Беларуская мова, прафесійная лексіка

Мова і соцыум, гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Функцыянальныя стылі беларускай мовы, граматычныя асаблівасці навуковага стылю. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 13.08.2014
Размер файла 131,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ХАРЧАВАННЯ

Кафедра гуманітарных дысцыплін

КАНСПЕКТ ЛЕКЦЫЙ

для студэнтаў 1-га курса вочнай і завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей

БЕЛАРУСКАЯ МОВА. ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА

Магілёў 2006

Складальнік: ст. выкладчык А. М. Савіцкая

Рэцэнзенты: кандыдат філалагічных навук, ст. выкладчык кафедры рускай, беларускай і замежных моў БРУ А. М. Міхалёва ст. выкладчык кафедры ГД А. А. Чугай

У сціслай і даступнай форме выкладзены асноўныя пытанні вучэбнага курса па прафесійнай лексіцы беларускай мовы. Асаблівая ўвага скіравана на тэрміналогію і афіцыйна-справавы стыль.

Для студэнтаў ВНУ нефілалагічных спецыяльнасцей, можа быць выкарыстана аспірантамі і выкладчыкамі ў якасці дадатковай крыніцы пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў, залікаў, экзаменаў, пры афармленні справавых лістоў.

Канспект лекцый прызначаны для студэнтаў 1-га курса вочнай і завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей. Дапаможнік уключае 17 лекцый, тэматыка якіх адпавядае тэмам рабочай праграмы. Да кожнай лекцыі дадзены асобны спіс літаратуры, уведзены рубрыкі “Асноўныя паняцці” і “Цікава ведаць”, што дапаможа скіраваць увагу студэнтаў на важныя моўныя паняцці і пашырыць кругагляд. Тэарэтычныя пытанні асвятляюцца сцісла і даступна і дапаўняюцца ілюстрацыйным матэрыялам, узятым з розных галін навукі. У канцы дапаможніка даецца агульны спіс літаратуры, дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”.

Канспект лекцый можа быць выкарыстаны для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў, залікаў і экзаменаў па беларускай мове.

ЗМЕСТ

ЛЕКЦЫЯ 1. МОВА І СОЦЫУМ

ЛЕКЦЫЯ 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

ЛЕКЦЫЯ 3. БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў 20-М СТАГОДДЗІ

ЛЕКЦЫЯ 4. БЕЛАРУСКАЯ МОВА НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ

ЛЕКЦЫЯ 5. ПРАБЛЕМЫ БЕЛАРУСКА-РУСКАЙ ІНТЭРФЕРЭНЦЫІ

ЛЕКЦЫЯ 6. ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

ЛЕКЦЫЯ 7. ГРАМАТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ

ЛЕКЦЫЯ 8. ЖАНРЫ НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ

ЛЕКЦЫЯ 9. ЛЕКСІКАЛОГІЯ

ЛЕКЦЫЯ10. АГУЛЬНАЎЖЫВАЛЬНАЯ ЛЕКСІКА І ЛЕКСІКА АБМЕЖАВАНАГА ЎЖЫВАННЯ

ЛЕКЦЫЯ 11. ШЛЯХІ І КРЫНІЦЫ ФАРМІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКОВАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ

ЛЕКЦЫЯ 12. ЛІНГВІСТЫЧНАЕ ЎПАРАДКАВАННЕ ТЭРМІНАЛОГІІ

ЛЕКЦЫЯ 13. АСАБЛІВАСЦІ СЛОВАЎТВАРЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКОВАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ

ЛЕКЦЫЯ 14. АСАБЛІВАСЦІ АФІЦЫЙНА-СПРАВАВОГА СТЫЛЮ

ЛЕКЦЫЯ 15. ГРУПЫ АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫХ ДАКУМЕНТАЎ

ЛЕКЦЫЯ 16. СПРАВАВЫЯ ЛІСТЫ

ЛЕКЦЫЯ 17. СПРАВАВАЯ КАРЭСПАНДЭНЦЫЯ

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

ЛЕКЦЫЯ 1. МОВА І СОЦЫУМ

беларускі мова лексіка стыль

Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве.

Міждысцыплінарныя сувязі мовы.

Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму.

Беларуская мова сярод славянскіх моў.

Асноўныя паняцці: соцыум, мова, білінгвізм, моўныя сем'і, мёртвая мова.

1. Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве

Беларуская мова з'яўляецца адной з высокаразвітых нацыянальных моў народаў свету. Яна элемент нацыянальнай культуры, асноўны сродак зносін у розных сферах дзейнасці чалавека. У мове адлюстроўваюцца думкі і пачуцці народа, яго грамадскі вопыт, ход гістарычнага развіцця, узровень эканомікі, навукі, мастацтва. Таму гісторыя станаўлення і развіцця беларускай мовы самым непасрэдным чынам звязана з сацыяльна-гістарычнымі і культурна-грамадскімі ўмовамі жыцця беларускага народа, залежыць ад эканамічнага і палітычнага становішча дзяржавы на розных этапах яе існавання.

Тэрмін “мова” абазначае сістэму гукавых, слоўнікавых і граматычных сродкаў, якія актывізуюць работу мыслення і з'яўляюцца сродкам зносін, абмену думкамі, узаемнага разумення людзей у грамадстве (соцыуме). Роля мовы ў жыцці грамадства вялікая. Гукавая мова можа выражаць, адлюстроўваць, выказваць усё пра навакольны свет, змяняючыся ў залежнасці ад умоў жыцця, эканомікі, ступені развіцця духоўнай культуры грамадства. Мова - істотная адзнака народа, нацыі, племені. Мова ўзнікае ў грамадстве і з патрэб грамадства. Адчуванне мовы, пачуццё адзінства мовы, з дапамогай чаго ажыццяўляецца сувязь чалавека са сваім народам, дазваляе кожнаму лічыць сябе прыналежным да пэўнай нацыі, народа.

Функцыі мовы:

Камунікатыўная (мова выступае як сродак зносін).

Пазнавальная (чалавек успрымае, атрымлівае пэўную інфармацыю, папаўняе свае веды).

Намінатыўная (з дапамогай мовы даюцца назвы навакольнаму свету; у адных выпадках назвы лёгка растлумачыць, у іншых немагчыма з сучаснага пункту гледжання мовы: парэчкі, неруш, нельга, ноч, зямля, вясна).

Кагнітыўная (мова выступае як сродак мыслення).

Акумулятыўная (мова як сродак назапашвання і захавання ведаў, сацыяльнага вопыту народа).

Экспрэсіўная функцыя (з дапамогай мовы выражаюцца адносіны да акружаючых людзей, да з'яў і падзей рэчаіснасці).

Эстэтычная (мова як сродак уздзеяння на думкі і пачуцці; выклікае эмоцыі: радасць, смутак, задавальненне, крыўду і г. д). Эстэтычная функцыя мовы ўвасабляецца ў мастацкай літаратуры, сцэнічным маўленні, красамоўстве.

2. Міждысцыплінарныя сувязі мовы

Беларуская мова цесна звязана з іншымі дысцыплінамі: гісторыяй, літаратурай, правам. Яна развіваецца і суіснуе разам з гісторыяй краіны. Змены, якія адбываюцца ў палітычным жыцці краіны, адлюстроўваюцца і ў гістарычным развіцці мовы. Прыклад таму - дзяржаўны характар мовы ў часы ВКЛ і ў цяперашні час; заняпад мовы ў складзе Рэчы Паспалітай і ў Расійскай імперыі.

Літаратура - гэта від мастацтва, мастацтва слова. Дзякуючы багаццю мовы, разнастайнасці значэнняў слоў, літаратура стварае арыгінальныя мастацкія творы ў жанры паэзіі, драмы, эпасу.

Сацыяльны статус беларускай мовы як дзяржаўнай пацвярджаецца заканадаўствам (правам), замацоўваецца яе функцыянаванне ў розных сферах дзейнасці чалавека, у тым ліку і ў афіцыйна-справавой.

3. Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму

Білінгвізм `двухмоўе' - гэта з'ява адначасовага існавання ў дзяржаве двух моў, афіцыйна замацаваных законам. Напрыклад, у Бельгіі дзве дзяржаўныя мовы: французская і фламандская; у сучаснай Швейцарыі існуе чатыры дзяржаўныя мовы: нямецкая, французская, італьянская, рэтараманская; у Інданезіі выкарыстоўваецца каля 200 моў, у Дагестане - каля 30.

26 студзеня 1990 г. быў прыняты “Закон аб мовах у Беларускай ССР”. Увядзенне закона было разлічана на 1 верасня 1990г. і рэалізацыя яго на працягу 10 год. За гэты тэрмін неабходна:

а) на працягу 3 год увесці беларускую мову ў афіцыйныя дакументы грамадзян; у навуку; культуру; сродкі масавай інфармацыі; маркіроўку тавараў;

б) на працягу 3-5 год - у дзяржаўныя ўстановы, органы дзяржаўнай улады і кіравання;

в) на працягу 5 год - у справаводства, у тэхнічную і праектную дакументацыю, падчас выбараў народных дэпутатаў, у сферу абслугоўвання, дзіцячыя ўстановы;

г) на працягу 10 год - у юрыдычныя ўстановы, установы адукацыі (сярэднія, сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя з абавязковай здачай экзамену).

14 мая 1995 г. адбыўся першы агульнарэспубліканскі рэферэндум, у выніку якога другой дзяржаўнай мовай стала руская. Як паказвае жыццё, беларуская мова цяпер не з'яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі. Праблема двухмоўя мае 3 аспекты: псіхалінгвістычны, педагагічны і сацыякультурны.

Псіхалінгвістычны прадугледжвае пытанні развіцця беларускай мовы, яе ўдасканалення і сферы ўжывання з пункту гледжання псіхалогіі.

Педагагічны прадугледжвае пытанні навучання беларускай мове ва ўмовах існавання другой мовы (рускай).

Сацыякультурны прадугледжвае пытанні суіснавання беларускай і рускай моў у грамадстве і ў культурным жыцці.

Моўная сітуацыя сёння парадаксальна. Большасць насельніцтва (80% з 10 млн. называюць сябе беларусамі, а 70 % лічаць роднай мовай беларускую), гаворыць на беларускай мове (з дыялектным адценнем), але літаратурная беларуская мова не мае прэстыжу як мова адукацыі і прафесійнага росту. На карысць мовы працуе інтэлігенцыя, перыядычны друк (газеты “Наша ніва”, “Літаратура і мастацтва”, часопісы “Полымя”, “Маладосць”, “Роднае слова”), беларускамоўны Інтэрнет, грамадская арганізацыя “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”, выдавецкі праект “Беларускі кнігазбор”, службы роднага слова. Генеалагічная і структурная блізкасць рускай і беларускай моў працуе на выцясненне беларускай мовы як маючай іншы сацыяльны статус. Але ж сучасная тэндэнцыя фарміравання лінгвістычнай карты свету адназначна накіравана на захаванне моў. У Беларусі рэальнае ўмацаванне статуса дзяржаўнасці мовы і пашырэнне сацыяльнай базы можа быць дасягнута шляхам сумесных намаганняў асобных людзей, грамадскіх арганізацый і дзяржавы.

4. Беларуская мова сярод славянскіх моў

Беларуская мова - адна са славянскіх моў індаеўрапейскай сям'і. Моўная сям'я - гэта вялікая група моў, якая аб'ядноўваецца паводле паходжання і гістарычнага развіцця, паводле агульнага моўнага матэрыялу. У залежнасці ад ступені блізкасці моў паміж сабой моўныя сем'і падзяляюцца на групы і падгрупы.

Цікава ведаць: лінгвістыка, або мовазнаўства, выдзяляе індаеўрапейскую, іберыйска-каўказскую, фіна-угорскую, цюркскую, мангольскую, тунгуса-маньчжурскую, кітайска-тыбецкую, аўстраазіяцкую, семіта-хаміцкую, кайсанскую і іншыя моўныя сем'і. Тэрмін “індаеўрапейскія мовы” прапанаваны нямецкім моваведам-санскрытолагам Францам Бопам (1791-1867), адным з заснавальнікаў параўнальна-гістарычнага метаду вывучэння моў.

Індаеўрапейская моўная сям'я ўключае такія падгрупы: індыйская (пенджабі, бенгалі, орыя, маратхі, сіндхі, цыганская); іранская (персідская, таджыкская, курдская, афганская, асецінская, тацкая); балтыйская (літоўская, латышская); раманская (іспанская, французская, партугальская, італьянская, правансальская, румынская, каталійская, малдаўская, рэтараманская); германская (дацкая, нарвежская, шведская, ісландская, фарэрская - паўночнагерманскія мовы; нямецкая, англійская, нідэрландская, фламандская, ідыш - заходнегерманскія); кельцкая (ірландская, шатландская, гальская, брэтонская, уэльская); славянская (беларуская, руская, украінская - усходнеславянскія; польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербскалужыцкая - заходнеславянскія; балгарская, македонская, сербскахарвацкая - паўднёваславянскія). Некаторыя мовы ўваходзяць у індаеўрапейскую сям'ю як асобныя падгрупы: грэчаская, албанская, армянская. Бываюць мовы ізаляваныя, не ўваходзяць у склад сем'яў: японская, карэйская. Ёсць мовы мёртвыя, якія актыўна не ўжываюцца ці зусім не ўжываюцца, так як няма носьбітаў мовы: санскрыт, ведыйская, скіфская, харэзмская, пруская, лацінская, гоцкая, бургундская, карнуэльская, стараславянская, палабская, старажытнагрэчаская, візантыйская.

Старажытныя славяне некалькі стагоддзяў карысталіся мовай, якая складалася з блізкароднасных дыялектаў. Гэту мову называюць агульнаславянскай ці праславянскай. Гэта была беспісьмовая мова. Яна спачатку была распаўсюджана на параўнальна невялікай тэрыторыі - паміж Одэрам і Дняпром. Але ў першым тысячагоддзі нашай эры праславянскія плямёны рассяляюцца па Усходняй Еўропе і Балканскім паўвостраве. Рассяленне доўжылася аж да 6-7ст.ст. У выніку славяне засялілі вялізныя тэрыторыі, сувязі паміж плямёнамі зменшыліся; славяне ўваходзілі ў кантакты з народамі, якія належалі розным моўным групам, змешваліся з рознаэтнічным насельніцтам. Таму хутка ў праславянскай мове ўзніклі дыялектныя разыходжанні. У выніку ўзніклі тры групы будучых славянскіх моў. У лексіцы, фанетыцы, марфалогіі, сінтаксісе беларуская мова бліжэй стаіць да рускай і ўкраінскай мовы.

Але ёсць асаблівасці, якія яднаюць яе з іншымі славянскімі мовамі.

усходнеславянскія мовы

заходнеславянскія

паўднёваславянскія мовы

бел.

рус.

украін.

польск.

чэшск.

балгар.

серб.

харв.

сват

сват

сват

swat

svat

сват

сват

сват

вока

око

око

оko

oko

око

око

око

кроў

кровь

кров

krew

krev

кръв

крв

крв

лес

лес

ліс

las

les

дрэва

дерево

дерево

drzevo

drevo

древо

древо

древо

Некаторыя славянскія (агульнаславянскія) словы на беларускай глебе займелі іншае значэнне. Так, слова “блага” абазначае `кепска'. Беларуская мова мае свае адметнасці ў марфалогіі, фанетыцы:

- зычны [р] - зацвярдзелы; гэта з'ява мае праславянскі дыялектны характар; доказам гэтаму з'яўляецца наяўнасць зацвярдзелага [р] у сербскахарвацкай і польскай мовах;

- зычны [г] - фрыкатыўны; такі гук ёсць у паўднёварускіх гаворках, чэшскай, славацкай, лужыцкай мовах;

- дзеканне - цеканне (пераход д - дз', т- ц'); гэта з'ява адлюстроўвалася ў старабеларускіх помніках з 1300 года, а гэта значыць, што сама з'ява ўзнікла раней dziwo [дз']; music; kucie [ц'] - чытаем у “Лісце да Абуховіча”;

- гук [ў] - гэта з'ява зафіксавана ў смаленскай грамаце 1229 года; ў перадавалася літарамі в, у, оу, г; ловъко, дръвъ, моучком, не вдовз (не вдолгу); адбываецца пераход [л] - [ў], калі гэта былі спалучэнні ъл, ьл: вълък - воўк; вълна - воўна;

- поўна / няпоўнагалоссе оро, оло, ора, ола / ра, ла: город, горад / град.

ЛЕКЦЫЯ 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

Канцэпцыі паходжання беларускай мовы.

Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы.

Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы.

Асноўныя паняцці: моўныя масівы, спецыфічныя асаблівасці мовы.

1. Канцэпцыі паходжання беларускай мовы

У 18 ст. у Еўропе стала прыкметна узрастаць цікавасць з боку грамадскасці да пытанняў паходжання народаў, вялікіх і малых, да іх моў, этнаграфіі, вусна-паэтычнай творчасці.

У пач. 19 ст. такая зацікаўленасць узмацнілася; на гэтым грунце складваўся параўнальна-гістарычны метад вывучэння моў.

Абудзілася цікавасць і да беларускага народа, да яго мовы. Вялікую ролю ў гэтым адыгралі палітычныя прычыны: падзелы Рэчы Паспалітай у к. 18ст. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1773, 1795). Беларусь увайшла ў склад Расійскай імперыі. Узнікла пытанне: хто такія беларусы; якою моваю яны карыстаюцца? Прыярытэт у вырашэнні гэтых пытанняў узялі афіцыйныя ўлады. Было заяўлена, што Расія вярнула сабе частку рускага народа, і хоць назва “Беларусь” і вытворныя ад яго словы і ўжываліся ў дарэвалюцыйных выданнях, але ж да самай рэвалюцыі афіцыйна Беларусь абазначалі тэрмінамі “Западно-русский край” і “Северо-Западный край”. З польскага боку выказваліся прэтэнзіі разглядаць Беларусь як частку Польшы, беларускую мову - як дыялект польскай мовы. І той і другі бок адмаўлялі самастойнасць беларускага народа і яго мовы. Нават у энцыклапедычных даведніках таго часу (1874г.) з'явіліся выказванні: “Назва Беларусі ёсць геаграфічны тэрмін і не мае асобнага этнаграфічнага значэння, таму што ні асобнай народнасці ці нават асобнага племені беларускага не існавала....Беларуская гаворка складаецца з рэштак старой мовы, што падпала пад моцны ўплыў польскай”. Вядомыя рускія лінгвісты І.І. Сразнеўскі, А.А Патабня, А.І. Сабалеўскі лічылі беларускую мову дыялектам вялікарускай гаворкі.

Але ў першай палове 19 ст. польскія лінгвісты сталі разглядаць беларускую мову як самастойную сярод іншых славянскіх моў (Ян Чачот); з рускіх вучоных як самастойную мову разглядаў М.І. Надзеждзін; з украінскіх вучоных - М.А. Максімовіч. Выключную ролю ў вывучэнні беларускай мовы, адстойванні інтарэсаў цэлага народа адыграў акадэмік Я. Карскі (трохтомная праца “Беларусы”). Асновай фарміравання беларускай мовы стала агульнаўсходнеславянская (або старажытнаруская) мова з яе дыялектамі. Існавала 2 культурныя, эканамічныя аб'яднанні, вакол якіх фарміраваліся 2 дыялекты , або моўныя масівы :

1) вакол Мінска, Гародні, Навагрудка, Брэста;

2) вакол Віцебска, Смаленска, Полацка.

Даследчыкі мяркуюць, што гэтыя дыялекты паслужылі асновай развіцця беларускай літаратурнай мовы. Я. Карскі, А.Сабалеўскі лічаць, што першае месца ў фарміраванні мовы належыць Віцебска-Полацкаму дыялекту. М. Жураўскі, Г. Станг даказваюць, што ў аснову старажытнай беларускай літаратурнай мовы лёг Навагрудска-Гродзенскі масіў. Асноўнай прычынай, якая не дазваляе ўстанавіць ісціну, з'яўляецца адсутнасць даследаванняў па гістарычнай дыялекталогіі.

Важную ролю ў развіцці старажытнай беларускай мовы адыграла пісьменнасць, мова якой набліжалася да жывой гутарковай. Менавіта ў пісьмовай мове фарміраваліся арфаграфічныя нормы і традыцыі. Веды аб развіцці беларускай мовы чэрпаюцца з помнікаў старажытнабеларускага пісьменства, створаных пачынаючы з 12ст. Гэта былі дзелавыя паперы: граматы, дагаворы, акты, даравальныя, надпісы на рэчах. Напрыклад: крыж Е. Полацкай (12 ст.); дагавор Полацка з Рыгай (13-14 стст.); “Літоўская метрыка”, “Судзебнік караля Казіміра Ягелончыка” (15 ст.).

У гэтых творах знайшлі адлюстраванне паасобныя фанетычныя і граматычныя асаблівасці беларускай мовы. Яны мелі спарадычны характар і не набылі ўнармаванасці. Дзелавая пісьменнасць у адносінах да іншых жанраў выступае як найбольш унармаваная мова 15-18 стст. Гэта тлумачыцца тым, што дзелавыя паперы пісаліся па выпрацаванай схеме, якую трэба было вытрымліваць. З граматычных асаблівасцей можна вылучыць:

канчаткі -ы-, -і- ў мн.л. Наз. скл.: небесы, мытнікі, слугі;

канчаткі -ы- , -і- замяняюцца на -амі; -ямі ў Тв.скл.: з браты - з братамі ;

з человеки - з человеками;

формы дзеепрыметнікаў цяп. часу з суфіксамі -учы; -ючы; -ачы; -ячы выступаюць у функцыі дзеепрыслоўяў: летучы, служачы;

інфінітыў мае не - ти, а - ть: воевати - воевать;

у сінтаксісе ідзе набліжэнне да народнай гутарковай мовы: поехали до Витебска; наглядаецца паўтарэнне прыназоўніка: Была за яго братом за родным за Стецко.

лексіка дзелавых помнікаў прадстаўлена агульнаславянскім пластом (лічэбнікамі і агульнаўжывальнымі словамі), а таксама запазычанымі:

- паланізмамі: маёнтак;

- германізмамі: рахунак; лацінізмы: экзекуцыя.

2. Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы

Першая спроба перыядызацыі гісторыі беларускай мовы была зроблена акад. Я.Карскім у пачатку 20 ст. Лічыцца, што весці перыядызацыю неабходна з таго часу, калі ў мове пачалі выяўляцца спецыфічныя рысы (найбольш характэрныя, адметныя рысы беларускай мовы), якія адносяцца да 14 стагоддзя. Л.Шакун вылучае 3 перыяды:

1. 10-13 стст. - перыяд старыжытнарускай мовы ;

2. 14-18 стст. - перыяд старабеларускай літаратурнай мовы ;

3. канец 18 ст.- нашы дні - перыяд новай беларускай літаратурнай мовы (канец 18 ст. - 1863г.; канец 80-х гадоў 19ст. - пачатак 20 ст.; пачатак 20 ст. - нашы дні).

Існавалі магутныя цэнтры Полацк (862г.) і Кіеў. Кіеўскім князям удаецца аб'яднаць большасць усходнеславянскіх земляў у Кіеўскую Русь (праіснавала да 13ст.). У 988 годзе было прынята хрысціянства і разам з гэтым прыйшла пісьменнасць на стараславянскай мове. Хоць ёсць меркаванні, што пісьменнасць на Русі зарадзілася раней (у пачатку 10ст.). У гэты перыяд узніклі летапісы “Аповесць мінулых гадоў“, “Слова аб палку Ігаравым...”, пропаведзі Е.Полацкай і К.Тураўскага. У выніку міжусобіц Кіеўская Русь распалася. У такіх умовах большую самостойнасць набывалі дыялекты. Мясцовыя моўныя рысы шырока адлюстроўваліся ў пісьмовых помніках. На падставе гэтых пісьмовых сведчанняў вучоныя мяркуюць, што к 13 ст. гаворкі мелі столькі адметнага ў фанетычным, граматычным, лексічным складзе, што можна было гаварыць аб трох самостойных усходнеславянскіх мовах.

14-ст. характарызуецца адыходам ад старажытнарускіх традыцый;

15-16 стст. - інтэнсіўным развіццём спецыфічных рыс беларускай мовы: аканнем, яканнем, дзеканнем, цеканнем;

17-ст. - пачаткам заняпаду пісьменнасці і мовы;

18-ст. характарызуецца заняпадам старажытнабеларускай літаратурнай мовы.

У 14-16 стст. у складзе ВКЛ сфарміравалася беларуская народнасць, а ў 15-16 стст. завяршылася фарміраванне яго мовы. З часоў Скарыны яна называлася “простой русский язык”, “простой русский диалект”, “простая молва”, у Маскоўскай Русі называлася “белороссийский язык”. Сама назва “Белая Русь” (Беларусь) упершыню сустракаецца ў першай палове 17 ст. у польскай літаратуры (адпаведна і назва “мова беларуская”). Літаратурная мова ВКЛ склалася ў актавай пісьменнасці на аснове паўночна-ўсходніх гаворак (масіў Вільня-Полацк-Віцебск-Смаленск). Гэта была дзяржаўная мова. На ёй ствараліся летапісы, вяліся дыпламатычныя перапіскі, ствараліся дзяржаўныя дакументы. На гэтай мове напісаны першыя кнігі: Псалтыр, Евангелле, Катэхізіс; юрыдычныя кнігі - “Статут ВКЛ”( тры рэдакцыі). 15-16 ст.ст. лічаць “залатым векам “ у гісторыі беларускай мовы, таксама культуры, літаратуры.

У 1569 г. была прынята Люблінская унія, у выніку якой утварылася феадальная федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая. Пачалася паланізацыя, хоць напачатку беларуская і польская мовы былі раўназначнымі. У 1696г. Варшаўскі сейм афіцыйна адмяніў ужыванне беларускай мовы ў дзелавых дакументах. У 1795г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расіі. Мова па-ранейшаму не дапускалася ў афіцыйны ужытак. У 1840г. Мікалай 1 выдаў загад аб увядзенні на Беларусі рускага заканадаўства і рускай мовы ва ўстановах; забаранялася нават ужываць саму назву ”Беларусь”. Знаходжанне Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай і ў складзе Расійскай імперыі адмоўна адбілася на яе развіцці.

Менавіта ў часы заняпаду мовы ў асяроддзі навукоўцаў-беларусаў умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа, прызнанне гістарычнай ісціны. Адсюль бярэ пачатак беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Прадстаўнікі яго беларуска-польскія пісьменнікі першай паловы 19ст. - Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін - Марцінкевіч; другая палова 19ст. - К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, пазней Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч і інш.; выдавецтвы “Загляне сонца і ў наша аконца”, “ Наша ніва”, “ Наша доля”.

Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў сферы афіцыйна-справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай мовы запавольваўся і расцягнуўся амаль на стагоддзе. Яшчэ ў пачатку 20ст. мова была неўнармаваная, развівалася ў асноўным у мастацкай літаратуры, але ўжо шмат было зроблена: выйшла навуковае даследаванне ў 3-х тамах Я. Карскага ”Беларусы”, слоўнік І. Насовіча; зборы народных песень Е. Раманава; пасля рэвалюцыі ў 1918 г. выйшла граматыка Браніслава Тарашкевіча. Найбольш спрыяльнымі былі 20-я гады 20ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларусізацыі; з канца 30-х гадоў роля мовы звужаецца; у 1938 г. выйшла пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”. Беларуская мова выцясняецца. 60-я - 80-я гады - застойны час, калі наогул па заяве бацькоў мова не вывучалася. У першую чаргу гэта адмоўна паўплывала на стан нацыянальнай самасвядомасці ўсяго народа. У пачатку 90-х гадоў 20-га ст. пачынаецца новая хваля беларускага адраджэння, гэта была яшчэ адна спроба беларусізацыі. У новы перыяд вывучэнне мовы пастаўлена на прафесіянальную (навуковую) аснову. Створаны падручнікі, даведнікі, слоўнікі, акадэмічная граматыка, манаграфіі.

3. Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы

Самыя раннія працы аб беларускай мове датуюцца кан. 18 - пач. 19 ст.: Андрэй Мейер “Описание Кричевского графства” 1786г. Гэта падарунак аўтара графу Пацёмкіну пасля далучэння ўсходніх зямель Беларусі да Расіі ў 1772г.; П. Шпілеўскі “Словарь белорусского наречия”(1845г.), “Заметки белорусца о белорусском языке” (1853г.). У станаўленне беларускай мовы ўнеслі свой уклад фалькларысты: І. Насовіч, Е. Раманаў, П. Бяссонаў, П. Шэйн, М.Доўнар-Запольскі, А.А. Шахматаў, Б. Тарашкевіч. Сучасныя вядомыя моваведы: Л. Шакун, П. Шуба, Л. Злобін, А. Замоцін, Е. Мяцельская, Я. Камароўскі, Л. Антанюк, А. Крывіцкі, А. Падгайскі і інш.

Цікава ведаць: 750 г.н.э. - першы спосаб друкавання кніг у Карэі. 40-я гады 15ст. - пачатак друкавання кніг Іаганам Гутэнбергам.

ЛЕКЦЫЯ 3. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі

Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918).

Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады.

Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.).

Асноўныя паняцці: рэформа правапісу, беларусізацыя, “тарашкевіца”.

1. Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918)

Б. Тарашкевіч быў знакамітым філолагам, літаратарам, публіцыстам, правадыром сялянскіх арганізацый у Польшчы, лідэрам БСГ, аўтарам першай у гісторыі беларускай мовы навуковага падручніка беларускай граматыкі і сінтаксісу. Упершыню “Граматыка беларускай мовы для школ” убачыла свет у 1918 годзе у Вільні, у друкарні Марціна Кухты, дзе выходзіла “Наша ніва”. Характарызуючы сваё выданне, Тарашкевіч абвяшчаў, што ў яе аснову пакладзена “найбольш характэрная і найбольш чыстая гутарка беларускай мовы, што мае цвёрды [р] і вялікае аканьне”; паводле слоў аўтара адхіленні ад пісьмовых традыцый дапускаюцца толькі ў тых выпадках, “калі гэтага вымагае яснасць сістэмы або чыстасць мовы”. Задача граматыкі - неадкладная неабходнасць упарадкавання граматычных і правапісных норм беларускай літаратурнай мовы; магчыма гэта стала толькі пасля таго, як у газетах і літаратурных творах на беларускай мове з'явіліся адлюстраванымі спецыфічныя асаблівасці беларускай мовы. Спалучэнне дыялектнай асновы беларускай мовы са здабыткамі новай пісьменнасці на беларускай мове стала перадумовай паспяховага вырашэння праблем, пастаўленых перад аўтарам. Граматыка складалася з наступных раздзелаў:

1.Гукі. 2. Часціны мовы. 3. Падзел слова. 4. Правапіс. 5. Сказ.

У раздзеле “Гукі” аўтар вылучае зычныя і галосныя; глухія і звонкія; з асаблівасцей можна адзначыць:

- ужыванне[г] выбухнога: мазгі, ганак;

- [дж], [дз] - асобныя гукі;

- аканне (пераход ненаціскнога о,э - а);

- пазіцыйныя змены зычных (вымаўленне звонкіх перад глухімі і наадварот: кніжка - [кн'ішка];

У раздзеле “Часціны мовы” вылучаліся імя (назоўнік), прымета (прыметнік), чысло (лічэбнік), займя (займеннік), дзеяслоў, прыслоўе, прыймя (прыназоўнік), злуч (злучнік), кліч (клічнік). З асаблівасцей можна адзначыць:

наяўнасць сямі склонаў: сёмы - клічны (браце, браты!);

у жаночым родзе прысутнічаў парны лік: дзьве хаце;

наяўнасць варыянтных форм знамянальных часцін мова: вядзёр - вёдраў (у ніякім і жаночым родзе назоўнікаў Р. скл. мн л.); старастай - старастам ( форма назоўніка м.р. Тв. скл.); сьвятой - сьвятое, сіняй - сіняе (форма прыметніка ж. р. Р. скл. адз. л.); касьцьмі - касьцьма - касьцямі (форма наз. Тв. скл. мн. л.); ямо - ядзём, дамо - дадзём (форма дзеясл. 1-й асобы мн. л.); нясе - нясець, думае - думаець (форма дзеясл. 1-ага спр. 3-й ас. адз. л.); двух - двох (лічэбнік ва ўскосных склонах);

наяўнасць адной формы часціны мовы пры разнастайнасці дыялектных варыянтаў: братом, ласём, палём (форма наз. Д. скл. мн. л); аб братох, ласёх,

палёх (М. скл. мн.л.) - характэрна для паўднёва-заходняга дыялекту; седзіцё, крычыцё (дзеясл. 2-ага спр. 2-й ас. мн. л.) - характэрна для паўночна-заходняга дыялекту. Гэтыя формы аб'ядноўвала тое, што яны былі распаўсюджаны ў мове тагачаснай беларускай пісьменнасці, нормы якой складваліся стыхійна. Правілы напісання аўтар падзяляў на такія, “калі пішацца так, як чуваць (фанетычны прынцып) і калі пішацца не так, як чуваць” (марфалагічны). Правілы фанетычнага прынцыпу:

абазначэнне цвёрдасці шыпячых і зацвярдзелых;

падаўжэнне зычных;

напісанне ры, лы не пад націскам у словах тыпу: крыві, глытаць;

пераход [в] - [ў] ;

ужыванне прыстаўных в, г: вока, гэты;

аканне і яканне (хоць гэта правіла было не да канца паслядоўным);

асіміляцыя зычных па мяккасці: сьнег.

Правіла марфалагічнага прынцыпу: правапіс зычных на стыку марфем: матцы, але ёсць і непаслядоўны падыход да гэтага прынцыпу: францускі, грамадзкі. Правапіс запазычаных слоў Тарашкевіч раздзяліў на два аспекты: правапіс слоў, узятых з чужой мовы даўно, і правапіс слоў, узятых з чужоў мовы нядаўна. Паколькі словы першай групы асіміляваны беларускай мовай, аўтар прапанаваў пісаць іх адпаведна з вымаўленнем. Словы другой групы захоўваюць напісанне, уласцівае ім у той мове, з якой яны ўзяты: тэлеграф, літэратура, монолёг, плян, сыстэма. Такі падзел суб'ектыўны і патрабаваў далейшага ўдасканалення.

У раздзеле “Сказ” вызначаны члены сказы, тыпы сказаў, сістэма знакаў прыпынку (коска, пункт `кропка', працяжнік, два пункты `двукроп'е', пункт з кропкай 'кропка з коскай', недаказ `шматкроп'е').

Галоўныя рысы беларускай мовы ў граматыцы былі вызначаны сцісла, але даволі поўна і правільна. Лінгвістычная тэрміналогія ў большасці захавалася да нашага часу; нешта ў пэўнай частцы было зменена і дапоўнена. Аўтару не ўдалося да канца распрацаваць напісанне е ў ненаціскным становішчы, правапіс запазычаных слоў і інш. Пры жыцці аўтара граматыка выдавалася 6 разоў, апошні - у 1931 годзе. У 1991 годзе 5-е выданне было перавыдадзена ў Мінску фотамеханічным спосабам. Граматыка была высока ацэнена грамадскасцю, таму што ў ёй “правільна вызначаны асноўныя законы беларускай літаратурнай мовы і праз гэта намечаны шляхі яе далейшага развіцця”. У гісторыю беларускай мовы гэта граматыка ўвайшла і пад другой назвай - “тарашкевіца”, па прозвішчы вядомага вучонага.

2. Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады

У гісторыі Савецкай Беларусі адметнымі з'яўляюцца 20-я гады, вядомыя правядзеннем беларусізацыі. Упершыню афіцыйна палітыка беларусізацыі была выкладзена ў прынятай 15 ліпеня 1924 года пастанове 2-ой сесіі ЦВК 6-га склікання “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі”. Яна мела спецыяльны раздзел аб мерапрыемствах у галіне адукацыі.

Адзначалася:

а) увесці беларускую мову як абавязковы прадмет вывучэння ва ўсіх тыпах школ;

б) перавесці выхаванне і навучанне на беларускую мову ў дзіцячых садках, а затым і ў першыя гады навучання працоўных школ;

в) абавязковымі прадметамі выкладання павінны быць беларуская і руская мовы;

г) забеспячыць установы выкладчыкамі;

д) забеспячыць навучальныя установы адпаведнай літаратурай на беларускай мове;

е) арганізаваць курсы беларусазнаўства.

У 1925 годзе Пленум ЦК партыі абмяркоўваў нацыянальную палітыку ў галіне адукацыі. У рэзалюцыі было адзначана, што правільным будзе прызнанне дзяржаўнымі 4-х моў: рускай, беларускай, польскай, яўрэйскай, пры ўсім гэтым развіццё мовы, літаратуры, школы, культуры на беларускай мове прызнаецца асноўнай справай. У 1924 - 25г.г. усе чатырохкласныя школы перайшлі на беларускую мову; у 1925г. іх было 94%; сямігодак - 76%. Улічваліся інтарэсы нацыянальных меншасцей; у 1932г. было 6 263 (90 %) бел. школ, 252 (3,6 % ) польскіх, 221 (3,2 %) яўрэйская школа, 99 (1 %) рускіх, 22 украінскія, 17 латышскіх, 12 літоўскіх, 11 нямецкіх, 1 эстонская школа, 64 змешаныя. У заслугу палітыкі беларусізацыі 20-гадоў з поўнай падставай можна аднесці аднолькавасць ў навучальна-выхаваўчым працэсе школ сельскай і гарадской мясцовасці. Пазней гэта адзінства патрабаванняў было парушана. У вёсцы ўсталявалася беларуская мова, у горадзе - руская. Іншы раз гэта нават супрацьпастаўляла маладое пакаленне горада і вёскі. Паколькі ў сацыяльным плане горад развіваецца хутчэй, то вынікае непаўнацэннасць сельскага жыхара, безумоўна, у яго ўзнікае жаданне пазбавіцца мовы, на якой гаворыць, і авалодаць мовай равеснікаў, зн. рускай. Бацькі іншы раз нават пераводзілі дзяцей у рускамоўныя школы.

У 1939 годзе з уз'яднаннем Заходняй і Усходняй Беларусі палітыка распаўсюджання беларускай мовы перамясцілася на Заходнюю Беларусь. Праводзілася паступова, 7 снежня 1939 года выйшаў загад Наркама асветы БССР. Па загаду беларуская мова была абавязковай для выкладання ва ўсіх школах. На пачатку вайны беларускіх школ было каля 90 % у Заходняй частцы Беларусі. Вялікая заслуга ў беларусізацыі 20-х гадоў належыць ураду і народнай інтэлігенцыі, у першую чаргу настаўнікам. Для школ былі выдадзены падручнікі па беларускай мове: “Беларуская граматыка” Пачобкі, “Пачатковая граматыка” і “Школьная граматыка беларускай мовы” Я. Лёсіка, “Методыка роднай мовы” К. Міцкевіча (Я. Коласа).

3. Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.)

Рэформа правапісу - гэта сацыяльна ўсвядомлены, заканадаўча аформлены грамадска-палітычны акт, скіраваны на перагляд арфаграфічных прынцыпаў і норм. Галоўныя фактары правядзення: наяўнасць працяглых і ўстойлівых пісьмовых традыцый і замацаваных практыкай пісьма норм правапісу; дыялектная разгалінаванасць мовы і роля асобных дыялектаў у фарміраванні літаратурнай мовы; ступень даследаванасці мовы; наяўнасць лінгвістычных кадраў; улік асаблівасцей арфаграфічных сістэм блізкароднасных моў; усведамленне грамадскасцю рэформы; традыцыі культуры; палітыка-ідэалагічныя фактары (плюралізм думак, правы чалавека). Гэтыя фактары і вызначылі характар змен, прынятых рэформай беларускага правапісу 1933 года. Ёй папярэднічала Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 года. У ёй удзельнічала 69 чалавек (беларускія вучоныя, а таксама замежныя госці), сярод іх можна назваць С. Некрашэвіча, Я. Лёсіка, В.Ластоўскага, П.Бузука, А.Багдановіча і інш. У 1929 годзе быў выдадзены “Беларускі правапіс” (праект), сюды было ўключана 77 арфаграфічных правіл. Затым праца вучоных была перарвана арыштам некаторых членаў Камісіі. Канчаткова Пастанова была прынята 26 жніўня 1933года “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. З улікам яе ў 1934 годзе быў выдадзены разгорнуты звод арфаграфічных правіл “Правапіс беларускай мовы”. Асаблівасці пастановы наступныя:

1) перадача на пісьме акання, якання;

2) ужыванне не, без нязменна: не быў (прапаноўвалася - ня быў);

3) правапіс в перад о, у, але Орша, Урал;

4) адсутнасць ь у словах сьнег, жыцьцё;

5) ужыванне апострафа;

6) марфалагічны прынцып напісання слоў тыпу: прыказчык, перапісчык, грамадскі і г.д.;

7) у запазычаных словах у большасці выпадкаў ужываецца аканне: прафесар, эканоміка, але для інтэрнацыянальных рэвалюцыйных слоў ёсць выключэнні: рэволюцыя, совет, большэвік;

8) ужыванне л цёрдага ў запазычаных словах: метал, план, алмаз, клас ( у праекце - клюб, плян, металь і г. д.);

9) ужыванне э, ы у словах запазычаных пасля д, т: сістэма, дыплом ( у праекце - гэрб, гэрой, сымболь);

10) замацаванне ў напісанні ф: кафедра, арфаграфія (замест п, хв,х, т);

11) ужыванне спалучэнняў тр, др у запазычаных словах: тэатр, літр, цыліндр;

12) формы “пралетары, бары, алюміні” замяняліся формамі на -ій,-ый: алюміній, барый, пралетарый;

13) замацаванне дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу з суф. -учы-, -ючы-, -ачы-, -ячы-: уваходзячы, рамантуючы;

14) замацаванне формы загаднага ладу множнага ліку: станьма і станьце, кіньма і кіньце;

15) ва ўласных назоўніках сустракаліся выключэнні: Чэрнышэўскі, Шэўчэнка, Орджанікідзе, Владзікаўказ, Тіханаў;

16) ужыванне канчаткаў -а-,-я- ў Р. скл. адз. л. м. р.: механізма, алюмінія.

У правапісе 1933 года было многае абумоўлена палітычнымі меркаваннямі: прывесці правапіс у адпаведнасць з рускай арфаграфічнай традыцыяй, а не адлюстраваць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы.

Арфаграфічныя пытанні былі абмеркаваны і пазней на спецыяльных канферэнцыях АН БССР у 1950 і 1952 годзе. Арфаграфічная камісія на чале з Я. Коласам і К. Крапівой распрацавала “Праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу”, які быў зацверджаны ў 1957 годзе пастановай “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Удакладнены наступныя правілы:

1) пашырэнне акання на ўсе словы незалежна ад паходжання, за выключэннем канцавога іо, ыо: Шаўчэнка, рэвалюцыя, але трыо, Токіо:

2) асобнае напісанне часціц бы (б), жа (ж): пайшоў бы;

3) пашырэнне дзекання і цекання: пекцін, пункцір;

4) асіміляцыйная мяккасць не перадавалася: снег, жыццё;

5) пашырэнне ўжывання канчаткаў -у-, -ю- ў Р. скл. адз.л. м.р.: алюмінію, азоту.

Рэформа беларускага правапісу 1933 года і яе вынікі былі расцэнены як негатыўная з'ява ў гісторыі беларускай мовы, якая павярнула яе развіццё на шлях самавынішчэння і асіміляцыі рускай мовай. Гэты правапіс называюць “наркомаўкай, рэпрэсіраваны правапіс. Зараз склалася сітуацыя, якая зноў на парадак дня востра паставіла пытанне аб правапісе беларускай мовы і яе граматычных нормах.

ЛЕКЦЫЯ 4. БЕЛАРУСКАЯ МОВА НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ

Формы беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова. Літаратурная норма.

Дыялектная мова.

Мова і маўленне.

Асноўныя паняцці: дыялекты, літаратурная норма, мова і маўленне.

1. Формы беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова. Літаратурная норма.

Беларуская нацыянальная мова мае дзве разнавіднасці, дзве формы: літаратурную ў яе пісьмовай і вуснай формах і народна-дыялектную. Літаратурная і дыялектная мовы знаходзяцца ў цеснай сувязі і ўзаемадзеянні, але паміж імі існуе істотная розніца.

Літаратурная мова - гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай формах. Яна абслугоўвае асноўныя сферы дзейнасці народа. Гэта мова школы, навукі, друку, радыё, тэлебачання, тэатра, мастацкай літаратуры, дзяржаўных устаноў. Наяўнасць нормы - асаблівасць літаратурнай мовы, якая адрознівае яе ад дыялектнай.Унармаванаць літаратурнай мовы заключаецца ў тым, што ў ёй рэгламентуецца значэнне і ўжыванне слова, а вымаўленне, напісанне, утварэнне граматычных форм слоў падпарадкуецца агульнапрынятаму ўзору (норме). Сучасныя нормы мовы адлюстраваны ў слоўніках, даведніках, падручніках, спецыяльных манаграфіях па мове.

Сістэму норм літаратурнай мовы складаюць:

- арфаэпічныя нормы (правільнасць вымаўлення);

- арфаграфічныя (правільнасць напісання);

- лексічныя (ужыванне слова ва ўласцівым яму значэнні; правільнае спалучэнне слоў па сэнсу);

- граматычныя (правільнае ўжыванне граматычных форм слоў і правільная пабудова сказаў);

- стылістычныя (адпаведнае ўжыванне моўных сродкаў у пэўным стылі);

- пунктуацыйныя (правільнасць ужывання знакаў прыпынку);

Нормы абавязковыя для ўсяго грамадства, дзякуючы ім дасягаецца адзінства літаратурнай мовы; яна даступная і зразумелая ўсяму народу. Таму нормы літаратурнай мовы ахоўваюцца грамадствам праз школу, друк, радыё і г. д. Змены норм зацвярджаюцца ўрадавымі пастановамі.

2. Дыялектная мова

Дыялектная мова - гэта сукупнасць мясцовых гаворак, што бытуюць у вуснай форме на Беларусі. Існуюць паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні дыялект. Гэтыя дыялекты раздзяляюцца паласой пераходных, або сярэднебеларускіх, гаворак, што знаходзяцца абапал лініі Ашмяны - Мінск - Бабруйск - Гомель (Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Дзяржынскі, Мінскі, Лагойскі, Барысаўскі, Рагачоўскі, Бярэзінскі, Чэрвеньскі раёны).

Паўночна-ўсходні: Віцебская вобласць, большая частка Магілёўскай вобласці, поўнач Мінскай вобласці.

Паўднёва-заходні дыялект: Брэсцкая вобласць, Гомельская, поўдзень Мінскай, большая частка Гродзенскай вобласці.

Акрамя гэтага, у склад сучаснай беларускай дыялектнай мовы ўваходзіць адасобленая група заходне-палескіх, ці брэсцка-пінскіх, гаворак. Яны значна адрозніваюцца ад усіх іншых гаворак асноўнага беларускага дыялектнага масіву.

Кожны дыялект мае свае спецыфічныя асаблівасці:

паўночна- ўсходні

паўднёва- заходні

1)дысімілятыўнае аканне: вЂда, зімля, зямля

1)недысімілятыўнае аканне: вада, зямля

1а быў (фанетычнае адрозненне)

1а буў

2) буряк, ріка [р']

2) бурак, рака [р] зацвярдзелы

3) збожжа (падаўжэнне зычных)

3) збожа ці збож'е (адсутнасць падаўжэння)

4) сцяной, мяжой (тв.склон, адз. лік)

4) сцяною, мяжою (тв.склон, адз. лік)

5) вокны; вёдры (наз.склон, мн.лік)

5) вокна, вёдра

6) садам, палям (дав. склон, мн.лік)

6) садом, палём

7) у садах, у палях (месн. склон, мн.лік)

7) у садох, у палёх

8) вучуць, гаворуць (3-я асоба, мн.лік)

8) вучаць, гавораць

9) вязець, нясець, бярэць (3-я асоба, адз.лік)

9) вязе, нясе, бярэ

10) наеўся (зваротная форма дзеяслова)

10) наеўса

11) буду хадзіць (форма дзеяслова будучага часу)

11) хадзіцьму

12) пляменнік (уласналексічны дыялектызм)

12) нябог

Сярэднебеларускія пераходныя гаворкі маюць асаблівасці і таго і другога дыялекту; таксама маюць адметныя рысы: ходзя, робя ( 3-я асоба адз. л.), проўда, казоў (казаў).

Асаблівасці брэсцка-пінскіх гаворак: вода, нога; вэчор, зыма; ліс (лес), хліб; мнята (мята), мняса (у літ. мяса); купыты, ходыты (інфінітыўная форма); купляць, лоўляць (3-я асоба мн. л.). Палескія гаворкі ў найбольшай ступені захоўваюць блізкасць з іншымі славянскімі мовамі (украінскай, польскай).

Наяўнасць дыялектаў не парушае адзінства беларускай нацыянальнай мовы. Яны больш старажытныя, чым сама беларуская мова. Працэс групавання гаворак у дыялекты адбываўся у эпоху кансалідацыі беларускіх земляў у межах Тураўскага і Полацкага княстваў.

У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але і паступова сціраюцца адрозненні паміж існуючымі; разбураюцца дыялектныя межы. Дыялекты - аснова нацыянальнай мовы.

А.А.Крывіцкі так выказаўся пра карыстанне дыялектнай мовай: ”Гэта яднае родных і блізкіх людзей, згуртоўвае землякоў, звязвае патомкаў з продкамі, дазваляе суадносіць сучасныя моўныя сродкі з каштоўнымі скарбамі дыялектнага мінулага, асвойваць іх”.

3. Мова і маўленне

Мова і маўленне складаюць адзінае цэлае, іх нельга супрацьпастаўляць. Яны суадносяцца як агульнае і прыватнае. Сродкі зносін, узятыя самі па сабе, без канкрэтнага выкарыстання, - гэта мова; тыя ж самыя сродкі, выкарыстаныя непасрэдна ў канкрэтнай сітуацыі, - гэта маўленне.

Маўленне матэрыяльнае, яно ўспрымаецца слыхам, зрокам, яно заўсёды запатрабавана жыццёвай сітуацыяй, якая і вызначае выбар тых ці іншых моўных сродкаў. Прымета маўлення - яго індывідуальны характар. Маўленне заўсёды належыць пэўнай асобе, таму яно дапускае вар'іраванне формаў, індывідуальную словатворчасць. Некаторыя з'явы, што ўзнікаюць у маўленні, могуць пераходзіць з часам у мову. Напрыклад, у беларускай мове словы адлюстраваць, мэтазгодна, ажыццяўленне, дабрабыт створаны і ўведзены ва ўжытак У.Дубоўкам.

Маўленне псіхалагічна арганізавана, г.зн., складаецца з некалькіх паслядоўных фаз (арыенціроўка, планаванне, рэалізацыя плана, кантроль).

Маўленне бывае ўнутранае і знешняе. Унутранае маўленне прызначана толькі самому сабе. Думаючы “сам сабе”, чалавек афармляе думкі сцісла, вылучае значныя паняцці, апускаючы тыя, што яму здаюцца вядомымі ці не такімі значнымі.

Знешняе маўленне разлічана на іншую асобу, таму яно патрабуе паўнаты ў афармленні думкі, пабудовы дакладнага, выразнага, з дастаткова разгорнутай думкай тэксту.

Знешняе маўленне класіфікуецца па розных прыметах: яно можа быць вусным і пісьмовым, маналагічным і дыялагічным. Паводле механізмаў утварэння вуснае маўленне ўключае: гаварэнне і слуханне. Пісьмовае маўленне ўключае пісьмо (перадачу гукавых сігналаў пры дапамозе графічных знакаў, літар) і чытанне (“расшыфроўку” графічных знакаў і разуменне іх значэння). Асноўная мэта ўсіх чатырох відаў маўленчай дзейнасці - перадача сэнсу, зместу, дасягненне камунікатыўнай мэты. Знешняе маўленне рэалізуецца ў форме маналога або дыялога. Маналог (грэч.monos-`адзін' і logos- `слова') - разгорнутая форма маўлення ад першай асобы, адрасаваная слухачам або чытачам і разлічаная на пасіўнае ўспрыманне. Маналог падпарадкаваны адной тэме, ён звычайна загадзя рыхтуецца. Для яго характэрны вялікія адрэзкі тэксту.

Дыялог (грэч.dialogos-`размова') - форма маўлення, у якой удзельнічаюць два ці больш чалавек і якая характарызуецца непасрэднай сувяззю выказванняў з сітуацыяй. Выказванне ў дыялогу, звернутае да суразмоўцы, называюць рэплікай.

Тэкст (лац.textum-`тканіна, спалучэнне, спляценне') - гэта падрыхтаванае выказванне (вуснае ці пісьмовае) з устойлівым сэнсавым адзінствам і сістэмай кампанентаў, функцыянальна аб'яднаных у адзіную структуру. Тэкст падпарадкаваны адной тэме. Асноўнымі ўласцівасцямі тэксту з'яўляюцца разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, закончанасць. Тэкст расчляняецца на кампаненты па тэматычным прынцыпе: тэма, падтэма, мікратэма; па семантыка-сінтаксічным прынцыпе: сказ, звышфразавае адзінства, фрагмент, глава, частка, закончаны твор.

Важную ролю ў тэксце выконвае абзац. Звычайна абзац афармляе пачатак новай думкі і ў той жа час паказвае на заканчэнне папярэдняй. Абзацнае чляненне - істотны бок любога тэксту, звязаны з яго стылем, сэнсавым рытмам. Пры дапамозе абзацаў можна надаць тэксту выразны характар. Можна выразіць дынаміку, хуткую змену падзей.

У залежнасці ад спосабу перадачы зместу і ўнутранай арганізацыі тэксту адрозніваюць тыпы маўлення: апавяданне, апісанне, разважанне.

ЛЕКЦЫЯ 5. ПРАБЛЕМЫ БЕЛАРУСКА - РУСКАЙ ІНТЭРФЕРЭНЦЫІ

1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.

2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.

3.Стан і перпектывы развіцця мовы.

Асноўныя паняцці: інтэрферэнцыя, інтэрферэма.

1. Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.

Слова “інтэрферэнцыя” шырока ўжываецца ў навуковай літаратуры. Ёсць паняцці ”інтэрферэнцыя хваль”, “інтэрферэнцыя радыёхваль”, ”інтэрферэнцыя святла”, “інтэрферэнцыя вірусаў”. Лац.inter- ` паміж' +ferens- `які нясе, нясучы'.

Інтэрферэнцыя хваль - з'ява, якая наглядаецца пры адначасовым распаўсюджанні ў прасторы некалькіх хваль і якая заключаецца ў стацыянарным распаўсюджанні і рзмеркаванні амплітуды і фазы выніковай хвалі. Інтэрферэнцыя святла - на экране характэрнае чаргаванне светлых і цёмных плям. Інтэрферэнцыя ў мове - узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэта ўзаемадзеянне праяўляецца ў адхіленнях ад норм іншай мовы, міжвольным (несвядомым) перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы і, наадварот, перанясенні ў родную мову асаблівасцей іншай мовы. Такая з'ява наглядаецца ў беларускай мове: руская мова ўплывае на родную (нацыянальную) мову, а нацыянальная мова - на рускую.

2. Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.

Вылучаюць віды інтэрферэнцыі:

- фанетычная;

- акцэнтная;

- лексічная;

- марфалагічная;

- сінтаксічная;

- словаўтваральная.

Фанетычная інтэрферэнцыя:

змена [ д, т] на [ дз', ц']: пекцін, брыгадзір( рус. пектин, бригадир);

прыстаўны в перад о, у: вуха, вока (рус: око, ухо);

[р] і шыпячыя [ж, ч, ш, дж] - зацвярдзелыя: жэнь- шэнь, бяроза ( рус. жень- шень, берёза);

[г] - фрыкатыўны;

наяўнасць [ў] , што ўтвараецца ў становішчы пасля галоснай перад зычнай (або ў канцы слова) з [у, в, л]: праўда ( рус. правда), воўк (рус. волк), няўжо (рус. неужели);

наяўнасць прыстаўных [і, а] перад санорнымі [р, л, м] пры збегу зычных: амшарына, імгла, іржавы, ілгаць (рус. мгла, ржавый, лгать);

наяўнасць [дж, дз]: дождж, дзверы (рус. дождь, дверь);

падаўжэнне зычных у становішчы паміж галоснымі (акрамя зычных губных [б, п, м, ф], [р]): ноччу, мышшу, сумессю(рус. ночью, мышью, смесью);

наяўнасць чаргавання [ро, ло// ры,лы] адпаведна: глотка - глытаць, кроў - крыві (рус. глотать, крови);

захаванне цвёрдага вымаўлення зубных [д,т] у словах іншамоўнага паходжання: тэатр, дыплом (рус. театр, диплом).

Марфалагічная інтэрферэнцыя:

чаргаванне заднеязычных [г, к, х] асновы са свісцячымі [з, ц, с] назоўнікаў 1-скл. у давальным і месным склонах адз. л. і ў месным склоне адз. л. назоўнікаў 2-скл.: абалонцы, раўнавазе, ткачысе, стозе (рус. оболочке, ткачихе, стогу);

- наяўнасць канчатка -і ў давальным і месным склонах адз. л. назоўнікаў 1-скл. з мяккай асновай: зямлі (рус. земле), але: рэакцыі, канцэнтрацыі (рус. реакции, концентрации);

- ужыванне канчатка -ам у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў агульнага роду, што абазначаюць асоб мужчынскага полу: старастам, дзядзькам (рус. старостой, дядей);

- ужыванне канчаткаў -у; -ю ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў 2-скл., што абазначаюць абстрактныя паняцці, з'явы прыроды, рэчыўныя назоўнікі і хімічныя элементы: аміяку, вугляроду, аб'ёму, снегу, рэалізму (рус. углерода, снега, объёма);

- наяўнасць канчаткаў -у;-ю ў месным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду асабовых назоўнікаў 2-скл.: аб трактарысту, аб герою (о трактористе, о герое);

- абмежаванасць ужывання кароткіх форм прыметнікаў і дзеепрыметнікаў, выцясненне іх поўнымі формамі: пабудаваны, раскрыты (рус. построен, раскрыт);

- наяўнасць форм роднага і давальнага склону займеннікаў мужчынскага і ніякага роду тыпу: майго, твайго, свайму (рус. моего, твоего, своего);

- наяўнасць мяккага [ц] у 3-яй асобе дзеясловаў мн.л., а ў 2-м спр. і ў 3-яй асобе адз. л.: экспартуюць, транспартуюць, возіць (рус. экспортируют, транспортируют, возит);

- наяўнасць суфіксаў -учы-; -ючы-; -ачы-; -ячы- ў дзеепрыслоўях незакончанага трывання: канкурыруючы, размяркоўваючы; возячы (рус. конкурируя, распределяя);

- адсутнасць зваротнай формы дзеепрыметнікаў: (рус.) распространяющийся - (бел.) які распаўсюджаны.

Лексічная інтэрферэнцыя:

- уласнабеларуская лексіка: адмова, вырай, вір, дзівак (рус. отказ, юг, омут, чудак);

- ужыванне паланізмаў (слоў з польскай мовы): бэз, рыдлёўка, скарга, кепска (рус.сирень, лопата, жалоба, плохо);

- ужыванне лацінізмаў: колер, літара, артыкул (рус. цвет, буква, статья);

- ужыванне германізмаў: ахвяра, варта, кошт, дрот, кірмаш, цукар (рус. жертва, охрана, стоимость, провод, базар, сахар).

Сінтаксічная інтэрферэнцыя:

Асаблівасці кіравання ў словазлучэннях:

- падзякаваць сястры - (рус.) благодарить сестру;

- жарты з мяне - шутки надо мной;

- гаварыць пра ўраджай - говорить об урожае;

- ажаніцца з Валяй - жениться на Вале;

- сустракацца па вечарах - встречаться по вечерам;

- бачыў на свае вочы - видеть своими глазами;

- хварэць на грып - болеть гриппом;

- глядзець сябе - смотреть за собой;

- два (тры, чатыры) дамы (сувязь: дапасаванне) - два дома;

- пайсці ў грыбы - пойти за грибами;

- пайсці па ваду - пойти за водой;

- старэйшы за ўсіх - старше всех;

- за пяць кіламетраў ад аб'екта - в пяти километрах от объекта.

Словаўтваральная інтэрферэнцыя. У беларускай мове, як і ў рускай, марфемны спосаб утварэння слоў самы прадуктыўны. Але правапіс слоў, утвораных суфіксальным, прэфіксальным спосабам, ажыццяўляецца па фанетычным і марфалагічным прынцыпах: рассыпаць, узлёт, мноства, хараство, купецкі, мастацкі, палескі - фанетычны прынцып; любанскі, французскі, грамадскі - марфалагічны прынцып (рус. рассыпать, взлёт, множество, любаньский, полесский, купеческий, французский).

Акцэнтная інтэрферэнцыя. Націск у рускай і беларускай мовах можа супадаць і можа адрознівацца месцам націску.

Адрозненне:

(бел.) крапіва - (рус.) крапива

аптовы - оптовый

зачытаны - зачитанный

нажніцы - ножницы

Супадзенне:

дагавор - договор

кулінарыя - кулинария

дыспансер - диспансер

...

Подобные документы

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

    контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.

    контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.

    реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Старажытна и новая беларуская лiтаратурная мова. Дыялектная мова – мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – мова аднаго цi некалькiх населеных пунктаў. Лiтаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная, унармаваная форма мовы.

    реферат [35,7 K], добавлен 15.12.2010

  • Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.

    реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

    реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.

    реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.