі знойдзены і апублікаваны многія не вядомыя раней помнікі лацінамоўнай паэзіі Беларусі, ёсць падстава гаварыць не пра поступовае затуханне традыцыі літаратурнай творчасці на лацінскай мове, а, наадварот, пра трывалае яе захаванне ў сферы ліра-эпічнай паэзіі. Лацінская паэзія эпох Рэнесансу і ранняга Барока садзейнічала фарміраванню на нашых землях развітай паэтычнай культуры, якая пашыралася надалей за кошт твораў не толькі на лацінскай, але таксама на польскай, царкоўнаславянскай і беларускай мовах. Эпічная дамінанта была важным фактарам захавання гэтай традыцыі [1-2; 9; 12-14; 18-19; 21; 38; 42; 45; 50; 55-57; 64; 69; 72; 74-75; 77; 79-80; 84-85].

5. Лацінамоўны ліра-эпас у кніжнай паэзіі Беларусі XVI - першай паловы XVII ст. адносіцца да фенаменалагічных прыярытэтаў старажытнага айчыннага пісьменства; гэта найбольш каштоўная, аксіялагічна акцэптаваная і адрэфлексаваная ў гуманітарным навуковым дыскурсе частка новалацінскай паэзіі Беларусі. Ён прайшоў у сваім развіцці чатыры вылучаныя С. Аверынцавым стадыі эвалюцыі: тэзіс - антытэзіс - сінтэз - зняцце. Яго генезіс, у сваю чаргу, звязаны з фарміраваннем новага эвалюцыйнага вітка, новага «тэзісу» - рэнесанснай эпапеі, якая (у адрозненне ад архаічнага эпасу) экспліцытна выяўляе сваю ліра-эпічную прыроду. Ліра-эпічная традыцыя ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі пачынае фарміравацца ў эпоху Рэнесансу. Да спецыфічных рысаў літаратурнага развіцця Беларусі ў гэтую эпоху адносіцца супадзенне канца стадыі «тэзісу» (да якой належыць паэма Яна Вісліцкага «Пруская вайна») з пачаткам стадыі «антытэзісу» (да якой адносіцца «Песня пра зубра» Мікалая Гусоўскага). На стадыі «антытэзісу» ўзнікае большасць паэм «лівонскага» цыклу, а вось «Радзівіліяда» Яна Радвана адносіцца ужо да стадыі «сінтэзу». Стадыя «сінтэзу» звязана таксама з барочнай эпапеяй «Караламахія» Х. Завішы і агіяграфічнымі паэмамі Я. Крайкоўскага і Я. Ісаковіча, якія дэманструюць асацыяцыю гераічнага ідэалу і хрысціянскай маралі. На гэтых трох стадыях адбываецца станаўленне і эвалюцыя лацінамоўнага ліра-эпасу, які дасягае свайго росквіту ў перыяд, пераходны ад Рэнесансу да Барока. Стадыя «зняцця» ў лацінамоўным ліра-эпасе Беларусі прадстаўлена як шматлікімі панегірычнымі паэмамі другой паловы XVII-XVIII ст., так і паэтычнымі травестацыямі

Сцвярджэнне думкі пра наяўнасць шматузроўневых кантактных сувязяў паміж помнікамі ліра-эпасу ў старажытнай і новай беларускай літаратуры, цэласнае ўяўленне пра бесперапыннасць ліра-эпічнай традыцыі ў айчынным прыгожым пісьменстве верыфікуецца еднасцю культурнай, матыўнай, гісторыка-сімвалічнай, архетыпавай прасторы. Традыцыі класічнага лацінамоўнага эпасу захоўвалі сваё аксіялагічнае значэнне ў галіне паэтычнай творчасці не толькі ў мастацкім кантынууме эпох Рэнесансу і Барока, але і ў слоўнай творчасці эпох Асветніцтва і Рамантызму. На працягу разгледжанага ў дысертацыі перыяду (Рэнесанс і ранняе Барока) адбываліся сцвярджэнне, прызнанне і актыўная рэцэпцыя розных жанравых форм ліра-эпасу ў межах лацінамоўнай паэзіі. Пазнейшыя перыяды літаратурнага развіцця сведчаць пра іх «аўтаматызацыю» (Г. Р. Яўс) і паступовае ўспрыняцце як «сцёртых» літаратурных форм. На гэтым грунце ўзнікалі парадыраванне («Птушыны сойм» М. Карыцкага) і травесціраванне («Энеіда» В. Равінскага), што сведчыла пра пачатак чарговага вітку эвалюцыі - станаўленне прынцыпова новых форм паэтычнага ліра-эпасу ў вершаванай культуры Беларусі XIX ст. (паэмы А. Міцкевіча, Т. Лады-Заблоцкага, У. Сыракомлі) [1-2; 12; 18-19; 21; 24-25; 35-36; 40; 43; 48; 51; 57; 62; 66; 68; 70; 74; 76; 83; 85].

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў

Матэрыялы дысертацыі ўжо дазволілі пашырыць навуковыя ўяўленні пра кантэкст старажытнага беларускага пісьменства, што знайшло адлюстраванне ў тыпавой праграме па гісторыі беларускай літаратуры Гісторыя беларускай літаратуры (XI - XIX стагоддзі): Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках); 1- 21 05 02 Руская філалогія (па напрамках); 1-21 05 04 Славянская філалогія; 1-21 05 06 Рамана-германская філалогія / Адказны за выпуск: Т. П. Казакова. - Мінск, 2011. - С. 29.. Тэкставыя матэрыялы, апублікаваныя ў ходзе работы над дысертацыяй, увайшлі ў склад выданняў, прызначаных для выкарыстання ў працэсе выкладання гісторыі беларускай літаратуры [86-99], а таксама лацінскай мовы [100-101]. Гісторыка-літаратуразнаўчы матэрыял дысертацыі можа быць выкарыстаны пры стварэнні новага пакалення вучэбна-метадычных і даведачна-энцыклапедычных выданняў, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў [48; 70-71]. Матэрыялы дысертацыйнага даследавання могуць быць рэкамендаваны таксама для ўключэння ў лекцыйныя і спецыяльныя курсы па гісторыі беларускай літаратуры, уводзінах у літаратуразнаўства, тэорыі літаратуры, гісторыі Беларусі, культуралогіі.

Вынікі дысертацыйнага даследавання могуць быць выкарыстаны ў працэсе падрыхтоўкі навуковых выданняў твораў лацінамоўных аўтараў Беларусі - Мікалая Гусоўскага, Яна Радвана і іншых. Прапанаваны падыход да вывучэння помнікаў літаратуры, якія адносяцца да прадмету даследавання, дазваляе распрацаваць спецыяльную метадалогію шматаспектнага вывучэння полілінгвістычнага паэтычнага ліра-эпасу эпох Рэнесансу і Барока. Сфармуляваны ў дысертацыі тэзіс пра эпічную дамінанту развіцця старажытнай паэзіі Беларусі стварае належную тэарэтычную базу для даследавання помнікаў лацінамоўнага ліра-эпасу перыяду позняга Барока і Асветніцтва, якія да гэтага часу практычна не вывучаліся.

Абраны ў дысертацыі спосаб прэзентацыі навуковага матэрыялу ў кантэксце ўяўлення пра бесперапыннасць ліра-эпічнай традыцыі і прапанаванае цэласнае асэнсаванне шляхоў эвалюцыі паэмы як асноўнага ліра-эпічнага жанру дазваляе пашырыць навуковую праблематыку, звязаную з вывучэннем старажытнай паэзіі наогул. Сфармуляваныя тэарэтычныя высновы прадугледжваюць выхад на іх практычнае прымяненне пры напісанні фундаментальных навуковых прац, прысвечаных гісторыі літаратуры, культуры, эстэтыкі, філасофіі Беларусі XVI - пачатку XVII стагоддзяў.

СПІС АПУБЛІКАВАНЫХ ПРАЦ ПА ТЭМЕ ДЫСЕРТАЦЫІ

Манаграфіі

1. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Беларуская лацінамоўная паэзія : ранні Рэнесанс / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая. - Мінск : БДУ, 2009. - 271 с. : іл.

2. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Беларуская лацінамоўная паэма : позні Рэнесанс і ранняе Барока / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая ; навук. рэд. : В.П. Рагойша, У.Г. Кароткі. - Мінск : БДУ, 2011. - 231 с.: іл.

Артыкулы ў навуковых рэцэнзуемых выданнях, замежных навуковых зборніках

3. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Мікалай Гусоўскі і яго паэтычны зборнік у беларускім літаратуразнаўстве / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2002. - № 2. - С. 31-36.

4. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. «Песня пра зубра» Мікалая Гусоўскага ў кантэксце лацінамоўнай кніжнай культуры Беларусі эпохі Рэнесансу / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Беларуская мова і літаратура. - 2005. - № 3. - С. 29-32.

5. Некрашевич-Короткая, Ж.В. Функция экспозиции в античных эпических поэмах и в латиноязычном поэтическом эпосе Великого княжества Литовского / Ж.В. Некрашевич-Короткая // Senoji Lietuvos literatыra. - № 21 / Lietuviш literatыros ir tautosakos institutes ; [sud. ir par. S. Narbutas]. - Vilnius : Lietuviш literatыros ir tautosakos institutes, 2006 ; ISSN 1822 - 3656. - С. 81-111.

6. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Беларускі паэт Хрыстафор Завіша і яго гераічная паэма «Караламахія» (Вільня, 1606) : да 400-годдзя з часу апублікавання / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2006. - № 2. - C. 62-68.

7. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. «Найвялікшы патрыёт Айчыны - наш Караль» : Паэма «Караламахія» Хрыстафора Завішы / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Роднае слова. - 2006. - № 8. - С. 13-20.

8. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. «Радзівіліяда» Яна Радвана (Вільня, 1592) у коле літаратуразнаўчых праблем / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2008. - № 2. - С. 3-7.

9. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. «Хочацца святасці цуд ахапіць сваім розумам кволым…» : паэма «Пра жыццё і подзвігі святога Гіяцынта» Мікалая Гусоўскага / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Роднае слова. - 2008. - № 9. - С. 3-10.

10. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Лацінамоўны гераічны эпас Беларусі ў кантэксце еўрапейскай эпічнай традыцыі (XVI - першая палавіна XVII ст.) / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуманітар. навук. - 2009. - № 3. - С. 95-104.

11. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. «Не саступаю нікому»: новыя аспекты вывучэння творчасці Мікалая Гусоўскага / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Весн. Брэсц. ун-та. Сер. філалаг. навук. Літаратуразнаўства, мовазнаўства. - 2009. - № 2 (12). - С. 21-28.

12. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Паэтычная творчасць Яна Мылія ў літаратурным кантэксце Беларусі сярэдзіны XVI стагоддзя / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Весн. Гродз. дзярж. ун-та. Сер. 3, Філалогія, педагогіка, псіхалогія. - 2009. - № 3 (88). - С. 35 - 39.

13. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Рэальнасць і міф пра беларускага паэта Мікалая Гусоўскага / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Studia biaіorutenistyczne / Zakіad biaіorutenistyki Instytutu filologii sіowiaсskiej UMCS. - № 3 / red.: R.Radzik, M.Sajewicz]. - Lublin : Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skіodowskiej, 2009. - С. 155-196.

14. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Спалучэнне духоўных здабыткаў антычнасці і хрысціянства ў гуманістычнай канцэпцыі Мікалая Гусоўскага / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2009. - № 3. - С. 3-8.

15. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Тэрміны этнічнай і палітычнай самаідэнтыфікацыі народаў «Рэчы Паспалітай абедзвюх дзяржаў» у помніках лацінамоўнага ліра-эпасу XVI ст. / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Мова і культура : наук. журнал / Кипвський національний університет ім. Т. Шевченка. - Вип. 11. - Т. I (113). - К. : Видавничий Дім Д. Бураго, 2009.- С. 189-196.

16. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Фарміраванне гераічнага ідэала ў лацінамоўным эпасе Вялікага княства Літоўскага XVI - першай паловы XVII стагоддзя / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Lietuvos Didћiosios Kunigaikљtystлs kalbos, kultыros ir raљtijos tradicijos / Lietuviш kalbos institutas ; sud. S. Temиinas, G. Miљkinienл etc.]. - Vilnius : Lietuviш kalbos institutas, 2009. - C. 205-219. - (Bibliotheca archivi lithuanici. - № 7).

17. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Latinitas у гісторыі беларускай культуры: духоўны скарб продкаў, шлях да нашчадкаў / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2009. - № 2. - С. 70-75.

18. Некрашевич-Короткая, Ж.В. Художественное осмысление исторического значения Грюнвальдской битвы в героической поэме «Прусская война» (1516) Яна Вислицкого / Ж.В. Некрашевич-Короткая // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana = Петербургские славянские и балканские исследования : науч. издание. - 2010. - № 2 (8). Июль-декабрь / ред. совет : А.Ю. Дворниченко, И. Н. Данилевский, Г. Ф. Матвеев и др. - СПб. : Типография Изд-ва СПбГУ. - С. 53-78.

19. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Генезіс і пераемнасць ліра-эпічнай традыцыі ў беларускай класічнай літаратуры : ад Яна Вісліцкага да Уладзіслава Сыракомлі / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2010. - С. 3-8.

20. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Паэтычнае рэха Грунвальда: патрыятычная канцэпцыя паэмы «Пруская вайна» Яна Вісліцкага / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Роднае слова. - 2010. - № 10. - С. 3-8.

21. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Рысы рэнесансавага гуманізму ў «Песні пра зубра» Мікалая Гусоўскага (у святле перакладу Андрэя Садаморы) / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Іноземна філологія. Украпнський науковий збiрник. - Вип. 122 / Львівський нац. ун-тет / гол. ред. А. Й. Паславська. - Львів : Львівський національний університет імені Івана Франка, 2010. - С. 186-193. - (Inozemna philologia, ISSN 2078-340X ; Issue 122).

22. Некрашевич-Короткая, Ж.В. Поэтические теории античности и художественная практика латиноязычных поэтов Беларуси эпохи Ренессанса и раннего Барокко / Ж.В. Некрашевич-Короткая // Вестник Московского университета. Серия 9, Филология. - 2011. - № 4. - С. 69-80.

23. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Развіццё лацінамоўнай паэмы ад Антычнасці да Барока : заходнееўрапейскі і беларускі кантэкст / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2011. - № 3. - С. 3-7.

24. Некрашевич-Короткая, Ж.В. Победа в Грюнвальдской битве как omen faustum династии Ягеллонов в героической поэме «Прусская война» (1516) Яна Вислицкого / Ж.В. Некрашевич-Короткая // Senoji Lietuvos literatыra. - № 31 / Lietuviш literatыros ir tautosakos institutes ; sud. ir par. S.Narbutas]. - Vilnius : Lietuviш literatыros ir tautosakos institutes, 2011. - С. 183-218.

25. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Агіяграфічная паэма ў лацінамоўнай літаратуры Беларусі XVI - першай паловы XVII ст. / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Весн. Гродз. дзярж. ун-та. - Сер. 3, Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. - 2012. - № 2 (135). - С. 6-12.

Артыкулы ў навуковых зборніках і перыядычных выданнях

26. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Ave Maria новалацінскай паэзіі ХVІ стагоддзя / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Studia philologica : сб. науч. ст. - Вып. 4 / редкол.: А.В. Гарник [и др.]. - Минск : БГУ, 2001. - С. 84-89.

27. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Іспыт на маральнасць / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Наша вера. - 2001. - № 4. - С. 41-42.

28. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. У вянок цноты і чысціні / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Наша вера. - 2001. - № 1 (15). - 43-44.

29. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Перакладчыцкія метамарфозы або ад «Carmen de statura, feritate ac venatione bisontis» да «Песні пра зубра» / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Studia philologica : сб. науч. ст. - Вып. 5 / под ред. Г.И. Шевченко. - Минск : БГУ, 2002. - С. 46-57.

30. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Слава і плач патрыёта і прарока / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Acta Albaruthenica : нав.-тэарэт. часопіс. - Вып. 3 / пад рэд. А.Баршчэўскага і М.Хаўстовіча. - Мінск : Права і эканоміка, 2003. - С. 8-10.

31. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Ягелоны і Вітаўт у лацінамоўнай паэзіі Вялікага княства Літоўскага XVI стагоддзя / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Acta Аlbaruthenica : тэксты беларускія. - Вып. 4 / [пад рэд. А. Баршчэўскага і М. Саевіча]. - Мінск : УП «Тэхнапрынт», 2003. - С. 205-212.

32. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Дзень перамогі, асвечаны Маці Божай / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Наша вера. - 2004. - № 3. - С. 24-25.

33. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Творчасць Яна Вісліцкага і лацінамоўная пісьмовая культура эпохі Рэнесансу на Беларусі / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Joannis Visliciensis Bellum Prutenum = Ян Вісліцкі. Пруская вайна : на лацінскай і беларускай мовах / уклад, перакл., камент. Ж. В. Некрашэвіч-Кароткай. - Мінск : Прапілеі, 2005. - С. 7-98.

34. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. «De presenti bello Prutenico» - невядомы твор невядомага Яна Вісліцкага / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Studia philologica : сб. науч. ст. - Вып. VI / под ред. Г.И.Шевченко, К.А.Тананушко ; редкол.: А.В.Гарник [и др.].- Мінск : БДУ, 2005. - С. 40-50.

35. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Who is who ў старажытнай літаратуры Беларусі: да праблемы генезісу «онімаў» / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Беларускае літаратуразнаўства : нав.-метад. зб. / Беларускі дзярж. універсітэт. - Вып. 1. - Мінск : ВТАА «Права і эканоміка», 2005. - С. 100-114.

36. Некрашэвіч-Кароткая, Ж.В. Вераванні, звычаі і мова беларусаў у трактаце Яна Мялеція «Пра веру і набажэнства старажытных барусаў» (1582) / Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая // Міфалогія - фальклор - літаратура : праблемы паэтыкі : зб. навук. прац. - Вып. 4 / склад. Т.І. Шамякіна ; пад агул. рэд. В.П. Рагойшы. - Мінск : РІВШ, 2006. - С. 105-112.

...

Подобные документы

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры першай паловы XVI ст. Францыск Скарына. Першая друкаваная скарынаўская кніга – Псалтыр. Прадмовы Скарыны як важная крыніца вывучэння яго светапогляду. Лацінамоўная паэзія Беларусі XVI–XVІIІ ст. Мікола Гусоўскі.

    курсовая работа [97,7 K], добавлен 24.02.2011

  • Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Жыццёвы шлях славутага асветніка, чалавека універсальных ведаў і унікальнага філосафа і прапаведніка, таленавітага пісьменніка і перакладчыка Сымона Будны.

    реферат [35,1 K], добавлен 22.02.2011

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.

    реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.

    реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011

  • З'яўленне барока як вядучага мастацкага кірунку шматмоўны літаратуры Беларусі, які злучыў у сабе рэнесансную і сярэднявечную традыцыі. Характарыстыка стылю: шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць і парадаксальнасць. Творчасць Сімяона Полацкі.

    курсовая работа [58,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.

    курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.

    курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Агульнае паняцце аб літаратурным родзе, відзе, жанры. Эпас (эпічны род): сістэма эпічных відаў і жанраў. Сістэма драматычных відаў і жанраў. Лірыка (лірычны род). Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў.

    контрольная работа [57,9 K], добавлен 25.02.2011

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • Актывізацыя кнігавыдавецкай справы ў Беларусі. Адсутнасць беларускамоўнай перыёдыкі. Характэрныя штрыхі беларускай літаратуры пачатку XX ст. Вытокі светаўспрымання аўтара "Ад-вечнай песні". Унутраная логіка развіцця беларускага крытычнай думкі.

    реферат [39,3 K], добавлен 11.12.2011

  • Класіфікацыя літаратурных твораў па іх мастацка-эстэтычных вартасцяў і функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі. Адметныя асаблівасці літаратурнай класікі, масавай літаратуры і белетрыстыкі. Змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры.

    реферат [34,0 K], добавлен 22.02.2011

  • Ян Баршчэўскі - вялікая і знакавая постаць беларускай літаратуры, адметная фігура ў літаратурнай спадчыне славян. "Нарыс Паўночнае Беларусі" як этнаграфічны помнік. Нацыянальныя рысы ў аповесцях "Драўляны дзядок і кабета Інсекта" і "Душа не ў сваім целе".

    курсовая работа [41,8 K], добавлен 26.03.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.