Беларуская мова, прафесійная лексіка
Мова і соцыум, гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Функцыянальныя стылі беларускай мовы, граматычныя асаблівасці навуковага стылю. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курс лекций |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 13.08.2014 |
Размер файла | 131,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
пісьменнасць - письменность
Кожны адзначаны выпадак моўнай інтэрферэнцыі і будзе інтэрферэмай.
3. Стан і перпектывы развіцця мовы
Беларуская мова на сучасным этапе не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця рэспублікі, не з'яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі. Выкарыстоўваецца ў культурных мерапрыемствах, у перыядычных выданнях і г. д., але выкарыстанне яе нешырокае, звужанае. Якія перспектывы развіцця беларускай мовы? Тут можна адзначыць такія кірункі:
яна поўнасцю выцесніцца з ужытку рускай мовай і захаваецца ў гутарковым стылі ;
ужыванне яе будзе абмежавана пэўнымі сферамі дзейнасці народа (афіцыйна-справавой, публіцыстычнай);
мова застанецца ў мастацкім стылі, у мастацкай літаратуры.
Беларуская мова - развітая мова свету, і дзякуючы таму, што на ёй пішуць творы, роднай мовай яе лічаць большасць насельніцтва Беларусі, яна мае магчымасці развівацца, то можна сцвярджаць, што мова не знікне, яе лёс залежыць ад кожнага грамадзяніна Беларусі.
ЛЕКЦЫЯ 6. ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
З гісторыі стылю.
Азначэнне стылю і стылістыкі.
Стылі беларускай мовы і іх характарыстыка.
Навуковы стыль і яго асаблівасці.
Асноўныя паняцці: стыль, стылістыка.
1. З гісторыі стылю
Слова `стыль' паходзіць ад лац. stilus (грэч. stylos), яно абазначала палачку з завостраным канцом для пісання на дошчачках, пакрытых воскам. На другім канцы палачкі была лапатачка, якой разгладжвалі воск, калі трэба было сцерці напісанае ці выправіць памылку. Гарацый раіў часцей сціраць напісанае, не задавальняцца першым выражэннем думкі, удасканальваць спосаб выражэння. У лацінскай мове з'явілася новае значэнне гэтага слова - `манера пісьма, спосаб выкладання думак'. У гэтым новым сваім значэнні слова было запазычана ўсімі еўрапейскімі мовамі.
У славянскіх мовах яно фігурыравала як стыль або штыль. Зараз слова “стыль” ужываецца ў значэннях `стыль пісьменніка', `стыль кіраўніцтва', `стыль адзежы', `спартыўны стыль' і г.д. Гаворачы пра стыль мовы, мы называем яго функцыянальны стыль, г. зн. той стыль, які абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці.
2. Азначэнне стылю і стылістыкі.
Што такое функцыянальны стыль? Гэта разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці; гэта адбор моўных сродкаў, іх сукупнасць для перадачы пэўнай інфармацыі. Навука, якая займаецца вывучэннем стыляў, называецца стылістыкай. Стылі характарызуюцца сферай прымянення, мэтай зносін, асноўнымі відамі тэкстаў і моўнымі асаблівасцямі, формай існавання (гл. табліцу). Вылучаюць наступныя стылі мовы: афіцыйна-справавы, публіцыстычны, гутарковы, мастацкі, навуковы.
Стылі |
Сферы выкарыстання |
Мэты зносін |
Стылявыя рысы |
Моўныя сродкі |
Разнавіднасці |
|
Размоўны |
Быт., сямейныя і сяброўскія зносіны |
Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі |
Натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, ацэначны характар, адсутнасць строгай лагічнасці |
Бытавая лексіка, агульнаўжывальная лексіка, фразеалагізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка, няпоўныя, пытальныя, клічныя сказы |
Размоўна-бытавая, размоўна-афіцыйная |
|
Мастацкі |
Духоўная сфера жыцця грамадства |
Уздзейнічаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні |
Вобразнасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, індывідуальнасць аўтара |
Агульнаўжывальная лексіка, вобразна-выяўленчыя сродкі |
Проза, паэзія, драматургія |
|
Публіцыстычны |
Палітыка- ідэалагічная, грамадска-эканамічная, культурная і г.д. |
Інфармаваць, фарміраваць грамадскую думку |
Даходлівасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць |
Агульнаўжывальная, грамадска-палітычная лексіка, метафарызацыя тэрмінаў, загадны лад дзеясловаў |
Газетна-публіцыстычны, радыё-журналісцкі, прамоўніцкі |
|
Афіцыйна-справавы |
Афіцыйныя дакументы, канцылярская, юрыдычная і дыпламатычная сферы |
Рэгуляцыя афіцыйных адносін |
Паслядоўнасць, дакладнасць выкладу, аб'ектыўнасць ацэнак, стандартызацыя, адсутнасць эмацыянальнасці |
Абстрактная, спецыяльная лексіка, канцылярызмы, складаныя сказы |
Уласна заканадаўчы, дыпламатычны, афіцыйна-канцылярскі |
|
Навуковы |
Навука і тэхніка, вучэбны працэс |
Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадмета, з'явы, растлумачыць іх сутнасць |
Абстрактнасць, дакладнасць, аб'ектыўнасць, аргументаванасць, доказнасць |
Агульнаўжывальная лексіка, тэрміны, развітыя апавядальныя сказы, злучнікавая падпарадкавальная сувязь |
Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны, навукова-тэхнічны |
3. Стылі беларускай мовы і іх характарыстыка
Афіцыйна-справавы стыль. Аблугоўвае сферу афіцыйных і дзелавых зносін людзей, устаноў; мэта зносін - рэгуляцыя афіцыйных адносін, камунікатыўная мэта; асноўныя віды тэкстаў - загады, справаздачы, указы, законы, дагаворы і г. д.; моўныя асаблівасці - дакладнасць, паслядоўнасць, сухасць маўлення, афіцыйнасць; ужываюцца своеасаблівыя ўстойлівыя лексічныя адзінкі, так званыя канцылярызмы: давесці да ведама, дагаворныя бакі, вызначаецца заканадаўствам. Форма існавання - пісьмовая.
Публіцыстычны стыль. Абслугоўвае грамадскае жыццё, палітыку; мэта - агітацыйна-прапагандысцкая, даць інфармацыю аб грамадска важных справах, інфармацыйнае ўздзеянне на свядомасць і пачуцці людзі; віды тэкстаў - выступленні на мітынгу, артыкулы у газеце, нарысы, гумарэскі, даклады; моўныя асаблівасці - даходлівасць, эмацыянальнасць, палымянасць маўлення, агульнаўжывальная лексіка, сустракаюцца тэрміны і дыялектная лексіка, выкарыстоўваюцца метафары, параўнанні, гіпербалы - усё гэта робіць мову вобразнай, яркай, даходлівай; інфармацыйнасць патрабуе дакладнасці, недапушчэння памылак у датах, прозвішчах, назвах арганізацый, устаноў. Форма існавання - пісьмовая.
Гутарковы стыль. Абслугоўвае сферу бытавых адносін (сямейных, сяброўскіх); мэта - камунікатыўная, абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі; асноўныя віды тэкстаў - гутаркі, запіскі, пісьмы; моўныя асаблівасці - натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, адсутнасць строгай лагічнасці, ацэначны характар моўных сродкаў; непадрыхтаванасць маўлення, суб'ектыўнасць; вялікую ролю адыгрываюць інтанацыя, жэсты, міміка; часта ўжываюцца асабовыя займеннікі, выклічнікі, часціцы, гутарковая лексіка, простыя сказы, словы-сказы, няпоўныя сказы (у дыялогах), пытальныя сказы, клічныя. Форма існавання - вусная.
Мастацкі стыль. Абслугоўвае эстэтычную і духоўную сферу жыцця грамадства; мэта - мастацка-эстэтычная, эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека, інфармацыя аб духоўным вопыце чалавецтва; віды тэкстаў - апавяданні, аповесці, раманы, вершы, казкі; моўныя асаблівасці - ужыванне разнастайнай лексікі (нейтральнай, кніжнай, дыялектнай, жаргоннай), мова вобразная, эмацыянальная; шырока ўжываюцца разнастайныя тыпы сказаў (простыя, складаныя, ускладненыя). Усё гэта падпарадкавана аўтарскай задуме - раскрыццю мастацкіх вобразаў.
4. Навуковы стыль і яго асаблівасці
Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі і тэхнікі; мэта - пазнавальная, паведамленне аб дасягненнях навукі і тэхнікі, іх тлумачэнне; віды тэкстаў - выступленні, даклады на навуковых канферэнцыях, лекцыі, артыкулы, дыспуты, падручнікі, дысертацыі, манаграфіі; моўныя асаблівасці - інфармацыйнасць, лагічнасць, аб'ектыўнасць, доказнасць, ужыванне тэрмінаў, шмат абстрактнай лексікі, пабочных і ўстаўных канструкцый. Форма існавання - пісьмовая. З развіццём сродкаў масавай камунікацыі ўзрастае роля і вуснай формы навуковай мовы. Экстралінгвістычныя прыкметы навуковага стылю - гэта дакладнасць, абстрактнасць, лагічнасць, аб'ектыўнасць. Яны арганізуюць усе астатнія моўныя сродкі, якія фарміруюць навуковы стыль.
Так, тэксты навуковага стылю прымушаюць ужываць мнагазначныя стылістычна нейтральныя словы толькі ў адным значэнні, радзей - двух значэннях. Напрыклад: адкрыць 'адчыніць', `даць магчымасць', 'стварыць', 'паслужыць пачаткам', `пачатак сходу', `зрабіць вядомым тое, што скрывалася', 'заўважыць у кім-небудзь здольнасці'. У навуковым стылі рэалізуецца толькі адно значэнне 'заўважыць, знайсці ў выніку даследавання нешта зусім новае'. Выпадкі мнагазначнасці тэрмінаў у межах адной навукі ўвогуле сустракаецца рэдка. Ідэальная тэрміналогія не павінна мець мнагазначных тэрмінаў.
Навуковы стыль характарызуецца абагульняльнасцю. Амаль кожнае слова ў навуковым тэксце абазначае паняцце. Напрыклад, аміяк 'хімічнае злучэнне азоту з вадародам NH; бясколерны газ з рэзкім пахам, прымяняецца для вытворчасці ўгнаенняў, у халадзільных устаноўках'.
Аснову навуковага стылю складаюць агульналітаратурныя, стылістычна нейтральныя словы (міжстылёвыя). Міжстылёвая лексіка аб'ядноўвае словы, якія аднолькава свабодна выкарыстоўваюцца ў любым тыпе выказвання. Міжстылёвая лексіка з'яўляецца цэнтрам лексічнага складу (гл. схему).
Да яе адносяцца словы, якія называюць найбольш звыклыя, шырока распаўсюджаныя прадметы, з'явы, дзеянні: вецер, снег, абутак, вуліца, гаварыць, будынак, дзень, газ, па, насуперак, дзякучы.
У навуковых тэкстах агульнаўжывальнае слова можа набываць пэўную стылістычную афарбоўку - функцыянальную: цяпло 'нагрэты стан чаго-небудзь (паветра, прадмета)', `цёплая пара года';
цяпло (фіз.) `энергія хаатычнага руху малекул і атамаў, з якіх складаецца цела'.
Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання, якія ўжываюцца ў навуковых працах самых розных галін ведаў. Напрыклад: аналіз, дослед, працэс, гіпотэза, тэорыя, узаемасувязь, абумовіць, абгрунтаваць, прадугледзець, планаваць і інш.
Самую спецыфічную групу лексікі навуковых тэкстаў складаюць тэрміны, да якіх адносяцца словы, спалучэнні слоў, што групуюцца ў тэрміналагічныя аб'яднанні паводле пэўнай галіны навукі, тэхнікі, напрыклад, тэрміны медыцыны, хіміі, эканомікі і інш. Тэрміны вызначаюцца прыналежнасцю да пэўнага тэрміналагічнага поля, не патрабуюць кантэксту для свайго выяўлення. Яны залежаць ад зместу і метадалогіі той навукі, якую тэрмін прадстаўляе. Напрыклад, слова “перыяд” (лац. periodos - "абход, кругазварот"):
у астраноміі мае значэнне "прамежак часу, на працягу якога адбываюцца ўсе фазы якога-небудзь паўторнага працэсу";
матэматыцы - "адна лічба ці група лічбаў у перыядычным дробе";
у лінгвістыцы - "складаная сінтаксічная канструкцыя, якая пры чытанні распадаецца па інтанацыі на дзве (ці болей) часткі";
у геалогіі - `час, на працягу якога ўтварыліся горныя пароды, якія складаюць геалагічную сістэму';
у фізіцы - `перыяд вагання, прамежкі часу, праз якія сістэма, што ажыццяўляе ваганне, вяртаецца ў зыходны стан'.
Узнікненне і функцыянаванне тэрмінаў абумоўлена развіццём навукі, тэхнікі, мастацтва. Тэрміналогія хутка папаўняецца новымі адзінкамі. Навуковы стыль не характарызуецца даступнасцю. Аднак гэта не значыць: ”Чым менш зразумела, тым больш навукова”. А. Герцэн пісаў: “Цяжкіх навук няма, ёсць толькі цяжкія выклады…дактрынёры да таго прывыкаюць да ўродлівай мовы, што іншай не ўжываюць, ім яна здаецца зразумелай”.
У межах навуковага стылю вылучаюць падстылі. Гэта звязана са зместам навукі, мэтай і задачамі, якія стаяць перад аўтарам навуковага тэксту. Вылучаюць падстылі:
- уласна навуковы ;
- навукова - папулярны;
- навукова - вучэбны;
- навукова - тэхнічны.
Навукова-папулярны і навукова-вучэбны падстылі адрозніваюцца вобразнасцю і эмацыянальнасцю. Мэта такіх тэкстаў - актывізаваць увагу, лагічнае мысленне. Экспрэсіўнасцю адрозніваецца навуковае маўленне, але словы, у семантыцы якіх ёсць ацэнка, не ўжываюцца. Напрыклад, даволі поўна, дакладны, дадатны - прымальныя ў навуковым маўленні, бо ў іх адсутнічае ацэначнасць. Або яшчэ прыклад:
фосфар - простае рэчыва, белае, паўпразрыстае, якое плавіцца пры 44,2 С, вельмі ядавітае; на паветры ў цемнаце фосфар свеціцца і можа ўзгарацца. Ён не раскладаецца на іншыя рэчывы, аднак, калі яго нагрэць без доступу паветра, то ён набывае чырвона-фіялетавы колер, перастае свяціцца ў цемры, робіцца неядавіты і не самаўзгараецца на паветры, прычым гэтыя новыя ўласцівасці не знікаюць, нават калі награванне спыняецца.Такім чынам, адбываецца ператварэнне аднаго рэчыва ў другое, але ператварэнне асаблівае: узятае рэчыва не раскладаецца, да яго нічога не далучаецца;
фосфар (грэч. `што нясе святло') - хімічны элемент, які лёгка ўзгараецца і свеціцца ў цемры; утрымліваецца ў мінералах, у арганізме жывёл і раслін;
фосфар, вядома, ядавітае рэчыва, але яго ўласцівасць свяціцца дае магчымасць прымяняць фосфар для аздаблення гадзіннікаў; таксама выкарыстоўваюць для ўпрыгожвання адзення ў розных шоу - гэта робіць відовішчы фантастычнымі, незвычайнымі, прыцягальнымі.
Першы і другі тэксты адрозніваюцца акадэмізмам, інфармацыя ў іх “сухая”. У трэцім тэксце інфармацыя падаецца з мэтай зацікавіць, прыцягнуць увагу чытача, слухача.
Адметнасцю навуковых тэкстаў з'яўляецца пэўны адбор і выкарыстанне фразеалагізмаў, менавіта кніжных фразеалагізмаў: краевугольны камень, пад знакам, актуальная тэма, чырвоная нітка, аддаваць належнае, камень спатыкнення. Функцыя фразеалагізмаў у навуковых тэкстах - намінатыўная, у той час як у мастацкім ці публіцыстычным тэксце яны выкарыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць. Пранікненне элементаў аднаго стылю ў другі без парушэння стылістычнай цэласнасці тэксту сведчыць аб незамкнутасці стыляў. Найбольш пранікальнымі лічацца мастацкі і публіцыстычны стылі, найменш - афіцыйна-справавы.
ЛЕКЦЫЯ 7. Граматычныя асаблівасці навуковага стылю
1.Марфалагічныя асаблівасці.
2.Асаблівасці сінтаксісу.
3.Парадак слоў.Сродкі лагічнай сувязі.
Асноўныя паняцці: прамы парадак слоў, інверсія.
1. Марфалагічныя асаблівасці
Марфалогія і сінтаксіс у адрозненне ад лексікі і фразеалогіі не валодаюць функцыянальнай замацаванасцю сваіх адзінак за пэўным стылем.
На першы погляд у навуковых тэкстах сустракаюцца ўсе часціны мовы, іх формы, разнастайныя сінтаксічныя канструкцыі. Больш уважлівы разгляд вымушае канстатаваць факты спецыфікі ўжывання марфалагічных і сінтаксічных сродкаў у навуковым стылі. Гэта спецыфіка заключаецца ў частотнасці ўжывання тых ці іншых форм, перавазе выкарыстання пэўных тыпаў сказаў і інш.
Марфалагічныя асаблівасці.
У навуковых тэкстах выкарыстоўваюцца амаль усе часціны мовы. Выключэнне складаюць выклічнікі - гэта нязменныя словы, якія не адносяцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы. Яны служаць для выражэння пачуццяў, экспрэсіўных ацэнак і г.д. (эх, ура, брава, калі ласка, дзякуй, бах, хлоп).
Для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў на -анне(-янне), -энне(-енне), -ка, -цыя, -цце з абстрактным значэннем, пры гэтым ніякі род гэтых назоўнікаў пераважае, таму што ён найбольш адцягнена-абагульнены па сваім граматычным значэнні, напрыклад:
Хлебапячэнне, тэхналагічны працэс вытворчасці хлебных вырабаў.
Складаецца з аперацый: прасейванне мукі, магнітная ачыстка яе і змешванне паводле рэцэпта; растварэнне і фільтрацыя солі; падрыхтоўка дражджэй. На цестамясільных машынах гатуюць цеста з пшанічнай мукі з дабаўленнем дражджэй, з аржаной - аржаных заквасак. Цеста бродзіць пры тэмпературы 30С, пры гэтым утварае смакавыя і араматычныя рэчывы, набывае порыстасць. Гатовае цеста дзеляць на кавалкі пэўнай формы залежна ад гатунку вырабу (БелСЭ).
Большасць дзеясловаў-выказнікаў ужываецца ў форме 3-яй асобы цяперашняга часу, паколькі абазначаюць не дынамічны стан у момант маўлення, а цяперашні час, пастаянны, надчасовы, напрыклад:
Цукар, харчовы прадукт з цукровых буракоў або цукровага трыснягу; складаецца з цукрозы. Тэхналагічны працэс вырабу Ц. з цукровых буракоў (маюць 17 - 20% цукрозы): буракі мыюць і разразаюць на тонкую стружку; на дыфузійных апаратах з яе атрымліваюць дыфузійны сок, які апрацоўваюць нягашанай вапнай (дэфекацыя) і вуглякіслым газам (сатырацыя); потым сок фільтруюць, насычаюць сярністым газам (сульфітацыя), выпарваюць і атрымліваюць утфель - цукровы сіроп, сумесь крышталікаў цукрозы і міжкрыштальнага сіропу. Крышталікі аддзяляюцца на цэнтрыфугах, прамываюцца і высушваюцца, атрымліваецца цукар-пясок (БелСЭ).
Дзеясловы ў форме прошлага часу незакончанага трывання выкарыстоўваюцца для выражэння змены паслядоўнасці дзеянняў, часавай паслядоўнасці, напрыклад:
Вучоныя распрацавалі гэты метад (аптычнае кручэнне) дзеля цытрусавых пекцінаў. Аналіз выконваўся наступным чынам. Спачатку вымяралася ўдзельнае кручэнне пачатковага раствору, пасля чаго пекцінавыя рэчывы колькасна асаджаліся ў выглядзе меднай солі і адфільтроўваліся. Потым вымяралася ўдзельнаяе кручэнне фільтрату. Розніца кручэння да і пасля асаджэння пекцінавых рэчываў прама прапарцыянальна іх канцэнтрацыі (удзельнае кручэнне цытрусавага пекціну + 230).
Пры дзеяслова-выказніках выкарыстоўваюцца займеннікі з адцягненым значэннем - ён, яна, яно, яны, мы. Займеннік Я не выкарыстоўваецца ў навуковых тэкстах, ён апускаецца або замяняецца займеннікам МЫ , так званае “аўтарскае мы”. Ён падкрэслівае адзінства таго, хто гаворыць або піша, з іншымі асобамі, агульнасць інтарэсаў аўтара і аўдыторыі, да якой ён звяртаецца, напрыклад:
Як мы можам бачыць, арганізацыя працы - самастойная галіна дзейнасці, аб'ектам якой з'яўляецца праца. Яна абапіраецца на ўласцівыя толькі ёй метады і прынцыпы.
У тэкстах навуковага стылю ўжываюцца прыметнікі, але яны выступаюць як сродак класіфікацыі (прыкмет, з'яў, відаў, гатункаў). Напрыклад:
У якасці каагулянта пры вырабе мяккіх сыроў, такіх як “Фермерскі”, “Дачны” выкарыстоўваюцца кіслоты (малочная, саляная, воцатная).
Простая форма прыметніка (чысты, густы) - нейтральная, таму ўжываецца ва ўсіх стылях. Формы вышэйшай ступені параўнання з суфіксамі -ейш(-эйш), -ш- не ўласцівы навуковым тэкстам. Больш распаўсюджана складаная форма: больш эфектыўны, менш кіслы.
Форма дзеяслова - дзеепрыметнік - значна абмежавана ва ўжыванні ва ўсіх стылях мовы. Гэта абмежаванне выклікана перш за ўсё асаблівасцямі ўтварэння дзеепрыметнікаў. Так, дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу, утвораныя пры дапамозе суфіксаў -уч(-юч), -ач(-яч), а прошлага часу пры дапамозе суфіксаў -ўш-, -ш-, лічацца ненарматыўнымі, паколькі ў пачатковай форме аманімічныя адпаведным дзеепрыслоўям.
Параўнаем: дзеепрыметнік |
дзеепрыслоўе |
|
узнаўляючы (абмен) які? |
узнаўляючы што робячы? |
|
выступіўшы (дакладчык) |
выступіўшы што зрабіўшы? |
|
уваходзячы (элемент) |
уваходзячы што робячы? |
Аналіз навуковых тэкстаў паказаў, што няма строгіх нормаў ва ўжыванні ці абмежаванні адназначных дзеепрыметнікаў. Можна сустрэць непаслядоўнасць ва ўжыванні такіх дзеепрыметнікаў і ў слоўніках (“Словарь-справочник по маркетингу”. - Мн.: Выш. школа, 1993): пранікаючае цэнаўтварэнне, пульсуючы графік, напамінаючая рэклама, упраўляючы па гандлі і кіраўнік службы збыту.
Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца з дапамогай суф.-ем-, -ім-. Але яны таксама не характэрны сучаснай беларускай літаратурнай мове, таму ўжыванне іх таксама абмежавана. Навуковыя тэксты характарызуюцца рэдкім ужываннем дзеепрыметнікаў з -суф. -ем-, -ім- : кантралюемы тавар, канверціруемая валюта (канверсуемая), прасуючыя машыны. Найбольш ужывальныя формы дзеепрыметнікаў з суф. -ен-, -эн-, -н-, -л-, -т-: сказаны, адкрыты, занесены, запраграмаваны, створаны.
Формы дзеепрыслояў пашыраны ў навуковых тэкстах, асабліва з суфіксамі -ачы (-ячы); -учы (-ючы). Напрыклад:
Падкрэсліваючы самастойнасць арганізацыі працы як элемента арганізацыі вытворчасці, неабходна адзначыць, што між усімі ўваходнымі элементамі ў яе састаў існуе цесная ўзаемасувязь. Зыходзячы з азначэння арганізацыі працы, можна вызначыць (абазначыць) наступныя задачы, што стаяць перад гэтай галіной: тэхніка-тэхналагічныя, эканамічныя, псіха-фізіялагічныя і інш.
Выкарыстанне нехарактэрных для беларускай мовы форм дзеяслова ў навуковых тэкстах не адпавядае норме. Даследчыкі лічаць, што “найбольш разбураюць лад мовы неўласцівыя ёй афіксы”.
2. Асаблівасці сінтаксісу
Для навуковых тэкстаў характэрны розныя сінтаксічныя сродкі. Найбольш ўжывальныя з розных тыпаў сказаў паводле мэты выказвання апавядальныя сказы. Асноўная іх задача - паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме. Напрыклад:
Вакуум-апараты бываюць перыядычнага і бесперапыннага дзеяння.
Пытальныя сказы ў навуковым стылі абмежаваны. Часцей за ўсё яны надаюць адценне навукова-папулярнага выкладу інфармацыі. Напрыклад:
У якіх суадносінах знаходзіцца беларуская літаратура і сусветная?
- Пытанне цяжкае. І трохі балючае. Балючае, бо трэба шчыра прызнацца, што беларускую літаратуру ведаюць у свеце ўсё яшчэ кепска…
Сказы ў навуковых тэкстах, як правіла, двухсастаўныя, развітыя, ускладненыя. Сярод ускладненняў пашыраны аднародныя члены сказы, якія звязаны паміж сабой інтанацыяй пералічэння, злучнікамі (і, а, але). Напрыклад:
Харчовая каштоўнасць сыру абумоўлена прысутнасцю незаменных кіслот, вітамінаў, лятучых і высокамалекулярных тлустых кіслот, кальцыевых, фосфарнакіслых і іншых мінеральных солей.
Пры аднародных членах сказа можа стаяць абагульняльнае слова, якое ў навуковых тэкстах выконвае лагічную функцыю, напрыклад:
Фізічныя ўласцівасці рэчываў і сістэм выражаюцца праз фізічныя параметры: каэфіцыенты вязкасці, дыфузіі, каэфіцыенты цеплаправоднасці і тэмператураправоднасці, удзельную цеплаёмістасць.
Аднародныя члены сказа неабходна афармляць так, як аформлена абагульняльнае слова (у прыкладзе - абагульняльнае слова і аднародныя члены сказа маюць форму вінавальнага склону).
Пабочныя словы, канструкцыі ў навуковых тэкстах указваюць на адносіны паміж часткамі выказвання, а таксама нясуць дадатковыя звесткі, тлумачэнні, удакладненні, папраўкі. Напрыклад:
Такім чынам, комплекснае вырашэнне праблем па ўсіх напрамках, якімі займаецца арганізацыя працы, дазваляе знайсці аптымальныя варыянты эфектыўнага выкарыстання сродкаў вытворчасці і рабочай сілы.
У навуковых тэкстах выказнік можа быць простым дзеяслоўным ў форме цяперашняга часу або састаўным іменным з асноўным кампанентам назоўнікам, напрыклад:
Мяккі сыр - высакаякасны харчовы прадукт, які атрымліваецца пры ферментатыўным, кіслотным або камбінаваным згусанні малака з наступнай апрацоўкай сырнага згустку і сырнай масы, з выспяванне або без яго.
Выбар тыпу складанага сказа ў навуковых тэкстах характарызуецца логікай, зместам выкладу. Найбольш ужывальныя складаназалежныя сказы, што адпавядае патрабаванням доказна-лагічнага выкладу матэрыялу, напрыклад:
Матрыца для фармавання цеставай стужкі ўяўляе сабой латунны дыск, у якім ёсць усяго адна шчыліна даўжынёй 600 мм і шырынёй 1,2 мм.
Даданы сказ дазваляе больш дакладна перадаць інфармацыю, дадзеную ў галоўным сказе.
Парадак слоў
Парадак слоў у навуковых тэкстах адносна свабодны, г. зн. можа быць прамы і адваротны (інверсія), у залежнасці ад мэты выказвання.
Азначэнне - дзейнік - акалічнасць спосабу дзеяння - выказнік - дапаўненне (прамы парадак слоў).
Дзейнік - азначэнне - выказнік - акалічнасць - дапаўненне (інверсія).
Трэба памятаць, што пры прамым парадку слоў, на апошняе месца ставіцца слова, якое заключае ў сабе новую, найбольш важную інфармацыю. Пры адваротным парадку слоў такі член сказа выносіцца або ў пачатак, або ставіцца ў канцы сказа. Напрыклад:
Сыроватачныя бялкі застаюцца пры такіх умовах растваральнымі. - прамы парадак слоў.
У працэсе сычужнай каагуляцыі малака выдзяляецца толькі казеін. - інверсія.
Дакладнасць і яснасць выказанай думкі залежыць ад правільнага выбару парадку слоў у сказе. Трэба сачыць, каб слова, якое залежыць ад іншага, стаяла ў сказе побач з ім або як мага бліжэй. Калі паміж кампанентамі аднаго словазлучэння стаіць многа слоў іншых словазлучэнняў, то выказаная думка можа аказацца незразумелай, напрыклад:
Рашэнні, у сувязі з вынікамі праверкі брыгады намі прынятыя і агульным сходам зацверджаныя, з боку адміністрацыі ніякіх істотных заўваг на мелі.
У тэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца і сродкі лагічнай сувязі: лексічныя паўторы, пабочныя словы, злучнікі, асабовыя займеннікі 3-й асобы, указальныя займеннікі, напрыклад:
З мяккіх сыроў найбольшай увагі заслугоўваюць сыры, якія вырабляюць спосабам тэрмінакіслотнай каагуляцыі бялкоў малака. Іх выраб мае шэраг пераваг перад сычужнымі і кіслотнымі сырамі, яны карыстаюцца вялікім попытам у насельніцтва. Асноўныя напрамкі ў галіне ўдасканалення тэхналогіі сыроў:
выраб сыроў з ферментацыяй сырнай масы;
выраб сыроў з пабочнай сыравіны;
выраб сыроў з прымяненнем раслінных напаўняльнікаў.
Безумоўна, праца ў гэтым напрамку з'яўляецца актуальнай.
ЛЕКЦЫЯ 8. ЖАНРЫ НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Анатацыя.
Рэзюмэ.
Рэферат.
Тэзісы.
Спосабы выкладання навуковай інфармацыі.
Асноўныя паняцці: анатацыя, рэзюмэ, рэферат, тэзісы.
1. Анатацыя
Анатацыя (лац. annotation'заўвага, паметка' - кароткае тлумачэнне ці крытычная заўвага, якая ідзе за бібліяграфічным апісаннем якога-небудзь сачынення (на адваротным баку тытульнага ліста або кнігі, на каталожнай картцы і г.д.); разгорнутая анатацыя - сціслая характарыстыка ідэйнай накіраванасці зместу, прызначэння кнігі, артыкула і г.д.
Анатацыя ўяўляе сабой кароткую абагуленую характарыстыку твора друку (кнігі, артыкула), якая ўключае іншы раз і яго ацэнку. Асноўнае яе прызначэнне - даць некаторыя ўяўленні аб кнізе, артыкуле, навуковай працы з тым, каб рэкамендаваць яе пэўнаму колу чытачоў. Таму ў анатацыі не патрабуецца выкладання зместу твора, як часцей за ўсё даецца ў выглядзе пераліку ў змесце (“в оглавлении”).
Прыклады анатацый можна знайсці на другой (іншы раз на апошняй) старонцы кожнай кнігі. Гэта як бы візітная картка, па якой чытач (ці пакупнік) мяркуе аб тым, наколькі дадзеная кніга яму карысна. Анатацыя ў такім выпадку іграе ролю рэкламы.
Па сваім характары анатацыі могуць быць даведачнымі, без крытычнай ацэнкі твора, і рэкамендацыйныя, якія ўтрымліваюць такую ацэнку.
Па ахопу зместу анатуемага дакумента і чытацкім прызначэнні адрозніваюць агульныя анатацыі, якія характарузуюць дакумент у цэлым, разлічаныя на шырокае кола чытачоў; спецыялізаваныя, якія раскрываюць матэрыял толькі ў пэўных аспектах, што цікавіць спецыялістаў.
Даведачныя анатацыі характарызуюць крыніцу з п. гл. тыпу выдання, яго літаратурнай формы, чытацкага адрасу, а таксама даюць звесткі аб выкарыстаным матэрыяле. Уключэнне ў анатацыю разнастайных звестак аб кнізе, яе тэарэтычных і практычнай каштоўнасці, дакументальных крыніцах павышае яе эфектыўнасць. Аднак пры ўсім гэтым трэба дабівацца лаканічнасці і кампактнасці звестак аб анатуемым творы.
Зыходзячы з патрабаванняў да анатацый, іх аб'ём можна давесці ад некалькіх слоў да 10 - 15 радкоў. Абавязковымі патрабаваннямі да даведачных анатацый з'яўляюцца канкрэтнасць і прастата выкладу. Прыкладная схема даведачнай анатацыі такая:
- удакладненне загалоўка;
- кароткія звесткі, звязаныя са зместам;
- звесткі, звязаныя з аўтарам;
- асаблівасці выдання;
- чытацкі адрас (на каго разлічана?)
Рэкамендацыйныя анатацыі звычайна з'яўляюцца спецыялізаванымі і прадугледжваюць іншы падыход да выкладу і літаратурнаму афармленню. Варта звярнуць увагу на значнасць (важнасць) твора (кнігі), тады неабходна ўказаць на тое, чаму кніга (артыкул) будзе карысна і цікава чытачу, што ў ёй можа прыцягнуць увагу ; што паможа чытачу ў павышэнні яго кваліфікацыі, азнаямленні з навейшымі дасягненнямі навукі і тэхнікі.
Істотную ролю ў вызначэнні якасці рэкамендацыйнай анатацыі адыгрывае паслядоўнасць выкладу. Анатацыя можа пачынацца са звестак аб аўтару, што дасць уяўленне аб накіраванасці твора і аб яго якасці; з заўваг па сутнасці пытання, што прыцягне ўвагу чытача к анатуемаму твору; з ацэнкі твора ў шэрагу іншых аналагічных кніг (артыкулаў), што зверне ўвагу чытача іменна на гэты твор. Напрыклад:
Кузняцоў І. М. Рэфераты, курсавыя і дыпломныя работы: Методыка падрыхтоўкі і афармлення: Вучэбна- метадычны дапаможнік. - 2-выд. - М.: Выдавецка-гандлёвая карпарацыя “Дашкаў і К”, 2004. - 352 с.
Гэта кніга - ужо другое выданне аўтара, але больш дапоўненае і ўдакладненае. Першае выдадзена ў Мінску, другое - у Маскве.
У дапаможніку разглядваецца ўвесь працэс падрыхтоўкі вучэбных навуковых работ - ад выбару тэмы да яе абароны.
У ім змяшчаюцца рэкамендацыі па падрыхтоўцы, напісанні і афармленні кантрольных, курсавых і дыпломных работ у адпаведнасці з патрабаваннямі Даст РФ і РБ. Прыведзены карысныя парады па выбары тэмы, збору, аналізе і апрацоўцы інфармацыі. Асаблівая ўвага надаецца працы над рукапісам разнастайных відаў работ, прадстаўлення тэкставага і ілюстрацыйнага матэрыялу. У якасці дадаткаў даюцца ўзоры афармлення асобных элементаў навуковых прац, неабходны даведачны матэрыял.
Дапаможнік прызначаны для студэнтаў вну, навучэнцам гімназій, каледжаў, тэхнікумаў, выкладчыкам, а таксама ўсім, хто хоча павысіць культуру сваёй навуковай працы.
Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы: Вучэбны дапаможнік для факультэта журналістыкі. - 2-е выд., перапрац. і дап. - Мн.: Універсітэцкае, 1995. - 294с.
Раглядаюцца пытанні тэарэтычнага і практычнага характару, якія датычацца спецыфікі функцыянальных стыляў і асаблівацей ужывання стылістычна маркіраваных сродкаў лексікі, марфалогіі і сінтаксісу беларускай літаратурнай мовы. Асаблівая ўвага надаецца мове і стылю сродкаў масавай інфармацыі і прапаганды.
Для студэнтаў факультэта журналістыкі, можа быць выкарыстана студэнтамі-філолагамі беларускіх універсітэтаў і інстытутаў, а таксама настаўнікамі сярэдніх школ.
2. Рэзюмэ
Рэзюмэ (фр. resume) - `кароткае выкладанне сутнасці напісанага, сказанага ці прачытанага; кароткі вывад, заключны вынік чаго-небудзь'.
Рэзюмэ блізка прымыкае да анатацыі. Але паміж анатацыяй і рэзюмэ ёсць істотная розніца: у той час як анатацыя коратка характарызуе асноўныя ідэі твора (кнігі, артыкула), то рэзюмэ - яго вывады, галоўныя вынікі. Паняцце 'рэзюмэ' таксама' існуе ў афіцыйна-справавым стылі, у справаводстве. Там яно мае значэнне сціслай кароткай інфармацыі аб сабе, складзеная прэтэндэнтам на вакантнае месца. У нейкай ступені гэта самарэклама, якая дазваляе кіраўніцтву арганізацыі папярэдне азнаёміцца з суіскальнікамі працы з тым, каб пры непасрэдным кантакце спыніцца на адным з іх.
3. Рэферат
Рэферат (лац. referre'дакладваць, паведаміць') - даклад на пэўную тэму, які ўключае агляд адпаведнай літаратуры і іншых крыніц; выкладанне зместу навуковай працы, кнігі і г.д.
Мэта рэферата - адказаць на пытанне, што новага, істотнага змяшчае кніга, артыкул. Рэферат (у адрозненне ад анатацыі) змяшчае канкрэтныя ідэі, вывады аўтара; адказвае на пытанне: што заключаецца ў дадзенай публікацыі?
Рэферыруючы нейкі твор, варта дастаткова поўна, канкрэтна і паслядоўна перадаць яго змест у максімальна сціслай і па магчымасці абагуленай форме. Адначасова з гэтым рэферат - не механічны пераказ работы, а выклад яе сутнасці. Калі неабходна для асвятлення зместу навуковай работы, у рэферат могуць быць уключаны лічбавыя дадзеныя, табліцы, графікі, малюнкі, чарцяжы, схемы.
Змест рэферыруемага твора выкладаецца аб'ектыўна ад імені аўтара. Калі ў першасным матэрыяле галоўная думка сфармулявана недастаткова дакладна, у рэфераце яна павінна быць канкрэтызавана і вылучана. Рэферат рыхтуецца на аснове некалькіх крыніц ( можа быць і адна крыніца). Гэта не сачыненне, а агляд публікацый, які не патрабуе ні фантазій, ні выказвання новых ідэй. Канечне, у рэфераце можна прыводзіць уласныя сцвярджэнні, але яны не заўсёды падыходзяць. Вылучаюць наступныя віды рэфератаў:
вучэбныя;
кантрольныя;
службовыя;
творчыя.
Незалежна ад віду рэферат можа быць раздзелены на тры асноўныя часткі: загалоўную, уласна рэфератыўную і даведачны апарат. Спачатку збіраюцца зыходныя матэрыялы на зададзеную тэму (кнігі, артыкулы, заметкі, ілюстрацыі), потым вытрымкі з іх групуюцца ў тым парадку, які патрэбны аўтару. З зыходнымі матэрыяламі можа дапамагчы Інтэрнет, з практычнымі навыкамі аўтар павінен справіцца сам. У залежнасці ад віду рэферата выкарыстоўваюць розныя мадэлі падрыхтоўкі. Зыходны матэрыял абагульняецца, кампануецца, канкрэтызуецца: перачытваецца чарнавы варыянт рэферата не адзін раз і затым зноў карэкціруецца або дапаўняецца, выяўляюцца асноўныя звесткі, якія павінны ўвайсці ў рэферат. Ад другарадных звестак пазбаўляюцца. Затым ў лагічнае цэлае сінтэзуецца, абагульняецца каштоўная інфармацыя ў адпаведнасці з мэтамі рэферата. У працы патрэбны разгорнутыя аргументы, разважанні, параўнанні. Матэрыялы падаюцца ў форме апісання ці канстатацыі, большы ўхіл робіцца на дакладнасць, сцісласць, яснасць, прастату. Схема рэферата можа быць такая:
аўтар, назва, месца і год выдання кнігі, яе тыраж;
тэма артыкула (кнігі);
структура, кампазіцыя;
асноўны змест кожнага раздзела;
наяўнасць ілюстрацыйнага матэрыялу (малюнкі, фотаздымкі, табліцы, схемы);
адрасат.
Вучэбныя рэфераты выконваюцца ў якасці самастойных работ ў школе і вну. Мэта - навучыцца працаваць эфектыўна. Эфектыўнасць - гэта не аб'ём, а максімум выніку пры мінімуме затрат сіл і часу.
Кантрольныя рэфераты выкарыстоўваюцца для праверкі гатоўнасці чалавека да працы. У кантрольным рэфераце студэнт паказвае сябе. У ім адлюстроўваюцца свае асабістыя адносіны да вывучаемага пытання. Рэферат пішуць пры паступленні ў аспірантуру і іншыя навучальныя ўстановы. У кантрольным рэфераце матэрыял трэба падаць так, каб даказаць сваё маральнае права займацца гэтай тэмай; падкрэсліць важнасць тэмы, для гэтага трэба выкарыстаць працы вядомых вучоных. Кантрольныя рэфераты могуць быць выкарыстаны і пры працаўладкаванні маладога спецыяліста на пэўную пасаду.
Службовыя рэфераты рыхтуюцца як службовыя заданні. Звязана гэта з тым, што кіраўніцтву трэба тэрмінова вывучыць нейкае пытанне, а часу няма. Заданне даецца рэферэнту, сакратару, спецыялісту; час падрыхтоўкі можа абмяжоўвацца. На дапамогу можна прыцягнуць Інтэрнет.
Творчыя рэфераты рыхтуюцца для сябе і не маюць канкрэтнай мэты, г.зн. не абмежаваны часам, аб'ёмам. Мэта рэфератаў - гэта ўдасканаленне сябе, сваёй навуковай працы, падрыхтоўка да дысертацыі, выступленняў на канферэнцыях, для публікацый у Інтэрнеце, навуковых зборніках.
Кампазіцыя рэферата:
тытульны ліст;
змест;
уводзіны;
асноўная частка;
заключэнне;
бібліяграфічны спіс;
дадатак;
дапаможныя ўказальнікі.
4. Тэзісы
Тэзіс (грэч. thesis `палажэнне, сапраўднасць якога павінна быць даказана; асноўнае палажэнне'). Тэзісы - коратка сфармуляваныя асноўныя палажэнні даклада, лекцыі, паведамлення; у ідэалістычнай філасофіі Гегеля - зыходная ступень дыялектычнага развіцця; у антычным вершаскладанні - месца ў вершы, якое не нясе рытмічнага націску і ў спалучэнні з моцнымі складамі ўтварае рытм верша.
Тэзісы - вывады і абагульненні, якія слухач (чытач) запісвае ў форме цытат або ўласных фармулёвак, што маюць характар сцвярджэння. У тэзісах раскрываюцца асноўныя ідэі артыкула, кнігі, твора. Тэзісы дазваляюць абагуліць матэрыял, перадаць яго змест шляхам сціслых запісаў. Тэзісы складаюцца пры паўторным чытанні (слуханні). Тэкст разбіваецца на часткі, у кожнай з іх вылучаецца галоўнае. Падрыхтаваць тэзісы - значыць запісаць галоўныя думкі тэксту. Звычайна тэзісы нумаруюцца, бо так лягчэй захаваць логіку аўтарскіх разважанняў. З дапамогай тэзісаў можна запісаць лекцыі, а не падрабязна канспектаваць. Тэзісы бываюць:
асноўныя - галоўныя палажэнні, якія абагульняюць змест крыніцы, або галоўныя вывады;
простыя - гэта галоўныя думкі, якія ўваходзяць састаўной часткай у канспект, рэферат; простыя тэзісы можна вылучыць з усіх частак кнігі (артыкула), нават пры першапачатковым азнаямленні (асноўныя ж можна скласці пасля поўнага высвятлення сутнасці ўсёй кнігі). К асноўнаму тэзісу можа быць састаўлена некалькі простых тэзісаў, якія тлумачаць асноўны;
складаныя тэзісы ўжываюць, калі за асноўнымі тэзісамі будуць ісці простыя, як у складаным плане: пункты і падпункты;
тэзісы-цытаты прымяняюць пры напісанні рэцэнзій і анатацый для параўнання розных пунктаў гледжання.
Фармулёўка тэзісаў павінна быць дакладнай і кароткай. Прагледзім прыклад тэзісаў па пытанні “Анатацыя”.
1.Анатацыя як жанр навуковай літаратуры.
2.Абагулены характар і ацэначнасць анатацый.
3.Анатацыя - візітная картка кнігі.
4.Змест і кампазіцыя даведачных анатацый:
а) тып выдання (дапоўненае, перапрацаванае);
б) адрасат;
в) дакументальная аснова матэрыялаў;
5.Спецыялізаваны характар рэкамедацыйных анатацый.
6.Агульнасць і адрозненне ў афармленні рэкамендацыйных і даведачных анатацый .
Ва ўсіх жанрах навуковай літаратуры выкарыстоўваюцца цытаты.
5. Спосабы выкладання навуковай інфармацыі
Асноўныя спосабы выкладання навуковай інфармацыі: апісанне, апавяданне, разважанне, доказ.
Апісанне прадугледжвае агульнае ўражанне ад прадмета, з'явы, пералік розных прыкмет, агульная ацэнка; даецца адказ на пытанне: які ? Напрыклад:
Як сыравіна для вытворчасці безмучнога хлеба трыцікале мае шэраг пераваг у параўнанні з пшаніцай і жытам: утрымлівае шмат вітамінаў і амінакіслот, незаменных кіслот (валін, ізалейцын, фенілалалін), можа станоўча ўплываць на працэс браджэння цеста.
Апавяданне ўключае пачатак, развіццё і канец дзеяння; пытанне: што адбываецца з прадметам, з'явай? Напрыклад:
Адліты пат засыпаюць зверху цукровай пудрай ці цукрам-пяском у залежнасці ад выкарыстанага для форм матэрыялу. Пасля студнеўтварэння пат выбіраюць з форм і старанна ачышчаюцьз дапамогай шчотак ці ў ток сціснутага паветра ад крухмалу ці аддзяляюць ад лішкаў цукру-пяску ці цукровай пудры. Частка цукру-пяску застаецца на паверхні пату, як негіграскапічнае ахоўнае пакрыццё, якое паляпшае яго знешні выгляд.
Разважанне ўключае асноўную думку, пункты гледжання, супастаўленне, вывад; задаюцца пытанні: чаму прадмет такі? чаму так адбываецца з'ява? Напрыклад:
Нярэдка ўзнікае пытанне: чаму малекула дадзенага рэчыва не валодае яго фізічнымі ўласцівасцямі. Для таго каб лепш зразумець адказ на гэта пытанне, разгледзім некалькі фізічных уласцівасцей рэчываў, напрыклад, тэмпературу плаўлення і кіпення, цеплаёмістасць, шчыльнасць, механічную трываласць, цвёрдасць, электраправоднасць. Тэмпература плаўлення і кіпення, трываласць і цвёрдасць вызначаюцца трываласцю сувязей паміж малекуламі ў дадзеным рэчыве пры пэўным агрэгатным стане ; таму прымяненне падобных паняццяў да асобнай малекулы не мае сэнсу…
Доказ уключае гіпотэзу і ўласна доказ; ставіцца пытанне: чаму? - таму што. У адрозненне ад разважання ў доказе выражаецца ўпэўненасць. Напрыклад:
Атамная цеплаёмістасць большасці простых рэчываў у цвёрдым стане ляжыць у межах 22 -29 Дж (моль. К). З правіла Дзюлонга і Пці выцякае, што раздзяліўшы 26 на ўдзельную цеплаёмістасць простага рэчыва, лёгка вызначаную з вопыту, можна знайсці набліжанае значэнне мольнай масы атамаў адпаведнага элемента, а значыць, прыбліжанае значэнне атамнай масы элемента.
Прыёмы выкладання навуковых матэрыялаў.
1.Строга паслядоўны, які патрабуе шмат часу, таму што аўтар, не закончыўшы поўнасцю чарговы раздзел, не можа пераходзіць да наступнага. Для апрацоўкі аднаго раздзелу патрабуецца пераспрабаваць некалькі варыянтаў, у гэты час астатні матэрыял ляжыць нерухома.
2. Цэласны патрабуе амаль удвая меней часу на падрыхтоўку працы, бо спачатку пішацца ўвесь твор цалкам, затым адбываецца апрацоўка па частках і дэталях, уносяцца пры гэтым дапаўненні і выпраўленні.
3. Выбарачны прыём выкарыстоўваецца даследчыкамі. Па меры падрыхтаванасці фактычных даных аўтар апрацоўвае матэрыялы ў любым парадку, выбірае той прыём выкладання, які найбольш для яго аптымальны, каб аформіць канчатковы рукапіс. Тут важна вылучыць кампазіцыйныя элементы: уводзіны, вывады, прапановы, бібліяграфію, дадаткі, указальнікі.
ЛЕКЦЫЯ 9. ЛЕКСІКАЛОГІЯ
1.Прадмет вывучэння лексікалогіі. Лексічнае значэнне слова.
2.Сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы.
3.Лексіка паводле паходжання.
Асноўныя паняцці: слова, лексіка, значэнні слоў, калькаванне, “трасянка”.
1. Прадмет вывучэння лексікалогіі. Лексічнае значэнне слова
Лексікалогія - гэта навука аб словах, аб слоўнікавым складзе мовы. Ад грэч. logos `навука' (слова, паняцце), lexicon 'славесны', `выраз', `сукупнасць слоў, якія ўваходзяць у склад якой-небудзь мовы'. Задача лексікалогіі - вывучэнне і сістэматызацыя слоўнікавага складу, вывучэнне шляхоў развіцця значэнняў слоў, іх паходжанне, вызначэнне сферы ўжывання. Асобныя напрамкі лексікалогіі, выпрацаваўшы ўласныя метады, сталі самастойнымі навуковымі дысцыплінамі. Так узніклі семасеалогія (навука аб значэнні слоў), этымалогія (навука аб паходжанні слоў), фразеалогія (навука аб устойлівых спалучэннях слоў), лексікаграфія (навука, якая сістэматызуе словы і выдае іх у выглядзе слоўнікаў), стылістыка (навука аб слове як сродку выразнага маўлення).
Прадметам вывучэння лексікалогіі з'яўляецца слова. Слова - найменшая сэнсавая адзінка мовы, гэта гук або комплекс гукаў, які ўжываецца як самастойная цэласная адзінка і служыць сродкам зносін. Слова ўспрымаецца ў адзінстве формы і зместу. Значэнне слова - гэта унутраны бок яго, змест; гучанне - знешні бок, форма. Змест і форма знаходзяцца ў непарыўным адзінстве. Змест слова складае яго лексічнае значэнне. Словы ў мове выконваюць намінатыўную функцыю, г. зн. абазначаюць прадметы, іх якасць, дзеянне, стан, прымету дзеяння, колькасць. Гэтыя абагуленыя значэнні прадметнасці, прыметы, дзеяння, колькасці - граматычныя, яны даюць падставу для вылучэння назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, лічэбнікаў і г. д. Такім чынам, слова валодае граматычным значэннем.
Лексічнае значэнне - гэта суаднесенасць слова з адпаведным паняццем, з'явай рэчаіснасці. Паняцце - гэта вынік адлюстравання і абагульнення ў свядомасці чалавека істотных прымет і ўласцівасцей асобных прадметаў і з'яў. Напрыклад, маянэз `соус з яечнага жаўтка, расліннага масла, воцату і разнастайных прыпраў' - гэта лексічнае значэнне слова; граматычнае значэнне `назоўнік мужчынскага роду адзіночнага ліку 2-ога скланення'. Не абазначаюць паняццяў службовыя словы.
Аднак было б памылковым сцвярджаць, што лексічнае значэнне зводзіцца толькі да паняцця. Напрыклад, у слове “вялізны”, акрамя семантычнага зместу, у значэнні дадаткова выяўляюцца адносіны таго, хто гаворыць: адабрэнне ці неадабрэнне. Толькі тэрміны абазначаюць “чыстыя паняцці”, не ўскладненыя эмоцыямі. Лексічнае значэнне слова - не застылае, статычнае, яно развіваецца. Прырода яго неаднолькава. У залежнасці ад таго, адчуваецца ці не адчуваецца прыкмета, характэрная рыса, што ляжыць у аснове назвы, вылучаюць значэнні:
матываваныя (гэта значэнні вытворных слоў): бяліць `рабіць белым', настольнік `абрус, тканіна, якой накрываюць стол';
нематываваныя (значэнні невытворных слоў): зіма, ісці, клён.
Слова можа пашыраць ці звужаць сваё значэнне, можа знікаць з ужытку. Напрыклад, слова “піва” звузіла сваё значэнне і цяпер абазначае не ўвогуле `тое, што п'юць', а `спецыяльна прыгатаванае пітво пэўных якасцей'. Выйшла з ужытку слова “каліта”, яго значэнне перадаецца сучасным “кашалёк”. Значэнне можа быць:
прамое (першаснае, асноўнае), калі слова абазначае “чыстае паняцце”, без дадатковай семантыкі: цвёрды грунт, вада льецца, неглыбокі ручай;
пераноснае, якое ўзнікае ў залежнасці ад прыметы, пакладзенай у аснову пераносу назвы з аднаго прадмета, з'явы на другі: неглыбокі сон, цвёрды характар, гаворка льецца;
фразеалагічна звязанае, якое рэалізуецца ва ўстойлівых зваротах (фразеалагізмах): зубы з'есці, ісці на свой хлеб;
сінтаксічна абумоўленае, якое рэалізуецца ў кантэксце: - Не прадстаўнік паліцыі, а авечка ты дурная, вось хто ты! (Я. Колас).
У сучаснай мове адны словы могуць мець адно значэнне (адназначныя, монасемантычныя словы) і шмат значэнняў (два і больш; гэта мнагазначныя словы ці полісемантычныя). Адназначныя словы: вецер, сасна, бегчы, дэканат, тралейбус. Мнагазначныя словы: іголка (сасны), свінцовая (хмара), крыло (самалёта). Адрозніваюць некалькі відаў мнагазначнасці: метафара, метанімія, сінекдаха. Усе гэтыя значэнні пераносныя. У метафары шляхі пераносу назвы на другі прадмет па форме, колеры, функцыі, па месцы знаходжання, напрыклад: воблака пылу, залатыя каласы, покрыва ночы, хвост калоны. Метанімія - гэта перанос па сумежнасці ў прасторы, у часе, назвы матэрыялу на выраб, імя ўласнага на выраб: разліць вядро, чытаць пераклад, есці са срэбра, на стале ляжыць печыва, магутны дызель. Сінекдаха - гэта перанос назвы часткі на цэлае, назвы агульнага на канкрэтнае, родавай назвы на відавую:. статак у 50 галоў, лес багаты птушкай, дзічка - `яблыня' і `плод яблыні', шэрыя курткі рагаталі.
2. Сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы
Амонімы (грэч. homos `аднолькавы' і onyma `імя') - словы аднолькавыя па гукавым складзе, але розныя па семантыцы. Прычыны ўзнікнення амонімаў: абмежаваная колькасць гукаў, запазычанні з іншых моў (лава `прадмет сялянскай мэблі' і `вывяржэнне вулкана'), распад семантычных сувязей у мнагазначных словах (журавель `птушка' і `прыстасаванне пры калодзежы'). Амонімы бываюць поўныя (лексічныя), якія поўнасцю супадаюць ва ўсіх граматычных формах (корт `тканіна', `пляцоўка для гульні'); няпоўныя, у якіх супадзенне няпоўнае. Вылучаюць графічныя амонімы (амографы), якія адрозніваюцца месцам націску (прыклад і прыклад); фанетычныя амонімы (амафоны), якія адрозніваюцца ў напісанні, а гучанне аднолькавае (казка - [каска] ); граматычныя амонімы (амаформы), якія адрозніваюцца разнастайнасцю граматычных форм, а супадаюць толькі ў асобных формах (палі ад `поле' і `паліць').
Сінонімы (грэч. synonimos `аднаіменны') - гэта блізкія або ідэнтычныя па значэнні словы, якія адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай ці семантычнымі адценнямі. Група слоў на аснове агульнасці значэння ўтварае сінанімічны рад: дарога, шлях, гасцінец, шаша. У сінанімічным радзе ёсць нейтральнае слова з агульным значэнем. Такое апорнае слова называецца дамінантай. Вакол дамінанты групуюцца словы з больш прыватным значэнем. Дамінантай у прыведзеным сінанімічным радзе з'яўляецца слова “дарога”. Сінонімы бываюць семантычныя (ідэаграфічныя), стылістычныя, семантыка-стылістычныя, абсалютныя сінонімы (дублеты), кантэкстуальныя.
Семантычнымі называюцца сінонімы, якія адрозніваюцца адценнем значэння: размаўляць - дыскутаваць; песціць - лашчыць - мілаваць.
Стылістычнымі называюцца сінонімы, якія адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай: паветра - эфір (літ.), турма - кутузка (гутарк.).
Семантыка-стылістычнымі называюцца сінонімы, якія адрозніваюцца і семантыкай і сферай ужывання адначасова: пісаць - крэмзаць, весці - валачы.
Сустракаюцца сінонімы, адрозненне якіх зусім не выражана. Гэта дублеты, напрыклад: арфаграфія - правапіс, аб'ява - абвестка.
Словы, якія збліжаюцца па другарадных, частковых прыметах (у кантэксце), называюцца сітуацыйнымі ці кантэкстуальнымі сінонімамі, напрыклад: Ад таго пажаўцеў, пасох, пагніў маладняк (І. Пташнікаў). Закалыханыя, спяць песні, усе трэлі, свісты, перасвісты, куванні, звоны, перазвоны, куганні, гулы, перагуды, лясныя шумы, перашумы.
Паронімы (грэч. para `каля' onyma `імя') - аднакаранёвыя словы, якія належаць да адной часціны мовы, маюць блізкае гучанне і напісанне (адрозніваюцца ў напісанні адной літарай або некалькімі), але адрозніваюцца па значэнні, напрыклад: туляцца `блукаць' і туліцца `гарнуцца, хінуцца'. Паронімы ўзнікаюць у выніку запазычання іншамоўных слоў: эканоміка `арганізацыя, структура і стан народнай гаспадаркі' і эканомія `ашчаднасць'; таксама паранімічную пару могуць утвараць словы славянскага паходжання: асобны `адасоблены, самастойны' і асобы `незвычайны, выключны'.
Антонімы (грэч. anti `супраць') - словы, якія абазначаюць лагічна процілеглыя, але суадносныя паняцці. У антанімічныя адносіны ўступаюць далёка не ўсе словы сістэмы часцін мовы. Антанімічныя пары здольны ўтвараць тыя словы, значэнне якіх мае якасна-ацэначны характар, а таксама словы са значэннем процілегла накіраваных дзеянняў, прымет і ўласцівасцей прадмета: кіслы - салодкі, халодны - гарачы, дзень - ноч. Прыметнікі, значэнне якіх пазбаўлена прыметы якасці, антонімаў не маюць: шакаладная (цукерка), лясная (сцяжынка). Няма антонімаў у лічэбнікаў, значнай колькасці займеннікаў. У мнагазначных словах кожнае значэнне мае свае антонімы. Так, антонімам да слова “пустая” ў спалучэнні са словам “бутэлька” з'яўляецца слова ”поўная”, а ў спалучэнні са словам “размова” - “змястоўная”.
3. Лексіка паводле паходжання
Лексіка беларускай мовы паводле паходжання падзяляецца на дзве вялікія групы:
спрадвечна беларуская лексіка;
запазычаная лексіка.
У спрадвечна беларускай лексіцы вялікі пласт складаюць словы агульнаславянскія, якія існуюць у тых ці іншых формах ва ўсіх славянскіх мовах: маці, брат, дзед, сват, свёкар, сын, нага, рука, сэрца, рака, поле, луг, восень, год, дзень, зіма, ноч, раніца, бяроза, воўк, гаварыць, цёплы, воля, адзін, я, ты і г. д. Гэты пласт лексікі сфарміраваўся яшчэ да 6 - 7 стст.
Другі пласт - усходнеславянская лексіка, якая склалася ў 7 - 14 стст.: боты, вяроўка, дудка, жалейка, кубак, лыжка, журчаць, даўгарукі, смуглы, тулава, шчака, гадзюка, жаваранак, зяблік, карова, веліч, вёска, вораг.
Трэці пласт - уласнабеларуская лексіка, якая ўзнікла ў 13 - 14 стст. - нашыя дні): абрус, астрог, волат, вячысты, рухаць, клопат, лазня,вораг, пасярод, іржа, вуха, вось, крывавы, бярэзнік, спявак, сцежка, слухач, вырай.
Запазычанне слоў - няспынны працэс, уласцівы мове на працягу ўсёй гісторыі яе існавання і абумоўлена эканамічнымі, палітычнымі, гандлёвымі, культурнымі, навукова-тэхнічнымі зносінамі. Крыніцай запазычвання могуць выступаць роднасныя (славянскія) і няроднасныя (неславянскія) мовы. Лексіка запазычваецца пры неабходнасці назваць прадмет, паняцце. У такім выпадку запазычванне слова адбываецца разам з запазычваннем рэаліі: канвеер, гітара, галіфэ. Многія запазычаныя словы даюць магчымасць замены апісальнага звароту адным словам: спрынтэр `бягун на кароткія дыстанцыі', каагуляцыя `узбуйненне часціц у дысперсных сістэмах; вядзе да выпадзення з калоіднага раствору асадку'. Іншамоўныя словы могуць запазычвацца не толькі ў адзінстве гучання і значэння. Часам іншамоўныя словы перакладаюцца з дапамогай адпаведных марфем мовы, якая запазычвае. Такі працэс называецца калькаваннем: біяграфія (грэч. bios `жыццё', grapho `пішу') - жыццяпіс; манускрыпт - рукапіс. Вялікая колькасць слоў запазычана са славянскіх моў:
...Подобные документы
Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.
контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.
реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.
реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011Старажытна и новая беларуская лiтаратурная мова. Дыялектная мова – мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – мова аднаго цi некалькiх населеных пунктаў. Лiтаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная, унармаваная форма мовы.
реферат [35,7 K], добавлен 15.12.2010Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.
реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.
курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.
реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.
учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.
реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.
курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.
реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.
реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010