Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў у працэсе навучання беларускай мове

Тэарэтычнае абгрунтаванне і распрацоўка комплекснай метадычнай сістэмы ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў V-VIII класаў у працэсе навучання беларускай мове. Рэалізацыя метадычнай сістэмы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь.

Рубрика Педагогика
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 18.08.2018
Размер файла 84,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Матэрыялам для практыкаванняў вербальна-семантычнага ўзроўню з'яўляюцца сінонімы, антонімы, амонімы, прафесіяналізмы, аднакаранёвыя словы, марфемы, часціны мовы і інш., ілюстрацыйны моўны матэрыял пры вывучэнні гэтых паняццяў. Матэрыялам для практыкаванняў тэзаўруснага ўзроўню служаць сістэмныя лексіка-семантычныя, лексіка-тэматычныя, лексіка-граматычныя групы слоў, якія дазваляюць адабраць для выказвання пэўнага тыпу, стылю адпаведную лексіку. Матэрыялам для практыкаванняў прагматычнага характару служаць функцыянуючыя ў маўленні словы, адпаведныя лексічныя, лексіка-граматычныя, лексіка-стылістычныя сродкі маўлення, якія абапіраюцца на моўныя веды школьнікаў, набытыя ў працэсе вывучэння раздзелаў школьнага курса беларускай мовы і накіраваныя на фарміраванне індывідуальна-кантэкстных уменняў выяўлення функцыі слова, трапнага ўжывання слова ў адпаведнасці з тыпам, стылем, жанрам маўлення, мэтанакіраванай замены слова блізкім або супрацьлеглым па значэнні і інш.

У практыцы работы практыкаванні ўсіх узроўняў выкарыстоўваюць у адзінстве. Разгледзім больш падрабязна ўказаныя практыкаванні.

I. Практыкаванні вербальна-семантычнага ўзроўню (для ўсіх моўных і маўленча-камунікатыўных паняццяў)

У гэтую групу ўключаюцца:

1) практыкаванні на авалоданне моўнымі і маўленча-камунікатыўнымі паняццямі. Абагульненыя фармулёўкі могуць быць наступнымі: правільна вымавіце, знайдзіце, падкрэсліце, вызначце, выпішыце, выберыце правільны адказ і інш. Напрыклад:

Выберыце правільны адказ.

Асоба, да якой звяртаюцца з прамоваю, называецца:

а) адрасат,

б) адрасант;

2) практыкаванні на засваенне фармулёвак моўных і маўленча-камунікатыўных паняццяў: адкажыце на пытанне, успомніце, дайце вызначэнне, працягніце і інш.

Структурна-кампазіцыйная арганізацыя маўлення называецца ... ;

3) практыкаванні на выпрацоўку аналітыка-сінтэтычных уменняў на аснове моўных і маўленча-камунікатыўных паняццяў: ахарактарызуйце, апішыце, сфармулюйце, састаўце схемы, прааналізуйце, растлумачце, абгрунтуйце, дакажыце, матывуйце згоду/нязгоду, карыстаючыся слоўнікам, знайдзіце, выканайце разбор і інш. Напрыклад:

Ахарактарызуйце ўсе значэнні мнагазначнага слова.

Дакажыце, што прапанаванае слова - амонім, а не мнагазначнае.

Растлумачце, чым адрозніваюцца лексічныя і граматычныя сінонімы? Чаму адны словы выходзяць з ужытку, а другія з'яўляюцца ў мове? Чаму адны словы з'яўляюцца агульнаўжывальнымі, а другія - неагульнаўжывальнымі?;

4) практыкаванні-трансфармацыі аналітыка-сінтэтычных уменняў на аснове паняццяў у творчыя здольнасці: замяніце, падбярыце, утварыце, перакладзіце, перабудуйце, трансфармуйце, пераўтварыце, састаўце, прыдумайце, дайце ацэнку і інш. Напрыклад:

Замяніце ключавыя словы тэксту на сінанімічныя, антанімічныя. Як змянілася танальнасць тэксту?

Сярод моўных і маўленча-камунікатыўных паняццяў вылучаецца вялікая частка лексічных і лексіка-граматычных, вызначэнне якіх і аднесенасць да якіх асноўваецца на веданні семантыкі слоў, напрыклад, амонімы, агульнаўжывальныя словы, канкрэтныя, рэчыўныя назоўнікі, якасныя прыметнікі і інш. На аснове засваення на вербальна-семантычным узроўні лексічных і лексіка-граматычных паняццяў праводзіцца работа па авалоданні школьнікамі сістэмнымі сувязямі лексічнага, лексіка-граматычнага ўзроўняў і мэтанакіраванаму ўжыванню слова ў кантэксце - выконваюцца практыкаванні тэзаўруснага і прагматычнага ўзроўняў.

II. Практыкаванні тэзаўруснага ўзроўню (на аснове засвоеных лексічных, лексіка-граматычных паняццяў)

У гэтую групу ўключаюцца:

1) практыкаванні на выяўленне сістэмных сувязей слоў на лексіка-семантычным, лексіка-граматычным узроўнях. Напрыклад:

Карыстаючыся комплексным лексічным слоўнікам беларускай мовы, выявіце, ці з'яўляецца слова мнагазначным, амонімам? Ці магчыма падабраць да слова сінонімы, антонімы?

2) практыкаванні на падбор і групоўку слоў на пэўную тэму (складанне тэматычных, лексіка-граматычных і лексіка-семантычных груп слоў). Напрыклад:

Састаўце лексіка-граматычную групу слоў з якасных прыметнікаў для апісання адзення, вызначэння яго колеру; запішыце словы, характэрныя, напрыклад, для прафесіі хлебароба; састаўце групу слоў на тэму “Беларуская прырода”, выкарыстоўваючы безэквівалентную лексіку;

3) практыкаванні на выяўленне валентнасных магчымасцей слова. Напрыклад:

З якімі словамі спалучаюцца зборныя лічэбнікі? Складзіце некалькі словазлучэнняў у якасці прыкладаў. Раскажыце пра асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў па, у;

4) практыкаванні на складанне словазлучэнняў і сказаў:

Складзіце сказы з прапанаванымі словамі-сінонімамі. Выявіце семантычныя адценні слоў-сінонімаў;

5) практыкаванні на аналіз вобразна-выяўленчых сродкаў тэксту. Напрыклад, верш “Зімой” М. Багдановіча.

У якім значэнні ўжываецца ў тэксце слова звонкі? Падбярыце да яго сінонімы. Чаму аўтар звяртаецца да вечара, як да чалавека, выкарыстоўваючы прывітанне: “Здароў!” і інш.;

6) практыкаванні на рэдагаванне тэксту, выяўленне маўленчых недахопаў.

III. Практыкаванні прагматычнага ўзроўню (на аснове засвоеных лексічных, лексіка-граматычных, а таксама маўленча-камунікатыўных паняццяў)

У гэтую групу ўключаюцца практыкаванні на выпрацоўку індывідуальна-кантэкстных уменняў:

1) выяўленне асаблівасцей ужывання слова ў пэўнай маўленчай сітуацыі, у тэксце пэўнага стылю і тыпу. Напрыклад:

Для якой маўленчай сітуацыі характэрны наступныя словы: высокачастотны, рэзанансны, тэрапія; даражэнькі, бывай, маяцца.

Ахарактарызуйце лексічныя і лексіка-граматычныя, лексіка-стылістычныя сродкі мовы для сітуацыі маўлення: вучэбнае паведамленне на ўроку мовы; святочнае віншаванне на юбілеі (маці, сябра, калегі); віншаванне з днём нараджэння па тэлефоне і інш.;

2) мэтанакіраваны выбар слова для кантэксту. Напрыклад:

Падбярыце лексіку для апісання знешнасці чалавека, які знаходзіцца ў вышуку;

3) параўнанне сітуацый маўлення, вызначэнне моўных адрозненняў. Напрыклад, параўнайце дзве сітуацыі маўлення: паведамленне дыктара аб надвор'і і апісанне надвор'я ў сачыненні-апісанні. Выявіце мэту, адрасата, моўныя адрозненні выказванняў;

4) вызначэнне стылю і тыпу тэксту, сітуацыі маўлення па моўных сродках;

5) стварэнне вобразнага, эмацыянальнага, метафарычнага выказвання.

З мэтай папярэджання лексічнай, лексіка-граматычнай інтэрферэнцыі ў сістэму слоўнікавых практыкаванняў уключаюцца заданні на: а) семантызацыю слоў; б) супастаўленне семантыкі міжмоўных амонімаў; в) падбор сінонімаў і антонімаў; г) пераклад з рускай мовы на беларускую; д) вызначэнне ў тэксце памылак, звязаных з лексічнай, лексіка-граматычнай інтэрферэнцыяй.

Сістэма практыкаванняў вербальна-семантычнага, тэзаўруснага і прагматычнага характару распрацавана ў адпаведнасці з сучаснымі падыходамі да навучання (сістэмна-функцыянальным, камунікатыўна-дзейнасным) і накіравана на ўзбагачэнне слоўніка школьнікаў, фарміраванне іх моўнай, маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі.

У чацвёртай главе “Комплексная методыка ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў V - VIII класаў у працэсе навучання беларускай мове з улікам унутрыпрадметных сувязей паміж узроўнямі моўнай сістэмы” аналізуецца працэс рэалізацыі ў 2000 - 2004 гадах комплекснай методыкі ўзбагачэння слоўнікавага запасу (былі ахоплены 164 вучні тых самых школ, што і пры правядзенні канстатуючага эксперыменту), а таксама прапаноўваецца колькасна-якасны аналіз эксперыментальнага і кантрольнага навучання, у выніку якога былі прааналізаваны 319 прац вучняў школ з рускай мовай навучання (164 працы - эксперыментальныя класы, 155 - кантрольныя).

Для правядзення навучальнага эксперыменту былі пастаўлены задачы ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў пры навучанні ўсім раздзелам курса беларускай мовы ў V - VIII класах:

1) авалодаць моўнымі, маўленча-камунікатыўнымі паняццямі і нормамі літаратурнай беларускай мовы ў сувязі з правіламі вымаўленя і напісання слоў (на аснове слоўнікаў моўных і маўленча-камунікатыўных тэрмінаў);

2) развіць лексіка-семантычны, лексіка-граматычны, функцыянальны погляд на слова і сфарміраваць уменні вызначаць лексічнае і лексіка-граматычнае значэнні, выяўляць семантычныя, лексіка-граматычныя сувязі слова з іншымі словамі ў звязным маўленні (на аснове комплекснага лексічнага слоўніка беларускай мовы);

3) колькасна і якасна павялічыць слоўнік вучняў на аснове індывідуальна-кантэкстных уменняў: адбіраць адпаведную лексіку, моўныя сродкі для той ці іншай сітуацыі маўлення; параўноўваць сітуацыі маўлення, вызначаць моўныя адрозненні; ствараць выказванні (пэўнага стылю, тыпу) для той ці іншай сітуацыі маўлення з улікам прапанаванай лексікі (на аснове комплекснага лексічнага слоўніка беларускай мовы і слоўніка маўленча-камунікатыўных тэрмінаў).

У ходзе навучальнага эксперыменту работа па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу школьнікаў моўнымі і маўленча-камунікатыўнымі паняццямі і вобразна-выяўленчымі сродкамі ў працэсе навучання ўсім раздзелам беларускай мовы ў V - VIII класах праводзілася на аснове прымянення спецыяльна састаўленых для гэтай мэты слоўнікаў моўных і маўленча-камунікатыўных тэрмінаў, комплекснага лексічнага слоўніка (сінонімаў, антонімаў, амонімаў, паронімаў), а таксама на аснове спецыяльнай метадычнай сістэмы практыкаванняў: вербальна-семантычных, накіраваных на авалоданне моўнымі і маўленча-камунікатыўнымі паняццямі; тэзаўрусных, якія дапамагаюць навучыць школьнікаў практычнаму выкарыстанню моўных і маўленча-камунікатыўных паняццяў на ўсіх моўных узроўнях; прагматычных, якія прадугледжваюць аналіз лексічных, лексіка-граматычных сродкаў выразнасці ў тэкстах, стварэнне вобразнага, метафарычнага выказвання.

Паняційна-тэрміналагічныя (моўны і маўленча-камунікатыўны) слоўнікі, створаныя аўтарам на аснове дыдактычнага матэрыялу школьных падручнікаў па беларускай мове, а значыць, адаптаваныя для пэўнага ўзросту, асноўваюцца на метадычных прынцыпах адбору і структуравання зместу (мінімізацыі тэрмінаў; размежавання тэрмінаў на ўзроўні мовы і маўлення; тэрміналагічна-апісальным) і забяспечваюць больш высокі ўзровень засваення моўных і маўленча-камунікатыўных паняццяў. Комплексны лексічны слоўнік беларускай мовы (сінонімаў, антонімаў, амонімаў, паронімаў) для школьнікаў паказвае лексіка-семантычныя сувязі слоў, якія даюць больш поўнае ўяўленне аб іх семантычнай структуры, забяспечвае вучняў вобразна-выяўленчымі сродкамі для ўжывання ў звязных выказваннях розных тыпаў і стыляў. Па сваім матэрыяле дадзены слоўнік абмежаваны лексікай літаратурных твораў, што вывучаюцца ў агульнаадукацыйных установах, а таксама лексікай тэкстаў, якія змешчаны ў адпаведных падручніках па беларускай мове, і асноўваецца на лінгваметадычных прынцыпах (частотнасці слоў; сістэмна-лексічным; лексіка-граматычным) адбору і структуравання зместу.

Адбор і структураванне лексікі для комплекснага лексічнага слоўніка беларускай мовы (сінонімаў, антонімаў, амонімаў, паронімаў) для школьнікаў грунтуецца на лінгвістычным прынцыпе частотнасці. Колькасць ужыванняў слова ў тэкстах, яго частотнасць з'яўляецца важнай характарыстыкай слова. Чым часцей ужываецца слова, тым часцей яго неабходна ўспамінаць, каб уключаць у тэкст або зразумець тэкст, тым лягчэй і хутчэй яно павінна ўспамінацца. Ёсць падставы лічыць, што частотнасць слоў уплывае на іх запамінанне, а значыць, мае вялікае значэнне для фарміравання слоўнікавага запасу.

Упарадкаваны, асэнсаваны характар надае мове граматыка. На лексічным узроўні разрады, у якія аб'ядноўваюцца вывучаемыя лексемы, шчыльна звязаны з граматыкай. Напрыклад, сінонімамі, антонімамі або лексічнымі амонімамі з'яўляюцца словы адной часціны мовы. Таму лексіка-граматычны прынцып размеркавання слоў (словы групуюцца па часцінах мовы) у комплексным лексічным слоўніку беларускай мовы (сінонімаў, антонімаў, амонімаў, паронімаў) з'яўляецца важным патрабаваннем якаснага засваення аб'ёму і зместу лексічнага матэрыялу.

Сітэмна-лексічны прынцып пабудовы комплекснага лексічнага слоўніка беларускай мовы (сінонімаў, антонімаў, амонімаў, паронімаў) для школьнікаў дае магчымасць згрупаваць словы ў сінанімічныя рады, антанімічныя пары і іншыя семантычныя аб'яднанні, якія школьнікі могуць выкарыстаць для напісання звязных выказванняў.

Сам па сабе слоўнікавы склад не з'яўляецца сродкам авалодання мовай і маўленнем. Ён з'яўляецца своеасаблівым будаўнічым матэрыялам для арганізацыі маўлення, для фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі. Таму камунікатыўная і сітуацыйная каштоўнасць слова праяўляюць свой патэнцыял непасрэдна ў звязным маўленні.

У межах сістэмы вербальна-семантычных, тэзаўрусных і прагматычных практыкаванняў вылучаюцца практыкаванні, заснаваныя на рабоце з тэрміналагічнымі, комплексным лексічным (сінонімаў, антонімаў, амонімаў, паронімаў) слоўнікамі:

I. Практыкаванні, накіраваныя на ўзбагачэнне слоўніка школьнікаў тэрміналагічнымі (моўнымі і маўленча-камунікатыўнымі) паняццямі: 1) праверце правільнасць разумення тэрміна па слоўніку; 2) закончыце фармулёўку тэрміна; 3) размяркуйце тэрміны па раздзелах прадмета “Беларуская мова” (напрыклад, галосныя гукі, няпарныя звонкія гукі, зацвярдзелыя гукі, мнагазначныя словы, амонімы, рэчыўныя назоўнікі, дзеясловы загаднага ладу, падпарадкавальныя злучнікі, эмацыянальныя часціцы, сінонімы, дыялектныя словы, суфіксы, прыстаўкі і інш.); 4) размяркуйце тэрміны па раздзелах “Тэкст”, “Тыпы маўлення”, “Стылі маўлення” (напрыклад, асноўная думка тэксту, завершанасць тэксту, апісанне як тып маўлення, разважанне як тып маўлення, кампазіцыя тэксту, навуковы стыль, сродкі сувязі сказаў у тэксце, мастацкі стыль і інш.); 5) у групе тэрмінаў (моўных або маўленча-камунікатыўных) знайдзіце лішнія (напрыклад, стыль маўлення, сродкі сувязі сказаў у маўленні, займеннік як часціна мовы, тэматычнае адзінства тэксту, тэма тэксту, план тэксту і інш.); 6) састаўце тэрміналагічную дыктоўку на тэмы “Назоўнік як часціна мовы”, “Дзеяслоў як часціна мовы” і інш.; 7) састаўце тэст на тэму “Марфемны склад слова і словаўтварэнне” і інш.

II. Практыкаванні, накіраваныя на ўзбагачэнне слоўніка школьнікаў вобразна-выяўленчымі моўнымі сродкамі: 1) вызначце лексічнае значэнне слова, ахарактарызуйце спосаб семантызацыі кожнага з іх (напрыклад, дабрадзей, чарнабровы, перапісчык, крыга, эспандэр і інш.); 2) вызначце сярод прапанаваных мнагазначныя словы (напрыклад, тайна, сябар, тлушч, значэнне, зерне і інш.); 3) вызначце ўсе значэнні мнагазначнага слова (напрыкдад, звычай, ведаць і інш.); 4) растлумачце значэнні слоў-паронімаў (напрыклад, адукацыя - адукаванасць, ганаровы - ганарлівы _ ганарысты, пісьмовы _ пісьменны і інш.), карыстаючыся комплексным лексічным слоўнікам беларускай мовы, састаўце са словамі кожнай пары словазлучэнні; 5) прапанаваныя словы (напрыклад, падсцерагаць, сачыць, каравуліць, пільнаваць) згрупуйце ў сінанімічныя рады, пазначце ў кожным радзе “галоўнае” слова; 6) падбярыце антонімы да дадзеных слоў (купіць, дакладны, вонкавы і інш.); 7) вызначце стылістычную прыналежнасць дадзеных слоў (аднагодак, трыумф, безгаловы, фундамент і інш.); 8) падбярыце словы да “галоўнага” слова сінанімічнага рада; 9) падбярыце з лексікі “Комплекснага лексічнага слоўніка беларускай мовы (сінонімы, антонімы, амонімы, паронімы)” групу слоў на тэму “флора”, “фауна” і інш.

Слоўнікава-арфаэпічная работа пры навучанні раздзелам беларускай мовы з мэтай узбагачэння слоўніка школьнікаў разглядаецца як сукупнасць арфаэпічных нормаў і арфаэпічных прыёмаў, накіраваных на авалоданне навыкамі правільнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў, асобных слоў і іх формаў, правільнай пастаноўкі націску ў словах. Слоўнікава-арфаэпічныя практыкаванні: аналіз узорнага вымаўлення; паўтор узораў вымаўлення; аналіз арфанем (найбольш цяжкіх слоў з пункту гледжання вымаўлення), выяўленне арфаэпічных памылак у словах і іх выпраўленне; праца са слоўнікамі; фанетычны і арфаэпічны разборы слоў.

Узбагачэнне слоўніка на лексіка-фразеалагічным узроўні заключаецца ў авалоданні паняццямі лексікалогіі, якія адлюстроўваюць розныя падыходы да характарыстыкі слова як элемента лексічнай сістэмы мовы, маўленча-камунікатыўнымі паняццямі: лексічным паўторам, сінонімамі як сродкамі сувязі сказаў у тэксце; у выпрацоўцы ўменняў карыстацца лексікалагічнымі і маўленча-камунікатыўнымі паняццямі; выяўленні сістэмных сувязей лексіка-семантычнага ўзроўню да слоў; у знаёмстве з вобразна-выяўленчымі сродкамі мовы.

Вылучэнне сістэмных сувязей лексіка-семантычнага ўзроўню слоў і знаёмства з вобразна-выяўленчымі сродкамі мовы адбываецца шляхам выяўлення спосабаў пераносу лексічнага значэння слоў, падбору сінонімаў, антонімаў да ўсіх значэнняў слоў, слоў-амонімаў, паронімаў, састаўлення тэматычных, лексіка-семантычных груп слоў, характарыстыкі вобразна-выяўленчых сродкаў тэксту. Вучэбная работа праводзілася на аснове распрацаванага намі “Комплекснага лексічнага слоўніка беларускай мовы (сінонімы, антонімы, амонімы, паронімы)”.

Слоўнікавая работа на марфемна-словаўтваральным узроўні мае функцыянальна-семантычную накіраванасць, у цэнтры якой - разнастайныя моўныя значэнні, якія перадаюцца марфемамі. З дапамогай кораня перадаецца агульнае значэнне роднасных слоў; прыстаўкі і суфіксы перадаюць словаўтваральныя значэнні, якія ў адзінстве з коранем фарміруюць лексічнае значэнне слова; канчатак - выразнік граматычнага значэння слова. Усе гэтыя значэнні (агульнае значэнне роднасных слоў, словаўтваральнае, граматычнае) знаходзяцца ў слове ва ўзаемадзеянні і вызначаюць асноўныя характарыстыкі слова ў мове: яго лексічнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічную ролю ў сказе, стылістычную асаблівасць ва ўжыванні, марфемную будову, вымаўленне, напісанне.

Практыкаванні з мэтай узбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў на марфемна-словаўтваральным узроўні: аналіз марфемнай будовы слова і яго лексічнага значэння; падбор роднасных слоў; вызначэнне спосабаў утварэння слоў; супастаўленне семантыкі роднасных слоў; падбор слоў з сінанімічнымі, антанімічнымі, аманімічнымі марфемамі; пабудова словаўтваральных радоў (па ўзорах); стварэнне сказаў і тэкстаў з вытворнымі словамі; фанетычны, арфаграфічны, марфалагічны аналіз вытворных слоў. Марфемна-словаўтваральныя практыкаванні праводзяцца ў комплексе з фанетычнымі, арфаграфічнымі, граматычнымі і з'яўляюцца сродкамі ўнутрыпрадметных сувязей, паколькі звязваюць у рабоце ўсе ўзроўні моўнай сістэмы.

У працэсе навучання марфалогіі фарміруюцца комплексныя ўменні: вызначаць часціны мовы іх прыметы і формы; правільна ўтвараць формы ўсіх часцін мовы ў адпаведнасці са стылем і тыпам тэксту; рэдагаваць памылкі ва ўтварэнні формаў слоў; выкарыстоўваць лексіка-граматычныя вобразна-выяўленчыя сродкі ў маўленні: сінанімічныя, антанімічныя, аманімічныя формы слоў; аналізаваць тэкст з пункту гледжання выкарыстання марфалагічных сродкаў выразнасці.

Слоўнікавыя практыкаванні пры навучанні марфалогіі ў школе: марфалагічны разбор слоў, словаформаў; выяўленне сувязей паміж словамі ў словазлучэннях, сказах, марфалагічныя характарыстыкі гэтых сувязей; падбор сінанімічных, антанімічных, аманімічных словаформаў; характарыстыка і аналіз ужывання розных часцін мовы ў словазлучэннях, сказах і тэкстах; выпраўленне памылак ва ўтварэнні і ўжыванні марфалагічных формаў у тэкстах.

Пры правядзенні кантрольнага эксперыменту вучням былі прапанаваны практыкаванні такога ж характару, як і для канстатуючага, з мэтай выявіць узровень валодання школьнікамі моўнымі і маўленча-камунікатыўнымі сродкамі ўзбагачэння слоўніка: паняццямі (моўнымі, маўленча-камунікатыўнымі); вобразна-выяўленчымі сродкамі: лексічнымі, лексіка-граматычнымі, лексіка-стылістычнымі.

Праведзенае эксперыментальнае навучанне беларускай мове ў V - VIII класах з мэтай узбагачэння слоўніка вучняў мела станоўчы вынік і аргументавала мэтазгоднасць спецыяльнай комплекснай методыкі, якая ахоплівае ўсе моўныя ўзроўні, улічвае ўнутрыпрадметныя сувязі паміж імі і праводзіцца ў напрамках: 1) узбагачэння слоўніка школьнікаў моўнымі паняццямі (вербальна-семантычны ўзровень); 2) маўленча-камунікатыўнымі паняццямі (вербальна-семантычны ўзровень); 3) вобразна-выяўленчымі сродкамі мовы (тэзаўрусны і прагматычны ўзроўні).

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

1. Метадалагічнай асновай распрацоўкі комплекснай метадычнай сістэмы ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў з'явіліся лінгваметадычныя тэорыі па рэалізацыі сістэмна-функцыянальнага і камунікатыўна-дзейнаснага падыходаў у працэсе навучання мове і маўленню (К. А. Быстрова, Г. А. Золатава, А. Ю. Купалава); псіхалагічныя тэорыі па праблемах засваення ведаў школьнікаў, развіцці іх пазнавальнай дзейнасці (І. Р. Гальперын, А. А. Лявонцьеў, А. К. Маркава).

Тэарэтычную і эксперыментальную асновы дысертацыйнага даследавання склалі наступныя метадычныя канцэптуальныя палажэнні:

- працэс узбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў мае перспектыўную значнасць для фарміравання маўленчай культуры пры авалоданні школьным курсам беларускай мовы, эфектыўнай адаптацыі да сучаснага працэсу камунікатыўных зносін;

- узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў разглядаецца як састаўная частка працэсу развіцця маўлення і ажыццяўляецца пры навучанні ўсім раздзелам школьнага курса беларускай мовы, паколькі ні адзін узровень моўнай сістэмы не можа быць засвоены без паняцця слова. Рознаўзроўневыя ўласцівасці слова абумоўліваюць арганізацыю слоўнікавай работы на аснове ажыццяўлення ўнутрыпрадметных сувязей;

- моўныя, маўленча-камунікатыўныя паняцці і вобразна-выяўленчыя сродкі ў працэсе навучання беларускай мове выступаюць адначасова як самастойныя катэгорыі і як узаемазвязаныя і ўзаемаабумоўленыя тэарэтычныя элементы комплекснай метадычнай сістэмы, якая накіравана на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў.

Згодна з канцэптуальнымі палажэннямі дысертацыйнага даследавання, прапанаваная для правядзення навучальнага эксперыменту метадычная сістэма ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў з'яўляецца комплекснай, паколькі прадугледжвае работу над словам у комплексе яго характарыстык з улікам існуючых сувязей паміж узроўнямі моўнай сістэмы (наяўнасць аднаго націску ў слове, яго фанетычная аформленасць, немагчымасць уставак і змен унутры слова, аднесенасць слова да пэўнай часціны мовы і граматычная аформленасць, наяўнасць значэння і асаблівасцей ужывання слова ў маўленні) і фарміраванне ўменняў асэнсаванага выкарыстання моўных, маўленча-камунікатыўных паняццяў, сродкаў мастацкай выразнасці ў тэкстах розных тыпаў, стыляў, жанраў на аснове распрацаванай трохузроўневай сістэмы вербальна-семантычных, тэзаўрусных, прагматычных практыкаванняў.

Працэс навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйнай установе аб'ядноўвае дзве ўзаемазвязаныя мэты: засваенне сістэмы мовы і развіццё маўлення, што вызначае адбор тэарэтычных асноў комплекснай метадычнай сістэмы ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў V - VIII класаў у працэсе навучання беларускай мове з улікам унутрыпрадметных сувязей для фарміравання іх моўнай, маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі.

Слова як адзінка моўнай сістэмы з'яўляецца аб'ектам навучання ў кожным раздзеле школьнага курса беларускай мовы, таму работа па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў заканамерна павінна праводзіцца на аснове ўнутрыпрадметных сувязей адзінак усіх узроўняў моўнай сістэмы. Артыкуляцыйна-вымаўленчыя і фанетыка-стылістычныя характарыстыкі слоў, лексічныя значэнні слоў, лексічныя сродкі выразнасці, семантычная прырода словаўтваральных марфем, сэнсавыя і маўленчыя характарыстыкі марфалагічных формаў _ семантычны сегмент усіх лінгвістычных з'яў _ з'яўляюцца лінгвістычнымі рэсурсамі ўнутрыпрадметных сувязей паміж усімі моўнымі ўзроўнямі [4 - 9; 11; 13; 14; 28; 51; 54].

2. У адпаведнасці з мэтамі навучання беларускай мове школьнікі павінны асэнсаваць прызначэнне моўных сродкаў (моўны напрамак узбагачэння слоўнікавага запасу) і асаблівасці выкарыстання іх у розных відах маўленчай дзейнасці ў залежнасці ад задач маўленчых зносін (маўленча-камунікатыўны напрамак узбагачэння слоўнікавага запасу). Галоўнымі падыходамі, што вызначаюць тэарэтычную і метадычную асновы ўзбагачэння слоўнікавага запасу вучняў, з'яўляюцца сістэмна-функцыянальны, які забяспечвае засваенне моўных паняццяў, і камунікатыўна-дзейнасны, які дапамагае вучням засвоіць маўленча-камунікатыўныя паняцці, ствараць самастойныя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў.

Паколькі слоўнікавы запас вучняў не з'яўляецца механічнай сукупнасцю асобных слоў, задачу яго ўзбагачэння нельга зводзіць да ўвядзення ў актыўны слоўнік асобных слоў і выразаў. Пры пошуку пэўнага слова вучань звяртаецца да падказанай сітуацыяй або маўленча-камунікатыўнай задачай невялікай часткі слоўнікавага складу (сінанімічнага раду, антанімічнай пары, тэматычнай, лексіка-семантычнай, лексіка-граматычнай групы). Таму аснова ўзбагачэння слоўніка школьнікаў - авалоданне сістэмнымі сувязямі лексіка-семантычнага, лексіка-граматычнага ўзроўняў. Работа па авалоданні сістэмнымі сувязямі лексічнага і лексіка-граматычнага ўзроўняў грунтуецца на веданні семантыкі і граматычнай аформленасці слова і праводзіцца з апорай на кантэкст. У гэтым выпадку ў вучняў будуць усе перадумовы для фарміравання ўмення асэнсаванага мэтанакіраванага словаўжывання, умення выбіраць лексічныя, лексіка-стылістычныя, лексіка-граматычныя сродкі, адпаведныя тэме выказвання, тыпу, стылю маўлення. Усё гэта абумоўлівае прынцыпы ўзбагачэння слоўнікавага запасу: 1) узбагачэнне слоўніка вучняў на аснове спасціжэння семантыкі і граматычнай аформленасці слоў; 2) узбагачэнне слоўніка вучняў на аснове ўсведамлення сістэмных сувязей лексіка-семантычнага, лексіка-граматычнага ўзроўняў; 3) узбагачэнне слоўніка вучняў на аснове спалучальнасці слоў. Сфармуляваныя намі спецыфічныя прынцыпы ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў рэалізуюцца ў працэсе навучання беларускай мове з улікам унутрыпрадметных сувязей паміж раздзеламі “Лексіка. Фразеалогія”, “Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія”, “Марфалогія і арфаграфія” на ўзроўні мнагазначнасці, сінаніміі, антаніміі, аманіміі марфем, граматычных формаў слоў [19; 27; 31; 37; 38; 39; 45; 46; 48].

3. Новы змест узбагачэння слоўнікавага запасу ўключае: моўныя паняцці (фанетыка-арфаэпічныя, лексіка-фразеалагічныя, марфемна-словаўтваральныя, марфалагічныя), якімі школьнікі павінны авалодваць пры вывучэнні ўсіх моўных узроўняў для фарміравання моўнай кампетэнцыі; маўленча-камунікатыўныя паняцці (тэкставыя, тыпалагічна-кампазіцыйныя, жанрава-стылістычныя), неабходныя для фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі; вобразна-выяўленчыя моўныя (лексічныя, лексіка-граматычныя, лексіка-стылістычныя) сродкі для выкарыстання іх у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў маўлення. Распрацаваная сістэма практыкаванняў па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў складаецца з вербальна-семантычных (авалоданне моўнымі і маўленча-камунікатыўнымі паняццямі), тэзаўрусных (практычнае выкарыстанне паняццяў на ўсіх моўных узроўнях), прагматычных практыкаванняў (аналіз лексічных, лексіка-граматычных, лексіка-стылістычных сродкаў у тэкстах; стварэнне вобразнага, эмацыянальнага, метафарычнага выказвання) і накіравана на фарміраванне адпаведных (моўных, маўленча-камунікатыўных) уменняў [20; 22; 27; 31; 32; 35; 45 _ 47; 52].

4. Вынікі канстатуючага эксперыменту ў V і VIII класах выявілі найбольш тыповыя маўленчыя недахопы, дапушчаныя на лексіка-фразеалагічным узроўні (падмена вызначэння лексічнага значэння слова перакладам яго на рускую мову; няўменне падбіраць сінонімы, антонімы да ўсіх значэнняў мнагазначных слоў; парушэнне лексічнай спалучальнасці і інш), марфемна-словаўтваральным узроўні (няўменне падбіраць аднакаранёвыя словы; выяўляць сінанімічныя, антанімічныя, аманімічныя марфемы і інш.), марфалагічным узроўні (няўменне ствараць сінанімічныя граматычныя канструкцыі; вызначаць сэнсава-стылістычную ролю часцін мовы; выяўляць стылістычную афарбоўку службовых часцін мовы і інш.).

Да найбольш распаўсюджаных маўленчых недахопаў, дапушчаных вучнямі V, VIII класаў у пераказах, адносяцца:

_ змяшэнне значэнняў слоў-амонімаў, у тым ліку міжмоўных: насценны дыван стаяў каля ложка; перад лаўкамі - стол, на стале - ложкі;

_ неразлічэнне паронімаў: беларуская хата з іх (ручнікоў) дапамогай набывае асабістую прыгажосць. Ля сценкі стаялі хросныя;

_ русізмы: чудесный (трэба: цудоўны), задумчыва (задуменна), названне (назва), надзежда (надзея), історыя (гісторыя), угнятаць (прыгнятаць), пасуда (посуд), меснасць (мясцовасць), разны (розны), удоль (уздоўж), за ісключэннем (за выключэннем);

_ лексічная неспалучальнасць: прыдаць увагу, іграць значэнне;

_ паўтор адных і тых жа слоў, ужыванне разам з назвай асабовага займенніка: стаіць печ; стаяць кухонныя рэчы; стаяць нары; стаяць шырокія ложкі, шырокія лавы і інш.; Беларусь, яна;

_ ужыванне не да месца эмацыянальна-афарбаванай лексікі: зойдзем у вельмі прыгожую беларускую хатку, якой яна была яшчэ нядаўна; замест нар стаялі шырачэзныя ложкі; стол і лаўкі былі з таўшчэзных дубовых дошак; часам замест нар стаялі шырачэзныя ложкі.

Маўленчыя недахопы з'яўляюцца вынікам няведання тэарэтычнага матэрыялу па лексіцы, семантычнага і функцыянальнага аспектаў тэорыі фанетыкі, словаўтварэння, марфалогіі і абмежаванага актыўнага слоўнікавага запасу. Вучні не валодаюць дастатковай колькасцю ключавых, тэматычна абумоўленых слоў ці спалучэнняў слоў, сінанімічнымі і антанімічнымі паралелямі, вобразна-выяўленчымі моўнымі сродкамі, не ўспрымаюць часціны мовы як лексіка-граматычныя і функцыянальныя групы слоў, марфемы як носьбіты абстрактнага значэння [15; 16; 26; 30; 31; 33; 40; 41].

5. Змест слоўнікаў-мінімумаў моўных, маўленча-камунікатыўных тэрмінаў, вылучаных на аснове дыдактычнага матэрыялу школьных падручнікаў па беларускай мове, з'яўляецца навукова-метадычным забеспячэннем тэарэтычнай і практычнай работы па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу школьнікаў. Адбор і структураванне зместу тэрміналагічных слоўнікаў ажыццяўляліся на аснове метадычных прынцыпаў (мінімізацыі тэрмінаў; размежавання тэрмінаў на ўзроўні мовы і маўлення; тэрміналагічна-апісальным). Тэарэтычнай асновай комплекснага лексічнага слоўніка беларускай мовы з'яўляюцца сінонімы, антонімы, амонімы, паронімы. Матэрыял слоўніка выбраны з літаратурных твораў, што вывучаюцца ў агульнаадукацыйных установах, а таксама тэкстаў, якія змешчаны ў адпаведных падручніках па беларускай мове. Адбор і структураванне зместу комплекснага лексічнага слоўніка беларускай мовы ажыццяўляліся на аснове лінгваметадычных прынцыпаў (частотнасці слоў; сістэмна-лексічнага; лексіка-граматычнага).

Колькасць ужыванняў слова ў тэкстах, яго частотнасць з'яўляецца важнай характарыстыкай слова. Чым часцей ужываецца слова, тым часцей яго неабходна ўспамінаць. Частотнасць слоў уплывае на іх запамінанне, а значыць, мае вялікае значэнне для фарміравання слоўнікавага запасу.

Упарадкаваны характар надае мове граматыка. На лексічным узроўні разрады, у якія аб'ядноўваюцца вывучаемыя лексемы, шчыльна звязаны з граматыкай. Напрыклад, сінонімамі, антонімамі або лексічнымі амонімамі з'яўляюцца словы адной часціны мовы. Таму лексіка-граматычны прынцып размеркавання слоў (словы групуюцца па часцінах мовы) у комплексным лексічным слоўніку беларускай мовы (сінонімаў, антонімаў, амонімаў, паронімаў) з'яўляецца важным патрабаваннем якаснага засваення аб'ёму і зместу лексічнага матэрыялу.

Сітэмна-лексічны прынцып пабудовы комплекснага лексічнага слоўніка беларускай мовы (сінонімаў, антонімаў, амонімаў, паронімаў) для школьнікаў дае магчымасць згрупаваць словы ў сінанімічныя рады, антанімічныя пары і іншыя семантычныя аб'яднанні, якія школьнікі могуць выкарыстаць для напісання звязных выказванняў.

Работа з тэрміналагічнымі (моўным, маўленча-камунікатыўным) і комплексным лексічным слоўнікамі ў працэсе ўзбагачэння слоўнікавага запасу вучняў спрыяла выпрацоўцы моўных і маўленча-камунікатыўных уменняў.

Сістэма практыкаванняў, заснаваных на рабоце з тэрміналагічнымі, комплексным лексічным (сінонімаў, антонімаў, амонімаў, паронімаў) слоўнікамі:

I. Практыкаванні, накіраваныя на ўзбагачэнне слоўніка школьнікаў тэрміналагічнымі (моўнымі і маўленча-камунікатыўнымі) паняццямі: 1) праверце правільнасць разумення тэрміна па слоўніку; 2) закончыце фармулёўку тэрміна; 3) размяркуйце тэрміны па раздзелах прадмета “Беларуская мова” (напрыклад, галосныя гукі, няпарныя звонкія гукі, зацвярдзелыя гукі, мнагазначныя словы, амонімы, рэчыўныя назоўнікі, дзеясловы загаднага ладу, падпарадкавальныя злучнікі, эмацыянальныя часціцы, сінонімы, дыялектныя словы, суфіксы, прыстаўкі і інш.); 4) размяркуйце тэрміны па раздзелах “Тэкст”, “Тыпы маўлення”, “Стылі маўлення” (напрыклад, асноўная думка тэксту, завершанасць тэксту, апісанне як тып маўлення, разважанне як тып маўлення, кампазіцыя тэксту, навуковы стыль, сродкі сувязі сказаў у тэксце, мастацкі стыль і інш.); 5) у групе тэрмінаў (моўных або маўленча-камунікатыўных) знайдзіце лішнія (напрыклад, стыль маўлення, сродкі сувязі сказаў у маўленні, займеннік як часціна мовы, тэматычнае адзінства тэксту, тэма тэксту, план тэксту і інш.); 6) састаўце тэрміналагічную дыктоўку на тэмы “Назоўнік як часціна мовы”, “Дзеяслоў як часціна мовы” і інш.; 7) састаўце тэст на тэму “Марфемны склад слова і словаўтварэнне” і інш.

II. Практыкаванні, накіраваныя на ўзбагачэнне слоўніка школьнікаў вобразна-выяўленчымі моўнымі сродкамі: 1) вызначце лексічнае значэнне слова, ахарактарызуйце спосаб семантызацыі кожнага з іх (напрыклад, дабрадзей, чарнабровы, перапісчык, крыга, эспандэр і інш.); 2) вызначце сярод прапанаваных мнагазначныя словы (напрыклад, тайна, сябар, тлушч, значэнне, зерне і інш.); 3) вызначце ўсе значэнні мнагазначнага слова (напрыкдад, звычай, ведаць і інш.); 4) растлумачце значэнні слоў-паронімаў (напрыклад, адукацыя - адукаванасць, ганаровы - ганарлівы _ ганарысты, пісьмовы _ пісьменны і інш.), карыстаючыся комплексным лексічным слоўнікам беларускай мовы, састаўце са словамі кожнай пары словазлучэнні; 5) прапанаваныя словы (напрыклад, падсцерагаць, сачыць, каравуліць, пільнаваць) згрупуйце ў сінанімічныя рады, пазначце ў кожным радзе “галоўнае” слова; 6) падбярыце антонімы да дадзеных слоў (купіць, дакладны, вонкавы і інш.); 7) вызначце стылістычную прыналежнасць дадзеных слоў (аднагодак, трыумф, безгаловы, фундамент і інш.); 8) падбярыце словы да “галоўнага” слова сінанімічнага рада; 9) падбярыце з лексікі “Комплекснага лексічнага слоўніка беларускай мовы (сінонімы, антонімы, амонімы, паронімы)” групу слоў на тэму “флора”, “фауна” і інш.

Распрацаваная метадычная сістэма работы са слоўнікамі пры навучанні раздзелам школьнага курса беларускай мовы прайшла праверку ў эксперыментальных агульнаадукацыйных установах і ўведзена ў практыку навучання беларускай мове [10; 12; 17; 21; 24; 25; 56 - 62, 65 _ 68].

6. Распрацаваная новая комплексная методыка заснавана на сістэмна-функцыянальным, камунікатыўна-дзейнасным падыходах, прынцыпах узбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў, новым лінгвістычным і маўленча-камунікатыўным змесце, выдзеленым на аснове ўнутрыпрадметных сувязей, сістэме практыкаванняў, накіраванай на актывізацыю ўсяго комплексу моўных і маўленча-камунікатыўных уменняў, якія забяспечваюць замацаванне паняццяў, авалоданне практычнай дзейнасцю на аснове засваення паняццяў і ўвядзенне засвоеных моўных і маўленча-камунікатыўных сродкаў у творчыя віды дзейнасці. Эфектыўнасць новай комплекснай методыкі ўзбагачэння слоўнікавага запасу вучняў пацверджана ў межах навучальнага і кантрольнага эксперыментаў, што дае падставы для яе ўкаранення ў практыку навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь [1; 2; 3; 18; 23; 29; 34; 36; 42; 43; 50; 53; 55; 64; 69 _ 73].

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў

Вылучаны на аснове аналізу школьных праграм і падручнікаў па беларускай мове новы змест узбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў дае магчымасць праводзіць тэарэтычную падрыхтоўку да слоўнікавай работы на ўсіх моўных узроўнях [4 - 9; 11; 13; 14; 19; 20; 22; 27; 31; 37; 38; 39; 45; 46; 48; 51; 52; 54].

Выяўленыя і ўдакладненыя ў працэсе канстатуючага эксперыменту тыповыя маўленчыя недахопы пры навучанні ўсім раздзелам школьнага курса беларускай мовы дазволяць улічыць іх пры распрацоўцы прыкладных нормаў ацэнкі вучэбнай дзейнасці школьнікаў па беларускай мове [15; 16; 26; 30; 31; 33; 40; 41].

Распрацаваная і эксперыментальна правераная комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў на аснове сістэмна-функцыянальнага, камунікатыўна-дзейнаснага падыходаў да навучання можа быць паспяхова выкарыстана ў працэсе навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах [15; 16; 26; 30; 31; 33; 40; 41; 45; 46; 48; 51; 52; 54].

Распрацаваныя намі тэрміналагічныя, комплексны лексічны (сінонімаў, антонімаў, амонімаў, паронімаў) слоўнікі беларускай мовы дазваляюць эфектыўна праводзіць работу па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу школьнікаў паняццямі, вобразнымі сродкамі беларускай мовы [10; 12; 17; 21; 24; 25; 56 - 62, 65 _ 68].

Вывады і вынікі працы выкарыстаны ў вучэбна-метадычных дапаможніках па методыцы выкладання беларускай мовы для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і студэнтаў філалагічных факультэтаў, на лекцыях, семінарскіх і практычных занятках, рэалізуюцца ў працэсе педагагічнай практыкі студэнтаў [1; 2; 3; 18; 23; 29; 34; 36; 42; 43; 50; 53; 55; 64; 69 _ 73].

СПІС АПУБЛІКАВАНЫХ ПРАЦ ПА ТЭМЕ ДЫСЕРТАЦЫІ

Манаграфія

1. Гамеза, Л. М. Лінгваметадычная сістэма ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў V - VII класаў / Л. М. Гамеза. - Мінск: БДУ, 2002. - 134 с.

Артыкулы ў навукова-метадычных часопісах

2. Гамеза, Л. М. Каб мова загучала мілагучна / Л. М. Гамеза // Роднае слова.- 1993. - № 6.- С. 38 - 43.

3. Гамеза, Л. М. Вывучэнне фразеалогіі беларускай мовы ў школе (V клас) / Л. М. Гамеза // Роднае слова. - 1997. - № 8. - С. 79 - 83.

4. Гамеза, Л. М. Выкладанне лексікі беларускай мовы ў функцыянальна-камунікатыўным аспекце. Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнне слоў / Л. М. Гамеза // Роднае слова. - 1998. - № 10.- С. 119 - 125.

5. Гамеза, Л. М. Тэма ўрока: ”Антонімы” / Л. М. Гамеза // Роднае слова - 1999. - № 10.- С. 141 - 143.

6. Гамеза, Л. М. Работа над арфаэпічнымі нормамі на ўроках беларускай мовы / Л. М. Гамеза // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2000.- № 2. - С. 87 - 90.

7. Гамеза, Л. М. Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў: гісторыя пытання / Л. М. Гамеза // Беларуская мова і літаратура. - 2000. - № 3. - С. 98 - 102.

8. Гамеза, Л. М. Вывучэнне фанетыкі ў школьным курсе беларускай мовы / Л. М. Гамеза // Роднае слова. - 2001. - № 5. - С. 63 - 66.

9. Гамеза, Л. М. Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэнні словаўтварэння / Л. М. Гамеза // Роднае слова. - 2002. - № 3. - С. 53 - 55.

10. Гамеза, Л. М. Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэнні прыметніка ў VI класе / Л. М. Гамеза // Беларуская мова і літаратура. - 2002. - № 4. - С. 24 - 48.

11. Гамеза, Л. М. Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэнні назоўніка / Л. М. Гамеза // Роднае слова. - 2002. - № 8. - С. 70 - 73.

12. Гамеза, Л. М. Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэнні дзеяслова / Л. М. Гамеза // Роднае слова. - 2003. - № 5. - С. 60 - 61.

13. Гамеза, Л. М. Вывучэнне раздзела “Словаўтварэнне” ў функцыянальна-семантычным аспекце / Л. М. Гамеза // Роднае слова. - 2004. - № 6. - С. 65 - 67.

14. Гамеза, Л. М. Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэнні прыслоўяў (VII клас) / Л. М. Гамеза // Беларуская мова і літаратура.- 2005. - № 2. - С. 46 - 48.

15. Гамеза, Л. М. Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэнні службовых часцін мовы (VIII клас) / Л. М. Гамеза // Беларуская мова і літаратура. - 2005. - № 4. - С. 27 - 31.

16. Гамеза, Л. М. Лінгваметадычныя асновы ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэнні беларускай мовы / Л. М. Гамеза // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2005. - № 1. - С. 107 - 112.

17. Гамеза, Л. М. Вывучэнне марфалогіі ў функцыянальна-семантычным аспекце / Л. М. Гамеза // Роднае слова. - 2005. - № 7. - С. 73 - 74.

18. Гамеза, Л. М. Рэалізацыя камунікатыўна-дзейнаснага падыходу ў працэсе ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў / Л. М. Гамеза // Беларуская мова і літаратура. - 2007. _ № 6. - С. 8 _ 15.

19. Гамеза, Л. М. Комплексная методыка ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэнні словаўтварэння / Л. М. Гамеза // Беларуская мова і літаратура.- 2008. _ № 6. - С. 3 - 8.

Артыкулы ў навуковых зборніках

20. Гамезо, Л. Н. Подготовка студентов-филологов университета к воспитательной работе по предмету в школе / Л. Н. Гамезо, Л. А. Мурина, И. Э. Савко // Педагогика высшей и средней специальной школы : межвед. сб. / редкол.: М. У. Пискунов (гл. ред.) [и др. ]. - Минск: Университетское, 1989. - Вып. 3. - С. 49 - 54.

21. Гамеза, Л. М. Аб некаторых пытаннях методыкі выкладання беларускай мовы / Л. М. Гамеза, Л. А. Мурына // Беларуская мова : міжвед. зб. / рэдкал.: У. В. Анічэнка (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск: Універсітэцкае, 1989. - Вып. 17. - С. 150 - 156.

22. Гамеза, Л. М. Педагагічная творчасць на ўроку / Л. Н. Гамезо // Беларуская мова : міжвед. зб. / рэдкал.: У. В. Анічэнка (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск: Універсітэцкае, 1992. - Вып. 19. - С. 98 - 108.

23. Гамеза, Л. М. “Школа” і “адвольнае выступленне” (Аб метадах навучання лексіцы ў сярэдняй школе) / Л. М. Гамеза // Беларуская мова : міжвед. зб. / рэдкал. : У. В. Анічэнка (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск: Універсітэцкае, 1993. - Вып. 20. - С. 77 - 86.

24. Гамеза, Л. М. Сістэма работы па выяўленні сэнсава-стылістычнай і тэкстаўтваральнай ролі прыслоўяў на ўроках беларускай мовы ў школе / Л. М. Гамеза // Коммуникативная компетенция: принципы, методы, приемы формирования : сб. науч. ст. / под ред. Л. А. Муриной, Ф. М. Литвинко. - Минск: БГУ, 2000. - Вып. 2. - С. 3 -5.

25. Гамеза, Л. М. Засваенне граматычных нормаў - важная ўмова павышэння культуры мовы / Л. М. Гамеза // Культура Беларусі: стан і перспектывы развіцця : зб. арт. / пад рэд. Я. Д. Грыгаровіч, П. Р. Ігнатовіча. - Мінск: Бел. дзярж. ун-т культуры, 2001. - С. 159 - 161.

26. Гамеза, Л. М. Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэніі прыназоўнікаў / Л. М. Гамеза // Метадалагічныя і метадычныя аспекты выкладання мовы і літаратуры ў школе і ВНУ : зб. навук. арт., прысвечаны памяці праф. В. У. Протчанкі / пад рэд. Л. М. Мурынай. - Мінск: БДУ, 2002. - Вып. 1. - С. 13 - 16.

27. Гамеза, Л. М. Сучасныя падыходы да вывучэння пунктуацыі ў школе / Л. М. Гамеза // Метадалагічныя і метадычныя аспекты выкладання мовы і літаратуры ў школе і ВНУ : зб. навук. арт. / пад рэд. Л. М. Мурынай. - Мінск: БДУ, 2003. - Вып. 2. - С. 22 - 24.

28. Гамеза, Л. М. Артыкуляцыйныя, акустычныя і функцыянальныя аспекты маўлення / Л. М. Гамеза // Метадалагічныя і метадычныя аспекты выкладання мовы і літаратуры ў школе і ВНУ : зб. навук. арт. / пад рэд. Л. А. Мурынай. - Мінск: РІВШ БДУ, 2004. - Вып. 3. - С. 19 - 23.

29. Гамеза, Л. М. Практыкаванні аналітычнага, рэпрадуктыўнага, аналітыка-сінтэтычнага і прадуктыўнага характару ва ўзбагачэнні слоўніка вучняў / Л.М. Гамеза // Коммуникативная компетенция: принципы, методы, приемы формирования : сб. науч. ст. / под ред. Л. А. Муриной, Ф .М. Литвинко. - Минск, РИВШ БГУ, 2004. - Вып. 6. - С. 6 - 10.

30. Гамеза, Л. М. Шляхі рацыяналізацыі самастойнай работы студэнтаў-філолагаў (пры вывучэнні курса лінгвадыдактыкі) / Л. М. Гамеза // Инновационные методические решения в преподавании филологических дисциплин : сб. науч. ст. / под ред. Л. А. Муриной, Ф. М. Литвинко. - Минск: РИВШ БГУ, 2004. - С. 3 - 4.

31. Гамезо, Л. Н. Значение школьного семонимического словаря для формирования языковой личности учащихся / Л. Н. Гамезо // Развитие образования в странах СНГ. Русский язык в формировании единого образовательного пространства СНГ: Россия - Беларусь / Ин-т теории и истории педагогики РАО : сб. науч. ст. / под ред. доктора пед. наук А. А. Мурашова. - М., 2005. _ Вып. 7. - С. 18 - 21.

32. Гамезо, Л. Н. Использование школьного семонимического словаря в формировании речевой культуры учащихся / Л. Н. Гамезо // Язык и культура. Культурологический подход к преподаванию языка и литературы / Ин-т филологии Киевского национального ун-та имени Тараса Шевченко, Ин-т языковевения им. А. А. Потебни НАН Украины, Ин-т психологии им. Г. С. Костюка АПН Украины: науч. изд. / гл.ред. Д. С. Бураго. - Киев, 2005. - Сер. «Филол.». Вып. 8. Т.7. - С.134 - 137.

33. Гамеза, Л. М. Трохузроўневая сістэма слоўнікавых практыкаванняў: вербальна-семантычных, тэзаўрусных, прагматычных / Л. М. Гамеза // Метадалагічныя і метадычныя аспекты выкладання мовы і літаратуры ў школе і ВНУ : зб. навук. арт. / пад рэд. І.У. Таяноўскай, Т.В.Мальцэвіч. _ Мінск: БДУ, 2006. _ Вып.5. _ С. 5 _10.

34. Гамезо, Л. Н. Риторика на службе профессиональных интересов: пути совершенствования педагогического коммуникативного взаимодействия / Л. Н. Гамезо, В. Ю. Дылевская, О. В. Проскалович, Т. В. Рубаник, С. А. Шантарович // Текст. Язык. Человек : сб. науч. тр.: в 2 ч. /отв. ред.: С.Б. Кураш, В.Ф. Русецкий. -_ Мозырь: УО МГПУ им. И. П. Шамякина, 2007. _ Ч.2. _ С. 126 _ 132.

35. Гамезо Л. Л. Креативный подход учителей-новаторов к организации эффективного педагогического речевого взаимодействия / Л. Н. Гамезо, В. Ю. Дылевская, О. В. Проскалович, Т. В. Рубаник, С. А. Шантарович // Текст. Язык. Человек : сб. науч. тр.: в 2 ч. /отв. ред.: С.Б. Кураш, В.Ф. Русецкий. _ Мозырь: УО МГПУ им. И.П. Шамякина, 2007. _ Ч.2. _ С. 124 _ 126.

36. Гамезо, Л. Н. Лингводидактические принципы отбора лексики для словаря-минимума учащихся / Л. Н. Гамезо // Актуальные направления методики преподавания русского языка в современной социокультурной ситуации : сб. науч. тр. / М-во образования Респ. Беларусь, НМУ «Нац. ин-т образования» М-ва образования Респ. Беларусь; отв. ред. Л. А. Мурина, В. Ф. Русецкий ._ Минск: Изд. центр БГУ, 2008. - C. 25 - 28.

Матэрыялы навуковых, навукова-метадычных і навукова-практычных канферэнцый

37. Гамеза, Л. М. Аб некаторых пытаннях метадычнай падрыхтоўкі студэнтаў-філолагаў да педагагічнай дзейнасці ў школе (Мінск, 1 - 3 сак. 1991 г.). / Л. М. Гамеза // Навучальны працэс і шляхі яго інтэнсіфікацыі : матэрыялы рэсп. канф. / БДУ. - Мінск, 1991. - С. 51 - 52.

38. Гамеза, Л. М. З вопыту апераджальнага навучання на ўроках беларускай мовы ў V класе пры вывучэнні лексікі / Л. М. Гамеза // Обучающие игры в системе непрерывного образования : материалы респ. науч.-метод. семинара (Минск, 6 - 7 мая 1991 г.). / БГУ. - Минск, 1991. - С. 167 - 169.

39. Гамеза, Л. М. Сістэма работы па ўзбагачэнні слоўніка школьнікаў пры вывучэнні раздзела “Лексіка” ў V _ VI класах / Л. М. Гамеза // Узаемасувязі выкладання беларускай і рускай моў і літаратур : матэрыялы рэсп. канф. (Мінск, 15 - 17 мая 1991 г.). / Мінскі гарадскі інстытут удасканалення настаўнікаў. - Мінск, 1991. - С. 45 - 46.

40. Гамеза, Л. М. З гісторыі метадычнай думкі на Беларусі: роля Якуба Коласа ў распрацоўцы пытання ўзбагачэння слоўнікавага запасу вучняў / Л. М. Гамеза // Якуб Колас: праблемы сярэдняй і вышэйшай школы : матэрыялы рэсп. навук.-метад. канф., прысвеч. 110-й гадавіне з дня нараджэння Якуба Коласа (Мінск, 3 - 5 лістап. 1991 г.). - Мінск: БДУ, 1992. - С. 20 - 23.

41. Гамезо, Л. Н. Организация работы учителя по развитию речевой деятельности школьников при изучении лексики родного языка / Л. Н. Гамезо // Пути повышения качества профессиональной подготовки педагогических кадров с университетским образованием : материалы респ. науч.-практ. конф. (Минск, 9 - 10 окт. 1995 г.). - Минск: БГУ, 1995. - С. 258 - 262.

42. Гамеза, Л. М. Тэарэтычныя асновы фанетыкі школьнага курса беларускай мовы / Л. М. Гамеза // Беларуская мова ў другой палове XX ст. : матэрыялы міжнар. навук. канф. (Мінск, 22 - 24 кастр. 1997 г.). - Мінск: БДУ, 1997. - С. 296 - 297.

43. Гамезо, Л. Н. Основные методы и приемы обогащения словарного запаса школьников при изучении лексики родного языка / Л. Н. Гамезо // Тэорыя і практыка навучання мовам, літаратурам і рыторыцы : матэрыялы міжнароднай навук.-тэарэт. канф. (Мінск, 15 - 17 снежня 1997 г.). - Мінск: БДУ, 1998. - Ч. 2. - С. 57 - 59.

44. Гамеза, Л. М. Праблема развіцця звязнай мовы школьнікаў V - VII класаў на ўроках беларускай мовы / Л. М. Гамеза // Тэорыя і практыка навучання мовам, літаратурам і рыторыцы : матэрыялы міжнар. навук.-тэарэт. канф. (Мінск, 15 - 17 снежня 1997 г.). - Мінск: БДУ, 1998. - Ч. 1. - С. 24 - 26.

45.Гамеза, Л. М. Выкарыстанне паэтычнай спадчыны Янкі Купалы на ўроках вывучэння лексікі беларускай мовы ў школе / Л. М. Гамеза // Матэрыялы Міжнародных Купалаўскіх чытанняў (Гродна, красавік 1997 г.). - Гродна: ГрДУ, 1998. - С. 29 - 33.

46. Гамеза, Л. М. Сучасныя падыходы да выкладання марфалогіі беларускай мовы ў сярэдняй школе / Л. М. Гамеза // Мова -- літаратура -- культура : матэрыялы міжнар. навук. канф. (Мінск, 16 - 17 лістап. 1999 г.). - Мінск: БДУ, 1999. - С. 159 - 161.

...

Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.